Вёска Залессе, Гарадзенская вобласць, Смаргонскі раён
Залессе — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Прыкладна ў 1 кіламетры ад чыгуначнай станцыі знаходзіца радавая сядзіба Міхала Казіміра Агінскага — дыпламата і сусветна вядомага кампазітара. Тутака напісаны і ўпершыню быў выкананы яго знакаміты паланэз "Развітанне з Радзімай". Міхал Агінскі сябраваў з Тадэвушам Касцюшка і прымаў актыўны ўдзел у паўстанні 1794 года. Як тая даніна баталіям паўстання канца XVIII стагоддзя, у адным з куткоў залесскага парка ляжыць валун з надпісам зробленым па загаду Міхала Агінскага — "Ценям Касцюшкі".
Сядзіба знаходзіца на беразе ракі Драя, плаціна на якой у канцы XVIII стагоддзя стварыла вялікі цудоўны стаў з выспай. На берагах ракі і става разбіты рэгулярны парк. У пачатку XIX стагоддзя (дзесці паміж 1802-1822 гадамі) пабудаваны цагляны аднапавярховы палац у стыле класіцызму, закладзены новы парк, задуманы ўжо ў "ангельскім стылю". Раней тутака меліся малыя архітэктурныя формы, альтанкі, масты, вадзяны млын. Захаваліся толькі палац (адноўлены напрыканцы XX стагоддзя), перабудаваная капліца, цокальны паверх млына, узноўлена адна з альтанак.
__________