Пасьля Плошчы 2010. Працяг працягу

Арышты, допыты, ператрусы, афіцыйная хлусьня і міжнародная рэакцыя...



13 студзеня 2011 г.

 

 

Мілану Міхалевіч ня выпусьцілі зь Беларусі

 

Жонка былога кандыдата на прэзыдэнта Алеся Міхалевіча Мілана плянавала ўзяць удзел у абмеркаваньні беларускіх падзеяў у польскім Сойме. Напярэдадні ёй неспадзявана патэлефанаваў сам Алесь і папрасіў ня ехаць у Варшаву, а калі Мілана вырашыла ўсё ж не паслухацца, то КДБісты перанялі яе на дарозе каля Баранавічаў і заявілі, што выезд ёй забаронены. Мілана Міхалевіч паведаміла Свабодзе, што хацела сказаць у польскім Сойме:

 

— Адзначыла, што 19 сьнежня павінна было стаць сьвяточным днём і лягічным падсумаваньнем самай лібэральнай перадвыбарчай кампаніі. А ў выніку гэты дзень набыў колер дубінак спэцпадразьдзяленьняў, і змрок, які ў той дзень апусьціўся на нашую краіну, на жаль і па сёньня працягваецца і для нашай краіны, і для нашай сям’і. Спадзяюся, што Польшча, Эўразьвяз і міжнародная супольнасьць выкарыстаюць усе магчымыя мірныя сродкі, каб вызваліць нашых родных і ўсіх незаконна арыштаваных людзей.

 


За відэаздымкі ля КДБ актывісту "прышылі" дробнае хуліганства

 

Судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомелю Алена Цалкова пакарала грамадзкага актывіста, каардынатара стваранай партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Кастуся Жукоўскага 8 суткамі арышту нібыта за лаянку ля абласной управы КДБ.

 

Судзьдзя адхіліла хадайніцтва актывіста пра выклік у суд сьведак — супрацоўнікаў УКДБ Аляксандара Літвінчука й Аляксея Шагінава, на падставе чыіх паказаньняў Жукоўскі і пакараны арыштам.

 

Адхілена было й хадайніцтва пра выклік у суд перакладчыка з расейскай мовы на беларускую.

 

Як паведамлялася, у першай палове дня Жукоўскі прыйшоў да ўправы КДБ, каб зьняць на відэа мясцовых актывістаў, студэнтаў, якіх чэкісты й сёньня працягвалі выклікаць на допыты й гутаркі — каго за паездку ў Менск 19 сьнежня, каго за ўдзел у агітацыйнай кампаніі апазыцыйных кандыдатаў.

 

Спадар Жукоўскі здымаў будынак УКДБ, помнік Фэліксу Дзяржынскаму, калі з управы выйшлі чэкісты і пачалі перашкаджаць ягонаму руху. Жукоўскі адкрыта выказаў сваю пазыцыю наконт крывавай гісторыі КДБ й "жалезнага Фэлікса". Гэта й сталася падставай, каб абвінаваціць актывіста ў "лаянцы" і "здымках ля рэжымнага аб’екта".

 

Паколькі чэкісты перашкаджалі Жукоўскаму сыходзіць зь месца, то актывіст палічыў гэта абмежаваньнем сваёй свабоды на перамяшчэньне і выклікаў праз тэлефон міліцыю.

 

Аднак двое амапаўцаў забралі Кастуся Жукоўскага ў бліжэйшы пункт аховы грамадзкага парадку на вуліцы Білецкага. Тут супраць актывіста маёр міліцыі Шукель склаў пратакол паводле артыкула 17.1 КаАП — нібыта за дробнае хуліганства.

 

Жукоўскага апэратыўна даставілі ў суд, які й пакараў яго арыштам.

 

У адказ на вырак Кастусь Жукоўскі абвясьціў галадоўку.

 


Прыйшлі з ператрусам да журналісцкі Ірыны Чарняўкі

 

14:19 У дзьверы незалежнай журналісткі Ірыны Чарняўкі ломяцца невядомыя, сьцьвярджаючы, што ў іх ёсьць ордэр на ператрус па гэтым адрасе па крымінальнай справе, зьвязанай з падзеямі на Плошчы 19 сьнежня.

 

Ірына заявіла, што кватэра не належыць ёй, таму адчыніць дзьверы толькі гаспадарам. У вынікі дзьверы давялося адчыніць, і зараз там адбываецца ператрус.

Пра гэта паведаміў у Фэйсбуку прадстаўнік Белсату Міхась Янчук.

 


Ператрус у актывіста кампаніі “Гавары праўду” Леаніда Аўтухова

 

14:58. Актывіст з райцэнтру Гарадок пасьпеў паведаміць толькі тое, што да яго прыйшлі супрацоўнікі КДБ з мэтаю правесьці ператрус.

 

Спадар Аўтухоў зьбіраў подпісы за вылучэньне Уладзімера Някляева на ўдзел у прэзыдэнцкіх выбарах, а потым прысутнічаў на некалькіх сустрэчах з кандыдатам.

 

У дзень выбараў 19 сьнежня ён быў назіральнікам на адным з выбарчых участках у Гарадку. Паводле ягоных назіраньняў, у той дзень за ім сачылі невядомыя, і ён нават зьвярнуўся ў міліцыю са скаргай на незаконныя дзеяньні невядомых асобаў у цывільным.

 

Асабліва пільна людзі ў цывільным сачылі за яго перасоўваньнямі на машыне — як ён кажа, верагодней за ўсё яны рыхтаваліся перашкодзіць яму скіравацца ў Менск.

 

Леанід Аўтухоў — кіраўнік раённай суполкі партыі БНФ, і раней ён быў не аднойчы асуджаны за акцыі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.

 

Пасьля ператрусу, супрацоўнікі КДБ канфіскавалі 20 DVD-дыскаў і дзьве флэшкі. Кампутар зьнесьлі яшчэ раней — месяц таму яго забралі судовыя выканаўцы ў кошт нясплачаных штрафаў за ўдзел у апазыцыйных акцыях.

 

Леанід Аўтухоў распавёў, што трое супрацоўнікаў віцебскай управы КДБ, адзін зь якіх назваўся адказным па Гарадоцкім раёне, шукалі аргтэхніку ня толькі ў прыватнай хаце актывіста, але нават у лазьні і ў пуні. Знойдзеныя бел-чырвона-белыя сьцягі і ўлёткі іх не зацікавілі.

 

Супрацоўнікі КДБ сказалі, што загад на ператрус у Леаніда Аўтухова яны атрымалі зь Менску. Ператрус яны праводзілі ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 сьнежня, хоць ім і вядома, што актывіст з Гарадка не выяжджаў.

 


Адбыўся ператрус у Сяргея Парсюкевіча

 

У віцебскага актывіста кампаніі “Гавары праўду” супрацоўнікі КДБ забралі сыстэмны блёк кампутара і некалькі агітацыйных улётак за Някляева і Саньнікава.

 

Сяргей Парсюкевіч распавёў, што ператрус у ягонай кватэры працягваўся з паўтары гадзіны. Спачатку супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму добраахвотна здаць наркотыкі і зброю, а потым — усё, што тычыцца падзеяў 19 сьнежня ў Менску.

 

Але 19 сьнежня Сяргей Парсюкевіч у Менску ня быў, і ён лічыць, што гэта добра вядома ў КДБ, бо ў той дзень за ім сачылі.

 


Прайшоў ператрус у віцебскай актывісткі Алены Фаміной

 

У час выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, 19 сьнежня была назіральніцай на выбарчым участку. Але ператрус у яе праводзілі як у "сьведкі масавых беспарадкаў у Менску".

 

Алена Фаміна распавяла, што чацьвёра супрацоўнікаў КДБ праводзілі ў яе ператрус цягам дзьвюх з паловай гадзін. У выніку забралі сыстэмны блёк кампутара, ноўтбук, некалькі флэшак і дыскаў.

Тлумачэньні наконт таго, што 19 сьнежня яна знаходзілася ў Віцебску і назірала на выбарах, да ўвагі прынятыя не былі. Супрацоўнікі КДБ паведамілі ёй, што заўтра актывістка мусіць зьявіцца на гутарку ў абласную управу КДБ, але час выкліку не ўдакладнілі — сказалі, што пра гэта патэлефануюць дадаткова.

 


На кватэры актывіста "Гавары праўду" Ігара Каваленкі адбыўся ператрус

 

На кватэры магілёўскага актывіста грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" Ігара Каваленкі адбыўся ператрус. Паводле жонкі актывіста Алены, яго правядзеньне аргумэнтавалася тым, што яе муж удзельнічаў 19 сьнежня ў несанкцыянаванай акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

 

Спадарыня Каваленка паведаміла, што ў кватэру некалькі супрацоўнікаў сілавых структур у цывільным патрапілі, пагражаючы выламаць дзьверы. З сабой яны прывялі дваіх панятых. Ёй забаранілі тэлефанаваць адвакату, запатрабавалі адключыць тэлефон, а потым наагул забралі яго сабе.

 

— Яны шукалі банкаўскія дакумэнты, кампутары. Найбольш, я так зразумела, яны шукалі дакумэнты, якія пацьвярджалі грашовыя абароты. Па кожнай паперцы зь лічбамі яны некаму тэлефанавалі й запытвалі: тут нейкія лічбы, ці забіраць яе. Усе паперкі, якія былі ў працоўным стале Ігара, яны забралі. Візыткі таксама забралі. Крэдытныя карткі. Усё запісвалі ў пратакол. Адно зь першых пытаньняў было: "Дзе ваш муж, дзе знаходзіцца ў гэты момант, ці тэлефануе ён вам?". Я адказала, што ад 19 сьнежня яго ня бачыла, — сказала Алена Каваленка.

 

Акрамя гаспадыні ў кватэры падчас вобшуку быў яе сын. Малодшая дачка была ў школе. Сам Ігар Каваленка ад 19 сьнежня знаходзіцца ў замежжы. Пра ператрус паведаміў тэлефанаваньнем.

 


Прафсаюзнага актывіста Міхаіла Кавалькова дапыталі ў КДБ

 

Старшыню Свабоднага прафсаюзу Беларускага Міхаіла Кавалькова дапыталі ў бабруйскім КДБ. Позву актывісту прывезьлі на працу, на завод трактарных дэталяў і агрэгатаў, сёньня на пачатку адзінаццатай гадзіны раніцы. У КДБ яго выклікалі як сьведку. Допыт доўжыўся больш за дзьве гадзіны:

 

— У КДБ са мной правялі прафіляктычную гутарку, каб больш я ня ўдзельнічаў у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Гэта здымалася на камэру. Сьледчы сказаў, што мяне паставілі на прафіляктычны ўлік. Дамагаліся адказаў на пытаньні: "Як ехаў?", "Дзеля чаго ехаў?". Я адказаў, што паехаў на плошчу паводле сваіх перакананьняў. Я настаяў, каб было запісана, што канчатковае рашэньне я прыняў тады, калі Лука-ка заявіў, што на плошчы ня будзе ніводнага чалавека. У пратаколе таксама запісана, што апошнія выбары былі ў Беларусі ў 1994 годзе.

 

Міхаіла Кавалькова затрымалі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. За ўдзел у акцыі пратэсту пакаралі дзесяцьцю суткамі адміністрацыйнага арышту. На заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў ён кіруе суполкай Свабоднага прафсаюзу Беларускага.

 


Пачобуту далі штраф 1 750 000 рублёў

 

Гродзенскі журналіст Андрэй Пачобут атрымаў 1 750 000 рублёў штрафу "за удзел у несанкцыянаваным мітынгу" 19 сьнежня. Такі прысуд быў агучаны журналісту ў судзе Кастрычніцкага раёна Менску. Пачуўшы прысуд, журналіст гучна прамовіў:

 

— Хай жыве наш савецкі суд — самы "гуманны" суд у сьвеце!

 

— Свае камэнтарыі трымайце пры сабе, — зрэагавала судзьдзя.

 

Пасьля ператрусу ўчора ўвечары ў яго кватэры ў Горадні журналіста “Gazety Wyborczej” даставілі ў абласную ўправу КДБ, а затым — уначы — у Менск у Кастрычніцкае РУУС.

 

19 сьнежня журналіста затрымалі на плошчы ў Менску, ноч ён правёў ў аўтазаку, а пазьней яго выпусьцілі ў будынку суду. Андрэй сказаў тады, што яго вызвалілі дзякуючы рэдакцыі яго газэты.

 


Крысьціну Шацікаву за Плошчу пакаралі мільённым штрафам

 

Партызанскі суд Менску пакараў праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Крысьціну Шацікаву штрафам у памеры аднаго мільёна пяцідзесяці тысяч рублёў. Актывістку прызналі вінаватай у тым, што яна брала актыўны ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня.

 

Суд адбыўся без Крысьціны Шацікавай, яшчэ 31 сьнежня. Пра гэта паведамілі з суду афіцыйным лістом. У пастанове пазначана, што актывістка на мітынгу выкрыквала лёзунгі "Жыве Беларусь!", "Сыходзь!", на неаднаразовыя патрабаваньні міліцыі прыпыніць супрацьпраўныя дзеяньні не рэагавала.

 

— Пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні ўнікальны. У ім мяне зрабілі мужчынам і толькі пры канцы згадалі, што я жанчына. Упершыню я пабачыла, што пратакол допыту падпісаны ня мной. Самі супрацоўнікі падпісваліся. У нас заўжды сьмешныя пратаколы, аднак каб такія… Гэта сьведчыць пра тое, што ім усё роўна. Ніякай экспэртызы праводзіць ніхто ня зможа. Судзьдзя ў мяне была нейкая Пабедзіна. Пратакол затрыманьня падпісаў міліцыянт з прозьвішчам Макась, — сказала Крысьціна Шацікава.

 

Крысьціну Шацікаву затрымалі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Жорстка зьбілі. З ізалятара часовага ўтрыманьня на Акрэсьціна яе з моцным крывацёкам даставілі ў бальніцу. Там яна прабыла тры дні. Пасьля таго як даведалася, што зь лякарняў людзей вязуць назад у турму, настаяла, каб яе заўчасна выпісалі. У спадарыні Крысьціны двое малалетніх сыноў.

 

 

Ператрусы на кватэрах журналістаў вядуць у адсутнасьць гаспадароў

 

Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў паведамляе пра чарговы ператрус у кватэры, дзе прапісана незалежная журналістка, сябра БАЖ Кацярына Ткачэнка. Невядомыя ўвайшлі ў памяшканьне, калі гаспадыні не было дома, узламаўшы замок.

 

Пра гэта расказалі суседзі журналісткі, якія засьведчылі, што невядомыя хадзілі па кватэрах і шукалі панятых, а потым у памяшканьні гарэла сьвятло.

 

Журналістка ня можа трапіць у жытло, бо дзьверы заблякаваныя з-за зламанага замка. Такім чынам, яна ня ведае, што ў яе забралі гэтым разам.

 

Як высьветліла журналістка, у ЖЭС № 4 днём тэлефанавалі з КДБ і выказвалі жаданьне правесьці ператрус у згаданай кватэры. Аднак пакуль няма пацьвярджэньня, што нехта з супрацоўнікаў жыллёва-эксплюатацыйнай службы прысутнічаў пры вобшуку.

 

30 снежня ў іншай кватэры, якую здымае Кацярына Ткачэнка, спэцслужбы таксама правялі ператрус, забраўшы ноўтбук.

 


Пачалі саджаць за патрабаваньне позвы на допыт

 

У дадатак да арыштаваных паводле падазрэньняў ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня за кратамі апынаюцца людзі, якія адмовіліся ісьці на допыты ў міліцыю без афіцыйнай позвы.

 

Менчука Дзьмітрыя Буланава паўторна арыштавалі пасьля таго, як ён ужо адбыў адміністрацыйны арышт за ўдзел у мітынгу 19 сьнежня. Дзьмітрый Буланаў адмовіўся ісьці на допыт без афіцыйнай позвы. Тады да яго прыехалі міліцыянты, паведаміла "Свабодзе" праваабаронца Наста Лойка:

 

— Учора зранку да яго прыехалі супрацоўнікі міліцыі, сказалі, што калі ён не ідзе сам, значыць, вінаваты. Яго забралі і адвезьлі ў сьледчую ўправу на вуліцы Сапёраў. Там ён доўга чакаў сьледчага, і нават атрымалася зь ім пагутарыць праз тэлефон. А потым яму вынесьлі пастанову аб тым, што ён падазраваны ў справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня, а мерай стрыманьня абралі затрыманьне на 3 дні. Яго трымаюць на Акрэсьціна. Вядома, што ў ягонай маці не прынялі перадачу, спаслаўшыся на тэхнічныя праблемы. Будзем чакаць гэтых трох сутак, але ёсьць верагоднасьць таго, што ён застанецца пад вартай і пасьля.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Ператрус у даверанай асобы Саньнікава ў Наваполацку

 

Віктара Калесьніка супрацоўнікі КДБ засьпелі дома ў яго знаёмай — менавіта гэты адрас чамусьці быў пазначаны ў пастанове на ператрус, хаця сам актывіст жыве ў Полацку.

 

Пасьля ператрусу, які працягваўся больш за дзьве гадзіны, з кватэры забралі два ноўтбукі і некалькі дыскаў. Віктар Калесьнік настойваў, што толькі адзін ноўтбук ягоны, і прасіў пакінуць маёмасьць сяброўкі, але супрацоўнікі КДБ ўзялі абодва.

 

Спадару Калесьніку, які быў даверанай асобай Андрэя Саньнікава, уручылі позву. 14 студзеня а 15-й гадзіне ён мусіць зьявіцца па адрасе вуліца Дзяржынскага, дом 2 — менавіта там у Наваполацку месьціцца аддзел КДБ.

 

Актывісту сказалі, што размова пойдзе пра падзеі 19 сьнежня. Віктар Калесьнік не хавае таго, што быў на акцыі ў Менску, але ён пэўны, што ў гэтым няма нічога супрацьзаконнага — бо ніякіх злачынных дзеяньняў ён не рабіў.

 


Журналістаў перакваліфікоўваюць у "сьведак масавых беспарадкаў"

 

Беларускіх журналістаў спрабуюць зрабіць сьведкамі, а то нават і "ўдзельнікамі масавых беспарадкаў" у Менску.

 

Пасьля сёньняшняга допыту ў Камітэце дзяржбясьпекі старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жана Літвіна і намесьніца галоўнага рэдактара газэты "Народная воля" Марына Коктыш праходзяць ужо… сьведкамі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску 19–20 сьнежня 2010 году.

 

Допыт Марыны Коктыш доўжыўся з 12:00 да 14:30, Жанны Літвіной — з 14:45 да 16:50. З абедзьвюх журналістак узялі падпіску аб неразгалошваньні.

 

Нагадаем, што 12 студзеня на допыт у КДБ хадзіў намесьнік старшыні БАЖ Андрэй Бастунец, якога таксама дапытвалі як сьведку па той жа справе на працягу 3 гадзін.

 

14 студзеня на размову выклікаюць яшчэ адну намесьніцу старшыні арганізацыі — Аліну Суравец.

 


Новая заява Эўрапарлямэнту па Беларусі

 

Кіраўнік Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк, камітэт замежных справаў, парлямэнцкі падкамітэт правоў чалавека, а таксама дэлегацыі Эўрапарлямэнту па сувязях зь Беларусьсю і ў Парлямэнцкай асамблеі Ўсходняга партнэрства (Эўранэст) выступілі з сумеснай заявай адносна Беларусі.

 

Дакумэнт прыняты па выніках дыскусіі, якая адбылася ў Брусэлі 12 студзеня, паведамляе прэс-служба Эўрапарлямэнту. Заява зьмяшчае наступныя асноўныя патрабаваньні для Эўразьвязу:

 

• Увядзеньне забароны на ўезд і замарозка рахункаў беларускіх чыноўнікаў, якія ўдзельнічалі ў гвалтоўным падаўленьні 19 сьнежня 2010 г.. Адмена гэтых мер павінна залежаць ад вызваленьня ўсіх апазыцыйных лідэраў, затрыманых у сувязі з падзеямі;

 

• Узмацненьне фінансавай падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасьці, незалежным СМІ і НДА;

 

• Павелічэньне фінансавай дапамогі і стыпэндый беларускім студэнтам, выключаным з унівэрсытэтаў за ўдзел у мірных пратэстах;

 

• Зьніжэнне візавых збораў для беларускіх грамадзян і нават іх адмена для студэнтаў, навукоўцаў і людзей мастацтва;

 

• Перагляд пазыцыі міжпарлямэнцкіх адносін з Беларусьсю, у тым ліку ў кантэксьце Парлямэнцкай асамблеі "Ўсходняга партнэрства" (Эўранэст).

 

У ходзе дэбатаў Бузэк заявіў, што беларускія ўлады павінны зьняць абвінавачваньні з арыштаваных, а тым з іх, хто мае патрэбу ў мэдычнай дапамозе, яна павінна быць аказана належным чынам. Па словах кіраўніка Эўрапарлямэнту, гэта ўмова зьяўляецца абавязковай, калі Беларусь хоча мець якія-небудзь дачыненьні з Эўропай, адзначае прэс-служба.

 


Рэзалюцыя Рады Эўропы па Беларусі адлюстроўвае пункт гледжаньня Расеі

 

Аб гэтым заявіў 13 студзеня журналістам у Маскве міністар замежных спраў РФ Лаўроў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

 

Паводле Лаўрова, 12 студзеня ў Радзе Эўропы "была ўзгодненая кансэнсусная рэзалюцыя па Беларусі". "Яна адлюстроўвае ў тым ліку і пункт гледжаньня Расеі, як і ўсіх іншых дзяржаў Рады Эўропы, — адзначыў ён.

 

Як паведамлялася раней, Камітэт міністраў Рады Эўропы 12 студзеня заклікаў беларускія ўлады неадкладна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзыдэнты на выбарах-2010, журналістаў і праваабаронцаў.

 

"Камітэт міністраў просіць беларускія ўлады прадставіць дадатковую інфармацыю аб тым, на якой падставе кандыдаты ў прэзыдэнты, журналісты і праваабаронцы былі арыштаваныя ўсьлед за выбарамі. Яны павінны быць неадкладна вызваленыя, а захаваньне іх чалавечых правоў павінна быць гарантавана, — гаворыцца ў заяве. — Палітычныя свабоды павінны паважацца ў поўнай меры".

 

Камітэт міністраў заявіў, што "працягне падтрымліваць усталяваньне больш цесных адносінаў паміж Радай Эўропы і Беларусьсю толькі на падставе павагі эўрапейскіх каштоўнасьцяў і прынцыпаў".

 

 

Мартынаў пагражае санкцыямі ў адказ

 

— Калі Польшча вырашыць не пускаць на сваю тэрыторыю прадстаўнікоў беларускіх уладаў, то Беларусь адкажа ўзаемнасьцю, — заявіў кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Мартынаў на сустрэчы з журналістамі ў Брусэлі.


Аб гэтым паведамляе “Эўрарадыё” са спасылкай на польскае выданьне TVN24.


— Калі такое рашэньне будзе прынятае, яно будзе няўдалым і Польшча павінна быць гатовая. У нас няма іншага выбару, акрамя як адказаць узаемнасьцю, — сказаў Мартынаў.


Кіраўнік дыпляматыі Беларусі таксама заклікаў Эўразьвяз не прымаць незваротных рашэньняў. "Мы спадзяемся, што гэта рашэньне не закрые дзьверы беларускай зьнешняй палітыцы, збалянсаванай паміж нашымі двума асноўнымі суседзямі, а менавіта Расеяй і Эўразьвязам".

 


"Хартыі-97" прапанавана пераехаць у Польшчу

 

На канфэрэнцыі "Ваеннае становішча ў Беларусі. Як гэта здарылася і што далей?", у якой бярэ ўдзел група беларускіх палітыкаў, прагучала прапанова да рэдакцыі папулярнага сайту "Хартыя-97" пераехацьу Варшаву.

 

Як паведамляе "Эўрарадыё", грошы для сядзібы ёсьць, і прынамсі ў польскай сталіцы журналісты змогуць працаваць без пастаяннага чаканьня ператрусаў і канфіскацыі тэхнікі.

 

Праблема толькі ў тым, што большая частка супрацоўнікаў была затрыманая адразу пасьля падзеяў 19 сьнежня, а рэдактарка сайту Наталля Радзіна абвінавачаная ў арганізацыі "масавых беспарадкаў" і знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

 

“Радыё Свабода”

 

 

14 студзеня 2011 г.

 

 

У чарзе на допыты — сотні ўладальнікаў мабільных тэлефонаў

 

Сотні абанэнтаў мабільных апэратараў VELCOM, МТС і Life выклікаюць на допыты ў міліцыю, у КДБ, каб тыя патлумачылі, што яны рабілі ўвечары 19 сьнежня на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці — маўляў, іхныя мабільнікі "засеклі" ў месцах правядзеньня акцыяй пратэсту. Ці "здавалі" мабільныя апэратары сваіх абанэнтаў?

 

Пасьля выхаду чарговага прапагандысцкага фільма Беларускага тэлебачаньня "Плошча. Жалезам па шклу" ў многіх уладальнікаў сотавых тэлефонаў быў шок: мабільнікі татальна праслухоўваюцца. Прычым, ня толькі ў апазыцыйных палітыкаў, кандыдатаў у прэзыдэнты. А тут яшчэ народ сталі выклікаць на допыты з пытаньнем: "Дзе вы былі 19 сьнежня і што рабілі на плошчы?". Прэсавы сакратар "Маладой Беларусі" Цімафей Дранчук на мінулым тыдні сам быў на допыце, а на гэтым тыдні ва Фрунзэнскае РУУС выклікалі некалькі ягоных сяброў:

 

— Адзін мой знаёмы быў на допыце пазаўчора, і сьледчы яму прызнаўся, што ў яго сьпіс з сотні чалавек, у ягонага калегі з двухсот. І сьледчыя мусяць кожнага абавязкова выклікаць, дапытаць, скласьці пратакол допыту, то бок аформіць гэта афіцыйна.

 

Апэратары мабільнай сувязі сьцьвярджаюць, што яны не пры чым. Прадстаўніца кампаніі VELCOM на ўмовах ананімнасьці такім чынам адказала на пытаньне "Радыё Свабода", што будзе, калі выставіць прэтэнзіі да мабільнага апэратара ў "здачы" сваіх абанэнтаў:

 

— Бессэнсоўна выстаўляць прэтэнзіі, таму што так і адкажуць: маўляў, да нас такія запыты не паступалі. І гэта будзе праўда. Мы гэтага не рабілі, там іншыя схемы працавалі. У іх усё сваё. Тут усё па-іншаму. Тут мабільны апэратар абсалютна не пры чым. Тут зусім іншыя, больш высокія сілы. І мы ні паўплываць на гэта ня можам, ні перашкодзіць — нічога.

 

Юрыст кампаніі сотавай сувязі МТС Дзьмітрый Ходас падчас нашай гутаркі некалькі разоў спасылаўся менавіта на расейскі досьвед, акцэнтуючы ўвагу: МТС — апэратар расейскі:

 

— Не таму што я нешта хаваю, я сапраўды ня ведаю, як гэтыя зьвесткі трапілі адпаведна да тых, хто пытаўся... Гэта праваахоўныя органы, я правільна разумею?

 

— Так, канечне.

 

— Проста ня ведаю. Я ня думаю насамрэч, што тут апэратар вас "здае". Проста па расейскаму досьведу ведаю: рэальна такая магчымасьць у праваахоўных органаў ёсьць — самастойна, без удзелу апэратара ўсё гэта рабіць. Натуральна, з санкцыі. Калі ёсьць санкцыі адпаведнага органа, гэтым займаюцца менавіта спэцыялісты праваахоўнага органа. Але ніяк не апэратар.

 

Нават калі сотавы тэлефон і "засеклі" ў адпаведны час 19 сьнежня ў раёне масавых акцыяў, гэта ні пра што яшчэ ня сьведчыць. Ні што чалавек удзельнічаў у акцыі, ні што ён фізычна знаходзіўся паблізу, сьцьвярджае Цімафей Дранчук:

 

— Я зь іншай практыкі, яшчэ некалькі гадоў таму, ведаю, што ёсьць такая асаблівасьць працы сотавых кампаній. Абанэнт, які знаходзіцца ў пэўным месцы, можа быць далучаны да дзясятка сотавых вышак. Калі абанэнт знаходзіцца, да прыкладу, на Кастрычніцкай плошчы, ён можа быць далучаны да соты, якая знаходзіцца блізу плошчы Незалежнасьці, блізу вакзалу, блізу вуліцы Кірава, Плошчы Перамогі і гэтак далей. Таму гэта абсалютна не зьяўляецца доказам.

 

На допыты і размовы выклікаюць таксама і людзей, якія кантактуюць у сацыяльных сетках, у Skype, ICQ. Падчас масавых ператрусаў шмат кампутараў было канфіскавана ў рэдакцыях недзяржаўных СМІ, у журналістаў, актывістаў грамадзкіх, праваабарончых арганізацый. Цімафей Дранчук кажа:

 

— Некаторыя кампутары былі "ўскрытыя", і на падставе размоваў з субяседнікамі тых суразмоўцаў таксама выклікаюць на допыты, каб даведацца, пра што і навошта яны размаўлялі з журналістамі, прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацый.

 

Іна Студзінская

 

 

У беларускай амбасадзе ЗША не прынялі хлеб для вязьняў

 

Прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Вашынгтоне прыйшлі да будынку амбасады Беларусі, каб прадэманстраваць салідарнасьць з дэмакратычным рухам і патрабаваць вызваленьня палітычных вязьняў. Тыдзень таму амэрыканскія беларусы разам з праваабаронцамі сустракаліся зь Дзяржсакратаром ЗША Хілары Клінтан. Удзельніцай і той сустрэчы, і сёньняшняй акцыі ля амбасады была Сябра кіраўніцтва Вашынгтонскага аддзелу беларуска-амэраканаскага задзіночаньня БАЗА Алеся Сёмуха.

 

— Вашынгтонскія беларусы прыйшлі сёньня да будынка беларускай амбасады, каб патрабаваць вызваленьня ўсіх палітычных вязьняў і спыненьня рэпрэсій. Наша мэта была ня толькі выказаць пратэст, але і прыцягнуць увагу мэдыяў да брутальных падзеяў, справакаваных рэжымам Лука-кі. Мы перадалі сымбалічны хлеб зь пісьмовымі патрабаваньнямі прадстаўніку амбасады сп. Клімашевічу. Ён запрасіў нас у будынак амбасады.

 

Упаўнаважаны амбасады сп. Краўчанка адмовіўся з намі сустрэцца, спаслаўшыся на занятасьць. Сп. Клімашевіч прыняў наш ліст з патрабаваньнямі, але хлеб узяць адмовіўся, сказаўшы, што перадаць яго вязьням ня зможа. У нашай кароткай гаворцы, ён рабіў ціск на дыялёг улады з грамадзтвам, а таксама заклікаў беларусаў Вашынгтону браць удзел у акцыях амбасады, і наадварот — каб мы запрашалі прадстаўнікоў амбасады на нашы імпрэзы. Наша пазыцыя была вельмі сьцісла і дакладна выказана у лісьце і на словах: дыялёгу з турэмшчыкамі быць ня можа. Аніякага супрацоўніцтва паміж амбасадай, якая прадстаўляе нелегітымную ўладу, і беларускай дыяспарай быць ня можа.

 

Алена Радкевіч

 

 

Чарговы ператрус на кватэры Някляева

 

Пачаўся ператрус ў кватэры жонкі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі Някляевай. Пра гэта яна паведаміла па тэлефоне, распавяла "Свабодзе" праваабаронца Алена Танкачова.

 

Cупрацоўнікі КДБ, якія зрабілі ператрус у кватэры жонкі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Вольгі Някляевай, нічога не знайшлі.

 

Пра гэта Вольга паведаміла карэспандэнту "Свабоды".

 

Яна адзначыла, што супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў той момант, калі Вольга выходзіла з пад’езду, накіроўваючыся на сустрэчу з амэрыканскім сэнатарам Рычардам Дурбанам, які знаходзіцца ў Менску.

 

— Выбралі адмыслова, я думаю, гэты момант. Паказалі пастанову на ператрус, датаваную 3 студзеня, а сёньня ж 14-га. Ператрус праходзіў нядоўга, тут у нас усяго два пакоі. Тым больш што ў нас забралі ўсё ў траўні падчас ператрусу: няма ні кампутараў, ні носьбітаў інфармацыі. Перагледзелі вершы Ўладзімера Пракопавіча, яго дакумэнты, паглядзелі шафы, камод, гаўбец. Нічога не знайшлі.

 


Ператрусы і допыты працягваюцца

 

У 7-30 у Менску пачаўся ператрус у каардынатара кампаніі “Гавары праўду” Сяргея Клюева. Да яго прыйшлі супрацоўнікі міліцыі і невядомыя ў цывільным.

 

3 студзеня пасьля адбыцьця 15 сутачнага арышту яму прад’яўлена пастанова аб прызнаньні яго падазраваным па крымінальнай справе (пад падпіскай аб нявыездзе), паведамляе праваабарончы сайт "Вясна 96".

 

На 15 гадзін прызначаны допыт наваполацкага кіраўніка выбарчага штабу Андрэя Саньнікава Віктара Калесьніка.

 

Сёньня на гутарку ў КДБ выклікалі намесьніцу старшыні Беларускай асацыяцыі журналістаў Аліну Суравец. Учора ў КДБ дапыталі старшыню БАЖа Жану Ліцьвіну, 12 студзеня — яе намесьніка Андрэя Бастунца.

 

 

Ператрус на кватэры Андрэя Шэўчыка

 

На кватэры прадпрымальніка, сябра кампаніі "Гавары праўду" Андрэя Шэўчыка ў Менску адбыўся ператрус.

 

Паводле спадара Андрэя, яго правялі трое ў цывільным. У ордэры гаворыцца, што ператрус праводзіўся ў межах крымінальнай справы аб масавых беспарадках. Андрэй Шэўчык адзначыў, што ператрус супрацоўнікі праваахоўных органаў праводзілі карэктна. Яны забралі некалькі сьцягоў, шалікаў кампаніі "Гавары праўду".

 

Пасьля ператрусу Андрэя павезьлі на допыт.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Ператрус у офісе прафсаюза РЭП

 

У офісе Беларускага прафсаюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці адбываецца ператрус.

 

Тэлефон кіраўніка прафсаюза Генадзя Фядыніча і тэлефоны офіса пакуль не адказваюць.

 

11 студзеня супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры кіраўніка рэгіянальнага прадстаўніцтва незалежнага прафсаюза РЭП па Менскай вобласці Мікалая Пахабава і яго жонкі, юрыста прафсаюзу, Жаны Запрыварынай. У актывістаў канфіскавалі тэхніку, дакумэнты і электронныя носьбіты інфармацыі. 12 студзеня Мікалая Пахабава выклікалі на допыт у КДБ, дзе запатрабавалі даць падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. 12 студзеня, таксама быў праведзены ператрус у доме намесніка старшыні прафсаюза РЭП Зінаіды Міхнюк ў Берасьці, перадае сайт Praca-by.info.

 

 

Калінкіну выклікалі на допыт у КДБ

 

Шэф-рэдактара газэты "Народная воля" Сьвятлану Калінкіну выклікалі на допыт у КДБ. Цяпер яе тэлефон не адказвае.

 

Паводле галоўнага рэдактара газэты Ёсіфа Сярэдзіча, Калінкінай прывезьлі позву, і журналістка адразу накіравалася ў КДБ.

 

13 студзеня на допыт у КДБ выклікалі карэспандэнтку газэты Марыну Коктыш, а раней у КДБ быў "запрошаны" Ёсіф Сярэдзіч. Ён адзначае, што допыты праводзяцца ў рамках справы аб масавых беспарадках — "усе 9 з паловай мільёнаў грамадзянаў цяпер павінны прайсьці праз гэта".

 

Як паведамляецца на сайце выданьня, падчас допыту сьледчы папярэдзіў журналістку, што ўсе пытаньні сьледзтва, гэтак жа, як і яе адказы, ёсьць таямніцай сьледзтва і разгалошваньню не падлягаюць.

 

Між тым, рэдакцыя зьвяртае ўвагу на адну акалічнасьць: у той час, як Сьвятлане Калінкінай спрабуюць "прышыць" датычнасьць да акцыі ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў, журналістка 19 снежня ў гэты час была ў простым эфіры тэлеканалу ОНТ ў праграме "Выбар". І гэты факт могуць пацьвердзіць мільёны беларусаў, нагадвае "Народная воля".

 

Алесь Дашчынскі

 

 

На Паўла Севярынца складаюць "Характарыстыку па месцы жыхарства"

 

Бацька зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка Кастусь Севярынец распавёў, што пра маральнае аблічча Паўла распытваў участковы міліцыянт.

 

Паводле Кастуся Севярынца, участковы міліцыянт паведаміў, што яму далі даручэньне скласьці характарыстыку на Паўла. Якое ведамства такі дакумэнт запатрабавала, супрацоўнік Першамайскага РАУС не ўдакладніў.

 

Апытвалі пра паводзіны Паўла Севярынца ня толькі бацькоў, але і суседзяў па пад’езьдзе. Прычым участковы сказаў Кастусю Севярынцу, што пра яго сына людзі гавораць толькі добрае.

 

 

У віцебскім КДБ дапыталі Ўладзіслава Варанецкага

 

На размову са сьледчым кіраўніка віцебскага выбарчага штабу Андрэя Саньнікава забралі з дому і пад прымусам завезьлі на службовай машыне.

 

Уладзіслаў Варанецкі распавёў, што яго дапыталі пра падзеі ў Менску 19 сьнежня. Хлопец даў падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, таму падрабязнасьцяў не паведамляў.

 

На менскай акцыі ён ня быў увогуле — машыну, на якой ён хацеў трапіць у Менск, па дарозе затрымалі супрацоўнікі ДАІ.

 

З супрацоўнікамі КДБ за апошні час актывіст размаўляў ужо другі раз. Упершыню яны выклікалі хлопца на гутарку, якая праходзіла ў дэканаце тэхналягічнага ўнівэрсытэту. Паводле Ўладзіслава Варанецкага, супрацоўнікі КДБ прапанавалі яму дапамогу, каб аднавіцца на вучобе, — калі ён адмовіцца ад заняткаў палітыкай і пойдзе на супрацоўніцтва. Ад такой прапановы хлопец адмовіўся.

 

 

Абуральная хлусьня беларускага КДБ

 

Амэрыканская праваабаронца, перакладчыца і журналістка Кэтрын Фіцпатрык зьняпраўдзіла інфармацыю газэты "СБ" пра тое, што яна нібыта заплаціла беларускай апазыцыі 211 тысяч даляраў.

 

— На вялікі жаль, апазыцыі я такога гранту не давала. Я ўвогуле не давала нічога ні "Хартыі-97", пра што крычыць артыкул, ні якой-небудзь іншай арганізацыі ці асобным людзям. Я проста ня маю грошай, якія б хоць аддалена нагадвалі такую суму, і ня ў стане выдаваць гранты (а шкада!).

 

У артыкуле таксама гаворыцца, што я з "Амэрыканскай Хэльсынкскай назіральнай службы" — гэта назва арганізацыі, дзе я працавала ў 1980–1990 гг. і якая цяпер вядомая як "Служба назіраньня за правамі чалавека" (Human Rights Watch). Гэта арганізацыя, якая грантаў не выдае ўвогуле і не працуе ў Беларусі.

 

Дзіўна тое, што такая дакладная лічба — 211 тысяч даляраў. Мне цікава, адкуль яны яе ўзялі.

 

Я дакладна не давала ніякіх грантаў і, шчыра кажучы, сумняюся, што нехта гэта рабіў — "Хартыя-97" і іншыя ініцыятывы ў Беларусі атрымалі на выбарчыя кампаніі вельмі сьціплую падтрымку.

 

Фіцпатрык таксама адзначае, што:

 

— Далей у артыкуле зноў ідуць спэкуляцыі і крыкі пра фінансаваныя ўрадам ЗША Нацыянальны фонд за дэмакратыю (NED) і Міжнародны рэспубліканскі інстытут — арганізацыі, якія даюць гранты на навучаньне і перадвыбарныя трэнінгі і робяць гэта законна і легальна, не зважаючы на павуціну паклёпаў, якой беларускія ўлады спрабуюць іх спавіць.

 

Такая нахабная хлусьня пра мяне асабліва фатальная, таму што калі называецца чыёсьці рэальнае імя і дакладная лічба, і нават назва, якая проста падобная да назвы сапраўднай арганізацыі, многія людзі ў гэта вераць, і гэта цяжка аспрэчыць.

 

Абуральная хлусьня беларускага КДБ — канечне ж, частка фантастычных тэорый пра падзеі 19 сьнежня, якія старанна выпрацоўваюцца тым самым КДБ.

 

 

Лічбы трэба падмацоўваць дакумэнтамі, а іх няма

 

Ці ёсьць доказы таго, што была змова дзеля захопу ўлады, што яе фінансавалі з-за мяжы і што названыя сумы адпавядаюць рэчаіснасьці? Людзі, згаданыя ў сёньняшняй выкрывальніцкай публікацыі прэзыдэнцкай газэты "СБ", камэнтуюць прыведзеныя ў артыкуле зьвесткі.

 

Да большасьці з тых, хто згаданы ў артыкуле газэты адміністрацыі Лука-кі, зьвярнуцца немагчыма, бо яны за кратамі, а іх адвакаты на пытаньні журналістаў адносна справы не адказваюць, спасылаючыся на падпіскі аб неразгалошаньні. Гэта экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч, якіх трымаюць у ізалятары КДБ. Тое самае тычыцца Аляксандра Фядуты, Сяргея Вазьняка, Зьмітра Дашкевіча — актывістаў перадвыбарчых штабоў, якія таксама апынуліся за кратамі. Са згаданых у артыкуле экс-кандыдатаў удалося дазваніцца да Яраслава Раманчука:

 

— Гэта мне нагадвае раман Дэна Браўна "Код да Вінчы" — гэта такі беларускі "Код да Вінчы", які напісаны беларускімі невядомымі пісьменьнікамі дзеля таго, каб прыцягнуць увагу ўлады да дэмакратычнай тэматыкі, да тых падзей, якія былі 19 сьнежня. Таму гэта складана камэнтаваць. Што да грошай, то я б сам хацеў, каб такія грошы ў мяне былі, але, на жаль, такога не было. А тыя пошукі, якія вяліся, гэта былі ня пошукі грошай, а тлумачэньне сытуацыі, таго, што адбываецца ў Беларусі, якая пазыцыя Аб’яднанай грамадзянскай партыі і мая асабістая ў той палітычны момант. На жаль, у нас не было тых крыніцаў фінансаваньня, пра якія піша невядомы аўтар.

 

Нагадаю, пра палітыка ў артыкуле "СБ" "За кулісамі адной змовы" сказана: "Я. Раманчук атрымаў каля 150-200 тысяч даляраў ЗША ад IRI на правядзеньне лякальных акцый, пасьля чаго зьехаў у Нямеччыну і ЗША для атрыманьня дадатковага фінансаваньня".

 

Адносна IRI Яраслаў Раманчук патлумачыў "Свабодзе", што гаворка пра Міжнародны рэспубліканскі інстытут у ЗША, які займаецца пытаньнямі разьвіцьця дэмакратыі ў сьвеце. Паводле спадара Раманчука, шмат хто зь беларускіх палітыкаў сустракаўся з супрацоўнікамі Інстытуту для абмеркаваньня праблем станаўленьня дэмакратыі ў Беларусі, у тым ліку і ён сам, але "ніякіх грошай ад гэтай установы не атрымліваў".

 

Яраслаў Раманчук сказаў, што ў артыкуле няма дакумэнтальных доказаў таго, што АГП як палітычная партыя атрымлівала з-за мяжы грошы. Гэта ж тычыцца і іншых апазыцыйных партый. Усе яны маюць праблемы з фінансаваньнем:

 

— Калі б такія ж грошы атрымліваў і той жа БНФ, дык яны б не хадзілі па сьвеце, не шукалі б "па сусеках" невялікую суму, каб заплаціць за ўтрыманьне офісу. Таму ёсьць вось такое тлумачэньне сытуацыі, а ёсьць праўда і людзі, якія могуць сказаць пэўна. Адносна сваёй выбарчай кампаніі я магу паўтарыць, што гэта мастацкі вымысел.

 

Былы сьпікер Вярхоўнага савету Мечыслаў Грыб фігуруе ў гэтак званым урадзе народнага ўратаваньня, пэрсанальны склад якога надрукавала "СБ". "Свабодзе" Мечыслаў Іванавіч паведаміў, што зь ім ніхто не ўзгадняў уваходжаньне ні ў якія ўрады. Экс-сьпікер згадаў, што яшчэ да выбараў праходзіла канфэрэнцыя, на якой абмяркоўваліся шляхі выхаду краіны з тупіковай, як лічылі некаторыя ўдзельнікі канфэрэнцыі, палітычнай сытуацыі. Але гэта ўсё рабілася адкрыта, кажа Мечыслаў Грыб:

 

— Абмяркоўвалі, што калі будзе зьмененая ўлада, трэба будзе фармаваць новы кабінэт міністраў. Называліся і прозьвішчы, але нешта пэўнае ніхто не абмяркоўваў. Я там прысутнічаў, сказаў, што гэта несур’ёзна. Нават калі абяруць новага прэзыдэнта, няма гарантыі, што ён будзе з гэтым лічыцца.

 

Пра лідэра ЛДП Беларусі ў артыкуле, са спасылкай нібыта на Аляксандра Фядуту, паведамляюць, што нібыта Сяргей Гайдукевіч "за 1 мільён даляраў прапанаваў садзейнічаць кампаніі "Гавары праўду" ў прасоўваньні яе кандыдата на выбарах і зьняць сваю кандыдатуру на ягоную карысьць".

 

— Калі б я што прапаноўваў, дык за большую цану — мільёнаў за 20-30, — гэтак Сяргей Гайдукевіч пракамэнтаваў зьвесткі агенцтву "БелаПАН". Паводле Гайдукевіча, ён ведае пра прэзыдэнцкую кампанію "значна больш, чым напісала "СБ".

 

Распавесьці "Свабодзе", што яшчэ ён ведае пра былыя выбары, Сяргей Гайдукевіч адмовіўся.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Ідэнтыфікаваны 31-ы абвінавачаны ў "масавых беспарадках"

 

Толькі сёньня праваабарончы цэнтар "Вясна" "ідэнтыфікаваў" прозьвішча абвінавачанага ў справе аб "масавых беспарадках". Гэта 33-гадовы Андрэй Пазьняк з Жодзіна.

 

Ён значыцца ў сьпісе затрыманых падчас разгону акцыі на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня ў Менску, суд пакараў Андрэя Пазьняка штрафам у памеры 30 базавых велічыняў.

 

Аднак калі пасьля навагодніх сьвятаў актывіст не зьявіўся на працу, калегі пачалі хвалявацца. У выніку высьветлілася, што Пазьняк зьмешчаны ў сьледчы ізалятар на вуліцы Валадарскага ў Менску, яму выстаўленае абвінавачаньне ў справе аб масавых беспарадках.

 

Напачатку тыдня праваахоўныя органы ўпершыню з канца мінулага году заявілі, што ў якасьці абвінавачаных за падзеі 19 сьнежня праходзіць 31 чалавек, тады як у праваабаронцаў былі дадзеныя толькі пра 25 арыштаваных, ня лічачы падазраваных у датычнасьці да несанкцыянаванай акцыі.

 


Віктара Калесьніка дапыталі ў Наваполацкім КДБ

 

13 студзеня ў даверанай асобы Саньнікава правялі ператрус, а 14-га спадара Калесьніка чатыры з паловай гадзіны дапытвалі ў будынку па вуліцы Дзяржынскага — такі сымбалічны адрас мае Наваполацкі аддзел КДБ.

 

Віктар Калесьнік папярэдзіў, што зь яго ўзялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, і таму падрабязнасьцяў допыту распавесьці ня можа. Але гаворка ішла пра пра падзеі 19 сьнежня ў Менску, зазначыў актывіст.

На падставе артыкула 27 Ка

нстытуцыі РБ, дзе гаворыцца пра тое, што ніхто ня мае права прымушаць грамадзяніна сьведчыць супраць сябе, спадар Калесьнік адмовіўся адказваць на большасьць пытаньняў сьледчага.

 

Напрыканцы зь Віктара Калесьніка ўзялі падпіску пра тое, што яго папярэдзілі пра крымінальную адказнасьць за арганізацыю і ўдзел у масавых несанкцыянаваных акцыях. Актывіст лічыць, што гэта было зроблена "для прафіляктыкі" — каб запалохаць на будучыню.

 

Пра тое, ці хутка яму вернуць забраныя падчас ператрусу два ноўтбукі, спадару Калесьніку нічога не сказалі.

 


ЗША даюць афіцыйнаму Менску "некалькі дзён"

 

ЗША даюць беларускім уладам некалькі дзён, каб адпусьціць затрыманых падчас акцыі пратэсту ў Менску. У іншым выпадку будуць адноўленыя санкцыі ў поўным маштабе.

 

Пра гэта, як паведамляе "Інтэрфакс", заявіла ў Вільні прадстаўніца Дзярждэпартамэнту ЗША Нэнсі МакЭлдані:

 

— Калі арыштаваныя ня будуць вызваленыя вельмі хутка, у нас ня будзе іншага выйсьця, як лічыць іх палітзьняволенымі. А гэта будзе азначаць, што зноў будуць уведзеныя санкцыі, дзеяньне якіх было прыпыненае.

 

На пытаньне ўдакладніць — як хутка такое можа здарыцца — амэрыканская чыноўніца адказала:

— Гэта пытаньне некалькіх дзён.

 

Яна таксама ўдакладніла, што ў адносінах кіраўніцтва Беларусі ЗША і Эўразьвяз будуць праводзіць узгодненую палітыку.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Такой размовы па "Скайпе" не было

 

Віцэ-прэзідэнт міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі пракаментаваў Еўрарадыё публікацыю ў "СБ" "кампрамату" на беларускую апазіцыю, у прыватнасці "фрагмент электроннай перапіскі па сістэме "Скайп".

 

"СБ. Беларусь сегодня" ў нумары ад 14 студзеня пачала друкаваць абяцаны "кампрамат" на беларускую апазіцыю. Нагадаем, такое даручэнне на прэс-канферэнцыі 20 снежня мінулага года даў кіраўнік дзяржавы. Першая частка гэтага матэрыялу мае назву "За кулисами одного заговора. Переданные по указанию Главы государства для опубликования в "СБ" рассекреченные документы о событиях 19 декабря".

 

Сярод "аператыўных матэрыялаў" прысутнічае і "фрагмент электроннай перапіскі па сістэме "Скайп". Нібыта, Бяляцкі размаўляў пра фінансавыя справы з каардынатарам польскага фонда "Свабода і дэмакратыя".

 

— Не, такой размовы не было. Хаця з фондам "Вольнасць і дэмакратыя" мы падтрымліваем нармальныя адносіны. Літаральна ўчора фундацыя была адной з арганізатараў міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай падзеям у Беларусі, якая праходзіла ў Варшаве ў Сойме, — кажа Алесь Бяляцкі.

 

Паводле яго слоў, у "СБ" надрукаваная мана. "Хаця "Скайп" — сістэма дастаткова празрыстая і ёй трэба карыстацца вельмі асцярожна", — адзначыў Бяляцкі.

 

Ён мяркуе, што публікацыя падобных "кампраматаў" будзе працягвацца і мэта гэтай акцыі — "скампраметаваць грамадзянскую супольнасць, няўрадавыя арганізацыі і палітычныя партыі".

 

Алесь Бяляцкі нагадаў, што падобнае працягваецца ўжо 20 гадоў. "Штосьці новае цяжка паказаць, але почырк адзін", — кажа ён.

 

 

Супрацоўнікі "Хартыі’97" атрымалі ключы ад сядзібы ў Варшаве

 

Бурмістр Цэнтральнага раёна Варшавы ўручыў беларусам ключы ад новай сядзібы сайту "Хартыя’97", паведаміў журналіст Дзмітры Гурневіч у сацыяльных сетках.

 

 

Яшчэ адзін падазраваны па справе "аб масавых беспарадках"

 

Мікалаеў Андрэй быў затрыманы ўвечары 11 студзеня дома. Супрацоўнікі КДБ правялі дома ў Андрэя і яго жонкі ператрус, забралі сістэмны блок кампутара, фотаапарат, дыскі, а яго самога адвезлі ў ІЧУ на Акрэсціна.

 

Андрэй з’яўляецца падазраваным па справе аб масавых беспарадках, пакуль на трое сутак змешчаны пад варту, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

 

“Еўрарадыё”

 

 

"СБ" начала печатать "компромат" на оппозицию

 

Орган администрации президента приступил к исполнению поручения Лука-ко о "разоблачении" его конкурентов на выборах.

 

В номере "СБ" от 14 января опубликована первая часть опуса "За кулисами одного заговора" — "расследования", посвященного, в основном, кампании "Говори правду", которой придумали странную аббревиатуру — ГК ГП. Очень напоминает ГКЧП :)

 

Основной вывод: "к событиям 19 декабря приложили руку прежде всего спецслужбы Польши и Германии, которые спланировали и организационно оформили ГК ГП, которая по замыслу должна была стать "Новой оппозиционной силой", способной сменить власть в стране".

 

В данной публикации нет никаких "ноу-хау" вроде версии, что Владимира Некляева избили по заказу других оппозиционных кандидатов в президенты, прозвучавшей в фильме БТ "Площадь. Железом по стеклу". Достоверность изложенных в статье сведений находится, мягко говоря, под огромным вопросом. В общем, все, как обычно.

 

Кирилл Букин

 

 

Менск спрабуе зваліць віну на Маскву?

 

Пратэсты што прайшлі ў сьнежні пасьля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі могуць быць выкліканы расейскімі правакацыямі, заявіў на паседжаньні камісіі Сойма па замежных справах амбасадар Латвіі ў Беларусі Міхась Папкоў.

 

Як паведамляе "Наша Ніва" са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы, сказанае Папковым практычна супадае з экспартнай вэрсіяй МЗСа Беларусі: за пляцам стаяла Расея, у Лука-кі не вытрымалі нэрвы. Пра гэта паўтараюць кіраўнік замежнапалітычнага ведамства Сяргей Мартынаў і беларускія амбасадары ў эўрапейскіх краінах на зачыненых сустрэчах.

 

Праблема ў тым, што ўлады Беларусі пасьпелі наламаць шмат дроў, апроч падзей у ноч з 19 на 20 снежня. Спісаць арышты, пяротрусы, ціск на СМІ і іншае што цягнецца ўжо амаль месяц на правакацыі Рассеі не атрымаецца.

 

Кірыл Букін

 

“Салідарнасьць”

 

 

Спецслужбы отрабатывали Площадь на базе МЧС?

 

К "Белорусскому партизану" обратился человек, не пожелавший себя назвать, который сообщил информацию о том, кто в реальности готовил сценарий площади и вел его отработку чуть ли не с октября месяца 2010 года.

 

Человек рассказал, что не так давно он попал на один из объектов МЧС, находящийся под Менском — это большая тренировочная база. О подробностях  своего появления там он отказался сообщить, не желая себя тем самым выдавать. В довольно внушительном внутреннем пространстве этого объекта, который в прошлом мог использоваться как склад, он увидел макет площади Независимости — огромный, с точным соответствием реальным строениям. Как ему сообщили, на этом макете несколько месяцев, примерно с октября 2010 года силовики непрерывно вели отработку действий на Площади 19 декабря.


В этой информации не было бы ничего удивительного, если бы не несколько интересных фактов, сопоставив которые удается понять, кто в реальности руководил Площадью.

 

Факт первый. Инициаторы Площади от оппозиции не имели четкого плана действий. Это подтверждают участники демонстрации в своих многочисленных свидетельствах на страницах интернет-изданий. Единственная информация, которая была представлена потенциальным демонстрантам — что акция будет исключительно мирной и протяженной во времени: примерно на несколько дней. При этом всех ориентировали на Октябрьскую площадь, а не площадь независимости.

 

Однако четкого плана действий кроме точки сбора представлено не было. Судя по всему, организаторы выбрали тактику реагирования на действия властей. Если им не дадут собраться на Октябрьской площади — они пойдут в другое место, ведь демонстрация исключительно мирная. Но в результате, демонстранты оказались в хитро подготовленной ловушке.

 

Факт второй. Дом Правительства был занят изнутри силами спецназа. Двери, которые разбили провокаторы, были забаррикадированы письменными столами и огромными деревянными щитами. К Площади довольно быстро были подтянуты силы ОМОН, которые занимали свои четко, заранее обозначенные позиции. Дальнейшие действия по разгону были также предприняты силовиками с учетом особенностей местности, об этом говорят многочисленные видеодокументы с событий на Площади, оказавшиеся в интернете.

 

Ряд экспертов утверждает, что в подобной ситуации, когда властям было заранее известно об этой акции и о том, что в ней будет участвовать много людей, они могли заранее забаррикадировать все ключевые здания — и Дом Правительства, и резиденцию президента и другие. Но тогда нужно было бы стянуть отряды ОМОН (немалые по численности и из разных регионов Беларуси) вокруг всех этих объектов. И уж точно еще как минимум на пяти объектах МЧС развернуть такие же учения и тренировки применительно к каждому ключевому зданию или площади: резиденции, и телевидению, и октябрьской площади, и даже резиденции в Дроздах. Ясно, что выбор одного объекта как ключевого является гораздо более выгодным с точки зрения экономии ресурсов, которых явно не хватало. И такой объект был выбран — Дом Правительства.

 

Факт третий. Дорога к Дому Правительства была открытой. И инициаторам акции протеста не показалось странным, что они смогли фактически беспрепятственно попасть на Площадь Независимости. Демонстранты просто прошли от Октябрьской площади по главному проспекту, не встретив на своем пути никаких преград, кроме шеренги гаишников, которая дружно расступилась. При этом участники акции не задумались о том, что идут в ловушку.

 

Факт четвертый. Появление провокаторов. По свидетельствам, опубликованным в Интернете несколько человек не из демонстрантов появились со стороны силовиков и довольно быстро сделали свое дело за их спинами. Причем силовики не препятствовали их действиям долгое время, дав молчаливое "добро" на погром. Некоторые из них несколько раз были остановлены демонстрантами. Затем провокаторы также быстро удалились. Четкость и быстрота, с которой была выстроена диспозиция из линии силовиков, прикрывающих провокаторов, слаженность их действий — это признаки заранее и хорошо подготовленного сценария.

 

Более чем достаточное количество свидетельств говорит о том, что и "штурм Дома Правительства", широко разрекламированный беларусскими государственными СМИ, и кровавый разгон мирной демонстрации и вся ответственность за произошедшее как во время, так и после 19 декабря лежит на силовых структурах. Потому что все больше свидетельств того, что именно они заранее готовили и реализовывали этот сценарий.

 

“Беларускі партызан”

 

 

15 студзеня 2011 г.

 

Ператрус у актывісткі "Гавары праўду"

 

На кватэры ў бабруйскай актывісткі "Гавары праўду" Алены Мядзьведзевай адбыўся ператрус. Праводзіўся ён у межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19-20 сьнежня ў Менску.

 

Як паведаміла актывістка, вобшук пачаўся а палове на дзявятую. Яго праводзілі чацьвёра супрацоўнікаў у цывільным. Панятых прывезьлі з сабою. Вобшук доўжыўся каля дзьвюх гадзінаў:

— Забралі шаснаццаць блянкаў пасьведчаньняў ініцыятыўнай групы, сшыткі з запісамі, некалькі дыскаў. Забралі таксама кнігу Карбалевіча "Аляксандар Лука-ка. Палітычны партрэт". Паводзілі сябе карэктна.

 

Алена Мядзьведзева была каардынатаркай бабруйскага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Уладзімера Някляева. Два разы яе выклікалі на допыт у КДБ усё па той жа крымінальнай справе, якая стала нагодай для ператрусу.

 


Невядомыя затрымалі кіраўніка суполкі "Моладзі БНФ"

 

Аляксандра Кyзьняцова, кіраўніка віцебскай суполкі "Моладзі БНФ", а ў часе выбарчай кампаніі — давераную асобу Рыгора Кастусёва, гвалтам зацягнулі ў службовую машыну. Пра гэта распавяла знаёмая актывіста, на вачох у якой усё адбылося.

 

Дзяўчына, якая назвалася Марынай, сказала па тэлефоне, што невядомыя асобы выцягнулі Аляксандра Кузьняцова з ягонай машыны, павалілі на сьнег, а потым зацягнулі ў іншую машыну. Гэта адбылося каля 10-й раніцы.

 

Блізка паўдня актывіст ужо быў даступны па мабільным тэлефоне і распавёў пра некаторыя акалічнасьці здарэньня. Як высьветлілася, супрацоўнікі КДБ, якія абралі такі спосаб затрыманьня, завезьлі яго ў абласную ўправу і дапыталі пра падзеі 19 сьнежня ў Менску.

 

Аляксандар Кузьняцоў даў падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, і таму падрабязнасьцяў допыту не распавядаў. Зазначыў толькі, што на падставе артыкула 27 Канстытуцыі ён адмовіўся сьведчыць супраць сябе, і проста не адказваў на многія пытаньні.

 

Актывіст згадаў таксама, што каля тыдня таму яму патэлефанавалі з Першамайскага райаддзелy міліцыі і запрасілі на размову пра менскую акцыю 19 сьнежня. Але Аляксандар Кузьняцоў адмовіўся ісьці, пакуль не дашлюць афіцыйную позву. Позвы ён так і не атрымаў.

 

 

У актывіста БНФ Салаўёва забралі камэру, кампутар ды сьцягі

 

На кватэры ў старшыні абласной арганізацыі партыі БНФ Зьмітра Салаўёва адбыўся ператрус. Гаспадара не было дома. У кватэры знаходзіцца яго жонка й малалетняя дачка.

 

Паводле жонкі, Надзеі Салаўёвай, людзі ў цывільным спачатку запатрабавалі адчыніць дзьверы, а потым заявілі, што будуць праводзіць вобшук. Ён пачаўся аб адзінаццатай гадзіне і доўжыўся паўтары гадзіны:

 

— Забралі два бел-чырвона-белыя сьцягі, сыстэмны блёк кампутара, фотакамэру з касэтай. На ёй запіс падзеяў на Плошчы. Адну флэш-картку. Перагледзелі ўсе шафы й тэчкі. Копіі пастановы мне не пакінулі. Сказалі, што ня маюць права. Прапанавалі толькі азнаёміцца. Санкцыя на вобшук выдана менскім пракурорам Куліком 13 студзеня. У пастанове напісана, што "Зьміцер Салаўёў браў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве "Плошча-2010". Здымаў падзеі на відэа. Па месцы жыхарства могуць знаходзіцца відэаматэрыялы падзеяў, а таксама іншыя прадметы й дакумэнты, якія адносяцца да арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў". Падпісаў пастанову сьледчы ўправы КДБ па Магілёўскай вобласьці маёр Батвінкоў. Ператрус праводзілі сьледчыя КДБ Алег Махуноў і Арцём Ромскі.

 

Паводле спадарыні Салаўёвай, дваіх панятых супрацоўнікі КДБ прывезьлі з сабою.

 

Зьміцер Салаўёў па справах знаходзіцца ў Менску. 12 студзеня яго выклікалі ў КДБ і вынесьлі папярэджаньне за арганізацыю летась несанкцыянаваных мерапрыемстваў.

 

 

У бялыніцкага актывіста супрацоўнікі КДБ шукалі грошы

 

На кватэры бялыніцкага актывіста Мікалая Мяцеліцы супрацоўнікі КДБ правялі ператрус. Ён доўжыўся больш за гадзіну. Як кажа актывіст камітэтчыкі прыехалі за ім на працу. Заявілі, што калі ён адмовіцца паехаць зь імі, яны выкарыстаюць супраць яго сілу.

 

Вобыск праводзіўся ў межах расьсьледаваньня крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Менску 19-20 сьнежня.

 

— Ажыцьцяўлялі ператрус супрацоўнікі КДБ Брыль і Кузьмянкоў. Двух панятых яны прывезьлі з сабою. Забралі сыстэмны блёк кампутара, 5 флэш-картак. Доўга перабіралі агітацыйную атрыбутыку Някляева, ягоныя кніжкі — аднак вырашылі гэта не забіраць. У пастанове аб вобыску была фраза, што ў мяне нібыта павінны быць буйная сума грошай, — сказаў спадар Мяцеліца.

 

Падчас перадвыбарчай кампаніі Мікалай Мяцеліца быў сябрам ініцыятыўнай групы Ўладзімера Някляева. Арганізоўваў і праводзіў у райцэнтры агітацыйныя мерапрыемствы кандыдата ў прэзыдэнты. Зьбіраў подпісы ў ягоную падтрымку.

 

На Магілёўшчыне сёньня акрамя Мікалая Мяцеліцы ператрусы адбыліся на кватэрах старшыні абласной арганізацыі Зьмітра Салаўёва і бабруйскай каардынатаркі штабу Някляева Алены Мядзьведзева. 13 сьнежня адбыўся ператрус у даверанай асобы Някляева, магілёўскага актывіста Ігара Каваленкі.

 

 

Публікацыі ў "СБ" — гэта поўны маразм і хлусьня

 

Упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе Маркус Лёнінг перадаў афіцыйнаму Менску патрабаваньні ад нямецкага боку. Найперш аб вызваленьні зьняволеных 19 сьнежня і зьняцьці зь іх усіх абвінавачаньняў. І як мінімум, аб дазволе сваякам і адвакатам на сустрэчы са зьняволенымі і забесьпячэньні належнага мэдычнага абслугоўваньня вязьняў. На завяршэньне свайго візыту спадар Лёнінг правёў прэс-канфэрэнцыю ў Менску.

 

Маркус Лёнінг сустрэўся са сваякамі зьняволеных у КДБ экс-кандыдатаў у прэзыдэнты і іх прыхільнікаў, з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасьці, а таксама Міністэрства замежных спраў Беларусі. Ён адзначыў, што ў Нямеччыне расчараваныя ходам выбараў, працэсам падліку галасоў і асабліва абураныя тым, што адбылося 19 сьнежня.

 

— Тым гвалтам, як быў праяўлены, тым што ўдзельнікі трапілі ў турмы, што многія знаходзяцца пад вельмі цяжкім абвінавачаньнем, нягледзячы на тое, што яны ўсяго толькі патрабавалі ажыцьцяўленьня свайго права на свабодныя выбары. Мы таксама абураныя тым, што няма магчымасьці для кантактаў зьняволеных са сваякамі і што амаль няма доступу да іх адвакатаў. Таму я сюды прыехаў, каб даць сыгнал падтрымкі з нашага боку на адрас зьняволеных і тых, хто змагаецца за дэмакратыю і свабодныя выбары.

 

Беларускія ўлады не дазволілі Маркусу Лёнінгу сустрэцца зь вязьнямі СІЗА КДБ, хаця быў накіраваны адмысловы запыт з боку амбасады Нямеччыны. Аднак тое, што даведаўся падчас візыту ў Менск спадар Лёнінг, "перавышае ўсе яго самыя страшныя ўяўленьні".

 

— Усё тое, што я пачуў, нагадвае самыя цёмныя савецкія часы, калі ламаліся ноччу ў дзьверы, калі людзей выцягвалі з ложку, нават у споднім, і кідалі ў турмы. Пасьля гэтага сваякі ня ведалі, дзе гэтыя людзі знаходзяцца, і ня мелі кантактаў зь імі. Гэта ня тое што непрымальна, гэта жахліва.

 

Маркус Лёнінг перадаў беларускаму боку, што фэдэральны ўрад Нямеччыны поўнасьцю падзяляе ацэнку прэзыдэнцкіх выбараў, якую дала місія АБСЭ, што яны не былі свабоднымі і чэснымі. Таксама ён перадаў расчараваньне закрыцьцём офіса АБСЭ ў Менску і выказаў пажаданьне, каб офіс меў магчымасьць працягнуць сваю працу. Абвінавачваньні, якія зьявіліся у газэце "СБ" адносна нямецкага ўдзелу ў падзеях 19 сьнежня, упаўнаважаны фэдэральнага ўраду Нямеччыны назваў хлусьнёй і сказаў, што такім чынам дзейны рэжым ізалюе Беларусь ад сваіх суседзяў і сяброў.

 

— Я лічу, што гэта зьяўляецца поўным маразмам. І што гэта нас вельмі расчароўвае. Бо менавіта Нямеччына праяўляла вельмі вялікую блізкасьць да Беларусі цягам апошніх гадоў. Менавіта Нямеччына рабіла вельмі вялікія намаганьні дзеля паляпшэньня стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Тут, хаця і невялікія, меліся крокі прагрэсу. І апошняй такой спробай быў прыезд сюды міністра замежных спраў Нямеччыны. Але тое, што адбылося 19 сьнежня і пасьля, і тыя публікацыі ў мэдыях перашкаджаюць, не дапамагаюць паляпшаць дачыненьні паміж намі. І я поўнасьцю абвяргаю ўсе, што было выказана ў гэтых публікацыях.

 

Адносна рэакцыі на падзеі ў Беларусі з боку Эўразьвязу спадар Лёнінг сказаў пра два кірункі намаганьняў дзеля таго, "каб грамадзяне не цярпелі ад дзеяньняў вярхушкі". Ён казаў аб спрашчэньні візавага рэжыму для звычайных грамадзянаў і аб увядзеньні санкцыяў супраць тых, хто адказны за фальсыфікацыю выбараў і за перасьлед людзей у Беларусі. Паводле спадара Лёнінга, сьпіс чыноўнікаў, якім забароняць уезд у краіны Эўразьвязу, можа быць пашыраны.

 

На пытаньне карэспандэнта "Свабоды", якія неадкладныя захады можа прыняць Нямеччына і краіны Эўразьвязу дзеля вызваленьня вязьняў КДБ, бо пытаньне пра санкцыі будзе разглядацца толькі ў канцы студзеня, спадар Лёнінг сказаў:

 

— Гэтай мэце служыць і мой візыт сюды. І гэтыя патрабаваньні былі выказаныя мной у вельмі выразнай форме на адрас беларускага ўраду. І гэтыя патрабаваньні таксама былі прадметам размоваў міністра замежных спраў Беларусі са спадарыняй Эштан і спадаром Фюле. Тое ж самае патрабаваньне там таксама было выказана вельмі адназначна. І ва ўсіх гутарках, якія вядуцца паміж беларускім урадам і Эўразьвязам, гэтае патрабаваньне вызваленьня вязьняў прысутнічае. Але дзейнічаць і вызваліць іх можа толькі беларускі ўрад і "прэзыдэнт" Лука-ка. Яны адказваюць за іх зьняволеньне і за іх вызваленьне.

 

Таксама спадар Лёнінг адзначыў, што нямецкі бок ужо адклікаў запрашэньне на ўдзел у канфэрэнцыі ў Нямеччыне беларускаму міністру эканомікі.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Польшча выказала пратэст з нагоды публікацыі ў "СБ"

 

Як паведамляе міністэрства замежных спраў Польшчы, амбасадар Беларусі ў Польшчы Віктар Гайсёнак 14 студзеня быў выкліканы ў Міністэрства замежных справаў Польшчы з нагоды публікацыі артыкулу "За кулісамі адной змовы" ў газэце Адміністрацыі прэзыдэнта "СБ".

 

Польшча выказала пратэст супраць "абсурдных абвінавачваньняў, паводле якіх Польшча і Нямеччына нібыта арганізоўвалі змову супраць Беларусі".

 

У публікацыі "СБ" сьцьвярджаецца, што "няма ніякіх сумневаў, што да падзеяў 19 сьнежня прыклалі руку перш за ўсё спэцслужбы Польшчы і Нямеччыны, якія сплянавалі і арганізацыйна аформілі ГК ГП (грамадзянская кампанія "Гавары праўду!", якую ўзначальваў экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў), якая па задуме павінна была стаць "новай апазыцыйнай сілай", здольнай зьмяніць уладу ў краіне".

 

“Радыё Свабода”

 

 

"СБ" прописала агента "Наушник" по несуществующих адресу

 

В сегодняшнем номере газета предоставляет недостоверные сведения в статье об "оппозиционномю заговоре".

 

По информации "СБ", знаменитый по фотоснимкам провокатор, которого в народе прозвали "Наушники", простой гражданин, не имеющий ничего общего со спецслужбами. "Хомиченко Владимир Николаевич, 1986 г. р., Зарегистрированный по адресу г. Слуцк, ул. Урочище Пупорава. В состоянии алкогольного опьянения непосредственно участвовал в погромах, один из основных "хулиганствующих" элементов", — отмечено в издании.
 
На самом деле улицы Урочище Пупорава в Слуцке не существует. Это подтверждают работники справки 109 "Белтелекома", а также каталог "Алфавитный список улиц г. Слуцке" "Белпочты".

 

“Беларускі партызан”

 

 

У кватэры журналіста Федаровіча і ў доме яго бацькоў прайшлі вобыскі

 

У кватэры супрацоўніка інфармацыйнай кампаніі "БелаПАН", журналіста інтэрнэт-газеты Naviny.by Віктара Федаровіча 15 студзеня прайшлі вобыскі ў сувязі з крымінальнай справай аб масавых беспарадках 19 снежня ў Менску, паведамляе "БелаПАН".


Журналісту незразумела, у сувязі з чым правялі вобыск у доме яго бацькоў.

 

— Там таксама забралі нейкія паперы і нейкі дыск. Бацька зусім ні пры чым да маёй дзейнасці! Яму 73 гады, у яго тры інфаркты, ён інвалід першай групы, — сказаў Федаровіч.

 

Як паведаміў журналіст, ён мае намер абскардзіць дзеянні супрацоўнікаў КДБ, якія праводзілі вобыск, ва ўсіх магчымых інстанцыях.

 

— Я запатрабую растлумачыць, на якой падставе вобыскі праводзяцца супрацоўнікамі КДБ, калі крымінальная справа аб масавых беспарадках распачата МУС. Я буду патрабаваць вяртання мне тэхнікі, паколькі яна — мой працоўны інструмент, і, забраўшы яе, мяне пазбавілі кавалка хлеба. Я цяпер не магу працаваць і зарабляць, — заявіў Федаровіч. — Скаргі ва ўсе магчымыя інстанцыі ад мяне будуць сыпацца з перыядычнасцю раз у дзве гадзіны. Я заўсёды казаў, што я па натуры анархіст-адзіночка, не прымыкаў ні да якой апазіцыі. Але тым, што сёння адбылося, асабліва ў дачыненні да майго бацькі, улада сама зрабіла мяне апазіцыянерам. І зараз у мяне два шляхі — або ў апазіцыю, або ў эміграцыю.

 

 

Звальняюць актывіста руху "За свабоду"

 

Бярозаўскі шклозавод "Нёман" не збіраецца працягваць кантракт з рабочым прадпрыемства, актывістам руху "За свабоду" Сяргеем Трафімчыкам. Актывіст даведаўся аб гэтым з ліста з подпісам дырэктара заводу.  Прычыны звальнення ў лісце не ўказваюцца.

 

Сяргей Трафімчык займаў актыўную пазіцыю па адстойванню правоў рабочых заводу. Па меркаванню самога Сяргея гэта і стала галоўнай прычынай адмовы працягнуць з ім кантракт.

 

 

БНФ сабрала некалькі сотняў подпісаў пад паручальніцтвамі

 

Партыя БНФ сабрала некалькі сотняў подпісаў пад паручальніцтвамі ў дачыненні да змешчаных за кратамі прадстаўнікоў апазіцыі, якія з’яўляюцца абвінавачванымі або падазраванымі ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Менску 19 снежня. Пра гэта было заяўлена 15 студзеня на паседжанні сойма партыі ў Менску, паведамляе "БелаПАН".

 

Як было адзначана, праз некаторы час паручальніцтвы будуць перададзены адвакатам абвінавачваных.

 

Сойм партыі прыняў рашэнне распаўсюдзіць акцыю па зборы подпісаў пад паручальніцтвамі на рэгіёны. Дагэтуль збор подпісаў вёўся толькі ў менскай штаб-кватэры БНФ.

 

“Еўрарадыё”

 

 

16 студзеня 2011 г.

 

Лісты напісаныя пад дыктоўку?

 

15 студзеня маці кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ала Уладзіміраўна атрымала першы ліст з СІЗА КДБ.

 

Ліст датаваны 12 студзеня. Верагодна, былі і іншыя лісты, але ні адзін з іх з "амэрыканкі" не дайшоў.

 

"Дарагая мама, у мяне ўсё нармальна, здаровы, харчаванне ў парадку, дзякуй за перадачы і пасылку. Усё да месца. Моцна люблю, Андрэй".

 

Аналагічны ліст прыйшоў бацькам Наталлі Радзінай 15 студзеня. Штамп адпраўлення — 14 студзеня.

 

"У мяне ўсё добра, я здаровая, не перажывайце за мяне, харчаванне дыетычнае, добрае, настрой таксама добры, дзякуй за перадачы. Спадзяюся, што ў вас усё добра. Цалую, абдымаю, Наташа".

 

Нагадаем, адвакаты Андрэя Саннікава і Наталлі Радзінай не бачылі сваіх падабаронных з 29 снежня.

 

Мы паспрабавалі высветліць, ці змаглі іншыя палітвязні паведаміць родным аб сабе.

 

Уладзімір Някляеў. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма.

 

Мікалай Статкевіч. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. Вядома, што Мікалай Статкевіч абвясціў у турме галадоўку.

 

Ірына Халіп. З 30 снежня сустрэч з адвакатам не было. Ірына змагла адправіць адзін ліст 21–22 снежня. Больш лістоў не было.

 

Уладзімір Кобец. 13 студзеня адвакат сустракаўся з падабаронным. Жонка атрымала адзін ліст з навагоднім віншаваннем на пачатку студзеня. Улад прастудзіўся, у яго бранхіт. Яго перавялі з халоднай камеры ў тую, што ацяпляецца.

 

Зміцер Бандарэнка. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма.

 

Аляксандр Атрошчанкаў. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. За гэты час жонка Дар’я адправіла мужу 18 лістоў, адну паштоўку і адну тэлеграму.

 

Алесь Міхалевіч. Жонка Мілана атрымала 11 студзеня адзіны ліст з СІЗА на Валадарскага. Алесь званіў жонцы, каб пад дыктоўку кагэбістаў адгаварыць тую ад выступу ў Варшаве на канферэнцыі ў абарону палітвязняў.

 

Павел Севярынец. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. Па паведамленні Алега Корбана, які сем дзён быў у камеры з Паўлам, Севярынец моліцца і піша кнігу.

 

Анатоль Лябедзька. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма.

 

Настасся Палажанка. Лістоў родныя не атрымлівалі. Кожны тыдзень праводзяцца следчыя дзеянні, з ёй сустракаецца адвакат. Адвакат пісаў хадайніцтва аб змене меры стрымання, бо ў Насці бацька — інвалід другой групы. Улады вызваліць палітзняволеную адмовіліся.

 

Аляксандр Фядута. Лістоў не было. 14 студзеня з ім сустракаўся адвакат. Па словах адваката, Аляксандр бадзёры, скаргаў няма, перадачы атрымлівае рэгулярна.

 

Сяргей Вазняк. Бабуля Сяргея сказала, што адвакат сустракаўся з ім 13 студзеня. Лістоў ад Сяргея не прыходзіла.

 

Аляксандр Арастовіч. З 29 снежня сустрэч з адвакатам не было. Лістоў няма. У сустрэчы з Аляксандрам сваякам было адмоўлена.

 

Сяргей Марцалеў. З моманту прад’яўлення абвінавачвання адвакат Сяргея з падабаронным не сустракаўся. Лістоў няма.

 

Аляксандр Класкоўскі. З моманту прад’яўлення абвінавачвання адвакат Аляксандра з падабаронным не сустракаўся. Лістоў няма.

 

Спіс няпоўны. Прыносім прабачэнні сваякам і сябрам астатніх вязняў.

 

“Наша Ніва” (“Charter97.org”)

 

 

Кастусь Севярынец адказвае Паўлу Якубовічу

 

Бацька зьняволенага ў СІЗА КДБ Паўла Севярынца камэнтуе артыкул “За кулісамі адной змовы”, які часткамі выходзіць у газэце “СБ”. Журналіста Кастуся Севярынца асабліва абурыла надрукаванае ў “СБ” сьцьверджаньне, што Павал Севярынец “настойліва патрабаваў прыходзіць на плошчу з ломікамі, каб выкалупваць плітку і закідваць АМАП”.

 

— Павал ня можа адказаць на гэтую хлусьню, як і многія іншыя згаданыя ў артыкуле асобы, зьняволеныя сёньня ў СІЗА КДБ. Таму за сына адкажу я. Мой сын дачыненьня да “змовы”, пра якую піша “СБ”, ня мае. Таму згадваць у такім артыкуле ягонае імя — гэта верх подласьці! І цяпер ня мае вялікага значэньня, ці пісаў “За кулісамі адной змовы” Павел Якубовіч асабіста, ці ён выйшаў зь ягонай рэдактарскай згоды — усё адно гэта паклёпніцтва і подласьць, — заўважае бацька палітыка.

 

З Паўлам Якубовічам Кастусь Севярынец знаёмы асабіста. Але ў свой час ён катэгарычна адмовіўся працаваць пад Якубовічавым кіраўніцтвам у газэце “СБ”, дзе да 1995 году быў уласным карэспандэнтам па Віцебскай вобласьці.

 

— З тае пары прайшло шмат часу, і даводзілася неаднойчы сустракацца, і мы абодва ўсьведамлялі, што знаходзімся па розныя бакі барыкадаў, але да гэтага артыкулу Павел Якубовіч не пераходзіў апошняй мяжы чалавечай прыстойнасьці. Калісьці я падаваў яму руку, якая мне цяпер пячэ! Я больш ніколі не падам рукі гэтаму чалавеку, — гаворыць Кастусь Севярынец.

 

“Радыё Свабода”

 

 

17 студзеня 2011 г.

 

 

У нядзелю затрымана барысаўская актывістка Алеся Ясюк

 

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі барысаўскую актывістку дэмакратычнага руху Алесю Ясюк на Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Міліцыянеры перадалі жанчыну супрацоўнікам іншай установы — КДБ, каб тыя правялі допыт, паведамляе “Народная Воля”.

 

Паплечнікі Алесі Ясюк лічаць, што жанчыну хочуць дапытаць па крымінальнай справе, распачатай супраць удзельнікаў дэманстрацыі пратэсту 19 сакавіка супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

 

 

Акцыі салідарнасці з палітвязнямі прайшлі па ўсім свеце

 

Акцыі салідарнасці з патрабаваннем вызваліць вязняў КДБ 16 студзеня прайшлі па ўсім свеце. Дэмакратычныя актывісты запатрабавалі ад Аляксандра Лукашэнкі неадкладнага вызвалення лідараў нацыі і людзей, якія змагаюцца за волю і незалежнасць сваёй краіны, паведамляе "Charter97.org".

 

***

У Менску "Еўрапейская Беларусь" правяла серыю пікетаў. Актывісты трымалі ў руках партрэты палітвязняў.

 

***

Па ўсёй краіне актывісты кампаніі "Еўрапейская Беларусь" нагадалі беларусам пра вязняў КДБ. Партрэты Андрэя Саннікава і Ірыны Халіп з’явіліся на вуліцах Віцебску, Наталлі Радзінай — у Койданаве, Аляксандра Атрошчанкава — у Магілёве, Зміцера Бандарэнкі ў Салігорску. У Маладзечна і Барысаве з’явіліся расцяжкі "Свабоду Кобецу" і "Свабоду Халіп".

 

***

У Гаазе, Нідэрланды, прайшла акцыя салідарнасці з сем’ямі гвалтоўна зніклых беларусаў, а таксама з беларусамі, арыштаванымі ў Менску 19 снежня і ў наступныя дні. Акцыя была арганізавана грамадзянскай ініцыятывай "Мы памятаем".

 

Дэманстрацыя салідарнасці традыцыйна адбылася ў будынка беларускага пасольства. Удзельнікі акцыі трымалі плакат з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранка, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Зміцера Завадскага і подпісам "Гвалтоўна зніклі ў Беларусі", а таксама шматлікія плакаты з лозунгамі, сярод іх: "Вярніце бацькоў дзецям!", "Волю вязням сумлення!", "Волю ўсім палітычным зняволеным!". На ўдзельніках акцыі былі бела-чырвона-белыя шалікі, якія прыбылі з Еўрапарламента.

 

***

У Варшаве на Замкавай плошчы быў створаны жывы ланцуг з партрэтамі арыштаваных беларускіх апазіцыйных дзеячаў. Мінакам раздаваліся ўлёткі з інфармацыяй пра апошнія падзеі ў Менску, большасць выказвала сваю салідарнасць з рэпрэсаванымі ў Беларусі. У акцыі прынялі удзел некалькі дзясяткаў чалавек, сярод якіх былі і прадстаўнікі "Еўрапейскай Беларусі".

 

***

Акцыя салідарнасці з беларускімі палітычнымі вязнямі і дэмакратычнай апазіцыяй прайшла 16 студзеня перад амбасадай Беларусі ў Лондане. Арганізатарамі выступілі прадстаўнікі беларускай дыяспары — члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі і Англа-Беларускага таварыства. Акцыя сабрала больш за 50 чалавек, паведамляе "Наша Ніва".

 

Удзельнікі пікета звярнуліся да ўладаў Беларусі з патрабаваннем неадкладна вызваліць усіх палітычных вязняў, спыніць кампанію запалохвання і тэрору супраць грамадзянаў, якія ўдзельнічалі ў мірных пратэстах супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў, і незалежных СМІ. Акрамя гэтага, удзельнікі акцыі запатрабавалі правесці новыя дэмакратычныя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары без удзела Лука-кі. "Гэты чалавек не мае юрыдычнага і маральнага права балатавацца на пасаду прэзідэнта", заявілі ўдзельнікі пікета.

 

На пікеце выступіў а. Аляксандар Надсан, вядомы грамадскі і рэлігійны дзеяч, духоўны лідар беларускай эміграцыі. Прамовіла сястра палітвязня Андрэя Саннікава.

 

Напрыканцы акцыі ўдзельнікі зачыталі некалькі вершаў паэта Ўладзіміра Някляева.

 

“Еўрарадыё”

 

 

Пра падзі 19 сьнежня КДБ дапытвае непаўнагадовых

 

У міліцыі і КДБ працягваецца допыт карыстальнікаў мабільных тэлефонаў апэратараў "МТС" і "VELCOM", знаходжаньне якіх было зафіксаванае ў месцы правядзеньня акцыі пратэсту 19 сьнежня. Сёньня ў міліцыю выкліканы актывіст "Маладога фронту" Міхась Бутылін. Сілавікі дапытваюць нават непаўнагадовых, не шукаючы згоды іх бацькоў.

 

Актывістка "Маладога фронту" Віка Ладзіс мае 15 год, але сьледчыя КДБ дамагліся яе допыту. Віка Ладзіс паведамляе як гэта адбывалася:

 

— Мяне выклікалі ў КДБ на што я ім адказала, што мне няма 18 год, а толькі 15. На гэта яны мне адказалі, каб я прыходзіла ў КДБ, бо ёсьць такі закон, паводле якога я магла быць на допыце з 14 год без прысутнасьці бацькоў ці іншых людзей. Паколькі я хварэла, то супрацоўнік КДБ прыйшоў да мяне дахаты і распытваў пра Насту Палажанку, цікавіўся хто якія пасады займае ў "Маладым фронце", колькасьць актывістаў і гэтак далей.

 

Уладальнікаў тэлефонаў, зафіксаваных у раёне падзеяў 19 сьнежня, дзесяткі тысяч. Каб дапытаць у КДБ і міліцыі ўсіх, супрацоўнікі спэслужбаў і міліцыі ў мэтадах не абмяжоўваюцца, кажа праваабаронца Наста Лойка:

 

— У супрацоўнікаў сьледчай групы вельмі шмат працы і яны не выконваюць шэраг працэсуальных нормаў, асабліва тых, якія тычацца выкліку грамадзян на допыты. Усіх, каго я ведаю, выклікаюць праз тэлефон. А калі чалавек пачынае патрабаваць позву, то яму пачынаюць пагражаць і бальшыня, на жаль, пагаджаюцца. І зараз крымінальны вышук цалкам займаецца тым, што абтэлефаноўвае гэтых людзей. Наколькі я ведаю, там вельмі вялікая сьледчая група супрацоўнікаў розных структур і ўзьнікае пытаньне — а хто ж будзе расьсьледаваць звычайныя злачынствы? І што будзе адбывацца ў краіне ў сытуацыі, калі амаль усе сьледчыя накіраваныя на палітычную справу.

 

Выклік на допыт непаўнагадовых без ведама і згоды іх бацькоў — грубае парушэньне дзейнага заканадаўства, заяўляе праваабаронца і юрыст Алег Воўчак:

 

— У мяне такое ўражаньне, што улада сказала КДБ, МУС і ўсім астатнім — што хочаце, тое і рабіце — цалкам пайшла ў прававое бязьмежжа. Калі дзіцяці — гэта чалавеку да 18 год — патэлефанавалі з прапановай кудысьці зьявіцца, то ён павінны паведаміць свой узрост, запісаць імя і кантакты гэтага супрацоўніка і паведаміць пра гэта бацькам. Калі прыйшлі ў школу, што ўжо пачало таксама практыкавацца, то адразу трэба паведамляць дырэктару і патрабаваць, каб выклікалі бацькоў. Дзіця не павінна даваць ніякіх паказаньняў ці тлумачэньняў па 19 сьнежня ці якому яшчэ выпадку, бо гэта павінна праводзіцца ў прысутнасьці сацыяльнага пэдагога і законнага прадстаўніка, тым больш паводле такіх важных справах. Зараз павінныя быць пільныя ня толькі дарослыя, але і дзеці.

 

Галіна Абакунчык

 

 

Затрымалі за "Салідарнасьць"

 

17 студзеня супрацоўнікі міліцыі затрымалі Івана Стасюка, Юрку Бакура і Вікторыю Грышанаву каля будынку аблвыканкаму. Маладзёны распаўсюджвалі сярод мінакоў спэцбюлетэнь "Салідарнасьці" з затрыманымі падчас Плошчы-2010 ў Менску.

 

Затрыманых даставілі ў міліцыю Ленінскага раёну Берасьця.

 

Моладзевых актывістаў БХД вызвалілі пасьля трохгадзіннага затрыманьня ў міліцыі Ленінскага раёну Менску.

 

— Міліцыянты зьбіраліся скласьці пратакол наконт нашага затрыманьня, але пазьней чамусьці вырашана было гэтага не рабіць. Усіх трох нас выпусьцілі з пастарунку, — заявіў "Свабодзе" Юрка Бакур, дадаўшы, што супрацоўнікі МУС сканфіскавалі друкаваныя матэрыялы.

 

Праваабаронцу Рамана Кісьляка выпусьцілі зь Ленінскага РАУС Берасьця пасьля затрыманьня каля аблвыканкаму. Раман распаўсюджваў тут спэцбюлетэнь пра салідарнасьць з затрыманымі падчас Плошчы-2010 у Менску.

 

У пастарунку міліцыянты правялі апытаньне і сказалі, што будуць разьбірацца, паведаміў "Радыё Свабода" Раман Кісьляк:

 

— Спэцбюлетэні міліцыянты забралі на час разбору. Пратаколу затрыманьня не складалі, гэтаксама як і над затрыманымі раніцай Іванам Стасюком, Юркам Бакурам і Вікторыяй Грышанавай.

 

 

Віктар Канцавенка галадае на знак салідарнасьці са Статкевічам

 

Палітычны ўцякач Віктар Канцавенка з Рэчыцы, які зараз знаходзіцца ва Ўкраіне, абвясьціў галадоўку на знак салідарнасьці зь былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам, арыштаваным КДБ.

 

Спадар Канцавенка быў даверанай асобай Статкевіча, арганізоўваў ягоныя сустрэчы з выбарцамі на Гомельшчыне.

 

Пасьля масавых затрыманьняў на плошчы Незалежнасьці ў Менску 19-20 сьнежня Віктар Канцавенка праз Расею зьехаў ва Ўкраіну, дзе папрасіў палітычнага прытулку. Ці задаволіць ягоную просьбу пра прытулак ўкраінскі бок, стане вядома ўжо на гэтым тыдні.

 

 

Польшча ўводзіць санкцыі

 

Польшча падрыхтавала візавыя санкцыі адносна Лука-кі і некалькіх соцень прадстаўнікоў ягонага рэжыму. (Дзякуй за салідарнасьць і падтрымку, сябры! — "J.K.")

 

Як неафіцыйна паведамляюць дыпляматычныя крыніцы ў Польшчы, у МЗС гэтай краіны гатовы сьпіс прозьвішчаў асоб, адказных за рэпрэсіі, што пачаліся пасьля выбараў 19 сьнежня: пракурораў, судзьдзяў, чыноўнікаў, супрацоўнікаў спэцыяльных службаў.

 

Вядома, што ў гэтым сьпісе некалькі соцень прозьвішчаў, уключна з Лука-кам. Аднак пакуль МЗС Польшчы не публікуе цалкам гэты сьпіс і не падае дакладнага ліку асоб, якія патрапяць пад санкцыі. Аднак вядома, што пад санкцыі не патрапіць міністар замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў, каб не абмяжоўваць магчымасьцяў дыялёгу.

 

Аналягічныя санкцыі ад імя ўсяго Эўразьвязу чакаюцца 31 студзеня.

 

Валер Каліноўскі

 

 

Барыс Гарэцкі — у КДБ

 

Карэспандэнт "Радыё Рацыя" запісваў інтэрвію са сваякамі зьняволеных ля турмы КДБ у Менску.

 

Прыкладна ў 11:40 супрацоўнік КДБ праверыў дакумэнты Гарэцкага. Пасьля гэтага журналіста завялі ў будынак КДБ — як выказаўся афіцэр, "на тлумачальную размову". Пра гэта "Свабодзе" паведаміла жонка зьняволенага Аляксандра Атрошчанкава Дар’я.

 

Прыкладна ў 11:40 супрацоўнік КДБ праверыў дакумэнты Гарэцкага. Пасьля гэтага журналіста завялі ў будынак КДБ — як выказаўся афіцэр, "на тлумачальную размову". Пра гэта "Свабодзе" паведаміла жонка зьняволенага Аляксандра Атрошчанкава Дар’я.

 

Прадстаўнік КДБ паабяцаў, што журналісту, які працуе на польскую радыёстанцыі, будзе вынесенае папярэджаньне за тое, што дзейнічае на тэрыторыі Беларусі без акрэдытацыі МЗС.

 

У 12:55 Барыс Гарэцкі выйшаў на сувязь з калегамі і паведаміў, што яго "вывезьлі з будынку КДБ у невядомым кірунку". З таго часу мінула 8 гадзінаў, але сувязі з Гарэцкім не было, і дакладна ніхто ня ведае, дзе ён.

 

Кіраўнік "Радыё Рацыя" ў Беластоку Яўген Вапа сказаў, што ў прыёмнай КДБ нічога ня кажуць пра месца знаходжаньня карэспандэнта Гарэцкага.

 

— Кажуць толькі, што цягам сутак могуць даць нейкую інфармацыю. Мы таксама зьвярнуліся зь лістом у КДБ, каб нам патлумачылі прычыны затрыманьня Барыса Гарэцкага. Таксама ўвесь час звонім у розныя іншыя месцы, каб даведацца, што зь ім, але, на жаль, безвынікова. Спадзяемся, што яшчэ цягам гэтага дня нейкая інфармацыя будзе.

 

— Ці падобнае ўжо здаралася з Барысам альбо з іншымі карэспандэнтамі ў Беларусі?

 

— Як аднавілася вяшчаньне, мы ніколі не атрымлівалі акрэдытацыі, нягледзячы на нашы пісьмовыя хадайніцтвы. Такое хадайніцтва было накіравана і на Барыса Гарэцкага, але нам зноў і зноў адмаўлялі.

 

Яўген Вапа запэўніў, што як толькі атрымае зьвесткі пра знаходжаньне Барыса Гарэцкага, пра гэта стане вядома маці, якая вельмі непакоіцца за сына.

 

Праваабаронца Наста Лойка, якая сочыць за сытуацыяй з адміністрацыйна арыштаванымі па справе 19 сьнежня, не выключае, што Барыс Гарэцкі ў выніку можа апынуцца ў турме на Акрэсьціна.

 

— Ёсьць такі варыянт, што яго "закрыюць" на Акрэсьціна, як і астатніх, хто браў удзел у мітынгу. Трэба будзе званіць на Акрэсьціна і даведвацца, ці так. Другі варыянт — што дапытаюць у якасьці сьведкі. Абодва варыянты ня вельмі добрыя. Будзем чакаць і званіць на Акрэсьціна.

 

 

У Наваполацкім КДБ дапыталі Сяргея Хмарава

 

На допыт быў выкліканы жыхар Наваполацку, які адбыў 15 сутак у Жодзінскай турме пасьля акцыі ў Менску 19 сьнежня.

 

Паводле Сяргея Хмарава, гэта быў "самы стандартны і звычайны допыт, празь якія прайшлі ўжо тысячы". Ён мяркуе, што пасьля падзеяў у Менску мясцовыя службоўцы КДБ яго "проста хацелі ацаніць па месцы жыхарства і паставіць "на аловак".

 

На сайце "Радыё Свабода" былі разьмешчаны дзьвюма часткамі яго ўспаміны і развагі пра менскую акцыю і арышт. Цяпер, кажа Сяргей Хмараў, "гэтыя хлопцы падарылі мне натхненьне і для трэцяй".

 


"Знамя юности" супраць Алеся Ляўчука

 

Рэдакцыя дзяржаўнай газэты "Знамя юности" намагаецца, каб у адносінах да былога карэспандэнта газэты ў Берасьці Алеся Ляўчука была заведзена крымінальная справа.

 

Журналіст даведаўся пра гэта падчас допыту ў міліцыі 15 студзеня. Сьледчыя паказалі яму дакумэнты, згодна зь якімі рэдакцыя выданьня лічыць, што былы карэспандэнт павінен адказваць перад газэтай "Знамя юности" паводле арт. 188.2 Крымінальнага кодэксу за паклёп.

 

— Рэдакцыя лічыць, што я нанёс шкоду дзелавой рэпутацыі выданьня. На сайтах "Радыё Свабода" і на ўласным блогу я паведаміў пра сваё звальненьне і варункі працы ў гэтай газэце. Пасьля публікацыі зьявілася шмат камэнтароў. Некаторыя нават пісалі на электронную скрыню газэты "Знамя юности". Рэдакцыя палічыла, што такім чынам я абразіў дзелавую рэпутацыю газэты. На мяне падалі ў суд з патрабаваньнем, каб я абверг свае ранейшыя словы, аплаціў судовыя выдаткі, — заявіў Ляўчук Свабодзе.

 

 

На Віцебшчыне — зноў допыты ў КДБ

 

На Віцебшчыне працягваюцца допыты дэмакратычных актывістаў. 17 студзеня ў Аршанскі гарадзкі аддзел КДБ выклікалі старшыню мясцовай суполкі партыі БНФ і актывіста кампаніі "Гавары праўду" Алеся Шутава.

 

Сьледчы Канстанцін Бычык тэлефанаваў актывісту яшчэ ў пятніцу, аднак Алесь Шутаў быў пільна заняты на працы, і візыт давялося перанесьці на панядзелак:

 

— А палове на 9-ю ён мне ўжо патэлефанаваў, і аб 11-й гадзіне я пайшоў у аддзел КДБ, які ў нас у Воршы месьціцца на вуліцы Пушкіна. Са мной сустрэўся той самы Бычык — ён назваўся сьледчым КДБ па Віцебскай вобласьці. Ён апытаў мяне пра падзеі 19–20 сьнежня: пытаўся, ці быў я ў Менску, ці ведаў, што там будзе акцыя… Але, паколькі я ў той дзень быў у Воршы, то і размаўляць нам асабліва не было пра што. Недзе хвілін за 40 уся размова й была скончана.

 

За 17-га студзеня гэта быў першы, але не апошні допыт у Аршанскім КДБ. Позву атрымаў і яшчэ адзін мясцовы актывіст Руслан Канавалаў:

 

— Ну вось толькі што прынёс лейтэнант, па прозьвішчы, здаецца, Жукаў, позву на 17 гадзін у Аршанскі гарадзкі аддзел КДБ. Выклікаюць, там напісана, у якасьці сьведкі. Я перапытаў: у якасьці сьведкі па якой справе? Міліцыянт сказаў, што проста ў якасьці сьведкі, а па якой справе, так і не паведаміў. Я ўдакладніў яшчэ, ці законны гэта такі выклік — без указаньня, па якой справе. Ён адказаў: "Так".

 

Адбывалася размова сьледчага з Русланам Канавалавым у Аршанскім аддзеле КДБ. Хлопец падпісаў паперу, абавязаўшыся не разгалошваць таямніцу сьледзтва па крымінальнай справе "аб масавых беспарадках". Прыкладна паўтары гадзіны ён адказваў на пытаньні сьледчага, загадзя папярэдзіўшы, што падпіша пратакол толькі ў тым выпадку, калі ён будзе складзены па-беларуску. Пратакол супрацоўніку КДБ давялося перапісваць некалькі разоў, паступова выпраўляючы ўсе граматычныя памылкі.

 

У Віцебскую абласную ўправу КДБ быў выкліканы Канстанцін Халмачоў. Спадар Халмачоў у час выбарчай кампаніі працаваў у ініцыятыўных групах некалькіх дэмакратычных кандыдатаў. У КДБ ад яго запатрабавалі даць падпіску аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва, таму зьмест размовы ён камэнтаваць ня стаў. Адно што заўважыў: гаворка вялася пра падзеі 19 сьнежня ў Менску і падрыхтоўку да масавай акцыі пратэсту.

 

Выкліку ў Віцебскую абласную ўправу КДБ чакае і актывістка Алена Фаміна. У час выбарчай кампаніі яна была даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса.

 

13 студзеня чацьвёра супрацоўнікаў КДБ правялі ператрус у яе кватэры ды забралі з сабой сыстэмны блёк кампутара, ноўтбук, некалькі "флэшак" і дыскаў. Тады ж ёй паведамілі, што актывістка мусіць зьявіцца на гутарку ў абласную ўправу КДБ, але час выкліку не ўдакладнілі — сказалі, што пра гэта патэлефануюць дадаткова. Дагэтуль тэлефанаваньня не было, і Алена Фаміна не выключае, што ў КДБ давядзецца ісьці самой — але не на допыт, а з заявай, каб вярнулі забраную аргтэхніку. Спадарыня Фаміна вучыцца завочна, а сын-школьнік — на хатнім навучаньні, таму кампутар у сям’і — гэта прадмет першай неабходнасьці.

 

 

Затрыманы Іван Кулікоў

 

Іван Кулікоў цяпер знаходзіцца на допыце ў сьледчага. Ён вылучаўся кандыдатам у прэзыдэнты, зарэгістраваў ініцыятыўную групу ў ЦВК, але зьняўся з прэзыдэнцкай гонкі на этапе збору подпісаў.

 

Па інфармацыі Цімафея Дранчука, Іван Кулікоў патэлефанаваў да сваёй сястры і паведаміў, што ў яго кватэры ў пасёлку Сосны адбудзецца ператрус.

 

Івану Кулікову 61 год. Ён працуе загадчыкам лябараторыі абсталяваньня ядзерных энэргетычных установак і рэсурсазьберагальных тэхналёгій Аб’яднанага інстытуту энэргетычных і ядзерных дасьледаваньняў "Сосны" НАН Беларусі.

 

 

Як у турме прымушаюць гаварыць патрэбнае перад камэрай БТ

 

Станіслаў Халадовіч, сябра АГП з Івацэвічаў адзначае, што супрацоўнікі КДБ даволі моцна ціснулі на затрыманых на Плошчы. Асабліва на студэнтаў і моладзь:

 

— Са мной у камэры быў малады чалавек, які, акрамя іншага, быў і пэрсанажам фільму "Плошча. Жалезам па шкле". Справа ў тым, што яго ў турме выклікалі на допыт супрацоўнікі КДБ. Пасьля допыту ён быў ніякі, нават моўныя функцыі ў юнака былі парушаныя. Пазьней ён распавёў, што яму паставілі ўмову: або ён скажа тое, што патрэбна перад камерай БТ, або застанецца на доўгі тэрмін у турме.

 

Станіслаў Халадовіч кажа, што супрацоўнікі спэцслужбаў выкарыстоўваюць людзей, папярэдне іх запалохаўшы. Сам былы міліцыянт з Івацэвічаў уражаны, як пераступаюць закон тыя, хто павінен яго ахоўваць:

 

— Гэтаму юнаку, які быў са мной у камэры, супрацоўнікі КДБ сказалі, што падрыхтуюць яму тэкст, які ён агучыць перад камэрай. Яму абяцалі, што схаваюць яго твар, зьменяць голас. Але на самой справе яго твар ніхто не хаваў. Мала таго, у кадры па тэлебачаньні нават прозьвішча і імя напісалі. У нас даўно супрацоўнікамі сілавых органаў растаптаны ўсе правы чалавека.

 

 

З ізалятару КДБ прыйшоў першы ліст ад Анатоля Лябедзькі

 

Родныя старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі атрымалі ліст, адпраўлены зь сьледчага ізалятару КДБ 16 студзеня, паведамляе сайт ucpb.org.

 

“Усе ОК. Жывы і здаровы! — піша родным Анатоль Лябедзька. — Маю спадзяваньні, што ў вас таксама ўсё нармальна. Хаця, натуральна, хацелася б пра гэта дазнацца непасрэдна ад вас. Навін у мяне няшмат. Усе дні як ксэракопія. Плюс, мінус...”

 

Сын палітыка Арцём гаворыць, што ліст ад бацькі ў сям’і сустрэлі з аптымізмам:

 

— Яшчэ зь мінулага году яго ня бачыў адвакат... Аднак цяпер мы дакладна ведаем, што галадоўку ён спыніў, і сур’ёзных праблем з здароўем няма. Прасіў перадаць сшытак і ручку. Значыць, яго не зламалі, настрой баявы. Напісаў, што вельмі будзе чакаць вестак з дому.

 

 

Атрыманы першы ліст ад Уладзімера Някляева

 

17 cтудзеня жонка палітзьняволенага, былога кандыдата ў прэзыдэнты, паэта Ўладзімера Някляева Вольга атрымала першы ліст ад мужа. Ліст датаваны 12 студзеня. Лісты, якія спадар Някляеў пісаў раней, да Вольгі так і не дайшлі. Хоць адвакатка, якая сустракалася са сваім падабаронным яшчэ 29 сьнежня, казала, што лісты ён пісаў і адаслаў яшчэ да Новага году 7 лістоў.

 

Акрамя нейкіх асабістых момантаў, як распавяла Вольга, ён просіць кіпяцільнік і манікюрныя нажнічкі, якія яна ўжо перадавала мужу два тыдні таму. Яе насьцярожыла і фраза: "Мне паабяцалі, што возьмуць перадачу і ад цябе". З гэтага Вольга робіць выснову, што ня ўсе перадачы даходзяць. Да таго ж Някляеў просіць, каб Вольга перадала яму сала і сухафрукты. А гэтыя прадукты з 31 сьнежня забаронена перадаваць у СІЗА КДБ. Атрымліваецца, што вязьняў пра новаўвядзеньні не праінфармавалі. Вольга пажартавала: маўляў, падумае, што яна шкадуе…

Ліст на адной старонцы з агульнага сшытку. Напісаны, у адрозьненьне ад вершаў, вельмі разборліва і старанна.

 

 

Сталічныя адвакаты праявілі карпаратыўную салідарнасьць

 

17 студзеня адбылося паседжаньне прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў. Як паведаміў старшыня гарадзкой калегіі адвакатаў Аляксандар Пыльчанка, калегія ня ўгледзела фактаў парушэньняў у дзейнасьці сваіх калегаў, паведамляе "Наша Ніва".

 

 

Яны "штурмавалі" Дом ураду

 

Газэта адміністрацыі Лука-кі "СБ" надрукавала сьпіс асобаў, якія нібыта штурмавалі Дом ураду 19 сьнежня. У сьпісе 21 прозьвішча, у тым ліку актывісты дэмакратычных арганізацый і людзі, якія раней мелі праблемы з крымінальным заканадаўствам. Праваабаронцы лічаць гэтае суседзтва невыпадковым.

 

Надрукаваны ў мінулую суботу ў газэце "СБ" сьпіс тых, хто нібыта штурмаваў Дом ураду 19 сьнежня, пачынаецца з імя актывіста кампаніі "Гавары праўду" Паўла Вінаградава. Згадваю, як бачыў Паўла на пікетах за кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева. Гэта Вінаградаў першым правёў марозную ноч у намёце каля ГУМу. Потым ён стаяў у пікеце каля ін’язу, па-беларуску агітуючы студэнтаў, якія вывучаюць замежныя мовы, галасаваць за знакамітага паэта. Паводле "СБ", Павал Вінаградаў з малатком граміў шкляныя дзьверы Дома ўраду. Павал Юхневіч, таксама актывіст "Гавары праўду", характарызуе Вінаградава як чалавека, які "заўсёды гатовы дапамагчы і нават ахвяраваць сабой дзеля справы":

 

— Збольшага тую хлусьню, якую піша "СБ", камэнтаваць не асабліва варта. Я асабіста ня веру, што Паша бегаў з малатком і біў ім міліцыянтаў.

 

Акрамя кампаніі "Гавары праўду", якая агітавала за Ўладзімера Някляева, у сьпісе "СБ" фігуруюць моладзевыя арганізацыі "Зубр", "Малады фронт" і рух "За свабоду". Назіральнікі адзначаюць, што "Зубр" ужо некалькі гадоў як сышоў з палітычнай сцэны, а "Малады фронт" так і ня быў зарэгістраваны, і ягоныя актывісты дапамагалі самым розным кандыдатам. Адзіны ў сьпісе актывіст руху "За свабоду" Мікіта Ліхавід сапраўды браў удзел у працы арганізацыі, пацьвердзіў адзін з кіраўнікоў руху Юрась Губарэвіч. Паводле Губарэвіча, Ліхавід дапамагаў жыхарам менскага мікрараёну Ўручча, якія скардзіліся на незаплянаваную будоўлю ў іхнім раёне жылога дома для амапаўцаў. А вось "СБ", пішучы пра Ліхавіда, згадвае, што Мікіта ўдзельнічаў у сэмінары ў Літве, які арганізоўваў швэдзкі фонд "SILKA". Што ў гэтым дрэннага? — дзівіцца Юрась Губарэвіч:

 

— Навучальных праграмаў праводзяць дзесяткі за год, яны ня носяць ніякага экстрэмісцкага характару. Гэта праграмы па правах чалавека, па працы няўрадавых арганізацый. Ня бачу тут ніякай праблемы, калі ён нават і браў удзел у такіх сэмінарах.

 

Паводле зьвестак "СБ", актывіст "Маладога фронту" Алег Гнедчык, які таксама фігуруе сярод захопнікаў Дома ўраду, раней праходзіў нібыта "баявую падрыхтоўку" ў лясным лягеры ў Заходняй Украіне. Актывіст Павал Юхневіч наконт падрыхтоўкі баявікоў ня згодны:

 

— Гэта нармальныя моладзевыя летнікі, там ня вучаць страляць, гэта нармальнае навучаньне моладзі на грунце нацыянальных каштоўнасьцяў.

 

Праваабаронца Наста Лойка заўважыла такую дэталь: "СБ" піша, што 21 чалавек са сьпісу падпадаюць пад 293-ы артыкул, але называе гэты артыкул "арганізацыя масавых беспарадкаў", хоць паводле КК ён называецца проста "масавыя беспарадкі". Таксама праваабаронца адзначае парушэньне прэзумпцыі невінаватасьці — пра асоб, якія фігуруюць у сьпісе, сказана, што яны нібыта "білі шкло, наносілі ўдары супрацоўнікам праваахоўных органаў, заклікалі натоўп", аднак ці гэта праўда, можа вызначыць толькі суд. Яшчэ Наста Лойка адззначае, як шмат увагі ў сьпісе "СБ" аддаецца крымінальнаму мінуламу некаторых удзельнікаў падзей. Паводле праваабаронцы — гэта невыпадкова:

 

— Прыкладам, там у сьпісе ёсьць такі чалавек — Апішчаў Дзьмітрый, які быў на плошчы, але далёка ад Дома ўраду. Ён адбыў 12 сутак арышту. Ён ня меў ніякага дачыненьня да беспарадкаў каля дзьвярэй Дома ўраду. Але, я мяркую, яго ўключылі ў гэты сьпіс і прынялі пастанову аб прызнаньні яго падазроным толькі таму, што ў яго раней былі судзімасьці. Ім, відаць, трэба ствараць агульны малюнак, што сярод актывістаў шмат людзей, якія трывала парушалі закон.

 

Назіральнікі заўважылі і такі момант: пра жыхара Слуцку Ўладзімера Хамічэнку, які фігуруе ў сьпісе "СБ" пад нумарам 6, газэта чамусьці ня згадвае, што ён былы крымінальнік, хаця гэта раней пацьвердзілі афіцыйныя крыніцы і тыя, хто сядзеў з Хамічэнкам у адной камэры ў Жодзінскім ізалятары. Уладзімер Хамічэнка ў інтэрнэце атрымаў мянушку "навушнік" за тое, што, паводле відэаздымкаў, падчас беспарадкаў перагаворваўся з кімсьці праз схаваны ў рукаве паліто мікрафон. "Хамічэнка ня быў актывістам ніводнай няўрадавай арганізацыі, таму ўладзе і нявыгадна прызнаваць яго за крымінальніка, бо гэта б разбурала патрэбную ўладам вэрсію пра брутальныя паводзіны менавіта апазыцыі", — мяркуюць праваабаронцы.

 

Алег Грузьдзіловіч

 

 

Лука-ку няма куды падзецца, акрамя Расеі

 

Новы беларуска-расейскі нафтавы канфлікт, заява міністра Лаўрова, які салідарызаваўся з эўрапейскімі патрабаваньнямі да афіцыйнага Менску, жорсткі тон расейскіх тэлеканалаў адносна беларускай сытуацыі — што азначаюць гэтыя крокі? Як яны стасуюцца з пазыцыяй Захаду наконт вынікаў беларускіх выбараў? На гэтыя пытаньні Свабоды адказваюць расейскія палітолягі — дырэктар Міжнароднага інстытуту палітычнай экспэртызы Яўген Мінчанка і дырэктар Інстытуту нацыянальнай стратэгіі Міхаіл Рэмізаў.

Яўген Мінчанка: Тут некалькі складнікаў. Галоўны складнік — Расеі прынцыпова важна вырашыць некалькі сваіх эканамічных задач у Беларусі, гэта тычыцца і прыватызацыі беларускай прамысловасьці, і ўмоваў паставак энэрганосьбітаў, і набыцьцё фактычнага, а не дэкляратыўнага кантролю над беларускай газавай трубой. Тут шмат пытаньняў, якія дагэтуль ня вырашаныя. Адзін зь іх — сур’ёзныя перашкоды для выхаду расейскіх кампаній на беларускі рынак. Гэтыя праблемы захоўваюцца, нягледзячы на саюзную дзяржаву і мытны саюз.

Я мяркую, што Крэмль лічыць, што Лука-ка парушыў джэнтэльмэнскае пагадненьне, дасягнутае напярэдадні выбараў мінулага году паміж ім і Мядзьведзевым — што ён зьнізіць градус антырасейскай рыторыкі. Але гэтага не адбылося, больш за тое, адбылося наадварот абвастрэньне, пра што сьведчыць зьяўленьне на беларускіх тэлеэкранах беларускіх грамадзянаў з выкрыцьцём расейскага кіраўніцтва, якое нібыта інсьпіравала апошнія канфлікты ўнутры Беларусі.

Акрамя таго, дзеяньні беларускіх сілавых структур і ў Расеі лічацца празьмернымі і неадэкватнымі вастрыні сытуацыі.

Нарэшце, улічваючы вельмі сур’ёзнае ўскладненьне адносінаў Беларусі з Эўразьвязам, Лука-ку няма куды падзецца, акрамя Расеі, і ягоныя эскапады пачынаюць выклікаць зьдзіўленьне расейскага боку. Калі пагоршыліся стасункі з Эўразьвязам, павінны паляпшацца стасункі з Расеяй, але гэтага не адбываецца, наадварот, адбываецца рост напружанасьці.

Міхаіл Рэмізаў: Я мяркую, што напрыканцы мінулага году было не прымірэньне, а "вадзяное перамір’е" перад выбарамі ў Беларусі з падпісаньнем пакета дакумэнтаў па Адзінай эканамічнай прасторы, што было важна прынамсі для прэм’ера Расеі, які займаўся гэтым праектам асабіста і для якога дэманстрацыя таго, што праект разьвіваецца, было пытаньнем і яго асабістай міжнароднай рэпутацыі.

Але гэтае "вадзяное перамір’е" аказалася з кароткім тэрмінам прыдатнасьці. Не адбылося самага жорсткага сцэнару ў беларуска-расейскіх адносінах — не адбылося прамога ці ўскоснага непрызнаньня вынікаў выбараў. І гэта падмурак стасункаў на будучыню.

Але пасьля скандалаў з жорсткім разгонам мітынгу і санкцыямі супраць лідэраў апазыцыі Масква хоча дыстанцыявацца ад свайго саюзьніка, ня хоча несьці за яго адказнасьць у вачах міжнароднай грамадзкасьці. А ў эканамічных пытаньнях лічыць, што пазыцыя беларускага прэзыдэнта стала больш слабай. І таму можна паспрабаваць новую, больш выгадную для расейскіх карпаратыўных гульцоў раўнавагу.

Юры Дракахруст: Спадар Мінчанка, ці магчымае ў гэтай сытуацыі нейкае пагадненьне паміж Расеяй і Эўразьвязам, ці могуць быць крокі адносна Менску ўзгодненыя паміж Масквой і Брусэлем?

Яўген Мінчанка: Я па шчырасьці вельмі сумняваюся. Альтэрнатывы Лука-ку няма. Расея не гуляла актыўна на гэтых выбарах, бо любы іншы кандыдат на гэтых выбарах быў бы для Расеі горшы, калі б нават у яго быў шанец перамагчы. Гэтая празаходняя гістэрычная (Чыя бы карова мычала! — "J.K.") апазыцыя, якая дамінуе ў беларускай палітычнай прасторы — гэта для Расеі было б горш за Юшчанку. Калі б гэтыя людзі і прыйшлі да ўлады, то доўга б не ўтрымаліся, бо яны дэманструюць відавочную неадэкватнасьць і нежаданьне разумець, чаго хоча насельніцтва, гаварыць зь ім на адной мове як у прамым, так і ў пераносным сэнсе (Якраз яны то й разумеюць "чаго хоча насельніцтва", а яно хоча жыць без Лука-кі ды маскалёў! — "J.K.").

Юры Дракахруст: Спадар Рэмізаў, пасьля ўступленьня Беларусі ва "Ўсходняе партнэрства" ў Расеі многія баяліся геапалітычнага павароту Менску. А цяпер гэтае збліжэньне спынілася. Ці рада гэтаму Масква, як яна можа гэта скарыстаць?

Міхаіл Рэмізаў: Расея не фармуе альтэрнатыўную эўрапейскай інтэграцыйную прастору (Відавочная хлусьня! — "J.K."). Тыя структуры, якія ўяўляюць сабой больш менш рэальныя аб’яднаньні, кшталту мытнага саюзу і адзінай эканамічнай прасторы, Масква бачыць як частку "вялікай Эўропы" (Зноўку хлусьня! — "J.K.") і падкрэсьлівае, што гэта не супярэчыць пэрспэктывам эўрапейскай і глябальнай інтэграцыі. Так што па вялікім рахунку гульні з Эўразьвязам за падзел сфэраў уплыву фактычна няма (Ізноў хлусьня! — "J.K."). І цяпер Крэмль наадварот імкнецца дзейнічаць адносна Менску ў фарватэры эўрапейскай палітыкі (На сваю карысьць! — "J.K.").

Хаця не выключаю, што калі б Эўропа пайшла на большае ўцягваньне Беларусі ў свае справы, у Масквы былі б падставы для занепакоенасьці. Пакуль такіх падставаў няма.

 

Юры Дракахруст

 

“Радыё Свабода”

 

 

У "Вясну" — з новым ператрусам

 

Шэсць чалавек у цывільным спрабуюць уварвацца ў менскі офіс праваабарончага цэнтру "Вясна". Намеснік кіраўніка арганізацыі Валянцін Стэфановіч лічыць, што гэта супрацоўнікі спецслужбаў, якія спрабуюць узламаць дзверы.

 

У офісе знаходзяцца амаль што ўсе супрацоўнікі “Вясны”. Валянцін Стэфановіч лічыць, што гэтыя наведнік плануюць правесці на офісе новы ператрус.

 

— На працягу паўгадзіны пракладна каля шасці чалавек у цывільным спрабуюць  увайсці — звоняць і грукаюцца ў дзверы. Пакуль што мы іх не запускаем. Пакуль што яны яшчэ не ўвайшлі.

Гэта ўжо трэці напад на офіс праваабарончай арганізацыі пасля падзей 19 снежня 2010 году. Раней з офісу супрацоўнікі спецслужб вынеслі амаль усё абсталяванне. Але гэта не спыніла працу праваабаронцаў.

 

Перад гэтым супрацоўнікі спецслужбаў спрабавалі зноў-жа паўторна трапіць у кватэру кіраўніка арганізацыі Алеся Бяляцкага.

 

Праваабаронца "Вясны" Таццяна Равяка паведаміла, што супрацоўнікі КДБ трапілі ў офіс праваабарончай арганізацыі і пачалі новы ператрус. У офісе засталіся толькі кіраўнікі Цэнтра Алесь Бяляцкі і Валянцін Стэфановіч.

 

Валянціна Стэфановіча, Алега Гулака, журналіста "БелаПАН" і супрацоўніка міжнароднай місіі папрасілі пакінуць памяшканне, у кватэры, якую здымае "Вясна" пад офіс, застаўся Алесь Бяляцкі.

 

На офісе праваабарончага цэнтра “Вясна” тры  супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Як паведаміў  праваабаронца Валянцін Стэфановіч, унутры кватэры зараз знаходзяцца панятыя і старшыня праваабарончага Цэнру “Вясна” – Алесь Бяляцкі, астатніх праваабаронцаў з кватэры выдалілі.

 

— Я чуў размову як адзін з іх званіў, казаў, што па выніках будзе нешта бачна, я падазраю, што яны могуць спадара Бяляцкага яшчэ куды-небудзь павезці, таму мы застаемся тут на вуліцы, каб адсачыць гэта абавязкова і ведаць, што адбываецца далей. Мы не выключаем, што можа адбыцца ператрус і ў яго дома, дзе ён жыве. Таму што сёння туды спрабавалі ўвайсці, суседзі званілі і паведамілі, таму не выключана, што яны паедуць яшчэ і туды, там ператрус праводзіць. Ці можа яго забяруць на допыт. Будзем сачыць за падзеямі.

 

Як адзначыў Валянцін Стэфановіч, ператрус  звязаны з падзеямі 19 снежня. Гэта ўжо чарговы ператрус на офісе праваабарончага цэнтра “Вясна”. Першыя былі праведзеныя ўначы з 19-га на 20-е снежня адразу пасля разгрому мірнай дэманстрацыі апазіцыі на плошчы Незалежнасці ў Менску.

 

Ператрус у праваабарончым цэнтры "Вясна" завершаны. Быў канфіскаваны адзін ноўтбук, які знаходзіўна на офісе. Алеся Бяляцкага завезлі ў КДБ на допыт у якасці сведкі.

Валянцін Стэфановіч расказаў падрабязнасці пра ператрус:

 

— Паводзілі яны сябе карэктна. Паказалі дазвол на ператрус. Я паспрабаваў застацца ў якасці панятога, але яны сказалі, што я асоба зацікаўленая, таму не магу застацца ў якасці панятога. Застаўся толькі адзін Алесь Бяляцкі, якія з’яўляецца кватэраздымшчыкам і афіцыйна лічыцца, што ён тут жыве. Канфіскавалі толькі адзін ноўтбук, больш там нічога не было. Затым пасадзілі Алеся ў службовую машыну "Волгу" і з’ехалі.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

18 студзеня 2011 г.

 

Пакуль мы на свабодзе, будзем выконваць праваабарончыя функцыі

 

Пра тое, што адбылося пасьля ператрусу ў менскім офісе праваабарончага цэнтру “Вясна”, “Радыё Свабода” паведаміў Алесь Бяляцкі:

 

— Пасьля таго, як у нас адбыўся вобшук у офісе і адтуль забралі ноўтбук, а таксама некаторыя даўнія паперы, чалавек, што праводзіў вобшук (Аляксандар Мацкевіч — ён адзіны адрэкамэндаваўся з усёй каманды) абвясьціў, што мы едзем на допыт у КДБ, хаця насамрэч машына паехала на маё лецішча. Тэлефон у мяне ўжо быў выключаны, і паведаміць пра гэта не было ніякай магчымасьці.

 

Калі мы прыехалі на лецішча, там ужо былі панятыя і зноў была пастанова на чарговы вобшук, і гэты вобшук доўжыўся на лецішчы дзьве з паловаю гадзіны.

 

Паралельна прыкладна ў 9 гадзінаў вечара вобшук пачаўся і ў кватэры, дзе жывуць мае жонка і сын. Такім чынам, я сёньня быў абшуканы з ног да галавы. У выніку ператрусаў забралі толькі старыя паперы — дакумэнты, якія мелі дачыненьне да праваабарончай дзейнасьці трохгадовай даўнасьці. Нічога з таго, што іх цікавіла па справе 19 сьнежня, знойдзена не было.

 

Думаю, што яны моцна не расчараваліся, бо надта й не спадзяваліся што-небудзь знайсьці. Галоўная задача – ня тых, хто шукаў, бо яны проста выконвалі задачу, а тых, хто ставіў ім гэтую задачу — была, мне падаецца, у тым, каб усё ж такі дэзарганізаваць працу праваабарончага цэнтру “Вясна”, інфармацыйную працу, якую мы праводзім, і працу для дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсіяў. Гэта ім ня ўдасца ў той меры, так, як яны плянавалі, бо пакуль мы самі знаходзімся на свабодзе, мы будзем выконваць свае праваабарончыя функцыі.

 

Аляксей Знаткевіч

 

 

Чарговы ператрус на кватэры Аляксандра Атрошчанкі

 

Сёньня зранку супрацоўнікі КДБ прыйшлі дадому Дар’і Корсак, жонкі арыштаванага Аляксандра Атрошчанкава, каб правесьці чарговы ператрус. У пастанове на вобшук напісана, што шукаць яны будуць "прадметы вопраткі".

 

— Да мяне прыйшлі двое супрацоўнікаў КДБ, паказалі пастанову і прапанавалі абшукаць кватэру без панятых. Я адмовілася. Цяпер яны шукаюць панятых, — паведаміла "Свабодзе" Дар’я Корсак.

 

Нагадаем, першы ператрус у кватэры Аляксандра Атрошчанкава і Дар’і Корсак прайшоў 25 сьнежня.

 

Аляксандар Атрошчанкаў, прэс-сакратар Андрэя Саньнікава, быў затрыманы 20 студзеня на ўласнай кватэры. Ён праходзіць абвінавачаным па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

 

 

У Наваполацкім КДБ пабываў Яўген Парчынскі

 

Гутарка з супрацоўнікам КДБ тычылася падзеяў 19 сьнежня, хаця актывіст у той дзень у Менск ня трапіў — разам зь Міколам Шахноўскім і Сяргеем Чабатаровым яго затрымалі пры пасадцы ў маршрутную таксоўку.

 

Паводле Яўгена Парчынскага, спадароў Шахноўскага і Чабатарова ў КДБ пакуль не выклікалі. А цікаўнасьць да свае асобы ён тлумачыць тым, што ў час выбарчай кампаніі ён быў даверанай асобай Дзьмітрыя Вуса, а таксама дапамагаў у працы ініцыятыўных груп Мікалая Статкевіча і Ўладзімера Някляева.

 

Пасьля размовы са сьледчым, пра якую Яўген Парчынскі падрабязнасьцяў не распавядае, бо даў падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва, ён спытаўся, ці чакаць яму цяпер ператрусу. Супрацоўнік КДБ адказаў, што не — маўляў, такой патрэбы пакуль няма.

 

 

У Віцебскі КДБ і запрашаюць, і завозяць

 

Супрацоўнікі КДБ завезьлі на допыт у абласную ўправу Ўладзімера Сіманковіча, які падчас выбарчай кампаніі працаваў у ініцыятыўнай групе Віталя Рымашэўскага.

 

Спадар Сіманковіч працуе гаспадарчым работнікам пра віцебскай праваслаўнай эпархіі, і па яго супрацоўнікі КДБ прыехалі на працу. Актывіст пасьпеў паведаміць, што яго вязуць у абласную ўправу КДБ, і цяпер яго мабільны тэлефон адключаны.

 

Яўгена Сьцяпанава, які працаваў у ініцыятыўнай групе Андрэя Саньнікава, на допыт у КДБ запрасілі праз тэлефон. Як яму паведамілі, гаворка пойдзе пра падзеі 19 сьнежня ў Менску. Спадар Сьцяпанаў у той дзень зь Віцебску не выяжджаў і ў менскіх падзеях ня ўдзельнічаў.

 

 

У Наваполацкім КДБ дапытваюць Брэжнева

 

У мясцовым апазыцыйным асяродку гэты хлопец "засьвяціўся" ўсяго аднойчы: калі ўручаў сымбалічны меч Андрэю Саньнікаву падчас сустрэчы з наваполацкімі выбарцамі.

 

Віктар Калесьнік, былы каардынатар выбарчага штабу Андрэя Саньнікава ў Наваполацку, распавёў, што асабіста папрасіў свайго знаёмага Аляксандра Брэжнева ўручыць палітыку меч ад імя мясцовага рыцарскага клюбу. Меч быў адмыслова зроблены на ўзор зброі 12 стагодзьдзя. Акцыя мела сымбалічны сэнс — пасьвячэньне ў рыцары.

 

Ні ў якіх іншых перадвыбарчых падзеях Аляксандар Брэжнеў удзелу не прымаў: ён не ўваходзіў у ініцыятыўныя групы кандыдатаў, ня ўдзельнічаў у агітацыйнай кампаніі. І ня езьдзіў у Менск 19 сьнежня.

 


Гомельскага актывіста Пятра Кузьняцова аштрафавалі на 700 тысяч

 

Рэчыцкі судзьдзя Мікалай Доля аштрафаваў сёньня кіраўніка Гомельскай абласной арганізацыі руху "За свабоду" Пятра Кузьняцова на 700 тысяч рублёў. Грамадзкі актывіст абвінавачаны ў парушэньні заканадаўства пра друк ды іншыя сродкі масавай інфармацыі.

 

— Гэта несправядлівы й надзвычай дзіўны адміністрацыйны штраф, — кажа спадар Кузьняцоў. — Апроч недаўменьня, ён нічога іншага не выклікае. Таму я буду абскарджваць яго ў абласным судзе.

 

14 студзеня супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтамашыну Пятра Кузняцова па дарозе ў Рэчыцу. Напачатку яны заявілі кіроўцу, што машына нібыта была ў аварыі ля Мазыра. А калі дагледзелі яе і ўбачылі звыш 5 тысяч улётак "Знаю!" пра сьнежаньскія падзеі ў Менску, то на аварыю забыліся.

 

Спадара Кузьняцова з кіроўцам прымусілі ехаць у Рэчыцкі райаддзел міліцыі, дзе ўчастковы Аляксандар Бандарэнка на падставе рапарту маёра Дзенісенкі і склаў адміністрацыйны пратакол. Усё выглядала так, нібыта Пётар Кузьняцоў незаконна распаўсюджваў пэрыядычнае выданьне.

 

Паводле актывіста, трэба мець багатае ўяўленьне, каб назваць улёткі "Знаю!" пэрыядычным выданьнем, ды яшчэ каб напісаць, што распаўсюджвалася гэтае выданьне падчас язды на аўтамашыне.

 

Гэтая недарэчнасьць, аднак, ня выклікала пярэчаньня ў судзьдзі Долі, і ён пастанавіў аштрафаваць актывіста.

 


Журналіста Яўгена Васьковіча вінавацяць у злачынстве

 

Другія суткі журналіст Яўген Васьковіч знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня на вуліцы Крупскай абласнога цэнтру. Учора маці хлопца паведамілі, што ён асуджаны на дзесяць сутак адміністрацыйнага арышту за хуліганства.

 

Вядома, што Яўгена Васьковіча затрымалі раніцай 17 студзеня. Пра гэта першай даведалася ягоная маці Рушаньня Іванаўна. Ёй тэлефанавала супрацоўніца магілёўскай міліцыі, якая й паведаміла, што сын арыштаваны на дзесяць сутак:

 

— Назвалася Натальляй Васільеўнай. Яна пацьвердзіла, што ён асуджаны за хуліганства. Ён усе гэтыя дзесяць дзён будзе ў Магілёве. Я запытала, ці магу я перадачу перадаць, ці сама прыехаць. Яна адказала: вам нічога гэтага не дазволяць. Я ў яе запыталася, як быць з вучобай. Што, яго адразу выключаць? Яна адказала, што з унівэрсытэту за такое не выключаюць.

 

Высьветліць, калі асудзілі Яўгена Васьковіча не ўдалося. У магілёўскіх судах і бабруйскім параілі напісаць афіцыйны запыт.

 

Супрацоўнік магілёўскага ізалятара часовага ўтрыманьня пацьвердзіў, што Яўген Васьковіч знаходзіцца там:

 

— Так, утрымліваецца ў нас такі. Па падазрэньні ў зьдзяйсьненьні злачынства.

 

Якое менавіта злачынства зьдзейсьніў Васьковіч, таксама высьветліць пакуль не ўдаецца.

 

Яўген Васьковіч за ўдзел у акцыі пратэсту на Плошчы незалежнасьці 19 сьнежня адседзеў 12 сутак адміністрацыйнага арышту. 11 студзеня хлопца дапыталі ў КДБ. Пасьля допыту Яўген сьцьвярджаў у інтэрвію "Свабодзе", што настаяў, каб у пратаколе было напісана, што ён і надалей будзе ўдзельнічаць у мірных акцыях пратэсту. Гэтая заява, паводле Анатоля Санаценкі, рэдактара газэты "Бабруйскі кур’ер", дзе працуе Яўген, і стала матывам для зьняволеньня:

 

— Вось гэта, напэўна, Менск і раззлавала. Прайшло шэсьць дзён — відаць, інфармацыя паступіла ў цэнтар, была прааналізаваная. І яны вырашылі па ім ударыць яшчэ раз. Аднак ён пакуль не арыштаваны. Затрыманы. Калі яго вінавацяць у адміністрацыйным правапарушэньні, як яны кажуць, то цягам 72 гадзін яго могуць утрымліваць да суду.

 

 

Адбыўся ператрус у актывіста БХД Аляксандра Кавальчука

 

Аляксандар Кавальчук быў даверанай асобай кандыдата ў прэзыдэнты Віталя Рымашэўскага. Ператрус праводзіўся паводле пастановы пракурора Гомельскай вобласьці Валянціна Шаева.

 

У Кавальчука канфіскавалі агітацыйныя матэрыялы, некалькі кампакт-дыскаў з матэрыяламі пра рэпрэсіі 1930-х гадоў.

 

У пастанове пракурора было напісана, што быццам бы спадар Кавальчук удзельнічаў у масавых беспарадках у Менску 19 сьнежня. Аднак у Менску яго ў гэты дзень дакладна не было. Тым ня менш, супрацоўнікі КДБ паабяцалі выклікаць актывіста на допыт.

 

 

Бацька Міколы Статкевіча атрымаў паштоўку ад сына

 

У аўторак бацьку былога кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча Віктару Статкевічу, які жыве ў Баранавічах, прыйшла паштоўка ад сына зь СІЗА КДБ. 19 студзеня бацьку палітвязьня Віктару Паўлавічу спаўняецца 85 гадоў.

 

— Вельмі рады, што атрымаў вестачку. Але пра сябе ён ні аднаго слова не напісаў. "Дарагі тата! Віншую з Днём народзінаў. Жадаю здароўя, моцы і сіл. Беражы сябе. Моцна цябе люблю". Пра сябе — ніводнага слова. Толькі "Тата, даруй, што я ня змог разам з табой адзначыць твой дзень народзінаў". Вось і ўсё...

 

Віктар Паўлавіч кажа, што шмат перажыў у жыцьці. У вайну 16-гадовым хлопцам дапамагаў партызанам пілаваць слупы, каб пашкодзіць сувязь немцам, калі тыя ўжо адступалі. За гэта ён ледзьве не паплаціўся жыцьцём, яго выратаваў бацька.

 

— Але нават фашысты так ня зьдзекваліся зь людзей, як цяпер. За што я хадзіў тыя слупы пілаваць? Я плачу кожны дзень, кожны дзень...

 

Іна Студзінская

 

“Радыё Свабода”

   

 

Судзяць нашага карэспандэнта Барыса Гарэцкага

 

Нашага карэспандэнта Барыса Гарэцкага судзяць у судзе Маскоўскага раёну Менска, суддзя Яўген Хаткевіч. Цяпер з Барысам раіцца адвакат Людміла Казак наконт пазіцыі абароны. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянавай дэманстрацыі 19, 20 снежня супраць фальсіфікацыі выбараў. Ён нібы зняты на відэа аператарамі МУС і КДБ. Суд абвесціў перапынак і просіць прадставіць дакументальнае пацверджанне таго, што Барыс 19 і 20 снежня выконваў заданне рэдакцыі "Радыё Рацыя".

 

Судовае пасяджэнне амаль скончанае, суд апытаў двух сведкаў. Першы, супрацоўнік міліцыі Кірычук, які склаў рапарт на Барыса Гарэцкага, пра тое, што ён прысутнічаў 19 снежня на плошчы Незалежнасці і нібыта выкрыкваў там нейкія лозунгі.

 

Другі сведка гэта журналістка Эла Оліна, маці Барыса Гарэцкага, якая сведчыла, што ён выконваў заданне "Радыё Рацыя" і прысутнічаў на мітынгу ў якасці журналіста.

 

Сведчанні супрацоўніка міліцыі з Маскоўскага РУУС былі дастаткова супярэчлівыя і вельмі няўпэўненыя. Ён вельмі вагаўся: ці быў у Барыса ў руках мікрафон і мабільны тэлефон, пры дапамозе якіх ён перадаваў матэрыялы ці не было іх. Ён не мог узгадаць як быў апрануты Барыс. Ты мне менш ён сказаў, што памятае Гарэцкага па некалькіх акцыях, на якіх ён быў прысутны ў якасці журналіста і з дыктафонам у руках. Выйшла, што ён нібы ўскосна аказаў падтрымку Барысу, нібы не хочучы жорстка сведчыць супраць яго.

 

Цяпер цягам дзвюх гадзін суд павінен вывучыць дадатковыя матэрыялы, бо Барыс Гарэцкі заявіў хадайніцтва на агляд ягонага рэдакцыйнага жуналісцкага пасведчання, а таксама дакументаў, што пацвярджаюць ягоную працу на падставе кантракту для "Радыё Рацыя". Кіраўніцтва "Радыё Рацыя" даслала ўсе гэтыя дакументы ў суд.

 

Высветлілася таксама, што паводле дакументаў Барыс Гарэцкі лічыцца затрыманым не каля будынку КДБ, дзе яго фактычна затрымалі каля 11-й гадзіны, а ў Маскоўскім РУУС, куды яго прывезлі ўжо ўвечары.

 

Барыса дапытвалі супрацоўнікі КДБ, і таксама са словаў самога Гарэцкага, у яго маці быў праведзены ператрус, а таксама ператрус у хаце, дзе жыве яго брат. Былі канфіскаваны некаторыя рэчы: флэш-карты, розныя пісьмовыя матэрыялы.

 

Суддзя Яўген Хаткевіч вынес прысуд: 14 сутак адміністрацыйнага арышту. Суддзя прызнаў, што Барыс удзельнічаў у акцыі, а тое што ён выконваў журналісцкія абавязкі паводле суддзі не замінала Барысу удзельнічаць у акцыі і выкрыкваць лозунгі.

 

У прынцыпе ўсё, што Барыс казаў у сваё апраўданне суддзя не прыняў да увагі, палічыўшы, што сведчанні супрацоўнікаў міліцыі з’яўляюцца больш праўдзівымі і лагічнымі, хаця на самой справе міліцыянты блыталіся ў сваіх паказаннях ды пярэчылі адзін аднаму.

 

Барыс сказаў, што абсалютна не згодзен з такім рашэннем суда, і што ён будзе яго абавязкова абскарджваць. Таксама Гарэцкі назваў такі прысуд ціскам улад, спецслужбаў і судоў на свабоду слова, свабоду СМІ.

 

Адбываць пакаранне Барыс будзе на Акрэсціна у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.

 

Цікава, што супрацоўнікі міліцыі, якія выступалі у якасці сведак, адначасова былі і канваірамі-ахоўнікамі Барыса. Яны ж не давалі яму размаўляць нават са сваякамі, не дазволілі таксама перадаць яму Біблію і пагражалі апрануць на яго кайданкі, калі ён не будзе ім падпарадкоўвацца.

 

 

У Польшчы пачынаецца акцыя ў падтрымку "Вясны"

 

Грамадская ініцыятыва "Свабодная Беларусь", таварыства "Праект Слёнск" разам з бюро еўрадэпутата Марка Мігальскага, выступілі з ініцыятывай акцыі пад назвай "Скасуй сістэму: збор лаптопаў для беларускіх апазіцыянераў". Медыяльную падтрымку гэтай інцыятыве будзе аказваць "Радыё Рацыя".

 

Як паведаміла супрацоўніца еўрапасла Анна Бялас, ініцыятары акцыі заклікаюць збіраць грошы на куплю кампутараў і самыя кампутары для правабарончага цэнтру "Вясна".

 

— Наш офіс шчыльна супрацоўнічае з Праваабарончым цэнтрам "Вясна". Прадстаўнікі гэтай арганізацыі дапамагалі нам у шматлікіх акцыях — яны прысутнічалі таксама на нашым кангрэсе правоў чалавека. Гэтая сітуацыя ў Беларусі, усе гэтыя падзеі, што адбыліся пасля 19 снежня вельмі моцна нас уразілі і таму мы вырашылі не заставацца збоку, а дапамагчы "Вясне".

 

Акцыя распачнецца 1-га лютага і працягнецца да 25-га сакавіка бягучага году.

 

Кастусь Бандарук

 

 

Журналіста "Радыё Рацыя" выклікаюць у Фрунзенскі РАУС

 

Журналіста "Радыё Рацыя" з Гомеля — Міколу Бянько выклікаюць на размову у Фрунзенскае аддзяленне міліцыі Гомеля. Як распавёў журналіст, з яго сёння спробавалі ўзяць паказанні па тэлефону.

 

— Зусім нядаўна на мой асабісты мабільны нумар патэлефанаваў невядомы мужчына і запрасіў на размову ў Фрунзенскі РАУС. Пасля таго, як я запатрабаваў прадставіцца гэтаму чалавеку, ён сказаў, што яго завуць капітан міліцыі Фрунзенскага РАУС Яўген Ханеня. Пасля гэтага я яму прапанаваў у законным парадку звярнуцца да мяне яшчэ раз, менавіта праз позву, паколькі іншых варыянтаў быць не можа. Ён паабяцаў выканаць маю просьбу. Якім чынам гэта будзе выглядаць далей, як будуць падзеі разгортвацца, я не ведаю, на гэты момант чакаю позву.

 

Мікола Бянько лічыць, што гэта працяг маштабнай акцыі запалохвання незалежных журналістаў і звычайных грамадзянаў Беларусі,  пасля падзеяў 19 снежня.

 

Анна Шайкоўская

 

“Радыё Рацыя”

 

 

На 10 сутак арыштаваны карэспандэнт "Бобруйского курьера"

 

У Магілёве 17 студзеня на 10 сутак арыштаваны 19-гадовы карэспандэнт газеты "Бобруйский курьер", член Беларускай асацыяцыі журналістаў Яўген Васьковіч. У гэты ж дзень па адрасе яго бабруйскай прапіскі быў праведзены вобыск, паведамляе сайт выдання.

 

У Магілёве Васьковіч знаходзіўся на сесіі, жыў на арандаванай кватэры. 17 студзеня ён павінен быў здаваць экзамен. "У 6:00 яго маці, хвалюючыся, каб ён не праспаў, разбудзіла яго па мабільным тэлефоне. А калі патэлефанавала праз паўгадзіны — тэлефон Жэні ўжо не адказваў. Днём маці журналіста патэлефанавалі на мабільны тэлефон з праваахоўных органаў і праінфармавалі, што яе сын арыштаваны на 10 сутак за хуліганства, быццам учыненае ім 16 снежня 2010 г. у Бабруйску", — адзначаецца ў паведамленні.

 

У той перыяд, паводле звестак выдання, Васьковіч ажыццяўляў назіранне за выбарамі на некалькіх бабруйскіх участках.

 

Васьковіч, які з’яўляецца таксама актывістам аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя", быў затрыманы 19 снежня ў Менску як удзельнік акцыі пратэсту на плошчы Незалежнасці і прыгавораны да 12 сутак.

 

11 студзеня яго выклікалі на гутарку ў магілёўскае УКДБ і "прапанавалі падпісаць дакумент з абяцаннем у далейшым не ўдзельнічаць у падобных акцыях". "Як паведаміў потым сам журналіст, гэты дакумент ён падпісаў толькі пасля таго, як апошні пункт памянялі на сцвярджэнне, што ён і далей будзе браць удзел у мірных акцыях, бо гэта яго грамадзянская пазіцыя і канстытуцыйнае права. Магчыма, гэта і стала прычынай другога арышту журналіста і грамадзянскага актывіста. У якасці помсты", — піша "Бобруйский курьер".

 

 

Забарона на ўезд шэрагу беларускіх службоўцаў у Польшчу ўжо дзейнічае

 

Забарона на ўезд у Польшчу шэрагу беларускіх службоўцаў ужо набыў моц, паведамілі "БелаПАН" у прэс-службе польскага МЗС.

 

"Варшава актыўна ўдзельнічае ў абмеркаваньні сьпісу асобаў, якім можа быць забаронены ўезд у Эўразьвяз. Адначасова Польшча падрыхтавала ўласны сьпіс прадстаўнікоў беларускага рэжыму, якім забаронены ўезд у краіну. Гэты сьпіс ужо набыў моц", — падкрэслілі ў прэс-службе.

 

Прозьвішчы службоўцаў, якім забаронены ўезд на польскую тэрыторыю, не агалошваюцца. Аднак, як адзначылі ў прэс-службе, "сьпіс шматлікі, і імёны, уключаныя ў сьпіс Эўразьвяза, хутчэй за ўсё, будуць тымі ж".

 

Напярэдадні шэраг СМІ са спасылкай на польскія дыпляматычныя крыніцы паведамілі, што забаронай на ўезд у Польшчу будуць абхопленыя асобы, адказныя за рэпрэсіі пасьля прэзідэнцкіх выбараў 19 сьнежня, у тым ліку пракуроры, суддзі, службоўцы, супрацоўнікі сьпецслужбаў. Санкцыі не крануць міністра замежных спраў Беларусі Мартынава, бо Польшча жадае захаваць магчымасць для дыялогу.

 

Таццяна Каравенкава

 

“БелаПАН”

 

 

Амбасадар Беларусі выкліканы ў МЗС Германіі

 

Амбасадар Беларусі ў Гарманіі Андрэй Гіро 18 студзеня выкліканы ў МЗС Германіі, дзе яму было заяўлена пра абсалютную безгрунтоўнасць абвінавачванняў афіцыйнага Берліна ў дачыненні да "спробы дзяржпераварота" ў Беларусі ў канцы 2010 года, паведамляе ИА REGNUM.

 

Нагадаем, абвінавачванні Германіі і іншых краін у арганізацыйным фінансавым дачыненні да спробы дзяржаўнага перавароту былі апублікаваны ў газеце "СБ".

 

Паводле паведамлення МЗС Германіі, пазіцыю афіцыйнага Берліна па высунутых уладамі Беларусі абвінавачванням прадстаўніку МЗС РБ агучыла Патрыцыя Флор — упаўнаважаная МЗС Германіі па Ўсходняй Еўропе, Каўказу і Цэнтральнай Азіі. "Яна з усёй выразнасцю падкрэсліла, што падобныя абвінавачванні абсалютна безгрунтоўныя. На мінулым тыдні з аналагічнай заявай ужо выступіў прадстаўнік МЗС ФРГ Андрэас Пешцы", — паведамляюць германскія СМІ.

 

18 студзеня Патрыцыя Флор яшчэ раз давяла да прадстаўніка МЗС Беларусі патрабаванне ўрада Германіі неадкладна вызваліць усіх палітвязняў у Беларусі і спыніць палітычныя рэпрэсіі. Яна таксама заклікала афіцыйны Менск выконваць стандарты праў чалавека і ахарактарызавала рашэнне ўлад РБ зачыніць менскі офіс АБСЕ "новым ударам па прававой сістэме і правам чалавека" ў Беларусі.

 

“Еўрарадыё”

 

 

19 студзеня 2011 г.

 

Месяц тэрору

 

Пэўна, пад такой назвай у найнавейшую гісторыю Беларусі ўвойдзе прамежак часу з 19 сьнежня 2010 году па 19 студзеня 2011 году. Прапануем вашай увазе кароткую храналёгію падзеяў гэтага месяца, які пачаўся “крывавай нядзеляй” на плошчы Незалежнасьці ў Менску.

 

За дзень да выбараў арыштаваны лідэр моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зьміцер Дашкевіч. Пазьней яму было выстаўленае крымінальнае абвінавачаньне.

 

Яшчэ да пачатку акцыі пратэсту 19 сьнежня прадстаўнікамі сілаў правапарадку зьбіты да непрытомнасьці кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Пазьней прадстаўнікі КДБ забіраюць Някляева з шпіталю і адвозяць у сьледчы ізалятар.

 

Пасьля закрыцьця выбарчых участкаў на Кастрычніцкай плошчы ў Менску зьбіраюцца тысячы людзей, якія пратэстуюць супраць фальсыфікацыі выбараў. Калёна рушыць да Дому ўраду на плошчы Незалежнасьці. На мітынгу перад Домам ураду кандыдаты ў прэзыдэнты заяўляюць пра намер весьці перамовы з урадам.

 

Пасьля таго, як адбылося біцьцё шкла і ламаньне дзьвярэй у Доме ўраду, прадстаўнікі сілаў правапарадку — спэцназ МУС і АМАП — ідуць у наступ на людзей, якія сабраліся на плошчы. Сілы правапарадку жорстка зьбіваюць людзей, нягледзячы на ўзрост і пол.

 

Затрыманых зьбіваюць, трымаюць у аўтазаках, пазбаўляюць неабходнай мэдычнай дапамогі, зьневажаюць і запалохваюць.

 

20 сьнежня на плошчы Незалежнасьці адбываецца невялікая (некалькі дзясяткаў чалавек) акцыя пратэсту. Яе ўдзельнікаў зьбіваюць і затрымліваюць.

 

Усяго 19-20 сьнежня затрымана больш за 800 чалавек, у тым ліку 7 з 10 кандыдатаў у прэзыдэнты.

 

Лука-ка, выступаючы на першай пасьля выбараў прэсавай канфэрэнцыі, інтэрпрэтуе падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці як спробу дзяржаўнага перавароту.

 

Міністар унутраных справаў Куляшоў паведамляе, што органы правапарадку маюць інфармацыю пра ўсіх удзельнікаў масавай акцыі 19 сьнежня і што ўсе яны будуць прыцягнутыя да адказнасьці.

31 чалавеку, у тым ліку 5 кандыдатам у прэзыдэнты, выстаўлена крымінальнае абвінавачаньне паводле артыкулу аб арганізацыі масавых непарадкаў і ўдзеле ў іх.

 

Асобы, абвінавачаныя па справе аб масавых непарадках, абмежаваныя ў магчымасьці карыстацца дапамогай адвакатаў: адвакаты тыднямі ня могуць дамагчыся сустрэчаў з сваімі падабароннымі.

 

Кандыдат у прэзыдэнты Мікола Статкевіч зь першага дня арышту пачаў галадоўку, якую трымае дагэтуль.

 

Хваля рэпрэсіяў не перасьціхае па ўсёй краіне на працягу месяца. Дзясяткі палітычных і грамадзкіх актывістаў і журналістаў дапытаныя, у іх кватэрах прайшлі ператрусы з канфіскацыяй носьбітаў інфармацыі. Ператрусы з канфіскацыяй інфармацыйных носьбітаў прайшлі ў шэрагу рэдакцый незалежных выданьняў, у офісах партый і грамадзкіх арганізацый. Шмат людзей выкліканыя на допыты і размовы на падставе інфармацыі, атрыманай ад апэратараў мабільнай сувязі, паводле якой уладальнікі пэўных нумароў тэлефонаў знаходзіліся ўвечары 19 сьнежня ў раёне плошчы Незалежнасьці.

 

Дагэтуль працягваюцца арышты і асуджэньні на адміністрацыйныя арышты асобаў, на думку ўладаў прычынных да падзеяў 19 сьнежня.

 

Улады дэманструюць гатовасьць забраць ад родных Данілу Саньнікава — сына кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Саньнікава і Ірыны Халіп, якія знаходзяцца пад вартаю і якім выстаўлены крымінальныя абвінавачаньні.

 

Беларускае тэлебачаньне паказвае стужку “Плошча: жалезам па шкле”, а дзяржаўныя газэты публікуюць падборку дакумэнтаў, у якіх выкладаецца афіцыйная інтэрпрэтацыя падзеяў 19 сьнежня.

 

У Беларусі паўстаў рух салідарнасьці і аказаньня дапамогі вязьням, пацярпелым і іх сем’ям.

 

Заходнія краіны рэзка рэагуюць на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, вынікі выбараў не прызнаныя краінамі Эўразьвязу і ЗША. Польшча ў аднабаковым парадку ўводзіць візавыя забароны для беларускіх чыноўнікаў, датычных да рэпрэсій. ЗША і Эўразьвяз заяўляюць, што рыхтуюць санкцыі адносна афіцыйнага Менску.

 

 

Бацькі атрымалі першы ліст ад Паўла Севярынца

 

У версе аркуша рукою Паўла пазначана “Ліст № 5”, распавядае Тацяна Севярынец, маці зьняволенага ў СІЗА КДБ палітыка. Але папярэдніх чатырох лістоў сям’я так і не атрымала.

 

На думку спадарыні Тацяны, ліст праходзіў нейкую папярэднюю праверку: ён датаваны 12-м студзеня, але на пошце праштампаваны толькі 18-га. Яшчэ адна выснова, якую зрабіла маці, — пра тое, што да Паўла Севярынца даходзяць ня ўсе перадачы: у лісьце ён просіць перадаць яму лекі, якія Тацяна Севярынец перадавала ў СІЗА КДБ яшчэ 5-га студзеня.

 

Увогуле ліст невялікі, адзначае спадарыня Тацяна — на адну старонку звычайнага сшытка. Павал Севярынец просіць бацькоў прабачыць яго за тое, што цяперашняе ягонае становішча вымагае ад іх дадатковых клопатаў, віншуе іх з Вадохрышчам, а пра сябе паведамляе сьцісла: “Малюся, думаю, пішу”.

 

 

Ператрус у Цэнтры правоў чалавека

 

Цяпер адбываецца ператрус у офісе грамадзкага аб’яднаньня "Цэнтар па правах чалавека". Пра гэта паведаміла кіраўніца арганізацыі Раіса Міхайлоўская.

 

 

Затрыманы Сяргей Сачыўка

 

Раніцай 19 студзеня моладзевы актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Сяргей Сачыўка быў дастаўлены з дому ў ГУУС  Менгарвыканкаму. Пра гэта паведамляе сайт ucpb.org.

 

Актывіста абвінавачваюць у дачы ілжывых паказаньняў. Сяргей Сачыўка быў затрыманы 19 сьнежня 2010 году, асуджаны на 10 сутак і зьмешчаны ў жодзінскую турму, дзе яго і дапытвалі.

 

 

Звольнена з працы маці журналіста "Нашай Нівы"

 

Спадарыня Ірына, маці журналіста "Нашай Нівы" Зьмітра Панкаўца, разам зь сястрой журналіста была затрымана 19 сьнежня падчас акцыі на плошчы і адбыла 10-суткавы арышт.

 

Спадарыня Ірына жыве ў Барысаве і працавала галоўным кухарам у школе.

 

— Я атрымаў SMS, калі пачаўся разгон на плошчы Незалежнасьці: "Нас прынялі". Мы стэлефанаваліся, але было ясна, што іх ніхто ня выпусьціць. Паведамілі, што калі пачаўся разгон, яны пабаяліся бегчы, таму што можна было разьбіць галаву аб бардзюр — было сьлізка. Працэсы адбываліся ў Маскоўскім судзе. Сястра віну не прызнала, сказала, што яе не адчувае. А мама прызнала, што прымала ўдзел у несанкцыянаванай акцыі (казалі, што магчымыя зьмякчальныя абставіны). Але ў выніку тэрмін атрымалі аднолькавы — па дзесяць сутак, — распавёў Зьміцер Панкавец.

 

 

Рашэньне аб апякунстве сына Саньнікава пакуль не прынятае

 

Рашэньне аб апякунстве над трохгадовым Данілам — сынам зьняволеных у СІЗА КДБ экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Андрэя Саньнікава і журналісткі Ірыны Халіп — яшчэ не прынята.

 

Пра гэта паведаміла "Свабодзе" бабуля хлопчыка Люцына Халіп:

 

— Гэтае пытаньне будзе вырашацца на паседжаньні адміністрацыі Партызанскага раёну. Я ўжо размаўляла з загадчыцай аддзелу народнай асьветы. Яны яшчэ павінны зрабіць нейкія свае дакумэнты. Потым гэта будзе пададзена на разгляд адміністрацыі, якая прымае рашэньне. Яны мяне супакойваюць, што ўсё будзе добра.

 

Дагэтуль у СМІ зьявілася інфармацыя пра тое, што апекуном прызначана бабуля хлопчыка Люцына Халіп.

 

У адміністрацыі абяцаюць, што ўсе неабходныя фармальнасьці па разглядзе заявы бабулі аб апякунстве, якую яна напісала 24 сьнежня 2010 году, будуць выкананыя ў тэрмін. А ён мінае празь месяц ад дня падачы заявы, гэта значыць 24 студзеня.

 

Бацькоў Даніка затрымалі ў Менску вечарам 19 сьнежня пасьля масавай акцыі пратэсту. Ім выставілі абвінавачаньне ў рамках крымінальнай справы аб масавых непарадках. Андрэю Саньнікаву і Ірыне Халіп пагражаюць працяглыя тэрміны зьняволеньня.

 

Алесь Дашчынскі

 


Уладзімерам Яроменкам зацікавіліся ў КДБ

 

Сёньня ўдзень да актывіста менскай філіі Маладога фронту Ўладзімера Яроменкі прыйшлі супрацоўнікі КДБ.

 

Празь дзьверы яны апавялі маладзёну, што мусяць забраць яго на допыт у якасьці сьведкі па справе аб масавых беспарадках. Каб прадухіліць магчымы ўзлом дзьвярэй найманай кватэры, маладафронтавец выйшаў да супрацоўнікаў КДБ. Цяпер сувязі зь ім няма.

 


У Віцебскай управе КДБ дапыталі Лідзію Сагідуліну

 

Спадарыня Сагідуліна ў час выбарчай кампаніі была даверанай асобай Уладзімера Някляева і каардынавала працу выбарчага штабу ў Віцебскай вобласьці.

 

Яна распавяла, што на допыт яе выклікалі праз тэлефон, але перад пачаткам допыту, ужо ў будынку КДБ, уручылі афіцыйную позву. Актывістку папярэдзілі, што гаворка пойдзе пра падзеі 19 сьнежня ў Менску, але ж Лідзія Сагідуліна там не была.

 

Іншых падрабязнасьцяў гутаркі са сьледчым актывістка не паведамляе, бо ў яе ўзялі падпіску пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва. Яна мяркуе, што ёй задавалі прыкладна тыя самыя пытаньні, што і іншым актывістам — нават тым, якія ў Менск на акцыю пратэсту ня езьдзілі.

 

Гэта быў ужо ня першы допыт Лідзіі Сагідулінай у віцебскім КДБ. Некалькі месяцаў таму, у траўні мінулага году, яе дапытвалі пра дзейнасьць кампаніі "Гавары праўду" — пасьля масавых ператрусаў у актывістаў гэтай кампаніі па ўсёй краіне.

 


Затрыманьні за акцыю салідарнасьці ў Наваполацку

 

У Наваполацкі гарадзкі аддзел міліцыі былі забраныя Віктар Калесьнік і Аляксандар Калінцаў. Яны выставілі насупраць мясцовага гарвыканкаму вялікі транспарант са словамі "Свабоду зьняволеным!" і партрэтамі вязьняў СІЗА КДБ.

 

Віктар Калесьнік, які падчас выбарчай кампаніі быў даверанай асобай Андрэя Саньнікава, і Аляксандар Калінцаў, таксама прыхільнік гэтага кандыдата, выйшлі на акцыю салідарнасьці ўдвух. А рыхтаваліся да яе загадзя: транспарант сіняга колеру з партрэтамі вязьняў і патрабаваньнем іх вызваленьня атрымаўся каля пяці мэтраў у даўжыню. Пад партрэтамі — надпіс "Нас больш, чым вы думаеце". Відавочна, зварот быў адрасаваны ў тым ліку й тым, хто працуе ў дзяржустанове насупраць — у наваполацкім гарвыканкаме.

 

Акцыя, якую пасьпелі ўбачыць дзясяткі мінакоў, працягвалася ўсяго некалькі хвілін. Спадароў Калесьніка і Калінцава затрымалі міліцыянты на чале з намесьнікам начальніка міліцыі грамадзкай бясьпекі Дзьмітрыем Маісеенкам.

 

Як заявілі супрацоўнікі міліцыі, Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава будуць судзіць за арганізацыю несанкцыянаванай акцыі.

 

 

Актывістаў дапытваюць штодня

 

Дэмакратычных актывістаў у рэгіёнах працягваюць выклікаць на допыты ў міліцыю і КДБ у крымінальнай справе пра акцыю пратэсту 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Каб пазьбегнуць перасьледу з боку ўладаў, некаторыя сябры апазыцыі пераходзяць на паўпадпольны лад жыцьця альбо зьяжджаюць за мяжу.

 

ВІЦЕБШЧЫНА

 

19 лістапада на допыт у Віцебскую абласную ўправу КДБ выклікалі Лідзію Сагідуліну — давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.

 

Актывістка распавядае пра тое, як яе выклікалі:

 

— Праз тэлефон. Я разумею, што магу запатрабаваць позву — але навошта гэта ўсё адцягваць? Патэлефанавалі, чалавек прадставіўся, імя і імя па бацьку ня памятаю, прозьвішча Русак. Нумар ня вызначыўся, але я адразу зразумела, адкуль гэта… Сказаў, што трэба пад’ехаць, каб мяне афіцыйна апытаць пра падзеі 19 сьнежня. Спытаўся: "Вы ж памятаеце, куды прыходзіць?" Я кажу: "Памятаю!".

 

У абласной управе КДБ Лідзія Сагідуліна была апошні раз 18 траўня — на допыце па выніках ператрусаў у актывістаў кампаніі "Гавары праўду". Такія ператрусы тады прайшлі па ўсёй Беларусі.

 

Цягам апошняга месяца на допыты ў КДБ былі выкліканы некалькі дзясяткаў жыхароў Віцебшчыны. Але дакладнай статыстыкі няма, бо некаторыя з тых, у каго прайшлі ператрусы ці хто быў вымушаны сустракацца са сьледчымі, ня хочуць абнародаваць гэтыя факты — маўляў, ня трэба трапляць на старонкі незалежных СМІ, а то потым будуць яшчэ большыя непрыемнасьці.

 

З гэткай пазыцыяй катэгарычна ня згодны віцебскі праваабаронца Павал Левінаў:

 

— Сэнс хавацца ёсьць толькі для таго, хто трапіўся выпадкова. А калі ў чалавека ёсьць выразная грамадзянская пазыцыя, то трэба пра гэта заяўляць. І ня толькі заяўляць, але, магчыма, і абскарджваць масавыя незаконныя дзеяньні — ператрусы, нейкія няўцямныя допыты, калі людзей выклікаюць бяз позваў і незразумела ў якой якасьці… А некаторых грамадзянаў нават не выклікаюць, а хапаюць проста на вуліцы. Таму адмоўчвацца — гэта самае небясьпечнае!

 

Праваабаронца мяркуе, што на тых, каго ўдалося запалохаць нейкімі захадамі з боку міліцыі або КДБ, у любы момант можа быць аказаны дадатковы ціск, таму замоўчваць такія факты ня варта.

 

БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНА

 

Сябраў берасьцейскіх апазыцыйных партый і рухаў супрацоўнікі КДБ працягваюць выклікаць на допыты. У грамадзтве разам з тым расьце салідарнасьць з затрыманымі.

 

Каардынатар БХД Зьміцер Шурхай кажа, што перасьлед у Берасьці не спыняецца. Агулам супрацоўнікі КДБ дапыталі на Берасьцейшчыне дзевяць чалавек, правялі ў іх дамах ператрусы. Некаторыя актывісты вядуць паўпадпольны лад жыцьця, выключаюць мабільны тэлефон або наагул выяжджаюць за мяжу:

 

— Я, напрыклад, паступова вяртаюся да нармальнага ладу жыцьця. Асабліва не хаваюся. Пакуль не затрымліваюць. Хаця, мне падаецца, яшчэ будуць выклікі ў КДБ на допыт. Сёньня цягам дня на допыт у КДБ выкліканыя Паліна Панасюк і Іван Стасюк.

 

Выклікі на допыт і перасьлед прыносяць свой нэгатыўны вынік, адзначае Аляксандар Мех з Кобрыня. Грамадзтва запалоханае. Асабліва гэта тычыцца тых людзей, якія раней ня бралі ўдзелу ў акцыях. Аляксандар кажа, што шмат жыхароў Кобрыня былі ў Менску на Плошчы, цяпер яны зьвяртаюцца да яго па дапамогу:

 

— Тыя, хто раней затрымліваўся або прымаў ужо ўдзел у падобных мерапрыемствах, менш хвалююцца наконт магчымага перасьледу. А тыя, хто вырашыў паехаць у Менск першы раз, цяпер перажываюць. Гэта простыя грамадзяне, яны цяпер шукаюць мяне і пытаюцца, што рабіць, калі іх будуць выклікаць на допыт.

 

Алесь Мех кажа, што такія звароты паступаюць некалькі разоў на тыдзень. Разам з тым жыхары Кобрыня пачалі аказваць падтрымку бацькам Натальлі Радзінай:

 

— Усё, што ад нас залежыць, мы выконваем, дапамагаем родным Натальлі. Некалькі разоў мы наведваліся да іх. Акрамя гэтага, бацькі арыштаванай журналісткі наведваліся і да мяне асабіста ў госьці.

 

У Баранавічах жыхары гораду апякуюцца бацькам Мікалая Статкевіча. Віктар Паўлавіч Статкевіч сёньня адзначае 84-годзьдзе.

 

МАГІЛЁЎШЧЫНА

 

19 студзеня ў Магілёве пачалі выклікаць на допыты ўдзельнікаў акцыі салідарнасьці, якая адбылася 16 студзеня на пешаходнай вуліцы Ленінскай.

 

Першым з васьмі ўдзельнікаў акцыі дапыталі сябра партыі БНФ васямнаццацігадовага Валянціна Лабачова. Паводле хлопца, дапытваў яго ўчастковы міліцыянт Яўген Загорскі:

 

— Ён пытаўся: "Хто арганізатар? Ці падавалі заяву ў гарвыканкам на правядзеньне акцыі? Ці плацілі мне грошы, каб я ўдзельнічаў у гэтай акцыі? Ці ведаю я іншых удзельнікаў?". Ён паказаў фотаздымкі — нас жа тады здымалі. Ён мне позву выпісаў, каб я зьявіўся ў пятніцу ў 18 кабінэт Ленінскага аддзелу міліцыі як асоба, у адносінах да якой вядзецца адміністрацыйны працэс, да нейкага Цецюрукова, — пераказвае гутарку Валянцін Лабачоў.

 

Яшчэ да адной удзельніцы акцыі, Натальлі Шкадун, той жа міліцыянт прыйшоў на працу. Задаваў тыя ж пытаньні, што й Лабачову. Паказваў фота ўдзельнікаў. Спадарыня Шкадун ня ўтойвала, што ўдзельнічала ў акцыі на знак салідарнасьці са зьняволенымі людзьмі, некаторыя зь якіх галадаюць, баронячы свае правы, бо й сама яна таксама за гэта ж галадала. У пікеце яна стаяла зь непаўналетняй дачкой:

 

— Ён высьвятляў, адкуль я ведаю, што людзі галадаюць. Ён ня ведаў, што я галадала, запытаў — каго я інфармавала пра гэта? Ці зьяўляюся я сябрам нейкай партыі альбо арганізацыі? Асабліва ён цікавіўся, ці была папярэдняя змова. Дачку я ўжо пасьпела папярэдзіць, каб ні з кім яна не размаўляла. Сказала яму, што безь мяне яны ня маюць права ніводнага слова ў яе ўдакладняць.

 

Тым часам трэція суткі знаходзіцца ў магілёўскім ізалятары часовага ўтрыманьня яшчэ адзін удзельнік нядзельнай акцыі, бабруйскі журналіст Яўген Васьковіч. Яго вінавацяць ва ўчыненьні злачынства. Вядома, што ён запатрабаваў дзяжурнага адваката й што яго пачалі дапытваць.

 

Працягваюць выклікаць на допыты й удзельнікаў акцыі пратэсту, якая адбылася на плошчы Незалежнасьці 19 сьнежня. Затрыманую ў той дзень сямнаццацігадовую Марыю Вайнову дапытаць зьбіраліся ў Менску. Яна адмовілася туды ехаць:

 

— Я сказала яму, каб ён даслаў позву. Капітан міліцыі з Фрунзенскага аддзелу міліцыі Аляксандар Палішчук сказаў, што ён дашле позву. Позва прыйшла маці. У ёй напісана, каб маці прыйшла на камісію па справах непаўналетніх з характарыстыкай зь месца вучобы. У іншым выпадку яна будзе дастаўленая сілай.

 

ГОМЕЛЬШЧЫНА

 

У абласную ўправу дзяржбясьпекі 19 студзеня быў выкліканы позвай гомельскі праваабаронца, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі й Беларускай асацыяцыі журналістаў Леанід Судаленка:

 

— Выклікалі ў КДБ з нагоды справы пра беспарадкі ў Менску — Ядчанка Аляксандар, сьледчы ў асабліва важных справах. Узялі падпіску, бо са мной ня проста размаўлялі, а выклікалі ў якасьці сьведкі. Таму і ўзялі падпіску пра неразгалошваньне. Я не маўчаў, адказваў — я ня бачу сэнсу маўчаць. Чаму я павінен, напрыклад, маўчаць пра тое, што зьяўляюся сябрам Аб’яднанай грамадзянскай партыі? Я гэтага не хаваю.

 

На 20 студзеня атрымаў позву на допыт у Жлобінскі аддзел КДБ кіраўнік раённай арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Валер Рыбчанка. Два тыдні таму апэратыўнікі правялі вобшук у кватэры актывіста й сканфіскавалі носьбіты інфармацыі.

 

Усяго за месяц пасьля прэзыдэнцкіх выбараў гомельскія чэкісты правялі 11 ператрусаў на кватэрах актывістаў і ў офісах апазыцыйных партый і грамадзкіх арганізацый, дапыталі каля паўтара дзясятка чалавек зь ліку найбольш актыўных удзельнікаў кампаній альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнты.

 

 

Акцыя салідарнасьці
(Онлайн рэпартаж)

 

17:50 Насупраць будынку КДБ, каля бюста Дзяржынскага, сабралася група журналістаў і грамадзкія актывісты. Каля самога будынку КДБ шмат супрацоўнікаў спэцслужбаў у цывільным і вялікая група людзей ў вайсковай форме. Прэвэнтыўна ўжо затрыманы моладзевы актывіст Мікола Дземідзенка.

 

18:00 Карэспандэнта Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча зь відэакамэрай забралі ў будынак КДБ.

 

18:05 Дар’я Корсак, жонка палітзьняволенага, прэсавага сакратара Андрэя Саньнікава Аляксандра Атрошчанкава выйшла з партрэтам свайго мужа. Яна патлумачыла журналістам, што прыйшла да муроў КДБ, каб нагадаць пра падзеі месячнай даўнасьці, пра тое, што апанэнты ўлады знаходзяцца за кратамі і да многіх зь іх з 29 сьнежня няма доступу адвакатаў. Дар’я Корсак назвала тое, што адбываецца ў краіне, эскаляцыяй гвалту.

 

18:15 У Алега Грузьдзіловіча супрацоўнікі КДБ праверылі дакумэнты, акрэдытацыю і прымусілі сьцерці кадры, дзе ёсьць будынак КДБ. Потым адпусьцілі.

 

18:20 У маладога чалавека з завязаным тварам, які таксама трымаў партрэт Аляксандра Атрошчанкава, супрацоўнікі спэцслужбаў выхапілі партрэт. Самога хлопца некуды павялі.

 

18:30 Прыйшло некалькі знаёмых і сяброў палітзьняволеных з партрэтамі і сьвечкамі. Супрацоўнікі КДБ адабралі партрэты. Некалькі разоў праз гукаўзмацняльнік міліцыянты папярэдзілі прысутных пра тое, што акцыя не санкцыянаваная, і пра адказнасьць за ўдзел у акцыі.

 

18:35 Машыну, у якой Дар’я Корсак (жонка Атрошчанкава) вярталася ад будынку КДБ, заблякавалі на вуліцы Валадарскага.

 

18:50 Людзі разыходзяцца. Ля будынку КДБ уздоўж праспэкту Незалежнасьці застаюцца толькі супрацоўнікі спэцслужбаў і вайскоўцы.

 

18:40 Дар’я Корсак выйшла з машыны і знаходзіцца ў атачэньні журналістаў.

 

19:00 Акцыя ля КДБ скончылася. Дар’я Корсак на волі.

 

19:30 Каля Чырвонага касьцёлу, ля скульптуры арханёла Міхаіла, людзі ставяць сьвечкі. Тут на гэтыя хвіліны прыкладна паўсотні сьвечак. Прысутныя распавядаюць, што ім не далі далучыцца да акцыі салідарнасьці ля будынку КДБ, адбіралі партрэты палітзьняволеных па дарозе. Таму яны пайшлі да Чырвонага касьцёлу. Спачатку хацелі паставіць сьвечкі да прыступак Дому ўраду, але туды іх не дапусьцілі шэрагі людзей у чорным, якіх каля будынку вялікая колькасьць.

 

Каля Чырвонага касьцёлу знаходзіцца і маці Андрэя Саньнікава Ала Ўладзімераўна.

 

Яна сказала, што хоць на акцыі і мала людзей, настрой у яе добры, бо, па-першае, яна атрымала ўрэшце ліст ад сына, а па-другое, яна адчувае, што грамадзтва вельмі ўсхваляванае і абуранае апошнімі падзеямі ў Беларусі.

 

19:45 Да касьцёлу працягваюць ісьці людзі, ідуць сем’ямі, ставяць сьвечкі. Заходзяць у касьцёл, ідзе праходзіць імша.

 

20:10 Каля Чырвонага касьцёлу зараз знаходзяцца каля трох дзясяткаў людзей, яны сьпяваюць "Магутны Божа". Прыйшоў сталы чалавек з партрэтам Міколы Статкевіча, прачытаў малітву.

 

20:35 Чалавек, які маліўся за Статкевіча і паставіў ягоны партрэт каля помніка — Валер Сядоў, які ня раз ладзіў пэрформансы (прыносіў ватоўку да помніка Леніну і г.д.). Пасьля таго, як спадар Сядоў крыху адышоў ад помніка арханёлу Міхаілу, яго затрымалі. Партрэт Статкевіча таксама выхапілі людзі ў чорным.

 

20:50 Акцыя салідарнасьці, якая стыхійна перамясьцілася ад будынку КДБ да Чырвонага касьцёлу, заканчваецца. Людзі разыходзяцца.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Ператрус пройдзе і на кватэры кіраўніка "Цэнтра па правах чалавека"

 

Завяршыўся ператрус у офісе грамадскага аб’яднання "Цэнтр па правах чалавека". Канфіскаваныя тры камп’ютары.

 

Як паведаміла "БелаПАН" кіраўнік аб’яднання Раіса Міхайлоўская, цяпер супрацоўнікі КДБ накіраваліся да яе на кватэру, дзе таксама правядуць ператрус.

 

“Еўрарадыё”

 

 

Да справы пра Плошчу падключылася ваенная контрразведка

 

Апошняя выбарчая кампанія адзначылася беспрэцэдэнтнай хваляй рэпрэсій супраць грамадства. Ператрусы, допыты, арышты дзясяткаў і дзясяткаў чалавек. Толькі за ўдзел у вулічнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў адміністрацыйны арышт адбылі каля сямі сотняў чалавек.

 

Каля 30 чалавек трымаюць у следчым ізалятары КДБ, яшчэ некалькі чалавек (дакладнай лічбы няма) знаходзяцца ў следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага. Працягваюцца допыты ў ізалятары часовага ўтрымання на вуліцы Акрэсціна. Як высветлілася, да міліцыі і КДБ падключылася і ваенная контрразведка.

 

11 студзеня на кватэру Андрэя Мікалаева прыйшлі супрацоўнікі КДБ і міліцыі. Яму сказалі, што ён з'яўляецца сведкам у крымінальнай справе, пра якую штодня нагадваюць СМІ. Нягледзячы на тое што Андрэй меў статус сведкі, а не падазронага, у яго правялі ператрус. Следчыя ўпакавалі мабільныя тэлефоны, камп'ютар і фотакамеру. З гэтымі рэчамі Андрэя павезлі ў следчы камітэт, што на вуліцы Сапёраў. Там высветлілася, што няма следчага, і Мікалаева перавезлі ў міліцыю Партызанскага раёна.

 

— Вось там я і даведаўся, што з'яўляюся падазроным па крымінальнай справе, — раcказаў Андрэй Мікалаеў. — Мяне дапыталі і павезлі ў ІЧУ на Акрэсціна. Там яшчэ адзін допыт — і ў камеру. Праз два дні, калі трэба было працягваць тэрмін утрымання пад вартай ці адпускаць мяне, следчы сказаў, што я паеду з нейкімі людзьмі, якія мяне ўжо чакалі ў кабінеце. Адзін з іх паведаміў, што ён супрацоўнік КДБ. Мяне павезлі на допыт у іншае месца. Гэта ў раёне Кастрычніцкай плошчы за Палацам Рэспублікі — ваенная контрразведка. Там са мной размаўлялі без складання пратакола. Іх цікавіла відэа. Я здымаў на Плошчы. Шкло я не біў, але я стаяў і здымаў на ганку, і калі за спінай натоўп пайшоў наперад, то, натуральна, я выцягнуў руку, каб не паваліцца. Следчых цікавіла ўвесь час, навошта я здымаў і ці паспеў "зліць" усё ў інтэрнэт. Я патлумачыў, што мяне не было ў Менску, калі адбываліся падзеі ў 2006 годзе, глядзеў, што паказвала БТ ці АНТ, але потым паглядзеў фільм Юрыя Хашчавацкага "Плошча". Абсалютна супрацьлеглая інфармацыя. А паколькі да Беларускага тэлебачання веры цяпер няма ні ў кога, то я ўзяў відэакамеру і пайшоў на акцыю. Цяпер, калі я паглядзеў тэлевізар і тое, што сам зняў, то пераканаўся, што гэта неба і зямля. Я не адзін такі, каго забралі і дапыталі. Дарэчы, з ІЧУ мяне везлі ў контрразведку разам з яшчэ адным хлопцам. Яго ў іншы кабінет павялі. Той, што са мной размаўляў, патэлефанаваў следчаму і запытаў, што са мной рабіць. З размовы я зразумеў, што мяне назвалі абывацелем, а не апазіцыянерам. Вось мяне і адпусцілі. Я пад падпіскай аб нявыездзе".

 

Пра тое, што следчыя ваеннай контрразведкі далучыліся да сваіх калег з МУС і КДБ, стала вядома, яшчэ калі яны наведалі ў турме актывіста АГП Міхаіла Пашкевіча. Яны цікавіліся, навошта Міхаіл даў карэспандэнту "Нашай Нівы" факты пра карупцыю ў войску, якія сталі нагодай для адпаведнай публікацыі. Тады многія падумалі, што вайскоўцы таму дапытвалі Міхаіла, што гэта тычылася іх інтарэсаў. Але відавочна, што іх "інтарэсы" ў справе затрыманых значна шырэй.

 

Любоў Лунёва

 

 

Дело о массовых беспорядках: 32 обвиняемых и 16 подозреваемых

 

Правозащитниками отслеживаются уголовные дела, возбужденные перед и после проведения акции протеста по результатам президентских выборов. Правозащитному центру "Весна" на 18 января известны фамилии 32 обвиняемых по делу о массовых беспорядках.

 

Из них 28 — содержатся под стражей, 4 — под подпиской о невыезде; еще 16 — в статусе подозреваемых, из них 5 — под стражей, 9 под — подпиской о невыезде, 2 — находятся за пределами страны.

 

Эти сведения могут быть неполными, поэтому Правозащитный центр «Весна» обращается ко всем, кому известно о других лицах, которые являются обвиняемыми или подозреваемыми по данному делу, сообщить эту информацию на мэйл: infocenter8@gmail.com, чтобы помочь им с полноценной правовой и адвокатской помощью.

 

Обвиняемые по уголовному делу по статье 293, частях 1 и 2 Уголовного кодекса Республики Беларусь "Массовые беспорядки":

 

1. Арестович Александр — доверенное лицо Н. Статкевича (под стражей)

 

2. Атрощенков Александр — пресс-секретарь предвыборного штаба А. Санникова (под стражей)

 

3. Бондаренко Дмитрий — координатор гражданской кампании "Европейская Беларусь" (под стражей)

 

4. Бреус Артем — гражданин Россейской Федерации, освобожден 29 декабря вместе с другими россеянами, снова задержан через полчаса в рамках уголовного дела (под стражей), обвинение предъявлено 5 января

 

5. Виноградов Павел — активист кампании "Говори правду", 11 января предъявлено обвинение по чч. 1 и 2 ст. 293 УК (под стражей)

 

6. Возняк Сергей — доверенное лицо В. Некляева (под стражей)

 

7. Гапонов Иван — гражданин Россейской Федерации, освобожден 29 декабря вместе с другими россеянами, через час забрали из дома в рамках уголовного дела (под стражей), обвинение предъявлено 5 января

 

8. Дмитриев Андрей — руководитель предвыборного штаба В. Некляева (под подпиской о невыезде)

 

9. Класковский Александр — бывший сотрудник милиции (под стражей)

 

10. Кобец Владимир — руководитель предвыборного штаба А. Санникова (под стражей)

 

11. Корбан Олег — один из руководителей молодежной организации ОГП "Молодые демократы" (под подпиской о невыезде)

 

12. Лебедько Анатолий — председатель Объединенной гражданской партии (под стражей)

 

13. Лиховид Никита — активист Движения "За свободу", постановление о 15-суточном аресте отменено, переведен в статус подозреваемых, предъявлено обвинение (под стражей)

 

14. Лобан Владимир — 29 декабря отбыл 10-суточный административный арест на Окрестина, но сотрудники КГБ предъявили постановление о признании подозреваемым по уголовному делу о беспорядках (под стражей)

 

15. Марцилев Сергей — руководитель избирательного штаба Н. Статкевича (под стражей)

 

16. Медведь Дмитрий — после отбытия 10-суточного ареста задержан по уголовному делу о массовых беспорядках, 6 января предъявлено обвинение по чч. 1 и 2 ст. 293 УК (под стражей)

 

17. Михалевич Алексей — кандидат в президенты (под стражей)

 

18. Молчанов Александр — участник акции 19 декабря, забрали из дома в Борисове 6 января (под стражей)

 

19. Некляев Владимир — кандидат в президенты (под стражей)

 

20. Новик Дмитрий — задержан 23 декабря поздно вечером дома в Барановичах, проведен обыск; обвинение предъявлено 30 декабря по ч.2 арт. 293 УК — участие в массовых беспорядках (под стражей)

 

21. Павлов Анатолий — доверенное лицо Я. Романчука (под подпиской о невыезде)

 

22. Позняк Андрей — был оштрафован на 30 базовых величин, после новогодних праздников выяснилось, что он размещен в СИЗО на Володарского, предъявлено обвинение по ст. 293 УК (под стражей)

 

23. Полаженка Анастасия — заместитель  председателя "Молодого Фронта" (под стражей)

 

24. Радина Наталья — журналистка, редактор интернет-сайта charter97.org (под стражей)

 

25. Рымашевский Виталий — кандидат в президенты (под подпиской о невыезде)

 

26. Санников Андрей — кандидат в президенты (под стражей)

 

  27. Северинец Павел – доверенное лицо кандидата В. Рымашевского (под стражей)

 

28. Статкевич Николай — кандидат в президенты (под стражей)

 

29. Федаркевич Олег — участник акции 19 декабря, постановление о 10-суточном аресте отменено, переведен в статус подозреваемых по уголовному делу (под стражей)

 

30. Федута Александр — политолог, один из координаторов предвыборного штаба В. Некляева (под стражей)

 

31. Халип Ирина — журналистка, жена Андрея Санникова (под стражей)

 

32. Хамиченко Владимир — за участие в акции арестован на 15 суток, переведен в статус подозреваемых по уголовному делу о массовых беспорядках, предъявлено обвинение (согласно информации ГУВД Мингорисполкома) — под стражей

 

Игорь Залесский

 

“Народная воля”

 

 

Рымашэўскага дапыталі ў КДБ

 

Амаль 2 гадзіны працягваўся ў КДБ допыт кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага:

 

— Там у прынцыпе допыту і не шмат было. Ён тычыўся новых матэр’ялаў па справе 19 сьнежня і гэта ўсё, што я магу сказаць. Прынамсі той следчы, якія працуе са мной малады чалавек, даволі прыстойны і такіх рэчаў, як былі напрыклад з Пачобутам у дачыненні да мяне не было. Я па-ранейшаму абвінавачаны па гэтай справе, а гэта азначае тое, што калі будзе сфармуляванае канчатковае абвінавачванне і калі артыкул не зменіцца, то звычайна практыка ў Беларусі такая, што прымяняецца мера стрымання — утрыманне пад вартай пасля прад’яўлення канчатковых абвінавачванняў.

 

Увечары Віталь Рымашэўскі прыме ўдзел у адмысловых малітвах за палітвязняў. Вялікія спадзяванні ў кандыдата застаюцца на еўрапейскіх палітыкаў, на тое што іх захады могуць паспрыяць вызваленню палітвязняў і зняццё бязглуздых абвінавачанняў ў арганізацыі беспарадкаў.

 

Валянціна Лаеўская

 

“Радыё Рацыя”

 

 

Выступление Миланы Михалевич, зачитанное в польском Сейме

 

19 декабря 2010 года должно было стать праздничным днем в истории страны и в сознании людей. Логическим завершением самой свободной за последнее время предвыборной кампании, когда альтернативные кандидаты впервые за долгие годы получили доступ в прямой эфир. Однако в результате этот день стал черным, приобретя цвет спецназовских дубинок. Черным как для истории Беларуси, так и для истории нашей семьи. Всю полноту этой тьмы мы почувствовали уже на следующие сутки.

 

В ночь на 20 декабря сотрудники КГБ выбили дверь в нашей квартире и вывезли моего мужа, Алеся Михалевича, на тот момент еще кандидата в президенты, в неизвестном направлении.

 

30 часов мы не могли получить никаких сведений о том, где он находится, и только около 10-и утра во вторник мне сообщили, что мой муж в следственном изоляторе КГБ. Эти 30 часов слились в бесконечный коловорот поисков. Казалось, что это чудовищная ошибка или сон, который вот-вот закончится. Однако этот сон продолжается уже 25 дней, и каждый день приносит все более мрачные новости.

 

Самое мрачное — в изоляции и в неизвестности, в той сети страха и лжи, которую пытаются растянуть над нами — родными арестованных. За 25 дней мы не получили ни одного письма от Алеся (*примечание — сразу после того, как я передала это обращение, одно письмо наконец пришло, очень странное*), и то же самое происходит с большинством семей. Я знаю, что мой муж пишет только мне по три письма каждый день. Я знаю, что к нему не пропустили даже детские рисунки и поздравления с Рождеством Христовым. На этом заканчивается "я знаю" и начинается пустота.

 

Обыски, допросы, ремонт выбитых дверей, очередь в пункте приема передач — это повседневная жизнь нашей семьи и десятков других семей. Первый раз за 11 лет семейной жизни Рождество прошло без праздничного ужина и елочки, а вместо праздничного обеда на следующий день мы с младшей дочерью присутствовали на двух обысках. Именно день Рождества Христова сотрудники КГБ выбрали для разговора, в ходе которого мне сказали, что мой муж "неправильно себя ведет" и что хорошо было бы на него повлиять, для чего не будет проблемой организовать свидание. Я не пошла в понедельник "поговорить" и неделей позже получила официальный отказ в свидании с мужем. Наверное, кто-то решил, что у меня не получится "позитивно" на него повлиять...

 

Наша младшая дочь Аленка Доминика выучила слово "папа" намного раньше слова "мама". Теперь я вижу, что она его забывает. Папа для нее — это фотография, причем фотография на листовках — потому что последние семейные снимки остались в изъятом КГБ компьютере старшей дочери.

 

Мне задают много вопросов, на которые у меня нет ответа. Почему не разрешили свидание? Почему не изменили меру пресечения? Почему Ваш муж вообще оказался в СИЗО КГБ — он же не призывал на Площадь и физически отсутствовал на ней в момент провокации (как, кстати, и Владимир Некляев, которого избили заранее)? Алесь вернулся на место событий после разгона, чтобы помочь развезти раненых и избитых людей по больницам — разве у нас предусмотрено наказание за милосердие и оказание первой помощи? В начале этой недели я не могла найти ответа на вопрос: "Где ваш муж?" — Так как Алеся Михалевича перевели из СИЗО КГБ в другой следственный изолятор (о чем мы узнали случайно), а после вывезли и оттуда в неизвестном направлении, и на нас с детьми обрушился ужас неизвестности того самого первого дня...

 

Но самый трудный вопрос из всех, которые мне задают, это: "Мама, когда папа вернется домой?"

 

За день до поездки в Варшаву в нашей квартире раздался звонок с уже знакомого номера КГБ. Впервые за 23 дня я услышала голос мужа. Мне обещали дать услышать его еще один раз в течение ближайшей недели, если я откажусь от поездки в Варшаву и буду молчать про этот звонок. Я ответила, что не буду молчать. Голос на той стороне трубки процедил: "Лучше молчать..."

 

Во время обыска гаража моя мать спросила у сотрудников КГБ: "Это что, опять 37-й год?" Ей искренне ответили: "Да нет, вы знаете, в советские времена было гораздо легче работать". Я верю в то, что они — хоть однажды за все время — были правы. Я верю, что возвращение в темноту сталинских времен невозможно. И что Польша, Евросоюз и международное сообщество используют все доступные мирные средства, чтобы добиться освобождения наших родных и всех незаконно арестованных людей.

 

(Я не верю этим людям и я их не боюсь, но если их угрозы исполнятся и у меня не получится самостоятельно прочитать это письмо, пожалуйста, сделайте все возможное, чтобы мои дети получили ответ на вопрос, когда вернется папа).

 

“Салідарнасць”

 

 

20 студзеня 2011 г.

 

Дваіх з 22 затрыманых учора ў Менску будуць судзіць

 

Як паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна", два затрыманыя ўвечары 19 студзеня падчас акцыі салідарнасьці ля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч у турме на Акрэсьціна.

 

Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёна Менска адбудзецца разгляд іх адміністрацыйных спраў.

 

Агулам падчас акцыі беларускай апазыцыі ля будынка КДБ былі затрыманы 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Менску былі адпушчаныя без вынясеньня абвінавачваньняў. Па словах міліцыянтаў, з імі "праведзеная прафіляктычная гутарка".

 

Многія з затрыманых увечары 19 студзеня не пасьпелі прыняць удзелу ў акцыі: іх затрымалі на падыходах да будынку КДБ.

 


У Менску адкрылася выстава “Салідарнасьць”

 

Экспазыцыя, прысьвечаная падзеям месяца рэпрэсіяў у Беларусі, адкрылася ў менскай сядзібе Партыі БНФ.

 

Я расказваю пра гэтую выставу ў вельмі незвычайным месцы. Я знаходжуся цяпер у сапраўднай турэмнай камэры. Менавіта такім спосабам вырашылі зрабіць частку экспазыцыі яе стваральнікі. Інсталяцыя ў натуральную велічыню – тут нары, на іх спальнік, швэдры, жалезная міска і кубак, якія, дарэчы, вынесла з сабою адна зь зьняволеных, закратаванае акно, рукамыйнік, унітаз, цыгарэты. І вельмі сымпатычны і сымбалічны яшчэ адзін прадмет інтэр’еру гэтай камэры — кніга Умбэрта Эка “Рэцыдывісты”, якая, як сказалі арганізатары, прайшла камэры пасьля Плошчы 2006-га і цяпер пасьля Плошчы 2010-га. А побач з гэтай камэраю на сьценах разьмешчаны лісткі перапіскі дзяўчат паміж камэрамі, а таксама рэчы былых вязьняў: шкарпэткі, кніжкі, якія ім перадавалі, усялякія іншыя рэчы побыту.

 

Адна з былых вязьніц — зусім маладзенькая дзяўчына Даша — расказала, што яна ўпершыню прыйшла на акцыю пратэсту проста таму, што ёй надакучыла слухаць хлусьню. Яна трапіла ў ізалятар на вуліцы Скарыны, адбыла там зьняволеньне, а цяпер сказала, што Каляды, адсьвяткаваныя зь дзяўчатамі за кратамі, былі найлепшыя ў яе жыцьці. Там, у камэры, яна знайшла сваіх самых лепшых сябровак. І выйшла яна адтуль ужо зусім іншым чалавекам.

 

На сьценах — у працяг экспазыцыі — малюнкі Юрася Шпака-Рыжкова, які адбываў сваё пакараньне ў Жодзіне. Там таксама аркушыкі зь ягонага турэмнага дзёньніка. На сьценах яшчэ й сотні паштовак, якія пісалі вязьням вядомыя людзі Беларусі, а таксама дасылалі ў Беларусь людзі з многіх краінаў на знак падтрымкі зьняволеных.

 

Апрача былых вязьняў, падчас адкрыцьця выставы выступілі Андрэй Хадановіч, Лявон Вольскі, Уладзімер Арлоў і галоўная арганізатарка Дар'я Каткоўская, якой належыць унікальная роля ў гісторыі гэтага месяца: яна здолела арганізаваць і каардынаваць акцыю салідарнасьці. Даша заклікала прысутных прыходзіць сюды, як яна выказалася трапна і дасьціпна, на сустрэчы выпускнікоў, бо выстава будзе доўжыцца да канца студзеня.

 

Валянціна Аксак

 

 

Нэрвовая рэакцыя МЗС Беларусі на польскія санкцыі

 

— У Беларусі зь вялікім шкадаваньнем успрынялі інфармацыю аб увядзеньні польскім бокам візавых абмежаваньняў. Гэта кан’юнктурнае і пасьпешлівае рашэньне, якое сьведчыць аб выбары Польшчай канфрантацыйнай шляху, — заявіў Андрэй Савіных, камэнтуючы інфармацыю аб увядзеньні Польшчай забароны на ўезд для соцень прадстаўнікоў афіцыйных уладаў Беларусі на чале з Лука-кам.

 

— Рашэньне польскіх уладаў не пакідае нам выбару. Беларусь будзе вымушаная пайсьці на адэкватныя па зьмесьце меры ў адказ, — паведаміў прэсавы сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

 

***

Беларусь ня будзе сьпяшацца з візавымі санкцыямі супраць Польшчы. Пра гэта сёньня заявіў прэсавы сакратар МЗС Андрэй Савіных:

 

— Мы сьпяшацца ня будзем, а захады, якія зробім, будуць цалкам адпавядаць па фармаце і аб’ёме захадам польскага боку.

 

Савіных таксама сказаў, што не можа пацьвердзіць інфармацыю аб тым, што эўрапейскія амбасадары праігнаруюць інаўгурацыю Лука-кі 21 студзеня, і адмовіўся камэнтаваць дэбаты па Беларусі, якія ўчора прайшлі ў Эўрапарлямэнце.

 

 

У Варшаве з-за пікету зачынілася беларускае консульства

 

Сотні палякаў выказалі ў сераду ўвечары салідарнасьць зь беларускімі палітвязьнямі ды прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасьці.

 

У Варшаве пікет каля амбасады Беларусі працягваўся аж 6 гадзін — ад 13 да 19 мясцовага часу. Пікетоўцы трымалі партрэты палітвязьняў Насты Палажанкі, Ірыны Халіп, Натальлі Радзінай, Міколы Статкевіча, Андрэя Саньнікава, Уладзімера Някляева, Аляксандра Класкоўскага ды іншых.

 

— У адказ на зварот удзельнікаў акцыі да беларускіх дыпляматаў з заклікам неадкладна вызваліць палітвязьняў тыя не прыдумалі нічога лепшага, як зачыніць консульства, заявіўшы прыкладна 20 палякам, якія прыйшлі па беларускія візы, што пікетоўцы блякуюць іхную працу і пакуль пікет ня скончыцца, консульства працаваць ня будзе, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі Сяргей Касьцюковіч.

 

Пры гэтым, паводле іншага пікетоўца Ігара Крыштона, польскія грамадзяне з разуменьнем паставіліся да патрабаваньняў удзельнікаў акцыі.

 

— Прамарнаваўшы так людзей да 17 гадзіны, працаўнікі консульства адчынілі сваю ўстанову, і тым, хто застаўся і вытрымаў іх глупства, неяк позна ўвечары спрабавалі дапамагчы, — кажа спадар Крыштон.

 

Між тым у Кракаве каля 200 чалавек прайшлі ў маршы салідарнасьці зь Беларусьсю ад помніка Тадэвушу Касьцюшку да помніка Адаму Міцкевічу, што на рынкавым пляцы. Удзельнікі акцыі несьлі транспарант з надпісам "Вызваліць палітвязьняў", скандавалі "Жыве Беларусь", "Беларусь без Лука-кі!".

 

Каля помніка Міцкевічу кракаўскія студэнты агучылі прозьвішчы беларускіх палітвязьняў.

 

У Любліне таксама адбыўся марш праз цэнтар гораду. Пратэстоўцы трымалі бел-чырвона-белыя сьцягі ды скандавалі "Свабоду Беларусі!", "Стоп рэпрэсіям!". Марш суправаджалі бубнары. Ён скончыўся каля помніка Люблінскай уніі, дзе былі запаленыя сьвечкі.

 

 

Эўропа і ЗША мусяць гаварыць зь Беларусьсю адзіным голасам

 

Адказам на грубыя дзеяньні і палітыку Лукашэнкі мусяць стацца жорсткія супольныя санкцыі ЗША і Эўразьвязу. Пра гэта шасьцёра амэрыканскіх сэнатараў пішуць у лісьце вярхоўнай прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Эўразьвязу Кэтрын Эштан.

 

"19 студзеня 2011 г.

Баранэсе Кэтрын Эштан
Вярхоўнай прадстаўніцы ў замежных справах і палітыцы бясьпекі

 

Паважаная спадарыня Эштан,

 

Мы пішам Вам, каб выказаць наша перакананьне ў важнасьці моцнага, прынцыповага, супольнага адказу з боку Эўрапейскага Зьвязу і Злучаных Штатаў на рэпрэсіі ў Беларусі. Мы былі глыбока ўсьцешаныя супольнай заявай, якую Вы і дзяржаўны сакратар Гілары Клінтан прынялі ў мінулым месяцы, дзе былі асуджаныя жорсткія дзеяньні беларускіх уладаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня, і супольнай заявай, прынятай Вамі раней у гэтым месяцы ў адказ на закрыцьцё місіі АБСЭ ў Менску. Мы думаем, што такая шчыльная трансатлянтычная каардынацыя мае надзвычайную важнасьць. У максымальна магчымай ступені Злучаныя Штаты і Эўрапейскі Зьвяз мусяць гаварыць адзіным голасам з уладай і народам Беларусі.

 

З гэтай самай прычыны мы таксама мяркуем, што за моцнымі выказваньнямі, ужытымі Злучанымі Штатамі і Эўразьвязам на працягу апошніх тыдняў, мусяць быць ужытыя гэткія ж моцныя трансатлянтычныя дзеяньні, якія будуць мець вельмі рэальныя і значныя наступствы для прэзыдэнта Лука-кі і іншых беларускіх урадоўцаў, якія нясуць адказнасьць за парушэньні правоў чалавека, відавочныя фальшаваньні падчас сьнежаньскіх выбараў і затрыманьне апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і партыйных лідэраў. У прыватнасьці гэтыя дзеяньні мусяць улучаць у сябе ўзмацненьне санкцыяў у дачыненьні да рэжыму і ўзмацненьне падтрымкі беларускаму народу.

 

Як Вы ведаеце, у кастрычніку 2008 году Эўрапейскі Зьвяз прыпыніў дзеяньне некаторых санкцыяў у дачыненьні да высокіх беларускіх урадоўцаў у спадзяваньні разьвіваць лепшыя стасункі зь Менскам і заахвочваць пашырэньне дэмакратычных свабодаў у Беларусі. Улічваючы абуральныя паводзіны рэжыму Лука-кі на працягу апошніх тыдняў, мы спадзяемся, што Эўрапейскі Зьвяз неадкладна адновіць адрасныя санкцыі ў дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі, улучна з замарожваньнем рахункаў і візавымі забаронамі, а таксама да членаў сем'яў кіраўнікоў рэжыму ў тых выпадках, калі на гэта будуць абгрунтаваныя прычыны.

 

Разам з тым мы лічым важным ужыць і дадатковыя захады. У прыватнасьці, мы заклікаем Эўрапейскі Зьвяз падтрымаць Злучаныя Штаты і забараніць дачыненьні з кантраляваным дзяржавай канцэрнам "Белнафтахім", крайне важным для фінансавага дабрабыту рэжыму прэзыдэнта Лука-кі. З увагі на тое, што Эўрапейскі Зьвяз уяўляе сабой галоўны рынак прадукцыі "Белнафтахіму", супольныя санкцыі ЗША і Эўразьвязу сталіся б моцным папярэджаньнем прэзыдэнту Лукашэнку, што трансатлянтычная супольнасьць больш не зьбіраецца цярпець яго грубыя дзеяньні і палітыку.

 

У дадатак да ўзмацненьня санкцыяў, Злучаныя Штаты і Эўразьвяз таксама павінны прыкласьці супольныя намаганьні, каб дамагчыся неадкладнага вызваленьня ўсіх апазыцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты і партыйных лідэраў, а таксама выказаць адназначную салідарнасьць з шматлікімі іншымі адважнымі беларусамі, якія чакаюць ад трансатлянтычнага сьвету сілы і падтрымкі. Мы былі глыбока ўсьцешаныя дзеяньнямі польскіх уладаў у гэтым сэнсе і спадзяемся, што рэшта трансатлянтычнай супольнасьці пойдзе за прыкладам Варшавы. У прыватнасьці мы лічым, што Эўразьвязу і Злучаным Штатам варта аднавіць і павялічыць матэрыяльную і тэхнічную падтрымку палітычнай і грамадзянскай супольнасьці і праваабарончым арганізацыям Беларусі. Як Вы ведаеце, гэткая падтрымка ляжала ў аснове палітыкі ЗША і Эўразьвязу аж да леташніх спробаў уцягнуць рэжым Лука-кі ў дыялёг. Беларускі народ мусіць ведаць, што Эўрапейскі Зьвяз і Злучаныя Штаты стаяць поплеч на ягоным баку ў змаганьні за свабоду, і што мы гатовыя аказаць яму заўважную і адчувальную падтрымку, каб дапамагчы яму перамагчы ў гэтым змаганьні.

 

Дзякуем за Вашую ўвагу да гэтай неадкладнай справы.

 

Джозэф Лібэрман, сэнатар

Джон МакКэйн, сэнатар

Джан Шагін, сэнатар

Рычард Лугар, сэнатар

Рычард Дэрбін, сэнатар

Робэр Кэйсі-малодшы, сэнатар

 

Копіі: Ежы Бузэку, старшыні Эўрапейскага Парлямэнту і міністрам замежных справаў краінаў Эўразьвязу"

 

 

Удзельнікаў акцыі ля КДБ пакаралі штрафамі

 

Актывістаў Мікіту Валодзіна і Кірыла Кудрова пакаралі штрафамі ў 30 базавых велічыняў (1 мільён 50 тысяч рублёў). Прысуды вынесла судзьдзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня.

 

Затрыманыя 19 студзеня пад час акцыі салідарнасьці каля будынка КДБ ў Менску Мікіта Валодзін і Кірыл Кудроў правялі ноч у турме на Акрэсьціна. Раніцай іх адвезьлі ў суд Цэнтральнага раёна Менска для разгляду адміністрацыйных спраў.

 

Суддзя суду Цэнтральнага раёна Вікторыя Шабуня не дазволіла блізкім і сябрам знаходзіцца ў судовай залі, — паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна". На суд не пусьцілі нават бацькоў затрыманых. Выключэньне зрабілі толькі для адвакатаў. Памяшканьне ахоўвалі супрацоўнікі міліцыі.

 

Нагадаем, што агулам падчас акцыі беларускай апазыцыі ля будынка КДБ былі затрыманыя 22 чалавекі. 20 затрыманых на мітынгу ў Менску былі адпушчаны без складаньня пратаколаў.

 


За акцыю салідарнасьці — 70 і 700 тысяч штрафу

 

Наваполацкі гарадзкі суд аштрафаваў мясцовых актывістаў Віктара Калесьніка і Аляксандра Калінцава за акцыю салідарнасьці 19 студзеня.

 

Мінулую ноч спадары Калесьнік і Калінцаў правялі ў Наваполацкім ізалятары часовага ўтрыманьня, а 20-га студзеня іхныя справы разьбіраў асабіста старшыня Наваполацкага гарсуду Пётар Ляўчонак.

 

Віктара Калесьніка, які ў мінулую выбарчую кампанію быў даверанай асобай кандыдата Андрэя Саньнікава, прызналі арганізатарам несанкцыянаванай акцыі. Яму прысуджаны штраф памерам 20 базавых велічынь, што складае 700 тысяч рублёў.

 

Аляксандар Калінцаў, таксама прыхільнік Андрэя Саньнікава, паводле судовага рашэньня мусіць выплаціць 2 базавыя велічыні — гэта 70 тысяч рублёў.

 

 

Сяргей Дарафееў адхілены ад працы ў эфіры

 

Пра гэта ён сам паведаміў "БелаПАН" пасьля сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканалу 20 студзеня.

 

19 сьнежня ў эфіры АНТ выйшла ток-шоў "Выбар", прысьвечанае вынікам прэзыдэнцкіх выбараў, падчас якога незадаволеная вострымі пытаньнямі старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына пакінула студыю. Пасьля гэтай праграмы Дарафеева накіравалі ў адпачынак, а праекты "Выбар" і "Выбар+" у эфір больш не выходзілі.

 

Як паведаміў Дарафееў, за ім захаваная пасада дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчаньня АНТ, але "аб працы ў эфіры гаворкі не ідзе", бо "кіраўніцтва той праграмы выказала незадаволенасьць ёю".

 

— Я рады таму факту, што ўсё вызначылася, у мяне зьявілася больш часу для адукацыі, удасканаленьня замежнай мовы. Магчыма, у будучыні разгледжу прапановы аб працы збоку, — сказаў Дарафееў.

Ён выказаў упэўненасьц

ь, што ягоная кар’ера тэлевядучага не завершыцца.

 

Дарафееў не валодае інфармацыяй пра лёс ток-шоў "Выбар". Паводле яго слоў, вядома, што ў бліжэйшы панядзелак праекту ня будзе.

 

Лука-ка на прэсавай канфэрэнцыі 20 сьнежня выказаў абурэньне перадачай "Выбар" за 19 сьнежня, назваўшы Дарафеева "неапераным журналістам, якога трэба паставіць на месца".

 

 

Васілевічу прад’яўлена абвінавачваньне

 

Ільлю Васілевічу, аднаму з падазраваных у крымінальнай справе аб масавых беспарадках, 19 сьнежня прад’яўленае абвінавачваньне.

 

Як паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна”, пра гэта стала вядома ад аднаго з сяброў Васілевіча. 19-гадовы Ільля Васілевіч быў затрыманы і арыштаваны на 10 сутак. 5 студзеня яго затрымалі як падазраванага па крымінальнай справе, і з гэтага дня ён знаходзіцца пад вартай.

 

Ільля Васілевіч стаў 33-ім грамадзянінам, якому прад’яўлена абвінавачваньне па крымінальнай справе 19 студзеня.

 


За ўдзел у акцыі 19 сьнежня працягваюць судзіць

 

Суткі нічога не было вядома пра маладафронтаўца Ўладзімера Яроменка, якога ў сераду супрацоўнікі КДБ забралі з дому на допыт у якасьці сьведкі па масавых беспарадках 19 сьнежня. Сёньня сябры знайшлі яго ў менскім ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

 

Удзень стала вядома, што суд Маскоўскага раёну прысудзіў юнаку 7 сутак арышту за ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Дагэтуль Уладзь Яроменак ужо адбываў 15-сутачны арышт за ўдзел у акцыі салідарнасьці на плошчы Незалежнасьці 20 сьнежня, паведамляе прэсавая служба Маладога фронту.

 

Аналягічная сытуацыя была з маладафронтаўцам Юльянам Місюкевічам, якога пасьля допыту ў КДБ асудзілі на 12 дзён арышту, і больш за суткі родныя й сябры хлопца не маглі даведацца ягонае месцазнаходжаньне.

 

 

Страсбур за санкцыі адносна беларускіх уладаў

 

Эўрапарлямэнт 20 студзеня выступіў за санкцыі адносна беларускіх уладаў і заклікаў да новых прэзыдэнцкіх выбараў.

 

Лука-ка даручыў ураду падрыхтаваць жорсткія захады ў адказ на магчымае ўвядзеньне Эўразьвязам санкцыяў у дачыненьні да кіраўніцтва Беларусі.

 

— Даручэньне ўраду адно: у выпадку калі хто-небудзь паспрабуе ўвесьці супраць краіны эканамічныя або іншыя санкцыі, мы павінны неадкладна адрэагаваць, падрыхтаваць меры ў адказ, аж да самых жорсткіх (Дык, як кажуць, і сьцяг табе ў рукі! — "J.K."), — цытуе "Інтрэфакс" заяву Лука-кі на нарадзе па некаторых ўнутрыпалітычных пытаньнях.

 

— Ні пад каго прагінацца мы не маем намеру, і нахіляць нас нікому не дазволена. І тычыцца гэта павінна абсалютна ўсіх, хто паспрабуе ціснуць і блякаваць краіну, ці гэта асобная група краін ці нават Эўразьвяз у цэлым, — цытуе Лука-ку "БЕЛТА".

 

— Рэзалюцыя Эўрапарлямэнту па Беларусі — гэта вельмі сур’ёзны званок для беларускіх уладаў, для тых, хто разьлічваў, што атрымаецца гэтую тэму максымальна зьмякчыць і згладзіць, — пра гэта заявіў старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

 

— Бязь нейкіх рэальных крокаў далейшае супрацоўніцтва з Эўропай — і палітычнае, і эканамічнае — будзе немагчымае. Без рэальных крокаў па дэмакратызацыі, па вызваленьні палітвязьняў. І вельмі добра, што падкрэсьліваецца неабходнасьць правядзеньня насамрэч свабодных і справядлівых выбараў.

 

Паводле спадара Янукевіча, прыняцьцё рэзалюцыі — гэта важны крок. Ён лічыць, што яе прыняцьцё паспрыяе хутчэйшаму вяртаньню Беларусі на дэмакратычны шлях разьвіцьця:

 

— Безумоўна, роля Расеі важная ў гэтай сытуацыі. У выпадку моцных абмежаваньняў на кантакты эканамічныя і палітычныя зь Беларусьсю Расея можа і будзе скарыстоўваць гэта на сваю карысьць, не на карысьць дэмакратычнай супольнасьці. Таму мне хацелася б бачыць заклік аказваць ціск і на ўлады Беларусі, і на ўлады Расеі, каб яны не выкарыстоўвалі гэтую сытуацыю на сваю карысьць, а на карысьць дэмакратычных пераўтварэньняў.

 

— Вельмі добра, што ёсьць разуменьне неабходнасьці ўлічваць расейскі фактар. Але папярэджваю, што не хацелася б, каб размовы пра Беларусь вяліся з Расеяй без удзелу беларусаў, дэмакратычнай супольнасьці. Каб наш лёс не вырашалі бяз нас. Вось гэтага дапусьціць нельга.


 Ён адзначыў, што адзіная цьвёрдая маральная пазыцыя Эўразьвязу патрэбная, хоць яна і запозьненая.


 — Добра, каб такая цьвёрдая пазыцыя была да 19 сьнежня, тады, магчыма, нам удалося б прадухіліць многія рэчы, якія цяпер адбываюцца. Але лепш позна, чым ніколі.


 У трынаццатым пункце рэзалюцыі па Беларусі Эўрапарлямэнт "Заклікае Раду разглядзець магчымасьць прыпыненьня ўдзелу Беларусі ва "Ўсходнім партнэрстве" на саміце "Ўсходняга партнэрства" ў Будапэшце, калі да гэтага ня будзе прымальнага тлумачэньня і значнага паляпшэньня сытуацыі ў Беларусі, пры гэтым прыпыненьне не распаўсюджваецца на няўрадавыя арганізацыі і грамадзянскую супольнасьць".


 Сьпікер Форуму грамадзянскай супольнасьці "Ўсходняга партнэрства" Ўладзіслаў Вялічка мяркуе, што такі падыход патрэбна было зафіксаваць у рэзалюцыі:


 — Ён сапраўды разводзіць ролі беларускай дзяржавы і беларускай грамадзянскай супольнасьці ў гэтым працэсе. Аднак патрэбна разумець, што гэта нічога добрага для нашай краіны не нясе. Калі так здарыцца, што паляпшэньняў у Беларусі не адбудзецца і калі будзе прынятае рашэньне аб выключэньні краіны з дзяржаўнага вымярэньня, гэта адкіне Беларусь назад у працэсе ўзаемадзеяньня з Эўропай. А грамадзянская супольнасьць не ў стане гэтага кампэнсаваць. А па-другое, пакуль цяжка прагназаваць, як да гэтага паставяцца іншыя краіны Ўсходняга партнэрства.


 Так што гэты пункт рэзалюцыі адпавядае сучаснай сытуацыі. Але трэнд, на жаль, вядзе ў нэгатыў.


 Эканамічныя санкцыі, да якіх заклікае Эўрапарлямэнт у рэзалюцыі па Беларусі, кіраўнік аналітычнага цэнтру "Стратэгія" Леанід Заіка лічыць мала адчувальнымі:


 — Самыя моцныя санкцыі, якіх трэба было б асьцерагацца, — гэта спыненьне куплі нафтапрадуктаў. Тут ні слова няма. То бок Эўропа будзе спакойна езьдзіць на беларускім бэнзіне, плаціць за гэта 12 мільярдаў даляраў штогод, і не патрэбныя ніякія інвэстыцыі. Эўрапарлямэнт зрабіў тое, што ён умее рабіць. Для іх гэта здаецца — вялікія санкцыі. Для Крамля гэта амаль што нічога. А для Беларусі гэта цярпіма. Таму вялікага эканамічнага нэгатыўнага разьвіцьця падзеяў я не чакаю. Хутчэй за ўсё, гэтае асуджэньне мае маральна-палітычныя якасьці.


 Былы старшыня беларускага парлямэнту Мечыслаў Грыб мяркуе, што санкцыі да ўладаў Беларусі, якія сёньня прапанаваў Эўрапейскі парлямэнт, могуць не даць адпаведнага эфэкту:


 — Мне падаецца, што Эўропа і сёньня няздольная вельмі актыўна паўплываць на ўлады Беларусі. Гэта зусім іншыя людзі, у іх абсалютна іншы мэнталітэт параўнальна з беларускімі чыноўнікамі. І яны ніколі ня могуць пайсьці на грубыя і дёрзкія крокі, якія дазваляе сабе беларуская ўлада. Як кажуць, супраць лому няма прыёму, акрамя другога лому. Але ўзяць такі лом Эўропа, як я думаю, няздольная.


 Разам з гэты былы сьпікер адзначае, што дагэтуль той жа Эўрапейскі парлямэнт ніколі не прымаў такіх жорсткіх рэзалюцыяў.

 

 

Рэзалюцыя — гэта і маральная падтрымка вязьням

 

Напярэдадні галасаваньня ў Эўрапарлямэнце у Стразбуры адносна рэзалюцыі па Беларусі сёньня эўрадэпутат Яцэк Пратасевіч сказаў:

 

— Паколькі рэзалюцыя — гэта ня толькі палітычная заява парлямэнту, але таксама і маральная падтрымка для зьняволеных, мы хацелі б прапанаваць уключыць у рэзалюцыю імёны чатырох экс-кандыдатаў у прэзыдэнты, якія дасюль у пастарунках КГБ. Гэта Ўладзімер Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч, а таксама два лідэры дэмакратычных апазыцыйных партыяў, Павал Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, і Анатоль Лябедзька, лідэр Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

 


Старшыня Эўрапарлямэнту вітае рэзалюцыю па Беларусі

 

— Беларускі народ заслужана мае эўрапейскую мінуўшчыну, і мы заўсёды будзем падтрымліваць яго, — заявіў Ежы Бузэк.

 

Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк у сваёй заяве адзначыў, што прынята рашэньне ў бліжэйшы час накіраваць у Менск місію для вывучэньня сытуацыі.

 

— Мы заклікаем беларускія ўлады да неадкладнага і безумоўнага вызваленьня ўсіх затрыманых у часе выбараў і ў наступны пэрыяд, у тым ліку вязьняў сумленьня. Беларускія ўлады павінны забясьпечваць бесперашкодны доступ да затрыманых блізкіх, прававой і юрыдычнай дапамогі. Пакуль мы не пабачым гэтых вязьняў на волі, мы жадаем паўторна ўвесьці забароны на візы кіраўнікам Беларусі і разглядзець пытаньне аб прыпыненьні ўдзелу Беларусі ў праграме Ўсходняе парнэрства, — заявіў Ежы Бузэк.

 

Бузэк заклікаў Эўракамісію распрацаваць мэханізм рэгістрацыі НГА, якім было адмоўлена ў рэгістрацыі ў Беларусі паводле палітычных меркаваньняў, з тым, каб дапамагчы ім карыстацца праграмамі Эўразьвязу. Ён таксама выказаўся за павелічэньне фінансавай дапамогі і стыпэндыяў беларускім студэнтам, падтрымку ЭГУ ў Вільні.

 

 

Байкот амбасадараў інаўгурацыі Лука-кі — гэта пратэст

 

Прэсавы сакратар кіраўніка дыпляматыі Эўразьвязу Кэтрын Эштан пацьвердзіла, што амбасадары краін Эўразьвязу у Беларусі ня возьмуць удзелу ў цырымоніі інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі на знак пратэсту супраць фальсыфікацыі выбараў і рэпрэсій у дачыненьні да апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

 

Аб тым, што амбасадары краін Эўразьвязу ў Беларусі маюць намер байкатаваць інаўгурацыю Лука-кі, раней паведамілі дыпляматычныя крыніцы ў Брусэлі і Менску.

 

— Я магу пацьвердзіць, што кіраўнік дэлегацыі Эўракамісіі і амбасадары краін Эўразьвязу ня будуць удзельнічаць у цырымоніі інаўгурацыі, — цытуе Маю Касьянчыч РІА "Новости".

 

P.S. Цудоўна, шаноўнае спадарства, цудоўна! — "J.K."

 

 

Кіраўнік амбасады ЗША ў Менску таксама ігнаруе інаўгурацыю

 

Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан ня будзе прысутнічаць на інаўгурацыі Лука-кі 21 студзеня. У прэсавай службе амэрыканскага дыпляматычнага прадстаўніцтва паведамілі, што ў гэты дзень Скэнлан будзе знаходзіцца з візытам у Гародні.

 

 

Паляваньне на Ліса

 

На Гарадзеншчыне працягваюцца допыты актывістаў. У КДБ і міліцыю працягваюць выклікаць і тых, чые мабільныя тэлефоны былі зафіксаваныя на Плошчы падчас падзеяў 19 сьнежня.

 

Гарадзенскі прадпрымальнік Сяргей Ліс браў удзел у выбарчай кампаніі Ўладзімера Някляева: стаяў у пікетах, распаўсюджваў улёткі, агітаваў. Днямі яго выклікалі ў КДБ. Трое супрацоўнікаў, са слоў Ліса, задавалі пытаньні, казалі, што ён быў заўважаны падчас агітацыі за Ўладзімера Някляева, вазіў на машыне някляеўскія сьцяжкі.

 

Сяргей Ліс адказваў ім, што сапраўды ўдзельнічаў у агітацыі, але ніякіх законаў не парушаў. Тым ня менш супрацоўнікі КДБ яго папярэдзілі:

 

— Яны мне нагадалі, што я займаюся бізнэсам. Я адказаў, што мая радня мае сямейны бізнэс, і я працую ў бацькі. Тады яны мяне папярэдзілі, што зь бізнэсам могуць быць і непрыемнасьці.

 

Сяргей Ліс разам з бацькам займаецца перавозкамі пасажыраў. Зь яго слоў, сам ён не спалохаўся выкліку ў КДБ, але заўважае, што асадак застаўся непрыемны.

 

Смаргонскаму актывісту Ўладзімеру Шульжыцкаму патэлефанавалі з аднаго зь менскіх пастарункаў і праз тэлефон запрасілі на размову, патлумачыўшы гэта тым, што ягоны нумар мабільнага тэлефона быў зафіксаваны 19 сьнежня ўвечары на Плошчы.

 

Уладзімеру Шульжыцкаму давялося тлумачыць міліцыянту, што ён даваў ужо тлумачэньні і адбыў пакараньне. Аднак міліцыянт яму адказаў, што, магчыма, яго выклічуць у пастарунак па месцы жыхарства.

 

Уладзімер Шульжыцкі кажа, што такім чынам улады хочуць як мага больш запалохаць людзей:

 

— Хутчэй за ўсё, такім чынам усіх, хто там быў, проста палохаюць. Такая акцыя запалохваньня са мною ўжо ня першы раз. Я мяркую, што яны робяць гэта дзеля таго, каб людзі папросту баяліся і надалей не хадзілі на Плошчу. Спэцыяльна ствараецца такая атмасфэра: маўляў, мы ўсё пра вас ведаем.

 

 

Прапанавалі прыйсьці па канфіскаванае, але пачалі допыт

 

Цягам сутак у Берасьцейскім КДБ дапыталі трох чалавек. Калі сябра БХД і сябра БАЖ супрацоўнікі КДБ выклікалі позвамі, то Паліне Панасюк-Шарэндзе прапанавалі прыйсьці па свае рэчы, якія былі забраныя падчас ператрусу, і сказалі, што жадаюць яе дапытаць.

 

Паліна Панасюк-Шарэнда кажа, што ёй патэлефанавалі на хатні нумар і прапанавалі прыйсьці ва ўправу КДБ для таго, каб забраць рэчы, якія супрацоўнікі спэцслужбаў падчас ператрусаў узялі з сабой для вывучэньня. У Паліны тады забралі кампутар, мабільны тэлефон, лічбавы фотаапарат і дыск. Але калі яна зьявілася ў КДБ, супрацоўнік сказаў, што мае намер яе дапытаць:

 

— Мяне сустракаў сьледчы Дзяніс Дзёмін. Ён сказаў, што, паколькі я прыйшла, то ён мае права паралельна з гэтым правесьці і допыт. Я сказала, што прыйшла па рэчы і ні пра якія допыты не хачу чуць. Тады супрацоўнік КДБ сказаў, што тут на месцы ўручыць мне позву. Калі я адмоўлюся яе ўзяць, то мяне "вылавяць і даставяць у КДБ у горадзе".

 

Паліна адмовілася браць позву і адказваць на якія-колечы пытаньні сьледчага КДБ. Візыт ва ўправу зацягнуўся на паўтары гадзіны:

 

— Я сказала сьледчаму, што парушэньнем закону зьяўляецца фальсыфікацыя выбараў. Таму ўсе паказаньні і сьведчаньні я буду даваць міжнароднаму трыбуналу па расьсьледаваньні злачынстваў лукашызму. Допытам я гэта не прызнаю, а лічу гэта самаўпраўствам.

 

Паліне ў выніку аддалі толькі мабільны тэлефон і лічбавы фотаапарат. Кампутар і дыск засталіся для далейшага вывучэньня.

 

Сябра БАЖ Андрэя Любенчука выклікалі сёньня раніцай на размову. Візыт у КДБ быў нядоўгі. Андрэй кажа, што правёў там каля 15-20 хвілін:

 

— Супрацоўнік КДБ пачаў з таго, што нібыта ёсьць падстава думаць, што 19 сьнежня я быў у Менску. Таму для сьледчага было цікава, як я ацэньваю падзеі на Плошчы. Я сказаў, што не прымаў удзелу ў выбарах, нават не хадзіў галасаваць. Таму нічога не магу сьведчыць.

 

Напрыканцы размовы сьледчы КДБ запытаўся "не для пратаколу", ці быў Андрэй на Плошчы і ці прымаў удзел у мітынгу:

 

— Ён задаў мне пытаньне, сказаўшы, што адказ будзе нібы паміж намі, зусім не для пратаколу: ці быў я на Плошчы? Я адказаў, што паколькі ў іх ёсьць падставы так меркаваць, то яны маюць права так думаць. Але маё права — адмова сьведчыць супраць самога сябе.

 


Вядзецца барацьба з іншадумцамі

 

Сёньня ў Жлобіне ў аддзел КДБ выклікалі на допыт кіраўніка раённай арганізацыі партыі левых "Справядлівы сьвет" Валера Рыбчанку. У позьве напісалі, што спадара Рыбчанку выклікаюць як сьведку ў справе масавых беспарадкаў у Менску.

 

Да гэтага чэкісты правялі ператрус у кватэры актывіста й сканфіскавалі сыстэмны блёк кампутара, ксэракс, запісныя кніжкі, нататкі з прафсаюзных сэмінараў, паперы, датычныя назіраньня за выбарамі, прававыя брашуры, тэлефонную SIM-карту.

 

Заўважнай стала і новая акалічнасьць. Пасьля ператрусаў і выклікаў у КДБ гомельскім актывістам выбарчай кампаніі альтэрнатыўных кандыдатаў пачалі тэлефанаваць на мабільныя тэлефоны невядомыя асобы й называцца супрацоўнікамі міліцыі зь Менску. Яны таксама спрабуюць запрасіць актывістаў на размовы. У прыватнасьці, прадстаўніку беларускіх хрысьціянскіх дэмакратаў з Гомелю Яўгену Якавенку тэлефанаваў нехта Сяргей Новікаў, які называў сябе супрацоўнікам Ленінскага РАУСу сталіцы:

 

— Маё меркаваньне, што ім няма чым заняцца. Злачынстваў жа ў краіне няма, дык яны ня ведаюць, чым заняцца. Міліцыі ў краіне шмат, і яны будуць зараз 50 тысячам чалавек, што былі на плошчы, тэлефанаваць, шукаць. Я ў іх пытаўся: "Вы будзе ўсіх абтэлефаноўваць?" Ён кажа: "Усіх!" Можа, усю Беларусь наагул — дзевяць з паловай мільёнаў? Насамрэч цяжка сказаць, калі сур’ёзна. Проста няма чым заняцца людзям. Працягваецца беспрэцэдэнтны ціск.

 

Мазырскі актывіст БХД Алесь Кавальчук, у чыім доме мясцовыя чэкісты два дні таму правялі ператрус, лічыць, што ўлады баяцца распаўсюду ў краіне іншадумства. Таму й лютуюць ужо другі месяц пасьля выбараў:

 

— Улады баяцца іншадумцаў — проста баяцца іншадумцаў. Таму ёсьць у іх, можа, мэта ці яшчэ што — на запалохваньне людзей. Каб людзі не маглі й не хацелі думаць па-іншаму.

 

 

Даніка Саньнікава аддалі ў апякунства бабулі

 

Люцына Бяльзацкая, маці Ірыны Халіп, паведаміла "Свабодзе", што сёньня адміністрацыя Партызанскага раёну Менску выдала ёй дакумэнт, паводле якога яна прызнаная апякункай унука Даніка.

 

Трохгадовы Данік, сын Ірыны Халіп і Андрэя Саньнікава, якія знаходзяцца ў СІЗА КДБ, застаўся без апекі бацькоў, і ім ужо зацікавіліся сацыяльныя службы.

 

— Хоць так, я радая. А то я была ў такім шоку, такім стрэсе. А цяпер я ведаю, што Даніка не забяруць, — заявіла Люцына Бяльзацкая.

 

Валер Каліноўскі

 

“Радыё Свабода”

 

 

Еўрапарламент аднагалосна прыняў рэзалюцыю па Беларусі

 

Еўрапарламент заклікае Раду Еўрасаюза неадкладна ўвесці санкцыі ў дачыненні да кіраўніцтва Беларусі. Адпаведная рэзалюцыя прынята на сесіі Еўрапарламента ў Страсбургу.

 

Рэзалюцыя заклікае Раду Еўрасаюза увесці забарону на выдачу віз вышэйшым беларускім чыноўнікам, а таксама прадстаўнікам судовых і праваахоўных органаў, якія маюць дачыненне да фальсіфікацый вынікаў выбараў і рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі, актывістаў грамадзянскай супольнасці і журналістаў, а таксама замарозіць іх рахункі ў краінах Еўрасаюза.

 

Санкцыі павінны дзейнічаць да таго часу, пакуль беларускія ўлады не вызваляць усіх палітычных зняволеных і затрыманых падчас акцый пратэсту і не знімуць з іх абвінавачанні.

 

Рэзалюцыя прапануе разгледзець магчымасць эканамічных санкцый у дачыненні да беларускага ўрада, у прыватнасці замарозку любой фінансавай дапамогі, што выдзяляецца праз Міжнародны валютны фонд, Еўрапейскі інвестыцыйны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця.

 

Прынятая Еўрапарламентам рэзалюцыя, акрамя палітычных і эканамічных санкцыяў, заклікае да правядзеньня новых выбараў у Беларусі.

 

Кандыдат у прэзідэнты на апошніх выбарах Рыгор Кастусёў, які сам абскарджваў вынікі выбараў не верыць у магчымасьць іх паўтору:

 

— Я салідарны з такім патрабаваннем Еўрасаюза, паводле якога патрабуюцца перавыбары ў Беларусі, але я рэальна ўяўляю сітуацыю, што Лука-ка на гэта ніколі не пагадзіцца. Пацвярджэнне гэтаму — заўтрашняя інаўгурацыя. Адназначна, што ён на гэта не пойдзе. Маё меркаванне такое, што Лука-ка паспрабуе гандлявацца з Еўрасаюзам, паспрабуе змякчыць сітуацыю для Беларусі.

 

Кастусь Бандарук

 


У кіраўніцы “Студрады” пачынаецца ператрус

 

Дома, у адной з кіраўніц моладзевага праекту “СтудРада” Лізы Ялфімавай супрацоўнікі КДБ спрабуюць зладзіць ператрус і пагражаюць узламаць дзверы. Ліза зараз дабіраецца да месца жыхарства разам з адвакатам.

 

 

Улады Беларусі забаранілі перадаваць апазіцыянерам сала і шакалад

 

Адміністрацыя следчага ізалятара КДБ Беларусі забараніла сваякам апазіцыянераў, арыштаваных падчас маніфестацыі пратэсту пасля "перавыбрання" Лука-кі, адсылаць у харчовых перадачах сала, шакалад, пячэнне і сухафрукты, пакінуўшы ў пераліку шкодныя, па словах сваякоў, лядзяшы і каўбасу.

 

— З спісу дазволеных для перадачы прадуктаў у СІЗА КДБ выключылі сала, сухафрукты, шакалад, печыва. Пакінулі вельмі строгі, абмежаваны пералік, — паведаміла ў чацвер Вольга Някляева, жонка арыштаванага экс-кандыдата ў прэзыдэнты Уладзіміра Някляева.

 

— Цяпер можна перадаваць хлеб, ваду, сухары, лядзяшы, сыравэнджаную каўбасу, цукар, — удакладніла яна. Жонка апанента Лука-кі выказала занепакоенасць тым, што ўсе дазволеныя прадукты не дадаюць здароўя.

 

— Замест шакаладу лядзяшы, ад якіх псуюцца зубы. Замест сала, у якім шмат мікраэлементаў, сыравэнджаную каўбасу, якая шкодная для страўніка. Гэта я расцэньваю як ціск, — сказала Някляева.

 

— Арыштаваныя не ведаюць пра тое, што скарочаны спіс дазволеных прадуктаў, — патлумачыла яна. — Валодзя ўжо пасля забароны прасіў сала і сухафруктаў.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

У брэсцкім КДБ так і не змаглі разгаварыць актывіста БХД

 

Андрэй Любянчук, сябра аргкамітэта партыі "Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя", сёння пабываў на размове ва ўпраўленні Камітэта дзяржбяспекі па Брэсцкай вобласці.

 

Як раней паведамляла "Еўрарадыё", учора яго выклікалі па тэлефоне "зайсці паразмаўляць", але пра тэму гутаркі змаўчалі.

 

Як распавёў актывіст у жывым эфіры "Еўрарадыё", "размова" працягвалася каля 10 хвілін. Яму паведамілі, што ў КДБ "ёсць падставы думаць, што ён 19 снежня быў у Менску", і цікавіліся, што ведае пра тыя падзеі і як да іх ставіцца. Любянчук скарыстаўся сваім правам не сведчыць супраць сябе (пра яго яму, дарэчы, нагадаў сам супрацоўнік КДБ) і нічога не расказаў.

 

 

Журналісту Пачобуту хочуць "узмацніць" пакаранне

 

Пракуратура апратэставала рашэнне суда Кастрычніцкага раёна Менска наконт пакарання штрафам журналіста Андрэя Пачобута. Карэспандэнту польскай "Газеты Выборчай" прысудзілі штраф у 1 750 000 рублёў.

 

Як заявіў Пачобут у эфіры "Еўрарадыё", падрабязнасці прэтэнзій пракуратуры яму невядомыя. Верагодна, прысуд хочуць узмацніць. Праз тое, што штраф быў прызначаны максімальны, адзіны варыянт "узмацнення" — адміністратыўны арышт.

 

— Я думаю, беларускія ўлады добра арыентуюцца, што я на Плошчы выконваў свае прафесійныя абавязкі. Яны ведаюць, што "Газета Выборча" шмат увагі надае беларускай праблеме, І ўлады хочуць адпомсціць за гэта, — адзначыў журналіст.

 

“Еўрарадыё”

 

 

Актывіста "Еўрапейскай Беларусі " затрымаў КДБ

 

Актывіста кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Максіма Вінярскага 19 студзеня затрымалі супрацоўнікі КДБ. Як паспеў паведаміць Максім па тэлефоне, яго вязуць дадому, каб правесці ператрус.

 

Затрыманне адбылося на вуліцы ў Маскоўскім раёне Менска. Актывісту прад’явілі ордэр на ператрус кватэры, дзе жыве ягоная сястра, а пасля яшчэ адзін — на ператрус кватэры, дзе ён прапісаны.

 

Максім адмаўляецца ўдзельнічаць у ператрусе кватэры, да якой ён не мае ніякага дачынення.

 

Верагодна, ДБэшнікі прэвентыўна затрымалі актывіста напярэдадні акцыі салідарнасці з палітвязнямі, што адбылася 19 студзеня, у 18:00, каля цэнтральнага ўваходу ў КДБ.

 

“Хартыя’97”

 

 

Лука-ка прызнаў сваю адказнасьць за падзеі 19 снежня

 

На нарадзе 20 студзеня з пікантнай назвай "па некаторых унутрыпалітычных пытаннях" Лука-ка адзначыў, што многія сёння спрабуюць абвінаваціць КДБ, МУС і ўвесь сілавы блок краіны ў тым, што яны нібыта дэзынфармавалі і падманулі прэзідэнта.

 

— Я папрашу ў сувязі з гэтым усім супакоіцца і зразумець адну рэч: першым, хто абараняе суверэнітэт і незалежнасць краіны і тую сістэму, якая функцыянуе, з’яўляецца прэзідэнт. Ніякіх дзеянняў праваахоўныя органы не прымалі, не прымаюць і не будуць прымаць па навядзенні парадку ў краіне без санкцыі прэзідэнта.

 

Паводле “Нашай Нівы” 



Создан 13 янв 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter