Харлі

Тэксты найлепшых гітоў гурта "Харлі"



Танцы на палянцы
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

Дзіўныя мясціны,
Распранаецца душа,
Да поўні гадзіна,
Уздоўж гасцінца неспяша.

Незвычайны танец,
Спадарожны назаўжды,
Гатаваны талент
Вылучае сапраўды!

Ды ўвечары на палянцы
Сябры, мядавуха, касцёр...
Зноўку ўсю ноч будуць танцы,
Танцы на палянцы...

Дайце-ка запалак —
Зацягнула неба.
Полымя кавалак —
Носам к носу з Богам.

Мора па калена,
Мудрагелісты матыў!
Пляшам натхненна,
Выганяем негатыў.

Ды ўвечары на палянцы
Сябры, мядавуха, касцёр...
Зноўку ўсю ноч будуць танцы,
Танцы на палянцы...

 


Шлях
(словы: А. Брыгінец, музыка: Я. Чалышеў)


Колі тебе зустрів,
Одразу зрозумів:
На тебе схожа осінь,
Мов полум’я горіш.
Вогонь тендітних брів
І ти була, ну як дитина зовсім.

Ти в зеркалах вітрін,
Ти в круговерті рин,
Ти в центрі всього світу,
Ти переможний Рим.
Ти в серці вбитий клин,
Ти полониш, мов свіжий подих квітів.

Простий, як гамми,
Цей шлях між намі.
Але ти граєш його дуже жахливо.

Мов пташка ти летиш,
Мов річка журкотиш
І мов стеблинка гнешся,
Чому ти так спішиш?
Ти поспіх свій облиш,
Нехай кохання в серці відгукнеться.

Простий, як гамми,
Цей шлях між намі.
Але ти граєш його дуже жахливо.

 


Купаліначка
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

Ночкай збірала вяночак,
Цёмнай шукала цябе.
Таямнічая кветка
Захавалася дзе?

Цёплы ветрык падзьмуе,
Чуе сэрца агонь.
Зязюля шмат год накукуе,
Пакліча ды на карагод.

Купаліначка, Купаліначка, Купалінка,
Кліча што да сябе.
Кветачка невялічка
Ў поўначы прарасце.

Не зацвіўшы, знікае — 
Дзіўны казачны лёс!
Кветачка засцерагае
Ад падманаў і слёз.

Купаліначка, Купаліначка, Купалінка,
Кліча што да сябе.
Кветачка невялічка
Ў поўначы прарасце...

 


Родныя мясціны
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

Хмара сярдзіта, ды ўся мёдам заліта,
Журбу задаваці не трэба ў хаце.
Елкі хмурымі кружамі высока,
Крынічка невялічка, ды глыбока.

Хтосьці скоча па шэрым балоце,
Ды па небу з цемры воран ляцеў.
Хмара сярдзіта, ды ўся мёдам заліта,
Журбу задаваці не трэба ў хаце.

Родныя мясціны нашае Радзімы,
Ой, лё-лi-ле-лі-лей!
Родныя мясціны нашае Радзімы,
Ой, лё-лi-ле-лі-лей!

Стары ляснічы ўсё ўбачыў вачыма,
Ўночы галасы - гудзяць верасы.
Елкі хмурымі кружамі высока,
Крынічка невялічка, ды глыбока.

Родныя мясціны нашае Радзімы,
Ой, лё-лi-ле-лі-лей!
Родныя мясціны нашае Радзімы,
Ой, лё-лi-ле-лі-лей!



Снежань
(словы: Я. Чалышеў, музыка Я. Чалышеў)

Ў бубны стукае,
Нібыта гукае на поўнач лесам.
Забягае ўперад
На досвітак шэры
Зварушаны снежань,

Снежань,
Снежань...

Б’ецца ў навальніцы,
Вокны, зараніцы,
Замятае сцежы.
Снегам адлятаюць,
Думкі заціхаюць,
Ды навокал


Снежань, снежань, снежань, снежань...
Снежань, снежань, снежань, снежань...

Ў бубны стукае,
Нібыта гукае на поўнач лесам.
Забягае ўперад
На досвітак шэры
Зварушаны снежань,

Снежань,
Снежань...

Снежань, снежань, снежань, снежань...
Снежань, снежань, снежань, снежань...



Піва
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

У правай руцэ таранка,
У левай — піва бакал.
Будзе вельмі жарка,
Пакуль што ёсць запал!

Насустрач спачуванням
Піва нас нясе,
Пачнем піць піва зрання,
А ўвечары дап’ем!

Што б там не было,
Усім лікам на зло
Пей піва і ўноч і ўсвятло!
Што б там не было,
Усім лікам на зло
Пей піва і ўноч і ўсвятло!

Камень спатыкнення,
Размова пра жыццё,
Прыемнае здарэнне —
У кожнага сваё.

Сябоўская падтрымка:
У агонь і ў ваду.
Налей жа ўсім па поўнай:
Не страшыць нас бадун!

Што б там не было,
Усім лікам на зло
Пей піва і ўноч і ўсвятло!
Што б там не было,
Усім лікам на зло
Пей піва і ўноч і ўсвятло!



Наварыла бабуля ежы
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

Наварыла бабуля ежы,
Каб гасцей частаваці,
Каб гасцей частаваці,
Што сабраліся ў хаце.

А ў лесе дзік гаманіць,
Мо каўбасы ўчуў,
Мо каўбасы ўчуў,
Бо ўжо лес надакучыў дрымучы.

Ла-ла-ла-ла-ла-ла,
Ла-ла-ла-ла-ла-ла,
Ла-ла-ла-ла-ла-ла.

Не здабыць тае дзіку ежы,
Вось і ходзіць засмучаны,
Вось і ходзіць засмучаны,
Прагай помсты ўзбуджаны.

Наварыла бабуля ежы:
Поліўка са скарынкамі,
Поліўка са скарынкамі.
У лесе дзік гаманіць перапынкамі.

Ла-ла-ла-ла-ла-ла,
Ла-ла-ла-ла-ла-ла,
Ла-ла-ла-ла-ла-ла.



Усю ноч мы танцавалi (Свадзебка)
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

Дзеда ляжыць худзенькi,
На лаўцы маленькі,
Утаміўся стары
Пасля начной запары...

Усю ноч мы танцавалі,
Усю ноч мы танцавалі, пелі.
Свадзебку мы гулялі,
Свадзебку мы гулялі, паспелі. 

Ў дзеда адна дачка —
Шчасна долечка,
Ў торбу грошы —
Жыві ў раскошы!

Усю ноч мы танцавалі,
Усю ноч мы танцавалі, пелі.
Свадзебку мы гулялі,
Свадзебку мы гулялі, паспелі.

Усю ноч мы танцавалі,
Усю ноч мы танцавалі, пелі.
Свадзебку мы гулялі,
Свадзебку мы гулялі, паспелі.

Шчасця кветачка,
Мая дзяўчыначка,
Май ўсяго даволі,
А бяды ж ніколі!

Усю ноч мы танцавалі,
Усю ноч мы танцавалі, пелі.
Свадзебку мы гулялі,
Свадзебку мы гулялі, паспелі.

Усю ноч мы танцавалі,
Усю ноч мы танцавалі, пелі.
Свадзебку мы гулялі,
Свадзебку мы гулялі, паспелі.



Індык
(словы: Я. Чалышеў, музыка: Я. Чалышеў)

Хiлы індык скоча,
Стары тапор точа,
Глядзяцца ў вочы,
Глядзяцца ў вочы,
Глядзяцца ў вочы…

Не дзеля забавы,
Някепскае стравы
Чакаецца ўночы,
Чакаецца ўночы,
Чакаецца ўночы…

Растапіўшы печы
Да хуткай сустрэчы,
Хіламу не ўцечы,
Хіламу не ўцечы,
Хіламу не ўцечы…



Обновлен 15 июн 2015. Создан 08 июн 2015



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter