Лявон Вольскі — "Куплеты і прыпевы" (Lyrics) 2008

Амаль увесь альбом зроблены Вольскім на старым сінтэзатары Kurzweil. Ён складаецца з 10 песень, вытрыманых у стылісі арт-брутал і трэш-шансон. “Я сам ня ведаю, чаго ў гэтым альбоме больш – чорнага гумару ці музыкі”, – прызнаецца Лявон.



01 Рабяты з бадунца


Яны ідуць марознай вуліцай зімовай,
Ці летняй, восеньскай — якая розьніца.
Яны ідуць Сярожы, Сашы, Віці, Вовы...
Ідуць яны — рабяты з бадунца.


Ідуць рабяты з бадунца...
Ідуць рабяты з бадунца.


Учора ўсё было — і коркі, і разборкі,
Прасёлак цёркі і з дынамікаў папса.
А зараз горка ў роце, прад вачыма зоркі,
Але яны свой келіх вып’юць да канца.


Ідуць рабяты з бадунца...
Ідуць рабяты з бадунца.


Ідуць рабяты з бадунца...
Ля-ля-ля...
Ідуць рабяты з бадунца...
Ля-ля-ля...
Ідуць рабяты з бадунца...
Ля-ля-ля...
Ідуць рабяты з бадунца...


Ы...

 


02 Жыдамасоны


Адбілі ў мяне дзяўчыну,
Падралі новыя штаны.
І зацапалі мне машыну,
Скажыце людзі, хто яны?


Падралі новыя штаны.
Скажыце людзі, хто яны?


Усё яны — жыдамасоны,
Усю зямлю ўзялі в палон.
Пачварные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


Жыдамасоны!
Усю зямлю ўзялі ў палон,
Кашмарные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


Плятуць ахотніцкія сеці,
Каб раскалоць і разваліць,
Садяць штодня ў Інтэрнэце,
Каб атмасфэру накаліць.
І ў мяне ў межсэзон
Пакралі новы парасон.


Усё яны — жыдамасоны,
Усю зямлю ўзялі ў палон.
Пачварные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


О-о-а!


Жыдамасоны!
Усю зямлю ўзялі ў палон,
Кашмарные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!

О-о-о!..


Параспісаные ўсе ролі,
Уся планэта пад кантролем,
У іх і фабрыкі, і банкі,
Усе яны паны падпанкі.
А калі грошы мне дадуць,
Гатоў і я да ных прымкнуць.


Э-э-э!


Жыдамасоны!
Усю зямлю ўзялі ў палон,
Кашмарные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


О-о-а-а!


Жыдамасоны!
Усю зямлю ўзялі ў палон,
Кашмарные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


О-о-а-а!


Жыдамасоны!
Усю зямлю ўзялі ў палон,
Кашмарные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


О-о-а-а!


Жыдамасоны!
Усю зямлю ўзялі ў палон,
Пачварные жыдамасоны,
Табе гамон і мне гамон!


Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..
Жыдамасоны! Ла-ла-ла-ла!..

 


03 ЖРЭА-ЖЭС


Ля рынку, на аўтобусным прыпынку,
Між бабак і аматараў віна
Стаяла, нібы з казкі Мэтэрлінга,
Да феі ўся падобная яна.


Я зразумеў — зьдзейсьнілася нарэшце:
Вось момант, для якога варта жыць.
Між намі рэзка мільганула нешта,
І пра жыцьцё мы сталі гаварыць.


Пра тое, што высокая квартплата
Пра графік адключэнія вады,
І што сантэхнік брудны і мардаты
І вечна п’яны, хоць не малады.


Пра тое, як дажыць да капрамонту,
І перажыць яго паспрабаваць.
Пра тое, што ў нас няма камфорту,
А ў Штатах ёсьць — па фільмах іх відаць.


Я запытаў: "Нам можа па дарозе?"
Бо я іду ў ЖЭС даведку браць.
І, згодна свае гжэчнае прыроде,
Гатовы Вас туды суправаджаць.


І, гэта ж толькі трэба,
Мне не шанцуе спрэс:
Яна ішла ў ЖРЭА,
А я ішоў у ЖЭС.


У сэрцы ўсё гарэла,
Хоць клічце МЧС,
Яна пайшла ў ЖРЭА,
А я пайшоў у ЖЭС.


Я весь афанарэлы,
Я азьвярэлы ўвесь —
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА,
А я пайшоў ў ЖЭС.
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА,
А я пайшоў ў ЖЭС.


Вось ідзёце вы ў ЖРЭА,
А я пайшоў ў ЖЭС!
Пайшлі вы ўсе ў ЖРЭА,
А я пайшоў ў ЖЭС!

 


04 Эўравізія


Я зорка эстрады на сцэне стаю,
І ўвесь народ цэніць песьню маю.
Песьню маю. Ю ай лаў ю!


П-а радыё круцяцца песьні мае,
І ганарар мой нямала у.е. —
Многа у.е., бэбі, о-е...


А я спяваю так афігіцельна,
Што я паеду на эўравізію.
Перамагу я ўсіх, перамагу я іх, перамагу!
А я сьпяваю так афігенна,
Што яны ўсе афігеюць напэўна.
Но я без гэтай фігні
Не магу, не магу, не магу...


Вось і журналісты стаяць у чарзе —
Ты на крывой не пад’едешь казе,
Каб інтарв’ю даў я табе.


Я зараз пяю на салянцы в КЗ.
За Беларусь, альба супразь яе.
І за у.е., і за у.е...


А я спяваю так афігіцельна,
Што я паеду на эўравізію.
Перамагу я ўсіх, перамагу я іх, перамагу!
А я сьпяваю так афігенна,
Што яны ўсе афігеюць напэўна.
Но я без гэтай фігні
Не магу, не магу, не магу...


А я сьпяваю так афігенна,
Што яны ўсе афігеюць напэўна.
Но я без гэтай фігні
Не магу, не магу, не магу...

 


05 Прапіска


Вялікаму тэатру патрэбна артыстка,
Артысцы Тамары патрэбна прапіска.
Яе без прапіскі ня возьмуць на працу.
У вынік — валізка вакзал, эміграцыя.


Тамара-артыстка працуе ў Ля-Скала,
Ў краіне з імперыалізму аскалам.
І думае: трасца праз тую прапіску
Накрылася праца ў горадзе Мінску.

 


06 Дэпутаты


Як багата ў нас тэматаў
Для дакладаў і трактатаў.
Вось працуе в поле трактар,
Вось заводы грукацяць.
Ну а я пясняр завзяты —
Зухаваты, небагаты —
Пра народных дэпутатаў
Буду песню вам спяваць.


Быў заўжды на дэпутатаў
Наш з табою край багаты.
Зазярны ў любую хату —
Дэпутаты там сядзяць.
А калі не дэпутаты,
Значыць некта з апарату,
З вертыкалі, з податковай,
Ці з міліцыі хоця б.


Засядае год ад года
Частка лепшая народу.
То ахоўвае прыроду,
То Эўропу закляйміць.
Разбіраюцца ў бюджеце,
П’юць так толькі на банкеце.
І ня болей, чым па дзьвесьці —
Нам бы так з табою піць!


Так ад раньня да зьмярканьня
На павесцы дзя пытаньне:
Як пісаць на прыбіральнях
"Эм" і "Жэ", ці "Мэ" і "Жо?"
Пра падатак на патлатых,
Пра праклятых дэмакратаў
І што трэба для парадку
Усіх катрыраваць бамжоў.


Дэпутат з народам разам
Кролем плавае і брасам.
Без спакусаў і абразаў
Дэпутацкая душа.
І мацнее з кожным разам
Недавер народных масаў
Начале зь рабочым класам
Да ЕС і ЗША.


Дарагія дэпутаты, —
Вам і хаты, і пасады,
Вам палаты і аклады,
Вам і цела, і душу.
Мы хоць часта "ўжываем",
Вас шануем, паважаем.
А, як зробімся бамжамі,
Не кастрыруйце, прашу!

 


07 Палітычны каментатар


Ха-ха-ха-ха!


Я выдатны, вельмі статны
Палітычны камэнтатар,
Я майстрачу перадачу
І ганю яе ў эфір.
Аглядальнік, асьвятляльнік,
Выкрывальнік, назіральнік —
Умывальнікаў начальнік
і мачалак камандзір!


Над Эўропай дождж і вецер
Дрэвы падаюць на дол.
А ў нас сьмяюцца дзеці
Й у пашане слабы пол.
Ураджай, завод, гудок...
Новы аграгарадок!
На халеру ахілера —
У нас такіх аж цэлы поўк!


Я выдатны, вельмі статны
Палітычны камэнтатар,
Я майстрачу перадачу
І ганю яе ў эфір.
Аглядальнік, асьвятляльнік,
Выкрывальнік, назіральнік —
Умывальнікаў начальнік
і мачалак камандзір!


За мяжою СНІД паганы,
Пэдарасты, наркаманы...
Узровень падае жыцьцёвы:
Мала справы — толькі словы.
Кожны дзень рабуюць банкі,
Хіпі панкі лезбіянкі...
Гэй таварыш, за мяжою
Усё ня наша, усё чужое!


"Эй, скажыце, Уладзімір... М-на.."
"Я раскажу..."
"Як вы навучыліся рабіць такія гаршкі?"
"Ну, гэта проста..."
"Вялянцін..."
"А, Валянцін. Гэта я Валянцін..."
"Вось сообщение с полей..."


Дождж, кіслотныя ападкі —
Задыхаецца планета.
А у нас усё ў парадку:
Дэбет-крэдыт, брута-нетта.
Многа ворагаў наўкола,
І яны сціскаюць кола...
Не пераключай праграму,
Падла, дурань, підар, сволач!..


Ха-ха-ха-ха!


Я выдатны, вельмі статны
Палітычны камэнтатар,
Я майстрачу перадачу
І ганю яе ў эфір.
Аглядальнік, асьвятляльнік,
Выкрывальнік, назіральнік —
Умывальнікаў начальнік
і мачалак камандзір!

 


08 Passat-універсал


Восемь мяхоў бульбы, сала, самагон
Што не ўвайшло ў багажнік,
Залезе ў салон.
Блокаў селікатных поўненькі паддон —
Палову ў багажнік, палову ў салон.


Ты не кажы пра новенькiя джыпы.
Жыццё ня мёд, якi базар-вакзал?
А ў мяне выдатная машына:
Фальксваген Пассат-унівэрсал, дызель!


Ежжу як Шумахер, ці амаль як ён —
Ну, крыху перпшкаджае загружаны салон.
Там восемь мяхоў бульбы, сала, самагон
І блокаў селікатных поўненькі паддон.


Я свю машыну Ўрэшце разгрузіў,
Поўны бак саляркі ў Слоніме заліў.
Еду да палякаў — паліва прадам.
Грошы атрымаю, і назад айда!


Каму — жанчына, а каму — мужчына,
Каму — Вэрсаль, каму — ўнівэрсам.
А ў мяне шыкоўная машына —
Фальксваген Пассат-унівэрсал, дызель!


На граніце зь Польшчай я заняў чаргу,
Калі ты папросішь — прапусьціць магу.
Заплаці мне роўна двадцаць пяць у.е.,
Я тады спакойна прапушчу цябе.


Поўны бак саляркі полякам прадаў,
Грошы атрымаў і многа накупляў.
Поў сьвіньні ды бульбы, сала, самагон.
Што не ўвайшло ў багажнік,
Залезла ў салон.


Вось так мы ўсе — сапраўдныя мужчыны,
Адказваю за тое, што сказаў,
Для ўсіх для нас сапраўдная машына —
Фальксваген Пассат-унівэрсал!


Вось так мы ўсе — сапраўдныя мужчыны,
Адказваю за тое, што сказаў,
Для ўсіх для нас сапраўдная машына —
Фальксваген Пассат-унівэрсал, дызель!

 


09 Тэрмінатар


А я стаю крутой, як цермінатар:
Ў руках дубіна, на падошвах трактар,
У новай форме — чотка ўсё пашыта.
Стаяць, баяцца! Я — твая зашчыта!
Ну што з таго, што я учыўся плоха?
Зато цяпер круцее вас намнога.
Спярва служу, патом гуляю ўсласьць —
Сабой я а-лі-цэтвараю ўласьць!


Даўно з Калянам я карыфаню,
З Сярогам тожа хаджу ў баню,
З Ваванам ездзім мы на рыбалку —
Жызьнь удалася, усё ў парадку!


Меня вучылі масай упраўляць,
Блакіраваць, а так жэ расьсякаць.
І есьлі нада, быстра аб’ясьню:
Любі сваю Атчызну, маць тваю!
Ну што ты пялішься, гнілы інтэлігент?
Лапату ў рукі і пайшоў кідаць цэмэнт!
У інсьцітутах вучаць вас ачкі насіць...
Такіх на стройках нада грамаце вучыць.


Даўно з Калянам я карыфаню,
З Сярогам тожа хаджу ў баню,
З Ваванам ездзім мы на рыбалку —
Жызьнь удалася, усё ў парадку!
Зашыбіся!


А я іду па уліцэ сталічнай:
"Сідзьмой, сідзьмой, я — пяты, ўсё атлічна."
Мы ўзялі п’янага з разбітымі ачкамі
І пацаноў з крамольнымі значкамі —
Двух адмарозкаў у парку задзяржалі.
Адзін крычаў: "Абідна за дзяржаву!"
Другі маўчаў — і меньшэ палучыў.
(Х-х... Наверна, яго хто-та навучыў!)
І вось нядаўна напіўся сільна,
Пабіў бабулю, забраў мабільны.
Мае калегі мяне ж злавілі,
Мяне скруцілі і доўга білі.
Я так уніжан, я так абіжан,
Пайду вальюся ў апазішн.
І буду ў гэтай у апазіцыі
Вучыць, як трэба зь мянтамі біцца!


Эй ты, ў ачьках!
Этаму бішкару дай!..
Так, з нагі, з нагі зь левай...
О! Нармальна.
Слышишь, падаёшь надежды, ачькасты. Нармальна.
Так, з правай нагі... хутка не паймёшь...
Захват, захватил... так...

 


10 Служы-служы, салдацік


Пасьтавяць цябе ў шэраг, таварышч дарагі, —
Жыцьцё пачнешь ты мераць крокам з левае нагі.
Дадуць цябе пілотку, павесяць аўтамат,
І скажа стараслужачы дасьведчаны салдат:


Служы-служы, салдацік,
Служы, як "дзед" служыў:
Рабіў прыгожы каньцік
І падкаўнеры шыў.
Служы-служы, салдацік,
Служы, як "дзед" служыў:
Па самаволках лазіў,
Гарэлачку глушыў.


Там на палітзанятках табе расьпавядуць,
як зьвер-зьвярушка НАТО нас хоча праглынуць.
Пра ворагаў народу, пра мір над галавой...
Пабудка будзе горам і радасьцю адбой.


Служы-служы, салдацік,
Служы, як "дзед" служыў:
Спаў на палітзанятках,
І кожны дзень лічыў.
Служы-служы, салдацік,
Служы, як "дзед" служыў:
Па самаволках лазіў,
Гарэлачку глушыў.


Ды час мінае хутка, і вось ужо цяпер
Ты, братка, стараслужачы дасьведчаны жаўнер.
Та расшпіліў каўнерык і пасты апусьціў,
І маладых жаўнераў жыцьцю штодня вучыў:


Служы-служы, салдацік,
Служы, як "дзед" служыў:
Рабіў прыгожы каньцік
І падкаўнеры шыў.
Служы-служы, салдацік,
Служы, як "дзед" служыў:
Па самаволках лазіў,
Гарэлачку глушыў.


Па самаволках лазіў...
Гарэлачку глушыў...

 

© Jurkau kutoczak - Юркаў куточак - Yury's Corner



Создан 24 апр 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter