Старажытнае дойлідства Міра (здымкі канца ХХ ст. )
Замак XVI-XVII стагоддзяў, мястэчка Мір, Гарадзенская вобласць, Карэліцкі раён

Замак (фота 001-021) у мястэчку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці збудаваны на правым беразе рачулкі Міранкі. Ён будаваўся ў 1506-1510 гадах на месцы сядзібы берасцейскага старасты, надворнага маршалка Вялікага княства Літоўскага, князя Юрыя Іллініча і прыналежыў роду Іллінічаў да 1568 году. Ад іх замак перайшоў да Радзівілаў нясвіжскай лініі. З канца XVIII стагоддзя быў ва ўладанні грофаў і князёў Гогенлоэ, Берленбургаў, Вітгенштэйнаў, а з другой паловы XIX стагоддзя і да 1939 года — у князёў Святаполк-Мірскіх.

У плане ён нагадвае перакошаны прастакутнік. У кожным куту, выступаючы за перыметр муроў, узвышаецца магутная вежа. Пятая — з уязной брамай — размешчаная ў цэнтры заходняга мура. Усе яны зробленыя аднолькава: 4-гранныя ў аснаванні і 8-гранныя ўгары. Завершаліся вежы байніцамі-машікулямі. Вежы пастаўленыя з такім разлікам, каб зручна было весці флангавы агонь уздоўж муроў і на падыходах да іх. Большасць байніц прызначалася для страляніны з гармат. Усе вежы спланаваныя як самастойныя вузлы абароны: у выпадку прарыва ворагаў унутр замка і шторму звонку, з іх можна было весці кругавы абстрэл. Кожная з іх мела па пяць баявых ярусаў з вялікай колькасцю байніц і складаную сістэму ўнутраных пераходаў. У глыбіні двара стаіць трохпавярховы палац, прыбудаваны да паўночнага і ўсходняга муроў замка.

Будаваўся замак у некалькі этапаў. У першым дзесяцігоддзі XVI стагоддзя былі збудаваныя муры і вежы, а ў паўднёва-заходняй частке двара аднапавярховы жылы будынак. У 20-30-я гады XVI стагоддзя да паўночнага і ўсходняга муроў быў прыбудаваны аднапавярховы палац з вялікім склепам. У другой палове XVI — першай палове XVII стагоддзя над ім былі ўзведзеныя яшчэ два паверхі, а перад уязной брамай пабудаваны падковападобны барбакан.

Мірскі замак моцна пацярпеў у час доўгай аблогі 1655 года. Падчас Паўночнай вайны ў 1705 годзе яго штурмавалі і спалілі шведы. У 1794 годзе падчас паўстання Тадэвуша Касцюшкі замак узялі штурмам расейскія войскі. Пад яго мурамі 9-14 ліпеня 1812 года адбылася жорсткая бітва паміж ар'ергардам войска Баграціёна і кавалерыяй маршала Даву. Падчас баёў быў разбураны і спалены палац, падарвана адна з вежаў, пашкоджаныя знешнія бастыённыя ўмацаванні. Новая бітва адбылася ўжо 10-11 лістапада 1812 года. Толькі ў 1870 годзе на чатырох вежах (акрамя падарванай паўночна-усходняй) былі збудаваныя шатровыя стрэхі. Пазней быў адноўлены і палац. У канцы XIX стагоддзя побач з замкам быў створаны парк, дзе ў 1904 годзе па праекце акадэміка Марфелда пабудаваная капліца (фота 022, 023) з магільным склепам, а на поўдзень ад замка выкапаная вялікая сажалка і зрытыя бастыённыя ўмацаванні.

У самым мястэчку захаваліся Касцёл Святога Мікалая (пабудаваны па фундацыі М.-К. Радзівіла Сіроткі ў 1587-1604 гг.), царква Святой Тройцы (фота 025, 027), сінагогальны двор (пабудаваны ў XVIII-XIX, XX стст.), радовая забудова. Царква Святой Тройцы пабудавана ў 1533—1550(82) гг. з цэглы (па іншых звестках — у 1600 г.). У 1705 г. — уніяцкая пры манастыры базыльян, у 1839 г. ўладкавана па праваслаўнаму абраду. У 1842 г. у ёй створаны прыдзел у імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Перабудавана пасля пажару 1865 г. Будынак капітальна перабудаваны ў 1873—1875 гг., пасля чаго помнік архітэктуры ранняга барока набыў рысы ідеалагічна вернага рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, паўкруглай апсіды з невялікай бакавой рызніцай. У 1873 г. над высокім 4-гранным прытворам узведзена драўляная 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні, над пакатым 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму — цыбулепадобнае 5-купалле. Плоскасныя белакаменныя сцены апяразаны прафіляванымі карнізамі і прарэзаны арачнымі вокнамі, дэкарыраванымі броўкамі; над арачным праёмам увахода размешчана круглая люкарна.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

Разместить на FriendFeed
1 2

642 x 440
Мір 001

Замак у мястэчку Мір Карэліцкага раёна Гарадзенскай вобласці збудаваны на правым беразе рачулкі Міранкі. Ён будаваўся ў 1506-1510 гадах на месцы сядзібы берасцейскага старасты.

642 x 440
Мір 002

Мір 003

Мір 004

440 x 642
Мір 005

Мір 006

Мір 007

Мір 008

Мір 009

Мір 010

Мір 011

Мір 012

Мір 013

Мір 014

Мір 015

Мір 016

Мір 017

Мір 018

Rating All.BY