Лявон Вольскі — Тэксты (Lyrics)




Хай будзе дзень

 

У нашай краіне няма цяпла ў крыві.
Знік сёньняшні дзень, ёсьць толькі "да" і "пасьля".
Мы глядзім у вакно, каб позірк сонца злавіць —
На нас у адказ глядзіць сівая зямля.

 

Тут не бывае цяплей...
Але — налей!

 

Хай будзе дзень,
Хай жыве вясна,
Хай упадзе зноў сьцяна.

 

Хай будзе дзень,
Хай жыве вясна,
Хай упадзе зноў сьцяна.

 

Будзе дзень!..

 

Ад холаду ночы нас ратуе віно —
Ацяпляе здранцьвелыя сэрцы яно.
Пьем мы за тое, што калісьці прыйдзе вясна,
І за тых, хто зь намі, і за тых, хто бяз нас.

 

Тут не бывае цяплей...
Але — налей!

 

Хай будзе дзень,
Хай жыве вясна,
Хай упадзе зноў сьцяна.

 

Хай будзе дзень,
Хай жыве вясна,
Хай упадзе зноў сьцяна.

 

Будзе дзень!..

 

За нашым вакном сьнягі ды ільды —
Мы пішам да сонца адчаю лісты.
Учора згубілі свой сёньняшні дзень,
Але ён знойдзецца заўтра — маем надзею.

 

Тут не бывае цяплей...
Але — налей!

 

Хай будзе дзень,
Хай жыве вясна,
Хай упадзе зноў сьцяна.

 

Хай будзе дзень,
Хай жыве вясна,
Хай упадзе зноў сьцяна.

 

Будзе дзень!..

 

Прыдзе дзень!
Прыдзе дзень!
Прыдзе дзень!

 

 

Ламай сцэнар!*

Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Сыстэма свае раскручвае колы,
Каб ты быў душою і сэрцам кволы.
Сыстэма сваю запускае машыну,
Каб ты быў гэтай машыны спружынай.
Сыстэма сваю робіць работу,
Каб ты быў маленькай маўклівай істотай.
Сыстэма піша свае законы,
Каб ты ўсё жыцьцё пражыў як прыгонны.

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Сыстэма свае малюе партрэты,
Каб ты жыў заўсёды ў стылі рэтра.
Сыстэма жыве на карысьць сыстэмы,
І ёй дапамагаем у гэтым усе мы.
Сыстэма зь цябе жыцьцё выпівае
І песьні пра шчасьце й радасьць сьпявае.
Сыстэма рабуе і забівае
І гімны пра сьветлае заўтра сьпявае.

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

Яны сцэнар адмысловы маюць —
Калі ня ты, дык цябе зламаюць.
Яны табе падрыхтуюць шчасьце —
Душыцца ў чэргах, хлусіць і красьці,
Сварыцца з жонкай, марнець на працы,
Не нарывацца, не вытыркацца,
У цемры жыць і загнуцца ў цемры…
Ламай сыстэму! Ламай сыстэму!

Ламай сцэнар!
Ламай схему!
Ламай структуру,
Ламай сыстэму!
Ламай сцэнар!

 

 

* Песня "Ламай сцэнар!" была напісана Лявонам Вольскім для фільма "Жыве Беларусь!", але ў выніку не патрапіла ў стужку і афіцыйны cаўндтрэк да яе. "Ламай сцэнар!" — новая песня Лявона Вольскага з сольнага альбома, праца над якім зараз актыўна вядзецца. (1/09/2013)

 

 

Čužy

 

Žyvieš u darozie, žyvieš u palocie,
Na kryłach, na kołach, na rejkach, na borcie.
Žyvieš u hatelach, u apartamentach,
Na ŭsich paralelach, na ŭsich kantynentach.

Adkul ni ŭciakaj,
Kudy ni biažy,
I tut ty čužy,
I tam ty čužy.

Žyvieš u pałonie, žyvieš u pahoni
Za pryvidnym zaŭtra ŭ pryvidnym siońnia.
Žyvieš u bistro, u kaviarniach i barach,
Žyvieš pa raskładzie, žyvieš pad hitaru.

Adkul ni ŭciakaj,
Kudy ni biažy,
I tut ty čužy,
I tam ty čužy.

 
Žyvieš na pamiežžy Čužyny z Ajčynaj.
I tam niedarečna, i tut niemahčyma.
Ci to nie prymaje, ci nie adpuskaje,
A čas, by vada, pamiž palcaŭ ściakaje.

Adkul ni ŭciakaj,
Kudy ni biažy,
I tut ty čužy,
I tam ty čužy.

 

 

Чужы

Жывеш у дарозе, жывеш у палёце,
На крылах, на колах, на рэйках, на борце.
Жывеш у гатэлях, у апартамэнтах,
На ўсіх паралелях, на ўсіх кантынэнтах.

Адкуль ні ўцякай,
Куды ні бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы.

Жывеш у палоне, жывеш у пагоні
За прывідным заўтра ў прывідным сёньня.
Жывеш у бістро, у кавярнях і барах,
Жывеш па раскладзе, жывеш пад гітару.

Адкуль ні ўцякай,
Куды ні бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы.


Жывеш на памежжы Чужыны з Айчынай.
І там недарэчна, і тут немагчыма.
Ці то не прымае, ці не адпускае,
А час, бы вада, паміж пальцаў сьцякае.

Адкуль ні ўцякай,
Куды ні бяжы,
І тут ты чужы,
І там ты чужы.

 

 

Такога няма нідзе

На Нёмане плёс, над Нараччу лес,
Над Свiцяззю шэпт бяроз
Чаўны на Дняпры, над Сожам бары,
Над Ясельдай камары.

Тут нашае ўсё, вада як жыццё
I сонца ў гэтай вадзе.
Тут можна ўлетку пачуць,
Як русалкi пяюць.
Такога няма нiдзе!

Сядзi на беразе,
Глядзi на ветразi
I зразумееш тое, што не разумеў.
Сядзi пад соснамi,
Начамi познiмi
I слухай ветру цi русалак цiхi спеў.

Над Бугам пасты, шлягбаўмы, масты,
Над Прыпяццю дом пусты,
У Струссi бугры, на Пiне бабры,
Над Свiслаччу лiхтары.

А колькi яшчэ плыве i цячэ,
Струменiць i хвалi нясе?
Таму на гэтай зямлi
Заўжды русалкi жылi,
Такога няма нiдзе!

Сядзi на беразе,
Глядзi на ветразi
I зразумееш тое, што не разумеў.
Сядзi пад соснамi,
Начамi познiмi
I слухай ветру цi русалак цiхi спеў.


 

© Jurkau kutoczak - Юркаў куточак - Yury's Corner



Обновлен 22 ноя 2016. Создан 13 мая 2011



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter