Заслаўе
Помнікі дойлідства мінулых часоў

Заслаўе заснаванае ў канцы X стагоддзя кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам і было падоранае былой жонцы Рагнедзе і сыну Ізяславу. Відавочна, адгэтуль і пайшла назва горада.

З сярэдзіны XVI стагоддзя Заслаўе было добра ўмацавана. Зараз ад ранейшых замкавых умацаванняў добра захаваліся равы і земляныя валы з чатырма бастыёнамі па кутах (фота 002-004), у мінулым апранутыя каменем, што ўдала завяршалі ўзгорак, ствараючы цяжкапераадольную абарону. Замкавыя ўмацаванні пабудаваны ў ХVI-ХVII стст. па італьянскай фартыфікацыйнай сістэме. Гэта самая старая фартыфікацыйная сістэма Беларусі, прыдатная для ўтрымання абароны ва ўмовах артылерыйскай аблогі. Равы вакол бастыёнаў былі штучна затопленыя водамі рэк Княгінькі і Чарніцы. З гарадскім пасадам замак злучаўся драўляным мостам. Падчас аблогі такі мост можна было лёгка разабраць ці спаліць, і замак ператвараўся ў выспу. Нажаль, да сённяшняга дня не захаваліся ні палац, ні звернутая да горада вялікая двухпавярховая ўязная вежа (фота 004).

На тэрыторыі замка знаходзіцца царква Праабражэння Гасподняга (фота 01 005-021, 023, 024). Храм быў пабудаваны з цэглы ў 1577 г. князем Іванам Глебавічам як кальвінісцкі збор. Тут чытаў свае пропаведзі сам Сымон Будны. У другой палове XVII ст. пры новых гаспадарах Казіміры Яне і Крысціне Барбары (з роду Глебавічаў) Сапегах кальвінісцкі збор стаў касцёлам Міхася Арханёла. Тады ж дабудавалі вежу-званіцу (фота 006, 020) з элементамі абароннага прызначэння. Храм атрымаў абаронча-культавае архітэктурнае аблічча эпохі рэнесансу.

Царква Праабражэння Гасподняга — бясстоўпны, безапсідны прастакутны храм, перакрыты двусхільным дахам. З галоўнага фасаду да царквы прымыкае 37-мятровая вежа, у падставе квадратная, а ў наступных ярусах васьмігранная. Аб перабудове царквы сведчыць не толькі рознахарактарная апрацоўка асобных частак фасадаў, але і таўшчыня муроў: угары яны значна танчэй, чым унізе. Гэта дазваляе выказаць здагадку, што наяўны верхні мур з дэкаратыўнымі элементамі змяніў былыя муры з байніцамі.

У 1676 г. Казімір запрасіў манаскі ордэн дамініканцаў. "Сабакі божыя" ў сценах палаца (падмуркі якога выявілі археолагі), што знаходзіўся побач з касцёлам заснавалі кляштар, асвячоны ў 1678 г. віленскім біскупам, які праіснавў да 1832 г. У 1772 г. быў пабудаваны двухпавярховы драўляны жылы кляштарны корпус. Пасля ліквідацыі кляштару маскалямі, касцёл некаторы час быў фарным, а ў 1840 г. аддадзены праваслаўным і асвячоны як Спаса-Праабражэнская царква. У той жа год храм рэстаўраваўся за кошт казны, якая ахвяравала 6.000 рублёў, у 1864-1865 ггг. узвялі новы купал, замянілі падлогу, дах пакрылі бляхай.

Царкву часткова разбурылі падчас ІІ Сусветнай вайны, а пасля рэстаўрацыйных прац 1968-1972 гадоў храм прыстасавалі пад музей рамяства і народных здабыч. У 1990-х гадах царква зноў вярнулі вернікам.

Касцёл Раства Найсвяцейшай Панны Марыі (фота 025-057) пабудавалі ў 1774-1779 гадах на месцы драўлянага храма 1627 году як фарны па фундацыі гаспадара мястэчка падканцлера Літоўскага графа Антонія Пшаздзецкага, які валодаў горадам пасля Сапегаў з 1753 году. Гэта аднанефавы храм з паўкруглай выцягнутай апсідай і вежай-званіцай збудаванай на галоўным фасадзе.

З 1850 гады горад перайшоў да Прушынскіх. Але яны за ўдзел у антырасейскім паўстанні 1863 году былі пазбаўленыя маёмасці, а касцёл быў пераабсталяваны і пераўтвораны маскалямі ў праваслаўную царкву Раства Багародзіцы. Храм дзейнічаў да 1941 году.

Падчас Другой Сусветнай вайны, пры вызваленні Заслаўя ад нямецкіх захопнікаў, рускія салдаты выпусцілі ў вежу касцёла, дзе заселі нямецкія кулямётчыкі, артылерыйскі снарад. У выніку храм быў моцна пашкоджаны. У гады савецкай улады ён быў зачынены і закінуты (фота 025-043).

У 1988 годзе пачалі рэстаўрацыю, пасля чаго храм вярнулі вернікам. З-за недахопу сродкаў рэстаўрацыя зацягнулася на доўгія гады...

Падчас рэстаўрацыі храма былі знойдзеныя чалавечыя парэшткі. Кажуць, што дзеці выцягнулі руку і чэрап з вэлюмам. Нажаль, з-за нашай традыцыйнай нядбайнасці гэтыя рэшткі не захаваліся, і невядома, каму яны прыналежалі. Магчыма, гэта быў хтосьці з Пшаздзецкіх ці Прушынскіх...

А ў 1990-х гадах каля касцёла археолагі выявілі рэшткі магільніка. Усе пахаванні зробленыя ў ямах 0,3-1,7 метраў. Нябожчыкі арыентаваны галавой на захад. Тут жа ў калектыўным пахаванні сярод костак знайшлі бронзавую пячатку з выяваю герба на шчыце авальнай формы, характэрную для XVII стагоддзя, манеты часоў Яна Казіміра Вазы, чаканеныя ў Вільні.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

Разместить на FriendFeed
1 2 3 4

642 x 440
Заслаўе 001

Заслаўе заснаванае ў канцы X стагоддзя кіеўскім князем Уладзімірам Святаславічам і было падоранае былой жонцы Рагнедзе і сыну Ізяславу. Відавочна, адгэтуль і пайшла назва горада...

642 x 440
Заслаўе 002

Заслаўе 003

Заслаўе 004

440 x 642
Заслаўе 005

Заслаўе 006

Заслаўе 007

Заслаўе 008

Заслаўе 009

Заслаўе 010

Заслаўе 011

Заслаўе 012

Заслаўе 013

Заслаўе 014

Заслаўе 015

Заслаўе 016

Заслаўе 017

Заслаўе 018

Rating All.BY