Шчырае прывітанне ўсім, хто зазірнуў у гэты мядзьвежы куточак. Як вы ўжо зразумелі, гэта мой "фейс" і сайт таксама. А калі што каму тут не да спадобы, дык далей чытаць і ня трэба. Астатнім — наступнае. Зразумела, гэта не цуд дызайну, але, як кажуць: "Маем, што маем". А маеце вы магчымасць паглядзець тут некаторыя з аўтарскіх фотаздымкаў, зробленых на Беларусі, Літве, Украіне ды ў Расеі. Яшчэ — тое-сёе пачытаць, паглядзець некаторыя з малюнкаў Напалеона Орды, карціны Яна Алазія Матэйкі, Міхала Эльвіра Андрыёлі, наведаць галерэю "Партрэты ВКЛ і Рэчы Паспалітай", запампаваць шпалеры на свой працоўны стол, калі вам тут нешта спадабаецца, а таксама паглядзець відэа. Вось, здаецца, і ўсё што трэба (ці ня трэба) было казаць, каб папярэдзіць Вас, шаноўныя. Цяпер заходце, будзь ласка, калі гэта Вам цікава, — глядзіце ды чытайце. |
|
ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ! СВАБОДУ ПАЛІТВЯЗЬНЯМ! НЕ ГУЛЯЙЦЕ Ў ХАКЕЙ ЗЬ БЕЛАРУСКІМ ДЫКТАТАРАМ —
"НЕ!" ЧЭМПІЯНАТУ СВЕТУ ПА ХАКЕІ 2014 ГОДУ Ў БЕЛАРУСІ!
Галоўны падзел сайту гэта "Photo". Каб лягчэй было ў ім арыентавацца, неблага ведаць наступнае: Аркуш 01-07 — "Дойлідства Беларусі" (старажытнае і сучаснае)
Аркуш 07-08 — "Замежжа" (сучаснае) Аркуш 08-14 — "Падзеі ды людзі" Аркуш 14-15 — "Навакольле", "Кветнік", "Сабачае жыцьцё", "Шпалеры", "Артгалерэя" ды іншае.
05/03/2005 Сайт быў перароблены і адноўлены пад іншай назвай. 07/01/2006 Выпрабавальны запуск на новым месцы — у сяброў ва Ўкраіне. Амаль нічога не працуе — толькі котку ў хату ўпусцілі, але ж хутка будзе ўсё адноўлена. 07/03/2007 Дзякуючы Беларускаму моладзеваму руху Амерыки, "Куточак" атрымаў сталую прапіску. Сёння адбыліся ўлазіны ў новай хатцы. 26/07/2008 На сайце з'явілася video. Усё чужынскае, але ж тым ці іншым бокам "да тэмы". 30/11/2008 Ну вось, урэшце, адноўленыя ўсе здымкі ў старых тэчках. Выбачайце, раней не было часу. Недзе дадалося, недзе нешта і знікла (дык то, можа, і няварта было пакідаць?). Дададзены новыя тэчкі "Божа, барані нашу канстытуцыю" і "Касцёл і кляштар бернардзінак XVII-XVIII стст. 17/07/2010 У "Stories" дададзены артыкул "Хросныя бацькі" — роздум знагоды прагляду". 10/08/2010 У тэчцы відэакліпаў значнае аднаўленьне, але ж усёроўна — добрай музыкі шмат не бывае... 11/08/2010 Аматарам музыкі і відэа — новыя кліпы беларускіх выканаўцаў. Атрымайце асалоду!.. 17/08/2010 Каго цікавіць — у "Stories" зьявіліся новыя вершы ("Мае вершы ды іншае 2"). 05/09/2010 Новае ў падзеле "Video" — Зянон Пазьняк пра палітыку Расеі адносна Беларусі. 19/10/2010 Апошнімі тыднямі адбыліся значныя зьмены ў падзеле "Video": у тэчку "Палітыка — "справа тонкая, Пятруха" даданыя новыя сюжэты, таксама зьявіліся новыя тэчкі "Гісторыя даўно мінулых дзён", "Мая краіна — Беларусь", "Вагон". 21/10/2010 Нарэшце на сайце зьявіліся фільмы "Хросны бацька-2" і "Хросны бацька-3". Калі ўсё будзе добра, дык неўзабаве зьявяцца і іншыя сэрыі. 22/10/2010 Вось амаль што ўсе "Хросныя бацькі" й сабраліся разам. Хоць ты на іх Inerpol выклікай :) 15/12/2010 У падзеле "Stories" навіна: "Выбары 2010 пачаліся! (Хроніка парушэньняў)".
19/12/2010 Плошча 2010 / Онлайн-рэпартаж. 20/12/2010 Пасьля Плошчы 2010 (Зьбіцьцё, арышты, ператрусы, галадоўкі, супраціў...).
12/01/2011 У "Музычным куфэраку" з'явіліся новыя кліпы, глядзіце-слухайце — не пашкадуеце :)
32/02/2011 Пасьля Плошчы 2010. Перапынак і другі "судны дзень" (Допыты, запалохваньні грамадзянаў, перасьлед актывістаў, катаваньне зьняволеных, салідарнасьць... суды)
05/03/2011 Пасьля Плошчы 2010. Cуды ды ўцёкі (Суды, допыты, уцёкі, новыя арышты, запалохваньні, перасьлед, салідарнасьць...)
12/03/2011 У падзеле "Photo" з’явіліся тэчкі: "Першы дзень вясны (Сквер у Зялёным Лузе)" ды "Менск. Камсамольскае возера XXI стагоддзя".
21/03/2011 Пасьля Плошчы 2010. На судовым канвэеры — Ліхавід, Дашкевіч і Лобаў (Суды, маніфэст, візавая вайна, допыты, спробы вербавання, запалохваньні, новыя ўцёкі...)
25/03/2011 Дзень Волі 2011 г. (Нам — сьвята, ім — костка ў глотцы)
11/04/2011 Выбух на станцыі мэтро “Кастрычніцкая” (Хроніка, развагі, перасьлед, папярэджаньні ды афіцыйная хлусьня)
23/04/2011 Адгэтуль на сайце магчыма прачытаць тэксты некаторых гітоў вядомых беларускіх музыкаў.
25/04/2011 Пасьля Плошчы 2010. Вялікі судны дзень за Плошчу (Напярэдадні, суды, каментары ды іншае...) 28/10/2011 У падзел "Фота" дададзеныя новыя тэчкі "Старажытная Гародня" і "Мястэчка Дукора".
09/11/2011 Выпраўленыя некаторыя хібы ў падзеле "Stories" — зараз усё працуе карэктна ў любым браўзэры. 09/03/2012 У падзеле "Stories" новая старонка "Сяргей Каваленка — жыццё пад сьцягам". 10/03/2012 У відэатэчцы "Гісторыя пад знакам Пагоні" даданыя новыя відэасюжэты. 10/04/2012 Дзякуючы Беларускаму моладзеваму руху Амерыкі, сайт "Юркаў Куточак" на szliachta.org болей не працуе. Нажаль, негасьцінны атрымаўся заакіянскі гостынг :(
16/04/2012 Новая тэчка ў падзеле "Photo" "Пасха 2012" (Як святкавалі гэты дзень у маёй краіне "праваслаўных атэістаў"). 26/04/2012 Дадана ў "Photo": "Каласавіны 2002 году" (120-я угодкі народзінаў Якуба Коласа святкуюць у ягонай хаце-музэю). 29/04/2012 Дадана ў "Photo": "Урочышча Курапаты" ды "Пасля травеньскай залевы", а таксама апісаньне ў некаторыя старыя тэчкі. 01/05/2012 Замест тэчкі "Шпацыр па вулачкам Менску" зробленая "Шпацыр па старым Менску" з дадатковай інфармацыяй. Штосьці прыбранае, штосьці даданае. 07/05/2012 Ну, вось ўрэшце й даданыя апісаньня ва ўсе тэчкі з фотаздымкамі — зараз магчыма ня толькі нешта глядзець, але ж і разумець, што бачыш :) У падзел "Photo" даданыя новыя тэчкі "Патоп", "Купалаўскія чытанні ў Вязынцы", "Паветраныя пажарныя", "Самалёты, шрубалёты", "Нацыянальны інстытут траўматалогіі", "Менскія старажытныя бровары". 08/05/2012 У падзеле "Photo" новыя тэчкі — "Менск XXI стагоддзя" і "Міхал Эльвіра Андрыёлі (Michal Elwiro Andriolli)". Даданая/адноўленая тэчка "Партрэты ВКЛ і Рэчы Паспалітай", адноўленая тэчка "Ян Алазій Матэйка (Jan Matejko)", даданая біяграфія мастака. 09/05/2012 У "Photo" даданая тэчка "Менск, што мы губляем". Вось у рэшце рэшт і скончанае "благаўпарадкаваньне" сайту. Далей, магчыма, тое-сёе будзе дадавацца, калі, зразумела, будзе што дадаваць :) 15/05/2012 У "Photo" даданая тэчка "У мяне на гарышчы" (Здымкі, якім не знайшлося месца на іншых старонках).
Шаноўнае спадарства! Усе здымкі на сайце абароненыя законам аб аўтарскім праве. Таму, калі вы нешта з гэтага ўпадабалі, дык праз e-mail за адпаведны кошт можна замовіць копіі арыгінальных файлаў для прыватнага выкарыстаньня (без атрыманьня прыбытку і распаўсюду), а таксама і для пэўных камерцыйных праектаў.
© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner All rights reserved szlachta.io.ua
|