Касьцёл Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касцёл)
Пабудаваны ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч

Фундатарамі і ініцыятарамі будаўніцтва касьцёлу з'явіліся слуцкі шляхціч Эдвар Вайніловіч і ягоная жонка Алімпія. Яны вырашылі пабудаваць касьцёл у гонар Сьвятых Сымона і Алены як помнік сваім памерлым дзецям. Вайніловічы паставілі ўмову, што будзе прыняты праект Т. Пояздерскага пы ўдзеле У. Марконі і Г. Гая. Касьцёл быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 годах, і быў адчынены 21 снежня 1910 года.

Гэта трохнефавы трохвежавы храм у стылі неаготыкі з рысамі мадэрна, з паўкруглай абсідай накрыты двухсхільным дахам, што сканчаецца высокімі трохкутнымі абцугамі. Цэнтральны і бакавыя ўваходы вылучаныя тамбурамі з арачнымі пралётамі. З паўднёва-заходняга боку да асноўнага аб'ёму далучаная невысокая арачная галерэя, якая агароджвала невялікі панадворак. З паўночна-усходняга боку размешчаная чатырохгранная шмат'ярусная вежа, якая з'яўляецца дамінантай усёй кампазіцыі. Абапал алтарнайчасткі змешчаныя яшчэ дзьве невялікія шатровыя вежы. Фасады ўпрыгожваюць вялікія круглыя вокны-ружы.

У касьцёле былі вітражы, выкананыя па малюнкам мастака Францішка Бруздовіча. Алтар быў зроблены з часанага каменя, меўся вялікі арган. На галоўнай вежы былі павешаныя тры званы: "Міхась" вагай 2373 фунта, "Эдвард" — 1287 фунтаў і "Сымон" — 760 фунтаў. Нішу над галоўным парталам з боку былой Захар'еўскай вуліцы ўпрыгожваў герб Вайніловічаў.

Разам з касьцёлам была пабудавана мураваная двухпавярховая плябанія (таксама ў стылі неаготыкі з рысамі мадэрна), а ўся тэрыторыя абкружаная жалезнай агароджаю на каменным падмурку з каванымі весніцамі.

Падчас ІІ Сусветнай вайны фасад храму быў пашкоджаны. У паваенны час тут адбылася рэстаўрацыя, і з 1975 году касьцёл быў прыстасаваны пад "Дом кіно" і музей кінематаграфіі. 21 лістапада 1990 году Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пасля 46-гадовага перапынку вернуты каталікам. Біскуп Тадэвуш Кандрусевіч адслужыў урачыстую імшу.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

Разместить на FriendFeed
1 2

642 x 440
Чырвоны касцёл 001

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 002

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 003

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 004

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 005

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 006

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 007

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 008

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 009

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 010

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 011

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 012

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 013

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 014

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 015

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

440 x 642
Чырвоны касцёл 016

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 017

Менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1908-1910 гадах па фундацыі Эдвара і Алімпіі Вайніловіч.

642 x 440
Чырвоны касцёл 018

Rating All.BY