Старажытнае дойлідства Нясьвіжа
Ратуша, Слуцкая брама, замак Радзівілаў і фарны, былы езуіцкі, касцёл

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлідская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў. За кароткі тэрмін з 1584 па 1616 год пры ўдзеле італійскіх майстроў з улікам апошніх дасягненняў фартыфікацыйнага мастацтва быў пабудаваны горад і замак. На ўездх у горад стаялі каменныя вежы з брамамі (Замкавая, Слуцкая, Клецкая і інш.). У горадзе адкрыліся шпіталь, аўстэрыя, першая ў Беларусі друкарня.

Нясьвіжская ратуша (фота 001; 024-027) была збудаваная ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя пасля атрымання горадам у 1586 годзе магдэбургскага права. З XVII стагоддзя ратуша перабудоўваецца і значна змяняе сваё аблічча. З трох бакоў ратушу атачаюць гандлёвыя шэрагі.

Дом рамесніка (Дом на рынку) (фота 028), помнік дойлідства барока. Пабудаваны ў 1721 г. на былой Рыначнай плошчы. Прастакутны ў плане двухпавярховы будынак з паўпадвалам мяшанай канструкцыі: ніжні паверх мураваны, верхні — драўляны. Да плошчы дом павернуты тарцовым мураваным фасадам з фігурным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам. Праёмы на галоўным фасадзе размешчаныя сіметрычна цэнтральнай восі, падкрэсленай уваходам і балконам (на другім паверсе). Фігурны шчыт галоўнага фасаду вылучаны прафіляваным карнізам. Невялікі праём і нішы ў завяршэнні шчыта апрацаваныя дэкаратыўнымі ліштвамі. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасаду. Раней на першым паверсе знаходзіліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі.

Касьцёл Сьвятой Эўфеміі і кляштар бенедыкцінак (фота 072-078) — помнік дойлідства барока. Пабудаваны ў 1590—96 гг. з цэглы на паўднёва-ўсходняй ускраіне Нясвіжу па фундацыі жонкі Радзівіла Сіроткі Яўхіміі Радзівіл. Меў на той час абарончае значэнне. У XVII—XVIII стст. зробленыя некаторыя перабудовы. У 1864 г. былі закончаныя ўнутраныя пераробкі. У 1866 г. касцёл перададзены праваслаўнай царкве, кляштар зачынены ў 1876 г. і прыстасаваны пад казармы. Жылы корпус з касцёлам, вежа-брама (XVIII ст.), гаспадарчыя пабудовы (фота 078), размешчаныя вакол унутранага дворыку, утвараюць адзіны комплекс. Жылы манастырскі корпус з касцёлам (фота 074, 075, 077) — двухпавярховы Е-падобны ў плане будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі. Цэнтральная частка на вышыню двух паверхаў была прыстасаваная пад касцёл (аднанефавы, з пяціграннай апсідай і невялікім трансептам). У бакавых крылах размяшчаліся келлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканні, у паўднёвым крыле — зала-трапезная. Галоўны фасад корпусу арыентаваны ва ўнутраны дворык. Яго кампазіцыйным цэнтрам з’яўляецца рызаліт (фасад касцёлу), дэкарыраваны трыма пілястрамі, лучковымі аконнымі праёмамі. Завяршэнне рызаліту (шмат’ярусная вежа) не захавалася. Галоўны ўваход размешчаны асіметрычна, у паўночным крыле. Гладкія сцены фасадаў прарэзаныя прастакутнымі аконнымі праёмамі. Унутраная планіроўка калідорная, часткова змененая, прыстасаваная для сучасных патрэб. Вежа-брама (фота 072, 073) з’яўляецца галоўным уваходам на тэрыторыю кляштару. Размешчаная паміж манастырскімі сценамі, па цэнтральнай восі ўнутранага дворыку. Прастакутная ў плане. Звонку падзеленая развітымі прафіляванымі цягамі на тры ярусы, што паступова змяншаюцца. Першы ярус прарэзаны аркай, над якой размешчаны высокі праём, другі з арачным аконным праёмам у цэнтры, абрамленым ліштвай, трэці ярус таксама з арачным праёмам, дэкарыраваны крывалінейным карнізам. Кожны ярус па кутах раскрапаваны пілястрамі. Вежа завершаная фігурным купалком са шпілем. Дзверы аздобленыя мастацкай акоўкай. Цяпер тут педагагічнае вучылішча.

Слуцкая брама (фота 002; 068, 069) ўваходзіла ў сістэму гарадскіх умацаванняў, абараняючы ўезд у горад з боку Слуцкага гасцінца. Была пабудаваная ў канцы XVI стагоддзя. У сярэдзіне XVIII стагоддзі муры ля брамы былі разабраныя, а сама яна ў 1760 годзе перабудаваная. У першым паверсе брамы размяшчаліся памяшканні для варты, у другім — капліца.

