Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс




Сядзібна-паркавы комплекс Прушынскіх — помнік сядзібна-паркавага мастацтва XVIII—XIX стагодзьдзяў. Знаходзіцца на паўднёвай ускраіне Менску ў сутоках рэкаў Сьвіслач і Лошыца каля былой вёскі Лошыца ПершаяХутчэй за ўсё, на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы ў X—XIII стагодзьдзях знаходзілася велізарнае гарадзішча, якое з часам раздрабнілася на шэраг паселішчаў: Лошыца Вялікая, Лошыца Малая, Лошыца Гарнастаеўская[2].

Двор Лошыцкі вядомы з 1557 року. Ад князёў Талачынскіх маёнтак перайшоў ва ўласнасьць роду князёў Друцкіх-Горскіх, у вытоках якога стаяў полацкі князь Рагвалод-Васіль Рагвалодавіч. Першае вядомае згадваньне роду ў Лошыцы датуецца 1582 рокам. У 1597 року маёнткам валодаў князь Фёдар Друцкі-Горскі. У 1640 року адбылося аддзяленьне Лошыцы ад суседняга Новага Двара.

У 1703 року маёнтак перайшоў Ежы-Антонію Прушынскаму, пазьней да яго сына ад Тэрэзы Ратомскай — маршалку галоўнага трыбунала Юзэфу Прушынскаму (1709—1790 рр.), кавалеру ордэнаў Белага Арла і Сьвятога Станіслава. Зь яго імем зьвязанае фармаваньне барочнай сядзібы другой паловы XVIII ст. У гэты час Лошыца вядомая па інвэнтарах 1772  року, 1777 року, 1785 року. У 1779 року уладаньні былі падзеленыя паміж сынамі Юзэфа (1709—1790 рр.): маёнтак Лошыца разам з фальваркам Весялоўка пад Менскам адышоў малодшаму (шостаму) сыну Казімеру; Новы Двор і Трасьцянец дасталіся Антонію; Каралішчавічы — старосьце менскаму Станіславу (1753—1800 рр.). Лошыцкі маёнтак ад Казімера атрымаў у спадчыну сын Антонія — Станіслаў-Ксаверы (пам. 1807 р.), пасьля сьмерці якога ўладальніцай стала яго жонка Ганна з роду Сямашкаў. Затым маёнткам валодалі іх сын Ірэні, які памёр маладым, а пасьля брат апошняга — Яўстах Прушынскі (1797—1877 рр.), менскі губэрнскі маршалак (1863—1877 рр.)[3]. Гісторыка-культурная каштоўнасьць рэспубліканскага значэньня[1].

Пасьля сьмерці Яўстаха Прушынскага (1797—1877 рр.), у якога мелася сястра Тэкля Прушынская, што пайшла за Яна Любанскага, маёнтак Лошыца перайшоў у валоданьне яго пляменьніка — Яна Янавіча Любанскага (пам. 1884 р.), сына Яна Любанскага і Тэклі Прушынскай. Зь Яўстахам Любанскім (1859 р. — пасьля 1913 р.), сынам Яна Янавіча Любанскага (пам. 1884 р.) і Аляксандры Юзэфаўны Сулістроўскай, зьвязаны найбольш пасьпяховы пэрыяд разьвіцьця маёнтку. Маёнтак стаў адной з найлепшых губэрнскіх гаспадарак, а Лошыца стала вядомым месцам сьвецкага жыцьця[1], тут зьбіраліся заможныя дваране (Эдвард Вайніловіч, Ежы Чапскі і інш.) і прагрэсіўная інтэлігенцыя Менскай губэрні. Часта бываў тут Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, які сябраваў зь Яўстахам[3]. Яўстах Любанскі быў чальцом камітэту па будаўніцтве касьцёла Сьвятога Сымона і Сьвятой Алены ў Менску, выбіраўся ў менскую гарадзкую і Дзяржаўную думу першага скліканьня, быў актыўным чальцом Менскага таварыства сельскай гаспадаркі, старшынёй камітэту Менскай лясной біржы, а таму добра ведаў сельскую гаспадарку. У разьвіцьці маёнтку вялікую ролю адыграла і яго жонка Ядвіга Геранімаўна Кеневіч (пам. 1905 р.). Пасьля яе трагічнай сьмерці ў 1905 року праз пэўны час, у 1913 року, Яўстах пакінуў сядзібу, выехаў на Каўказ і зьнік невядома дзе. Апошнім уладальнікам сядзібы быў яго брат Аляксандар Любанскі зь Любані[1].

У 1925 року у Лошыцы па ініцыятыве акадэміка Мікалая Вавілава быў арганізаваны і пасьпяхова працаваў пад яго кіраўніцтвам Беларускі аддзел Усесаюзнага інстытута расьлінаводзтва. Актыўна праводзілася інтрадукцыя пладова-ягадных расьлінаў, былі створаныя багатыя калекцыі зыходнага матэрыялу для сэлекцыі. Тут зарадзілася і сфарміравалася вядомая беларуская школа памолягаў-сэлекцыянэраў. 15 верасьня 1928 року М. Вавілаў прыяжджаў у Лошыцу. Пазьней у Лошыцы быў арганізаваны Беларускі НДІ пладаводзтва, агародніцтва і бульбаводзтва.

У 1930-я рокі на тэрыторыі парку рэпрэсіўнымі органамі БССР праводзіліся расстрэлы[4]. Таксама тут, прыкрываючыся шыльдай сельгасінстытуту, праходзіла навучаньне дывэрсійная брыгада беларускіх чэкістаў і ў суседнюю Польшчу закідваліся "народныя мсьціўцы"[2]. У Лошыцкім яры ля мэмарыяльнага знаку на месцы гібелі ахвяраў сталінізму штогод праходзяць мітынгі (традыцыйная акцыя КХП-БНФ памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, прысьвечаная Дню памяці продкаў "Дзяды")[5].

Падчас другой сусьветнай вайны ў сядзібе знаходзіліся вярхі нямецкіх акупацыйных уладаў (глава — менскі абласны камісар У. Фрайтага). Пасьля вайны Лошыцкі парк быў аддадзены пад сельгасугодзьдзі саўгасу "Лошыца" (займаў 93 га)[2].

У 1988 року Лошыцкі парк быў абвешчаны помнікам гісторыі, культуры і дойлідства[2].

У 1993 року распрацаваны праект па аднаўленьні парку, завяршаецца аднаўленьне сядзібнага дому (гасподы)[1]. У 1997 року згарэў асноўны будынак гаспадарчага двара[3]. У 1998 року комплекс быў перададзены ўнітарнаму прадпрыемству "Менскзеленбуд"[2][6].

Гаспода з 1986 року і да апошняга часу зьяўляўся адным зь дзевяці філіялаў Нацыянальнага мастацкага музэю. Затым яго перадалі ў камунальную ўласнасьць Менгарвыканкаму[2].

У ліпені 2010 року не вытрымаў моцных парываў ветру Заручальны дуб, якому, мяркуючы па кольцах, было тры сотні гадоў[7].

Увосень 2011 року адбылося адкрыцьцё комплексу пасьля рэканструкцыі. Адміністрацыяй Ленінскага раёну прынятае рашэньне абвясьціць тэрыторыю комплексу зонай, свабоднай ад паленьня[8].

Ад сядзібы 2-й паловы XVIII стагодзьдзя захавалася ўязная ліпавая алея, якая месьціцца на асноўнай падоўжнай кампазыцыйнай восі былога барочнага ансамблю. Вось заканчвалася сядзібным домам, які месьціцца каля грэбеню тэрасы. Пра наяўнасьць рэгулярных кампазыцыяў каля дому можна меркаваць па старых ліпах былых лінейных пасадак. Уяўленьне пра склад сядзібы таго часу дае інвэнтар 1772 року. Акрамя сядзібнага дому яна ўключала флігель, кухню, стайню, карэтную, уязную браму, капліцу. Уздоўж уязной алеі, як і ў многіх сядзібах таго часу, месьціліся сады. З правага боку да саду прымыкалі гаспадарчыя пабудовы (гумно, сенавалы). Акрамя таго, меўся вялікі ў некалькі гектараў прамавугольны вадаём з мостам. За вадаёмам на правым беразе быў пабудаваны гаспадарчы двор[1].

З пабудоваў трэба таксама адзначыць капліцу-пахавальню Прушынскіх (захавалася ў руінах), якая месьціцца на высокім месцы з правага боку ўязной алеі, недалёка ад уязной брамы ў акружэньні дрэваў сасны чорнай[1]. Пабудаваная ў 1788 року і кансэкраваная пад тытулам Найсьвяцейшай Дзевы Марыі[3]. Мураваны будынак быў васьмігранным у пляне, з шатровым дахам, які завяршаўся шлемападобным купалам на глухім барабане. Сьцены атынкаваныя, аздобленыя пілястрамі. Тут былі пахаваныя многія пакаленьні ўладальнікаў маёнтку[1]. Капліца-пахавальня захавалася часткова.

Прыкладна ў 1890 року сядзіба была перабудаваная і набыла эклектычныя рысы. Пляніроўка страціла рэгулярнасьць, але агульныя рысы яе кампазыцыі не зьмяніліся. На месцы баскетаў утвораныя пэйзажныя кампазыцыі. Перабудаваны сядзібны дом, флігель (афіцына), зьнесеныя старыя гаспадарчыя пабудовы, створаны новы гаспадарчы двор, а на месцы старога ўзьнік прамысловы комплекс[1]. Асноўны будынак гаспадарчага двара прамавугольны ў пляне, незвычайна вялікіх памераў (88х20 м). Высокі дах абапіраўся на магутныя каменныя атынкаваныя слупы (з бакамі 1,2 м)[3].

Гаспода у 1895 року прыняў адна-двухпавярховы выгляд з прастакутнай у пляне асымэтрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазыцыяй. Складаецца з аднапавярховага драўлянага з двухсхільным дахам і прыбудаванага да яго тарца двухпавярховага мураванага аб’ёмаў з вэрандай на высокім цокалі і высокім чатырохсхільным дахам[1][3]. Прастакутныя аконныя праёмы цокальнага паверху аформленыя атынкаванымі абрамленьнямі, першага і другога паверхаў — дэкараваныя разнымі драўлянымі ліштвамі, на першым паверсе з сандрыкамі. Франтоны і карнізы аздобленыя разнымі дэкаратыўнымі элемэнтамі. У інтэр’еры захаваліся 16 печак і адзін камін, ляпніна. Тры печы абліцаваны карычневай рэльефнай кафляй, адна печка — паліхромнай кафляй, астатнія — белай кафляй. Камін абліцаваны зялёнай рэльефнай кафляй[3].

Флігель (афіцына) зь вежай, які складаецца з драўлянага і прыбудаванага мураванага аб’ёмаў, стаіць на старым мураваным фундамэнце. На ніжнім паверсе жыла чэлядзь, наверсе — кіраўнік маёнтку[1].

Дом з флігелем утвараюць параўнаўча вялікі парадны двор, у цэнтры якога ў форме эліпсу месьціцца пад’язны круг. У параднай частцы выяўленыя барочныя элемэнты: тэрасіраваньне склонаў і клюмба з фарміраванымі ў мінулым ліпамі[1].

З боку ўезду двор замыкаўся брамай з жалезнымі варотамі і магутнымі цаглянымі пілонамі, да якіх была прыбудавана ў эклектычных формах невялікая вартаўнічая будку. Уязная ліпавая алея, якая вяла ад былога Ігуменска-Менскага тракту (вул. Маякоўскага) захавалася часткова. Яна прыпаднятая ў сувязі з падсыпкамі і, нягледзячы на страты, прываблівае сваімі памерамі і магутнымі ліпамі з разьвесістымі кронамі, узрост якіх складае прыблізна 250 рокаў[1].

Невялікі паркавы партэр аформлены ў выглядзе нешырокай тэрасы. Ад яго і сядзібнага дому раскрытыя пэрспэктывы, арыентаваныя на пойму[1].

У аснове кампазыцыі пэйзажнай паўночнай часткі парку ляжыць вялікая паляна, ахопленая з боку саду нешырокай паласой насаджэньняў дрэваў. Яе контур маляўніча зрэзаны, а прастора ўпрыгожаная інтрадукаванымі дрэвамі. Асаблівай прыгажосьцю вылучаецца частка парку на крутым грэбні тэрасы, уздоўж якога растуць ліпы XVIII стагодзьдзя і адзінкавыя яшчэ больш старыя дубы[1].

У паўночнай частцы парку, у пойме Лошыцы, месьціцца другая паляна, добра абазначаная геамарфалягічнымі межамі. Па заходняй мяжы яе праз мост праходзіць уязная дарога, якая зьвязвае сядзібу з былым Ігуменскім трактам (вул. Чыжэўскіх) і гаспадарчым дваром[1].

У канцы XIX стагодзьдзя на другім беразе Лошыцы пабудаваны бровар, які ўключае дом-інтэрнат для рабочых і вінакурню — мураваны чатырохпавярховы будынак з паўцыркульнымі вокнамі, пабудаваны ў 1896 року На другім баку ўязной дарогі каля берагу Лошыцы ўзьведзены двухпавярховы мураваны вадзяны млын (пасьля дамы былі прыстасаваныя пад жыльлё). З другога боку сядзібы, каля Сьвіслачы, Яўстафіем Любанскім быў узьведзены з цэглы другі 12-колавы млын (сьцены будынку захаваліся)[1].

Сады, былыя гадавальнікі і калекцыі Беларускага аддзелу Усесаюзнага інстытуту расьлінаводзтва, якому доўгі час належала Лошыца, утвараюць вялікі масіў насаджэньняў (35 га), які прымыкае да гістарычнай сядзібы. З боку вул. Маякоўскага ён ахоплены мураванай сьцяной, пабудаванай у 1950-я рокі.[1]

 

Крыніцы й заўвагі:

 

1). Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В.Я. Абламскі, І.М. Чарняўскі, Ю.А. Барысюк. — Мн.: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
2). БЕЛАЯ ЛОШАДЬ В ДРЕМУЧЕМ ПАРКЕ//Александр ФИЛИППОВИЧ, Редакция "7 дней", БЕЛТА
3). Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс
4). Картофель называли "лошицким"//Юлия ПАНКРАТЬЕВА, Газэта "Минский курьер" №203 (2042), 4 августа 2010
5). В Лошицком яре прошел митинг памяти жертв сталинских репрессий
6). Жемчужина "Золотого кольца"
7). Погиб талисман Лошицкого парка в Минске
8). Лошыцкі парк абвесьцяць зонай, свабоднай ад курэньня


Літаратура:


• Беларуская энцыклапедыя. Т. 9. — Мн., 1999.
• Республика Беларусь. Т. 4. энциклопедия. — Мн., 2007.
• Кур’яновіч, Ю.У. Аповеды старасвецкай Лошыцы : Краязн. нарыс / Юры Кур’яновіч — Мн. : Бізнесафсет, 2005. — 96 с.

__________

 

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

 


Увидеть пани Ядвигу мргут только влюблённые


Два раза в году в полнолуние в Лошицком парке появляется силуэт женщины в белых развевающихся одеждах. Не иначе как Ядвига Любанская, жена последнего владельца Лошицкой усадьбы вновь и вновь возвращается туда, откуда более ста лет назад ушла из жизни.

Молодая, состоятельная, умница (Ядвига закончила полный курс Варшавской женской гимназии, что по тем временам было редкостью), спортсменка (она занималась гимнастикой, плаванием, велосипедной и верховой ездой), королева балов и хозяйка престижного светского салона — чего ей в этой жизни не хватало? Любви. С мужем её это чувство не связывало, и детей у них не было. Любовь Ядвига встретила в лице человека не своего круга. И хоть есть версии, что сердце прекрасной пани было отдано графу Чапскому или губернатору Менска, семейная легенда утверждает, что пани влюбилась в молодого обедневшего шляхтича, которого пан Любанский приютил, отправил учиться во Францию и устроил к себе на работу. Говорят также, что у Ядвиги, не имевшей детей от мужа, должен был появиться ребёнок от любимого человека, к которому она и собиралась уйти. Пан Любанский, естественно, её не отпускал, и Ядвига отчаялась...

Никто не знает, как это произошло — то ли лодка, в которой она сидела, перевернулась, то ли женщина решила сознательно свести счёты с жизнью, но Лошицкая усадьба осталась без хозяйки. Недалеко от места её гибели безутешный и по-прежнему любивший Ядвигу пан Любанский посадил маньчжурский абрикос, рядом с которым и появляется пани после своей смерти. Впрочем, её силуэт видят в разных местах парка, над водой и в ночном небе, но в одно время — в полнолуние между 22 и 23 часами. Увидеть её могут только влюбленные пары. А вот в доме, где она жила, часто слышатся по ночам шаги. И на том свете не нашла Ядвига покоя...

__________

"Ва-банк" №9 (528) — март 2005 г.



Создан 28 авг 2015



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter