Замак Гедыміна ў Лідзе
Лідскі замак паўстаў у XIV ст. , калі націск крыжакоў на нашыя землі стаў найбольш моцным

Лідскі замак паўстаў у XIV стагоддзі, калі націск крыжакоў на нашыя землі стаў найбольш моцным. Каб заступіць ім шляхі ў глыб земляў Вялікага княства Літоўскага, князь Гедымін у 1332 годзе загадаў закласці ў Лідзе каменны замак.

Ягоныя дойліды, узяўшы за аснову тып рыцарскага кастэля, творча падышлі да рашэння складанага загада. Яны ўдала выкарысталі мясцовы рэльеф, абраўшы для замка багністую нізіну, дзе рэчка Каменка ўпадала ў раку Лідзію, паставіўшы яго на штучную выспу з пяску і жвіру. Муры Лідскага замка ў плане нагадваюць трапецыю, вялікая падстава якой глядзіць на поўнач, адкуль часцей за ўсё пагражала небяспека. Недалёка ад паўночна-усходняга кута замка два ўваходы — маы і вялікі. У паўднёвай сцяне, на вышыні 2 метраў ад зямлі, знаходзіўся яшчэ адзін паём, які служыў, судзячы па ўсім, запасным выхадам для гарнізона ў крытычныя моманты абароны. У паўднёва-заходнім куту замка збудаваная вежа ў плане блізкая да квадрата. Таўшчыня яе муроў дасягае 3 метраў. Другая вежа змешчана па дыяганалі ад першай, у паўночна-усходнім куту замкавага двара. Пабудаваная яна пазней, мабыць, у 80-я гады XIV стагоддзя, альбо на мяжы XIV-XV стагоддзяў, калі ў Вялікім княстве Літоўскім удасканальваліся абарончыя збудаванні для адпору крыжакам. План другой Лідскай вежы — перакошаны разнабакова чатырохкутнік.

За стагоддзі свайго існавання Ліда і яе замак шмат разоў адбівалі прыступы ворагаў. Улетку 1659 года пасля працяглай аблогі і моцнага артылерыйскага абстрэлу 30-ці тысячнае войска расейскага ваяводы Мікіты Хаванскага ўзяло замак штурмам. Моцна пашкоджаны, ён быў цалкам разбураны ў 1702 годзе, калі адзін са шведскіх аддзелаў падарваў яго вежы. Пачаўся перыяд заняпаду і разбурэння. Апошні раз Лідскі замак па прызначэнні выкарыстал паўстанцкі аддзел Тадэвуша Касцюшкі ў 1794 годзе. У 1980-я гады замак быў адноўлены.
__________

© 2006-2012 Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury's Corner
All rights reserved

Город ‹προφμ›

Разместить на FriendFeed


642 x 440
Замак у Лідзе 001

Замак Гедыміна ў Лідзе паўстаў у XIV ст., калі націск крыжакоў на нашыя землі стаў найбольш моцным.

440 x 642
Замак у Лідзе 002

Замак Гедыміна ў Лідзе паўстаў у XIV ст., калі націск крыжакоў на нашыя землі стаў найбольш моцным.

440 x 642
Замак у Лідзе 003

Замак Гедыміна ў Лідзе паўстаў у XIV ст., калі націск крыжакоў на нашыя землі стаў найбольш моцным.

642 x 440
Замак у Лідзе 004

Замак Гедыміна ў Лідзе паўстаў у XIV ст., калі націск крыжакоў на нашыя землі стаў найбольш моцным.
  
      
      




Rating All.BY