Касьцёл і кляштар бернардынаў (фота 087) існаваў у канцы XVI—XIX ст. Комплекс заснаваны ў 1598 г. Мікалаем Крыштофам Радзевічам. Уключаў касцёл і прыбудаваны да яго падоўжнага фасаду двухпавярховы П-падобны ў плане кляштарны жылы будынак (збярогся часткова). Займаў тэрыторыю, прылеглую да паўночна-заходняга боку абарончага гарадскога валу (сучасная вул. Ленінская). Касцёл — трохнефавая базіліка з павышаным цэнтральным нефам, завершаным двухсхільным дахам, і больш нізкімі бакавымі нефамі з аднасхільнымі пакрыццямі. Меў рысы ранняга барока. Галоўны фасад двух’яруснай кампазіцыі завяршаўся трохкутным франтонам, у першым ярусе на цэнтральнай восі размяшчаўся партал галоўнага ўваходу. Бакавыя фасады расчлянёныя па вертыкалі пілястрамі. Да алтарнага фасаду касцёлу прымыкала высокая шмат’ярусная чацверыковая вежа (магчыма, абарончая), накрытая спічастым шатром. У аб’ёме жылога будынку былі тры вежы (адна з іх завяршала ўязную браму). У 1793 г. касцёл згарэў, адбудаваны ў 1802—22 гг. Адлюстраваны на "карце" Г. Ляйбовіча 1750-х гадоў. У 1864 г. за ўдзел манахаў у нацыянальна-патрыятычных маніфестацыях кляштар быў закрыты, жылы корпус перададзены ваеннаму ведамству, а касцёл перароблены на царкву, нязначна пашкоджаны ў II Сусветную вайну. Царква разбураная ў 1950-я гады.

Фарны, былы езуіцкі, касцёл — трохнефавая купальная базіліка з апсідай (фота 004-011; 057-059) — пабудаваны Янам Марыяй Бернардоні ў 1584-1593 гадах. Гэта першая пабудова ў стылі барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Узведзены на ўзор галоўнага ордэнскага храму езуітаў Эль Джэзу ў Рыме. Будынак касцёлу неаднойчы быў пашкоджаны ад войнаў і пажараў, аднаўляўся. Пасля скасавання ордэну езуітаў у 1773 г. касцёл стаў фарным. Галоўны фасад мае двух'ярусную кампазіцыю, дзе добра выяўленыя вертыкальныя і гарызантальныя дзяленні. Першыя прадстаўленыя пілястрамі, другія — развітымі паясамі карнізаў. Звяртаюць на сябе ўвагу характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасць фасада ордэрам, багацце раскраповак, нішы са скульптурамі. Дэкарыраваны размалёўкай у тэхніцы грызайль. Фрэскі (выкананыя ў 1750—70-я гг. з удзелам мастака К.Д. Гескага, рэстаўрыраваныя ў 1900—02 гг.) упрыгожваюць скляпенні галоўнага і бакавых нефаў, прэсбітэрыя, трансепту, нартэксу, бакавых капліц і купалу. У 1747 г. у двары касцёлу асобна пабудаваная капліца (дойлід М. Педэці) (фота 060, 061). Побач з касцёлам размешчаная былая замкавая вежа (фота 011, 012, 055). Гэтая пабудова канца XVI стагоддзя дагэтуль захавала першародныя дойлідскія формы.

У сярэдзіне XVI стагоддзя на месцы драўляных ўмацаванняў быў закладзены мураваны замак (фота 013-023; 030-054). Будаўніцтва на першым этапе вёў італьянскі дойлід Ян Марыя Бернардоні — аўтар шэрагу пабудоў у горадзе. За замкавымі ўмацаваннямі стаялі тры асобных каменных корпуса, што ўтваралі ўнутраны панадворак. Цэнтральны корпус займаў сам Радзівіл. Гэта быў трохпавярховы будынак з невялікімі васьміграннымі вежамі па кутах, якія захаваліся з малаважнымі зменамі. Злева ад яго трохпавярховы жаўнерскі корпус з высокай вартаўнічай вежай, а справа — двухпавярховы гаспадарчы будынак. У наступныя стагоддзі раз'яднаныя карпусы перабудоўваліся і аб'ядноўваліся дойлідскімі ўстаўкамі, утварыўшы замкнёны парадны панадворак.

Цэнтральны корпус (фота 016, 017, 018; 049, 050), перабудаваны ў XVIII стагоддзі, вылучаецца сваім дойлідска-мастацкім рашэннем. Фасад яго пластычны дзякуючы ўжыванню пілястр, рэльефнай дэкарацыі, скульптурных уставак. Уязная вежа з аркай (фота 015; 033, 036, 037, 038, 041-044) вынесеная наперад да маста праз роў у выглядзе параднай брамы, характэрнай для беларускага дойлідства. Арка пераходзіць у тунэль са зборамі, які праразае насыпны вал і выходзіць у двор насупраць цэнтральнага корпуса. Паводле інвентара 1658 года ў карпусах комплексу было 12 зал (Каралеўскі, Гетманскі, Мармуровы і іншыя) і мноства іншых памяшканняў, багата ўпрыгожаных разьбярствам па дрэве, лепкай, роспісам, камінамі. Калекцыя партрэтаў нясвіжскай галерэі налічвала каля тысячы палотнаў. Рамантычная прывабнасць дойлідскіх форм замка была скарыстаная ў другой палове XIX стагоддзя майстрамі-садоўнікамі ў якасці краявідных вымоў пры разбіўцы парку.

P.S. Здымкі 001-023 зробленыя ў 1980-я гады, а здымкі 024-089 — у 2012 годзе.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

Разместить на FriendFeed
1 2 3 4 5


440 x 642
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 001

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 002

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

440 x 642
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 003

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 004

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 005

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 006

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 007

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 008

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

440 x 642
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 009

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

440 x 642
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 010

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 011

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

440 x 642
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 012

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 013

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 014

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 015

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 016

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 017

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

642 x 440
Старажытнае дойлідства Нясьвіжа 018

Нясьвіж вядомы з XIII стагоддзя. Аднак дойлидская спадчына, што захавалася тут, ўзыходзіць да другой паловы XVI стагоддзя, калі горад стаў рэзідэнцыяй Радзівілаў.

1 2 3 4 5



Rating All.BY