Выбух на станцыі мэтро “Кастрычніцкая”. Частка 4

Новыя факты ды старыя пытаньні...



17 студзеня 2012 г.

 

Менскае метро падарвалі людзі ў цывільным?


У кадр відэазапісу агенцтва "БелТА", зробленым адразу пасля выбуху ў менскім метро, патрапілі чатыры чалавекі ў цывільным.

Яны выносілі са станцыі метро "Кастрычніцкая" праз выхад у бок Дома афіцэраў ваенную падрыўную машынку КПМ-3У1, катушку сапёрнага кабеля і вялікую цяжкую сумку, піша сайт gonzo.by.

Чалавек, які бліжэй, нясе ў руках кандэнсатарныя падрыўную машынку КПМ-3У1 і катушку з дротам П 274. Вось яны ў арыгінале:

Хто ж гэтыя людзі ў цывільным? Насамрэч, не сапёры, таму што вось фота спецыялісты па размініраванні:

Двое з гэтых мужчын, якія выносілі сумкі, у паласатых футболках. І яны ж былі заўважаныя на фота ў метро, побач з быццам-бы-Канавалавым, які нясе сумку. Арыентавацца на паласатыя футболкі. На станцыі яны пазначаныя (1) і (2). Чалавек (1) таксама нясе нешта ў руках (3), як і на выхадзе з метро.

Адзін з пацярпелых у тэракце Самвэл Саакян раней заяўляў, што перад выбухам бачыў чатырох рабочых, якія рабілі рамонтныя працы. Як адзначыў адвакат Абразей, іхнія асобы не высветліліся і іх не апытвалі. Ён папрасіў суд накіраваць запыт кіраўніцтву менскага метрапалітэна, каб высветліць іхнія асобы і выклікаць у суд у якасці сведак. Суддзя Федарцоў адказаў, што хадайніцтва будзе разгледжанае на працягу трох дзён, але нічога не было зроблена.

На месцы выбуху вялізная варонка ў армаванай жалезабетоннай падлозе, лаўка знікла. Але побач — цэлыя трупы. Атрымліваецца, чалавечыя целы вытрымалі выбух, а армаваны жалезабетон — не? Гэта тлумачыцца наступным:

Паводле заключэння экспертаў, энергія выбуху пайшла ў асноўным у падлогу і ў столь.

Паводле паказанняў, сумку Канавалаў паставіў па левую руку ад лаўкі. У такім выпадку, пры выбуху аскепкі лаўкі павінныя былі паляцець да калоны ў бок тунэлю — доўгага пераходу паміж станцыямі. Але тады адкуль узяліся велізарныя дзіркі ў вагоне, перпендыкулярныя меркаванаму палёту аскепкаў? Таксама дзіўна выглядае амаль не пацярпелая калона ў левай частцы здымка, асабліва ў параўнанні з варонкай у падлозе.

Затое ўсё сыходзіцца пры падрыве знутры адной з тумбаў лаўкі.

Ключавым момантам у расследаванні дадзенага тэракту з'яўляюцца пашкоджанні вагона. Па іх можна вызначыць не толькі, ці было начынне ў бомбе, але і вызначыць месца яе закладкі. Больш за тое, гэтыя пашкоджанні ўскосна паказваюць на выканаўцаў, а галоўнае, і на замоўцу гэтага жудаснага злачынства.

Справа ў тым, што на вагоне ёсць ўвагнутасць ад ударнай хвалі і прабітыя буйныя бясформенныя адтуліны розных памераў і формы, як мяркуецца, кавалкамі мармуру, крыніцай якіх магла быць толькі тумба ад лаўкі, але няма адтулін або ўвагнутасцяў ад металічных шарыкаў, аб якіх нам стала кажа ўлада. Больш за тое, лекары заявілі, што ў целах пацярпелых і загінулых не было знойдзена ніякіх цвікоў і металічных шарыкаў.

Усё гэта кажа аб тым, што закладалі зарад унутр пустой тумбы. Чаму пустой? Толькі такая тумба пры закладцы зарада ўнутр, магла раскалоцца на такое мноства дробных аскепкаў. Пры закладцы зарада ўнутр тумбы, аскепкі разляцяцца ва ўсе бакі, у тым ліку і ў бок вагона, істотна не прыслабіўшы ўдарную хвалю. Па канструкцыі гэта падобна да аскепкавай гранаты, толькі значна большых памераў і з абалонкай з мармуру. Больш за тое, менавіта эфект абалонкі і не ўлічылі выканаўцы, што і прывяло да такой колькасці ахвяр. Цвёрдая абалонка дазваляе больш поўна выкарыстоўваць энергію зарада. На карысць гэтай версіі кажуць так жа наступныя факты.

У падлозе варонка пасля выбуху адпавядае памерам тумбы, а галоўнае, яе ФОРМЕ. Следчыя ўсё ніяк не могуць вызначыць эпіцэнтр выбуху (пад лаўкай ці каля лаўкі), а гэта і не дзіўна, бо другую тумбу, якая пры выбуху павінная была застацца, і масіўныя дубовыя накладкі лаўкі, прыбралі да прыходу туды Лука-кі і яшчэ да таго, як прыбралі целы ўсіх загінулых.

А для таго, каб вызначыць сапраўднае месца эпіцэнтра выбуху было немагчыма, латку на месцы выбуху зрабілі значна большай, чым адтуліна пад ёй. Гэта ўсё нагадвае "замятанне слядоў". Магчыма, нехта проста хацеў папалохаць народ, а атрымалася трагедыя.

У дадатак вось яшчэ цытата з інтэрв'ю маці Кавалёва "Голасу Амерыкі", якая пацвярджае дадзеную версію:

— Мы нават не ведаем дакладна, што ж менавіта выбухнула. Яраслаў, якому выбухам адарвала ногі, не змог прысутнічаць у судзе, але ягоная маці зачытвала ягоныя паказанні. Там дакладна сказана: "Калі я сядаў на лаўку ў метро, ніякай сумкі там НЕ БЫЛО".

Таксама вы можаце прагледзець відэазапісы камер назірання з каментарамі. На іх добра бачны мантаж.

Цікава, што ж пасля гэтага будуць нам хлусіць афіцыйныя асобы?

 

"Хартыя'97"

 

 

19 студзеня 2012 г.

МУС паказала журналістам сапёраў у цывільным


У выбуховатэхнічным цэнтры ўнутраных войскаў Міністэрства ўнутраных спраў адбылася прэс-канфэрэнцыя.

Перад журналістамі выступілі супрацоўнікі выбуховатэхнічнага цэнтру, якія працавалі на станцыі менскага мэтро "Кастрычніцкая" непасрэдна пасьля тэракту 11 красавіка 2011 году.

Іх фота, на якім сапёры ў цывільным выходзяць з "Кастрычніцкай" пасьля выбуху, несучы спэцыфічныя падрыўніцкія прылады, актыўна абмяркоўвалася ў сеціве.

На здымку былі старшы тэхнік піратэхнічных прац, начальнік разьліку старшы прапаршчык Юрый Давідоўскі, камандзір сапёрна-піратэхнічнай групы старшы лейтэнант Уладзімір Мукасееў, тэхнік піратэхнічных прац, намесьнік начальніка разьліку прапаршчык Арцём Страх, паведаміла "БелТА".

Сапёры распавялі і паказалі, як працуе і для чаго выкарыстоўваецца кожная прылада, якую яны мелі з сабой 11 красавіка. Уладзімір Мукасееў распавёў, чаму група была ў цывільным і чым займалася ў мэтро.

Раней Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выказала зьдзіўленьне тым, што здымкі "БелТА", зробленыя яшчэ ў красавіку, апошнімі днямі выклікалі актыўную дыскусію на шмат якіх інтэрнэт-рэсурсах.

— На фота і відэа — супрацоўнікі Выбуховатэхнічнага цэнтру ўнутраных войскаў. Яны ўзялі з сабою ўсё неабходнае абсталяваньне і выехалі, абсалютна ня ведаючы пра тое, што адбылося ў мэтро. Натуральна, што спэцыялісты ўзялі максымальную колькасьць экіпіроўкі.

Гэтыя людзі дагэтуль працуюць ва ўнутраных войсках. І мы гатовыя паказаць іх журналістам, даць магчымасьць паразмаўляць і ўсё патлумачыць, у тым ліку і прызначэньне гэтых прадметаў, — сказаў начальнік управы інфармацыі і грамадзкіх сувязяў МУС Канстанцін Шалькевіч.

На сайце gonzo.by блогер Максім Чарняўскі выклаў фатаздымкі людзей з падазроным багажом, якія выходзілі зь менскага мэтро неўзабаве пасьля выбуху 11 красавіка 2011 году. Гэта кадры зь відэасюжэту дзяржаўнага агенцтва "БелТА", зьнятыя адразу пасьля выбуху ў мэтро ля бліжэйшага да Дома афіцэраў выхаду. На іх відаць, як з падземнага пераходу выходзяць чатыры чалавекі, двое зь іх нясуць цяжкую брызэнтавую торбу, адзін трымае ў правай руцэ вялікую шпульку з чорным провадам, а ў левай — прадмет, падобны да кандэнсатнай падрыўной машынкі.

Многія ўдзельнікі форумаў, дзе абмяркоўваліся гэтыя фотаздымкі, упэўненыя, што людзі ў цывільным, якія выходзяць зь пераходу прыкладна праз паўгадзіны пасьля выбуху, — не сапёры. Фарумчане абмяркоўвалі асобы гэтых чатырох чалавек і іх магчымую ролю ў тэракце.

 

P.S. Але ж, так і засталося незразумелым, што рабілі азначаныя аобы на "Кастрычніцкай" перад выбухам (лядзі фота 002), і чаму выносілі свае прылады адразу пасьля яго! І чаму, як казалі сьведкі, у дзень выбуху непадалёку ад станцыі яшчэ зранку стаяла машына Выбуховатэхнічнага цэнтру?! (Jurkau kutoczak).

 

"Радыё Свабода"

 

 

Никакая сумка в метро не взрывалась


Демонстрируя вчера журналистам саперов, МВД не ответило на все вопросы.

Полковник спецслужб Владимир Бородач снова утверждает, что "кровавую бойню" в менском метро 11 апреля 2011 года устроили не осужденные за теракт Коновалов и Ковалёв, а беларусские спецслужбы, которые подчиняются лично "семье" Лука-ки.

Поводом для очередного разговора "Беларускага партызана" с полковником стало выложенное в Сети новое журналистское расследование, в результате которого всплыли новые фигуры, которые, возможно, могли бы пролить свет на теракт в метро.

— Официальные власти уже заявили, что эти люди — сапёры. Но почему их не допустили к месту трагедии и отозвали через несколько минут после приезда на место происшествия?

— Мои выводы следующие: группа (по данным МВД) по тревоге выехала к месту теракта и через 20 минут была на месте происшествия. В метро она была уже через 30 минут и через 10 минут вернулась назад. В связи с этим у меня напрашивается ряд вопросов не в пользу выводов следственной группы.

Во-первых, утверждается, что за это время (3-4 мин) группа осмотрела, с их слов, обширную территорию на предмет наличия мин и возвратилась назад. Это очередная ложь. Я исключаю на 90% возможность причастия данных лиц в полном составе к самому взрыву заряда, заранее оставленного в ножке скамейки. Хотя, учитывая наличие у них контрольно измерительных приборов и средств, приведение взрывных устройств в действие это было вполне возможно.

Во-вторых, данных специалистов не допустили к месту взрыва, хотя по идее нужно было задействовать все силы для поиска взрывного устройства перед прибытием туда Лука-ки. Почему эти парни, прибывшие одними из первых, не были допущены к работе, как и позже зарубежные специалисты, практический опыт которых был куда больше чем у нас. Значит, была заранее подобрана группа, которая должна была выполнить указания сверху и исключить утечку информации с места происшествия и в том числе и для своих спецов. Ибо специалисты, прибывшие к месту теракта, могут на месте взрыва определить вес взрывчатого вещества, место его заложения, способ взрывания, тип взрывного устройства и т.д.

По скамейкам, по трупам по пробоинам определяется точное до сантиметра место заложения заряда, а также наличие и характер поражающих элементов.

Значит — было что скрывать. Ибо сразу устанавливалось то, что никакая сумка не взрывалась (ни Коновалова, ни Силуэта игравшего его роль). Ибо одну ножку скамейки унесло бы параллельно поезда к эскалатору, а другую к колонне, а сидящего на скамейке разнесло бы в клочья: он бы прилип к потолку.

Это ломало бы всю картину следствия, и сумка Коновалова, вокруг которой и было сфабриковано обвинение, и которая являлась основным вещдоком на процессе (хотя и её лоскутов даже не было), выпадала из доказательной базы. Больше против Коновалова и Ковалёва ничего нет. Это подтвердил на пресс-конференции г-н Швед, отвечая на вопрос, как вышли на Коновалова: "Мы знали, что с тяжелой сумкой он не мог далеко уйти, и его искали в определенном квадрате".

Не было признаний Коновалова, было систематическое выбивание показаний до потери пульса и вмешательство врачей. Чистым подлогом было и содержимое подвала Коновалова. Его даже не повезли на следственный эксперимент в Витебск для опознания предметов. Он бы сам удивился своему богатству. Представьте "специалист" готовится к посевной и покупает около 20 мешков селитры (и не только). Он не знает даже, сколько ему необходимо для изготовления бомбы.

Взрывчатое вещество "киса", которое было обнаружено у него не доказывает его вину, а доказывает подлог. Не верите мне, поверьте ученому, специалисту международного уровня доктору наук Захматову.

Любая новая информация, даже данные снимки, говорят о том, что представители личных спецслужб "семьи" Лука-ки устроили эту кровавую бойню с целью запугать растущую протестную массу людей и дискредитировать оппозицию, оправдать насилие на гражданами 19 декабря в день выборов.

Более 50% граждан страны не верят в непосредственную причастность Коновалова и Ковалева к теракту. Что в данном случае должна сделать власть? Да, ответить на все вопросы и доказать свою не причастность к данному преступлению. Я предлагаю выступить в качестве компетентного представителя от общественности. Поверьте, меня интересует только истина, пусть мне дадут возможность побеседовать с Коноваловым и Коноплевым и ознакомиться с тремя страницами уголовного дела.

Если власть не при делах, она даст нашим людям получить на все вопросы убедительные ответы. Она не будет расстреливать основных свидетелей ужасного преступления.

— А как вы можете прокомментировать то, что сейчас происходит с МВД — за месяц оттуда за "дискредитацию" уволены двое заместителей министра. Говорят, что и под Кулешовым кресло качается?

— Чистка будет продолжаться во всех структурах власти. Всегда она ведется под неусыпным контролем служб внутренней безопасности. Не лояльные к режиму, мыслящие или сомневающиеся люди будут увольняться в первую очередь. Режим готовится к войне против собственного народа. А для этого нужны ограниченные, преданные опричники. Те, у которых сдают нервы уходят в отставку, но большинство — на скамью подсудимых, ибо из тюрьмы они не могут отомстить режиму за те унижения, которые они получают за собачью преданность "семье". Это информированные люди, и они на свободе опасны для "семьи". Ибо являются источниками утечки важной информации, раскрывающей суть режима.

У Лука-ки больше врагов в госструктурах, администрации, чем сторонников. Он сам является их производителем. В данной ситуации я готов предложить путь решения беларусского вопроса. Ни один диктатор не выигрывал войну против собственного народа.


"Хартыя’97"

 

 

29 студзеня 2012 г.


Свидетели Коновалов и Ковалев умрут при любом раскладе

 

Смешно было даже предполагать, что Коновалову дадут написать прошение о помиловании.


— Было бы странным, если бы у него проснулось желание жить после приговора. Смешно было даже предполагать, что Коновалову дадут написать прошение о помиловании. Тогда бы рассыпалась вся идеология следствия, которая держалась на мнении о том, что он не хотел жить. Его апатию ко всему окружающему в суде и перед комиссией поддерживали искусственно на препаратах. Даже на медкомиссии в психдеспансере он был не адекватен, — такое мнение "Беларускаму партызану" высказал подполковник Владимир Бородач.

25-летний Дмитрий Коновалов, приговоренный к высшей мере наказания за организацию взрыва в минском метро 11 апреля 2011 года, признал приговор в отношении себя законным и отказался подавать прошение о помиловании. Об этом 27 января заявил генеральный прокурор Беларуси Александр Конюк.

— Это означает, что приговор будет приведен в исполнение при любом раскладе?

— С первого дня после взрыва, еще по дороге из Витебска в Минск, его судьба была решена. Это была хорошо разукрашенная кукла для печальной роли в этой операции. Он если и догадывался о чем-то, то надеялся на то, что будет прикрыт, как и после 2008 года. И даже тогда он догадывался о том , что люди которые крутятся вокруг него с всемогущественными удостоверениями, организовали и провели взрыв в 2008 года.

Свидетели Коновалов и Ковалев умрут при любом раскладе. Разница лишь в том, что для видимости может быть на время помилован вообще не причастный к данному преступлению Ковалев. Он умрет чуть позже.

Выемка записей из видеокамер наблюдения на станции "Октябрьская" осуществлялась не в определенном законом порядке, что для экспертизы специалистам ФСБ были переданы не оригиналы, а копии записей, что также не соответствует процедуре. В результате экспертиза не установила тождественности лица, которому инкриминировался взрыв, с Дмитрием Коноваловым. Кроме того, в заключении ФСБ говорится о том, что в предоставленных файлах имеют место факты межкадрового монтажа.

Эксперты установили , что на упаковке от не сработавшего взрывного устройства 3 июля 2008 года не было обнаружено отпечатков пальцев нашедших его людей, но были обнаружены отпечатки пальцев Коновалова. Хотя логично было бы предположить, что в перчатках был именно человек, приготовивший устройство к взрыву, а не те, кто его обнаружил 3 июля (!).

...Ковалева навещали в СИЗО 11 человек 50 раз, а Коновалова - 55 раз. В основном это были следователи. Но ведь следователи не имеют права проводить следственные действия без участия адвоката, как не имеют права на какие-либо иные действия с подзащитным, кроме следственных. Зачем они посещали Ковалева в СИЗО без адвоката? Почему адвокат не имел возможности встретиться с подзащитным?

— Кто и почему?

— Коновалова и Ковалева ломали и готовили к признательным показаниям при адвокатах — для записи на видео, ибо в любой момент они могли на в суде прийти в себя и отказаться от показаний. Ковалева готовили как свидетеля, обманывали, покупали, обещали и не пытали. Все представлялось как желание помочь заблудшей случайной овце.

А Коновалова прессовали на грани жизни и смерти, сначала по-хорошему, а потом ломали волю и вырывали душу. Ибо Коновалов понимал, что его ведут к вышке, и это не 2008 год — вместо мелкого сотрудничества, интересной работы в будущем ему предлагают выбрать смерть. Он сопротивлялся, как мог, и сломался. Для страховки его держали на препаратах, он реагировал только на шефа в суде и в состоянии был выдавливать в испуге только нечленораздельное согласие.

Сразу после взрыва в метро работала группа по изоляции места взрыва. Никто, даже прибывшие на место взрыва из МВД и КГБ специалисты не были допущены к поиску и разминированию, потому что "наверху" знали, что должен был взорваться лишь один заряд.

Сценарий данной трагикомедии был разыгран еще до взрыва, отглажен был и фрак "президента". Готовился "блестящий повод" для окончательных похорон оппозиции.

— Но что-то не сработало. Что?

— Но у тех, кто организовывал, планировал и проводил провокационную террористическую акцию, не хватило опыта в проведении подобных политических провокаций, профессиональных знаний организаторов и исполнителей, мешал общий интеллектуальный уровень и кругозор. Кроме того, обладая всемогущественной поддержкой, они должны были скрыть данное преступление от работников МВД и КГБ, потому что это со временем все равно стало бы достоянием общественности.

Поэтому наспех состряпанное дело, с очевидными белыми пятнами, противоречащее выводам экспертов и логике, провалилось, и основные обвиняемые оказались основными свидетелями совершенного преступления, которых необходимо убрать.

— Опыт приходит с практикой. Значит ли, что даже приведение приговора в исполнение не исключает повторение новой трагедии?

— Безусловно, даже к дуракам приходит жизненный опыт. Кроме того, их нейтрализуют и заменяют более подготовленными типами (не буду раскрывать преступникам другие варианты). А в дальнейшем, с ростом протестного настроения, будут проводиться более грамотные и жестокие мероприятия подобного рода. И когда на это согласятся специалисты-профессионалы, то это будет напрямую увязано с опасными для режима противниками.


"Хартыя’97"

 

 

30 студзеня 2012 г.


Новы старшыня ПАРЭ ня верыць у віну Канавалава і Кавалёва


Існуюць сур'ёзныя сумневы ў вінаватасьці асуджаных за тэракт у менскім мэтро — заявіў 30 студзеня ў Страсбуры новы старшыня ПАРЭ Жан-Клёд Міньён.

Існуюць "сур'ёзныя сумневы" ў вінаватасьці Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, прысуджаных да вышэйшай меры пакараньня за зьдзяйсьненьне тэракту ў менскім мэтро ў красавіку 2011 года, — сказаў сёньня нядаўна абраны старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) Жан-Клёд Міньён, — перадае агенцтва ИТАР-ТАСС. Эўрапейскі палітык накіраваў уладам Беларусі афіцыйны ліст з просьбай захаваць ім жыцьцё.

— Асамблея выступае супраць сьмяротнага пакараньня як такога пры любых абставінах, — нагадаў Міньён. — Разам з тым у выпадку з Канавалавым і Кавалёвым у мяне ёсьць сур'ёзныя сумневы ў вінаватасьці гэтых двух маладых людзей у зьдзяйсьненьні жахлівага тэракту ў менскім мэтро.

— Існуюць відавочныя прыкметы таго, што прызнаньні, на падставе якіх Канавалаў і Кавалёў былі асуджаныя, былі атрыманыя пад катаваньнямі, — лічыць вядомы францускі дэпутат.

На яго думку, у справе таксама адсутнічаюць "якія-небудзь сур'ёзныя доказы". Такім чынам, працягнуў Міньён, "пакараньне гэтых маладых людзей будзе асабліва абуральным парушэньнем прынцыпаў справядлівасьці і правоў чалавека".

Вярхоўны суд Беларусі прысудзіў Зьмітра Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва да выключнай меры пакараньня – расстрэлу. На думку кампэтэнтных органаў Беларусі менавіта яны зьдзейсьнілі тэракт у менскім мэтро, у выніку якога загінулі 15 і атрымалі раненьні больш за 300 чалавек.


"Радыё Свабода"

 

 

9 лютага 2012 г.

 

Канстытуцыйны суд ня будзе разглядаць зварот Кавалёвай


Маці асуджанага да сьмяротнага пакараньня за саўдзел у тэракце Ўладзіслава Кавалёва атрымала адказ з Канстытуцыйнага суду на свой зварот.

1 лютага 2012 году Любоў Кавалёва прасіла вынесьці рашэньне аб прызнаньні неканстытуцыйным палажэньня Крымінальна-выканаўчага кодэксу Беларусі, якое не прадугледжвае прыпыненьне выкананьня сьмяротнага пакараньня ў сувязі з падачай і рэгістрацыяй індывідуальнага паведамленьня ў Камітэт па правах чалавека ААН.

У адказе Канстытуцыйнага суду паведамляецца, што ёсьць спэцыяльна ўпаўнаважаныя органы, якія маюць права звароту ў Канстытуцыйны суд, і толькі па іх зваротах выносіцца заключэньне аб неканстытуцыйнасьці нарматыўна-прававых актаў, паведаміў Праваабарончы цэнтар "Вясна".

Любоў Кавалёва накіравала лісты наконт звароту ў Канстытуцыйны суд, Лука-ку, у Савет Міністраў, Савет Рэспублікі, Палату Прадстаўнікоў, а таксама ў Вярхоўны суд. Яна просіць унесьці ў Канстытуцыйны суд прапанову, каб разгледзець пытаньне неадпаведнасьці Канстытуцыі і міжнародна-прававым актам палажэньня ў Крымінальна-выканаўчым кодэксе, дзе адсутнічае аснова і парадак прыпыненьня выкананьня сьмяротнага пакараньня ў сувязі са зваротам у міжнародныя органы расьсьледаваньняў і разбораў.


"Радыё Свабода"

 

 

15 лютага 2012 г.


Міліцыянт атрымаў 3 гады за тое, што ня ўзяў адбіткі пальцаў у Канавалава


Суд над Русланам Сініцыным праводзілі ў закрытым рэжыме, спаслаўшыся на дзяржаўныя сакрэты, якія нібыта ўтрымліваюцца ў матэрыялах справы.

У Віцебскім абласным судзе паведамілі, што Сініцына прызналі вінаватым у службовай халатнасьці.

Яго асудзілі на 3 гады пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў папраўчай калёніі ва ўмовах пасяленьня.

Сініцын таксама пазбаўлены права займаць пасады, зьвязаныя з праходжаньнем службы ў органах унутраных спраў, тэрмінам на 5 гадоў і права займацца экспэртна-крыміналістычнай дзейнасьцю тэрмінам на 5 гадоў.

Міліцыянт ня ўзяў у 2009 годзе адбіткі пальцаў у прызыўніка Дзьмітрыя Канавалава, якога пазьней прызналі вінаватым у арганізацыі і зьдзяйсьненьні выбухаў у Менску і Віцебску.

Экспэрт ня толькі не правёў дактыляскапію, але і выдаў маладому чалавеку даведку, што той прайшоў такую працэдуру раней.

Такім чынам прызыўнік ня быў правераны на датычнасьць да выбуху ў Менску 4 ліпеня 2008.

Паводле матэрыялаў крымінальнай справы, менавіта адбіткі пальцаў Дзьмітрыя Канавалава былі выяўленыя на выбуховым прыстасаваньні, якое не спрацавала ў 2008-м, піша "Наша ніва".


"Радыё Свабода"

 

 

14 сакавіка 2012 г.

 

Камісія па памілаваньні не разгалошвае рашэньне адноcна Канавалава і Кавалёва


Камісія па памілаваньні пры прэзыдэнце разгледзела пытаньне адносна Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва, асуджаных да сьмяротнага пакараньня за тэракт у менскім мэтро.

Сябра камісіі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мікалай Самасейка распавёў карэспандэнту Свабоды:

— Рашэньне камісіі накшталт рашэньню судзьдзі ў дарадчым пакоі. Таму як і судзьдзя ня можа разгалошваць свайго рашэньня да вынясеньня прысуду, гэтак жа і камісія ня можа разгалошваць да рашэньня прэзыдэнта. Рашэньне мае рэкамэндацыйны характар. Якое будзе рашэньне, гэта знаходзіцца ў кампэтэнцыі прэзыдэнта.

Маці Ўладзіслава Кавалёва сказала, што ёй нічога не паведамілі пра пасяджэньне камісіі.

— Атрымліваецца, што рашэньне прынятае без разгляду наглядных скаргаў. Бо яшчэ не пададзеныя наглядныя скаргі. Мы яшчэ толькі падпісалі пагадненьне з адвакатам і ён пойдзе да Ўлада, будуць падаваць наглядную скаргу.

16 лютага Эўрапарлямэнт прыняў рэзалюцыю, якая асуджае практыку сьмяротнага пакараньня ў Беларусі і заклікае ўлады ўвесьці мараторый на выкананьне гэтага пакараньня. Эўрапейскія дэпутаты заклікалі беларускі рэжым памілаваць Дзьмітрыя Канавалава і Ўладзіслава Кавалёва.


Алесь Дашчынскі

 


Канавалаву і Кавалёву адмоўлена ў памілаваньні


Лука-ка адмовіўся памілаваць Канавалава і Кавалёва. Гэта інфармацыя толькі што прагучала ў праграме "Панарама" першага беларускага тэлеканау.

Было сказана, што такое рашэньне прынятае ў сувязі зь вялікай колькасьцю ахвяр пры выбуху ў менскім мэтро.


"Радыё Свабода"

 

 

17 сакавіка 2012 г.


Уладзіслава Кавалёва расстралялі


Сваякі атрымалі паведамленьне зь Вярхоўнага суду, што прысуд прыведзены ў выкананьне. Ліст адпраўлены 16 сакавіка.

Даведку даслалі на хатні адрас Кавалёвых у Віцебску. Ліст з паштовай скрыні дастала маці, Любоў Кавалёва.

Гаварыць яна ня можа — толькі плача.

— Во толькі што мама са скрыні дастала. Вярхоўны суд...ад 16.03 ліст... што прысуд прыведзены да выкананьня... Мама яго атрымала. Яны яго забілі, усё было дарэмна, усё дарэмна, — толькі й смагла сказаць скрозь сьлёзы Тацяна, сястра Ўладзіслава Кавалёва.

Намесьнік старшыні Беларускага хэльсынскага камітэту Гары Паганяйла кажа, што яму цяжка меркаваць, што стаіць за такой хуткасьцю выкананьня прысуду, бо ён ня ведае ўсіх акалічнасьцяў. Але многія, хто выказваў сумневы адносна справядлівасьці гэтага прысуду, шматлікіх супярэчнасьцяў і падчас сьледзтва, і падчас судовага працэсу маюць рацыю:

— Многія хочуць, хто меў дачыненьне да гэтага працэсу, каб хутчэй расстралялі, і канцы ў ваду. Я думаю, што той, ад каго залежаў лёс гэтых хлопцаў, і асабліва Кавалёва (таму што многія разьлічвалі на тое, што Кавалёва могуць памілаваць, і варта было б памілаваць) проста дзейнічае на хвалі жорсткай канфрантацыі, крытыкі і жорсткай размовы з Захадам. Вядома, што ў Камітэце па правах чалавека ААН разглядаецца скарга і асуджанага, і маці.

І гэта ўжо трэці выпадак, калі пры наяўнасьці просьбы Камітэту ААН, зьвернутай да ўраду, не прыводзіць прысуд у выкананьне да разгляду індывідуальнай скаргі, урад паступае такім чынам. Гэта сьведчыць пра грэбаваньне, ігнараваньне вызначанага міжнароднага парадку, аўтарытэту міжнародных праваабарончых органаў.

Гэта нават ня выклік. Я нават не магу ахарактарызаваць, што гэта такое. Гэта ірацыянальныя паводзіны хворага чалавека, які ня ведае, што творыць. Рэакцыя міжнародных арганізацый будзе жорсткай. Будуць вялікія іміджавыя страты ў краіны.

— Гэта быў паказальны працэс у традыцыях сталінскіх часоў, мэтай якога было ня выявіць сапраўдных вінаватых ды пакараць іх, а схаваць доказы злачыннасьці рэжыму, у цэнтры якога сам Лука-ка. Яго рашэньне дэманструе, што сталінізм вяртаецца ў Эўропу, — кажа Марылюіза Бэк.

Кажа Уладзімер Лабковіч:

— Увогуле, такі від пакараньня, як сьмяротная кара, абсалютна абуральны, сярэднявечны, недапушчальны ў сёньняшнім сучасным грамадзтве. Гэта абсалютна нялюдзкі, нечалавечы ўчынак з боку беларускіх уладаў.

Зноўку афыцыйныя ўлады праігнаравалі пазыцыю міжнароднай супольнасьці, заклікі замежных палітыкаў, дэпутатаў Эўрапарлямэнту, і самае галоўнае — праігнаравалі рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН, які ў рамках афіцыйнай працэдуры заклікаў да разгляду скаргі ў КПЧ прыпыніць выкананьне прысуду.

Усе сумневы і ўсе выказваньні пра тое, што былі расстраляныя ня тыя, хто насамрэч зьдзейсьніў тэракт, будуць мець моц, таму што такім хуткім выкананьнем улады цалкам дэвальвавалі свой прысуд.

Праваабаронца Людміла Гразнова кажа:

— Хаваюць канцы ў ваду. Як кажуць, няма чалавека — няма праблемы. Вось гэты сьмяротны прысуд, які прыведзены ў выкананьне падчас сэсіі Камітэту па правах чалавека ААН — гэта ўжо ня першы выпадак. Быццам бы спэцыяльна падпісваюцца прэзыдэнтам указы аб непамілаваньні і выконваюцца сьмяротныя прысуды менавіта ў гэты час. Сэсіі КПЧ ААН праводзяцца тры разы ў год, але чаму такое супадзеньне? Верагодна, улады чарговым разам хочуць выставіць краіну Беларусь як нейкую чорную дзірку зь непрадказальнымі дзеяньнямі кіраўніцтва.

15:40 Tut.by без спасылкі на крыніцы піша, што Дзьмітрыя Канавалава таксама расстралялі.

У МУС Tut.by растлумачылі, што афіцыйна паведамляць пра тое, што вырак выкананы ня могуць, таму расстралялі ці Канавалава не паведамляецца. Аднак, адзначылі ў МУС, калі расстралялі Кавалёва не факт, што расстралялі і Канавалава — аналёгіі паміж адным і другім расстрэлам у заканадаўстве няма.

 

21:00 Міліцыя затрымала чалавека, які шоў з кветкамі да кватэры Кавалёвых.

Супрацоўнікі МУС дзяжураць ля пад’езду. Тут таксама знаходзяцца дзьве машыны з танаваным шклом.

Ля ўваходу ў пад’езд, а таксама ля дзьвярэй кватэры ляжаць кветкі. Нехта запаліў сьвечку.


21:45 Ля ўваходу ў падзямельны пераход на станцыі мэтро "Кастрычніцкая" паставілі партрэт Уладзіслава Кавалёва.

"Расеская служба навінаў" паведамляе, што партрэт паставілі побач з помнай дошкай ахвярам тэракту. Партрэт прастаяў каля 5 хвілінаў. Пасьля гэтага яго зьнёс чалавек у цывільным. Яшчэ двое пераапранутых супрацоўнікаў сьпецслужбаў дзяжураць ля помніка.

 

 

Дэпутат з камісіі па памілаваньні: "Без камэнтароў"


Чаму прысуд Уладзіславу Кавалёву прывялі ў выкананьне так хутка, калі яшчэ адвакат толькі падаў наглядную скаргу? На гэтае пытаньне сябра камісіі па пытаньнях памілаваньня пры прэзыдэнце, а таксама кіраўнік камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве і судова-прававых пытаньнях Мікалай Самасейка адказаў:

— Без камэнтароў.

Далей дэпутат ня стаў размаўляць і паклаў слухаўку.


Алесь Дашчынскі

 

 

У Віцебску ўшанавалі памяць Уладзіслава Кавалёва


На ўваходзе ў падзямельны пераход на плошчы Перамогі, куды некалі ўскладалі кветкі ў памяць пра ахвяраў менскага тэракту, зьявіўся фотаздымак Уладзіслава Кавалёва з подпісам "Забіты невінаваты".

Побач — запаленая сьвечка і два чырвоныя гвазьдзікі, паведамляе сайт "Народныя Навіны Віцебску".

 

 

Дзьмітрый Канавалаў таксама расстраляны


У Беларусі расстраляныя абодва асуджаныя на сьмяротнае пакараньне паводле абвінавачваньня ў арганізацыі тэракту ў менскім мэтро.

Аб выкананьні прысуду Дзмітрыю Канавалаву было абвешчана ў эфіры беларускага тэлебачаньня.

Раней стала вядома аб расстрэле асуджанага разам зь ім Уладзіслава Кавалёва. Пра тое, што ён быў пакараны 16 сакавіка, пісьмова апавясьцілі яго маці.


"Радыё Свабода"

 

 

Акции в поддержку казненных разгоняются


В Менске у станции метро "Октябрьская" поставили портрет казнённого Владислава Ковалёва.

Как сообщает корреспондент "Русской службы новостей", портрет поставили рядом с памятной доской жертвам теракта. Портрет простоял около 5 минут. Затем его унёс незаметно подкравшийся человек в штатском. Еще двое переодетых сотрудников спецслужб остались наблюдать за горожанами.

Тем временем, как стал известно charter97.org, Татьяна Ковалева — сестра казненного сегодня Владислава Ковалева — написала в Facebook, что под их окнами стоят 2 автобуса ОМОНа и сотрудники силовых структур в штатском. Они не дают нести к окнам квартиры Ковалева цветы и свечи. Сообщается пока об одном задержанном.

Вчера на акции против смертной казни в Менске задержали восемь человек.

16 марта у станции метро "Октябрьская" люди возложили цветы к мемориальной доске в память о погибших от теракта 11 апреля 2011 года с требованием ввести мораторий на смертную казнь. Из них, как минимум, восемь человек потом задержали. Одну несовершеннолетнюю девушку, у которой незаконно сняли отпечатки пальцев, мать малолетнего ребёнка, которой не дали забрать сына из садика, ещё двух девушек и четырёх парней.

Молодую маму Елену Пащеню задержали вместе с другом Алексеем Реневым:

— Мы возложили цветы и у нас взяли небольшое интервью. Потом мы обратно зашли в метро, там к нам подошли трое в штатском и задержали якобы для установления личности. У меня на сумке были бело-красно-белые ленточки, и они заострили на этом своё внимание. У нас забрали документы. Так нас продержали час. А мне ребёнка из садика нужно было забрать до семи, никто больше забрать не может. А звонить нам запретили. Потом нас вывели с другой стороны метро по два человека, у Дома профсоюзов, посадили в бус и отвезли в отделение Центрального района. Я попросила позвонить, так как у меня ребенок в садике, и никто не знает, где я. На что я услышала мало приятного и хорошего, — рассказала женщина сайту charter97.org.

— В отделение у стены стояли уже четыре парня, руки на стену, ноги по ширине плеч, — продолжает делиться Елена. — Нам сказали стать также. Начали по одному вызывать в кабинет, выворачивать все из карманов, обыскали, забрали все вещи и записали наши данные. Затем сказали выводить в коридор к стенке в прежнее положение. Разговаривать между собой нам запрещали. Также у нас сняли отечатки пальцев и сфотографировали. Надо мной издевались, говорили, "дура, дома с ребенком сиди, а не лезь, куда не знаешь". Говорили, что на нас надо родителей погибших напустить, что мы защищаем виновных. Приходил мужчина в гражданском, орал на меня. Сказал, что еще одно попадание, и я лишусь работы и уже навряд ли найду. Руки затекли очень. Когда я вышла, на часах было 20:50.

Еще одна задержанная, Анна Корецкая, рассказала, что у её несовершеннолетней подруги противозаконно сняли отпечатки пальцев:

— За пятнадцать минут до акции мы положили цветы и зажгли свечки. Спустились в переход и за нами пошёл человек в штатском с рацией, мы услышали команду "взять". Нас завели в комнату милиции с металлоискателем. Где-то через час нас вывели по два человека через другой выход из метро и отвезли в Центральное РУВД. У всех взяли отпечатки пальцев, сняли на фото и видео. В том числе, и у заведомо несовершеннолетней. Чуть позже, чем через три часа, нас стали выпускать по одному.

Двое задержанных мужчин сообщили, что они просто шли из "Печек-лавочек" и увидели людей с цветами:

— Спросили, по какому поводу, нам ответили, что из-за трагедии. Решили тоже купить цветы и возложить. Потом спустились в метро, где нас и приняли.

Ещё одна задержанная девушка, которая попросила не называть её имени, поведала нам, что она просто шла с другом к общей знакомой с цветами.

— И тут нас задержали три милиционера, начали расспрашивать, что за цветы? А мой друг ещё и на белорусском всегда разговаривает, так ему сказали "говори на нормальном языке". Он начал возмущаться, я тоже удивилась, в чём проблемы? Они нас и забрали в опорный пункт. Расспрашивали, есть ли друзья-оппозиционеры, не являемся ли мы сами такими, что за цветы несли. Розы, кстати, забрали и выкинули в мусорку. После допросов отпустили.


 "Хартыя’97"

 

 

19 сакавіка 2012 г.

 

Каб людзі ведалі: пакаралі сьмерцю невінаватага чалавека


Пасьля пакараньня сьмерцю Уладзіслава Кавалёва яго былая дзяўчына дала эксклюзіўнае інтэрвію "Салідарнасьці". Наташа расказала пра прарочы сон ўначы пасьля тэракту, аб чым яе распытвалі ў КДБ і чаму лічыць, што расстралялі невінаватага чалавека.

Наташа і Ўлад рассталіся за год да тэракту ў Менску. Незадоўга да выбуху ў мэтро яны зноў пачалі кантактаваць у сацыяльных сетках. Маладая жанчына не сумняваецца: Улад Кавалёў не датычны да тэракту.

— Калі б можна было вярнуць час назад, ён бы не апынуўся ў непатрэбны час у непатрэбным месцы, — з болем кажа Натальля.

Карэспандэнты "Салідарнасьці" дамовіліся аб інтэрвію ў суботу і яшчэ ня ведалі, што Ўлада Кавалёва ўжо няма. У памяць аб любімым чалавеку Наташа распавяла, якім яна яго памятае. На просьбу суразмоўніцы не называем яе прозьвішча. У Натальлі на тое ёсьць асабістыя прычыны.

— У галаве не ўкладваецца, так хутка яго пакаралі сьмерцю ... Я прачытала ў інтэрнэце і не паверыла ...

Яны пазнаёміліся ў адным з віцебскіх кафэ ў канцы 2008-га.

— Улад быў з сябрамі і з Дзімам Канавалавым (галоўным фігурантам справы аб тэракце ў мэтро — заўв. Рэд.). Праўда, пасьля таго я яго зь Дзімам разам не бачыла. Ведала толькі, што яны са школы сябравалі. Улад мне адразу спадабаўся. Завязалася зносіны. Мы абмяняліся нумарамі. Потым пачалі сустракацца. Я адразу сказала Уладу, што ў мяне ёсьць дзіця. Ён пазнаёміў мяне са сваёй сям’ёй. Мы часта да іх дадому заходзілі. Мама яго добра мяне прымала, печыва пекла ...

Улад — ён добры і спакойны. Не магу казаць пра яго ў мінулым часе ... Ён быў маёй аддушынай. Такіх мужчын, як ён, мала. Апошнім гатовы падзяліцца ... Хоць зарплата ў яго была невялікая. Як ён, сьмеючыся, казаў: "Хіба што на баксёрскую грушу хапае" (тады ён працаваў у радзільным доме электрыкам).

З мамай і сястрой у яго былі добрыя адносіны. Калі пачалі сустракацца, кінуў паліць, не піў, пачаў боксам займацца ... Наогул, ён сарамлівы па натуры. Мне вельмі спадабалася яго ўраўнаважанасьць. Калі мы былі ўдваіх, яго тэлефон маўчаў. Сябры яму не названьвалі.

— Наташа, чаму вы рассталіся?

— Паўтара года былі разам, а рассталіся з-за глупства. Ён мне патэлефанаваў, прапанаваў сустрэцца. У мяне не атрымалася. Другі раз патэлефанаваў перад Новым годам. Я прыхварэла і таму адмовілася. Улад вырашыў, што я шукаю адгаворкі, каб не сустракацца. Сказаў: "Я для цябе толькі баўленьне часу". Ён не мог спытаць наўпрост, якую бачу будучыню ў нашых адносінах, ці жадаю быць зь ім ... Рассталіся мы вясной, а ўлетку ён патэлефанаваў, павіншаваў мяне з Днём нараджэньня. "Я без цябе не магу", — прызнаўся ён. Потым зноў зьнік. Калі б у нас быў час, усё магло б скласьціся па-іншаму ... Я пасьля яго ні зь кім не сустракалася. Не было такіх пачуцьцяў ...

Праз год я знайшла Улада "Вконтакте". Зарэгістравалася там пад чужым імем, напісала яму. Ён тады ўжо пераехаў у Менск ...

На наступную ноч пасьля тэракту мне прысьніўся Улад. Я яго абдымаю, не хачу адпускаць, а ён ад мяне сыходзіць. Прачнулася і стала шукаць у інтэрнэце яго імя ў сьпісе ахвяр тэракту. Не знайшла. Потым апынулася, што ў тую ноч яго затрымалі. І як ня верыць пасьля гэтага снам ...

Неўзабаве мне патэлефанавалі і запрасілі ў КДБ на гутарку. Супрацоўнік сказаў, што яны шукаюць матывацыю, навошта ім было зьдзяйсьняць тэракт. "Мы хочам зразумець, што імі рухала", — казаў ён. Я адказала, што ня ведаю. Ён не ненавідзеў людзей, пра палітыку не казаў, незадаволенасьці уладай не выказваў. Распытвалі мяне аб нашых адносінах, аж да інтымных падрабязнасьцяў. Арыентацыя Ўлада іх цікавіла. Сказала, што ў нас усё выдатна было.

"Вы бывалі дома ў Кавалёвых. Заўважалі ў іх выбухоўку, можа, на бальконе?" — спытаў супрацоўнік КДБ. — "Вы звар’яцелі! — адказала я. — Хіба стала б я тады зь ім сустракацца?". Акрамя размовы ў КДБ, мяне чакала дактыляскапія. Пасьля гэтага органы пакінулі ў спакоі.

— Ты сачыла за судовым працэсам па справе аб тэракце?

— Вядома. Кожны дзень чытала на розных сайтах. Як чалавек, які ўважліва сачыў за працэсам, заўважала мноства нестыковак. Пра гэта і незалежныя экспэрты заяўлялі.

Больш за ўсё мяне ўзрушыла фота Ўлада, яго погляд у нікуды. Я ніколі не бачыла яго такім! Што ён перажыў за гэты час, як ён трымаўся, гэта ён не паказваў родным на спатканьнях ... Любоў Кавалёва — гэта Мама зь вялікай літары. Так за яго змагалася ...

— Наташа, ты пісала Уладу ў СІЗА?

— Так. Ужо пасьля прысуду. Адразу ня ведала, куды пісаць. З чатырох маіх лістоў ён атрымаў толькі адно. Ня ведаю, чаму іх не перадавалі. Я старалася быць асьцярожнай, баялася, што калі што лішняе напішу — ён яго не атрымае. З днём нараджэньня павіншавала, распавядала пра сябе, ўспамінала аб нашым мінулым, прызналася, што "Вконтакте" мела зносіны зь ім пад чужым імем, пыталася, ці былі ў яго дзяўчыны пасьля мяне. Ён адказаў: "Ні вестачкі, ні знаку ні ад каго".

Аказалася, Улад захоўвае ўсе мае падарункі. І ў мяне яго статуэткі стаяць. Усё, што ад яго засталося ... Цяпер так шкадую, што няма ў нас сумесных фатаграфій. У мяне была надзея, што мы яшчэ сустрэнемся, і ў нас цэлае жыцьцё наперадзе. Апошні ліст Уладу адправіла 13 сакавіка. Не атрымаў...

Я баюся заўтрашняга дня. На месцы Ўлада мог апынуцца любы. Ён — ахвяра абставін. Як кажуць, быў бы чалавек, а справа прышыць .... Мы бясьсільныя ў нашай дзяржаве ... У Віцебску з маіх знаёмых ніхто ня верыць, што тэракт зьдзейсьнілі яны. У хлопцаў не было прычынаў забіваць людзей.

— Дзякуй вам, Наташа, за тое, што пагадзіліся пагаварыць.

— Я раблю гэта ў памяць аб Уладзе. Каб людзі ведалі: пакаралі сьмерцю невінаватага чалавека.

 

 

Гэты суд быў нейкай фантасмагорыяй


Алег Грузьдзіловіч ад 15 верасьня да 30 лістапада мінулага году асьвятляў працэс над Дзьмітрыем Канавалавым і Ўладзіславам Кавалёвым, якія былі расстраляныя на мінулым тыдні. Сёньня Алег Грузьдзіловіч — госьць нашага эфіру.

— Ваша кніга будзе называцца "Хто ўзарваў менскае мэтро?" Чаму вы пытаецеся? Здаецца суд адказаў на гэтае пытаньне, тэрарысты вызначаныя і пакараныя сьмерцю?

— Суд назваў тэрарыстаў, але — я мяркую і па сваіх уражаньнях, і па безьлічы кантактаў — і ўсе кажуць, што ў іх ёсьць пытаньні. У мяне таксама ёсьць пытаньні, мы ўсе няўпэўненыя, што тэрарысты — Дзьмітры Канавалаў і Ўладзіслаў Кавалёў, а асабліва няўпэўненыя, што тая мера пакараньня, якая дасталася, напрыклад, Кавалёву, можа лічыцца заслужанай.

Таму і ўзьнікае гэтае галоўнае пытаньне: "Хто ўзарваў?", якое, на маю думку, патрабуе высьвятленьня.

Да таго ж можна пэўна сказаць, што так усё сышлося і момант такі быў палітычна небясьпечны, ён і цяпер застаецца складаны. Палітычны чыньнік ва ўсёй гэтай гісторыі відавочны, і таму цяжка паверыць, што гэта проста так вось гэтыя два хлопцы ўзарвалі гэтую бомбу, як навагоднюю пэтарду, што гэта ня мае дачыненьня да палітыкі.

На судзе ў мяне склалася ўражаньне, што ўлада гэты палітычны фактар таксама ўлічвае, і ў матэрыялах справы ён прагучаў. Судзьдзя спрабаваў яго прыхаваць, але ён усё ж вылез. Гэта факт, які даводзіцца ўлічваць. А калі ёсьць палітыка, дык і ня дзіва, што пытаньне "хто ўзарваў" да канца ня высьветленае.

— Вы адкажаце на гэтае пытаньне ці пакінеце чытачу магчымасьць самому зрабіць выснову?

— Вядома ж, сваю думку я пастараюся выкласьці. Але, безумоўна, будзе шмат і пытальнікаў, бо яснага адказу няма і ў мяне, не адказаў на гэта ясна і суд.

Самае галоўнае, што людзі, мяркуючы з допісаў у інтэрнэце, розных артыкулаў, інтэрвію, добра разабраліся ў гэтай сытуацыі або ва ўсялякім разе спрабуюць, і ў іх узьнікаюць пэўныя вэрсыі, вартыя ўвагі і аналізу. Гэтыя вэрсіі я паспрабую таксама неяк аналізаваць. Іх параўнаньне для мяне як журналіста даволі цікавае.

— Вы асьвятлялі працэс, прысутнічалі больш чым на сарака паседжаньнях суду над Канавалавым і Кавалёвым. Якое ваша галоўнае ўражаньне ад той дзеі, што адбывалася ў актавай залі Палацу правасудзьдзя? Чым гэты суд адрозьніваўся ад іншых?

— Магчыма, самае галоўнае адрозьненьне прадыктаванае якраз умовамі, відавочнай тэатральнасьцю ўсяго гэтага дзеяньня. Усё адбывалася ў актавай залі Палацу правасудзьдзя, заля гэтая відавочна прыстасаваная не для суду, а для нейкіх урачыстых мерапрыемстваў, канцэртаў. І вось у такой залі на сцэне стаіць жалезная клетка, мяккія сядушкі, людзі сядзяць у іх разваліўшыся і слухаюць што адбываецца на сцэне. Часам судзьдзя выходзіць і, як фокусьнік, дэманструе нейкія рэчы... Часта было проста фантасмагарычнае ўражаньне. А яшчэ раптам бывалі нейкія дзіўныя ўспышкі рэчаіснасьці — то сабакі забрэшуць у калідорах, то раптам вылезе праз шчыліну ў дзьвярах амапавец у масцы з аўтаматам, што абвінавачаных увядуць у клетку, заламаўшы рукі за сьпінай, як нейкіх птушак. Жудаснае ўражаньне! Кантрасны душ — то цёпла, то холадна...

— У адным з Вашых расповядаў аб працэсе мяне ўразіла існаваньне схаваных бальконаў у залі, дзе нібыта сядзелі карэспандэнты "Белта" і "БТ". Гэта сапраўды так? Дзяржаўныя мэдыі мелі значна лепшыя ўмовы для працы, чым незалежныя журналісты?

— Пра "БелТА" я дакладна ведаю, бо размаўляў з карэспандэнтам, ён мне гэта пацьвердзіў — ён там сядзеў, меў асобны дрот, які забясьпечваў яму інтэрнэт-сувязь. А ў нас усіх у залі інтэрнэт-сувязь выключалася, мы нават не маглі СМС-кі паслаць. У перапынку выскоквалі і слалі з калідору. Нават у фае каля судовай залі нічога не было чуваць — сувязь не працавала. А ён там наверсе сядзеў, і ў яго ўсё працавала.

Што да "БТ" — я дакладна ня бачыў, бо з залі было немагчыма за тымі бальконамі назіраць. Але мы бачылі, што судзьдзя, адвакат, абвінавачаныя — тыя, хто сядзіць на сцэне — часам паднімаюць вочы і на некага там глядзяць. Таму ўзьнікала ўражаньне, што там нехта ёсьць.

Але калі я ўбачыў па тэлевізіі літаральна ў першы дзень у вечаровым рэпартажы "БТ", як абвінавачаны адказвае ўжывую на пытаньне вінаваты ён ці не — а я дакладна ведаў, што гэтае пытаньне не маглі здымаць, бо на той час судзьдзя ўжо паставіў пытаньне аб дазволе на здымку, і яе не дазволілі — стала ясна, і ракурс падказваў, што гэта здымалася з таго балькона.

Дарэчы, калі быў прысуд, таксама былі зьнятыя кадры з абвяшчэньня прысуду з таго самага балькону — насуперак забароне судзьдзі на здымкі.


Сяргей Абламейка


"Радыё Свабода"

 

 

20 сакавіка 2012 г.

 

Расстрэлам Кавалёва Беларусь парушыла міжнародныя абавязаньні


Камітэт па правах чалавека ААН заявіў, што беларускія ўлады парушылі свае абавязаньні перад міжнароднай супольнасьцю, расстраляўшы Ўладзіслава Кавалёва да разгляду ягонай пэтыцыі ў ААН.

— Пазыцыя Камітэту па правах чалавека ясная — Беларусь дапусьціла сур’ёзнае парушэньне сваіх юрыдычных абавязаньняў, выконваючы сьмяротны прысуд ў адносінах да спадара Кавалёва, — заявіла старшыня Камітэту Зонкэ Занэле Маёдына.

— І гэта адбылося ўжо ня першы раз — у 2010 і 2011 гадах у краіне таксама выканалі сьмяротныя прысуды ў адносінах да асобаў, чые справы былі пададзеныя на разгляд Камітэту. Мы асуджаем гэтыя грубыя парушэньні абавязаньняў Беларусі ў сфэры правоў чалавека, — дадала яна.

Пасьля суду Уладзіслаў Кавалёў зьвярнуўся з просьбай у Камітэт па правах чалавека ААН разгледзець ягоны сьмяротны прысуд, сьцьвярджаючы, што судовы працэс быў несправядлівы, а ён сам прызнаў сваю віну пад прымусам.

Нягледзячы на расстрэл Кавалёва, Камітэт па правах чалавека ААН мяркуе разгледзець пададзеную ім пэтыцыю.

 

"Радыё Свабода"

 

 

Гіпотэзы пра тое, што маці ды беларускія праваабаронцы "нанеслі шкоду"
асуджаным на смерць парушаюць прынцыпы чалавечай салідарнасці


Дырэктар тэлеканалу "Белсат" каментуе выкананне прысуду Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву і гіпотэзы пра тое, што маці ды беларускія праваабаронцы "нанеслі шкоду" асуджаным на смерць.

Паспешлівае выкананне смяротных прысудаў, вынесеных Уладзіславу Кавалёву і Дзмітрыю Канавалаву, выклікала ў Беларусі жывую дыскусію. Абурэнне не здзіўляе: на вачах у грамадскасці выкананы смяротны прысуд, якога нельга назваць інакш, як судовым забойствам. Падчас працэсу, калі нешта і высветлілася, дык толькі тое, што віна падсудных не была даказаная.

Дыскусія засяроджваецца на пытанні: ці можна было пазбегнуць смерці двух маладых людзей або хоць бы аднаго з іх? У якой ступені на такое, а не іншае развіццё падзеяў, апроч відавочнай волі беларускага дыктатара, уплывалі, напрыклад, паводзіны маці падсуднага, беларускай апазіцыі, праваабаронцаў ды ўрэшце эўрапейскіх палітыкаў? З вуснаў розных, часта вельмі паважаных людзей гучаць домыслы, што на канчатковае рашэнне выканаць смяротныя прысуды паўплывалі вонкавыя і ўнутраныя пратэсты, гераічная актыўнасць маці, праца адваката. Бо "Лука-ка не любіць прэсінгу", і ў такіх абставінах ён не мог памілаваць асуджаных. Такім чынам, абаронцы нанеслі смяротнікам "шкоду".

Трэба выразна падкрэсліць, што такога кшталту спекуляцыі абсалютна не абгрунтаваныя, а акрамя таго, яны разбуральна ўплываюць на маральны стан беларускага грамадства, і яны жудасна несправядлівыя ў дачыненні маці аднаго з асуджаных.

Цалкам відавочна, што за тэрарыстычны акт, у выніку якога загінулі 15 чалавек, у дзяржаве, дзе Аляксандр Лука-ка дэманстратыўна кіруе цвёрдаю рукою, ХТОСЬЦІ мусіў панесці адказнасць. Як вядома ўсім уважлівым назіральнікам за працэсам, асуджаныя на смерць юнакі былі абраныя ўдзельнічаць у ім, а не знойдзеныя ў выніку расследавання. Адразу пасля іхнага арышту Аляксандр Лука-ка выказаў пэўнасць, што злачынцаў злавілі ды пакараюць. На працэсе віна падсудных не была даказаная. Але ж ХТОСЬЦІ здзейсніў гэтае злачынства. Калі яго не здзейснілі (што найбольш імаверна) Кавалёў і Канавалаў, як можна меркаваць на падставе судовага разбору, то яго ўчыніў нехта іншы.

Пакуль прысуджаныя жылі, справа заставалася адкрытая. Зыходзячы з логікі дыктатуры, справу трэба было закрыць. Не дзеля таго арыштавалі двух маладых людзей і абвесцілі іх вінаватымі, каб пазней пакідаць іх жывымі ды рызыкаваць, што ўся канцэпцыя таго, хто стаіць за нападам у менскім метро, разбурыцца. Гэта не было пытанне настрою ці амбіцыяў дыктатара. Усё значна прасцей. Таму зусім не істотна, ці звярнулася маці асуджанага ў Раду Эўропы, Арганізацыю Аб'яднаных Нацыяў. Магла б нікуды не звяртацца, а проста стаяць на каленях перад Адміністрацыяй прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — вынік, на жаль, быў бы такі самы.

Толькі дзякуючы рэзанансу вакол справы і намаганням праваабаронцаў ды незалежных медыяў у беларускага грамадства ўзніклі сумневы ў справядлівасці працэсу і дзеяннях праваахоўных органаў. Толькі дзякуючы гэтаму, магчыма, удасца хоць бы часткова выратаваць годнасць хлопцаў, якія сталі ахвярнымі казламі ды заплацілі за гэта жыццём.

Гіпотэзы пра тое, што маці ды беларускія праваабаронцы "нанеслі шкоду" асуджаным на смерць, незалежна ад намераў удзельнікаў дыскусіі, парушаюць найперш прынцыпы чалавечай салідарнасці ды адбіваюць жаданне супрацьстаяць злу.


Агнешка Рамашэўская-Гузы
дырэктар тэлеканалу "Белсат"


"Белсат"

 

21 сакавіка 2012 г.

 

Любоў Кавалёва не прымае спачуваньняў ад Лука-кі


Маці пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро Ўладзіслава Кавалёва камэнтуе выказваньні Лука-кі, які ў інтэрвію тэлеканалу "Russia Today" заявіў, што спачувае сваякам расстраляных Кавалёва і Канавалава. Любоў Кавалёва хоча, каб ёй аддалі цела сына. Яна па-ранейшаму верыць у яго невінаватасьць.

Зранку Любоў Кавалёва і яе дачка Тацяна разам з роднымі і блізкімі пайшлі ў царкву, каб паставіць сьвечкі за супакой душы Ўладзіслава Кавалёва. Тут, у царкве Казанскай Божай Маці, некалі хрысьцілі Ўладзіслава і яго сястру Тацяну, а яшчэ раней — і саму Любоў Кавалёву.

Маці ўпершыню надзела чорную хустку. Яна па-ранейшаму ня верыць, што яе сын вінаваты ў тым злачынстве, за якое яго пакараў Вярхоўны суд, і ня можа зьмірыцца са сьмерцю Ўлада.

Для сяброў Уладзіслава Кавалёва вестка пра тое, што сьмяротны прысуд прыведзены ў выкананьне, таксама дагэтуль падаецца нечым неверагодным. Пра гэта кажа Сяргей, адзін з самых блізкіх сяброў:

— Сябрам тэлефаную, кажу, што прыйшла інфармацыя — Уладзіслава няма, прысуд прыведзены ў выкананьне… Яны — ну, ня тое каб плачуць. Некаторыя нават слухаўку адразу кідаюць. Сябра забілі, якая тут можа быць рэакцыя… Ніхто ў гэта паверыць ня можа. Цела ня бачылі. А паверыць нейкай паперцы — ня хочуць, таму гэтага не прымаюць.

Ня можа да канца паверыць у тое, што сына няма, і маці, Любоў Кавалёва. Яна кажа, што ня хоча апранаць жалобнае адзеньне. І нават памінальная сьвечка ў царкве ў ейных руках спачатку загарэлася, а потым патухла…

Калі яна выйшла з храму, раздаўся тэлефонны званок. Нехта паведаміў, што ў інтэрнэце цытуюць словы Лука-кі пра тое, што ён спачувае сем’ям расстраляных за тэракт — тых, каго ён сам не памілаваў. Тут маці не магла стрымаць ні сьлёз, ні абурэньня:

Словы спачуваньня — гэта блюзьнерства! Ён жа сам, сам падпісаў указ на гэтае забойства. Насуперак Канстытуцыі, насуперак працэсуальнаму заканадаўству! Не напісаныя заўвагі на судовыя пратаколы, не напісаная наглядная скарга — тая, што Ўлад напісаў, гэта іншае, гэта каб прыпынілі выкананьне пакараньня, пакуль ня будзе разгледжана наглядная скарга! Улад спадзяваўся на памілаваньне, бо ведаў, што гэтага не рабіў! А Лука-ка падпісвае загад — забіць!

Цяпер Любоў Кавалёва хоча толькі аднаго: каб ёй аддалі цела сына:

— Мне яго спачуваньні не патрэбныя. Адзінае, што я прашу: няхай аддадуць мне сына. Каб я яго магла пахаваць, каб родныя, блізкія, ды ўсе людзі маглі занесьці кветкі на яго магілу! Гэта страшна! Нават пры Сталіну так не рабілі — казалі, на якіх могілках хаваюць, хай сабе ў агульных магілах, але маці ведалі, дзе іх дзеці. А я — ня ведаю…

Сёньня тыя, хто хоча выказаць спачуваньне сям’і Кавалёвых, нясуць кветкі ды сьвечкі да дома гэтай сям’і. Пакуль маці і родныя хадзілі ў царкву, сьвежыя кветкі зьявіліся на лесьвічнай пляцоўцы, потым чырвоныя гвазьдзікі прынесла маці палітвязьня, віцебская актывістка Тацяна Севярынец.

Любоў Кавалёва кажа, што гэтая асабістая трагедыя стала штуршком да таго, каб пачынаць змаганьне за адмену ў Беларусі сьмяротнага пакараньня:

— Пакуль гэта пячэ сэрца, дзеля памяці сына, я думаю, трэба прыбіраць гэтае сьмяротнае пакараньне! Так, мне зараз цяжка, балюча, што свайго сына я не ўратавала… Але, можа, уратую яшчэ каго-небудзь!


"Радыё Свабода"

 

 

28 сакавіка 2012 г.

 

Афіцыйная дата расстрэлу Кавалёва — 15 сакавіка


Любоў Кавалёва, маці асуджанага і пакаранага сьмерцю за тэракт у менскім мэтро атрымала Пасьведчаньне аб сьмерці сына.

Сваякі дагэтуль ня ведалі, калі сьмяротны прысуд быў выкананы. Маці апошні раз бачыла сына падчас спатканьня 11 сакавіка. І яна не да канца ўпэўнена, што ў пасьведчаньні запісалі сапраўдную дату расстрэлу:

— Супрацоўніца ЗАГСу мяне пазнала, калі я чакала чаргі. Яна мяне паклікала: "Вы па пасьведчаньне?" І завяла ў кабінэт. Там у кампутары ў яе быў нейкі дакумэнт, зь якога яна ўзяла дату — 15 сакавіка. Яе і ўпісалі ў пасьведчаньне.

Што ж атрымліваецца? Чаму 13 і 14 сакавіка да Ўлада не пускалі адваката? Што ж яны нарабілі? Адвакат мусіў узгадніць з Уладам некаторыя моманты касацыйнай скаргі, якая так і не была пададзена! А 14 сакавіка ўвечары прагучала паведамленьне, што Аляксандар Лука-ка не памілаваў хлопцаў. 16 прыйшла папера зь Вярхоўнага суду, што прысуд ужо выканалі...

Атрымаўшы пасьведчаньне пра сьмерць сына, Любоў Кавалёва пайшла ў царкву. У памяць пра сына яна штодня запальвае сьвечкі.


"Радыё Свабода"

 

 

26 красавіка 2012 г.

Расстрэл Канавалава і Кавалёва — асабістае рашэнне Лука-кі

 

Камісія па памілаванні рэкамендавала не расстрэльваць маладых людзей.

Пра гэта charter97.org стала вядома з дасведчаных крыніц.

Рашэнне прывесці смяротны прысуд у выкананне Лука-ка прыняў асабіста, насуперак рэкамендацыі камісіі па памілаванні не расстрэльваць абвінавачаных у здзяйсненні тэракту ў менскім метро Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

Нагадаем, што расстрэл маладых людзей выклікаў хвалю асуджэння і абурэння на Захадзе. На думку сусветнай супольнасці, на судзе над Канавалавым і Кавалёвым не былі прадстаўленыя пераканаўчыя доказы іхняй .

 

"Хартыя’97"

 

 

22 лістапада 2012 г.

Камітэт ААН прапанаваў уладам Беларусі рэабілітаваць Кавалёва ў СМІ


Камітэт правоў чалавека ААН прызнаў, што адносна Ўладзіслава Кавалёва, якога пакаралі сьмерцю за выбух у менскім мэтро, быў парушаны міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Такое рашэньне камітэт ААН прыняў 14 лістапада, а сёньня яго атрымалі і прадставілі журналістам маці Ўладзіслава Любоў Кавалёва і праваабаронцы Раман Кісьляк і Людміла Гразнова.

Сваё заключэньне па скарзе Любові Кавалёвай і сястры Ўладзіслава — Тацьцяны Козыр далі 18 экспэртаў з розных краін, што ўваходзяць у ААН. Яны адзначаюць канкрэтныя парушэньні, дапушчаныя падчас правядзеньня сьледзтва, суду і выкананьня сьмяротнага прысуду. Галоўнае, што напісана ў гэтым дакумэнце: "Права на жыцьцё Ўладзіслава Кавалёва было парушана".

Юрыст Раман Кісьляк назваў журналістам парушэньні, якія прызналі міжнародныя экспэрты:

— Па-першае, адносна Ўладзіслава Кавалёва ўжывалася фізычная сіла, недазволеныя мэтады. Яго прымусілі даць паказаньні супраць самога сябе. Ён пра гэта заявіў падчас судовага паседжаньня. І гэта парушэньне як забароны катаваньня і жорсткага абыходжаньня, так і забароны прымусу даваць паказаньні адносна асабіста сябе.

Экспэрты ААН пішуць і пра іншыя парушэньні. Напрыклад, іх зьдзіўляе, што амаль усе хадайніцтвы пракуратуры судзьдзі задаволілі, а патрабаваньні адвакатаў — амаль усе адхілілі. І гэта ставіць пад сумнеў, на думку экспэртаў, незалежнасьць і неперадузятасьць суду.

Маці Ўладзіслава Кавалёва заявіла журналістам: дакумэнты з Жэнэвы даюць ёй падставу сьцьвярджаць, што сапраўдныя злачынцы, якія зрабілі выбух у менскім мэтро, да гэтага часу не названыя.

— Улады не спрабуюць знайсьці сапраўдных выканаўцаў гэтага страшнага тэракту, — сказала яна. — Таму мы і сабраліся тут, каб расказаць людзям пра тую сыстэму, якая ў нас цяпер існуе, пра тое "правасудзьдзе", калі кагосьці проста прызначаюць на ролю вінаватых. І пра тое, як праходзіць сьледзтва і суд і як выносяцца такія страшныя прысуды. На жаль, сьмяротнае пакараньне адбылося. І нават такое рашэньне міжнародных экспэртаў ня верне мне сына. Але я хачу рэабілітаваць сына ў вачах людзей.

Праваабаронца Людміла Гразнова, якая назірала за працэсам па выбуху ў менскім мэтро, сказала "Свабодзе", што яна і тады ня бачыла ў віцебскіх юнаках тэрарыстаў. А рашэньне камітэту ААН толькі пацьвярджае гэтую веру:

— Гэтыя дакумэнты праходзяць вельмі дакладную экспэртызу вельмі адукаваных спэцыялістаў. І яны, канечне, робяць дакладныя высновы. Таму рашэньне ААН — яшчэ адзін важкі дакумэнт на карысьць таго, што той суд ня быў абгрунтаваны, справядлівы, а тыя вынікі, якія ён паказаў, не зьяўляюцца рэальнымі. І няхай грамадзтва глядзіць на ўсё гэта і робіць свае высновы.

Што тычыцца другога расстралянага па гэтай справе — Дзьмітрыя Канавалава, дык яго родныя скаргаў у ААН не падавалі, і таму разглядалася толькі справа Ўладзіслава Кавалёва.


Уладзімер Глод

"Радыё Свабода"



Обновлен 22 ноя 2012. Создан 17 янв 2012



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter