N.R.M. — Тэксты (Lyrics)

Тэксты найлепшых гітоў гурта N.R.M.



Альбом: "La-La-La-La"

02 "Нацыя"


Нацыя, нацыя, нацыя.
Iнфляцыя, дэвальвацыя.
Фракцыя, эмiграцыя,
Я-я-я...


Камунiсты, манархiсты,
Нацыянал-сацыялiсты,
Гуманiсты, экстрэмiсты,
Ты-ты-ты...


Тым часам там за вакном
Жыцьцё па-старому iдзе.
Згарае чырвоным агнём
Чарговы восеньскi дзень...


Нацыя, нацыя, нацыя.
Абстракцыя, прастрацыя.
Дзе розум твой, дзе рацыя твая?
Мы стаiм па калена ў зямлi,
Здольныя ўзяць
Ды ня здольныя даць.
Над нашай зямлёй
Чорныя вакi гараць.


Тым часам там за вакном
Жыцьцё па-старому iдзе.
Згарае чырвоным агнём
Чарговы восеньскi дзень...
Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Е-е-е! Е-е-е!
Е-е-е! Е-е-е!


Нацыя, нацыя, нацыя.
Кепская iнфармацыя,
Мне не зразумець,
Мне не зразумець яе.
Толькi крок — i неба ўнiзе.
Крок яшчэ — i я ўверсе.
Мы ў перакуленым сусьвеце.


Тым часам там за вакном
Жыцьцё па-старому iдзе.
Згарае чырвоным агнём
Чарговы восеньскi дзень...


Галодны крук
Чуе сьвежую кроў.
Свята брудных рук,
Свята чыстых зубоў.
Е-е-е! Е-е-е!
Е-е-е! Е-е-е!

 

04 "Мітусьня"


Мiтусьня кароткiх дзён
Адыходзiць у небыцьцё.
Нехта шле табе праклён
На ўсё тваё жыцьцё.
Зноў малююць абразы,
Над царквою ставяць крыж.
Прыкусiўшы свой язык,
Ты пакорлiва маўчыш.

Паглядзi, што вакол:
Хто за кiм, хто каго...
Гэты сьвет супраць нас,
Супраць нaс.


Нам ня трэба шмат казаць
I рабiць наадварот,
Нам ня трэба прадстаўляць
Свой заторганы народ.
Гэта наш з табою час,
Гэта наш з табою лёс.
Мы жывем апошнi раз,
Мы жывем у поўны рост.


Паглядзi, што вакол:
Хто за кiм, хто каго...
Гэты сьвет супраць нас,
Супраць нaс.

 

08 "Дзе тое слова?"


Маё каханьне забiвае цябе,
Маё каханьне забiвае цябе,
Маё каханьне забiвае цябе
Ляззом салодкiм.


Мы пазiраем на жыцьцё i на сьмерць.
Наўкол ня тое, што мы мусiлi мець.
Маё каханьне забiвае цябе
Ляззом салодкiм.


Дзе тое слова, дзе той сказ,
Дзе той адказ?
Зьмей папяровы, дай нам шанс,
Выратуй нас!


Тваё каханьне забiвае мяне,
Тваё каханьне забiвае мяне,
Тваё каханьне забiвае мяне
Хрэнной атрутай.
Глынеш атруты, усьмiхнесься — i ўсё
Зь мяне па кропле выцякае жыцьце.
Тваё каханьне забiвае мяне
Хрэнной атрутай.


Дзе тое слова, дзе той сказ,
Дзе той адказ?
Зьмей папяровы, дай нам шанс,
Выратуй нас!


Мы на памежжы ў сярэдзiне начы
Скажы мне слова, цi заўзята маўчы,
Скажы мне слова, цi заўзята маўчы.
Навошта сьлёзы, сьлёзы, сьлёзы?
Ты прасядзiш каля вакна да вiдна,
I ўбачыш ты,  што засталася адна,
I ўбачыш ты, што засталася адна,
I будзе позна.


Дзе тое слова, дзе той сказ,
Дзе той адказ?
Зьмей папяровы, дай нам шанс,
Выратуй нас!


Дзе тое слова, дзе той сказ,
Дзе той адказ?
Зьмей папяровы, дай нам шанс,
Выратуй нас.


Дзе тое слова?

 

10 "Бывай!"


Нахiляецца долу невысокае неба
Нахiляецца долу, пахне шэрай iмжой.
Надыходзячы ранак пахне дымам i хлебам,
Надыходзячы ранак пахне ўладай чужой.


Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкi брат!
Бывай, мой любы вораг!


Нас хiсталi арэлi, ды вагнi дагарэлi,
Нас хiсталi арэлi ад вады да зямлi.
Мы ў люстэркi глядзелi, ды ня ведалi, дзе мы —

На якой паралелi, на якiм караблi.


Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкi брат!
Бывай, мой любы вораг!


Мой апошнi тралейбус па праспэкце праедзе,
Загрухоча ўночы мой апошнi трамвай.
Да наступнай сустрэчы пройдзе пару стагоддзяў
Пройдзе пару стагоддзяў, а пакуль што бывай.


Бывай, мой родны край!
Бывай, мой родны горад!
Бывай, мой брыдкi брат!
Бывай, мой любы вораг!

 

11 "La-La-La-La"


У нашым мястэчку восень,
I прыхаднi розныя лазяць па хатах,
Тыцкаюць пальцамi ў сала
I наводзяць свае парадкi.


У мяне на душы паскудна,
I словаў бракуе каб выказаць гэта.
I не хапае моцы,
Каб далей гэта моўчкi трываць.


Лепей пайду па мястэчку,
Вазьму ў рукi кала
I засьпяваю ў голас,
Каб чулi ўсе La-La-La-La!


La-la-la,
la-la-lla.


La-la-la,
la-la-la-la.

 

 

Альбом: "Одзірыдзідзіна"

02 "Песьня падземных жыхароў"


У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе сонца.
У нашай краiне нiколi ня ўзыйдзе месяц.
У нашай краiне нiколi ня бачна зораў.
У нашай краiне нiколi ня будзе сьвятла.


Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.


У нашай краiне ня чутна ўрачыстых гiмнаў,
У нашай краiне няма праграмы навiнаў.
У нашай краiне ня трэба анкеты зь пячаткай,
У нашай краiне няма палымяных прамоў.


Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.


У нашай краiне няма бананаў ды кiвi.
У нашай краiне няма рыпучага сьнегу.
А недзе наверсе над намi жыве краiна,
Там людзi жывуць, якiя ня любяць нас.


Мы жывем пад зямлёю,
Мы жывем пад асфальтам,
I нам з табою ня трэба
Лiтасьцi i шкадаваньня.
Мы жывем пад зямлёю,
Мы пацукi ды мышы.
Мы добра бачым у цемры,
Мы чуем кожны шолах.

 

04 "Сьляпы, глухi, дурны"


Я кажу табе: ты сьляпы
Бо ў вачах тваiх адно ночы цень.
Я кажу табе: ты сьляпы
Бо ты глядзiш на дзень, i ня бачыш дзень.
Я кажу табе: ты сьляпы
Бо ты глядзiш на дождж а гаворыш: сьнег.
Я кажу табе: ты сьляпы
Бо ты глядзiш на плач, а гаворыш: сьмех.
Я кажу табе: ты сьляпы
Ты мроiш пра карону i пра палац.
Я кажу табе: ты сьляпы
Навокал бруд, каровы, глухi калгас.


Плакаць ня трэба, плакаў бы раней
Позна ўжо плакаць.
Выпi, ня грэбуй, толькi безь мяне
Мутную вадкасьць.


Я кажу табе: ты глухi
Бо чуеш ты сябе i нiкога больш.
Я кажу табе: ты глухi
Бо твае песьнi — гэта суцэльны фальш.
Я кажу табе: ты глухi
Бо чуеш гукi ты, ды ня чуеш слоў.
Я кажу табе: ты глухi
Бо паўтараць табе трэба зноў i зноў.


Я кажу табе: ты дурны
Бо лiчыш ты, что разумнейшы тут.
Я кажу табе: ты дурны
Бо ты з разумным тварам нясеш лухту.
Я кажу табе: ты дурны
Бо ты сказаў, што Богам абраны ты.
Я кажу табе: ты дурны
I не ўцячы ад гэтае дураты.

 

05 "Лепей ня будзе"


Лепей ня будзе, будзе толькi горш.
Ад панядзелка льецца дробны дождж.
Мора ня будзе, будзе толькi порт.
Бедныя людзi, бедны наш народ,
Бедны наш народ.


Твой рок-н-рол даўно памёр,
Твой чорны джаз даўно пагас.


Грошай ня будзе, будзе толькi грош.
Лепей ня будзе, будзе толькi горш.
Не спадзявайся на ўдалы лёс,
На ўдалы лёс.


Твой рок-н-рол даўно памёр,
Твой чорны джаз даўно пагас.


Смеху ня будзе, будзе мокры сьнег.
Рэха ня будзе, будзе толькi грэх.
Ад панядзелка льецца дробны дождж.
Лепей ня будзе, будзе толькi горш,
Будзе толькi горш.


Твой рок-н-рол даўно памёр,
Твой чорны джаз даўно пагас.

 

06 "Партызанская"


Як прыходiлi к нам партызаны,
Гаманiлi лясы i паляны.
Гаманiлi лясы i паляны,
Як прыходзiлi к нам партызаны.


Акупанты прыйшлi, iм iмя — легiён,
Але нас не спынiць, але нас не стрымаць,
Вiдаць што зноўку давядзецца адкапаць кулямёт,
Вiдаць што зноўку давядзецца страляць.


Мы — партызаны,
Лясныя браты.
Мы — партызаны,
З вайною на "ты".
Мы — партызаны,
Любiм наш край,
Ачысьцiм свой край
Ад чужынскiх зграй.


I нашыя людзi, нiбы павукi,
Распаўзуцца на ўсе на чатыры бакi
I будуць радзiму сваю вызваляць —

Страляць з-пад рукi, скiдаць цягнiкi.


Мы — партызаны,
Лясныя браты.
Мы — партызаны,
З вайною на "ты".
Мы — партызаны,
Любiм наш край,
Ачысьцiм свой край
Ад чужынскiх зграй.


А потым мы вып'ем з табой самагонкi
За нашыя пушчы, лясы i пагоркi,
За вольны наш край, за канец вайны.
Мы — партызаны, беларускiя сыны.


Мы — партызаны,
Лясныя браты.
Мы — партызаны,
З вайною на "ты".
Мы — партызаны,
Любiм наш край,
Ачысьцiм свой край
Ад чужынскiх зграй.

 

07 "На вуліцы маёй"


Над гэтай вулiцай сонца,
Над гэтай вулiцай дождж i вецер,
Над гэтай вулiцай сьнег i сьцюжа,
На гэтай вулiцы бэз цьвiце.


На гэтай вулiцы цёмна,
Бо лiхтары не функцыянуюць,
I калi ты вяртаесься позна дадому,
Рызыкуеш нарвацца на непрыемнасьць.


На вулiцы маёй —

Вулiцы дзяцiнства.
На вулiцы маёй —

Вулiцы юнацтва.
На вулiцы травеньскiх песень,
На вулiцы студзеньскiх сноў.


На гэтай вулiцы сьвята,
I розныя людзi сталага веку
Сьпяваюць свае ўлюбёныя песьнi,
Граюць на баянах полькi свае.


На вулiцы маёй —
Вулiцы дзяцiнства.
На вулiцы маёй —
Вулiцы юнацтва.
На вулiцы травеньскiх песень,
На вулiцы студзеньскiх сноў.


Будуюць новыя гмахi,
I з кожным днём, i з кожным годам
Мне ўсё цяжэй i цяжэй
Знайсьцi сваю вулiцу i пазнаць.

 

09 "Одзірыдзідзіна"


Калi ў вачох маiх туман
I галава балiць мая
Я вып'ю пiва ды сьпяю
Я-Я-ААА-а-а-а-а-а-а-а-а
I ўce сябры, сябры мае
Падхопяць песеньку маю
I кожны кожны падпяе
Е-е-е-е-егегегееее


Ку-ку Ку-ку-ку,
Ля-ля ля-ляляля.
Одзiрыдзi-Одзiрыдзiдзiна
Ууууууу-аааааа.


Мы разам пойдзем па вясне
I нам нiхто ня скажа "Не!",
Бо ўсе сябры бо ўсе свае.
Е-ееееее-еее-е.
Мы закрычым "На абардаж!",
I гэты горад будзе наш.
Давай сюды сваю руку
Угу гугугугугу.


Ку-ку Ку-ку-ку,
Ля-ля ля-ляляля.
Одзiрыдзi-Одзiрыдзiдзiна
Ууууууу-аааааа.

 

 

Альбом: "Пашпарт грамадзянiна N.R.M."

01 "Кумба" (Kumba)


Карочэ, я сiбе сiводня нраўлюсь сам.
Сматру на сiбя ў зеркала — крутой пацан.
Клёвая кепка, красоўкi, штаны...
Не-не, ну атвецьце, пацаны!


За свой базар всягда я атвячаць гатоў.
Я дажа с парашутам зьдзелаў нескака прыжкоў.
Да! Между прочым, я сiводня пры лавэ,
А хто пры лавэ, тот настаяшчы чалавек!


Вчара тут к нам прыехалi госьцi с Масквы,
Крутыя пацаны, пачцi што как мы.
Ну вот. Паехалi мы ў прыгарадны лес
I выпiлi за iнтэграцыонны працэс,


Карочэ, дальшэ плоха помню,
Я помню, далi ў глаз.
Значыт, бiлi панкаў (iлi панкi бiлi нас).
Патом былi дзяўчонкi, адна, а можэт, две...
А-а, перапуталась усё у галаве.


Мiня сiльна ламают некрутыя людзi.
Па-моему, анi тока воздух паскудзят.
I хоць мне ў падлу хадзiць на работу,
Я был патрыотам i астанусь патрыотам,


А есьлi цiбе ня нравiцца ўласьць,
Значыт, ты — галубая валасатая мразь!
Ну, ладна, харэ! Давай свой стакан.
Давай стакан. Я налью сiбе сто грам.

 

02 "Паветраны Шар" (Pavietrany shar)


Толькi дыхаць мне з кожным днём цяжэй
Паветра зусiм няма,
Колькi не ўдыхай, усё дарма...
Глядзець на брудны горад
I крэмзаць мэмуары...
Ня варта вачэй i ня варта рук.
I я гляджу на зоры
I я гляджу на хмары
I cлухаю ўласнага сэрца стук.


Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар,
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне паветраны шар.


Ляцець, над зялёй ляцець,
Бачыць гарады, бачыць сто дарог.
Глядзець, на мяне глядзець
Сонным позiркам будзе мой народ.
На нешта вырашацца
Прысьпеў, напэўна, час!
Паветрам свабоды дыхаю я.
Унiзе сям'я ды праца
I сто неадкладных спраў,
Якiя сто разоў я адкладаў.


Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар,
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне паветраны шар.


Няхай вы казалi мне
Пра няўдзячны лёс ды пра сумны фiнал,
Але бачыў неба я,
Дыхаў небам я, неба я кранаў.


Падымi мяне па-над зямлёю,
Падымi мяне ў сьветлы абшар,
Падымi мяне над мiтусьнёю,
Падымi мяне паветраны шар.

 

03 "Твой партрэт" (Tvoj partret)


Ты падабаесься такiм як ты сам.
Ты павышаеш свой аўтарытэт.
Ты, ты зьяўляесься то тут, то там.
I дзе не зьявiшся паўсюль твой партрэт.


Твой партрэт прадаецца ў кнiжнай краме.
Твой партрэт на сьцяне вiсiць у раме.
Твой партрэт ты на iм герой у масцы.
Твой партрэт пахне фарбаю друкарскай.


Ты вельмi хутка набiраеш разьбег.
Ты на ўсё новае глядзiш як баран.
Ты выклiкаеш абурэньне ды сьмех.
Ты любiш праўду не шануеш падман.


Там дзе адзiн разумнее другога,
Там дзе ня можаш застацца ў журбе.
Там дзе адна й прамая дарога
Там i гаворкi няма пра цябе.

 

10 "Пакуль не пачнецца вайна" ("Pakul nie pachniecca vajna")


За гэтай сьцяною наступная будзе сьцяна
Я буду з табою пакуль не парвецца струна
Я буду з табою пакуль не пачнецца вайна
А заўтра ўранку, на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.


Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам трэба пасьпець да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Пакуль не пачнецца вайна.


За гэтай мяжою наступная будзе мяжа
Я буду з табою пакуль не пачнецца пажар
Чарговы пажар нас чакае за рогам сьцяны
А заўтра ўранку на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.


Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам трэба пасьпець да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Пакуль не пачнецца вайна.


Вазьмi мае вочы, i думкi i словы вазьмi
Чырвоныя ночы i бела-чырвоныя днi
Вазьмi ўcё, што можаш, усё, што захочаш вазьмi
Бо заўтра ўранку на самым сьвiтанку
Сьпяюць нам званы пра пачатак вайны.


Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам трэба пасьпець да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Пакуль не пачнецца вайна.


Мы з табой адной крывi
Дай мне шмат i шмат вазьмi
Нiчога ня зробiш
Нам дадзены час да вiдна
Дай мне ўсё, што можаш
Бо заўтра пачнецца вайна.

 

 

Альбом: "Тры чарапахі"

06 "Дзед Мароз" (Dzed Maroz)


Мы нарадзіліся дзеля таго,
Каб сьвяціць і каб саграваць.
Дзеля таго, каб вецер быў цёплы,
Каб была мягкай трава,
Дзеля таго, каб сонца і сьнег,
Каб любіць адно аднаго.
Зрэшты, якая ўжо розніца —
Гэта было даўно.


Ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
Не наракай на лёс,
Табе свабоды скрыначку
Падорыць Дзед Мароз.


Горад засыпаны сьнегам ушчэнт,
Горад увесь пасівеў.
Пенсіянэры ў тралейбусах
Мараць пра СССР.
Заплюшчы вочы свае,
Палічы да ста дваццаці.
Мы нарадзіліся дзеля таго,
Каб ісьці па гэтым жыцьці.


Ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
Не наракай на лёс,
Табе свабоды скрыначку
Падорыць Дзед Мароз.


Ня плач, ня плач, дзяўчыначка,
Не наракай на лёс,
Табе свабоды скрыначку
Падорыць Дзед Мароз.

 

12 "Чыстая — сьветлая" (Cystaja — s'vietlaja)


Я дакрануся да цеплага ветру
Я буду бачыць у ночы праз цемру
Я зразумею, што ў сьценах есць дзверы
Я зразумею, што ў сьценах есць вокны.


Непрадказальнымi будуць учынкi
Шматкаляровымi зробяцца хмары
Хтосьцi раскажа пра новыя плынi
Ты будзеш ведаць усе, што захочаш.


Ты будзеш самая светлая
Ты будзеш самая чыстая
Ты будзеш самая белая
Ты будзеш самая-самая.


Я буду брудным, i шэрым, i дрэнным
Я буду хворым, слабым, i хлусьлiвым
Мне не пазбегнуць гэтай адплаты
Мы крочым назад, мы вяртаемся позна.


Ты будзеш самая светлая
Ты будзеш самая чыстая
Ты будзеш самая белая
Ты будзеш самая-самая.


Будзе пачуты шолах лiстоты,
І зразумелымi стануць аблокi,
Неба i сонца як дар урачысты,
Я буду дыхаць iншым паветрам.


Ты будзеш самая светлая
Ты будзеш самая чыстая
Ты будзеш самая белая
Ты будзеш самая-самая.

 

14 "Тры чарапахі" (Try carapachi)


Калi раптам адчуеш камунальныя пахi
I жыцьцё цябе возьме ў пятлю.


Зразумееш тады, што тры чарапахi
Па ранейшаму цягнуць Зямлю.
Калi выйдзеш у горад, цi залезеш у горы,
I з людзьмi ўсталюеш кантакт.
Зразумееш тады, што i сёньня i ўчора
Наша месца на трох кiтах.


Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.


Не было Галелея i Боба Марлея,
Не было Сальвадора Далi.
Нi Ленiна, нi Ленана, нi Карла Лiнэя,
А кiты, чарапахi былi.


Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сюрпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, ты не чакай.


Каб любiць Беларусь, нашу мiлую Маму,
Трэба ў розных краях пабываць!
Зразумееш тады — пад тваiмi нагамi
Тры сланы нерухома стаяць.


Гэй, ла-ла-ла-лай, ты не чакай, сурпрызаў ня будзе.
Гэй, ла-ла-ла-лай, нiхто не чакае, i ты не чакай!

 

16 "Катуй — ратуй" (Katuj — ratuj)


Вось і насталі гэткія дні,
Нас разглядаюць вочы вайны.
Мы не належым самі сабе...
Ты не катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне.


Не, не катуй мяне, не-не,
Ратуй мяне!..
Не, не катуй мяне, не-не,
Ратуй мяне!..
Не, не катуй мяне, не-не,
Ратуй мяне!..
Не, не катуй мяне, не-не,
Ратуй мяне!..


Мы па дарозе разам ідзем,
Скончыцца вецер,
Скончыцца дзень,
Што нам гавораць, не зразумець
Ты не катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне.


Не, не катуй мяне...


Немагчыма ратавацца,
Шкадаваць няма аб чым.
Нам няма куды хавацца...


Катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне.


Што мы хацелі, нам не зрабіць.
Свежых навінаў нам не здабыць.
Мы будзем слухаць самі сябе...


Ты не катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне, катуй мяне,
Ратуй мяне.


Не, не катуй мяне...

 

19 "Худсавет" (Chudsaviet)


Прыдумай сабе свой свет
Прыдумай сабе святло
Прыдумай свой дождж і снег
Прыдумай усім назлосць.


Прыдумай сабе свой край
Свой дом на сямі вятрах
Прыдумай сабе камін
І з коміну белы дым.


Прыдумай сабе жыццё
Прыдумай паўсюль усё
Няхай гэта ўсё жыве
Прыдумай сабе сябе.


Прыдумай сабе свой спеў
Каб ён уночы гарэў
Каб ён асвятляў і грэў
Прыдумай сабе свой спеў.


Быць можа гэта табе дапаможа,
Быць можа гэта-ага-а-а.
Быць можа гэта табе дапаможа,
Быць можа — дай божа.


Зноў падае мокры снег
На рукі, на твар, на шкло
Я распавяду табе
Што будзе і што было
Я распавяду табе
Усё што прыдумаў сам
Гэта няісны свет
У рукі твае аддам.


Быць можа гэта табе дапаможа,
Быць можа гэта-ага-а-а.
Быць можа гэта табе дапаможа,
Быць можа — дай божа.


Прыдумай сабе свой скон
Прыдумай апошні звон
Хай будзе жыццё і смерць
Хай будзе усё як след.

 

 

Альбом: "Дом культуры"

02 "Беларускія дарогі"


На беларускіх дарогах паспаліты народ
Кагосьці цягне на захад нехта б'ецца на ўсход
Камусьці трэба свабода, а камусьці прыгнёт
Гэта зусім не распуцтва, гэта розніцца ў густах.


Беларуская дарога называецца шлях,
а бо гасцінец ці сцяжына ну як небудзь вось так
каля дарогі ваўкі па над дарогай кашак
жывёльны сьвет Беларусі багаты разнастайны.


Чуеш як пяе зямля:
ла-ла-ла,
ла-ла-ла.
Чуеш як гудзе вясна:
на-на-на,
на-на-на.
Чуеш чк сьпяваем мы:
ты-ты-ты,
ты-ты-ты.
Песні пра дарогі і нятолькі.


На беларускіх дарогах столькі крочыла ног
Чаравікаў, ботаў, нагавіцаў, пальчох.
Тут забівалі, тут кахалі, нараджалі дзяцей,
А што ж вы хочаце людзі так было гэтак будзе.


Над беларускай дарогай пралятаюць буслы,
Па беларускай дарозе праязджаюць паслы.
Паслы ніколі нічога нягавораць у слых,
Пра гэта нам сказаў нацыянальны канал.


Чуеш як пяе зямля:
ла-ла-ла,
ла-ла-ла.
Чуеш як гудзе вясна:
на-на-на,
на-на-на.
Чуеш чк сьпяваем мы:
ты-ты-ты,
ты-ты-ты.
Песні пра дарогі і нятолькі.

 

14 "Хавайся ў бульбу"


Мур-мур,
Мур-мур..


Баiцца мой сябар калi навальнiца,
Баiцца другi што ня зможа напiцца,
Палохае трэцяга моцная ўлада,
Чацьверты баiцца панiжэньня акладу.


Усё гэта так-так-так а можа быць не-не-не,
Але пытаньне гэтае не да мяне.
Я зрэшты магу параiць адно
Схавацца ў бульбу цi легчы на дно.


Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!


Баiцца хiрург што сарвецца рука,
Баiцца студэнт ваенрука,
Баiцца жаўнер прамыўкi мазгоў,
Баiцца актор што show must go on.


Усё гэта так-так-так, а можа быць не-не-не.
Баюся я, баiсься ты, баяцца цябе, баяцца мяне —
Такая ў нашага народу нялёгкая праца —
Усе i паўсюль павiнны баяцца.


Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!


I страшна пажарным, i страшна мiлiцыi,
I страшна рабочым у нашай сталiцы,
Бо будуць шукаць i могуць знайсьцi,
Хоць што хочаш прасi, хоць што хочаш плацi.


Усё гэта так-так-так, а можа быць не-не-не.
Змагацца з гэтай трастай немагчыма нiяк,
А бульба урадзiла з высокаю батвой
Стагодзьдзi праплываюць нiбы хмары над табой.


Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!


Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!


Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!
Хавайся ў бульбу!

 

16 "Юра, ёлкі-палкі, Коля!"


Будоўля ішла, і рабочы сказаў:
Юрый, пайшлі пасьля зьмены ў спортзал.
А Юрый яму паказаў свой білет:
даруй, Мікалай, я іду на балет.


Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра!..


Мінула два тыдні і Юрый сказаў:
пайшлі, Мікалай, на спэктакаль "Гроза",
а Коля яму паказаў свой білет:
даруй мне, але я іду ў Інтэрнэт.


Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра!..


Яны збудавалі амаль што ўвесь дом,
і Юрый сказаў цёплым сонечным днём:
пайшлі, Мікалай, на выставу Далі!
І Коля сказаў: Добра, Юрый, пайшлі!


Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра!..


Юра!..
Юра!..
Юра!..
Юрааааа!..


Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра, ёлкі-палкі, Коля!
Юра!..


Юра!..
Юра!..
Юра!..
Юрааааа!..

 

20 "Тры чарапахі — 2"


Каб разьлiчана й сур'ёзна
Паглядзець на гэты сьвет
Трэба мець цьвярозы розум
I спакой у галаве.


Гэта сур'ёзна
Добра ды й позна
Мы проста дзецi
Блукаем па сьвеце
Сонца нам сьвецiць
А ў галаве вецер.


Калi ўласная кар'ера
Падымаецца ўгару
Трэба дзякаваць Карнегi,
Фройду, Шапэнгаўэру.


Гэта сур'ёзна
Добра ды й позна
Мы проста дзецi
Блукаем па сьвеце
Сонца нам сьвецiць
А ў галаве вецер.


Будзе ўсё ў цябе ў парадку
Будзе добра ўсё з табой
Будуць грошы, будуць градкi
Глеба, глiна, перагной
Будзе добрая улада
Будзе нешта на стале
Аптымальныя расклады
Ды чагосьцi не стае.


Гэта сур'ёзна
Добра ды й позна
Мы проста дзецi
Блукаем па сьвеце
Сонца нам сьвецiць
А ў галаве вецер.

 

22 "Маё пакаленьнне"


Маё пакаленье
У цемры расло.
Цяпер яму цемра —
Таксама сьвятло.
Маё пакаленьне
Расло на мяжы
З заслонай жалезнай
У самай душы.


Маё пакаленьне
Хаваецца ў цень.
У сьвет летуценьняў,
Ва ўчорашні дзень.
Маё пакаленьне
Гуляе і п’е,
Стаіць на каленях,
Ня любіць сябе.


Набыць бы даляры,
Прадаць бы рублі,
А потым падалей
Ад гэтай зямлі.
Мы — вольные птицы,
Пора, брат. Пора,
На стомленых крылах
У вырай ці ў рай.


Маё пакаленьне
Сядзіць пры стале,
Сядзіць у турме і
Сядзіць на ігле.
Сядзіць на пасадзе
І любіць стагнаць:
І трэба падняцца,
І цяжка стаяць.


Мы, беларусы, з братняю Русьсю
Шукалі да шчасьця дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
Нас гэты шлях перамог.
Нас аб’яднала, ні многа ні мала —
Удзел у дурной барадзьбе.
Коласу слава, слава Купалу,
Але дзе мейсца тут для цябе?..


Згрызоты сумленьня,
Пакуты душы...

Маё пакаленьне —
Маё настальжы.
Твае сутарэньні,
Твае гаражы,
Сьпісаныя сьцены,
Жыцьцё на мяжы.


Нібыта нядаўна,
Нібыта даўно.
Састылая кава,
Дапіта віно.
Маё пакаленьне,
Махая крылом,
Кровавую пищу
Клюёт под окном.

 

24 "Фабрыка"


І вось гэты новы дзень — дзень як дзень, з ланцугу.
А я ў вакно глядзеў празь імжу, праз смугу.
Выбіраеш? Выбірай каляровы небакрай.
Выбіраеш? Выбірай дзіўны край, індакітай.


Толькі фабрыка ў маім акне
будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім вакне
не прачнецца нават па вясьне.


Прыйшоў гэты новы дзень і згарэў, не сагрэў.
І ты ў гэты новы дзень пасталеў, пастарэў.
Робіш выгляд? Я раблю, што люблю ўсю зямлю.
Добры вечар, добры дзень... нібы колы па вадзе...


Толькі фабрыка ў маім акне
будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім вакне
не прачнецца нават па вясьне.


Прыйшоў невядома хто, шэры твар, бляклы твар,
сказаў, што цяпер ён тут гаспадар...


І можна ўсё забыць, есьці й піць, сноў ня сьніць.
І можна набыць віно і глядзець у вакно.
Разумееш? Зразумей, што ня згас яшчэ агмень,
а калі агмень ня згас, нам згасаць яшчэ ня час.


Толькі фабрыка ў маім акне
будзе жыць у летаргічным сьне.
Толькі фабрыка ў маім вакне
не прачнецца нават па вясьне.

 

 

Альбом: "Spravazdaca 1994-2004"

 

02 "Рок-н-рол не ўратуе"


Панкi слухаюць панк,
рокеры слухаюць рок,
усё ў нашым горадзе зроблена так
каб ты нiчога ня змог!


Усё ў нашым горадзе так,
каб не гарэць, а сьмярдзець,
i можна ў нябёсах убачыць знак
але мы ня хочам глядзець.


Не працягвай гульню сьляпую
рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол ўратуе сябе!


Панк слухаюць панкi,
байкеры слухаюць байкi,
усе мы носiм на майках
свае сёньняшнiя сьцягi.


Тым часам зь нябачных скалаў
спаўзла сьнегавая навала,
i край наш ад краю да краю
нябачныя ўкрылi сьнягi!!!


Не працягвай гульню сьляпую
рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол ўратуе сябе!


Слухаю, што мне трэба,
слухаю сонца i неба,
слухаю мора i глебу
чую ўсё, што вакол мяне ёсьць...


Панк слухаюць панкi,
а заўтра клеркамi ў банку
стануць былыя панкi
i скончыцца маладосьць.


Не працягвай гульню сьляпую,
рок-н-рол цябе не ўратуе.
Не працягвай хлусьню сьвятую,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе,
рок-н-рол цябе не ўратуе-ееееееее

 

© Jurkau kutoczak - Юркаў куточак - Yury's Corner



Создан 20 апр 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter