Зьміцер Вайцюшкевiч — Тэксты (Lyrics)

Тэксты найлепшых гітоў Зьміцера Вайцюшкевiча



Сцяг
(словы Ўладзіміра Някляева)


Лунае, нескароны,
На векавых вятрах
Наш, ад крыві чырвоны,
Ад болю белы, сцяг.


Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг...


Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе...


Айчына, Бог і гонар,
Малітва на губах —
Крывіцкая "Пагоня"
Нясе наш крэўны сьцяг.


Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг...


Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе...


Пагоню не спыняе
Не боль, не кроў, не страх.
І над крывіцкім краем
Як птах лунае сьцяг.

Наш бел-чырвона-белы,
Нябесны, вольны, смелы,
Наш бел-чырвона-белы,
Наш сцяг, наш сцяг, наш сцяг...


Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе...


Бясконца наша мара аб свабодзе
Вядзе нас па зямлі і па вадзе,
Як сонца, што ніколі не заходзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе,
Як зорка, што ніколі не ўпадзе...


2010 г.

 

 

Красуня-вясна

(словы Ўладзіміра Някляева)


Напрадвесьні плачуць ледзяшы,
Ручаіны звоняць напрадвесьні.
Ты мне ціха-ціха для душы
Засьпявай прадвесьнявую песьню.


Хай душа ўскалышацца да дна
І туды пакліча, дзе сьвятая,
Дзе на ўзьлеску юная вясна
Першыя пралескі рассыпае.


Красуня-вясна зьвініць ручаінамі ў полі
Красуня-вясна — сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убраньні
Красуня-вясна — чароўная фэя каханьня.


Ад вясны нікуды не ўцячы,
І празь вецер, што сьцягі палошча,
Пойдзем мы з табой, каб уначы
Запаліць агеньчыкі на плошчы.


Будзем мы стаяць і ўспамінаць
Тых, каго няма сягоньня з намі,
Тых, каго мы будзем сустракаць
Зь бел-чырвона-белымі сьцягамі.


Красуня-вясна зьвініць ручаінамі ў полі,
Красуня-вясна — сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убраньні,
Красуня-вясна — чароўная фэя каханьня.


Красуня-вясна зьвініць ручаінамі ў полі,
Красуня-вясна — сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў шчасьлівая ў першым каханьні,
Красуня-вясна...


Красуня-вясна зьвініць ручаінамі ў полі,
Красуня-вясна — сястра нашай волі,
Красуня-вясна ў бела-чырвоным убраньні,
Красуня-вясна, красуня-вясна — чароўная фэя каханьня...


Уладзімер Някляеў, які знаходзіцца пад хатнім арыштам, напісаў новы верш і прысьвяціў яго адразу дзьвюм Волям — жонцы Вользе і свабодзе. Сябра Някляева музыка Зьміцер Вайцюшкевіч напісаў на словы песьню.

 

2011 г.

 

© Jurkau kutoczak - Юркаў куточак - Yury's Corner



Создан 20 апр 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter