Крама — Тэксты (Lyrics)

Тэксты найлепшых гітоў гурта Крама



"Камэндант"


У інстытуце вучуся добра
Узяў стыпендыю ды інтэрнат
Ды як на ліха ужо трэці месяц
Сяджу ў пакоі як бабыль я без дзяўчат.


Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант.


І вось аднойчы сабе сказаў я
Жыццё такое немагчыма трываць
І асцярожно, узяўшы пляшку,
Пайшоў на вуліцу кахання шукаць.


Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант.
Жыцця не дае мне камэндант.


Хадзіў не доўга, бо ведаў месцы
І падыходжу я да родных дзвярэй
Паставіў пляшку для цёткі Петлах
І да сябе бягу ў пакой я хутчэй


Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант,
Бо там унізе камэндант.


Было ўсё добра, у адказны момант
Раптоўна дзверы адчыніў камэндант
А-ну аўсвайсы, ты што не ведаў
Каханне можаш мець тады калі яго
дазволіць камэндант.


Сядзіць унізе камэндант,
Сядзіць унізе камэндант,
Сядзіць унізе камэндант,
Сядзіць унізе камэндант.

  

"Стэфка"


Ты помнiш Стэфка той стары самотны млын
Вады маўклiвай побач сцiшаную плынь
Ты помнiш як мы потым пад месяцам iшлi
I пацалункi ўпотай залiшнiя былi.


Хто ведаў Стэфка што растацца прыйдзе час
Каханьня жар так рана ў сэрцы тваiм згас
Навошта апрауданьнi iх болей не шукай
Назад няма вяртаньня мяне ты не кахай.


Не, не, не...
Не кахай мяне.
Не, не, не...


Не, не, не...
Не кахай мяне.
Не, не, не...


Застаўся Стэфка боль як нейкi напамiн
Пра тую ноч i той стары самотны млын
Навошта апрауданьнi iх болей не шукай
Назад няма вяртаньня мяне ты не кахай.


Не, не, не...
Не кахай мяне.
Не, не, не...


Не, не, не...
Не кахай мяне.
Не, не, не...

  

"Будзь разам з намі"


Я гляджу ў неба —
Сэрца б'ецца толькі думкай адной.
Я гляджу ў неба —
Там шлях апошняй песьні маёй.
Я гляджу ў неба —
Побач зь ёй лунае сьветлы анёл.
Крыкну я ў неба —

Будзь з намі, калі сюды прывёў.
Будзь разам з намі,
Ахіні крылом нас, сьветлы анёл.
Будзь разам з намі,
Сярод бруду і вострых камянёў.
Будзь разам з намі,
Калі ўстане шэраг ценяў ля нашых дзьвярэй,
Будзь разам з намі
І не хавай ад нас вачэй.


Паднясуць віна табе і кавалак хлеба
І скажуць: ты — прадвесьнік новых падзей.
А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба,
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей.


Будзь разам з намі,
Сярод цемры і жудасьцяў начэй,
Будзь разам з намі,
Мы пройдзем з табой свой шлях хутчэй.
Будзь разам з намі,
Але ня трэба нам рабіць лягчэй,
Будзь разам з намі,
І гэта ўсё, што трэба нам.


Паднясуць віна табе і кавалак хлеба
І скажуць: ты — прадвесьнік новых падзей.
А што цябе чакае, крыж ці дарога ў неба,
Кім станеш ты, анёл, для гэтых людзей.

 

"Дай мне шанец"


Дай мне паветра глыток
Шанец лепшы квiток
Шклянку салодкай вады
Рушыць толькi на уздым.


Як боль так не мiне
Уголас просiць мяне
Дай моц не стаць у журбе
Дай зноу прагнуць цябе.


Ведай што твой супакой
Толькi разам са мной
На, на, на, на, на, на,
На, на, на, на, на.


Гукам тольки дазволь
Вольны спеу табе дам
Спеу мой возьме твой боль
Воля iстотны стан.


Глянь там на увесь размах
Уецца агульны наш шлях.


На, на, на, на, на, на,
На, на, на, на, на.

 

"Здраднік"


Паклаў на стул мокры плашч
Мой стары верны сябра.
У вочы не глядзеў,
Стомлена прысеў
I папрасiў гарбаты.


Паразьбiўшы зноў пальцы ў кроў
Ты больш ня маеш веры.
Зняўшы з шыi крыж,
У роспачы маўчыш,
Мары твае з паперы.


Сьцяг тваiх iдэй, сьцяг тваiх надзей
Порваны ўшчэнт, стаптаны ў бруд
Гвалт тваiх iдэй, сьмерць тваiх надзей
Для цябе мацней атруты.


Зрабiў у бок хуткi крок
Той, хто йшоў з табою разам.
Зараз па начах
Здрада ў вачах,
Веры тваёй абраза.


Сьцяг тваiх iдэй, сьцяг тваiх надзей
Порваны ўшчэнт, стаптаны ў бруд
Гвалт тваiх iдэй, сьмерць тваiх надзей
Для цябе мацней атруты.

 

© Jurkau kutoczak - Юркаў куточак - Yury's Corner



Создан 20 апр 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter