Нэйра Дзюбель — Танкі (Lyrics) 2004

Першы беларускамоўны альбом гурта



01 Інтра (Intra)
02 Танкi (Tanki)
03 Сёма (Sioma)
04 Гузік (Guzik)
05 Паліто (Palito)
06 Беларусь (Belarus)
07 Папаў! (Papau!)
08 Таварыш Чэ (Tavarysz Сhe)
09 У.е. (U.ie.)
10 Камсамольскі білет (Kamsamol’ski biliet)
11 З новым годам! (Z Novym Godam!)
12 Вольга (Vol’ga)
13 Пацалунак (Paсalunak)
14 Вясельле (Viasiel’lie)
15 Салдаты (Saldaty)
16 Belarus ueber alles!

17 Жыцьцё (Zyc’cio)
18 Забі амэрыканца! (Zabi Amerykanca!)
19 Марскі чалавек (Marski chalaviek)
20 Скрыпка дрыгвы (Skrypka drygvy)
21 Папараць-кветка (Paparac’-kvietka)
22 tut.by

 

 

02 Tanki

 

Сёння бегла я паснедаў,
Сёння я прыйшоў з-за Буга.
Я адведаў горы ведаў.
Хто куды, а я ня буду.

 

А каб смачна есцi на вулiцы тваёй.
Танкі…

 

Дзеўкi тварам гандлявалi,
Я наеўся гэтай злосцi.
Умомант стаў я добрым малым,
I ад куль усё ўзялося.

 

А каб смачна есцi на вулiцы тваёй.
Танкі…

 

Не пазнаў я гэтых вулiц
I яны мяне таксама
Крама, цягнікi — фунфырык
Заўтра лiтры, сёньня грамы
Хто ва ўладзе — усе паснулi
Пагублялi аўтаматы
Маты — стрэлы, кулi — дуры
З гарэлкай вып’ю я гарбаты.

 

А каб смачна есцi на вулiцы тваёй.
Танкі…

 

А каб смачна есцi на вулiцы тваёй.
Танкі…

 


04 Гузiк

 

Ішоў я лесам — сустрэў цябе,
Ты гуляла у хакей оў-е...
Толькі дошкай "мін няма"
Памыліўся сапёр не раз, а два —

 

І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
Толькі гузік!
Толькі гузік!

 

Каханьне прайшло як пара піва
І успаміны на дзіва дзіва
Дзеля мяне ў акенцы сьвет —
Кожны вечар твой партрэт...

Цяпер усюды камунальныя паслугі,
Я набываю з касьцетаў плугі,
На радыё быў — аб’явы шпурлялі —
мабыць, ў Смаленску ты схавалась.

 

І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
Толькі гузік!
Толькі гузік!

 

Сустрэліся мы нібыта на сайце,
Толькі за грошы жонкі прабачце,
Недзе ў раніцы эўра хавалі,
піва і маўзер (незарэгістраваны)
Сонейка пазьбегла крыку зязюлі,
Штаны "ад Вэрсачэ" і дыск Крамбамбулі...

 

І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
І застаўся ад цябе
Толькі гузік!
Толькі гузік і застаўся!
Толькі гузік!
Толькі гузік!

 

 

08 Таварыш Чэ

 

Не даюць нам спакою рукi таварыша Чэ,
Не даюць нам спакою вочы таварыша Чэ,
Не даюць нам спакою рэчы таварыша Чэ,
Не даюць нам спакою грошы таварыша Чэ.

 

Не дае нам спакою бiцэпс таварыша Чэ,
Не дае нам спакою гонар таварыша Чэ,
Не дае  нам спакою зброя  таварыша Чэ,
Не дае нам спакою колер  таварыша Чэ.

 

Не пiльны такi як я, а такi як ён.
Не значны такi як я, а такi як ён.
Не прыгожы такi як я, а такi як ён.
Але выбраў сваё, выбраў сваё,
Але выбраў сваё, выбраў сваё.


Тавырыш Чэ...
Таварыш Чэ...

 

Прадай нам аўтамат, таварыш Чэ,
Пасей наш ураджай, таварыш Чэ,
Даруй нашы грахi, таварыш Чэ,
Дажынкi прыбяры, таварыш Чэ.

 


09 У.е.

 

Запытала мяне мацi, чаму не ад бацькi,
Запыталi мяне дзецi, чаму запiваю,
Чаму не шукаю папараць кветку,
Чаму не палю, а толькi бухаюю.

 

Нехапае пару уе…
Нехапае пару уе…
Нехапае пару уе…
Нехапае пару уе…

 

Запыталi мяне госьцi: а Саша навошта?
Запытаў мяне маёр, чаму сам не памёр?
Чаму не гуляў i не карастаўся,
Чаму ў дзяцiнстве вадою кiдаўся?

 

Нехапае пару уе…

 

Запытаў мяне бацька, чый я прыхiльнiк,
Чый я настаунiк, каго я насiльнiк?
Чаму калi мог, то не ўступiў,
Чаму ў жанчын дарэмна прасiў?

 

Нехапае пару уе…

 

Запыталi Дзюбеля, чаму я на ля,
То не наша танальнасць, не наша мэнтальнасць,
Не нашыя грошы i не нашыя флагi —
Беларуская хвароба, айчынная смага.

 

Нехапае пару уе…

 


12 Вольга

 

Сумныя днi бывалi
Хадзiў я нiбыта стары
Па раёне дажджы абяцалi
А праз тыдзень танкi пайшлi.

 

Сумныя днi,
Гарэлкай смярдзяць вечары…
Адышоў я зусiм не надоуга.
Шукаю цябе, мая Вольга…


Шукаю цябе, мая Вольга…
Шукаю цябе, мая Вольга…

 

У рублях даляры хавалi

Тыя, хто быў вечна жывы
Жабракам "Крыжачок" налiвалi
I кахалi так, як маглi.

 

Сумныя днi,
Гарэлкай смярдзяць вечары…
Адышоў я зусiм не надоуга.
Шукаю цябе, мая Вольга…


Шукаю цябе, мая Вольга…
Шукаю цябе, мая Вольга…

 

Cпяваю я ні аб чым,
Бо апалiтычны мастак
Таму, што не граю на гуслях
I не люблю "просто так".

 

 

16 Belarus ueber alles!

 

Здавалася, не збудзецца жаданне Сёмы Сёмыча,
Каб волi ды Мiхалыча i неахвоты, а ня пiць
Ў прысутнасцi звычайнага, празрыстага,
не чайнага,
Што Гена Мiлер загадаў любiць.

 

Не хацелi, ды змаглiся,
Спрытна вагi пiлуючы.
Belarus uber alles
Для ўсiх нас i для душы.

 

Belarus uber alles!
Belarus uber alles!
Belarus uber alles!
Belarus uber alles!

 

Выведка спраўдзiла, што Машанька данесла нам.
Любi яе пясёнкамi, кахай, чым падабаецца.
Публiчныя прынцэсы гадуюцца, як змоўлена,
Паважлiва-паскорана квiтнее кветка цёмная, цёмная, цёмная
чорная.

 

Бура мглою неба крые,
Замець кружыць за вакном,
Belarus uber alles,
Беларусь — апошнi дом.

 

Belarus uber alles!
Belarus uber alles!
Belarus uber alles!
Belarus uber alles!

 


17 Жыцьцё

 

40 год — нi кроплi ў рот,
Нi сантымэтры на мяжы.
Усюль хадзiў — усюль народ
I iм тры словы не кажы.

 

Жыцьцё маё, не фабрычнае
Пальцем, ё, піханаё...


Шмат гадоу — мая любоў
Больш не здолею хварэць.
Лепей у краму выйду зноў —
Злодзей гоў, ахвяры гэць!

 

Цемру скрозь iдуць яны —
Тым бацькi, а нам сыны.
Добры дзень — нядобра спаў.
Сьцяг брыгады не захаваў.

 

Дзесяць год, як я ня свой,
I тэрмiнатару не брат.
Бяры шынель — ідзi дамоў!
Схавай у мяне сваix салдат.

 

© Jurkau kutoczak - Юркаў куточак - Yury's Corner



Создан 27 апр 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter