Выбух на станцыі мэтро “Кастрычніцкая”. Частка 2

Хроніка, развагі, перасьлед, папярэджаньні ды афіцыйная хлусьня



15 красавіка 2011 г.


Трынаццатая ахвяра тэракту

 

Колькасьць загінулых у выніку выбуху ў мэтро дасягнула 13 чалавек. 15 сакавіка ноччу памёр Анатоль Макейчык, 1954 года нараджэньня, жыхар Калодзішчаў Менскага раёна.

 

Па стане на шостую раніцы 15 красавіка, у шпіталях на стацыянарным лячэньні знаходзіцца 161 чалавек, адзін пацыент памёр.

 

З усіх шпіталізаваных у цяжкім стане знаходзяцца 21, сярэдняй ступені цяжкасьці — 28, лёгкай ступені цяжкасьці — 112 чалавек.

 

 

П’яныя тэрарысты?

 

<...> Мяркуючы па словах Пякарскага (намесьнік міністра ўнутраных справаў), затрыманьне адбывалася па ўсіх правілах, уключаючы выбіваньне дзьвярэй. Гэта было ў ноч з 12 на 13 красавіка. Прычым, адзначыў першы намесьнік міністра, паказаньні галоўны падазраваны пачаў даваць каля 5 гадзін раніцы, а да гэтага ён цьверазеў.

 

 

Лука-ка ўвязаў валютныя і харчовыя праблемы з тэрактам

 

Лука-ка сёньня заявіў, што ён лічыць узаемна зьвязанымі спробы дэстабілізаваць валютны і харчовы рынкі краіны з тэрактам у менскім мэтро.

 

— Мы яшчэ да прэзыдэнцкіх выбараў прадбачылі, што нас будуць ціснуць, мэтанакіравана і мэтадычна, дэстабілізаваць сытуацыю. Так яно і здарылася: спачатку на валютным рынку, потым на харчовым, а потым ірванула ў мэтро. Цэлы ланцуг (І хто ж то, цікава, уся тыя цяжкасьці для беларусаў у ланцужок выклаў, як не ён сам, бо, нажаль, у краіне без ягонага ўказу нідзе нічога не робіцца?! — "J.K."), — адзначыў Лука-ка на нарадзе па бягучых пытаньнях сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця краіны. Пра гэта паведамляе "Інтэрфакс".


“Радыё Свабода”

 

 

“Скокі на крыві”

 

Генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч назваў “скокамі на крыві” тыя нібыта бязадказныя чуткі і плёткі, якія пашыраюць некаторыя СМІ і збіраецца разам з іншымі органамі прааналізаваць змест некаторых публікацый і дапытаць аўтараў.

 

На думку шэф-рэдактара газеты “Салідарнасць” Аляксандра Старыкевіча, наступ на журналістаў — дарэмны, бо іх думка адпавядае думцы пераважнай часткі грамадства:

 

— Гісторыя з тэрактам выкарыстоўваецца ў палітычных мэтах. Тут трэба яшчэ разбірацца, каго датычыцца гэтая заява “скокі на крыві”. Натуральна, што ўладам не падабаюцца некаторыя меркаванні, што з’явіліся ў Інтэрнэце, аднак я думаю, што разабрацца з усімі тымі, хто думае не так, як афіцыйная прапаганда, будзе досыць складана. Я ўчора ехаў у таксоўцы, дык кіроўца выказваўся наконт таго, што адбылося значна больш жорстка, чым усе інтэрнэт сайты разам узятыя.

 

 У той жа час Рыгор Васілевіч абяцае “разабрацца” з некаторымі журналістамі з дапамогай пракуратуры, КДБ і Міністэрства ўнутраных спраў.

 

Кастусь Бандарук

 

“Радыё Рацыя”

 

 

КДБ пачынае “шыць” да справы аб выбуху апазіцыю

 

Першы намеснік старшыні КДБ Віктар Вягера заявіў на тэлеканале АНТ, што не гатовы пакуль казаць аб якой-небудзь партыйнай прыналежнасці абвінавачаных. Разам з тым ён распавёў, што ў ходзе расследавання дадзенай крымінальнай справы КДБ атрымаў відэаматэрыял, у якім адзін з моладзевых актывістаў афіцыйна зарэгістраванай у Беларусі партыі ў фашысцкай форме кажа: "Трэба ехаць у Менск і зрабіць некалькі выбухаў".

 

Праверыць даставернасць гэтай інфармацыі немагчыма. У мінулым КДБ не раз публікавала звесткі сумнеўнай імавернасці з мэтай дыскрэдытацыі палітычных праціўнікаў Лука-кі, але ў далейшым не давала ім ходу.

 

 

Лука-ка наведваў метро, калі там яшчэ ляжалі нежывыя людзі

 

Пасля выбуху на "Кастрычніцкай" 11 красавіка Лука-ка быў на месцы трагедыі ўжо праз дзве з паловай гадзіны пасля яе. Прычым у метро ён спусціўся разам са сваім малым сынам Колем.

 

Блогеры апублікавалі невядомыя раней здымкі з эпізоду наведвання метро прэзідэнтам.

 

На фота відаць, што Лука-ка ў суправаджэнні высокіх чыноўнікаў аглядае месца тэракту, калі там яшчэ ляжаць нежывыя людзі. Колю, напэўна, да гэтага месца не падпускалі.

 

Імаверна, целы нежывых людзей пакінулі на месцы ў інтарэсах следства, аднаўлення карціны падзей.

 

Мы адрэтушавалі здымак: целы нябожчыкаў размытыя.

 

У адпаведнасці з вынікамі нашай ацэнкі, гэта праўдзівы здымак, не фотакалаж. Пры моцным павелічэнні фотаздымка не заўважныя прыкметы мантажу. Такі вывад зрабілі абодва прафесійныя дзейныя фатографы, якія на нашу просьбу аналізавалі фота.

 

Застаецца пытаннем, хто выставіў гэтае фота ў Інтэрнэт і нашто. Кажуць, што асабісты фатограф Лука-кі Андрэй Стасевіч не распараджаецца адзнятым матэрыялам. Ён адразу пасля здымкаў аддае матэрыял службе аховы Лука-кі. Фатаграфіі разбіраюць і адбіраюць іншыя асобы.

 

Для параўнання публікуем таксама здымак, які быў афіцыйны распаўсюджаны агенцтвам "БелТА". Розніца ў часе паміж двума здымкамі, згодна з хранаметражам, закладзеным у фотах, складае 11 секундаў.

 

На фота "БелТА", дарэчы, таксама бачны фрагмент галавы за калонай.

 

“Наша Ніва”

 

 

“Наша ніва” і “Народная воля” папярэджаныя

 

Міністэрства інфармацыі Беларусі 14 красавіка накіравала ў адрас рэдакцыі газеты “Наша Нiва” папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння нормаў закона “Аб сродках масавай інфармацыі”, паведамілі “БелТА” ў Мінінфарма.

 

— Падставай для папярэджання стала публікацыя на старонках газеты недакладнай інфармацыі аб тым, што адна з ахвяраў тэракту 11 красавіка нібыта знаходзілася на станцыі да позняга вечара, — растлумачылі ў ведамстве.

 

На думку Мінінфарма, распаўсюджванне гэтай інфармацыі прычыняе шкоду грамадскім інтарэсам, дыскрэдытуе органы дзяржаўнай улады, выратавальныя і медыцынскія службы, якія прымалі ўдзел у аказанні дапамогі пацярпелым у выніку тэракту.

 

Міністэрствам інфармацыі 15 красавіка было вынесена папярэджанне ў адрас рэдакцыі газеты “Народная воля” у сувязі з распаўсюджваннем выданнем звестак, якія не адпавядаюць рэчаіснасці і ганяць дзелавую рэпутацыю Белтэлерадыёкампаніі.

 

— Факт распаўсюду такіх звестак быў устаноўлены 13 красавіка 2011 рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суду, — удакладнілі ў міністэрстве.

 


З чаго зрабіў бомбу тэрарыст
(расследаванне)

 

Злачынцы ўзялі выбухоўку "у Інтэрнэце", заявіў старшыня КДБ Вадзім Зайцаў. На жаль, сапраўды, рэцэптуру вырабу выбуховай прылады можна знайсці ў Інтэрнэце, а ўсе неабходныя інгрэдыенты прадаюцца ў гаспадарчых крамах і аптэках. Маюць рацыю кіраўнік дзяржбяспекі і ў тым, што для гэтага зусім не трэба быць суперпрафесіяналам...

 

На форумах некаторых сайтаў даволі падрабязна абмяркоўваецца і распавядаецца, аж да нюансаў з дэманстрацыяй відэафільмаў, як у хатніх умовах, літаральна на табурэтцы, вырабіць розныя выбуховыя рэчывы. Памяшаныя на выбухах фарумшчыкі найбольш часта згадваюць так званую "кісу". Менавіта пра гэта рэчыве казаў у інтэрв'ю — адным з сваіх апошніх у рангу міністра МУС — і Уладзімір Навумаў, распавядаючы пра выбух у Менску 4 ліпеня 2008 года:

 

— Да расследавання выбуху мы падключылі шматлікіх спецыялістаў з іншых краін. Калі ім паказалі выбухную прыладу, замаскіраваную ў пачак соку" Садочок", то ўсе адназначна заявілі: менскай выбухной прыладзе наогул няма аналагаў у свеце. Ні адзін замежны спецыяліст ніколі яшчэ з такім не сутыкаўся. Ужо не сакрэт, што выбухную прыладу, якую мы знайшлі ў Менску, у народзе называюць "кіса", або трыперакісь ацэтону. Праўда, зварыць 30 грам такой сумесі — гэта пагроза для жыцця чалавека, а ў нашым выпадку гаворка ідзе пра 700 грам! Хто б раней не спрабаваў зрабіць нешта падобнае — усе выбухалі. Дарэчы, мінскі узрыўнік ў якасці выбухоўніка выкарыстаў лямпачку.

 

І вось праз два гады пасля сказанага экс-міністрам "кіса" зноў аб'явілася ў сваім страшным абліччы, панясучы жыцця ні ў чым не вінаватых людзей, пішуць "Белорусские новости".

 

Нагадаем, што кіраўнік следчай групы Андрэй Швед паведаміў: "маюцца пераканаўчыя доказы, што выбуховыя прылады ў Віцебску ў 2005 годзе, адная падарваная і адня не ў ліпені 2008-га і тая прылада, якая выбухнула 11 красавіка, выраблена адной асобай". А старшыня КДБ зрабіў акцэнт на "асаблівае выбуховае рэчыва", якое ўваходзіць у склад выбуховых прылад, адно з якіх спрацавала ў 2008 годзе на святкаванні Дня Незалежнасці ў Менску. Як адзначыў Зайцаў, выбух некалькіх грамаў такога рэчывы адрывае кісць рукі.

 

Так што ж гэта за "кіса" такая?

 

Паводле "Вікіпедыі", назва "кіса" з'яўляецца жаргонным, і з'явілася, па ўсёй бачнасці, ад "перакіс ацэтону", яна ж — трыперакісь. Упершыню гэта рэчыва было атрымана ў 1885 годзе і з'яўляецца ініцыіруючым выбуховым рэчывам. Можа выкарыстоўвацца як у якасці дэтануючага кампанента, так і самастойнага зарада. Уяўляе сабой дробнакрышталічнае рэчыва, падобнае на соду, са слабым спецыфічным пахам. Пры пакаёвай тэмпературы знікае без раскладання, у адкрытым сасудзе невялікія колькасці перакісу можа цалкам выпарыцца за дзесяткі гадзін. "Кіса" вельмі адчувальная да трэння. Ідэальна прыгатаваны злітак можа здэтанаваць, проста калі падрапаць яго пазногцем, не ідэальны здэтануе яшчэ ў працэсе падрыхтоўкі.

 

Гэтай інфармацыі дастаткова, каб зразумець усю небяспеку, якой падвяргае сябе вытворца такой выбуховай прылады. Выбух 03/08 грамаў перакісу у руцэ можа пазбавіць пальцаў, выбух 10-30 грамаў адрываць кісць рукі.

 

Відавочна, ведаў гэта і тэрарыст, але яго гэта не спыніла. Больш таго, упэўнены ў сваёй беспакаранасці, ён дзейнічаў паступальна, з кожным выбухам павялічваючы магутнасць сваіх пякельных машын.

 

У 2005 годзе ў Віцебску выбуховыя прылады былі змешчаныя ў бляшаныя слоікі з-пад піва, начыненыя балтамі, гайкамі, цвікамі, металічнымі шарыкамі і дэталямі ад гадзіннікаў.

 

На Дзень Незалежнасці 03/04 ліпеня 2008 рыхтаваліся таксама два выбха. Абедзве прылады былі змешчаныя ў пакеце з-пад соку. Літровы пакет падарваўся ў гадзіну ночы. Двухлітровы быў абясшкоджаны і дасканала вывучаны экспертамі. Унутры знаходзіліся: кітайскі будзільнік, правады, батарэйкі, 700-грамовая сумесь рэчыва, для вырабу якой выкарыстоўваўся ацэтон, і гайкі як паражаючы элемент.

 

Аб выбуховай прылады, якая спрацавала 11 красавіка ў менскім метро, інфармацыі няшмат: магутнасць у тратылавым эквіваленце склала 05/07 кілаграмаў, яна была прыведзена ў дзеянне, як мяркуецца, званком з мабільнага тэлефона.

 

На жаль, але калі сумаваць ўсё гэта, то атрымліваецца, што тэрарыст з кожным разам, як ні цынічна гэта гучыць, станавіўся ўсё прафесійней.

 

Мабыць, сёння нашым праваахоўнікам наогул і спецслужбам у прыватнасці трэба паламаць галаву, як адсекчы доступ да сайтаў экстрэмісцкага ўтрымання з апісаннем тэхналогіі вырабу "кіс" і іншых выбухных прыладаў...

 

“Беларускі партызан”

 

 

Сосед подозреваемых: Слышал, что жили они втроем

 

Корреспондент “Народной газеты” побывал в доме, где снимали жилье задержанные.

 

— Они на третьем этаже квартиру снимали, — рассказывает Ян, житель этого дома. — Раньше там две девушки симпатичные жили, я потому и запомнил. А эти... Слышал, что жили они втроем. Два парня и девушка. В день перед задержанием я еще ругался с ними: под их окном много пустых бутылок валялось. Парни сказали, что бутылки бросали не они. А вечером их уже выводили из подъезда в наручниках...

 

Тем вечером Ян отдыхал дома. Парню позвонила мать и попросила встретить с работы — сумки тяжелые.

 

— На часах где-то 21:20 было, — вспоминает Ян. — Я младшего брата отправил мать встречать, а сам пошел следом. Смотрю, возле первого подъезда здоровенные собровцы стоят. А потом, видно, получили отмашку и в дом побежали. И главное, все тихо, почти беззвучно. Даже жутковато стало. Мать начала пенять тем, что на улице остались: чего, мол, вам тут нужно? А они ответили: “Мы пришли вас охранять”. А через несколько минут вывели того самого парня, с которым я днем ругался, в наручниках.

 

Все было очень тихо

 

Анастасия живет в том же подъезде. Говорит, что хозяева там не бывают уже давно. А эти жильцы сняли жилье через десятые руки...

 

— Им, скорее всего, квартиру сдали прежние жильцы, — рассказывает женщина. — Там однокомнатная квартира. Они, по рассказам, втроем в ней жили.

 

У Анастасии двое маленьких детей. В понедельник она сидела дома. Про взрыв в метро узнала от мужа. И тогда даже не подозревала, что подонки, учинившие это, живут совсем рядом.

 

— Я, может, и встречалась в подъезде с этими извергами, да внимания не обращала, — говорит женщина. — Потом в интернете фотороботы посмотрела. Никогда бы не признала в них соседей. А в тот вечер, когда их задерживали, услышала, что на лестничной площадке люди какие-то суетятся. Подумала еще: может, у кого-то случилось что, может, люди в больницу собираются. Немного погодя пошла к подруге. На улице, в подъезде было много людей, а та квартира на третьем этаже нараспашку. Подруга видела, как выводили обоих. Испугались сильно. Нет, не потому, что было много шума. Наоборот, все было очень тихо. Мы даже не поняли, что происходит. Думали, может, кого-то задержали за наркотики. У нас во втором подъезде семья такая живет неблагополучная. Но решили, что слишком много чести так наркоманов задерживать. А когда узнали что к чему, стало не по себе. Так близко жили эти нелюди...

 


Пацан был неприметный, сам себе на уме

 

"Комсомолка" побывала в Витебске, в доме задержанного по делу о теракте в метро.

 

После того как было официально объявлено о том, что спецслужбам удалось задержать подозреваемых в теракте, одной из главных тем стал вопрос: кто эти "токарь" и "электрик", способные на такой невероятно жестокий поступок? Где учились? Кто их родители?

 

"Комсомолка" побывала в доме, где жил один из задержанных, в школе, где он учился и на заводе, где он работал.

 

На проходной витебского завода, где работал задержанный до переезда в Менск, нас встречает строгий вахтер в камуфлированной форме:

 

— Вам мне сказать нечего. Вот у нас металлоискатель, — машет рукой в сторону деревянной на вид коробки, установленной на проходной. — Тут у нас и видеокамера есть, а на территории четыре собаки. Никто с завода никаких шариков вынести бы не смог, тем более что у нас шарики такого размера даже и не выпускаются.

 

От фотороботов, которые мы ему показываем, охранник демонстративно отворачивается.

 

Школа, где учился подозреваемый, расположена на окраине Витебска. "Комсомолка" отыскала педагогов, которые учили парня. Надежда Петровна (имя изменено) преподавала в те годы беларусский язык. Но самого ученика она не вспомнила.

 

— Помню, что учился мальчик с такой фамилией, но, наверное, он был тихим середнячком — и не круглым отличником, и не хулиганом. Если бы он хоть чем-то выделялся, я бы его помнила.

 

— Спортом он не увлекался, — рассказывает бывший физрук школы. — Скорее всего, пацан был неприметный, сам себе на уме, иначе другие ребята нашего района его бы хорошо знали. Его отец ушел из семьи: мужик неплохой, но пьющий. Маму хорошо знаю, мы с ней вместе работали.

 

Семья задержанного живет в типовой пятиэтажке на окраине промышленного района Витебска.

Дверь в квартиру открыл уставший мужчина, оказалось — отчим молодого человека. Он только что пришел со смены, работает экскаваторщиком. В квартире вкусно пахнет ужином. В прихожей — чистенько и уютно, на полочке у зеркала — флакончики с парфюмерией.

 

— Сегодня готовлю сам, потому что жена взяла отгул и повезла сыну вещи. Ночью тут прошел обыск. Забрали все, даже ржавую проволоку, на которой я сушу рыбу. Дружка его из соседнего дома тоже, говорят, взяли.

 

О пасынке отчим говорит немного:

 

— Общались мы мало — у него своя жизнь, у нас своя. Каждый должен иметь свою голову на плечах, все-таки пацану не два года...

 


Пресс-конференция израильских экспертов отменена

 

Пресс-конференция израильских экспертов-криминалистов, назначенная на 17 апреля, по неизвестным причинам отменена.

 

Сообщение об этом разослало посольство Государства Израиль в Республике Беларусь.

 

— К сожалению, проведение пресс-конференции с участием израильских экспертов-криминалистов, прибывших в Менск 12 апреля для содействия беларусским коллегам в расследовании взрыва, в воскресенье, 17 апреля (как сообщалось ранее) не представляется возможным, — сообщает пресс-служба посольства.

 

Пресс-релиз посольства по итогам работы группы экспертов будет опубликован дополнительно 17 или 18 апреля.

 

“Хартыя'97”

 

 

Заўвага

 

Падаецца ж вельмі дзіўным той факт, што толькі "дазволеныя", ці-то "правільныя" газэты дзе працуюць "чэсныя" журналісты даведаліся прозвішча падазронага, якое, як я разумею, з’яўляецца таямніцай сьледства і ніводнага разу дагэтуль не было агучанае прадстаўнікамі ўлады. Больш за тое, ніводнае з тых выданьняў не атрымала папярэджаньня за гэтыя артыкулы а ні з Пракуратуры, а ні зь Міністэрства інфармацыі, як то адбылося, да прыкладу, з незалежнымі газэтамі "Народная воля" і "Наша ніва". Дык, ці ня дзіўна тое?

 

Наагул, пытаньняў у гэтай справе больш чым адказаў. Дык, ці хутка мы даведаемся як на самой справе ўсё было?

 

“J.K.”

 


КДБ раскрыў акалічнасці затрымання падазронага ў тэракце

 

Выяўленне галоўнага падазронага па справе аб тэрарыстычным акце ў менскім метро і яго затрыманне стала магчымым дзякуючы цэламу комплексу мерапрыемстваў, праведзеных праваахоўнымі органамі. Пра гэта паведамілі ў КДБ Беларусі.

 

Найперш праз аналіз інфармацыі, атрыманай з камер відэаназірання ў метрапалітэне і на вуліцах горада, і праз вывучэнне тэлефанаванняў, зробленых у раёне станцыі метро "Кастрычніцкая". Выява падазраванага ў злачынстве была атрымана з камеры відэаназірання на вуліцы, якая зафіксавала падазраванага, калі ён пакідаў месца злачынства.

 

Пазней з’явілася інфармацыя, што, падчас знаходжання на пероне "Кастрычніцкай", ён зрабіў тэлефанаванне, і таму ўдалося на яго выйсці.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

 

16 красавіка 2011 г.


Відэа выбуху ў Менскім мэтро

 

Тэлеканал "Белсат" паказаў арыгінальнае відэа з камэраў назіраньня Менскага мэтрапалітэну, на якіх добра бачны меркаваны тэрарыст і момант самога выбуху.

 

На гэтых кадрах выразна бачны чалавек, які, на думку праваахоўнікаў, зьдзейсьніў тэракт 11 красавіка. Мужчына ў чорнай шапцы нясе ў руках цяжкую сумку вялікіх памераў. Пакінуўшы торбу на станцыі "Кастрычніцкая", мужчына падняўся на пераход да другой лініі Менскага мэтрапалітэну, дзе хутчэй за ўсё чакаў выбуху. Адразу пасьля тэракту мужчына, які пакінуў торбу на "Кастрычніцкай", накіраваўся на станцыю "Купалаўская" да выхаду з мэтро.

 


Новыя затрыманыя ў справе аб выбуху ў мэтро

 

Лука-ка заявіў, што ў часе расьсьледаваньня тэракту затрымалі людзей, празь нядбайнасьць якіх здарылася трагедыя.

 

— Калі б не галавацяпства некаторых, мы б іх (падазраваных у выбуху — "Інтэрфакс") затрымалі раней, яшчэ па выбуху 3 ліпеня (2008 году — "Інтэрфакс"), — заявіў Лук-ка журналістам у суботу ў Менску. — Ёсць факты, у найбліжэйшы час скажам, як гэта стала магчыма, і там ёсьць элемэнт поўнай нядбайнасьці. Каго? Найбліжэйшым часам скажам. Яны затрыманыя, я сказаў іх дапытаць як злачынцаў.

 

Пры гэтым Лука-ка адзначыў:

 

— Як чалавек зь вялізнай торбаю на 20 кг нясе выбухоўку і ўсё гэта адбываецца на вачах у міліцыі, работнікаў мэтро?

 

Лука-ка назваў падонкамі і нягоднікамі тых, хто заяўляе, што нібыта кіраўніцтва краіны дачыннае да тэракту ў мэтро і зрабіла гэта для таго, каб адвесьці ўвагу людзей ад эканамічных праблемаў.

— А тое, што кажуць, што там зрабілі, каб адвесьці ўвагу (ад эканамічных праблемаў – "Інтэрфакс") людзей, толькі ідыёты могуць так разважаць, — падкрэсьліў Лука-ка.

 

— Што, сытуацыя настолькі крытычная, што мне трэба ісьці на скрайнія меры? Яна не крытычная, — канстатаваў ён.

 

Лука-ка лічыць беспадстаўнымі заявы, што тэракт у Менску стане падставай для расправы над апазыцыяй:

 

— Гэта — блеф, гэта глупства поўнае. <...>

 

Я занадта самаўпэўнены, горды чалавек, я не дазволю сабе такімі мэтадамі глядзець на гэтую брыдоту, — адзначыў Лука-ка, гаворачы пра апазыцыю.

 

— Ты спачатку падыміся на гэты ўзровень і са мной паспаборнічай. Але што вы зьдзекуецеся з простых людзей? Што вы іх палохаеце? – сказаў Лука-ка.

 

— Вы хочаце са мной лоб у лоб пазмагацца, то выходзьце на хакейную, футбольную пляцоўку. Бегаць, скакаць будзем, біцца будзем, страляцца будзем, калі на тое пайшло (І гэта словы здаровага чалавека, ды яшчэ кіраўніка дзяржавы?!! — "J.K."), — заявіў кіраўнік дзяржавы.

 

Пры гэтым ён дадаў:

 

— Што вы плявузгаеце, трыбушыце грамадзтва за замежную капейку?

 

Лука-ка адзначыў, што ня бачыць у краіне "сапраўднай апазыцыі":

 

— Хіба адказны палітык, які ў апазыцыі і хоча прыйсці да ўлады, асьмеліцца сказаць нейкае неправеранае слова, пагатоў выступаць супраць уласнага народу?

 

— Хто за цябе будзе галасаваць (Дык жа ж шмат такіх! — "J.K."), калі ты едзеш у Страсбур і патрабуеш увесьці санкцыі? Думаю, Лука-ка перажыве любыя санкцыі, але гэта ж (санкцыі — "Інтэрфакс") супраць народу (Супраць Лука-кі. — "J.K."), — адзначыў Лука-ка.

 

Заявы апазыцыі ён назваў бізнэсам і спосабам зарабленьня грошай:

 

— Ім трэба было даць справаздачу за грошы і таму пайшлі на штурм Дому ўраду. Яны што, не разумелі, што я ім галаву" адвярну"?

 

Як заявіў Лука-ка, "сёньня ў апазыцыйным асяродку ідзе барацьба за лідэрства". "Сёньня ў іх ідзе барацьба, хто будзе лідэрам. Гэтых, так званых новай хвалі, няма. Павылазілі Багданкевіч, Казулін, Лябедзька, якога, дарэчы, выпусьціў з турмы, а ён сёньня плявузгае", — сказаў Лука-ка.

 

— Гэта ж падонкі (А ці не наадварот?!! — "J.K."). Скажыце лепш “дзякуй”, што гэты прэзыдэнт вас выпусьціў з камэры", — працягнуў ён.

 

Лука-ка таксама завіў, што сярод апазыцыі "ёсьць і баевікі":

 

— Мы іх ведаем, асабліва "маладафронтаўцы", іншыя незарэгістраваныя арганізацыі (Знайшоў баевікоў!! — "J.K."). Вядома, мы іх паставім на месца паводле закону.

 

Лука-ка заявіў, што падчас сьледзтва апытаны настаўнікі праўдападобнага выканаўцы тэракту ў менскім мэтро, у тым ліку выкладчыкі хіміі, якіх падазраваны выдатна ведаў:

 

— Гэта ўнікальны чалавек ад прыроды (Алкаш-рабацяга!! — "J.K."), і менавіта ў хіміі. Троечнік па ўсіх прадметах, а па хіміі — выдатна.

 

— Я, напэўна, не ідыёт  (Спрэчнае сьцвярджэньне не адзін ідыёт такавым сябе ня лічыць... — "J.K."), калі бяру на сябе адказнасьць, заяўляючы, што злачынства раскрыта, — працягнуў ён.

 

Лука-ка паведаміў пра выканаўцу тэракту:

 

— Па месцы жыхарства ў сутарэньні дому знойдзена лябараторыя, дзе ён зьбіраў выбуховыя рэчывы, адтуль канфіскавана 190 прадметаў, у тым ліку мэтал, шарыкі, арматура.

 

Лука-ка таксама заявіў, што "мінулай ночы быў праведзены экспэрымэнт":

 

— Мы прымусілі (І ён таксама пымушаў?.. — "J.K.") яго правезьці апэратыўную групу, пачынаючы ад Віцебску і канчаючы месцам выбуху, тым момантам, калі іх затрымлівалі.

 

Ён паказаў, пачынаючы з кватэры ў Віцебску, як прыехаў, на якім цягніку, што прывёз, колькі кіляграмаў вёз, у якіх бутэльках, збанках, на якую кватэру, як са змоўнікамі зьбіраў прыладу.

 

Гэта супала цалкам. Я абсалютна перакананы, што гэта так, — падкрэсьліў Лука-ка.

 

Паводле яго слоў, першым быў раскрыты выбух 3 ліпеня 2008 году ў Менску, арганізатар затрыманы:

 

— Калі ў яго ўзялі адбіткі пальцаў, мы яшчэ ня ведалі, ён ці ня ён, было проста падазрэньне. Спраўдзілі базу зьвестак і ўбачылі, што гэтыя адбіткі супадаюць. <...>

 

І ён адразу сказаў: "Так, гэта я зрабіў". Ён расказаў усё, што ўжо сьледзтва ведае па сэкундах, па хвілінах. Потым ён сказаў, што і выбухі ў Віцебску, і ў мэтро — ягоных рук работа.

 

— Ведаеце, пасьля выбуху ў мэтро пайшоў не на кватэру, а на месца злачынства 3 ліпеня. А потым прыйшоў на кватэру, і там яны ўжо арганізавалі п’янку, "замочвалі", — паведаміў Лука-ка.


Выканаўца тэракту ў менскім мэтро старанна вывучаў хранамэтраж руху цягнікоў і аб’екты бясьпекі мэтрапалітэну, паведаміў 16 красавіка начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антонавіч.

 

— Праваахоўныя органы працягваюць сьледчыя дзеяньні і апэратыўныя мерапрыемствы па крымінальнай справе па факту выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" у Менску 11 красавіка, — заявіў Антонавіч.

 

— Атрыманыя аб’ектыўныя і неабвержныя доказы падрыхтоўкі да зьдзяйсьненьня выбуху асноўным падазраваным шляхам правядзеньня ім рэкагнасцыроўкі маршрутаў руху, месца ўсталяваньня выбухной прылады, аб’ектаў бясьпекі мэтрапалітэну, хранамэтражу руху цягнікоў і людзей, — адзначыў ён.

 

— Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка, у пэрыяд з 16:38 да 17:10, — удакладніў прадстаўнік.

 

Ён таксама паведаміў, што спэцыялісты пачалі да дэталёвага вывучэньня псыхалягічных аспэктаў асобы меркаванага выканаўцы тэракту.

 


Абсалютна беспадстаўна ўвязваюць падзеі тэракту з вобразам апазыцыі

 

16 красавіка сойм Партыі БНФ прыняў заяву пра сытуацыю вакол тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка. У ім выказана спачуваньне сем'ям ахвяраў.

 

Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч адзначыў, што гэты тыдзень праходзіць пад знакам жахлівай падзеі:

 

"Мы асуджаем тую кампанію, якую распачалі афіцыйныя сродкі масавай інфармацыі, якія абсалютна беспадстаўна ўвязваюць падзеі тэракту з вобразам апазыцыі. Якія фактычна адкрыта выстаўляюць хлусьлівыя абвінавачаньні супраць прадстаўнікоў незалежнага грамадзтва. І таксама асуджаем ціск на незалежныя СМІ, які ўлада распачала таксама ў зьвязку з падзеямі, якія адбыліся пасьля гэтага тэракту".

 

У заяве выказваецца патрабаваньне вызваліць усіх палітвязьняў у краіне, а таксама спыніць кампанію па шэльмаваньні дэмакратычных сілаў і ціску на незалежныя мэдыі.

 

"Толькі ў свабодным і дэмакратычным грамадзтве з моцнай грамадзянскай супольнасьцю, незалежнымі СМІ праявы ўнутранага тэрарызму фактычна выключаныя, бо ёсьць інстытуты грамадзтва, якія зьяўляюцца моцнымі абаронцамі ад праяваў унутранага экстрэмізму і агрэсіі".

 

Камэнтуючы заявы Лука-кі на адрас апазыцыі, старшыня АГП Антоль Лябедзька лічыць ня вартым эмацыйна рэагаваць на такія эмоцыі. Яны выкліканыя найперш занепакоенасьцю эканамічнай сытуацыяй у краіне.

 

— Уладзе ўжо час вызначыцца адносна апазыцыі: ці гэта пустое месца, ці гэта насамрэч нейкая рэальная сіла, якая рэальна ўплывае на сытуацыю. Калі гэта другое, то тут два падыходы. Адзін, які дэманструецца цяпер, гэта вораг, які павінен за ўсё несьці адказнасьць. Калі так насамрэч, дэпартаваць, пасадзіць у турму апазыцыю і зьявіцца цукар і валюта, то давайце на практыцы гэта зробім. Давайце пасадзім усіх іншадумцаў у турмы, дэпартуем або закапаем у зямлю. Але, калі мы ўсіх іх перасадзім, патруцім ці што іншае зробім, а не будзе цукру і зноў будзе падаць рубель, то пад гэтымі заявамі няма нічога.

 

Нягледзячы на такі націск з боку ўладаў, калі віна распаўсюджваецца на апазыцыю, мы будзем прапаноўваць наша бачаньне як трэба рэарганізаваць выбарчую сыстэму. Як у Беларусі трэба праводзіць прыватызацыю, каб гэта не было такое "пілілава", калі чыноўнікі чакаюць каб уключыцца ў гэты працэс. І будзем працаваць над больш фундамэнтальным дакумэнтам — эканамічнай праграмай — якую мы па традыцыі перадавалі кожнаму прэм’ер-міністру.

 

Пад час суботніку 16 красавіка Лука-ка завіў журналістам, што ведае пра баевікоў сярод апазыцыі. Гэта, маўляў, "асабліва "маладафронтаўцы", іншыя незарэгістраваныя арганізацыі". Ён паабяцаў паставіць іх на месца паводле закону. Паводле актывісткі "Маладога фронту" Насты Палажанкі, такія ацэнкі Лука-кі зьвязаныя з будучымі судамі над удзельнікамі пратэстаў 19 сьнежня, "каб прысуды не падаваліся дзіўнымі".

 

— У "прэзыдэнта" ёсьць нянавісьць да гэтай незалежнай свабоднай моладзі, якую яму так і не ўдалося падпарадкаваць пад тое, што ён хацеў бачыць у гэтай краіне. Нават седзячы ў "амэрыканцы" я чытала шэраг артыкулаў у "СБ", што дзяржава прайграе моладзевую палітыку. Насамрэч, дзяржава будзе заўжды прайграваць моладзевую палітыку, грунтуючыся на рэпрэсіях і страху. Безумоўна, "Малады фронт" раздражняе гэту ўладу — сваёй самастойнасьцю і выбітнасьцю сярод моладзевых структураў. Ён раздражняе тым, што ён ня паў за кошт усіх рэпрэсіяў, якія мы вытрымалі. І я перакананая ў тым, што і не ўпадзе. І калі спадар Лука-ка кажа, што нам давядзецца адказваць па закону, то па такім жа законе будзе адказваць і ён.

 

Паводле Насты Палажанкі, гэта паказальна, што людзі ў пагонах ваююць з моладзьдзю, якая прапагандуе нацыянальную ідэю і хрысьціянскія каштоўнасьці, здаровы лад жыцьця.

 

Праваабаронца Алесь Бяляцкі называе лухтой закіды Лука-кі на адрас моладзевых арганізацый, што яны зьяўляюцца баевікамі. Ён адзначае, што сябры ці былыя актывісты такіх арганізацый як моладзь БНФ, "Малады фронт", сацыял-дэмакраты ці моладзь АГП праходзяць па справе аб масавых беспарадках.

 

— Гэтыя моладзевыя грамадзка-палітычныя арганізацыі прадукуюць кадры для рэальнай палітыкі, для палітычных партый. Тут Лука-ка супярэчыць сам сабе. З аднаго боку кажа, што ня будзе перасьледаваць актывістаў, а зь іншага боку, ён будзе разьбірацца і ставіць на месца прадстаўнікоў моладзевых арганізацый. І найперш называе "Малады фронт". То гэта, дарэчы. ёсьць адна з прычынаў суровага стаўленьня да лідэраў "Маладога фронту" Зьміцера Дашкевіча, Насты Палажанкі, Алея Кіркевіча, Эдуарда Лобава, якія асуджаны абсалютна беспадстаўна ці суды над імі яшчэ будуць. Таксама дзіўныя выказваньні адносна Анатоля Лябедзькі, што ён яго выпусьціў з турмы. Нешта мы ня бачылі ніякага ўказа прэзыдэнта аб памілаваньні. Гэта яшчэ раз падкрэсьлівае сытуацыю беззаконьня, якая творыцца ў краіне, калі пытаньне асудзіць ці выпусьціць вырашае адзін чалавек.

 

Палітоляг Алесь Лагвінец адзначае, што Лука-ку немагчыма верыць, калі ён кажа, што тэракт ня стане падставай для расправы над апазыцыяй. Бо зь іншага боку, ён заяўляе пра баевікоў сярод апазыцыі.

 

— Рэжым выкарыстоўвае бесчалавечныя спосабы змаганьня супраць палітычнай апазыцыі. "Малады фронт", наколькі мне вядома, не вядзе ніякіх дзеяньняў накіраваных на экстрэмізм ці тэрарызм. Тое, якім чынам кіраўнік "Маладога фронту" быў пасаджаны ў турму, празь які суд і зь якімі ілжэпаказаньнямі паказвае, што рэжым выкарыстоўвае любыя нагоды і прыдумляе іх, каб людзей саджаць у турму. Тэракт, які адбыўся, гэта трагічная падзея. Гэта адна справа. Агрэсіўнае, ваяўнічае, негуманнае змаганьне ўлады з апазыцыяй зусім іншая справа. То бок, відавочна, трэба расьсьледаваць і знайсьці вінаватых у тэракце. І такія жудасныя трагедыі якраз павінны быць нагодай для нацыянальнага адзінства. Але мы бачым, як сябе паводзіць улада.

 

Алесь Дашчынскі

 


Затрыманым пасьля выбуху можна выстаўляць абвінавачаньне

 

У Камітэце дзяржаўнай бясьпекі лічаць, што затрыманым па справе аб выбуху ў Менскім мэтрапалітэне можна выставіць абвінавачаньне.

 

Як заявіў вузкаму колу журналістаў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадзкіх сувязей КДБ Аляксандр Антановіч, "атрыманыя аб’ектыўныя і неабвержныя доказы падрыхтоўкі да ўчыненьня выбуху асноўным падазраваным шляхам рэкагнасцыроўкі ім маршруту свайго руху, месца ўстаноўкі выбуховай прылады, разьмяшчэньня аб’ектаў арганізацыі бясьпекі мэтрапалітэну, хронаметражу руху цягнікоў і збіраньня людзей".

 

— Уся гэтая падрыхтоўка вялася ім напярэдадні, 10 красавіка 2011 году, у пэрыяд з 16:38 да 17:10, — адзначыў Антановіч, фрагмэнты выступленьня якога былі паказаны 16 красавіка па беларускіх тэлеканалах.

 

— З удзелам замежных спэцыялістаў праведзеныя дакладныя даследаваньні месцаў вырабу выбуховай прылады і іншых рэчавых доказаў. Намаганьнямі сьледчых і апэратыўнага складу была знойдзена дыстанцыйная прылада, пры дапамозе якой выбухоўка была прыведзена ў дзеяньне, — сказаў начальнік ЦІГС КДБ.

 

Паводле яго слоў, для дэталёвага вывучэньня псыхікі тэрарыста ў працу ўключаныя высокакваліфікаваныя спэцыялісты Інстытуту нацыянальнай бясьпекі і Нацыянальнай акадэміі навук. У ходзе сьледзтва "раскрываюцца новыя абставіны і факты. Кола асоб, якія ўяўляюць цікавасьць, пашыраецца".

 

— Працягваецца праца замежных экспэртаў. Іх вынікі дазваляюць аб’ектыўна і адназначна выставіць абвінавачаньне затрыманым, а таксама атрымаць заключэньні спэцыялізаваных інстытутаў і арганізацый у рамках аказаньня міжнароднай прававой дапамогі, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік КДБ.

 

“Радыё Свабода”

 

 

19 красавіка 2011 г.

 

Віцебск у ролі “калыскі тэрарызму”

 

Інфармацыя пра тое, што меркаваныя тэрарысты паходзяць зь Віцебску, актыўна абмяркоўваецца ў горадзе. Гарадзкія, і абласныя газэты перадрукоўваюць толькі тое, што паведамляецца афіцыйна, у тым ліку і і праз тэлебачаньне. Але Віцебск — горад адносна невялікі, тут не нашмат больш як 300 тысяч насельніцтва, і на форумах розных сайтаў ужо зьявіліся зьвесткі пра тое, у якім раёне жылі затрыманыя да пераезду ў Менск, і дзе яны працавалі, і нават у якой школе вучыліся… Гэта прамысловая ўскраіна, жылых дамоў у тым раёне ня так многа, таму ўдалося нават знайсьці суседзяў, якія жывуць побач з затрыманымі за арганізацыю тэрактаў:

 

— Сапраўды, размовы такія ёсьць, што якраз у маім пад’езьдзе жыве адзін з тых, каго затрымалі за зьдзяйсьненьне гэтага дзікунскага ўчынку, — распавядае пажылы чалавек. — З маладых я мала каго ведаю, але калі гэта тая кватэра, пра якую гавораць, то там жыве маці гэтага хлопца, я зь ёй вітаюся. І жыве мужчына. Нармальныя людзі, спакойныя, ніколі да іх міліцыя не прыяжджала, ніколі я ня чуў, каб яны скандалілі…

 

Мой суразмоўца кажа, што ня чуў, каб па гэтай справе апытвалі тых, хто жыве побач. Ён не заўважыў таксама, каб у агульным сутарэньні рабілі нейкі ператрус, каб знайсьці нейкую патаемную лябараторыю, дзе нібыта выраблялі выбухоўку.

 

У тое, што так спрытна, літаральна за адны суткі, “сілавікі” знайшлі вінаватых адразу ў некалькіх злачынствах, ён ня дужа верыць:

 

— Я нешта ня веру, што на працягу сутак вінаватых змаглі знайсьці. Каб не атрымалася так, як было зь віцебскімі выбухамі, калі “пракуркарэкалі”, што ўжо знайшлі двух “адмарозкаў”, а невінаватыя людзі па паўгоду адсядзелі ў турме, пакуль разабраліся, што яны някага дачыненьня да віцебскіх выбухаў ня маюць.

 

Выбухаў у Віцебску было два: адзін 14 верасьня 2005 году, другі 22 верасьня, абодва ў самым цэнтры гораду, недалёка ад плошчы Свабоды. У выніку першага пацярпелі двое, падчас другога — каля 50-ці чалавек, сьмяротных ахвяраў не было. Вінаватых так і не знайшлі, хаця затрыманых было шмат.

 

Да журналістаў тады зьвярнулася маці братоў Юрыя і Віталя Мурашкаў, у якіх бацька, на той час ужо нябожчык, некалі працаваў гадзіньнікавым майстрам, і гэта стала адным з доказаў сьледзтва — бо бляшанка з выбуховым прыстасаваньнем была “нашпігавана” дэталямі ад гадзіньнікаў… Амаль 6 месяцаў браты мусілі правесьці ў турме, але потым іх адпусьцілі і нават выплацілі кампэнсацыю. Дарэчы, маці хлопцаў, спадарыня Валянціна, распавяла, што месцам знаходжаньня сыноў міліцыянты зноў цікавіліся позна ўвечары 11 красавіка, але абодва змаглі давесьці, што ў Менску не былі.

 

Яшчэ адным падазраваным ў выбухах 2005 году быў супрацоўнік КДБ Андрэй Дзямідаў. Яго затрымалі праз два гады, у 2007, але таксама адпусьцілі, бо не было доказаў.

 

Меркаваньні адносна раскрытага злачынства ў Віцебску розныя: адны вераць усяму, што кажуць па беларускім тэлебачаньні, іншых гэта толькі абурае:

 

— Гэтыя тэрарысты-падрыўнікі проста ідыёты! Няўжо яны не разумелі, што ў мэтро ўсё відаць праз камэры відэаназіраньня? Я насамрэч веру, што гэта яны зладзілі выбух, і Лука-ка ня хлусіць, і ня верыць у гэта няма падставаў, — кажа адзін з віцеблянаў.

 

— Дужа гэта дзіўна, што доўгі час нікога не маглі знайсьці, а тут усё раскрылі за адны суткі! Ну, але няхай гэта будзе на сумленьні “сілавікоў”. А ўвогуле што мне дужа не падабаецца — тое, што наш урад усё хоча “сьпіхнуць” на апазыцыю. Чулі выступ Лука-кі, і зь ягоных заяваў вынікае, нібыта ўсе гэта — справа рук апазыцыі, — кажа другая спадарыня.

 

Сапраўдная дыскусія разгарнулася на незалежным сайце “Народныя навіны Віцебска”, дзе былі разьмешчаны некалькі артыкулаў пра выбухі ў менскім мэтро. Распавядае рэдактар сайту Сяргей Серабро:

— Найбольш камэнтароў — 60 штук — пад артыкулам пра тое, што затрыманыя ў Менску ўзялі на сябе выбух у Віцебску. Людзі зьдзіўленыя такой нечаканай і хуткай разьвязкай. Ёсьць нават сатырычныя камэнтары: “Дзіўна, чаму яны яшчэ не прызналіся ў забойстве Кэнэдзі!”. Вялікі недавер да таго, што сапраўды гэта знойдзены вінаватыя. Бо так доўга шукалі, хто зрабіў выбухі ў Віцебску, і тут раптам пасьля менскага тэракту іх знайшлі за адны суткі”.

 

 

Life News даведалася імёны магчымых арганізатараў выбуху ў мэтро

 

Расейкі рэсур Life News піша, што выбух на станцы мэтро Кастрычніцкая ў Менску арганізавалі аднакласьнікі зь Віцебска 25-гадовыя Дзьмітры Канавалаў (глядзі фота — "J.K.") і Улад Кавалёў, а таксама нейкі 28-гадовы Мядзьведзеў.

 

— Міцька і Ўлад былі лепшымі сябрамі ў школе, вучыліся ў адным класе. Зь іншымі хлопцамі яны амаль не размаўлялі. Міцька заўсёды быў дзіўным і замкнёным, у школе вучыўся слаба, — распавядае аднакласьнік затрыманых. — Цьвёрдая пяцёрка ў яго была толькі па хіміі. Вось тут яму роўных не было. Спачатку пэтарды рабіў, потым стаў майстраваць выбух-пакеты, вельмі магутныя. Ну і Ўлад заўсёды дапамагаў яму ва ўсім, быў яго адзіным сябрам.

 

Скончыўшы школу, Кавалёў і Канавалаў паступілі ў ПТВ. Атрымаўшы прафесію сьлесара, яны ўладкаваліся працаваць на Віцебскі завод трактарных запчастак. Там яны і пазнаёміліся з трэцім затрыманым па падазрэньні ў выбуху 28-гадовым сьлесарам Мядзьведзевым.


Падпольная лабараторыя па вырабе выбухоўкі знаходзілася ў склепе пяціпавярхоўкі, дзе жылі сям’і Канавалава і Кавалёва.

 

— Пры ператрусе ў падвале аднаго з дамоў па 1-му завулку Рэпіна была выяўлена лябараторыя, дзе Канавалаў зьбіраў выбухоўку, — пацьвердзілі Life News ў праваахоўных органах Віцебска. — Акрамя выбуховых рэчываў у склепе знайшлі дзьве сотні падшыпнікаў, кавалкаў мэталю і арматуры, якія сьлесары прынесьлі з заводу. Зараз вядуцца праверкі ў склепах і на гарышчах суседніх дамоў.

 

— Пасьля таго, як іх арыштавалі, яны здалі яшчэ аднаго змоўшчыка, таксама сьлесара завода трактарных запчастак. Яго прозьвішча Мядзьведзеў. Ён дапамагаў ім майстраваць выбухоўку, — распавяла крыніца ў сілавых структурах Беларусі. — Яго затрымалі супрацоўнікі КДБ. Цяпер на заводзе праходзяць ператрусы і апытаньні. Высьвятляюць, хто з рабочых мог ведаць пра плянаваньне выбуху.

 

 

У менскім мэтро прыбралі лавачкі з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа”

 

З дзьвюх станцыяў менскага мэтро — “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” — пасьля тэракту 11 красавіка прыбралі лавачкі. Пра гэта "Эўрарадыё" паведаміў намесьнік начальніка менскага мэтрапалітэну Алег Круглоў.

 

— Мы ўжо прыбралі з дзьвюх станцый лавачкі. Гэта было перад адкрыцьцём станцыі ”Кастрычніцкая”. Мы прыбралі на станцыі “Кастрычніцкая” і “Плошча Якуба Коласа”.

 

Пра тое, што лавачкі ў мэтро непатрэбныя, 16 красавіка заявіў журналістам Лука-ка. Цікава, што з “Кастрычніцкай” і “Плошчы Якуба Коласа” лавачкі зьніклі яшчэ да гэтай заявы.

 

Алег Круглоў дадаў, што лавачкі ў мэтро прадугледжваліся праектам, а значыць будаваліся першапачаткова разам з мэтро.

 

Ці будуць прыбіраць лавачкі зь іншых станцый — пакуль не вядома.

 

 

Каля пад’ездаў, дзе жывуць віцебскія меркаваныя "тэрарысты", дзяжурыць міліцыя

 

Міліцыянт у цывільным цікавіцца асобаю кожнага, хто падыходзіць да дзьвярэй, і прапускае толькі тых, хто тут жыве альбо каго чакаюць гаспадары. Гэта — дзеля бясьпекі сваякоў падазраваных, патлумачыў супрацоўнік МУС.

 

Пасьля таго як прозьвішчы віцебскіх хлопцаў, якіх вінавацяць у тэракце 11 красавіка, зьявіліся ў інтэрнэце, такія захады сталі неабходныя, заявіў супрацоўнік міліцыі, які дзяжурыць каля пяціпавярховіка па вуліцы Рэпіна. На некаторых сайтах зьявіліся паведамленьні, што ў кватэрах, дзе жылі хлопцы, нехта павыбіваў вокны, але бліжэйшыя суседзі гэтага не пацьвярджаюць.

 

Зьвесткі пра тое, што сваякоў забралі невядомыя ў цывільным ды вывезьлі ў невядомым кірунку, таксама выклікаюць сумневы ў тых, хто жыве побач.

 

— Маці К. вельмі прыстойная жанчына, мы зь ёй вітаемся. Я ня чуў, каб нехта яе асуджаў ці агрэсіўна ставіўся да яе. Магчыма, сваякі зьехалі самі, каб ім не назалялі журналісты, або гэта зроблена ў інтарэсах сьледзтва, — мяркуе адзін з суседзяў.

 

Размаўляць з журналістамі пра сына маці затрыманага Ўлада К. катэгарычна адмовілася. Яна заявіла, што ў СМІ "перамешваюць бруд, а праўды ніколі ня скажуць".

 

 

Дакажы, што ты ня “пятая калёна”

 

У сувязі зь менскім тэрактам беларускія ўлады пачалі масавую прапагандысцкую кампанію супраць апазыцыі, называючы яе лідэраў ворагамі і пятай калёнай. Пакуль гэтая рыторыка не знайшла масавага пацьвярджэньня ў практычных дзеяньнях уладаў.

 

Палітычныя наступствы менскага тэракту для Беларусі мы папрасілі ацаніць праваабаронцу, палітыка і палітоляга.

 

Імя Алеся Бяляцкага на працягу апошніх дзён часта гучала ў дзяржаўных СМІ ў нэгатыўным кантэксьце, калі дзяржаўныя прапагандысты асуджалі апазыцыю. Рэагаваць на гэтыя выпады спадар Бяляцкі ня лічыць патрэбным. Але ў цэлым агрэсіўная рыторыка на адрас іншадумцаў, якую дазваляюць сабе Лука-ка і дзяржаўныя СМІ, — небясьпечная, кажа Алесь Бяляцкі:

 

— Фактычна мы вяртаемся ў часы сталінскай рыторыкі, калі размова йдзе пра пятую калёну, пра распаўсюджваньне плётак, якія трэба "прэсякаць суровым чынам", пра строгае пакараньне ўсіх, хто нядбала ставіцца да сваіх абавязкаў… Мы ўсё гэта чыталі з кніжак. Гэтая рыторыка стварае атмасфэру недаверу і падазронасьці ў грамадзтве і спрыяе яго расколу. Гэта вельмі небясьпечныя рэчы, пра якія Эўропа ўжо забыла.

 

Алесь Бяляцкі кажа, што шмат у якіх краінах Эўропы ў апошнія гады здараліся тэракты, але яны не прывялі там да падзелу грамадзтва і паляваньня на ведзьмаў, якое пачынаецца ў Беларусі:

 

— Такое псыхалягічнае нагнятаньне сытуацыі вельмі небясьпечнае. Таму што яно выклікае абсалютна неправамерныя і незаконныя дзеяньні з боку сілавых структур. Ім фактычна разьвязваюцца рукі на розныя рэчы, якія яны не маглі сабе дазволіць раней. Я, дарэчы, вельмі турбуюся, як будуць ісьці наступныя суды супраць удзельнікаў падзей 19 сьнежня, таму што гэтая атмасфэра перадваеннай нэрвознасьці перадаецца на ўсе слаі грамадзтва, у тым ліку можа адбіцца і на прысудах тым, хто быў затрыманы 19 сьнежня.

 

Алесь Бяляцкі рэкамэндуе апазыцыі меней зьвяртаць увагу на заявы прапагандыстаў, не паддавацца эмоцыям.

 

Лідэр АГП Анатоль Лябедзька, адзін з тых, хто чакае свайго суду за Плошчу, таксама ня лічыць патрэбным рэагаваць на выпады Лука-кі ў свой адрас. Спадар Лябедзька кажа, што трагедыі, падобныя да менскай, звычайна аб’ядноўваюць народы, а не разьдзяляюць іх. Напрыклад, аварыя самалёта Качыньскага ў Смаленску паспрыяла паразуменьню паміж Польшчай і Расеяй. У Беларусі ж адбываецца наадварот, кажа спадар Лябедзька:

 

— Калі слухаць афіцыйныя радыё і тэлебачаньне, то ствараецца ўражаньне, што гэтая трагедыя расколвае краіну на сваіх і чужых. Гэта вялікая праблема. Таму я думаю, што колькасьць ахвяр і пацярпелых не абмяжуецца сьпісам Міністэрства аховы здароўя. Колькасьць іх будзе значна большая, калі тое, пра што гаворыцца, што абяцаецца прадстаўнікамі афіцыйных уладаў, будзе рэалізоўвацца на практыцы.

 

Анатоль Лябедзька мяркуе, што ўлада адмыслова шукае цяпер ворагаў, "пятую калёну", каб ускласьці на іх віну за ўсе цяперашнія праблемы. Ён не выключае, што спэцслужбы на месцах ужо пачалі ціск на актывістаў.

 

Палітоляг і гісторык Аляксей Кароль кажа, што цяперашнія заявы Лука-кі і дзяржаўных СМІ на адрас апазыцыі нагадваюць яму рыторыку канца 20-х гадоў у БССР — пачатак барацьбы з "ворагамі народу". Гэтая паралель не дадае аптымізму, — кажа спадар Кароль:

 

— Нагнятаньне сытуацыі ў Беларусі не на карысьць нікому, у тым ліку і самому рэжыму. А тое, што гэта адсоўвае нас ад перамен, то гэта абсалютна дакладна. Гэта, па сутнасьці, праява рэакцыі, руху ў зваротным кірунку ад дэмакратыі.

 

Аляксей Кароль прагназуе, што ваяўнічая рыторыка на адрас апазыцыі часткова будзе рэалізоўвацца на практыцы. Прыклад гэтага — ціск на незалежную прэсу ў сувязі з асьвятленьнем тэракту — "Наша ніва" і "Народная воля" ўжо атрымалі афіцыйныя папярэджаньні.

 

Афіцыйная вэрсія наконт арганізацыі тэракту пакуль маладоказная, кажа спадар Кароль. Ён лічыць, што ўлады, жадаючы засьцерагчыся ад новых тэрактаў, рухаюцца ў няправільным кірунку:

 

— Палітыка дэмакратызацыі, я думаю, выключыла б гэты выпадак. Таму што ў грамадзтве, якое жыве ў атмасфэры нагнятаньня страху, з аднаго боку, а з другога — сацыяльны ўзровень жыцьця вельмі нізкі, адбываецца дэградацыя, рост п’янства і іншае. І ў гэтых умовах сапраўды могуць узрастаць матывы для праяўленьня агрэсіі пэўнай часткай грамадзтва.

 

Валер Каліноўскі

 

 

У нашым сутарэньні нават лямпачкі няма!
Якая там магла быць лябараторыя?

 

У інтэрнэце зьявіліся імёны падазраваных у тэракце 11 красавіка "ўраджэнцаў Віцебску". У паведамленьнях шмат блытаніны, але афіцыйных зьвестак пра тое, хто зьдзейсьніў тэракт, па-ранейшаму няма.

 

Пакуль беларускія СМІ не называюць імёнаў затрыманых у Менску "ўраджэнцаў Віцебску", адна з расейскіх інтэрнэт-крыніцаў  іх ужо агучыла, назваўшы ня двух, а трох віцебскіх хлопцаў.

 

Блытаніна зь месцам жыхарства: паводле зьвестак з інтэрнэту, адзін з затрыманых жыве нібыта ў пяціпавярховіку ў Першым завулку Рэпіна. Але гэта прыватны сэктар, і вялікіх дамоў там проста няма.

 

Іншыя зьвесткі наўпрост ці ўскосна пацьвярджаюцца наведнікамі беларускіх інтэрнэт-форумаў: прынамсі двое затрыманых сябравалі зь дзяцінства, вучыліся ў адной віцебскай школе № 35 і жылі на прамысловай ускраіне Віцебску, у так званым "раёне ДСК".

 

Маці аднаго зь іх катэгарычна адмовілася камэнтаваць затрыманьне сына: яна перакананая, што па беларускім тэлебачаньні ды ў іншых СМІ "праўды не напішуць усе адно":

 

— У мяне няма ні думак, ні меркаваньняў — нічога. Мне ж ніхто нічога ня кажа, я ведаю тое, што і вы — абсалютна тое самае… Але ж вам гэта ўсё ня трэба! Вы толькі псуяце, толькі ламаеце далей жыцьцё! Добрага вы нічога ня зробіце — толькі бруд перамешваеце. А праўды — таго, што ёсьць — вы ня пішаце ўсе адно! (Спадарыня кінула слухаўку.)

 

Па Віцебску пачалі распаўсюджвацца чуткі, што ў кватэрах, дзе жылі затрыманыя хлопцы, суседзі павыбівалі вокны, а саміх сваякоў некуды вывезьлі невядомыя асобы ў цывільным. Але на месцы пацьвердзілася толькі адно: там, дзе жывуць сем’і затрыманых, каля пад’ездаў дзяжураць супрацоўнікі міліцыі, і сапраўды ў цывільным. Як яны тлумачаць, гэта — дзеля бясьпекі сваякоў, каб людзі не ўчынілі самасуду.

 

У пад’езд могуць трапіць толькі тыя, хто там жыве. Адзін з суседзяў распавёў, што агрэсіўнага стаўленьня да сем’яў затрыманых няма: ім хутчэй спачуваюць, бо звышхуткае раскрыцьцё справы і затрыманьне злачынцаў за адны суткі шмат каму падаецца падазроным:

 

— Вось якраз дзе мы стаім — іхны балькон наверсе, двухпакаёвая кватэра ў іх. Я даўно жыву ў гэтым доме, і яны доўга ўжо жывуць. Ніколі я ня бачыў, каб міліцыя да іх прыяжджала і каб скандалы нейкія былі. Ну не была гэтая сям’я праблемнай!

 

Па беларускім тэлебачаньні казалі, што ў сутарэньні жылога дома, дзе жыў затрыманы, была майстэрня па вырабе выбухоўкі. Але дзьверы туды не апячатаныя. А мой суразмоўца ня толькі ня бачыў, каб там рабілі ператрус — ён увогуле адмаўляе саму магчымасьць таго, каб у такіх умовах магла існаваць цэлая лябараторыя:

 

— Гэта такое сутарэньне, што ня дай бог! Там усё цячэ, вільгаць, там такі смурод! Без процівагаза там больш за гадзіну ня ўседзець! Там нават лямпачкі няма, і выключальніка няма агульнага. Трэба лямпачку з сабой несьці, каб не разьбіць там галаву. Там жа ўсё перагароджана, катушкі два на два мэтры… Якую лябараторыю там можна разгарнуць?

 

Пасьля выбухаў 2005 году, у якіх, дарэчы, нібыта прызналіся затрыманыя за менскі тэракт, абвінавачаньні былі прад’яўленыя дзясятку чалавек. Некаторыя зь іх правялі ў турме па паўгода, але потым іх адпусьцілі, а сапраўдных вінаватых так і не знайшлі. У Віцебску добра памятаюць тыя падзеі, таму шмат хто недаверліва ставіцца да афіцыйных паведамленьняў, што цяпер злавілі сапраўдных тэрарыстаў, — тым больш, што інфармацыя пра іх прыхоўваецца і абрастае чуткамі.

 

 

Шкода ад тэракту для транспарту — больш як мільён даляраў

 

Прадпрыемства "Менсктранс" папярэдне ацэньвае страты, нанесеныя грамадзкаму транспарту Менску ў выніку тэракту ў мэтро, на суму 4 млрд. беларускіх рублёў (каля $ 1,3 млн. па курсе Нацыянальнага банку), — паведамляе "Інтэрфакс".

 

— Паводле папярэдніх падлікаў, шкода, нанесеная прадпрыемству "Менсктранс", складае 4 мільярды. Гэта тыя сродкі, якія былі затрачаныя на аднаўленьне пасьля выбуху станцыяў мэтрапалітэну і рухомага складу мэтро, а таксама памер страт, якія панёс менскі мэтрапалітэн у пэрыяд прастою. Акрамя таго, залічаныя і выдаткі транспартных прадпрыемстваў сталіцы з-за вываду на лініі дадатковага транспарту, — паведамілі ў Менгарвыканкаме.

 

У выніку выбуху ў мэтро 11 красавіка першая ("Маскоўская") лінія не працавала практычна двое сутак. Для перавозак пасажыраў транспартныя прадпрыемствы сталіцы вывелі на лінію дадатковыя аўтобусы, тралейбусы і трамваі — усяго каля 150 адзінак.

 

У Менгарвыканкаме дадалі, што пазьней, пасьля падліку выдаткаў на выплаты матэрыяльнай дапамогі пацярпелым, аплату бальнічных лістоў і рэабілітацыю, сума шкоды будзе ўдакладненая.

 


Сьледзтва назаве прозьвішчы падазраваных у тэракту да канца тыдня

 

КДБ Беларусі не камэнтуе апублікаваныя шэрагам інтэрнэт-рэсурсаў прозьвішчы падазраваных у зьдзяйсьненьні тэракту ў Менску і рэкамэндуе журналістам устрымлівацца ад гэтага да прад’яўленьня абвінавачваньняў.

 

У КДБ абяцаюць назваць усе прозьвішчы бліжэйшым часам, да моманту прад’яўленьня абвінавачваньня. У адпаведнасьці з заканадаўствам, абвінавачваньне павінна быць прад’яўлена ў 10-дзённы тэрмін.

 


Ударная хваля выбуху дайшла да незалежных мэдыяў

 

Незалежная газэта "Наша Ніва" і рэдактар інтэрнэт-сайту "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч атрымалі папярэджаньні ад дзяржаўных органаў за публікацыі матэрыялаў, прысьвечаных тэрарыстычнаму акту ў менскім мэтро. Новае папярэджаньне Міністэрства інфармацыі вынесенае таксама недзяржаўным выданьням "Народная воля" і "Ўзгорак" з гораду Горкі Магілёўскай вобласьці. Незалежныя журналісты лічаць, што выбух у менскім мэтрапалітэне ўлады выкарыстоўваюць для дадатковага ціску на недзяржаўныя мэдыі.

 

Тыднёвік "Наша Ніва" атрымаў папярэджаньне ад Міністэрства інфармацыі за нібыта непраўдзівыя зьвесткі пра падзеі ў менскім мэтро. У рэдакцыю ніякіх афіцыйных папераў яшчэ не паступала, але гэтую інфармацыю ўжо пасьпелі распаўсюдзіць дзяржаўныя СМІ. Рэдактар Андрэй Скурко ўстрымліваецца ад ацэнкі факту, але мяркуе, што пасьля тэракту ўлада распачала новы ціск на незалежныя мэдыі:

 

— Мы даведаліся пра гэта на сайце інфармагенцыі "БелТА". Папярэджаньне гэтае мы разглядаем як яшчэ адзін факт націску на незалежныя СМІ і звужэньне прасторы свабоды ў сэктары інфармаваньня грамадзтва.

 

На той жа падставе — за публікацыі на тэму тэракту ў менскім мэтро — кіраўнік інтэрнэт-сайту "Салідарнасьць" Аляксандар Старыкевіч атрымаў пэрсанальнае папярэджаньне ад Генэральнай пракуратуры. Ён кажа, што за ўсе гады, як прафэсійна займаецца журналістыкай, ня памятае падобнага выпадку:

 

— Ня думаю, што гэта была ініцыятыва пракуратуры, бо я не магу прыгадаць, каб пракуратура калісьці выносіла мне папярэджаньне. Хутчэй за ўсё сама вэрсія пра датычнасьць да выбуху адной з груповак ва ўладзе кагосьці ў гэтай самай уладзе вельмі моцна раззлавала. І таму быў дадзены загад разабрацца. Гэта будзе абцяжарваць маё становішча ў выпадку, калі я парушу заканадаўства ў гэтай галіне.

 

Таксама ад Міністэрства інфармацыі папярэджаньне атрымала недзяржаўная газэта "Ўзгорак" з гораду Горкі Магілёўскай вобласьці — за нібыта несвоечасовае паведамленьне пра зьмену рэдактара. А "Народная воля" — за публікацыю, прысьвечаную падзеям 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Абодва папярэджаньні вынесеныя толькі пасьля падзеяў у менскім мэтро.

 

Намесьніца рэдактара "Народнай волі" Сьвятлана Калінкіна:

 

— Я думаю, што ў гэтай сытуацыі кожны чыноўнік думаў, як яму адзначыцца на гэтай тэме. І міністар інфармацыі Праляскоўскі адзначыўся такім чынам — вынес папярэджаньне газэтам. Гэта азначае, што ў нашай дзяржаўнай машыне шмат што робіцца на ўсялякі выпадак: а раптам сытуацыя будзе пагаршацца і трэба закрываць незалежныя газэты — няхай ва ўсіх гэтых газэт будзе як найболей папярэджаньняў.

 

Тым часам найвышэйшыя чыноўнікі заяўляюць, што адпаведныя дзяржаўныя службы асаблівым чынам адсочваюць усе публікацыі на тэму тэрарыстычнага акту ў менскім мэтро, каб прыцягнуць да адказнасьці тых, хто распаўсюджвае непраўдзівыя зьвесткі. Вось як гэта камэнтуе намесьнік кіраўніка грамадзкай арганізацыі "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Андрэй Аляксандраў:

 

— Папярэджаньні — гэта, безумоўна, часткі таго ж ланцуга ціску, які адчуваюць на сабе незалежныя журналісты апошнім часам. Улада даўно дэманструе жаданьне татальна кантраляваць інфармацыйную сфэру. Таму відавочна, што непадкантрольная журналістыка для ўладаў — раздражняльнік. Таму прыклады якаснай і адказнай журналістыкі, якая галоўнай мэтай абірае інфармаваньне аўдыторыі, а не абслугоўваньне ўлады, яны і вінавацяць у распаўсюджваньні панікі і іншых рэчаў.

 

Варта нагадаць, што пад вартай працягвае заставацца незалежны журналіст з Горадні Андрэй Пачобут. Яго вінавацяць паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — аб зьнявазе прэзыдэнта Беларусі.

 

Галіна Абакунчык

 


Галоўнага рэдактара "Нашай нівы" выклікалі ў КДБ

 

У позьве, якую атрымаў галоўны рэдактар газэты "Нашай Нівы" Андрэй Скурко, гаворыцца, што яго выклікаюць "для апытаньня па пытаньнях, якія ўяўляюць цікавасьць для бясьпекі Рэспублікі Беларусь".

 

Цягам апошніх чатырох месяцаў супрацоўнікі КДБ зрабілі чатыры ператрусы ў "Нашай Ніве", адзін допыт і адно наведваньне для выманьня фота- і відэаматэрыялаў.

 

Як паведамляе сайт "Нашай Нівы", пакуль невядома, з чым зьвязаны чарговы выклік у КДБ, бо "папярэднія былі ў рамках расьсьледаваньня палітычна матываванай справы аб Плошчы".

 

Галоўнага рэдактара газэты "Наша Ніва" Андрэя Скурко ў КДБ папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў справы па выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка.

 

Як распавёў "Свабодзе" пасьля візыту 18 красавіка ў КДБ Андрэй Скурко, супрацоўнікі КДБ грунтаваліся на матэрыялах мінулага нумару газэты.

 

— Канкрэтна, гэта быў матэрыял пра іх візыт у рэдакцыю газэты, — сказаў спадар Скурко.

 

Алесь Дашчынскі

 


Тыдзень трагедыі ў менскім мэтрапалітэне. Хто ратаваў, а хто рабаваў?

 

Тыдзень таму, 11 красавіка, на станцыі "Кастрычніцкая" менскага мэтрапалітэну адбыўся выбух, ахвярамі якога сталі 13 чалавек, яшчэ больш за 200 атрымалі фізычныя і псыхалягічныя траўмы. Два дзясяткі пацярпелых дагэтуль застаюцца ў цяжкім стане. Выканаўцаў тэракту, як запэўніваюць улады, затрымалі, іх чакае пакараньне. Але як хутка загояцца раны трагедыі?

 

Лука-ка, абвясьціўшы 13 красавіка пра затрыманьне падазраваных, прызнаў: пры выбуху людзі спадзяваліся перадусім на сябе:

 

— Паглядзіце на дзеяньні людзей падчас гэтага злачынства. Ніякай панікі, адзін за аднаго, паранены сам, але нясе, як з поля бою, свайго таварыша, які проста апынуўся побач; у дыме і попеле ён ня бачыў ні твару, нічога. Але яны выносілі і ратавалі людзей. Падкрэсьліваю: самі знаходзячыся ў найскладанейшым становішчы. Гэта яшчэ адзін штрых да аблічча нашай нацыі.

 

І хоць выратавальныя службы прыклалі максымум намаганьняў, каб уратаваць пацярпелых, нельга не адзначыць тых, хто ня быў прадстаўлены да дзяржаўных узнагародаў, каму не паабяцалі вырашыць жыльлёвую праблему і хто застаўся ў цені.

 

Таксіст са шматгадовым стажам Мікалай Гладкоў кажа, што шмат хто зь ягоных калегаў увечары 11 красавіка добраахвотна развозіў пацярпелых ад выбуху. Ніякай адмысловай каманды наконт гэтага не паступала. Паводле Гладкова, нельга сказаць, што гэта было масава — бальшыні патрабавалася мэдычная дапамога, і іх развозілі на "хуткай" па шпіталях. Але сытуацыя, ягонымі словамі, палярна розьніцца ад Расеі, дзе падчас надзвычайных здарэньняў шмат хто намагаецца зарабіць, заломваючы за падвоз трайныя кошты:

 

— Калі хтосьці з тварам акрываўленым падыходзіў і прасіў адвезьці дадому, я думаю, не адмовіў ніхто. Я не кажу, што яны вазілі кагосьці ў Віцебск ці ў Смаленск, але з цэнтру гораду на ўскраіну маглі адвезьці без праблемаў. Таму для Беларусі такая сытуацыя цалкам рэальная і цалкам характэрная, што і паказаў досьвед. Дарэчы, падобныя выпадкі — у нашмат спакайнейшай сытуацыі — былі і ў маёй практыцы. Насамрэч здаралася такое, што падыходзіць чалавек, просіць — вельмі трэба ў нейкае месца, а грошай няма. І нават не абавязкова быць у крыві. Выпадкі бываюць абсалютна розныя.

 

Псыхоляг Дыяна Комлач цяпер дапамагае тым, хто трапіў у складаную псыхалягічную сытуацыю. Прычым грунтуецца на ўласным досьведзе, бо сама апынулася ў ролі пацярпелай — прынамсі, маральна:

 

— …Спачатку самой з гэтым усім справіцца. Увогуле па сабе назіраю, якія я праходжу фазы, этапы; што адбываецца пасьля шоку, адрэналіну. То бок спачатку ідзе адрэналін, а потым, наадварот, апускаесься ў стан, блізкі да нуды, самоты, бліжэй да дэпрэсіі. Раніцай 12-га, прыкладам, прачнулася, сядзела і плакала; хацелася схавацца ў якое-небудзь месца, каб ніхто ня чуў, ня бачыў. І гэта таксама нармальна. Тут увогуле галоўнае, каб чалавек быў адкрыты гэтым пачуцьцям, каб ён не заціскаў іх у сабе, ні ў якім разе не адварочваўся ад сваіх блізкіх і не перажываў іх у адзіноце. Абавязкова трэба мець плячо, на якім можна і паплакаць, і з кім можна пра ўсё гэта пагаварыць. Каб нехта проста быў побач, бо вельмі важны ў тым ліку фізычны кантакт, каб вярнуць чалавека да жыцьця.

 

Спадарыня Дыяна, як і многія пасажыры мэтро ўвечары 11 красавіка, гэты дзень успрымае неадназначна. Па-першае, наўрад ці ўдасца хутка пазбавіцца ад малюнку той трагедыі. Па-другое, дзякуе лёсу, што асабіста для яе ўсё скончылася, на дзіва, без асаблівых наступстваў:

 

— Мне вельмі моцна пашчасьціла, у мяне засталася толькі драпіна на калене. Я апынулася на дарозе да цэнтру выбуху, і, шчыра кажучы, літаральна хвіліна мяне ўратавала ад таго, каб туды дайсьці. Я была бліжэй да эскалятара, які выходзіць да Цэнтральнага ўнівэрсаму. То бок ужо пасьпела спусьціцца з эскалятара, які быў цалкам разбураны — там, дарэчы, мяне таксама нічым не парэзала, — але яшчэ не дайшла да самога месца, была на палове шляху. Таму ў гэтым сэнсе мне пашэнціла. Хоць вушы — так, у вушах зьвініць, кантузія, але, у прынцыпе, прэпараты прымаю, усё будзе добра. Таму мая парада — абавязкова людзям трэба да лекараў зьвяртацца. Дакладна гэтак жа, як і ў сэнсе псыхалягічнай дапамогі.

 

Але ёсьць зьвесткі, што падчас трагедыі беларусы працягвалі ня толькі руку дапамогі, але намагаліся ў агульным гармідары праверыць зьмесьціва сумак, якія ад ударнай хвалі валяліся па ўсёй плятформе. Пакуль адны рызыкавалі, выносячы шакаваных ды параненых пасажыраў, іншыя выносілі іхныя рэчы. Праўда, на тле агульнай трагедыі афішаваць падобныя гісторыі не асабліва хочуць нават самі пацярпелыя.

Ігар Карней

 

“Радыё Свабода”

 

 

У менскім метро прыбяруць усе лаўкі

 

Каб немагчыма было ў будучым пакінуць пад лаўкай ўзрыўное прыстасаванне, з менскага метро прыбяруць усе лаўкі. Пра гэта сказаў Лука-ка, даючы каментары адносна таго, якія меры бяспекі будуць прынятыя пасля тэракту.

 

Паводле яго словаў, пасля тэракту беларусам трэба прывыкаць да новага жыцця, бо ўладамі будуць прынятыя вельмі важныя і сур’ёзныя крокі па ўзмацненні бяспекі ў грамадстве.

 

"Ну добра, сёння ідзе следства, нам вельмі важна і гэта. Але мы будзем па-іншаму працаваць, — цытуе Лука-ку "Штодзённік". — Ну, да прыкладу: навошта лаўкі унізе ў метро? Што, метро для таго, каб прыйсці там і адпачыць? Бо электрычкі ходзяць літаральна праз некалькі хвілін, дзве-тры хвіліны ў гадзіны пік. Ну навошта? Заўсёды натоўп праглядаецца. Няма лаўкі — стаіць сумка, пакет, імгненна звернуць увагу".

 

У сувязі з дадзенай прапановай паўстала сустрэчная прапанова: чаму б не прыбраць яшчэ ўсё лаўкі з прыпынкаў наземнага грамадскага транспарту, а таксама з залаў чакання на вакзалах, а заадно забараніць вешаць шторы на прымерачных у гандлёвых цэнтрах. Тады пакет з бомбай, сапраўды, пакінуць будзе няма дзе, хоць, не выключана, што і ўзрываць тады будзе няма каго.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

КДБ і Генпракуратура паабяцалі адрэагаваць

на разгалошванне прозвішчаў падазраваных у тэракце

 

Як заявілі "Ежедневнику" ў Цэнтры інфармацыі і грамадскіх сувязяў (ЦІГС) КДБ, а таксама ў прэс-службе Генеральнай пракуратуры, абвяшчэнне прозвішчаў меркаваных тэрарыстаў можа стварыць дадатковую пагрозу жыццю і здароўю грамадзян Беларусі.

 

Сёння, 18 красавіка, расейскі рэсурс Life News апублікаваў прозвішчы і фота затрыманых у Беларусі тэрарыстаў і нават назваў вуліцу ў Віцебску, дзе ў хлопцаў была лабараторыя. Інфармацыю тут жа перадрукавалі практычна ўсе беларускія сайты.

 

— Вы зразумейце правільна, чаму не называюць іх прозвішчаў. Тут два аспекты. Па-першае, ідзе следства, і абвяшчэнне прозвішчаў можа перашкодзіць яго ходу.

 

Па-другое, тут маральны складнік. Бо пасля абвяшчэння прозвішчаў можа пайсці сустрэчная хваля гвалту. Вось пра што гаворка. Разгалошваць нельга з пункту гледжання бяспекі сваякоў і навакольных.

 

І для чаго вось гэта зроблена, я нават не ведаю. Людзі або не думаюць пра наступствы сваіх укідаў, альбо пераследуюць пэўную мэту, што вось быць першымі, што мы такія харошыя, — заявіў начальнік ЦІГС КДБ Аляксандр Антановіч.

 

Адносна таго, ці будуць ужывацца меры ў дачыненні да тых, хто агучыў прозвішчы падазраваных у тэракце, то тут А. Антановіч сказаў наступнае:

 

— Генеральны пракурор пра гэта ўжо выказаўся дастаткова падрабязна і з майго боку будзе некарэктна яго інтэрпрэтаваць.

 

Нагадаем, што не так даўно генеральны пракурор Рыгор Васілевіч заявіў, што "ў шэрагу СМІ і інтэрнэце былі скокі на крыві з боку асобных аўтараў. Частка аўтараў (Няўгодных уладзе? — "J.K.") будзе выкліканая на допыты па гэтай крымінальнай справе. Што да інтэрнэт-парталаў, то тут трэба наводзіць парадак (На свой капыл? — "J.K.")". Таму амаль напэўна Генпракуратура адрэагуе на разгалошанне прозвішчаў падазраваных, бо гэта стварае ў краіне дадатковую напружанасць пасля тэракту.

 

У Генеральнай пракуратуры "Ежедневнику" растлумачылі, што пытанне з публікацыяй прозвішчаў і партрэтаў падазраваных будзе вывучацца і толькі пасля гэтага будзе нейкая рэакцыя.

 

Праўда, ні ў КДБ, ні ў Генпракуратуры не растлумачылі, наколькі рэальныя прозвішчы і партрэты меркаваных тэрарыстаў.

 

 

К. сам заводзіў гаворку пра выбухі ў Віцебску і ў Менску

 

Лідар салігорскай моладзі Іван Шыла кажа, што служыў у адной вайсковай часці з затрыманым па падазрэнні ў тэракце Дз.К. Шыла праходзіў службу ў 2009 годзе ў пасёлку Межыца (Лепельскі раён).

 

— З К. мы былі аднаго прызыву. Служылі ў адным дывізіёне. Што я магу пра яго сказаць — не самы старанны салдат быў. Зрэшты, як амаль усе. Тым не менш, меў пагоны старшага сяржанта.

 

За час службы ў войску нармальна кантактавалі. У мяне, як "палітычнага", шмат хто рознага пытаўся. Запомнілася, што сам К. колькі разоў заводзіў гаворку пра выбухі ў Віцебску і ў Менску на дзень рэспублікі. Пытаўся, а хто б гэта мог быць, ці зловяць вінаватых, навошта яны гэта рабілі?

 

Калі б мне сказалі пра нейкага іншага саслужбоўца, што ён датычны да тэракта, то не паверыў бы, а тут нешта ёсць, — мяркуе Іван Шыла.

 

Шыла і К. служылі пасля таго, як здарыўся выбух у Менску на канцэрце на дзень рэспублікі. Раней ад следчых стала вядома, што падазраваны нейкім чынам пазбег абавязковай дактыласкапіі ў часе прызыву ў армію.

 

— Дзіўны хлопец, але ў чым ягонае дзівацтва, нават не магу дакладна вызначыць.

 

Тым не менш, звонку падаваўся абсалютна нармальным хлопцам. Хіба што хіміяй цікавіўся. Мог вось запраста сказаць, што з таго і таго можна зрабіць нейкую рэч, а з іншых кампанентаў нешта другое. Тут я зусім не кажу пра выбухоўку. Напрыклад, мог сказаць, як абсэнт зрабіць.

 

Падазрэнні, што затрыманым можа быць К. сталі з’яўляцца яшчэ пасля публікацыі "Камсамолкі". Іншы саслужывец быў напісаў, што яго выклікалі на допыт у КДБ, паказвалі здымкі. Тады ўжо сумневаў амаль не засталося, — кажа Іван Шыла.

 

Запісаў ЗП

 

 

Кватэру галоўнага падазраванага ў тэракце абшуквалі яшчэ шэсць гадоў таму

 

Цяпер разам з меркаваным тэрарыстам, магчыма, затрымалі ягонага бацьку… Чым больш звестак, тым больш дзіўнотаў. Адно выглядае пэўным: галоўны падазраваны меў цягу да шыкоўнага жыцця. Інтрыгоўныя дэталі сабралі журналісткі "Камсамолкі".


Віцебскую ўскраіну, дзе жывуць падазраваныя, мясцовыя жыхары называюць раёнам рабацяг. Вакол старыя дамы з пакрыўленымі дахамі, абшарпаныя пяціпавярховікі. Едзем узбоч прамысловай часткі Віцебска: заводскія муры, бясконцыя коміны.

 

Спыняемся ля прахадной завода, на якім працуе галоўны падазраваны, той самы, які, згодна з версіяй следства, прынёс бомбу ў метро.

 

— Дык непрыкметны ён! Яго мала і заўважалі. Не піў, не курыў. Ва ўсякім выпадку, заўважаны не быў. Працу рабіў спраўна. Як токар, ён мог рабіць розныя дэталі. Тыпу на бальнічным з 5 красавіка, — распавёў рабочы завода. — Заробкі ў нас невялікія. Сярэдні — мільён чатырыста. Ён, можа, і менш палучаў. Даўно ў нас: як пасля ПТВ прыйшоў, так да арміі і працаваў. Пасля службы вярнуўся.

 

— Можна вынесці гайкі з вашага завода?

 

— У нас металашукальнік стаіць. Дый нашто? Пайшоў і купіў на рынку ўсё за тры рублі. Не канечне для гэтага на заводзе працаваць. А пальцы ў нас яшчэ два гады таму адкаталі, пасля менскага выбуху 2008 года. Мужчын сабралі ў актавай зале, знялі адбіткі пальцаў. А ён у гэты час мог і ў войску быць.

 

Па прасёлкавай дарозе дабіраемся да дома падазраванага, міма школы, у якой ён вучыўся. Па дарозе высвятляем: на раёне многія ведаюць, каго менавіта затрымалі.

 

— Я добра ведаю аднаго з іх, мы сябравалі. Ён ціхі, нават трохі баязлівы, малым за тату хаваўся. Два іншых — дзіўныя, я з такімі не ваджуся, — распавяла "Камсамолцы" суседка падазраваных, паказваючы на вокны хлопцаў, якія жылі ў суседніх пад’ездах. — У чым дзівацтва? Ды не ведаю, слізкія нейкія, непрыемныя…

 

Пра гэтую кампанію распавядаюць ахвотна, ператрусы бачылі многія. Аднак сказаць пра хлопцаў амаль няма чаго.

 

Кватэра, у якой жыве падазраваны ў тэракце, цяпер пустуе. Суседзям расказаць пра яго сям’ю практычна няма чаго, замкнёныя былі. Многія толькі адзначаюць, што малодшы (галоўны падазраваны) шмат з кім не вітаўся, сабе на ўме…

 

Кампанія затрыманых хлопцаў, на першы погляд, тыповая. Такіх шмат у любым заводскім раёне. Вечарамі хлопцы збіраюцца на лавачках папіць піва ці чаго мацнейшага.

 

— Ён мог і не толькі піва — і гарэлкі выпіць, — успамінаюць прыяцелі. — І перабраць мог, і песні гарланіць. Але каб бомбу!.. У гэта не верыцца…

 

— Наколькі ведаем, затрымалі і хлопца, і ягонага бацьку. Бацька — гадзіннікавы майстар, спецыяліст па механічных гадзінніках. Іхную кватэру абшуквалі пасля выбуху ў Віцебску ў 2005 годзе, як і кватэры іншых гадзіннікавых майстроў (падчас выбуху ў Віцебску выбухоўка была нашпігаваная дэталямі ад гадзіннікаў). Тады ў іх нічога крымінальнага не знайшлі. Я ведаю пра гэта, бо быў падчас таго ператрусу панятым, — распавёў сусед галоўнага падазраванага. — Сапраўды, мне здаецца, што для такой справы ў яго ў галаве чагосьці бракуе. Дый выпіць ён любіў, пагуляць. А ад выпіўкі рукі трасуцца! А бо каб падарвацца, дастаткова толькі пары грамаў таго рэчыва і аднаго неасцярожнага руху.

 

Ператрэслі і двух віцебскіх прыяцеляў затрыманых. Па дадзеных следства, у падазраванага была падпольная лабараторыя, якая знаходзілася ў падвале дома. Менавіта там вырабілі бомбу.

 

— Дык зазіраў я ў гэты склеп. Ён сам прапанаваў. Сказаў: "Зірнем, ці не зарасло павуціннем". Усё пуста, толькі стол стаяў. І больш нічога. Пакойчык маленькі, — распавёў столяр-станочнік з суседняй вуліцы.

 

Бацькі хлопца, якога затрымалі ў Віцебску на другі дзень пасля выбуху (ён сябраваў з падазраваным у тэракце), да гэтага часу не могуць прыйсці ў сябе.

 

— Нашага адзінага сына забралі 13 красавіка. З нашай віцебскай кватэры. Ды ў яго па хіміі тройка! Ніякай бомбы ён вырабіць не мог.

 

Да вучобы ў яго не было памкнення, атэстат сярэдні, толькі па геаграфіі пяць балаў. Працаваць захацеў рана. Скончыў дзевяць класаў, перайшоў у вечаровую школу. Пачаў падзарабляць у 15 гадоў — на перацяжцы мэблі, у прыватніка. Потым пайшоў на нарыхтоўку лесу. Яшчэ ў школе скончыў курсы столяра-цесляра. У 18 гадоў яго ўзялі на працу на лесанарыхтоўкі. Ён хударлявы, сярэдняга росту: прыкладна метр семдзесят пяць. Хоць на працу пайшоў цяжкую: валілі лес, абсякалі сучкі. Працаваў як дарослы мужчына.

 

Зарабіў першыя грошыкі, назапасіў трохі. Праз дзевяць месяцаў ўзяў крэдыт у банку шэсць мільёнаў, купіў сабе першую машыну "Фольксваген Пасат". Яму тады 18 гадоў было.

 

У войска не пайшоў праз траўму. Яшчэ сын вельмі баіцца замкнёных прастор, пакутуе на клаўстрафобію.

 

Нядаўна ён нарэшце выспеў для сямейнага жыцця, знайшоў дзяўчыну, распісаліся яны ў сакавіку. У канцы мая чакаюць дачку. Увесь час ён дома быў, дамасед, сямейны чалавек. Спяшаўся пасля працы да жонкі. Прадаў старую машыну, каб купіць лепшую. Ды ён рабацяга!

 

У панядзелак, 11 красавіка, ён увесь дзень да чацвёртай вечара быў на працы ў Віцебску. Потым прыехаў дадому. І ва аўторак быў на працы.

 

І ў сераду прыйшоў дадому ў звычайны час. У рабочай форме зайшоў у кватэру. Здзівіўся: "А што гэта такое?". А тут у нас ператрус. Папрасілі паказаць наш падвал. Мы сказалі, што нічога там не захоўваем, ён пусты, малюпасенькі, квадратны, паўтара на паўтара метра.

 

Зайшлі ў падвал, там тумбачка стаяла. Супрацоўнікі органаў аддзёрлі аббіўку са сцен з ДВП. А пад ДВП на ніжнім слоі быў малюнак, надпісы, якія гадоў шэсць таму зрабілі. Дурныя малюнкі. Сын сказаў, што гэта не ён размалёўваў, а сябар. Ён наогул не малюе. Гэты кавалак супрацоўнікі павезлі з сабой. Потым і хлопчыка нашага забралі… У чацвер мы даведаліся, што ён у СІЗА ў Менску.

 

Што пішуць у сацсетках:

 

Галоўны падазраваны ў здзяйсненні тэракту — малады чалавек з дзівацтвамі. Так аб ім адгукаюцца суседзі. Маўляў, скрытны, сабе на ўме, можа не павітацца. Пра гэта сведчыць і інфармацыя ў Інтэрнеце.

 

Хлопец зарэгістраваўся ў сацыяльных сетках пад чужымі імем і прозвішчам. Як распавёў "Камсамолцы" прыяцель затрыманага, новае прозвішча выбраў з тэлевізара.

 

— Яму спадабаўся адзін серыял пра вайскоўцаў. А ён якраз толькі з войска вярнуўся. Але ў яго яшчэ і мянушка ёсць — скарочанае ад гэтага імя. Так яго любілі называць дзяўчаты…

 

Тое, што хлопцу хацелася прыгожай жыцця, відаць няўзброеным вокам. Ён на ўсю моц красуецца з фатаграфій на сваёй старонцы: то ў абдымку з эфектнымі бландынкамі, то з пякучымі брунэткамі, то ўмела пазуе з талеркай сушы. Часта — за сталом, абстаўленым бутэлькамі са спіртным. Пахабныя анекдоты на старонцы затрыманага могуць прачытаць усе ахвотныя.

 

А вось пасаду генеральны дырэктар, якой ён сябе шчодра надзяліў, — толькі сябры. Прычым не стаў драбніць і вырашыў "кіраваць" маштабным прадпрыемствам, на якім працаваў толькі… токарам.

 

Прычым выказаў прэтэнзіі і да дзяўчат. Маўляў, не прымаю дам з кароткай стрыжкай і ў шырокіх штанах. Любімы занятак — піць піва з кальмарамі, любуючыся на зорнае неба.

Пасля такіх малюнкаў слаба верыцца ў водгукі калегаў. Маўляў, хлопец ціхі, непрыкметны, не піў, не курыў…

Ірына Козлік, Таццяна Шахновіч

 

“Наша Ніва”

 

 

Пачаліся масавыя вобшукі ў былых вайскоўцаў

 

Міліцыянты выконваюць загад Лука-кі знайсці вінаватых у тэракце.

 

На наступны дзень пасля выбуху ў менскім метро, 12 красавіка, дамоў да ветэрана-афганца з Валожыну Юрыя Даржыева прыйшлі супрацоўнікі праваахоўчых органаў. Без адпаведнага ордэру яны запатрабавалі прайсці ў кватэру, каб правесці ператрус па справе тэракту.

 

— У той дзень [11 красавіка. — “Белсат”] я быў на працы, гэта могуць пацвердзіць мае калегі. Закон я не парушаю, таму быў здзіўлены прыходу міліцыянтаў, — кажа Юрый Даржыеў.

 

Аднак супрацоўнікі ў форме адмовіліся паказаць дакументы і пачалі вераломна ператрасаць рэчы ў доме.

 

— У мяне нічога яны не знайшлі. Цікаваліся запісамі дыскаў, але там звычайныя фільмы, таму яны іх не забіралі з сабою, — дадае афганец.

 

Напрыканцы міліцыянты спыталі, ці чуў спадар Даржыеў што-небудзь падазронае наконт выбуху ў Менску. І запатрабавалі падпісаць заяву, у якой ён абавязуецца паведамляць следству пра магчымую інфмарцыю або чуткі па дадзенай справе.

 

— Мяне абурыла, што да мяне прыйшлі як да злачынцы! Дакладна не растлумачылі, чаму ў мяне павінны прайсці ператрус, — абураны мужчына.

 

У Валожынскім РАУС “Белсату” патлумачылі, што праверкі і ператрусы зараз праходзяць па ўсёй рэспубліцы.

 

— У зоне рызыкі найперш былыя вайскоўцы і людзі, якія маюць зарэгістраваную ці незарэгістраваную зброю. Такім быў загад прэзідэнта – праверыць усіх, канфіскаваць небяспечныя рэчы і прыцягнуць да следства падазроных асобаў, — распавялі аператыўнікі.

Праваабаронцы звяртаюць увагу на тое, што ўсе следчыя дзеянні павінны адбывацца ў адпаведнасці з законам.

 

— Калі да грамадзяніна прыйшлі з ператрусам, трэба патрабаваць ордэр. І ні ў якім выпадку не падпісваць падазроныя паперы, як бы тое не патрабавалі міліцыянты. Падпісаная па неасцярожнасці папера можа быць выкарыстана супраць невінаватага чалавека, — тлумачыць прадстаўнік Беларускага Хельсінскага камітэту Зміцер Чарных.

 

“Белсат”

 

 

Пропали родственники террористов

 

Родственников Дмитрия Коновалова и Влада Ковалева забрали люди в штатском и увезли из Витебска в неизвестном направлении.

 

В квартирах домов, где ранее проживали семьи террористов, неизвестные выбили все стекла. Нападение произошло поздно вечером — никто из жильцов не запомнил лица хулиганов.

 

Однако сами родственники подрывников пропали из города несколько дней назад. Очевидцы утверждают, что людей вывезли из города на нескольких машинах.

 

— Когда стало известно о задержании Коновалова и Ковалева, сотрудники КГБ приехали к родным домой. После допроса их увезли куда-то, — рассказывают соседи.

 

Ни один из террористов еще не успел обзавестись ни женами, ни детьми. Из Витебска пропали родители обоих молодых людей, а также сестра Влада Ковалева и старший брат Дмитрия Коновалова.

 

По информации Life News, мать одного из задержанных, работающая на деревообрабатывающем заводе, срочно ушла в отпуск.

 

Нескольких друзей, с которым задержанные общались ближе всего, уже двое суток находятся на допросах.

 

— Родственникам Коновалова и Ковалева лучше переехать куда-нибудь, с этими семьями общаться теперь никто не будет, и жить им спокойно не дадут, — говорит одноклассник задержанных Николай Ш. — Все, кто раньше общался с Коноваловым и Ковалевым, ненавидят их. Хотя мы понимаем, что родители ни при чем, что все это делалось очень скрытно. Даже живя в одном дворе с ними, мы никогда не могли подумать, что у них в подвале целая лаборатория.

 

Сейчас ЖЭУ, к которому относится дом, где жили террористы, тщательно проверяется. Спецслужбы выясняют, почему коммунальщики не осматривали подвалы и допустили там организацию лаборатории по производству взрывчатки.

 

“Life News”

 


Міліцыянты ломяцца да Валерыя Шчукіна

 

18 актывістаў, якія прыехалі віншаваць Валерыя Шчукіна зь нядаўнім днём народзінаў, былі дастаўленыя з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Данілы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы. Іх доўга трымалі, прымусілі здаць адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіль, узялі тлумачэньні. Частку выпусьцілі, шасьцёра затрыманыя.

 

Прыкладна аб 11:30 у кватэру дачкі Валера Шчукіна пазванілі міліцыянты і сказалі, што ідзе плянавая праверка пашпартоў. У кватэры знаходзілася паўтара дзясятка сяброў Шчукіна. Распавядае віцебская грамадзкая актывістка Вольга Карач:

 

— Усіх перапісалі. Прайшліся па кватэры, паглядзелі, што там няма зброі, усё нармальна, і пайшлі. Пасьля Павал Левінаў і Алег Баршчэўскі паспрабавалі выйсьці з кватэры, але іх адразу ж затрымалі. Як сказалі — "для прафіляктычнай гутаркі з начальнікам РУУС". Я адразу ж сказала, што паеду разам зь імі як прадстаўнік. А потым міліцыянты сказалі, што ў іх ёсьць некалькі пытаньняў да Валера Шчукіна.

 

Валер Шчукін распавёў, што два міліцыянты пазванілі ў дзьверы:

 

— Кажуць: "Трэба пагаварыць, задаць два пытаньні". Я выйшаў. Яны паспрабавалі ўварвацца ў хату, але дзьверы захлопнуліся. І мяне, як я быў, басанож — забралі. Я ў міліцыі паказаньні адмовіўся даваць. Адбіткі пальцаў у мяне не ўзялі, я не пагадзіўся. Трое мяне трымалі, каб сфатаграфаваць. Ніякіх абвінавачаньняў нам пакуль не выстаўлялі.

 

— А колькі вас чалавек? І ці тлумачылі, на падставе чаго забралі?

 

— 18 чалавек. Нічога не тлумачылі. Нічога. Ва ўсіх адбіваюць пальчыкі і фатаграфуюць. Акрамя мяне — я катэгарычна адмовіўся.

 

Разам са Шчукіным, такім чынам, забралі ўсіх, хто быў у кватэры. Іх па двое заводзілі ў кабінэты, дзе ад актывістаў патрабавалі даць тлумачэньні, усіх прымусілі здаць адбіткі пальцаў і сфатаграфавалі ў фас і профіль.

 

Праз больш як тры гадзіны некалькі чалавек выпусьцілі.

 

— Мы зайшлі да намесьніка начальніка па крымінальным сьледзтве Сяргея Якубеля. Запыталіся ў яго, зь якой прычыны нас затрымалі, пратрымалі ў пастарунку больш за 3 гадзіны. Нам парэкамэндавалі зьвярнуцца зь пісьмовым запытам. Лічацца затрыманымі Алег Баршчэўскі — ён адмовіўся здаць адбіткі пальцаў, а таксама Павал Левінаў, Павал Станеўскі, Вольга Карач, Вячаслаў Андрэеў зь Віцебску. Таксама Шчукіна не выпускаюць. Павал Левінаў казаў, калі яго вялі па калідоры, што яго затрымліваюць па падазрэньні ў дачыненьні да тэракту, — сказаў Вячаслаў Болбат.

 

Намесьнік начальніка Фрунзэнскага РУУС Сяргей Якубень у 17:20 сказаў "Радыё Свабода":

 

— У мяне няма ніякіх тлумачэньняў з гэтай нагоды. У мяне няма ніякай інфармацыі.

 

Такім чынам, сярод затрыманых — віцебскі праваабаронца Павал Левінаў, грамадзкія актывісты зь Віцебску Вольга Карач, Алег Баршчэўскі, Валер Шчукін.

 

Іна Студзінская

 

 

Праваабаронцу Левінава падазраюць ва ўчыненьні тэракту

 

У пратаколе затрыманьня праваабаронцы (Глядзі фота. — "J.K."), сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту Паўла Левінава пазначана, што той падазраецца ва ўчыненьні тэракту 11 красавіка на станцыі мэтро Кастрычніцкая.

 

Пратакол затрыманьня складзены "па непасрэдна ўзьніклым падазрэньні ва ўчыненьні злачынства". Яго падпісаў старшы опэрупаўнаважаны Фрунзенскага раёну Менску Жыгалаў.

Пра гэта "Радыё Свабода" паведаміў старшыня БХК Алег Гулак. Камэнтуючы гэтае затрыманьне, спадар Гулак адзначыў:

 

— Аказваецца, у нас тэракт не раскрыты. Гэта ўсё нас падманвалі. Гэта поўная лухта і дзікунства, інакш я гэта назваць не магу.

 

Цяпер праваабаронцу могуць трымаць у пастарунку да дзесяці сутак.

 

Вольгу Карач, Алега Баршчэўскага і Паўла Станеўскага затрымалі па адміністрацыйным артыкуле за хуліганства.

 

19 красавіка 18 актывістаў, якія прыехалі віншаваць Валерыя Шчукіна зь нядаўнім днём народзінаў, былі дастаўленыя з кватэры дачкі Шчукіна на вуліцы Данілы Сердзіча ў Фрунзенскі РУУС сталіцы. Іх прымусілі здаць адбіткі пальцаў, сфатаграфавалі ў фас і профіль, узялі тлумачэньні. Частку выпусьцілі.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Апазыцыю пачалі арыштоўваць за тэракт?

 

Міліцыя Фрунзэнскага раёна арыштавала чатырох грамадзкіх актывістаў. Прынамсі на дваіх зь іх — Паўла Левінава і Вольгу Карач — склалі пратаколы аб затрыманьні паводле падазрэньня у тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка.

 

У 17-м пакоі управы міліцыі Фрунзэнскага раёну Менску каля 19-й гадзіны 19 красавіка мне ўдалося пабачыць сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту зь Віцебска Паўла Левінава, які гучна абураўся парушэньнем ягоных правоў і патрабаваў панятых, якія б пацьвердзілі, што ён адмовіўся падпісаць пратакол затрыманьня. У гэтым жа пакоі сядзела зьбялелая Вольга Карач, старшыня Віцебскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Пагутарыць зь імі не ўдалося. Міліцыянты выставілі журналістаў за дзьверы кабінэту. Пазьней ўдалося пабачыць, як Паўла Левінава пад вартай павялі ў пакой, дзе звычайна трымаюць адміністрацыйна затрыманых.

 

Дзе знаходзіліся ў гэты час яшчэ два затрыманыя, Алег Баршчэўскі зь Віцебска і Павал Станеўскі з Гародні, убачыць не ўдалося. Міліцыянты адмаўляліся што-небудзь тлумачыць з гэтай нагоды. Спачатку апэратыўны дзяжурны маёр Алег Ляпешка паабяцаў даць камэнтар пасьля таго як вызваліцца, а потым дэманстратыўна зачыніў вакенца дзяжурнай часткі.

 

У калідоры РУУС вестак пра Паўла Левінава чакаў ягоны стрыечны брат Дзьмітры Трафімук. Ён кажа, што міліцыянты спачатку ўвогуле адмаўляліся прызнаць, што Левінаў знаходзіцца ў іх, пазьней адмовіліся дапусьціць да яго адваката:

 

— Яны адмаўляліся прызнаць, што ён знаходзіцца ў РУУС. Я папрасіў: "Вады хаця б перадайце чалавеку, ужо чатыры гадзіны ён знаходзіцца". Таксама адмовіліся прыняць гэтую ваду.

 

Пазьней у калідоры міліцэйскай управы Дзьмітры пабачыў Паўла Левінава.

 

— Ён пасьпеў сказаць, што яму прад’яўляюць абвінавачваньне ў тэрарызме 11 красавіка. А пасьля гэтага на яго быў складзены адміністратыўны пратакол аб тым, што ён лаяўся нецэнзурнымі словамі ў кабінэце.

 

У пратаколе затрыманьня Паўла Левінава пазначана, што ён падазраецца ў тым, што 11 красавіка каля 18 гадзін на станцыі мэтро Кастрычніцкая ў Менску ўчыніў дзеяньні, якія прадугледжваюцца часткай 3 артыкулам 359 Крымінальнага кодэксу. Гэты артыкул пра тэрарыстычны акт, то бок замах на дзяржаўнага службоўца ці грамадзкага дзеяча. Пратакол зроблены з памылкай, бо ў гэтым артыкуле няма часткі тры, частка тры ёсьць у артыкуле 289 — тэрарызм.

 

Пратакол затрыманьня складзены "па непасрэдна ўзьніклым падазрэньні ва ўчыненьні злачынства". Яго падпісаў старшы опэрупаўнаважаны Фрунзенскага раёну Менску А. Жыгалаў.

 

Вядомая апазыцыянэрка зь Віцебска Вольна Карач, таксама затрыманая Фрунзэнскім РУУС, пасьпела сказаць праваабаронцу Алегу Гулаку, што аналягічны пратакол аб затрыманьні ў якасьці падазараванай у датычнасьці да тэракту складзены і на яе.

 

Алегу Гулаку ўдалося высьветліць у дзяжурных міліцыянтаў, што на чатырох апазыцыянэраў складзеныя пратаколы аб адміністратыўным парушэньні за хуліганства і іх нібыта заўтра чакае суд. Сытуацыя вельмі дзіўная, кажа Алег Гулак:

 

— У нас на руках копія пратакола аб затрыманьні паводле падазрэньня ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычнага акта, а ў міліцэйскай дзяжурцы пра гэта нічога не ведаюць. Адваката ніхто не выклікаў.

 

Але Гулак пакуль не сьпяшаецца з высновамі наконт таго, што значаць гэтыя дзеяньні міліцыі:

 

— Гэта трызьненьне. Пакуль толькі так. Я не думаю, што зараз можна рабіць нейкія высновы пра нейкія далёка ідучыя наступствы. Пакуль — гэта трызьненьне.

 

Паводле Алега Гулака Павал Левінаў напісаў заяву на імя начальніка райадзьдзелу міліцыі аб тым, што міліцыянты самі лаяліся ў часе працэсуальных дзеяньняў, але яе не прынялі.

 

Паводле апошняй інфармацыі ад аднаго з намесьнікаў начальніка РУУС Фрунзэнскага раёна Менска, падазрэньні ў таракце адносна апазыцыянэраў нібыта ўжо неактуальныя, іх заўтра будуць судзіць за хуліганства.

 

Валер Каліноўскі

 


Крычаўскага журналіста пракурор папярэдзіў за артыкул пра тэракт

 

Рэдактару незалежнай газэты "Вольны горад" Сяргею Няроўнаму пракурор Крычаўскага раёну вынес афіцыйнае папярэджаньне аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое рэгулюе адносіны ў сфэры парадку кіраваньня. Нагодай для папярэджаньня стаў артыкул журналіста "Чорныя дні". Ён прысьвечаны тэракту ў Менску 11 красавіка.

 

У віну Сяргею Няроўнаму пракурор Уладзімер Дзюбайла выставіў распаўсюд у газэце непраўдзівых зьвестак пра ход расьсьледаваньня тэракту, а таксама інфармацыі, якая ўтрымлівае паклёп і зьняважлівыя выказваньні на адрас кіраўнікоў дзяржаўнай улады. Публікацыя, як сьцьвярджаецца ў папярэджаньні, скіраваная на "дыскрэдытацыю праваахоўных органаў, беларускай дзяржавы й грамадзтва".

 

Сяргей Няроўны заяўляе, што з папярэджаньнем не згаджаецца і будзе яго абскарджваць у пракурора вобласьці.

 

— Відавочна, што пракурор выконвае агульны загад супраць журналістаў, якія спрабуюць асьвятляць ход расьсьледаваньня тэракту з усіх бакоў. Мы не рабілі нумар газэты "крывавым", з фатаздымкамі ахвяраў, мы проста выказалі меркаваньне адносна затрыманых, якіх абвінавачваюць ва ўчыненьні тэракту, каб яны былі сапраўды тымі, хто зьдзейсьніў злачынства, а не чарговымі "стрэлачнікамі". Мы таксама выказаліся адносна заяў кіраўніка дзяржавы пра "пятую калёну". Лічым, што такія заявы недапушчальныя. Я пракурору й сказаў, што ўлада выкарыстоўвае тэракт, каб прыціснуць журналістаў. Павыносіць ім цяпер папярэджаньняў, а потым ужо выкарыстоўваць гэта, каб караць за крытыку мясцовага чынавенства, ніяк не зьвязаную з тэрактам. То бок выкарыстоўваюць тэракт у сваіх палітычных мэтах, — зазначае Сяргей Няроўны.

 

У лісьце з папярэджаньнем гаворыцца, што ў выпадку паўторнага парушэньня заканадаўства Сяргей Няроўны будзе прыцягнуты да адказнасьці.

 

 

Галоўнага рэдактара "Бобруйского курьера" папярэдзілі за камэнтар у блогу

 

Галоўны рэдактар "Бобруйского курьера" Анатоль Санаценка атрымаў афіцыйнае папярэджаньне "аб недапушчальнасьці парушэньня заканадаўства, якое рэгулюе стасункі ў сфэры парадку кіраваньня".

 

Папярэджаньне, якое прыйшло поштай, падпісана намесьнікам пракурора Ленінскага раёна Бабруйску, паведамляецца на сайце "Бобруйского курьера".

 

Падставай для папярэджаньня стаў адзін з допісаў у блогу Анатоля Санаценкі, які ён вядзе на сайце "Беларускі партызан". У ім журналіст разьвівае думку пра тое, што ў трагічных падзеях 11 красавіка ў Менску вінаватая дзейная ўлада.

 

— Гэта, вядома, прэцэдэнт, як кажуць, з хворай галавы — на здаровую. Каб прадухіліць магчымыя прэтэнзіі, у сваім запісу ў блогу я і даў спасылку на афіцыйны сайт А.Р. Лука-кі, дзе разьмешчана яго прамова, якая прагучала на экстранай нарадзе ў сувязі з выбухам на станцыі мэтро "Кастрычніцкая". Там, у тым ліку, гаворыцца наступнае: "Крыць няма чым. У гэтай падзеі вінаватыя толькі мы… Віна ляжыць на нас". Далей я зьмясьціў свой кароткі камэнтар, права на які мне дае 33 артыкул Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама пяты артыкул "Свабода меркаваньняў, перакананьняў і іх свабоднае выказваньне" законe Рэспублікі Беларусь "Аб сродках масавай інфармацыі".

 

Галоўны рэдактар таксама адзначае, што ў беларускім заканадаўстве няма такога панятку — "спадабалася — не спадабалася". Затое ёсьць крымінальны артыкул за "перашкоду законнай прафэсійнай дзейнасьці журналіста".

 

Анатоль Санаценка мае намер абскардзіць атрыманае ім папярэджаньне.

 

14 красавіка намесьнік пракурора раёна Анатоль Кабернік спрабаваў уручыць папярэджаньне Анатолю Санаценку ў двары яго дому. Аднак Санаценка адмовіўся што-небудзь падпісваць, бо ня лічыць сябе парушальнікам заканадаўства. Ён прапанаваў работніку пракуратуры сустрэцца ў больш афіцыйнай абстаноўцы.

 

 

У справе аб тэракце новы падазраваны

 

У справе аб тэракце ў менскім мэтро 19 красавіка затрыманы новы падазраваны. Ён дапамагаў у вырабе выбухоўкі.

 

Пра гэта са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах Беларусі перадае "Інтэрфакс".

 

— Усяго на дадзены момант затрымана 4 чалавекі. Гэта галоўны выканаўца тэракту — ён жа ствараў выбуховае прыстасаваньне, — яго напарнік, дзяўчына і новы падазраваны, які затрыманы ў Віцебску, — удакладніла крыніца.

 

Паводле гэтай крыніцы, разьмешчаная на адным з навінавых парталаў інфармацыя пра затрыманых з пазначэньнем прозьвішчаў не ўва ўсім адпавядае рэчаіснасьці.

 

— Тры прозьвішчы адпавядаюць двум грамадзянам, то бок адзін з затрыманых меў у сацыяльных сетках нік, які памылкова прыняты за прозьвішча яшчэ аднаго чалавека. Адсюль блытаніна ў лічбах.

 

У КДБ, МУС і Генпракуратуры не ўдалося атрымаць афіцыйнага пацьвярджэньня гэтай інфармацыі.

 

 

Міліцыянты пачалі апытваць суседзяў меркаваных “тэрарыстаў”

 

"Ураджэнцаў Віцебску", якіх вінавацяць у тэракце 11 красавіка ў менскім мэтро, затрымалі амаль тыдзень таму. Але толькі цяпер міліцыянты пачалі апытваць суседзяў пра "выбухі і смурод у сутарэньнях", дзе нібыта знайшлі "лябараторыю па вырабе выбухоўкі".

 

Па беларускім тэлебачаньні ўжо даўно абвясьцілі пра выкрыцьцё "лябараторый" па месцы жыхарства меркаваных "тэрарыстаў". Праўда, масавыя апытаньні віцебскіх суседзяў двух затрыманых віцебскіх хлопцаў пачаліся толькі мінулым вечарам, кажуць мясцовыя жыхары:

 

— 18 красавіка, ужо тыдзень прайшоў… І вось званок у дзьверы, стаіць супрацоўнік міліцыі. Кажа: "Я па заданьні Генэральнай пракуратуры. Вы ж чулі, што тут адбылося?". Ён не сказаў мне, што менавіта адбылося, і прозьвішчаў не называў. Дый я сам не ўдакладняў. Ён толькі спытаўся: "Вы ж тут жывяце, ня чулі шуму ў сутарэньні, ці было ляскатаньне нейкае там і ці не сьмярдзела хімікатамі ды рэактывамі?.

 

Міліцыянт запісаў адмоўны адказ суседа аднаго з затрыманых хлопцаў:

 

— Я нават спусьціўся потым у сутарэньне, свой сарайчык паглядзеў… Я забыўся, трэба было міліцыянту сказаць, што там сапраўды сьмярдзіць, але памыямі, адкідамі, там трубы цякуць! Сьвятла няма! Можна, мабыць, лямпачку ўкруціць у патрон, але ён там… дзевятнаццатага стагодзьдзя (сьмяецца), стары зусім. Туды паткнесься, дык цябе токам заб’е! Госпадзі, і гэта — лябараторыя?

 

Пра падазроныя гукі і пахі міліцыянты распытвалі нават жыхароў суседніх дамоў, распавяла спадарыня з дома побач:

 

— Прыходзілі, пыталіся, ці ня чулі мы якіх-небудзь выбухаў. Маўляў, вы тут даўно жывяце, можа, чулі нешта, а можа, нехта тут экспэрымэнтаваў, нешта ўзрываў… У нас калі бойкі нейкія бываюць ці такое нешта падобнае, тады міліцыянты таксама ходзяць і людзей распытваюць — а раёнчык у нас тут такі, што не засумуеш!

 

У інтэрнэце ўжо пачалі распаўсюджвацца зьвесткі, што ў кватэрах затрыманых пабілі вокны. Гэта ня так, кажуць суседзі: яны ня чулі, каб нехта выказваў пагрозы на адрас сваякоў затрыманых ці пагражаў самасудам.

 

Тым ня менш вокны ў кватэрах, дзе жылі падазраваныя ў тэракце, мінулым вечарам не сьвяціліся. Суседзі не выключаюць, што іх насельнікі кудысьці зьехалі — зь перасьцярогі або на распараджэньне міліцыі. Міліцыянты сапраўды пэўны час дзяжурылі каля пад’ездаў — нібыта ахоўвалі бясьпеку сваякоў, кажа жыхарка суседняга дома:

 

— Пакуль ціха-спакойна. Мы ж тыя вокны бачым! Але распавядаюць, што яго маці павезьлі ў Менск. Ну, але ж ці мала! Маглі, можа, і ў твар ёй плюнуць… Як людзі сябе будуць паводзіць, прадказаць цяжка — людзі ж розныя. І цяпер во ўжо пачнуцца плёткі — "адна баба сказала" — і плёткі будуць нарастаць валам, гэта ж зразумела…

 

КДБ і пракуратура зьвесткі пра затрыманых не камэнтуюць і канкрэтных прозьвішчаў не называюць. Свае меркаваньні і высновы жыхары Віцебску грунтуюць на тым, што ведаюць і чулі асабіста.

 

 

Лука-ка і паслоў падзяліў на “добрых” і “кепскіх”

 

Як паведамляе агенцтва “Інтэрфакс”, Лука-ка выказаў зьдзіўленьне з нагоды пазыцыі некаторых дзяржаў і іх паслоў у дачыненьні да трагічных падзеяў у Менску.

 

— Я не разумею, як у цяжкія хвіліны цывілізаваныя, дэмакратычныя дзяржавы, а яны прэтэндуюць на гэта, ня выказалі словы спачуваньня беларускаму народу, — адзначыў ён, сустракаючыся ў аўторак з паслом Азэрбайджану Алі Нагіевым з нагоды завяршэньня яго дыпмісіі.

 

Лука-ка выказаў зьдзіўленьне з нагоды пазыцыі шэрагу дзяржаваў, якія не даслалі спачуваньні беларускаму народу, які, у сваю чаргу, страціўшы вялікую сваю частку ў Другой сусьветнай вайне, “зламаў хрыбет гэтай пачвары (фашызму)”.

 

— Вось вам лякмусавая паперка — пазыцыя асобных дзяржаў і паслоў. Але, Гасподзь з імі. Ён зь імі разьбярэцца, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

 

У гутарцы з азэрбайджанскім дыпляматам Лука-ка сказаў, што “ў дадзеным выпадку замежныя паслы ў Беларусі дакладна падзяляюцца, мне здаецца, на два лягеры”.

 

— Паслы, якія любяць нашу краіну, наш народ, якія жадаюць дабра нашаму народу і дзяржаве. Я ўпэўнены, што да гэтай групы паслоў належыць і пасол Азэрбайджану, — сказаў Лука-ка. — Але ёсьць і іншыя. Нашы СМІ ў апошні час, у сьвятле трагічных падзей, вельмі выразна паказалі іх пазыцыю.

 

Насамрэч спачуваньні беларускаму народу выказалі многія ўрады многіх краінаў сьвету.

 

 

Службовая праверка ў сувязі з выбухам

 

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі праводзіць службовую праверку ў сувязі з выбухам у мэтро.

 

Пра гэта паведаміў журналістам намесьнік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень, перадае "БелТА".

 

— Гэта ня значыць, што вінаватыя толькі органы ўнутраных спраў. Будзе скончана службовая праверка, мы вам усё давядзем, — патлумачыў Яўген Полудзень.


“Радыё Свабода”

 

 

 

КДБ канфіскаваў 13 авіяцыйных бомбаў

 

Пасля тэракту завялі "дзясяткі крымінальных справаў" за незаконнае захоўванне зброі.

 

Пра гэта паведаміў міністр унутраных справаў Беларусі Анатоль Куляшоў. Ён нагадаў, што "адразу ж пасля выбуху на станцыі метро "Кастрычніцкая" прэзідэнтам Беларусі былі аддадзеныя распараджэнні аб правядзенні спецыяльнага комплекснага мерапрыемства па канфіскацыі зброі "Арсенал".

 

— Намі неадкладна была арганізаваная праца для выканання гэтага даручэння: ішоў сістэмны аналіз, збор інфармацыі ў адносінах да асобаў, якія могуць мець у сваім карыстанні незарэгістраваную зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, выбуховыя прылады, а таксама ішло правяранне так званых "чорных капальнікаў", — адзначыў міністр.

 

Паводле беларускага заканадаўства, за незаконныя дзеянні са зброяй пагражае да 12 гадоў турмы.

 

Як падае агенцтва "Интерфакс-Запад", за тыдзень кампаніі "Арсенал" Камітэт дзяржаўнай бяспекі канфіскаваў у насельніцтва 13 авіяцыйных бомбаў часоў Вялікай Айчыннай вайны, 37 мінамётных мінаў, 91 гранату, 111 артылерыйскіх снарадаў, 33 адзінкі агнястрэльнай зброі, больш за 3,5 тыс. патронаў і боепрыпасаў. Акрамя таго, КДБ канфіскаваў выбуховыя рэчывы агульнаю масаю больш за 57 кг у тратылавым эквіваленце.

 

“Белсат”

 

 

20 красавіка 2011 г.


Левінава, Карач, Баршчэўскага і Станеўскага судзяць за "хуліганства"

 

Сёньня раніцай у суд Фрунзенскага раёну Менску прывезьлі чацьвярых затрыманых учора ў кватэры Валерыя Шчукіна актывістаў. Іх будуць судзіць па адміністратыўнай справе за "хуліганства".

 

11:20 Судзяць Алега Баршчэўскага за "нецэнзурную лаянку".

 

Гэта сябра Беларускага Хэльсынскага камітэту зь Віцебска Павал Левінаў, старшыня Віцебскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Вольга Карач, Алег Баршчэўскі зь Віцебска і Павал Станеўскі з Гародні. Усе яны прывялі ноч у турме на Акрэсьціна.

 

Воля Карач заявіла "Свабодзе", што ноч яна правялі ў клетцы, у гэтак званым "обезьянніку" у Фрунзенскім РАУС. Карач заявіла, што адзін з міліцыянтаў тры разы ўдарыў яе па твары, супрацоўнік міліцыі па прозьвішчы Лінкус пагражаў ёй згвалтаваньнем. Карач таксама прасіла выклікаць ёй хуткую дапамогу, але міліцыянты адмовіліся. Міліцыянты таксама сказалі ёй, што ўсім затрыманым дадуць па 15 сутак.

 

Як паведаміла Карач, пратаколы ў нібыта датычнасьці да тэракту складзеныя на Паўла Левінава і Алега Баршчэўскага.

 

Нагадаем, іх затрымалі ўчора ў менскай кватэры Валерыя Шчукіна. На дваіх зь іх — Паўла Левінава і Вольгу Карач — склалі пратаколы аб затрыманьні паводле падазрэньня у тэракце ў менскім мэтро 11 красавіка.

 

11:25 Пачаўся працэс над Вольгай Карач. Судзьдзя Тацяна Шумская.

 

11:30 Судзьдзя адхіліла два хадайніцтвы Карач аб допыце яе сьведак і азнаямленьні з матэрыяламі справы. Яе абвінавачваюць у лаянцы на вуліцы Сердыча, непадпарадкаваньні міліцыянтам, буйстве, крыку, прыставаньні да прахожых. Карач адмаўляе гэта. Карач заявіла ў судзе, што супраць яе прымянялі фізычную. сілу ў РУУСе, і што зь яе сумкі пасьля дагляду прапалі грошы, 450 тысячаў. Сьведка міліцыянт Аляксей Кавалеўскі.


11:40 Сьведка міліцыянт кажа, што Карач паводзіла сябе буйна і агрэсіўна, лаялася, правакавала бойку з міліцыяй. Яе затрымлівалі 8 чалавек.

 

11:41 У іншым памяшканьні суду пачаўся працэс над Паўлам Станеўскім. Судзьдзя Комар. Левінаў пакуль знаходзіцца ў машыне ў двары.

 

11:42 Рапарт на Карач склаў міліцыянт Галавін.

 

11:50 Вольга Карач заявіла адвод суду. Аб’явілі перапынак. Пасьля перапынку будзе абвешчаны прысуд.

 

Судзьдзя адмовіла Карач ва ўсіх хадайніцтвах – праглядзе відэа, допыце іншых сьведак, адводу суду.

 

12:00 У судзе над Алегам Баршчэўскім судзьдзя дазволіла выступіць сьведкам з боку Баршчэўскага. Сьведкі абверглі сьцьвярджэньні міліцыянтаў. Баршчэўскі таксама заявіў, што подпіс на пратаколе не ягоны, ён пратакол не падпісваў.

 

12:30 У працэсе Баршчэўскага аб’яўлены перапынак да прысуду, які, магчыма, будзе аб’яўлены праз паўгадзіны.

 

13:20 Карач прызналі вінаватай у тым, што яна нецэнзурна лаялася. Ёй далі штраф 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў).

 

Вольга Карач пасьля вынясеньня прысуду заявіла Свабодзе, што не чакала такога мяккага рашэньня суду, але зьбіраецца абскарджваць гэтае рашэньне, бо зь й вельмі жорстка абыходзіліся ў часе затрыманьня ў Фрунзенскім РУУС.

 

13:25 Алегу Баршчэўскаму, мужу Вольгі Карач, далі 10 сутак адміністратыўнага арышту.

 

14:40 Пачаўся суд над актывістам кампаніі "Наш дом" Паўлам Станеўскім. Яго абвінавачваюць у бойцы з міліцыяй. Ён называе гэта фальсыфікацыяй на загад міліцэйскага начальства. Судзьдзя Комар.

 

14:50 Пратакол затрыманьня Станеўскага напісаны як пад капірку з пратаколам Карач, толькі дададзена, што ён правакаваў бойку з міліцыянтамі. Станеўскі сваю віну адхіляе. Кажа, што міліцыя ўварвалася ў кватэру Шчукіна, правярала пашпарты, потым пачалі затрымліваць усіх гасьцей. Пасадзілі ў аўто і адвезьлі ў РАУС. Ніякай бойкі і лаянкі, паводле Станеўскага, не было.

 

15:00 Абвінавачаны кажа, што яму не далі на подпіс пратакол у Фрунзенскім РУУС. Не сказалі чаму затрыманы, не далі пазваніць бацькам. Адмаўляе абвінавачаньне. Сьведка міліцыянт Максім Шыкавец кажа стандартны набор звычайных фразаў, пра тое, што Станеўскі каля дома па вуліцы Сердзіча парушаў парадак. Нецэнзурна лаяўся, быў агрэсіўна настроены. Не рэагаваў на заўвагі міліцыі.

 

15:10 Другі сьведка міліцыянт Аляксей Кавалеўскі кажа, тое ж самае, што і першы. Не можа згадаць у чым быў апрануты Станеўскі. Кажа, што ён гучна лаяўся з нейкай жанчынай. Судзьдзя Комар выцягвае з яго стандартныя паказаньні.

 

15:20 Судзьдзя знайшла ў дакумэнтах, што спачатку Станеўскі быў затрыманы ў 12:40, а потым пачаў лаяцца. Сьведка кажа, што Станеўскі лаяўся 50 сэкундаў перад затрыманьнем.

 

15:30 Сьведка Кавалеўскі заблытаўся з часам затрыманьня і дастаўкі ў РУУС Станеўскага. Ён жа і ў той жа час затрымліваў і Баршэўскага, і абодвух у 12:40.

 

15:45 Дапытваюць сьведкаў з боку Паўла Станеўскага. Яны паўтараюць, што на патрабаваньне міліцыі паслухмяна паехалі ў РУУС, не лаяліся і ня біліся. Там усіх дапыталі, узялі адбіткі пальцаў, а 4 затрымалі.

 

15:50 Судзьдзя зафіксавала рознагалосьсі ў паказаньнях сьведкаў-міліцыянтаў, тыя заблыталіся і спрабуюць выгарадзіцца. Міліцыянты нават ня могуць сказаць, што затрымлівалі 18 чалавек у кватэры.

 

15:55 Судзьдзя заўважыла, што ў рапарце запісана, што затрымліваў і трэці міліцыянт Галавін, але міліцыянты пра яго не сказалі.

 

16:55 У сваім выступе падсудны Павал Станеўскі заявіў, што яго агаварылі. Ён сказаў, што сьведкі-міліцыянты ілгалі, яны казалі, што надзявалі яму кайданкі, хоць насамрэч не надзявалі. Станеўскі заклікаў спыніць справу. Адвакат Вольга Безбародка сказала, што не было самога факту правапарушэньня і што, як даказана ў судзе, паказаньні сьведак былі супярэчлівыя, і заклікала спыніць справу. Суд абвясьціў перапынак для вынясеньня прысуду.

 

17:10 Судзьдзя накіравала справу Станеўскага на дадатковае расьсьледаваньне ў міліцыю, бо пратаколы супярэчаць адзін аднаму і недакладна сфармуляваныя, а паказаньні сьведак таксама супярэчлівыя. Гэтае рашэньне ў залі сустрэлі воплескамі.

 

17:33 Пачаўся працэс над Паўлам Левінавым.

 

17:40 Левінаў спытаў судзьдзю: "Ці ня тая вы Комар, якая ўнесеная ў сьпіс неўязных на тэрыторыю Эўразьвязу?"

 

17:45 Судзьдзя абвясьціла перапынак да 9 гадзіны раніцы 21 красавіка, бо Левінаў заявіў шэраг хадайніцтваў: аб дапушчэньні адваката, аб магчымасьці азнаёміцца з матэрыяламі справы і выдачы яму акуляраў, бо ён бязь іх ня можа чытаць. Левінава пакінулі пад вартай да 9 раніцы.

 

18:10 Судзьдзя ўсё ж вырашыла працягнуць працэс сёньня пасьля таго, як Левінаў азнаёміцца з матэрыяламі справы.

 

18:27 Працэс над Левінавым аднавіўся.

 

18:29 Адвакат просіць далучыць да справы пратакол аб затрыманьні Левінава за тэракт. Судзьдзя пагадзілася.

 

18:34 Стандартнае абвінавачаньне ў лаянцы Левінаў не прызнаў:

 

— З раніцы мяне абвінавацілі ў тэракце, у абед — у лаянцы, а вечарам абвінавацяць, што я нешта скраў.

 

18:43 Левінаў заявіў пра грубае абыходжаньне зь ім у міліцыі. Ён сказаў, што яго павалілі тварам на стол, заламілі рукі, надзелі кайданкі, зьдзекваліся:

 

— Такое адчуваньне, што мяне ў той момант павінны былі расстраляць.

 

18:47 Левінаў кажа, што яму груба адмовілі ў праве на абарону. Не далі паперу, каб напісаць заяву аб лаянцы міліцыянта Кавалеўскага на яго адрас:

 

— Міліцыянты самі размаўлялі матам.

 

Левінаў абвінаваціў міліцыянта Фрунзенскага РУУС у фальшаваньні пратаколаў.

 

18:58 Левінаў сказаў, што яго ставілі на расьцяжку, распраналі да трусоў, шукалі дакумэнты:

 

— У камэры я замярзаў, галадаў. Гэта не катаваньні, гэта тэрор адносна грамадзянаў сваёй краіны.

 

19:02 — Гэта псыхоз міліцыі пасьля тэракту, які яны прапусьцілі. Пратаколы супраць мяне чыстай вады фальсыфікацыя. За гэта трэба караць, каб іншым не павадна было, — сказаў спадар Левінаў.

 

19:08 Выкліканы сьведка міліцыянт Аляксей Кавалеўскі, які ўжо сьведчыў супраць Станеўскага за лаянку. Ён кажа, што пачуў у калідоры нецэнзурную лаянку таксама і Левінаў.

 

19:20 Кавалеўскі блытаецца ў паказаньнях, шмат дэталяў ня памятае, ня ведае, што пашпарт у Левінава быў забраны раней. Зноў блытаніна ў часе працэдураў у пастарунку. Фактычна пратакол па тэракце даказвае алібі Левінава па лаянцы.

 

19:46 Сьведка-міліцыянт кажа, што адзін з пратаколаў быў памылковы. Левінаў сваімі пытаньнямі загнаў сьведку ў тупік. Той ня можа на іх адказаць, часам проста змаўкае. Яшчэ адзін знаёмы з працэсу Станеўскага сьведка-міліцыянт, маёр Шакавец. Ён таксама блытаецца, ня памятае дэталяў.

 

20:02 У якасьці сьведкі дапытваюць старшыню БХК Алега Гулака.

 

20:22 Гулак распавёў пра шматлікія парушэньні міліцыяй правоў Левінава, сьведкам якіх ён быў. Ён сказаў, што 19 красавіка ў Фрунзенскім РУУС стаміўся рабіць заўвагі міліцыянтам, якія брыдка лаяліся. Наступная сьведка — Вольга Карач.

 

20:55 Пасьля завяршэньня допыту сьведак выступіла адвакатка, якая заклікала закрыць працэс з-за адсутнасьці падзеі правапарушэньня. Яна зьдзівілася, што два сьведкі-міліцыянты бралі ўдзел у трох працэсах. Яна сказала, што адзін з пратаколаў ёсьць сфальшаваным. З аналягічнай заявай выступіў Павал Левінаў. Аб’яўлены перапынак для вынясеньня прысуду.

 

21:25 Паўла Левінава судзьдзя Вольга Комар прызнала вінаватым у дробным хуліганстве і асудзіла на 10 сутак арышту.

 

Левінаў папрасіў адтэрмінаваць выкананьне прысуду, бо дома ў яго застался хворая маці. Судзьдзя Вольга Комар, спаслаўшыся на тое, што працоўны дзень скончаны, ня стала разглядаць хадайніцтва. Прысутныя на прасэце пачалі абурацца і казаць Комар, што нездарма яе прызналі неўязндной ў Эўразьвяз. На што Комар прыграліза, што можа арыштаваць прысутных за зьнявагу судзьдзі.

 

Валер Каліноўскі

 

 

Смаргонскага актывіста выклікалі ў міліцыю

 

Уладзімер Шульжыцкі зараз знаходзіцца ў Смаргонскім РАУС. Учора ўвечары ў ягонай кватэры быў зроблены ператрус: канфіскаваны дзьве пнэўматычныя стрэльбы і адзін пнэўматычны пісталет.

 

Сам Шульжыцкі падчас ператрусу дома не прысутнічаў, паколькі зараз працуе і жыве ў Маладэчне. Зь яго слоў, яму затэлефанавала маці і паведаміла пра ператрус а таксама пра тое, што сёньня з раніцы ён павінен зьявіцца ў пастарунак.

 

Уладзімер Шульжыцкі зьдзіўлены, што ў яго канфіскавана пнэўматычная зброя, паколькі, зь яго слоў, дагэтуль яе непатрэбна было рэгістраваць і можна было свабодна набыць у спартовых крамах.

 

Міхал Карневіч

 

 

Чарговае папярэджаньне “Нашай Ніве”

 

Намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Мікалай Кукліс вынес папярэджаньне газэце "Наша Ніва" за публікацыю ў № 14 артыкула "Палкоўнік Барадач: выбухоўку падклалі супрацоўнікі адной са спэцслужб".

 

Былы палкоўнік вайсковага спэцназу выказваў у ім сваё меркаваньне, што за тэрактам мог стаяць хтосьці ва ўладзе, зацікаўлены ў дэстабілізацыі становішча ў краіне. Прадстаўнік пракуратуры перадаў папярэджаньне рэдактару "Нашай Нівы" Андрэю Скурко ў рэдакцыі газэты, узяўшы тлумачэньне па факце публікацыі, паведаміў "Свабодзе" Андрэй Скурко:

 

— У тлумачэньні мы напісалі нашае бачаньне гэтых падзей, што газэтная паласа "Камэнтары і меркаваньні" для таго і прызначаная, каб на іх зьмяшчаліся розныя меркаваньні адносна важных для грамадзтва падзей. Што гэтым матэрыялам мы ніякім чынам не спрабавалі сеяць страх і паніку ў грамадзтве і тым больш не дыскрэдытаваць нейкія грамадзкія органы і органы ўлады. На маю думку, гэты матэрыял нічым не парушаў існыя законы. Аспрэчыць гэтае папярэджаньне можна ў Генэральнага пракурора, паколькі папярэджаньне вынес намесьнік. Адпаведна, мы будзем яго аспрэчваць.

 

Зараз мы жывем у гарачы час: і эканамічныя абставіны гэтак складаюцца, і, на вялікі жаль, трагічныя падзеі адбываюцца, і палітычны фон досыць наэлектрызаваны. Зразумела, што да незалежнай прэсы зараз вялікая ўвага. І вялікае жаданьне яе прыцішыць і абмежаваць. І разгортваецца ўсё гэта, на жаль, лягічна.

 

Я спадзяюся, што і ва ўладных структурах, і ва ўсіх астатніх сэгмэнтах грамадзтва хопіць мудрасьці і розуму для таго, каб сапраўды ня сеяць страх і паніку сярод насельніцтва. А таксама захаваць раўнавагу паміж грамадзтвам і органамі ўлады, а таксама незалежнай прэсай — як прадстаўніцтвам грамадзтва.

 

Напярэдадні галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" выклікалі ў КДБ і папярэдзілі пра адказнасьць за разгалошваньне матэрыялаў сьледзтва па справе аб тэракце 11 красавіка. Адначасна Міністэрства інфармацыі накіравала ў адрас рэдакцыі папярэджаньне пра недапушчальнасьць парушэньня нормаў закону "Аб сродках масавай інфармацыі".

 

Галіна Абакунчык

 

 

За меркаваньні і вэрсіі — папярэджаньні пракуратуры

 

Рэдактары незалежных рэгіянальных выданьняў "Бабруйскі кур’ер" і "Вольны горад" атрымалі пракурорскія папярэджаньні за публікацыі, прысьвечаныя тэрарыстычнаму акту ў менскім мэтро 11 красавіка. Напярэдадні Генэральная пракуратура, Міністэрства інфармацыі і КДБ вынесьлі папярэджаньні таксама газэтам "Наша Ніва", "Народная воля" і рэдактару інтэрнэт-сайту "Салідарнасьць" Аляксандру Старыкевічу.

 

Папярэджаньне рэдактару "Бабруйскага кур’ера" Анатолю Санаценку намесьнік пракурора Ленінскага раёну Анатоль Кабернік падпісаў 12 красавіка і спрабаваў уручыць яго пэрсанальна цягам двух наступных дзён. Калі журналіст адмовіўся яго прыняць, то ліст прыйшоў па пошце. Гэтае папярэджаньне — адзін са складнікаў ціску на незалежных калегаў-журналістаў зь Менску, які распачаўся пасьля тэракту ў мэтро, кажа спадар Санаценка:
 
— Гэта ўсё адна і тая ж гісторыя, проста Старыкевіча знайшлі, а мяне — не, і даставілі папярэджаньне толькі зараз. Магу сказаць, што я яго буду абскарджваць.
 
Анатоля Санаценку папярэдзілі за выказваньні ў блогу на сайце "Беларускі партызан", дзе журналіст падтрымаў заявы кіраўніка краіны, што ў трагічных падзеях 11 красавіка ў Менску вінаватая дзейная ўлада.
 
Рэдактару незалежнай газэты "Вольны горад" Сяргею Няроўнаму пракурор Крычаўскага раёну вынес афіцыйнае папярэджаньне за артыкул "Чорныя дні", дзе аўтар крытыкуе дзеяньні ўладаў, зьвязаныя з выбухам у мэтро. Гаворыць Сяргей Няроўны:
 
— Я пытаюся ў пракурора: дык што — цяпер крытыка ўвогуле забароненая? У якіх нарматыўных актах яна забароненая? Дзе паклёп, дзе абразы? Ён кажа — паглядзіце там у першым абзацы. Кажу — і што там? А, не, кажа, — у другім. Гэткім чынам сам блытаўся, адносна чаго вынес папярэджаньне. Я лічу — і пракурору пра гэта казаў — што тут спэцслужбы больш кіруюць. Пракурор, натуральна, гэта адмаўляў, казаў, што з уласнай ініцыятывы вынес папярэджаньне, калі прачытаў сьвежы артыкул, але я яму ня веру.
 
Чарговае папярэджаньне намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Мікалай Кукліс вынес тыднёвіку "Наша Ніва" за публікацыю артыкула "Палкоўнік Барадач: выбухоўку падклалі супрацоўнікі адной са спэцслужб". Прадстаўнік пракуратуры перадаў папярэджаньне рэдактару "Нашай Нівы" Андрэю Скурко ў рэдакцыі газэты, узяўшы тлумачэньне па факце публікацыі, паведаміў "Свабодзе" Андрэй Скурко:
 
— У тлумачэньні мы напісалі нашае бачаньне гэтых падзей, што газэтная паласа "Камэнтары і меркаваньні" для таго і прызначаная, каб на іх зьмяшчаліся розныя меркаваньні адносна важных для грамадзтва падзей. Што гэтым матэрыялам мы ніякім чынам не спрабавалі сеяць страх і паніку ў грамадзтве і тым больш дыскрэдытаваць нейкія грамадзкія органы і органы ўлады. На маю думку, гэты матэрыял нічым не парушаў існыя законы. Аспрэчыць гэтае папярэджаньне можна ў генэральнага пракурора, паколькі папярэджаньне вынес намесьнік. Адпаведна, мы будзем яго аспрэчваць.
 
Напярэдадні галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" выклікалі ў КДБ і папярэдзілі аб адказнасьці за разгалошваньне матэрыялаў сьледзтва па справе аб тэракце 11 красавіка. Паводле публікацыяў на гэтую ж тэму папярэджаньне "Нашай Ніве" вынесла таксама і Міністэрства інфармацыі. Сытуацыю камэнтуе юрыст грамадзкай арганізацыі БАЖ Андрэй Бастунец:
 
— Самая колькасьць папярэджаньняў, вынесеных незалежным выданьням апошнім часам, выклікае шэраг пытаньняў. На мой погляд, дзяржава звузіла прастору свабоды выказваньня. І вось гэтыя парушэньні — яны не адпавядаюць ні міжнародна-прававым абавязаньням Рэспублікі Беларусь у галіне свабоды выказваньня, ні нават Канстытуцыі краіны. Гэта празьмернае ўмяшаньне дзяржавы ў свабоду выказваньняў і меркаваньняў. Шэраг гэтых папярэджаньняў вынесеныя за выказваньні і меркаваньні, права на якія гарантаванае артыкулам 33 Канстытуцыі краіны.

 

Галіна Абакунчык

 

 

За размовы пра віцебскіх "тэрарыстаў" пагражаюць звальненьнем

 

На прадпрыемствах Віцебску адміністрацыя праводзіць прафіляктычныя гутаркі, каб супрацоўнікі не распаўсюджвалі чутак, а галоўнае — не дзяліліся зьвесткамі з журналістамі. За размовы з "пабочнымі асобамі" пагражаюць нават звальненьнем.
 
Пра строгае папярэджаньне не разгалошваць ніякіх зьвестак пра затрыманых "ураджэнцаў Віцебску", якіх вінавацяць у менскім тэракце 11 красавіка, употай распавядаюць многія жыхары раёну ДСК. Гэта прамысловая ўскраіна, дзе жылі хлопцы — меркаваныя тэрарысты. У сярэдняй школе № 35, дзе вучыліся двое зь іх, чакаецца маштабная праверка, цішком распавядае маці аднаго зь цяперашніх вучняў:
 
— Чакаюць праверкі, ці праводзяцца клясныя гадзіны, як увогуле вядзецца ідэалягічная праца ў школе… Усе баяцца! Яшчэ настаўнікі казалі, нібыта маці аднаго з гэтых затрыманых у коме ў шпіталі ляжыць. Рознае людзі кажуць — у транспарце едуць, нехта нешта скажа, і так чуткі перадаюцца… Вось наш участак № 16, участак ЖКГ, дык там усіх таксама трэсьлі, што парадку ў сутарэньнях няма.
 
У раёне вуліцы Рэпіна ці ня кожны другі можа паказаць, дзе месьцяцца тыя сутарэньні, у якіх — паводле інфармацыі беларускага тэлебачаньня — былі лябараторыі па вырабе выбуховых рэчываў. Прыбіральшчыц, якія падмятаюць у дварах, прымусілі наводзіць там парадак — выносіць друз і сьмецьце. Ананімна і не на дыктафон спадарыні прызналіся, што друзу і сьмецьця было многа, а вось прыкметаў лябараторыі ніхто не заўважыў. Дый не пусьцілі б туды, каб там была небясьпека, — перакананыя супрацоўніцы ЖЭУ № 16.
 
Пытаюся ў пэнсіянэркі каля пад’езду, ці ня страшна жыць, калі ўнізе — верагодная "лябараторыя" з выбухоўкай. Тая адказвае неахвотна, але зь відавочным недаверам да інфармацыі з тэлебачаньня:
 
— Людзям жа трэба нешта было сказаць. Вось яны і кажуць. Ну, можа ж усё забралі, калі там нешта было. А можа, і жылі з гэтым, і ніхто нічога ня ведаў!
 
Спадарыня кажа, што сваім "катушком" у агульным сутарэньні карыстаецца рэдка, але пагаджаецца адчыніць і паказаць, як там усё выглядае. Нічога асаблівага: неахайна зробленыя перагародкі, драўляныя самаробныя дзьверы, цэмэнтная падлога. У доме, дзе жыве другі затрыманы, сутарэньні выглядаюць яшчэ горш: няма сьвятла, вільгаць і смурод.
 
Сутарэньні не апячатаныя, у пад’езд таксама можна зайсьці, хаця колькі дзён таму на месцы жыхарства затрыманых дзяжурылі міліцыянты — нібыта дзеля бясьпекі, каб над сваякамі хлопцаў не ўчынілі самасуду. Цяпер міліцыі не відаць, але і сваякоў таксама: суседзі мяркуюць, што іх ці то адмыслова вывезьлі, каб захаваць таямніцу сьледзтва, ці то яны самі часова зьехалі, каб нікому не трапляць на вочы.
 
Тым часам у інтэрнэце зьявіліся зьвесткі пра трэцяга затрыманага ў справе 11 красавіка, які таксама жыў у Віцебску. Нехта зь мясцовых жыхароў называе імя затрыманага, а нехта распавядае, што ён на пару гадоў маладзейшы за двух затрыманых раней, але пасьпеў ужо ажаніцца, і жонка цяпер чакае дзіця. Трэці затрыманы нібыта толькі дапамагаў вырабляць выбухоўку, і затрымалі яго дзень ці два таму. Пазьней, чым "ціхманага хлопца, які нічым не запомніўся суседзям" і "таленавітага хіміка, які ў школе вучыўся на тройкі, а ў сацыяльных сетках рэгістраваўся пад прозьвішчам героя сэрыялу "Салдаты" — такім чынам у СМІ характарызуюць меркаваных вінаватых у зьдзяйсьненьні тэракту.
 
З журналістамі жыхары Віцебску размаўляюць усё менш ахвотна: пагрозы наконт непрыемнасьцяў на працы дзейнічаюць. Афіцыйных зьвестак пра затрыманых амаль няма: КДБ і пракуратура паведамленьні ў інтэрнэце не камэнтуюць і канкрэтных прозьвішчаў не называюць. Усю інфармацыю абяцаюць агучыць бліжэйшым часам, да моманту выстаўленьня абвінавачаньня. У адпаведнасьці з заканадаўствам, абвінавачаньне мае быць выстаўлена ў 10-дзённы тэрмін.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Саюз пісьменнікаў з нагоды выбуху асудзіў блогера Ліпковіча

 

Прэзідыум пралукашэнкаўскага Саюза пісьменнікаў Беларусі прыняў заяву з нагоды выбуху ў менскім метро.

 

Пісьменнікі не толькі асудзілі "бесчалавечны акт", але і падтрымалі "крокі ўлад па абмежаванні дзейнасці некаторых сайтаў у інтэрнэце, якія заклікаюць людзей да гвалтоўных дзеянняў у адносінах да органаў улады і грамадства". СПБ таксама скарыстаўся нагодай тэракту, каб... асудзіць блогера Яўгена Ліпковіча.

 

"Саюз пісьменнікаў Беларусі рашуча асуджае дзеянні падобных асоб, так званых апазіцыянераў, як Яўген Ліпковіч, які выкарыстоўвае фашысцкія метады, заклікае да спальвання ў грамадскіх месцах кніг, так або інакш садзейнічае тым адмоўным сілам, чые дзеянні накіраваны супраць народа Беларусі і яго ўлады".

 

Нагадаем, што блогер Ліпковіч другі год запар паліць кнігі кіраўніка СПБ Мікалая Чаргінца. Ён называе гэтую акцыю "Днём абароны маладой беларускай маральнасці".

 

"Звяртаемся да ўсіх, хто лічыць сябе апазіцыяй, праявіць цвярозасць і спыніць спрыянне тым сілам унутры краіны і за мяжой, якія выношваюць і ажыццяўляюць планы па парушэнні спакою і парадку ў нашай краіне", — пафасна заклікае прэзідыум.

 

Ліпковіч у часе свайго перформансу іранізаваў: "Маладая беларуская маральнасць мае патрэбу ў абароне… Не пабіў тэлевізар [з прапагандысцкімі перадачамі], не спаліў Чаргінца — дзень пражыты дарэмна, маральнасць пацярпела". Ліпковіч абыгрываў той факт, што набліжаны да Лука-кі пісьменнік Чаргінец узначальвае не толькі Саюз пісьменнікаў, але і Беларускую грамадскую раду па маральнасці.

 

Заяву з асуджэннем блогера Ліпковіча апублікавала на першай паласе вялікім кеглем газета СПБ "Літаратура і мастацтва". Дарэчы, на старонцы 4 таго ж нумара друкуецца вялікі артыкул "Космас Мікалая Чаргінца". Фота Чаргінца красавалася і на першай паласе мінулага нумара газеты.

 

Кастусь Матушыч

 


Тэрарыст К. дзейнічаў дзеля грошай?

 

Расейскае выданне Life News працягвае публікаваць звесткі з "ананімных" крыніц.

 

Аказваецца, Д.К., меркаваны выканаўца тэракту, разлічваў на "саліднае грашовае ўзнагароджанне".

 

— У цяперашні час К. працягвае фігураваць толькі як выканаўца гучнага тэракту, — распавядае Life News нібыта крыніца ў праваахоўных органах Беларусі, — сапраўдныя матывы яго да канца не зразумелыя, але па нашай версіі, ён дзейнічаў дзеля грошай (А ў Віцебску і ў Менску ў 2008 годзе дзеля чаго??? — "J.K.").

 

Па дадзеных выдання, Д.К. хацеў разлічыцца з буйным крэдытам і адкрыць свой бізнэс.

 

За некалькі дзён да тэракту К. сустрэўся з былым калегам. За кубкам піва і гутаркамі "за жыццё" ён падзяліўся планамі на будучыню.

 

— К. сказаў, што вельмі стаміўся жыць у нэндзы, — распавядае былы калега Андрэй Ш. — Хацеў расплаціцца з крэдытам за машыну. А потым намякнуў, што ў яго ў бліжэйшы час намячаецца вельмі выгаднае дзельца. На атрыманыя грошы ён, маўляў, адкрые свой бізнэс і зажыве па-людску.

 

Чамусьці менавіта ў расейскім выданні Life News у першы дзень пасля тэракту быў апублікаваны фотаробат злачынцаў. Пасля тое ж выданне першым распаўсюдзіла імёны падазраваных (як аказалася, з памылкай) — пры тым, што беларускім выданням КДБ рэкамендавала іх не публікаваць.

 

Даставернасць інфармацыі, апублікаванай Life News, немагчыма праверыць.


Гэта можа быць чарговая "жоўтая качка" для публікацыі гучнага матэрыялу, а можа быць і дэзінфармацыя, каб стварыць уражанне "змовы".

 

У Цэнтры грамадских сувязяў КДБ "Нашай Ніве" адказалі:

 

— Без каментароў.

 

“Наша Ніва”

 

 

21 красавіка 2011 г.


Неўязная судзьдзя Комар засудзіла праваабаронцу Левінава

 

20 кастрычніка позна ўвечары у судзе Фрунзэнскага раёна Менска завяршыліся судовыя працэсы супраць актывістаў грамадзкай арганізацыі “Наш дом” Вольгі Карач, Паўла Станеўскага, Алега Баршэўскага і праваабаронцы БХК Паўла Левінава. Усе яны абвінавачваліся ў нецэнзурнай лаянцы, але выракі атрымалі розныя.

 

Два міліцыянты — маёр Шакавец і старшы лейтэнант Кавалеўскі — хадзілі з працэса ў працэс і завучанымі фразамі сьведчылі на грамадзкіх актывістаў, як тыя нібыта брыдкасловілі. Іх чуйнае вуха фіксавала лаянку апазыцыянэраў і на вуліцы Данілы Сердзіча ў Менску, і ў будынку Фрунзэнскага РУУС. Нягледзячы на тое, што ў паказаньнях яны блыталіся, што ў складзеных пры іхным удзеле пратаколах былі нестыкоўкі, судзьдзі ўпарта аддавалі перавагу ім, а не апазыцыянэрам.

 

За выключэньнем аднаго выпадку, калі судзьдзя Вольга Комар накіравала на дапрацоўку матэрыялы супраць гарадзенскага актывіста Паўла Станеўскага.

 

Апошні, які быў цалкам перакананы ў фальсыфікацыі сваёй справы, такому рашэньню нават зьдзівіўся. Яго ў ліку 18 актывістаў “Нашага дому” адвезьлі ў аўторак у Фрунзэнскі РУУС Менска нібыта для высьвятленьня асобы, але адрозна ад большасьці ў той жа дзень яго не адпусьцілі:

 

— Справа ў тым, што я адрозна ад іншых адмовіўся даваць паказаньні, і яны пачалі мяне прэсаваць гэтым артыкулам 17/1 “Хуліганства”.

 

Абсалютна такая ж сытуацыя, як у Станеўскага, складвалася і на працэсе віцебскага праваабаронцы Паўла Левінава — тая ж пара сьведкаў-міліцыянтаў гэтак жа блыталася ў паказаньнях, пратаколы не сыходзіліся па часе, і тая ж судьдзя Комар дапытліва вяла працэс. Але вынік быў зусім іншы. Комар засудзіла праваабаронцу да 10 сутак арышту і не дазволіла адтэрмінаваць пакараньне, каб той мог знайсьці сабе замену для догляду за ягонай састарэлай маці, якая адна засталася ў Віцебску.

 

Судзьдзя Комар вядомая тым, што яна вынесла першы жорсткі прысуд за Плошчу Васілю Парфянкову, за што стала неўязной у Эўразьвяз і ЗША.

 

Комар не зьвярнула ўвагі на заявы пра парушэньне правоў Левінава, працэсуальных і чалавечых, аб якіх той голасна казаў:

 

— Хіба гэта не катаваньне? Я апошні раз еў у 8 гадзін раніцы ўчора, я апошні раз спаў таксама ўчора раніцай. Паўтары суткі ў мяне макавай расінкі не было ў роце. Яны кажуць: законам не прадугледжана.

 

Раніцай 19 красавіка ў тым жа Фрунзэнскім РУУС быў складзены пратакол на Левінава паводле падазрэньня аб учыненьні ім менскага тэракту. Нейкага руху гэты дакумэнт не атрымаў. Але і ануляваны ён ня быў, — сказаў сам правабаронца перад вынясеньнем адміністратыўнага прысуду:

 

— Мяне ад таго пратаколу не вызвалялі. Таму я не выключаю такой магчымасьці, што мяне зараз апраўдаюць па адміністратыўнай справе, а пайду я далей адбываць тэрмін па крымінальнай.

 

Калега спадара Левінава старшыня БХК Алег Гулак пасьля вынясеньня прысуду спадарыняй Комар з сумам канстатаваў:

 

— Я шмат бачыў незаконных прысудаў, але настолькі непрыгожа незаконных я бачыў мала. Гэта, на маю думку, зьдзек над правасудзьдзем і непрыхаваны ціск на праваабаронцу.

 

Пра жорсткія ўмовы абыходжаньня ў Фрунзэнскім РУУС учора заявіла і Вольга Карач, засуджаная за тую ж лаянку да штрафу памерам у 700 тысяч рублёў. Адзін з міліцыянтаў у пастарунку абражаў і біў яе, сказала спадарыня Карач:

 

— Да мяне ён зьвяртаўся двума словамі: “сука” і “чмо”. Потым пачаў мяне біць па правай шчацэ з усёй сілы і крычаў: “Што ты, сука, на мяне глядзіш?” Перад гэтым ён матам крычаў што згвалтуе мяне і будзе на мяне мачыцца…

 

Заявы затрыманых аб катаваньнях і парушэньні іх правоў у пастарунку судзьдзямі былі праігнараваныя. Як і шматлікія іх сьведчаньні, што менавіта міліцыянты груба брыдкасловілі, у чым яны цынічна абвінавацілі грамадзкіх актывістаў.

 

Валер Каліноўскі

 

 

Комар засудзіла-такі і Станеўскага

 

Судзьдзя Фрунзэнскага раённага суду Менску Вольга Комар, якая ўчора ўвечары накіравала на дапрацоўку справу грамадзкага актывіста Паўла Станеўскага, сёньня яго асудзіла да арышту — нібыта за лаянку.

 

Як паведаміў актывіст Андрэй Аксёнаў, пасьля таго судзьдзя Комар адпусьціла Станеўскага на волю, яго зноў захапілі міліцыянты, усю ноч яго трымалі ў Фрунзэнскім РУУС, прычым не паведамлялі пра гэта ягоным паплечнікам. За ноч перарабілі пратаколы, і тая ж судзьдзя Комар раніцай засудзіла Станеўскага да 8 сутак арышту.

 

Валер Каліноўскі

 

 

Уладзімера Шульжыцкага дапыталі ў справе тэракту.
Яго трымаюць упастарунку

 

Актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” ад 20 красавіка трымаюць у пастарунку. Ноччу ў ягонай кватэры правялі паўторны ператрус.

 

Уладзімера Шульжыцкага 20 красавіка выклікалі ў пракуратуру Смаргонскага раёну. Ён паведаміў “Свабодзе”, што яго дапытвалі ў справе выбуху ў мэтро.

 

Сьледчага, са слоў Шульжыцкага, цікавіла, што той ведае пра выбух, што пра гэта кажуць людзі, але найболей сьледчы цікавіўся фотаздымкамі, якія Шульжыцкі разьмясьціў на сваёй інтэрнэт-старонцы. На гэтых здымках Уладзімер Шульжыцкі пазіруе з рознай зброяй часоў Другой усясьветнай вайны.

 

Хлопцу давялося тлумачыць сьледчаму, што гэтыя здымкі былі зробленыя ў той час, калі ён здымаўся ў кіно.

 

Пазьней Ўладзімер Шульжыцкі накіраваўся ў міліцыю, каб высьвятліць лёс ягоных пнэўматычных стрэльбаў і пнэўматычнага пісталета, якія напярэдадні ў яго канфіскавалі міліцыянты.

Пасьля гэтага ягоны тэлефон не адказваў.

 

Раніцай 21 красавіка маці Ўладзімера Шульжыцкага паведаміла, што ноччу ў іх кватэры быў праведзены паўторны ператрус, прычым, міліцыянты прыходзілі разам з Уладзімерам: сканфіскавалі кампутар і ды іншыя рэчы.

 

Сьледчыя дзеяньні зь Уладзімерам Шульжыцкім праводзілі супрацоўнікі КДБ у Маладэчне.

 

Пасьля размовы ў пракуратуры пачаўся допыт у КДБ. І таксама ў справе тэракту. Але сам Шульжыцкі кажа, што ня можа распавесьці падрабязнасьці, бо даў падпіску пра неразгалошваньне:

 

— Пыталіся адносна маёй старонкі ў інтэрнэце, былі таксама пытаньні іншага аспэкту, якія датычаць выбуху ў метро, але пра большае я гаварыць не магу.

 

Што датычыць старонкі ў інтэрнэце, то яшчэ ў пракуратуры Ўладзімер Шульжыцкі тлумачыў сьледчым паходжаньне здымкаў, якія зацікавілі сьледзтва — на іх ён пазіруе са зброяй часоў Другой усясьветнай вайны. Гэтыя здымкі Шульжыцкі зрабіў у час, калі здымаўся ў кіно.

 

Сёньня яго вывозілі на сьледчыя дзеяньні ў Маладэчна, дзе ён апошнім часам працуе і жыве.

 

— Пры мне там правялі ператрус на партыйным офісе, бо я там жыў, праўда, усяго тры дні. Канфіскавалі літаратуру, дыскі. Я даў тлумачэньні, а па канфіскаванай у мяне зброі і ноўтбуку будуць праводзіць экспэртызы, пра астатняе я казаць не магу.

 

Смаргонскі праваабаронца, Алесь Дзергачоў, зьдзіўлены тым, што Шульжыцкага дапытвалі ў справе тэракту ў Менску, паколькі ўжо неаднойчы было заяўлена, што вінаватыя затрыманыя:

 

— У прынцыпе матывы іх зразумелыя, хаця і ім вядома, што ён ніякага дачыненьня да выбуху ня мае. Ну а тое, што чалавек выставіў у інтэрнэце нейкія ўласныя здымкі і з-за гэтага рабіць праверкі — несур’ёзна. Зрэшты, гэта парушэньне яго свабоды на распаўсюд інфармацыі.

 

 

У Віцебску ўсё яшчэ шукаюць “лябараторыю з выбухоўкай”

 

Па справе аб выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка зьяўляюцца новыя затрыманыя, і па Беларускім тэлебачаньні прагучала паведамленьне пра знойдзеныя ў іх дамох "лябараторыі", дзе нібыта выраблялася выбухоўкі. Але віцебскія міліцыянты ўсё яшчэ нешта шукаюць па сутарэньнях.

 

Пошукі "лябараторыі з выбухоўкай" дагэтуль вядуцца ў пяціпавярхоўках па вуліцы Рэпіна, дзе жылі затрыманыя ў справе тэракту. Мясцовая жыхарка распавядае пра ўбачанае:

 

— "Шманалі" тое скляпеньне, чалавек 20 там было адных панятых толькі, міліцыі панаехала шмат… Кажуць, у кагосьці ў сарайчыку знайшлі плякат падазроны — мабыць, з партрэтам кагось з палітычных дзеячаў, дык таксама папалохалі, пасадзіўшы ў машыну. З таго дома людзі казалі, што ўсіх прымушалі ўсё адчыняць і паказваць.

 

Суседзі затрыманых кажуць, што ў агульных сутарэньнях нічога падазронага не заўважалі, а ў прыватных катушках, адведзеных для кожнай кватэры, наўрад ці можна наладзіць нейкую "лябараторыю". Катушкі маленькія, у некаторых няма сьвятла, усе памяшканьні сырыя і брудныя.

 

Увогуле многія жыхары Віцебску ня дужа давяраюць афіцыйнай інфармацыі, што злавілі сапраўды вінаватых у тэракце. Сумневы выклікае і тое, што затрыманыя прызналіся ў арганізацыі віцебскіх выбухаў 2005 году. Калі хлопцы сапраўды ўчынілі тыя злачынствы, а іх знайшлі толькі цяпер, то гэта сьведчыць пра дрэнную працу міліцыі, перакананая суседка:

 

— Значыцца, людзі гэтым займаюцца, пакуль недзе ня трапяцца. І нічога яны не баяцца, таму што выкрывальнасьць злачынстваў — нізкая! А яны жывуць сабе спакойным, нармальным жыцьцём, і нічога іх не абцяжарвае!

 

Прафіляктыкай правапарушэньняў актыўна заняліся якраз цяпер — калі страшнае ўжо здарылася. У віцебскіх школах чакаюць праверак выхаваўчай працы, у сыстэме прафтэхадукацыі — двое затрыманых хлопцаў скончылі прафтэхвучэльні — пракуратура ўжо завяршыла праверку. Вынікі паказалі, што ўзровень прафіляктыкі правапарушэньняў нізкі — навучэнцы крадуць і рабуюць, іх затрымліваюць нецьвярозымі, зафіксаваныя асацыяльныя паводзіны ў сем’ях.

 

Што да сем’яў затрыманых у справе тэракту, то іх цяпер у Віцебску няма. Зьвязацца з маці аднаго з хлопцаў удалося праз тэлефон, і яна сказала, што знаходзіцца на допыце:

 

— Ведаеце, вы мне ператэлефануйце. Я зараз у сьледчага.

 

Пазьней паразмаўляць са спадарыняй не ўдалося — яна кідала слухаўку. На гутарку з журналістам не пагадзілася і жонка яшчэ аднаго віцебскага хлопца, якога вінавацяць у тым , што ён дапамагаў вырабляць выбухоўку:

 

— Не, ні на якія пытаньня я не адказваю. Я разумею, што гэта блізкі мне чалавек, але што я мушу пра яго казаць… Увогуле ў мяне цяпер ня той стан, каб з кімсьці размаўляць: мне празь месяц радзіць, і я не хачу ўздымаць сабе нэрвы.

 

З апошніх зьвестак у інтэрнэце вядома, што па справе менскага тэракту 11 красавіка ўжо арыштаваны і старэйшы брат аднаго зь першых затрыманых. Афіцыйнай інфармацыі сьледзтва пакуль не дае, імёнаў тых, каго вінавацяць і падазраюць, таксама не называе.

 

 

Адзін з арыштаваных за тэракт — сябра БРСМ

 

Лука-ка ўвесь час называў беларускую апазыцыю “пятай калёнай” і выступаў з пагрозамі яе зьнішчэньня. Ён шмат разоў вяртаўся да тэмы менскага тэракту 11 красавіка. Сярод іншага ён заявіў, што да яго прывяла залішняя дэмакратызацыя перад прэзыдэнцкімі выбарамі. Лука-ка ўголас паразважаў, што стала падставай для тэракту:

 

— Тут не рэлігійная аснова. Сказаць, што гэта на нацыянальнай аснове, што мы пакрыўдзілі кагосьці ў Беларусі — ну не было такога. Бандыцкія разборкі? Дык я вам шчыра сказаў, што яшчэ 10 год таму тыя групоўкі, якія тут зьявіліся ў свой час, з савецкіх штонікаў вырасьлі — мы іх вельмі хутка прыбралі да парадку. Хто не падпарадкаваўся, таго і косьці ўжо згнілі (Гэта ён пра зьніклых — чытай "забітых" — кажа? Ізноў прызнаецца? — "J.K.").

 

Між іншым, Лука-ка паведаміў, што адзін з арыштаваных за тэракт — сябра БРСМ (Як жа ж так? А чаму не апазіцыянэр?! — "J.K.").

 

 

Мечыслава Грыба выклікаюць у пракуратуру

 

Былога старшыню Вярхоўнага Савету Беларусі Мечыслава Грыба выклікалі ў гарадзкую пракуратуру Менску.

 

Ён павінен зьявіцца там 22 красавіка аб 11 гадзіне. Пра гэта яму паведамілі праз тэлефон.

 

Калі спадар Грыб спытаўся, па якой справе, яму адказалі: "Па выбуху".

 

Спадар Грыб кажа, што на "Кастрычніцкай" 11 красавіка ня быў і падазраваных ня ведае.

 

“Радыё Свабода”

 

 

23 красавіка 2011 г.

 

Хімію ён не ведаў і крэдыту не браў

 

Інфармацыі аб асноўным падазраваным у тэракце вельмі мала. Толькі старонка ў сацыяльных сетках, зарэгістраваная пад чужы прозвішчам. "Камсамолка" паразмаўляла з сяброўкай падазраванага, якая разам са сваім хлопцам апошнія паўгода шмат кантактавала з затрыманым. Яна размаўляла з падазраваным у тэракце за два дні да трагедыі ў менскім метро.

 

Яны пазнаёміліся мінулым летам, калі хлопец толькі вярнуўся з арміі.

 

— Мы практычна кожны дзень стэлефаноўваліся і бачыліся, ён увесь час быў у нашай кампаніі. У астатні час ён альбо працаваў, альбо спаў. Ён такі соня! З працы прыходзіць — адразу спаць. Выспіцца, адразу на вуліцу, безадмоўны быў: "Хадзем пагуляем? Хадзем!"

 

У сабе не замыкаўся, не знікаў нікуды. Каб мы заўважылі, што ён кудысьці збіраецца ехаць, рыхтавацца да нечага, знікае вечарамі — такога не было.

 

— Кажуць, што ён быў выдатнікам па хіміі?

 

— Так, ён распавядаў, што ў яго была добрая адзнака па хіміі.

 

Бо ў іх была добрая настаўніца, якая ставіла яму адзнаку за старанныя паводзіны. Прызнаваўся, што хімію ніколі не вучыў. Па астатніх прадметах быў троечнікам.

 

— А чым ён захапляецца?

 

— Ды нічым! Музыка яму не падабалася, і фільмы ён не глядзеў. Ні серыялы, ні жахі. Яму было ўсё роўна.

 

— А нам яго прыяцель распавёў, што ён новае прозвішча, пад якім зарэгістраваўся ў сацыяльных сетках, узяў якраз з серыяла.

 

— Проста ў войску нельга было карыстацца сацыяльнымі сеткамі. Каб мець зносіны з сябрамі, ён падпісаўся чужым імем.

 

У войску многія так робяць. Калі вярнуўся з войска, прозвішча на сапраўднае вырашыў не мяняць. Маўляў, за паўтара года службы на яго старонцы з’явілася шмат сяброў. Што цяпер, тлумачыць ім пра іншае прозвішча?

 

— Праўда, што ён купіў машыну, а грошай, каб разлічыцца з крэдытам, не было?

 

— Не было ў яго ні машыны, ні правоў. І нават мары такой не было. На ім не віселі ніякія крэдыты.

 

Навошта? Цяпер ён не хацеў ні сям’і, ні дзяцей. Хацеў нагуляцца. Таму і з дзяўчатамі сур’ёзных адносін не будаваў. Ды і лянівы быў. Працаваў на заводзе, пакуль працавалася… Мы яму казалі: "Маўляў, змяняй працу, будзеш зарабляць больш!" А ён усё адмахваўся: "Там жа пахаць трэба, а я гультай такі!" З грашыма ў яго было нармальна. У пазыкі не лез, апранаўся нармальна. Бывала, што няма грошай — ну і няма…

 

— Праўда, што ён быў на ўліку ў міліцыі? Можа, па п’янцы пабіўся з кім…

 

— Ён ніколі не ўдзельнічаў у бойках. І прыводаў у міліцыю, наколькі я ведаю, у яго не было. Спакойны быў.

 

— Значыць, праўду кажуць, што ён замкнёны?

 

— Ды не, ён таварыскі, вясёлы. Нічога дзіўнага ў ім мы не бачылі. У коле сяброў ён усім давяраў, заўсёды усміхаўся, не зайздросціў.

 

— Па яго старонцы ў Інтэрнэце падобна, што ён любіў прыгожае жыццё: дзяўчаты, рэстараны, весялосць. Ён на фота і з талеркай сушы пазіруе, і з скрываўленымі дзяўчатамі-вампірамі на Хэлоўін…

 

— Ды гэта мы яго туды зацягнулі: "Сказалі, хадзем, патрасемся!" Мы яго сілай на дыскатэкі цягнулі. А ён незадаволены быў: "Ды што там рабіць, музыка гэтая грукоча. Ай…"

 

А фота з сушы — так гэта ён на дні нараджэння аднаго. Яны тады пайшлі ў піцэрыю піва папіць і сушы паесці. А фатаграфавалі мы ўсюды…

 

— Калі вы бачыліся ў апошні раз?

 

— У пятніцу, 8 красавіка. Мы сядзелі ў нас дома, размаўлялі гадзін да другой гадзіны ночы. Потым лазілі ў сацыяльных сетках, ён дапамагаў мне ўсталёўваць праграму. І ў суботу ён быў у Віцебску. Мы збіраліся пайсці ў кавярню. Але я потым вырашыла пайсці з сяброўкамі на дыскатэку, а яму і свайму хлопцу прапанавала адпачыць у кафэ разам.

 

— Не заўважылі, што ў апошні час ён быў нейкім дзіўным?

 

— Ды не, звычайным. За гэтыя паўгода я пазнала яго вельмі добра і дзівацтвы б заўважыла.

 

— Вы ведаеце яго з мінулага лета, кажаце, што бачыліся практычна кожны дзень. У Менск ён часта ездзіў?

 

— Не, ні разу. Нікуды не адлучаўся, заўсёды быў у Віцебску.

 

— А ён не хацеў пераехаць у Менск па лепшае жыццё?

 

— Не. Ён хацеў быць тут, з бацькамі. Працаваць і жыць. Навошта яму асобная кватэра? У яго з бацькамі на траіх, па-мойму, тры пакоі. Куды больш?

 

Я набрала яго нумар у панядзелак, 11 красавіка. Мабільнік быў выключаны. У аўторак я патэлефанавала яму дадому. Мама сказала, што ён другія суткі не з’яўляўся дома і яна яго шукае.

 

Таццяна Шахновіч

 

“Наша Ніва”

 

 

Мечыславу Грыбу загадалі маўчаць

 

Былы старшыня Вярхоўнага Савету Мечыслаў Грыб наведаў менскую гарадзкую пракуратуру, куды яго выклікалі па справе аб выбуху ў менскім мэтро.

 

— Мяне папярэдзілі, каб нічога нікому не расказваў. І не выказваў сваіх меркаваньняў, — сказаў Мечыслаў Грыб пасьля наведваньня пракуратуры.

 

Іншыя падрабязнасьці размовы ў пракуратуры спадар Грыб не паведаміў.

 

Ён сказаў, што раней у СМІ выказваўся адносна выбуху ў менскім мэтро.

 

Алесь Дашчынскі

 

“Радыё Свабода”

 

 

25 красавіка 2011 г.

Колькасьць загінулых ад тэракту ўзрасла да 14 чалавек

 

25 красавіка, у панядзелак, у бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі ў Менску памёр яшчэ адзін пацярпелы ад тэракту ў менскім мэтро. Агульная колькасьць ахвяр выбуху цяпер складае 14 чалавек.

 

Нябожчык — Дайнэка Віталь Віктаравіч, 1970 году нараджэньня, паведамілі Інтэрфаксу ў Міністэрстве аховы здароўя.

 

Па дадзеных міністэрства, на сёньняшні дзень у бальніцах на стацыянарным лячэньні знаходзяцца 92 пацярпелых ад тэракту.

 

 

Рыгора Кастусёва выклікаюць у пракуратуру

 

Намесьніка старшыні Партыі БНФ Рыгора Кастусёва выклікалі ў Менскую пракуратуру. Паводле палітыка, выклікаюць яго як сьведку ў справе аб тэракце ў мэтро 11 красавіка.

 

Ён паведаміў, што сёньня яму патэлефанаваў супрацоўнік пракуратуры й настойліва прапанаваў зьявіцца 26 красавіка аб 11-й гадзіне.

 

Рыгор Кастусёў пакуль не камэнтуе выклік. Ён заяўляе, што ня можа патлумачыць, якім чынам стаў сьведкам у справе тэракту.

 

 

Уладзімера Шульжыцкага судзяць у Менску, а Алеся Каліту ў Гомелі

 

25 красавіка ў Савецкім судзе Менску судзяць актывіста Ўладзімера Шульжыцкага. Суд над Алесем Калітой адбудзецца сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля.


Уладзімера Шульжыцкага затрымалі 23 красавіка непасрэдна на ўваходзе ў сядзібу БНФ, куды ён прыехаў на пасяджэньне моладзевай камісіі. Шульжыцкага даставілі ў Савецкі РУУС Менску, дзе ён і правёў час да суду. Паводле праваабаронцаў, на яго складзены пратакол аб дробным хуліганстве.


21 красавіка па месцы жыхарства Шульжыцкага правялі ператрус, а самога актывіста затрымалі і дапыталі па справе аб менскім тэракце.

 

Суд над Уладзімерам Шульжыцкім перанесены на 16 траўня. Такое рашэньне прынятае 25 красавіка ў судзе Савецкага раёну Менску. Пра эта паведамляе праваабарончы цэнатр "Вясна".


Сакратар управы Партыі БНФ па арганізацыйных пытаньнях, былы старшыня "Моладзі БНФ" Алесь Каліта быў затрыманы ў Гомелі ў ноч з 23 на 24 красавіка. Міліцыянты яго абвінавацілі ў дробным хуліганстве, нібыта ён лаяўся матам.


Пра затрыманьне паведамілі на тэлефон старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.


Каля 00:20 ён атрымаў смс зь незнаёмага нумару пра тое, што Алесь Каліта затрыманы гомельскімі міліцыянтамі. Алесь вяртаўся з Украіны і ехаў на пахаваньне свайго дзядулі. Аднак на пахаваньне яго не адпусьцілі.


Алесь служыў у той жа вайсковай частцы пад Лепелем, што і меркаваны выканаўца тэракту ў менскім мэтро.


— Мы падазраем, што гэта ўсё зьвязана са спробамі неяк прывязаць апазыцыю да выбухаў, — сказаў адказны сакратар управы Партыі БНФ Уладзімер Лабковіч.

 

Суд Чыгуначнага раёну Гомеля пакараў Алеся Каліту 10 суткамі адміністрацыйнага арышту. Такое рашэньне вынес судзьдзя Яраслаў Парэмскі.

 

Паводле гомельскага прадстаўніка БХК, які прысутнічаў на судовым паседжаньні і быў сьведкам канваіраваньня Алеся Каліты з залі суду ў аўтазак, арыштаваны гучна заявіў, што ён у знак пратэсту абвяшчае галадоўку на ўвесь тэрмін утрыманьня пад вартай.

 

Алесь Дашчынскі

 

 

Па справе аб выбуху дапыталі Калякіна

 

Старшыня партыі "Справядлівы сьвет" Сяргей Калякін у якасьці сьведкі дапытаны пракуратурай Менску па справе аб тэракце ў менскім мэтро.

 

Пра гэта паведамляе сайт Аб’яднаных дэмакратычных сілаў.

 

— Гэта была гутарка выключна для галачкі. Я адразу сказаў, што ніякай інфармацыі пра падрыхтоўку, а таксама пра тых, хто зьдзейсьніў тэракт, ня маю, — сказаў Калякін.

 

У яго пацікавіліся, дзе ён знаходзіўся 11 красавіка і якія камэнтары з нагоды выбуху даваў.

 

— Усё гэта — допыты палітыкаў — задумана толькі для таго, каб выканаць даручэньне прэзыдэнта, — сказаў Калякін.

 

 

Пракуратура шукае Мілінкевіча

 

24 красавіка сьледчыя шукалі лідэра руху "За свабоду" Аляксандра Мілінкевіча празь ягоных паплечнікаў. Сам ён знаходзіцца па-за межамі краіны ў камандзіроўцы.

 

Пра гэта паведамляе сайт руху "За свабоду".

 

Паплечнікі Аляксандра Мілінкевіча мяркуюць, што таго шукаюць, каб запрасіць на допыт у межах расьсьледаваньня тэракту ў менскім мэтро 11 красавіка.

 

Раней Мілінкевіч атрымаў праз тэлефон папярэджаньне Генпракуратуры за выказваньні на гэтую тэму.

 

 

Абвінавачаньне ў тэракце ня выстаўленае, арышты і допыты працягваюцца

 

— Ужо не засталося ніводнага чалавека (Ня трэба так казаць пра ўсіх, бо гэта ня факт! — "J.K."), які сумняваецца ў тым, што знойдзены менавіта тыя асобы, якія маюць дачыненьне да выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая", — заявіў падчас онлайн-канфэрэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

 

— Яны вырабілі выбуховае прыстасаваньне (Гэта вельмі спрэчная заява! — "J.K."). Цяпер ідзе ацэнка тых доказаў, якія выяўлены ў працэсе расьсьледаваньня крымінальнай справы. Прэзыдэнтам краіны пастаўлена задача ў найкарацейшыя тэрміны забясьпечыць якаснае, поўнае, аб’ектыўнае расьсьледаваньне крымінальнай справы для таго, каб мець канчатковую ацэнку ўжо ў судзе. У мяне як у міністра ўнутраных спраў сумневаў у тым, што гэта менавіта тыя асобы, няма. Я думаю, што нават пасьля суду знойдуцца людзі, якія будуць сумнявацца ў тым, што мы прыцягнулі да адказнасьці менавіта тых людзей.

 

Куляшоў назваў "інсынуацыямі" (Гэта ж трэба, якое слова ведае! — "J.K.") паведамленьні ў мэдыях пра тое, што затрыманыя не маглі самі зрабіць выбуховае прыстасаваньне і так дакладна арганізаваць выбух у мэтро і што за імі, маўляў, стаяць нейкія спэцслужбы.

 

— Кропку ў гэтай справе паставіць суд. Калі суд адбудзецца і вынесе сваё рашэньне, я думаю, што гэты малады чалавек (які задаваў пытаньне) таксама перастане сумнявацца, тым больш, я думаю, што суд будзе адкрытым і можна будзе на свае вочы ўсё назіраць і ацэньваць, нават ня будучы спэцыялістам, а потым ужо прыходзіць да сваёй высновы — так гэта ці ня так.

 

На пытаньне, ці спыняць абавязковую дактыляскапію пасьля таго, як былі знойдзеныя падазраваныя ў выбухах, міністар Куляшоў адказаў:

 

— Не, такая неабходнасьць не адпала. Закон будзе выконвацца і далей.

 

Таксама ён сказаў, што на сёньняшні дзень "мы ахапілі фактычна 90 адсоткаў тых, хто падлягае дактыляскапіі". А да 1 траўня "мы павінны зрабіць справаздачу прэзыдэнту".

 

На пытаньне, чаму ў краіне, нягледзячы на тое, што тэрарысты злоўленыя, працягваюцца арышты і затрыманьні, міністар Куляшоў адказаў:

 

— Я ня ведаю, пра што тут ідзе гаворка (Ён што, у іншай краіне жыве?! Інфармацыю пра допыты ій затрыманьні чтай вышэй. — "J.K."). Ніякіх арыштаў, ніякіх затрыманьняў няма. Тыя, каго затрымалі, сапраўды знаходзяцца ў сьледчым ізалятары. Ні больш ні менш.

 

Адносна таго, ці панясе хто пакараньні за тое, што не прыняў меры, каб прадухіліць тэракт у мэтро, спадар Куляшоў сказаў:

 

— Так, магчыма, гэта і міліцыя мэтрапалітэну. Мы ў МУС правялі ўжо тры службовыя праверкі, і ўсе матэрыялы накіраваныя кіраўніку сьледчай групы, якая займаецца расьсьледаваньнем гэтай справы — старшаму саветніку юстыцыі Івану Шведу. Там будзе дадзена прававая ацэнка.

 

На пытаньне, калі канкрэтна падазроным будзе выстаўлена абвінавачаньне, Анатоль Куляшоў не адказаў. Паводле міністра, каб высьветліць усе супярэчнасьці, "трэба правесьці калясальную працу, у тым ліку сотні тысяч допытаў і апытаньняў (Гэта што, надышоў час дапытываць мяліцыянтаў і прадстаўнікоў улады???. — "J.K.")".

 

Анатоль Куляшоў паведаміў некаторыя дэталі расьсьледаваньня. У прыватнасьці, што затрыманыя бацька і брат аднаго з падазроных, а таксама — што МУС правёў 3 службовыя праверкі дзеяньняў супрацоўнікаў міліцыі, якія "прагледзелі" падазронага ў мэтро і своечасова не ўзялі ў яго адбіткі пальцаў. Паводле спадара Куляшова, матэрыялы праверкі накіраваныя ў пракуратуру ў сьледчую групу, якой кіруе намесьнік генпракурора Анатоль Швед. Па абвінавачаньні ў халатнасьці службовых асобаў заведзена адна крымінальная справа, паведаміў Анатоль Куляшоў.

 

Апошнія падзеі ў Беларусі ўжо пацьвярджаюць заявы сілавікоў пра шматлікія допыты ў сувязі з тэрактам. 25 красавіка ў Гомельскай вобласьці затрымалі моладзевага актывіста Алеся Каліту, які служыў у вайсковай частцы разам з адным з падазроных у тэракце. На допыт у пракуратуру на аўторак, 26 красавіка, выклікалі экс-кандыдата на прэзыдэнта Рыгора Кастусёва. На 26 красавіка ў пракуратуру для допыту выкліканы таксама старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

 

“Радыё Свабода”

 

 

26-29 красавіка 2011 г.

 

Кастусёва дапыталі наконт тэракту 11 красавіка

 

Кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010, намесніка старшыні партыі БНФ Рыгора Кастусёва выклікалі ў пракуратуру на допыт. Размова тычылася тэракту ў сталічным метро 11 красавіка.

 

Па словах Рыгора Кастусёва, ён быў здзіўлены тым, што ў яго хочуць узяць паказанні, бо ў дзень тэракту яго ўвогуле не было ў Менску:

 

— Сёння а палове на 11-ю я прыйшоў разам з адвакатам у гарадскую пракуратуру — роўна за гадзіну, як і абяцалі, мяне там дапыталі і адпусцілі. Абвінавачанняў не было, але мяне адразу перад допытам папярэдзілі аб неразгалошванні пытанняў і адказаў, якія прагучалі на допыце. Адразу скажу, што страшных пытанняў не было, але форма была захавана і я адказаў на ўсё, пра што мяне запыталі.

 

Рыгор Кастусёў паведаміў, што яшчэ да пачатку допыту ў яго узялі падпіску аб неразагалошванні, на што ён пагадзіўся, паколькі па пытанні выбуху ў менскім метро ён нічога ня ведае і не мае чаго ўтойваць.

 

Кастусь Бандарук

 

 

Падазраваны ў тэракце ў менскім мэтрапалітэне разглядаў і іншыя варыянты выбухаў

 

— Калі б мы цяпер гэта не спынілі, то былі б выбухі ў цягніку, а ён гэта бачыў па "Неўскім экспрэсе", на аўтобусным прыпынку і ў аўтобусе. Усё, як у Расеі, а выкладваюць гэта ўсё ў Інтэрнэце, — заявіў Лукашэнка. — <...> ...гэты чалавек асвоіў гэтае рамяство, бачачы ўсё гэта па тэлебачаньні і вывучаючы ў Інтэрнэце. <...> Гэта зь яго паказаньняў.

 

— ...на нашае шчасьце, ніякай сыстэмы тут няма (у выкананьні тэрактаў). Да гэтага часу ні сьледчыя, ні апэратыўнікі не паведамілі, што гэта была група змоўшчыкаў, якія працавалі на нейкія сілы, — працягнуў Лука-ка.

 

Ён таксама ня бачыць у тэракце ў мэтро міжрэлігійнай або міжнацыянальнай асновы.

 

— Нават палітычна мы тут нічога не выявілі пакуль, — заявіў ён. — Проста ўнікальны чалавек, якому задавальненьне дастаўляла тое, што ён тэрарыст, — адзначыў ён.

 

Паводле яго слоў, у часе допытаў па выбуху 3 ліпеня на Дзень незалежнасьці ў 2008 годзе затрыманы заявіў:

 

— Я пакрыўдзіўся, што гэта было кваліфікавана, як злоснае хуліганства, а не тэракт. А я хачу быць тэрарыстам, я хачу ўвайсьці ў гісторыю, — сказаў Лука-ка, цытуючы затрыманага ў справе аб тэракце ў менскім мэтро.

 

Лука-ка падкрэсьліў, што "сьвет рухаецца да глыбокай інтэграцыі, узаемапранікненьня. На жаль, і гэта ўсё інтэгруецца". Таму, паводле яго, "праблемы Расеі сталі праблемамі Беларусі, а праблемы Беларусі сталі праблемамі Расеі. Ад гэтага нікуды не падзенесься", — заявіў Лука-ка.

 

“Радыё Рацыя”

 

 

Міністар Куляшоў просіць дадатковых грошай на бясьпеку

 

Яшчэ тры выбухі, якія плянавалі зьдзейсьніць арганізатары выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, павінны былі таксама здарыцца ў сталіцы. Пра гэта сёньня сказаў журналістам міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў, які выступаў у Палаце прадстаўнікоў.

 

Міністар паведаміў, што распачаты дзьве крымінальныя справы. Адна — супраць арганізатараў выбуху, другая — супраць супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія з-за сваёй нядбайнасьці не прадухілілі выбух у мэтрапалітэне.

 

Анатоль Куляшоў з трыбуны Авальнай залі прызнаў, што ў Беларусі, акрамя транспартных, "існуе дастатковая колькасьць вельмі прыступных аб’ектаў. Для таго каб зрабіць іх бясьпечнымі, патрэбны дадатковыя тэхнічныя і грашовыя сродкі. За два-тры месяцы мы гэтыя пытаньні ня вырашым", — сказаў міністар.

 

Уладзімер Глод

 

 

За непапярэджаньне тэракту — столькі ж, колькі за выхад на Плошчу?

 

Міліцыянты, якія “прагледзелі тэракт”, могуць атырымаць ад двух да пяці гадоў — што параўнальна з пакараньнем грамадзянаў за выхад на Плошчу. У выніку падзеяў на Плошчы было разьбітае шкло ва ўрадавым будынку, у выніку тэракту загінулі 14 чалавек, дзясяткі параненыя.

 

Міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў сёньня паведаміў журналістам, што ў справе аб тэракце 11 красавіка ідзе ня толькі ацэнка ўжо сабраных доказаў, але і пошук дадатковых улік. Паводле міністра, прызначаны шэраг экспэртызаў: крыміналістычных, біялягічных, хіміка-тэхнічных. Куляшоў нічога ня змог сказаць пра тэрмін, калі справа будзе перададзеныя ў суд.

 

Паводле міністра, пасьля службовай праверкі таксама ўзбуджаная крымінальная справа адносна супрацоўнікаў міліцыі:

 

— Справа ўзбуджаная па справе нядбайнасьці ў адносінах супрацоўнікаў МУС, як стаў магчымым гэты выбух, чаму яны яго не папярэдзілі.

 

Артыкул 428 Крымінальнага кодэксу
"Службовая нядбайнасьць ("Служебная халатность")":

 

Невыкананьне або неадпаведнае выкананьне службовай асобай сваіх службовых абавязкаў у выніку несумленных ці абыякавых адносін да службы, якое мела вынікам сьмерць чалавека па неасьцярожнасьці або іншыя цяжкія наступствы, або незаконнае адчужэньне ці зьнішчэньне дзяржаўнай маёмасьці <...> караюцца абмежаваньнем свабоды на тэрмін ад двух да пяці гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю ці пазбаўленьнем свабоды на тэрмін да пяці гадоў з пазбаўленьнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасьцю.

 

Між тым, падрабязнасьці пра выканаўцаў тэракту, якія прасочваюцца, даюць падставы задаваць пытаньні ня толькі пра бязьдзейнасьць міліцыі, але і спэцслужбаў. Так, ужо вядомы сваёй дасьведчанасьцю адносна выканаўцаў тэракту расейскі рэсурс "Life News" паведаміў, што спэцслужбы некалькі гадоў сачылі за сям’ёй аднаго з падазраваных у тэракце ў менскім мэтро.

 

Як расказала "Life News" крыніца ў праваахоўных органах Беларусі, у супрацоўнікаў КДБ "было вялікае дасье". Яго сабралі яшчэ пасьля выбуху ў Менску ў 2008 годзе. Тады бацьку падазраванага западозрылі ў дачыненьні да тэракту. Увагу прыцягнуў і яго сын. Сілавікі ведалі пра тое, што юнак амаль увесь вольны час траціў на выраб піратэхнікі і экспэрымэнты з выбуховымі рэчывамі. Але чамусьці яму ніхто не перашкаджаў.

 

Паводле зьвестак крыніцы, падазраваны ў тэракце на ўліку ў міліцыі ніколі не знаходзіўся. "За ім пастаянна прыглядалі, гэта так. Мабыць, яго проста на час выпусьцілі зь віду, і ён пасьпеў рэалізаваць сваю задуму, — паведаміла крыніца выданьню. — Як толькі экспэрты, што працавалі на месцы тэракту ў менскім мэтро, устанавілі, што самаробная выбуховая прылада была начыненая арматурай і мела гадзіньнікавы мэханізм, супрацоўнікі КДБ адразу ўспомнілі пра сям’ю зь Віцебска: сына-хіміка і бацьку-гадзіншчыка".

 

Чаму ж пры так доўгім сачэньні і вялікім дасье спэцслужбы нічога не зрабілі для папярэджаньня тэракту і бясьпекі грамадзянаў? Агенцтва "БелаПАН", якое зьвярнулася з просьбай пра адказ у КДБ, паведамляе, што там ад камэнтароў адмовіліся.

 

 

Упершыню ў гісторыі Беларусі выстаўленае абвінавачаньне ў тэрарызме

 

Па факце выбуху ў мэтро абвінавачваньне ў тэрарызме выстаўленае двум грамадзянам Беларусі, паведаміў журналістам 29 красавіка намесьнік генэральнага пракурора, кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швед.

 

Паводле яго, ім ставіцца ў віну зьдзяйсьненьне злачынства, прадугледжанага часткай 3-й артыкулу 289-й Крымінальнага кодэксу (тэрарызм). Максымальнае пакараньне паводле гэтага артыкула — сьмяротная кара. На думку сьледзтва, абвінавачаныя ўчынілі тэракт па папярэдняй змове з мэтай дэстабілізацыі абстаноўкі, застрашваньня насельніцтва і забойства людзей. Прозьвішчы абвінавачаных сьледзтва па-ранейшаму не агалошвае. Пры гэтым Андрэй Швед паведаміў, што абодва абвінавачаныя — 1986 году нараджэньня, ураджэнцы аднаго з абласных цэнтраў, расьлі ў адным двары, сябравалі са школы.

 

Аднаму з абвінавачаных прад’яўленае абвінавачваньне ў тэрарызме і за выбух у Віцебску ў 2005 годзе, які раней кваліфікаваўся як хуліганства.

 

Паводле Шведа, абвінавачваны ў зьдзяйсьненьні двух тэрактаў здымаў на відэа спробныя выбухі.

— Выпрабаваньне выбухаў яны фіксавалі на відэа, якое ёсьць у следзтва, — паведаміў намесьнік генпракурора.

 

Аднаму з абвінавачаных у тэракце ў мэтро таксама вылучанае абвінавачаньне па частцы 3-й артыкулу 295-й КК (незаконны абарот зброі).

 

Андрэй Швед заяўляе, што ў 2009 годзе праваахоўныя органы мелі магчымасьць раскрыць выбух, які адбыўся ў Менску 3 ліпеня 2008 году, аднак злачынства не было раскрыта "з-за халатнасьці некаторых службовых асоб", — паведамляе "Інтэрфакс".

 

Намесьнік генпракурора растлумачыў, што гаворка ідзе "аб недактыласкапаваньні гэтай асобы (аднаго з абвінавачаных) пры пэўных абставінах".

 

— Па гэтым факце таксама была ўзбуджаная крымінальная справа, — падкрэсьліў Швед.

 

Акрамя таго, паведаміў кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швед, аднаму з абвінавачаных у выбуху ў мэтро выстаўленае таксама абвінавачаньне па фактах тэрарызму 14 верасьня 2005 году ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 году ў Менску.

 

Андрэй Швед заявіў, што ў 2009 годзе ў праваахоўных органаў ужо была магчымасьць выкрыць асобу, якая ўчынiла тэрарыстычны акт у 2008 годзе ў Менску. Аднак праз халатнасьць службовых асобаў гэта не было зроблена. Па факце халатнасьці распачатая крымінальная справа.

 

Намесьнік генпракурора сказаў, што матыў злачынства "практычна высьветлены", але пэўна яго не назваў.

 

— Ён зьвязаны з асобамі абвінавачаных, іх разьвіцьцём, стаўленьнем да жыцьця, выхаваньнем, — сказаў Андрэй Швед.

 

Паводле яго, у сьледзтва няма зьвестак "пра тое, што ў актах тэрарызму былі замоўцы альбо арганізатары". Мэдычная экспэртыза абвінавачаных, паводле Андрэя Шведа, будзе праведзеная пазьней.

 

У тое, што ў тэракту не было замоўцаў, а тэрарысты ня мелі пэўнага матыву, акрамя як проста забіць больш людзей, ня верыць палкоўнік міліцыі ў адстаўцы Алег Алкаеў, які стала жыве ў Нямеччыне апошнія 8 гадоў:

 

— Без матыву не бывае, гэта адназначна. Таму я не магу паверыць у тое, што кажа спадар Швед. Але, хутчэй за ўсё, так і будзе, калі такі шлях вызначае сьледзтва, калі такі шлях вызначае прэзыдэнт: што гэта нейкія псыхічна ненармальныя людзі, нейкія хворыя. Яны як бы вызначаюць прававы калідор, па якім потым прыйдзецца крочыць усім: і сьледчым, і абвінавачаным, і мэдэкспэрта".

 

Акрамя двух абвінавачаных, у справе праходзяць чацьвёра падазраваных. Якая мера стрыманьня для іх абраная, намесьнік генпракурора не паведаміў.

 

Андрэй Швед пацьвердзіў, што абвінавачваныя плянавалі ўчыніць сэрыю тэрактаў, "але дзе, калі і якім чынам — таямніца сьледзтва". Нагадаю, раней пра гэта казаў міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Паводле Куляшова, тэрарысты нібыта плянавалі падкласьці бомбы ў цягнік і на прыпынку грамадзкага транспарту.

 

У межах расьсьледаваньня ўжо прызначаныя і выконваюцца каля 400 судова-мэдычных, крыміналістычных і іншых экспэртызаў. Дапытана больш за 300 грамадзян, праведзена больш за 500 іншых сьледчых дзеяньняў, паведаміў Андрэй Швед (Дык ужо колькасьць павінна перайсьці ў якасьць. Але, нажаль, і законы фізікі ў Беларусі не працуюць. — "J.K.").

 

 

“Нашу Ніву” і “Народную Волю” закрываюць за “некарэктнае” асьвятленьне тэракту

 

Міністар інфармацыі Праляскоўскі сказаў, што ягонае ведамства хадайнічае ў Вышэйшым гаспадарчым судзе аб спыненьні выхаду “Нашай Нівы” і “Народнай Волі” за некарэктнае асьвятленьне тэракту ў менскім мэтро гэтымі выданьнямі, паведаміла "БелТА".

 

Выступаючы на сэмінары кіраўнікоў рэспубліканскіх СМІ ў Горадні, Праляскоўскі сказаў, што хадайніцтва — гэта “права міністэрства і мая, як міністра, асабістая пазыцыя”.

 

— Тое, што яны асьмеліліся дапамагаць некаторым палітыкам скакаць на касьцях пасьля тэракту – прабачэньня такім рэчам ня будзе, — дадаў ён.

 

Паводле міністра, пры асьвятленьні падзей 11 красавіка ў менскім мэтро беларускія СМІ разьдзяліліся не паводле прынцыпу дзяржаўныя і прыватныя, а на прыстойных і непрыстойных.

 

— Некаторыя СМІ адкрыта піярыліся, перакручвалі факты, і гэта недапушчальна. Гэта якраз тое, чаго хочуць тэрарысты — пасеяць страх, паніку ў грамадзтве, — падкрэсьліў Праляскоўскі.

 

Праваабарончая арганізацыя "Рэпарцёры бязь межаў" асудзіла пазовы Міністэрства інфармацыі Беларусі ў Вышэйшы гаспадарчы суд аб спыненьні выпуску газэт "Наша ніва" і "Народная воля".

 

У заяве "Рэпарцёры бязь межаў" падкрэсьліваюць, што закрыцьцё гэтых газет будзе "надзвычай жорсткім рашэньнем", паколькі "страта выданьняў, чый наклад складае амаль палову агульнага накладу ўсёй незалежнай прэсы, будзе фатальным ударам па і так вельмі абмежаваным плюралізме беларускіх СМІ".

 

Праваабарончая арганізацыя нагадала, што неаднаразова асуджала беларускі закон аб СМІ, які "выкарыстоўваецца ў якасьці асноўнага інструмэнта для ціску на незалежную прэсу".

 

"Рэпарцёры бязь межаў" заклікалі Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіць у задавальненьні пазову.

 

Раней занепакоенасьць пазовамі выказала прадстаўнік АБСЭ ў пытаньнях СМІ Дуня Міятавіч.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Перад выбухам у метро падазраваемая напісала:

удасна хочацца чагосьці непрыстойнага!

 

Сяброўка Дзмітрыя Канавалава, які нібыта заклаў бомбу ў менскім метро, кажуць, была шукальніцай прыгодаў.

 

Подозреваемых в подрыве станции "Октябрьская" в менском метро нашли уже на следующий день после того, как рванула бомба. Сразу стало известно, что в числе пятерых задержанных — одна девушка, которая встречалась с 25-летним Дмитрием Коноваловым, тем самым, кто по версии следствия и совершил теракт.

 

Как девчонка попала в эту дурную мужскую компанию? Официальные источники до сих пор о ней сухо говорят:

 

— Студентка частного вуза, бомбу не изготавливала, но к преступлению может быть причастна. Сейчас находится в СИЗО.

 

"Комсомольской правде" удалось найти этот частный вуз. 21-летняя Яна Почицкая учится здесь на третьем курсе факультета психологии.

 

— У нас теперь столько проблем: и проверки, и следователи работают, поэтому мы с журналистами не общаемся, — говорят сотрудники института. — Девочка из Менска, семья у неё хорошая. Сейчас все одногруппницы пишут для следователей её характеристику.

 

С Коноваловым Яна познакомилась на сайте "ВКонтакте" в прошлом году. Тогда же поставила на своей страничке статус: "Нужно взрослеть, но не получается". На что новый приятель ей ответил: "Есть такие люди, которые не взрослеют никогда". Последний раз Коновалов заходил на страничку девушки за два дня до взрыва.

 

Одни знакомые говорят про Яну, что она была милой и веселой девушкой...

 

По фотографиям видно, что Яна любила шумные компании. Однажды она написала: "Впереди 3 месяца без алкоголя и никотина! Пипец! Чем себя занять?" Друзья говорят, что в это время девушка заболела и врачи назначили ей лечение.

 

— Знаете, можно чай с тирамису пить в кафе, а можно водку где-то. Последний вариант — это про неё, — говорит один из друзей задержанной. — Из-за этого она часто попадала в неприятные ситуации.

 

... другие отмечают, что она не разбиралась в людях и попадала в дурные компании.

 

— Она когда-нибудь рассказывала про витебского знакомого Коновалова? — поинтересовались мы.

 

Я узнал, что они знакомы, только после её задержания. Если честно, она была не разборчива в людях…

 

Хотя некоторые отзываются о ней иначе:

 

— Мы вместе учились до 9 класса, а в последнее время общались в Интернете и узнавали друг о друге новости через общих знакомых, — говорит один из знакомых Яны. — Она лидер по натуре, у неё очень много друзей, и это неудивительно: она же молодая и красивая девушка. Что касается разговоров о том, что она якобы любила выпить, то я такого не замечал. Когда мы несколько месяцев назад встречались, она не пила с нами и по здоровому цвету лица было понятно, что проблем с алкоголем у неё нет.

 

Последняя запись, которую Яна сделала на своей страничке "ВКонтакте": "Ужасно хочется чего-то очень неприличного!" Это было написано в два часа ночи 11 апреля — в день совершения теракта.

 

P.S. Мы дозвонились до мамы студентки, по голосу слышно, что она очень расстроена:

 

— Я не буду ничего говорить. Сама не знаю, что там произошло.

 

После этого женщина бросила трубку.

 

“Беларускі Партызан”

 

 

5 таўня 2011 г.

 

Менского террориста изувечили в СИЗО КГБ

 

Обвиняемого во взрыве в метро Менска Дмитрия Коновалова с сильными ушибами срочно госпитализировали в больницу: ему стало плохо на допросе.

 

Коновалова и его подельников, подозреваемых во взрыве менского метро, в местном КГБ допрашивали, судя по всему, по специальной методике.

 

Уже на первом допросе химик-самоучка признался в совершении теракта.

 

— Он даже обиделся, узнав, что первоначально было возбуждено дело по статье "Хулиганство", — рассказывает "Life News" источник в силовых структурах Беларуси. — Ему, видимо, хотелось осознавать, что он террорист. Было подозрение, что у него есть психические отклонения. Но психолого-психиатрическая экспертиза показала, что Коновалов абсолютно вменяем.

 

За время пребывания в СИЗО здоровье террориста заметно пошатнулось.

 

— В первый раз Коновалову стало плохо во время допроса, — продолжает источник. — На скорой его увезли в больницу. Анализы показали, что у него якобы тяжелое заболевание легких. Медики считают, что на здоровье подозреваемого отразилось его многолетнее пристрастие к химии. Попросту говоря, он надышался реагентами во время проведения различных опытов.

 

За несколько последних дней Коновалову несколько раз понадобилась помощь медиков.

 

— Митька бледный, кашляет, жалуется на боли в легких. Раньше он никакими болезнями не страдал, — рассказывает близкий друг Коновалова Сергей К. — Мать его не видела со дня ареста, добивается свидания, но связь с арестованными сыновьями и мужем только через адвокатов. Ей сказали, что Митьку сильно избили, отбили внутренности, даже кашлял с кровью.

 

Кто искалечил менского террориста, пока не известно.

 

Официальные источники отказываются комментировать ситуацию. Но как стало известно "Life News", после срочной госпитализации Коновалова сотрудники КГБ провели проверку. По официальной версии, нанести увечья арестанту могли сокамерники (Ці супрацоўнікі сьпецслужбаў? — "J.K.").

 

— Коновалова могли избить в камере (Ці падчас допытаў? — "J.K."), — говорит источник, близкий к следствию. — Он сидит не в "одиночке". Люди, даже если они закоренелые преступники, очень болезненно восприняли теракт в метро. Возможно, с ним поквитались таким образом. В любом случае, жалоб на содержание и следствие от Коновалова не поступало.

 

Хартыя’97”

 

 

12 траўня 2011 г.

 

Маці абвінавачанага ў тэракце ня кажуць нават прозьвішча сьледчага

 

Жыхарка Віцебску, маці аднаго з двух абвінавачаных у справе выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, просіць юрыдычнай дапамогі. Яна ня верыць у вінаватасьць сына і кажа, што сьледзтва вядзецца са шматлікімі парушэньнямі.
 
— Я нават ня ведаю імя сьледчага, які вядзе справу. У нашай кватэры, і ў пакоі, які сын здымаў у Менску, было па два ператрусы — але пратаколаў кожнага другога ператрусу ў мяне няма. Нам з мужам нават не дазволілі там прысутнічаць. Цяпер мне перадалі, што мой сын “замаўчаў” — ён заўжды замаўкае, калі бачыць несправядлівасьць, у яго такі характар. Ня ведаю, ці дае ён паказаньні, але не магу выключаць, што яго катуюць. У лісьце ён напісаў, што ў яго ўсе добра, аднак гэта адзіны ліст за месяц, які да мяне дайшоў, — кажа маці.

 

***


Спадарыня ня верыць у вінаватасьць сына, непакоіцца за яго душэўны і фізычны стан, бо не атрымлівае з турмы лістоў. Яна пэўная, што сьледзтва ў дачыненьні да абвінавачанага вядзецца з парушэньнямі.

 

Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце 11 красавіка распавяла, што яе саму па гэтай справе дапыталі двойчы. Але падпіскі пра неразгалошваньне сьледчых таямніц у яе ня бралі, і тое, як працуюць сьледчыя, ёй падаецца дзіўным:

 

— Разумееце, яны нешта спытаюць — і высновы адразу. У дзяцінстве пэтарды з хлопцамі ўзрывалі? Значыць, усё! Ды я нават ня ведаю, хто сьледчы ў справе. Я пытаюся, а мне кажуць: "Тэлефануйце адвакату!". Я тэлефаную адвакату, а яна адказвае: "Яны там усе разам, іх там цэлая каманда". Адвакат дала падпіску пра неразгалошваньне і кажа, што можа мне распавесьці толькі пра стан здароўя сына, дый толькі тое, што бачыць… Сказала: "Ён замаўчаў". Гэта ў яго такі характар: калі да яго якая несправядлівасьць, ён маўчыць! Дый "папрацавалі" там зь ім, а што "папрацавалі" — дык напэўна!

 

З турмы ад сына яна атрымала толькі адзін ліст за ўвесь мінулы месяц. Там напісана, што ў яго ўсё добра. Але маці не выключае, што хлопца могуць катаваць, каб ён толькі прызнаўся.

 

Апошні раз яна бачыла сына на пачатку красавіка: са сьнежня мінулага году ён паехаў жыць і працаваць у Менск і прыяжджаў у Віцебск толькі на выходныя. Даведаўшыся пра выбух у мэтро 11 красавіка, маці патэлефанавала сыну, але зьвязацца зь ім не ўдалося. Назаўтра ён сказаў, што тэлефон у яго разрадзіўся, а ў мэтро ён увогуле ня быў. Маці супакоілася, але ноччу 13 красавіка ў віцебскую кватэру прыйшлі зь ператрусам.

 

Забралі цьвікі, розную гаспадарчую драбязу, нават сродак для асьвятленьня валасоў і дрот, на якім гаспадар сушыў рыбу. Зь менскай кватэры, дзе сын здымаў пакой, забралі кампутар. Усё забранае зафіксавалі ў пратаколах. А вось наступныя ператрусы — і ў Менску, і ў Віцебску — адбываліся без аніякіх пратаколаў:

 

— Нават дактары тады казалі, што не было ў тых бомбах ні цьвікоў, ні шрубаў — што людзей забівала аскепкамі мармуру, шыльдаў розных… Навошта яны гэта забіралі? А другі раз калі прыйшлі зь ператрусам, я была ў Менску. Мужа забралі з працы, прывезьлі, пасадзілі ў пакой, забаранілі перасоўвацца — і ўжо бралі што хацелі! Панятыя былі не суседзі, іх прывезьлі з сабой. І што яны забралі, я дагэтуль ня ведаю!

 

Маці абвінавачанага хлопца цьвердзіць, што на відэа з камэр назіраньня ў мэтро не пазнае ні свайго сына, ні ягонага знаёмца — зь якім, дарэчы, асаблівага сяброўства апошнім часам і не было. Хоць менавіта на гэтых доказах, відавочна, і грунтуецца сьледзтва:

 

— Ды не падобны на відэа ні адзін, ні другі. Там нейкі здаровы мужчына… Ні адзін і ні другі! Дый не былі яны вялікімі сябрамі. Так — сустрэнуцца, пойдуць, пагуляюць, і ўсё на гэтым!

 

Спадарыня кажа, што хацела б займець яшчэ аднаго адваката — незалежнага, а ня толькі прызначанага сьледзтвам. Але ў віцебскай адвакацкай канторы ёй усе адмовілі — маўляў, хто пойдзе супраць сказанага Лукашэнкам, у таго адбіраюць ліцэнзію:

 

— Там жа пасьля падзей 19 сьнежня чатырох, здаецца, адвакатаў пазбавілі ліцэнзій. Таму мне так і сказалі: калі пайсьці супраць "яго", то могуць пазбавіць…

 

Маці просіць у праваабарончых структур юрыдычнай дапамогі. З бацькамі другога абвінавачанага хлопца ў яе ніякага кантакту няма, хоць тыя жывуць у суседнім доме. Але яна ні разу ня чула, каб нехта ўголас асудзіў ці зьняважыў яе ці другую маці за сыноў.

 

“Радыё Свабода”

 

 

19 траўня 2011 г.

 

У Віцебску працягваюць шукаць "лябараторыю" тэрарыстаў

 

У жылым раёне ДСК, дзе жылі двое абвінавачаных у тэракце пасьля выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка, пачалася прымусовая "інвэнтарызацыя" сутарэньняў жылых дамоў. Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў лічыць, што міліцыя такім чынам зьбіраецца правесьці шэраг несанкцыянаваных ператрусаў.

 

Аб’явы пра "інвэнтарызацыю гаспадарчых сутарэньняў" зьявіліся на дамах па вуліцы Рэпіна ў Віцебску, у тым ліку і на тых, дзе жылі двое хлопцаў, абвінавачаных у арганізацыі выбуху ў менскім мэтро. На паперках, прымацаваных да дзьвярэй у пад’езд, напісана, што з 16 па 31 траўня штодня кватэранаймальнікам трэба забясьпечыць вольны доступ у свае катушкі ў агульным сутарэньні для работнікаў мясцовага ЖЭУ № 16 і супрацоўнікаў міліцыі.

 

Прычым зь якога райаддзелу прыйдуць міліцыянты — невядома, затое падкрэсьлена, што ў адсутнасьць гаспадароў з ключамі замкі могуць ускрыць гвалтоўна.

 

Аб’явы зьявіліся толькі 18 траўня, хоць кампанія "інвэнтарызацыі" пачалася яшчэ тры дні таму, распавядае жыхар аднаго з дамоў па вуліцы Рэпіна:

 

— Звоніць міліцыянт у дзьверы, пытаецца: "У вас есьць катух у сутарэньні?" Кажу, што ёсьць, спускаюся. Некалькі чалавек у падвале ходзяць, і нейкі дзядзька пэндзлікам крэмзае на дзьвярох нумары. Міліцыянт пытаецца: "Ну, дзе твой катух? Пайшлі!". А каму гэта якая справа, што ў мяне там ляжыць? Колькі ў мяне там бульбы захоўваецца дый увогуле што ў мяне там ёсьць?

 

Катушок у агульным сутарэнні — гэта адгароджанае памяшканьне памерам прыкладна два на два мэтры. Па БТ неаднойчы гучна заяўлялася, што менавіта ў такім катуху знайшлі лябараторыю па вырабе выбухоўкі, якую злачынцы-тэрарысты потым выкарысталі ў менскім мэтро. Аднак знойдзеную лябараторыю па тэлебачаньні так і не паказалі, хоць пошукі яе, верагодна, працягваюцца. Прычым — незаконным шляхам, лічыць віцебскі праваабаронца Павал Левінаў:

 

— Я мяркую, што гэта прыхаваная форма несанкцыянаваных ператрусаў. Бо ёсьць правілы ЖКГ: так, наймальнікі і ўласьнікі абавязаныя забясьпечыць, каб у сутарэньне трапілі работнікі, якія займаюцца абслугоўваньнем ці рамонтам жыльлёвага фонду — але ніяк не супрацоўнікі РАУС. І — толькі для правядзеньня праверак тэхнічнага і санітарнага стану, правядзеньня рамонтных і аварыйных прац. Ні пра якую "інвэнтарызацыю", а тым больш пра самавольнае ўскрыцьцё замкоў у гэтым нарматыўным дакумэнце не гаворыцца.

 

Каб законным чынам паглядзець, што захоўваецца ў кожным прыватным катушку, супрацоўніку міліцыі трэба мець санкцыю на ператрус, нагадвае праваабаронца. Або няхай глядзяць звонку: колькі ёсьць катухоў, абмяраюць іх, перапісваюць, у тым ліку і ў прысутнасьці міліцыянтаў, — але не патрабуюць, каб іх пусьцілі ўсярэдзіну.

 

Паводле аб’явы, на "інвэнтарызацыю" могуць прыйсьці цягам двух тыдняў, прычым штодня. Такім чынам, калі чалавек сышоў на працу і "не забясьпечыў доступ", замок могуць зламаць ды ўвайсьці, разважае маці аднаго з хлопцаў, якіх вінавацяць у тэракце:

 

— З 16 па 31 чакаць іх? Які жах! У нас жа ўжо двойчы ўсё глядзелі: першы раз ноччу, калі быў ператрус, а потым і другі раз спускаліся ў сутарэньне. У мяне там нічога няма. І такі там замочак, што клямку аднімі — і ламаць ня трэба. Дык, можа, у нас ужо палазілі?

 

Маці абвінавачанага ў тэракце абураецца, бо першы ператрус, які адбыўся ўночы 13 красавіка, быў належным чынам задакумэнтаваны, а другі, яшчэ праз пару дзён, — не. Самой спадарыні дома не было, дык з працы выклікалі мужа, які ў кватэры нават не прапісаны, і ўсё глядзелі, а таксама нешта забіралі без аніякіх пратаколаў.

 

Ніхто дагэтуль ня ведае, што канкрэтна забралі пасьля другога ператрусу з кватэры абвінавачанага. Маці затрыманага кажа, што такім чынам у пералік нейкіх "доказаў" магло трапіць і тое, чаго ў кватэры ці сутарэньні насамрэч не было — бо мужу мінулым разам міліцыянты забаранілі кранацца зь месца, а двух сьведкаў увогуле прывезьлі з сабой.

 

“Радыё Свабода”

 

 

25 таўня 2011 г.

 

Памёр яшчэ адзін пацярпелы ад тэракту ў менскім мэтро

 

У рэабілітацыйным цэнтры "Аксакаўшчына" памёр Андрэй Ільін.

 

Андрэй Ільін, 1974 году нараджэньня, працаваў лекарам у Лякарні хуткай дапамогі.

 

Раней паведамлялася, што ў шпіталях Менску на стацыянарным лекаваньні знаходзяцца 28 пацярпелых ад выбуху на станцыі мэтро "Кастрычніцкая". Стан 7 зь іх мэдыкі ацэньвалі як сярэдне-цяжкі, 21 — лёгкай ступені цяжкасьці.

 

Ад выбуху ў менскім мэтро, які здарыўся 11 красавіка, загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.

 

Абвінавачаньне па факце тэрарызму выстаўленае двум грамадзянам Беларусі. Раней намесьнік генпракурора Андрэй Швед таксама паведаміў журналістам, што ў межах гэтай крымінальнай справы яшчэ аднаго падсьледнага вінавацяць у незаконным абароце выбуховых рэчываў, перадае "Інтэрфакс".

 

“Радыё Свабода”

 

 

31 траўня 2011 г.

 

Падазраваныя ў тэракце ладзілі выбухі з 2000-га

 

Сьледзтва ўстанавіла датычнасьць абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро да 14 злачынстваў, учыненых імі з 2000 па 2011 год. Паведаміў журналістам намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед.

 

"Намі выяўлена, што абвінавачваныя пачалі сваю злачынную дзейнасьць з 2000 году. Гэта значыць, на працягу больш як 10 гадоў яны зьдзяйсьнялі свае злачынныя дзеяньні ў адным зь мікрараёнаў Віцебску, у асноўным з ужываньнем самаробных выбуховых прылад. Устаноўлена 14 фактаў злачынстваў за пэрыяд з 2000 па 2011 год", — цытуе намесьніка генпракурора "Інтэрфакс".

 

 

Транспартная пракуратура апытала аўтара відэа ў начным мэтро

 

Менская транспартная пракуратура апытала Антона Піева, аўтара начных здымак 29 траўня ў менскім мэтрапалітэне.

 

Піеў паведаміў "БелаПАНу", што супрацоўнікі праваахоўных органаў ня маюць да яго прэтэнзій ў сувязі з наведваньнем мэтро ў начны час, пасьля закрыцьця.

 

Ад падрабязных камэнтароў з нагоды праверкі, што праводзіць пракуратура, спадар Піеў пакуль устрымліваецца.

 

 

Звольнены начальнік Менскага мэтрапалітэну

 

Начальнік КУП "Менскі мэтрапалітэн" Мікалай Андрэеў 31 траўня вызвалены ад пасады. Як паведамілі "БелТА" ў Менгарвыканкаме, адпаведны загад быў падпісаны гендырэктарам дзяржаўнага прадпрыемства "Менсктранс".

 

Мікалай Андрэеў звольнены за грубае парушэньне службовых абавязкаў, што выявіліся ў адсутнасьці належнага кантролю па забесьпячэньні грамадзкай бясьпекі ў Менскім мэтрапалітэне, невыкананьне патрабаваньняў Дырэктывы прэзыдэнта № 1.

 

Факт бесьперашкоднага праходу групы маладых людзей уначы на станцыю мэтро "Маскоўская" абмяркоўваўся 31 траўня на нарадзе ў Лука-кі пра хаду расьсьледаваньня абставінаў выбуху ў менскім мэтро.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Лука-ка раз’юшаны ад відэа з начнога метро

 

Па факце пранікнення ноччу ў Менскі метрапалітэн групы маладых людзей вядзецца расследаванне. Пра гэта паведаміў Лука-ка сёння на нарадзе аб ходзе расследавання абставінаў выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" Менскага метрапалітэна.

 

Лука-ка сказаў, што яму паведамілі аб відэароліку, які нядаўна з’явіўся ў Інтэрнэце.

 

— Яны з хлопцамі праніклі ноччу ў метрапалітэн і здымалі гэта ўсё на відэа. Выклалі гэта ў Інтэрнэт: глядзіце — вось як працуе наша міліцыя і ўсе іншыя на чале з Мальцавым [дзяржсакратар Рады Бяспекі Леанід Мальцаў], як яны забяспечваюць выкананне даручэнняў прэзідэнта, — сказаў Лука-ка.

 

— Як мне далажылі, расследаванне з гэтай нагоды праводзіцца. Думаю, і з гэтай нагоды мяне сёння праінфармуюць, — сказаў Лука-ка і дадаў — Я нікога пакуль не папракаю і папракаць не буду. Калі гэтыя факты пацвердзяцца — заўтра без пагонаў застанецеся.

 

Нагадаем, карыстальнік Aolyellowman змясціў на "YouTube" відэаролік, наглядна дэманструе ўразлівасць Менскага метрапалітэна для патэнцыйных тэрарыстаў у начны час. На відэа відаць, як група маладых не цалкам цвярозых людзей пранікае на станцыю праз звычайны ўваход. На станцыі цёмна, але бачны электронны гадзіннік над шляхамі. Час — 3:49. Чуваць, як адзін з удзельнікаў "ўварвання" прамаўляе: "Станцыя "Маскоўская", чацвёртая гадзіна ночы, нават не замкнулі дзвярэй. Можна любы тэракт, б,.. зрабіць". Мяркуючы па кадрах, у начным "налёце" на метро ўдзельнічалі 3 чалавекі.

 

“Наша Ніва”, паводле “БелТА”

 

 

1-3 чэрвеня 2011 г.

 

Звольнены дырэктар заводу, дзе працаваў адзін з абвінавачаных у менскім тэракце

 

Дырэктар РУП "Віцебскі завод трактарных запчастак" Уладзімер Федарэнка звольнены 31 траўня паводле загаду міністра прамысловасьці.

 

Паводле афіцыйнай інфармацыі, па выніках праверкі, якая праводзілася  пасьля падзеяў 11 красавіка, “на заводзе выяўлены сур’ёзныя недахопы у ідэалягічнай, выхаваўчай, інфармацыйна-прапагандысцкай рабоце, у кадравай службе”.

 

Пра звальненьне дырэктара завода трактарных запчастак, які вырабляе запчасткі да трактароў “Беларусь”, паведамляе “БелТА”.

 

Віцебская абласная пракуратура завяла крымінальную справу супраць Уладзімера Федарэнкі: яго падазраюць у крадзяжах шляхам злоўжываньня службовымі паўнамоцтвамі (ч.2 арт.210 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь). Былога дырэктара вінавацяць у тым, што з красавіка 2006 году па красавік 2011 году разам зь іншымі асобамі ён прысвойваў грашовыя сродкі, якія выплачваліся ў якасьці камандзіровачных.

 

Што да вытворчых парушэньняў, то Федарэнку вінавацяць у тым, што ён не забясьпечыў выкананьне належных паказьнікаў сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, не забясьпечыў высокага ўзроўню вытворчай дысцыпліны, а таксама за хібы ў ідэалягічнай і кадравай рабоце.

 

Усе гэтыя недахопы выявіла праверка міжведамаснай камісіі, якая прыехала на прадпрыемства пасьля таго, як Лука-ка агучыў месцы працы двух затрыманых, а пазьней і абвінавачаных у арганізацыі выбуху ў менскім мэтро. Адзін з абвінавачаных працаваў менавіта на Віцебскім заводзе трактарных запчастак, і шмат хто з тамтэйшых працаўнікоў лічыць, што дырэктара звольнілі “паказальна”.

 

Некаторыя зьвязваюць звальненьне Уладзімера Федарэнкі з заявай Андрэя Шведа, намесьніка Генэральнага пракурора і кіраўніка сьледчай групы, якая займаецца расьсьледаваньнем падзеяў 11 красавіка. Швед паведаміў, што абвінавачаныя ў менскім тэракце раней таксама ўжо зьдзейсьнілі некалькі злачынстваў, і адбывалася гэта  з “патураньня службовых асобаў праваахоўных органаў, бязьдзеяньні мясцовых уладаў” і г.д.

 

 

14 злачынстваў за 10 гадоў? Ня можа быць!

 

Многія жыхары Віцебску скептычна ацэньвюць заявы намесьніка генпракурора, кіраўніка сьледчай групы па справе выбуху ў менскім мэтро Андрэя Шведа адносна сьпісу злачынстваў, якія прыпісваюць віцебскім "падрыўнікам".

 

31 траўня ён заявіў, што "ўстаноўлена 14 фактаў злачынстваў за пэрыяд з 2000 па 2011 год", зьдзейсьненых двума абвінавачанымі ў тэракце, якія цяпер утрымліваюцца ў СІЗА КДБ. Паведамленьне пра датычнасьць абодвух да цэлага шэрагу іншых злачынстваў, якія зьдзяйсьняліся "ў адным зь мікрараёнаў Віцебску" цягам 10 апошніх год, прагучала на нарадзе ў Лука-кі, прысьвечанай расьсьледаваньню акалічнасьцяў выбуху ў мэтро 11 красавіка.

 

У віцебскім мікрараёне ДСК, дзе жылі двое абвінавачаных 26-гадовых хлопцаў, давялося пачуць зусім іншыя меркаваньні. Суседзі з "хрушчовак" па вуліцы Рэпіна нічога ня чулі пра "злачынствы з прымяненьнем выбуховых прыстасаваньняў", якія згадваў кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швед:

 

— Я нічога пра гэта ня чуў — ні ад суседзяў, ні ад кога. Толькі па тэлевізары пачуў, што намесьнік пракурора, ці хто, дакладаў Лука-ку, што тут нешта грымела, выбухала... Нічога такога, падобнага да выбухаў, я ня чуў!

 

— Я толькі во з гэтых словаў даведалася. Нічога тут не было, людзі спакойна жылі. Ай, нашы мужыкі гавораць, што ўсіх так прыціснулі — скажуць што заўгодна!

 

— Ну, так мы неўзабаве даведаемся, дзе зрабілі ледасек, якім засеклі Троцкага! Можа, таксама ў раёне ДСК? Я ўжо доўга жыву ў гэтым раёне і нічога ня чуў ні пра якія выбухі з 2000 году. Гэта чарговая казка! Трэба, відаць, паказаць людзям, як хутка і якасна ідзе расьсьледаваньне, а то яны ходзяць па абменьніках, даляры шукаюць, скупляюць цукар, соль ды запалкі...

 

Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце згадвае, што абодвум хлопцам у 2000 годзе было ўсяго па 14 гадоў. Яна здолела прыгадаць толькі адзіны выпадак, які мог устрывожыць суседзяў:

 

— Ня памятаю год, але было гэта ўвечары. Дзеці былі дома, паклікалі мяне: "Мама, ідзі зірні — гарыць машына". Яна была нічыйная, як помнік пад вокнамі стаяла... А так — гэта неймаверна! Я ж і працую на прадпрыемстве, якое ў гэтым раёне знаходзіцца, і людзі ўсе побач жывуць, і ніхто ніколі нічога такога не распавядаў!

 

Некаторыя мясцовыя жыхары сумняваюцца ў тым, што абвінавачаныя хлопцы сапраўды вінаватыя. Адзін з суседзяў, пачуўшы пра тое, што на бліжэйшай ускраіне быў нібыта знойдзены палігон для выпрабаваньня выбуховых прыстасаваньняў, у выходныя адмыслова зладзіў вандроўку па тых мясьцінах:

 

— Мяне гэта зацікавіла, і я прайшоўся — пачынаючы ад Арэхаўскіх могілак, зайшоў у вёску Арэхава, у Грышаны падышоў... Бачыў толькі некалькі засеяных палёў — няма там ні ямак, ні варонак, нічога падазронага няма. І тут жа навокал вёскі, жылы масіў. Няма такога месца, каб можна было рабіць выбухі — і каб ніхто нічога ня чуў!

 

Між тым у Віцебску працягваюцца пошукі лябараторыі, дзе тэрарысты маглі вырабляць выбухоўку: у раёне вуліцы Рэпіна ўжо трэці раз сутарэньні жылых дамоў аглядаюць міліцыянты, прадстаўнікі супрацьпажарнай аховы і домакіраўніцтва.

 

А мінулым вечарам стала вядома, што звольнілі дырэктара Віцебскага заводу трактарных запчастак Уладзімера Федарэнку — на гэтым прадпрыемстве працаваў адзін з абвінавачаных у арганізацыі выбуху ў менскім мэтро. Паводле вынікаў праверкі, якая праводзілася пасьля падзеяў 11 красавіка, "на заводзе выяўленыя сур’ёзныя недахопы ў ідэалягічнай, выхаваўчай, інфармацыйна-прапагандысцкай працы, у кадравай службе". Правяраць прадпрыемства пачалі пасьля таго, як Лука-ка агучыў месцы працы двух абвінавачаных у тэракце. Шмат хто з працаўнікоў заводу лічыць, што дырэктара звольнілі "паказальна".

 

Андрэй Швед, кіраўнік групы, якая займаецца расьсьледаваньнем падзеяў 11 красавіка, заявіў, што і ранейшыя злачынствы адбыліся з прычыны "патураньня службовых асобаў праваахоўных органаў, бязьдзеяньня мясцовых уладаў, службаў ЖКГ, адукацыі, пры поўнай абыякавасьці суседзяў, блізкіх, аднаклясьнікаў" і гэтак далей. Так што ў Віцебску мяркуюць, што гэта далёка не апошнія праверкі ды звальненьні.

 


Маці аднаго з абвінавачаных у тэракце хоча быць законным прадстаўніком сына

 

Маці занепакоеная фізычным і маральным станам 26-гадовага сына, які знаходзіцца ў СІЗА КДБ, і дамагаецца, каб яе дапусьцілі да ўдзелу ў дзеяньнях па крымінальнай справе, усчатай паводле часткі 3 артыкула 289 Крымінальнага кодэксу. Адпаведную заяву маці падала на імя кіраўніка сьледчай групы, намесьніка Генэральнага пракурора Андрэя Шведа.

 

У вінаватасьць сына маці ня верыць, згадвае пра хранічныя захворваньні, на якія пакутуе хлопец, і непакоіцца, што на яго можа быць аказаны ціск, каб ён прызнаў сябе вінаватым у тым, чаго не рабіў.

 

31 траўня ў СМІ зьявілася паведамленьне пра выступ намесьніка Генэральнага пракурора Андрэя Шведа па выніках нарады ў Лука-кі пра хаду расьсьледавання абставінаў выбуху ў менскім мэтро. Андрэй Швед заявіў, што сьледзтвам устаноўлена дачыненьне абвінавачаных у тэракце яшчэ да 14 злачынстваў, учыненых у Віцебску з прымяненьнем самаробных выбуховых прыстасаваньняў у пэрыяд з 2000 па 2011 год.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Исполнитель теракта сдавал отпечатки пальцев в 2009 году?

 
Предполагаемый исполнитель теракта в менском метро Дмитрий Коновалов якобы сдавал отпечатки пальцев еще в 2009 году.

 

Об этом "Беларусскому партизану" сообщил один из витебских милиционеров. Это же неофициально подтверждают офицеры той части, в которой служил Коновалов.

 

Как известно, обвиняемый в организации взрыва Дмитрий Коновалов в конце 2009 года был призван в армию. Служил он в военной части в Межице под Лепелем. По официальной версии, Коновалову случайно удалось избежать дактилоскопии, обязательной для призывников, и поэтому его причастность к взрыву 2008 года в Минске установлена не была.

 

Однако, как рассказали "Беларусскому партизану", сразу после обнародования имени террориста перепуганные сотрудники военной части обнаружили в архиве личное дело Коновалова. И там была справка о том, что молодой человек проходил дактилоскопию. Сотрудники КГБ даже нашли того милиционера, который "откатал" у призывника отпечатки. Однако дальше случилось странное. Говорят, что милиционер на допросах рассказал, что к нему пришел какой-то большой чин и "попросил" удалить из базы данных отпечатки Коновалова.

 

“Хартыя’97”

 

 

10 чэрвеня 2011 г.

 

Затрымалі міліцыянта, які згубіў "пальчыкі" бамбіста?

 

Праваахоўныя органы Беларусі затрымалі супрацоўніка міліцыі, якога падазраюць у службовай халатнасьці.

 

Нібыта, з гэтай прычыны адсутнічалі адбіткі пальцаў менскага тэрарыста ў адзінай базе дадзеных. Пра гэта паведамляе "Interfax" са спасылкай на "крыніцу ў праваахоўных органах".

 

Раней паведамлялася пра затрыманьне міліцыянэра, які дзяжурыў у мэтрапалітэне 11 красавіка і прагледзеў тэрарыста зь вялікай сумкай.

 

“Радыё Свабода”

 

 

Тэрмін расьсьледаваньня тэракту ў менскім мэтро працягнуты

 

Пра гэта паведамілі ў Генэральнай пракуратуры Беларусі і дадалі, што сьледзтва знаходзіцца ужо ў завяршальнай стадыі. У выніку выбуху на станцыі "Кастрычніцкая" 11 красавіка загінулі 15 чалавек, каля 200 былі параненыя.

 

Як паведаміў журналістам яшчэ 29 красавіка намесьнік генэральнага пракурора, кіраўнік сьледчай групы Андрэй Швэд, абвінавачаньне ў тэрарызьме (ч. 3 арт. 289 КК) выстаўлена двум грамадзянам Беларусі. Аднаму зь іх таксама выстаўлена абвінавачаньне ва ўчыненьні тэрактаў 14 і 22 верасьня 2005 году ў Віцебску і ў ноч з 3 на 4 ліпеня 2008 году ў Менску.

 

Андрэй Швэд заявіў, што ў 2009 годзе ў праваахоўных органаў ужо была магчымасьць выкрыць злачынцу, які ўчыніў тэрарыстычны акт у 2008 годзе ў Менску. Аднак з-за халатнасьці службовых асобаў гэтага зроблена не было. Размова ідзе пра тое, што ў абвінавачанага не былі ўзятыя адбіткі пальцаў падчас прызыву ў войска. Па факце халатнасьці распачата крымінальная справа.

31 траўня Андрэй Швэд паведаміў, што устаноўлена дачыненьне абвінавачаных у тэракце ў менскім мэтро да 14 злачынстваў з 2000 па 2011 гады. Яны былі ўчыненыя ў адным зь мікрараёнаў Віцебску ў асноўным з прымяненьнем самаробных выбуховых прыладаў. Сьледзтва зьбірае неабходныя доказы для завяршэньня расьсьледаваньня гэтых фактаў і для выстаўленьня абвінавачаньня ва ўчыненьні злачынстваў.

 

“БелаПАН”

 

 

1 жніўня 2011 г.


Справу аб тэрактах перададуць у суд


Завершана папярэдняе расьсьледаваньне тэракту, які адбыўся ў менскім мэтро ў красавіку 2011 году, а таксама выбухаў у Менску ў 2008 годзе і ў Віцебску ў 2005 годзе.

Пра гэта паведаміў журналістам у Менску намесьнік генэральнага пракурора Беларусі Андрэй Швед.

1 жніўня крымінальная справа перададзена пракурору для накіраваньня ў суд.

Паводле слоў Шведа, якія цытуе агенцтва "БелаПАН", абвінавачанаму Кавалёву ставяць у віну больш за 15 эпізодаў злачыннай дзейнасьці, зьвязанай з удзелам у акцыі тэрарызму ў менскім мэтро, незаконным абаротам выбуховых рэчываў, неданясеньнем пра злачынства, укрывальніцтвам прылады злачынства.

Абвінавачанаму Канавалаву ставяць у віну 30 эпізодаў злачыннай дзейнасьці, у тым ліку чатыры акты тэрарызму, незаконны абарот выбуховых рэчываў, асабліва злоснае хуліганства, наўмыснае пашкоджаньне маёмасьці.

Максымальнае пакараньне, прадугледжанае арт. 289 КК (тэрарызм), — сьмяротная кара.

Як адзначыў Швед, з першых дзён расьсьледаваньня падазраваным, а затым — абвінавачваным была дадзена абарона. Хадайніцтваў, скаргаў і заяў з іх боку і з боку адвакатаў не паступала.

Намесьнік генпракурора паведаміў: падчас расьсьледаваньня крымінальнай справы, апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў не было выяўлена ўскосных сьведчаньняў таго, што за абвінавачанымі стаялі якія-небудзь спонсары ці замоўцы.

— Канавалаў і Кавалёў дзейнічалі самастойна, — сказаў ён.

Паводле слоў Шведа, першае злачынства было ўчынена ў 2000 годзе. На рахунку абвінавачаных — 15 забітых і сотні пакалечаных; урон ад іх дзеяньняў перавысіў 2 мільярды рублёў, заявіў намесьнік генпракурора.

Ён адзначыў, што нічога незвычайнага ў даце 11 красавіка 2011 года (дзень учыненьня тэракту ў мінскім мэтро) няма.

— Злачынства магло быць учынена як 10-га, так і 12 красавіка. 11 красавіка тэракт быў учынены Канавалавым і Кавалёвым у сілу зьбегу акалічнасьцяў, — сказаў Швед.

Намесьнік генпракурора падкрэсьліў: ніякай сувязі паміж абвінавачанымі аб выбуху ў менскім мэтро і нарвэскім тэрарыстам Андэрсам Брэйвікам "няма і быць не можа".

— Гэта журналісцкая "качка", — дадаў Швед.

 

“Радыё Свабода” 

 

 

19 жніўня 2011 г.


Хто патураў віцебскім тэрарыстам?


У Віцебску абмяркоўваюць выкладзеную ў інтэрнэце пастанову сьледзтва наконт крымінальнай справы па факце выбуху ў менскім мэтро 11 красавіка. Двух жыхароў абласнога цэнтру — Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва — вінавацяць у гэтым злачынстве, а таксама яшчэ ў шэрагу злачынстваў, зьдзейсьненых разам і паасобку пераважна ў раёне ДСК, дзе жылі абвінавачаныя. Віцябляне ставяцца да гэтых абвінавачаньняў скептычна.

Абвінавачаныя ў зьдзяйсьненьні тэракту 11 красавіка Канавалаў і Кавалёў, паводле сьледзтва, вінаватыя яшчэ і ў арганізацыі выбухаў 4 ліпеня 2008 году — каля стэлы "Мінск — горад-герой" і ў Віцебску ў верасьні 2005 году — на плошчы Свабоды і каля летняй кавярні на вуліцы Леніна. Таксама хлопцаў вінавацяць у незаконным захоўваньні зброі, набыцьці і захоўваньні выбуховых рэчываў, якія выкарыстоўваліся для выбухаў і падпалаў яшчэ з 2000 году.

Уладзіславу Кавалёву і Дзьмітрыю Канавалаву ў 2000 годзе было па 14 гадоў. І жыхары прамысловага ўскраіннага раёну ДСК, дзе суседзі разам працуюць і ці ня ўсе ведаюць адзін аднаго ў твар, толькі дзівяцца: колькі злачынстваў, пра якія тут нават ня чулі, пералічвае сьледзтва.

Спадар, які жыве на вуліцы Рэпіна, па суседзтве з абвінавачанымі ў тэракце, спрабуе згадаць такія падзеі, як выбух у дзіцячай бібліятэцы, падпалы дзьвярэй у пад’ездах ды шапіка Белсаюздруку:

— У нашым доме — нічога. Дзіцячая бібліятэка? Ні разу ня чуў. Хоць, думаю, гэта абмяркоўвалі б у нас. Ведаю, што каля "Першамайскай" крамы быў шапік "Белсаюздруку" і зь ім увесь час здараліся нейкія непрыемнасьці. Апошні раз ён згарэў. Але гэтыя хлопцы руку прыклалі ці хто іншы — я ня ведаю!

Віцебскі апазыцыянэр Барыс Хамайда жыве ў раёне ДСК ужо некалькі дзясяткаў гадоў. Ён катэгарычна ня верыць у тое, што злачынца-тэрарыст зусім непрыкметна вырас у сям’і суседзяў:

— Я жыву па суседзтве з Уладам Кавалёвым — я на другім паверсе, а Кавалёвы на чацьвёртым. Калі я даведаўся, што ён абвінавачаны па справе выбуху 11 красавіка, то падышоў да маці і сказаў: "Я ня веру, каб ваш сын мог зрабіць такое!".

Любоў Кавалёва ня раз давала інтэрвію незалежным журналістам. Яна перакананая, што сын не вінаваты ў падрыхтоўцы тэракту. Бацькі другога абвінавачанага, Дзьмітрыя Канавалава, якому інкрымінуюць удзел у большай частцы згаданых сьледзтвам злачынстваў, на кантакт з прадстаўнікамі СМІ пакуль ня йдуць.

Пра цэлы шэраг злачынстваў, у якіх вінавацяць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, Барыс Хамайда кажа так:

— Тое, што зьявілася ў Інтэрнэце — што шмат было злачынстваў з 2000 году, — дык я пра ніводнае ня чуў. Каб былі такія злачынствы, дык гудзеў бы ўвесь ДСК! І ня веру, каб двое хлопцаў-маладзёнаў столькі год вадзілі за нос спэцслужбы і міліцыю, што іх не маглі злавіць. А цяпер, на мой погляд, пачалі зьбіраць усё, што ёсьць, ды прычапляць да гэтага тэракту!

Былы супрацоўнік міліцыі Андрэй Левінаў мяркуе, што нейкія злачынствы насамрэч маглі застацца нераскрытымі на працягу 11 гадоў:

— Ёсьць два варыянты. Злачынства насамрэч было, мы ня кажам цяпер, хто гэта зрабіў. Міліцыя пра гэта ведала, але людзі адмовіліся афіцыйна зьвяртацца: "Ня будзем мы пісаць заяву, і ўсё". І міліцыянэр кажа: "Дзякуй Богу, меней "вісякоў"!" А можа, людзі і зьвярталіся, але гэта нідзе не зафіксавалі: "Ай, што вы хочаце! Дзьверы вам падпалілі? Дык гэта дзеці забаўляліся…" Але як бы кепска ні працавала віцебская міліцыя, я ня веру, што хлопцы 11 год нешта рабілі і не траплялі ў поле зроку міліцыянтаў! Тады гэта насамрэч тэрарыстычная банда пал прыкрыцьцём, і тады гнаць трэба з працы ўвесь Першамайскі РАУС і палову ўправы МУС!.

Пра адстаўкі міліцэйскага начальства ў Віцебску ня чулі, але былога пракурора вобласьці Генадзя Дыско 2 жніўня звольнілі з пасады. У тым ліку "за адсутнасьць адпаведнага нагляду" за справай віцебскіх выбухаў 2005 году.

 

“Радыё Свабода”



Обновлен 14 ноя 2011. Создан 19 окт 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter