"Выбары" 2010 пачаліся!

(Хроніка парушэньняў)



14 сьнежня 2010 г.

 

Назіральнікі на ўчастках пачалі фіксаваць парушэньні

 

Супрацоўнікаў менскага камбінату хлебапрадуктаў, якія жывуць у інтэрнаце па вуліцы Сьлясарнай, 44, прымушаюць галасаваць датэрмінова. Людзі, якія прыйшлі адтуль на выбарчы ўчастак № 6 Партызанскага раёну (вул. Антонаўская, 20) паведамілі назіральнікам, што камэндант інтэрната пагражала ім высяленьнем у выпадку адмовы.

 

Артур Фінькевіч, які зьяўляецца назіральнікам на гэтым участку, напісаў скаргу на дзеяньні сябраў камісіі на чале зь Інай Жалабіцкай. Паводле назіральнікаў Насты Машчавай, Мікіты Найдзіна і Артура Фінькевіча, калі сябры камісіі сышлі на абед, яны не апячаталі пакой, у якім знаходзілася скрыня, і пакінулі яе пад наглядам капітана міліцыі Ягора Дашко. Паводле заканадаўства, пакой яны мусілі апячатаць, а міліцыянт мусіў ахоўваць скрыню каля дзьвярэй, а не непасрэдна ў памяшканьні. Пасьля абеду жанчыны-сябры камісіі разам зь міліцыянтам спачатку знаходзіліся ў пакоі і толькі потым выйшлі адтуль у залю.

 

Фінькевіч, Найдзін і Машчава ня толькі напісалі скаргу, але і паведамілі пра парушэньне назіральнікам БДІПЧ АБСЭ.

 


Кантроль, забарона, папярэджаньні

 

Пільны кантроль з боку міліцыянтаў падчас пікетаваньня, адмова публікаваць праграму кандыдата ў прэзыдэнты, папярэджаньне за распаўсюд улётак — асноўныя перашкоды, якія чыняць давераным асобам кандыдатаў у прэзыдэнты чыноўнікі на Берасьцейшчыне.

 

У даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Яраслава Раманчука па Берасьці Сяргея Вакуленкі, які ладзіў інфармацыйны пікет у цэнтры гораду, міліцыянты запатрабавалі дакумэнты і дазвол на правядзеньне мерапрыемства. Пікет міліцыянты спынілі. Сяргей Вакуленка зьвярнуўся ў пракуратуру, абласную міліцыю:

 

— Каля Цэнтральнага рынку патрульны нарад у складзе трох міліцыянтаў запатрабаваў ад мяне дакумэнты, якія дазвалялі б пікет. Міліцыянты папрасілі патлумачыць, на якой падставе мы распаўсюджваем агітацыйныя матэрыялы за Яраслава Раманчука. Аказваецца, міліцыянты ня ведалі пра дазвол адміністрацыі гораду Берасьця весьці распаўсюд агітацыйных матэрыялаў у зручных месцах.

 

Сяргей Вакуленка зьвярнуўся да кіраўніцтва міліцыі з просьбай праводзіць інструктаж патрульных міліцыянтаў.

 

Найбольш непрыемных момантаў падчас агітацыйнай кампаніі налічвацца ў берасьцейскім штабе Віталя Рымашэўскага. Абласная газэта "Зара" адмовілася публікаваць праграму ў тым выглядзе, у якім прынёс яе ў рэдакцыю Зьміцер Шурхай, давераная асоба кандыдата.

 

Толькі пасьля таго, як тэкст прайшоў узгадненьне з рэдактарам выданьня, газэта апублікавала праграму. Яшчэ адна рэдакцыя, на гэты раз тэлеканалу "Буг-ТБ", адмовілася прыняць ад даверанай асобы рэкляму пра будучую сустрэчу з кандыдатам у Берасьці:

 

— Дзяўчына, якая прымае аб’явы ў рэдакцыі, сказала мне, што ёсьць месца ў эфіры і заключыла са мной дамову. Але на наступны дзень, калі я прыйшоў на тэлестудыю, мне было паведамлена пра тое, што аказваецца, рэклямны блёк ужо перапоўнены.

 

Акрамя іншага, тэрытарыяльная камісія Ленінскага раёну Берасьця вынесла Зьмітру Шурхаю вуснае папярэджаньне за распаўсюд інфармацыйных улётак:

 

— Мне як даверанай асобе кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага вынесена вуснае папярэджаньне за расклейку агітацыйных матэрыялаў у недазволеных месцах. Паводле камісіі, улёткі былі расклееныя на будаўнічым плоце ў цэнтры гораду, што забаронена.

 

Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін адзначае, што сёлетняя выбарчая кампанія мае шэраг асаблівасьцяў. Напрыклад, адметна тое, што нідзе няма агітацыйных плякатаў Лука-кі:

 

— Паўсюль вісяць плякаты кандыдатаў у прэзыдэнты. Але ў Берасьці я ня бачыў нідзе ніводнага плякату ў падтрымку дзейнага кіраўніка краіны. Тым ня менш паўсюль у дзяржаўных СМІ мы бачым менавіта гэтую асобу.

 

Паводле Ўладзімера Вялічкіна, падчас сустрэчаў з кандыдатамі ў прэзыдэнты ў Берасьці сярод выбаршчыкаў выяўляецца шмат правакатараў, якія імкнуцца зьмяніць ход сустрэчы, заблытаць кандыдатаў.

 

Падчас сустрэчы кандыдатаў на прэзыдэнта Дзьмітрыя Вуса і Міколы Статкевіча невядомыя асобы задавалі правакацыйныя пытаньні, вялі відэазапіс сходу. Пры гэтым яны здымалі пустыя крэслы.

 


Наклеіў улёткі кандыдатаў — забралі ў міліцыю

 

У Хойніках 13 сьнежня міліцыя затрымала Леаніда Цітка, распаўсюдніка агітацыйных матэрыялаў кандыдатаў у прэзыдэнты Мікалая Статкевіча й Дзьмітрыя Вуса.

 

Як патлумачыў спадар Ціток, на вуліцы Савецкай на прыпынку грамадзкага транспарту ён наклеіў тры агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў у прэзыдэнты — ня ведаў, што на прыпынках, дзе шмат розных аб’яваў, іх клеіць нельга. Пад’ехалі супрацоўнікі міліцыі са службы "Ахова" і адвезьлі хлапца ў РАУС. Там яму заявілі, што агітацыя нібыта наагул скончылася.

 

У агітатара забралі тры сотні ўлётак Мікалая Статкевіча й каля тысячы ўлётак Дзьмітрыя Вуса. Міліцэйскі сьледчы Дзьмітрый Каўроў склаў на хлопца адміністрацыйны пратакол і патлумачыў, што перадасьць яго ў камісію райвыканкаму.

 

— Копію пратакола мне не далі, і я ня ведаю, паводле якога артыкула мяне абвінавацілі ў адміністрацыйным правапарушэньні. А 23-й гадзіне мне патэлефанавалі зь міліцыі й паведамілі, што я магу забраць агітацыйныя ўлёткі кандыдатаў у прэзыдэнты. Я прыйшоў і забраў іх пад расьпіску, — сказаў спадар Ціток.

 

Давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты паведамляюць, што ў Хойніках выявілі толькі 2 дазволеныя месцы для разьвешваньня перадвыбарчых агітацыйных матэрыялаў, у Брагіне і Лоеве — па адным.

 


У Астраўцы зрываюць плякаты апазыцыйных кандыдатаў

 

Мясцовы актывіст Іван Крук разам з паплечнікамі разьвешваў плякаты кандыдатаў у прэзыдэнты Яраслава Раманчука, Уладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава. Увесь час іх суправаджала белая машына, зь якой нехта рабіў здымкі.

 

Іван Крук кажа, што плякаты разьвешвалі толькі ў дазволеных месцах, тым ня менш іх хутка пазрывалі. У машыне, якая ўвесь час за імі езьдзіла, за кіроўцам сядзеў супрацоўнік міліцыі — ягоны твар пазналі актывісты.

 

Іван Крук кажа, што такім чынам на яго і ягоных паплечнікаў спрабуюць аказаць псыхалягічны ціск. У той самы час тыя, хто зрывае плякаты, пазбаўляюць выбарцаў Астраўца магчымасьці атрымаць інфармацыю пра кандыдатаў у прэзыдэнты.

 


Сацыёлягі прагназуюць другі тур

 

Паводле сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага пад эгідай міжнароднага цэнтру сацыялягічных і маркетынгавых дасьледаваньняў SOCIUM з 1 па 10 сьнежня 2010 году, Лука-ка ня зможа перамагчы ў першым туры.

 

На пытаньне, за каго з кандыдатаў у прэзыдэнты (у сьпіс было ўнесена восем кандыдатаў) вы гатовыя прагаласаваць:

 

35,2% назвалі Лука-ку,
18,4% — Уладзімера Някляева,
9,9% — Андрэя Саньнікава,
6,2% — Яраслава Раманчука,
5,1% — Міколу Статкевіча,
2% — Рыгора Кастусева,
1,9% — Алеся Міхалевіча.
1,5% — Віктара Цярэшчанку,
19,8% цяжка было адказаць на пытаньне.

 

Камэнтуючы вынікі апытаньня для ІА REGNUM, кіраўнік Міжнароднага цэнтру сацыялягічных і маркетынгавых дасьледаваньняў SOCIUM, кандыдат сацыялягічных навук, аўтар сацыялягічных дасьледаваньняў, праведзеных у апошнія гады на Ўкраіне, у Грузіі і Казахстане Арцём Геваркян адзначыў, што ў суме агульны рэйтынг трох найбольш папулярных альтэрнатыўных кандыдатаў — Уладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава і Яраслава Раманчука — дае 34,5%. Супастаўленьне гэтай лічбы з рэйтынгам дзейнага кіраўніка дзяржавы (35,2%) кажа пра тое, што супрацьстаяньне працягваецца і Лука-ка ня змог за тры тыдні агітацыйнай кампаніі сур’ёзна нарасьціць свой адрыў ад аб’яднанага рэйтынгу канкурэнтаў, нават нягледзячы на правядзеньне чацьвёртага Ўсебеларускага народнага сходу. Усё гэта кажа пра тое, што Лука-ка ў першым туры перамагае сваіх апанэнтаў, але, нягледзячы на ўсе намаганьні, не набірае неабходнага 51% галасоў, каб выйграць выбары ў першым туры.

 


Першымі галасуюць пэнсіянэры, вайскоўцы і "хімікі"

 

14 сьнежня пачалося датэрміновае галасаваньне. Звычайныя выбарцы на ўчасткі не сьпяшаюцца.У гэтай сытуацыі ўлады выкарыстоўваюць мэтады, апрабаваныя падчас мінулых выбарчых кампаній. Працаўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў прывозяць на выбарчыя ўчасткі аўтобусамі, жаўнераў прыводзяць шыхтамі, арыштантаў — у калёне пад канвоем.

 

Гарадзеншчына

 

На выбарчы ўчастак у гарадзенскай школе афіцэр прывёў цэлы ўзвод падначаленых яму выбарцаў.

 

У Горадні на ўчастак 113, што ў школе № 11, ахвотныя прагаласаваць прыйшлі яшчэ за 10 хвілін да адкрыцьця. Кажа назіральніца ад партыі БНФ Натальля Кісель:

 

— Людзі ўжо безь дзесяці дзесяць стаялі тут, а бяз трох ужо патрабавалі бюлетэні. Пераважна гэта пэнсіянэры, двое маладых, і вось прымусова прыйшлі жаўнеры.

 

Пытаюся ў пэнсіянэраў, якія прагаласавалі — чаму датэрмінова?

 

— Таму што мы зараз знаходзімся на дачы, а прапісаныя на праспэкце Касманаўтаў. Сёньня атрымлівалі пэнсію, заадно на рынак, ну і прагаласавалі, — адказаў нейкі спадар.

 

— Я, да прыкладу, прагаласавала сёньня таму, што здаровая, а то часам у нядзелю захварэю, і ўсё… — патлумачыла адна спадарыня.

 

Падыходжу да жаўнераў-памежнікаў, якія прыйшлі цэлым узводам, і пытаюся ў іх таксама — чаму датэрмінова галасуеце? Афіцэр адразу кажа, што нічога гаварыць ня будзе, жаўнеры пры ім таксама маўчаць. Адзін сьмяльчак кажа:

 

— Загад ёсьць загад…

 

— А калі не сакрэт — за каго аддалі свой голас?

 

— Супраць усіх.

 

— За Лука-ку.

 

Давераная асоба Ўладзімера Някляева Алег Калянкоў, які прысутнічаў падчас галасаваньня жаўнераў, кажа, што такія прыводы цэлых узводаў — яскравы паказчык характару выбараў:

— Калі ўжо ў першы дзень датэрміновага галасаваньня прыводзяць узвод жаўнераў, то відавочна, што існуе загад як мага болей людзей прыгнаць на датэрміновыя выбары. Рознымі шляхамі будуць імкнуцца гэта зрабіць: студэнтаў палохаюць, што сэсіі не паздаюць, рабочых "Гроднапрамбуда" — што пазвальняюць.

 

У мястэчку Лунна Мастоўскага раёну на выбарчы ўчастак № 19 са спэцкамэндатуры ад самай раніцы прывялі больш за 10 чалавек, асуджаных на "хімію". Іх прывёў прадстаўнік камэндатуры, але незалежны назіральнік, які прысутнічаў на ўчастку, Лявон Карповіч, лічыць, што той парушыў заканадаўства:

 

— Факт — тое, што ён прывёў людзей датэрмінова галасаваць, хаця яны будуць тут і ў нядзелю, іх нікуды ня выпусьцяць. А па-другое, сам ён ня меў права прысутнічаць на выбарчым участку.

Праваабаронца Раман Юргель распавядае, што на некаторых участках былі праблемы з рэгістрацыяй назіральнікаў — праўда, вырашыліся. Ня ўсе старшыні камісій паведамляюць назіральнікам колькасьць выбарцаў, занесеных у сьпіс галасаваньня, а калі ня могуць адказаць на пытаньні, то тэлефануюць не ў раённую ці абласную камісію, а ў райвыканкамы.

 

Магілёўшчына

 

У Магілёве ў першы дзень датэрміновага галасаваньня актыўнасьць выбарцаў была нязначнай.

 

Абодва выбарчыя ўчасткі — у цэнтры гораду, на вуліцы Ленінскай. Пагутарыць з старшынёй 43-га ўчастка не давялося. Патлумачылі, што яна на нарадзе. У невялікім памяшканьні прысутнічалі двое сяброў камісіі й жанчына-міліцыянт. Назіральнікаў — ніводнага. Скрыня для галасаваньня апячатана паперай двойчы з кожнага боку. У першай палове дня на гэты ўчастак, каб прагаласаваць, прыйшлі сямёра выбарцаў.

 

На другім участку, 44-м, што ў магілёўскім дзяржаўным каледжы, карціна падобная. Двое сябраў камісіі і жанчына-міліцыянт сядзяць у вялізнай залі. Выбарцаў няма. Пасьля непрацяглага чаканьня прыйшла старшыня ўчастковай камісіі Юлія Патыка.

 

— Наколькі актыўны выбаршчык у першы дзень датэрміновага галасаваньня?

 

— Мы будзем чакаць актыўнасьці. Большая частка, якая прыйдзе датэрмінова, — гэта студэнты Беларуска-расейскага ўнівэрсытэту. У нас іх блізу сямісот. Заўтра-пасьлязаўтра будзе найбольшы пік актыўнасьці, — адказала Юлія Патыка.

 

— Вы, відаць, ня першы раз у выбарчай камісіі. Працэнт у першы дзень галасаваньня — ён які?

 

— Я зараз не магу сказаць, аднак у цэлым за ўсе дні датэрміновага галасаваньня ў нас атрымліваецца адсоткаў 30-40.

 

— А назіральнікі ці ёсьць?

 

— У нас зарэгістравана дзевяць назіральнікаў. Пакуль іх няма. Яны, відаць, праявяць сябе ў дзень асноўнага галасаваньня.

 

Як удалося высьветліць, назіральнікі ад апазыцыйных арганізацыяў на 44 участку не рэгістраваліся.

 

— Калі пойдзеце галасаваць? — Зьвяртаюся да студэнтаў.

 

Пытаньне ўспрымаецца з жартам і сьмехам. Ахвотнікаў адказваць, аднак, ня шмат.

 

— Толькі ў дзень выбараў. Усім вядома, што будуць фальшаваньні, таму нельга хадзіць на датэрміновае галасаваньне. Ну, пакуль ня ўказвалі нам, сказалі толькі, каб усе прагаласавалі, але загаду галасаваць датэрмінова не было.

 

— У дзень выбараў. Мой кандыдат сказаў, каб я не хадзіў на датэрміновыя выбары.

 

— Датэрмінова. Так людзей будзе менш. Думаю, што будуць чэргі, каб прагаласаваць у дзень выбараў.

 

Віцебшчына

 

Віцебская актывістка Ніна Кавалёва — назіральніца на ўчастку № 58 Першамайскага раёну. Спадарыня дужа шкадуе, што не прывезла з сабой Канстытуцыю і Закон аб выбарах, каб зь першых хвілін назіраньня запатрабаваць ад участковай камісіі неабходныя зьвесткі:

 

— Нам не паведамілі колькасьць выбарцаў на ўчастку. Сказалі: мы не абавязаныя яе даваць і не дамо! І не сказалі, якая колькасьць атрыманых бюлетэняў. Я вазьму цяпер Канстытуцыю, Выбарчы кодэкс, усе свае даведнікі ды завязу туды. Бо зранку, калі ехала на апячатваньне скрыні, нават ня думала, што ад пачатку будуць такія парушэньні.

 

Участак № 58, як высьветлілася, — адзін з самых праблемных у Віцебску. На іншых хаця б паведамляюць колькасьць выбарцаў. Але яна часьцяком сьвядома заніжаецца, тлумачыць Ніна Кавалёва:

 

— Заніжаюць колькасьць выбарцаў, ба баяцца, што будзе нізкая яўка і што не адбудуцца выбары. Колькасьць спачатку заніжаюць, ну, а потым будуць ужо розныя маніпуляцыі зь лічбамі…

У першы дзень датэрміновага галасаваньня ахвотных хутчэй прагаласаваць ня дужа шмат, і гэта таксама паказальна, лічыць Ніна Кавалёва:

 

— Адна бабулька прыйшла загадзя і нават чакала, пакуль апячатвалі скрыню. Але так — людзей было мала. За першую гадзіну, можа, чалавек шэсьць было.

 

На аршанскім участку № 37, дзе працуе назіральніца Ганна Чумаева, за першыя тры гадзіны прагаласавалі больш як 30 чалавек. Але зь іх шасьцёра на знайшлі сябе ў сьпісах — такім чынам пацьвердзілася, што задакумэнтаваная колькасьць выбарцаў не адпавядае рэчаіснасьці:

 

— У мяне было 5 чалавек такіх, і вось шосты прыйшоў хлопец. Крычалі: "Чаму? Чаму мяне няма ў сьпісах? І на мясцовых выбарах нас у сьпісах не было!". А так народу ідзе многа — ужо недзе 32 чалавекі прагаласавалі.

 

Шасьцёра "няўлічаных" на 32 чалавекі — гэта нямала, лічыць аршанскі прадстаўнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Казьмярчак. Ён зьвяртае ўвагу на тое, што пры заніжанай колькасьці выбарцаў на ўчасткі даслалі "падвышаную" колькасьць бюлетэняў. Як назіральнік пры гарадзкой выбарчай камісіі ён заўважыў, што бюлетэняў у горадзе атрымана на тысячу больш, чым трэба, і ўсе яны разышліся па ўчастках.

 

Назіральнік з Полацку Анатоль Пракапенка асабіста мусіў замацоўваць дно ў разборнай скрыні для галасаваньня на ўчастку № 15:

 

— Скрыня разьбіралася. Але я перарабіў: цьвікі пазабівалі, стэплерам яшчэ раз прайшоў і зафарбаваў усё. З крыкам, з гвалтам — але я зрабіў гэта. На іншых участках скрыні таксама разборныя — у іх дно на шрубах. Напісалі скаргі.

 

Анатоль Пракапенка стаў сьведкам і прымусовага датэрміновага галасаваньня. Ён распавёў, што на ўчастку № 16 вайскоўцы з часткі 49510 прыйшлі галасаваць пад кіраўніцтвам намесьніка камандзіра па ідэалягічнай працы. Хоць напярэдадні спадару Пракапенку, які заносіў у частку агітацыйныя матэрыялы Някляева, кіраўніцтва цьвердзіла, што шыхтамі нікога не павядзе.

 

Берасьцейшчына

 

У горадзе Бяроза Берасьцейскай вобласьці рабочых дзяржаўных прадпрыемстваў на аўтобусах завозяць на выбарчыя ўчасткі.

 

У Берасьці назіральнікі і валянтэры паведамляюць пра шматлікія выпадкі, калі людзей прымушаюць прыйсьці на выбарчыя ўчасткі датэрмінова. Як адзначае Ўладзімер Вуек, cтаршыня Берасьцейскай абласной арганізацыі "Маладыя дэмакраты", тычыцца гэта як студэнтаў у інтэрнатах, так і рабочых:

 

— Сёньня адзін з нашых валянтэраў паведаміў, што камэндант інтэрнату панчошнага камбінату прымушае ўсіх жыхароў ісьці галасаваць датэрмінова. Пры гэтым камэндант адзначыў, што хто не прагаласуе, той будзе мець надзвычай складаныя ўмовы пражываньня ў гэтым інтэрнаце.

 

Пагрозы наконт таго, што ўмовы пражываньня будуць непрыемныя, прагучалі і з вуснаў старшыняў каапэратываў, працягвае Ўладзімер Вуек:

 

— Жыхар каапэратыўнага дома па вуліцы Асіпенкі распавёў, што старшыня каапэратыву зьбіраў жыхароў і пераконваў, што на выбары трэба ісьці датэрмінова.

 

На выбарчых участках Берасьця ў першы дзень нешматлюдна. Прысутнасьць выбарцаў улады на ўчастках ствараюць самі. У Бярозе Берасьцейскай вобласьці рабочых давозяць на ўчасткі службовым транспартам пасярод рабочай зьмены, кажа жыхарка г. Бяроза Тамара Шчапёткіна:

 

— Прывезьлі людзей на аўтобусе. Гэта рабочыя камбінату будаўнічых матэрыялаў. Людзей ня вызвалілі з працы, не зрабілі выходны дзень, а сабралі іх і прывезьлі на ўчасткі, кожнага на той, на якім чалавек павінен прагаласаваць.

 

“Радыё Свабода”

 


Прадпрымальнікі неаднадушныя ў падтрымцы Лука-ку

 

Прадпрымальнікі Брэстчыны, звярнуліся да калегаў па бізнэсу, з пажаданнем перамогі Лука-ку  як гаранту выбранага краінай курсу, накіраванага на стварэнне спрыяльных умоваў для развіцця бізнэсу і інвестыцыйнага клімату.

 

У прыватнасці з Бярозы падпісаліся пад зваротам дырэктар ВУП “САС-ГАЗ” Уладзімір Сас  і з Белаазёрска дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю “Плутон” Аляксандр  Клімчук.

 

Як высветлілася з размоваў з прадпрымальнікамі, яны не збіраюцца падтрымліваць зварот:

 

— Што нам раўняцца на Саса і на Клімчука. Сасу надавалі мора крэдытаў — ён адчыніў сваю справу, а нам на рынку ніхто не дасць крэдытаў.

 

— Нам хочацца чагосці новага, каб нехта новы прыйшоў. З новым чалавекам будзе па — іншаму.

 

— Тут зразумела хто тут будзе. Мы яму колькі грошаў, а ён нам ніякіх умоваў.

 

— Толькі пра сябе думае, а не пра нас. Праверак вельмі шмат.

 

— Як могуць прадпрымальнікі ісці за яго галасаваць?

 

Як сказала адна з прадпрымальніц, у кожнага свая галава. Кожны прагаласуе, як палічыць патрэбным. Галоўнае, каб галасы гэтыя па праўдзе палічылі.

 

Ганна Васілевіч

 

“Радыё Рацыя”

 


15 сьнежня 2010 г.

 

Першы дзень датэрміновага галасаваньня – 3,4%

 

У першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі прагаласавала 3,4 адсотка выбарцаў. "Датэрміноўка" ідзе з апераджэньнем графіку 2006 года (3%).

Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс" са спасылкай на сакратара Цэнтравыбаркаму Лазавіка.

 

— У цэлым па рэспубліцы за ўчорашні дзень прагаласавала 3,4% выбарцаў, унесеных у сьпісы для галасаваньня, — адзначыў сакратар беларускага ЦВК.

 

Лазавік праінфармаваў, што ў Берасьцейскай вобласьці датэрмінова прагаласавала 2,6% выбарцаў, Віцебскай — 5,0%, Гомельскай — 4,2%, Гарадзенскай — 3,1%, Менскай — 3,0%, Магілёўскай — 3,5%, у Менску — 2,6%.

 

— У час вучобы, якую мы праводзілі ў абласьцях, прасілі не фарсіраваць датэрміновае галасаваньне, асабліва ў сельскай мясцовасьці, — сказаў сакратар ЦВК.

 

Паводле ягоных слоў, "цяпер, размаўляючы з арганізатарамі выбараў і пытаючыся, як паводзіць сябе насельніцтва, атрымліваем нечаканы адказ. Наадварот, самі сельскія жыхары актыўна ідуць на датэрміновае галасаваньне", — адзначыў Лазавік.

 

Сакратар заявіў, што ў ЦВК не паступала "ніводнага сыгналу" з нагоды прымусу да датэрміновага галасаваньня або нейкіх збояў у працы выбарчых камісій.

 

 

У 23-й паліклініцы патрабуюць справаздачы
пра датэрміновае галасаваньне

 

Пэрсанал менскай гарадзкой паліклінікі № 23 на вуліцы Ракасоўскага ўстрывожаны "выбарчай актыўнасьцю" кіраўніцтва мэдычнай установы.

 

Як паведамілі, патэлефанаваўшы на "Свабоду", самі супрацоўнікі, галоўны лекар паліклінікі Ірына Сянкевіч штодня патрабуе справаздачы пра колькасьць падначаленых, якія прагаласавалі датэрмінова. Мэдыкі ж ня лічаць датэрміновае галасаваньне сваім "сьвятым абавязкам" і не жадаюць галасаваць раней за вызначаны тэрмін.

 


На датэрміновае галасаваньне пад прымусам

 

Праваабаронцы фіксуюць факты прымусу выбарцаў да датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах.

 

Пра гэта БелаПАН заявіў Валянцін Стэфановіч, адзін з каардынатараў грамадзянскай кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

Такія факты былі адзначаныя на 9,1% выбарчых участкаў, на якіх працавалі назіральнікі кампаніі.

— Напрыклад, у Барысаве работнікі ААТ "Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталяваньня" прасілі сябраў участковых камісій выдаць ім даведкі аб тым, што яны ўжо прагаласавалі. На некаторыя ўчасткі выбарцаў прывозілі арганізавана на аўтобусах, — паведаміў Стэфановіч.

 

Паводле слоў праваабаронцы, у першы дзень датэрміновага галасаваньня, 14 сьнежня, назіраліся характэрныя для папярэдніх выбараў тэндэнцыі, калі людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова. У прыватнасьці, арганізавана галасавалі студэнты і вайскоўцы.

 

— Але ёсьць і пэўнае ноў-хаў: на гэтых выбарах адчуваецца большы ціск на працаўнікоў прадпрыемстваў, у першую чаргу ў невялікіх гарадах. У тым жа Барысаве начальнікі цэхаў асабіста адсочваюць сытуацыю, прагаласавалі іх падначаленыя ці не, — адзначыў Стэфановіч.

Праваабаронцы зафіксавалі ў першы дзень датэрміновага галасаваньня і іншыя парушэньні. Так, на 8,7% выбарчых участкаў назіральнікам перашкаджалі выконваць свае абавязкі, на 7,8% — у працу ўчастковых камісій умешваліся староньнія асобы, на 1,3% — фіксаваліся выпадкі выдачы адной асобе некалькіх бюлетэняў, на 2,6% — не вывешваўся пратакол з дадзенымі датэрміновага галасаваньня.

 

"Самым абуральным парушэньнем" каардынатар кампаніі назваў факт, зафіксаваны на выбарчым участку № 28 у Баранавічах.

 

— Там скрыня на ноч была вывезена з тэрыторыі ўчастка для галасаваньня. Нам растлумачылі, што памяшканьне нібыта не прыстасавана для захоўваньня скрыні, і яе павезьлі туды, дзе ўсталяваная сыгналізацыя. Па гэтым факце мы рыхтуем зварот у пракуратуру, — паведаміў Стэфановіч.

 

Паводле дадзеных ЦВК, у першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі прагаласавалі 3,4% выбаршчыкаў. Гэта больш, чым у 2006 годзе, калі ў першы дзень прагаласавалі 3% грамадзян.

 

— Як правіла, працэнт колькасьці тых, хто прагаласаваў, павялічваецца з кожным днём. Не выключаю, што на гэтых выбарах датэрмінова прагаласуюць больш, чым на папярэдніх, — выказаў меркаваньне Валянцін Стэфановіч.

 


Навучэнцаў Слонімскага ліцэю возяць па ўчастках на аўтобусе

 

Сёньня з заняткаў паздымалі ўсіх навучэнцаў Слонімскага дзяржаўнага прафэсійна-тэхнічнага ліцэю тэкстыльшчыкаў, каму споўнілася 18 гадоў, пасадзілі ў аўтобус і возяць галасаваць па тых выбарчых участках, да якіх яны прыпісаныя.

 

У панядзелак ім паабяцалі выходны дзень за тое, што прагаласуюць датэрмінова. Пра гэта паведамляюць слонімскія назіральнікі за выбарамі.

 

Міхал Карневіч

 


Cтудэнты БДАТУ масава захацелі дадому

 

На 20-м выбарчым участку Першамайскага раёну Менску, які знаходзіцца ў Беларускім дзяржаўным аграрным тэхнічным унівэрсытэце, другі дзень ідзе датэрміновае галасаваньне. За першы дзень галасаваньня, паводле старшыні выбарчай камісіі Анатоля Крутава, прагаласавала 565 выбарцаў з 2191, якія пражываюць на ўчастку. Раніцай 15 сьнежня за дзьве гадзіны галасаваньня на ўчастак прыйшлі 52 выбарцы.

 

Алег Грузьдзіловіч

 


Статкевічу не далі памяшканьня ў Горадні

 

Улады Горадні адмовілі ў памяшканьні для сустрэчы з выбарцамі кандыдату на прэзыдэнта Мікалаю Статкевічу.

 

У сувязі з гэтым спадар Статкевіч заклікаў сваіх прыхільнікаў прыйсьці 16 сьнежня да ўваходу ў Гарадзенскую абласную філярмонію а 18:30. Перадвыбарчую сустрэчу ён зьбіраецца правесьці на прыступках будынка.

 

Паводле спадара Статкевіча, улады раздражняюць ягоныя перадвыбарчыя сходы, таму ў Гомелі на сустрэчу з выбарцамі яны накіравалі "клакераў" з БРСМ і міліцыі, якія зрывалі сход, а ў Горадні яму ўвогуле не далі памяшканьня.

 

Алесь Дашчынскі

 


У Менску затрымалі актывістаў кампаніі "Грамадзянін"

 

Міліцыянты Савецкага райаддзелу міліцыі затрымалі трох актывістаў грамадзкай кампаніі "Грамадзянін", якія развозілі па выбарчых участках улёткі з напамінам пра крымінальную адказнасьць за фальшаваньне выбараў.

 

Пра гэта "Свабодзе" паведаміў актывіст кампаніі Мікіта Красноў.

 

— Затрыманыя Юры Пясінскі, Кірыл Багданчук і Ягор Маргіль. Дакладна вядома, што аднаго зь іх зараз вязуць у Савецкі райаддзел міліцыі, двух іншых туды ўжо прывезьлі і складаюць пратаколы аб адміністрацыйным парушэньні. У чым нібыта выявілася парушэньне — невядома. Дакладна вядома, што з раніцы хлопцы развозілі гэтыя матэрыялы па ўчастках, яны проста ўручалі сябрам камісій гэтыя напаміны пра адказнасьць за фальшаваньне выбараў. Зараз высьвятляем, на якім з участкаў да іх нібыта ўзьніклі прэтэнзіі, — паведаміў Мікіта Красноў.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Міліцыянту верыць можна, назіральніку — не

 

Назіральнікі ў рэгіёнах, якія спрабуюць кантраляваць датэрміновае галасаваньне, сутыкаюцца з істотнымі цяжкасьцямі. У прыватнасьці, ім забаронена ўваходзіць у памяшканьні са скрынямі для галасаваньня ноччу: у гэты час там можа заставацца толькі дзяжурны міліцыянт. У выніку актывісты арганізоўваюць "начныя дазоры", каб кантраляваць захаванасьць скрыняў.

 

Пра гэтыя ды іншыя асаблівасьці працы назіральнікаў на датэрміновым галасаваньні інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".

 

ГОМЕЛЬШЧЫНА

 

На падставе першых дзён датэрміновага галасаваньня гомельскія назіральнікі прыходзяць да высновы, што спадзяваньняў на сумленныя й справядлівыя выбары няшмат.

 

Каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары", кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП Васіль Палякоў:

 

— Першы дзень датэрміновага галасаваньня паказаў, што ўлады пакуль не жадаюць нічога мяняць. Усё ідзе паводле таго ж сцэнару, што й раней. Нечакана пачалі не дапускаць нашых назіральнікаў да працэсу назіраньня за датэрміновым галасаваньнем і нават выдаляць з участкаў нашых назіральнікаў.

 

Апавядае назіральніца Сьвятлана Піласевіч:

 

— Мяне накіравалі назіральніцай на ўчастак № 22, які месьціцца ў будынку ўнівэрсытэту імя Скарыны. Кіраўнік камісіі — прарэктар Сяргей Ханеня. У першы ж дзень, калі пачаліся выбары, адзін з нашых назіральнікаў сфатаграфаваў на тэлефон пячатку на скрыні. На яго адразу склалі пратакол і адхілілі ад удзелу ў назіраньні.

 

Як кажа назіральніца, было відаць, што датэрміновае галасаваньне тут праводзіцца арганізаваным парадкам:

 

— Студэнты ішлі групамі, у перапынку між лекцыямі. Яны былі бязь верхняй вопраткі, бяз тэчак — відаць, са сваіх аўдыторый выходзілі. Было бачна, што гэтае галасаваньне робіцца арганізавана.

Паводле назіральнікаў, за першы дзень на ўчастку № 22 прагаласавала каля 17 адсоткаў выбарцаў, пераважна студэнтаў.

 

Назіральніца Людміла Панкратава з участку № 28, што ў Савецкім раёне абласнога цэнтру, паведамляе пра першыя вялікія разыходжаньні ў колькасьці тых, хто прагаласаваў 14 сьнежня:

 

— Яўка, паводле нашага назіраньня за першы дзень, — 26 чалавек, а камісія вывесіла зьвесткі, што датэрмінова прагаласавалі 52 чалавекі. Адрозьніваюцца лічбы ў два разы.

 

Участковыя камісіі не дапусьцілі назіральнікаў, каб тыя круглыя суткі дзяжурылі на ўчастках. Прычым — паўсюль.

 

Гамяльчук Пётар Цімашэнка правёў зь яшчэ адным назіральнікам цэлую ноч каля ўчасткаў для галасаваньня, якія месьцяцца ў актавай залі сярэдняй школы № 45:

 

— Бачылі да паловы адзінаццатай вечара, што гарэла сьвятло ў актавай залі. Гэта 42-гі і 41-шы ўчасткі. А палове на адзінаццатую сьвятло патухла, і да раніцы яго не было. А мы дзяжурылі на вуліцы пад вокнамі ў машыне. Старшыня выбарчай камісіі сказаў, што адказвае толькі за тэрыторыю выбарчага ўчастку і што ён нас сюды не дапускае. Тут будзе знаходзіцца прадстаўнік органаў улады — міліцыянт. А дырэктар школы заявіў, што ў вэстыбюль нас таксама не пускае, бо трэба ўзгадняць з раённым аддзелам адукацыі — калі ласка, пакіньце школу.

 

Магілёўшчына

 

На Магілёўшчыне назіральнікі "начных дазораў" не праводзяць. Яны намагаюцца атрымаць ад участковых камісіяў дазвол на тое, каб заставацца на ноч і на час абеду ў памяшканьні са скрынямі для галасаваньня.

 

Такія звароты напісалі 13 назіральнікаў з абласнога цэнтру. Чаму — тлумачыць каардынатар кампаніі "За справядлівыя выбары" Юры Новікаў:

 

— На гэтых выбарах міліцыянты знаходзяцца там, дзе скрыня для галасаваньня. І ў гэтае памяшканьне нашых назіральнікаў не пускаюць. Атрымліваецца, што гэты ўчастак ноччу, напрыклад, не апячатаны й туды можа прыйсьці хто заўгодна і зрабіць там падмену.

 

З трынаццаці зваротаў адказ быў пакуль атрыманы толькі на адзін. Назіральніцы Анжэліцы Тарасенцы адмовілі:

 

— Фармальная адпіска — захаванасьць урнаў забясьпечвае камісія. Мне не падабаецца, што наперад такая ўстаноўка: калі ты супрацоўнік міліцыі, то ты прыстойны чалавек. Калі ж ты назіральнік, то ты сволач і ўсё астатняе.

 

Ва ўчастковай камісіі № 113 факт звароту назіральніцы пацьвердзілі. Прызналі й факт адмовы:

 

— Кіруючыся Выбарчым кодэксам, мы ім ня маем права такую магчымасьць даць. За захаванасьць урнаў і бюлетэняў адказвае старшыня ўчастковай камісіі. Раней такіх пытаньняў не ўзьнікала, — зазначыла сябра камісіі.

 

Тым часам з выбарчага ўчастка № 33 у Магілёве выдалілі назіральніцу Тацяну Масалкову. Назіральніца цьвердзіць, што яе выправадзілі з участка, бо яна бараніла сваіх калегаў, якія ўчора з дазволу намесьніцы старшыні расьпісаліся на пячатцы скрыні для галасаваньня.

 

— Старшыня камісіі сказала, што нібыта нашы дзяўчаты адштурхнулі членаў камісіі і гвалтам паставілі свае росьпісы. Кажа: "Мяне тут не было, дазволу свайго я не давала, і яны ня мелі права гэтага рабіць. Я буду пісаць скаргу".

 

У камісіі факт канфлікту і выправоджваньня назіральніцы адмаўляюць. Старшыня камісіі заявіла, што Масалкова непрыстойна сябе паводзіла і ёй зрабілі заўвагу. На яе паводзіны нібыта скардзіліся й выбарцы, адзін зь іх нават перадумаў галасаваць.

 

Гарадзеншчына

 

Што паказвае незалежнае назіраньне за пачаткам датэрміновага галасаваньня на Гарадзеншчыне?

 

У Горадні ва ўчастковай камісіі № 101 у сярэдняй школе № 34 назіральнікам ад БХК зарэгістраваны Раман Юргель. Ён распавядае пра такі выпадак:

 

— Прыйшлі грамадзяне Расейскай Фэдэрацыі і кажуць — навошта вы нас запісалі ў сьпісы выбарцаў? Вы нас выкрасьліце, бо мы ж ня маем права галасаваць. У паштовыя скрыні ўкідалі запрашэньні прыйсьці прагаласаваць, і ім укінулі.

 

Раман Юргель кажа, што на ўчастку актыўна галасуюць міліцыянты, памежнікі, мытнікі, якія жывуць побач:

 

— Адзін міліцыянт хацеў прагаласаваць за паўгадзіны да адкрыцьця ўчастка, кажа — мне ісьці на службу, дайце я зараз прагаласую. Старшыня камісіі кажа: яшчэ скрыню не апячаталі, а дзясятай гадзіне толькі адчыняецца ўчастак.

 

Гэтак званая лібэралізацыя выбарчага заканадаўства зусім не адчуваецца, кажа давераная асоба Яраслава Раманчука Юры Істомін:

 

— Камісіі працуюць па-старому, нават лічбу выбарцаў, што зарэгістраваныя на ўчастку, якую яны павінны даваць, яны не даюць. Адзінае, што іх абавязалі вывешваць пратаколы па выніках. Там ужо лічба гэтая ёсьць.

 

У камісіях ня хочуць ісьці на кантакт з даверанымі асобамі, калі тыя прыяжджаюць на ўчастак, зазначае Істомін:

 

— Ніякай інфармацыі фактычна не даецца па ўчастку, насьцярога да мяне, да нашых назіральнікаў. Таму можна папярэдне зрабіць прагноз, што ўсё будзе па-старому: як і раней, будуць фальсіфікаваць выбары. Тым больш рэкамэндацыі ЦВК — яны абцякальныя, не даюць канкрэтных указаньняў сябрам камісій дапускаць назіральнікаў непасрэдна да назіраньня за падлікам галасоў.

 

Юры Істомін кажа, што ў Горадні ўдалося "закрыць" 32 участкі, назіральнікі ёсьць таксама на шасьці ўчастках у Лідзе і шасьці — у Слоніме.

 

Віктар Сазонаў мяркуе, што атмасфэра на ўчастках часам даволі напружаная, стаўленьне да незалежных назіральнікаў не памянялася, кажа ён:

 

— Былі выпадкі, калі праз сваю некампэтэнтнасьць і жаданьне не дапусьціць назіральнікаў у камісіях доўга займаліся пратаколамі, казалі, што яны няправільна аформленыя, не хапае пячатак. Але потым — калі назіральнікі скардзіліся, зьяўлялася інфармацыя ў інтэрнэце — былі выпадкі, калі асабіста старшыня ЦВК Ярмошына тэлефанавала, каб разабрацца, і назіральнікаў пасьля гэтага адразу рэгістравалі.

 

Такія выпадкі былі ў Дзятлаве і ў Абухаве Гарадзенскага раёну, зазначае праваабаронца Віктар Сазонаў.

 

Берасьцейшчына

 

Стваральнік праваабарончай арганізацыі "Берасьцейская вясна" Ўладзімер Вялічкін паведаміў:

 

— У Берасьці першы дзень датэрміновага галасаваньня, 14 сьнежня, на двух участках, якія знаходзяцца побач, скончыўся з наступнымі вынікамі:

 

На выбарчым участку № 13, дзе знаходзяцца назіральнікі, датэрмінова прагаласавалі, паводле афіцыйных зьвестак, 43 выбарцы.

 

У той самы дзень на суседнім участку № 12, дзе назіральнікаў не было, паводле афіцыйных зьвестак, прагаласавалі 343. То бок можна меркаваць, што калі галасаваньне пойдзе на 12-м участку такімі тэмпамі далей, дык выбары на гэтым участку таксама скончацца датэрмінова, і 19 сьнежня ў СШ № 33 Берасьця, дзе разьмешчаны ўчастак для галасаваньня, галасаваць ня будзе каму.

 

 

Можа, старшыня хацеў паесьці каля скрыні…

 

Старшыня ЦВК Ярмошына заявіла, што ня бачыць парушэньня выбарчага заканадаўства на ўчастку, на якім сама галасавала датэрмінова.

 

Назіральнік Павал Пракаповіч паведаміў, што 14 сьнежня падчас абедзеннага перапынку скрыню зь бюлетэнямі перанесьлі з залі ў іншы пакой. Там знаходзіліся дзьве жанчыны з камісіі і невядомы чалавек. Назіральнікі зьвярнулі ўвагу сябраў камісіі, што каля скрыні знаходзіцца чужы чалавек, і папрасілі пакінуць каля скрыні свайго назіральніка. Але ім адмовілі.

 

— Сёньня, 15 сьнежня, на ўчастак прыехала Лідзія Ярмошына. Яна прагаласавала і запыталася ў назіральнікаў, ці ёсьць заўвагі. Мы ёй усё распавялі. А яна адказала: "Можа, там старшыня абедаў і не хацеў, каб вы на яго глядзелі? Нічога незаконнага ў гэтым няма. Парушэньняў я ня бачу". Мы казалі, што старшыні там не было. Падалі наконт гэтага скаргу.

 

“Радыё Свабода”

 


На датэрміновае галасаванне возяць аўтобусамі ў працоўны час

 

Гарадскія ўлады  Бярозы ў працоўны час рабочых арганізавана возяць па выбарчыя участкі, каб яны прагаласавалі датэрмінова, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

 

Першым выканаў указанне "зверху" дырэктар ААТ "Бярозабудматэр’ялы", дэпутат абласнога савета Мікалай Жук.

 

Учора на ранішняй нарадзе Жук загадаў сваім падначаленым 14 снежня даставіць рабочых на выбарчыя ўчасткі.

 

Ад рабочых прадпрыемства "Бярозабудматэр’ялы" стала вядома, што начальства пагражала пазбавіць прэміяльных тых, хто не пагодзіцца на датэрміновае галасаванне.

 

Ужо вядома, што рабочых ААТ "Бярозаўскі маторарамонтны завод" таксама арганізавана даставяць на выбарчыя ўчасткі для датэрміновага галасавання.

 

“Euroradio”

 


Супрацоўнікі ЖЭУ зрываюць агітацыйныя плакаты Някляева

 

З гомельскіх прыпынкаў знікаюць афішы з інфармацыяй пра прыезд у горад кандыдата Уладзіміра Някляева. Як сцвярджаюць актывісты, прадукцыю зрываюць супрацоўнікі жыллёва-экспуатацыйнага ўпраўлення.

 

Распавядае сябра ініцыятыўнай групы Някляева Андрэй Толчын:

 

— Усе аб’явы пра тое, дзе будуць адбывацца сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Уладзімірам Някляевым, зрываюцца па загадзе ЖЭУ. Нават быў выпадак, калі супрацоўнікі ЖЭУ зрывалі друкаваную прадукцыю прама ў прысутнасці аднаго з актывістаў, які толькі што гэтыя афішы наклеіў. Сябра нашай ініцыятыўнай групы выклікаў міліцыю. Аднак прадстаўнікі ЖЭУ працягвалі зрываць абвесткі і пры міліцыянтах. І ніхто іх не затрымаў. Вось такія ў нас выбары...

 

Сябры ініцыятыўнай групы Ўладзіміра Някляева збіраюцца напісаць скаргу ў тэрытарыльную выбарчую камісія Цэнтральнага раёну аб уціску правоў кандыдата. А таксама будуць звяртацца ў суд аб прыцягненні да адказнасці супрацоўнікаў ЖЭУ.

 

Мікола Бянько

 


Улада вырашыла "прыкрыцца" ўласнымі назіральнікамі

 

Беларускія ўлады імкнуцца перашкодзіць працы незалежных назіральнікаў на выбарах прэзідэнта. Такое меркаванне выказаў палітолаг Алесь Лагвінец.

 

На яго думку, выканаўчая ўлада і камісіі выконваюць пастаўленую перад ёй задачу — гарантаваць патрэбны вынік і ў незалежным назіранні не зацікаўлены.

 

— Каб нейтралізаваць незалежных назіральнікаў улада ўжо змабілізавала сваіх уласных, прыручаных назіральнікаў. І вось гэтая памятка, што з’явілася на сайце Нясвіжскага райвыканкаму, як дзейнічаць так званаму канструктыўнаму, прыўладнаму назіральніку, відавочна, што яна была распацаваная ў адміністрацыі Лука-кі, і гэта той дакумент, які атрымалі ўсе назіральнікі. Гэтыя назіральнікі, прыўладныя, рэжымныя, яны хутчэй за ўсё будуць пісаць масава лісты ў місію АБСЕ па назіранні, кажучы, што ў Беларусі няма ніякіх праблемаў.

 

Пакуль з 27 000 назіральнікаў, акрэдытаваных на выбарах, толькі 90 прадстаўляюць апазіцыйныя партыі. Ля сяміста назіральнікаў збіраецца накіраваць на выбары Рух “За Свабоду”. Вылучэнне і акрэдытацыя назіральнікаў працягваецца.

 


Улады рыхтуюцца да чарговых фальсіфікацый

 

Гродзенскія праваабаронцы адзначаюць закрытасць выбарчага працэса і нежаданне кіраўнікоў выбарчых камісій знаёміць незалежных назіральнікаў з дакумантамі, якія датычаць непасрэднага правядзення выбараў.

 

Прадстаўнік Беларускага хельсінскага камітэта па Гродзенскай вобласці Раман Юргель не выключае, што такім чынам улады рыхтуюцца да чарговых фальсіфікацый вынікаў выбараў прэзідэнта краіны:

 

— Раённыя камісіі не даюць дадзеных па колькасці білютэняў, якія выдалі на ўчасткі для галасавання ва ўчастковыя камісіі. Кажуць, што ўсё пытайце ва ўчастковых камісіях. Вельмі важна мець гэтыя дадзеныя па ўчастковым камісіям, каб не было магчымых фальсіфікацый, злоўжыванняў недобрасумленных сябраў камісій якіх-небудзь.

 

Гродзенскія праваабаронцы фіксуюць факты, калі выбарцы патрабуюць у старшыняў камісій даведкі аб тым, што яны прагаласавалі датэрмінова.

 

Адзін з выбарцаў паведаміў назіральнікам, што без адпаведнай даведкі яго адмаўляюцца прымаць у паліклініцы.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

Віцебскія назіральнікі ад БХД фіксуюць першыя парушэнні

 

Няправільнае захаванне скрыняў для галасавання, прымус студэнтаў датэрмінова галасаваць, галачка “ЗА” ва ўзорным варыянце бюлетэня для галасавання насупраць прозвішча Лукашэнка і іншыя парушэнні фіксуюць віцебскія назіральнікі на выбарах ад Партыі БХД.

 

Як паведаміла кіраўніца Віцебскай абласной арганізацыі БХД Таццяна Севярынец, за два дні толькі на адным участку (№ 18) датэрмінова прагаласавала 194 чалавекі з 2.379 выбаршчыкаў, што складае каля 8%. Паводле Таццяны Севярынец, іншагародніх студэнтаў масава гоняць галасаваць на гэты і іншыя выбарчыя ўчасткі пад пагрозай высялення з інтэрнатаў.

 

Таксама зафіксавана парушэнне захавання скрыняў з бюлетэнямі ў перапынках паміж датэрміновым галасаваннем і ў начны час. Па-першае, скрыні захоўваюцца не ў апячатаных пакоях, а толькі пад наглядам міліцыянта, у тым ліку і ноччу. Па-другое, сябры камісіі кожны раз пасля перапынку вяртаюцца на ўчастак на паўгадзіны пазней і не пускаюць туды да пачатку галасавання назіральнікаў. З гэтай нагоды пададзены скаргі.

 

Таксама скарга пададзена на дзеянні Міхаіла Іўчанкі,  старшыні выбарчай камісіі, якая месціцца ў інтэрнаце Камбіната шоўкавых тканінаў. Іўчанка загадаў сарваць агітацыйныя плакаты кандыдатаў у прэзідэнты Віталя Рымашэўскага і Уладзіміра Някляева, якія былі вывешаныя ў файе інтэрнату.

 

Прэсавая служба БХД, 15 сьнежня 2010 г.

 

 

Датэрміновае галасаванне як “індульгенцыя” для студэнтаў

 

На выбарчых участках шыхтуюцца чэргі. Паводле назіральнікаў ад Беларускага Хельсінкскага камітэту, найбольшую “ініцыятыўнасць” праяўляюць студэнты.

 

Паводле студэнтаў, намеснік дэкана ў навуковай і выхаваўчай працы факультэту філасофіі і сацыяльных навук Белдзяржуніверсітэту Аляксандр Бобр запатрабаваў ад старастаў групаў забяспечыць 70-адсоткавую яўку на датэрміновых выбарах.

 

Студэнтка Марыя К. паведаміла:

 

— Асабліва ціснуць на студэнтаў, якія маюць запазычанасці па заліках, якія правініліся ў інтэрнаце. Папросту кажуць — прагаласуеш датэрмінова, забудземся на ўсе грахі. На мінулым тыдні я падавала заяву на імя дэкана, каб мне дазволілі прапусціць заняткі ў гэты панядзелак. Намеснік дэкана сказаў: “Прагаласуеш датэрмінова, тады падпішу!

 

 

На Гарадзеншчыне палохаюць “тэрактамі апазіцыі”

 

Ініцыятыва “Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамляе пра шэраг выпадкаў прымусу прагаласаваць датэрмінова. Пры гэтым выбарнікаў палохаюць тэрактамі ў дзень выбараў.

 

Гэткі факт прымусу адбыўся ў дзяржаўнай установе “Аблспажыўсаюз” у Горадні. Тут у працоўны час сабралі калектыў, які агітавалі прагаласаваць датэрмінова. Да гэтага заклікалі Дзмітрый Крыжаноўскі, намеснік начальніка, а таксама начальнік аддзелу кадраў Людміла Дзячэнка. Яны палохалі працоўны калектыў тым, што асноўны дзень галасавання – вельмі небяспечны, паколькі дзяржаўныя структуры інфармуюць пра магчымыя тэракты, якія рыхтуе апазіцыя.

 

Факты прымусу да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні зафіксавалі ў некалькіх раёнах Гарадзенскай вобласці. На Мастоўшчыне непадалёк ад мястэчка Лунна ёсць спецкамендатура, дзе адбываюць пакаранне людзі, асуджаныя да папраўчых працаў. Ужо з раніцы 14 снежня дванаццаць чалавек з іх прывезлі на Лунненскі выбарчы ўчастак дзеля галасавання. Сябра гэтай участковай камісіі ад партыі БСДГ Лявон Карповіч лічыць гэта выключна рашэннем кіраўніцтва спецкамендатуры, бо прадстаўнік камендатуры прысутнічаў асабіста на ўчастку для галасавання.

 

У Горадні ў першы ж дзень датэрміновага галасавання зафіксавалі факт прыводу на выбарчы ўчастак цэлага ўзводу салдатаў памежнага атраду. Відавочна, што вайсковае кіраўніцтва прымусова накіравала салдатаў тэрміновай службы выканаць свой “грамадзянскі абавязак” – зазначаюць сябры ініцыятывы “Праваабаронцы за свабодныя выбары”. Галасавалі вайскоўцы на ўчастку № 113, што размешчаны ў будынку сярэдняй школы № 11. З журналістамі камандзір узводу размаўляць адмовіўся.

 

“Belsat”

 

 

16 сьнежня 2010 г.

   

Вечарам 15 снежня ў Менску было шмат ваеннай тэхнікі

 

Міністэрства абароны Беларусі растлумачыла, чым было выклікана перасоўванне ваеннай тэхнікі вечарам 15 снежня паблізу ад сталіцы.

 

Калона бронетранспарцёраў і грузавікоў з ваеннаслужачымі была заўважана на трасе Менск — Масква. Тэхніка рухалася ў бок беларускай сталіцы. Узніклі меркаванні, што гэта звязана з правядзеннем у гэты дзень у прэзідэнта нарады па пытаннях бяспекі ў перыяд правядзення выбараў.

 

Як заявіла прэс-служба Міністэрства абароны, вечарам 15 снежня ў пункт пастаяннай дыслакацыі ў раёне Уручча з палявога выхаду з Барысаўскага палігона вярталіся тэхніка і асабовы склад аднаго з падраздзяленняў 120-й асобнай механізаванай брыгады [? — "J.K."].

 

Вячаслаў Будкевіч

 

“БелаПАН”

 

 

За 2 дні датэрмінова прагаласавалі 7,2% выбарцаў

 

Больш за паўмільёна чалавек прагаласавалі за два дні датэрміновага галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі.

 

Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік:

 

— За два мінулыя дня датэрміновых выбараў у Беларусі прагаласавала 7,2% выбарцаў, унесеных у сьпісы, або 506 878 чалавек.

 

Па Берасьцейскай вобласьці прагаласавала 5,9% выбарцаў, па Віцебскай — 11,4%, па Гомельскай — 6,1%, па Гарадзенскай вобласьці — 8,1%, па Менскай — 6,3%, па Магілёўскай — 8,2%, па Менску — 5,8% выбарцаў, за межамі Беларусі прагаласавала 9% выбарцаў, уключаных у сьпісы.

 

— Ніякага парушэньня выбарчага заканадаўства ў тым, што кіраўніцтва ВНУ прапануе студэнтам прагаласаваць, няма [! — "J.K."].

 

— Больш за тое, праводзячы сэмінары, мы нацэльвалі на гэта [! — "J.K."]. Бо ў моладзевым асяродзьдзі, дзе выбарцы ў дзень выбараў будуюць нейкія свае асабістыя пляны, зьвязаныя з выездам за межы горада, трэба прапанаваць прагаласаваць датэрмінова і стварыць для гэтага ўмовы, — сказаў сакратар ЦВК.

 


Няма неабходнасьці падштурхоўваць да датэрміновага галасаваньня

 

— Няма ніякай неабходнасьці сёньня падштурхоўваць людзей да датэрміновага галасаваньня. Людзей трэба прасіць, каб яны абавязкова прагаласавалі. А калі — гэта іх права.

 

Пра гэта заявіў Лука-ка 15 сьнежня на нарадзе па пытаньнях выбарчай прэзыдэнцкай кампаніі і арганізацыі грамадзкай бясьпекі ў гэты пэрыяд, паведамляе прэзыдэнцкая прэс-служба.

 

— Я, вядома, далёкі ад таго, каб верыць усяму таму, што сёньня пішуць, асабліва ў гэтак званых апазыцыйных СМІ. Мы гэтага чакалі. Так, як мы чакалі, так яны і дзейнічаюць. Яны пачынаюць зараз абвінавачваць кіраўнікоў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый у тым, што яны ціснуць на народ і прымушаюць ісьці датэрмінова галасаваць. Яшчэ раз падкрэсьліваю — гэта катэгарычна недапушчальна [? — "J.K."]. Калі зь нейкіх прычын трэба, каб людзі прагаласавалі датэрмінова, з ініцыятывы кіраўнікоў прадпрыемстваў або яшчэ зь нейкіх там прычын, людзей трэба папрасіць [?! — "J.K."], і апошняе слова — за людзьмі. Хочуць яны ісьці датэрмінова галасаваць — няхай ідуць. Ня хочуць — мы іх чакаем 19 сьнежня на ўчастках для галасаваньня.

 

Зьвяртаючыся да кіраўніка свайго выбарчага штабу Радзькова і сябра штабу Шэймана, Лука-ка сказаў:

 

— Разьбярыцеся, калі ласка, у штабе. Зьвяжыцеся з адміністрацыяй прэзыдэнта і ўдакладніце яшчэ раз, наколькі адпавядаюць сапраўднасьці тыя заявы (там няма фактаў) [?! — "JK"] гэтак званых апазыцыянэраў пра тое, што "ўлады гоняць людзей табуном" на датэрміновае галасаваньне. Разьбярыцеся яшчэ раз.

 

 

Затрыманьні ў Маладэчне

 

Сёньня на кватэры актывіста штабу Андрэя Саньнікава Аляксандра Абрамовіча супрацоўнікі міліцыі правядуць ператрус.

 

Пра гэта яму паведамілі ў міліцыі, калі адпускалі на волю пасьля затрыманьня.

 

Актывістаў Аляксандра Абрамовіча і Яўгена Каросьціка затрымалі позна ўвечары 15 сьнежня ў Маладэчна, калі тыя расклейвалі агітацыйныя матэрыялы за Андрэя Саньнікава.

 

У міліцыі маладых людзей абвінавацілі ў парушэньні правілаў добраўпарадкаваньня тэрыторыі. Яўгена Каросьціка адпусьцілі праз 3 гадзіны, а Аляксандра Абрамовіча трымалі 5 гадзін.

 

Таксама 15 сьнежня ў Маладэчне супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывістаў "Маладога фронту" Яўгена Каросьціка і Дзяніса Лазара, якія расклейвалі агітацыйныя ўлёткі за кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага.

 

Нягледзячы на тое, што хлопцаў затрымалі каля стэнду "Выбары", іх завезьлі ў пастарунак міліцыі і там склалі пратакол паводле артыкула 21:14 (парушэньне добраўпарадкаваньня тэрыторыі). Хлопцаў абвінавацілі таксама ў закліках удзельнічаць у несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве.

 

Дзяніса Лазара і Яўгена Кароціка пратрымалі ў міліцыі 4 гадзіны і адпусьцілі а 2 гадзіне ночы.

 

 

Датэрміновае галасаваньне: як гналі, так і гоняць

 

Незалежныя назіральнікі ў розных рэгіёнах краіны канстатуюць, што цягам трэцяга дня датэрміновага галасаваньня колькасьць выбарцаў на ўчастках ня зьменшылася. Таксама яны заяўляюць, што заклік Лука-кі ня гнаць людзей на датэрміновыя выбары пад прымусам ня дзейнічае.

 

ВІЦЕБШЧЫНА

 

За папярэднія два дні датэрміновага галасаваньня Віцебшчына стала лідэрам сярод рэгіёнаў — тут прагаласавалі 11,4% выбарцаў. Захавалася гэта тэндэнцыя і 16 сьнежня.

 

Гутару з назіральніцай Антанінай Піванос, якая дзяжурыць на ўчастку № 21, што ў Кастрычніцкім раёне Віцебску:

 

— Першы дзень прайшлі 36 чалавек, другі — 47. А сёньня йдуць і йдуць, адзін за адным, па два і па тры чалавекі. Дворнікі ідуць, рабочыя — усе валам валяць.

 

Яшчэ адзін назіральнік, Анатоль Родзік, сябар партыі левых "Справядлівы сьвет", мае сваё тлумачэньне гэтай зьявы:

 

— Гэта ён сказаў, каб "не заганялі", а "папрасілі" — маўляў, нашы людзі добрыя, яны ўсё зразумеюць. Так што ніхто нічога не адмяняў! Заганяюць, і яшчэ як заганяюць!

Анатоль Родзік стаўся і сьведкам такога выпадку:

 

— Ёсьць такі мэдычны каледж — гэта ўчастак № 19 Кастрычніцкага раёну. Дык там чарга стаіць — усе ў беленькіх халаціках, навучэнцы каледжу. Усе галасуюць датэрмінова, і іх потым адпускаюць дахаты. А ў камісіі за сталом на месцы сакратара сядзіць міліцыянт. Я зрабіў заўвагу, а сакратар пачала крычаць: "У нас тут свае парадкі!". Я й кажу: у нас не закон — а іншыя парадкі!

 

Назіральнікаў, якія пратэстуюць супраць парушэньняў або спрабуюць фіксаваць іх з дапамогай фотаапаратаў ці відэакамэры, проста выдаляюць з участкаў. Так здарылася ўчора на ўчастку № 20 Кастрычніцкага раёну ў Віцебску. А ў Воршы найбольш актыўных незалежных назіральнікаў "перасадзілі" з участкаў на калідор, распавёў актывіст кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Ігар Казьмярчак:

 

— Гэта 8-я школа, 14-ы ўчастак. Назіральніцы прыйшлі, а камісія ўжо сядзіць, і зь імі сядзяць дзьве нейкія жанчыны. І намесьніца старшыні кажа: "Гэта нашы назіральніцы, а вы позна прыйшлі, і вам ужо няма дзе сесьці. Так што сядзіце во ў калідоры". Мы гэта расцэньваем таксама як выдаленьне з участку.

 

У Віцебску назіраць з калідора прапанавалі Алегу Сургану. Актывіст, які ня так даўно адбыў 6 месяцаў арышту нібыта за напад на міліцыянта падчас затрыманьня за вывешаны бел-чырвона-белы сьцяг, запатрабаваў замацаваць разборную скрыню для галасаваньня на ўчастку № 17 Кастрычніцкага раёну:

 

— Там адкруціць шрубы — і без праблем здымаецца накрыўка. Так што цяпер сядзім у калідоры. А з калідора нічога не відаць і не чуваць!

 

Гарадзеншчына

 

На датэрміновым галасаваньні ў Горадні.Назіральнікі за выбарчым працэсам на Гарадзеншчыне сьцьвярджаюць, што на розных выбарчых участках колькасьць людзей, якія галасуюць, розьніцца, але ў цэлым датэрміновае галасаваньне набірае абароты.

 

Уладзімер Хільмановіч, адзін з каардынатараў назіраньня за выбарамі на Гарадзеншчыне, распавядае, што за тры дні яскрава відаць розьніца ў колькасьці тых, хто прагаласаваў, на ўчастках, дзе ёсьць назіральнікі і дзе іх няма:

 

— На ўчастках, дзе сядзіць наш назіральнік, людзі ідуць, але няшмат. Насупраць праз калідор — другі ўчастак, і там у канцы дня тых, хто прагаласаваў, у два разы болей, чым на першым. І так мы зафіксавалі на некалькіх участках. Камісіі арыентуюцца і стараюцца пільнаваць там, дзе ёсьць назіральнікі.

 

Назіральнік ад БНФ Максім Губарэвіч трэці дзень знаходзіцца на ўчастку, прычым побач зь ягоным участкам — яшчэ два. Ён кажа, што за гэтыя тры дні выразна праглядаецца тэндэнцыя да павелічэньня колькасьці тых, хто галасуе датэрмінова:

 

— Колькасьць тых, хто прагаласаваў, хоць плаўна, але павялічваецца. Да прыкладу, на маім участку ў першы дзень прагаласаваў 21 чалавек, у другі — 24, а сёньня відаць, што гэтая лічба будзе перакрыта. Тое ж я бачу і на суседніх участках.

 

Сярод тых, хто ідзе галасаваць, Максім Губарэвіч называе найперш пэнсіянэраў і людзей у форме.

 

Каардынатар назіральнікаў ад АГП Юры Істомін зьдзіўлены лічбамі датэрміновага галасаваньня. Асабліва яго зьдзіўляе розьніца ў колькасьці тых, хто галасуе: на адным і тым самым участку ў адзін дзень датэрмінова галасавалі 129 чалавек, а ў другі — толькі тры ў першай палове дня:

 

— Ну, і ў выніку 8,1% за два дні тых, хто прагаласаваў — гэта вельмі многа, вельмі…

 

Назіральнік ад БХК з участку № 92 у Горадні распавядаў, што сёньня раніцай да іх наведаліся міжнародныя назіральнікі з АБСЭ, і тых, хто прагаласаваў да абеду, было амаль у два разы меней, чым учора.

 

Яшчэ аднаму назіральніку давялося пісаць скаргу з тым, каб з кабінак прыбралі ўзор — як трэба галасаваць:

 

— Ну вось ляжыць паперка ў кабінцы, а ў другім квадраціку пазначаная птушачка. А другі квадрацік насупраць прозьвішча Лука-кі — гэта ж парушэньне. Два дні так было, толькі сёньня дамогся, каб прыбралі.

 

 

Чальца камісіі выключылі за павышаную пільнасьць

 

Юрась Шпакрышнікаў, сябра выбарчай камісіі Ленінскага раёну Менску па 4-м выбарчым участку, які разьмяшчаецца ў 123-й сярэдняй школе, фактычна адлучаны ад працы. Што сталася прычынай радыкальнага кроку — тлумачыць сам спадар Шпакрышнікаў:

 

— Я знайшоў, што пад накрыўкай адной з скрыняў для галасаваньня — дзірка памерам з руку. Я гэта зафіксаваў, сфатаграфаваў і паведаміў назіральніку. А потым яшчэ знайшоў 50 лішніх бюлетэняў. Пра гэты выпадак таксама расказаў і назіральніку, і прадстаўнікам АБСЭ. Але старшыня за такую пільнасьць вырашыла са мной разьвітацца, даслаўшы даведку на маё прадпрыемства, што ў мяне 16 сьнежня скончылася праца. Заўтра аб 11-й гадзіне я запрошаны на размову ў адміністрацыю Ленінскага раёну, дзе мне гэтае рашэньне абвесьцяць афіцыйна. За гэтыя тры дні я страціў 210 тысяч рублёў, бо працаваў сваім коштам.

 

Ігар Карней

 

“Радыё Свабода”

 


Назіральнік дамогся дадатковага апячатвання скрыні

 
На выбарчым участку № 31 у Баранавічах незалежнаму назіральніку кампаніі “За свабодныя выбары” Віктару Цяпіну ўдалося дамагчыся таго, каб на скрыні для галасавання, якая была апячатана, з'явілася дадатковая налепка з подпісамі чальцоў выбарчай камісіі.

 

Свой подпіс паставіў і сябра партыі “Справядлівы свет” Аляксандр Галькевіч, які ўваходзіць у склад камісіі.

 

Па словах назіральніка, пакой, дзе знаходзіцца скрыня для галасавання, на ноч быў таксама апячатаны:

 

— Цяпер і ўначы патрапіць незаўважна ў гэтае памяшканне немагчыма. Ёсць шанец, што усё сапраўды будзе зроблена па законе, і мы атрымаем рэальны вынік галасавання выбаршчыкаў.

 

Перад тым, як удалося знайсці паразуменне з сябрамі камісіі, адбыўся скандал: назіральнікі змаглі патрапіць у пакой для галасавання толькі з дапамогай дзяжурнага пракурора Баранавіцкай пракуратуры.

 

Ганна Васілевіч

 

 

Назіральнікі ад Маладой Беларусі фіксуюць чарговыя парушэнні

 

Актывісты Маладой Беларусі зафіксавалі на выбарчым участку ў Менску ўжо другое парушэнне запар.

 

Учора выбарчую скрыню падчас перапынку выносілі ў памяшканне, дзе знаходзіліся пабочныя асобы, у адказ на што месца здарэння прыйшлося наведаць старшыні ЦВК Ярмошынай, сёння ж — скрыня наагул аказалася апячатана іншай пячаткай, адрознай ад сфатаграфаванай учора.

 

Па словах лідара арганізацыі Артура Фінькевіча, хутчэй за ўсё ўначы на ўчастку адбылося ўкідванне бюлетэняў:

 

— Сёння зранку на ўчастку № 48 Цэнтральнага раёна нашымі назіральнікамі былі спраўджаныя пячаткі на выбарчай скрыні тымі здымкамі, якія былі зроблены ўчора ўвечары і тыя пячаткі паміж сабой выглядаюць абсалютна непадобна. Мы лічым, што ўначы магло адбывацца ўкідванне бюлетэняў. Мы гэтага не ведаем, мы непасрэдна не можам заявіць, што гэта адбылося ці гэтага не адбылося, але мы дапускаем такую мажлівасць, што менавіта ўначы адбывалася ўкідванне бюлетэняў.

 

У сувязі са здарэннем актывісты Маладой Беларусі звярнуліся ў выбарчую камісію Цэнтральнага раёна, ЦВК, а таксама пракуратуру.

 

Па словах Артура Фінькевіча інцыдэнты, што адбыліся ўчора і сёння ставяць пад сумнеў вынікі галасавання ў гэтым раёне, так як падобны выпадак учора адбыўся яшчэ на адным участку для галасавання, дзе прысутнічалі назіральнікі.

 

Барыс Гарэцкі

 


Назіральнік у Бярозаўцы дамагаецца праўды праз пракуратуру

 

Незалежны назіральнік кампаніі "За свабодныя выбары" Сяргей Трафімчык падаў скаргу на дзеянні кіраўніцтва аднаго з выбарчых участкаў у Бярозаўцы.

 

Выбарчы працэс падчас датэрміновага галасавання на ягоным участку праходзіць з грубымі парушэннямі: лічбы прагаласаваўшых адзначаныя ў пратаколе камісіі не супадаюць з колькасцю людзей, якія прыйшлі на участак, а пратаколы вывешваюцца толькі на наступны дзень.

 

Самога актывіста выдалілі з участка за фотаздымку працы камісіі:

 

— Я праводзіў гэтыя здымкі седзячы на месцы, якое выдзялілі для назіральніка. Я не ўмешваўся ні ў якую працу камісіі. Як заявіла па тэлебачанні Лідзія Міхайлаўна Ярмошына, "на гэтых выбарах усё, што не забаронена — дазволена". Таму, я думаю, няхай зараз вышэйстаячы органы разбіраюцца, што ў нас дазволена і ці праўду сказала старшыня Цэнтрвыбаркама.

 

У адказ на гэта незалежны назіральнік па дадзеных фактах напісаў адпаведныя скаргі ў Цэнтрвыбаркам, раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

 

Антон Панямонаў

 


Галоўны гомельскі ідэолаг вылаяўся ў прысутнасці 600 чалавек

 

Падчас сустрэчы Някляева з выбарцамі галоўны ідэолаг Гомельшчыны лаяўся на ўсю залу.

 

Інцыдэнт адбыўся ў гомельскім доме культурны "Фестывальны", дзе акурат і адбывалася мерапрыемства. Амаль у пачатку сустрэчы з галёркі прагучала ненарматыўная лексіка ў адрас дэмакратычнага кандыдата.

 

Гомельскія актывісты рызналі ў хулігане начальніка галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Гомельскага аблвыканкама Анатоля Кацілу.

 

Распавядае Кастусь Жукоўскі:

 

— У прысутнасці 600 чалавек галоўны ідэолаг нецэнзурна лаяўся. І самае галоўнае, гэта ўсе гэта бачылі і чулі. Ёсць сведкі, якія падцвердзяць, што гэты чалавек па позвішчу Каціла, які займае пасаду начальніка ўпраўлення ідэалагічнай працы, лаіцца матам. Можа, гэта такая дзяржаўная ідэалогія пайшла лаяцца матам.

 

Пасля здарэння з ненарматыўнай лексікай галоўны ідэолаг хутка сышоў з мерыпремства. Сябры ініцыятыўнай групы Някляева збіраюцца падаць на Анатоля Кацілу скаргу ў пракуратуру.

 

 

У Менску выкрылі дзіру ў скрыні і 50 лішніх бюлетэняў

 

На участку № 4 Ленінскага раёна ў Менску выбарчая скрыня аказалася дзіравай, а сябра камісіі — прыхільнік Руху "За свабоду" знайшоў сярод незапоўненых бюлетэняў 50 лішніх бланкаў, пра што былі складзеныя адпаведныя дакументы.

 

Па словах Юрася Шпака, на месцы здарэння ўжо пабывалі назіральнікі АБСЕ, якія зафіксавалі ўсе факты і пагутарылі з сябрамі участковай камісіі.

 

У адказ на выкрытыя парушэнні сябра камісіі адразу паабяцалі звольніць з працы.

 

— Учора на участку мы адкрылі, што ў скрыні вялікая дзіра — такая, што рука пралазіць. Мы вызвалі сёння АБСЕ і яно прыязджала. Сёння я лічыў бюлетэні і 50 лішніх знайшоў — іх зафіксавалі і завезлі ў выбаркам. Мне тэлефануюць з працы і кажуць "Вяртайся на працу, а то будзе вам кепска". І вось сёння двойчы так ужо тэлефанавалі, а я не маю зараз дзяжурства. Я папрасіўся ў камісіі, каб мог падпісаць усе пратаколы.

 

Юрась Шпак з’яўляецца супрацоўнікам дзяржаўнага прадпрыемства "Мінгарсвятло", ад кіраўніцтва якога і паступілі пагрозы аб звальненні.

 

У адказ на гэта актывіст збіраецца прадставіць дакументы пра свой удзел у працы камісіі цягам усіх дзён датэрміновага галасавання. Апроч гэтага ў абарону Юрася Шпака выступіла таксама і кіраўніцтва Руху "За свабоду".

 

Барыс Гарэцкі

 


Праваабаронцы Белаазёрска не змаглі забяспечыць скрыню

 

У Белаазёрску выбарчыя ўчасткі размешчаныя ў кабінетах кіраўнікоў Дома культуры і гімназіі № 2.

На думку ўдзельніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Сяржука Русецкага, у гэтым выпадку нельга разлічваць на справядлівыя вынікі датэрміновага галасавання:

 

— Прадстаўнікі кампаніі за справядлівыя выбары звярнуліся да старшыні ўчастковай камісіі з патрабаваннем, каб не толькі накрыўка скрынкі для папярэдняга галасавання, але і дно былі запячатаны, паколькі яны лёгка могуць быць аднятыя, а бюлетэні – заменены. У пакой, дзе захоўваецца скрынка, ноччу адпачываў міліцыянт, а ў час калі датжэрміновае галасаванне не праводзіцца — з васьмі да дзесяці, напрыклад — у гэтым пакоі з’яўляюцца розныя людзі, якія не маюць адносін да ўчастковай камісіі.

 

Старшыні камісій адмовіліся дадаткова апячатаць дно скрынак, а таксама паспрыяць таму, каб у памяшканні, дзе захоўваюцца скрынкі, не было доступу пастароннім асобам.

 

Назіральнікі напісалі скаргі ва ўчастковыя і раённыя камісіі, а таксама ў пракуратуру Бярозаўскага раёна.

 

Ганна Васілевіч

 

“Радыё Рацыя”

 

 

"Плошча! Плошча! Плошча!"

 

Лука-ка зрэагаваў на заклікі апазіцыі да выхаду на Плошчу 19 снежня. Ён запатрабаваў ад сілавікоў "не паддавацца ні на якія правакацыі" [?! — "J.K."].

 

— Зразумела, яны ўвесь час крычаць: "Плошча! Плошча! Плошча!" Яшчэ раз хачу сказаць: мы папярэдзілі бацькоў, мы папярэдзілі выкладчыкаў ВНУ, тэхнікумаў, каледжаў, ліцэяў, школ. Мы папярэдзілі аб магчымых правакацыях, якія могуць быць у гэты дзень, у тым ліку ў месцах масавага збору людзей. Мы ўсіх папярэдзілі. Ёсць закон. Нельга ні ў якім выпадку паддавацца на правакацыі, таму што ім патрэбна карцінка, што вось, маўляў, такія недэмакратычныя ўлады, што Лука-ка там на касцях, на крыві зноў прыйшоў да ўлады. Ім гэта трэба. Мы ж падставіцца не павінны, — адзначыў ён. — Мы дакладна гэта разумеем. Ні ў якім разе нельга падставіцца. Дзейнічаць трэба ў адпаведнасці з сітуацыяй. Але самае галоўнае — не дай бог, будзе ўчынена нейкая правакацыя, і, не дай бог, здарыцца што-небудзь з людзьмі. Мы павінны абараніць людзей. Гэта задача праваахоўных органаў, і тут літасці нікому не будзе. Не дай бог, толькі пераступіць нехта той Рубікон, да якога наогул нельга блізка падыходзіць. Анатоль Нілавіч [міністр унутраных справаў Куляшоў], рэакцыя праваахоўных органаў, дый вайскоўцаў мусіць быць адэкватнай і цвёрдай. Ідзяце з мірам туды, куды можна ісці, дзе вызначана месца, — ідзіце, калі ласка, размаўляйце, мітынгуйце. Але калі гэта парушэнне закону, то і рэакцыя павінна быць адэкватная.

 

Мікола Бугай

 

 

У паштовыя скрыні кідаюць паштоўкі з подпісам Лука-кі

 

У паштовыя скрыні мінчукоў сталі трапляць паштоўкі "Будучыня ў нашых руках" [?! — "J.K."] з подпісам Лука-кі.

 

Паштоўкі выпушчаныя выдавецтвам ПУП "Кавалер", а надрукаваны ў друкарні "Чырвоная зорка", якая ўваходзіць у сістэму Міністэрства інфармацыі Беларусі, накладам 1 млн асобнікаў.

 

"Разам мы даб’емся большага!" — паведамляе таксама на расейскай мове зваротны бок паштоўкі.

Як прызнаўся паштальён, які пажадаў застацца ананімным, паштоўкі супрацоўнікі пошты разносяць у загадным парадку.

 

— Да нас звярнулася давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лука-кі з просьбай зрабіць паштоўкі, — распавялі TUT.BY у ПУП "Кавалер". — Мы прапанавалі варыянты — заказчык абраў такі. Зацвердзілі, аддрукавалі, аддалі. Ні да распаўсюду, ні да продажу мы дачынення не маем.

 

“Наша Ніва” 

 

 

"Досрочники" голосуют дважды?

 

На избирательном участке № 12 в Слуцке 15 декабря наблюдатели зафиксировали факт, когда один избиратель проголосовал дважды.

 

Денис Балакир, наблюдатель от Белорусского Хельсинкского комитета, и Юлия Балакир, наблюдатель от группы граждан, работают на участке № 12, который располагается в школе № 8 г. Слуцка.

 

По словам Дениса Балакира, около 12:00 на участок пришла избирательница учительница школы Ирина Янголенко. Женщина предъявила паспорт, получила бюллетень и проголосовала. Ближе к 17:30 эта избирательница снова явилась в участковую комиссию, показала членам комиссии паспорт, получила бюллетень и снова направилась в кабинку для голосования, сообщают "Правозащитники за свободные выборы".

 

— Мы составили заявление и приложили акт, в котором зафиксировали нарушение, на имя председателя комиссии Татьяны Трусовой (она же директор СШ № 8), — рассказывает Денис Балакир. — Секретарь комиссии Вероника Виденина (в прошлом мой классный руководитель) отказалась его подписывать. Я сказал, что завтра к ним приедут наблюдатели ОБСЕ. На что мне было сказано: "Пусть хоть президент сюда приезжает". Члены комиссии созвонились с Татьяной Трусовой. Та предложила нам замять эту историю. Мы настояли на том, чтобы заявление было принято.

 

При выходе из школы к Денису Балакиру подошла член комиссии Светлана Шумицкая, которая пообещала на него написать жалобу куда следует, и посетовала, что в своё время учителя "не посадили его за участие в митингах оппозиции".

 

Кроме того, у наблюдателей число проголосовавших за день 15 декабря не сходится с количеством, которое зафиксировала участковая комиссия.

 

— Мы насчитали 87 проголосовавших, а комиссия 95, — говорят наблюдатели.

 

Юлия и Денис Балакиры утверждают, что не отлучались с участка в течение дня, сменяя друг друга в случае надобности.

 

“Хартыя-97”

 

 

17 сьнежня 2010 г.

 

 

За 3 дні датэрмінова прагаласавала амаль 12% выбарцаў

 

— За 3 дні датэрміновага галасаваньня прагаласавала 11,72% выбарцаў альбо больш за 820 тысячаў чалавек.

 

Пра гэта паведаміў сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік у інтэрвію Інтэрфаксу.

У Берасьцейскай вобласьці прагласавала 10%, у Віцебскай вобласьці болей за 15%, у Гомельскай вобласьці — 10,6%, у Гарадзенскай вобласьці — 13,7%, у Менскай вобласьці — 10, 6%, у Магілёўскай вобласьці — 14,3%, у Менску — 9%. Лазавік кажа:

 

— Істотных скаргаў па арганізацыі выбараў за мінулыя дні датэрміновага галасаваньня не было. Ёсьць толькі некаторыя прэтэнзіі з боку ўнутраных назіральнікаў. Але, як правіла, гэтыя прэтэнзіі не грунтуюцца на патрабаваньнях заканадаўства [? Глядзі вышэй — "J.K."].

 

Актывісты кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" робяць свае высновы пра першыя дні датэрміновага галасаваньня:

 

— Аналіз дадзеных сьведчыць, што масавага ўкіданьня бюлетэняў у ноч з 14-е на 15-е сьнежня, ці ў іншыя адрэзкі часу, калі назіральнікі кампаніі не маглі назіраць за скрынямі для датэрміновага галасаваньня, не было. Аднак кампанія “Правабаронцы за свабодныя выбары” ня можа выключыць магчымасьці іншых маніпуляцый з бюлетэнямі: напрыклад, іх замены — у начны час, калі скрыні недаступныя для назіраньня.

 

Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, паведамляе, што павялічылася колькасьць участкаў, на якіх назіраліся розныя формы прымусу да датэрміновага галасаваньня: калі 14 сьнежня такія выпадкі былі адзначаныя на 9,1% участкаў, ахопленых назіраньнем, то 15 сьнежня — ужо на 14,3% участкаў. Павялічыўся і адсотак участкаў, на якіх ствараліся перашкоды незалежным назіральнікам — з 8,7% 14 сьнежня да 10,5% 15 сьнежня.

 

 

"Маладая Беларусь" працягвае фіксаваць выбарчыя парушэнні

 

На адным з участкаў у Партызанскім раёне ў Менску пасля закрыцця знаходзіліся невядомыя асобы, якія разам з супрацоўнікам міліцыі зачыніліся ў памяшканні.

 

Яны не хацелі пускаць у памяшканне нават старшыню камісіі, якая вярнулася разабрацца з сітуацыяй на заклік лідара руху "Маладая Беларусь" Артура Фінькевіча.

 

Па словах Фінькевіча, такая сітуацыя працягвалася некалькі дзясяткаў хвілін, сыходзячы з чаго назіральнік робіць выснову пра магчымае ўкідванне бюлетэняў у гэты час, альбо маніпуляцыі з самой выбарчай скрыняй:

 

— Пасля сямі вечара ў памяшканні выбарчай камісіі, калі яна ўжо была зачынена, знаходзіўся невядомы мне чалавек у цывільным, які зайшоў недзе ў 19:03 — яны зачыніліся ў памяшканні, пасля я дагнаў кіраўніцу камісіі, якая сыходзіла, каб яна вярнулася. Яна вярнулася і пачала грукаць у дзверы, патрабуючы, каб выйшаў гэты ў цывільным — ён выйшаў, але я вось зараз скаладаю акт, што магло адбыцца ўкідванне бюлеьтэняў. Гэта 6-ты ўчастак Партызанскага раёна, скарджуся ва ўчастковую камісію, Цэнтральную выбарчую камісію, а таксама ў пракуратуру Партызанскага раёну.

 

Гэта ўжо не першае парушэнне ў гэтым раёне і нават на гэтым выбарчым участку. Між тым, па словах актывіста, вышэй стаячая выбарчая камісія пакуль ніяк не адрэагавала на складзеныя назіральнікамі акты аб парушэнні заканадаўства.

 

Актывісты "Маладой Беларусі" вядуць актыўнае назіранне на некалькіх дзясятках выбарчых участкаў у Менску, на шэрагу з якіх ужо былі адзначаны грубыя парушэнні з боку сябраў камісіі.

 

Барыс Гарэцкі

 

 

За парадкам сочаць расійскія міліцыянты

 

Службу па забеспячэнні парадку ў Беларусі напярэдадні выбараў нясуць таксама і супрацоўнікі расійскіх сілавых ведамстваў.

 

Такую перасцярогу робяць сябры ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава з Маладэчна, што былі затрыманы за распаўсюд агітацыйных матэрыялаў палітыка.

Па словах актывіста штаба міжнароднага каардынатара "Хартыі-97" Аляксандра Абра

мовіча, падчас апошняга затрымання ў яго склалася ўражанне, што асобы, якія праводзілі разбіральніцтва — не грамадзяне Беларусі:

 

— У мяне і маіх калегаў ёсць падазрэнне, што міліцэйскую службу маглі несці службоўцы Міністэрства ўнутраных спраў Расійскай Федэрацыі. Ёсць акалічнасці — чыста рускае вымаўленне, непадобнае да беларускага, оканне, чысты гук "г", была пачутая фраза "Наши Чук и Гек век ломали вашего батьку, вот почему я здесь". Адзін з супрацоўнікаў міліцыі сказаў гэта — як вядома, "чуками-геками" ў Расіі называюць кіручы тандэм Мадзведзеў-Пуцін.

 

Яшчэ адным фактам на карысць меркавання стала відавочная дэзарыентаванасць супрацоўнікаў сілавых органаў у назвах гарадскіх вуліц, на што скардзіліся нават міліцыянты, якія праводзілі затрыманне.

 

Апроч гэтага маладэчанскі сябра ініцыятыўнай групы Саннікава не выключае магчымасці правядзення ператрусу ва ўласнай кватэры. Па словах Абрамовіча, пра такі намер сведчыць пастанова аб правядзенні агляду кватэры, што па неасцярожнасці пакінуў адзін з супрацоўнікаў міліцыі.

 

Барыс Гарэцкі

 

 

Директор школы заявил, что не знает своих учителей

 

Тамара Турко, член 67-й избирательной комиссии Советского района Менска, хотела узнать у председателя своей комиссии, где работают другие члены избиркома. Но председатель заявила, что не знает их, потому что они выдвигались от разных организаций.

 

В итоге ее заявление рассматривали на заседании городского избиркома, говорит координатор компании "За справедливые выборы" Сергей Калякин:

 

— И вот тут просто анекдот, когда стоит уважаемый, возможно, человек, взрослый, Елена Полоневич, директор школы № 76... Ей задают вопрос: кто вместе с вами работает в комиссии? Она говорит, что не знает их. И тут Галина Семдянова, член городской комиссии, говорит: ну, как же вы тогда руководите школой? Это ведь все ваши учителя! Она читает бумажку: учитель музыки, истории, физики, физкультуры, немецкого.

 

Действительно, говорит Калякин, все они выдвинуты не от школы, а от разных общественных организаций — Социально-спортивной партии, БРСМ, "Белой Руси", Аграрной партии и других. А по существу они являются сотрудниками одной школы, где председатель — директор. По словам наблюдателей, это серьезное нарушение, только из-за него нельзя признавать выборы на этом участке.

 

Виталий Ругайн

 

 

У Менску выключылі з выбарчай камісіі за... ветлівасць

 

Прыхільніка Руху "За свабоду" пазбавілі паўнамоцтваў сябра выбарчай камісіі за тое, што патрабаваў пералічыць бюлетэні для галасавання.

 

Дакумент падпісаў начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Ленінскага раёна Віктар Піскуноў.

 

Па словах Юрася Шпака, старшыня камісіі ад самага пачатку ставілася да дэмакратычнага актывіста прадузята і нават забараніла сваім калегам паказваць сябру камісіі спісы выбаршчыкаў:

 

— Толькі што адміністрацыя Ленінскага раёна пазбавіла мяне правоў сябры камісіі за быццам бы парушэнне артыкула 36 Выбарчага кодэкса. Інкрымінавалі мне тое, што я быццам бы размаўляў з выбарцамі, казаў ім: "Добры дзень", "Сядайце, калі ласка", "Які ваш адрас", "Дзякуй вам за галасаванне", "Да пабачэння". Ну, і гэта замінала працы не толькі маёй камісіі, але ж і астатніх камісій таксама.

 

Згодна з Выбарчым кодэксам, паўнамоцтвы сябра камісіі перапыняюцца органам, які яе стварыў, пры парушэнні сябрам Выбарчага кодэкса альбо сістэматычным невыкананнем ім сваіх абавязкаў.

Рашэнне пра выключэнне са складу камісіі можа быць абскарджана ў судзе у трохдзённы тэрмін. Магчыма, менавіта таму, па словах Шпака, чыноўнікі цягнулі з выключэннем да пятніцы, каб суд меў законныя падставы не аднавіць актывіста ў складзе камісіі да дня асноўнага галасавання.

Па словах Шпака, адной з прычын рэпрэсіўных мер стала дакументальнае фіксаванне актывістам фактаў фальсіфікацыі выбараў, у прыватнасці фатаграфаванне дзіравай выбарчай скрыні на ўчастку.

 

Барыс Гарэцкі

 

“Радыё Рацыя”

 

 

Фальсіфікатары, выкрытыя падпалкоўнікам Казловым, зноў у камісіях

 

Сёння актывісты грамадскай кампаніі "Грамадзянін" наведалі сталічны ўчастак для галасавання № 24. Чальцоў выбарчай камісіі гэтага ўчастку заспелі на фальсіфікацыях падчас парламенцкіх выбараў 2008 г.

 

У сімвалічных позвах паведамляецца, што для парушальнікаў выбарчага заканадаўства прадугледжваецца крымінальная адказнасць і пакаранне ў выглядзе да 5 гадоў пазбаўлення волі. Такі напамін атрымае кожны з 8976 чальцоў участковых выбарчых камісіяў.

 

Актывісты настойваюць на тым, каб кожны чалец камісіі, які парушыў "выбарчы" артыкул Крымінальнага кодэксу, 20 снежня добраахвотна прыйшоў з пашпартам у мясцовы аддзел міліцыі. Пра гэта распавёў адзін з каардынатараў кампаніі "Грамадзянін" Вячаслаў Дыянаў.


Старшыня камісіі Аляўціна Гладкая выказала абурэнне з нагоды візіту актывістаў, заявіўшы, што яна "як старшыня і чальцы яе камісіі заўсёды сумленна выконвалі свой абавязак".

 

“Наша Ніва”

 

 

Упрошваюць. Прымушаюць. Запалохваюць


Працу незалежных назіральнікаў у многіх рэгіёнах абмяжоўваюць кіраўнікі ўчастковых камісіяў. На ўчастках для галасаваньня часам адбываюцца сваркі і нават прымяняецца фізычная сіла супраць незалежных назіральнікаў. Адначасна адміністрацыі дзяржаўных установаў ды прадпрыемстваў узмацняюць ціск на падначаленых, каб прымусіць іх галасаваць датэрмінова. Пра гэтыя ды іншыя падзеі выбарчай кампаніі інфармуюць рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".

 

Гомельшчына

 

Гомельскія назіральнікі сутыкнуліся з такой зьявай: яны фіксуюць на выбарчых участках адну колькасьць выбарцаў — а камісіі падаюць іншыя лічбы, нашмат большыя.

 

Апавядае назіральнік ад кампаніі "За справядлівыя выбары" Васіль Пакаташкін, які зь іншымі актывістамі стала вядзе назіраньне на ўчастку № 9 у Навабеліцкім раёне абласнога цэнтру:

 

— Першы дзень: 53 бюлетэні апусьцілі выбарцы, камісія налічыла 86. Другі дзень: мы налічылі 123, камісія налічыла 176.

 

Назіральнік кажа, што трэці дзень датэрміновага галасаваньня быў асабліва адметным:

 

— Дзень быў наагул фэнамэнальным. На ўчастак прыйшлі 65 выбарцаў: 43 — з раніцы і 22 — пад вечар. Камісія паставіла ў пратаколе 136. І замест 241 выбарца за першыя тры дні нібыта пабывала 398. Хутка "мёртвых душ" прыйдзе болей, чымсьці жывых. Для чаго гэта робіцца? Толькі, каб укінуць пасьля бюлетэні, я так разумею. Колькі бракуе, тое будзе дакінута.

 

Адзін з рэгіянальных каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары", старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў паведаміў, што заўважна болей студэнцтва галасуе датэрмінова:

 

— Наперадзе ідуць тыя ўчасткі, на тэрыторыі якіх знаходзяцца студэнцкія інтэрнаты. Гэта 49-ы ўчастак у Савецкім раёне, 42-гі — у Чыгуначным раёне, 22-гі — у Цэнтральным. Там ужо больш за 30 адсоткаў тых, хто прагаласаваў. Студэнты ідуць, галасуюць. І калі пытаньні задаюць назіральнікі, яны адказваюць: „Нас праінструктавалі, каб мы назіральнікам нічога не казалі“. Так было, у прыватнасьці, на 42-м участку Чыгуначнага раёну, дзе знаходзіцца інтэрнат мэдунівэрсытэту.

 

Магілёўшчына

 

На самым буйным прадпрыемстве Магілёва "Хімвалакно" працаўнікоў прымушаюць галасаваць датэрмінова. Назіральнікі заяўляюць пра масавыя выпадкі прымусу да датэрміновага галасаваньня.

 

Пра перадвыбарчую сытуацыю на "Хімвалакне" працаўнікі аднаго з цэхаў расказалі назіральніку Генадзю Фадзееву. Зь ягонага пераказу вынікае, што загад галасаваць датэрмінова агучваюць начальнікі зьменаў ад імя свайго кіраўніцтва. Начальнікі зьменаў абавязаны выяўляць тых, хто не прагаласаваў:

 

— Гэтую праверку яны рабілі сёньня раніцай на „пяціхвілінцы“. Абвяшчаюць людзям і прычыны датэрміновага галасаваньня — гэта робіцца нібыта дзеля таго, каб пазьбегнуць масавага наведваньня ўчасткаў, а таксама выключыць у выпадку тэрарыстычных актаў магчымасьць вялікай колькасьці пацярпелых.

 

Працаўнікі пацьвярджаюць словы назіральніка. Адна спадарыня паведаміла:

 

— Мы нават запісалі гэта на тэлефонны дыктафон. Кажуць, назавіце прозьвішчы тых, хто прагаласаваў датэрмінова. І заносяць гэта ў сьпіс. Што зь ім будуць рабіць далей, я ня ведаю. Бальшыня людзей не прагаласавала, тады начальніца кажа: "Што вы хочаце, каб на эшафот пайшла?". У мяне гэта ўсё запісана.

 

Запіс спадарыня даваць адмаўляецца, бо баіцца перасьледу.

 

Майстар аднаго з цэхаў, ад імя якога начальнікі зьменаў даводзілі працаўнікам загад аб датэрміновым галасаваньні, заяўляе, што такога патрабаваньня не было:

 

— Ніхто нікога не адпраўляе. Глупствы вы кажаце. У нас усе ходзяць добраахвотна. Калі чалавек ня зможа ў нядзелю, то можа загадзя датэрмінова прагаласаваць. Ну, а калі зможа, няхай прыйдзе, як на сьвята. Буфэты будуць, музыка будзе, ансамблі будуць.

 

Тым часам датычна агучваньня фактаў аб вялікай колькасьці выбарцаў, якія прагаласавалі датэрмінова, старшыня 122-га участку пісьмова папярэдзіў назіральніцу Беларускага Хэльсынскага камітэту. Пра гэта паведаміў праваабаронца Ўладзімер Краўчанка:

 

— У раёне гэтага ўчастку знаходзяцца некалькі інтэрнатаў, а таксама ўстанова выкананьня пакараньня адкрытага тыпу. Калёнамі па пяцьдзясят чалавек прыводзілі. На 61-м участку, там знаходзіцца інтэрнат каледжу мастацтваў. Адміністрацыя навучальнай установы прымушае менавіта датэрмінова галасаваць. Высьвятляюць, хто не прайшоў галасаваньне.

 

Гарадзеншчына

 

Назіральнікі за выбарчым працэсам на Гарадзеншчыне зьвярталіся са шматлікімі прапановамі, просьбамі да старшыняў участковых камісій, каб зрабіць выбары больш празрыстымі, але камісіі не прымаюць ніякіх прапаноў.

 

На ўчастку № 5 у Горадні, які месьціцца ў Гуманітарным каледжы, чалец камісіі Алена Зюзь, якая зьяўляецца сябрам АГП, прапанавала на паседжаньні камісіі перад датэрміновым галасаваньнем, паставіць свой подпіс на ўсіх бюлетэнях, якія плянуецца выкарыстаць на датэрміновым галасаваньні.

 

Яна абгрунтавала сваю прапанову тым, што зьяўляецца сябрам апазыцыйнай партыі, і гэта дасьць дадатковы козыр, каб потым пры падліку бюлетэняў не было ніякіх інсынуацый адносна фальсыфікацыі выбараў. Аднак ёй наадрэз было заяўлена, што ў гэтым сэнсу няма.

 

На наступным паседжаньні камісіі спадарыня Зюзь запрапанавала дадаткова апячатаць скрыню для датэрміновага галасаваньня паперкай на якой будзе стаяць яе подпіс. Сябры камісіі ўспрынялі гэта ў штыкі:

 

— Гэта не прайшло, маўляў, вы нас крыўдзіце сваім недаверам. Што вас падштурхнула ў нашых паводзінах да такіх прапаноў, чым вы лепшая за нас?.. У нас потым запытаюцца: чаму толькі вашы подпісы паўсюль і г.д. Такія вось былі мне аргумэнты.

 

Алена Зюзь кажа, што яшчэ ў суботу на чарговым паседжаньні камісіі будзе спрабаваць адстаяць гэтую прапанову, каб усё ж дадаткова апячатаць скрыню з папярэднім галасаваньнем на ноч з суботы на нядзелю.

 

Назіральнік ад БХК Раман Юргель распавядае, што ўчора і сёньня яны перадалі старшыням 16 выбарчых участкаў свае прапановы адносна падліку галасоў:

 

— Сябры камісіі пры падліку галасоў стаяць да назіральнікаў сьпінамі — і нічога не відаць, што яны там робяць. А мы вось былі на выбарах у Расеі і ва Ўкраіне. Там узьнімаюць кожны бюлетэнь асобна, агучваюць за каго і кладуць у асобны стос. Мы прапануем такую працэдуру. А то так, як лічаць у нас, і яшчэ назіральнікі сядзяць за 5 мэтраў, — не відаць ніякага падліку.

 

Раман Юргель кажа, што пакуль ніякай рэакцыі з боку старшынь камісій на іх прапановы няма. У Слоніме адзін з каардынатараў па назіраньні Іван Шэга распавядае, што ўлады імкнуцца зрабіць паказальнымі тыя выбарчыя ўчасткі, дзе сядзяць іх назіральнікі, а там дзе іх няма колькасьць прагаласаваўшых датэрмінова ў некалькі разоў большая:

 

— А, да прыкладу, учора нам перадалі зьвесткі, што ў Жыровічах групу студэнтаў загналі на ўчастак датэрмінова прагаласаваць. Яшчэ на адным участку прымусам прывялі жаўнераў галасаваць.

 

Гарадзенскі каардынатар назіральнікаў Юры Істомін зьвяртае ўвагу на тое, што колькасьць тых, хто ўдзельнічае ў датэрміновым галасаваньні расьце з кожным днём, а ў камісіях, дзе ёсьць прадстаўнікі апазыцыі, іх імкнуцца ўсялякім чынам адхіляць ад працэсу галасаваньня:

 

— Думаю, усе яны рыхтуюцца да фальсыфікацый, нашых прадстаўнікоў не дапусьцяць, каб яны недзе ставілі свае подпісы. А пасьля выбараў, маўляў, пішыце скаргі ў ЦВК.

 

Віцебшчына

 

Са скаргай у пракуратуру Чыгуначнага раёну Віцебску зьвярнуўся незалежны назіральнік Аляксей Кірылаў. Супраць яго ўчыніў бойку намесьнік старшыні выбарчага ўчастку.

 

Спадар Кірылаў зафіксаваў парушэньне — датычна таго, што бюлетэні для галасаваньня выдаюцца выбарцам яшчэ да адкрыцьця выбарчага ўчастку. Гэта выклікала абурэньне чальцоў камісіі, распавядае назіральнік:

 

— Зафіксаваў парушэньне і пайшоў падаваць у камісію. Уся камісія накінулася на мяне, маўляў, нахабнік, сумленьня ў цябе няма. Я хацеў усё гэта сфатаграфаваць, зьняць на відэа. І тут намесьнік старшыні пачаў хапаць мяне за рукі, спрабаваў выхапіць мабільны тэлефон, штурхаў мяне, гузік у куртцы выдраў. І яшчэ спрабаваў выштурхаць мяне з участку.

 

Аляксей Кірылаў распавёў, што дзяжурны міліцыянт штораз пагражае не пусьціць яго ў памяшканьне. Хлопец пайшоў у назіральнікі ўпершыню і кажа, што перажыў сапраўдны стрэс ад такога стаўленьня з боку камісіі.

 

На ўчастках назіраецца прымусовае датэрміновае галасаваньне. Прычым ня толькі ў абласным цэнтры, але і ў рэгіёнах. Вось якія факты і лічбы апоўдні 17 сьнежня прыводзіць адзін з чальцоў выбарчай камісіі ўчастку № 15 у аграгарадку Амбросавічы Шумілінскага раёну:

 

— У першы дзень галасаваньня было толькі 5 чалавек. 16-га — ужо 22. Цяпер 17-га — а ўжо прагаласавалі 32 чалавекі. Тут выдаюць заробак. Выдаюць яго якраз насупраць участку. Таму хто атрымаў — адразу галасаваць. Ну недарма ж так робіцца, праўда? А каб прыцягнуць людзей пабольш. І адна жанчына тут абуралася: «Мне з самага ранку тэлефануюць і тэлефануюць, каб ішла галасаваць». Абуралася проста перад камісіяй, што, маўляў, гоняць — так і казала. Так што ўсё ідзе «па нарастаючай.

 

Праваабаронцы адзначаюць, што выбарцаў Віцебшчыны дужа своеасаблівым чынам інструктуюць, як трэба галасаваць. Пра ўзоры бюлетэняў, якія давялося ўбачыць на 34-м і 35-м участках у Першамайскім раёне Віцебску, распавёў праваабаронца Павал Левінаў:

 

— У кабінках вісіць узор запаўненьня, які адпавядае па форме выбарчаму бюлетэню. Насупраць другога па ліку кандыдата па прозьвішчы "Лаенка" стаіць "птушачка". На гэтых выбарах дзейны прэзыдэнт якраз ідзе другім у сьпісе. І калі пажылыя людзі пытаюцца, як правільна адзначыць, ім кажуць: "Узор запаўненьня — у кабінцы". Такія ўзоры запаўненьня старшыні камісій атрымалі ў Першамайскай раённай выбарчай камісіі.

 

Берасьцейшчына

 

Студэнты, ваенныя, міліцыя, пэнсіянэры ў Берасьці галасуюць датэрмінова. Паводле назіральнікаў і сьведкаў, прыйсьці на ўчасткі іх прымушае кіраўніцтва і адміністрацыя.

 

Праваабаронца Ўладзімер Вялічкін адзначае, што прымус з боку чыноўнікаў датэрмінова галасаваць існуе кожныя выбары:

 

— На добрай палове ўчасткаў пераважна галасуюць студэнты, пэнсіянэры, потым міліцыя і ваенныя. Напрыклад, на 118-м участку было атрымана каля 300 дадатковых бюлетэняў. Вайскоўцаў з чатырох кропак супрацьпаветранай абароны зьбіраюцца прывезьці ў Берасьце, дзе яны будуць галасаваць.

 

Паводле праваабаронцы, датэрмінова цяпер актыўна галасуюць служачыя мытні. Словы праваабаронцы пацьвярджае і Ганна Канюс, прадстаўніца Берасьцейскага БХК:

 

— З усіх без выключэньня ўчасткаў да нас прыходзіць інфармацыя пра тое, што зьбіраюць студэнтаў, навучэнцаў каледжаў і прымушаюць у абавязковым парадку прагаласаваць датэрмінова. Прыходзяць на ўчасткі людзі ў форме і просяць адзначыць на паперы, што яны прагаласавалі. Практычна на кожным участку такое адбываецца.

 

Паводле Ўладзімера Вялічкіна, мелі месца спробы адміністрацыі інтэрнатаў на ўчастках праверыць, як галасавалі людзі з інтэрнатаў:

 

— На 31-м і 4-м участках для галасаваньня зьяўляліся кіраўнікі інтэрнатаў і кіраўнікі навучальных установаў і спрабавалі паглядзець, хто зь іх падапечных прагаласаваў. Праўда, не заўсёды гэта атрымліваецца. На 4-м участку прысутнічалі прадстаўнікі АБСЭ. Але спроба была зроблена.

 

Студэнты навучальных установаў сьведчаць пра прымус прыйсьці на ўчасткі і прагаласаваць датэрмінова, кажа студэнт дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя А.С. Пушкіна:

 

— Ня ведаю наконт усіх інтэрнатаў унівэрсытэту, але вось у нас на Рэчыцы знаёмая распавядала, што з самай раніцы па пакоях ходзіць выхавацелька і патрабуе, каб студэнты пайшлі галасаваць. Прычым многія атрымліваюць своеасаблівыя падарункі за гэта: нататнік і асадку з выявамі Берасьця або ўнівэрсытэта.

 

Незалежных назіральнікаў на ўчастках сябры камісій успрымаюць даволі нэгатыўна, адзначае Ўладзімер Вялічкін. На ўчастку нумар 4 назіральніка не дапусьцілі прысутнічаць падчас апячатваньня скрыні. На іншым участку назіральніку ня далі сфатаграфаваць скрыню:

 

— Адна з назіральніц на 15 участку спрабавала сфатаграфаваць пячатку з скрыні. Але нехта з камісіі нават штурхнуў яе, каб яна гэтага не зрабіла. У сваю чаргу старшыня камісіі адзначыла, што безь яе дазволу ніхто ня зможа тут нешта рабіць на ўчастку.

 

 

Назіральнікі зафіксавалі патаемнае ўскрыцьцё скрыні

 

Назіральнікі на выбарчым участку № 48 у Цэнтральным раёне Менску зафіксавалі факт ускрыцьця скрыні зь бюлетэнямі.

 

Яны накіравалі ў ЦВК скаргі, да якіх далучылі фатаздымкі. На першым — пячатка ў першы дзень датэрміновага галасаваньня, на другім — у трэці дзень галасаваньня. На здымках добра відаць, што пячатка пасунулася і крыху павернута ў іншы бок.

 

ЦВК пакуль ня даў адказу на скаргу назіральнікаў.

 


Назіральнікі фіксуюць шматлікія парушэньня

 

Назіральнікі з выбарчага ўчастку № 6 Партызанскага раёну Менску зафіксавалі, як а 19-й гадзіне, калі зачыняўся выбарчы ўчастак, капітан міліцыі Ягор Дашко зачыніўся на ўчастку зь невядомым чалавекам.

 

На наступны дзень назіральнікі засьпелі сябраў камісіі, калі выбарчы ўчастак быў зачынены. Падчас перапынку на абед сябры камісіі сышлі, але вярнуліся значна раней за той час, як яго належала адчыніць. У старшыні камісіі была пячатка.

 


У намесьніка кіраўніка штабу Рымашэўскага забралі аўтамабіль

 

Супрацоўнікі ДАІ забралі пасьведчаньне кіроўцы ў намесьніка старшыні штабу кандыдата на прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага — Дзяніса Садоўскага. Як толькі Садоўскі спыніў машыну на вуліцы Ўльянаўскай каля офісу БХД, да яго падышлі супрацоўнікі ДАІ і папрасілі аддаць ім пасьведчаньне кіроўцы.

 

Спачатку супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка казаў, што машына прыпаркаваная з парушэньнем правілаў дарожнага руху. Пазьней ён сказаў, што аўтамабіль перагоняць на штрафную стаянку, бо ён нібыта лічыцца ва ўгоне.

 

Пры гэтым пасьведчаньне кіроўцы супрацоўнік ДАІ вярнуць Дзянісу Садоўскаму адмовіўся.

Сябра БХД Валерыя Чарнаморцава паведаміла, што гэтую машыну назіральнікі меліся скарыстаць, каб сачыць з вуліцы за выбарчым участкам.

 

Паведаміўшы Дзянісу Садоўскаму, што ягоны аўтамабіль забяруць на штрафную стаянку для праверкі, супрацоўнік ДАІ Юры Раманенка выклікаў спэцназаўцаў. Дзяніса Садоўскага адвезьлі ў міліцыю Кастрычніцкага раёну аўтазакам.

 

Туды ж прыехаў Віталь Рымашэўскі, давераная асоба кандыдата Анатоль Міхнавец і назіральнікі АБСЭ. Яны просяць патлумачыць прычыну затрыманьня Дзяніса Садоўскага.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Принуждение к досрочному голосованию

 

Куратары студэнцкіх групаў у БДСГА ўвесь тыдзень займаліся арганізацыяй датэрміновага галасавання. Прыводзілі студэнтаў на ўчасткі нібы пад канвоем. Кантралявалі ці ўсе прагаласуюць, аказваючы такім чынам ціск на выбаршчыкаў.

 

Я учусь в БГУИР на третьем курсе фксис, я староста группы 852002. Второй день мне звонит преподаватель кафедры информатики, а конкретно Стройникова Елена Дмитриевна и требует списки иногородних проголосовавших и непроголосовавших досрочно. "вот остальные группы сдали мне списки а у вас почему то нету"

 

Cегодня на паре теории вероятности также пришёл замдекана Лещёв А.Е. проверять посещаемость на паре — только обычно это делают перекличкой и "энками" в списке — сегодня он принес с собой листики в которых не было заголовка вроде "присутствующие на паре" — только дата и время пары. ниже были фио, группа и роспись. За что мы подписались — мы не знаем, но он сказал что это проверка посещаемости такая.

 

Каждый вечер в общежитии номер три член избирательной комиссии и по совместительству воспитатель этого общежития сверяет списки проголосовавних студентов БГСХА с заместителем декана по воспитательной работе экономического факультета. Кто не проголосовал, к тому идут в комнату и уточняют причину.

 

Моей сокурснице в БГУИР Диане М. из Витебска, живущей в первом общежитии и пытвашейся отказаться от досрочного — замдекана по воспитательной Русин Г.Е. доходчиво разъяснил что в общежитие её заселили как олимпиадинцу, а олимпиадами она больше не занимается. это она мне рассказала сегодня утром.

 

БГЭУ, 4-е общежитие. По общежитию пустили списки, где нужно было указать в какой день кто пойдет голосовать. Один из студентов вообще отказался голосовать, после чего был неоднократно вызван "на ковер" к администрации общежития и руководству факультета. к зачетной сессии он был не допущен.

 


Маскалям уже можно?

 

На академическом участке двух студенток, гражданок Масковии, принудили проголосовать. Девушки настаивали, что у них нет избирательного права, что они не граждане Беларуси. Однако члены комиссии с преподавателем БГСХА вместе утверждали, что раз студентки внесены в основной список для голосования, то обязаны проголосовать. В результате девушкам выдали бюллетени. Так что маскалі, у нас ещё в Горках 300 туркмен учится...

 


Расце колькасць выбаршчыкаў

 

Колькасць выбаршчыкаў на адным з участкаў, дзе галасуюць у Горках студэнты, пастаянна расце. У спісы дапісваюць усіх, хто прыходзіць на ўчастак без пытанняў ці адносіцца той ці іншы студэнт да гэтага ўчастка ці не. За ўчорашні дзень такім чынам дадалося 16 новых выбаршчыкаў. Цікава, колькі будзе далей і ці могуць гэтыя самыя студэнты прагаласаваць на іншых участках яшчэ раз?

 


Заполнение бюллетеней в присутствии посторонних

 

Участок для голосования № 28. Помещение для голосования — УО "Новополоцкая государственная общеобразовательная средняя школа № 14".


"Тайное голосование" — участок коморка с комиссией, дверь в кабинет. После вручения бюллетеня предлагают пройти в кабинет проголосовать, там стол стул и ручка ни о какой кабинке речи не идет, двери не закрывают, вполне виден голосующий человек. На вопрос: "это тайное голосование? А где кабинка?" Ответ: "Кабинки будут 19-го числа".

 

На студенческих участках в БСГХА студентам позволяют заходить по несколько человек в кабинках.

 

 

Аднаго подпісу дастаткова?

 

На Якубоўскім участку № 6 у Горках на паперу, якой заклейваюць нанач скрынку для папярэдняга галасавання, ставяць толькі адзін подпіс — старшыні камісіі. Закон жа патрабуе два. Назіральніца на ўчастку папрасіла ўчора паставіць і яе подпіс — атрымала адказ.

 

Старшыня камісыі выб. вуч. № 31, Баранавічы, адмовіў сябру камісыі Галькевичу ў просьбе расьпісацца на паперы, якой заклейваюць шчыліну ўрны датэрміновага галасаваньня на ноч. Маўляў ён расьпіўваўся ўчора, калі дзяжурыў на вучастку і будзе направільна, калі ён расьпішацца і сёньня. Іншыя сяьры камісыі. якія дзяжурылі 16.12 падтрымалі старшыню. (з 12 сябраў — 11 працуюць у паліклініцы, дзе знаходзіцца вучастак, Галькевіч адзіны сябра камісыі, уключаны ад апазыцыі).

 

 

"Выборы": день третий — конец иллюзий

 

Во истину, это день крушения иллюзий. Надежды на то, что среди председателей участковых комиссий ещё сохранились люди с совестью, окончательно исчезли.

 

Ещё утром с крышки урны для голосования сняли контрольку, подписанную среди прочих членов комиссии и Александром Галькевичем — единственным членом комиссии, не зависящим по работе от председателя этой комиссии. Официальная причина: Избирательный кодекс не предусматривает такого способа предохранения урны от несанкционированного вскрытия. Но, кстати, Избирательный кодекс и не запрещает в дополнение к предусмотренному им опечатыванию урны, применять  и другие способы, способствующие действительному выявлению народного волеизъявления.

 

Галькевич сегодня дежурил на станции скорой помощи. Он сумел все же заскочить на минутку в комиссию и попросил дежуривших там снова в конце дня голосования наклеить контрольку, и даже оставил две заготовки со своей подписью, одну — для ящика с бюллетенями, вторую — для двери помещения, в котором ночью будет храниться урна.

 

Я видел, как среагировала секретарь комиссии, обнаружив эти заготовки  у себя на столе: зло пробурчав что-то себе под нос, она скомкала их и швырнула в угол. Похоже, за вчерашнее наклеивание такой контрольки с подписью Галькевича, ей здорово от кого-то досталось на орехи.

 

Да, еще один интересный факт: председатель комиссии отказала Галькевичу даже в просьбе расписаться на листке, которым заклеивается щель, через которую бросают в урну бюллетни. Дескать, Галькевич уже расписывался на таком листке вчера, и несправедливо будет, если и сегодня распишется он, а не те, кто дежурил сегодня. Дежурившие члены комиссии (напоминаю: все ее подчиненные) ее в этом дружно поддержали.

 

Кстати, сегодня получили ответ на наши предложения о подсчете голосов, предусматривающее показ каждого бюллетеня членам комиссии и наблюдателям. Ответ предельно простой: подсчет голосов будет производиться в соответствии с требованиями Избирательного кодекса. Это значит, что опять никто из членов комиссии (кроме председателя и, вероятно, секретаря) и, тем более, из наблюдателей не будет иметь понятия, как в действительности проголосовали граждане. Что объявит председатель, под тем они и подпишутся в протоколе.

 

Отвергнуто и наше предложение о допуске наблюдателей в ночное время в детскую поликлинику, чтобы вместе с дежурным милиционером контролировать дверь в комнату с ящиком для голосования. Сохранность ящика  будет обеспечиваться в строгом соответствии с Избирательным кодексом, то есть силами только ГОВД, а наблюдателей в здание просто не допустят.

 

В общем, избирательная система на 31-ом участке полностью подготовлена для фальсификации. И больших вовлечения сил для этого вовсе не надо. Достаточно прийти ночью туда, где хранится ящик с бюллетенями, открыть крышку, старые бюллетени вытряхнуть, а новые, заполненные так, как известно кому надо, по новой опечатать крышку. И все. Очень просто и легко, вполне  по силам одной председателю комиссии. Благо, и печать у нее, и милиционер дверь откроет. Помните: вчера именно милиционер возражал против навешивания контрольки на дверь. Наверняка уже получил инструкцию об открытии двери по первому требованию председателя комиссии.

 

Ну а возможные неприятности, которые может преподнести голосование в день выборов, легко погасятся специфическим, только в Беларуси существующим способом подсчёта голосов.

 

Кстати, я ожидал, что фальсификация будет проведена по новому, ещё не использовавшемуся ранее, сценарию. Но они не додумались, а мне их надоумить отнюдь не хочется. Ещё не хватало, чтобы следующую "элегантную победу" президента над своим народом".

 

“Electby”

 

 

Власти заставили "Авторадио" отказаться от агитации за Санникова

 

Несмотря на оплату агитационных роликов из избирательного фонда, радиостанция отказалась крутить их в эфире.

 

Об этом сайту charter97.org сообщил руководитель избирательного штаба Андрея Санникова Владимир Кобец.

 

"Авторадио" было единственной радиостанцией, которая согласилась размещать у себя в эфире агитационные ролики кандидата в президенты Беларуси Андрея Санникова. Все остальные белорусские радиостанции, несмотря на то, что покупка дополнительного эфирного времени за счет фонда кандидата предусмотрена избирательным законодательством, отказались размещать ролики оппозиционным кандидатов в президенты.

 

После этого "Авторадио" оказалось под прессингом властей. Агитационные ролики Санникова выходили в эфир два дня, но сегодня с 11 часов радиостанция была вынуждена не выпускать их в эфир.

 

— Вот такая "либерализация". Власть нарушает собственное законодательство, препятствует реализации законных прав избирателей на получение информации. Вместе с тем мы благодарны «Авторадио». Эта единственная радиостанция, которая проявила мужество, исполняя действующий закон. Власти боятся кандидата Санникова и препятствуют попаданию в эфир любой информации о нем. Очевидно, что выборы не будут свободными, и мы должны отстаивать свои права на Площади, — уверен Владимир Кобец.

 

“Хартыя-97”

 

 

18 сьнежня 2010 г.

 

 

Скандальные откровения фальсификатора

 

Журналистам стали известны секретные технологии по проведению "справедливых выборов" Президента-2010.

 

Председатель одной из участковых избирательных комиссий Могилевской области на условиях анонимности поделилась с сайтом Zapraudu.info методикой, обеспечивающей Лукашенко «элегантную победу» в течение многих лет.

 

— До выборов я должна была внести в списки примерно 10-12 % фамилий людей, не проживающих на участке (то есть, дописать данные граждан, которые смогут проголосовать повторно на этом участке после голосования на своем). В числе этих 10-12 % избирателей на участки приходят подготовленные люди, в основном это учителя и актив БРСМ, а также сотрудники различных отделов, которые уже были подготовлены к фальсификациям. Эти 10-12 % должны придти и проголосовать на мой участок, хотя они никак не относятся к моему участку. За кого они проголосуют, всем понятно, но самое главное, что их фамилии в списках помечены — в каждой комиссии по-своему. Эти люди только делают вид, что расписываются за получение бюллетеня. На самом деле, подпись не ставится. На случай, если будет маленькая явка в последний день, они должны будут придти и проголосовать несколько раз (если придут наблюдатели, то они поставят подпись вначале за себя, потом за тех, кто не пришел — в конце дня). Кроме того, что они еще раз голосуют досрочно.

 

Подготовлены дополнительные выносные урны с копией печати и прочей пломбирующей атрибутикой. Особенно это касалось комиссий в сельской местности. Смысл технологии прост: специально обученные люди идут за голосами по квартирам или домам, а в одном из домов, который обязательно должен быть последним, спрятана "копия" урны. Когда к этому дому будут подходить члены комиссии, они должны скинуть смс-ку: сколько бюллетеней у них в урне. Пока они идут, в "копию" вбрасывается нужное количество бюллетеней за "нужного" кандидата. В этом последнем доме во время голосования на дому настоящая урна подменяется на "копию". Разработана целая стратегия, как в этот момент отвлечь наблюдателей, если они есть.

 

После досрочного голосования, в ночь перед основным голосованием, я оставляю ключ от участка или комнаты и печать от урны, а также бумажку с подписями членов комиссии человеку — одному из кураторов по региону, контролирующим выборы. Что он будет делать с ней — понятно.

 

Во время подсчета голосов члены комиссии раскладывают бюллетени по стопкам, но вслух цифры не называют. Стопки с написанной карандашом цифрой передают мне или секретарю, а мы складываем их так, чтобы за действующего президента получилось не менее 65% от пришедших голосовать, и ЗАПОЛНЯЕМ ПРОТОКОЛ, потом отзваниваем куратору и говорим результаты. За нами приезжает машина, в которой уже будут подготовлены такие же пачки с такими же результатами, и мы на этой машине едем в районную комиссию. Там выгружаем подготовленные пачки, а с реальными бюллетенями машина уезжает. Потом, если кто-то будет недоволен результатом, он сможет пересчитать бюллетени! За эту сложную работу мы с секретарем получим приличные суммы денег.

 

 

Наблюдателей разместили в коридоре

 

На избирательном участке №12 комиссия разместила наблюдателей в коридоре, откуда просто невозможно было видеть, как проходит процесс голосования.

 

Первая попытка наблюдателей отстоять свои права была безрезультатной. После написания заявления и составления ряда актов председатель комиссии по фамилии Зыль предупредил одного из наблюдателей (А. Левшика), что удалит его с участка. К тому же наблюдателям запретили даже подниматься с мест. Так продолжалось два первых дня досрочного голосования, и только на третий ситуация изменилась после очередной жалобы и звонка в городскую комиссию. Наблюдателей наконец пересадили из коридора и даже начали давать им информацию, сообщают "Правозащитники за свободные выборы".

 

 

В Вилейке за избирателей голосует администрация

 

О случаях, приведенные ниже, сообщают избиратели, которых они коснулись. Но по понятным причинам эти люди желают остаться неизвестными.

 

Председателем участковой комиссии Яшмовского участка № 24, который располагается в общежитии швейной фабрики "Юнона", является заместитель главного бухгалтера фабрики Наталья Рухля. Она лично сопровождает сотрудников "Юноны", проживающих в общежитии, в кабинку для голосования. При этом она "намекает", что галочку надо ставить напротив другого кандидата. Спорить с особой, приближенной к руководству фабрики, жители общежития не решаются, сообщают "Правозащитники за свободные выборы".

 

В Вилейке у некоторых сотрудников райисполкома, студентов и учителей Вилейского колледжа просто просили сдать паспорта. Через некоторое время паспорта отдавали и сообщали, что голосовать самим уже не надо идти.

 

“Хартыя-97”

  

 

Датэрмінова прагаласавала больш за 17% выбарцаў

 

Сёньня апошні дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Як паведаміў БелаПАН сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, за чатыры дні датэрміновага галасаваньня выбарчыя ўчасткі наведалі 1.224.157 грамадзян, альбо 17,4% ад агульнай колькасьці выбарцаў.

 

Найбольш актыўна працягваюць галасаваць у Віцебскай вобласці, дзе выбарчыя ўчасткі датэрмінова наведалі 25,9% выбарцаў. У Берасьцейскай вобласьці прагаласавалі 14,4% выбарцаў, Гомельскай — 15,5%, Гарадзенскай — 20,5%, Менскай — 15,2%, Магілёўскай — 19,9%, у Менску — 13,6%.

 

На выбарчых участках, створаных за мяжой, прагаласавалі 21% выбацаў.

 

 

Лука-ка паклапаціўся пра ўсё

 

Такую выснову робяць аглядальнікі ўплывовых нямецкіх, швайцарскіх і аўстрыйскіх СМІ.

 

Як піша аўстрыйскае выданьне “Oberosterreichische Nachrichten”, ўсё сьведчыць пра тое, што заўтра на прэзыдэнцкіх выбарах кіраўнік, якога называюць “апошнім дыктатарам Эўропы”, пераможа зноў. Апазыцыйных палітыкаў упершыню не перасьледавалі перад выбарамі. Перамогу на выбарах Лука-ка забясьпечыў сябе праз ціск на апазыцыю з дапамогай спэцслужбаў, праз абавязковае прымусовае галасаваньне супрацоўнікаў дзяржаўных устаноў і адсутнасьць кантролю. Не бяз крытыкі з боку Захаду адбыліся пэўныя зьмены, аднак, як і раней, апазыцыя можа кантраляваць на выбарах толькі 5% з 7500 выбарчых участкаў у Беларусі.

 

 

Ярмошына крытыкуе інструкцыі БДІПЧ АБСЭ

 

Старшыня ЦВК Беларусі заявіла, сустракаючыся з намесьнікам старшыні Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Касымам — Жамартам Такаевым, што інструкцыі БДІПЧ АБСЭ па ацэнцы выбараў зьяўляюцца "непрагрэсіўнымі" і падмяняюць нацыянальнае заканадаўства.

 

— Існуе няшмат дакумэнтаў, якія сапраўды вызначаюць правілы, па якім павінны жыць дзяржавы, і, у тым ліку, праводзіць выбары. На жаль, гэтыя грунтоўныя дакумэнты часьцяком падмяняюцца інструкцыямі, якія ствараюць тыя ці іншыя ведамствы, у прыватнасьці, БДІПЧ", — заўважыла спадарыня Ярмошына.

 

Зараз міжнародныя стандарты прадугледжаны дакумэнтам БДІПЧ.

 

— Яго апошні варыянт, на мой погляд, — гэта крок назад. Ня толькі на мой погляд, але і на погляд нашых расейскіх калегаў, — сказала старшыня ЦВК.

 

Паводле словаў Ярмошынай, у адпаведнасьці з гэтым дакумэнтам, назіральнікі місіі АБСЭ арыентуюцца на тое, што нацыянальнае заканадаўства ня зьяўляецца галоўным, і таму выбарчыя камісіі павінны працаваць зь нейкімі міфічнымі [?! — "J.K."] міжнароднымі стандартамі, а не нацыянальным заканадаўствам. Таму "ацэнка адпаведнасьці выбараў нацыянанаму заканадаўству зьнікае з заключэньня місіі АБСЭ. Гэта можа быць інструмэнтам для маніпуляцый, для ацэнак і стаўленьня да той ці іншай дзяржавы. Гэта абсалютна няправільна [?! — "J.K."]", — заявіла старшыня ЦВК Беларусі.

 

 

Давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты выгналі з участка для галасаваньня

 

Уладзімер Новікаў акрамя статусу даверанай асобы быў акрэдытаваны назіральнікам на выбарчым участку № 152 Магілёва.

 

Гэтай акрэдытацыі яго пазбавілі за тое, што ён падышоў да стала, за якім засядала ўчастковая камісія, і паспрабаваў дапамагчы вырашыць праблему зь якой сутыкнулася выбарніца сталага веку.

 

— Гэтая жанчына забылася паставіць галачку ў бюлетэні і кінула яго ў скрыню для галасаваньня. У сяброў камісіі запыталася, што ёй цяпер рабіць. Расстроілася. Я тады падышоў да стала і сказаў, што тут праблемаў няма. Трэба проста прыняць камісіяй адмысловая рашэньне на гэты конт. Калі прыйшла старшыня камісіі, то адразу ж запыталася ў мяне ці падыходзіў я да стала. Я адказаў, што падыходзіў. Тады яна заявіла, што пазбаўляе мяне акрэдытацыі. Тое, што я давераная асоба старшыня камісіі ведае, я прад’яўляў ёй пасьведчаньне. На мой пратэст яна не адрэагавала, — сказаў Уладзімер Новікаў.

 

Як сьцьвярджае Уладзімер Новікаў, ён спрабаваў пазьней патрапіць на ўчастак, бо меркаваў, што старшыня камісіі супакоілася, і канфлікт вычарпаў сябе. Таго аднак не адбылося. Яму забаранілі знаходзіцца нават у школе № 17, у якой разьмешчаны ўчастак.

 

 

У Клімавічах галасавалі за Кастусёва

 

У апошні дзень датэрміновага галасаваньня незалежныя назіральнікі зноў фіксуюць ў рэгіёнах шматлікія парушэньні на выбарчых участках. Паводле маніторынгу, у некаторых райцэнтрах і мястэчках ужо прагаласавалі амаль ўсе настаўнікі, студэнты й міліцыянты. Пра прымус галасаваць датэрмінова заяўляюць таксама выбарцы з сельскіх гаспадарак.

 

Гарадзеншчына

 

У апошні дзень перад галасаваньнем на Гарадзеншчыне шмат самых розных навінаў: зьнік актывіст, праз суткі яго знайшлі ў Кастрычніцкім РАУС. Студэнтаў прымушаюць галасаваць датэрмінова. А ў гарадку Масты старшыня райвыканкама ходзіць па крамах і зрывае ўлёткі за апазыцыйных кандыдатаў.

 

Кірыл Семянчук раздае агітацыйныя ўлёткі за Ўладзімера Някляева ў Горадні. 12 сьнежня, ў суботу, актывісты апазыцыйнага руху ў Горадні былі ўстрывожаны навіной: зьнік іх сябра, актывіст штаба Уладзімера Някляева — Кірыл Семянчук.

 

Па словах яго сябра Юры Істоміна, да Кірыла Семянчука на пэроне падышлі двое ў цывільным, узялі пад рукі і павялі ў бок вакзала:

 

— Мы зьвярталіся ў транспартную міліцыю на вакзале, у РАУС — нічога. Сказалі ягонай жонцы, але ёй у міліцыі таксама нічога новага не паведамілі.

 

І толькі ў суботу пасьля 14-й гадзіны міліцыянты паведамілі, што ён знаходзіцца ў СІЗА Кастрычніцкага РАУС. Міліцыянты патлумачылі, што Кірылу Семянчука асудзілі на 6 сутак за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным масавы мерапрыемстве. У якім — не паведамілі.

 

Назіральнік за выбарамі ад партыі "Справядлівы сьвет" Павал Станеўскі распавядае, што апошнія дні адчуваецца асаблівы ціск на выбарцаў з тым, каб яны прагаласавалі датэрмінова і на актывістаў, каб тыя ня ехалі на Плошчу:

 

— У нас ёсьць інфармацыя, што ў Гарадзенскім гандлёвым каледжы давалі падпісваць навучэнцам паперу, у якой тыя абяцалі ня ехаць на Плошчу. Некаторых актывістаў з розных арганізацый выклікалі ў пракуратуру і таксама патрабавалі падпісацца пад тым, што не паедуць на Плошчу. У прыватнасьці такія выклікі былі аднаго актывіста з нашае партыі і некалькіх з БНФ.

 

У мэдыцынскім унівэрсытэце студэнты распавядаюць, што кіраўнічка прафкама прыстрашыла іх тым, што не атрымаюць інтэрнат, калі ня пойдуць на выбары, а тым, хто возьме ўдзел у кампаніі, абяцалі запісаць у актыў дзесяць балаў за ўдзел у грамадзкім жыцьці краіны.

 

Кажа адна са студэнтак унівэрсытэту:

 

— Выклікалі мяне ўчора да дэкана і ён мне сказаў, што за мной сочаць і калі я ў выходныя недзе паеду, то ў мяне будзе дрэнна са здароўем і наогул будзе складана скончыць ВНУ. Я запытала — што гэта за людзі за мною сочаць, а ён мне кажа: не задавайце ніякіх пытаньняў, я вам нічога не адкажу.

 

У Мастах сёньня яшчэ актыўна вядзецца агітацыя. Сябры штаба Віталя Рымашэўскага распаўсюджваюць улёткі, праўда, скардзяцца на тое, што іх хутка зрываюць, асабліва ў крамах. Кажа актывіст Зьміцер Кухлей:

 

— Зараз прыйшлі ў краму "Ніва", а нам сказалі, што забаранілі ўлёткі, маўляў, прыходзіў старшыня райвыканкама Шафарэвіч, убачыў, што ляжалі ўлёткі, парваў іх і сказаў папрыбіраць.

 

Таксама на Гарадзеншчыне за чатыры першыя дні — з 14 да 17 сьнежня атрыманы даволі значныя лічбы тых, хто прагаласаваў датэрмінова.

 

Сябра абласной тэрытарыяльнай выбарчай камісіі Віктар Какарэка падсумаваў вынікі датэрміновага галасаваньня за гэтыя дні:

 

— Вось у нас за чатыры дні датэрміновага галасаваньня па Гарадзенскай вобласьці 20,5 працэнтаў прагаласавала. Ёсьць лідэры, канечне, якія набралі больш за 30 адсоткаў. Самае вялікая лічба ў Шчучынскім раёне — 35,2 працэнта ад усіх выбарнікаў гэтага раёну. Потым ідзе Воранаўскі раён —31,6 працэнтаў, ну і 30,5 — Зэльвенскі раён.

 

У астатніх раёнах вобласьці лічбы меншыя, зазначае Віктар Какарэка:

 

— Па Горадні недзе ў раёне 14-ці працэнтаў, крыху адстае Кастрычніцкі раён — 13,6 і 14,7 — па Ленінскім раёне (у горадзе два адміністрацыйныя раёны).

 

Другім па памеры горадам вобласьці зьяўляецца Ліда. Агульная лічба для горада і раёну — 18,6 працэнтаў, зазначае В. Какарэка.

 

Магілёўшчына

 

На Магілёўшчыне настаўнікі й студэнты амаль усе прагаласавалі датэрмінова. Эстафэту датэрміновага галасаваньня перанялі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

 

У самай вялікай навучальнай установе рэгіёну Горацкай сельскагасакадэміі шэсьцьдзесят працэнтаў студэнтаў ужо прагаласавала. Паводле горацкага назіральніка Ільлі Заранка студэнты прыходзілі галасаваць падчас заняткаў перад самым адкрыцьцём участкаў.

 

— Зразумела, што гэта ўсё арганізаваны працэс. Іх адпускаюць зь лекцыяў у парушэньне ўнутранага распарадку акадэміі. Горкі невялікі горад і тут пяць тысячаў студэнтаў. Такое маштабнае галасаваньне дастатковае, каб атрымаць патрэбныя вынікі. Таму і асноўны ўпор на гэтае галасаваньне.

 

У Клімавіцкім аграрным каледжы сытуацыя падобная. На выбарчым участку, які знаходзіцца ў навучальнай установе, ужо прагаласавала больш за дваццаць працэнтаў выбарцаў. Пра гэта паведаміў тамтэйшы назіральнік, пэдагог Сяргей Аржанцаў:

 

— Першыя два дні ішлі студэнты з сваімі пэдагогамі. Яны глядзелі хто галасаваў, а хто не. Учора куча была пэдагогаў з гарадзкіх школ. Проста незьлічоная. Усе яны казалі, што адміністрацыя загадала прагаласаваць абавязкова да суботы. Адміністрацыя павінна назваць хто галасаваў, а хто не галасаваў.

 

Бальшыня навучэнцаў магілёўскага каледжа міліцыі таксама прагаласавала.

 

— Навучэнцы каледжа міліцыі галасуюць вельмі шчыльнымі групамі. Яны прыходзяць цягам гадзіны галасуюць па дваццаць, пяцьдзесят, бывае дзевяноста чалавек. Абсалютна відавочна, што гэта арганізаваны працэс, — зазначае назіральнік сямнаццатага ўчастку Аляксей Колчын.

 

У вёсцы Вялікая Машчаніца, што на Бялыніччыне, за ходам галасаваньня назірае мясцовы жыхар Барыс Вырвіч. Ён сьцьвярджае, што адміністрацыя сельгаспрадпрыемства “Новая Друць” патрабуе ад працаўнікоў, каб яны прагаласавалі да 19 сьнежня:

 

— Людзі ідуць проста з працы. Кажуць: “Во загадчыца комплексу мяне накіравала, таму я такая брудная. Лепш бы я прыйшла ў нядзелю паглядзела б канцэрт”. У першы дзень прыйшло дзевятнаццаць чалавек, у другі — 28, у трэці — 33, а ўчора ўжо прыйшло 64 чалавекі.

 

На некаторыя ўчастках здараюцца камэдыйныя выпадкі. Напрыклад у тых жа Клімавічах пэнсіянэры зьвінавацілі ўчастковую камісію, што яна ня ў тым парадку расставіла ў бюлетэнях кандыдатаў. Яны прагаласавалі за кандыдата № 1, але гэта не Лукашэнка, а Кастусёў.

 

Віцебшчына

 

Скаргі і прапановы назіральнікаў на Віцебшчыне ігнаруюцца як ва ўчастковых камісіях, так і на вышэйшым узроўні.

 

Шэсьць скаргаў і прапаноў падаў у камісію назіральнік Валеры Шаўчэнка, які працуе на выбарчым участку № 7 у Наваполацку. Участак месьціцца ў Палацы культуры “Нафтан”, і з гэтага вынікаюць праблемы, тлумачыць назіральнік:

 

— Гэты ўчастак — прахадны двор. Бо ён месьціцца ў калідоры. Калі палічыць, колькі вакол дзьвярэй даступных, адчыненых — то будзе штук 40. Тут і выхад на сцэну, і на паверхі, і ў кабінэт дырэктара, і нават у гарвыканкам тут ёсьць праход, ніяк не зачынены і не апячатаны.

 

Валеры Шаўчэнка кажа, што напісаў скаргі і ў камісію, і ў пракуратуру, і ЦВК. З участковай камісіі даслалі фармальныя адказы — маўляў, разьбярэмся. Але ніякіх зрухаў няма, гаворыць назіральнік. З пракуратуры і з ЦВК адказаў няма ўвогуле. Валеры Шаўчэнка мяркуе, што яны прыйдуць ужо пасьля выбараў, і любая рэакцыя будзе запозьненай.

 

Праваабаронца з Гарадка Леанід Гаравы ўжо пераканаўся ў тым, што скаргі вырашана разглядаць не цяпер, а калі ўжо выправіць нешта будзе нерэальна. У прыватнасьці, разьбіральніцтва па факце парушэньня правоў назіральнікаў адбудзецца ў Віцебскім абласным судзе толькі 23-га сьнежня. Леанід Гаравы пісаў скаргу пра тое, што на Гагарынскім выбарчым участку № 5 назіральнікі ня бачаць працэс галасаваньня, і разьбіральніцтва на чацьвёрты дзень пасьля выбараў ён камэнтуе так:

 

— Гэткая сытуацыя сьведчыць, што выпраўляць парушэньні выбарчага заканадаўства і караць адказных за гэта асобаў улады не зьбіраюцца.

 

Віцебскі назіральнік Алесь Галавань таксама згодны з гэтым меркаваннем. Па ўласнай ініцыятыве ён зьвярнуўся ў камісію ўчастка №50 Першамайскага раёну з дзьвюма прапановамі: каб яму дазволілі назіраць за скрыняй для галасаваньня ўночы з 18 на 19 сьнежня, і каб вынікі падлікаў галасоў агучваліся для назіральнікаў. Адказы былі адмоўныя, кажа актывіст:

 

— На першую маю прапанову адносна таго, каб знаходзіцца каля скрыні для галасаваньня круглыя суткі, мне адмовілі. А на другую прапанову адказалі так: “Задаволіць, апрача палажэньня, каб падлікі праводзіць уголас і дэманстраваць кожны бюлетэнь камісіі і назіральнікам”. Значыцца, лічыць будуць моўчкі і нікому не пакажуць.

 

Тады як прапановы і скаргі незалежных назіральнікаў ігнаруюцца, для назіральнікаў ад прадзяржаўных структур у Віцебску нават выпусьцілі асобную памятку. Яе заўважыў на выбарчым участку №16 Чыгуначнага раёну віцебскі каардынатар руху “За Свабоду”. Хрыстафор Жаляпаў. Ён гаворыць, што ў брашурцы напісаны “правакацыйныя” пытаньні “ад структур апанэнтаў”, на якія “правільны” назіральнік заўжды мусіць мець правільны адказ:

 

— Там, да прыкладу, напісана: “Чаму А.Г. Лукашэнка балятуецца на 4-ты тэрмін?” Адказ: “А.Г.Лукашэнка балятуецца таму, што гэта прадугледжана Канстытуцыяй”. Або “Калі да вас зьвернуцца ад структур апанэнтаў і спытаюць, як вы ставіцеся да прапановы Някляева паставіць на ўчастках празрыстыя скрыні?”. Адказ мусіць быць такі: “Выбарчым кодэксам гэта не прадугледжана. Скрыні вырабляюць па ўзоры, узгодненым ў выбарчай камісіі”.

 

Паводле Хрыстафора Жаляпава “Памятку назіральніку” таксама вырабілі па ўзгадненьні менывіта гэтай участковай камісіі: тут вырашылі выкарыстоўваць назіральнікаў яшчэ і ў якасьці агітатараў, хаця агітацыя на выбарчым участку забаронена.

 

 

Назіральніка тэрмінова выклікалі на працу

 

Незалежнага назіральніка Ўладзімера Марозава тэрмінова выклікалі на працу. Ён працуе на самым буйным прадпрыемстве Магілёва “Хімвалакно”. Фармальная падстава — у сувязі з вытворчай неабходнасьцю.

 

Як патлумачыла Марозаву кіраўніцтва, у суботу й нядзелю чакаюцца вялікія сьнегапады й няма каму чысьціць ад сьнегу прадпрыемства.

 

Субота й нядзеля ў актывіста меліся быць выхаднымі. Сам Марозаў лічыць, што яго выклікалі на працу, каб пазбавіць магчымасьці назіраць за выбарамі:

 

— У мяне начальства нармальныя людзі, яны далі зразумець, што загад выдадзены супраць іх волі, маўляў паглядзі на верх, гэта адтуль. Пасьля таго як мне паведамілі, што мушу прыйсьці на працу я разнэрваваўся. Узьняўся ціск. Пайшоў у паліклініку. Узяў бальнічны да панядзелка. Як толькі я паведаміў пра яго кіраўніцтву мне тут жа патэлефанавала мэдык і сказала, што ня правільна выставіла дыягназ. Яна прызнала, што на яе паўзьдзейнічалі. Бюлетэнь закрылі.

 

Уладзімер Марозаў дапускае, што на працу маглі выклікалі, каб не дапусьціць 19 сьнежня яго паездкі ў Менск.

 

Уладзімера Марозава назіральнікам вылучыў “Рух За свабоду”. Галасаваньне ён пільную на 128 выбарчым участку Магілёва.

 

 

Пачаліся аблавы

 

Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў Менску і ў рэгіёнах.

 

Яны амаль адначасова наведаліся на кватэры бацькоў Тацяны Шапуцькі і даверанай асобы кандыдата на пасаду прэзыдэнта Віталя Рымашэўскага Анатоля Міхнаўца. Шмат каго з маладафронтаўцаў міліцыянты не засьпелі дома, бо тыя за тры дні да вулічнай акцыі сышлі жыць у іншыя месцы, каб пазьбегнуць прэвэнтыўных затрыманьняў.

 

Актывіста “Маладога фронту” у Бабруйску Максіма Чарняка затрымалі на вуліцы. Міліцыянты перапісалі пашпартныя зьвесткі хлопца і паведамілі яму, каб не надумаў ехаць у Менск для ўдзелу ў масавай вулічнай акцыі ў дзень галасаваньня.

 

 

Затрыманыя актывісты маскалёўскае “Обороны” і “Маладога фронту”

 

Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуе лідэр “Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Там знаходзіліся двое грамадзянаў Масковіі і двое — Беларусі. Міліцыянты затрымалі траіх — актывіста “Маладога фронту” Зьмітра Ясевіча і двух актывістаў антыфашысцкай моладзевай арганізацыі “Оборона” і журналістаў часопісу “Национальный контроль” Зьмітра Іванова і Максіма Пятровіча.

 

Расейцы патлумачылі, што прыехалі з Масквы на суткі. Міліцыянты заявілі, што ім трэба праверыць ці сапраўдныя ў расейцаў квіткі на цягнік. Яны патлумачылі, што змагаюцца з нелегальнымі мігрантамі. Зьміцер Ясевіч трапіў у міліцыю Заводзкага раёну разам з расейцамі, бо ў яго не было пашпарту.

 

Зьміцер Дашкевіч засьцерагаўся затрыманьня і зьняў на некалькі дзён іншую кватэру. Але яго затрымалі, як толькі ён выйшаў з дому.

 

На гэты момант месца знаходжаньня лідэра “Маладога фронту” невядома. У міліцыі Фрунзенскага раёну Менску паплечнікам Зьмітра кажуць, што хлопца ня бачылі. На просьбы высьветліць каму належыць аўтамабіль, у які закінулі маладафронтаўца, кіраўнік міліцыі адказаў, што нумары на кампутары “не прабіваюцца”.

 

 

Назіральнікам заблякавалі тэлефонную сувязь

 

Апазыцыйны палітык Алена Скрыган паведаміла, што ўвечары ў суботу былі адключаныя ўваходзячыя званкі на офісны тэлефон партыі “Справядлівы сьвет” у Менску.

 

У гэтым офісе сабраліся прадстаўнікі кампаніі “За справядлівыя выбары” Сяргей Калякін, Валеры Ухналёў, Алена Скрыган. Адключаныя таксама іх мабільныя тэлефоны. Такім чынам ускладнена каардынацыя працы назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах.

 

 “Радыё Свабода”

 

 

Міліцыі не ўдалося затрымаць матэрыялы Рымашэўскага

 

Міліцыянтам і прадстаўнікам дзяржаўтаінспекцыі не ўдалося канфіскаваць агітацыйныя плакаты і іншыю выбарчыя матэрыялы кандыдата ў прэзідэнты ад Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталя Рымашэўскага.

 

Матэрыялы гэтыя перавозілі сябры штабу кандыдата і, у прыватнасці давераная асоба Рымашэўскага Дзяніс Садоўскі:

 

— Мы не далі ім іх канфіскаваць, таму што мы заблакавалі ўсё ў машыне, сядзелі там пакуль не прыехаў кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі. Потым цягам трох гадзін мы разам адбіваліся ад супрацоўнікаў ДАІ, АМАПа і іншых. Машыну мы не аддалі і ўлёткі таксама захавалі. Яны проста хацелі канфіскаваць машыну па надуманых прычынах, як гэта было ў выпадку Змітра Дашкевіча. Мая машына была прыпаркавана ў маім двары, дзе я жыву, як і ўсе іншыя машыны. Прыехалі супрацоўнікі ДАІ, быццам мая машына няправільна прыпаркаваная. Я яе перапаркаваў у іншае месца, праз 10 хвілін аказалася, што мая машына знаходзіцца ва ўгоне, яе трэба эвакуіраваць на штаф-стаянку. Мы патэлефанавалі журналістам і АБСЕ, якія ў асноўным і дапамаглі разабрацца з гэтымі бяспраўнымі дзеяннямі. Цягам трох гадзін то адзін начальнік міліцыі прыязджаў, то другі — у канцы вырашылі нас адпусціць.

 

Як паведаміў Дзяніс Садоўскі, агітацыйныя матэрыялы, надрукаваныя Цэнтрвыбаркамам, прыкладна 40 тыс. улётак, планавалася распаўсюдзіць па рэгіёнах. Але цяпер часу, "дзякуючы супрацоўнікам міліцыі", застаецца толькі на распаўсюд па сталіцы Беларусі, лічаць сябры штабу Рымашэўскага.

 

Антон Разумоўскі

 

“Радыё Рацыя”

 

 

У Светлагорску хворых прымушаюць галасаваць датэрмінова

 

Аб тым, як гэта робіцца ў цэнтральнай раённай бальніцы, распавяла адна з мясцовых жыхарак.

 

— Мой сусед знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні бальніцы, – кажа жанчына-настаўніца. – У чацвер альбо пятніцу (16 ці 17 снежня – карр.) да іх у палату прынеслі скрыню для галасавання. Сусед сказаў, што хоча яшчэ падумаць, за каго галасаваць, і прагаласуе 19 чысла. Але яму адказалі, што 19-га скрыню насіць не будуць. Сусед тады гаворыць: “Дык я сам схаджу і прагаласую”. На гэта яму адказалі: “Не, пакідаць бальніцу нельга, а калі пойдзеце — то Вам не дадуць лісток непрацаздольнасці (дакумент для атрымання аплаты па месцы працы за дні хваробы – карр.).

 

Бальніца  адносіцца да Маладзёжнага выбарчага участку № 12, цэнтр якога — у інтэрнаце вытворчага аб'яднання “Хімвалакно” (вул. Інтэрнацыянальная, 106). Старшынём участковай выбарчай камісіі тут з’яўляецца Некрашэвіч Васіль Мікалаевіч — работнік “Хімвалакна”. Згодна з афіцыйнымі дадзенымі, у выбарчую камісію ён “вылучаны працоўным калектывам участка віскознай ніткі прадзільнага цэху № 2 завода штучнага валакна”.

 

Раней паведамлялася, што В. Некрашэвіч адмовіў у акрэдытацыі незалежнаму назіральніку, адносна чаго была накіравана заява ў раённую выбарчую камісію і пракуратуру.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

ЗАЯВЛЕНИЕ НЕКЛЯЕВА И САННИКОВА О НАРУШЕНИЯХ ВО ВРЕМЯ ДОСРОЧНОГО ГОЛОСОВАНИЯ

 

Миссия международных наблюдателей ОБСЕ

 

Миссия наблюдателей от СНГ

 

Копия: Центральная комиссия Республики Беларусь по выборам и проведению республиканских референдумов

 

ЗАЯВЛЕНИЕ

 

Сегодня, 18 декабря — последний день досрочного голосования на выборах Президента Республики Беларусь.

 

Практика досрочного голосования существует в большинстве стран Европы. Обычно, когда люди сами досрочно приходят на избирательные участки, то голосует 1—2%, максимум 5%.

 

По информации Центризбиркома, на 17.12.2010 г. в досрочном голосовании приняли участие 1 224 157 граждан, или 17,4% избирателей.

 

Мы, кандидаты в Президенты Республики Беларусь, заявляем, что досрочное голосование в Беларуси проходит в условиях грубейших нарушений избирательного законодательства для достижения нужного результата в пользу только одного кандидата — действующего Президента А.Г. Лукашенко.

 

Об этом свидетельствуют многочисленные обращения возмущенных и обеспокоенных граждан к нам непосредственно, в наши избирательные штабы, это отмечают наблюдатели и правозащитники. Об этом говорит весь народ. Страну шокировали признания членов и председателей избирательных комиссий, сотрудников органов внутренних дел, их рассказы о грязных технологиях проведения выборов (См. Приложения 1. "В ночь перед основным голосованием, оставляю ключ от участка и печать от урны куратору по региону, контролирующему выборы"

(http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=33063&sn_cat=32&sn_arx=&pas=).

 

В Центризбиркоме активность избирателей объясняют широкой информационной работой организаторов выборов. Независимые наблюдатели отмечают, что по всей стране происходит массовое принуждение к досрочному голосованию.

 

По данным наблюдателей и правозащитников, досрочно голосовать принуждают студентов и учащихся, работников органов внутренних дел, военнослужащих, работников государственных служб, предприятий и учреждений. В административный ресурс задействованы работники исполкомов, члены комиссий, сотрудники администраций учреждений и предприятий.

 

Активистами кампании "За справедливые выборы" зафиксированы десятки фактов, когда студентов запугивают выселениями из общежитий, проблемами со сдачей экзаменов. По информации наблюдателей, явка избирателей на "студенческих" участках в Гомеле за три дня составила 45%.

 

Голосовать досрочно принуждали работников Минского метрополитена, фабрики "Галантея", проживающих в общежитиях, сотрудников транспортной милиции. Об этом в избирательный штаб кандидата в Президента Республики Беларусь сообщили граждане во время прямых телефонных линий с кандидатом.

 

Кампания "Правозащитники за свободные выборы" сообщает, что по состоянию на 10 часов 17 декабря на 10,2% избирательных участков отмечены факты принуждения к досрочному голосованию.

 

Количество проголосовавших на 300 охваченных мониторингом участках, по наблюдениям членов кампании, составило 23 856 против 24 553 по данным участковых избирательных комиссий.

 

На 8,2% участков наблюдателям создавали препятствия для их деятельности. На 2,7% участков было отказано в аккредитации независимых наблюдателей. На 3,7% участков имело место вмешательство в работу комиссии сторонних лиц. На 1,4% участков фиксировались случаи выдачи одному лицу нескольких бюллетеней для голосования. На 0,3% участков не вывешивались протоколы с данными о досрочном голосовании по завершении каждого дня.

 

Наблюдением кампании "Правозащитники за свободные выборы" охвачено 4,7% из 6 346 избирательных участков на территории страны. Наблюдатели кампании "За справедливые выборы" работают на 250 избирательных участках. Это позволяет оценить общие тенденции досрочного голосования в Беларуси.

 

В Избирательном кодексе Республики Беларусь, Постановлениях Центральной комиссии не содержится прямых запретов по круглосуточному наблюдению за досрочным голосованием. Однако только на двух участках для голосования из 250, где наблюдатели кампании "За справедливые выборы" обратились с заявлениями о предоставлении им таких возможностей, такую возможность наблюдателям предоставили (см. Приложения 1. Заявление координаторов кампании "За справедливые выборы", Председателя Белорусской партии левых "Справедливый мир", С. Калякина, Заместителя председателя ППОО "Движение "За свободу" В. Корнеенко).

 

В нарушение требований Избирательного кодекса, повсеместно председатели участковых избирательных комиссий возложили функцию обеспечения сохранности ящиков для досрочного голосования на сотрудников органов внутренних дел. (см. Приложения 2. Заявление координаторов кампании "За справедливые выборы", Председателя Белорусской партии левых "Справедливый мир", С. Калякина, Заместителя председателя ППОО "Движение "За свободу" В. Корнеенко).

 

Многочисленные нарушения избирательного процесса, в том числе и при досрочном голосовании, приведены на сайте Правозащитного Центра "Весна". Вопиющим нарушением является факт, зафиксированный на избирательном участке № 28 в Барановичах. Там урна на ночь была вывезена с территории участка для голосования в помещение, где якобы установлена сигнализация. Только вмешательство международного наблюдателя ОБСЕ прекратило такие незаконные перемещения ящика для голосования. (http://spring96.org/be/news/39326.

 

http://www.spring96.org/be/news/39541

принудительное голосование в Менском государственном технологическом колледже (видео).

 

http://www.spring96.org/be/news/39563 принудительное голосование студентов (аудио).

 

http://spring96.org/be/news/39299 факты принуждения к голосованию).

 

— Информация о нарушениях, вбрасываемая в Интернет, — это голословные заявления, а не факты, которые могут повлиять на итоги голосования на президентских выборах, — заявил секретарь Центральной комиссии Николай Лозовик.

 

В пределах своей компетенции Центральная комиссия обязана рассматривать и реагировать на все факты нарушения Избирательного кодекса, в том числе и факты, размещенные в сети Интернет.

 

То, как относится к данным фактам Центральная комиссия в лице председателя Ермошиной Л.М. и секретаря Лозовика Н.И., их комментарии в средствах массовой информации, их вольная трактовка норм избирательного права, оправдание любых нарушений членами избирательных комиссий и прямое попустительство при этом, с определенной долей уверенности позволяет нам сделать вывод о том, что Центральная комиссия фактически дала "добро" на любые действия избиркомов при проведении выборов, вплоть до прямых фальсификаций результатов голосования.

 

Мы заявляем, что досрочное голосование — это очередной этап обмана белорусского народа и международной общественности, этап имитации проведения честных и справедливых выборов. Начиная с 14 декабря 2010 года, с момента начала досрочного голосования, руками членов избирательных комиссий всех уровней в стране совершается очередное преступление.

 

Считаем, что весь процесс проведения досрочных выборов создает реальную возможность для широкомасштабной фальсификации итогов выборов Президента Республики Беларусь.

 

Заявляем, что нынешний состав Центральной избирательной комиссии, территориальных и участковых избирательных комиссий не может обеспечить проведение свободных и справедливых выборов президента Республики Беларусь и несет полную ответственность за фальсификацию итогов выборов.

 

Мы обращаемся к международной общественности, международным наблюдателям и утверждаем, что все основные этапы проведения выборов Президента Республики Беларусь, начиная с момента сбора подписей за кандидатов, формирование составов избирательных комиссий, досрочное голосование прошли с многочисленными нарушениями избирательного законодательства и не соответствуют международным принципам проведения свободных и честных выборов.

 

А.О. Санников

 

В.П. Некляев

 

18 декабря 2010 года

 

 

Вброс бюллетеней

 

Уч. 27 и 28 в Барановичах во время обеда вброс бюллетней.

 


Принуждение к досрочному голосованию

 

Беларусский государственный университет культуры и искусств. За дней 3 до начала досрочного голосования кураторша провела собрание с нашей группой. Было предложено всей группе проголосовать досрочно в обмен на перенос зачетов с предновогодней недели 27-31 декабря на неделю раньше — 20-25 декабря. Зачеты перенесут только если все до одного проголосуют досрочно.


18 декабря по комнатам ходила работница общежития и отмечала в своем графике кто уже проголосовал. Тем кто еще не проголосовал рекомендовала пойти и обязательно проголосовать сегодня 18 декабря, потому что якобы из-за нас, не проголосовавших, ей придется выходить на работу в выходной день — воскресенье 19 декабря.

 

В ГГПК г. ГОМЕЛЯ учащиеся принуждаются к досрочному голосованию, особенно иногородние. Тем кто не голосует досрочно лично говорят о том что будут проблемы...

 

Филфак БГУ. Принуждение к досрочному голосованию всех, кто живет в общежитиях. Намеки на проблемы с общежитием, дальнейшем поступлении в магистратуру.

 

На в/у № 114 (Магілёў) ваеннаслужачы в/ч № 6713 Раман Іванчанка публічна заявіў, што ўсіх ваенных прымушаюць галасаваць датэрмінова.

 

Университет в Менске: Звонили на мобильный, по-пятам ходил куратор, некоторых вызывали к декану! Это демократия?

 

Менский финансово-экономический колледж. Заставляют голосовать досрочно всех живущих в общежитии.

 

Все студенты военно-инженерного факультета Беларусского национального технического университета в приказном порядке голосовали досрочно.

 

Студентов БГАТУ, и меня в том числе, принуждали к досрочному голосованию, угрожая грядущей сессией.

 

А послушных отпускали с занятий.Так же обманным путем из общежития № 5 отсылали ребят раздавать буклеты А.Г. Лука-ка. Отправлял воспитатель и староста общежития, под предлогом встречи с кандидатами.

 

Одногруппников, проживающих в общежитие, "просят" голосовать досрочно. Угрожают потерей места в общежитии. БГУИР, 2-ой курс.

 

Во вторник в общежитие БГУИР приходил зам. декана по воспитательной работе и настойчиво просил студентов проголосовать до выходных.

 

“Electby”

 

 

Адна "некарэктная" заўвага — і назіральніка няма

 

Пазачарговы прэзідыум Берасьцейскай гарадской арганізацыі прафсаюзаў адукацыі і навукі адклікаў назіральніка Андрэя Магера з выбарчага участка № 113, размешчанага ў сярэдняй школе № 30.

 

Па словах Магера, прычына адклікання нібы ў парушэнні выбарчага заканадаўства.

 

Андрэй Магер паведаміў у абласную выбарчую камісію і пракуратуру Берасьцейскай вобласці, што на выбарчым участку № 111, таксама размешчаным у сярэдняй школе № 30 была распячатана скрынка для датэрміновага галасавання.

 

Сургучовая пячатка і палоска паперы размешчаны зусім у іншых месцах, чым гэта было перад пачаткам датэрміновага галасавання. На старых месцах засталіся сляды ад сургуча і паперы. Пасля гэтага, кажа былы назіральнік, ён быў адкліканы, паколькі, відаць, не апраўдаў чаканні тых, хто яго вылучаў.

 

Ганна Васілевіч

 

“Радыё Рацыя”

 

19 сьнежня 2010 г.

 

Датэрмінова прагаласавалі 23,1% выбарцаў

 

У датэрміновым галасаваньні на "выбарах" прэзыдэнта Беларусі ўзялі ўдзел 23,1% выбарцаў, або 1 млн. 629,2 тыс. чалавек. Пра гэта паведамляе "БелТА" са спасылкай на Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў.

 

Гэта меньшая лічба, чым на выбарах прэзыдэнта у 2006 годзе. Тады, паводле інфармацыі Цэнтравыбаркаму, датэрмінова прагаласавалі 31,3% выбарцаў.

 

У Берасьцейскай вобласьці цяпер датэрмінова прагаласавалі 18,8% выбарцаў, у Віцебскай — 34,6%, у Гомельскай — 24,1%, у Гарадзенскай — 23,4%, у Магілёўскай — 26,4%, у Менскай — 20,4%, у Менску — 17,7%. За межамі Беларусі ў датэрміновым галасаваньні ўзялі ўдзел 28,2% унесеных у сьпісы.

 

Альтэрнатыўныя кандыдаты заклікалі ня браць удзелу ў датэрміновым галасаваньні. Паводле іх, датэрміновае галасаваньне выкарыстоўваецца, як мэханізм фальсыфікацыі выбараў.

 

 

Колькасьць тых, хто прагаласаваў датэрмінова, розьніцца

Выяўлены разыходжаньні ў колькасьці тых, хто прагаласаваў, па дадзеных выбарчых камісіяў і па падліках назіральнікаў кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" на 86 участках з 250.

 

Найбольшыя разыходжаньні зафіксаваныя на ўчастках № 3 Цэнтральнага раёну Менску: па дадзеных камісіі прагаласавала датэрмінова 300 выбарцаў, па падліках назіральнікаў — 169; № 36 Баранавічаў — 526 і 412; № 19 Гомелю — 619 і 465.

 

На многіх выбарчых участках не была забясьпечана гарантыя захаванасьці бюлетэняў. Напрыклад, на ўчастку № 9 Першамайскага раёну, №№ 43, 44 Ленінскага раёну Менску, № 12 Сьветлагорску, № 42 Віцебску, № 7 Наваполацку, № 2 Мядзелу скрыня для датэрміновага галасаваньня была апячатаная такім чынам, што заставаліся шчыліны для магчымага ўкідваньня бюлетэняў. Па паведамленьні назіральніка М. Гарачкі, на ўчастку № 15 Ленінскага раёну сталіцы на скрыні плястылінаваная пячатка не трымаецца. На ўчастку № 4 Крычава шчыліна для бюлетэняў заклейваецца пры дапамозе клеячага алоўка, паперу, прыклееную ім можна адклейваць і залепліваць некалькі разоў.

 

Іна Студзінская

 

 

Вынікі датэрміновага галасаваньня — непадкантрольныя 

 

Як адзначае францускае выданьне Liberation, нягледзячы на тое, што ўпершыню за час кіраваньня краінай Лука-кам, за падлікам пададзеных галасоў будуць сачыць міжнародныя назіральнікі, падлік вынікаў датэрміновага галасаваньня (гэта галасы ваенных, студэнтаў, хворых  і г.д.) міжнароднымі назіральнікамі кантралявацца ня будзе. А гэта больш за траціну ад усяго сьпісу, і тут магчыма любое маніпуляваньне.

 

Liberation зьвяртае ўвагу і на тую акалічнасьць, што за дзесяць дзён да правядзеньня выбараў у Беларусі Масква, занепакоеная збліжэньнем Менску з Захадам, абвясьціла аб адмене мыта на расейскую нафту ў абмен на ўмацаваньне Мытнага саюзу.

 

Апазыцыя ўпэўненая, што ўсё ўжо вырашана, нават калі першыя апытаньні грамадзкай думкі і пакідалі надзею на правядзеньне другога тура галасаваньня. Шматлікія няўрадавыя арганізацыі ўжо абвясьцілі, што як і ў 2006 годзе, сёньня ўвечары яны правядуць акцыі пратэсту супраць парушэньняў выбарчага працэсу, піша Liberation.

 


Лука-ка можа атрымаць 100%

 

Як падае маскалёўская служба амэрыканскага радыё “Голос Америки”, пераважная большасьць назіральнікаў і супрацоўнікаў выбаркамаў — гэта людзі, якія залежаць ад волі Лука-кі. Збольшага яны — супрацоўнікі бюджэтных арганізацый. Гэтым разам многія зь іх выступаюць у якасьці прадстаўнікоў розных няўрадавых арганізацый, якія да пачатку выбараў нікому не былі вядомыя.

 

Згодна з практыкай папярэдніх выбараў, сябры выбарчых камісіяў і назіральнікі сочаць за скрынямі досыць абмежаваны адрэзак часу: прыкладна з 10-й раніцы да 7-й вечару. Пасьля гэтага скрыні перадаюцца пад ахову супрацоўнікаў міліцыі, хаця такой нормы ў законе аб выбарах няма.


Небясьпека, што з дапамогай падобных тэхналёгіяў дзейны кіраўнік беларускай дзяржавы можа элемэнтарна атрымаць 100% галасоў выбарцаў — цалкам  рэальная, падае “Голос Америки".

 

 

З участка выдалілі назіральніцу

 

Антаніна Піванос зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку для галасаваньня ходзіць дырэктар школы № 11 — пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт.


Паводле Антаніны Піванос, чальцы камісіі самі справакавалі скандал: падышлі да стала, дзе сядзяць назіральнікі і сталі гучна камэнтаваць сытуацыю: маўляў, кіраўнікі ўстановаў мусяць спрыяць правядзеньню выбараў, і гэта запісана ў выбарчым заканадаўстве. Якім чынам дырэктарка школы спрыяла правядзеньню выбараў на ўчастку № 20, назіральніцы не патлумачылі — толькі ўручылі акт, што яе выдаляюць з участка.


Спадарыня Піванос была назіральніцай яшчэ ад пачатку датэрміновага галасаваньня. Віцебскія праваабаронцы заўважаюць, што назіраньне мае пэўны плён. У прыватнасьці, там, дзе на ўчастках ёсьць незалежныя назіральнікі, колькасьць прагаласавалых датэрмінова не перавышае 25%, а там, дзе назіральнікаў няма — сягае за 40%. І праваабаронцы не выключаюць, што выдаленьні назіральнікаў з участкаў могуць стаць у дзень выбараў масавай зьявай.

 

 

Першая фальсыфікацыя "выбараў" у Горадні

 

На ўчастку № 92, які месьціцца ў школе № 31 Горадні па выніках датэрміновага галасаваньня вывесілі пратакол, у якім значыцца, што датэрмінова ўзялі ўдзел у "выбарах" 489 выбарцаў. Назіральнікі сьцьвярджаюць, што прагаласавалі 387 выбарцаў.


Назіральнік ад БХК, Сяргей Грыгалец зьвярнуўся да сакратаркі з тым, што лічбы камісіі ўказаныя ў пратаколе не адпавядаюць сапраўднасьці. Са слоў спадара Грыгальца, сакратарка перапрашалася, прызнала, што памылілася і прасіла не падымаць шуму, бо ў яе могуць быць непрыемнасьці. Але пратакол яна не зьмяніла. Гэты факт зафіксавалі і міжнародныя назіральнікі.

 

Міхал Карневіч

 

 

Скрыні зь бюлетэнямі ахоўваліся неахайна

 

Назіральнікі кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" заўважылі сыстэмную памылку — у парушэньне артыкула 53, часткі 4 Выбарчага кодэксу старшыні камісій функцыю захаваньня скрыняў для датэрміновага галасаваньня даручылі міліцыянтам.

 

На 221 з 250 участкаў назіральнікі кампаніі "За справядлівыя выбары — 2010" зафіксавалі, што з 14 да 16 гадзін і з 19 гадзін да 10 раніцы наступнага дня скрыні знаходзіліся пад наглядам людзей, якія не ўпаўнаважаныя на гэта заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. Назіральнікі адзначаюць факты, калі пасьля заканчэньня працы камісіі ў памяшканьні, дзе захоўваюцца скрыні, прыходзілі пабочныя асобы. Гэта адбылося на ўчастку № 97 Берасьця, № 6 Партызанскага раёну Менску.

 

Назіральнікі кампаніі "За справядлівыя выбары" маюць фотаздымкі, якія сьведчаць, што скрыні ўскрывалі і апячатвалі наноў.

 

Іна Студзінская

 

 

Участковая камісія не паслухалася Ярмо[шыну]

 

У Менску ўчастковая камісія адмовілася дапусьціць назіральніка да галасаваньня, нягледзячы на рэкамэндацыю ЦВК.

 

Участковая камісія № 22 Цэнтральнага раёну, якая месьціцца ва ўнівэрсытэце імя Ф. Скарыны і якую ачольвае прарэктар у выхаваўчай працы і ідэалёгіі, не дапусьціла сёньня да назіраньня актывіста руху  “За свабоду” Ўладзімера Анфілава.

 

Назіральніка выдалілі з участка яшчэ ў першы дзень — за тое, што ён сфатаграфаваў на мабільны тэлефон апячатаную скрыню для датэрміновага галасаваньня.
 
Рэагуючы на пададзеную з гэтай нагоды скаргу ў ЦВК, Ярмошына рэкамэндавала ўчастковай камісіі аднавіць Анфілаву акрэдытацыю назіральніка.
 
— Камісія перад пачаткам сёньняшняга галасаваньня правяла паседжаньне й палічыла немэтазгодным аднаўляць мяне ў якасьці назіральніка ў асноўны дзень галасаваньня, — сказаў Ўладзімер Анфілаў.
 
Як паведамляюць акрэдытаваныя назіральнікі кампаніі “За справядлівыя выбары”, на ўчастку № 22 датэрмінова прагаласавалі 70,7% выбарцаў. Калі назіральнікі прышлі сёньня раніцай ва ўнівэрсытэт, у памяшканьні, дзе знаходзілася скрыня зь бюлетэнямі датэрміновага галасаваньня, працавала прыбіральшчыца. Міліцыянт тлумачыў назіральнікам, што нічога супрацьзаконнага ў памяшканьні не адбывалася. Назіральнікі склалі акт, у якім адлюстравалі сытуацыю на пачатак асноўнага дня галасаваньня.

 

 

У Наваполацку зафіксаваны факт укідваньня стосу бюлетэняў

 

Назіральнікі Міхаіл Новікаў (Рух "За свабоду" і Яўген Апецянок (Партыя БНФ), якія працуюць на ўчастку № 22 у Наваполацку, сталі сьведкамі таго, што адзін з выбарцаў закідваў у скрыню для галасаваньня вялікі стос бюлетэняў.

 

Дакладна падлічыць колькасьць назіральнікі не маглі, але сьцьвярджаюць, што, мяркуючы па таўшчыні стосу, колькасьць была ня менш за 15 экзэмпляраў, паведамляе сайт кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

Іна Студзінская

 

 

У Магілёве й Крычаве пазбавілі акрэдытацыі двух назіральнікаў

 

У Магілёве з участка для галасаваньня № 66 выдалілі назіральніцу ад Беларускага Хэльсынскага Камітэту Натальлю Самахвалаву. Фармальная падстава — у пратаколе аб яе вылучэньні на назіраньне недакладна ўказаны хатні адрас. Назіральніца сьцьвярджае, што ў копіі пратаколу, якая засталася ў яе на руках, адрас пазначаны правільна. Самахвалава заяўляе, што прычынай пазбаўленьня акрэдытацыі сталіся скаргі, якія яна пісала на камісію падчас датэрміновага галасаваньня:

 

— Я патрабавала, каб нас, назіральнікаў, пасадзілі непасрэдна ў памяшканьні, дзе адбывалася галасаваньне, а не ў вэстыбюлі, дзе нічога не відаць. Мы бачылі толькі сьпіны людзей. Як выдаліся бюлетэні мы не маглі бачыць. У вэстыбюлі было халодна й тлумна. Ніякіх зьвестак пра галасаваньне нам не давалі. Я на гэта ўсё пісала скаргі. У пратаколе аб пазбаўленьні мяне акрэдытацыі камісія запісала, што я спрабавала сарваць пячатку з урны зь бюлетэнямі. Гэта нібыта бачылі два назіральнікі са школы № 2, у якой разьмешчаны ўчастак. Таксама запісана, што я падыходзіла да стала ля якога выдаваліся бюлетэні і спрачалася зь сябрамі камісіі й сьведкі гэтаму нібыта ёсьць.

 

У Крычаве з участка для галасаваньня № 4 выдалілі назіральніка ад Свабоднага прафсаюза мэталістаў Уладзімера Кудраўцава. Камісія яго зьвінаваціла ў агітацыі выбарцаў, якія прыйшлі галасаваць. Назіральнік лічыць, што яго пазбавілі акрэдытацыі за тое, што ён дамагаўся ад камісіі адкрытага падліку галасоў — каб кожны бюлетэнь паказвалі назіральнікам. 

 

 

Назіральнікі — на адлегласьці, падлік галасоў — моўчкі

 

Назіральніца Валянціна Сьвяцкая наведала трэнінг для старшыняў участковых камісіяў Маскоўскага раёну. Вось чаму там вучылі:

 

— Спадары назіральнікі будуць знаходзіцца на адлегласьці 10 мэтраў ад сталоў, дзе будзе весьціся падлік бюлетэняў. Што тычыцца мэтодыкі падліку, яна будзе ажыцьцяўляцца наступным чынам: сябры камісіі будуць падлічваць кожны свой стос, як інструктавалася ў Маскоўскім раёне. Ніякіх лічбаў яны агучваць ня будуць, і так званыя "бегункі" падліку галасоў яны будуць перадаваць старшыні камісіі моўчкі. Старшыня сам будзе падлічваць, нікому нічога не паведамляючы, і потым усе лічбы будуць вывешаны на выніковым пратаколе на выбарчым участку.

 

Іна Студзінская

 

 

"Выбары" адбыліся. На 14 гадзін яўка склала 65,2%

 

Старшыня ў жывым эфіры Першага каналу беларускага тэлебачаньня паведаміла лічбы яўкі выбаршчыкаў на 14 гадзінаў. Па ўсёй Беларусі яўка склала 65,2%.

 

Дадзеныя па абласьцях — Берасьцейская — 64,8%, Віцебская — 71,8 %, Гомельская — 70,2%, Гарадзенская — 67 2%, Менская — 687%, Магілёўская — 688%, Менск — 53, 4%.

 

Міжнародныя назіральнікі ўстрымліваюцца ад выказваньня якіх-небудзь заўваг. Свае заўвагі яны перадаюць у сваю місію, якая потым складае справаздачу.

 

— Што да беларускіх назіральнікаў, то ад іх ідуць скаргі нэгатыўнага зьместу. Але большасьць прэтэнзіяў грунтуецца на няправільным разуменьні назіральнікамі сваёй місіі", — заявіла Ярмошына. "Гэтыя выбары ёсьць значным крокам наперад да ідэальных выбараў паводле міжнародных стандартаў, — сказала кіраўніца ЦВК.

 

 

Экзыт-полы: ЭКООМ: за Лука-ку 72,3%, INSIDE - 37,8%

 

У выпуску навінаў у 15 гадзінаў Беларускае Тэлебачаньне паведаміла дадзеныя экзіт-пола, праведзенага праўладным цэнтрам ЭКООМ.

 

Паводле гэтых лічбаў, за Лука-ку прагаласавала 72,3% выбаршчыкаў. "За найбліжэйшага канкурэнта" (так было сказана на БТ) прагаласавала 6,33%.

 

Аналітычны цэнтар EcooM актыўна ўдзельнічаў у назіраньні за выбарчай сытуацыяй на прэзыдэнцкіх выбарах 2006 году. У дзень выбараў яны правялі экзіт-пол, паводле вынікаў якога за Лука-ку прагаласавала 83% апытаных. Частае супадзеньне прадказаньняў цэнтру EcooM з афіцыйнымі вынікамі розных галасаваньняў дазволіла экспэртам выказаць меркаваньне аб блізкасьці цэнтру да беларускіх уладаў.

 

Тым часам, паводле дадзеных апытаньня на выхадзе з выбарчых участкаў, якое праводзіцца расейскім Агенцтвам эфэктыўных камунікацый INSIDE, на 14 гадзінаў за Лука-ку прагаласавалі 37,8%, а за альтэрнатыўных кандыдатаў у агульнай колькасьці 42%. Акрамя таго, 12,4% адмовіліся ад адказу і 6,2% прагаласавалі супраць усіх.

 

 

ТНС абвяргае агучаныя лібы экзыт-полаў

 

Маскалёўскае агенцтва "Регнум" паведаміла, што кампанія TNS-Украіна, якая праводзіць экзіт-пол па замове беларускіх уладаў, дапусьціла уцечку інфармацыі, паводле якой Лукашэнка мае толькі 40 працэнтаў. Аднак кіраўнік TNS-Украіна Мікалай Чурылаў абверг гэтую інфармацыю.

 

Паводле апублікаванай на сайце "Регнуму" інфармацыі аднаго з супрацоўнікаў кампаніі TNS (кампанія афіцыйна зарэгістраваная беларускім Цэнтравыбаркамам для правядзеньня экзіт-полаў 19 сьнежня), які пажадаў застацца невядомым, па стане на 14,00 дадзеныя які праводзіцца кампаніяй TNS экзіт-полаў выглядаюць наступным чынам:

 

Лідзіруе Лука-ка — за яго аддалі свае галясы 40,5% апытаных на выхадах з пастарунку выбаршчыкаў. Бліжэйшая тройка выглядае наступным чынам: Уладзімір Някляеў — 19,3%, Андрэй Саньнікаў — 14,0%, Мікалай Статкевіч — 8,6%. Дадзеныя па астатнім кандыдатам у прэзыдэнты: Рыгор Кастусёў — 4,6%, Яраслаў Раманчук — 4%, Віталь Рымашэўскі — 2,9%, Алесь Міхалевіч — 1,8%, Віктар Цярэшчанка — 1,2%, Дзьмітры Вус — 0, 9%. Супраць усіх — 2,2%.

 

Мікалай Чурылаў заявіў:

 

— Эта поўная фальсыфткацыя, гэта абсурд. Мы сапраўды маем дадзеныя. Але па-першае мы іх не выкідалі ў друк, мы не маем права гэта рабіць. Наш замоўшчык — гэта тэлеканал і толькі ён мае гэтую інфармацыю. Па-другое, гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці. Я лічу, што гэта б'е па нашай рэпутацыі. Гэта проста правакацыя.

 

— А можа гэтыя дадзеныя адпавядаюць нейкім вашым папярэднім апытаньням?

 

— Не. Мы далі ў друк дадзеныя нашага першага і другога апытаньня. І там зусім іншыя лічбы.

 

 

Горадня засталася без кандыдатаў

 

У Горадні зьніклі партрэты кандыдатаў на прэзыдэнта. На вулічных тумбах іх заклеілі плякатамі з камсамольскім знакам БРСМ са словамі “Сделай свой выбор” і кінаафішамі.

 

Тым часам, гарадзенскія студэнты, якія прыходзяць галасаваць сёньня выклікаюць у некаторых выбарчых камісіях зьдзіўленьне.

 

Кацярына Марчук, якая адмовілася галасаваць датэрмінова, не знайшла сёньня ў сьпісе выбарцаў свайго імя. Дзяўчына кажа, што яе прозьвішча дапісалі ручкай, пасьля чаго яна змагла прагаласаваць на ўчастку ў інтэрнаце на Бульвары ленінскага камсамолу.

 

Кацярына, якая вучыцца на 4-м курсе на факультэце мастацтва і дызайну, зьяўляецца прыхільніцай БХД. Яна сказала, што за адмову галасаваць датэрмінова яе пагражаюць выключыць з Гарадзенскага дзяржунівэрсытэту імя Янкі Купалы.

 

 

Назіральнікі ад КПРФ "ня бачаць" ніякіх парушэньняў на "выбарах"

 

У Палацы Рэспублікі пачалася прэсавая канфэрэнцыя назіральнікаў на "выбарах" ад Масковіі.

 

Як заявіў дэпутат Дзяржаўнай Думы Дзьмітры Новікаў, "ані буйных, ані нязначных парушэньняў на выбарах не было" [Хто б у тым сумневаўся! — "J.K."]. Дэпутат Ніна Астаніна заявіла, што яе ўзрадаваў дух, які пануе на выбарчых участках. Яна заявіла, што выбары ў Беларусі паслужаць новым стымулам для працягу будаўніцтва "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі.

 

Карэспандэнт "Свабоды" папрасіў усіх 4 дэпутатаў, якія праводзілі прэсавую канфэрэнцыю, назваць сваю прыналежнасьць да фракцыяў. Аказалася, што ўсе яны — сябры фракцыі КПРФ, камуністычнай партыі Расейскай Фэдэрацыі, якая, як вядома, заўсёды прыхільна ставіцца да Лука-кі.

 

Уладзімер Глод

 

 

Рэгіёны: затрыманьні, абвінавачаньні, арышты

 

У асноўны дзень прэзыдэнцкіх выбараў міліцыянты і супрацоўнікі КДБ працягвалі затрымліваць актывістаў апазыцыі ў рэгіёнах, перашкаджалі ім дабірацца да Менску. Адначасна на выбарчых участках незалежныя назіральнікі фіксавалі шматлікія парушэньні парадку галасаваньня.

 

Гомельшчына

 

Асноўнае галасаваньне на Гомельшчыне выглядае зьнешне прыстойна. Людзі прыходзяць на ўчасткі, галасуюць, наведваюць сьвяточныя кірмашы, якія разгорнутыя ў будынках, дзе ідзе галасаваньне.

 

Вось фрагмэнт гутаркі раніцай на 17-м выбарчым участку ў абласным цэнтры За што галасавалі людзі сталага ўзросту?

 

— За перамены, за новага маладога прэзыдэнта!. Хочацца ўжо бачыць новую асобу, новы твар — маладога, прыгожага, разумнага. Пэнсіянэрам пара ўжо дома сядзець, — кажа спадарыня Валянціна.

 

Хаду галасаваньня парушалі трывожныя паведамленьні. Уранку міліцыянты затрымалі гомельскага грамадзкага актывіста Юрыя Захаранку, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. Спадар Захаранка выпраўляўся ў Менск, але апынуўся... у ізалятары.

 

Пасьля поўдня Захаранку прывезьлі на выбарчы ўчастак № 13 два міліцыянты. Ён быў без кайданкоў, толькі з абодвух бакоў — па міліцыянце. Пад аховай актывіст і галасаваў.

 

Блізу 14 гадзінаў зьнік Валер Сьляпухін, давераная асоба Ўладзімера Някляева ў рэгіёне. Пазьней высьветлілі, што і яго затрымалі нібыта за лаянку.

 

Напярэдадні міліцыянты затрымалі й зьмясьцілі ў ізалятар нібыта за лаянку Юрыя Клімовіча, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

 

У Калінкавічах ДАІ завярнула прыватную аўтамашыну, у якой ехала ў Менск мясцовая актывістка, сябра АГП Людміла Краснасельская.

 

Тым часам на закрытых выбарчых участках, найперш у шпіталях, ужо правялі галасаваньне й нават пасьпелі падлічыць галасы. Да стала, на якім лічыліся бюлетэні, кіраўнікі камісіі нікога не дапускалі.

 

Апавядае Іван Лаўрэнаў, назіральнік на ўчастку № 49, які месьціцца ў гарадзкім шпіталі № 1 у мікрараёне “Гомсельмашу”:

 

— Бюлетэняў не паказвалі, лічылі ціха. Я спрабаваў падысьці да стала, старшыня камісіі адганяў мяне.

 

Паводле назіральніка, на ўчастку было 245 выбарцаў. Але паводле падлікаў, іх стала на дзесяць болей — 255:

 

— Адкуль узяліся — невядома.

 

Камісія абвясьціла вынікі галасаваньня ў шпіталі. За Лукашэнку прагаласавалі 241 чалавек, за Саньнікава — 7, за Кастусёва — 4, за Рымашэўскага — 1.

 

Віцебшчына

 

На выезьдзе з райцэнтру Мёры затрымалі машыну, у якой ехалі трое прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага. Кіроўца Багуслаў Мацук, давераная асоба кандыдата паведаміў, што толькі два тыдні таму, як прайшоў тэхагляд, і з машынай усё было нармальна. Таму прэтэнзіі супрацоўнікаў ДАІ расцэньвае проста як падставу, каб не дазволіць яму трапіць у Менск.

 

Траіх полацкіх актывістаў высадзілі ўжо з маршрутнай таксоўкі. Яўген Парчынскі (давераная асоба Міколы Статкевіча), Мікалай Шахноўскі і Сяргей Чабатароў (прыхільнікі Ўладзімера Някляева), спрабавалі выехаць у Менск, але актывістаў даставілі ў пастарунак быццам бы "для высьвятленьня" асобы. Праз паўгадзіны спадары Шахноўскі і Парчынскі былі выпушчаны без складаньня пратаколаў, але і без усялякіх тлумачэньняў. Пазьней адпусьцілі і спадара Чабатарова.

 

Віцебскі актывіст кампаніі “Гавары праўду!”, былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч трапіў у пастарунак разам з непаўналетнім сынам Дзянісам. Абодвух затрымалі на аўтавакзале, калі яны зьбіраліся сесьці ў аўтобус, расказаў Сяргей Парсюкевіч:

 

— Аўтобус падышоў, і мяне забралі. Сказалі, што паўгадзіны таму было зьдзейсьнена забойства, і мы зь Дзянісам падыходзім пад арыенціроўку. Праўда, дзяжурны ў РАУС ні пра якое забойства ня чуў, і апэратыўная група нічога пра забойства ня чула.

 

З Чыгуначнага райаддзелу Сяргея Парсюкевіча з сынам перавезьлі ў Кастрычніцкі. Там высьветлілася, што іх падазраюць ужо не ў забойстве, а ў крадзяжы. Урэшце сталі высьветляць, хто іх затрымліваў — бо падставаў для затрыманьня фактычна не было.

 

Віцебская вобласьць апынулася ў лідэрах па колькасьці тых, хто прагаласаваў, прычым, паводле афіцыйнай статыстыкі, амаль 36% жыхароў прагаласавалі датэрмінова.

 

Зрэшты, колькасьць датэрмінова прагаласаваўшых на тых участках, дзе ёсьць незалежныя назіральнікі, і дзе іх няма, даволі істотна адрозьніваецца, гаворыць актывіст кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Ігар Казьмярчак з Воршы:

 

— На тых участках, дзе былі назіральнікі — 27% прагаласавала, а на тых, дзе няма — каля 32,9%. Нашы назіральнікі зафіксавалі наступныя парушэньні: на двух участках мінулай ноччу ўскрываліся скрыні для галасаваньня. Гэта ўчастак № 4, дзе пячатка перамясьцілася на некалькі сантымэтраў, і ўчастак № 58, дзе таксама за ноч зь пячаткай адбылася эвалюцыя.

 

Назіральнікі Міхась Новікаў і Яўген Апяценак зафіксавалі на выбарчым участку № 22 у Наваполацку факт укідваньня вялікай колькасьці бюлетэняў адной асобай. Паводле складзенага акту, колькасьць бюлетэняў у скрутку была ня менш як 15 штук.

 

Пільнасьць асобных назіральнікаў не даспадобы ўчастковым камісіям. Першай, каго прымусова выдалілі з выбарчага ўчастку, стала Антаніна Піванос, назіральніца на ўчастку № 20 Кастрычніцкага раёну ў Віцебску. Праз 40 хвілін ад пачатку галасаваньня яна зьвярнула ўвагу камісіі на тое, што па ўчастку ходзіць дырэктар школы № 11 — пабочная асоба падчас выбарчага працэсу. Участковая камісія напісала акт, што назіральніца правакуе канфлікт, а дырэктар школы цалкам законна “садзейнічае выбарчаму працэсу”.

 

Між тым з участкаў не выдалялі нават тых, хто паводзіць сябе не зусім адэкватна, падкрэсьлівае назіральніца, якая працуе на выбарчым участку ў віцебскай сярэдняй школе № 28:

 

— Прыйшоў нейкі чалавек з партрэтам Лука-кі, з гербам, пачаў нешта крычаць, патрабаваць ад камісіі нейкіх подпісаў... Міліцыянт сказаў, што ня будзе на гэта рэагаваць, пакуль яму не загадае старшыня камісіі. Такое ўражаньне, што ён тут вартуе назіральнікаў.

 

Выбарцаў заваблівалі на ўчасткі для галасаваньня старым правераным спосабам — наяўнасьцю крыху таньнейшых прадуктаў і разьліўным алькаголем. Яго ўжываюць тут жа, хаця большасьць участкаў месьціцца ў школах ды іншых навучальных установах. Канцэрты і выставы папулярнасьцю ў выбаршчыкаў не карысталіся.

 

Бераьцейшчына

 

Праваабаронцы Берасьця адзначаюць, што істотнай розьніцы ў тым, як праводзіліся мінулыя прэзыдэнцкія выбары і сёлетнія — не назіраецца.

 

Праваабаронца незарэгістраванай арганізацыі "Берасьцейская Вясна" Уладзімер Вялічкін кажа, што выбары сёлета нельга назваць празрыстымі і дэмакратычнымі. Мінулыя выбары не былі прызнанымі, варта чакаць і зараз такога выніку:

 

— Вялікая розьніцы паміж мінулымі выбарамі і зараз я ня бачу. Як тады былі затрыманьні, так і зараз. Што тычыцца датэрміновага галасаваньня, то ў мяне вялікія сумневы да таго, што галасы 23% прагаласаваўшых датэрмінова будуць палічаны чэсна, а не сфальшаваныя.

 

Датэрміновае галасаваньне, паводле праваабаронцаў, найбольшая магчымасьць для фальсыфікацый, кажа праваабаронца БХК Ганна Канюс. Паводле яе словаў, на ўчастках як падчас папярэдняга галасаваньня, так і ў асноўны дзень быў зафіксаваны шэраг парушэньняў:

 

— Не падача інфармацыі па колькасьці прагаласаваўшых за кожны дзень. Не падача інфармацыі пра агульную колькасьць выбаршчыкаў. Адсутнасьць гарантыі захоўваньня скрыняў для галасаваньня.

 

Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша накіраваў скаргу ў ЦВК. Ён адзначае, што лічбы назіральнікаў істотна розьняцца ад афіцыйных лічбаў камісіі:

 

— Паводле выніковага пратаколу, на выбарчым участку № 31 у Баранавічах прагаласавала на датэрміновым галасаваньні 43,74% выбаршчыкаў. Выбарчы ўчастак № 44 — 43,6%. Выбарчы ўчастак № 48 — 37,5%. Прычым людзей заганялі прымусова на выбары.

 

Ігар Маслоўскі, сябра БХК, адзначае, што як і падчас мінулых выбараў, так і зараз, нягледзячы на абяцаньні ўладаў правесьці выбары дэмакратычна, ня варта спадзявацца на сапраўдны падлік галасоў:

 

— Фактычна, мы бачым сцэнар, які выкарыстоўваўся падчас мінулых прэзыдэнцкіх выбараў. Як і тады, забясьпечваліся лічбы датэрмінова прагаласаваўшых людзей, затрыманьні. Усё паказвае, што нічога не зьмянілася.

 

 

На 16 гадзінаў яўка склала 75,8%

 

ЦВК паведаміў дадзеныя пра яўку выбаршчыкаў на 16 гадзін. Паводле ЦВК, на гэты час удзел у "выбарах" прынялі 75,8 адсоткаў выбаршчыкаў, альбо 5 мільёнаў 376 тысяча 615 чалавек.

 

Дадзеныя па абласьцях — Берасьцейская — 75,4%, Віцебская — 81,4%, Гомельская — 79,3%, Гарадзенская — 74,1%, Менская — 77,5%, Магілёўская — 81%, Менск — 65,6%.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Парушэнні выбарчага заканадаўства відавочныя

 

Лідары кампаніі "За справядлівыя выбары" адзначаюць масавыя відавочныя парушэнні выбарчага заканадаўства падчас датэрміновага галасавання. Па словах каардынатара кампаніі Сяргея Калякіна лічбы людзей, што прагаласавалі датэрмінова, у многіх выпадках сур’ёзна адрозніваюцца ад афіцыйных.

 

Такія факты зафіксаваны на 86 участках з менш чым 300, дзе праводзіўся падлік выбаршчыкаў. У большасці месцаў захаванне выбарчых скрыняў у начны і абедзенны перапынак не было арганізавана належным чынам, а свае паўнамоцтвы ў гэтым кіраўнікі камісій у большасці сваёй перадавалі супрацоўнікам міліцыі:

 

— Датэрміновыя выбары яшчэ раз пацвердзілі, што аніякіх пазітыўных зменаў, якія маглі б сведчыць пра змены ў бок дэмакратызацыі выбарчага працэсу, яго празрыстасці для міжнародных і грамадскіх назіральнікаў. Даверу ягоным вынікам няма. Увесь тэатр для гледача з боку скончыўся на стадыі агітацыі, а апошнім у гэтым тэатры выступаў Аляксандр Лукашэнка, які сказаў: нікому нічога не даваць, нікуды не пускаць. Сёння, на наш погляд, датэрміновае галасаванне паказала, што прызнаваць гэтыя выбары адпаведнымі дэмакратычным стандартам або адпаведнымі волевыяўленню грамадзянаў — нельга.

 

 

Старшыня апраўдалася тым, што не сябруе з матэматыкай

 

У Гродне незалежныя назіральнікі фіксуюць выпадкі фальсіфікацыі колькасці выбарцаў, прагаласаваўшых датэрмінова.

 

У прыватнасці, на ўчастку № 92, што месціцца ў 31-й сярэднеадукацыйнай школе, прадстаўнік БХК па Гродзенскай вобласці Раман Юргель і назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Генадзь Грыгалец зафіксавалі завышэнне колькасці датэрмінова прагаласаваўшых выбарцаў у колькасці 102 чалавекі. Аб тэхналогіях фальсіфікацыі Рацыі распавёў Раман Юргель:

— Кантраляваў участкі, на якіх наш назіральнік і зафіксаваў гэтую лічбу ў пратаколе, вывешаную ўчастковай камісіяй № 92, што 387 бюлетэней выдадзена і прагасавала 387 выбаршчыкаў. Сёння раніцай назіральнік Генадзь Грыгалец мне пазваніў і сказаў, што лічба ў пратаколе іншая — 489 прагасаваўшых. Я адразу пазваніў міжнародным назіральнікам і гэтая інфармацыя зафіксаваная і міжнароднымі назіральнікамі, і цэнтральных офісам БХК.

 

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 92 патлумачыла памылку тым, што яна не сябруе з матэматыкай, у выніку чаго памылілася на 100 бюлетэняў.

 

 

Рашэнне прымалася "зверху"

 

Прадстаўніца Партыі БНФ у Цэнтрвыбаркаме Галіна Сямдзянава заяўляе пра масавую цэнтралізаваную падрыхтоўку сябраў участковых камісій і назіральнікаў у Менску да карэктнага стаўлення да прадстаўнікоў міжнародных місій і поўнага ігнаравання патрабаванняў актывістаў дэмакратычных партый і арганізацый.

 

Па словах Сямдзянавай, інфармацыя пра такую падрыхтоўку цалкам падцвердзілася цягам пяці дзён датэрміновага галасавання, калі ў некаторых выбарчых камісіях паўнамоцтваў былі пазбаўлены нават сябры гэтых камісій:

 

— Мне патэлефанаваў назіральнік з Першамайскага раёна. Яму сказаў старшыня камісіі, якім чынам будуць падлічвацца галасы. Назіральнікі будуць знаходзіцца на адлегласці 5-10 метраў ад сталоў, дзе будзе праходзіць падлік бюлетэняў. Што тычыцца методыкі падліка, то яна будзе ажыццяўляцца наступным чынам: сябры камісіі будуць падлічваць кожны свой стос, ніякіх лічбаў яны агучваць не будуць, вынікі падліку галасоў яны будуць перадаваць старшыні, а старшыня сам будзе падлічваць, нікому нічога не паведамляючы, і ў выніку  ўсе лічбы будуць вывешаныя на выніковым пратаколе.

 

Такая практыка, па словах Сямдзянавай, прымянялася на ўсіх папярэдніх кампаніях. Таксама актывістка называе недапушчальным выпадкі спынення паўнамоцтваў сябраў участковых камісій ад дэмакратычных арганізацый. У прадстаўніцы Партыі БНФ у Цэнтрвыбаркаме склалася уражанне, што рашэнне пра такія дзеянні прымалася не мясцовымі органамі улады, а кіраўніцтвам зверху, бо фармулёўкі гэтых рашэнняў словаў у слова аказаліся аднолькавымі з пастановамі адпаведных праверак ЦВК, якія павінны былі праводзіцца асобна.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

Блякуюцца нумары тэлефонаў кампаніі назіральнікаў

 

На нумары тэлефонаў кампаніі для назіраньня грамадзкага аб’яднаньня "Рух "За Свабоду" апэратараў velcom (+375 29 917-96-26) і life:) (+375 25 790-64-22), якія выкарыстоўваліся для апэратыўнага прыёму інфармацыі з выбарчых участкаў краіны, заблякаваныя ўваходныя званкі.

 

Пра гэта паведаміў "БелаПАН" каардынатар кампаніі для назіраньня, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Юры Губарэвіч.

 

Назіральнікі пра парушэньні і фальшаваньні

 

Апазыцыйныя актывісты ў рэгіёнах падсумоўваюць вынікі назіраньня і выяўленых цягам асноўнага дня галасаваньня парушэньняў. Падрабязнасьці ўдакладняюць рэгіянальныя карэспандэнты "Свабоды".

 

Гомельшчына

 

Гомельскія актывісты кампаніі "За справядлівыя выбары" параўноўваюць сёлетнія прэзыдэнцкія выбары з папярэднімі. Ніякай лібэралізацыі выбараў, па сутнасьці, не адбылося. Нейкае паслабленьне было зроблена хіба толькі падчас збору подпісаў. Далей — ранейшы сцэнар. Выбарцаў, і ў першую чаргу студэнтаў, абавязвалі галасаваць датэрмінова.

 

Да прыкладу, 70 адсоткаў студэнтаў мэдычнага ўнівэрсытэту, якія жывуць у інтэрнаце ў мікрараёне "Гомсельмаш", прагаласавалі датэрмінова на ўчастку № 41.

 

На ўчастку № 22 ва ўнівэрсытэце імя Скарыны, дзе галасавалі пераважна студэнты, датэрмінова апусьцілі бюлетэні 70,7 адсотка.

 

Падсумоўвае ход галасаваньня ў рэгіёне адзін з каардынатараў кампаніі "За справядлівыя выбары", старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў:

 

— Уражаньне такое, што мы вярнуліся ў 2001—2006 гады, калі не давалі ніякай інфармацыі. Назіральнікі толькі знаходзіліся на ўчастках, але не маглі даведацца сапраўдныя лічбы галасаваньня, за каго рэальна людзі прагаласавалі. Нічога не паказваюць, не даюць ніякай інфармацыі, выдаляюць, нейкія правакацыі выкарыстоўваюць. Пачаліся затрыманьні актывістаў.

 

Зінаіда Шуміліна, назіральніца на ўчастку № 14, што ў Савецкім раёне Гомелю, толькі што паведаміла, як камісія лічыць галасы:

 

— Пасадзілі нас на шэсьць мэтраў ад стала, за якім лічаць — і павярнуліся да нас сьпінамі. Калі я сказала старшыні камісіі — нам што, глядзець на сьпіны? Мы ж нічога не пабачым! А ён у адказ — а вы што, яшчэ й бюлетэні хацелі ўбачыць? Я кажу, што я так буду й пісаць у заўвагах. А ён мне: "А мне ўсё адно — што хочаце, тое й пішыце".

 

У абласным цэнтры сталі вядомыя вынікі галасаваньня яшчэ на адным закрытым участку № 14, які месьціцца ў абласным дзіцячым клінічным шпіталі на вуліцы Жаркоўскага.

 

Як паведаміла назіральніца кампаніі "За справядлівыя выбары", былая старшыня гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадэ, у сьпісе тут значыліся 84 выбарцы. Непасрэдна на ўчастак прыйшлі галасаваць 12 чалавек. Назіральніца дамаглася, каб вынікі лічылі асобна. Выявілася, што за Лука-ку тут прагаласавалі 9 выбарцаў, за Ўладзімера Някляева — 3.

 

У пераноснай скрыні, якую сябры камісіі насілі ў інфэкцыйнае ды іншыя аддзяленьні, куды назіральнікаў не пусьцілі, вынікі былі наступнымі: 63 — за Лука-ку, 2 — за Андрэя Саньнікава, па 1 голасе — за Ўладзімера Някляева, Рыгора Кастусёва, Дзьмітрыя Вуса, Алеся Міхалевіча і Яраслава Раманчука.

 

Гарадзеншчына

 

У Горадні ў 27-й школе на ўчастку нумар 62 назіральнікам ад руху "За свабоду" Андрэй Дарошка. Ён адзначае такія парушэньні:

 

— Прыйшла жанчына, прынесла тры пашпарты, два зь іх адразу ўзялі сябры камісіі. Я пытаюся: як гэта адна жанчына будзе галасаваць па трох пашпартах? Яны: не-не-не, мы ёй выдадзім толькі адзін бюлетэнь. Яна забрала пашпарты, прагаласавала і пайшла. Празь некаторы час прыйшла дзяўчына, у яе пашпарта не было, толькі ксэракопія. Я кажу — як вы можаце прымаць ксэракопіі? Паводле заканадаўства яна павінна быць заверанай. Мне кажуць: яна завераная. Я кажу — калі ласка, пакажыце пячатку. — "А вы не міліцыянт, каб правяраць пячаткі!" Словам, адмовілі мне ў гэтым.

 

Андрэй Дарошка адзначыў таксама наступны выпадак:

 

— Адна жанчына ўкінула два бюлетэні. Я сказаў пра гэта. Яна адказвае — гэта ж майго мужа. Але ж муж стаяў у дзьвярах, нават у кабінку не заходзіў.

 

Людміла Чакан — назіральніца ад БХК, яна знаходзілася ў Горадні на ўчастку нумар 106 у 9-й школе. Колькі бюлетэняў выдадуць выбарцам, якія хочуць галасаваць дома, назіральнікам адмовіліся сказаць, зазначае яна:

 

— Спыталіся: якая колькасьць выбарцаў на даму? Калі яны зьбіраліся выяжджаць якраз. Старшыня замяўся: усё потым, цяпер я вам нічога не магу сказаць. Атрымалася, што дадзеных мы не атрымалі. Мы пра гэта і зрабілі запіс, што не атрымалі адказу на сваё пытаньне. Старшыня гэта матываваў тым, што цягам дня яны будуць некалькі разоў езьдзіць, таму што людзі могуць яшчэ падысьці і папрасіць альбо, наадварот, адмовіцца.

 

 

Сацыялягчінае апытаньне на замову тэлеканалу "Белсат"

 

Было апытана 1000 чалавек, выбарка, праз анкецёраў.

 

Вынікі: Лука-ка - 30,5%, Някляеў — 13,7, Саньнікаў — 10,9, Раманчук — 8,7, Рымашэўскі — 2,8, Статкевіч – 2,8, Цярэшчанка — 1,5, Міхалевіч — 1,3, Кастусёў — 1,2, Вус — 0,4. У другім туры за дзейнага прэзыдэнта гатовыя галасаваць 29,7, за альтэрнатыўнага — 42,7 %!

 

 

На шэрагу ўчасткаў у Менску Лука-ка не набірае 50% галасоў

 

Па афіцыйных дадзеных, на шэрагу ўчасткаў у Менску Лука-ка не набірае 50% галасоў, паведамляюць "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

 

Як паведамляе сайт naviny.by, у прыватнасьці, у Партызанскім раёне на ўчастку для галасаваньня № 6 падтрымка Лука-кі складае 43% (35% — у дзень выбараў, 65% — датэрміновае галасаваньне), на ўчастку № 7 — "на некалькі галасоў больш за 50%", на ўчастку № 27 — "крыху менш за 50%".

 

На ўчастку № 8 Партызанскага раёна ў дзень выбараў Лука-ка падтрымала 26% выбаршчыкаў, «але з улікам датэрміновага галасаваньня налічана 41% падтрымкі гэтаму кандыдату".

 

У Ленінскім раёне на ўчастку для галасаваньня № 6 Лука-ка атрымаў 39%, а падтрымка Андрэя Саньнікава склала 25%.

 

 

Гэта кабарэ, а не падлік галасоў

 

Дэпутат польскага парлямэнту Павал Панцыліюш, які быў назіральнікам на выбарах у Беларусі, сказаў польскай газэце Rzeczpospolita, што ён быў сьведкам "кабарэтнага" падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў.

 

— Сябры камісіі адгароджваюцца ад назіральнікаў, адварочваюцца да іх сьпінамі, штосьці там лічаць самі сабе, раскладваюць бюлетэні і нікога не інфармуюць, што на тых выбарчых бюлетэнях пазначана. У гэткай сытуацыі цяжка сьцьвердзіць, ці выбары былі сумленныя, ці не. Аб гэтым ведае толькі камісія, — сказаў Панцыліюш.

 

Панцыліюш дадаў, што адносна самога галасаваньня на працягу дня ў яго няма засьцярогаў.

 

“Радыё Свабода”

 

 

20 сьнежня 2010 г.

 

Ярмо[шына] абвясьціла перамогу Лука-кі

 

Старшыня Цэнтрвыбаркаму абвясьціла, што на выбарах прэзыдэнта Беларусі "перамог" Лука-ка, "набраўшы" 79,67% галасоў. Паводле агучаных ЦВК папярэдніх вынікаў галасаваньня, за яго прагаласавалі 5 млн. 122 тыс. выбарцаў.

 

Рыгор Кастусёў набраў 1,97% галасоў выбаршчыкаў, Аляксей Міхалевіч — 1,2%, Уладзімер Някляеў — 1,77%, Яраслаў Раманчук — 1,97%, Віталь Рымашэўскі — 1,1%, Андрэй Саньнікаў — 2, 56%, Мікалай Статкевіч — 1,04%, Віктар Цярэшчанка — 1,08%, Дзмітры Вус — 0,48%. Супраць усіх прагаласавалі 6,47% выбаршчыкаў.

 

Па словах Ярмо[шынай], яўка склала 90,66% супраць 92,7% у 2006 годзе. У Лука-кі ў 2006 годзе было 83% галасоў.

 

Старшыня ЦВК паведаміла, што апрацавана амаль 100% бюлетэняў, апроч тых, якія павінны прыйсьці з-за мяжы Беларусі.

 


Місія СНД лічыць, што "выбары" былі свабоднымі і дэмакратычнымі

 

Місія СНД не знайшла фактаў, якія б сьведчылі пра парушэньне выбарчага заканадаўства. "Выбары" былі свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

 

Кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў зьвярнуў увагу на тое, што ў сваіх ацэнках місія сыходзіла выключна зь беларускага заканадаўства. Ён паведаміў, што ў місіі СНД ёсьць непарушнае правіла — пры назіраньні за выбарамі ў любой краіне арыентавацца на тыя правіла выбарчага працэсу, якія ўсталяваныя ў гэтай краіне.

 

Лебедзеў заявіў, што у афіцыйным заключэньні місія ня будзе выказваць сваё стаўленьне да тых падзеяў, якія адбыліся пасьля таго, як скончылася галасаваньне на ўчастках:

 

— Мы выказалі пра сваё нэгатыўнае стаўленьне да такіх форм пратэсту ў вуснай форме, але ня будзем уносіць гэта ў выніковую справаздачу місіі.

 


На адным з участкаў Лука-ка і Саньнікаў атрымалі амаль пароўну

 

Сайт dec19.org апублікаваў відэа падліку галасоў на адным з выбарчых участкаў Менску, зь якога вынікае, што Лука-ка на гэтым участку набраў каля 30 працэнтаў галасоў і столькі ж — Андрэй Саньнікаў.

 

Пад відэа тэкст: “Вядзецца відэа-здымка вынікаў галасаваньня на 85-м або 155-м (не чуваць) выбарчым участку. Сказана, што Лукашэнка набраў 218 галасоў, Саньнікаў — 205, і г.д. Агульная колькасьць тых, хто прагаласаваў, складае каля 700 чалавек. г.зн. афіцыйныя дадзеныя па ўчастку адпавядаюць 30% галасоў ў прэзідэнта...”

 


Адсотак падтрымкі Лука-кі ў Магілёве

 

У Магілёве на 41 выбарчым участку за кандыдата ў прэзыдэнты Лука-ку афіцыйна прагаласавала 52 адсоткі выбарцаў. З усіх 818 участкаў рэгіёну — гэта найменшы працэнт падтрымкі дзейнага прэзыдэнта.

 

У назіральнікаў ад недзяржаўных арганізацыяў прэтэнзіяў да працы ўчастковай камісіі няма. Розьніца між іх падлікамі і афіцыйна агучаным адсоткам тых, хто прагаласаваў, мінімальная. Лічылі бюлетэні на нашых вачах, зазначае назіральніца ад “Руху “За свабоду” Сьвятлана Шывырова. За дзейнага прэзыдэнта аддалі галасы 52,6 працэнты выбарцаў:

 

— І нам нават дазволілі ў канцы паглядзець і праверыць усё, што мы захочам. Мы не заставаліся на ноч, але мы не сыходзілі з участка. Усе дні мы там былі. І мы пакідалі свае подпісы, калі заклейвалі ўрны. Нам дазвалялі.

 

 

Сябрамі выбарчай камісіі на 41 участку для галасаваньня былі выкладчыкі Беларускага інстытуту правазнаўства, а таксама супрацоўнікі таварыства “Магілёўсаюздрук” і будаўнічага трэста № 12.

 

Што да афіцыйных вынікаў галасаваньня на іншых выбарчых участках рэгіёну, то падтрымка дзейнага прэзыдэнта сягае васьмідзесяці адсоткаў. У штабах апазыцыйных кандыдатаў гэтай лічбе веры не даюць. Заяўляюць, што яна падтасаваная. Назіральнікі сьцьвярджаюць, што былі пазбаўленыя магчымасьці пільнаваць працэс падліку галасоў.

 

 

Дзе пільна назіралі — Лука-ка не перамог

 

Кампанія "За справядлівыя выбары" і "Праваабаронцы за свабодныя выбары" падвялі вынікі незалежнага назіраньня за выбарамі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Каардынатары паведамілі пра шэраг парушэньняў выбарчага заканадаўства, а таксама заявілі пра фальшаваньне вынікаў выбараў.

 

Кампанія "За справядлівыя выбары" засьведчыла, што ўлада не зрабіла належных крокаў дзеля паляпшэньні рэальнай сытуацыі ў справе фармаваньня выбарчых камісій, падліку галасоў, умовы захаваньня скрыняў для галасаваньня пагоршаныя, паведаміў "Свабодзе" каардынатар кампаніі Віктар Карняенка:

 

— Улады моцна рыхтаваліся да імітацыі, і гэтаму ёсьць шмат пацьвярджэньняў. Наступная выснова, якую можна зрабіць: канечне, такія выбары нельга прызнаць адпаведнымі дзейным стандартам. І на тых участках, дзе ўдалося наладзіць назіраньне — там Лука-ка не перамог. І, магчыма, гэта ёсьць галоўная выснова гэтых выбараў. І апошняя крывавая кропка, якую паставіў рэжым, магчыма, раскрые вочы ўсім, што такое беларускі рэжым. Ну і нашая кампанія, спадзяемся, дапаможа незалежным міжнародным назіральнікам зразумець, што насамрэч адбывалася на выбарах у Беларусі.

 

Кампанія "Праваабаронцы за справядлівыя выбары" праводзіла вынік свайго маніторынгу ў надзвычайных умовах. Ноччу, пасьля першага дня галасаваньня, у офісе адбыўся ператрус і была сканфіскаваная аргтэхніка. Менавіта гэта і ёсьць галоўнай адзнакай выніковасьці працы праваабаронцаў, паведаміў лідэр праваабарончага цэнтру "Вясна" Алесь Бяляцкі:

 

— Тое, што ўлады не хацелі бачыць вынікі нашай працы, сьведчаць падзеі мінулай ночы. Можна сказаць зь вялікай доляй упэўненасьці, што выбары былі не дастаткова дэмакратычныя, не дастаткова празрыстыя. І асабліва апошні дзень галасаваньня расставіў усе кропкі над "і". Калі сказаць "брудныя выбары", то вось гэтая ацэнка адпавядае гэтым выбарам. І зьдзіўляцца масаваму пратэсту, які адбыўся, уладам няма чаго.

 

Назіраньне за хадою выбарчай кампаніі праводзілі таксама актывісты руху "За Свабоду".

 

 

АБСЭ не прызнае "выбары" ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі

 

"Выбары" ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак у Менску кіраўнік місіі часовых назіральнікаў Бюро дэмакратычных працэдураў і правоў чалавека АБСЭ Тоні Лойд.

 

— Беларусі яшчэ трэба будзе прайсьці вялікі шлях, каб выконваць свае абавязкі ў рамках АБСЭ, — заявіў Лойд.

 

Ён падкрэсьліў, што "арышты кандыдатаў у прэзыдэнты і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і грубы разгон дэманстрацыі будуць тым падмуркам, на падставе якога будуць ацэньвацца дадзеныя выбары".

 

“Радыё Свабода”

 

 

У рэгіёнах таксама адзначалі выбарчыя парушэнні

 

Шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства на Гагарынскім выбарчым участку Гарадка зафіксаваў праваабаронца, сябра Руху "За свабоду", давераная асоба Міхалевіч Леанід Гаравы.

 

Гэтыя парушэнні датычыліся найперш дня галасавання і працэсу падліку галасоў:

  

— Яны датычацца такіх пазіцый, як знаходжанне назіральнікаў на адлегласці, з якой не бачны падлік галасоў. Таксама быў парушаны артыкул наконт падзеленага падліку галасоў са скрынь — камісія не давала лічбы наконт падліку галасоў і рэальна галасы не падлічваліся. Таксама ёсць парушэнні наконт галасавання па месцы знаходжання. Таксама было парушана палажэнне аб тым, што старшыня камісіі праводзіць пасяджэнне, на якім устанаўліваюць канчатковыя вынікі галасавання і разглядаюць скаргі.

  

Леанід Гаравы патрабаваў ад чальцоў выбарчай камісіі, каб яны выконвалі выбарчае заканадаўства, але безвынікова, таму цяпер накіраваў адпаведную скаргу ў Цэнтрвыбаркам.

 

Яна Запольская

 

“Радыё Рацыя”

 

 

22 сьнежня 2010 г.

 

Берасьцейскія назіральнікі скардзяцца ў ЦВК на парушэньні

 

Назіральнікі зь Берасьця накіравалі шэраг скаргаў у выбарчыя камісіі рознага ўзроўню, пракуратуру, міліцыю.

  

Віталь Шмель быў назіральнікам на ўчастку галасаваньня № 1 у Берасьці, які разьмяшчаўся ў музычнай школе. Ён расказаў, што камісія ставілася да яго даволі прыязна — да моманту падліку галасоў. Як толькі ўчастак быў зачынены для выбаршчыкаў, кантроль за падлікам галасоў быў для назіральніка абмежаваны. Віталь накіраваў скаргу ў ЦВК, у якой апісаў, што вынікі выбараў былі сфальсыфікаваныя. Сябры камісіі не агучвалі свой падлік, а на паперы пісалі лічбы і перадавалі іх старшыні камісіі:

 

— Аднак некаторыя сябры камісіі агучвалі вынікі падліку галасоў услых. Мне такім чынам удалося даведацца, што на ўчастку за кандыдата Рымашэўскага прагаласавала 56 выбаршчыкаў, за Ўладзімера Някляева — 162, супраць усіх — 202.

 

Назіральнік перапісаў гэтыя лічбы і пазьней параўнаў іх з тымі, што былі ў выніковым пратаколе. Лічбы аказаліся зусім іншымі:

 

— Я быў шакаваны: у выніковым пратаколе за Рымашэўскага стаяла лічба 48, за Някляева — 132, а супраць усіх — 84.

 

Паводле слоў назіральніка, Ганна Сьцяпанаўна Сьцепанюк, старшыня камісіі на гэтым участку, падчас падліку галасоў неаднаразова выходзіла з участку і размаўляла па мабільным тэлефоне. Увесь гэты час астатнія сябры камісіі бязьдзейнічалі, а яго не падпускалі блізка да стала зь бюлетэнямі. Усё гэта таксама знайшло сваё адлюстраваньне ў скарзе:

 

— Падчас перапынку старшыня камісіі неаднаразова пакідала памяшканьне ўчастку і выходзіла на размову па мабільным тэлефоне. Паводле выбарчага заканадаўства, гэта — парушэньне.

 

Кацярына Шэлест, назіральніца на ўчастку № 97 Берасьця таксама кажа, што да падліку галасоў назіральнікі практычна не былі дапушчаны. Назіральніца падала скаргу ў пракуратуру Маскоўскага раёну Берасьця на тое, што ў апошні дзень датэрміновага галасаваньня ўначы ў памяшканьні, дзе знаходзілася скрыня, былі пабочныя асобы:

 

— Я несла начное дзяжурства. Калі пад’ехала на аўтамабілі да паркоўкі каля школы, раптам убачыла, што дзьверы памяшканьня, дзе знаходзіцца скрыня, адчыненыя. Людзі, якія былі ў памяшканьні, калі пабачылі, што пад’ехаў аўтамабіль, зачынілі дзьверы. Але кіроўца паставіў машыну такім чынам, што фары сьвяцілі проста ў акно. І было добра бачна водбліскі ад флікераў, якія ёсьць на міліцэйскай форме. У памяшканьні былі два чалавекі, а не адзін, як прадугледжвае заканадаўства.

 

Скаргу ў ЦВК сёньня напісаў і назіральнік на ўчастку № 98 Дзяніс Турчыняк:

 

— Пасьля таго, як камісія пачала падлік галасоў, я агледзеў скрыню для датэрміновага галасаваньня. Гэта мэтровай, а то і больш, вышыні скрыня. Унутры на скрыні вельмі шмат пылу. Маю ўвагу прыцягнула тое, што на дне гэтай скрыні былі бачныя сьляды чалавечых далоняў. Такім чынам, ніжнюю частку скрыні адкручвалі.

 

Назіральнік выклікаў на месца супрацоўнікаў пракуратуры, а сёньня накіраваў скаргу і ў ЦВК.

 

“Радыё Свабода”

 

 

24 сьнежня 2010 г.

 

ЦВК адхіліла скаргу Кастусёва і прызнала вынікі "выбараў"

 

Рыгор Кастусёў сёньня заявіў, што ня бачыць сэнсу прысутнічаць на разглядзе сваёй скаргі ў ЦВК.

 

— Сьмешна і недарэчна было б чакаць, што Ярмошына прызнае і асудзіць фальсыфікацыі. Больш за тое, ва ўмовах, калі выбары праведзены з грубейшымі парушэньнямі, а за кратамі знаходзяцца кандыдаты ў прэзыдэнты і сотні грамадзянаў Беларусі, я лічу для сябе непрымальным размаўляць зь Ярмошынай і дазваляць уладам рабіць выгляд, што ў краіне існуюць нейкія законныя і справядлівыя працэдуры. Мая скарга была пададзеная з адной мэтай — ясна і выразна зафіксаваць пазыцыю аб тым, што выбары ня могуць быць прызнаныя. І тыя сотні фактаў, што ўтрымлівае мая скарга, сталіся цяпер фактам для гісторыі, каб ніхто з тых, хто сёньня вінаваты ў фальсыфікацыях, пазьней ня мог апраўдацца, кажучы, што прэтэнзіяў не было.

 

Сёньня на паседжаньні ЦВК будзе прысутнічаць мой прадстаўнік Алесь Лагвінец, які выступіць з прамовай і пакіне гэтае паседжаньне, не чакаючы ягоных цалкам прадказальных вынікаў. Лічу, што сёньня справядліва ацаніць усё, што зрабілі ўлады цягам гэтай кампаніі і ў дні пасьля выбараў, можа толькі беларускае грамадзтва, міжнародная супольнасьць і Бог, — заявіў былы кандыдат у прэзыдэнты Беларусі.

 

Цэнтравыбаркам Беларусі на сваім паседжаньні аднагалосна адхіліў скаргу былога кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва аб прызнаньні вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.

Гэтым жа галасаваньнем ЦВК вырашыла не зьвяртацца да кіраўніцтва краіны з просьбай аб вызваленьні затрыманых кандыдатаў у прэзыдэнты.

 

З асноўным дакладам па скарзе Рыгора Кастусёва выступіла кіраўніца юрыдычнага аддзелу ЦВК Надзея Кісялёва. Паводле яе слоў, скарга, якую падаў Кастусёў, ня ўтрымлівае фактаў, якія б сьведчылі, што былі парушэньні, якія паўплывалі на вынікі выбараў. Кісялёва заявіла, што ў фактах, выкладзеных Кастусёвым, большая палова не пацьвярджае парушэньняў выбарчага заканадаўства. А тыя парушэньня, якія пацьвердзіліся, не ўплываюць на вынік галасаваньня па ўсёй краіне.

 

Давераная асоба Кастусёва Алесь Лагвінец выступіў на паседжаньні ЦВК з палітычнай заявай, у якой сказаў, што ў беларусаў забіраюць права на выбары, і нагадаў, што над сябрамі ЦВК вісіць пагроза люстрацыі.

 

Давераныя асобы кандыдатаў у прэзыдэнты Андрэя Саньнікава — Юрась Хадыка і Алеся Міхалевіча — Кастусь Лукашоў зьвярнуліся да ЦВК зь дзьвюма просьбамі: па-першае, аб прызнаньні выбраў несапраўднымі, і па-другое, аб хадайніцтве з боку ЦВК да кіраўніцтва краіны, каб вызваліць затрыманых кандыдатаў. На гэта старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адказала, што кандыдаты ведалі, на што ішлі, што яны ня дзеці і разумеюць, што такім вялікім натоўпам нельга кіраваць. Яна сказала, што ЦВК ня будзе хадайнічаць аб вызваленьні кандыдатаў, бо калі зрабіць гэта, то ЦВК ператворыцца "ў палітыканствуючы орган".

 

— Мы ня будзем умешвацца ў працу праваахоўных органаў, — сказала Ярмо[шына].

 

Афіцыйныя вынікі галасаваньня:

 

Рыгор Кастусёў 1.97%
Лука-ка 79.65%
Аляксей Міхалевіч 1.02%
Уладзімер Някляеў 1.78%
Яраслаў Раманчук 1.98%
Віталь Рымашэўскі 1.09%
Андрэй Саньнікаў 2.43%
Мікола Статкевіч 1.05%
Віктар Цярэшчанка 1.19
Дзьмітрый Вус 0.39%
Супраць усіх 6.4%

 

“Радыё Свабода”

 

 

27 сьнежня 2010 г.

 

Прадстаўнік ІАЦ прызнаў, што ў Беларусі праходзіў неафіцыйны экзіт-пол

 

На прэс-канферэнцыі ў Маскве прагучала заява першага намесніка дырэктара інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Беларусі Аляксея Гусева, паведамляе "Салiдарнасць".

 

Як паведамляе інфармагенцтва REX, прадстаўнік ІАЦ згадаў аб экзіт-поле, які, па паведамленні шэрагу крыніц, на беларускіх прэзідэнцкіх выбарах праводзіла расійскае "Агенцтва эфектыўных камунікацый INSIDE". Паводле дадзеных гэтага даследавання, Лука-ка набраў толькі 38% галасоў.

 

— У выніку разгляду мы высвятлілі, што ўзначальвае дадзеную арганізацыю нейкі спадар Панамароў. Тады, калі мы звязаліся, то атрымалі інфармацыю, што апублікаваныя вынікі экзіт-пола з'яўляюцца дыпломнай працай аднаго з іх супрацоўнікаў, — заявіў Аляксей Гусеў.

 

Дагэтуль беларускія ўлады наогул сцвярджалі, што экзіт-полы на нядаўніх прэзідэнцкіх выбарах праводзілі толькі тры арганізацыі: Беларускі камітэт моладзевых арганізацый, агенцтва Ecoom і кампанія "TNS-Украіна" (па замове тэлеканала ОНТ). Аднак зараз Гусеў дэ-факта прызнаў, што было яшчэ і даследаванне, якое праводзілася пад шыльдай INSIDE.

 

 

Чаму ў Цярэшчанкі галасы дадаліся, а ў Уса — зніклі?

 

У кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса зніклі галасы, аб гэтым распавёў Віктар Малішэўскі на сваім блозе.

 

Малішэўскі параўноўвае папярэднія вынікі галасавання з выніковымі. Аўтара здзіўляе, што ў кандыдата Дзмітрыя Уса галасоў стала менш. Паводле папярэдніх дадзеных ЦВК: за Уса прагаласавала 31.009 чалавек, а вось паводле канчатковых вынікаў, за Уса — 25.117 чалавек. "Дзе зніклі 5892 галасы Дзмітрыя Іванавіча?" — задаецца пытаннем блогер.

 

Малішэўскі ўдакладняе, што пералік галасоў адбываўся толькі на адным выбарчым участку № 104 ў Менску. Там за Ўса было 10 галасоў, і столькі ж засталося, нагадвае Малішэўскі. "Значыць, спачатку гэтыя галасы кандыдату палічылі, а што пасля з імі адбылася?" — задае пытанне Малішэўскі.

 

Малішэўскі адзначае, што яго здзівіла яшчэ адна лічба – плюс 7.111 галасоў Віктару Цярэшчанка. Блогер адзначае, што кожнаму кандыдату да папярэдніх дадзеных дадалося прыкладна прапарцыйна яго выніку. Цярэшчанку налічылі на ўзроўні Лука-кі 7.691 голас. "Калі ў Лука-кі гэта плюс 0,15%, то Цярэшчанку адразу 10% дадалі. Гэта хіба не дзіўна?" — пытаецца Малішэўскі.

 

“Еўрарадыё”



Обновлен 19 дек 2016. Создан 15 дек 2010



  Комментарии       
Всего 1, последний 6 лет назад
Рыгор 15 дек 2010 ответить
ГЭТА ТРЭБА ВЕДАЦЬ КОЖНАМУ!
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter