Пасьля Плошчы 2010

Зьбіцьцё, арышты, ператрусы, галадоўкі, супраціў...



19-20 сьнежня 2010 г.

 

Ад 20 да 50 тысячаў чалавек узялі ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці ў Менску. Было аб’яўлена пра стварэньне народнага руху за свабодныя выбары без Лука-кі. Некаторыя ўдзельнікі спрабавалі прарваліся ў Дом ураду. Адбыліся сутычкі са спэцназаўцамі. У выніку дзясяткі людзей былі затрыманыя і зьбітыя, у тым ліку і некаторыя кандыдаты на прэзыдэнта. Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці заўтра а 18-й гадзіне.

 


Затрыманьні ў Берасьці

 

У Берасьці невялікая група маладзёнаў выйшла на цэнтральную плошчу гораду ў знак салідарнасьці з Менскам. Літаральная праз некаторы час маладзёнаў затрымалі. Як паведаміў Свабодзе Дзяніс Турчыняк, сярод затрыманых яго брат Канстанцін:

 

— Затрыманых даставілі ў Ленінскі РУУС Берасьця. 20 сьнежня іх будуць судзіць па артыкуле 17.1 КААП у судзе Ленінскага раёну.

 

Пакуль невядома, колькі чалавек затрымана, сувязь зь імі адсутнічае, міліцыянты адмаўляюцца ад канкрэтызацыі.

 


"Плошча 2010" жорстка разагнаная

 

Акцыя пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску жорстка разагнаная міліцэйскім спэцназам. Дзесяткі чалавек былі зьбітыя, шпіталізаваныя, затрыманыя і зараз знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Сярод затрыманых пяцёра кандыдатаў на прэзыдэнта: Андрэй Саньнікаў, Уладзімер Някляеў, Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі.

 

На Кастрычніцкую плошчу Менску кандыдаты на прэзыдэнта разам са сваімі паплечнікамі і прыхільнікамі ішлі з розных канцоў горада: плошчы Свабоды, Дзяржаўнага цырку, Прывакзальнай плошчы. Кастрычніцкая сустракала іх лядовым катком і расейскай папсой, якая дамінавала над усёй плошчай. Кандыдаты на прэзыдэнта некаторы час ня мелі магчымасьці прамаўляць да сваіх прыхільнікаў, бо гадзінаю раней гукаўзмацняльную апаратуру адабралі яшчэ ў аднаго кандыдата Ўладзімера Някляева, якога нападнікі ў масках жорстка зьбілі. Калі давезьлі іншую тэхніку Віталь Рымашэўскі зьвярнуўся да прысутных:

 

— Кожны, хто сёньня выйшаў на гэтую плошчу, ён перамог ня толькі свой страх, але і страх тых людзей, якія пакуль застаюцца дома. Мы перамаглі ня толькі страх, але і тую хлусьню, якой нас паліваюць праз БТ. Мы перамаглі бязьверье і заявы, што, маўляў, няма за што змагацца: нам ёсьць за што змагацца — за Свабоду.

 

Узяўшы слова, Мікола Статкевіч заявіў наступнае:

 

— Шаноўныя сябры, прыйшлі вынікі незалежнага экзыт-полу: Лука-ка набраў 30,5% галасоў. Я думаю, што зараз трэба пайсьці і папрасіць яго вызваліць тое памяшканьне. Хто за гэта? Рухаемся наперад.

 

Неўзабаве шматтысячная калёна перакрыла рух на праспэкце Незалежнасьці і накіравалася да Дому ўраду. На плошчы Незалежнасьці на помніку Леніна актывісты ўсталявалі гукаўзмацняльную апаратуру праз якую кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьмітрыеў зачытаў рэзалюцыю Народнага сходу: аб непрызнаньні вынікаў галасаваньня і аб правядзеньні новых выбараў без Лукашэнкі. Кандыдаты таксама заклікалі сілавікоў і ўрадоўцаў прыйсьці і распачаць перамовы, у тым ліку аб вызваленьні палітзьняволеных. Але неўзабаве частка прысутных рушыла да Дому ўраду, дзе пачала біць уваходныя дзьверы ў будынак. Віталь Рымашэўскі пракамэнтаваў адбытае гэтак:

 

— Зараз правакатары і п'яныя выбіваюць шкло. Я лічу, што гэта абсалютна бязглуздая і непатрэбная акцыя: дом набіты міліцыяй. І мы зараз паспрабуем гэта спыніць.

 

Калі дзьверы былі разьбітыя, перад уваходам у Дом ураду вышыхтаваліся дзесяткі АМАПаўцаў. Затым яны ачапілі людзей, што заставаліся каля Дому ўраду і пачалі іх жорстка зьбіваць ды заштурхоўваць у аўтазакі. Тых, хто былі зьбітыя нагамі і дубінкамі, забіралі машыны хуткай дапамогі. Гутару зь лекарам:

 

— Колькі ў вас людзей і што зь імі?

 

— Траўмы галавы. У мяне трое чалавек. Ёсьць мужчыны і жанчыны.

 

На плошчы Незалежнасьці былі таксама зьбітыя і затрыманыя Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч, Рыгор Кастусёў, Віталь Рымашэўскі. Уладзімера Някляева невядомыя выкралі са шпіталю, куды яго зьмясьцілі пасьля зьбіцьця і вывезьлі ў невядомым накірунку ўжо ноччу. Што пра разгон акцыі кажуць яе ўдзельнікі, цікаўлюся ў людзей, якім удалося пазьбегнуць сутычак са спэцназам:

 

— АМОНу, пэўна з усё краіны нагналі і гэта дэмакратыя? Гэта дыктатура, але яна канае.

 

— Я бачыла толькі тое, што ў нас гаспадар у краіне — чалавек у ботах і з дубінкай — вось гэта сапраўдны паважаны гаспадар у краіне.

 

— Моладзь асабліва зьбівалі.

 

— А колькі старых пабілі! Каля Чырвонага касьцёла гэтулькі старых пабілі.

 

— Ці вы тут былі, усё бачылі і што можаце пра гэта сказаць.

 

— Так, была і бачыла — хочацца толькі плакаць.

 

Арганізатары "Плошчы 2010" да свайго арышту заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці ў панядзелак 20 сьнежня а 18-й гадзіне.

 

Галіна Абакунчык

 


Онлайн-рэпартаж

  

Пасьля акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску, якая была жорстка разагнаная войскамі спэцназу, затрымана прыкладна 600 чалавек. Сёньня ва ўсіх раённых судах сталіцы пачнуцца працэсы. У розных месцах затрыманыя сем кандыдатаў у прэзыдэнты: Уладзімер Някляеў забраны са шпіталя, Андрэй Саньнікаў, Рыгор Кастусёў, Мікола Статкевіч , Віталь Рымашэўскі — каля плошчы Незалежнасьці. Уначы забралі Дзьмітрыя Вуса і Аляксея Міхалевіча.

 

00:10 Сёньня ўначы каля 00:10 наш аўтар Дзьмітры Галко (Будзімір) быў затрыманы АМОНам, калі вяртаўся дадому з плошчы Незалежнасьці. Падчас некалькіх тэлефонных размоваў ён пасьпеў паведаміць, што іх вязуць у невядомым напрамку.

 

Разам з Будзімірам была затрыманая яго жонка, а таксама наш аглядальнік Чарнец з жонкай.

Падчас апошняй размовы Будзімір паведаміў, што “на Акрэсьціна ўжо ўсё занята” і што напэўна іх павязуць у іншае месца.

 

8:20 У кватэру да даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага Дзяніса Садоўскага спрабуюць трапіць невядомыя. Пра гэта паведаміў БелаПАН па тэлефоне Садоўскі.

Паводле яго слоў, у кватэры па вуліцы Кузьмы Чорнага ў Менску знаходзяцца таксама жонка і аднагадовае дзіця.

 

— У вочка дзвярэй бачна, што ў кватэру спрабуюць трапіць чатыры чалавекі, — сказаў Садоўскі.

02:00 Да Анатоля Лябедзькі ў кватэру ломіцца міліцыя — паведаміла сакратарка АГП Аксана Крашчановіч.

 

09:15 Стала вядома, што затрыманы палітоляг, давераная асоба Ўладзімера Някляева Аляксандар Фядута.

 

09:30 Адключаны тэлефон прэс-сакратаркі Ўладзімера Някляева Юліі Рымашэўскай. Паводле інфармацыі праваабарончага цэнтру "Вясна", яна затырманая.

 

09:43 Месца знаходжаньня Ўладзімера Някляева дагэтуль невядомае. Уначы яго выкралі сямёра невядомых з аддзяленьня рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі, куды ён быў дастаўлены у цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай.

 

Жонка Някляева Вольга напісала заяву ў Кастрычніцкі РАУС сталіцы аб выкраданьні мужа. Але ні ёй, ні адвакату Тамары Сідарэнцы сьледчы Вушакоў не паведаміў, дзе знаходзіцца спадар Някляеў.

 

11:20 Адвакат Тамара Сідарэнка паведаміла "Радыё Свабода", што дагэтуль невядома месца знаходжаньня Уладзімера Някляева. Адвакат зьбіраецца пісаць скаргу ў пракуратуру, таму што з моманту затрыманьня парйшло ўжо 12 гадзін. І ні ён сам не паведаміў, дзе знаходзіцца, хаця мае такое права, ні органы, якія яго затрымалі, не паведамілі родным пра месца знаходжаньня спадара Някляева.

 

Уначы яго выкралі сямёра невядомых з аддзяленьня рэанімацыі шпіталя хуткай дапамогі, куды ён быў дастаўлены у цяжкім стане з чэрапна-мазгавой траўмай.

 

Жонка Някляева Вольга напісала заяву ў Кастрычніцкі РАУС сталіцы аб выкраданьні мужа. Але ні ёй, ні адвакату Тамары Сідарэнцы сьледчы Вушакоў не паведаміў, дзе знаходзіцца спадар Някляеў.

 

10:15 Былы кандыдат на прэзыдэнты Яраслаў Раманчук заклікае да дакладнага расьсьледаваньня падзеяў 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Паводле ягоных словаў, у гэтым зацікаўлены як Эўразьвяз, так і Расея.

 

20 сьнежня на прэсавай канфэрэнцыі ён заявіў:

 

— На жаль, падчас мітынгу Мікола Статкевіч, Андрэй Саньнікаў і Віталь заклікалі і павялі людзей на плошчу Незалежнасьці. Там імі ж былі справакаваныя непарадкі і азьдзейсьненая спроба захопу будынку Дома ўраду. Пад пагрозай апынуліся жыцьці тысячы людзей. Андрэю Саньнікаву, якога падагравала жонка Ірына Халіп, вельмі хацелася парушыць крохкі дыялёг, які зараджаецца паміж Беларусьсю і міжнароднай супольнасьцю.

 

Раманчук распавёў, што разам са старшынём АГП Анатолем Лябедзькам неаднаразова спрабаваў пераканаць Саньнікава і Статкевіча адмовіцца ад плянаў радыкальных дзеяньняў.

 

10:25 Два дзясяткі актывістаў кампаніі "Гавары праўду!", сярод якіх Аляксандар Фядута, Юлія Рымашэўская, перавезеныя ў РУУС Менскага раёна.

 

10:40 Затрыманы кіраўнік "Свабоднага тэатру" Мікалай Халезін і прэс-сакратар Андрэя Саньнікава Аляксандар Атрошчанкаў.

 

10:45 Вінаградаў Віталь Дзьмітрыевіч затрыманы ўначы, дастаўлены ў Кастрычніцкі, затым перавезены ў Ленінскі РУУС. Каля 5 гадзіны раніцы даслаў апошнюю СМС-ку зь Ленінскага РУУС. У Ленінскім РУУС адмаўляюцца даць канкрэтную інфармацыю. Паводле неафіцыйных зьвестак, затрыманых павезьлі ў Дом правасудзьдзя для судовага разбору.

 

10:59 Місія СНД не знайшла фактаў, якія б сьведчылі пра парушэньне выбарчага заканадаўства. Выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

 

11:13 Паводле інфармацыі Тацяны Шапуцькі, у дачыненьні да намесьніцы старшыні "Маладога фронту" Насты Палажанкі заведзена крымінальная справа па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (ч.1 і ч.2) — арганізацыя і ўдзел у масавых непарадках.

 

Насту затрымалі ва ўласнай кватэры ўначы і павезьлі ў КДБ. Цяперашняе яе месцазнаходжаньне невядомае.

 

11:35 Ля турмы на вуліцы Акрэсьціна знаходзіцца каля 30 чалавек. Сьпісаў затрыманых няма. Людзі патрабуюць сьпісы, але міліцыянты адмаўляюцца даваць інфармацыю.

 

Вісіць паведамленьне, што з тэхнічных прычын перадачы 20 сьнежня не прымаюцца.

Бацькі затрыманых пагражаюць міліцыянтам, што лягуць на асфальт і перакрыюць рух ля брамы турмы.

 

Праз браму турмы ўвесь час выяжджаюць і ўяжджаюць аўтазакі.

 

Прысутныя кажуць, што ў гэтай турме знаходзіцца прыкладна 200 чалавек.Кажуць, што шмат затрыманых адвезьлі ў жодзінскую турму, некалькі дзесяткаў дагэтуль знаходзяцца ў райаддзелах міліцыі Менску.

 

11:35 МЗС Літвы выказаў заклапочанасьць у сувязі зь дзеяньнямі беларускіх уладаў у дачыненьні да апазыцыянэраў, якія спрабавалі правесьці несанкцыянаваную акцыю ў Менску ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў.

 

"Улады Беларусі не забясьпечылі свабоду сходаў грамадзянаў Беларусі і ўжылі сілу супраць дэманстрантаў, — гаворыцца ў заяве МЗС Літвы. — Асаблівую заклапочанасьць выклікаюць грубыя дзеяньні сілавых структураў Беларусі ў дачыненьні да кандыдатаў у прэзыдэнты ад апазыцыі, прадстаўнікоў незалежных СМІ, апазыцыйных актывістаў, іх арышты, ператрусы ў кватэрах і офісах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазыцыі".

 

11:35 Дзяржсакратар "саюзнай дзяржавы" Беларусі і Расеі Павал Барадзін перакананы, што беспарадкі ў Менску былі арганізаваныя з дапамогай ЗША.

 

— Завабілі, напаілі маладых хлопчыкаў і дзяўчатак, — заявіў Барадзін Інтэрфаксу. — Такія штурмы маладыя людзі бяз гэтай справы ня робяць.

 

11:54 Былы кандыдат на прэзыдэнта Беларусі Дзьмітры Вус асудзіў беспарадкі ў Менску 19 сьнежня.

"Я адназначна асуджаю справакаваныя ўдзельнікамі мітынгу беспарадкі і спробу гвалтоўнага захопу будынка ўраду", гаворыцца ў заяве Вуса, якая паступіла ў Інтэрфакс.

 

 

Сьпіс затрыманых і пацярпелых

 (стан на 12:54)

 

001 Агеева Ірына
002 Агрыйцовіч Алексей
003 Акуліч Аляксей
004 Альшэўскі Зміцер
005 Аляшчук Раман
006 Анішчанка Сяргей
007 Аркушэвіч Віктар
008 Арцыбашаў Аляксандр (у шпіталі)
009 Астаф’еў Аляксандр
010 Атакулава Людвіся
011 Атанамановіч Міхаіл
012 Атрошчанкаў Аляксандар
013 Багінская Ніна
014 Бадзейка Святлана
015 Байкова Марыя
016 Бандарэнка Зьміцер
017 Бандарчук Дзмітрый (давераная асоба Някляева, Горадня)
018 Баркоўскі Павал (Менск)
019 Барсукоў Міхаіл
020 Барсукоў Сяргей
021 Барэйчук Святлана
022 Батусевіч Андрэй
023 Бачыла Ўлад
024 Баштавы Антон
025 Башык Дзмітрый
026 Бельская Ганна
027 Богдан Ілля
028 Бойка Яўген (Магілёў)
029 Браткевіч Алег
030 Брыленка ?
031 Брэус Арцём
032 Бублікава Тацяна
033 Будзееў Мікалаў
034 Буланаў Дзмітрый (Менск) рассечаная Галава
035 Бура Аляксей (19 год)
036 Бурбо Андрэй
037 Вайнова Марыя
038 Валадзько Мікіта (акцёр "Свабоднага тэатру")
039 Валодчанка Анатоль
040 Ванчук Вадзім
041 Варончанка Аляксей (у Маскоўскім РУЎС)
042 Васянкоў Максім
043 Воўкаў Максім
044 Галко Вольга
045 Галко Дзмітрый
046 Гардзіенка Кацярына
047 Гаўрылаў Алег
048 Гладкі Яўген  (ночь трымалі ў маскоўскім РУУСе)
049 Глушчук Раман
050 Гнедчык Алег
051 Грыбоўская Таццяна
052 Губская Ірына
053 Гудзень Дзеяна
054 Гулак Алег
055 Гуляк Віталь
056 Гурыновіч Іван
057 Гусева Жана
058 Дайнэка Зьміцер (Апошні раз выходзіў на сувязь каля 01:30 20 снежня.
       Казаў што знаходзіцца ў аўтазаку, у якім акрамя яго яшчэ 67 чалавек
       і што аўтазак зь ім прыгналі на Акрэсьціна, так і кінулі на ноч разам
       з зачыненымі людзьмі)
059 Дайняк Ганна
060 Дашкевіч Вячаслаў
061 Дрозд Зьміцер
062 Дрыленка Натальля  (затрыманая ў штабе Някляева)
063 Дубенін Аляксандр
064 Дубіцкі Андрэй
065 Дубовік Алена
066 Елісееў Андрэй
067 Еўдакімаў Аляксей
068 Задзер Ганна
069 Залешчук Раман
070 Заміроўскі Вадзім (журналіст "БелГазеты")
071 Занкевіч Аляксандр
072 Зебракова Вераніка
073 Зябскі Сяргей
074 Ігнатовіч Руслан
075 Ігнатовіч Уладзь (у шпіталі хуткай дапамогі)
076 Ількевіч Аляксандр
077 Істомін Юры
078 Кабара Віталь
079 Кавалёў Сяргей
080 Казец Аляксандр
081 Казлоў Сяргей
082 Каляда Наталля
083 Капцюг Зміцер (Вілейка)
084 Кастусёў Рыгор (кандыдат у прэзідэнты, РУВД Менскага раёну)
085 Кастусёў Андрэй (сын палітыка)
086 Кахно Герман
087 Кашнярова Ганна
088 Каштэлян Вольга
089 Кім Андрэй
090 Кім Тацяна.
091 Клімко Кацярына (затрыманая ў штабе Някляева)
092 Клышэйка Вадзім
093 Клюеў Сяргей
094 Кляткевіч Аляксандр (Менск)
095 Кніга Анастасія
096 Кобрусеў Дзяніс (у вайсковым шпіталі)
097 Коўшык Дзіяна
098 Кравец Арцём
099 Крапівіна Надзея (Горадня)
100 Красноў Мікіта
101 Красуцкая Варвара
102 Краўчанка Аляксандра
103 Крылова Марта
104 Кузмін Арцём
105 Кузняцоў Ілля
106 Кукалеў Сяргей
107 Курза Дзмітрый
108 Куўшынаў Аляксандр
109 Куўшынаў Віктар
110 Кучынскі Барыс (Слонім)
111 Лагвіновіч Ян (рассечана галава, зламана рука, Маладэчна)
112 Ладыка Аляксандр (журналіст)
113 Лазарава Анастасія
114 Лазараў Пётр
115 Лашкевіч Кастусь
116 Лашкевіч Юрась
117 Лыскавец Павел (Жодзіна)
118 Лябедзька Анатоль (затрыманы дома)
119.Лядоўскі Андрэй (у шпіталі)
120 Лядскі Сяргей
121 Лялевіч Ян
122 Макаранка Адам
123 Максіменка Раман
124 Малалеткін Сяргей (выбілі зубы нагой)
125 Маржэўская Вольга
126 Мартынаў Віктар
127 Мартынаў Сяргей (Магілёў)
128 Марчук Ілля Юр'евіч (на Акрэсціна)
129 Масленнікаў Фёдар
130 Масюк Сяргей
131 Мацвееў Ігар (Менск)
132 Мельнікаў Пётр
133 Мельнічэнка Антон (Гомель)
134 Мірзаянаў Фёдар
135 Міхалап Павел
136 Мыслівец Ігар
137 Мялешка Марыя
138 Мяцельская Яніна
139 Наркевіч Алесь (моцна збіты)
140 Несьцярэнка Марат (Берасьце)
141 Насута Арцём
142 Неўдах Максім
143 Носава Святлана (у шпіталі)
144 Някляеў Уладзімір
145 Пабчанка Аляксандра
146 Пазняк Андрэй
147 Палуйчык Сяргей
148 Панкавец Святлана
149 Паньковіч Ігар
150 Парфенкоў Васіль (пераломы, у шпіталі)
151 Патупчык Мікіта
152 Паўлоўская Марыля
153 Паходня Мікалай
154 Пачобут Андрэй
155 Пашковіч Ігар
156 Петракоўская Вікторыя
157 Петракоўскі Васіль Васільевіч
158 Пілецкі Алесь (журналіст "Нашай нівы", збіты)
159 Праватвораў Вадзім
160 Пятрэнка Міхаіл
161 Рабашкіна Святлана
162 Рабуха Віктар
163 Радзівонаў Арцём
164 Рымашэўская Юля
165 Рубан Аляксандр
166 Русакевіч Яна (акцёр "Свабоднага тэатру")
167 Рыбачэнка Анастасія (грамадзянка Расеі)
168 Рымашэўскі Віталь (затрыманы паўторна)
169 Савіч Уладзімір (Вілейка)
170 Сакевіч Крысціна Вячаславаўна
171 Сакрэт Яўген
172 Саламаха Андрэй (Вілейка)
173 Саннікаў Андрэй (кандыдат у прэзідэнты)
174 Сапранеўская Дар’я
175 Саўка Зміцер
176 Севярынец Павел
177 Серабракова Вераніка
178 Серада Аляксей
179 Сіўчык Ганна
180 Сідарэвіч Кацярына (30 базавых велічынь, Кастрычніцкі суд)
181 Скрэбунова Аліна
182 Сьлядзеўская Кацярына
183 Снапкова Іырна (жыхарка вёскі Ермаловічы Бялыніцкага раёну
       Магілёўскай вобласьці)
184 Сташулёнак Вераніка
185 Суслава Аляксандра
186 Сухадульскі Іван
187 Сухаверхі Аляксандар (10 сутак, Кастрычніцкі суд)
188 Сухарэвіч Дзяніс
189 Сушкевіч Аляксандр
190 Сушкевіч Вадзім (менск)
191 Сыракваш Андрэй
192 Сямёнаў Максім (Менск)
193 Сяргеенка Мікола
194 Сяргееў Уладзь
195 Сячко Ігар
196 Талькоўскі Юры (Маладзечна)
197 Тарабонда Аляксандр (Беразіно)
198 Тарасенка Дзяніс (акцёр "Свабоднага тэатру")
199 Тобаль Аляксей
200 Трафімава Марына (Гродна)
201 Удодаў Аляксандр
202 Урублеўскі (20 год, Маладэчна)
203 Ухналёў Пятро (моцна збіты, не затрыманы)
204 Федарук Зміцер
205 Фядорчанка Зьміцер
206 Фядута Аляксандар
207 Хадановіч Сяргей
208 Халадовіч Станіслаў (Івацэвічы)
209 Халіп Ірына (журналістка, жонка А. Саннікава)
210 Халезін Мікалай
211 Хаменка Анатоль
212 Хамічэнка Ўладзімір
213 Хвасцюк Арцём
214 Хмараў Сяргей
215 Цыбарт Аліна (17 гадоў, Баранавічы)
216 Цяжарная жанчына
217 Цяцёркін Мікалай
218 Чайчыц Вольга
219 Чарухін Канстанцін
220 Чарухіна Анна
221 Чучвал Сяргей
222 Чэмесава Аляксандра
223 Шагун Андрэй
224 Шаламіцкі Павел
225 Шамбалава Тацяна (Магілёў)
226 Шаруба Ганна
227 Шастаковіч Соф’я Аляксандраўна (пенсіянерка)
228 Шаўчэнка Арцём Аляксандравіч (Менск)
229 Шацікава Крысціна
230 Шкабара Віталь
231 Шкут Аляксандр
232 Шпакрышкаў Юрась
233 Шчэрбань Уладзімір (рэжысёр "Свабоднага тэатру")
234 Шырневіч Аляксей (памочнік рэжысёра ў "Свабодным тэатры")
235 Шыхсефіеў Цімур
236 Шэін Аляксей
237 Юрэвіч Марына (акцёр "Свабоднага тэатру")
238 Ючкавіч Аксана
239 Язерскі Сяргей
240 Якаўлеў Сяргей
241 Якіменка Яўген
242 Януковіч Алена
243 Ярашэвіч Ірына (памочнік рэжысёра ў "Свабодным тэатры")
244 Яцкаў Усевалад

 

Паводле праваабароньчага цэнтру "Вясна". Як мяркуюць праваабаронцы, фактычная колькасьць затрыманых болей за 500 асобаў.

 

P.S. Свой шлях да ўлады ён пачаў з таго, што зьбіў чалавека ўласнымі ботамі, а зараз ужо зьбіыае сотні грамадзянаў ботамі іншых (неграмадзянаў) і, як бачым, спыняцца на тым не зьбіраецца. Калі яго не супыніць, дык да якіх "вышынь" ён дойдзе? Ужо сёньня жыцьцё на Беларусі нібыта вярнулася ў 37-мы год. Час надышоў, "пара зьмяняць старую гуму!". Час супыніць вар’ята! Злодзей, а ён менавіта звычайны злодзей, павінен сядзець у вязьніце, а не кіраваць дзяржай! — "J.K."

 

 

Лука-ка стаіць па горла ў крыві

 

Падзеі ў Менску камэнтуе старшыня КХП БНФ Зянон Пазьняк:

 

— Гэтыя "выбары", якія адбыліся, безумоўна сфальсыфікаваныя. Па зьвестках нашых назіральнікаў, у Менску толькі на палове ўчасткаў быў цалкавіты прыход (50%) выбаршчыкаў. На астатніх — 35-45%. Па-другое, па зьвестках экзыт-полаў, Лукашэнка не набраў больш 30%. Яшчэ цікавы факт: нашыя назіральнікі мелі размовы зь людзьмі, якія рабілі афіцыйныя экзыт-полы для рэжыму. І ў прыватнай размове яны сказалі, што Лукашэнка набірае менш 30%, нават няпоўныя 30%. І гэта відавочна — што выбары сфальсфыфікаваныя як заўсёды, але "элегантнай" перамогі ў Лукашэнкі не атрымалася. Ён зноў замачыў свае рукі ў крыві.

 

І тут я хачу сказаць галоўнае. што адбылося. Адбыўся акт дзяржаўнага тэрарызму. Я маю на ўвазе напад спэцназу на штаб Уладзімера Някляева. Людзі былі жорстка зьбітыя, але самае галоўнае, што на сьмерць быў зьбіты Ўладзімер Някляеў. Бо білі па галаве. Яго забрала хуткая дапамога ў непрытомнасьці, а ноччу, недзе каля другой гадзіны, людзі ў цывільным уварваліся ў шпіталь і выкралі яго. Гэта вельмі небясьпечна, таму што яму пагражае сьмерць. Гэта бандытызм. Гэта самы сапраўдны дзяржаўны бандытызм. І таму трэба, каб грамадзкасьць аб гэтым ведала і падняла свой голас. Нельга дапусьціць, каб Някляеў разьдзяліў лёс Захаранкі. Мы ўжо ведаем, што рабілася раней.

 

Някялеў павінен быў быць кіраўніком на Плошчы. Быў канструктыўны плян, і гэты плян быў бы ажыцьцёўлены. Пасьля таго, як напалі на Някляева, плошча стала некіруемай. І людзей вывелі з плошчы, павялі зусім у іншае месца, і там была дадзеная воля правакатарам, якія пачалі біць шыбы без патрэбы і г.д. Гэта была пастка. Там былі падрыхтаваныя батальёны спэцназу, і ўнутры памяшканьня, і вакол. З усіх бакоў яны накінуліся на людзей. Па зьвестках маіх інфарматараў, якія ёсьць у Менску, загад зьбіць Някляева даваў асабіста Лукашэнка. І асабіста даваў загад на зьбіцьцё людзей на плошчы. Гэтак жа сама, як і ў 1995 годзе, калі войска ўварвалася ў парлямэнт, калі зьбівалі нас дэпутатаў, таксама быў яго асабісты загад. Так што ён ня толькі зараз мае рукі ў крыві, ён ужо па горла ў ёй стаіць. Вось такая яго "элегантная перамога" на сёньняшні дзень.

 

Сяргей Навумчык

 

 

Пабоішча ў Менску (Агляд замежнай прэсы)

 

"Калі Някляеў і каля 100 ягоных прыхільнікаў ішлі на галоўную плошчу, каб далучыцца да акцыі пратэсту, на іх без папярэджаньня напалі мужчыны ў чорных масках і чорным адзеньні бяз знакаў адрозьненьня. Яны кідалі шумавыя гранаты і сталі атакаваць людзей. Быў зьбіты, у прыватнасьці, і карэспандэнт The New York Times, але сур’ёзных траўмаў у яго няма. Міліцыянты валілі людзей на зямлю і трымалі па некалькі хвілін, тыцкаючы тварам у сьнег, а потым раптоўна сышлі," — распавядае пра напад на някляеўцаў сёньняшняе выданьне The New York Times.

 

"Рост напружанасьці пярэчыць мэтанакіраванай спробе Лукашэнкі стварыць больш дэмакратычны імідж для гэтых выбараў, каб атрымаць грошы ад Захаду, пасьля таго як адносіны зь ягоным даўнім патронам, Крамлём, пайшлі на спад", — лічыць амэрыканская газэта.

 

Італьянская газэта Corriere della Sera, паведамляючы, што пасьля заканчэньня галасаваньня апазыцыя паспрабавала ўзяць дом ураду штурмам, дае кароткі аналіз сытуацыі ў Беларусі.

 

"Гэтая 10-мільённая краіна жыве як быццам па-за часам. <...> Учора Лукашэнка зьявіўся на выбарчым участку разам з сынам Мікалаем, як быццам падкрэсьліваючы ў чарговы раз, што сытуацыя ў краіне стабільная. Але ў сапраўднасьці гэта ня так, хоць Беларусь папраўляецца пасьля сусьветнага крызісу і сёлета эканамічны рост мае скласьці 7%. Але праблема ў тым, што Менск жыве за кошт дапамогі суседзяў. Сёлета МВФ выдзеліў 3,5 мільярда даляраў. Дапамога паступае ад Эўразьвязу і ЗША: атамны рэактар і фінансаваньне ў памеры 3-4 мілярдаў эўра. Урэшце, Расея зноў стала сяброўскай пасьля пэрыяду пахаладаньня. Крэмль нядаўна заявіў, што ня будзе моцна павышаць цэны на газ, а прэзыдэнт Мядзьведзеў заключыў з Лукашэнкам дамову аб адмене мытаў на экспарт нафты ў Расею: гэта абыдзецца расейскаму бюджэту ў больш чым 5 мільярдаў даляраў. Натуральна, Масква робіць гэта ня дзеля сяброўства, а з улікам таго, што Беларусь – важны вузел нафта- і газаправодаў ды мае таксама досыць важнае стратэгічнае становішча з вайсковага гледзішча. Інакш кажучы, усе стараюцца дагадзіць "апошняму дыктатару Эўропы", — піша Corriere della Sera.

 

Француская газэта Le Figaro піша пра выбары ў Беларусі ў карэспандэнцыях зь Менску, якія маюць загалоўкі "Выбарчы тэатар ценяў у Беларусі" і "Лукашэнка даў у косьці апазыцыі".

 

"Нечаканы шквал гневу і недаверу пракаціўся над Менскам у нядзелю, гадзіну пасьля заканчэньня галасаваньня і аб’яўленьня перамогі дзейнага прэзыдэнта праўладнымі сацыялягічнымі цэнтрамі", — адзначае Le Figaro ў апісаньні разгону дэманстрацы перад Домам ураду.

 

"З парлямэнту выбеглі тыя самыя байцы АМАПу, якія менш паўгадзіны таму былі вымушаныя адступіць. На гэты раз іх было значна болей — амапаўцы і вайскоўцы шыхтом выбягалі з усіх прылеглых завулкаў і пачалі адціскаць апазыцыю. А да ўваходу ў парлямэнт падагналі некалькі аўтазакаў. У іх запіхвалі ўсіх без разбору — тых, хто не пасьпеў уцячы. Білі яшчэ мацней, чым раней. Моцна дасталася галоўнаму рэдактару апазіцыйнага сайта "Хартыя 97" Натальлі Радзінай: яе адцягнулі літаральна з-пад ботаў вайскоўцаў. У крыві, пад біцьцё звона ў каталіцкім касцёле, сыходзіў з плошчы Рымашэўскі, Саньнікаў наогул ледзь ішоў з-за пашкоджанай ногі. Тыя, каго яшчэ ня білі і не затрымлівалі, ціснуліся да сьценаў будынкаў і ў істэрыцы чапляліся нават за незнаёмых людзей. Згасла вулічнае асвятленьне. Усяго, па дадзеных праваабаронцаў, былі затрыманыя не менш двухсот чалавек, прытым што агульная колькасць пратэстуючых падыходзіла як мінімум да 25 тысячаў", — апісвае менскае пабоішча інтэрнэтны рэсурс Газета.ru.

 

 

Місія СНД лічыць, што выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі

 

Місія СНД не знайшла фактаў, якія б сьведчылі пра парушэньне выбарчага заканадаўства. Выбары былі свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў.

 

Кіраўнік місіі СНД Сяргей Лебедзеў зьвярнуў увагу на тое, што ў сваіх ацэнках місія сыходзіла выключна зь беларускага заканадаўства. Ён паведаміў, што ў місіі СНД ёсьць непарушнае правіла — пры назіраньні за выбарамі ў любой краіне арыентавацца на тыя правіла выбарчага працэсу, якія ўсталяваныя ў гэтай краіне.

 

Лебедзеў заявіў, што у афіцыйным заключэньні місія ня будзе выказваць сваё стаўленьне да тых падзеяў, якія адбыліся пасьля таго, як скончылася галасаваньне на ўчастках:

 

— Мы выказалі пра сваё нэгатыўнае стаўленьне да такіх форм пратэсту ў вуснай форме, але ня будзем уносіць гэта ў выніковую справаздачу місіі.

 

Уладзімер Глод

 

 

"Нас вязуць у Заводзкі суд…"

 

З Акрэсьціна да "Свабоды" датэлефанаваўся ўдзельнік начных падзей у Менску Віталь Гуляк. Ён родам з Ваўкавыску, зараз вучыцца ў Польшчы, інвалід — у яго хворыя ногі. Вось што ён нам пасьпеў распавесьці.

 

— Сядзім на Акрэсьціна, калідоры забітыя, усіх афармляюць, заводзяць па чарзе ў кабінэты. У сьледчых на стале інструкцыя, як запаўняць пратакол, і таму ў нас пытаюцца толькі прозьвішча, дату нараджэньня і адрас.

 

— А што ў тых пратаколах?

 

— З такога часу знаходзіўся на плошчы, выкрыкваў "Жыве Беларусь!" і не падпарадкоўваўся супрацоўнікам міліцыі. Бяруць адбіткі пальцаў, здымаюць на камэру. Большасьць людзей ужо аформілі.

 

— Як даўно ты ўжо знаходзісься на Акрэсьціна?

 

— Мы гадзін шэсьць сядзелі ў аўтазаку, машына МАЗ, яна стаяла ў двары Акрэсьціна. А гадзіне 6 ці 7 раніцы нас запусьцілі ўсярэдзіну будынка, і дагэтуль мы сядзім пад кабінэтамі ў калідорах, па чарзе нас афармляюць.

 

— Колькі вас там усіх?

 

— Шмат тут народу і рознага. У самой машыне нас было каля 40 чалавек, а тут людзі кажуць, што машын было 17. Ёсьць тут яшчэ хлопцы з Горадні.

 

— Побач з табой ёсьць людзі, якіх моцна зьбілі?

 

— Я бачыў траіх пабітых, але цяпер іх няма.

 

— А дзе цябе забралі?

 

— Мяне забралі каля самых дзьвярэй Дома ўраду.

 

— Білі?

 

— Не, ня білі… Прабач, тут міліцыянт побач, трэба хаваць тэлефон, каб ня ўбачылі.

 

Размова перарвалася. Празь некалькі хвілін яшчэ адно тэлефанаваньне:

 

— Нас вязуць у Заводзкі суд, разам 15 мужчын і каля 40 дзяўчат і жанчын.

 

 

“Мы самі павінны будаваць сваю будучыню”

 

Некалькі сотняў затрыманых, некалькі дзясяткаў зьбітых, у тым ліку журналістаў, начныя пагромы ў офісах грамадзкіх арганізацый і затрыманьні прадстаўнікоў дэмакратычнага руху дома — вынік мірнай акцыі пратэсту супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

 

Улады задзейнічалі супраць дэманстрантаў міліцыю, спэцназ і ўнутраныя войскі. Затрыманьні доўжыліся да 4 раніцы. Журналістка Любоў Лунёва была сьведкай падзей, якія адбываліся ў Менску.

 

— Любоў, вядома дакладная лічба затрыманых учора падчас так званай зачысткі?

 

— Вядома, што агульная колькасьць дакладна пераваліла за дзьве сотні чалавек. Спачатку людзей затрымлівалі на самой плошчы Незалежнасьці. Людзей зьбівалі дубінкамі, жанчын, мужчын і непаўналетніх білі па галовах, тварах дубінкамі да крыві. Тых, хто не мог ісьці самастойна, да аўтобусаў цягнулі за рукі ці нават за ногі. Віталя Рымашэўскага з пабітай галавой паплечнікі завезьлі ў шпіталь, але адтуль яго, як і Някляева забралі на допыт. Улады аддалі загад разьбіваць натоўп, а гэта па падліках розных журналістаў (у тым ліку) замежных каля 20 тыс. чалавек, на дробныя групы і закідваць іх у аўтобусы і аўтазакі. Дзьверы гатэля “Мінск”, у якім жылі міжнародныя назіральнікі, спэцназаўцы зачынілі і журналісты бачылі ў тамбуры амбасадараў і прадстаўнікоў дыпляматычных місій. Ім не давалі магчымасьці выйсьці на вуліцу і туды нікога не пускалі. Гэтая зачыстка доўжылася да 1 ночы. Пазьней спэцназаўцы наведалі кватэры вядомых лідэраў дэмакратычнага руху. У 2 гадзіны ночы з кватэры літаральна на руках вынесьлі лідэра АГП Анатоля Лябедзьку. На кватэру Насты Палажанкі прыйшлі а палове на чацьвёртую ночы. Наста папрасіла не ламаць дзьверы і даць ёй магчымасьць апрануцца. Яна пасьпела мне сказаць праз паўгадзіны, што яе вязуць у КДБ. Амаль адначасова спэцназаўцы ўварваліся ў офіс “Вясны” і забралі адтуль 9 чалавек. Усіх даставілі ў Першамайскі аддзел міліцыі. Пад дзьвярыма офісу БХД таксама сабраліся некалькі спэцназаўцаў. А 5 раніцы ім не ўдалося ўвайсьці ў памяшканьне. Цяпер сувязь з тымі, хто там знаходзіўся, адсутнічае. Так што можна зрабіць выснову, што іх таксама ўжо затрымалі.

 

— Ці ёсьць нейкія зьвесткі наконт таго, чым выкліканыя гэтыя начныя затрыманьні? Чаму са шпіталя забралі Ўладзімера Някляева, калі яго зьбілі яшчэ да пачатку акцыі?

 

— Падобна на тое, што ўчора яшчэ днём была каманда на новыя крымінальныя справы супраць лідэраў апазыцыі. Пра гэта ўскосна сьведчыць справа лідэра “Маладога фронту” Зьмітра Дашкевіча. Яго затрымалі спэцназаўцы за дзень да плошчы і суткі не казалі, дзе хлопец знаходзіцца. А потым высьветлілася, што яго абвінавачваюць у тым, што ён нібыта так зьбіў нейкага чалавека, што той знаходзіцца ледзь не пры сьмерці ў шпіталі. Наста Палажанка выступала з кароткай прамовай на мітынгу. Яе павезьлі на допыт у КДБ. Зразумела, што не дзеля таго, каб скласьці адміністрацыйны пратакол.

 

— Даволі шмат людзей трапілі за краты. Ім не было куды адступаць? Іх блякавалі?

 

— Справа ў тым, што людзі не імкнуліся разыходзіцца. Нават, калі яны бачылі, як брутальна затрымліваюць іншых удзельнікаў акцыі, людзі скандавалі: “Сыходзь!”, “Самазванцу — не!”, “Выбары без Лукашэнкі!”. Не было такога страху, а было нейкае агульнае абурэньне. Сьмех таксама дапамагаў людзям трымацца. Напрыклад, у самы пік супрацьстаяньня спэцназаўцы раптам атрымалі загад вярнуцца да аўтазакаў. Людзі пачалі пляскаць у далоні, крычаць: “Міліцыя з народам!”. Але раптам спэцназаўцы разьвярнуліся і пачалі калёнай крочыць на натоўп. І тады гучна пачулася: “Не, міліцыя пакуль з уродам”. І ўсе пачалі рагатаць. Журналісты бачылі, як некаторыя супрацоўнікі ДАІ, якія былі ў атачэньні, таксама засьмяяліся. Усё дакумэнтавалася на шматлікія камэры. Мяне ўразіў у падземным пераходзе на перакрыжаваньні праспэкта і вуліцы Сьвярдлова натоўп прыкладна з 30 чалавек з маленькімі камэрамі, якімі працуюць міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Яны атрымлівалі нейкі інструктаж. А наверсе ж таксама працавалі іх калегі.

 

— Дзе знаходзяцца зараз затрыманыя? У якія суды іх прывязуць?

 

— Частку людзей прывезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну. Там сярод затрыманых былі моцна зьбітыя людзі. Адзін чалавек хворы на гемафілію меў сур’ёзную рану на назе. Былі людзі з пераломамі рук і ног. Дарэчы тых, хто моцна зьбіты, потым адпускалі. Мне недзе гадзіну таму патэлефанавалі некалькі чалавек і сказалі пра гэта. Яшчэ частка затрыманых, разам з Паўлам Севярынцам знаходзіцца ў міліцыі Ленінскага раёну. Пра тых, хто ў Першамайскай міліцыі я ўжо казала. У турме на вуліцы Акрэсьціна большасьць затрыманых. Там два будынкі — спэцпрыёмнік і ізалятар часовага ўтрыманьня. Мікалай Статкевіч тэлефанаваў адтуль амаль праз дзьве гадзіны пасьля затрыманьня і казаў, што ўсіх яшчэ нават не вывялі з аўтазакаў. Так што сёньня людзей будуць развозіць па судах і зноў мы пабачым вялізныя чэргі з перадачамі каля турмы. Дарэчы, трэба зазначыць, што ў цяперашнюю выбарчую кампанію большасьць людзей, якія выйшлі на плошчу, абсалютна невядомая. Невядомыя твары былі паўсюды. Людзі знаёміліся адзін з адным падчас акцыі. Мяне асабліва ўразіла карціна, калі недзе ў 19.50 людзі шлі з Нямігі і праспэктам амаль калёнамі. Адны моўчкі, іншыя запытвалі адзін у аднаго ці вядома як там і г.д. Таму нам цяжка зараз даведацца прозьвішчы ўсіх затрыманых.

 

— Калі параўнаць акцыю падчас мінулай выбарчай кампаніі і цяперашнюю, то ёсьць нейкае адрозьненьне ў настроі людзей, ці можа зьмясьціліся акцэнты?

 

— Мне падаецца, усе заўважылі, што, калі раней большасьць лёзунгаў былі ськіраваныя на аб’яднаньне з Эўропай, то цяпер гучала: “Мы гаспадары сваёй краіны. Мы самі павінны будаваць сваю будучыню. Ніхто нам не дапаможа і за нас гэтага ня зробіць”.

 

 

ЗША абураныя гвалтам у Менску

 

Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць гвалт, які меў месца ў Беларусі ў дзень выбараў.

 

“Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, у тым ліку зьбіцьцём і затрыманьнем некалькіх кандыдатаў у прэзідэнты і гвалтам супраць журналістаў ды актывістаў грамадзянскай супольнасці. Нашу трывогу выклікае паведамленьне аб тым, што кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў быў сілай вывезены невядомымі зь менскай бальніцы. Мы патрабуем яго неадкладнага і бясьпечнага вяртаньня. Мы заклікаем урад Беларусі праяўляць стрыманасьць у працягу выбарчага працэсу, які павінен быць свабодным ад далейшага запалохвання і гвалту”, – паведамляецца ў заяве, апублікаванай гэтай ноччу амбасадай ЗША.

 

На сайце амэрыканскай амбасады ў Менску зьявілася наступная заява:

 

"Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць ўсе акты гвалту ў дзень выбараў у Беларусі. Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, уключаючы зьбіцьцё і затрыманьне некалькіх кандыдатаў у прэзыдэнты і гвалт у дачыненьні да журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці. Мы ўстрывожаныя тым, што кандыдат Уладзімер Някляеў быў гвалтоўна вывезены з бальніцы Мінска невядомымі асобамі, і мы дамагаемся яго бяспечнага і неадкладнага вяртаньня. Мы заклікаем урад Беларусі праявіць стрыманасьць у заканчэньне выбарчага працэсу, які павінен быць вольны ад далейшага запалохваньня і гвалту".

 

 

“На Беларусі бязь зьменаў”

 

Так ахарактарызаваў жорсткі разгон дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня прэзыдэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, адказваючы на пытаньні журналістаў.

 

Зьбіцьцё да непрытомнасьці аднаго з асноўных канкурэнтаў Лукашэнкі на прэзыдэнцкіх выбарах польскі прэзыдэнт расцаніў як сыгнал краінам Эўрапейскага Зьвязу для “абдумваньня” палітыкі адносна Беларусі.

 

Камароўскі заявіў, што ён дасьць заданьне міністру замежных справаў Польшчы Радаславу Сікорскаму выпрацаваць з міністрамі замежных справаў іншых эўрапейскіх краінаў агульную стратэгію адносінаў зь беларускімі ўладамі.

 

Яраслаў Качыньскі, лідэр партыі “Права і справядлівасьць”, былы кандыдат на прэзыдэнта Польшчы, заявіў, што палітыка польскага ўраду адносна Беларусі “пацярпела паразу”.

 

Узгадаўшы візыт міністраў замежных справаў Польшчы і Нямеччыны Радаслава Сікорскага і Гіда Вэстэрвэле, Качыньскі сказаў, што вынікам “спробы заключыць пакт з дыктатарам” сталі ўчорашнія падзеі.

 

Ён запатрабаваў ад уладаў дамагацца вызваленьня арыштаваных кандыдатаў на прэзыдэнта.

 

 

Эштан асудзіла гвалт супраць апазыцыі ў Менску

 

Кіраўніца эўрапейскай дыпляматыі Кэтрын Эштан асудзіла рэпрэсіі супраць маніфэстантаў, якія выйшлі на вуліцы Менска пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі. Эштан запатрабавала неадкладнага вызваленьня затрыманых.

 

"Эштан асудзіла ўжываньне гвалту ў пасьлявыбарчы час, у прыватнасьці зьбіцьцё і ўзяцьцё пад варту шматлікіх лідэраў апазыцыі, у ліку якіх некалькі кандыдатаў на прэзыдэнта", — гаворыцца ў паведамленьні для прэсы.

 

 

Рада БНР заклікае Захад не прызнаваць вынікі выбараў

 

Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выказвае пратэст з прычыны надзвычай брутальных дзеяньняў лукашэнкаўскага антыбеларускага рэжыму супраць удзельнікаў масавых акцыяў у Менску 19 сьнежня.

 

Рада БНР заклікае кіраўніцтвы краінаў Захаду не прызнаваць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паколькі яны былі сфальшаваныя, а афіцыйна абвешчаны іх “пераможца” Лука-ка ня меў канстытуцыйнага права балятаваца ў якасьці кандыдата.

 

У Беларусі павінны быць праведзены новыя прэзыдэнцкія выбары без удзелу Лука-кі, з удзелам прадстаўнікоў апазыцыйных кандыдатаў у выбарчых камісіях і пад максымальным кантролем міжнароднай супольнасьці.

 

 

"У выніку гэтых выбараў Беларусь будзе сучаснай дзяржавай"

 

Прэзыдэнт Расеі сёньня пракамэнтаваў прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі:

 

— Выбары ў Беларусі гэта ўнутраная справа Беларусі. І тое, што там адбываецца, у рэшце рэшт зьяўляецца ўнутранай справай суседняй нам дзяржавы, — сказаў Мядзьведзеў.

 

Гаворачы пра ўплыў выбараў на далейшы лёс Беларусі, ён сказаў:

 

— Я маю надзею, што ў выніку гэтых выбараў Беларусь будзе сучаснай дзяржавай, працягне разьвіцьцё па шляху стварэньня сучаснай дзяржавы, аснаванай на дэмакратыі і сяброўстве са сваімі суседзямі.

 

 

АБСЭ не прызнае выбары ў Беларусі свабоднымі і дэмакратычнымі

 

Выбары ў Беларусі нельга прызнаць свабоднымі і дэмакратычнымі, заявіў на прэс-канфэрэнцыі ў панядзелак у Менску кіраўнік місіі часовых назіральнікаў Бюро дэмакратычных працэдураў і правоў чалавека АБСЭ Тоні Лойд.

 

— Беларусі яшчэ трэба будзе прайсьці вялікі шлях, каб выконваць свае абавязкі ў рамках АБСЭ, — заявіў Лойд.

 

Ён падкрэсьліў, што "арышты кандыдатаў у прэзыдэнты і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і грубы разгон дэманстрацыі будуць тым падмуркам, на падставе якога будуць ацэньвацца дадзеныя выбары".

 

 

Выбары ня далі Беларусі новага пачатку

 

Міжнародныя назіральнікі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ прыйшлі да высновы, што ўчорашнія прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі паказалі, што Беларусь мусіць прайсьці яшчэ доўгі шлях да выкананьня сваіх абавязаньняў перад АБСЭ, хоць некаторыя канкрэтныя паляпшэньні былі зробленыя, — гаворыцца ў апублікаванай сёньня заяве АБСЭ.

 

Ноч пасьля выбараў была азмрочаная затрыманьнямі большасьці кандыдатаў у прэзыдэнты і сотняў актывістаў, журналістаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Хоць галасаваньне ў дзень выбараў атрымала ў цэлым станоўчую ацэнку, працэс значна пагоршыўся падчас падліку галасоў, у якім каля паловы з манітараваных выпадкаў падліку было ацэнена назіральнікамі як дрэнныя або вельмі дрэнныя. Гэта паставіла пад сумнеў крокі, якія былі прынятыя для паляпшэньня выбараў.

 

— Гэтыя выбары не далі Беларусі новага пачатку, якога яна патрабавала. Працэсу падліку галасоў не хапіла празрыстасьці. Народ Беларусі заслугоўваў лепшага. У прыватнасьці, я цяпер чакаю, што ўрад растлумачыць арышты кандыдатаў у прэзыдэнты, журналістаў і актывістаў у галіне правоў чалавека, — сказаў Тоні Лойд, які кіруе місіяй кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЭ і ўзначальвае дэлегацыю ПА АБСЭ.

 

— Я вельмі спадзяваўся, што гэтым разам мы зможам зрабіць больш станоўчую ацэнку. На жаль, гэта немагчыма ў сьвятле заганнага падліку галасоў і жорсткай рэакцыі ўладаў на ўчорашнія дэманстрацыі, — сказаў амбасадар Герт-Гінрых Арэнс, кіраўнік Місіі доўгатэрміновай місіі АБСЭ / БДІПЧ па назіраньні за выбарамі. Ён заклікаў беларускія ўлады па-ранейшаму прытрымлівацца сваіх абавязаньняў перад АБСЭ і не спыняць дэмакратычныя рэформы, неабходныя для прывядзеньня выбараў у адпаведнасьць зь міжнароднымі стандартамі.

 

Назіральнікі адзначылі, што падчас выбарчай кампаніі ўсе кандыдаты былі ў стане данесьці свае звароты да электарату бесьперашкодным чынам. Яны маглі зьвярнуцца да выбарцаў наўпрост у дзьвюх праграмах-тэледэбатах і ў бясплатным эфірным часе, дадзеным ім без цэнзуры, але ў абмежаваным фармаце.

 

Тым ня менш, цяперашні прэзыдэнт і іншыя прэтэндэнты змагаліся ў няроўных умовах. Былі выпадкі злоўжываньня адміністрацыйнымі рэсурсамі для прапаганды дзейнага прэзыдэнта. Нацыянальныя тэле- і радыёканалы прысьвяцілі каля 90 адсоткаў часу палітычных навінаў дзейнаму прэзыдэнту. Адсутнасьць разнастайнасьці СМІ абмежавала выбаршчыкам магчымасьці зрабіць усьвядомлены выбар.

 

Цэнтральная выбарчая камісія кіравала тэхнічным бокам выбарчага працэсу добра і празрыста, але ёй не хапала бесстароннасьці. Хоць выбарчае заканадаўства дазваляе мець плюралістычны склад выбарчых камісій, на практыцы менш 1 адсотка ад сябраў камісіі прадстаўлялі апазыцыю.

Нягледзячы на некаторыя паляпшэньні ў выбарчым заканадаўстве, прававая база ўсё яшчэ адэкватна не гарантуе правядзеньня выбараў у адпаведнасьці з абавязаньнямі АБСЭ. Важныя аспэкты выбарчага працэсу рэгулююцца ня ў поўнай меры. Яны ўключаюць адсутнасьць гарантый для забесьпячэньня цэласнасьці датэрміновага галасаваньня і падліку галасоў.

 

 

Турма на Акрэсьціна. 20 сьнежня

 

Сёньня зранку ля турмы на вуліцы Акрэсьціна дзяжурылі каля 30 чалавек. Сьпісаў затрыманых няма. Людзі патрабавалі сьпісы, але міліцыянты адмаўляліся даваць інфармацыю.

 

Вісіць паведамленьне, што з тэхнічных прычын перадачы 20 сьнежня не прымаюцца.

 

Бацькі затрыманых пагражаюць міліцыянтам, што лягуць на асфальт і перакрыюць рух ля брамы турмы.

 

Праз браму турмы ўвесь час выяжджаюць і ўяжджаюць аўтазакі.

 

Прысутныя кажуць, што ў гэтай турме знаходзіцца прыкладна 200 чалавек.Кажуць, што шмат затрыманых адвезьлі ў жодзінскую турму, некалькі дзесяткаў дагэтуль знаходзяцца ў райаддзелах міліцыі Менску.

  


"Грамадзянін" у аблозе

 

Ад пятай гадзіны ранку і да гэтага часу заблякаваны ў кватэры-офісу па вуліцы Карла Маркса ў Менску тры актывісты кампаніі "Грамадзянін".

 

Як паведаміў "Свабодзе" праз тэлефон Мікіта Красноў, супрацоўнікі КДБ і міліцыі патрабуюць адчыніць дзеверы. Юнакі адмовіліся гэта зрабіць. Спробы супрацоўнікаў праваахоўных органаў падабраць ключы да дзьвярэй не далі плёну. Яны пагражаюць ужыць спэцыяльную тэхніку.

 

Супрацоўнікі міліцыі з дапамогай аўтагену ўзламалі дзьверы прыватнай кватэры на вуліцы Карла Маркса. Яны затрымалі трох актывістаў кампаніі "Грамадзянін" Мікіту Краснова, Вячаслава Дыянава і Паўла Маркоўцава.

 

Затрыманых адвезьлі ў гарадзкі аддзел міліцыі Ленінскага раёну Менску, які знаходзіцца на вуліцы Леніна. Бацькі затрыманых знаходзяцца каля аддзелу міліцыі. Ім адмаўляюцца даць якую-небудзь інфармацыю датычна прычыны затрыманьня актывістаў.

 

 

На кватэры Саньнікава правялі ператрус

На кватэры былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава сёньня правялі ператрус. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў цесьць Саньнікава Ўладзімер Халіп.

Паводле яго словаў, ён разам з жонкай знаходзіўся ў кватэры дачкі. Восем чалавек уварваліся ў памяшканьне і правялі ператрус. Што яны шукалі, Уладзімер Халіп так і не высьветліў.

 


Заява Раманчука пярэчыць пазыцыі АГП

 

Нацыянальны Камітэт Аб'яднанай грамадзянскай партыі выступіў з адмысловай рэзалюцыяй, у якой сьцьвярджаецца, што заява Яраслава Раманчука з асуджэньнем учорашніх дзеяньняў дэманстрантаў і кандыдатаў у прэзыдэнты АГП супярэчыць пазыцыі партыі.

 

“Резолюция Национального Комитета ОГП

 

Национального Комитета Объединенной гражданской партии

 

Об отношении Объединенной гражданской партии к событиям 19 декабря 2010 г. и заявлению кандидата в президенты Ярослава Романчука

 

Объединенная гражданская партия считает мирный протест граждан против фальсификации выборов 19 декабря их неотъемлемым конституционным правом, а применение властями грубой силы против демонстрантов — преступлением. Никакие провокации в виде разбитых дверей не могут оправдать избиение и аресты сотен людей, в том числе кандидатов в президенты.

 

Объединенная гражданская партия

 

* считает заявление Ярослава Романчука, в котором он осуждает действия кандидатов в президенты В. Рымашевского, Н. Статкевич и А. Санникова, необоснованным и противоречащим позиции партии;

 

* выражает солидарность с арестованными кандидатами в президенты Г. Костусёвым, А. Михалевичем, В. Некляевым, В. Рымашевским, А. Санниковым, Н. Статкевичем, Д. Уссом и требует их немедленного освобождения, а также освобождения всех участников мирной демонстрации.

Подтверждением принципиальной позиции партии является арест ее лидера Анатолия Лебедько, а также председателя Минской городской организации ОГП Анатолия Павлова, его заместителя Олега Корбана, председателя Гродненской областной организации ОГП Юрия Истомина и других членов партии.

 

20.12.2010


Минск.”

 

 

Акцыя насупраць Дому ўраду

 

18:20 На плошчы Незалежнасьці супрацоўнікі  ў цывільным пачалі жорстка зьбіваць моладзь. Дастаецца і журналістам.

 

Моладзь выцесьнілі з Плошчы.

 

18:40 Затрыманы Славамір Адамовіч. Сярод затрыманых на Плошчы Аляксандар Макаеў і Ўладзімер Яроменак.

 

18:45 Да Плошчы падагналі аўтазакі і мікра аўтобусы. Падыходзяць новыя людзі, пераважна моладзь. Людзі ў цывільным разам з амапаўцамі ганяюцца за моладзьдзю і кідаюць у аўтазакі. Яны забіраюць моладзь з аўтобусных прыпынкаў. Аднак схопленыя пакуль ня ўсе, некалькі купак моладзі сабраліся каля Чырвонага касьцёлу.

 

18:50 Людзі па-ранейшаму не разыходзяцца з Плошчы. тут цяпер ня толькі моладзь, але і людзі сярэдняга і сталага ўзростаў. Прыкладна каля 40 чалавек разьбіліся купкамі. Яны кажуць, што прыйшлі сюлы каб пратэставаць супраць таго, што лукашэнка ня лічыць іх за людзей.

 

Сярод затрыманых — спадары Баярын і Коўтун, імёны якіх пакуль невядомыя, а таксама грамадзяне Расеі Вахмінцаў і Менахаў.

 

Затрыманых павезьлі ў міліцыю Маскоўскага раёну Менску.

 

19:10 Акцыя на Плошчы набліжаецца да завяршэньня. Людзей амаль не засталося. Супрацоўнікі праваахоўных органаў прапануюць журналістам, якіх таксама паменела, пакінуць Плошчу.

 

 

Спадар Някляеў — у сьледчым ізалятары

 

На наступны дзень пасьля выбараў Лука-ка па традыцыі правёў першую прэсавую канфэрэнцыю. Дзьве з паловай гадзіны ён адказваў на пытаньні. Натуральна, гаворка вялася ня столькі пра выбары і будучыню краіны, колькі пра крывавыя падзеі на плошчы Незалежнасьці.

 

Гэта мерапрыемства больш нагадвала ня прэсавую канфэрэнцыю, а чарговы выступ перад вялікай аўдыторыяй. Прычым, каб запоўніць вялікую канцэртную залю Палаца рэспублікі, людзей звозілі аўтобусамі з усёй Менскай вобласьці і сталіцы. Каб трапіць у будынак, давялося адстаяць вялікую чаргу, прайсьці праз мэталашукальнік. Асобна рэгістравалі Менскую вобласьць, студэнтаў — БДУ, пэдагагічнага, аграрнага ўнівэрсытэтаў. Студэнтаў пад пагрозамі непрыемнасьцяў у вучобе заганялі на першыя шэрагі, каб стварыць масавасьць.

 

Ну, а некаторыя адказы нагадвалі доўгі маналёг. Разоў пяць Лука-ка вяртаўся да аднаго са сваіх учорашніх супэрнікаў Уладзімера Някляева:

 

— Адзін з альтэрнатыўшчыкаў ужо прайшоўся па казематах турмы, і я яго выцягнуў у 2002 альбо 2001 годзе з гэтай турмы. Мала таго, што незаконна зарэгістравалі — недзе гібеў 5 гадоў па замежжах, але мы зарэгістравалі і яго. І вось вынік: да 70 гадоў дажыў і раптам захацеў стаць палітыкам…

 

Што да зьбіцьця Някляева, Лука-ка распавядаў пра гэта надзвычай эмацыйна, выкарыстоўваючы недыпляматычную лексыку: "не мужык", "далі пад вока", "адстойнік", "думаў, памёр — аказалася, жывы":

 

— Міліцыя зьбіла Някляева, ай-яй-яй, ай-яй-яй! Я знаходжу міністра аховы здароўя Жарко ўначы, кажу: "Васіль Іванавіч, я цябе пераканаўча прашу, пракантралюй, акажыце дапамогу. Ты ж разумееш, што смуроду столькі, што далей няма куды". Ён мне кажа: "Ды супакойцеся Вы, там драпіна на патыліцы і сіняк пад вокам…" Някляеў ірвецца на плошчу, бо там безь яго ўжо дзеляць уладу. Падзеі на плошчы скончыліся. Сабралі кансыліюм, яго накіроўваюць на амбуляторнае лячэньне. Тэлефануе мне міністар і кажа: "Ды мы яго са шпіталя вытурыць ня можам. Пад дзьвюма коўдрамі схаваўся. Знайшоў там адстойнічак, дзе вырашыў ціхенька адляжацца".

 

Ну, а калі карэспандэнт "Эўрарадыё" Зьміцер Лукашук, які прысутнічаў на месцы падзей, наўпрост спрабаваў пярэчыць, Лука-ка пачаў па-беларуску, а потым перайшоў на трасянку. Публіка хіхікала і радасна пляскала ў далоні.

 

— Я сачыў за падзеямі.

 

— За якімі вы сачылі падзеямі? Чаму вы не прыйшлі ў Цэнтравыбаркам і тут не сачылі за падзеямі? (рогат у залі).

 

— Скажаце, калі ласка, міністар вам даклаў, дзе на сёньняшні дзень знаходзіцца Някляеў?

 

— Канечне, а як жа. Хочаце пагаварыць зь ім? Міласьці просім. Калі ласка — у сьледчы ізалятар. (бурныя аплядысмэнты) Вы думаеце, мы яго скралі і кудысьці зьвезьлі? Не!.. — сказаў Лука-ка.

 

Ня менш зьняважліва казаў новаабраны прэзыдэнт і пра іншых экс-кандыдатаў — Саньнікава і ягоную, як выказаўся Лука-ка, "мамку", Рымашэўскага, Кастусёва. І паабяцаў апублікаваць у "Советской Белоруссии" сэнсацыйныя дакумэнты спачатку на прыкладзе Бябеніна, а потым і пра былых кандыдатаў і іх нязьдзейсьненыя пляны.

 

Іна Студзінская

 

 

Арыштавалі лейтэнанта міліцыі за ўдзел у акцыі 19 сьнежня

 

Пра гэта паведаміў праваабаронца Алег Воўчак, якому пазваніў лейтэнант міліцыі ў запасе Аляксандр Класкоўскі. Аляксандр удзельнічаў у мітынгу на плошчы Незалежнасьці на баку апызыцыі, быў да крыві зьбіты.

 

— Зараз дя мяне ломяцца, відаць, супрацоўнікі КДБ. Калі мы з жонкай Натальляй пачалі званіць, яны крыху сьцішыліся, але зноў пачалі сваю справу. Відаць, хутка ўварвуцца. Мы выклікалі міліцыю, але ня ведаю, чым гэта дапаможа, — перадаў словы Аляксандра Алег Воўчак.

 

Праз тры хівліны праваабронца ператэлефанаваў:

 

— У яго ўжо ўзламалі дзьверы і выцягваюць з кватэры. Аляксандр Класкоўскі разьвітаўся з жонкай. У горадзе ідзе зачыстка, — сказаў праваабаронца.

 

Алег Грузьдзіловіч

 
“Радыё Свабода”

  

 

Ператрус у штабе Ўладзімера Някляева

 

У Менску адбываецца ператрус у штабе Ўладзімера Някляева, паведамляе сайт кандыдата ў прэзыдэнты.

 

Паводле паведамленьня, у штаб Уладзіміра Някляева прыехалі "меркавана супрацоўнікі праваахоўных органаў". "Актывісты, якім удалося датэлефанавацца да нас, паведамляюць, што невядомыя ім людзі прыехалі з мэтай знайсьці Аляксандра Фядуту і Андрэя Дзьмітрыева (Фядута зьяўляецца даверанай асобай Някляева, Дзьмітрыеў — кіраўніком выбарчага штаба Някляева. — "БелаПАН".), Але не засьпелі іх там", — гаворыцца ў паведамленьні.

 

"Усе актывісты, якія знаходзіліся ў гэты момант у офісе, у тым ліку давераная асоба і прэс-сакратар Уладзіміра Някляева — Юлія Рымашэўская, зараз знаходзяцца ў Маскоўскім РУУС. У дадзеную хвіліну штаб Някляева пусты, у сувязі з чым узьнікаюць асьцярогі, што магчымыя розныя правакацыі і інсцэнаваныя здымкі ў сьценах штабу з мэтай паклёпу на Ўладзіміра Някляева, а таксама супрацоўнікаў яго штабу", — паведамляе сайт палітыка.

 

Тэлефоны Рымашэўскай і Дзьмітрыева не адказваюць.

 

 

Затрыманыя лідэры кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Як паведаміла "БелаПАН" праваабаронца Тацьцяна Равяка, ноччу 20 сьнежня ў офісе кампаніі былі затрыманыя віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы Ўладзімір Лабковіч, Анастасія Лойка, Сяргей Сыс, Зьміцер Салаўёў ды інш.

 

— Зараз супрацоўнікі міліцыі праводзяць ператрус без якога-небудзь тлумачэньня прычын, — дадала яна.

 

Усіх затрыманых даставілі ў Першамайскі РУУС, Алесь Бяляцкі і Валянціна Сьвяцкая прысутнічаюць пры вобыску.

 

— Місія АБСЭ і яе кіраўнік пастаўлены ў вядомасьць аб інцыдэнце. Яны маюць намер адправіць сваіх прадстаўнікоў у УУС, дзе знаходзяцца затрыманыя праваабаронцы, — сказала Равяка.

 

 

МЗС Польшчы асудзіла зьбіцьцё і затрыманьне дэманстрантаў

 

Міністэрства замежных справаў Польшчы выступіла з заявай, у якой асудзіла "масавае зьбіцьцё і затрыманьне маніфэстантаў на вуліцах Менску".

 

"Жорсткасьць сілаў правапарадку недапушчальная, — адзначаецца ў заяве. — Асаблівую заклапочанасьць выклікаюць выпадкі, якія тычацца зьбіцьцё і затрыманьні апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава, а таксама Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Рыгора Кастусёва".

 

"Мы заклікаем да спыненьня гвалту, неадкладнага вызваленьня затрыманых і тлумачэньня зьбіцьця маніфэстантаў, палітыкаў і журналістаў, у тым ліку замежных", — гаворыцца ў дакумэнце.

 

Аб ходзе і выніках прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі МЗС выкажацца пасьля таго, як сваю ацэнку дасьць місія АБСЭ, якая "адсочвае сытуацыю на месцы".

 

“БелаПАН”

 

 

Заява Раманчука — гэта здрада

 

Былы кандыдат на прэзідэнты Яраслаў Раманчук заклікае да дакладнага расследавання падзеяў 19 снежня на плошчы Незалежнасці. Паводле ягоных словаў, у гэтым зацікаўлены як Еўразвяз, так і Расія.

 

На думку сябра рады Руху “За Свабоду” — Алеся Зарэмбюка, такія словы — гэта проста здрада.

— На маю думку гэта здрада, таму што па тых шматлікіх відэа, якія былі даступныя ў інтэрнэце адразу пасля мірнай акцыі, было бачна, што Віталь Рымашэўскі спрабаваў спыніць правакатараў, які былі вокны і дзверы Дому ураду. Ён спрабаваў іх адпіхнуць і казаў, што мы адзін народ і давайце паважаныя сябры не будзем парушаць заканадаўства.

 

Заява Раманчука знайшла першыя водгукі сярод сябраў АГП:

 

“Калі Раманчук заявіў гэта каб уратаваць партыю, дык мне не патрэбная партыя такім коштам. Я афіцыйна заяўляю пра свой выхад з АГП. Шаноўныя аднапартыйцы, не трымайце на мяне крыўды, але ёсць рэчы важнейшыя за “чырвонага коніка”, — паведаміў на Фэйсбуку Віталь Сівіцкі.

 

 

Наталлю Радзіну вывезлі ў невядомым кірунку

 

А 4:40 20 снежня дзверы офіса сайта charter97.org ўзламалі спецназаўцы.

 

Журналісты паспелі паведаміць аб нападзе, пасля чаго сувязь была перапыненая.

 

У Беларускай асацыяцыі журналістаў дагэтуль ня ведаюць, дзе знаходзіцца журналістка і валанцёры, якія ў гэтыя хвіліны таксама былі ў памяшканні. Паведаміла Яніна Мельнікава.

 

— Сувязі з Наталляй і тымі людзьмі, якія там былі у нас няма. Мы нават не ведаем імёнаў людзей, якія там былі, бо там працавалі валанцёры і мы не ведаем, хто гэта канкрэтна акрамя самой Наталлі. У нас няма інфармацыі дзе яна знаходзіцца, але з таго, што мы ведаем на досведзе прыходаў КДБ, людзей вывозілі на Камсамольскую у “амерыканку”, таму мы думаем, што яна можа быць там, але дакладна мы гэтага не ведаем.

 

Апошняе паведамленне ад Наталлі Радзінай было такое: “Мы ў КДБ ўсе”.

 

Улад Грынеўскі

 

 

Расійскае пасольства адрэагавала на затрыманні журналістаў

 

"Пасольства РФ у Беларусі разумее ўсю складанасць сітуацыі, што склалася вечарам 19 снежня ў Менску, і ў той жа час сыходзіць з таго, што дзеянні беларускага АМАПу ў адносінах да расійскіх журналістаў, якія мелі афіцыйную акрэдытацыю, не заўжды былі апраўданы", — цытуе словы дыпламата РИА "Новости".

 

Расійскі дыпламат упэўнены, што журналістаў можна было лёгка вызначыць па бэйджах і наяўнасці фота- і відэфтэхнікі.

 

Затрыманыя расійскія журналісты: Ірына Халіп ("Новая газета"), Аляксандра Астаф’ева (газета "Мой район").

 

Пацярпелі: Антон Харчанка (тэлеканал "Russia Today"), Віктар Філяеў (тэлеканал "Russia Today"), Дзмітрый Тархаў (тэлеканал "REN-TV"), Ілья Амельчанка (тэлеканал "REN-TV"), Вольга Аленава, ("Коммерсантъ").

 

 

Зь офіса БХД зьнесьлі нават сталы

 

Зь офіса Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі супрацоўнікі міліцыі забралі ня толькі аргтэхніку, але і сталы зь крэсламі.

 

Каб вывезьці мэблю, міліцыянты вярнулі зь Ленінскага РУУС Вадзіма Александровіча, якога перад гэтым забіралі зь офіса. Выклікалі і гаспадыню кватэры, у якім размяшчаліся хрысціянскія дэмакраты. Александровіч цяпер зноў знаходзіцца ў пастарунку.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

Агучаныя першыя прысуды

 

Як кажуць затрыманыя, іх усю ноч трымалі ў халодным аўтазаку, не даючы нават піць.

 

Прысуды затрыманым 19 сьнежня:

 

Сухавецкі Аляксандр — 10 сутак
Сідарэвіч — 30 базавых велічыняў
Удодаў Аляксандр — 15 сутак
Слядзеўская Кацярына — 10 сутак (працэс заняў 5 хвілінаў)
Мельнічэнка — 10 сутак
Дашкевіч Віктар — 30 базавых
Міронаў Яўген — 15 сутак
Чэмесава Аляксандра — 10 сутак
Шкут Аляксандр — 10 сутак
Бурмістраў (грамадзянін Расіі) — 15 сутак
Яўген Здановіч — 10 сутак
Алеся Ясімоўская — 5 базавых
Сапранецкая Дар'я — 10 сутак
Кузьмін Арцём — 10 сутак
Агрэйцовіч Аляксандр — 10 сутак
Родченкаў Сяргей, — 12 сутак (хутчэй за ўсё павезлі ў Жодзіна)

Таксама прысуды вынесеныя наступным людзям (прысуды пакуль не вядомыя) альбо якраз адбываюцца суды:

Каратаеў В.
Корзун М.
Шаўчэнка С.
Лапцеў І.
Трацьяк Я.
Мацуга І.
Мурашкевіч В.
Клачкоў С.
Хадановіч Сяргей
Мецялькоў М.
Бычкоўскі М.
Васасюк А.
Яшчук Е.
Ляцкі Ю.
Яўстрацьеў А.
Багінская Алтанна
Бублікова Таццяяна (судзяць)
Даніловіч В.
Шчэрбаў Р.
Астаненка М.
Прохараў В.
Каваленка П.
Трацьякоў В.
Благой С.
Крыловіч Ю.
Давыдаў П.
Пачобут Анджэй (адмовілі ў просьбе даць адваката)
Цыцын А.
Сачыловіч Д.
Макарэвіч А.
Собаль А.
Лугаўскі С.
Чуфістаў К.
Гурыновіч І.
Матрунчик Ю.
Кароткі С.
Сечка І.
Грышэль М.
Жалезкін В.
Пінчук Р.
Сачыўка С.
Канстанціновіч К.
Макейчык Д.
Сухачэўскі П.
Паўлаў П.
Вярбіцкі В.
Неўдах М.
Балук Е.
Астапенка А.
Краўцоў Д.
Лыскавец П.
Ласеня Г.

 

 

З КДБ знік затрыманы Аляксандр Фядута?

 

Жонцы актывіста кампаніі “Гавары праўду” Аляксандра Фядуты паведамілі, што яе мужа ў КДБ няма. Пра гэта “Еўрарадыё” распавяла сама спадарыня Марына:

 

— Была ў КДБ. Мне раніцай патэлефанавалі ў 6:17 і сказалі, што магу прынесці яму лекі на Камсамольскую, 30. Я там была, але мне сказалі, што ў нас такі не лічыцца і не будзе яго. Я пайшла ў бюро прапускоў, зараз пішу заяву на імя старшыні КДБ. Як так — чалавека забралі, з бэджыкам таварыш быў, а яны кажуць, што яго няма… Дзе ён дзеўся тады?

 

Нагадаем, 20 снежня а пятай гадзіне раніцы людзі ў цывільным прыйшлі да дому Фядуты і “запрасілі” яго на гутарку ў КДБ. Пасля гэтага яны паведамілі, што затрымалі Фядуту на трое сутак.

 

 

Еўрадэпутат Пратасевіч за змену палітыкі ў дачыненні да Беларусі

 

— Сум і дэпрэсія, — так еўрадэпутат Грамадзянскай Платформы Яцэк Пратасевіч падсумаваў падзеі ў Беларусі.

 

Палітык, які ўзначальвае каманду Еўрапейскага парламента па адносінах з Беларуссю, не мае ніякіх сумневаў, што Еўрапейскі саюз павінен змяніць падыход да свайго ўсходняга суседа. Адліга ў адносінах не дала шмат.

 

— Без сумневаў, палітыка ЕС у дачыненні да Беларусі за апошнія месяцы, не можа працягвацца. Тое, што адбылося ў нядзелю ўвечары, не можа застацца без рэакцыі, — заявіў Пратасевіч у інтэрв'ю TOK FM.

 

Аналагічнае меркаванне ў пасла Паўла Панціліуша.

 

— Відавочна, што гэтая спроба ўціхамірвання мядзведзя правалілася, — сказаў ён у каментары Радыё TOKFM.

 

Як раней абвясціў Яцэк Пратасевіч, падзеямі будучых студзеньскіх паседжанняў у Беларусі зоймецца Еўрапейскі парламент.

 

— У нас ёсць час, каб спакойна прааналізаваць сітуацыю, прыслухацца да голасу апазіцыі і экспертаў. У мяне ёсць час, каб вызначыцца з агульнай пазіцыяй сярод міністраў і еўрадэпутатаў, — сказаў палітык "Грамадзянскай платформы".

 

 

МЗС Літвы асудзіў брутальныя дзеянні беларускіх сілавікоў

 

Літва выказвае заклапочанасць з нагоды ўжывання сілы супраць дэманстрантаў 19 снежня.

 

Пра гэта гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Літвы.

 

"Асаблівую заклапочанасць выклікаюць дзеянні беларускіх сілавых структур у адносінах да апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты, прадстаўнікоў незалежных СМІ, актывістаў апазіцыі, іх арышты, ператрусы ў іх дамах і на працоўных месцах прадстаўнікоў дэмакратычнай апазіцыі", — адзначаецца ў заяве.

 

МЗС Літвы заклікае адпусціць затрыманых і як мага хутчэй расследаваць усе інцыдэнты.

 

 

У Гомелі судзілі давераных асоб кандыдатаў у прэзідэнты

 

20 снежня ў Гомелі былі асуджаныя затрыманыя ўчора давераныя асобы экс-кандыдатаў у прэзідэнты Някляева, Статкевіча і Рымашэўскага.

 

Суд Савецкага раёна Гомеля прызнаў давераную асобу экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча Юрыя Захаранку вінаватым у дробным хуліганстве. Прысуд — 12 сутак зняволення.

 

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля разглядаў дзве аналагічныя справы пра "дробнае хуліганства". Валерый Сляпухін, давераная асоба экс-кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева, атрымаў 12 сутак арышту. Юрый Клімовіч, давераная асоба Віталя Рымашэўскага — 15 сутак.

 

 

АБСЕ чакае тлумачэнняў ад улад Беларусі

 

Прадстаўнікі АБСЕ абмяркоўваюць з беларускімі ўладамі тэму затрымання лідараў апазіцыі.

 

Кіраўнік місіі доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Герт Хінрых Арэнс паведаміў на прэс-канферэнцыі, што сёння абмеркаваў з кіраўніком МЗС Сяргеем Мартынавым тэму затрымання былых кандыдатаў у прэзідэнты.

 

Арэнс адзначыў, што гэтая сустрэча адбылася з удзелам кіраўніка офіса АБСЕ ў Менску Бенэдыкта Халера, таму "офіс працягвае займацца гэтым пытаннем".

 

Кіраўнік місіі кароткатэрміновых назіральнікаў АБСЕ Тоні Лойд паведаміў, што АБСЕ запытала ў беларускіх улад інфармацыю пра месцазнаходжанне і ўмовы ўтрымання затрыманых 19 снежня семярых былых кандыдатаў у прэзідэнты.

 

— Мы таксама чакаем ад уладаў тлумачэнняў з нагоды ўчорашняга, — сказаў Лойд.

 

 

Лука-ка асудзіў "вандалаў і пагромшчыкаў"

 

Прэзідэнт Лука-ка сёння на прэс-канферэнцыі даў ацэнку падзеям, што адбыліся ўчора.

 

— Тое, што паспрабавалі зрабіць учора ў Менску, — не дэмакратыя. Гэта бандытызм. Вандалы і пагромшчыкі згубілі чалавечае аблічча. Проста азвярэлі. [Тут я цалкам згоды з нашым дыктатарам! Але, нажаль, ён змаўчаў, што менавіта па ягоным загадзе дзейнічалі тыя "бандыты" і "вандалы", а пацярпелі з таго звычайныя неабыякавыя грамадзяне. — "J.K."]

 

 

Ус і Кастусёў — на волі

 

Пасля допытаў  у КДБ адпусцілі экс-кандыдатаў у прэзідэнты Дзмітрыя Уса і Рыгора Кастусёва.

І Ус, і Кастусёў былі затрыманыя ўначы 20 снежня пасля сілавога разгону апазіцыйнай акцыі пратэсту ў Менску. Абодва былі дастаўленыя для размовы ў КДБ.

 

Пасля Ус перадаў у СМІ заяву, у якой асудзіў спробу сілавога захопу будынку ўрада. У цяперашні момант ён знаходзіцца дома.

 

Вызвалены каля 15:00 Кастусёў адправіўся на прэс-канферэнцыю, што адбываецца ў офісе Партыі БНФ.

 

 

Партыя БНФ ускладае адказнасць за разгон акцыі на ўлады

 

Вечарам 20 снежня кандыдат у прэзідэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў адказаў на пытанні журналістаў. Па словах кандыдата ў прэзідэнты ад партыі БНФ, журналісты БТ задавалі яму правакацыйныя пытанні.

 

— Але я не назваў ніводнага прозвішча, я не даў ацэнку ніводнаму кандыдату на пасаду прэзідэнта. Я лічу іх пацярпеўшымі, — сказаў Кастусёў.

 

Пра падзеі 19 снежня Кастусёў заявіў — цалкам верагодна, што правакацыі былі справай рук спецслужбаў:

 

— Выбарчы штаб партыі БНФ рашуча асуджае масавыя фальсіфікацыі выбараў з боку беларускіх ўладаў, а таксама правакацыі на плошчы і брутальны разгон мірных удзельнікаў акцыі пратэсту ў Менску. Мы лічым, што вынікі выбараў, якія забяспечылі такімі гвалтоўнымі дзеяннямі, не могуць быць прызнаныя свабоднымі і справядлівымі ні беларускім грамадствам, ні міжнароднай супольнасцю.

 

— Партыя БНФ ускладае адказнасць на ўлады, — дадаў Кастусёў.

 

 

Падчас акцыі пратэсту ў Менску быў затрыманы 631 чалавек

 

Пра гэта, адказваючы на пытанне карэспандэнта Еўрарадыё, заявіў Лука-ка. Па яго словах, большасць затрыманых — падлеткі.

 

 

Нямецкі ўрад асуджае "паліцэйскае свальства"

 

Упаўнаважаны па пытаннях палітыкі ў галіне правоў чалавека нямецкага ўрада Маркус Ленінг "да глыбіні душы абураецца" падзеямі ў Менску.

 

Ленінг заклікаў сёння беларускія ўлады неадкладна адпусціць усіх затрыманых і пачаць расследаванне ў адносінах да адказных за гвалт, перадае РІА "Новости".

 

— Тое, што прэзідэнт Лукашэнка дазваляе збіваць грамадзянаў і кандыдатаў ад апазіцыі і замінае журналістам асвятляць выбары, накіроўваючы на іх паліцэйскае самавольства, робіць яшчэ больш відавочным аўтарытарнае мысленне рэжыму ў Менску, — адзначыў упаўнаважаны.

 

 

Белы дом заяўляе пра нелігітымнасць вынікаў выбараў

 

Афіцыйны прадстаўнік Белага дому Роберт Гібс выступіў з афіцыйнай заявай з нагоды ўчорашніх падзеяў у Менску, а таксама вынікаў выбараў.


“ЗША катэгарычна асуджаюць дзеянні ўраду Беларусі, якія скіраваныя на падрыў дэмакратычнага працэсу, а таксама непрапарцыйнае выкарыстанне сілы супраць палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў”, — гаворыцца ў заяве.

 

Гібс заклікаў неадкладна вызваліць усіх кандыдатаў на прэзідэнта і сотні пратэстоўцаў, затрыманых 19 і 20 снежня.

 

Белы дом таксама заяўляе, што не прызнае легітымнасць вынікаў мінулых выбараў, абнародаваных беларускім ЦВК.

 

Раней з аналагічнай заявай выступіў дзярждэпартамент ЗША, паведамляе РИА "Новости".

 

 

На офісе Міхалевіча праходзіць ператрус

 

Ператрус адбываецца ў гэтыя хвіліны ў офісе экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча на вуліцы Карла Маркса, 33-26 у Менску. На офісе працуе МНС і міліцыя...

 

“Еўрарадыё”

 

 

Лука-ка на ты пра канкурэнтаў, бэсціў кожнага, брудна згадваў жанок

 

Лука-ка ў часе прэс-канферэнцыі ў панядзелак у Менску зноў спрабаваў саштурхнуць ілбамі сваіх канкурэнтаў. Хоць большасць з іх збітая і сядзіць за кратамі, ён усё адно не прамінуў нагоды патаптацца па іх, пераходзіў на асобы.

 

— На плошчы яны павінны былі прыняць рашэнне па лідэру — хто будзе замест Мілінкевіча. Месца вакантна. Усе працавалі на гэта, каб стаць лідэрам апазіцыі, і на Плошчы трэба было абвясціць, — сказаў Лука-ка.

 

— Ён [Някляеў] адкрыта сказаў — мэта яго раскруціцца ў прэзідэнцкай кампаніі як кандыдату і з гэтага трампліна выйсці на парламенцкія выбары. Ну, трэба ж старасць забяспечыць, — дасціпнічаў Лука-ка.

 

Аднак, заявіў ён, у гэтай жа ролі бачыла Андрэя Саньнікава яго жонка.

 

— Але аб гэтым даведаўся Саннікаў. Калі яшчэ Саннікаў даведаўся — гэта паўбяды. Але даведалася "мамка" [жонка Саннікава Ірына Халіп] і кажа: "Ты будзеш лідарам!" Ёй, бач, першай лэдзі захацелася быць, таму яна стала штурхаць Саннікава да таго, каб ён на Плошчы заявіў, — заявіў Лука-ка так, нібы ён асбаіста праслухоўваў прыватныя размовы Саннікава й Халіп.

 

Лукашэнка паспрабаваў ізноў сутыкнуць розныя крылы апазіцыі: "Рымашэўскі прыйшоў у шал", — працягваў ён: "Я гэтым казлам прарасейскім не дам захапіць уладу", і пачаў каля вакзала збіраць сваіх людзей. Ён там сабраў тры калоны [напраўдзе — адна], і яны пайшлі сюды. І ў іх ужо намеціўся раздрай... пачалая бойка каля Палаца прафсаюзаў [журналістам нічога такога не вядома], — расказваў Лука-ка.

 

— Мы проста чакалі заканчэння гэтага перадвыбарнага вэрхалу, каб нас не папракнулі ў тым, што мы спрабуем апусціць альтэрнатыўных кандыдатаў, — сказаў Лука-ка. — А яны што, сумленныя чыстыя людзі? І мы аб гэтым скажам.

 

Далей ён у чарговы раз звязаў смерць журналіста Алега Бябеніна, аднаго з кіраўнікоў выбарчага штаба Андрэя Саннікава, з фінансавым пытаннем. "Чаму бацькі Бябенін маўчаць? Чаму адзін з дзеячаў, якому ён вёз 200 тысяч долараў, маўчыць ў анучку? І ці няма прычын у тым, што ён так азвярэла са сваёй мамка накідваецца на дзейную ўладу?" — абвінавачваў Лука-ка.

 

Ані Саннікаў, ані Рымашэўскі, ані Някляеў не могуць адказаць Лука-ку. Яны сядзяць у невядома якой турме, і нават стан іх здароўя невядомы.

 

Мікола Бугай

 

 

Правакацыя каля Дома ўрада была зрэжысіраваная

 

Міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс заявіў, што Літва ўхваляе ацэнку міжнародных назіральнікаў, якія сказалі, што прэзідэнцкія выбары ў Беларусі былі недэмакратычнымі.

 

Ён заявіў, што з наяўнай інфармацыі вынікае: правакацыя каля Дома ўрада была "зрэжысіравана", каб атрымаць падставу для разгону і звінаваціў улады ў рэпрэсіях супраць мірных дэманстрантаў.

 

Цікава, што лукашэнкаўскае агенцтва "Інтэрфакс" спачатку паставіла інфармацыю пра гэтую рэзкую заяву Ажубаліса, але пасля яна знікла з інфармацыйнай стужкі.

 

Мікола Бугай

 

 

Мы рэфармуем інтэрнэт пасля выбараў

 

Беларускія ўлады пасля выбараў плануюць рэфармаваць інтэрнэт. Пра гэта заявіў Лука-ка 20 снежня на прэс-канферэнцыі ў Менску.

 

— Мы рэфармуем інтэрнэт, прывядзем яго ў адпаведнасць з заходнімі ўзорамі. Мы гэтага не зрабілі да выбараў. Гэта была мая пазыцыя:

 

не чапайце, кажу, скажуць, што мы кагосьці там заціскаем, — растлумачыў Лука-ка.

 

Пры гэтым ён папярэдзіў, што журналістам, у тым ліку інтэрнэт-выданняў, пасля выбараў прыйдзецца адказваць за свае словы.

 

— Хопіць здзекавацца над уладай і над народам.

 

За кожнае напісанае слова вы будзеце несці поўную адказнасць.


Убачылі міністра, які пракраўся, раўняйце катком, але вы павінны гэта даказаць, — папярэдзіў Лука-ка журналістаў.

 

— За ўсе ўкіды вы будзеце адказваць.

 

Нават калі вашыя рэдакцыі размешчаны далёка за мяжой, мы будзем прад’яўляць прэтэнзіі тым дзяржавам, дзе размешчаны гэтыя рэдакцыі, — заявіў ён.

 

На яго думку, журналісты павінны быць адказныя за тыя словы, якія яны "ўкідаюць у народ".

 

Дзмітрый Заяц

 

 

Пасол Літвы абараняў дзяўчат на Плошчы ад збіцця

 

Старшыня Камітэта па міжнародных адносінах Сойма Літвы Эмануэліс Зінгерыс сёння, 20 снежня, выказаў "глыбокае шкадаванне" ў сувязі з разгонам дэманстрантаў у Менску 19 снежня, а таксама з затрыманнем і збіваннем апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты. На яго думку, разгон і збіццё дэманстрантаў "у прынцыпе перакрэслівае заявы ўладаў Беларусі аб збліжэнні з Еўрасаюзам", а таксама дазваляе ўсумніцца ў дэклараваным уладамі руху па шляху стварэння дэмакратычнага грамадства і імкнення выконваць правы чалавека і прынцыпы свабоды.

 

Зінгерыс заклікаў афіцыйны Менск неадкладна адпусціць усіх затрыманых і звярнуўся ў Камітэт па міжнародных адносінах Еўрапарламента правесці расследаванне выбараў у Беларусі і беспарадкаў пасля іх.

 

Як паведамляе літоўскае агенцтва BNS, літоўскія парламентарыі, якія назіралі за ходам прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамілі, што калі АМАП разганяў дэманстрацыю апазіцыі, ім самім не ўдалося пазбегнуць міліцэйскіх дубінак.

 

— Мы вырашылі паглядзець, што адбываецца на мітынгу апазіцыі, не паспелі мы выйсці з гасцініцы, адразу трапілі ў атачэнне сіл АМАПу. Яны не лічыліся ні з кім, будзь то жанчына ці дзіця, або чалавек пажылога ўзросту, усіх расштурхалі шчытамі, білі гумовымі дубінкамі, — заявіў на прэс-канферэнцыі адзін з назіральнікаў за ходам выбараў, дэпутат Андрус Шаджус.

 

Ён таксама сказаў, што назіральнікі не былі жорстка збітыя амапаўцамі толькі таму, што іх ахоўвалі звычайныя міліцыянты.

 

— Я ўбачыў нашага пасла Эдмінаса Багдонаса, які кінуўся на абарону трох дзяўчат. Іх сапраўды білі гумовымі дубінкамі, аднак пасла адціснулі спецсілы. Пасол крычаў, што гэта дыпламаты, дэпутаты, але ніхто на гэта не звяртаў увагі, не глядзеў на пасведчанні міжнароднага назіральніка. Магчыма, адзінае, што нас выратавала ад гэтага жорсткага збіцця, гэта тое, што простыя міліцыянты не далі амапаўцам нас біць, — распавёў парламентар.

 

— У гэтай жа гасцініцы знаходзілася і экс-прэм’ерка Літвы Казіміра Прунскене, якая ў эфіры Беларускага тэлебачання заявіла, што выбары былі добра арганізаваны, — піша BNS.

 

— Калі нас білі, а білі не толькі студэнтак, але і нас, у гэты час да гасцініцы пад’ехаў "Мэрсэдэс", з яго экс-прэм’ер Казіміра Прунскене. Эдмінас Багдонас стаў крычаць: "Прэм’ер, глядзіце, ваша дэмакратыя!" — а яна, нават не паварочваючыся, убегла ў гасцініцу, а да гэтага ўвесь дзень сядзела на тэлебачанні і распавядала, якая дэмакратычная краіна Беларусь, — сказаў на заканчэнне Шаджус.

 

Нагадаем, раней з асуджэннем разгону дэманстрантаў у Менску ў Літве выступіў МЗС, а некаторыя палітыкі звярнуліся да Еўрасаюза з заклікам аднавіць санкцыі супраць афіцыйных беларускіх уладаў.

 

Мікола Бугай

 

 

Лука-ка прызнаў, што сам даў загад на Някляева

 

Прыхільнікі кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева справакавалі сутыкненне з міліцыяй, заявіў Лука-ка на прэс-канферэнцыі ў Менску 20 снежня.

 

Паводле яго слоў, 19 снежня, а 19:00 міністр унутраных спраў праінфармаваў яго пра некалькі падазроных аўтамабіляў на вуліцы Няміга. Для разгляду быў выкліканы нарад міліцыі.

 

— Правяраць шматлікія транспартныя сродкі, — заявіў Лука-ка.

 

Ён падкрэсліў, што "альтэрнатыўны кандыдат (Някляеў) ведаў, што Беларусь цэлы тыдзень, як толькі пачалося датэрміновае галасаванне, знаходзіцца ў рэжыме павышанай бяспекі".

 

Разам з тым, заявіў Лука-ка, Някляеў разам з 60 сваімі прыхільнікамі паспрабавалі перашкодзіць дагляду аўтамабіляў.

 

— Ад гэтых машын міліцыю адштурхоўвалі, нарад быў змяты. Пачалася бойка, — падкрэсліў Лука-ка.

 

Пасля інцыдэнту ў яго была жорсткая гутарка з міністрам унутраных спраў:

 

— Я казаў яму, навошта табе было звязвацца. А ён сцвярджаў, што міліцыя тут ні пры чым.

 

Пры гэтым ён працытаваў заяву кіраўніка штаба Някляева Андрэя Дзмітрыева, які, па словах Лука-кі, пацвердзіў, што "міліцыя была тут ні пры чым".


— Калі б не міліцыя, дайшло б да панажоўшчыны. <...> І дзякуй начальніку штаба, што сказаў праўду, — дадаў Лука-ка.

 

Лука-ка заявіў, што пазней, калі міліцыі ўдалося атрымаць доступ да аўтамабіляў і правесці іх дагляд, "я распарадзіўся, каб гэта ўсё было паказана на тэлеканалах, каб паказалі народу, чаму так пільна альтэрнатыўны кандыдат з 60 людзьмі абараняў аўтамабілі.

 

Таксама, паводле слоў Лука-кі, ён звязаўся з міністрам аховы здароўя, каб пацярпеламу ў сутычцы з міліцыяй Някляеву аказалі неабходную медыцынскую дапамогу.

 

— А то будзе смуроду столькі, што далей няма куды, — адзначыў Лука-ка.

 

Паводле слоў прэзідэнта, са слоў міністра яму стала вядома, што ў Някляева драпіна на патыліцы і сіняк пад вокам, ніякай пагрозы здароўю няма.

 

— Але ўсё роўна я папрасіў: збярыце людзей, паглядзіце, каб усё было нармальна, — заявіў Лука-ка.

 

Ён адзначыў, што Някляеў, праз некаторы час пасля таго, як трапіў у лякарню, распачаў спробу пакінуць лячэбную ўстанову.

 

— Ён атрымаў інфармацыю, што на плошчы ўсе ўжо без яго ўладу падзялілі, — сказаў Лука-ка.

 

Пазней, па словах прэзідэнта, яму патэлефанаваў міністр аховы здароўя, паведаміўшы, што Някляеву была аказана неабходная медыцынская дапамога, аднак той не збіраецца пакідаць шпіталь.

 

Паводле слоў Лука-кі, Някляеў такім чынам хацеў ціхенька адляжацца.

 

— Рымашэўскі таксама ў шпіталі хаваўся. Казаў, што па галаве далі. Але ты ж мужык. Чаго прыбег, плакацца. Ну далі па галаве.

 

Дзеянні апазіцыі Лука-ка назваў ганьбай.

 

— І яны яшчэ хацелі быць прэзідэнтамі. Табе па пысе далі, а ты крычыш на ўвесь свет. Ты ж павінен трываць.

 

Табе заўтра 70 гадоў, а ты яшчэ не навучыўся сваімі мазгамі варушыць, — заявіў ён.

 

Лука-ка адзначыў, што Някляева і Рымашэўскага ўжо забралі з бальніцы для гутаркі са следчым.

 

 

У краіне больш не будзе бесталковай дэмакратыі

 

— Усё, больш у краіне безглуздай, бесталковай дэмакратыі не будзе, — заявіў Лука-ка ў панядзелак на прэс-канферэнцыі ў Менску.

 

Ён паабяцаў узмацненне аўтарытарызму.

 

Мікола Бугай

 

“Наша Ніва”

 

 

21 сьнежня 2010 г.

 

Партыі, якія правакавалі беспарадкі, могуць быць ліквідаваныя

 

Пра гэта заявіў міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, паведамляе "РИА Новости".

 

Мін'юст Беларусі не выключае забароны партый, якія правакавалі беспарадкі ў Менску 19 сьнежня.

 

— Калі партыя ці грамадзкае аб'яднаньне прымалі рашэньне аб удзеле ў масавых беспарадках, то мы будзем ставіць пытаньне аб іх ліквідацыі, — сказаў міністар юстыцыі. — Мы будзем разьбірацца з улікам інфармацыі праваахоўных органаў".

 

Некаторыя кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі, якія ўдзельнічалі ў масавых акцыях пратэсту пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, вылучаліся партыямі.

 

 

17 затрыманым пасьля выбараў пагражае да 15 гадоў турмы

 

На сёньня праваабаронцамі адсьледжваюцца крымінальныя справы, узбуджаныя перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Па справе аб масавых беспарадках на сёньняшні дзень вядома, што падазраванымі зьяўляюцца 17 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвэнтыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”.

 

Паводле “Вясны”, падазраюцца па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі":

 

01. Някляеў Уладзімер — кандыдат у прэзыдэнты
02. Саньнікаў Андрэй — кандыдат у прэзыдэнты
03. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзыдэнты
04. Атрошчанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штабу А. Саньнікава
05. Міхалевіч Аляксей — кандыдат у прэзыдэнты
06. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзыдэнты
07. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
08. Бандарэнка Зьміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь"
09. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саньнікава
10. Радзіна Натальля — журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайту charter97.org
11. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія — намесьнік старшыні "Маладога Фронту"
13. Дзьмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штабу У. Някляева
14. Фядута Аляксандр — палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
15. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзыдэнты
16. Класкоўскі Аляксандар — былы супрацоўнік міліцыі
17. Кобец Уладзімер — кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саньнікава

 

Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

 

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэннем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

 

2. Удзел у масавых беспарадках, які палягаў у непасрэдным зьдзяйсьненьні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкулу, — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.

 

Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"

 

1. Дашкевіч Зьміцер - старшыня "Маладога Фронту"
2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фронту"
3. Лазар Дзяніс - актывіст "Маладога Фронту"

(Затрыманыя прэвэнтыўна, 18 сьнежня)

 

Артыкул 339 "Хуліганства"

 

1. Наўмысныя дзеяньні, якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадзтва, што суправаджаюцца ўжываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня альбо зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці альбо якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства) — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

 

2. Хуліганства, зьдзейсьненае паўторна, альбо групай асоб, альбо зьвязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеяньні, альбо спалучанае з прычыненьнем меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня (злоснае хуліганства) — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

 

3. Дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкулу, зьдзейсьненыя з ужываньнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі для прычыненьня цялесных пашкоджаньняў, ужываньнем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў альбо зьдзейсьненыя з пагрозай іх ужываньня, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) — караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Супрацоўнікаў “Белсату” асудзілі

 

Таццяна Бублікава і Цімафей Каспяровіч — незалежныя журналісты, якія супрацоўнічаюць з тэлеканалам “Белсат” былі затрыманыя АМАПам ў нядзелю падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на плошчы Незалежнасці.

 

Таццяну Бублікаву асудзілі на 10 дзён арышту. Цімафея Каспяровіча асудзілі на 12 дзён. Каля 1 гадзіны ўначы 21 снежня Цімафей даслаў смс: “Зноў на Акрэсціна — у машыне сядзім. Ім падобна няма куды нас везці. Ежы і вады не давалі ад пачатку”. Ужо дзесяць гадзін пасля суду іх возяць у аўтазаку шукаючы вольнага месца ў турмах. Зараз з Жодзіна зноў прывезлі ў Менск.

Асобна затрымалі кіраўніка моўнай службы “Белсату” Змітра Саўку, які ўдзельнічаў у акцыі пратэсту. Змітра Саўку асудзілі на 15 дзён арышту.

 

Міліцыя пабіла аператара Алеся Барадзенку, які быў сведкам нападу на кандытата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева. Журналісту знішчылі тэлекамеру.

 

Іншай журналістцы “Белсату” патэлефанавалі з пагрозамі. Незнаёмы мужчына сказаў “Яшчэ заплаціш горкімі слязьмі, сука” і кінуў слухаўку.

 

Пераапранутыя ў цывільную вопратку супрацоўнікі спецслужбаў прабавалі затрымаць іншага супрацоўніка “Белсату” — Івана Шульгу. Журналіст не ўпусціў іх у кватэру. Журналіста затрымлівалі ў лютым 2010 г. і тады асудзілі на 10 дзён арышту.

 

 

Лука-ка фактычна пацьвердзіў сваё дачыненьне
да зьнікненьняў і забойстваў сваіх апанэнтаў

 

Пра гэта Лука-ка заявіў на прэсавай канферэнцыі ў Менску 20 снежня.

 

— Няўжо дзейны прэзідэнт не павінен ведаць, дзе знаходзіцца экс-кандыдат у прэзідэнты? Міласці просім, хочаце паразмаўляць з ім — у следчы ізалятар. Вы думаеце, што мы яго выкралі і некуды павезлі? Не, такіх падарункаў не будзе больш, — сказаў Лука-ка.

 

“Belsat”

 

 

22 сьнежня 2010 г.

 

 

Ніякай выбухоўкі я ня бачыў

 

Дырэктар інфармацыйных праграм расейскага “Першага каналу” Антон Вярніцкі распавёў у інтэрвію “Народнай волі” пра абставіны зьбіцьця Ўладзімера Някляева.

 

Прапануем вам пераклад публікацыі.

 

Антон Вярніцкі быў сьведкам таго, што адбывалася на вуліцы Калектарнай ў Менску ўвечары 19 сьнежня, калі быў зьбіты кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Ён сьцьвярджае, што людзі ў чорным перагрузілі зь мікрааўтобуса, які ішоў у калёне паплечнікаў Някляева, два генэратары. Таксама людзі ў чорным кідалі шумавыя гранаты.

 

Усё гэта адбывалася на вачах журналіста. Яго, а таксама апэратара “Першага каналу” Расеі людзі ў чорным не трымалі тварам у сьнег толькі таму, што прынялі за журналістаў беларускага тэлебачаньня.

 

Тое, што Антон Вярніцкі распавёў "Народнай Волі", разыходзіцца з тым, што агучыў Лука-ка на прэсавай канфэрэнцыі 20 сьнежня. Нагадаем, Лука-ка, адказваючы на пытаньне журналіста "Нашай Нівы", заявіў: "У 7 гадзін, як мне далажыў міністар, паступае інфармацыя, што на вуліцы Няміга мы падазраем, што там ёсьць тое, чаго не павінна быць. І калі прыйшлі на надгляд гэтых аўтамабіляў, гэты нарад быў зьмяты — там было прыкладна 64 чалавека — і пачалася бойка. І сёньня кіраўнік штаба Някляева прызнаўся, што там адбылося. У канцы ён сказаў: "Міліцыя тут ні пры чым, нарад выклікаў падмацаваньне, калі пачалася бойка, калі б, кажа, не міліцыя, дайшло б справу да панажоўшчыны". І калі зьявіўся нарад-падмацаваньне — зазірнулі ў гэтыя аўтамабілі. Вы ня бачылі, што там было? Я, напэўна, не ўзяў фатаграфіі, я папрашу сваіх памочнікаў, а вы падыдзіце, я вам пакажу. І папрашу тэлебачаньне прадэманстраваць, што было ў гэтых аўтамабілях".

 

А вось аповед Антона Вярніцкага нашай газэце:

 

“У пачатку восьмага вечара 19 сьнежня мы з апэратарам выйшлі з калёнай паплечнікаў Някляева, якая накіроўвалася на Кастрычніцкую плошчу Менска. Начальнік штаба Някляева у мэгафон крычаў, што аўтобус з гукавой апаратурай мы закрыем целамі. Ад штаба калёна адышла мэтраў 200, як дарогу ёй перагарадзіла машына ДАІ. Два міліцыянта сказалі, што далей, маўляў, вы ня пройдзеце, пакажыце, што ляжыць у машыне. Някляеў запярэчыў, што яны ня маюць права перагароджвае дарогу. Нехта крыкнуў: "Давайце прыбярэм машыну ДАІ". Я стаяў у мэтрах пяці, ля сьцяны будынка, і ўсё бачыў. Апэратар быў наперадзе, здымаў.

 

Як толькі людзі Някляева дакрануліся да машыны ДАІ, тут жа пад’ехаў чорны мікрааўтобус. ДАІшнікі не выклікалі ніякага падмацаваньня, у іх у руках нават не было рацыі. Я ўпэўнены, што калі машына ДАІ перагарадзіла шлях — гэта была відавочная правакацыя. Добра сплянаваная. Вядома, людзям Някляева ня трэба было разгойдваць машыну ДАІ.

 

З чорнага мікрааўтобуса з таніраваным шклом выскачылі людзі ў чорным, без галаўных убораў. У іх руках зброі я не ўбачыў, але ў гэты ж час у хвасьце калёны раздаліся два выбухі. І ўсе, хто стаяў ля машыны ДАІ, тут жа абярнуліся на гэтыя выбухі. Людзі ў чорным моўчкі сталі іх усіх зьбіваць, а потым закрычалі: "Усім легчы тварам у сьнег". Я таксама прылёг, але ў мяне ў руках быў мікрафон Першага канала і я стаў крычаць: "Я журналіст Першага канала, я журналіст Першага канала". Мой апэратар таксама крычаў: "Я Першы канал, я Першы канал". Мабыць, гэта зьбіла іх з панталыку, яны вырашылі, што мы з нейкага Першага беларускага каналу. І яны схапілі апэратара за шкірку і павалаклі ў свой мікрааўтобус, з крыкам: "Гэта нашы, гэта нашы". Апэратар, паказваючы на мяне, крычаў "Ён са мной", і мяне, мякка так падштурхоўваючы, таксама папрасілі прайсьці ў іх мікрааўтобус. Не білі, проста зьлёгку падштурхоўвалі, каб я ішоў хутчэй. І мы стаялі каля аўтобуса.

 

Момант зьбіцьця Някляева я ня бачыў, але бачыў, як зь мікрааўтобуса, на якім прыбылі людзі ў чорным, выскачыў чалавек і кінуў у бок дзьве шумавыя гранаты. Дзьве такія бочачкі, як слоікі тушонкі. Я яшчэ падумаў, што трэба будзе потым зьняць гэтыя гранаты. Але ён адразу ж кінуўся іх падбіраць. У гэты ж час чатыры чалавекі выцягнулі з някляеўскага мікрааўтобуса два белыя генэратары і перагрузілі іх у чорны мікрааўтобус. Ня ў той, ля якога стаяў я, а ў другі – у іх было два мікрааўтобусы.

 

Я выразна бачыў, як перагрузілі два генэратары. Дзейнічалі яны вельмі хутка, і як толькі генэратары перанесьлі, я пачуў іх пазыўныя: "бакас або бэкап, адыходзім. З намі два журналіста". Ніякай выбухоўкі я ня бачыў. Наогул, акрамя гэтых генэратараў, людзі ў чорным з някляеўскага аўтобуса нічога не адбіралі. А забраўшы тэхніку, хутка рэтыраваліся, запіхнуўшы нас з апэратарам у мікрааўтобус.

 

Як толькі ад’ехалі, старэйшы, які сядзеў на пярэднім сядзеньні, побач з кіроўцам, па рацыі камусьці перадаў: "З намі два журналісты. Наш канал". У яго пытаюць: "Адкуль? ОНТ? БТ?". Ён, у сваю чаргу, зьвярнуўся да нас з пытаньнем: "Вы якія?". Мы з апэратарам хорам адказалі: "Першы канал". Па рацыі яму скамандавалі: "Правер ў іх дакумэнты". Мы перадалі пасьведчаньне, пашпарты. "А чаму ў вас пашпарты расейскія", — зьдзівіўся ён. "Дык мы ж з Расіі, зь Першага каналу". І па рацыі тут жа гучыць загад "Выкіньце іх на х ... на сьнег". Але нас, праўда, культурна высадзілі з мікрааўтобуса і аддалі дакумэнты, заўважыўшы: "Ня з тымі, хлопцы, працуеце", на што мы адказалі: "А вы вельмі прафэсійна працуеце". І яны, моўчкі, зьехалі.

 

Калі мы вярнуліся на месца, да штабу Някляева, то ўбачылі зьбітага вадзіцеля мікрааўтобуса. Ніякіх п’яных людзей у калёне, бойкі я, шчыра скажу, ня бачыў”.

 

 

Арышты, галадоўкі, сьлёзы бацькоў і дзяцей

 

Сьпісы затрыманых і асуджаных за акцыю пратэсту на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 і 20 сьнежня працягваюць папаўняць імёны актывістаў апазыцыі з рэгіёнаў. Супрацоўнікі міліцыі і КДБ круглыя суткі цікуюць за іхнімі кватэрамі, многіх затрымліваюць і адвозяць у суды.

 

ГОМЕЛЬ

 

Пакараныя арыштамі Юры Клімовіч, Юрась Захаранка й Валер Сьляпухін — давераныя асобы былых кандыдатаў у прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага, Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева — абвясьцілі галадоўку. Цяпер яны ў Гомельскім ізалятары часовага ўтрыманьня. Іх схапілі на вуліцах у розных месцах гораду нібыта за лаянку: спадара Клімовіча — 18 сьнежня, Захаранку й Сьляпухіна — 19 сьнежня, у асноўны дзень галасаваньня.

 

Усіх трох адразу ж адвезьлі ў міліцыю, а пасьля — у ізалятар. І ўжо ў панядзелак, 20 сьнежня, таемна даставілі ў суды, дзе на падставе міліцэйскіх пратаколаў пакаралі нібыта за дробнае хуліганства адміністрацыйнымі арыштамі.

 

Гаворыць Галіна Германаўна, маці арыштаванага на 12 сутак Валера Сьляпухіна:

 

— Я ўчора даведалася: аказваецца, яны абвясьцілі галадоўку. У таго, хто дзяжурыў у ізалятары, я пыталася: "Чаму ж вы ежу не бераце? Усе кажуць, што можна ежу перадаваць". А мне ў адказ: "Яны абвясьцілі галадоўку, яны ежу не спажываюць".

 

Спадарыня Галіна абураецца дзеяньнямі ўладаў ды такімі выбарамі:

 

— У многіх гарадах хлапцоў пахапалі. Я не разумею, што гэта за выбары?! Як так можна — нідзе такога няма! Ні ва Ўкраіне, ні ў Расеі. У мяне хлопец — мая правая рука, гэта залаты сын. У іх штаб ля танка на пляцы Паўстаньня, ён выйшаў — яго пад рукі і павялі. Я плачу: я ня ведаю, каму далі 12 сутак, яму ці мне…

 

Жонка арыштаванага Юрася Захаранкі, былога афіцэра-дэсантніка, даверанай асобы кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча, лічыць, што арышт мужа на 12 сутак — гэта ў нейкім сэнсе лепш, чым магло б быць:

 

— У гэтай сытуацыі — гэта найлепшы зыход, які толькі можна ўявіць. Калі б ён даехаў да Менску, сытуацыя была б непрадказальная. Ён бы Статкевіча ня кінуў — я ведаю дакладна. Ён быў бы побач. Думаю, што яго б там арыштавалі.

 

Юрася Захаранку міліцыянты схапілі 19 сьнежня а палове на шостую раніцы, калі ён выйшаў з дому, каб дабрацца да вакзалу і ехаць у Менск.

 

Дачка грамадзкага актывіста спадарыня Кацярына тлумачыць, чаму міліцыянты схапілі бацьку:

 

— Мне падаецца, што мой бацька зь ліку тых людзей, за якімі ідуць. Калі прыбіраюць людзей, за якімі могуць пайсьці іншыя — тыя, хто маўчыць, ня мае прыроднай сьмеласьці, але хацеў бы сказаць, — яны й застаюцца на месцы і нікуды ня рухаюцца. Таму й прыбіраюць такіх людзей, як мой бацька, на пэрыяд падобных кампаніяў — дзеля таго, каб меней было актывістаў.

 

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

 

У другой палове дня 22 сьнежня суд Маскоўскага раёну Берасьця асудзіў трох затрыманых сябраў БХД па пяць сутак арышту. Юрку Бакуру і Андрусю Шарэнду інкрымінавалі брыдкаслоўе, а Зьмітру Шурхаю — непадпарадкаваньне супрацоўніку міліцыі.

 

Днём раней у Менску быў асуджаны на 13 сутак Марат Несьцярэнка. Актывіста АГП затрымалі на Плошчы ў Менску. Яго маці Сьвятлана Несьцярэнка кажа, што напачатку нічога ня ведала пра лёс свайго сына:

 

— Праваабаронцы запатрабавалі, каб былі складзены сьпісы. Сувязі ж ніякай няма. Учора ніякіх перадач не прымалі. Марат знаходзіцца на Акрэсьціна.

 

Маці затрыманага перакананая, што акцыя была мірная. Спадарыня Сьвятлана кажа, што станоўча ставіцца да грамадзка-палітычнай пазыцыі і дзейнасьці сына, праўда, перажываньняў вельмі шмат:

 

— Яго затрымалі, калі ён ратаваў дзяўчыну ў натоўпе. Яе зьбівалі міліцыянты. Яна ўпала, у натоўпе яе маглі затаптаць. Мой сын ужо зьбіраўся сыходзіць з Плошчы. Гэта была цалкам мірная акцыя. І вось калі Марат пачаў ратаваць гэтую дзяўчыну, я нават ня ведаю, хто яна і адкуль, яго і затрымалі.

 

Жонка затрыманага ўначы ў Берасьці Андрэя Шарэнды Паліна кажа, што затрыманьні ў Менску і цяпер у рэгіёнах сьведчаць пра перапалох уладаў:

 

— Лукашэнка жудасна спалохаўся. Цяпер ён помсьціць за гэта. Акрамя гэтага, можна тлумачыць гэта і псыхічнымі асаблівасьцямі гэтай асобы.

 

Сям’я Шарэнды аднадушная што да палітычных поглядаў.

 

Сьвятлана Несьцярэнка ня верыць, што агучаныя вынікі галасаваньня сапраўдныя. Менавіта каб адцягнуць увагу ад фальсыфікацый, і патрэбны быў такі брутальны разгон:

 

— Некаму патрэбны быў разгон. Для кагосьці гэта выгадна. Усе правакацыі былі заплянаваныя. Ніводзін мой знаёмы, ніхто з тых, каго я ведаю, не галасаваў за дзейную ўладу. А паводле ЦВК чамусьці атрымалася ледзь не 80%.

 

ВІЦЕБШЧЫНА

 

Аштрафаванай на 1 мільён 50 тысяч за ўдзел у акцыі 19 сьнежня Вераніцы Сташулёнак зь Мёраў сабралі грошы на штраф яе аднагрупнікі зь філфаку БДУ, дзе яна цяпер вучыцца. Да ініцыятывы студэнтаў далучыліся і выкладчыкі. Афіцыйнай рэакцыі кіраўніцтва навучальнай установы на затрыманьні студэнтаў пакуль няма, кажа выкладчык філялягічнага факультэту Сяргей Сматрычэнка:

 

— Ніякай афіцыйнай рэакцыі не было. А з боку студэнтаў і некаторых выкладчыкаў салідарнасьць моцная. У нас чацьвёра дзяўчат затрымалі зь філфаку, і Вераніка Сташулёнак — адзіная, каго выпусьцілі са штрафам. Студэнты адразу стварылі суполку "vkontakte" для падтрымкі, для збору грошай. І на дадзены момант у мяне на руках 2 мільёны 56 тысяч. Гэта значыць, што штраф Веранікі мы ўжо можам сплаціць, і, натуральна, яшчэ знойдзем, каго падтрымаць.

 

Сябры кажуць, што Вераніка перажыла вялікі стрэс. А студэнцкая падтрымка стала распаўсюджанай зьявай, кажа студэнтка ЭГУ Кацярына Сьцяпанава зь Віцебску. Зь Веранікай Сташулёнак яны знаёмыя са школьных гадоў:

 

— Вераніка Сташулёнак — дужа мініятурная дзяўчынка, і нават страшна ўявіць, што міліцыянты маглі яе зьбіваць! Яна зь Мёраў — зь невялікага мястэчка пад Віцебскам, у яе небагатая сям’я, і гэта проста выдатна, што аднакурсьнікі сабралі ёй грошы на штраф.

 

Студэнты ЭГУ таксама зьбіраюць дапамогу для затрыманых і асуджаных:

 

— Іх 12, шасьцёра ўжо асуджаныя. Далі ім па 15 сутак, адной толькі дзяўчыне — 10. У многіх затрыманых — дужа сур’ёзныя траўмы. Мы зьбіраем для іх рэчы і пішам лісты падтрымкі. Таксама ў фае ЭГУ вісіць сьпіс затрыманых, на сьценах — партрэты затрыманых з подпісамі накшталт "Трымайцеся, мы з вамі". І вісіць бел-чырвона-белы сьцяжок з чорнай стужкай.

 

Пра падтрымку нават з-за межаў Беларусі распавядае Кастусь Севярынец, бацька Паўла Севярынца, які цяпер за кратамі і якому пагражае 15 гадоў турмы паводле абвінавачаньня ў арганізацыі несанкцыянаванай акцыі:

 

— Тут тэлефануюць людзі, падтрымліваюць, і грошы нават прапаноўвалі. А калі я сваю старонку ў "Одноклассниках" зрабіў беларускамоўнай, то пачалі пісаць з Рыгі, з Ташкенту, са Швэцыі нават. Пішуць: "Трымайцеся, мы з вамі!". А пра Паўла не чуваць пакуль нічога. Старэйшая дачка Анюта насіла яму перадачу, дык не ўзялі. Затое там было БТ, і здымалі, як яны несьлі тую перадачу".

 

Маці Паўла Севярынца спадарыня Тацяна цяпер у Менску. Здарылася так, што 18 сьнежня яна пахавала сваю старэнькую матулю, а 19-га за краты трапіў сын. У Віцебск яна прыедзе, калі нешта стане вядома пра Паўла. А Кастусь Севярынец, які не паехаў на Плошчу, бо ня так даўно перанёс шырокі інфаркт, пра затрыманьне сына кажа так:

 

— Хачу сказаць гэтым сьледчым, што мой сын ніколі не насіў з сабой "заточку" і ніколі не трымаў сякеру пад крысом. І я ганаруся сваім сынам — за тое, што ён мае прынцыпы і нічога не баіцца. Я па стане здароўя ня мог там быць, але хачу сказаць гэтым мужным хлопцам, калі яны мяне чуюць, — і кандыдатам у прэзыдэнты, і начальнікам іхных штабоў, якія зараз сядзяць у "амэрыканцы", — што я побач зь імі, маё сэрца там. Нікому ня ўдасца паставіць нас на калені. Бо мы на сваёй зямлі, мы беларусы, а таму: "Жыве Беларусь!".

 

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

 

Родныя і блізкія затрыманых удзельнікаў менскіх падзеяў на Плошчы з Гарадзеншчыны — на баку сваіх блізкіх, а некаторыя нават зьбіраюцца калядныя і навагоднія сьвяты сустрэць пад мурамі ізалятара на Акрэсьціна.

 

Юры Істомін, кіраўнік Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП, асуджаны на 13 сутак. У Горадні ў яго жывуць бацькі, жонка і двое малых дзетак. Жонка Алена зараз моцна хворая і практычна ня можа гаварыць. Яна сказала толькі, што ёй дапамагаюць родныя і сябры.

 

Мама Юры Істоміна, спадарыня Тамара, водзіць старэйшага ўнука на трэніроўкі і ў садок. Яна цалкам на баку свайго сына Юры, лічыць, што мірных дэманстрантаў разагналі незаконна, і ўвогуле яна за тое, каб людзі мелі магчымасьць свабодна выказваць свае думкі і патрабаваньні.

 

— Я наагул лічу, што чалавек павінен на пасадзе прэзыдэнта быць ня болей за два тэрміны. Таму што іначай у яго ўзьнікаюць царскія замашкі і непрадказальныя дзеяньні. Таму і атрымліваецца, што нідзе нічога ня можаш сказаць, усе зьвязаныя кантрактамі, баяцца гаварыць і выходзіць пратэставаць.

 

Спадарыня Тамара кажа, што ганарыцца сваім сынам, які не баіцца адстойваць свае перакананьні. Праўда, яе вельмі палохае ягоная будучыня і будучыня ягоных дзяцей. Яе да сьлёз уразіла пытаньне старэйшага ўнука:

 

— Учора ён мне сказаў, што тату ў турму пасадзілі — так яму сказалі ў садку. Я яму кажу, што ён у камандзіроўцы, а дзіця пытаецца — калі тата прыедзе, якія падарункі пакладзе пад ялінку?

 

Іван Бедка са Слоніма — пэнсіянэр, ён асуджаны на 15 сутак і адбывае пакараньне ў Жодзіне. Ягоны малодшы сын Зьміцер на плошчы ня быў, але хоча задаць уладам пытаньне — за што арыштоўвалі людзей? Ён глядзеў празь "БелСАТ" трансьляцыю ўсю ноч і лічыць што пагром Дома ўраду ўчынілі правакатары.

 

Сам Зьміцер ня ўдзельнічае ў актыўнай палітычнай дзейнасьці, але тату свайго разумее і кажа, што пасьля гэтых падзеяў яшчэ болей ганарыцца ім.

 

— Таму што ён адстойвае і сябе, і іншых людзей. За гэта ён, я ведаю дакладна, нічога ня мае. І я колькі разоў у яго пытаўся — навошта гэта табе? А ён адказвае — гэта ня толькі мне, а ўсім людзям патрэбна, вам, унукам… — кажа Іван Бедка.

 

Дачка гарадзенкі Ніны Крапівінай, Надзея, асуджаная на 15 сутак. Яна вучыцца на гістарычным факультэце ў Любліне. Надзея перакананая, што людзі мірна прыйшлі на плошчу не граміць, а толькі падтрымаць сваіх кандыдатаў, і маюць на гэта поўнае права.

 

Спадарыня Ніна кажа, што ейная дачка ніколі не крычала б брыдкіх лёзунгаў і не граміла б дзяржаўных будынкаў. Маці добра ведае, што выхавала дачку як чалавека сумленнага, які мае грамадзянскую пазыцыю, і ў гэтым цалкам яе падтрымлівае.

 

Спадарыня Ніна таксама кажа, што ёй дапамагаюць родныя і сябры дачкі, а яшчэ яна кажа, што вырашыла адзначыць сьвяты, якія набліжаюцца, побач з дачкой.:

 

— У мяне ёсьць добрыя сябры, якія запрасілі ў госьці, але я вырашыла, што адзначу гэтыя сьвяты там, дзе затрымалі маю дачку. Я буду проста стаяць там, каб быць побач.

 

 

Саньнікаў — у цяжкім стане

 

Кандыдат у прэзыдэнты Беларусі Андрэй Саньнікаў моцна зьбіты і "ўяўляе зь сябе жудаснае відовішча", заявіў адвакат палітыка Павал Сапелка.

 

Сапелка сустракаўся са сваім падабаронным вечарам 20 сьнежня. Саньнікаў зьбіты і "практычна ня можа перасоўвацца", адзначыў адвакат.

 

— Нага ў яго ці то моцна ўдарана, ці то вывіхнута. Яму там нават не паставілі дыягназу, хоць у мяне склалася ўражаньне, што яна можа быць і зламаная. Акрамя гэтага, яго білі па галаве, таму аддаленыя наступствы адчуваюцца. Траўмаваныя ў яго і рукі — на іх гематомы, — расказаў пра Саньнікава ягоны адвакат.

 

Сапелка ня ведае, калі ў наступны раз зможа сустрэцца са сваім падабаронным:

 

— Справа ў тым, што зараз вельмі шмат затрыманых у КДБ, а ізалятар камітэту мае абмежаваныя магчымасьці па адначасовым прыманьні наведнікаў. Чакаю, калі будзе наступнае сьледчае дзеяньне.

 

Міністар унутраных справаў Анатоль Куляшоў сёньня сказаў журналістам, што затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў "абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць" [?!!! — "J.K."].

 

 

Мікола Статкевіч абвясьціў галадоўку і адмаўляецца даваць паказаньні

 

Пра гэта "Свабодзе" паведамілі аднапартыйцы экс-кандыдата на прэзыдэнта з "Народнай грамады" са спасылкай на яго адваката.

 

— Мікалай знаходзіцца ў СІЗА КДБ, ён адмовіўся прымаць ежу з моманту затрыманьня. Аднак ён не хацеў пра гэта паведамляць у СМІ, каб гэта не выглядала як дэклярацыя. Менавіта гэта пераконвае нас у сур’ёзнасьці ягоных намераў. Ведаючы ягоны характар, мы ўсур’ёз выказваем занепакоенасьць ягоным жыцьцём і здароўем, — заявіў ягоны паплечнік Сяргей Марцалеў.

Апрача таго, Статкевіч адмовіўся даваць паказаньні сьледчым.

 

Валер Каліноўскі

 


Анатоль Лябедзька абвясьціў у СІЗА КДБ галадоўку

 

Лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, затрыманы 19 сьнежня ў Менску, абвясьціў у СІЗА КДБ галадоўку.

 

— Сёньня сустрэлася з адвакатам, якая паведаміла мне, што ён у СІЗА КДБ абвясьціў галадоўку, — паведаміла "Інтэрфаксу" жонка Анатоля Лябедзькі Сьвятлана.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Охота за участниками Площади началась

 

МВД Беларуси заявляет что все, кто был на Площади 19 декабря, в обязательном порядке будут установлены и наказаны. Правоохранительные органы затребовали и получили в своей распоряжение от операторов мобильной связи номера телефонов, зарегистрированных в сетях операторов в зоне митинга. Власти фактически предупредили, что аресты еще не закончились.

 

Белорусские правоохранительные органы пока не предъявили обвинений задержанным участникам массовых акций протеста в Минске в день выборов президента 19 декабря, заявил в среду министр внутренних дел страны Анатолий Кулешов.

 

— Это долгий процесс, мы проводим расследование, ведем допросы, исследуем обстоятельства, — сказал он, отметив, что точное число фигурантов пока не установлено.

 

— Мы не всех задержали, но те участники беспорядков, которые сбежали с площади Независимости, будут все до одного установлены, все до одного, и им будет предъявлено обвинение. Ни один не уйдет от возмездия, — цитирует его "Интерфакс".

 

Он подчеркнул, что правоохранительные органы обладают всеми возможностями для установления личностей скрывшихся участников массовой акции.

 

— У меня есть для этого все силы и все средства", — подчеркнул Кулешов.

 

— Участникам массовых беспорядков будет дана дополнительная правовая оценка… от ответственности не уйдет ни один из активных участников совершенного преступления, где бы он ни находился и как бы безнаказанно себя не чувствовал, — говорится в сообщении ГУВД.

 

— В распоряжении следствия имеется достаточное количество фото и видеоматериалов, запечатлевших абсолютно всех участников массовых беспорядков, сопровождавшихся насилием, погромами, уничтожением имущества и вооруженным сопротивлением представителям власти… продолжается работа следственно-оперативной группы по установлению всех лиц и степени вины каждого участника массовых беспорядков. Сейчас уже идентифицировано подавляющее большинство граждан, принявших участие в преступлении, продолжается работа по установлению остальных участников, — предупреждает ГУВД.

 

Отсев потенциальных арестантов ведется в весьма банальной схеме – если владелец номера когда-то проходил, пусть даже в качестве свидетеля, или просто упоминался в "политических" делах, в том числе и архивах КГБ, то он автоматически попадет в черный список.

 

Кроме того, сотрудники КГБ уже обошли все подконтрольные государству предприятия Менска и затребовали в отделах кадров списки сотрудников, которые в понедельник не вышли на работу по тем или иным причинам.

 

По большому счету, в настоящий момент силовики готовы провести полномасштабную облаву на белорусских граждан, выступающих против очередного срока Лука-ко, и ждут лишь от него команды "фас".

 

“БДГ Деловая Газета”

 

 

Провокаторов было несколько сотен, милиция их отпускала

 

Фиксируются новые свидетельства о провокаторах на Площади 19 декабря. По словам представителя штаба Виталия Рымашевского, они присоединялись к демонстрантам еще на пути к Октябрьской площади.

 

Как рассказал журналистам представитель штаба Виталия Рымашевского Вадим Кабанчук, с первыми провокаторами вечером 19 декабря он столкнулся уже на Привокзальной площади, где формировалась колонна БХД, около 19:00.

 

— Когда мы развернули свои флаги, то сразу же увидели около себя людей в подпитии, которые не имели вид "пацифистов". Нам удалось задержать нескольких человек и передать их сотрудникам милиции, — рассказал Вадим Кабанчук, отвечавший за охрану колонны БХД.

 

Но это было только начало неприятностей. Когда около 19:20 колонна начала движение в сторону Октябрьской площади, в подземном переходе ей навстречу выходили пьяные и "провоцировали то ли драки, то ли неадекватные действия".

 

Добавим, что около 19:30 корреспондент "Салідарнасці" стал свидетелем странной сцены около станции метро "Немига". Вышедшие четыре молодых человека обратились к стоявшей группе людей: "Жыве Беларусь!". Получив аналогичный ответ, молодые люди неожиданно выругались матом и быстро зашагали в сторону Октябрьской площади. Выглядели они пьяными.

 

— На пути к Октябрьской площади наша колонна обрастала как нашими сторонниками, так и провокаторами. Когда мы подошли к Октябрьской площади, по нашим подсчетам в колонне насчитывались уже сотни провокаторов. Фактически все были в подпитии различной степени, — рассказал Вадим Кабанчук.

 

По его словам, так как сотрудников милиции в форме на площади видно не было, представители БХД вынуждены были обращаться за помощью к сотрудникам ГАИ — но они не реагировали.

 

Когда из-за залитого катка на Октябрьской площади люди стали выходить на проспект, провокаторы стали провоцировать драки с гаишниками.

 

— Они делали все, чтобы формат мирной акции направить на противостояние с властями, — отметил Вадим Кабанчук.

 

Кандидаты в президенты на штурм Дома правительства не призывали, Рымашевский оттягивал от входа провокаторов.

 

Как отметила в своем блоге шеф-редактор "Народной Воли" Светлана Калинкина, во время шествия по проспекту Независимости к Дому правительства, провокаторы все же не смогли сделать несколько "картинок" для БТ.

 

— Например, в районе ГУМа на их пути стояли абсолютно "беззащитные" (в смысле, на первый взгляд, просто без людей) передвижные пункты обмена валюты — те самые автобусы, которые с центрального проспекта еще несколько лет назад убрали. Но вот надо же так совпасть, что именно в день акции случайно вновь подвезли!.. Народ, правда, к большому сожалению режиссеров, обошел аккуратненько эти автобусики, не покусившись на халявные и просто брошенные демонстрантам под ноги деньги, — отметила Светлана Калинкина.

 

Ответственность за события на крыльце Дома правительства представитель штаба Виталия Рымашевского Вадим Кабанчук полностью возложил на провокаторов.

 

– Я был очевидцем событий около Дома правительства. Во-первых, ни один из демократических кандидатов не призывал идти на штурм Дома правительства. Господин Санников сказал, что "мы идем на переговоры". Санников, Статкевич и Рымашевский подошли к ступеням здания. Но началось разбивание стекол людьми в подпитии, — рассказал он. — После того, как Виталий Рымашевский попытался оттянуть провокаторов от входа Дома правительства (это отчетливо видно на видеозаписи ниже — С.), началась первая атака спецназа. После нее процессом фактически уже никто не руководил. Говорить про ответственность демократических кандидатов за то, что там происходило, невозможно. Ситуация вошла в фазу бесконтрольности.

Многие очевидцы событий 19 декабря считают, что погромщиками являлись именно провокаторы, подосланные силовыми структурами, а не демократические активисты. "Салідарнасць" уже демонстрировала видео и фото, которые указывают на то, что провокации у стен Дома правительства готовились заранее.

 

Вдобавок к этому читатель "Салідарнасці" обратил внимание, что на одном из видео зафиксирована странная сцена: когда омоновец повалил на землю человека из толпы около входа в Дом правительства, к нему подбежали люди в гражданской одежде с криками "Наши! Наши! Наши!". Омоновец сразу же отпустил задержанного (на видео эти события начинаются с 30-й секунды).

 

Вадим Кабанчук считает, что избежать силового сценария Площади в любом случае не удалось бы.

 

— Даже если бы не было событий около Дома правительства, акция мирно все равно уже не завершилась бы. Провокаторы мирно не разошлись бы. Думаю, у них было заготовлено несколько сценарий действий, — заявил он.

 

Политолог Ольга Абрамова заявила interfax.by, что общество должно получить ответ на вопрос кто в действительности являлся погромщиками у Дома правительства.

 

– Есть ли среди 600 задержанных те люди, изображения которых запечатлены в качестве штурмовиков? — задается вопросом Ольга Абрамова. — Это естественный вопрос, который возникает не только у политиков, но и у обывателей. Найдены ли непосредственные исполнители штурма известных дверей известного здания. Погромщики, кто они? Если они не находятся среди задержанных, почему их изображения не тиражируются и граждан не просят сообщить об этих личностях?

 

“Салiдарнасць”, “n1.by”, 22 сьнежня 2010 г.

 

 

23 сьнежня 2010 г.

 

 

Ён ляжаў на зямлі і не падаваў ніякіх знакаў жыцця

 

У Рэдакцыю "Нашай Нівы" прыйшоў малады чалавек, які на ўмовах ананімнасці (баіцца пераследу) распавёў пра тое, як стаў сведкам збіцця чалавека групай спецназаўцаў на плошчы Незалежнасці 19 снежня.

 

Збітым быў мужчына сярэдняга веку, якога закатавалі настолькі, што ён страціў прытомнасць. Тады міліцыянты абступілі ахвяру, спрабавалі прывесці ў змыслы, а калі не ўдалося, кінуліся па "хуткую дапамогу". Збіты быў непрытомны, толькі цела ў яго злёгку рэфлекторна торгалася. Камяк ваты з нашатырным спіртам, які паклалі чалавеку на твар, выніку не даў. Чалавека закінулі ў хуткую, і тая працяглы час не рухалася з месца.

 

Канец таго самага эпізода назіраў на свае вочы адзін з рэпарцёраў "Нашай Нівы".

 

Ён бачыў, як адзін з амонаўцаў трымаў галаву збітага прыўзнятай, падклаўшы пад патыліцу сваю далонь. Галава торгалася. Гэта адбывалася між 23:45 і 0:00 паміж каляднай ялінай і ўваходам у метро "Плошча Леніна", ля кромкі праезнай часткі праспекта Незалежнасці.

 

Неўзабаве пасля публікацыі гэтага матэрыялу чытачы даслалі ў Рэдакцыю відэа здарэння, зробленае мабільным тэлефонам. Яго аўтар праязджаў плошчай Незалежнасці акурат у той момант, калі з "хуткай" дасталі насілкі і грузілі на іх пацярпелага.

 

 

Ніякія спісы тэлефонаў нікому не перадаваліся

 

Кампанія МТС абвергла інфармацыю, якая з’явілася на асобных інтэрнэт-рэсурсах, аб тым, што праваахоўныя органы запатрабавалі і атрымалі ад аператараў сотавай сувязі тэлефонныя нумары абанентаў, зарэгістраваныя ў сотавых сетках у раёне мітынгу, што адбыўся 19 снежня.

 

Як паведамілі IT.TUT.BY у кампаніі, "запытаў ад праваахоўных органаў, звязаных з названай тэмай, у кампанію МТС не паступала. Ніякія спісы нумароў тэлефонаў нікому не перадаваліся".

 

“Наша Ніва”

 

 

Дзяўчыну з чэрапна-мазгавой траўмай завезлі са шпіталя пад суд

 

У суд дастаўляюць пацярпелых удзельнікаў мірнай акцыі 19 снежня са шпіталёў. Пра гэта з'явіліся звесткі ў сацыяльных сетках.

 

У прыватнасці, паведамляецца, што з вайсковага шпіталя 23 снежня міліцыянты забралі Святлану Носаву. Яна знаходзілася там з чэрапна-мазгавой траўмай і шматлікімі гематомамі. У судзе дзяўчыне прысудзілі 10 сутак арышту.

 

 

Камітэт абвяргае чуткі пра смерць Някляева

 

Камітэт дзяржбяспекі абвяргае звесткі пра смерць Уладзіміра Някляева, якія з’явіліся ў інтэрнэце, паведамляе "БелаПАН".

 

Як заявіў сёння камітэту Аляксандр Антановіч, “мы абвяргаем чуткі пра тое, што Някляеў памёр. Гэтыя чуткі адназначна не маюць пад сабой ніякай асновы”.

 

Між тым, адвакат экс-кандыдата Тамара Сідарэнка ўжо другі дзень спрабуе сустрэцца ў СІЗА КДБ са сваім падабаронным. Супрацоўнікі ізалятара запэўніваюць, што ўсе пакоі для такіх сустрэчаў занятыя.

 

Дык, ці можна верыць заявам прэс-сакратара? — "J.K."

 

 

Сям’ю навукоўцаў схапілі на прыпынку далёка ад Плошчы і засудзілі

 

Пастаянна з’яўляюцца новыя гісторыі, як затрымлівалі выпадковых людзей далёка ад Плошчы. Навукоўцаў Жанну Бусеву і Міхаіла Плюту — жонку і мужа — схапілі і кінулі ў аўтазакі проста з прыпынку каля станцыі метро "Няміга". Яны чакалі 91-га аўтобуса, каб ехаць сустракаць сваю дачку на аўтавакзале "Маскоўскім". Разам з імі завалаклі і іншых людзей з прыпынку.

 

Жанна Бусева кажа праз слёзы: "Калі нас павезлі па цёмных вуліцах, то я ўжо падумала, што калі нас вывязуць за горад, паставяць да слупоў, то мае сваякі ужо б не даведаліся, дзе я і што са мной, і што ніхто б ужо нічога не даведаўся".

 

У аўтобус закінулі і інваліда першай групы з дзвюмя пратэзнымі рукамі і пратэзнай нагой. Тых, каго закінулі другой партыяй ля Ратушы, перад гэтым моцна білі.

 

На Бусева і Плюту склалі пратаколы, быццам яны ўдзельнічалі ў несанкцыяванай акцыі і крычалі лозунгі "Жыве Беларусь!" і "Сыходзь!". Сведкамі выступалі супрацоўнікі АМАПа, якія першы раз пабачылі затрыманых у Ленінскім РАУСе.

 

У выніку Жанне прысудзілі штраф 30 базавых велічыняў, а яе мужа арыштавалі... на 15 сутак! Зараз ён знаходзіцца ў Жодзінскім ізалятары.

 

Андрэй Елісееў

 

“Еўрарадыё”

 

 

Спецназ из Бобруйска обвинили в избиении менских милиционеров

 

Белорусский спецназ в ходе беспорядков в Менске избил переодетых в штатское сотрудников МВД Беларуси, утверждает корреспондент "Русской службы новостей". По его данным, были избиты 79 милиционеров, находившиеся среди митингующих оппозиционеров.

 

Как сообщил журналист, об ошибке стало известно после того, как были опубликованы фотографии и видеозаписи штурма Дома правительства в Менске. Сопоставив их, можно сделать вывод, что, например, один и тот же человек сначала разбивает стекла в здании, а затем отчетливо произносит в спрятанный в рукаве микрофон рации фразу "Вызывай ОМОН".

 

По данным корреспондента РСН, по факту избиения сотрудников милиции в МВД начато служебное расследование. "В ведомстве пытаются выяснить, почему бойцы спецназа части внутренних войск, доставленные на разгон митинга из Бобруйска, не были предупреждены, что среди протестующих находятся их менские коллеги, переодетые в гражданское", —цитирует своего сотрудника радиостанция.

 

“Lenta.ru”

 

 

19 затрыманых па справе 19 сьнежня арыштаваныя
(Афіцыйны сьпіс)

 

Сьледзтва абрала меру стрыманьня ў выглядзе ўтрыманьня пад вартай у дачыненьні да 19 падазраваных па справе аб масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня.

 

ГУУС Менска паведамляе:

 

"Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледавання ГУУС Менгарвыканкама арыштаваныя 19 асобаў, падазраваных у датычнасьці да зьдзяйсьнення злачынства, прадугледжанага артыкулам 293 КК РБ (Масавыя беспарадкі). Усе падазраваныя ўтрымліваюцца пад вартай у сьледчым ізалятары КДБ Рэспублікі Беларусь. Праводзяцца следчыя дзеяньні.

 

Спіс арыштаваных:

 

01. Арастовіч Аляксандр Іванавіч, 1952 г.н.;
02. Бандарэнка Дзмітрый Яўгенавіч, 1963 г.н.;
03. Вазняк Сяргей Вітальевіч, 1962 г.н.;
04. Зміцер Андрэй Уладзіміравіч, 1981 г.н.;
05. Класкоўскі Аляксандр Аляксандравіч, 1978 г.н.;
06. Корбан Алег Міхайлавіч, 1985 г.н.;
07. Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч, 1961 г.н.;
08. Міхалевіч Аляксей Анатольевіч, 1975 г.н.;
09. Някляеў Уладзімір Пракопавіч, 1946 г.н.;
10. Атрошчанкаў Аляксандр Сяргеевіч, 1981 г.н.;
11. Паўлаў Анатоль Васільевіч, 1949 г.н.;
12. Полаженко Анастасія Уладзіміраўна, 1990 г.н.;
13. Радзіна Наталля Валянцінаўна, 1979 г.н.;
14. Рымашэўскі Віталь Анатольевіч, 1975 г.н.;
15. Саньнікаў Андрэй Алегавіч, 1954 г.н.;
16. Севярынец Павел Канстанцінавіч, 1976 г.н.;
17. Статкевіч Мікалай Віктаравіч, 1956 г.н.;
18. Фядута Аляксандр Іосіфавіч, 1964 г.н.;
19. Халіп Ірына Уладзіміраўна, 1967 г.н.

 

Афіцыйная інфармацыя на гэты конт павінна неўзабаве зьявіцца на сайце ГУУС",– паведаміў "Свабодзе" прэсавы сакратар менскай міліцыі Аляксандар Ластоўскі.

 

Людзям, якія маюць статус арыштаваных, можна перадаваць перадачы. Да гэтага часу перадачы вязьням, затрыманым па справе 19 сьнежня, у СІЗА КДБ браць адмаўляліся.

 

 

Траўмаваных 19 сьнежня тэрмінова выпісваюць і вязуць у міліцыю

 

Актывістка кампаніі "Гавары праўду!" Сьвятлана Носава паведаміла, што яе тэрмінова выпісваюць з вайсковага шпіталя.

 

Туды яна трапіла з траўмай галавы пасьля таго, як была зьбітая АМАПаўцамі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Паводле яе словаў, днём раней з такімі ж траўмамі галавы быў выпісаны юнак, якога са шпіталя, верагодна, накіравалі ў суд.

 

Сьвятлана Носава таксама паведаміла, што яшчэ не паправілася і дрэнна сябе адчувае.

Як паведамілі сябры Сьвятланы, са шпіталя яе вязуць у Савецкі РУУС.

 

Галіна Абакунчык

 

“Радыё Свабода”

 

 

25 сьнежня 2010 г.

 


Улада праводзіць "масавую зачыстку" апанентаў

 

Нягледзячы на светлае Свята Раства, па ўсёй Беларусі працягваюцца ператрусы.

 

Паводле апошняй інфармацыі, ператрусы прайшлі або праходзяць, між іншым, на кватэрах Алеся Міхалевіча, Наталлі Радзінай, Аляксандра Атрошчанкава, мае адбыцца ператрус у офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

 

Пры гэтым, як адзначае прадстаўнік праваабарончага цэнтру "Вясна" Валянцін Стэфановіч...

 

— Кола асобаў, у якіх ідзе ператрус, на маю думку, значна-значна шырэй, чым тыя падазраваныя ці магчымыя падазраваныя па сітуацыі з плошчай. Луканін, напрыклад, прадстаўнік царквы "Новае жыццё" — у яго таксама быў ператрус. Такое адчуванне, што карыстаючыся момантам, адбываюцца ператрусы ва ўсіх актывістаў апазіцыйнага руху ў шырокім сэнсе гэтага слова — і ў палітычных актывістаў, і ў грамадскіх актывістаў па ўсё краіне.

 

Па словах Валянціна Стэфановіча, падзеі, якія зараз адбываюцца ў Беларусі, у прыватнасці хваля ператрусаў, можна назваць фактычна "масавай зачысткай" дэмакратычнай супольнасці.

 

Яна Запольская

 


У кватэру А.Танкачовай спрабавалі ўварвацца невядомыя

 

Увечары невядомы спрабавалі ўварвацца ў кватэру праваабаронцы, кіраўніка "Цэнтра прававой трансфармацыі" Алены Танкачовай.

 

Яна не адчыніла дзверы невядомым, а хутка пасля допісу ў Фейсбуку да Алены прыехалі яе сябры. Пад дзярыма на той момант ужо нікога не было.

 

Апошнія дні Алена Танкачова і як калегі займалася актыўнай дапамогай арыштаваным за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня, маніторынгам судовых працэсаў ды інфармаваннем міжнароднай праваабарончай супольнасці пра падзеі ў Беларусі.

 


Сяргей Марцалеў – 23-ці падазраваны за "масавыя беспарадкі"

 

Кіраўнік выбарчага штаба экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча — Сяргей Марцалеў знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ і стаў 23-м падазраваным па Крымінальным артыкуле, звязаным з арганізацыяй масавых беспарадкаў.

 

Аб гэтым бацькам затрыманага паведаміў прадстаўнік Камітэта дзяржаўнай бяспекі падчас тэлефоннай размовы – кажа прэс-сакратар камітэта ў абарону правоў зняволеных "Над бар'ерам" Цімафей Дранчук (фота):

 

— Імі аказаліся супрацоўнікі КДБ і падцвердзілі, што іх сын, які да гэтага быў арыштаваны ў цягніку, калі ехаў у Варшаву — быў арыштаваны, дастаўлены ў "амерыканку" СІЗА КДБ і бліжэйшыя трое сутак з моманту затрымання будзе знаходзіцца там, таму што з’яўляецца падазраваным у масавых беспарадках. У любым выпадку, да спісу, які быў агучаны раней, ён дадаецца, ён знаходзіцца там пакуль ў такім жа статусе, як і ўсе астатнія. Абвінавачанне яму не прад’яўлена, але ён з'яўляецца таксама падазраваным.

 

Сярод тых, хто знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ і з’яўляецца падазраваным па артыкуле "Масавыя беспарадкі", па якім прадугледжана да 15 гадоў зняволення, знаходзяцца таксама пяць экс-кандыдатаў у прэзідэнты — Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч, Андрэй Саннікаў, Мікола Статкевіч і Віталь Рымашэўскі. З Някляевым да гэтага часу ні разу не змог сустрэцца адвакат.

 

Яна Запольская

 

“Радыё Рацыя”

 


Ператрусы і затрыманьні ў сьвята Божага Нараджэньня

 

12:30 Паводле зьвестках "БелаПАН", у цяперашні час ператрусы праходзяць у праваабаронцаў Вячаслава Сіўчыка, Алега Волчака і кінадраматурга Ўладзімера Халіпа, бацькі журналісткі Ірыны Халіп.

 

Нагадаем, Ірына Халіп і яе муж, былы кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў, знаходзяцца ў сьледчым ізалятары КДБ як падазраваныя па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску ўвечары 19 сьнежня.

 

Як паведаміў "БелаПАН" Вячаслаў Сіўчык, яму на мабільны тэлефон патэлефанаваў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ. Ён паведаміў, што ў кватэры Сіўчыка павінен прайсьці ператрус, на што маецца адпаведная санкцыя пракурора.

 

Паводле зьвестках "БелаПАН", у ператрусе на кватэры Уладзімера Халіпа ў якасьці панятога ўдзельнічае пісьменьнік Сяргей Законнікаў. Падрабязнасьці невядомыя.

 

Тэлефон Алега Волчака адключаны. Паводле непацьверджаных дадзеных, у яго таксама цяпер праходзіць ператрус.

 

12:30 Як паведаміў Свабодзе Сяргей Скрабец, ператрус праходзіць на кватэры Аляксандра Арастовіча, даверанай асобы Міколы Статкевіча. Сам Арастовіч знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Пра гэта ў жывым эфіры Эўрарадыё паведаміў яго сын Дзмітрый.

 

13:30 Як паведаміла Дар’я Корсак, жонка Аляксандра Атрошчанкава, прэс-сакратара кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, ёй пазванілі і паведамілі, што неўзабаве дома будзе ператрус. Таксама, паводле яе зьвестак, сёньня будуць ператрусы на кватэрах Андрэя Саньнікава, Натальлі Радзінай і Зьмітра Бандарэнкі.

 

13:45 Ператрус на кватэры Алеся Міхалевіча, ужо трэці за апошнія дні.

 

Пачаўся ператрус у кватэры Атрошчанкавых. Яго вядуць супрацоўнікі КБД.

 

14:15 Закончыўся ператрус у кватэры Натальлі Радзінай. Як паведаміла маці Натальля Надзея, супрацоўнікі КБД забралі кампутар. Паводзілі сябе стрымана.

 

15:50 Прэсавая сакратарка АГП Аксана Крышчановіч паведаміла, што зараз пачнецца ператрус у офісе партыі. Яе каля офісу чакаюць тры чалавекі з КДБ, якія паведамілі, што маюць ордэр на ператрус, і патрабуюць ад яе, каб яна дала ключы ад дзьвярэй офіса. Аксана паведаміла, што едзе да офісу ў суправаджэньні праваабаронцаў.

 

16:50 Праходзіць другі ператрус у Міхалевічаў. На гэты раз на кватэры на вуліцы Кісялёва, дзе яго затрымалі. Падчас першага ператрусу на вуліцы Залатой Горцы забралі ноўтбук старэйшай дачкі.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Праходзіць вобыск у менскім офісе АГП

 

Як распавёў "Еўрарадыё" старшыня Рады Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхась Пашкевіч, ператрус у менскім офісе АГП звязаны са справай Алега Корбана, які зараз знаходзіцца ў СІЗА КДБ:

 

— Зараз тут знаходзяцца тры супрацоўнікі КДБ.  Сяргей Альфер, я і Антаніна Кавалёва як панятыя знаходзімся на гэтым вобыску. Вобыск праходзіць па санкцыі пракурора Менска, ёсць ордэр і ўсё гэта па справе Алега Корбана. Вывучаюць яго дачыненне да арганізацыі масавых беспарадкаў. Зараз па ўсіх пакоях ходзяць, вышукваюць. Пакуль паперы ізымаюць.

 

 

Вобыск на кватэры Саннікава доўжыцца дагэтуль

 

25 снежня прайшлі вобыскі на кватэрах журналісткі Ірыны Халіп і яе бацькі кінадраматурга Уладзіміра Халіпа. Вобыскі санкцыянаваныя пракурорам горада Менска Мікалаем Куліком.

 

У інтэрв’ю "БелаПАН" Уладзімір Халіп паведаміў, што вобыск праводзілі супрацоўнікі КДБ у цывільным.

 

Як паведаміў Халіп, вобыск у яго кватэры доўжыўся больш за дзве гадзіны. Канфіскаваныя сістэмны блок старога кампутара канца 1980-х гадоў.

 

Уладзімір Халіп адзначыў, што сваімі дзеяннямі ўлады маюць намер знішчыць усю апазіцыю.

 

— Пасля "выдатна" праведзенай правакацыі на сталічнай плошчы Незалежнасці 19 снежня ўлады вядуць зачыстку беларускай грамадзянскай супольнасці, каб яна не варушылася і сядзела, як пад венікам. Супраць актывістаў дэмакратычнага руху будуць прымененыя розныя метады насілля: затрыманні, арышты, запалохванне, а таксама спробы зламаць людзей фізічна, псіхалагічна і маральна. Мэта ўладаў заключаецца ў тым, каб пакінуць у краіне толькі дэкаратыўныя, але не дэмакратычныя грамадскія арганізацыі, — пракаментаваў кінадраматург.

 


У кватэры Сіўчыка шукалі доказаў удзелу ў арганізацыі Плошчы

 

Ператрус ў кватэры актывіста дэмакратычнага руху Вечаслава Сіўчыка ўжо скончыўся.

 

Як распавяла "Еўрарадыё" яго жонка, Таццяна Сіўчык, супрацоўнікі КДБ шукалі тое, што магло нейкім чынам указаць на ўдзел яе мужа ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня, і на тое, што ён заклікаў да ўдзелу ў мерапрыемстве. Па словах спадарыні Таццяны, нічога не знайшлі, быў канфіскаваны кампутар, але гэта не кампутар спадара Сіўчыка. Таксама канфіскавалі дыскі, на якіх не было ўказана, што гэта.

 

 

У Капуцкага канфіскаваныя два сістэмнікі і фотаапарат

 

Ператрус у кватэры і офісе праваабаронцы з Маладзечна Алеся Капуцкага, санкцыянаваны намеснікам пракурора г. Менска, праводзілі два супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Як вынікала з пастановы на правядзенне следчых мерапрыемстваў, у гэтым памяшканнях могуць знаходзіцца прадметы і дакументы, якія маюць значэнне для крымінальнай справы.

 

У выніку ператрусу  канфіскаваныя два сістэмныя блокі, фотаздымач і 5 друкаваных асобнікаў незалежных выданняў, сярод якіх часопіс Асамблеі НДА, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

 

 

На офісе Еўрарадыё вобшук

 

У гэтыя хвіліны на офісе Еўрарадыё адбываецца вобшук і канфіскацыі тэхнікі.

 

Намеснік галоўнага рэдактара Віталь Зыблюк атрымаў на рукі непадпісаную копію пратакола вобшуку і канфіскацыі.

 

Калі Віталь Зыблюк даехаў да офіса, то сустрэў на лесвіцы людзей, якія выносілі тэхніку, а з дакументаў ён атрымаў копію пратакола, напісанага вельмі неразборліва. Панятым пры вобшуку быў інжынер ГГУ Адміністрацыі прэзідэнта.

 

— Па офісе нібыта прайшоўся тарнада! — сказаў Віталь Зыблюк.

 

“Еўрарадыё”

 

 

26 сьнежня 2010 г.

 

 

Уначы ўварваліся на офіс "Белсату"

 

Сёньня ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу "Белсат" у Менску. Яны разрэзалі дзьверы памяшканьня адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

 

На той момант у памяшканьні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук, журналісты разам з тэхнікай і абсталяваньнем выехалі некалькі дзён таму.

"У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталяваньня засталася толькі дагістарычная саракагадовая друкарка. У яе ўстаўлены аркуш паперы — а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам — Белсат TV", — паведамляе Міхась Янчук у Facebook.

 

 

“Сываратка праўды” для палітвязьняў

 

“Сываратка праўды”, “фармакалягічнае (аміталавае) інтэрвію”, “фармакалягічны допыт” — гэтымі тэрмінамі вызначаюцца камбінацыі псыхатропных рэчываў, якія выкарыстоўваюцца спэцслужбамі ў дачыненьні да падсьледных. Самі спэцслужбы Беларусі як і іншых краін афіцыйна абвяргаюць ужываньне падобных мэтодык.

 

Тым часам некаторыя беларускія палітвязьні сьцьвярджаюць, што падчас утрыманьня ў ізалятары КДБ сываратка праўды была ўжытая і супраць іх. Яны не выключаюць, што фармакалягічныя допыты могуць праводзіцца і з тымі кандыдатамі на прэзыдэнта, якія цяпер знаходзяцца ў СІЗА.

 

24 студзеня на форуме Свабоды, прысьвечаным лёсу Ўладзімера Някляева, зьявіўся камэнт, падпісаны “супрацоўніцай Цэнтру грамадзкіх сувязяў”:

 

“Ананімны супрацоўнік, сьцьвярджае наведніца сайту, паведаміў, што Някляева адмыслова ізалявалі, каб выклікаць у яго паніку і псыхалягічна зламаць. Таксама выкарыстоўваюцца псыхатропныя прэпараты.

 

"Пакуль ён трымаецца, не дае паказаньняў, таму яго ламаюць праз калена. Я больш не магу на гэта глядзець, таму і вырашыў вам перадаць гэта", — паведаміў чалавек, які прадставіўся супрацоўнікам КДБ”.

 

Як сьведчаць некаторыя беларускія адмыслоўцы ў галіне фармакалёгіі, у мэтах атрыманьня адпаведных прызнаньняў у падсьледных выкарыстоўваюць моцнадзейныя, наркатычныя і атрутныя прэпараты так званай групы “А” кшталту аміталу, пэнтаталу або скапаламіну. Па сутнасьці, гэта вельмі небясьпечнае для арганізму мэдыка-біялягічнае ўмяшаньне. Тэарэтычна ўсім гэтым займаюцца высокакваліфікаваныя спэцыялісты, якія дакладна ведаюць дазіроўкі і ўсе мэтады “вяртаньня” чалавека.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Па крымінальнай справе аб масавых беспарадках — 23 падазраваныя

 

Праваабаронцамі адслежваюцца крымінальныя справы, узбуджаныя перад і пасля правядзення акцыі пратэста па выніках прэзідэнцкіх выбараў. Па справе аб масавых беспарадках на сённяшні дзень падазраванымі з’яўляюцца 23 чалавекі. З іх 21 — утрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ, Р. Кастусёў пад падпіскай аб нявыездзе, месцазнаходжанне Д. Уса — невядомае. 29 снежня большасці падазраваных павінна быць прад’яўлена абвінавачанне або прынята рашэнне аб вызваленні.


Падазраваныя па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі":

 

01. Някляеў Уладзімір — кандыдат у прэзідэнты
02. Саннікаў Андрэй — кандыдат у прэзідэнты
03. Кастусёў Рыгор — кандыдат у прэзідэнт, пад падпіскай аб нявыездзе
04. Атрощанкаў Аляксандр — прэс-сакратар перадвыбарнага штаба А. Саннікава
05. Міхалевич Аляксей — кандыдат у прэзідэнты
06. Рымашэўскі Віталь — кандыдат у прэзідэнты
07. Севярынец Павел — давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
08. Бандарэнка Зміцер — каардынатар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь"
09. Халіп Ірына — журналістка, жонка Андрэя Саннікава
10. Радзіна Наталля — журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org
11. Лябедзька Анатоль — старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія — намеснік  старшыні "Маладога Фронту"
13. Дзмітрыеў Андрэй — кіраўнік перадвыбарнага штаба У. Някляева
14. Фядута Аляксандр — палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
15. Статкевіч Мікалай — кандыдат у прэзідэнты
16. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі 
17. Кобец Уладзімір — кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саннікава
      (знаходзіцца ў ізалятары КДБ менш за 3 сутак, мера стрымання пакуль не абрана)
18. Ус Дзмітрый — кандыдат у прэзідэнты, знаходзіцца пад падпіскай аб еявыездзе
19. Вазняк Сяргей — давераная асоба У. Някляева
20. Корбан Алег — адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП "Маладыя дэмакраты"
21. Арастовіч Аляксандр — давераная асоба М. Статкевіча
22. Паўлаў Анатоль — давераная асоба Я. Раманчука
23. Марцалеў Сяргей мкіраўнік выбарчага штаба М. Статкевіча

 

“Вясна’96”

 

 

27 сьнежня 2010 г.

 

 

АНТ злавіла міліцыю на хлусні наконт Плошчы

 

Больш за палову з затрыманых 639 чалавек за ўдзел у акцыі апазіцыі 19 снежня — людзі, што працуюць (55,5%).

 

Такія дадзеныя былі агучаныя ў эфіры праграмы "Контуры" тэлеканала АНТ 26 снежня.

 

Раней МУС заяўляла, што большасць затрыманых складаюць беспрацоўныя і студэнты.

 

14% з ліку затрыманых — навучэнцы і студэнты, 1,5% — пенсіянеры, 29% — часова нідзе не працуюць.

 

Большасць затрыманых (73%) — ва ўзросце да 30 гадоў. З гэтага ліку 1% складаюць непаўналетнія, 16% — ад 18 да 20 гадоў, 56% — ад 21 года да 30 гадоў.

 

Па дадзеных на 22 снежня за ўдзел у акцыі апазіцыі было затрымана 639 чалавек. Такую лічбу журналістам назваў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў і паабяцаў, што іх будзе больш.

 

Але рэальная лічба працоўных і студэнтаў нават большая за абвешчаную.

 

Многія людзі пры затрыманні хаваюць сваё месца працы ці вучобы, паведамляюць, што яны часова нідзе не працуюць. Такім чынам спадзяюцца ўратавацца ад звальнення ці выключэння з універсітэта.

 

Затрыманне за палітыку цягне наступствы для студэнтаў і супрацоўнікаў дзяржаўных прадпрыемстваў.

 

“Наша Ніва”

 

 

КДБ цікавіцца сябрамі ініцыятыўнай групы Саннікава

 

Сябру ініцыятыўнай групы Андрэя Саннікава Змітра Бародку шукае Барысаўскі ГУУС.

 

Ператрус быў праведзены ня толькі на кватэры Бародкі, але і ў гаражы, дзверы якога ўзламалі супрацоўнікі МНС. Дагляд кватэры правялі і ў цешчы Змітра Бародкі, аднак нічога, што магло б зацікавіць праваахоўныя органы, не знайшлі, паведамляе charter97.org.

 

У Віцебску, сябру ініцыятыўнай групы Саннікава, Улада Варанецкага, выклікалі ў дэканат універсітэта. Там яго чакаў супрацоўнікі КДБ, які запрапанаваў маладзёну адмовіцца ад палітычнай дзейнасці ўзамен на аднаўленне ў навучальнай установе. Улад Варанецкі "падзякаваў" за паслугі і зазначыў, што "сам у стане аднавіцца на вучобу і ў ягонай палітычнай дзейнасці няма нічога супрацьзаконнага". Супрацоўнік КДБ паабяцаў Уладу Варанецкаму непрыемнасці.

 

Віктара Болдзіна, давераную асобу Андрэя Саннікава, цягам тыдня супрацоўнікі ГУУС, без позвы, па тэлефоне, выклікаюць для складання пратаколу за расклейванне агітацыйных плакатаў у Менску, падчас выбарчай кампаніі.

 

 

Вобшук пачаўся ў сястры Міхалевіча

 

Пачаўся ператрус у сястры арыштаванага кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча Лёлі. Яна жыве ў Менску.

 

У суботу прайшлі ператрусы ў кватэрах, якія належаць самому палітыку, перадае "Наша Ніва".

 


З ператрусам прыйшлі на кватэру Канстанціна Саннікава

 

Пачаўся ператрус у кватэры ў сына Андрэя Саннікава — Канстанціна, паведамляе сайт  charter97.

 

Канстанцін — старэйшы сын ад першага шлюбу, яму 35 гадоў.

 

“Еўрарадыё”

 

 

Працягваюцца арышты і допыты ў КДБ

 

У рэгіёнах працягваюць перасьледаваць грамадзкіх актывістаў, якія бралі ўдзел у выбарчай кампаніі на баку дэмакратычных кандыдатаў. За імі па-ранейшаму сочаць супрацоўнікі міліцыі і КДБ, некаторых выклікаюць на допыты і затрымліваюць. Ёсьць прыклады, калі арыштаваных у рэгіёнах дастаўляюць у менскія турмы.

 

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

 

У нядзелю ў кватэру каардынатара руху "За свабоду" грукаліся міліцыянт і асоба ў цывільным. Некаторы час перад домам актывіста стаялі два службовыя аўтамабілі супрацоўнікаў міліцыі, кажа Дзяніс Турчыняк:

 

— Каля майго пад'езду дзяжурыў супрацоўнік міліцыі. Аўтамабілі прастаялі перад домам каля гадзіны і зьехалі. Пасьля маёй кватэры супрацоўнікі міліцыі абыходзілі суседзяў. Пазьней я размаўляў з суседзямі. Яны казалі, што міліцыянт і супрацоўнік у цывільным не пыталіся ў іх канкрэтна пра мяне, а толькі пра тое, ці ня бачылі яны нечага падазронага цягам апошняга часу.

Сёньня ў Ленінскі РАУС выкліканы брат Дзяніса Канстанцін Турчыняк, якога затрымалі на плошчы Леніна ў Берасьці 19 сьнежня:

 

— Я буду даваць тлумачэньні наконт гэтай справы. Суд Ленінскага раёну адправіў справу на дапрацоўку. Чакаецца, што міліцыянты ізноў накіруюць справу ў суд.

 

На плошчу ў Берасьці на знак салідарнасьці зь менскай Плошчай выйшлі каля 20 чалавек, кажа Канстанцін. Моладзь меркавала запусьціць на балёніку бел-чырвона-белы сьцяг. Праўда, сьцяг актывісту Руху не ўдалося нават выцягнуць з кішэні:

 

— Да мяне ўмомант падбеглі супрацоўнікі міліцыі, таксама і ў цывільным. Яны схапілі мяне за рукі. Паветраны балён загарэўся. Я запатрабаваў ад міліцыянтаў, каб яны прадставіліся і адказалі на пытаньне, хто мне кампэнсуе сапсаваны балён, кошт якога за 50 тысячаў рублёў. Яны сказалі, што я дагаварыўся, і даставілі мяне ў Ленінскі РАУС, дзе я правёў ноч у чаканьні суду.

 

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

 

У панядзелак стала вядома, што перад выходнымі ў гарадзенскі КДБ выклікалі трох студэнтак мэдунівэрсытэту, якія былі на Плошчы. Вось што распавядала адна зь іх:

 

— Пыталіся наконт Плошчы: як мы езьдзілі, што там рабілі, як там усё адбывалася. Нічога нам болей не сказалі. Праўда, яшчэ запыталіся — хто з намі езьдзіў.

 

Сёньня ў Маскоўскі РАУС Менску для допыту выклікалі смаргонскага актывіста Ўладзімера Шульжыцкага. Ён быў у Менску падчас падзей на Плошчы. Позву яму перадалі ў Смаргонскім РАУС. Вось што ён распавядаў нашаму радыё:

 

— Я засьвяціўся, і яны ведаюць, што быў на Плошчы. Патрапіў пад дубінку амапаўца, зьвяртаўся ў шпіталь па дапамогу, і там, зразумела, афіцыйна гэта зафіксавалі. Ня ведаю, што там будзе, але спадзяюся на лепшае.

 

У Горадні чальцы апазыцыйных партый чакаюць ператрусаў партыйных офісаў. Кажуць, што ў Менску яны ўжо прайшлі, чарга за абласнымі цэнтрамі.

 

МАГІЛЁЎШЧЫНА

 

На Магілёўшчыне зь ператрусамі зацішша. А ў штабах былых кандыдатаў у прэзыдэнты пануе нэрвовасьць.

 

Магілёўская праваабаронца з грамадзянскай кампаніі “Наш дом” Крысьціна Шацікава 31 сьнежня мае прыехаць у Партызанскі раённы суд Менску. У позьве пазначана, што яе выклікаюць як правапарушальніка. Актывістка брала ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці, і там яе затрымалі. Вінаватай яна сябе ня лічыць, а наадварот — вінаваціць уладу ў парушэньні закону.

 

— Здавён плошча — гэта месца народных сходаў для вырашэньня нейкіх праблемаў. А таксама ў нас ёсьць Канстытуцыя, якая дае мне права выказваць сваю думку ў любым выглядзе і ў любым месцы. Таму я ня толькі нічога не парушала — я цалкам скарысталася са свайго канстытуцыйнага права, — цьвердзіць Крысьціна Шацікава.

 

Крысьціну Шацікаву ня толькі затрымалі й кінулі ў аўтазак, але яшчэ і зьбілі. З ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна яе з моцным крывацёкам даставілі ў бальніцу. Там яна прабыла тры дні. Пасьля таго як даведалася, што зь лякарняў людзей вязуць назад у турму, настаяла, каб яе заўчасна выпісалі. У спадарыні Крысьціны двое малалетніх сыноў. 30 сьнежня ў аднаго зь іх дзень народзінаў. Традыцыйна сям’я адзначае навагодзьдзе на вёсцы ў бацькоў.

 

У Бабруйску тым часам кіроўцу машыны, якую задзейнічалі ў агітацыйнай кампаніі кандыдата ў прэзыдэнты Някляева, даймаюць супрацоўнікі дзяржаўтаінспэкцыі. Ён нібыта парушыў правілы дарожнага руху й гэта бачыў ананімны пешаход, які напісаў скаргу ў ДАІ. Калі адбылося парушэньне, міліцыянты пэўна сказаць ня могуць, зазначае каардынатарка штабу Някляева Алена Мядзьведзева:

 

— Яны сказалі, што нам не прадставілі. Дык я пытаюся: што вы ўжо — па ананімцы пратаколы пішаце? Яны тады: “Мы ня можам сказаць вам прозьвішча”. Карацей, пратакол складзены, але за што караць? Я зьвязваю гэты ціск з тым, што машына працавала ў агітацыі. Я іх папярэдзіла: калі што мне не спадабаецца, мы будзем падаваць у суд.

 

 

Ператрус у моладзевага актывіста Мікіты Краснова

 

Ператрусы ў дэмакратычных актывістаў працягваюцца. Сёньня а 12-й гадзіне супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў кватэру кардынатара моладзевай кампаніі "Грамадзянін" Мікіты Краснова. Самога Мікіты ў хаце не было.


Супрацоўнікі КДБ паказалі бацькам Мікіты пастанову аб завядзеньні крымінальнай справы ў дачыненьні іх сына і дазвол сьледчага КДБ на ператрус. Адразу папярэдзілі, што шукаюць рэчы, зьвязаныя з акцыяй 19 сьнежня. Шукалі нейкую куртку з капюшонам, кампутар, флэшкі. У хаце нічога не знайшлі, бо рэчаў Мікіты там няма. Запытвалі, дзе зараз можа знаходзіцца Мікіта Красноў. Зьбіраюцца шукаць яго ў бабулі, сяброў.


Частка актывістаў кампаніі "Грамадзянін" хаваецца, каля 10 чалавек адбываюць пакараньне ў ізалятарах на Акрэсьціна і ў Жодзіна.

 

Іна Студзінская

 

 

Вобшук у хаце Зьмітра Бандарэнкі

 

На кватэры даверанай асобы Андрэя Саньнікава каардынатара "Эўрапейскай Беларусі" Зьмітра Бандарэнкі праходзіць вобшук. Пра гэта "Свабодзе" паведамілі сваякі арыштаванага.

 

Зьміцер Бандарэнка ўваходзіць у сьпіс арыштаваных, якіх абвінавачваюць ва удзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня. Бандарэнку трымаюць у турме КДБ, "амэрыканцы". Некалькі дзён таму яго дапытвалі сьледчыя. "Трымаецца мужна", — паведаміла пра свайго падабароннага адвакат.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Працягваюцца ператрусы і допыты ў КДБ

 

Сяргей Мудрачэнка паведаміў, што 27 сьнежня яго выклікалі ў КДБ у якасьці фінансавага прадстаўніка кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава. 28 сьнежня яго зноў выклікаюць на допыт.

 

— Сёньня яны бралі ў мяне тлумачэньні, якія былі мае функцыі, што я рабіў 19 сьнежня і гэтак далей. Як толькі мы разьвіталіся, мне патэлефанаваў ужо другі сьледчы і выклікаў мяне на размову заўтра а 10 гадзіне. Я мяркую, што гэта ў іх такая тактыка ціску на актывістаў, бо яны задавалі шмат пытаньняў, якія ня маюць дачыненьня прынамсі да крымінальнай справы.

 

27 сьнежня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры ў Менску ў старэйшай сястры арыштаванага кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алены. Дзьверы адчыніў яе 16-гадовы сын, які быў адзін дома. Гаспадыні супрацоўнікі патэлефанавалі, папрасілі пакінуць усе справы і прыехаць дахаты. Каля дзьвюх гадзінаў яны чакалі Алену на кухні. Ператрус хутка скончыўся, супрацоўнікі нічога не знайшлі. 25 сьнежня прайшлі ператрусы ў кватэрах, якія належаць самому палітыку.

 

Алена Міхалевіч паведаміла, што ёй сказалі 28 сьнежня прыйсьці на допыт у КДБ, аднак яна адказала, што будзе чакаць позву.

 

Таксама 27 сьнежня на допыт у КДБ быў выкліканы моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аляксандар Сьцепаненка.

 

Паводле актывіста, размова прайшла ў прысутнасьці адваката, была досыць вытрыманай і тычылася пераважна "масавых беспарадкаў". У яго пыталіся пра перадвыбарчую кампанію, працу офіса, а таксама пра зьняволеных лідэраў АГП.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Міхася Пашкевіча асудзілі на 15 сутак

 

27 сьнежня ў судзе Маскоўскага раёну Менску адбыўся суд над актывістам Міхасём Пашкевічам.

 

Моладзевы актывіст асуджаны на 15 сутак арышту за ўдзел у пікеце ў падтрымку арыштаваных дэманстрантаў 21 сьнежня каля СІЗА на Акрэсьціна. Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org.

 

Калі Міхася Пашкевіча і пяцярых яго паплечнікаў прывезьлі ў суд, ён пасьпеў паведаміць у сваім "Твітэры" аб тым, што яго судзяць за пікет.

 

 

Някляеў трымаецца вельмі добра

 

Як паведаміла "Радыё Свабода" жонка Ўладзімера Някляева Вольга, 27 сьнежня адвакаты Тамара Сідарэнка і Ўладзімер Бурштынаў мелі сустрэчу ў сьледчым ізалятары з Някляевым.

 

Паводле словаў Вольгі Някляевай, адвакаты прысутнічалі падчас аднаго з допытаў. У Някляева відаць жоўты падцёк пад вокам. Ён выглядае стомленым, скардзіўся на ціск.

 

Як паведамляе "Народная воля", допыт праходзіў у прысутнасьці адвакатаў Тамары Сідарэнкі і Ўладзімера Букштынава.

 

Пасьля таго як адвакаты пакінулі СІЗА КДБ, карэспандэнтка "Народнай волі" Вольга Грынявіцкая датэлефанавалася да Тамары Сідарэнкі і задала ёй некалькі пытаньняў.

 

— Тамара Аляксандраўна, самае галоўнае: як адчувае сябе Ўладзімер Пракаповіч?

 

— Някляеў жывы, ніякага інсульту ці інфаркту ў яго не было. Хоць наступствы ўдару даюць аб сабе знаць: на твары захоўваецца вялізны сіняк, ён скардзіцца на галаўныя болі і высокі ціск, зьбіць які ўдаецца толькі з дапамогай таблетак. Папрасіў нават, каб яму перадалі таномэтар. Яшчэ кідаецца ў вочы ненатуральна жоўты колер твару. Але ў цэлым трымаецца ён вельмі добра, спакойна.

 

Ажывіўся, калі я расказала яму пра жонку, пра тое, што яна за яго змагаецца.

 

Ён адправіў жонцы 7 лістоў зь СІЗА, але яна ніводнай карэспандэнцыі не атрымала. Вядома, майму падабароннаму было прыемна даведацца, які розгалас у сьвеце выклікала яго затрыманьне, колькі калег у Беларусі, Украіне, Расеі выказаліся ў яго падтрымку і запатрабавалі яго вызваленьня.

 

— Чаму допыт цягнуўся так доўга?

 

— У сапраўднасьці ня ўсё было так утомна, мы адыходзілі ад пытаньняў. Час у асноўным ішоў на працэдуру афармленьня допыту. Самі разумееце, сьледчаму трэба запісаць пытаньне і падрабязны адказ.

 

— Якія пытаньні задаваліся Някляеву?

 

— Я не магу пра гэта казаць. З нас узялі падпіску аб неразгалошваньні зьвестак, паколькі ідзе сьледзтва. Адзінае, магу сказаць, што дапытвалі Някляева ў якасьці падазраванага. Абвінавачаньне яму ня выстаўлена. І я не выключаю, што 30 сьнежня яго могуць адпусьціць. Гэта тэрмін, калі мінаюць 10 сутак з моманту яго затрыманьня і сьледзтва павінна вызначыцца: або выставіць абвінавачаньне, або адпусьціць.

 

Някляеў быў зьбіты да пачатку мітынгу, на плошчы яго не было. Дзіўна яго вінаваціць у масавых непарадках. Мне нават цяжка ўявіць, як можа быць складзена такога тыпу абвінавачаньне. Увогуле, хочацца спадзявацца на лепшае.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Ператрус у Мікіты Ліхавіда

 

КДБ працягвае ператрусы ў Менску — у гэтыя хвіліны вобшук распачынаецца ў актывіста Руху "За Свабоду" Мікіты Ліхавіда.

 

Хлопец адбывае пакаранне за удзел у акцыі 19 снежня у жодзінскай турме, аднак яго бацькам ужо паведамілі, што маладзён будзе працягнуты да крымінальнай адказнасці. Па словах каардынатара Руху За Свабоду Ірыны Бохан, маці актывіста тэрмінова выклікалі з працы для прысутнасці пры вобшуку:

 

— Яго затрымалі 19-га і асудзілі Савецкім судом на 15 сутак. Ён у Жодзіна адбываў. Ён быў у першых шэрагах, я бачыла гэта па фатаграфіях у "Народнай волі". І зараз вось высветлілася, што на яго завялі "крыміналку" па непарадках, ну і цяпер вось вобшук. Маці патэлефанавалі на працу, што зараз будзе ператрус. Яна патэлефанавала мне, а сама едзе зараз на Уручча да дому, дзе ператрус будуць рабіць.

 

Барыс Гарэцкі

 

 

Створаны аргкамітэт у падтрымку пацярпелых

 

Сёння ў Менску створаны каардынацыйны камітэт грамадзкай салідарнасці з палітвязьнямі і пацярпелымі пасьля падзеяў 19 снежня.

 

Пра гэта было аб’яўлена на прэсавай канфэрэнцыі ў штаб кватэры партыі БНФ.

 

Сярод стваральнікаў аргкамітэту камітэту намесьнік старшыні АГП Леў Марголін, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, старшыня Рады інтэлігенцыі Уладзімер Колас, старшыня БНФ Аляксей Янукевіч, ад незалежных прафсаюзаў — Генадзь Фядыніч, ад штабу Андрэя Саньнікава — Віктар Івашкевіч. Галоўная мэта аргкамітэту — каардынаваць намаганьні па вызваленьні палітвязьняў, аказваць матэрыяльную і арганізацыйную дапамогу студэнтам, звольненым з унівэрсытэтаў за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

 

У сваёй першай заяве аргкамітэт запатрабаваў паказаць людзям Някляева, дапусьціць да яго адваката, паведамляе Хартыя-97.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

28 сьнежня 2010 г.

 

 

Падазроных ужо — 25!

 

Колькасць падазроных па крымінальнай справе аб масавыя беспарадках у Менску ўзрасла з 23 да 25, паведамляюць праваабаронцы.

 

Паводле звестак праваабарончага рэсурсу spring96.org, у спіс падазроных уключаныя ўдзельнікі акцыі 19 снежня Дзмітрый Новік і Мікіта Ліхавід. Апошні адбывае 15-сутачны арышт у Жодзінскім СІЗА. Да гэтага 23-м падазроным стаў кіраўнік выбарчага штаба Мікалая Статкевіча Сяргей Марцалеў, якога знялі з цягніка Менск — Варшава на беларускай мяжы.

 

Крымінальная справа распачатая следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама па частках 1 і 2 артыкула 293 КК (масавыя беспарадкі).

 

 

Брэстчанка патрабуе не прызнаваць беларускія выбары

 

Доктар архітэктуры, грамадская актывістка з Брэста Ірына Лаўроўская накіравала ў электронным выглядзе ліст прэзідэнту Расійскай Федэрацыі.

 

Прычынаю звароту стала віншаванне прэзідэнта Расіі ў адрас Лука-кі з перамогаю на выбарах. У сваім пісьме Ірына Лаўроўская просіць Мядзведзева не прызнаваць выбары ў Беларусі:

 

— Я выказала свой боль на конт таго, што ён быццам бы павіншаваў Лука-ку з перамогаю, што абурыла грамадскасць у Беларусі. Усім вядома, якія гэта былі выбары, якая была кампанія, што рабілася. Звярнула яшчэ ўвагу на тое, што нельга прызнаваць выбары, бо гэта не былі выбары і гэты чалавек не перамог, а захапіў уладу сваёй сілаю.

 

Ірына Лаўроўская спадзяецца на разуменне Мядзведзевым сапраўднай сітуацыі ў Беларусі і падтрымку ім дэмакратычна настроенай часткі беларускага грамадства.

 

Ганна Васілевіч

 

 

Міліцыя праводзіць вобшук у офісе "Нашай нівы"

 

У офіс газеты "Наша ніва" ў Менску сёння ўвечары ўварваліся спецслужбы, якія правялі вобшук, а затым як паведаміў наш карэспандэнт вынеслі з памяшкання тэхніку.

 

Па словах нашага карэспандэнта Барыса Гарэцкага, на месца падзеі з’явіўся лідар Руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, які назваў дзеянні праваахоўных органаў незаконнымі. Дзеянні такія, па словах Мілінкевіча, шкодзяць іміджу Беларусі ў свеце.

 

Вобшук у рэдакцыі "Нашай нівы" і сядзібе ПЭН-цэнтра праводзіўся па справе датычнай да знявагі беларускай дзяржаўнай сімволікі 19 снежня. Супрацоўнікі КДБ і міліцыя шукалі фота- і відэаматэрыялы, на якіх былі б доказы такой знявагі. Са змесцівам рэдакцыйных кампутараў на месцы разбірацца не сталі — яны іх проста апісалі і загрузілі ў міліцэйскія машыны.

 

Супрацоўнікі праваахоўных органаў свой ператрус і канфіскацыю тэхнікі прымеркавалі акурат да аўторка, калі рэдакцыя збіралася рыхтаваць святочны нумар газеты.

Галоўны рэдактар "Нашай нівы" Андрэй Скурко пачаткова прысутніча

ў пры вобшуку рэдакцыі, але неўзабаве міліцыя, у якой мелася пастанова на вобшук на ягонай прыватнай кватэры, забрала яго туды ў суправаджэнні супрацоўнікаў КДБ.

 

Сайт "Нашай нівы", па словах супрацоўнікаў рэдакцыі, можа быць заблакаваны альбо і знішчаны, таму што паролі ды тэхнічная інфармацыя, якая дазваляла яго абнаўляць, знаходзілася якраз у канфіскаваных кампутарах. Паколькі да ўваходу міліцыі ў офіс газеты, у будынку была абрублена электрычнасць, рэдакцыя не змагла ніяк забяспечыць гэтую інфармацыю.

 

***


Прыкладна ў 18:50 па беларускім часе ў дзверы Беларускага ПЭН-цэнтра пачалі грукаць невядомыя. Журналіст "Нашай нівы" Зміцер Панкавец дзверы адмыкаць адмовіўся.

 

Ператрус у ПЭН-цэнтры пагражае часткова паралізаваць працу газеты "Наша ніва", частка журналістаў якой працавала ў памяшканні ПЭН-цэнтра.

 

На месца выехаў намеснік старшыні ПЭН-цэнтра і рэдактар "Нашай нівы" Андрэй Скурко. Вось что паспеў перадаць журналіст "Нашай Нівы" Зміцер Панкавец, які ў гэты момант не адказвае на тэлефонныя званкі:

 

— Людзі пачалі ламіцца ў дзверы, я спытаўся "хто там?" — адказалі, што міліцыя. З вобшукам на ПЭН-цэнтр прыйшлі. Пакуль што, нікога не ўпускаў, чакаю начальства. З двух бакоў дзвярэй знаходзяцца — тут выйсці немагчыма. Дарэчы, святло нам абрубілі, знаходзімся без электрычнасці.

 

Па словах нашага карэспандэнта, які знаходзіцца на месцы падзеі, міліцыя ўвайшла ў офіс "Нашай нівы" ды праводзіць там ператрус. Галоўнаму рэдактару Андрэю Скурко супрацоўнікі паказалі пастанову на вобшук, а таксама і пастанову на вобшук у ягонай асабістай кватэры.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

На кватэры Лябедзькі пачаўся ператрус

 

Пра ператрус "Свабодзе" паведаміла намесьніца старшыні выканкаму Аб’яднанай грамадзянскай партыі Аксана Крышчановіч.

 

Паводле яе слоў, на кватэру лідэра партыі, які жыве па вуліцы Лесі Ўкраінкі, зьявіліся супрацоўнікі спэцслужбаў. Яны прад’явілі сыну Лябедзькі Арцёму пастанову, якая дазваляе зрабіць ператрус.

 

Уладзімер Глод

 

 

Праваабаронцы паведамляюць пра 698 адміністрацыйна затрыманых

 

Пачалі выходзіць на волю першыя з арыштаваных паводле адміністрацыйных працэсаў за ўдзел у падзеях 19 сьнежня і наступных дзён.

 

Адам адбыў 6 дзён ў Жодзінскім ізалятары і выйшаў на волю 26 сьнежня. Вязьні, якія адбывалі зь ім пакараньне, папрасілі пазваніць дамоў іхным сваякам. Адам паведаміў карэспандэнту "Свабоды", што ўжо выканаў некалькі просьбаў, але для вялікай размовы пакуль ня мае дастаткова часу.

 

Праваабаронцы "Вясны" падсумавалі зьвесткі пра асуджаных на суткі, аштрафаваных і тых, хто ў выніку брутальных дзеяньняў міліцыі пры разгоне мітынгу на плошчы Незалежнасьці пацярпеў і трапіў у шпіталь. Праваабаронцы налічылі 698 чалавек. Зь іх ? прыкладна 50 чалавек аштрафаваных, і столькі ж трапілі ў шпіталі, а астатнія адбываюць пакараньні ў двух менскіх ізалятарах, а таксама ў жодзінскім СІЗА. Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, шмат людзей былі асуджаныя на 10 дзён, таму 29-га іх будуць выпускаць на волю. Ці рыхтуецца іх сустрэча?

 

— Праблема толькі ў тым, што мы ня ведаем дакладна, які час ім напісалі ў пратаколах. І гэтыя ўстановы ня хочуць казаць, у які час яны будуць вызваляць людзей. Але мы будзем даведвацца і сустракаць.

 

Паводле Насты Лойкі, у вязьняў ізалятараў Менску і Жодзіна ўжо пачаліся праблемы са здароўем з-за адсутнасьці вітамінаў і прагулак.

 

— Мы рыхтуемся да таго, што тым, хто выйдзе на волю, тэрмінова прыйдзецца аказваць мэдычную дапамогу, — кажа праваабаронца.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Ператрус на кватэры Паўла Севярынца ў Віцебску

 

Супрацоўнікі КДБ сканфіскавалі ноўтбук Кастуся Севярынца, сыстэмны блёк, касэты і паперы з запісамі.

 

Ператрус кватэры Севярынцаў у Віцебску праводзілі маёр КДБ Дзьмітры Бохан, падпалкоўнікі Ігар Андрон, Дзьмітры Навумаў.

 

— Супрацоўнікі КДБ сказалі, што дзейнічаюць на загад зь Менску. Пастанова пра ператрус падпісана менскім пракурорам Куліком, — паведаміў "Свабодзе" Кастусь Севярынец.

 

— Абшукалі ўсё, нават зазірнулі пад дыванок у прыбіральні, — кажа Севярынец-старэйшы.

 


На Акрэсьціна за беларускую мову білі нагамі

 

На волю выходзіць усё болей затрыманых у сувязі з падзеямі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Але першая вялікая хваля вызваленьняў чакаецца 29 сьнежня.

 

З ізалятара на Акрэсьціна выйшаў маладафронтавец Дзяніс Лазар, якога затрымалі яшчэ 18 сьнежня разам са Зьмітром Дашкевічам і Эдуардам Лобавым. Паводле гарадзкога ўпраўленьня міліцыі, актывістаў абвінавацілі ў крымінальным злачынстве — нібыта яны з хуліганскіх памкненьняў зьбілі чалавека. Дзяніс Лазар распавёў, што ў турме зь ім нават не праводзілі вочнай стаўкі, а з матэрыяламі справы сьледчы пачаў знаёміцца праз 5 дзён пасьля затрыманьня падазраваных. Яшчэ Дзяніс Лазар паведаміў, што на нейкі час яго пасадзілі ў адну камэру са Зьмітром Дашкевічам. "Нібыта выпадкова", — кажа пра гэта актывіст. З размовы з Дашкевічам Дзяніс Лазар зрабіў выснову, што той "не разгубіўся і гатовы да любых падзей". Зь Дзяніса Лазара ўсе падазрэньні былі зьнятыя.

 

Першая вялікая хваля вызваленьняў удзельнікаў акцыі 19 сьнежня пройдзе 29 сьнежня позна ўвечары. Некалькі дзясяткаў вязьняў выйдуць з ізалятара на Акрэсьціна, яшчэ некалькі дзесяткаў будуць вызваленыя зь Менскага раённага ізалятара, дзе трымаюць затрыманых дзяўчат і жанчын, а таксама з Жодзінскага СІЗА. Пра яго зьвестак найменей, кажа праваабаронца Наста Лойка.

 

— У ізалятары Менскага раёну такую інфармацыю даюць лёгка, на Акрэсьціна некаторым удаецца самім даведацца, зазірнуўшы ў кнігу ўліку, дзе пазначаны час затрыманьня. А ў Жодзіне даваць зьвесткі зусім адмаўляюцца. Паколькі мы ня ведаем часу затрыманьня, які пісалі некаторым вязьням, і па якой схеме будуць вызваляць, то могуць узьнікнуць праблемы, калі людзей будуць вызваляць бліжэй па поўначы. Ведаю, што з Акрэсьціна будуць вызваляць, пачынаючы з 9 вечара, а з Менскага раённага ізалятара, пачынаючы з 10 прыблізна. Прынамсі а 10:30 будуць вызваляць маю сяброўку, гэтак сказаў дзяжурны. Але ў Жодзіна такую інфармацыю адмовіліся паведамляць у прынцыпе. Мы ведаем, што мясцовыя праваабаронцы зьвярнуліся да пракурора з просьбай, каб такую інфармацыю агучылі. Бо вельмі важна сустрэць там людзей, у тым ліку, каб ім дапамагчы адтуль вярнуцца дадому. Але пакуль Жодзінскі ізалятар ігнаруе гэтыя просьбы.

 

З Жодзінскага ізалятара выйшаў Макар, якога затрымалі 19 сьнежня каля Цэнтравыбаркаму ў самым пачатку разгону мітынгу. Аўтобус, у які запхнулі маладога чалавека, неўзабаве аказаўся поўным людзей. Макар згадвае, што шмат людзей было з траўмамі: пабітымі галовамі, зламанымі пальцамі. Ім, як маглі, аказвалі дапамогу іншыя затрыманыя, а рэальную мэдычную дапамогу прапанавалі толькі праз 7 гадзінаў. Самыя цяжкія ўспаміны ў Макара нават не пра плошчу, а пра першыя гадзіны ў ізалятары на Акрэсьціна. Спачатку іх некалькі гадзінаў трымалі стоячы ў халодных калідорах, а каго і на марозе. Пры гэтым абражалі, лаяліся і нават білі. Яшчэ горшае пачалося, калі сталі складаць пратаколы.

 

— Пачалі дапытваць, біць і пагражаць. Прыкладам, хлопчык адказваў па-беларуску, дык яго міліцыянт з размаху нагой гэтак ударыў у грудзі, што той адляцеў на 2 мэтры, стукнуўся аб сьцены і ложак. Яго пачалі таптаць нагамі, а потым глядзяць, што мы бачым гэта, і тады міліцыянт кажа: выведзіце іх. Нас вывелі ў калідор з камэры, а яго пачалі зноў біць. Назіраць за гэтым было вельмі і вельмі балюча.

 

У Жодзінскім сьледчым ізалятары, куды Макар трапіў пасьля суду, большасьць затрыманых таксама адразу зьбівалі. Праўда, як згадвае малады чалавек, некаторыя ахоўнікі ставіліся да іх нармальна: нават давалі паслухаць прымач. Яшчэ адно з назіраньняў Макара: у камэры зь ім сядзелі два хлопцы, якіх затрымалі на вакзале: тыя запэўнівалі, што не былі на мітынгу і нават галасавалі за Лука-ку. Да 19 сьнежня гэтыя хлопцы ніколі б не паверылі, што такое абыходжаньне з затрыманымі магчыма ў Беларусі. "Зараз будзем усім знаёмым пра гэта распавядаць", — казалі гэтыя сукамэрнікі Макара. Паводле маладога чалавека, большасьць затрыманых за кратамі трымаліся мужна і казалі, што будуць зноў пратэставаць.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

КДБ працягвае ператрусы

 

Cупрацоўнікі КДБ вечарам 28 сьнежня правялі ператрус на кватэры бацькоў лідэра "Правага альянсу" Юрася Карэтнікава. Дома была толькі маці Юрася. Забралі вінчэстэр, дакумэнты, зьвязаныя зь дзейнасьцю "Правага альянсу", а таксама перадвыбарчыя матэрыялы. Таксама супрацоўнікі КДБ пакінулі позву для Юрася зьявіцца на допыт 30 сьнежня.

 

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус на кватэры экс-кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага.

 

Пра гэта паведаміў актывіст Дзяніс Садоўскі. Ператрус цягнуўся амаль паўтары гадзіны ў прысутнасьці жонкі. Забралі перадвыбарчыя выступы экс-кандыдата.

 

Як паведаміла жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча, супрацоўнкіі КДБ спрабавалі зрабіць ператрус у гаражы маці кандыдата. Аднак маці знаходзіцца за межамі Беларусі, і яны вырашылі апячатаць дзьверы гаража да яе вяртаньня.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Наша мэта — выкрыць правакатараў

 

Госьця Начной Свабоды — блогерка Тацяна Елавая, нік у ЖЖ — “змагарка”. Гэта яна на мінулым тыдні выклала ў інтэрнэт радыёперахопы размоваў спэцслужбаў на пляцы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня. Цяпер Тацяна займаецца ідэнтыфікацыяй правакатараў, што білі шыбы ў Доме Ўраду.

 

— Мы ведаем, што вам былі перададзеныя гукавыя запісы, радыёперахопаў размоваў спэцслужбаў на пляцы Незалежнасьці. Хто вам іх перадаў і чаму менавіта вам?

 

— Са мной праз інтэрнэт зьвязаўся абсалютна незнаёмы чалавек і на ўмовах строгай канфідэнцыйнасьці перадаў аўдыёзапіс. Ён паведаміў, што матэрыял зьвязаны з Плошчай, і пасьля ён зьнік. Празь некаторы час я атрымала яшчэ некалькі запісаў, таксама на ўмовах поўнай ананімнасьці ад ужо іншага чалавека. Чаму перадалі мне? Я думаю, што гэта не выпадковасьць. Таму што пачынаючы ад 19 сьнежня я займаюся зборам і распаўсюджаньнем у інтэрнэт-прасторы інфармацыі аб тых падзеях, якія адбыліся 19 сьнежня ў Менску. Разам са сваімі калегамі я шукаю і разьмяшчаю ў сваім ЖЖ-дзёньніку доказы правакацыяў, што адбыліся на плошчы.

 

— Наколькі я ведаю, вы ня ўсё апублікавалі. Раскажыце падрабязна пра зьмест усіх запісаў, якія вы маеце?

 

— Гэта перамовы беларускіх сілавых службаў: КДБ, МУС, унутраныя войскі, ахова прэзыдэнта ды іншыя, якіх мы яшчэ ня здолелі ідэнтыфікаваць. Гэта перамовы, што вяліся ўвечары на Плошчы незалежнасьці і на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня. Некаторыя падразьдзяленьні карысталіся шыфраванай сувязьзю, таму поўнай карціны ў нас няма. Але самае важнае, што гэтыя запісы служаць доказам таго, што апазыцыя ня мела ніякіх плянаў адносна штурму дому ўраду, што ўлады загадзя рыхтавалі спэцапэрацыю, і што штурм быў на 100% правакацыяй спэцслужбаў. Важна яшчэ і тое, што на Плошчы дзейнічаў цэлы шэраг разнастайных сілавых структураў, якія не каардынаваліся паміж сабою.

 

— Тацяна, ці адна вы гэтым займаецеся? Або ёсьць яшчэ нехта іншы, хто робіць тую ж справу?

— Зразумела, што я працую не адна. Таму што гэта вялічэзны аб’ём працы. Мне дапамагаюць іншыя людзі, у тым ліку адмыслоўцы па аўдыёмантажу. Усё што тычыцца камунікацыяў спэцслужбаў, у нашай краіне патрапляе пад грыф асаблівай сакрэтнасьці. Адпаведна, за распаўсюджаньне такой інфармацыі прадугледжаная крымінальная адказнасьць. Таму людзі, якія над гэтым працуюць, моцна рызыкуюць.

 

— Вы цяпер займаецеся толькі радыёперахопамі, або і аналізам відэа- і фота сьведчаньняў прысутнасьці правакатараў на ганку Дому Ўраду?

 

— Таксама і гэтым. Наша мэта — выкрыць правакатараў. У маім дзёньніку ёсьць дасье на кожнага. Мэта ў тым, каб падаць на іх заяву ў суд, у міліцыю, каб шукалі канкрэтных людзей, вінаватых у тым, што адбылося. Каб адпусьцілі невінаватых людзей з турмы.

 

— Тацяна, як вы лічыце, ці ўдасца некалі ідэнтыфікаваць усіх правакатараў?

 

— Хацелася б. Але да зьмены ўлады ў Беларусі гэта абсалютна нерэальна. Гэтыя правакатары маглі быць набраныя з Расеі ці з Украіны, і мы ўвогуле пра іх не даведаемся.

 

Сяргей Абламейка

 

 

Звальненьне журналіста за адмову асуджальна напісаць пра Плошчу

 

Алесь Ляўчук, карэспандэнт газеты "Знамя Юности", дзе ён працаваў апошнія чатыры месяцы, звольнены. Алесь акрамя дзяржаўнага выданьня, супрацоўнічаў з рэдакцыямі недзяржаўных СМІ.

Сабе на пошту ён атрымаў ліст з наступным зьместам:

 

"Добры дзень, Алесь. Паведамляем, што ў адпаведнасьці з рашэньнем галоўнага рэдактара Яўгена Канстанцінавіча Мялешкі, вам неабходна напісаць заяву на звальненьне зь сёньняшняга дня. Па ўсіх пытаньнях зьвяртайцеся да Вольгі Паўлаўны Ярошанкі (тэл. 8 (017) 292-38-22)".

 

Алесь кажа, што на самой справе прычынай звальненьня стала адмова выконваць заданьні рэдакцыі:

 

— Паводле рэдактара, я павінен быў пісаць як добра ў нас праходзяць выбары; праводзіць апытаньні берасьцейцаў, дзе яны павінны расказваць, як яны аднагалосна падтрымліваюць дзеючага прэзыдэнта. Імёны альтэрнатыўных кандыдатаў указваць забаронена. У любым матэрыяле толькі пазытыў. А ў апошні раз мяне прасілі асудзіць Плошчу. Пісаць на гэтыя тэмы я адмовіўся. А потым прыйшоў гэты ліст. Сам Мялешка і Ярашэнка мне ніякіх заданьняў не даваў, усё абмяркоўвалася па тэлефоне, натуральна, у вуснай форме, з пажаданьнем, што я сам павінен разумець, што мусіць быць у артыкуле.

 

Алесь перакананы, што прычына звальненьня — палітычна матываваная.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Адбыўся ператрус у кватэры даверанай асобы Міхалевіча

 

Cупрацоўнікі КДБ увечары 27 снежня прыйшлі з вобшукам у кватэру бацькоў Аляксандра Лукашэвіча, даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Алеся Міхалевіча.

 

Кіраваў вобшукам падпалкоўнік КДБ Асташонак Віктар. Былі канфіскаваны ўсе носьбіты інфармацыі: жорсткія дыскі, папяровыя нататнікі, кампакт-дыскі. Бацькам Алеся распавядалі, што сын займаецца "подрывной деятельностью", распытвалі пра жонку Алеся, пра маёмасць у Варшаве. Пакінулі выклік на допыт на заўтра да следчага КДБ А.В. Волкава (ён жа з’яўляецца следчым у Міхалевіча).

 

Алесь Лукашэвіч навучаецца ў Польшчы і зараз знаходзіцца ў Варшаве.

 

 

Допыты пачаліся ў Гродне

 

На допыт выкліканая выконваючая абавязкі старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі па Гродзенскай вобласці а таксама кампаніі "Гавары праўду" па Гродзенскай вобласці — Аляксандра Васілевіч, паведамляе Радыё Рацыя.

 

Аляксандру выклікаюць на допыт у КДБ і ўжо прынеслі павестку. Таксама з КДБ тэлефанавалі праваабаронцу і журналісту Ўладзіміру Хільмановічу, ён таксама чакае павестку з выклікам у КДБ.

 

 

Танкамі і ракетамі дэмакратыю не ўсталюеш

 

Ад самога Захаду будзе залежаць, як пасля прэзідэнцкіх выбараў Беларусь будзе выбудоўваць адносіны з ім. Як паведамляе карэспандэнт ІА REGNUM, аб гэтым на прэс-канферэнцыі ў Ерэване заявіў 27 снежня амбасадар Беларусі ў Арменіі, былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка.


Па словах Сухарэнкі, Беларусь не змяняе свой вектар.

 

— Мы прыхільнікі дыялогу як з Захадам, так і з Усходам, — падкрэсліў амбасадар.

 

Ён таксама дадаў, што Беларусь адпрэчвае адзіную мадэль дэмакратыі, якую трэба ўзяць і перанесці ў іншую краіну, паколькі ў кожнай дзяржавы ёсць свае нацыянальныя асаблівасці.

 

— Мы за эвалюцыйнае развіццё дэмакратыі, паколькі танкамі і крылатымі ракетамі яшчэ нідзе не атрымоўвалася ўстанавіць дэмакратыю. Наадварот, гэты метад адкідае краіну на дзесяцігоддзі назад, — падагульніў Сцяпан Сухарэнка.

 

P.S. Так, танкамі і ракетамі дэмакратыю не ўсталюеш. Яна прыходзіць пад посьвіст гумавых дубцоў, тады, калі людзей пазбаўляюць права выбару, права голасу, права на інфармаванасьць... ды й наагул усялякіх правоў акрамя права моўчкі гнуць сьпіну на пахана, які пыватызаваў усю краіну, ды яшчэ і дзякаваць за тое! — "J.K.".

 

 

Ліхавід — 26-ы падазраваны

 

Актывіст Руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід стаў 26 падазраваным па справе, узбуджанай пасля падзеяў у Менску 19 снежня па артыкуле 293 — "масавыя беспарадкі".

 

Як паведаміла адвакат актывіста Руху "За свабоду" Мікіты Ліхавіда, асуджанага на 15 сутак арышту за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, яе падабароннаму адменена адміністратыўнае пакаранне, і ён з’яўляецца падазраваным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

 

Сёння або заўтра Мікіта Ліхавід будзе дастаўлены з ізалятара часовага ўтрымання Жодзіна ў ізалятар КДБ у Менску, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

 

“Еўрарадыё”

 

 

У кватэры лідара "Правага альянсу" адбываецца ператрус

 

У гэты час у кватэры лідэра арганізацыі "Правы альянс" Юрася Карэтнікава праходзіць ператрус. Калі ён пачаўся, моладзевы лідэр знаходзіўся не ў кватэры.

 

Пра ператрус Юрасю паведаміла маці. Падрабязнасці здарэння пакуль не вядомыя.

 

“Наша Ніва”

 

 

29 сьнежня 2010 г.

 

 

У Міхася Башуры канфіскавалі кампутар, мабільны і флэшкі

 

28 снежня, а 14-й гадзіне на кватэру да літаратара і выдаўца Міхася Башуры прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

 

Дома была толькі 10-гадовая дачка Башураў, якая невядомым людзям дзверы не адчыніла. З працы тэрмінова прыехала жонка Міхася Башуры.

 

Ёй прад’явілі пасведчанне супрацоўнікаў КДБ і запыталіся, дзе муж, на што яна адказала, што яго зараз няма. Тады ёй прад’явілі пастанову на ператрус, які працягваўся больш за тры гадзіны.

 

У выніку канфіскавалі ноўтбук дачкі, 2 цвёрдыя дыскі, флэш-карты, карты памяці, сім-карты, мабільны тэлефон, асабістыя паперы і дакументы па працы Міхася Башуры. Таксама сярод канфіскаваных рэчаў — пасведчанне сябра Беларускага ПЭН-цэнтра.

 

Напрыканцы ператрусу жонцы Міхася Башуры, паведамілі, што яе мужу трэба як найхутчэй з’явіцца ў іх.

 

“Наша Ніва”

 

 

Фотакарэспандэнта выклікаюць на допыт у УКДБ

 

Алексея Салея, фотакарэспандэнта газэты "Глос знад Немна" (друкаваны орган Саюза палякаў), сёння выклікаюць на допыт у УКДБ па Гродзенскай вобласці, паведаміў адзін з лідэраў Саюзу палякаў у Беларусі Андрэй Пачобут на сваім блозе.

 

Паводле яго слоў, павестку прынёс супрацоўнік УКДБ Карповіч Яўген Уладзіміравіч, які спачатку баяўся прадставіцца, каб яго дадзеныя не трапілі ў інтэрнет, адзначае Пачобут.

 

Пачобут нагадвае, што Салей разам з ім прысутнічаў на Плошчы ў Менску 19 снежня.

 

 

У ізалятары КДБ можа быць болей людзей, чым мяркуецца

 

Словы Сяргея Родчанкава, які датэрмінова выйшаў сёння з жодзінскага ізалятара, могуць сведчыць аб тым, што ў КДБ знаходзяцца куды больш за 23 чалавекі, якіх падазраюць альбо вінавацяць у масавых беспарадках:

 

— У ізалятары нам дазволілі памыцца двойчы, перад прыездам супрацоўнікаў КДБ. Яны задавалі пытанні: што, як, дзе былі. Выклікалі кожнага ў асобны пакой. Глядзелі, як я вяду сябе, як адказваю на пытанні. Былі і правакацыйныя пытанні: ды ладна, я табе не веру! Я кажу, ну не верце, што я магу зрабіць... Пасля ноччу мы чулі, як з камер выводзілі людзей. Казалі: збірайце рэчы, і выводзілі іх.

 

 

Да Танкачовай прыйшлі з ператрусам

 

У сацыяльных сетках з’явілася інфармацыя, што прыкладна а 20:00 на кватэры праваабаронцы Алены Танкачовай, кіраўніка "Цэнтра прававой трансфармацыі", пачаўся ператрус.


У апошнія дні Алена і яе калегі актыўна дапамагалі затрыманым за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня, займаліся маніторынгам судовых працэсаў, інфармаваннем міжнароднай праваабарончай супольнасці пра падзеі ў Беларусі.

 

“Еўрарадыё”

 

 

Магілёўскіх актывістаў руху "Гавары праўду" выклікаюць у КДБ

 

Позвы ў Магілёўскае ўпраўленьне КДБ атрымалі Аксана Закрэўская, Сяргей Лапуцін, Кірыла Грыхін ды Тацяна Каралёва. Іх выклікаюць як сьведкаў.

 

Тацяну Каралёву а палове на дванаццатую першай дапытае сьледчы з прозьвішчам Жукаў. Праз паўгадзіны пойдзе на допыт Кірыла Грыхін. У другой палове дня наведаюць КДБ Аксана Закрэўская й Сяргей Лапуцін. Лапуціна дапытае сьледчы Раманаў.

 

Яшчэ двое актывістаў, імёны якіх не агалошваюцца, позвы чакаюць. Без афіцыйнага выкліку яны адмаўляюцца ісьці ў КДБ. Наведаць гэтую сілавую структуру іх запрасілі тэлефонным званком.

 


З турмы на Акрэсьціна пачалі выпускаць затрыманых

 

Каля дваццаці чалавек з тых, хто быў арыштаваны ў часе разгоне мітынгу 19 сьнежня і асуджаны на 10 сутак арышту, адпусьцілі.

 

Пры выхадзе ім перадалі паштоўкі з волі. Вызваленых сустракаюць з падарункамі валянтэры і сваякі вязьняў, асуджаных на большы тэрмін, якія прынесьлі перадачы.

 

Вызваленым прапануюць прававую дапамогу і грошы, каб даехаць дадому. У аднаго з вызваленых, Мікалая, рука ў гіпсе — спэцназ паламаў яе, разганяючы дэманстрацыю. Ён кажа, што рука зраслася няправільна і давядзецца пералечваць.

 

Пра ўтрыманьне ў турме вызваленыя асаблівых жахаў не апавядаюць. Кажуць, што найгорш было падчас разгону акцыі і затрыманьня, а таксама пазьней, калі некаторыя па 2 ночы правялі ў аўтазаках.

 

Апрача таго, з турмы на Акрэсьціна выехаў аўтазак. Ня выключана, што ў ім таксама ўдзельнікі дэманстрацыі 19 сьнежня.

 

Агулам сёньня маюць выпусьціць каля 300 чалавек з розных турмаў, у тым ліку — з турмы на Акрэсьціна, з Жодзінскай турмы, з ізалятара часовага ўтрыманьня Менскага раёну.

 

 

Аўтазак едзе з усімі прыпынкамі

 

З Акрэсьціна вывезьлі людзей у двух аўтазаках, машыны за імі не прапусьцілі. Людзей высаджвалі з аўтазакаў у розных месцах гораду.

 

Сярод вызваленых Андрэй Кім. Ён распавёў, што з камэры выводзілі па адным, хутка аддалі рэчы і павялі ў аўтазак:

 

— Усіх вывозілі ў розныя накірункі. Нас вывезьлі да станцыі мэтро "Каменная горка". Некаторых высадзілі ля станцыі мэтро "Пушкінская". То бок спыняліся праз кожны прыпынак і выкідалі людзей. Мяне і яшчэ двух чалавек выпусьцілі на кальцавой.

 

Паводле Кіма, развозілі па дзесяць чалавек і, верагодна, так разьвезьлі больш за сто чалавек.

 

Тэрмін зьняволеньня ў Кіма сканчаўся а 22:30, але выпусьцілі яго значна раней.

 

— Яны, відаць, баяліся выпускаць усіх разам у адзін час, бо гэта стварыла б яшчэ адзін мітынг ля Акрэсьціна.

 

 

Маральна мы перамаглі!

 

Вязьняў Акрэсьціна вызвалялі аднаго за адным, папярэдне выставіўшы усім рахунак на аплату за харчаваньне цягам 10 дзён — 63 тысячы рублёў (Ну, зусім як фашысты: тыя забівалі суайчыньніка, а потым рахунак за тое выстаўлялі сваякам! — "J.K."). На пляцоўцы каля ізалятара былых вязьняў сустракалі сябры, кагосьці чакалі сваякі. Але ў большасьці сваёй вызваленых сустракалі валанцёры і праваабаронцы, якія арганізавалі дапамогу ўсім асуджаным паводле падзей 19 сьнежня. Вызваленых сустракалі віншаваньнямі, дарылі паштоўкі, частавалі гарачай гарбатай ці кофе з цукеркамі. Усім тлумачылі, дзе яны могуць атрымаць юрыдычную і матэрыяльную дапамогу, па магчымасьці развозілі дадому, а іншагародніх — на вакзал. Журналісты адразу бралі інтэрвію ў вызваленых. З гэтых расповедаў выходзіла, што найбольш цяжка людзям прыходзілася падчас затрыманьня і ў першы дзень: шмат каго амапаўцы зьбілі, людзям даводзілася гадзінамі быць на холадзе, а некаторых нават пратрымалі ў аўтазаку і другую ноч пасьля затрыманьня. Гэта таму, што затрыманых было вельмі шмат. Мінула 10 дзён — а настрой ў былых вязьняў такі, быццам яны толькі што з плошчы. Людзі аднадушна казалі: маральная перамога аказалася на нашым баку.

 

— Бо ён паказаў свой сапраўды твар, а выбары гэтыя былі толькі гульнёй у дэмакратыю, а дыктатура засталася дыктатурай. І людзі ведалі, што ён не перамог і таму былі супраць і выйшлі на плошчу.

 

Ільля Богдан быў сярод тых, каго амапаўцы ізалявалі на пляцоўцы перад будынкам парлямэнту, зьбілі і загрузілі ў аўтазакі. Хлопцу дасталася і пры затрыманьні і пазьней ў камэры было не салодка, але ён ні пра што не шкадуе і кажа, што назаўсёды запомніць пачуцьцё блізкай перамогі, якое перажыў, калі калёнай рушылі да плошчы Незалежнасьці.

 

— Прайсьці па вуліцы з воклічам "Сыходзь!", які разьлятаецца на сотні мэтраў, і яго паўсюль чуваць — гэта таго варта. Выйдзем мы яшчэ ня раз.

 

Валанцёрка Алена Валынец сустракае вызваленых каля ўваходу на Акрэсьціна. Дзяўчына уручае усім віншавальныя паштоўкі, падпісаныя змагарам за дэмакратыю. Паводле Алены, такіх паштовак ужо падпісана болей за 1,5 тысячы.

 

— Мы разаслалі паштоўкі ва ўсе турмы і зараз раздаем іх на выхадзе. Таксама тут у паштоўках інфармацыя пра тое, дзе можна атрымаць дапамогу пасьля сутак ды іншае. А тыя паштоўкі, які не ўдасца ўсім раздаць, бо іх вельмі шмат, мы зьмесьцім на сьценах на Машэрава, 8 (гэта офіс БНФ), каб ўсе маглі прачытаць, што людзі напісалі.

 

У другой палове дня пачалося вызваленьне вязьняў і з ізалятара ў Жодзіна. Паводле праваабаронцы Насты Лойкі, каб адвезьці адтуль усіх вызваленых актывісты "Руху за свабоду" нанялі два аўтобусы. Частка вызваленых зьехала з Жодзіна на транспарце сваякоў. Усім, каму былі патрэбныя грошы на праезд дамоў, таксама была аказаная дапамога. Усяго, паводле праваабаронцаў, 29 сьнежня выйшлі на волю больш за 200 чалавек.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Затрыманыя Ф. Вячорка, А. Крэчка, А. Койпіш

 

Моладзевы актывіст Франак Вячорка перастаў адказваць на званкі пасьля 15:30. У 16:20 сказаў толькі: “У Маскоўскім”.

 

Франака Вячорку, Андрусю Крэчку, Антона Койпіша і дзяўчыну, імя якой даведацца не ўдалося, трымаюць на Акрэсьціна.

 

Ім могуць быць выстаўленыя абвінавачаньні ў арганізацыі мірнай акцыі падтрымкі палітвязьняў 21 сьнежня ля сьценаў прыёмніка-разьмеркавальніка на Акрэсьціна.

 

  

Мінюст незадаволены адвакатамі арыштаваных 19 сьнежня

 

Міністэрства юстыцыі Беларусі заяўляе, што асобныя адвакаты, якія абараняюць арыштаваных 19-20 сьнежня, дапускаюць грубыя парушэньні правілаў дзейнага заканадаўства і прафэсійнай этыкі адваката.

 

Паводле Мінюсту, некаторыя адвакаты, злоўжываючы сваім правам на абарону іншых асоб, у скажоным сьвятле падаюць інфармацыю аб ходзе сьледзтва, магчымасьці рэалізацыі правоў сваіх падабаронных на юрыдычную дапамогу, стане іх здароўя і ўмовах утрыманьня, тэндэнцыйна падаюць інфармацыю аб працы праваахоўных органаў краіны.

 

У сувязі з гэтым Міністэрства юстыцыі ўнесла прадстаўленьне кіраўніцтву Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў і запатрабавала неадкладна паўплываць на тое, каб адвакаты датрымліваліся заканадаўства.

 

Па выяўленых фактах Міністэрствам юстыцыі праводзіцца праверка, патрабуюцца тлумачэньні. Па выніках праверкі будуць зробленыя адпаведныя захады.

 

Мінюст адзначае, што асобы, якіх абараняюць гэтыя адвакаты, 19-20 сьнежня 2010 году ўдзельнічалі ў зьдзяйсьненьні дзеяньняў, накіраваных на арганізацыю масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся спробай захопу дзяржаўных устаноў, зьнішчэньнем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады (А ці ня ўсё адбывалася зусім наадварот? — "J.K.").

 


Мінюст папярэджвае СМІ

 

Міністэрства юстыцыі Беларусі заяўляе, што "некаторыя сродкі масавай інфармацыі, у тым ліку замежныя, часам тэндэнцыйна асьвятляюць грамадзкія падзеі ў Беларусі, дзеяньні праваахоўных органаў, якія накіраваны на ўсталяваньне належнага парадку, абарону правоў і свабодаў грамадзян, урадавых устаноў".

 

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні афіцыйнага сайту Міністэрства юстыцыі.

 

"Калі праваахоўныя органы іншых краін наводзяць правапарадак у сваіх краінах, такія СМІ падаюць гэта як неабходнасьць прыняцьця мер для ліквідацыі супрацьзаконных дзеяньняў, ажыцьцяўленьне барацьбы з правапарушэньнямі. Гэта сьведчыць аб прымяненьні двайных стандартаў, што недапушчальна", — адзначаюць у Мінюсьце.

 

Мінюст лічыць, што СМІ, рэалізуючы права на распаўсюджваньне інфармацыі, павінны кіравацца асноўнымі прынцыпамі іх дзейнасьці, такімі як дакладнасьць інфармацыі, законнасьць, павага правоў і свабодаў чалавека.

 

Мінюст нагадвае, што ў выпадку зьдзяйсьненьня замежнымі грамадзянамі на тэрыторыі Беларусі супрацьпраўных дзеяньняў да іх прымяняецца беларускае заканадаўства нароўні зь беларусамі.

 

 

Быў на Плошчы? У КДБ!

 

У рэгіянальныя аддзелы КДБ і міліцыі выклікаюць людзей, якія былі на Плошчы ў Менску 19 сьнежня альбо, як лічаць міліцыянты і кадэбісты, маглі там быць.

 

МАГІЛЁЎШЧЫНА

 

29 сьнежня ў Магілёве цягам дня дапытвалі сябраў ініцыятыўнай групы кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Позвы ва ўправу Камітэту дзяржаўнай бясьпекі па Магілёўскай вобласьці атрымалі пяцёра актывістаў. Выклікалі іх як сьведкаў.

 

Да чатырнаццатай гадзіны дня дапыталі Кірылу Грыхіна, Уладзімера Статкевіча ды Тацяну Каралёву. Сьледчыя Жукаў і Раманаў дамагаліся ад актывістаў падрабязнасьцяў, зьвязаных зь іх знаходжаньнем 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці.

 

Што крамольнага ў тым, што я была на плошчы, пацікавілася ў сьледчага Тацяна Каралёва: "У нас загад. Мы самі гэтага ня хочам рабіць. Мы шукаем паказаньні сьведкаў і факты, каб дапамагчы ў расьсьледаваньні крымінальнага злачынства аб масавых беспарадках". Яны мне так адказалі. Што мяне насьцярожыла, дык гэта тое, што яны вымагаюць паказаць на іншых людзей. "Што, ува ўсім Менску вы не сустрэлі знаёмых вам людзей?" Потым пачалі запалохваць, што ў іх ёсьць усе зьвесткі ад МТС і Velcom і дужа лёгка ўсіх вылічыць.

 

Кірылу Грыхіну сьледчы на пачатку допыту заявіў, што ёсьць сьпіс пытаньняў, якія ён мусіць яму задаць. Усяго іх было зададзена хлопцу каля трох дзясяткаў:

 

— Ён хацеў дазнацца пра заклікі на плошчу: хто заклікаў, навошта, дзеля чаго. І пра мой удзел у падзеях, якія адбываліся на плошчы. Ён імкнуўся ўвесь час справакаваць мяне, што я мэтанакіравана ехаў на плошчу. Хаця ніякіх пасылаў я яму пра гэта не даваў, аднак ён у гутарку ўстаўляў: "Ну, і потым ты паехаў на плошчу".

 

Уладзімер Статкевіч прабыў у КДБ каля дзьвюх гадзін. Ён зазначае, што сьледчы намагаўся яго заблытаць пытаньнямі, адказы намагаўся запісаць у пратакол зь іншым сэнсам. Хлопец, аднак, настойваў на сваіх фармулёўках:

 

— Ён зьвяртаў увагу на тое, ці ведаю я, што напісана пра плошчу ў інтэрнэце. Я адказаў, што ведаю. Ён тады папрасіў пракамэнтаваць. Я сказаў, што не хачу камэнтаваць і ня буду. Тады ён адчапіўся ад мяне.

 

Цяпер дапытваюць яшчэ дваіх актывістаў ініцыятыўнай групы Някляева — Сяргея Лапуціна й Аксану Закрэўскую.

 

Усе дапытаныя актывісты адзначаюць, што ў КДБ бачылі шмат моладзі, якая чакала допытаў. Гэтыя маладыя людзі, як яны самі казалі, не належаць да актывістаў апазыцыйных структур. На плошчу ў Менск яны выбіраліся самахоць.

 

ГАРАДЗЕНШЧЫНА

 

У Горадні сябраў апазыцыі выклікаюць на гутарку ў абласную ўправу КДБ.

 

Журналіст Уладзімір Хільмановіч распавядае пра выклік у КДБ безь вялікай ахвоты:

 

— Мяне выклікалі ў якасьці чалавека, які быў на плошчы 19 сьнежня. Задавалі пытаньні — як я туды трапіў, што там бачыў, што чуў? Ці заклікаў хтосьці ехаць на гэтую плошчу? Гэта называецца "апытаньнем", і, відаць, апытваюць у выніку праслухоўваньня, як я разумею, тэлефонных размоваў. Таму што я не хаваў, што быў там, хаця і не афішаваў.

 

Уладзімір Хільмановіч кажа: ён чуў пра тое, што ў КДБ выклікаюць і іншых дэмакратычных актывістаў:

 

— Выклікаюць іншых грамадзкіх актывістаў, проста людзей, якія былі ці, магчыма, былі на плошчы. Стандартная працэдура апытаньня, якая пойдзе, як я разумею, зараз па ўсёй краіне.

 

На гутарцы ў гарадзенскай абласной управе КДБ была таксама Аляксандра Васілевіч, якая ўзначальвае ў Горадні гарадзкую арганізацыю АГП. Яна кажа, што позва выглядала даволі дзіўна: на аркушы фармату А4 ад рукі напісана прозьвішча таго, хто выклікаецца ў абласную ўправу КДБ — "на гутарку":

 

— Там не напісана — ні ў якасьці каго, прозьвішча супрацоўніка не ўказана. Але — па справе крымінальнай, якая на ўсіх заведзена. Калі не памыляюся, 293 артыкул — арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках.

 

— Якія пытаньні задавалі Аляксандры Васілевіч?

 

— Чаму я вырашыла ехаць у Менск? На чым я паехала? А каго я там на плошчы бачыла? Дзе начавалі і як прыехала назад?

 

Аляксандра зразумела, што цікавіла КДБ не яна асабіста, "а што гаварылі на плошчы кандыдаты. Хаця ў іх усё ёсьць, відэазапісы, але пыталіся — хто што гаварыў? Гэта ня допыт, у іх папера так і называецца — "пратакол апытаньня".

 

Аляксандра Васілевіч кажа, што ў КДБ выклікалі яшчэ некаторых актывістаў, але тыя ня хочуць, каб іхнія прозьвішчы трапілі ў інтэрнэт.

 

ВІЦЕБШЧЫНА

 

Аляксандра Кузьняцова, кіраўніка віцебскага выбарчага штабу Рыгора Кастусёва, выклікаюць у Першамайскі РАУС. Актывіст адмовіўся ісьці ў міліцыю пасьля выкліку праз тэлефон:

 

— Мне патэлефанаваў супрацоўнік РАУС і сказаў, што мне трэба зайсьці да іх у кабінэт № 7. Каб я распавёў, што рабіў у Менску на плошчы 19 сьнежня. Я адмовіўся ісьці бяз позвы: сказаў — маўляў, бяз позвы не пайду. Тады міліцыянт заявіў, што з позвай гаворка пойдзе па-іншаму. Нібыта яны хацелі са мной па-добраму, а цяпер будзе, "як з усімі".

 

Віцебскіх актывістаў, прыхільнікаў Андрэя Саньнікава ўжо дапыталі супрацоўнікі КДБ.

 

З Уладзіславам Варанецкім, каардынатарам выбарчага штабу Андрэя Саньнікава ў Віцебску, размова адбывалася ў дэканаце тэхналягічнага ўнівэрсытэту, дзе хлопец раней вучыўся, а цяпер спрабуе аднавіцца на 4 курсе. Спадар Варанецкі кажа, што супрацоўнік КДБ паабяцаў паспрыяць яму ў аднаўленьні на вучобу, калі актывіст распавядзе яму пра перадвыбарчую падрыхтоўку віцебскай каманды былога кандыдата. Хлопец адмовіўся ад такой "дапамогі" — сказаў, што свае праблемы вырашыць сам.

 

Яшчэ аднаго прыхільніка Андрэя Саньнікава двое супрацоўнікаў КДБ дапыталі ў ваенкамаце. Мікалай Жырноўскі зьявіўся ў ваенкамат згодна з позвай, але размаўляць давялося пра іншае: супрацоўнікі КДБ распытвалі пра палітычную актыўнасьць яго самога ды знаёмых, а таксама раілі адмовіцца ад любой грамадзкай дзейнасьці.

 

У Багуслава Мацука, прыхільніка Віталя Рымашэўскага з райцэнтру Мёры, да ўчорашняга вечара была канфіскаваная машына, на якой 19 сьнежня некалькіх актывістаў затрымалі на шляху ў Менск. Як толькі машыну аддалі, на ёй зноў паехалі ў тым самым кірунку — павезьлі грошы і перадачы затрыманым палітыкам, кажа спадар Мацук:

 

— Аддалі машыну мне, усё! Трымалі яе з 19-га па 28-га! І сёньня машына пайшла ўжо ў Менск, мы тут сабралі крыху грошай — для Рымашэўскага ці для Някляева, ці яшчэ камусьці каб дапамагчы.

Грошы, каб дапамагчы затрыманым, зьбіраюць і віцебскія прадпрымальнікі. Пры гэта паведаміў былы палітвязень Сяргей Парсюкевіч.

 

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

 

На Берасьцейшчыне за камэнтары ў сеціве пра акцыю салідарнасьці пачаліся звальненьні.

За правядзеньне акцыі салідарнасьці ў Пінску былі звольненыя праграмісты, якія працавалі ў мясцовай адміністрацыі, кажа жыхар гораду Віктар:

 

— Пасьля таго як адбыліся падзеі на Плошчы ў Менску, па сеціве пачала распаўсюджвацца інфармацыя пра сапраўдныя падзеі ў сталіцы. На пінскіх форумах пачалі зьяўляцца камэнтары з заклікам выйсьці на акцыю салідарнасьці на плошчы Леніна. Было раздрукавана і распаўсюджана мноства ўлётак па паштовых скрынях.

 

Паводле Віктара, міліцыянты дапыталі прадстаўнікоў апазыцыйных арганізацый, якія адмовіліся ад удзелу ў арганізацыі і правядзеньні акцыі і распаўсюду ўлётак. А пасьля праз IP-адрасы вылічылі арганізатараў акцый. Гэта аказаліся праграмісты зь мясцовай адміністрацыі. Іх і звольнілі з працы.

 

Праваабаронца Раман Кісьляк накіраваў заяўку на правядзеньне пікету ў Берасьці наконт неадукаванасьці чыноўнікаў. Калі раней пікетаў у абласным горадзе падчас выбарчай кампаніі было надзвычай шмат, то цяпер праваабаронца атрымаў стандартную адмову, згодна зь якой пікет забараняецца, бо ён заяўлены ў месцы, якое не дазволена гарвыканкамам:

 

— У адмове пазначана, што ёсьць рашэньне, паводле якога адведзеныя месцы для правядзеньня масавых мерапрыемстваў. Я буду абскарджваць гэтае рашэньне.

 

Сьледчыя дзеяньні вядуцца ў адносінах да Канстанціна Турчыняка, якога затрымалі на плошчы Леніна ў Берасьці. Суд адправіў справу на дапрацоўку, сьледзтва цягнецца ўжо дзесяць дзён.

 

 

Арыштаваным пачалі выстаўляць абвінавачаньні

 

Некаторым арыштаваным экс-кандыдатам у прэзыдэнты, а таксама іх давераным асобам, якія праходзяць па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску падчас акцыі 19 сьнежня, сёньня выстаўлена абвінавачаньне.

 

Паводле адвакатаў, па крымінальным артыкуле 293-м (масавыя беспарадкі), выстаўлена абвінавачаньне экс-кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Саньнікаву, Мікалаю Статкевічу і Віталю Рымашэўскаму, а таксама даверанай асобе апошняга — Паўлу Севярынцу. Таксама абвінавачаньне высунута прэс-сакратару Саньнікава Аляксандру Атрошчанкаву.

 

Адвакат Уладзімер Тоўсьцік сказаў, што выстаўлена абвінавачаньне і журналісцы Ірыне Халіп, жонцы экс-кандыдата Андрэя Саньнікава. Аднак ён не назваў артыкул і сказаў, што заўтра працягнуцца допыты. Ён сказаў, што Ірына ня падае духам, добра трымаецца, на здароўе ня скардзіцца.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Някляеў можа памерці

 

Адвакатка Тамара Сідарэнка заклікала зьвярнуць увагу на стан здароўя экс-кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева, які сёньня перанёс гіпэртанічны крыз.

 

У інтэрвію Радыё Свабода яна адзначыла:

 

— Абвінавачаньне Някляеву прад’яўлена, але мы практычна не дапытаныя. Бо важней за абвінавачаньне той факт, што ён сёньня перанёс гіпэртанічны крыз. Стан здароўя ў яго вельмі няважны. Ён не шпіталізаваны, хаця са словаў Някляева, ёсьць небясьпека паўторнага крызу і інсульту вельмі вялікая. Асабліва, калі ўлічыць, што ён з 1999 году на ўліку і ўжо тады перанёс інсульт. Яго стан даволі дрэнны.

 

Сідарэнка сказала, што ў Някляева затарможаная гаворка і вельмі высокі ціск 220 на 160, што для яго ніколі не было характэрна.

 

— Самы вялікі ціск, які выклікаў умяшаньне лекараў, быў 180. Таму ўявіце сабе. Чалавек лічыць, што ён фактычна можа памерці. Летальны зыход быў непазьбежны, і цяпер, са словаў Някляева, выратавала толькі тое, што у камэры быў адзін сукамэрнік, астатнія былі на прагулцы. Той убачыў, што Някляеву дрэнна, ён губляе прытомнасьць і выклікалі хуткую. Таму невядома чым бы гэта яшчэ скончылася.

 

Сідарэнка напісала хадайніцтвы пра неадкладную шпіталізацыю Ўладзімера Някляева і пра зьмену меры стрыманьня.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Польшча адказвае на падзеі 19 сьнежня

 

Міністар замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі прыняў рашэньне аб адмене зь 1 студзеня 2011 году платы за выдачу нацыянальных польскіх візаў грамадзянам Рэспублікі Беларусь.

 

Гэтае рашэньне прынятае ў знак салідарнасьці зь беларускі народам, які падчас выбараў 19 сьнежня паслаў магутны сыгнал падтрымкі дэмакратычным рухам. "Мы хочам дапамагчы нашым суседзям ва ўмацаваньні эўрапейскай ідэнтычнасьці праз больш частыя кантакты з палякамі ды іншымі грамадзянамі Эўрапейскага Зьвязу", — гаворыцца ў паведамленьні, якое зьмяшчае сёньня сайт польскага МЗС.

 

Польшча таксама заявіла, што пакідае за сабой права прыняць меры па недапушчэньні ўезду на тэрыторыю краіны беларускіх службоўцаў, адказных за хвалю рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасьці ў сувязі з падзеямі 19 сьнежня.

 

“Радыё Свабода”

 

 

З ізалятараў пачалі выпускаць затрыманых

 

З турмы на Акрэсціна пачынаюць вызваляць першых затрыманых. Каля дваццаці чалавек з тых, хто быў арыштаваны ў часе разгону мірнай акцыі апазіцыі 19 снежня і асуджаны на 10 сутак арышту, адпусцілі.

 

Большасць затрыманых некалькі дзён утрымлівалася без ежы, актывістаў збівалі ды пакідалі на ноч у аўтазаках на моцным марозе, у выніку чаго многія захварэлі і мелі высокую тэмпературу.

 

Такімі сведчаннямі дзеляцца большасць вызваленых пасля дзесяцісуткавага арышту. Судовыя працэсы над маладзёнамі цягнуліся ў сярэднім 5-7 хвілін. А вырак ніякім чынам не залежаў ад таго, прызнае чалавек сябе вінаватым альбо не.

 

— Нас затрымлівалі каля Дому ўрада на плошчы: я апынуўся ў кальцы АМАПу і мяне затрымалі. Усіх пагрузілі ў аўтазакі, у якіх мы прасядзелі недзе да 6 гадзін раніцы, дзяўчын перасялілі крыху раней. Да самага вечара мы былі на першым паверсе ў СІЗА. Нас вазілі ў суд, а потым вярталі назад. А суды праходзілі вельмі проста, судзілі нават людзей, якія проста праходзілі міма. Са мной напрыклад сядзеў хлопец-журналіст — яго затрымалі ўвогуле на плошчы Перамогі. Але ўсё роўна ўсім пад капірку пісалі, што з 21:45 да 22:30, маўляў, знаходзіліся на плошчы Незалежнасці і прымалі ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу.

 

Па словах вызваленых з Акрэсціна, у першыя дні пасля арышту многім затрыманым спатрэбілася медычная дапамога, некаторыя нават былі шпіталізаваны. Разам з тым арыштаваныя на 10 і 15 сутак праз незалежныя выданні ўвесь час атрымлівалі інфармацыю пра працяг рэпрэсій пасля 19 снежня, таму многія прызнаюцца, што не спадзяваліся выйсці сёння на волю.

 

Па словах каардынатаркі Асамблеі няўрадавых арганізацый Алены Валынец, якая сочыць за падзеямі, пры выхадзе затрыманым перадалі паштоўкі з волі. Вызваленых сустракалі толькі сваякі вязняў, асуджаных на большыя тэрміны, якія прынеслі ў турму перадачы. Па словах Алены Валынец яшчэ некалькі аўтазакаў з затрыманымі выехалі з Акрэсціна ў невядомым кірунку.

 

— Людзей з Акрэсціна выпускаюць пачкамі: Некалькі аўтазакаў з’ехалі — адзін спыніўся ў двары Палаца правасуддзя. Невядома, што там адбываецца, але нашы людзі стаяць і сочаць. Адзін аўтазак мы ўпусцілі, ён з’ехаў у невядомым кірунку і магчыма людзей ужо недзе выпусцілі. Нашы людзі стаяць пад Акрэсціна і таксама мы абвясцілі мабілізацыю — шукаем людзей з машынамі, якія маглі б забіраць народ, бо таксоўкі адмаўляюцца туды пад’язджаць.

 

Агулам сёння маюць выпусціць каля 300 чалавек з розных турмаў, у тым ліку — з турмы на Акрэсціна, з Жодзінскай турмы, з ізалятара часовага ўтрымання менскага раёна.

 

17:20. Цягам апошняй гадзіны з Акрэсціна выехалі тры аўтамабілі. Па словах нашага карэспандэнта Барыса Гарэцкага, у гэтых аўтазаках вывозяць зняволеных у розныя кропкі Мінска, каб не вызваляць затрыманых перад журналістамі і паплечнікамі, якія стаяць пад турмою.

Некаторыя з затрыманых ужо патэлеванавалі на ўправу БНФ і паведамілі, што такім менавіта чынам іх вызвалілі. Пад Акрэсціна працягваюць стаяць людзі. Сёння вызваляюць не толькі з гэтай турмы, але і з іншых месца, між іншага, з арышту па вул. Францішка Скарыны, дзе свой арышт адбывалі затрыманыя дзяўчаты. Там паведамілі, што выпускаць будуць не раней 10 гадзін вечара, там таксама стаяць актывісты.

 

Першыя і датэрміновыя вызваленні актывістаў былі заўважаны людзьмі, якія прыйшлі перадаць перадачы. Перад Акрэсціна, пачынаючы з 19 снежня не памяншаецца чарга тых, хто стаіць тут з перадачамі сваім родным і паплечнікам.

 

18:40. Па словах нашага карэспандэнта, які знаходзіцца ля сцен ізалятара часовага ўтрымання па вул. Францішка Скарыны ў Менску — тут пакаранне адбываюць дзяўчаты — адміністрацыя гэтай установы паведаміла, што нікога не будзе вызваляць датэрмінова.

 

10-дзённы тэрмін затрымання дзяўчат заканчваецца каля 10 гадзін вечарам. Ля муроў ізалятара чакаюць журналісты, паплечнікі і родныя затрыманых.

 

Да Менска набліжаюцца аўтазакі, у якіх вязуць затрыманых, якія сваё пакаранне адбывалі ў Жодзіне.


20:00. Насуперак заявам адміністрацыі ізалятара па вул. Францішка Скарыны, паведаміў наш карэспандэнт Барыс Гарэцкі, першую частку затрыманых дзяўчат адпусцілі некалькі хвілін таму.

Як і ў выпадку хлопцаў, іх пагрузілі ў міліцэйскія машыны ды ў суправаджэнні міліцыянтаў вывезлі ў раён станцыі метро "Усход", дзе і адпусцілі.

 

Дзяўчаты распавялі, што яны знаходзіліся ў вельмі кепскіх умовах, сядзелі ў вельмі нізкай тэмпературы і амаль без асвятлення. Штодзённа іх даводзілі на допыты, дзе дапытвалі па крымінальнай справе заведзенай па падзеях 19 снежня.

 

Зараз чарговую партыю затрыманых загружаюць у машыны і чакаецца, што іх таксама вывезуць у нейкае месца ў Менску.

 

 

Патрабуюць новых выбараў

 

"Лука-ка не з’яўляецца законным прэзідэнтам Беларусі. Ён не абраны народам на законных, свабодных, дэмакратычных выбарах", – так гучыць галоўны тэзіс утворанага пасля выбараў, 19 снежня, Руху "За новыя выбары без Лука-кі".

 

Праца Руху за некалькі дзён — фармаванне спісаў правакатараў, чыноўнікаў, міліцыянераў, служачых спецслужбаў, якія падаўляюць пратэсты беларускага грамадства.

 

Глебу для ўтварэння Руху "За новыя выбары без Лука-кі" дала Кансерватыўна-хрысціянская партыя — Беларускі народны фронт "Адраджэнне", якая заклікала правесці выбары пад лозунгам "Новыя выбары без Лука-кі".

 

Сябра Сойму КХП-БНФ "Адраджэнне", беларускі мастак Яўген Шатохін, заклікае грамадскую супольнасць далучацца да руху, бо яго ідэі аб’ядноўваюць большасць грамадзян краіны:

 

— Беларусь не мае законнага прэзідэнта, Лука-ка не з’яўляецца законным прэзідэнтам, ён узурпаваў уладу, не абраны на выбарах народам. На трэці тэрмін не меў законнага права балатавацца, а выглядае, што чацвёрты раз перамог. Трэба намагацца непрызнання гэтых выбараў ад АБСЕ і Еўрапейскага Саюза. Трэба людзям даць зразумець аб неадпаведнасці маральна-культурнага, псіхічнага ўзроўню Лука-кі на пасадзе прэзідэнта. Для гэтага пачалася зараз кансалідацыйная праца.

 

Наагул, Яўген Шатохін зазначае, што не варта звяртаць увагу на розныя пафасныя заявы, якія зараз сыплюцца з розных бакоў, а спалучыцца да рэальнай прапановы і пачаць з інфармацыйнай дапамогі сайту Руху www.bel-ruh.org, каб пашыраць інфармацыйны супраціў.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

30 сьнежня 2010 г.

 

 

Зьявіўся 27-мы падазраваны па справе аб падзеях 19 сьнежня

 

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", у ізалятар КДБ даставілі яшчэ аднаго падазраванага ў справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня ў Менску, 27-га па ліку.

 

Уладзімір Лобан учора адбыў 10-суткавы адміністрацыйны арышт на Акрэсьціна за ўдзел у акцыі пратэсту 19 сьнежня і зьбіраўся выйсьці на волю, але па яго прыехалі супрацоўнікі КДБ і забралі ў сьледчы ізалятар — "амэрыканку".

 

Пра гэта паведамілі адміністрацыйна арыштаваныя, якія адбывалі пакараньне разам з Уладзімірам, а цяпер выйшлі на волю.

 


Фядуту выставілі абвінавачаньне

 

Абвінавачаньне ў “арганізацыі масавых беспарадкаў” выстаўлена таксама аднаму з каардынатараў грамадзянскай кампаніі “Гавары праўду!”, доктару філялягічных навук Аляксандру Фядуту.

 

Пра гэта газэце “Народная Воля” паведаміла жонка Фядуты Марына.

 

— Афіцыйнае абвінавачаньне мужу выставілі вечарам 29 сьнежня, — распавяла яна. — Пра гэта мне паведамілі адвакаты. Больш ніякай інфармацыі ў мяне пакуль няма.

 

Тым часам 40 прадстаўнікоў акадэмічнага сьвету Літвы зьвярнуліся з адкрытым лістом да прэзыдэнта гэтай краіны Далі Грыбаўскайце. Яны заклікалі яе ўжыць усе магчымыя захады для вызваленьня Аляксандра Фядуты.

 

 

Лябедзьку прад’яўленае абвінавачваньне

 

Лідэру Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатолю Лябедзьку прад’яўленае абвінавачваньне па артыкуле "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Беларусі.

 

— Адвакат паведаміла, што яму Анатолю прад'яўлена абвінавачаньне па двух частках арт. 293 "Масавыя беспарадкі" Крымінальнага кодэкса Беларусі, — паведаміла агенцтву "Інтэрфакс" жонка А. Лябедзькі Сьвятлана. — Адзіная добрая навіна – ён спыніў галадоўку. Я яго аб гэтым прасіла.

 

 

Натальлі Радзінай выстаўлена абвінавачаньне

 

Рэдактарцы сайту charter97.org Натальлі Радзінай выстаўлена абвінавачаньне адразу па двух частках крымінальнага артыкула 293 "Масавыя беспарадкі".

 

Журналістку абвінавачваюць як у арганізацыі, так і ва ўдзеле ў масавых беспарадках. Наступныя два месяцы, пакуль будзе цягнуцца сьледзтва, яна правядзе ў турме.

 

Пра гэта сайту www.charter97.org паведамла маці Натальлі.

 


Міхалевічу таксама прад’явілі абвінавачаньне

 

Экс-кандыдату ў прэзыдэнты Аляксею Міхалевічу сёньня прад’яўленае абвінавачаньне ў арганізацыі масавых беспарадкаў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19 сьнежня. Пра гэта паведаміў ягоны адвакат Алег Агееў.

 

— Так, сёньня яму таксама прад’явілі абвінавачаньне, хоць было спадзяваньне, што яго ўсё ж адпусьцяць. Але ў выніку, за што затрымліваўся, паводле тых жа артыкулаў абвінавачаньне і выставілі — па першай і другой частках Кодэксу, па "масавых беспарадках". У адпаведнасьці з Крымінальна-працэсуальным кодэксам мера стрыманьня абіраецца на два месяцы, але ж яна можа падаўжацца.

 

 

Койпішу — 10 сутак, Крэчку і Вячорку — па 12

 

Моладзевыя актывісты Вячорка, Койпіш і Крэчка засуджаныя за ўдзел у акцыі ля сьцен турмы на Акрэсціна ў Менску 21 сьнежня.

 

Суд Маскоўскага раёна Менска засудзіў Антона Койпіша на 10 сутак арышту, Андрэя Крэчку і Франака Вячорку — на 12 сутак. Яны прызнаныя вінаватымі ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў падтрымку зьняволеных ля турмы на Акрэсьціна 21 сьнежня.

 

 

КДБ працягвае ператрусы

 

У падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Валерыя Косткі, які жыве ў Смалявічах, супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Яны паказалі паперу, што ператрус праводзіцца па справе аб масавых беспарадках. Пра гэта паведаміла "Свабодзе" жонка спадара Косткі. Яна сказала, што Костка ня ўдзельнічаў у акцыі 19 сьнежня і быў дома.

 

Супрацоўнікі КДБ патэлефанавалі маці Андрэя Кіма, якая знаходзіцца ў лякарні, і сказалі, што ў яе кватэры будзе праводзіцца ператрус.

Апоўдні сябру выканкаму АГП Тацяне Ш

акель патэлефанавалі супрацоўнікі спэцслужбаў і запатрабавалі, каб яна тэрмінова прыехала ў КДБ. Паводле Тацяны, супрацоўнікі КДБ паведамілі пра нейкае памяшканьне, якое нібыта мае дачыненьне да зьняволенага міжнароднага сакратара АГП Андрэя Дзьмітрыева. Супрацоўнікі КДБ сказалі, што маюць ключ ад гэтага памяшканьня і ордэр на ператрус, паведамляе сайт АГП.

 

Каля 21-й гадзіны паступіла інфармацыя, што ў кватэру да незалежнай журналісткі Кацярыны Ткачэнкі спрабуюць патрапіць невядомыя. Цяпер тэлефон Кацярыны не адказвае. Паводле яе сяброў, Кацярына сёньня не пайшла на допыт у КДБ, куды яе выклікалі.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Родныя затрыманых ствараюць ініцыятыву "Вызваленне"

 

Родныя былых кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі і іншых затрыманых падчас акцыі апазіцыі 19 снежня ў Менску аб’явілі аб стварэнні грамадзянскай ініцыятывы "Вызваленне".

 

— Мы засталіся практычна адны і павінны быць разам, — растлумачыла сэнс стварэння ініцыятывы Вольга Бандарэнка, жонка даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Дзмітрыя Бандарэнкі.

 

Удзельнікі ініцыятывы падпісалі заяву. Паводле слоў жонкі былога кандыдата Уладзіміра Някляева Вольгі, у дакуменце ўтрымліваецца патрабаванне да Лука-кі вызваліць "усіх узятых ім у заложнікі экс-кандыдатаў у прэзідэнты і іншых зняволеных па палітычных матывах".

 

На думку аўтараў заявы, "санкцыі з боку Эўразьвязу, ЗША і Расеі ў дачыненні да Беларусі могуць быць апраўданыя". Родныя затрыманых таксама выказалі ідэю стварэння камісіі па расследаванні падзей 19 снежня ў Менску пад міжнародным кантролем.

 

Як паведаміла Бандарэнка, плануецца накіраваць папе рымскаму Бенедыкту XVI калектыўны ліст з просьбай маліцца за палітычных зняволеных у Беларусі і аказаць ім падтрымку.

 

Праваабаронца Раіса Міхайлоўская прапанавала стваральнікам ініцыятывы накіраваць ліст у Міжнароднае таварыства Чырвонага Крыжа з просьбай звярнуць увагу на неабходнасць аказання медыцынскай дапамогі беларускім палітычным зняволеным, якія ўтрымліваюцца ў следчым ізалятары КДБ.

 

 

Місія Камітэта міжнароднага кантролю заступілася за адвакатаў

 

Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі заклікае беларускія ўлады не дапускаць націску на адвакатаў і праваабаронцаў. Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджанай 30 снежня заяве, паведамляе "БелаПАН".

 

Місія мяркуе, што такая форма націску "можа стварыць пагрозу для паўнавартаснай прафесійнай дзейнасці незалежнай адвакацкай супольнасці". "Адвакаты, якія на законных падставах ажыццяўляюць абарону грамадзян і іх гарантаваных правоў і свабод, згодна з міжнароднымі стандартамі прыраўноўваюцца да праваабаронцаў і падлягаюць асаблівай абароне", — падкрэсліваецца ў заяве.

 

Апрача таго, зазначаюць яе аўтары, існуюць праблемы з аказаннем медыцынскай дапамогі шэрагу затрыманых і арыштаваных, у прыватнасці Андрэю Саннікаву, Уладзіміру Някляеву, Наталлі Радзінай і іншым. "Мы хочам нагадаць, што калі такія факты маюць месца, то яны могуць быць прыраўнаваны да катаванняў або жорсткага і бесчалавечнага абыходжання, у адпаведнасці з міжнароднымі нормамі. Місія заклікае ўлады Рэспублікі Беларусь або прызнаць гэтыя факты, або вынесці ім афіцыйнае абвяржэнне, і ў любым выпадку забяспечваць неадкладнае і паўнавартаснае аказанне медыцынскай дапамогі ўсім затрыманым або арыштаваным асобам, якія маюць патрэбу ў ёй", — падкрэсліваецца ў заяве.

 

 

Мы здолелі адстаяць краіну

 

— Галоўная заваёва гэтага года — мы здолелі адстаяць краіну (Чытай: сваю ўладу — "J.K."), — заявіў Лука-ка 30 снежня, адказваючы на пытанні журналістаў.

 

— Вы нават уявіць сабе не можаце, што купка адшчапенцаў магла перавярнуць краіну, нават я шмат чаго не ўяўляў  (Што "не ўяўляў", дык тое ж не навіна ні дзеля каго — "J.K."), — зазначыў Лука-ка.

 

— Усё, што яны рабілі, — за іх спінай стаялі пэўныя людзі не з нашай дзяржавы, пэўныя структуры, вялікія грошы. Нават калі адзін з іх трапіў у следчы ізалятар, некаму грошы прыйшлі, гэта значыць яны затрымаліся ў дарозе. Дзякуй, што яны іх перадалі, іх мы перададзім, вядома, у бюджэт, — сказаў Лука-ка. — Гэтым экс-кандыдатам гэтыя грошы не аддам (Чытай: пакладу ва ўласную кішэню — "J.K.").

 

— Мы маглі б прачнуцца ў зусім новай краіне (І тое было б вельмі добра — "J.K."). Мы здзіўляемся, што гэта адбылося, — зазначыў Лук-ка. — Калі мне кажуць пра Захад, я ім абсалютна не веру, яны жадаюць усіх нас заспакоіць. Зараз мы бачым іх сапраўдны твар. Таму я лішні раз пераконваюся, што нам спадзявацца трэба толькі на сябе. Мы ніколі імі любімымі не будзем. На 100% я так упэўнены, гэта паказалі выбары.

 

“Еўрарадыё”

 

 

Меня никогда не насиловали. Но теперь я знаю, что это такое

 

Журналистка Татьяна Бубликова, вышедшая из изолятора временного содержания Менского района 29 декабря, рассказала "Салідарнасці" шокирующие подробности своих последних десяти дней жизни.

 

Беларусская журналистка Татьяна Бубликова, работающая на польскую компанию "N.E.W.S. Informacje", была задержана поздним вечером 19 декабря у метро "Площадь независимости". На доводы, что она репортер, а также предъявление журналистского удостоверения и документа с редакционным заданием, спецназовцы не обратили внимания. Таню вместе с другими людьми, среди которых был и репортер Анджей Почобут (корреспондент Gazety Wyborczej), забросили в автобус типа "сотки", после чего отправили по маршруту через Окрестина в РУВД Октябрьского района.

 

— В автобусе кто-то возмущался, кто-то старался передать побольше информации близким по телефону, у кого-то был тихий шок. Я постоянно плакала, — рассказывает Таня.

 

— В РУВД Октябрьского района я все время возмущалась: почему задержана, какие предъявляются обвинения? Из-за этого меня отправили на ночь в дежурку, — продолжает рассказ коллега. — В дежурке было несколько человек. Один – постоянно кашляющий, второй — сексуально озабоченный, который под смех милиционеров, несколько раз объявил, что хотел бы со мной переспать.

 

Под утро меня повели на досмотр. Там, в большом зале, по периметру сидели милиционеры — видимо отдыхали. Центр помещения, где стояла я и досмотрщики, был как будто сценой. Женщина ощупывала меня без эмоций, а сотрудник милиции Н. Колесников (имени не знаю) — осматривал мою одежду и сумку. Он постоянно отмачивал сальные шутки сексуального характера, переходил на крик, близко приближался к лицу, всячески хотел меня унизить. За этим процессом наблюдали все те, кто сидел по периметру, и смеялись.

 

У меня очень быстро сдали нервы. Я рыдала. Колесников вывалил содержимое сумки на стол. И, увидев листок с моим редакционным заданием, с подколкой сказал: "А! Так ты у нас кооорреспондееентка!".

 

Меня никогда не насиловали. Но кажется, что именно в таком состоянии находятся люди, которых изнасиловали. В тот момент я пережила публичное психологическое групповое изнасилование.

 

После досмотра, примерно в 9:00 20 декабря, Таню повели на дактилоскопию. Она отказалась сдавать отпечатки, ссылаясь, что ее статус неясен, и в связи с этим у правоохранителей нет права делать это.

 

— Я сжала руку в кулак, — вспоминает Таня. — Тогда один сотрудник начал выкручивать руку, пытаясь разжать пальцы. Плача, я держалась до последнего. За всем этим действом наблюдала женщина в погонах. Она смотрела на меня — и ей было всё равно. Наконец, им это удалось. Моя рука стала черной — отпечатки взяты. И тогда меня перевели в другую комнату — фотографировать. Там из злости я вымазала чистейший белый подоконник черной краской. Кричали, но стало безразлично. "Фотограф" спросил, хочу ли фотографироваться. Отказалась. Тогда ко мне подошли милиционеры и, чтобы удалось сделать фото, стали держать голову руками. Всё лицо к этому времени у меня было черное — от туши и черной краски. Это позже поняла, когда ту же процедуру все женщины прошли уже в ИВС, что в РУВД пальчики и фото срочно делали для КГБ.

 

В Доме правосудия с Таней и другими женщинами еще до суда обращались как с арестантами. Ее и еще четверых отвели в подземелье, где посадили в камеру размером "с четыре холодильника". Сидеть всем было невозможно. Так что женщины присаживались на пол по очереди.

 

— Охранница с грубым голосом на просьбу дать воды, отвечала: "Пить в туалете". Но когда нас водили в туалет — там никто не пил. Вода была горячая, — продолжает Таня. — Уже в зале суда попросила воды у охранников. Не дали, хотя сами у нас на глазах попивали "Кока-колу". Две бутылочки принес журналист "Еврорадио". Спасибо ему большое за это.

 

В ИВС Татьяна Бубликова, которая по рекомендации адвоката согласилась с обвинениями, что "участвовала в несанкционированной акции" (рассчитывала на штраф и свободу), попала на 10 суток административного ареста.

 

— В ИВС работают нормальные люди, — сравнивает журналистка. — С нами не говорили матом, выводили в туалет, предлагали воду. Охрана закрывала глаза, когда в туалете те, у кого были телефоны, писали смс близким.

 

Задержанные и осужденные женщины пережили полный досмотр. Со снятием нижнего белья и раздвиганием ног. После этого всем нам раздали матрасы, покрывала (последним не хватило, поэтому в камерах накрывались пальто и куртками), и развели по камерам.

 

— Нас в камере, рассчитанной на 8 человек, сидело 13. Сидели — это в буквальном смысле. На самом деле сидеть можно было или на полу, или на лежанке. Полноценно ходить было невозможно — только переступая через людей, которые лежат. 23 декабря к нам подселили еще одну женщину — не "политическую", которая избила свою свекровь. Ей вовсе пришлось лечь на проходе. Контрольным выстрелом стало то, что в "Комсомолке" написали о том, что у нас 3-разовое питание, а на самом деле было 2-разовое. Нервы сдали, хотя мы старались держаться, и даже, чтобы размяться, по вечерам занимались гимнастикой и йогой, — и потребовали улучшения условий содержания.

 

Начальник ИВС Владимир Нагибо, которому я и еще несколько женщин передали заявление, просто засунул его в карман. Он даже не выслушал. Это очень расстроило, мы были подавлены. Нас расселили только на следующий день. Это произошло после того, как у моего адвоката состоялся разговор с начальником.

 

Я и еще две женщины оказалась в "двушке". Голодовку многие прекратили (в том числе и я), хотя кто-то продолжал голодать. Дело доходило до обмороков.

 

Вообще, в тюрьме сложно ощущать себя женщиной. У нас не было зеркал, мы были вонючие, хотя не чувствовали этого, привыкнув к запаху. Передавали друг другу ароматизированный крем для рук — только чтобы понюхать. Так хотелось свежести.

 

Перед тем, как мы должны были выйти на свободу, начальник ИВС Владимир Нагибо вручил нам квитанции. В них значилось, что за каждый день содержания мы должны 7 тысяч рублей. "Надеюсь, вы не будете дядю Володю у изолятора сторожить", — сказал он на прощание, имея в виду, что кто-то из нас будет ему мстить.

 

30 декабря днем Таня обжалует в суде высшей инстанции свой приговор. После этого она — журналистка, которая несколько месяцев назад переехала работать в Менск и воодушевленно делилась планами на будущее на моей кухне, — планирует поехать домой, в Гомель.

 

— Сегодня я сильно не плачу, — подытоживает Таня. — Только несколько раз в день. Думаю о доме, о родных. Поеду туда. Подумаю, как применить полученные знания и опыт.

 

Елена Якжик

 

“Салідарнасць”

 

 

Створана міжнародная місія па кантролі за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі

 

У Менску пачала працу доўгатэрміновая міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі. Ініцыятарамі стварэння камітэта сталі няўрадавыя арганізацыі краін СНД — Украіны і Расеі.

 

У складзе камітэта ўжо амаль 30 няўрадавых арганізацый, але прынцыпова няма і не будзе ніводнай беларускай структуры. Як заяўляе кіраўнік місіі Андрэй Юраў, у гэтым "праяўляецца імкненне захаваць нейтралітэт місіі ў дачыненні да палітычнай сітуацыі, якая склалася".

 

Мэта назіральнай місія палягае ў пастаянным маніторынгу і міжнародным кантролі за сітуацыяй з захаваннем фундаментальных правоў чалавека, становішчам праваабаронцаў і праваабарончых арганізацый у Беларусі.


Акрамя таго, міжнародны камітэт будзе выпрацоўваць рэкамендацыі органам улады Беларусі і наднацыянальным органам па нармалізацыі сітуацыі ў краіне і прывядзенні яе ў строгую адпаведнасць з міжнароднымі абавязацельствамі, якія ўзяты на сябе беларускім урадам, і ўнутранымі нормамі.

 

Падкрэсліваючы сваю палітычную нейтральнасць, камітэт заклікае да адкрытага супрацоўніцтва як дзяржаўныя органы Беларусі, так і няўрадавы сектар, у тым ліку грамадзянскія і праваабарончыя арганізацыі.

 

“БелаПАН”

 

 

31 сьнежня 2010 г.

 

 

Ранішні ператрус у Юліі Дарашкевіч

 

У кватэру Юліі Дарашкевіч і яе мужа Паўла Юхневіча прыйшлі а 8 раніцы, сказалі, што яны затапліваюць кагосьці зьнізу. Хаця Юлія і Павал адразу зразумелі, што гэта за госьці, адчынілі дзьверы самі.

 

Зайшлі супрацоўнікі КДБ, паказалі ордэр на вядзеньне крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску вечарам 19 сьнежня. Заявілі, што ў Юліі Дарашкевіч ёсьць матэрыялы, якія зьяўляюцца доказамі ў гэтай справе, а таксама справе, якая тычыцца зрываньня дзяржаўнага сьцяга з будынка КДБ. Пастанова аб ператрусе была выпісаная на імя Дарашкевіч. Забралі два ноўтбукі, вінчэстэры, флэшкі, дыктафон, усяго 15 найменьняў. Нават дыск, на якім было напісана "Ходят слухи" (мастацкі фільм).

 

Супрацоўнікі КДБ прадэманстравалі веданьне запісаў Юліі Дарашкевіч у Фэйсбуку. Нядаўна Юля пісала, што яны ходзяць на ператрусы па вечарах. Вырашылі паказаць ёй, што могуць прыйсьці і раніцай.

 

Паўла Юхневіча забралі з сабой, яго адвезьлі ва ўправу КДБ па горадзе Менску (Казлова, 6).

 

Стала таксама вядома, што сёньня раніцай ламіліся ў кватэру, дзе жыве відэапэратар "Нашай Нівы" Тацяна Гаўрыльчык. Але яна не пусьціла іх у хату.

 

 

Паўла Юхневіча адвезьлі на Акрэсьціна

 

Грамадзкага актывіста Паўла Юхневіча павезьлі ў турму на Акрэсьціна да суду, які можа адбыцца ў панядзелак.

 

Як паведаміла Юлія Дарашкевіч, з гарадзкой управы КДБ Паўла даставілі ў Маскоўскі РАУС. Там склалі пратакол за ўдзел у акцыі 19 сьнежня.

 

Сказалі, што паколькі суд для яго сёньня не працуе, да суду Паўла павязуць на Акрэсьціна. Як сьцьвярджае Юлія, да Паўла не дапусьцілі яго адваката Марыяну Сямешку, якой заявілі, што ў РАУСе яго няма.

 


Беларусь зачыняе офіс АБСЭ ў Менску

 

Беларускі бок вырашыў не падаўжаць мандат офіса АБСЭ ў Менску. 31 сьнежня сталы прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене Аляксандар Сычоў паінфармаваў аб гэтым сяброў Сталай рады АБСЭ.

 

Пра гэта паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

 

— Неабходна адзначыць, што гэта ўсьвядомленае рашэньне, якое абумоўлена адсутнасьцю аб’ектыўных падстаў для захаваньня місіі АБСЭ ў Беларусі. Гэтая пазыцыя цягам шэрагу гадоў выкладалася ў афіцыйных заявах беларускага боку, — адзначыў Савіных.

 

З 2003 года за час працы офіса ў Беларусі "рэалізаваны цэлы шэраг значных сумесных праектаў".

— Беларускі бок высока ацэньвае пасьлядоўныя намаганьні супрацоўнікаў офіса па рэалізацыі сумесных праектаў. Упэўненыя, што дзейнасьць офіса ўнесла важны ўклад ва ўдасканаленьне практыкі працы дзяржаўных інстытутаў Беларусі, — заявіў прэс-сакратар.

 

Ён адзначыў, што "мандат офіса выкананы", а праектная дзейнасьць АБСЭ "можа пасьпяхова і эфэктыўна рэалізоўвацца ў прамых кантактах з інстытутамі АБСЭ".

 

Паводле Савіных, "рашэньне Беларусі аб спыненьні працы офіса ў Менску не прывядзе да зьніжэньня ўзроўню ўзаемадзеяньня нашай краіны з АБСЭ".

 

— Наадварот, мы гатовыя да ўмацаваньня і павышэньня эфэктыўнасьці практычнага ўзаемадзеяньня з інстытутамі АБСЭ па ўсіх напрамках праграмнай дзейнасьці арганізацыі, — адзначыў прэс-сакратар.

 

Міжнародныя назіральнікі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ і Парлямэнцкай асамблеі АБСЭ прызналі, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядалі стандартам АБСЭ.

 


Андрэя Дзьмітрыева абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў

 

30 сьнежня было выстаўлена абвінавачваньне кіраўніку штаба кандыдата ў прэзідэнты Ўладзіміра Някляева Андрэю Дзьмітрыеву — адразу па дзьвюх частках арт. 293 КК РБ (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Андрэю Дзьмітрыеву, які з 19 сьнежня знаходзіцца ў СІЗА КДБ, пагражае да 15 гадоў пазбаўленьня волі.

 

 

Затрыманы віцебскі актывіст Сяргей Каваленка

 

Яго забралі з дому па падазрэньні ў вывешваньні бел-чырвона-белых сьцягоў у Віцебску, на даху “шматпавярховіка” на Маскоўскім праспэкце, у якім ён жыве.

 

Маці актывіста, Лідзія Каваленка, распавяла, што на іх доме зьявілася каля пяці сьцягоў. Але яна не ўпэўненая, што Сяргей мае да гэтага нейкае дачыненьне.

 

Сяргея Каваленку забраў з дому супрацоўнік Першамайскага РАУС, і родныя ня ведаюць, ці адпусьцяць яго сёньня дахаты, ці разьбіральніцтва скончыцца судом — ужо пасьля навагодніх сьвятаў.

 


Літва адрэагуе на рост палітычнай сьвядомасьці жыхароў Беларусі

 

Міністар замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс паведаміў, што Літва абяцае праявіць ініцыятыву, каб грамадзяне Беларусі атрымлівалі нацыянальныя візы Літвы бясплатна, альбо за сымбалічную цану.

 

На гэтым тыдні літоўскі бок прапанаваў беларускім чыноўнікам правесьці перамовы з гэтай нагоды. Аднак згодна з дзейным заканадаўствам, Літва ня можа аднабакова прымаць такія хуткія рашэньні ў адрозьненьне ад Польшчы.

 

— Нашы супрацоўнікі падчас сустрэчы з прадстаўнікамі амбасады Беларусі прапанавалі адмовіцца ад платы за нацыянальныя візы на двухбаковай аснове, — адзначыў міністар у інтэрвію BNS.

 

Ён таксама паведаміў, што зьбіраецца ініцыяваць папраўкі да закона, каб у будучыні кіраўнік МЗС мог бы прымаць рашэньні прасьцей. Гэта дазволіць больш гнутка рэагаваць на сытуацыю.

 

Паводле міністра, палітычная сьвядомасьць жыхароў Беларусі ўзрасла, таму Літва можа дапамагчы стымуляваць яе рост яшчэ больш, адчыняючы беларусам дзьверы ў Эўропу.

 

У гэтым выпадку гаворка ідзе аб магчымасьці не спаганяць плату за доўгатэрміновыя нацыянальныя візы, якія таксама называюцца візамі катэгорыі "Д". Яны выдаюцца ў тым выпадку, калі асоба жадае застацца ў краіне больш чым на тры месяцы цягам паўгода. З такой візай даецца магчымасьць знаходзіцца пэўны час у іншых краінах шэнгенскай прасторы.

 


Вызваленыя з ізалятара на Акрэсьціна дзякуюць за салідарнасьць

 

Зь менскага ізалятара на вуліцы Акрэсціна вызвалілі чарговую партыю ўдзельнікаў акцыі 19 сьнежня супраць фальсыфікацыі выбараў. Яны адбылі 12-суткавы адміністрацыйны арышт.

 

Паводле праваабаронцаў, 31 сьнежня могуць выйсьці на свабоду каля ста чалавек.

 

Пасьля выхаду на волю студэнт Аляксей Дарожка (Менскі раён) – распавёў БелаПАН:

 

— Мне і маім таварышам, якія выходзяць на волю сёньня, далі 12 сутак арышту. Першыя суткі не кармілі, трымалі стоячы, не хапала вады, не дазвалялі схадзіць у прыбіральню. Дзякуй вялікі за салідарнасьць і падтрымку — нам перадавалі напоі, цёплую вопратку, якая вельмі спатрэбілася.

Мінака Аляксея Вількіна забралі ў аўтазак разам з бацькамі:

 

— Суду, уласна, не было, прыйшлі, зачыталі паказаньні амапаўцаў аб тым, што мы нібыта парадак парушалі, і абвясьцілі аб арышце. Маму, праўда, адпусьцілі, а тата сядзіць у Жодзіне — яму далі 15 сутак.

 

Аляксей таксама вельмі ўдзячны за падтрымку з волі:

 

— Вялікае дзякуй тым, хто перадаваў цёплыя рэчы, — было вельмі холадна. Мы адчувалі, што мы не адны.

 

“Радыё Свабода”



Создан 20 дек 2010



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter