Дойлідства і гісторыя Нясвіжу




Нясьвіж


Нясьв`іж — места ў Беларусі, каля вытокаў ракі Вушы на балтыйска-чарнаморскім водападзеле. Адміністрацыйны цэнтар Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 15 271 чал. (2015 р.)[1]. Знаходзіцца за 112 км на паўднёвы захад ад Менску, за 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея (лінія Менск — Баранавічы), аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Баранавічамі, Клецкам, Наваградкам і шашай Менск — Слуцак.

Нясьвіж — даўняя рэзыдэнцыя магнацкага роду Радзівілаў, магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны. Да нашага часу тут захаваліся выдатныя помнікі дойлідзтва: палацава-замкавы комплекс Радзівілаў, улучаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО, Фарны касьцёл — першы ў колішняй Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе твор дойлідства стылю барока, плябанія, Замкавая вежа, Слуцкая брама, меская ратуша, "Дом на Рынку", комплекс кляштару бэнэдыктынак з касьцёлам Сьвятой Яўхіміі і жылы корпус кляштару бэрнардынаў. Сярод тутэйшых славутасьцяў вылучаліся палац Альба, рэнэсансавы калегіюм езуітаў і барокавы комплекс кляштару бэнэдыктынаў з касьцёлам Сьвятога Крыжа, помнікі дойлідства XVII—XVIII стагодзьдзяў, зруйнаваныя маскалёўскімі ўладамі, а таксама барокавыя комплекс кляштару дамініканаў з касьцёлам Сьвятога Яна, касьцёл Сьвятой Кацярыны пры кляштары бэрнардынаў і капліца Сьвятога Ізыдора, помнікі дойлідства XVI—XVIII стагодзьдзяў зруйнаваныя савецкімі ўладамі. Большую частку нясьвіскіх збораў Радзівілаў (ювэлірныя вырабы, скульптура, творы малярства, кнігі і інш.) у канцы XVIII—XIX стагодзьдзяў разрабавалі і вывезьлі ў Масковію, у 1950 роке савецкія ўлады падаравалі Польшчы абсалютную большасьць партрэтаў (63 адзінкі) зь Нясьвіскай галерэі[2].

На думку географа В. Жучкевіча тапонім "Нясьвіж" утварыўся ў выніку супрацьпастаўленьня з адмоўнай часьцінкай не-, дзе аснова "сьвідзь" — сьвідзіна, зарасьнік хмызьняку каля ракі або возера. Гэтая ж аснова прысутнічае ў назвах ракі Сьцьвіга і возера Сьвідна[3].


Вялікае Княства Літоўскае


Згодна з сучаснымі энцыкляпэдычнымі даведнікамі[4][5] першы пісьмовы ўпамін пра Нясьвіж датуецца 1446 рокам, калі вялікі князь Казімер перадаў яго Мікалаю Яну Неміровічу. Тым часам традыцыйна адлік гісторыі места вядзецца ад 1223 року[6][7] — паведамленьня пра князя Юрыя Нясьвіскага, які браў удзел у бітве на Калцы. Магчыма, ягонымі нашчадкамі былі князі нясьвіскія Рыгор і Іван, памянёныя ў 1388 роке. Аднак факт існаваньня самога паселішча ў гэты час не пацьвярджаецца археалягічнымі зьвесткамі[8].

З 1492 року Нясьвіжам валодаў род Кішкаў. У 1513 роке дачка гетмана вялікага Станіслава Кішкі — Ганна — пабралася шлюбам з Янам Радзівілам "Барадатым". У 1533 роке места канчаткова перайшло ў валоданьне Радзівілаў, якія збудавалі тут драўляны замак.

У XVI ст. Нясьвіж быў адным з галоўных цэнтраў Рэфармацыі (кальвінізму) у Вялікім Княстве Літоўскім. Імёны дзеячоў таго часу, што жылі тут, набылі шырокую вядомасьць — Сымон Будны, Лаўрэн Крышкоўскі, Мацей Кавячынскі, Салямон Рысінскі, Даніла Набароўскі і інш. пісьменьнікі, паэты, філёзафы. У 1547 роке Мікалай Радзівіл "Чорны" атрымаў тытул князя Сьвятой Рымскай імпэрыі, у выніку чаго места стала цэнтрам княства. У 1562 роке ён заснаваў тут друкарню, у якой выйшлі першыя на тэрыторыі сучаснай Беларусі кнігі на старабеларускай мове.

7 траўня 1583 року ў Нясьвіжы пачалося будаваньне замка, у 1584 роке тут заснавалі езуіцкі калегіюм, у 1591 роке — кляштар бэнэдыктынак. У 1593 роке завяршылася будаваньне касьцёла Божага Цела пры кляштары езуітаў. У 1598 роке пачаў дзейнічаць кляштар бэрнардынаў.

23 красавіка[4] 1586 року кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Нясьвіжу Магдэбурскае права і герб "у правай частцы герба, залатога колеру, палова чорнага арла; у левай — дзесяць касых вырубаў — залатога, блакітнага й чырвонага колераў"[9], а па вяртаньні з вандроўкі ў Сырыю, Палестыну і Эгіпет Мікалай Радзівіл "Сіротка" заснаваў Нясьвіскую ардынацыю.

Да канца XVI ст. Радзівілы ператварылі Нясьвіж ў фартэцыю. Места рэарганізавалі паводле заходнеэўрапейскіх прынцыпаў: прастакутны плян з 2 мураванымі брамамі на восі галоўнай вуліцы (пазьней зьявілася яшчэ некалькі брамаў), у цэнтры — прастакутны Рынак з ратушай; места атачалі ўмацаваны вал і роў. За Слуцкай брамай, на супрацьлеглым беразе Вушы ўтварылася прадмесьце Новае Места (у 1626 роке тут збудавалі езуіцкую капліцу Сьвятога Ізыдора), а ў 1625 роке на паўночна-заходнім баку ад Старога Места — прадмесьце Казімер.

У 1625 роке Нясьвіж зьведаў вялізны мор, што паспрыяла адкрыцьцю тут у 1627 роке аптэкі, у 1651 роке мор паўтарыўся. За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667 рр.) двойчы ў 1654 і 1659 роках места руйнавалі казакі і маскоўскія войскі, аднак замак здолеў вытрымаць аблогі. У 1672 роке ў Нясьвіжы заснавалі дамініканскі кляштар. На 1673 рок у месьце было 366 дымоў[4]. У 1681 роке кароль і вялікі князь Ян Сабескі сваім прывілеем заснаваў Нясьвіскі кірмаш. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 рр.) у 1706 роке места разрабавалі швэдзкія войскі.

Адбудова Нясьвіжа вялася ў 1720-я рокі, калі вакол муроў узьвялі новыя валы. У 1724 роке Радзівілы ўтварылі ў замку капэлу, а ў 1740 годзе з ініцыятывы Ф.У. Радзівіл, пачаў дзейнічаць прыдворны тэатар. У 1740-я рокі М.К. Радзівіл "Рыбанька" заклаў мануфактуру шаўковых паясоў (пазьней пераведзеная ў Слуцак), у 1747 роке — кадэцкі корпус, а ў 1752 роке — дывановую і суконную мануфактуры. У прадмесьці Альба, дзе з канца XVI ст. знаходзілася замеская рэзыдэнцыя, Радзівілы ўзьвялі мураваны палац "Эрмітаж", іншыя пабудовы, уладкавалі набярэжныя каналаў.

У XVIІІ ст. Нясьвіж быў значным культурным цэнтрам, тут дзейнічалі кадэцкі корпус для прыватнага войска Радзівілаў і школа флёцкіх афіцэраў (у Альбе), балетная і музычная школы, капэла і тэатар Радзівілаў. У 1750—1791 роках у месьце працавала друкарня, дзе выдаваліся падручнікі і мастацкія творы на польскай і лацінскай мовах. У 1755 роке ў парку "Альба" збудавалі летні палац пад назвай "Кансаляцыя".

Двойчы ў 1764 і 1768 роках маскалёўскія войскі акупавалі Нясьвіж у выніку палітычнага супрацьстаяньня Кацярыны II і Караля Станіслава Радзівіла. А ў 1772 роке маскалёўскія акупанты канфіскавалі гістарычныя і мастацкія каштоўнасьці замка, бібліятэку (10 тыс. кніжак) вывезьлі ў Пецярбург і разьмеркавалі ў Акадэмію навук[10]. У 1773 роке з утварэньнем Адукацыйнай камісіі ў Нясьвіжы адкрылася павятовая падакруговая школа. У 1792 роке маскалёўскія войскі зноў акупавалі места.


Пад уладай Расейскай імпэрыі


У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 р.) Нясьвіж апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе ў 1795 роке стаў цэнтрам павету Менскай губэрні (з 1796 року пазаштатнае места Слуцкага павету). У вайну 1812 року места як уладаньне Дамініка Радзівіла, які з аддзелам дзейнічаў у складзе войскаў Напалеона, занялі маскалёўскія войскі. Улады Расейскай імпэрыі канфіскавалі каштоўнасьці замка: калекцыі мэдалёў і манэтаў адправілі ў Харкаўскі ўнівэрсытэт, сакральныя прадметы — у Маскву, іншыя старажытнасьці — у розныя маскалёўскія музэі і зборы[5]. У 1813 роке зь сьмерцю Д. Радзівіла спынілася ў мужчынскім пакаленьні тутэйшая галіна роду.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня ў 1835 роке маскалёўскія ўлады закрылі дамініканскую школу. У 1875 роке ў яе будынках адкрылася Нясьвіская настаўніцкая сэмінарыя. Паводле вынікаў перапісу (1897 р.), у Нясьвіжы дзейнічалі 2 касьцёлы, царква, сынагога, 7 юдэйскіх малітоўных дамоў. У Першую сусьветную вайну ў лютым—сьнежні 1918 року места займалі нямецкія войскі.


Найноўшы час


25 сакавіка 1918 року згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нясьвіж абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён ўвайшоў у склад Беларускай ССР[11].

6 жніўня 1919 року Нясьвіж занялі польскія войскі, у ліпені 1920 року — бальшавікі[5]. З кастрычніка 1920 року места знаходзілася пад польскай уладай. Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 р.) Нясьвіж апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам павету Наваградзкага ваяводзтва. У гэты час адкрыліся беларуская гімназія, мескі музэй у будынку ратушы, дзе зьберагаліся старажытныя пэргамэнтныя дакумэнты, залатыя ключы ад мескіх брамаў і інш. У кастрычніку 1926 року тут адбылася сустрэча маршала Юзэфа Пілсудзкага з буйнымі зямянамі.

У 1939 роке Нясьвіж увайшоў у БССР, ад гэтага часу радзівілаўская ардынацыя спыніла сваё існаваньне. У 1940 роке места стала цэнтрам раёну Баранавіцкай вобласьці. У Другую сусьветную вайну з 28 чэрвеня 1941 да 2—4 ліпеня 1944 року Нясьвіж знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. У 1944 роке савецкая ўлада пераўтварыла колішні замак Радзівілаў у санаторыю.

У 1993 роке ўтварыўся гістарычна-культурны музэй-запаведнік "Нясьвіж", у 1995 роке адкрыўся Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 роке адбыўся першы Фэст камэрнай музыкі "Музы Нясьвіжа". У 1997 роке ў Нясьвіжы прайшло сьвята — Дзень беларускай пісьменнасьці. У 2006—2011 роках праводзілася рэканструкцыя замка Радзівілаў, якую беларускія дойліды крытыкуюць за недастатковую навуковасьць і прафэсіяналізм, вынікам чаго стаўся разбуральны характар "рэстаўрацыйных" працаў[12].


Насельніцтва


• XVII стагодзьдзе: 1673 рок — 2,4 тыс. чал.[4]
• XVIII стагодзьдзе: 1800 рок — 2,7 тыс. чал.[5]
• XIX стагодзьдзе: 1880 рок — 8177 чал., зь іх каля 5 тыс. юдэяў і 1 тыс. каталікоў[13]; 1 студзеня 1896 року — 10 237 чал. (5448 муж. і 4789 жан.), зь іх паводле веры: праваслаўных 2890, каталікоў 1545, пратэстантаў 32, юдэяў 5692, іншых 78; паводле стану: шляхты 165, духоўнага стану 59, ганаровых грамадзянаў і купцоў 63, мяшчанаў 7885, вайсковага стану 791, сялянаў 1180, іншых 94[14].
• XX стагодзьдзе: 1921 рок — 6840 чал.; 1939 рок — 8,5 тыс. чал.; 1959 рок — 6,7 тыс. чал.[5]; 1973 рок — 9,6 тыс. чал.[15]; 1989 рок — 14,0 тыс. чал.; 1991 рок — 15 тыс. чал.; 1998 рок — 15,1 тыс. чал.[5]; 2000 рок — 14,6 тыс. чал.[16]
• XXI стагодзьдзе: 2006 рок — 14,3 тыс. чал.; 2007 рок — 12 684 чал.; 2008 год — 14,3 тыс. чал.; 2009 рок — 14 033 чал. (перапіс)[17]; 2015 рок — 15 271 чал.[1]


Адукацыя


У Нясьвіжы працуюць 4 сярэднія, вячэрняя, музычная і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, 7 дашкольных установаў.

• Нясьвіская дзяржаўная беларуская гімназія
• Нясьвіскі дзяржаўны раённы агульнаадукацыйны ліцэй
• Нясьвіскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа


Мэдыцына


Мэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляюць меская лякарня, паліклініка і радзільны дом.


Культура


Дзейнічаюць цэнтральная раённая, дзіцячая і меская бібліятэкі, кінатэатар, дзіцячая школа мастацтваў.

• Нясьвіскі народны тэатар імя Ўршулі Радзівіл; рэжысэр — Валеры Мароз
• Народны ансамбль песьні "Млечны шлях" Нясьвіскага раённага Цэнтру культуры
• Народны вакальна-інструмэнтальны ансамбль "Нясьвіж" Нясьвіскага раённага Цэнтру культуры
• Народны ансамбль песьні "Ліра" Нясьвіскага РТМА


Вуліцы і пляцы


Афіцыйная назва        Гістарычная назва                           Былыя назвы

1 мая вул.                    Задамініканская вул.[18]                17 верасьня вул. (частка)
(з 16.01.1940 р.)
Гейсіка вул.                 Фарная вул. (частка[b])
                                    Злотніцкая вул.[19]
                                    Бэрнардынская вул.[20] (частка)
Дзяржынскага вул.      Альбянская вул.
Карла Лібнэхта вул.     Міхаліская вул.[21]                         Сьвятога Міхала вул.[20](з 16.01.1940 р.)
Карла Маркса вул.        Бульварная вул.                             Тадэвуша Галуўкі вул.(з 16.01.1940 р.)
Максіма Горкага вул.    Сэнатарская вул.

Ленінская вул.              Студэнцкая вул. (частка[c][19])     Юзэфа Пілсудзкага вул.
                                    Мірская вул. (частка)
Пушкіна вул.                Шпітальная вул.                              Эдварда Рыдз-Сьміглы вул.

(з 16.01.1940 р.)
Савецкая вул.              Віленская вул.                                 Уладзіслава Сыракомлі вул.

(з 16.01.1940 р.)
Цэнтральная плошча   Рынак пляц
Чапаева вул.                Дамініканская вул.

(з 16.01.1940 р.)
Чкалава вул.                Паненская вул.[19]
(з 16.01.1940 р.)         Бэнэдыктынская вуліца
Шымко вул.                  Сьвержанская вул.


З каштоўнай урбананімічнай спадчыны Нясьвіжа да нашага часу гістарычную назву захавала толькі вуліца Слуцкая.


Мясцовасьці

 

Гістарычныя мясцовасьці Нясьвіжа: Старое Места, Новае Места, прадмесьце Казімер, Альба, Заазер’е.


Эканоміка


Прадпрыемствы мэдычнай (завод мэдычных прэпаратаў), харчовай, швацкай прамысловасьці.


Турыстычная інфраструктура


Нясьвіж — пэрспэктыўны цэнтар турызму міжнароднага значэньня. Спыніцца можна ў гасьцініцы "Нясьвіж", турыстычныя паслугі надае сядзіба "Нясьвіская".

У месьце працуе Нясьвіскі гістарычна-краязнаўчы музэй. У 1996 роке заснаваны Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік "Нясьвіж". З 1995 року у месьце праводзіцца нацыянальны фэстываль старажытнай і камэрнай музыкі "Музы Нясвіжа".

Помнікі: С. Буднаму; бюст кн. Ю. Нясьвіскага (1990-я); бюст кн. М.К. Радзівіла Сіроткі; Уладзіславу Сыракомлі; Д.М. Бэрнардоні; Т. Макоўскаму; Якубу Коласу, скульптуры "Дама ў чорным", "Русалка" і інш.; вазы з надпісамі "1794", "За нашу і вашу свабоду", "1410. Грунвальд", "Gloria victoria".


Выдатныя мясьціны


• Гістарычная забудова (кан. XIX — пач. XX стагодзьдзяў; фрагмэнты)
• Дом рамесьніка на Рынку (1721 р.)
• Замкавая вежа (XVI ст.)
• Капліца Булгарына (1747 р.)
• Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак (1593—1596 рр.)
• Кляштар бэрнардынаў (1598 р.)
• Могілкі: старыя каталіцкія; юдэйскія
• Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў (XVI—XVIII стагодзьдзяў)
• Паркі: "Альба" (XVII ст.); Стары (1874 р.)
• Плябанія (XVI—XIX стагодзьдзі)
• Ратуша і гандлёвыя рады (1586 рр.)
• Слуцкая брама (XVI ст.)
• Фарны касьцёл (1587—1593 рр.)


Страчаная спадчына


• Калегіюм езуітаў (XVI ст.)
• Капліца Сьвятога Ізыдора (1626 р.)
• Каплічка (XIX—XX стагодзьдзі)
• Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (XVІІI ст.)
• Касьцёл Сьвятога Кацярыны (1598 р.)
• Касьцёл Сьвятога Крыжа і кляштар бэнэдыктынаў (1673 р.)
• Касьцёл Сьвятога Міхала Арханёла (1593—1598 рр.)
• Касьцёл Сьвятога Яна і кляштар дамініканаў (XVІI ст.)
• Палацавы комплекс Альба (XVI ст.)
• Сынагога Вялікая (XVII ст.)
• Царква Раства Багародзіцы (XV ст.)
• Царква Сьвятога Спаса (XVII ст.)


Асобы


Род Радзівілаў:


• Мікалай Радзівіл "Руды" (1512—1584 рр.) — ваявода віленскі, гетман і канцлер вялікі літоўскі
• Мікалай Радзівіл "Чорны" (1515—1565 рр.) — канцлер вялікі літоўскі і ваявода віленскі
• Жыгімонт Караль Радзівіл (1591—1642 рр.) — падчашы вялікі літоўскі і ваявода наваградзкі
• Міхал Казімер Радзівіл (1635—1680 рр.) — ваявода віленскі, падканцлер вялікі літоўскі і гетман польны літоўскі
• Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" (1734—1790 рр.) — ваявода віленскі

• Міхал Геранім Бжастоўскі (1762—1806 рр.) — староста менскі, апошні чашнік вялікі літоўскі
• Адольф Янушкевіч (1803—1857 рр.) — беларускі і польскі паэт, этнограф, пісьменьнік
• Міхал Вітушка (1907—2006 рр.) — палітычны дзяяч, кіраўнік беларускага антысавецкага руху
• Зьміцер Касмовіч (1909—1991 рр.) — беларускі палітычны і грамадзкі дзяяч, выдавец


Заўвагі:


a). Паводле афіцыйнага напісаньня — Niasviz
b). ад Фарнага касьцёла да кляштару бэрнардынаў
c). ад калегіюму езуітаў да скрыжаваньня з вуліцай Сьвержанскай


Крыніцы:


1). Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
2). Кірпа С. Скарбы Нясвіжа: гісторыя стварэння і рабавання // "Туризм и отдых" № 39 (724), 8 кастрычніка 2009.
3). Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 257.
4). Пазднякоў В. Нясвіж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. С. 368.
5). Пазднякоў В. Нясвіж // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / "Беларуская Энцыклапедыя"; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 1999. С. 342.
6). Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998. P. 166.
7). Страчаная спадчына / Т.В. Габрусь, А.М. Кулагін, Ю.У. Чантурыя, М.А. Ткачоў: Уклад. Т.В. Габрусь. — Мн.: "Беларусь", 2003.
8). Лахманенка Л. Варыяцыі на тэму нясвіжскай цытадэлі // "Звязда" № 119 (26983), 28 чэрвеня 2011.
9). Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Менск: "Полымя", 1998. С. 208.
10). Пазднякоў В. Нясвіж // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. С. 369.
11). 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: "Наша Будучыня", 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
12). Бабіна Н. Гутарка з Уладзімерам Папругам: Што зь Нясьвіжам вырабілі // "Наша Ніва", 15 траўня 2008.
13). Jelski A. Nieswiez // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886. S. 118.
14). Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
15). Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
16). Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 2000. С. 412.
17). Перепись населения — 2009. Минская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
18). Ціхонка І. Нясвіжская тапаніміка: гісторыя, загадкі, парадоксы // "Нясвіжскія навіны" № 144—147 (10097—10100)
19). Плян Нясьвіжа 1806 року
20). Плян міжваеннага Нясьвіжа. Karty.by. Праверана 24 красавіка 2015 р.
21). Дзядзюля А. Некаранаваная сталіца // "Звязда" №35 (27150), 22 лютага 2012.


Літаратура:


• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Менск: "Полымя", 1998.— 287 с. ISBN 985-07-0131-5.
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / "Беларуская Энцыклапедыя"; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
• Zaprudnik J. Historical dictionary of Belarus. — Lamham. — London: Scarecrow Press, 1998.— 338 p. ISBN 0-8108-3449-9.
• Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich(пол.). Tom VII: Netrebka — Perepiat. — Warszawa, 1886.


Палацава-замкавы комплекс у Нясьвіжы


Пал`ацава-з`амкавы к`омплекс у Нясьв`іжы (Нясьв`іскі з`амак) — рэзыдэнцыя князёў Радзівілаў у XVI—XX стагодзьдзях. Разьмешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Нясьвіжу. Унікальны помнік дойлідства ўключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны.


Узьнікненьне замка


Першы драўляны замак пачынае будавацца пры Мікалаі Радзівіле "Чорным" у 1551 роке па прывілеі караля Жыгімонта II Аўгуста. У 1583 роке князем Мікалаем Радзівілам "Сіроткам" была пачатая перабудова замка па праекце італьянскага дойліда Яна Марыі Бэрнардоні.

Нясьвіскі замак узьвялі на паўвысьпе, на правым беразе ракі Ўшы, у форме чатырохкутніка, памерамі 170 на 120 мэтраў. Замак меў разьвітую фартыфікацыйную сыстэму. Па пэрымэтры ён быў абкружаны высокім земляным валам, абкладзеным каменьнем. Вал быў апаясаны ровам, узровень вады ў якім рэгуляваўся. Акрамя таго, з двух бакоў знаходзіліся штучныя вадаёмы — вялікія копанкі. Унутры вала былі мураваныя стайні і 4 патаемныя ўваходы. Уверсе вал пераходзіў у бруствэр з дадатковымі ўмацаваньнямі. За бруствэрам былі зробленыя стралковыя вочкі, акопы. З боку замка бруствэр абараняўся яшчэ адной каменнай сьцяной.

Вялікі замкавы двор абкружалі тры будынкі. Насупраць уяздной брамы знаходзіўся галоўны корпус — трохпавярховы палац, у кутах якога ўзвышаліся васьмігранныя мураваныя вежы. З правага боку ад уваходу стаяў трохпавярховы корпус з высокай вартавой вежай. Там, хутчэй за ўсё, зьмяшчаліся казармы і іншыя службы. Трэці будынак, двухпавярховы гаспадарчы корпус, стаяў зь левага боку ад уезду.

Фактычна Нясьвіскі замак стаў першапачаткоўцам новага тыпу бастыённых абарончых будаваньняў у Беларусі — г.зв. новаітальянскай сыстэмы.


Ліцейная гарматная майстэрня


У Нясьвіскім замку ўпершыню ў Беларусі зьявілася ліцейная гарматная майстэрня — людвісарня. Ужо ў 1576 роке тут былі зробленыя першыя сем гарматаў. Магчымасьць адліваць у замку зброю не аднойчы дапамагала на доўгі час стрымліваць варожую аблогу.


Замак у XVIII стагодзьдзі


У 1706 роке, падчас Паўночнай вайны, замак быў захоплены швэдамі. Яны ўзарвалі ўмацаваньні і бастыёны, зьнішчылі большую частку ваеннай амуніцыі, раскапалі валы, утапілі гарматы.

Толькі праз дваццаць гадоў Нясьвіскі замак быў адноўлены. Перабудаваньне замка ўзначаліў Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька". Па праекце дойліда Казімера Ждановіча вакол сьцен былі ўзьведзеныя новыя валы. Сам замак пераўтвараецца ў палацава-замкавы ансамбль. Галоўны палацавы корпус надбудавалі, дапоўніўшы трохпавярховымі аб'ёмамі. Разам з двума іншымі перабудаванымі карпусамі яны ўтварылі адчынены двор. Ускладніліся ўпрыгожваньні фасадаў, сьцены сталі дзяліцца пілястрамі. Рызаліт быў падняты да чатырох з паловай паверхаў і завершаны франтонам, упрыгожанымі багатым рэльефным дэкорам і скульптурнымі ўстаўкамі ў стылі позьняга барока.

Была перабудаваная і брама замка, на другім паверсе якой зьмяшчаўся знакаміты архіў Радзівілаў. Побач з брамай у 1740 роке зьявілася палацавая капліца. Бакавыя корпусы таксама былі часткова перабудаваныя і злучаныя з цэнтральным корпусам трохпавярховымі будынкамі, а з уязной брамай галерэямі. У выніку гэтых перабудоў палац набыў замкнёную па пэрымэтры, блізкую да пяцікутніка форму.


Замак у XIX стагодзьдзі


Пасьля вайны 1812 року, падчас якой уладальнік замка Дамінік Геранім Радзівіл выступіў на баку Францыі, сам замак на доўгі час застаўся ў занядбаньні. Толькі ў 1865 роке ён вярнуўся да законных нашчадкаў. Замак пачаў аднаўляцца. У гэты ж час вакол яго быў створаны цудоўны парк зь пяці розных паркавых кампазыцыяў: Замкавы парк, Стары парк, Японскі сад, Новы парк, Ангельскі парк. Агульная плошча парку складае звыш 90 гектараў.


Замак у XX стагодзьдзі


Род Радзівілаў валодаў замкам да 1939 року, пакуль апошнія нашчадкі не былі вымушаныя пакінуць Нясьвіж. У часы панаваньня радзянскай улады ў замку знаходзіўся прафсаюзны санаторый. За гэтыя часы будынак палаца здрахлеў, шматлікія элемэнты дэкору былі зьнішчаныя. Толькі пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі будынак быў перададзены пад кантроль Міністэрства Культуры. Але і яно не даглядзела за замкам: у ноч з 24 на 25 сьнежня 2002 року цэнтральны корпус палаца з-за неахайнасьці будаўнікоў-рэстаўратараў ахапіла полымя. Былі зьнішчаныя ўнікальныя драўляныя перакрыцьці і аўтэнтычныя росьпісы столі.


Рэстаўрацыя замка (ХХІ ст.)


Пасьля пажару пачалося чарговае аднаўленьне палаца. Але з-за браку грошаў рэстаўрацыя ідзе павольна, пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы і спрэчныя рашэньні па абнаўленьні палаца. Рэстаўратары прапануюць дадаць элемэнты першапачатковага будынку XVI стагодзьдзя ў барочна-клясыцыстычны выгляд замка, які фармаваўся на працягу апошніх двух стагодзьдзяў. Гэта можа парушыць гарманічнасьць унікальнага помніку дойлідства. Беларускі бок не аднойчы атрымліваў прапановы з-за мяжы ў дапамозе рэстаўрацыі Нясьвіскага замка. Але гэтыя прапановы былі адкінутыя.

Адкрыцьцё першай часткі адноўленага комплексу плянавалася ў 2006 роке. Зараз тэрміны перанесеныя яшчэ на адзін рок. Цалкам здаць палац у эксплюатацыю плянуецца ў ліпені 2011 року, хоць афіцыйным тэрмінам рэканструкцыі зьяўляецца 2012 рок.

У 2005 роке Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў уключаны ЮНЭСКА ў сьпіс сусьветнай спадчыны.


Цікавыя факты


На рэвэрсе беларускай банкноты наміналам 100 000 тыс. рублёў, прысьвечанай Нясьвіскаму палацу, была зьмешчаная адрэтушаваная выява Напалеона Орды, на якой замест радзівілаўскіх арлоў выяўленыя праваслаўныя крыжы, пры тым, што Радзівілы вызнавалі каталіцтва[1].


Крыніцы:


1). На 100 000 да замка Радзівілаў прымалявалі… праваслаўныя крыжы "Наша Ніва"

 


Касьцёл Божага Цела і калегіюм езуітаў


Касьцёл Цела Божага (Фарны) ў Нясьвіжы — помнік дойлідства раньняга барока, першы на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і другі ў Эўропе барочны касьцёл, родавы магільны склеп князёў Радзівілаў.

Пабудаваны італьянскім дойлідам Янам Марыяй Бэрнардоні ў 1584—1593 роках у комплексе зь езуіцкім калегіюмам, які праіснаваў да 1826 року. Прататыпам касьцёла зьяўляецца рымскі храм Іль Джэзу, збудаваны ў 1584 роке.

Фарны касьцёл — трохнэфная купальная базыліка з адной апсыдай. Сярэдні падоўжны нэф перакрыты цыліндрычнымі скляпеньнямі зь люнетамі, бакавыя нэфы, падзеленыя на квадраты, — крыжовымі скляпеньнямі. Шэсьць масіўных слупоў успрымаюць цяжар сьценаў сярэдняга нэфа.

Галоўны фасад касьцёла мае двухярусную кампазыцыю з выяўленымі вэртыкальнымі і гарызантальнымі дзяленьнямі. Вэртыкальныя дзяленьні прадстаўленыя пілястрамі, гарызантальныя — разьвітымі паясамі карнізаў. Маюць месца характэрныя для барока крывалінейныя формы верхняга яруса, насычанасьць фасаду ордэрам, багацьце раскраповак, складаныя прафіліроўкі, нішы са скульптурамі.

Ва ўнутраным упрыгожваньні храма ў большай ступені скарыстаныя жывапіс і разьбярства, у меншай — сродкі дойлідскай плястыкі.

Галоўны алтар касьцёла ўпрыгожаны карцінай "Таемная вячэра" мастака К.Д. Гескі. Ён жа выканаў рэстаўрацыю падкупальнай прасторы ў 1752—1754 роках.

Ансамбль росьпісаў Фарнага касьцёла зьяўляецца прыкладам значнага выкарыстаньня кампазыцыйных схемаў Рубэнса.


Крыніцы й заўвагі:


1). Jan Jaroszuk. Radziwill Aleksander Ludwik h. Traby (1594–1654) / Polski Slownik Biograficzny: Wroclaw — Warszawa — Krakow — Gdansk — Lodz, 1987.— Zaklad Narodowy Imienia Ossolinskich Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk. — Tom XXX/2, zeszyt 125.— S. 155. (пол.)

 


Слуцкая брама


Слуцкая брама — помнік дойлідства XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца ў пачатку Слуцкай вуліцы, на дамбе паміж Замкавым і Дзявочым ставамі, аддзяляе Старое Места ад Новага. Твор дойлідства барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Першая мураваная брама будавалася разам з абарончай сыстэмай места ў XVI стагодзьдзі. Назва паходзіць ад Слуцкай дарогі, якая праходзіла праз браму. Будынак пацярпеў у часе ваенных дзеяньняў XVII стагодзьдзя.

У 1690 роке браму адбудавалі на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 роке (паводле іншых зьвестак, у 1760 роке). У гэты час у будынку ўладкавалі капліцу (адноўлена ў 1788 роке князем Каралем Станіславам Радзівілам "Пане Каханку").

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 р.) надбрамная капліца працягвала дзейнічаць. Аднак па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864 рр.) улады Расейскай імпэрыі гвалтоўна яе зачынілі (адноўлена толькі ў 1900 роке).

У 1970-я рокі помнік адрэстаўравалі[1].

Помнік дойлідства барока. Гэта мураваны 2-ярусны прастакутны ў пляне будынак пад 2-схільным дахам з аркавым праездам у цэнтры. Сьцены ўмацоўваюць контрфорсы. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завяршаюцца плястычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі.

На першым ярусе брамы былі памяшканьні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася празь вялікі аконны праём з бальконам у бок места.

У капліцы захоўваўся шанаваны абраз Найсьвяцейшай Панны Марыі зь дзіцем Езусам у багатым срэбраным абкладзе.


Крыніцы:


1). Чарняўская Т. Нясвіжская Слуцкая брама // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993. С. 370.


Літаратура:


• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага раёна. — Мн: "БЕЛТА", 2001.

 


Нясьвіская ратуша


Нясьв`іская р`атуша — помнік дойлідства XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы, адзін з сымбаляў места. Знаходзіцца пасярод гістарычнага Рынку[a]. Будынак з трох бакоў агінаюць гандлёвыя рады, якія адкрываюцца аркадамі да пляцу. Твор дойлідства рэнэсансу і барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс ратушы і гандлёвых радоў уваходзіць у Нацыянальны гістарычна-культурны музэй-запаведнік "Нясьвіж".

Па атрыманьні Нясьвіжам Магдэбурскага права (1586 р.) прыкладна да 1596 року на галоўным пляцы места — Рынку — збудавалі мураваную ратушу. За часамі Вялікай Паўночнай вайны (1700—1721 рр.) пацярпела ад пажару. У 1752 року ратушу перабудавалі ў стылі позьняга барока[1]. У 1784 роке ў ёй правялі рамонт у зьвязку з наведваньнем места каралём і вялікім князем Станіславам Аўгустам Панятоўскім.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 р.) у будынку праходзілі паседжаньні мескай думы. У 1806 роке князь Дамінік Радзівіл прызначыў на ўтрыманьне ратушы і яе рамонт піцейны падатак. У 1834—1835 рокі ўздымалася пытаньне рамонту будынка, які аднак не правялі.

У 1836 роке пацярпела ад вялікага пажару. Па пажары верхнія ярусы ратушнай вежы не адбудавалі. У 2-й палове XIX ст. на другім паверсе праводзіліся паседжаньні мескай думы, унізе былі крамы, сьвіран, частка будынка пуставала. У 1863 роке чарговы раз узьнялі пытаньне рамонту ратушы. У 1870 роке адрамантавалі дах і два памяшканьні думы. У 1896—1901 роках у час чарговага рамонту паправілі і падмацавалі сьцены, нанава атынкавалі галоўны фасад зь вежай, прывялі ў парадак скляпеньні, якія прыстасавалі пад склады, паставілі новыя аконныя рамы, унутры адрамантавалі памяшканьні і прыстасавалі пад мескую залю паседжаньняў грамадзкага сходу.

У 1990-я рокі ратушу аднавілі ў аўтэнтычным выглядзе паводле праектнага пляну канца XVI ст. і гравюры Т. Макоўскага (1604 р.).


Вонкавы выгляд


Помнік дойлідства рэнэсансу і барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, які на тарцовым паўночным фасадзе мае высокую 6-ярусную вежу над уваходам. Чатыры ніжнія ярусы чацьверыковыя, два верхнія — васьмерыковыя ў пляне. Вежа завяршаецца гранёным купалам . Па перабудове ў сярэдзіне XVII ст. вежа стала 4-яруснай. Бакавыя часткі галоўнага фасаду завяршаюцца 3-кутнымі шчытамі. Амаль пазбаўленыя дэкору сьцены праразаюцца невялікімі прастакутнымі аконнымі праёмамі і завяршаюцца тонкім прафіляваным карнізам. Высокі двухсхільны вальмавы дах зрокава павялічвае аб’ём будынка.


Інтэр'ер


Будынак мае сымэтрычны ўнутраны плян. Першапачаткова на першым паверсе знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканьні магістрату і суду, на другім паверсе — вялікая заля для ўрачыстых грамадзянскіх актаў і тэатральных паказаў. Заля мела скляпеністае перакрыцьце; да яе з боку галоўнага ўваходу вялі шырокія 1-маршавыя сходы.


Заўвагі:


a). Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 1а


Крыніцы:


1). Габрусь Т. Нясвіжская ратуша // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. С. 371.


Літаратура:


• Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў і інш. — Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 2000. — 560 с.: іл. ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
• Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага раёна. — Мн: "БЕЛТА", 2001.
• Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / "; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: "Беларуская Энцыклапедыя", 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.

 


Замкавая вежа


Замкавая вежа — помнік дойлідства XVI ст. у Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычнай Фарнай вуліцы[a], побач з касьцёлам Божага Цела, на паўночным баку касьцельнай агароджы. Твор дойлідства готыкі і рэнэсансу. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Замкавую вежу ў абарончым вале як частку сыстэмы абарончых муроў збудавалі ў 2-й палове XVI ст. Да вежы далучалася брама, якая злучала места і палацава-замкавы комплекс Радзівілаў.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 р.) маскалёўскія ўлады зруйнавалі браму.

Помнік дойлідства готыкі і рэнэсансу. Гэта квадратны ў пляне 4-ярусны будынак, завершаны шатровым дахам. Глухі ніжні ярус з контрфорсамі мае выгляд масіўнага цокаля. Другі ярус, найбольш высокі, аздабляецца прастакутнымі, круглымі і квадратнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прастакутнымі нішамі. Трэці ярус на кожнай грані мае 3 высокія аркавыя праёмы, акаймаваныя аркавымі ліштвамі. Невялікі чацьверты ярус на кожнай грані мае 3 маленькія аркавыя праёмы і завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам.

Белыя атынкаваныя абрамленьні праёмаў і між’ярусныя паяскі кантрастуюць з чырвонай цаглянай муроўкай сьценаў, што стварае дэкаратыўную двухколерную гаму фасадаў[1]. Спалучэньне чырвонай цаглянай муроўкі зь белымі атынкаванымі нішамі зьяўляецца адметнасьцю беларускага гатычнага дойлідзтва.


Заўвагі:


а). Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча


Крыніцы:


1). Ткачоў М. Нясвіжская Замкавая вежа // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская энцыклапедыя", 1993. С. 369.


Літаратура:


• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская энцыклапедыя", 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага раёна. — Мн: "БЕЛТА", 2001.

 


Плябанія


Плябанія — помнік дойлідства XVI—XIX стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Фарным пляцы[a], непадалёк ад касьцёла Божага Цела. Твор дойлідства барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс парафіяльнага дома ксяндза збудавалі ў XVI—XVII стагодзьдзях. Ён складаўся з жылога дома і гаспадарчых пабудоваў.

У XVIII—XIX стагодзьдзях дом перабудавалі. У 1750–1790-я рокі тут, відаць, разьмяшчалася Нясьвіская друкарня.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 р.) у 1800 роке ўлады Расейскай імпэрыі адабралі разьмешчаныя насупраць плябаніі будынкі былога езуіцкага калегіюму пад кашары. Паводле дамоўленасьці з ксяндзом, у 1800–1820-я рокі верхні паверх плябаніі здаваўся пад жыльлё вышэйшым вайскоўцам.

На будынку ў 1972 роке ўсталявалі мэмарыяльную дошку Сымону Буднаму. У 1982 роке побач з былой плябаніяй паставілі помнік Сымону Буднаму[1]. У наш час у будынку разьмяшчаецца друкарня раённай газэты.

Помнік дойлідства барока з рысамі рэнэсансу. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак, накрыты вальмавым дахам. Роўнічныя фасады рытмічна падзяляюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Уваход у плябанію разьмяшчаецца ў цэнтры галоўнага фасада і вылучаецца 2-калённым портыкам пад 2-схільным дахам з трыкутным франтонам. На дваровым фасадзе зьберагліся фрагмэнты вялікіх паўцыркульных аркавых нішаў на другім паверсе, якія напамінаюць пра рэнэсансавую аркаду, чые праёмы заклалі ў час перабудовы. На аркавую галерэю выходзілі ўсе памяшканьні. Паміж нішамі на ўсю вышыню другога паверха праходзяць пілястры. Цэнтральная частка сьцяны на даху вылучаецца трыкутным франтонам з маленькім круглым акном-продухам.

Унутраны плян плябаніі зьмяніўся пад патрэбы часу. Паводле зьвестак на 1822 рок, у ёй было 15 пакояў, 2 калідоры, 4 каморы, 9 печак і 2 каміны.
На двары плябаніі (гістарычная вуліца Студэнцкая) асобна разьмяшчалася кухня. Гэта быў 1-павярховы мураваны атынкаваны дом, накрыты бляхай. У будынку было восем акон. У 2-й палове XIX ст. да плябаніі дабудавалі кутняе жылое Г-падобнае крыло, якое злучыла яе з кухняй. Гаспадарчыя будынкі і пральня былі драўлянымі. Двор зь вялікім пладовым садам з аднаго боку аддзяляўся мураванай сьцяной, з астатніх — драўлянай агароджай.


Заўвагі:


a). Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Адама Міцкевіча, 5


Крыніцы:


1). Чарняўская Т. Нясвіжская плябанія // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская энцыклапедыя", 1993. С. 369.


Літаратура:


• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская энцыклапедыя", 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага раёна. — Мн: "БЕЛТА", 2001.

 


Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў


Касьцёл Сьвятой Кацярыны і кляштар бэрнардынаў — помнік дойлідства XVI ст. у Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэрнардынскай вуліцы[a]. Твор дойлідства раньняга барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі перабудавалі касьцёл пад царкву Маскоўскага патрыярхату, па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зруйнавалі будынак касьцёла (захаваліся падмуркі). У наш час кляштарны корпус знаходзіцца ў занядбаным стане.


Вялікае Княства Літоўскае


Кляштар бэрнардынаў у Нясьвіжы заснавалі ў 1598 роке з фундацыі братоў Мікалая "Сіроткі" і Юрыя Радзівілаў. У XVII ст. да касьцёла прыбудавалі капліцы Сьвятога Францішка і Сьвятой Ганны. З 1628 року пры кляштары дзейнічала школа тэалёгіі, ператвораная ў 1654 роке ў школу філязофіі.

За часамі вайны Масковіі з Рэччу Паспалітай у 1655 роке кляштар спалілі, да 1662 року комплекс адбудавалі. Пры касьцёле дзейнічалі тры брацтвы.


Пад уладай Расейскай імпэрыі


Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 р.) комплекс згарэў. У 1802—1822 роках касьцёл і кляштар адбудавалі. На 1804 рок у кляштары было 15 манахаў, 12 студэнтаў, у бібліятэцы — 1199 кніг. Пры кляштары працавала суконная фабрыка.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864 рр.) у 1864 роке ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар, у 1870[1] роке касьцёл перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары.

У 1911 роке ў былым касьцёле праводзіўся рамонт.


Найноўшы час


Улады міжваеннай Польскай Рэспублікі пакінулі будынкі за новаўтворанай Аўтакефальнай праваслаўнай царквой. У Другую сусьветную вайну комплекс атрымаў нязначныя пашкоджаньні. У 1950-я рокі савецкія ўлады зруйнавалі касьцёл.


Дойлідства


Касьцёл — 3-нэфавая базыліка з павышаным цэнтральным нэфам пад 2-схільным і больш нізкімі бакавымі нэфамі пад 1-схільнымі дахамі. 2-ярусны галоўны фасад завяршаўся трыкутным франтонам, у першым ярусе на цэнтральнай восі разьмяшчаўся аркавы партал галоўнага ўвахода[2]. Роўнічныя бакавыя фасады рытмічна падзяляліся аркавымі і прастакутнымі аконнымі праёмамі (адпаведна галоўнага і бакавых нэфаў), а таксама пілястрамі ў прасьценках.

У крыпце знаходзіліся надмагільлі фундатараў, у тым ліку Міхала Казімара Рэйтана. Статуя "Ўкрыжаваньне" лічылася цудоўнай. Мастацкую цікавасьць мелі абразы Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, сьвятых Кацярыны, Ганны, Антонія і Францішка.

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які далучаўся да падоўжнага бакавога фасаду касьцёла.


Цікавыя факты


Касьцёл атрымаў тытул Сьвятой Кацярыны ў памяць памерлай дачкі М.К. Радзівіла "Сіроткі"

У час перабудовы касьцёла пад царкву Маскоўскага патрыярхату, у выніку якой зьнішчылі галоўны і 6 бакавых алтароў, адбылося 5 пажараў


Заўвагі:


a). Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Гейсіка, 1


Крыніцы:


1). Ярашэвіч А. Нясвіжскі кляштар бернардзінцаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. С. 375.
2). Якімовіч Ю., Ярашэвіч А. Нясвіжскі касцёл і кляштар бернардзінцаў // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993. С. 372.


Літаратура:


• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.


Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак


Касьцёл Сьвятой Яўхіміі і кляштар бэнэдыктынак — помнік дойлідства XVI—XVIII стагодзьдзяў у Нясьвіжы. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Старога Места, на гістарычнай Бэнэдыктынскай вуліцы[a]. Твор дойлідства раньняга і віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла, убудаванага ў кляштарны корпус, гаспадарчых пабудоваў і мура з брамай-званіцай. У 2-й палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі касьцельную званіцу дзеля надбудовы купала-цыбуліны. У наш час у кляштарным комплексе разьмяшчаецца пэдадагічны каледж.


Вялікае Княства Літоўскае


Кляштар бэнэдыктынак у Нясьвіжы заснавалі ў канцы XVI ст. з фундацыі братоў Мікалая "Сіроткі" і Юрыя Радзівілаў. У 1590—1596 роках вялося будаваньне мураванага кляштарнага комплекса, які меў абарончае значэньне. 12 чэрвеня 1597 року ў касьцёле адбылося першае набажэнства.

У 1720-я рокі кляштар рэканструявалі, касьцёл упрыгожыла вежа. У 1763 роке пры ўваходзе на тэрыторыю кляштару збудавалі вежу-браму. Пры кляштары дзейнічала жаночая школа. У 1784 роке кляштар наведаў кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.


Пад уладай Расейскай імпэрыі


Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. На 1804 рок было 22 навучэнкі, 48 чал. жаночай прыслугі і 16 рамесьнікаў, на 1828 рок — 33 манашкі, пераважна зь Менскага і Наваградзкага паветаў. У бібліятэцы было 437 кніг на польскай і 79 на лацінскай мовах. З музычных інструмэнтаў упамінаюцца 5 скрыпак, басэтля, 2 флейты.

Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864 рр.) у 1877[1] роке ўлады Расейскай імпэрыі гвалтоўна ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл перарабілі пад царкву Маскоўскага патрыярхату. Кляштарны корпус прыстасавалі пад вайсковыя кашары. У гэты ж час яны зруйнавалі касьцельную вежу.


Найноўшы час


У 1920 роке ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі вярнулі будынкі бэнэдыктынкам. У 1945 роке савецкія ўлады зачынілі кляштар.

З 1994 року ў будынках кляштару месьціцца пэдагагічны каледж на базе пэдагагічнай вучэльні, заснаванай ў 1984 роке.


Дойлідства


Касьцёл — 1-нэфавая базыліка з 5-граннай апсыдай і невялікім трансэптам. Уваход у касьцёл ажыцьцяўляецца з калідораў прыбудаванага кляштарнага карпуса. Галоўны фасад выходзіць ува унутраны дворык і мае выгляд рызаліта кляштарнага корпуса. Апсыда дэкаруецца трыма пілястрамі і лучковымі аконнымі праёмамі. Над рызалітам узвышалася 8-гранная 3-ярусная вежа, зруйнаваная ў 2-й палове XIX ст.

Кляштарны корпус — 2-павярховы Е-падобны ў пляне будынак з рознавялікімі бакавымі крыламі (цэнтральная частка — касьцёл). Гладкія сьцены фасадаў праразаюцца прастакутнымі аконнымі праёмамі. Дойлідска-прасторавая арганізацыя двух замкнёных двароў, сфармаваных як з заходняга, так і з усходняга, алтарнага боку касьцёла, мае нерэгулярны і досыць выпадковы характар. Галоўны ўваход разьмяшчаецца асымэтрычна, у паўночным крыле.

У бакавых крылах разьмяшчаліся кельлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканьні, у паўднёвым крыле — заля-трапезная. Унутраны плян калідорны, часткова зьменены пад сучасныя патрэбы.

Вежа-брама разьмяшчаецца паміж кляштарымі сьценамі, на цэнтральнай восі ўнутранага дворыку. Гэта прастакутны ў пляне будынак, падзелены разьвітымі прафіляванымі цягамі на тры ярусы, якія паступова зьмяншаюцца. Першы ярус праразаецца аркай, над якой разьмяшчаецца высокі праём, другі з аркавым аконным праёмам у цэнтры, апярэзаны ліштвай, трэці ярус таксама з аркавым праёмам, дэкараваны крывалінейным карнізам. Кожны ярус на кутах падзяляецца пілястрамі. Вежа завяршаецца фігурным купал з шпілем. Дзьверы аздабляюцца мастацкай акоўкай[2].


Цікавыя факты


Яўхімія — другое імя жонкі М.К. Радзівіла "Сіроткі" Альжбеты зь Вішнявецкіх.


Заўвагі:


а). Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 8


Крыніцы:


1). Ярашэвіч А. Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская энцыклапедыя", 2005. С. 375.
2). Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993. С. 372.


Літаратура:


• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская энцыклапедыя", 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: "Беларуская Энцыклапедыя", 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.

 


Дом на Рынку


Дом рамесьніка (таксама Гданьскі дом) — помнік дойлідства XVIII ст. у Нясьвіжы. Знаходзіцца на гістарычным Рынку[a], уваходзіў у склад адзінага ансамблю пляца. Твор дойлідства барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Будынак збудавалі ў 1721 роке. На 1-м паверсе разьмяшчаліся складзкія памяшканьні і крамы, на другім — жылыя пакоі. У XIX ст. з боку двара прыбудавалі памяшканьне.

У 1990-я рокі будынак рэканструявалі пад бібліятэку.

Помнік дойлідства барока. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з паўпадвалам. Першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцыяў. Галоўны тарцовы фасад выходзіць на лінію забудовы вуліцы і мае выгляд адзінага фігурнага шчыта, які закрывае больш вузкі паверх з 2-схільным дахам. Сымэтрычна цэнтральнай восі разьмяшчаюцца прастакутныя аконныя праёмы. У цэнтры фасаду галоўны ўваход, над якім разьмяшчаецца балькон з ажурнай мэталічнай літой агароджай. Невялікі аркавы праём і дзьве маленькія нішы ў завяршэньні фасаднага шчыта аздабляюцца ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Фігурны абрыс шчыта падкрэсьліваецца тонкім прафіляваным карнізам.

Уваход на другі паверх з боку дваровага фасаду[1].


Заўвагі:


а). Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Чапаева, 4/2


Крыніцы:


1). Чарняўская Т. Нясвіжскі "Дом на Рынку" // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993. С. 370.

 

Літаратура:

 

• Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мінск : "Беларуская Энцыклапедыя", 1993.— 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
• Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Нясьвіжскага раёна. — Мн: "БЕЛТА", 2001.

 


Альба (паркавы комплекс)


Альба — паркавы комплекс на паўночнай ускраіне гораду Нясьвіж. Асваеньне Альбы як загараднай рэзыдэнцыі Радзівілы пачалі ў канцы XVI ст. Згодна з "Альбомам Бэрнардоні", у XVI ст. у Альбе быў пабудаваны дом Радзівіла, ваяводы троцкага. Гэта быў сьціплы драўляны, прастакутны ў пляне будынак, відаць, двухпавярховы або з мансардным дахам.

Маленькі летні палац будаваўся па праекце дойліда Казімера Ждановіча.

"Эрмітаж" Сіроткі быў пабудаваны ў дзьве лініі і ўключаў гардэробную, сталовую, кухню, капліцу з фаянсавымі алтарамі, статуямі сьвятых з слановай косткі. На адным франтоне была драўляная статуя Сьвятога Мікалая, на другім — Сьвятога Крыштофа. Інтэр’еры былі цёмных колераў, упрыгожаны мармуровымі камінамі, над якімі былі эмблемы: крыж, чаша, чэрап і г.д. Да сярэдзіны XIX ст. "Эрмітаж" быў практычна страчаны.

Паводле інвэнтару 1636 року фальварак уключаў таксама жылы дом з пакоямі, якія абаграваліся кафлянымі зялёнымі печкамі і камінамі, флігель-кухню, бровар, пякарню, сырнік. Шматлікія гаспадарчыя будынкі ўтваралі вялікі гаспадарчы двор. Альба мела рысы рэнэсансных сядзіб. Несумненна, стваралася пад уплывам ідэяў італійскага Рэнэсансу.

Значныя страты сядзібе нанесьлі ваенныя падзеі сярэдзіны XVII ст. З 1758 р. у Альбе фармуецца вялікі паркавы ансамбаль. У парку ўжо былі галяндзкая фэрма, новы аднапавярховы палац, фазанарый, псарня, тры зьвярынцы, абнесеныя высокай драўлянай агароджай, вадаёмы. У сярэдзіне XVIII ст. былі пабудаваны "Эрмітаж" (цагляны будынак на месцы старога драўлянага) і двухпавярховы мураваны палац. Ансамбль уключаў некалькі "італійскіх" паркаў у стылі францускага клясыцызму.

Галяндзкая фэрма знаходзілася пры ўезьдзе ў Альбу, зьлева ад цэнтральнай ліпавай алеі. На фэрме стаяў двухпавярховы дом. На верхнім паверсе, зробленым з "прускага муру", разьмяшчаліся апартамэнты князя зь пяці пакояў і вялікай залы, сьцены якіх упрыгожвалі палатняныя шпалеры.

Недалёка ад фэрмы сярод ляснога масіву быў уладкаваны своеасаблівы зьвярынец, кампазыцыйным цэнтрам якога была альтанка — купальная ратонда, ад якой радыяльна разыходзіліся восем алеяў. Замыкаліся яны філярамі (слупамі) са скульптурнымі выявамі зьвяроў. Кіраваў работамі дойлід Ян Хіль.

Асноўным матывам кампазыцыі парку была сыстэма прамянёвых алеяў зь відамі на люстры вялікіх вадаёмаў. Алеі разыходзіліся як промні сонца.

У 1778 р. прыдворны дойлід Станіслава Караля Радзівіла Лявон Лутніцкі з удзелам італьянскіх дойлідаў К. Спампані і М. Пэдэці пачаў работы па рэканструкцыі Альбы, а ў 1784 р. новая Альба ўжо прымала караля Станіслава Панятоўскага. Была створана водная сыстэма з васьмі каналаў і круглага вострава на месцы былога зьвярынца, ідылічная вёска з 180 хатак, накрытых саломай (правобразам служылі "вёскі" францускай каралевы Марыі Антуанеты ў Рамбуе і Вэрсалі), сфармаваны паркі. Цэнтрам кампазыцыі стала драўляная трох’ярусная альтанка (дойлід Л. Лутніцкі) на круглым востраве, якая нагадвала храм Сьвятой Сафіі ў Стамбуле, хоць была пабудавана ў эклектычных формах. Да гэтага збудаваньня сыходзіліся ў выглядзе промняў і вуліцы вёскі.

У Альбе разьмяшчаліся таксама аранжарэі, пчальнік, чатыры двухпавярховыя млыны з бруса на галоўным канале, шпіталь з аптэкай. Быў значна пашыраны зьвярынец. У ставах разводзілася розная рыба, плавалі лебедзі.

У вайну 1812 р. асноўныя пабудовы былі разбураны. У 1846 р. Альба была здадзена іншаземным уладальнікам у шасьцігадовую арэнду. Ангельскі парк зьдзічэў. У 1860-я рр. насаджэньні былі ў значнай ступені павысяканы. Новы пад’ём пачаўся пасьля 1875 р., калі Антоні Радзівіл, муж Марыі Дароты дэ Кастэлян, стаў на чале Нясьвіскай ардынацыі. Марыя Дарота выступіла ініцыятарам адраджэньня Нясьвіскага замку, стварыла побач зь ім паркавы комплекс, сабрала ў замку значную бібліятэку. Работы працягваліся пасьля Першай сусьветнай вайны. Былі добраўпарадкаваны парк на тэрыторыі 80 га, зьвярынец, ставы, фазанарый, гаспадарчыя пабудовы.

У наш час на тэрыторыі Альбы захавалася адна з найбольш арыгінальных у Беларусі водных сыстэм. Добра выяўлена цэнтральная алея, фрагмэнты іншых алеяў, дарог. Часткова захаваліся новы і стары пэйзажныя паркі.


__________


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

 


Гісторыя Нясвіжа


НЯСВІЖ, горад, цэнтр Нясвіжскага раёна, на р. Уша. За 112 км на паўднёвы захад ад Менска, 14 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея На лініі Менск—Баранавічы. Аўтадарогамі злучаны з Баранавічамі, Клецкам, Навагрудкам. 15,1 тыс. ж. (1998 р.).

Упершыню ўзгадваецца ў 1446 р. як уласнасць Сяляўкі, перададзеная вялікім князем ВКЛ Казімірам М. Неміровічу (раней гісторыкі памылкова вызначалі рок першага ўзгадвання Нясвіжа як 1223 р.). З 1492 р. уласнасць маршалка ВКЛ П.Я. Мантыгірдавіча, з 1523 р. — Радзівілаў. У 1547 р. з атрыманнем М. Радзівілам Чорным княжацкага тытула Нясвіж стаў цэнтрам Нясвіжскага княства. У сярэдзіне XVI ст. ў Нясвіжы дзейнічаў кальвінскі збор, заснавана друкарня для выпуску пратэстанцкай літаратуры, дзе друкаваў беларускія кнігі Сымон Будны. У канцы XVI ст. М.К. Радзівіл Сіротка ператварыў Нясвіж у буйны асяродак распаўсюджання каталіцтва ў Беларусі, надаў гораду шматлікія прывілеі. Па яго ініцыятыве 23.4.1586 р. Нясвіж атрымаў магдэбургскае права і герб: шчыт, на адной палове якога палова чорнага арла (элемент герба Радзівілаў), на другой — 10 палос блакітнага, чырвонага і залатога колераў. Горад быў перабудаваны паводле заходне-эўрапейскіх прынцыпаў: прамавугольная планіроўка з двума мураванымі брамамі на восі галоўнай вуліцы (пазней зроблена яшчэ некалькі брам), у цэнтры Нясвіжа — прамавугольны рынкавы пляц з ратушай; горад быў умацаваны валам і ровам. Па фундацыях Радзівілаў у 1586 р. заснаваны езуіцкі калегіум, у 1591 р. — кляштар бенедыкцінак, у 1598 р. — кляштар бернардзінцаў. У 1583 р. Радзівілы распачалі будаўніцтва замка. У 1586 р. Нясвіж стаў цэнтрам зямельнага ўладання Радзівілаў — Нясвіжскай ардынацыі з рысамі дзяржаўнай адзінкі ў Наваградскім ваяводстве. У 1625 р. горад зведаў мор, што паспрыяла адкрыццю тут у 1627 р. аптэкі, у 1651 р. мор паўтарыўся. У 1626 р. у прадмесці Новае Места збудавана езуіцкая капліца Святога Ізыдора. У верасні 1655 р. у час чарговай маскоўскай навалы (вайна 1654—67 рр.) Нясвіж заняты ўкраінскімі казакамі і маскалёўскімі войскамі, але замак аблогу вытрымаў. У 1660 г. Нясвіж зноў разбураны, замак выстаяў. 

У 1672 р. — па фундацыі Радзівілаў заснаваны кляштар дамініканцаў. У 1673 р. у Нясвіжы каля 2,4 тыс. жыхароў, 366 "дымоў". Паводле каралеўскага прывілея ў 1681 р. заснаваны Нясвіжскі кірмаш. Моцна пацярпеў Нясвіж ад шведаў у час Паўночнай вайны 1700—21 рр. Горад і замак адбудаваны ў 1720-х роках. М.К. Радзівілам Рыбанькам, які ў 1740-х роках заклаў мануфактуру шаўковых паясоў (пазней пераведзена ў Слуцк), у 1747 р. — Нясвіжскі кадэцкі корпус, у 1750 р. аднавіў друкарню, у 1750—53 рр. адбудаваў езуіцкі касцёл, у 1752 р. заснаваў дывановую мануфактуру і суконную мануфактуру. Па ініцыятыве яго жонкі Францішкі Уршулі пачаў дзейнічаць Нясвіжскі тэатр Радзівілаў з капэлай і балетнай школай. У прадмесці Альба, дзе з канца XVI ст. знаходзілася загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў, былі ўзведзены мураваны палац "Эрмітаж", іншыя пабудовы, зроблены набярэжныя каналаў. 

У 1764 р. і 1768 р. Нясвіж заняты і разрабаваны маскалёўскімі войскамі з-за антымаскалёўскай пазіцыі К.С. Радзівіла "Пане Каханку" ў час выбараў новага караля і ўдзелу ў Барскай канфедэрацыі: гістарычныя і мастацкія каштоўнасці замка былі канфіскаваны, бібліятэка (10 тыс. кніг) у 1772 р. вывезена ў Санкт-Пецярбург і паступіла ў Акадэмію навук. У 1773 р. з утварэннем Адукацыйнай камісіі ў Нясвіжы арганізавана павятовая падакруговая школа. У час вайны з Масковіяй 1792 р. Нясвіж зноў заняты маскалёўскімі войскамі. З 1793 р. у складзе Расейскай імперыі, да 1796 р. цэнтр Нясвіжскага павета, пасля заштатны горад Слуцкага павета. У канцы XVIII ст. тут 2,7 тыс. жыхароў, 490 дамоў. У лістападзе 1812 р. як уладанне Д. Радзівіла, які з атрадам дзейнічаў у складзе войск Напалеона, заняты маскалёўскай арміяй, каштоўнасці замка канфіскаваны: калекцыі медалёў і манет адпраўлены ў Харкаўскі універсітэт, прадметы культу — у Маскву, іншыя старажытнасці — у розныя маскалёўскія музеі і зборы. Пасля паўстання 1830—31 рр. у 1835 р. закрыта дамініканская школа. У 1875 роке адкрыта Нясвіжская настаўніцкая семінарыя. У 1897 роке ў Нясвіжы 8446 жыхароў. У лютым—снежні 1918 року акупаваны нямецкімі войскамі. З сакавіка 1918 р. уваходзіў у склад абвешчанай БНР. 6.8.1919 р. заняты польскімі войскамі, у ліпені 1920 р. — Чырвонай арміяй, у кастрычніку 1920 р. зноў заняты польскімі войскамі. З 1921 р. у складзе Польшчы, цэнтр павета Наваградскага ваяводства. Адкрыта Нясвіжская беларуская гімназія, гарадскі музей у будынку ратушы, дзе зберагаліся старажытныя пергаментныя дакументы, залатыя ключы ад гарадскіх брам і інш.

У кастрычніку 1926 р. у Нясвіжы адбылася сустрэча маршала Юзафа Пілсудскага з буйнымі землеўладальнікамі. З верасня 1939 р. у БССР, з 15.1.1940 р. цэнтр раёна. У 1939 р. — 8,5 тыс. жыхароў. У ІІ Сусветную вайну з 28.6.1941 р. акупаваны нямецкімі фашыстамі, якія загубілі ў горадзе больш за 6 тыс. чалавек (у асноўным габрэйскае насельніцтва). Вызвалены 2—4.7.1944 р. У 1959 р. — 6,7 тыс. жыхароў. Працуюць хлебазавод, швейная фабрыка, малочны завод, камбінат бытавых паслуг, рыбгас "Альба"; педагагічнае вучылішча, чатыры сярэднія, вячэрняя, музычая і дзіцяча-юнацкая спартовая школы, школа-гімназія, сем дашкольных устаноў, Дом культуры, кінатэатр, две бібліятэкі, бальніца, паліклініка, радзільня, стадыён.

Помнікі дойлідства канца XVI—XIXI ст.: Фарны касцёл, плябанія, кляштары бенедыкцінак, бернардыцаў, ратуша і гандлёвыя рады, гараская абарончая замкавая вежа, Слуцкая брама, дом рамесніка, палацава-паркавы комплекс Радзівілаў, парк "Альба", грамадзянская забудова XIX ст.


Крыніца:

Валерый Пазднякоў
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5.
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1999

 


Замак Радзівілаў

                                
Палацава-замкавы комплекс Радзівілаў размешчаны на паўночна-ўсходняй ускраіне Нясвіжа. Фармаваўся на працягу XVI—XIX ст. як рэзідэнцыя князёў Радзівілаў. Вялікая перабудова першага драўлянага замка ў Нясвіжы пачалася Мікалаем Радзівілам Сіроткай у 1583 р. (фактычна трывае яна па сённяшні дзень). Палац будаваўся па праекце італьянскага дойліда Яна Марыі Бернардоні (удзельнічаў у будаўніцтве да 1599 р.). На працягу стагоддзяў палац дабудоўваўся другімі ўладальнікамі. Паркі закладзены ў 2-й палове XIX ст. Першапачатковы выгляд палаца адлюстраваны на гравюры Т. Макоўскага (XVII ст.), якая захавалася да нашых дзён. 

Манументальны будынак палаца ў плане мае форму чатырохкутка (170х120 м). Першапачаткова будаваўся як абарончы замак, меў развітую і прагрэсіўную на той час фартыфікацыйную сістэму. Па перыметры ён быў абкружаны высокім (да 20 м) земляным валам, абкладзеным каменнем. Па вуглах меліся чатыры магутныя бастыёны. Вал быў апаясаны ровам, які запаўняўся вадой, вакол ішла шырокая дарога з невысокім земляным насыпам (гласісам) з вонкавага боку. Штучныя вадаёмы на р. Уша дапаўнялі абарончыя ўмацаванні і з’яўляліся вонкавым кальцом. Унутры вала былі мураваныя стайні і чатыры патаемныя ўваходы. Уверсе вал пераходзіў у бруствер з дадатковымі ўмацаваннямі. 

У XVII ст. былі пабудаваны чатыры абарончыя вежы, якія не захаваліся (вядомы па інвентарных вопісах). Падыход да замку з захаду быў умацаваны трохкутным шанцам, да якога вялі дзве пад’язныя дарогі. На галоўнай восі пры ўваходзе ў палац знаходзілася мураваная брама з разборным мостам. Насупраць брамы размяшчаўся трохпавярховы палац з васьміграннымі мураванымі вежамі. Злева ад брамы стаяў двухпавярховы гаспадарчы корпус, справа — трохпавярховы будынак казармы з высокай дазорнай вежай. У 1706 р. палац і абарончыя ўмацаванні былі спалены шведамі. Палац адноўлены і перабудаваны Радзівіламі пасля 1726 р. па праекце дойліда К. Здановіча. Па яго ж праекце ў 1740 р. была пабудавана новая палацавая капліца. У XVIII ст. ў будаўніцтве палаца ўдзельнічалі дойліды М. Пядэці (1748—52 рр.), М. Фларыяновіч (1775—78 рр.), К. Спампані (1778—79 рр.), А. Лонцы (1783 р.). 

Пры перабудове мураваныя бастыёны замянілі земляныя ўмацаванні. У галоўным палацавым корпусе быў надбудаваны чацвёрты паверх цэнтральнага рызаліту, які завяршыўся троххкутным франтонам з рэльефным дэкорам. Бакавыя карпусы таксама часткова перабудаваны і злучаны з цэнтральным корпусам трохпавярховымі будынкамі, а з уязной брамай галерэямі. У выніку гэтых перабудоў палац набыў замкнёную па перыметры блізкую да пяцівугольніка форму. У 1809 р. палац рэстаўрыраваны (архітэктар М. Цэйлік). Да сярэдзіны XIX ст. замкавыя валы знаходзіліся ў паўразбураным стане і больш не аднаўляліся. 

У такім выглядзе палац Радзівілаў дайшоў да нашага часу, усе яго карпусы галоўнымі фасадамі арыентаваны ва ўнутраны дворык, дзе да цяперашняй рэстаўрацыі меўся невялікі парк. Уваход на тэрыторыю вядзе праз перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі тунэль двух’яруснай ўязной брамы. Другі ярус брамы — глухая атыкавая сценка, завершаная трохкутным франтонам. З боку ўнутранага двара над уваходам узвышаецца двух’ярусная вежа, пакрытая шлемпадобным купалам з галоўкай. Цэнтрам палацавай кампазіцыі з’яўляецца трохпавярховы прамавугольны ў плане галоўны корпус, які размешчаны на адной восі з уязной брамай. Гэты корпус мае цэнтральны чатырохпавярховы рызаліт з трохкутным франтонам, дэкарыраваны ляпнымі рэльефамі. Галоўны ўваход зроблены ў выглядзе вынаснога тамбура на шырыню рызаліта. Над тамбурам — шырокая тэраса з металічнай агароджай. 

Два бакавыя карпусы прастакутныя ў плане, размешчаны пад вуглом да галоўнага, з якім злучаны трохпавярховымі хкутымі ўстаўкамі. У тарцовай частцы правага корпуса ўзвышаецца двух’ярусная шасцігранная вежа, якая раней мела шлемападобны дах з ратондай, а ў цяперашнюю рэстаўрацыю атрымала смешнае завяршэнне, а-ля казка Пушкіна “Руслан і Людміла”. У 2011 роке зноўку набыла шлемападобны дах.

У браме, якая мела наверсе гадзіннік, былі размешчаны кардэгардыя (у ніжнім ярусе) і памяшканні архіва (у верхнім). Дапаможныя карпусы абапал брамы ўключалі шэраг жылых і гаспадарчых памяшканняў, майстэрні, кухні, склепы, скарбніцы і інш. Тут жа знаходзілася і замкавая капліца з драўляным і фаянсавым алтаром. Скляпенні капліцы былі аздоблены малюнкамі на біблейскія сюжэты. Асабліва багата былі ўпрыгожаны інтэр’еры галоўнага корпуса палаца. У 12 залах палаца (галоўныя з іх — Каралеўская, Гетманская, Мармуровая) Радзівілы часткова выстаўлялі свае багатыя калекцыі твораў мастацтва, зброі, фамільныя партрэты. Сцены аздаблялі дубовыя разныя панэлі. Стаялі кафляныя і фаянсавыя печы і каміны з металічнымі геральдычнымі выявамі. Ляпная столь была пакрыта пазалотай і размалёўкай. Падлога — з дубовага наборнага паркету. Уся аздоба інтэр’ера захавалася да нашага часу толькі фрагментарна. 

Замак абаграваўся кафлянымі і фаянсавымі печамі. Разам у замку знаходзілася каля трохсот гасцінных пакояў і дванаццаць вялікіх парадных залаў. Адна называлася бібліятэчнай, у якой Радзівілы сабралі больш за дваццаць тысяч рукапісных і друкаваных кніжак амаль на ўсіх еўрапейскіх мовах. Другая зала называлася партрэтнай. На яе сценах вісела больш за 900 партрэтаў прадстаўнікоў Радзівілаўскай сям’і. Вялікая частка гэтых партрэтаў выканана была прыгоннымі сялянамі. У мармуровай зале дамінаваў чорны мармур, у залатой — пазалочана была вялікая частка сцен і столі. Паркет ва ўсіх залах быў выкананы са ста гатункаў дрэва, што дазваляла на атрыманне разнародных мазаік і дэкаратыўных арнаментаў. Вялікай галерэяй былі сцены вакол сходкаў і калідоры. Пазалочаныя медныя балюстрады ў галоўным корпусе былі асаблівасцю не толькі ў межах Рэчы Паспалітай, але і Эўропы. 

Большая частка бібліятэчных і мастацкіх збораў Радзівілаў разрабавана ў XVIII-XIX стст. І цяпер знаходзіцца ў Расеі. Даволі значная частка архіву і мастацкіх каштоўнасцей была вывезена ў Польшчу. 

У калядную ноч 2003 р. Радзівілаўскі палац з-за неахайнасці будаўнікоў-рэстаўратараў гарэў. Былі знішчаны ўнікальныя драўляныя перакрыцці і аўтэнтычныя роспісы столі. З-за браку грошаў рэстаўрацыя ідзе павольна, пры гэтым выкарыстоўваюцца сучасныя матэрыялы і дзіўнаватыя рашэнні па абнаўленні палаца, напрыклад, новае завяршэнне гадзіннікавай вежы. Спасылка ідзе на тое, што такі выгляд вежа мела ў XVII ст., але з таго часу сам палац шмат разоў перабудоўваўся і атрымаў зусім іншы барочна-класіцыстычны выгляд. 

Дарэчы, беларускі бок шмат разоў атрымліваў прапанову з-за мяжы ў дапамозе рэстаўрацыі ўнікальнага помніка. Але, невядома па якім прычыным, гэтыя прапановы былі адкінуты. Нажаль, у Беларусі рэстаўрацыйная практыка значна слабейшая за тую ж польскую, і цяпер мы маем вялікую верагоднасць атрымаць непрафесійна зробленую рэстаўрацыю помніка, які беларускі бок спадзяецца ўключыць у спіс UNESCO. 

Застаецца спадзявацца, што да завяршэння рэстаўрацыі (па аднаму з планаў — 2010 р.) ўсе хібы будуць выпраўлены. 


Крыніца:

Г.М. Кандрацьева
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Стары Парк


Радзівілаўскі паркавы ансамбль размешчаны ў паўночна-ўсходняй частцы Нясвіжа, побач з палацава-замкавым комплексам. З’яўляецца унікальным узорам садова-паркавага дойлідства ландшафтнага стылю канца XIX ст. Узнікненне яго звязана з імем Марыі дэ Кастэлян, жонкі Антона Радзівіла. Гэта пад яе кіраўніцтвам у сярэдзіне 1870-х рокаў у замку праводзіліся рамонтныя і рэканструкцыйныя работы.

Раней на месцы парку была хвалістая раўніна з р. Уша, пойма якой была забалочана. Паркавы комплекс быў разбіты каля водных перашкод і фартыфікацыйных збудаванняў, што акружалі замак. Павышаныя ўчасткі тэрыторыі засталіся без змен, а на нізкіх месцах былі праведзены мінімальныя гідратэхнічныя работы па рэгуляванні воднага рэжыму сажалак і асушэнні прыбярэжных балот, на асобных участках яшчэ і нівеліроўка паверхні. Па выніках археалагічных раскопак 1997 р. таўшчыня насыпнога грунту месцамі дасягала 1,4 м.

У аснову разбіўкі парку пакладзены прыёмы вольнай пейзажнай трактоўкі прыроды. Параўнальна сціплая інжынерна-дойлідская падрыхтоўка паркавай тэрыторыі тлумачыцца тым, што пасля рабавання значнай часткі маёмасці Радзівілаў маскалёўскімі ўладамі на пачатку XIX ст., стала цяжка з шыкам забудоўваць паркавы ансамбль. Асноўная ўвага была звернута на культуру зялёнага ўбранства.

Адметнымі асаблівасцямі парку з’яўляюцца ўдала размешчаныя паляны, алеі, своеасабліва высаджаныя групы дрэў, падабраныя па афарбоўцы лісця, форме кроны, вышыні і іншых прыкметах. Спалучэнне невялікіх груп дрэў (курцін), акружаных кустамі, з прасторнымі палянамі стварае непаўторныя па прыгажосці пейзажы. Курціны аднапародных груп дрэў добра спалучаюцца з курцінамі са змешаных парод. Адметнай рысай паркавага комплексу з’яўляюцца шырокія рэгулярнага тыпу алеі, абсаджаныя дрэвамі аднаго віду з ледзьве прыкметнымі сцежкамі свабоднага напрамку.

Пасадачны матэрыял прывозіўся ў Нясвіж ў асноўным з лясоў і гадавальнікаў Вінклераўскага, Хомінкаўскага і Навінкаўскага лясніцтваў. Насенне і саджанцы атрымлівалі таксама з Берліна і дарошчвалі ў мясцовых гадавальніках.

Цяпер батанічная калекцыя ўсіх паркаў налічвае каля 180 відаў драўнінна-хмызняковых парод. Асноўныя сярод іх альха, ясень, клён, вярба, ліпа, елка, глог, спірэя, акацыя, дзікі вінаград, бузіна, парэчкі. З інтрадукаваных (пераселеных з іншых месц) сустракаюцца елка калючая, елка Энгельмана, піхта аднаколерная, сасна Веймутава, сасна горная, клён ясенелістовы, клён-явар, клён серабрысты, барбарыс Тунберга, айва японская, чаромха віргінская і інш. Экзотыка кранула парк параўнальна ўмерана.

Экзатычныя расліны ўключаліся ў кампазіцыі, але заўсёды мелі падначаленае значэнне. Травяное покрыва прадстаўлена 90 відамі раслін. Кветкавае афармленне ўключае 80 відаў аднагадовых і шматгадовых кветак.

Па часе закладкі, планіроўцы і дойлідства, падбору насаджэнняў паркавы ансамбль Радзівілаў у Нясвіжы умоўна дзеляць на 5 частак: Замкавы парк (11 га), Стары парк, або Азярыну (16 га), Японскі парк, або Плінтоўку (7 га), Новы, або Марысін парк (22 га) і Англійскі парк (10 га). Ландшафтныя ўчасткі аб'яднаны Дзікай, Замкавай і Бернардзінскай сажалкамі.

Парк ствараўся ў некалькі перыядаў. У 1878—1905 рр. закладзены Стары парк і закончаны работы ў Англійскім і Марысіным парках, у 1911—14 рр. разбіты Японскі парк і зроблены пасадкі на Паповай горцы, у 1935—39 гг. — пасадкі на Лебядзіным лузе і ва ўрочышчы Караліна. 

Вялікая ўвага надавалася кветкаводству, пабудаваны аранжарэі, насенне выпісвалі з Францыі, Галандыі і іншых краін Эўропы. Галоўным садоўнікам парку ў 1878—1912 рр. (амаль увесь перыяд станаўлення асноўных планіровачна-прасторавых паркавых структур) працаваў Андрэй Пастарэмчак. Знаёмства з прыкладамі еўрапейскага садова-паркавага майстэрства (вучыўся ў Пазнанскай школе садаводства, сталічных гарадах Эўропы і Масковіі) дабратворна паўплывала на яго самабытную творчасць. Памочнікамі, а потым і прадаўжальнікамі яго справы былі Антон Кавальскі, Міхаіл і Адольф Стоцкія, Іван Цвірка, Антон Глінскі. У 1913—14 рр. на пасадзе галоўнага садоўніка быў англічанін. У гэты час была праведзена расчыстка пейзажаў. У адных месцах яна прайшла ўдала, у іншых выклікала здзіўленне.

Стары парк закладзены ў 1878 р. на левым беразе сажалкі Дзікай. Тады тут расло толькі адно дрэва — канадская таполя, каля якой закладзены камень з надпісам: "На ўсёй прасторы парку ў момант яго закладкі знаходзілася только гэтая таполя" (таполя не захавалася). Яшчэ адзін памятны камень-валун увекавечвае імя яго стваральніцы: "У памяць 25-годдзя заснавання гэтага парку, а таксама ў знак удзячнасці за столькі гадоў работы, зробленай для ўпрыгожання замка Марыяй з Кастэлянаў княгіняй Радзівіл. Камень гэты ў 1903 р. паставіў яе ўдзячны муж Антон Радзівіл XIV ардынат нясвіжскі". Надпіс, высечаны на трэцім памятным камені, сведчыць, што алеі парка пасаджаны Марыяй дэ Кастэлян княгіняй Радзівіл саджанцамі, вырашчанымі з насення, прывезенага з гадавальніка берлінскага палаца Радзівілаў.

Асноўная маса дрэў была пасаджана ў канцы XIX ст., далейшая апрацоўка краявідаў вялася да 1920-х рокаў. Нягледзячы на тое, што парк Азярына фармаваўся ў пейзажным стылі, тут шмат алей — кляновая, ліпавая, каштанавая, грабавая. Ландшафтныя кампазіцыі Старога парку будуюцца на трох паслядоўна размешчаных палянах (Спартыўнай, Цэнтральнай і Выставачнай), якія адрозніваюцца велічынёй, формай, асветленасцю, характарам зрэзанасці контураў. Уваход у Азярыну аформлены дзвюма парамі пілонаў з жалезнымі варотамі і маленькім домікам садоўніка. Акрамя памятных камянёў-валуноў у гэтай частцы паркавага ансамбля былі ўстаноўлены ў выглядзе арыгінальных альтанак бярозавая хатка, галандскі млын, трох’яруснае збудаванне салярыя, альтанка-шацёр у выглядзе грэнадзёрскай шляпы і шматлікія скульптуры.

Перад Спартыўнай палянай з левага боку быў створаны штучны вадаём (напаўняўся з калодзежа-крынічкі), цяпер перасох. Захаваўся ўстаноўлены паблізу яго маленькі чатырохграннай формы камень з надпісам "Студня Ундзіны". Дэкаратыўная сажалка і калодзеж раней упрыгожвалі таксама і выставачную паляну, на якой да 1927 р. ў розных па форме невялікіх павільёнах праводзіліся сезонныя выстаўкі кветак, агародніны і садавіны. Дойлідскія збудаванні і скульптурныя кампазіцыі, якія некалі ўпрыгожвалі парк, поўнасцю страчаны. У апошні час праводзіцца як аднаўленне страчаных скульптур, так і ўсталяванне новых.


Крыніца:

Г.М. Кандрацьева
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Замкавая вежа


З былых умацаванняў Нясвіжа захавалася мураваная замкавая вежа, што стаіць на сучаснай вул. Міцкевіча, у паўночным баку агароджы кафедральнага касцёла. Вежа ўзведзена ў 2-й палове XVIст., першапачаткова злучалася з замкавай брамай, якая знаходзілася ў гарадскім абарончым валу, але да нашых дзён не збераглася.

Вежа — квадратная ў плане чатырохярусная пабудова, накрытая шатровым дахам. Стаіць на масіўным цокалі, які ўмацаваны шырокімі контрфорсамі. Другі ярус (найбольш высокі, аддзелены ад верхняй часткі карнізным паяском) прарэзаны прамавугольнымі і круглымі аконнымі праёмамі, якія чаргуюцца з глухімі прамавугольнымі нішамі. Трэці ярус (аддзелены карнізным паяском) мае на кожнай грані па тры высокія арачныя праёмы, акаймаваныя арачнымі ліштвамі. Чацвёрты ярус невялікі, мае на кожнай грані па тры маленькія арачныя праёмы, завяршаецца шырокім прафіляваным карнізам. Карнізныя паяскі і ліштвы праёмаў маюць белую афарбоўку, што стварае кантрастны малюнак на фоне чырвоных неатынкаваных цагляных сцен.

Замкавая вежа — прыклад абарончых збудаванняў, помнік абарончага дойлідства з рысамі готыкі і рэнесансу. Вежа ў Нясвіжы канструкцыйна пераклікаецца з вежай-званіцай Троіцкага касцёла змураванай ў той жа час у мястэчку Чарнаўчыцы, якое як і Нясвіж належала Радзівілам.


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Касцёл Божага Цела (Фарны)


Будаўніцтва у Нясвіжы дойлідскага комплексу місіі езуітаў — касцёла Божага Цела і калегіума, па агульнаму меркаванню беларускіх і польскіх гісторыкаў дойлідства, стала пунктам адліку эпохі барока ў мастацкай культуры ўсёй Рэчы Паспалітай. Тое, што першы архітэктурны твор стылю барока ўзнік не на землях Кароны Польскай, а ў невялікім правінцыяльным горадзе ВКЛ, мае шэраг прычын. Па-першае, пазіцыі каталіцызму ў Польшчы, дзяржаве монарэлігійнай, былі больш стабільнымі, чым у Вялікім княстве Літоўскім, дзе побач з праваслаўем і каталіцтвам, у сярэдзіне XVI ст., пашырыліся шматлікія пратэстанцкія кірункі. Таму дзейнасць ордэна езуітаў, які стаў носьбітам ідэалогіі контррэфармацыі, мелася быць тут больш актыўнай. Па-другое, езуіты прыбылі ў Польшчу з Рыма ў 1564 р. і першыя іх культавыя збудаванні ў Рэчы Паспалітай мелі яшчэ познерэнесансны характар, як, напрыклад, касцёл езуітаў у Любліне. I гэта натуральна, таму што будаўніцтва галоўнага ордэнскага храма езуітаў — сабора Іль Джэзу ў Рыме, формам дойлідства якога было наканавана пераарыентаваць да барока мастацкі светапогляд амаль усёй Эўропы, было завершана толькі ў 1584 р. У Вялікае княства езуіты трапілі ў год Люблінскай дзяржаўнай уніі: у 1569 р. яны прыбылі ў Вільню, а праз дзесяць рокаў — у Полацк, але іх першыя культавыя збудаванні былі драўлянымі.

Акрамя гэтых аб’ектыўных сацыяльна-гістарычных перадумоў існавалі прычыны суб’ектыўнага характару — амбіцыі і перакананні князя Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які ўсё жыццё дэклараваў адмову ад палітычных і філасофска-рэлігійных поглядаў свайго бацькі-кальвініста Мікалая Радзівіла Чорнага. Алошні, як вядома, пазакрываў у сваіх уладаннях усе касцёлы і праваслаўныя цэрквы, пераўтварыўшы іх у кальвінскія зборы. Яго старэйшы сын і спадчыннік Мікалай Крыштоф, атрымаўшы добрую адукацыю ў Лейпцыгскім і Страсбургскім універсітэтах, у 1567 р. прыняў каталіцтва і з тае пары ўсёй шматграннай грамадскай дзейнасцю абвяргаў рэлігійныя перакананні бацькі, у тым ліку і ў мастацкім кірунку архітэктурных збудаванняў, якія ставілі па яго загаду.

Лепшым сродкам для вяртання сваіх падданых да каталіцтва Сіротка палічыў запрашэнне ў Нясвіж місіі езуітаў. З гэтай просьбай ён звярнуўся ў Ватыкан да генерала ордэна Клаўдзіа Аквавіва і да яго рэгіянальнага кіраўніка І.П. Кампана. У 1582 р. для вызначэння сітуацыі ў Нясвіж прыбылі два прадстаўнікі ордэна, якім мястэчка зусім не спадабалася: яны нават назвалі яго "непрыстойным месцам". Магчыма, гэтая абраза ў пэўнай ступені прымусіла М.К. Сіротку карэнным чынам змяніць аблічча свайго радавога гнязда. Ён задумаў, як адзначыў сучаснік Сіроткі мясцовы ўраджэнец С. Старавольскі, "у цэнтры Сарматыі стварыць сапраўдную Італію".

У грандыёзнай па тым часе будаўнічай дзейнасці Сіроткі выразна знітоўваюцца абедзве ідэалагічныя плыні: скіраванасць на навейшыя італьянскія ўзоры і мясцовы традыцыяналізм і патрыятызм. Увесь Нясвіж і княжацкую рэзідэнцыю перабудоўвалі па агульнаму генеральнаму плану з пераўтварэннем навакольнага ландшафту. Гэта было небывалай з’явай у мясцовай горадабудаўнічай практыцы, але адпавядала навейшым па тым часе заходнеэўрапейскім дойлідскім трактатам аб "ідэальных" гарадах. У 1582 р. быў закладзены новы мураваны княжацкі замак з найбольш дасканалай новаітальянскай сістэмай фартыфікацыі, дадаткова абкружаны штучнымі азёрамі, утворанымі на р. Уша. Адначасова ўзводзіліся гарадскія ўмацаванні з вартавымі праезнымі брамамі, будаваліся дарогі, масты, капітальныя грамадскія будынкі. Была добраўпарадкавана галоўная рынкавая плошча горада, дзе, пасля надання яго жыхарам магдэбургскага права, у 1586—1596 рр. узведзена мураваная ратуша ў комплексе з гандлёвымі радамі.

У найбольш стратэгічна значных месцах горада ўзводзіліся мураваныя комплексы каталіцкіх манастыроў — жаночага бенедыкцінскага і мужчынскага бернардзінскага. Духоўным эпіцэнтрам усіх гэтых грандыёзных пераўтварэнняў сталі мураваны касцёл і калегіум езуітаў. Аб гэтым сведчыць нават месца размяшчэння гэтага комплексу — у самым цэнтры планіровачнай структуры горада (каля ўезда ў замак і каля гандлёвай плошчы). Адзінай графічнай крыніцай звестак аб першапачатковым выглядзе і агульным вырашэнні горадабудаўнічай задумы князя Мікалая Крыштофа Сіроткі да нядаўняга часу з’яўлялася ўнікальная старажытная гравюра Нясвіжа, выкананая каля 1600 р. прыдворным картографам Тамашам Макоўскім [РНБ. АР, ф. 342, спр. 1434].

Пачатку будаўніцтва езуіцкага касцёла Божага Цела (сучаснага фарнага) у Нясвіжы папярэднічалі драматычныя падзеі, якія сведчаць пра тое, наколькі яго дойлідска-мастацкае вырашэнне было сацыяльна дэтэрмінаваным. На падставе фундуша на будаўніцтва нясвіжскага калегіума, выдадзенага Сіроткам 19 жніўня 1584 р. і зацверджанага каралём польскім Стэфанам Баторыем на сейме ў Варшаве 4 лютага 1584 г., езуітам надаваліся ў горадзе дзве пляцоўкі па баках тагачаснай вул. Воднай [РДАСА, ф. 2188, воп. 1, спр. 51]. На яе ўсходнім баку меркавалася ўзвесці будынак калегіума з гаспадарчымі пабудовамі, садам і агародам, а на пляцоўцы з заходняга боку, як пазначана ў дакуменце, у той час ужо будаваўся касцёл, што дазволіла датаваць пачатак яго будаўніцтва прыблізна 1582—1584 рр. Аднак вядомы польскі даследчык будаўнічай дзейнасці езуітаў у Рэчы Паспалітай Е. Пашэнда на падставе шматлікіх матэрыялаў, пераважна эпісталярнага жанру, з архіваў Ватыкана, удакладніў, што ў гэты час на месцы існуючага касцёла будаваўся першы мураваны каталіцкі храм у горадзе, які спачатку быў парафіяльным, а ўжо пазней перададзены езуітам. У перапісцы рэгіянальнага кіраўніка ордэна І.П. Кампана, князя М.К. Радзівіла і біскупа віленскага Юрыя Радзівіла выказвалася агульная незадаволенасць абліччам і памерамі збудавання. У выніку ў 1586 г., пасля двухгадовага абмеркавання, толькі што ўзведзеныя "свежыя" муры касцёла былі разабраны. Гэты факт у гістарычнай рэтраспектыве цяжка вытлумачыць з эканамічнага пункту гледжання, а вось з ідэалагічнага — ён мае даволі грунтоўнае абаснаванне (дапамагае архіўная калекцыя чарцяжоў). На аркушы 19 (адварот) з нясвіжскай калекцыі чарцяжоў канца XVI—XVII ст., якая зараз захоўваецца ў рукапісным фондзе ЦНБ НАН Украіны пад гербам Радзівілаў прадстаўлены план культавага будынка з наступным надпісам: "Першы касцёл нясвіжскі, зламаны за Юрата, заложаны ў року 1581". Такім чынам удакладняецца дата закладкі касцёла — не 1582 р., калі ў Нясвіж прыбылі езуіты, а на рок раней, і падкрэсліваецца, што галоўным ініцыятарам разбурэння храма быў сам кардынал Юры Радзівіл, адна з вышэйшых асоб каталіцкага кліра, прэтэндэнт на папскі прастол, што мела істотнае значэнне.

Роўнаканцовы грэчаскі крыж у аснове кампазіцыі і канструкцыйныя элементы мясцоваа готыка-рэнесанснага дойлідства не здавальнялі заказчыкаў, бо ў гэты час у сакральным будаўніцтве каталіцкага свету дамінуючым стаў храм тыпу крыжова-купальнай базілікі з "лацінскім" падоўжным крыжам у верхнім сячэнні пад купалам. I таму першы касцёл у Нясвіжы мусіў быць разбураны.

Пошукі новых сродкаў выразнасці каталіцкага сакральнага дойлідства прывялі да стварэння новага сусветнага мастацкага стылю. Маленькай ахвярай тытанічнай ідэалагічнай барацьбы розных хрысціянскіх канфесій, выяўленай у мастацкіх формах, стаў першы мураваны касцёл у Нясвіжы. Яго дойлідства была заснавана на мясцовай гатычнай будаўнічай традыцыі з элементамі візантызму, а кардынал Юры Радзівіл у гэты час меў шанц стаць рымскім папай і, безумоўна, з гэтай прычыны ініцыіраваў знос храма, неадпаведнага навейшай ідэалагічнай праграме каталіцызму, якую неслі езуіты. У гэтым кантэксце становіцца зразумелым тэкст з пісьма І.П. Кампана ў Ватыкан ад 26 чэрвеня 1586 р., дзе гаворыцца, што фундатар запатрабаваў "узвесці касцёл па нашаму ўзору".

У дакуменце, датаваным 12 снежня 1587 р., М.К. Радзівіл адзначыў: "Залажыў касцёл новы, які павінен быць пабудаваны крыжовы з купалам пасярэдзіне наверсе, па тым узоры, які зацверджаны Айцамі, тым больш і фундаменты з Божай дапамогай ужо закладзены Юрыем кардыналам Радзівілам, біскупам віленскім". А сама падзея адбылася на тры месяцы раней: 14 верасня 1587 р. кардынал Юры Радзівіл асвяціў краевугольны камень будучага касцёла Божага Цела, які стаў краевугольным каменем беларускага барока і вестуном мастацтва Новага часу на абшарах Цэнтральна-Усходняй Эўропы. Як бачым, у сваіх запісах князь падкрэсліў асноўную ідэю кампазіцыі храма і яго галоўных заказчыкаў, але не ўспомніў яшчэ адну выдатную асобу, галоўнага выканаўцу гэтага адказнага заказу — таленавітага архітэктара-італьянца Джавані Марыя Бернардоні (1541? р. Кома, Італія — 1605, р. Кракаў, Польшча), якога ён запрасіў да сябе ад самога "вечнага горада". Яшчэ зусім маладым чалавекам Бернардоні, які з 1564 р. стаў манахам ордэна езуітаў, прымаў удзел у будаўніцтве сабора Іль Джэзу ў Рыме, затым аналагічнага сабора езуітаў у Неапалі пад кіраўніцтвам Дж. Трыстана, вывучаючы прафесійныя прыёмы вялікіх маэстра позняга італьянскага Адраджэння і ранняга барока. У 1583 р. Бернардоні выехаў з Рыма ў Рэч Паспалітую. Хаця ён быў запрошаны непасрэдна ў Нясвіж, аднак на некалькі гадоў затрымаўся ў Любліне, дзе прыняў удзел у будаўніцтве мясцовага касцёла і калегіума езуітаў. Там адбыўся характэрны "вытворчы" канфлікт: італьянскі дойлід усведамляў сябе праектантам і кіраўніком будаўніцтва і не хацеў прымаць у ім фізічны ўдзел.

У Нясвіж Бернардоні прыбыў, як сведчаць архівы, у ліпені ці жніўні 1586 р. Прыблізна за год ён распрацаваў праект новага храма, які адпавядаў патрабаванням заказчыкаў. З многіх пунктаў гледжання гэта была надзвычайная з’ява для будаўнічай практыкі ўсёй Рэчы Паспалітай. Упершыню заказчык змог убачыць і ацаніць выгляд будучага збудавання па чарцяжы: дагэтуль тут будавалі цэхавым спосабам па традыцыйных эмпірычных прыёмах без папярэдняга адлюстравання будучага збудавання ў адпаведным маштабе і інжэнернага разліку канструкцый, што вымагала непасрэднага ўдзелу дойліда ў працэсе будаўніцтва, як можна бачыць на люблінскім прыкладзе.

У архіўнай калекцыі чарцяжоў XVI ст. з Нясвіжа захаваліся тры праектныя чарцяжы касцёла езуітаў Божага Цела: план і падоўжны разрэз храма (паасобку), а таксама план і фасад купала ў артаганальнай праекцыі. Паколькі ўсе пісьмовыя архіўныя крыніцы сведчаць, што дойлідам збудавання быў Бернардоні, ёсць падставы лічыць, што менавіта ён з’яўляецца аўтарам гэтых графічных матэрыялаў. Прапанаваны Бернардоні праект стаў якасна новай з’явай не толькі ў навукова-тэхнічным прагрэсе, але і ў мастацкай культуры ўсяго рэгіёну Цэнтральна-Усходняй Эўропы.

Па сваёй архітэктанічнай тыпалогіі нясвіжскі касцёл езуітаў — гэта трохнефавая шасціслупавая крыжова-купальная базіліка з планам у верхнім сячэнні (пад купалам) у выглядзе выцягнутага лацінскага крыжа. Гэтая прынцыпова новая для беларускага дойлідства структура сакральнага збудавання, у якой узаемна звязаны канструкцыйныя, кампазіцыйныя і семантычныя аспекты, дазваляла не толькі тэхнічна ўдасканаліць статыку будаўнічых канструкцый, стварыць новыя аб’ёмна-прасторавыя суадносіны, але і вырашыць на сімвалічнай мове форм дойлідства пэўную ідэалагічную праграму.

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы — першая крыжова-купальная базіліка з бязвежавым барочным фасадам не толькі на беларускіх землях, дзе яму папярэднічалі праваслаўныя храмы з візантыйскай у аснове кампазіцыйнай схемай альбо пратэстанцкія зборы і касцёлы з элементамі цэнтральнаеўрапейскай готыкі, але і на тэрыторыі Польшчы, дзе каталіцкае будаўніцтва мела ўжо трывалыя традыцыі. Праектныя чарцяжы Бернардоні разам з гравюрай Т. Макоўскага пачатку XVII ст. даюць уяўленне пра першапачатковы выгляд храма, які з цягам часу атрымаў пэўныя, хаця і нязначныя, змены. Дойлідскія абмеры касцёла Божага Цела, былі выкананыя ў 1930-я рр. пад кіраўніцтвам даследчыкаў гісторыі мастацтва Станіслава Лёранца і Юзафа Клоса.

Пры агульнай высокай ацэнцы ролі і значэння касцёла езуітаў у Нясвіжы для развіцця мастацкай культуры Рэчы Паспалітай у айчынным і замежным мастацтвазнаўстве ўсталявалася думка, што само збудаванне ўяўляе сабою паменшаную копію сабора Іль Джэзу ў Рыме. Недаацэнка мастацкай самабытнасці гэтага помніка, магчыма падсвядомая, зніжае яго ролю менавіта ў кантэксце развіцця беларускага дойлідства. Таленавіты дойлід праявіў значную самастойнасць. Пры агульнай ідэі кампазіцыі і барочнай стылістыцы абодвух храмаў нясвіжскі касцёл мае значныя адметнасці, абумоўленыя, на наш погляд, улікам дойлідам мясцовых будаўнічых традыцый папярэдняга часу і патрабаванняў заказчыка, пры поўным паразуменні з якім ён працаваў 13 рокаў. Па завяршэнні работ у Нясвіжы, у маі 1599 р., Дж.М. Бернардоні, ужо вядомы майстар, пераехаў у Кракаў (тагачасную сталіцу Рэчы Паспалітай) для кіраўніцтва будаўніцтвам касцёла Святых Пятра і Паўла ордэна езуітаў. Памёр ён у 1605 р., калі да завяршэння будаўніцтва храма заставалася толькі ўзвядзенне купала, пакрыццё даху і апрацоўка галоўнага фасада.

Тыповымі для стылістыкі барока ў дойлідстве нясвіжскага касцёла з’яўляюцца плаўны пераход цэнтральнага нефа ў роўнае з ім па вышыні паўцыркульнае апсідальнае завяршэнне алтара, своеасаблівае цэнтральна-восевае чляненне тарцоў трансепта, напружаныя лучковыя перамычкі вокнаў, якія, дарэчы, праектаваліся прастакутнымі. Разам з тым дойлідству помніка ўласцівы шэраг мясцовых гатычных рэмінісцэнцый. На гравюры Т. Макоўскага даволі выразна бачны дзве круглыя вежачкі на паўночным фасадзе касцёла, накшталт абарончых вежаў храмаў беларускай готыкі: адна — каля галоўнага фасада, другая — каля алтара. На сённяшні дзень яны не захаваліся. Іх паходжанне і прызначэнне часткова раскрылі архіўныя матэрыялы.

На праектным чарцяжы плана касцёла Божага Цела, які выканаў Бернардоні [арк. 18], па баках галоўнага фасада паказаны сіметрычныя круглыя вежачкі з вітымі ўсходамі ўнутры, падобныя да тых, што былі на плане першага нясвіжскага касцёла. Іх прызначэнне становіцца зразумелым пры аналізе падоўжнага разрэзу збудавання [арк. 17]. Тут мы бачым эмпоры (балконы на другім узроўні бакавых нефаў), гіпотэзу пра існаванне якіх у свой час выказаў польскі даследчык дойлідства А. Мілабендзкі з уліку нязвыклых у гэтым помніку суадносін шырыні (3,5 м) і вышыні (9,5 м) праёмаў міжнефавых аркад базілікі. Гіпатэтычную графічную рэканструкцыю эмпор зрабіў Е. Пашэнда, дарэчы, вельмі блізкую да праекта. Сапраўды, праёмы міжнефавых аркад падзяляліся па вышыні на паўцыркульныя аркі з класічнымі суадносінамі пралёта і стралы пад’ёму ўнізе і на эмпоры з лучковымі арачнымі перамычкамі над імі. Эмпоры прызначаліся ддя вучняў школы езуітаў. Вядома, што ў ранніх езуіцкіх саборах хоры для аргана над уваходам не рабіліся. Першапачаткова не было іх і ў нясвіжскім касцёле. Мураваныя музычныя хоры для аргана ўзведзены ў 1611—1615 рр. па фундацыі А. Скарульскага, сябра Сіроткі. Таму, каб трапіць на эмпоры, былі прадугледжаны вітыя ўсходы ў круглых вежачках. Характэрна, што Бернардоні выкарыстаў традыцыйны для беларускага дойлідства папярэдняга часу элемент, а не адзін са шматлікіх узораў лесвічных блокаў з дойлідскіх трактатаў італьянскага Адраджэння, якія прысутнічаюць у яго графічнай спадчыне. Гравюра Т. Макоўскага сведчыць, што эмпоры асвятляліся невялікім акном у сярэдняй травеі. Ніжні ярус бакавых нефаў не меў натуральнага асвятлення. Ад 1705 р. захавалася пастанова аб ліквідацыі эмпор ("бакавых хораў"), адначасова былі разбураны бакавыя вежачкі і павялічана колькасць вокнаў.

Вежачка каля алтара на праектным плане адсутнічае і яе загадка пакуль не раскрыта. Ёсць толькі гіпотэзы. Ю. Якімовіч канстатаваў, што знайшоў на вышках храма сляды байніц. Магчыма, туды вяла алтарная вежачка з вітымі ўсходамі, якія пачыналіся не ад узроўню зямлі, а з другога паверха сакрыстый. У такім выпадку першы помнік барока на Беларусі меў, хутчэй за ўсё, абарончае прызначэнне, як і помнікі беларускай готыкі. Але, магчыма, выява на гравюры — усяго толькі дэкаратыўны элемент — пінакль, які існуе і ў кракаўскім касцёле. Цікава таксама, што ў саборы Іль Джэзу ў гэтым месцы, па вуглах сакрыстый, ёсць вітыя ўсходы.

Своеадметнасць нясвіжскага касцёла ў пэўнай ступені абумоўлена канцэпцыяй яго фундацыі, па якой ён належаў не толькі ордэну езуітаў, але і парафіянам мястэчка, і адначасова прызначаўся стаць фамільнай пахавальняй-маўзалеем княжацкага роду ў сувязі са стварэннем 16 жніўня 1568 р. нясвіжскай ардынацыі. Усе гэтыя функцыі мусілі быць адлюстраваны ў архітэктуры храма. Пад трансептам, у напрамку папярочным да восі сіметрыі збудавання, размешчаны напаўпадземны склеп-крыпта, дзе быў пахаваны сам Сіротка. На сённяшні дзень у крыпце знаходзіцца 71 саркафаг прадстаўнікоў роду Радзівілаў (апошняе пахаванне — прах князя Антонія Радзівіла з Лондана 8.6.2000 р.). Асобныя памяшканні крыпты размешчаны пад бакавымі купальнымі капліцамі, якія з’яўляюцца кампазіцыйнай адметнасцю касцёла. Верагодна, капліцы пабудаваны крыху пазней за храм: на праектным плане яны адсутнічаюць (паказаны толькі ўваходныя праёмы), але іх ужо можна бачыць на гравюры Т. Макоўскага. Паўднёвая капліца Святога Пятра прызначалася для пробашчаў касцёла, а паўночная капліца Святога Андрэя — для ганаровых пахаванняў парафіян.

Як бачым, у семантыцы храмаў эстэтыка барока дакладна вытрымлівала ідэалагічную праграму контррэфармацыі, а ў арганізацыі дойлідскіх мас збудавання і яго дэкоры несла складаную ідэю супрацьборства матэрыі і духу. Але не менш значным фактарам была новая (у параўнанні з рэнесансам), арганізацыя ўнутранай прасторы, дзе ставілася супярэчлівая задача перадачы адначасовага руху і статычнага "быцця" ў прасторы. У мастацкія задачы стылю барока ўваходзіла стварэнне дынамічнай і шматпланавай структуры інтэр’ера, і ў нясвіжскім касцёле Божага Цела мы можам назіраць адзін з арыгінальных варыянтаў дасягнення гэтага.

Дамінуючая роля ў інтэр’еры належыць велічнаму купалу на сяродкрыжжы, які пачынае прыцягваць да сябе ўвагу гледача адразу ад увахода. Падкупальны квадрат сфармаваны чатырма магутнымі падпружнымі аркамі, якія з дапамогай ветразяў падтрымліваюць барабан купала дыяметрам каля 10 м. Такі ж пралёт цэнтральнага нефа перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі-люнетамі, але падпружныя аркі на ім адсутнічаюць, як, дарэчы, і ў саборы Іль Джэзу.

У нясвіжскім касцёле езуітаў для актывізацыі дынамікі ўнутранай прасторы базіліка скарочана на адзін пралёт параўнальна з Іль Джэзу. Яго замяняюць гранёныя купальныя капліцы, высунутыя за межы бакавых нефаў. У плане капліцы маюць квадрат са зрэзанымі вонкавымі вугламі і асіметрычныя самкнутыя купалы ў завяршэнні. З праектнага плана касцёла вынікае, што травеі бакавых нефаў, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі, адпачатку былі прасторава ўзаемазвязанымі, але даволі цёмнымі з-за эмпор над імі. Пасля ліквідацыі эмпор у 1705 р. бакавыя нефы атрымалі дадатковае асвятленне. Высокія светлыя, адкрытыя бакавыя нефы нясвіжскага касцёла надаюць яго ўнутранай прасторы яшчэ большую ўрачыстасць і ўзнёсласць параўнальна з шэрагамі цёмных закрытых капэл у бакавых нефах рымскага і кракаўскага касцёлаў езуітаў.

Кансекрацыя храма праведзена 7 кастрычніка 1601 р. папскім нунцыем Клаўдзіа Рангоні. З тае пары яго гісторыя тычыцца пераважна нязначных рамонтаў і паступовага ўзбагачэння ўнутранага ўбрання. Галоўны алтар (пазней ён некалькі разоў перарабляўся) фундаваны Альбрыхтам Радзівілам, ардынатам клецкім. Аўтарам скульптурнай пластыкі алтара лічыцца дойлід М. Педэці. У цэнтры кампазіцыі галоўнага алтара — вялікая карціна "Тайная вячэра", што раскрывае асноўную сакральную ідэю храма — еўхарыстычнае таінства пераўтварэння цела Хрыста ў хлеб, а крыві — у віно. Палатно створана прыдворным мастаком Радзівілаў Ксаверыем Дамінікам Хескі (верагодна, разам з сынам). Сам М.К. Радзівіл "Сіротка" фундаваў алтар Св. Крыжа ў паўночным крыле трансепта. Нахіленыя калоны, якія падтрымліваюць анёлы, абрамляюць гэты і процілеглы алтар і сімвалізуюць часовы адыход княжацкай сям’і ад каталіцтва і вяртанне ў яго ізноў. Убранне інтэр’ера дапаўняюць шматлікія "малыя" алтары: святых Ігнація, Францыска, Станіслава, Барбары, Кацярыны, Фларыяна, Роха і інш. Але найбольш актыўна мастацкае аблічча інтэр’ера фарміруе манументальны фрэскавы роспіс, які суцэльным дываном пакрывае скляпенні, сцены і слупы храма.

З хронікі нясвіжскага калегіума езуітаў вядома, што ў 1750 р. тагачасны ардынат нясвіжскі Міхал Казімір Радзівіл "Рыбанька" загадаў аднавіць касцёл і ўнутры "ўпрыгожыць жывапісам фарбамі старанна". Дойлідска-будаўнічымі працамі кіраваў мясцовы дойлід Казімір Ждановіч. Ён жа займаўся назапашваннем будаўнічых матэрыялаў і фарбаў, якія закупляў за мяжой. Размалёўку купала распачалі на пачатку 1751 р. Адначасова на скляпеннях цэнтральнага нефа "аптычна на муры" былі намаляваны падпружныя аркі, якія візуальна скарэкціравалі архаічнасць раннебарочнай канструкцыі. Гэта быў час апошняга росквіту барока, якому і адпавядае шматпланавая экспрэсіўная манера роспісаў. Рухавыя постаці біблейскіх персанажаў у складаных ракурсах дадзены ў аздабленні познебарочнага дойлідскага стафажу, які разрывае рэальную прастору храма, стварае ілюзію яе бязмежнасці, знітаванасці з космасам. Пышны шматколерны сюжэтны роспіс скляпенняў стварае яшчэ большае эмацыянальнае ўздзеянне, дзякуючы кантрасту яго паліхроміі з монахромнай размалёўкай нясучых канструкцый у тэхніцы грызайль, што імітуе ордэрны дойлідскі дэкор.

Фрэскавы цыкл касцёла Божага Цела мае сваю семантычную праграму і іерархію сюжэтаў. У прасценках светлавога барабана і на самім купале ў два ярусы прадстаўлены выявы святых, якіх шануюць як заходняя, так і ўсходняя галіны хрысціянскага культу: Святыя Аўгусцін, Васіль Вялікі, Іаан Златавуст і г.д. На ветразях купала, як звычайна, размешчаны выявы евангелістаў з атрыбутамі-сімваламі. У роспісах скляпенняў цэнтральнага нефа асноўны мастацкі акцэнт зроблены на кампазіцыі, размешчанай над прэсбітэрыем, дзе ў алегарычнай форме перадаецца трыумф перамогі каталіцкай царквы над іншымі канфесіямі. Роспісы на скляпеннях трансепта адлюстроўваюць ахвярнасць зямнога быцця Хрыста.

Асноўны хрысталагічны цыкл дапаўняюць старазапаветныя сюжэты і алегарычныя сцэны на скляпеннях базілікі, прасякнутыя павучальнасцю і пераканальнасцю ў палемічных канфесійных пытаннях. У 1900 р. быў створаны камітэт па капітальным рамонце касцёла. У гэты час фрэскавы роспіс быў даволі значна падноўлены. Першапачаткова фарбавы пласт застаўся толькі часткова на сцяне паўднёвай капліцы.

Неад’емная частка раннебарочнага мастацкага афармлення інтэр’ера нясвіжскага касцёла — скулыпурныя надмагіллі яго фундатара М.К. Радзівіла і двух яго сыноў каля ўвахода ў крыпту. Надмагілле аднаго з сыноў, які памёр у Балоньі, вызначаецца падабенствам да антычнага рымскага скульптурнага партрэта, аб’ёмнай пластыкай і паліхроміяй мармураў, якія характэрны для італьянскага барока. Два іншыя надмагіллі адпавядаюць у большай ступені мастацкім прынцыпам сарматызму. Яны выкананы з шэрага пясчаніку ў плоскім рэльефе з рэнесанснай стрыманасцю і ўраўнаважанасцю ліній. У той жа час агульная напружанасць кампазіцыі надае ім раннебарочны характар. Скулыпурная выява "Сіроткі" размяшчаецца ў дойлідскай раме, якая сваёй важкасцю падаўляе прастору: укленчаная фігура не магла б у ёй выпрастацца. Узнікае ўражанне ўнутранага канфлікту прасторы і масы, быцця і небыцця. Князь падаецца ў адзенні паломніка, які адрынуў вайсковыя даспехі. У гэтым адлюстраваны рысы саслоўнай знакавасці і хрысціянскага рыцарства высакароднага грамадзяніна сваёй айчыны.

Пабудаваная князем М.К. Радзівілам "Сіроткам" святыня, дзе ён пахаваны, — сапраўдны шэдэўр нацыянальнага дойлідства, унікальны ўзор магутнага сінтэзу мастацтваў эпохі барока, гонар і годнасць гісторыі і культуры Беларусі. Параўнаўчы аналіз першых збудаванняў стылю барока ў Італіі і Рэчы Паспалітай дае падставы сцвярджаць, што нясвіжскі касцёл Божага Цела вызначаецца шэрагам канструкцыйных і кампазіцыйных адметнасцей, асаблівай трактоўкай архітэктурнага ордэрнага дэкору, наяўнасцю рыс мясцовага дойлідства папярэдняга перыяду і больш актыўнай роллю ў горадабудаўніцтве. Гэта яркі самастойны твор таленавітага вучня вялікіх майстроў сусветнага дойлідства, які здолеў творча спалучыць навейшую па тым часе эстэтычную канцэпцыю з мясцовымі будаўнічымі традыцыямі і патрабаваннямі заказчыка, абумоўленымі канкрэтнай сацыяльна-рэлігійнай праграмай контррэфармацыі.

Па свайму фундаментальнаму значэнню ў гісторыі беларускай культуры нясвіжскі касцёл Божага Цела можна параўнаць толькі са славутым Сафійскім саборам у Полацку, які паклаў пачатак усяму манументальнаму дойлідству Беларусі. У ідэалагічным супрацьстаянні хрысціянскіх канфесій у Вялікім княстве Літоўскім у другой палове XVI ст. яму належыць вызначальная роля на карысць каталіцтва, што ажыццёўлена не толькі пратэкцыянісцкай палітыкай дзяржаўнай улады, але і сродкамі мастацтва. Лёс наканаваў гэтаму помніку сакральнага дойлідства стаць першым творам мастацтва барока на тэрыторыі ўсёй былой Рэчы Паспалітай. Гэты факт неаднаразова падкрэслівалі польскія гісторыкі дойлідства. Апроч таго, з яго ўзвядзеннем звязана з’яўленне ў будаўнічай практыцы Цэнтральна-Усходняй Эўропы праектнага чарцяжа — важны крок не толькі ў сферы тэхнічнага прагрэсу, але і мастацкіх магчымасцей дойлідства.

Цікавую навуковую інфармацыю ўтрымлівае праектны план будынка калегіума езуітаў, які зруйнаваны яшчэ ў 1830-я рр. Гэта быў, відавочна, першы на Беларусі мураваны кляштарны комплекс, які меў пэўнае значэнне для развіцця нацыянальнага дойлідства з пункту гледжання новай тыпалогіі, якая ў далейшым атрымала пашырэнне, і стылявых характарыстык мясцовага рэнесансу.

На аркушы 24 альбома прадстаўлены план мураванага збудавання з замкнутым унутраным дваром і надпісам лацінкай: "калегіум нясвіжскі в першым гмаху локцей 9, а в другім локцей 7, што збудаваны в Нясвіжы яснавяльможнага пана Радзівіла ваяводы трокскага в месте несвіжскім. Мае в собе два будовання, а трэцяе півніца у озера" [ЦНБ НАН Украіны. АР, 721 (589) С, арк. 24]. Такім чынам, гэта першы вядомы план нясвіжскага калегіума езуітаў. Познія абмерныя чарцяжы плана і фасада калегіума, зробленыя, верагодна, у 1825—1826 рр., перад знішчэннем будынка.

Праект калегіума, як лічыць Е. Пашэнда, складзены ў Нясвіжы і дасланы ў Рым на зацверджанне. Там ён быў нязначна скарэкціраваны і адасланы назад. Ужо пасля гэтага фундатар пажадаў павялічыць унутраны дзядзінец (40х40 локцяў замест 30х35), а таксама ў адпаведнасці з мясцовай традыцыяй зрабіць ад школы езуітаў асобны выхад (не праз кляштар). Будаўніцтва калегіума было распачата ў 1586 р. У 1599 р., як паведамляе хроніка, была скончана чацвёртая паўднёвая частка будынка.


Крыніца:

Т.В. Габрусь
Мураваныя харалы
Менск, "Ураджай", 2001

 


Плябанія


Мураваны двухпавярховы будынак плябаніі, дзе размяшчаліся жылыя, гаспадарчыя і службовыя памяшканні пабудаваны пасля 1773 р., калі касцёл стаў фарным. Будынак захаваў асаблівасць жыллёвага дойлідства XVIII ст. Спачатку дом ксяндза быў прастакутны ў плане, накрыты высокім вальмавым дахам. У XIX ст. да тарцовай часткі прыбудаваны аднапавярховы мураваны Г-падобны ў плане жылы дом. Галоўны фасад (арыентаваны да касцёла) рытмічна прарэзаны прастакутнымі аконнымі праёмамі, у цэнтры — галоўны ўваход, вылучаны двухкалонным порцікам пад двухсхільным дахам з трохкутным франтонам.

На дваровым фасадзе першапачаткова на яго другім паверсе была арачная галерэя. У час перабудовы арачныя праёмы былі закладзены. Цяпер на дваровым фасадзе захаваліся фрагменты плоскіх паўцыркульных арачных ніш, якія нагадваюць аркаду. Паміж нішамі на ўсю вышыню дугога паверха праходзяць пілястры. Цэнтральная частка сцяны на даху вылучана трохкутным франтонам з маленькім круглым акном-продухам. Унутраная планіроўка плябаніі зменена.

Мяркуюць, што ў гэтым доме ў 1750—90-я рр. размяшчалася друкарня. Цяпер тут таксама друкарня раённай газеты (вул. Міцкевіча, 5). На будынку ў 1972 р. ўстаноўлена мемарыяльная дошка Сымону Буднаму. У 1982 р. побач з будынкам пастаўлены помнік Сымону Буднаму (скульптар С. Гарбунова, дойлид Ю. Казакоў). 


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Кляштар бэрнардынаў


Ад былога нясвіжскага кляштару бернардзінцаў да нашых дзён дайшоў толькі мураваны жылы корпус (па сучаснай вул. Ленінскай). Кляштарны комплекс закладзены ў 1598 р., будаўніцтва завершана ў пачатку XVII ст. Будынкі займалі тэрыторыю на паўночна-заходняй частцы абарончага вала Нясвіжу і мелі на той час абарончае значэнне. Галоўным фасадам касцёл выходзіў на галоўную вуліцу горада. 

Комплекс уключаў касцёл і П-падобны ў плане жылы корпус, які прылягаў да бакавога фасада касцёла. Яны ўтваралі замкнёны ўнутраны дворык. У 1793 г. касцёл згарэў. Адноўлены ў 1802—22 рр. У XIX ст. храм перабудоўваўся. У 1864 р. закрыты. Жылы корпус перададзены ваеннаму ведамству, а касцёл перароблены на праваслаўную царкву (не захавалася). 

Жылы корпус двухпавярховы, ад асноўнай прастакутнай часткі адыходзяць тры асіметрычныя бакавыя крылы, накрытыя двухсхільнымі дахамі. Сцены фасадаў рытмічна прарэзаны невысокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі, на паўночным фасадзе паміж вокнамі — лапаткі. Унутраная планіроўка калідорнага тыпу. Кляштарны будынак мае рысы барока, вылучаецца манументальнасцю і строгасцю дойлідскіх форм. 


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Ратуша і гандлёвыя рады


Нясвіжская гарадская ратуша з прылягаючымі да яе гандлёвымі радамі размешчаны на цэнтральнай адміністрацыйнай плошчы Нясвіжа і надаюць забудове горада непаўторны каларыт. Першыя будынкі ўзведзены да 1596 р. на галоўным рынкавым пляцу. Тут размяшчаўся гарадскі магістрат і іншыя гарадскія ўстановы. У 1762 р. комплекс перабудаваны ў стылі барока. У час пажару ў 1836 р. на будынку ратушы было знішчана завяршэнне вежы, якое больш не аднаўлялася. У апошнія гады праведзена рэканструкцыя і ратуша набыла сваё гістарычнае аблічча.

Двухпавярховы будынак ратушы прамавугольны ў плане, на тарцовым паўночным фасадзе мае высокую шасціярусную вежу над уваходам. Чатыры ніжнія ярусы чацверыковыя, дзва верхнія — васьмерыковыя ў плане. Вежа завяршаецца гранёным купалам з галоўкай. Пасля перабудовы ў сярэдзіне XVII ст. вежа стала чатырох’ярусная, была накрыта шатровым дахам. Двухпавярховы будынак ратушы амаль пазбаўлены дэкору. Сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і завершаны тонкім прафіляваным карнізам. Высокі двухсхільны дах з вальмам на тыльным тарцы зрокава павялічвае аб’ём будынка.

Аднапавярховыя мураваныя гандлёвыя рады спачатку былі размешчаны ўздоўж бакавых фасадаў на даўжыню будынка. Тарцовыя фасады ратушы былі звязаны з гандлёвымі радамі арачнымі праездамі з брамамі. Гандлёвыя рады (крамы) мелі выхад ва ўнутраныя дворыкі і ў бок арачных праездаў. Вонкавыя фасады гандлёвых радоў былі прарэзаны невялікімі аконнымі праёмамі.

У сярэдзіне XVII ст. гандлёвыя рады падоўжаны за бакавыя фасады, акружылі будынак з трох бакоў, утвараючы ўнутраны прастакутны дворык. Захаваліся дзва праезды ў дворык з боку галоўнага тарцовага фасаду ратушы. Уваход у крамы з боку плошчы і прылеглых вуліц. Сцены гандлёвых радоў прарэзаны арачнымі праёмамі, паміж якімі рытмічна размешчаны шырокія лапаткі. Сцены завершаны высокім атыкам з тонкім карнізным паяском. Над кожным арачным праёмам прастакутныя нішы. Дах аднасхільны, са схілам у бок двара.

Першапачаткова на першым паверсе ратушы знаходзіліся адміністрацыйныя памяшканні магістрата і суда, на другім паверсе вялікая зала для ўрачыстых грамадзянскіх актаў і тэатральных паказаў. Зала мела скляпеністае перакрыцце; да яе з боку галоўнага ўваходу вяла шырокая аднамаршавая лесвіца.

Ратуша — помнік дойлідства XVI—XVII ст., у якім спалучаюцца рысы дойлідства рэнесансу і барока. Пасля рэканструкцыі ў будынку ратушы зрабілі музей горада.


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Дом на рынку


Так званы "Гданьскі дом" (ці "Дом на рынку", "Жылы дом рамесніка") пабудаваны ў 1721 р. Мураваныя жылыя дамы пачатку XVIII ст. ў краіне амаль не захаваліся, таму "Дом на рынку" ў Нясвіжы — каштоўны помнік дойлідства барока.

Двухпавярховы, першы паверх мураваны, другі з драўляных канструкцый. Першапачаткова ўваходзіў у ансамбль забудовы рыначнай плошчы. Да вуліцы Чапаева (раней гандлёвай плошчы) жылы дом павернуты мураваным фасадам з фігурным барочным шчытом, які закрывае больш вузкі паверх з двухсхільным дахам. Аконныя праёмы на галоўным фасадзе размешчаны сіметрычна цэнтральнай восі, падкрэсленай уваходам і балконам з ажурнай агароджай на другім паверсе над уваходам. Фігурны шчыт на галоўным фасадзе вылучаны тонкім прафіляваным карнізам. Невялікі праём у цэнтры шчыта і дзве маленькія нішы па баках аздоблены ляпнінай і дэкаратыўнымі ліштвамі. Уваход на другі паверх з боку дваровага фасада. На першым паверсе размяшчаліся складскія памяшканні і крамы, на другім — жылыя пакоі. Будынак рэканструяваны пад бібліятэку. 


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Касцёл і кляштар бэнэдыктынак


На сучаснай вуліцы Чкалава, якая ідзе ўгару ўздоўж возера Дзявочае, ў самым канцы вуліцы прагледжваецца высокая шмат’ярусная вежа-брама. Гэта ўваход на тэрыторыю былога кляштара бенедыкцінак.

Заснаваны Мікалаем Крыштофам Радзівілам з жонкай Альжбетай Яўхіміяй. Актамі фундацыі 1591—95 рр. і 1602 р. яны далі бенедыкцінкам фальварак Гавязна з вёскамі Ахрэмавічы, Вязавец, Зарэчча, Петухоўшчына (170 валок зямлі), а таксама тэрыторыю ў 11 маргоў у паўднёва-заходняй частцы горада і 9 тыс. злотых на пабудову кляштара. Будаваўся ў 1590—96 рр. на паўднёва-ўсходняй ускраіне Нясвіжа каля гарадскога абарончага вала. Магутныя сцены і высокія вежы брамы і касцёла мелі на той час абарончае значэнне.

Першыя манашкі прыбылі з Хелмна (Польшча), прыярыса М. Мартэнская атрымала папскі прывілей на змякчэнне суровага статута ордэна. Пазней нясвіжскія бенедыкцінкі сталі першымі насельніцамі кляштараў у Вільні, Коўне, Менску, Воршы, Смаленску. Сярод манашак былі прадстнўніцы вядомых магнацкіх і шляхецкіх родаў — Войнаў, Нарбутаў, Радзівілаў, Слушкаў, Тышкевічаў, Халецкіх і інш., якія пры паступленні ў кляштар павінны былі ўносіць грашовы "пасаг". У 1627 р. бенедыкцінкі купілі фальварак Вялешын і вёску Цялядавічы. Крыстына Эўфемія Радзівіл (прыярыса ў 1632—58 рр.) адсудзіла ў Завішаў на карысць кляштара вёскі Лучыца і Слабада. Грашовыя наданні кляштару працягваліся Радзівіламі і пазней. У Нясвіжскім кляштары бенедыкцінак пастаянна выхоўвалася 25 свецкіх паненак, якіх манашкі навучалі мовам, музыцы, мастацкаму шыццю і інш. У 1804 р. былі 22 выхаванкі, 48 чалавек жаночай прыслугі, 16 рамеснікаў; у 1828 р. — 33 манашкі, пераважна з Менскага і Навагрудскага паветаў; бібліятэка мела 437 кніг на польскай і 79 на лацінскай мовах; былі музычныя інструменты: 5 скрыпак, басэтля, 2 флейты. У 1784 р. кляштар наведаў кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст.

Корпус кляштара змураваны ў 1593—96 рр., касцёл Святой Эўфеміі (дойлід Я.М. Бернардоні) асвячоны ў 1598 г. Вежа над касцёлам пабудавана ў 1720-я рр., уваходная званіца — у 1760-я рр. У 1864 г. былі зроблены ўнутраныя пераробкі. Кляштар скасаваны расейскімі ўладамі ў 1866 р. (1877? р.), а касцёл перададзены праваслаўнай царкве. Апошнія 20 манашак высланы ў Вільню і Гародню, будынкі аддадзены пад Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю. У 1920—45 рр. кляштар зноў дзейнічаў. Цяпер у комплексе кляштара размешчаны педагагічны коледж. Насупраць кляштара ўзведзены новы нязграбны будынак вучылішча.

Дойлідскі комплекс акружаны мураванай сцяной. Жылы манастырскі корпус з убудаваным касцёлам, гаспадарчыя пабудовы, вартоўная размешчаны вакол даволі прасторнага ўнутранага дворыка. На тэрыторыю дворыка ўваход праз высокую вежу-браму.

Жылы манастырскі корпус з касцёлам — мураваны двухпавярховы будынак Е-падобны ў плане, з рознавялікімі бакавымі крыламі, арыентаваны ва ўнутраны дворык. Цэнтральную частку будынка на вышыню двух паверхаў займаў аднанефавы з трансептам касцёл, які завяршаўся пяціграннай апсідай. У бакавых крылах будынка размяшчаліся келлі, гаспадарчыя і службовыя памяшканні. У паўднёвым крыле была вялікая зала-трапезная. Кампазіцыйным цэнтрам галоўнага фасада з’яўляецца выступаючы рызаліт (фрагмэнт былога галоўнага фасаду касцёла). Сцяна рызаліта дэкаравана трыма пілястрамі, паміж якімі аконныя праёмы лучковай формы. Завяршаўся рызаліт высокай шмат’яруснай вежай-званіцай касцёла (не захавалася). Галоўны ўваход у кляштарны будынак размешчаны асіметрычна ў паўднёвым крыле. Унутраная планіроўка будынка калідорнага тыпу, цяпер часткова зменена. У мурах былога касцёла цяпер размешчана бібліятэка.

Прыгожая вежа-брама — галоўны ўваход на тэрыторыю кляштара. Размешчана па цэнтральнай восі ўнутранага дворыка, да яе прылягаюць сцены вонкавай агароджы. Вежа ў плане мае форму квадрата. Звонку яе сцены развітымі прафіляванымі цягамі падзелены на тры ярусы, якія паступова змяншаюцца па вышыні. Ніжні ярус самы высокі, прарэзаны аркай, над якой размешчаны высокі арачны праём. Другі ярус мае на кожнай грані па аднаму арачнаму праёму, дэкараванаму складанай ліштвай і сандрыкам. Трэці ярус прарэзаны невялікім арачным праёмам з ліштвамі на кожнай грані і завершаны крывалінейным карнізам. Завяршае вежу невысокі фігурны купал са шпілем. Куты вежы ўмацаваны шырокімі прафіляванымі пілястрамі.

Кляштар — помнік дойлідства барока.


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
А.А. Ярашэвіч (Нясвіжскі кляштар бенедыкцінак)
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

 


Слуцкая Брама


Слуцкая брама стаяла ў абарончым гарадскім валу на дарозе, што звязвала Нясвіж са Слуцкам. Пабудавана разам з абарончай гарадской сістэмай у XVI ст., але падчас вайсковых дзеянняў XVII ст. была разбурана. Зноў пабудавана ў 1690 р. на старым месцы, перабудоўвалася ў 1700 р. (паводле іншых звестак, у 1760 р.). Стаіць на дарозе-дамбе на беразе возера паміж Новым і Старым горадам. У 1970 р. рэстаўрыравана.

Брама — мураваны дух’ярусны прастакутны ў плане будынак з арачным праездам па цэнтры (даўжыня аркі каля 10,3 м). Сцены брамы ўмацаваны контрфорсамі, будынак накрыты двухсхільным чарапічным дахам. Галоўны і процілеглы (тыльны) фасады завершаны пластычнымі франтонамі з крывалінейнымі абрысамі. На першым ярусе брамы былі памяшканні для варты, на другім — капліца, якая раскрывалася праз вялікі аконны праём з балконам у бок горада.

Капліца зроблена на сродкі нясвіжскіх мяшчан у 1700 р. Адноўлена ў 1788 р. князем Каралем Радзівілам. Пасля паўстання 1863 р. капліца закрыта; адноўлена толькі ў 1900 р. У капліцы меўся шанаваны абраз Найсвяцейшай Панны Марыі з дзіцем Езусам у багатым сярэбраным абкладзе.


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, "БелТА", 2002

А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы на Беларусі
Менск, Беларуская Энцыклапедыя, 2000

 


Парк "Альба"


Цяпер гэта лесапаркавы масіў з рэшткамі старажытнай планіроўкі. З паўднёвай ускраіны Нясвіжа (ад вул. К. Лібкнехта) да парку Альба вядзе шырокая старажытная алея, дзе захаваліся магутныя дубы-волаты. Алея і канал (перпендыкулярны да яе) падзяляюць сучасную тэрыторыю парку Альба на чатыры сектары. Паўднёва-ўсходняя частка абмежавана Дзявочым і Альбянскім штучнымі азёрамі з сістэмай невялікіх сажалак паміж імі. У 1990-я рокі тут пачаў стварацца новы пейзажны парк. Цэнтрам яго з’яўляецца вялікая паляна з выхадам на возера Альбянскае. Вакол паляны растуць групы хвойных дрэў. Паміж імі ў апошнія гады разрасліся ясень і вольха.

Паўночна-ўсходняя частка парку (стары парк, плошча каля 30 га) далучаецца да штучнага возера. Рэгулярную сістэму яго планіроўкі цяпер закрылі адзічэлыя дрэвы і кустарнікі. Захавалася некалькі алей, абсаджаных елкамі. Растуць елка, ясень, граб. У гэтай частцы парку захаваліся рэшткі фундаментаў палацаў Альба і Кансаляцыя.

У паўднёва-заходняй частцы парку (плошча каля 30 га) захавалася складаная сістэма сажалак (былыя малыя сажалкі), дзе цяпер разводзяць рыбу. У паўночнай частцы (прылягае да горада, плошча каля 90 га) знаходзіцца былы звярынец (круг) з вадаёмам і востравам, ад якога адыходзяць рэшткі былых каналаў, побач былое фазанавае поле. Часткова захаваліся алеі. Растуць хвоі Веймутава і Банкса, дубы-волаты. Заходняя частка парку забалочаная. Парк Альба з’яўляецца помнікам садова-паркавага мастацтва.

Вазёры Альбы — слёзы неба.
Між аксамітных гушчароў
Сівымі рэхамі вятроў
Гудзіць галлё адвечных дрэваў...

Андрусь Шулаеў

Першае ўражанне, калі ты з’яўляешся ў Альбе, што гэта нейкі незвычайны лес, часам падобны на дзікі і сташэнны, нібыта з казак, з мноствам старых дрэў. Аднак у сапраўднасці гэта ці не самая старая загарадная рэзідэнцыя на Беларусі, утвораная некалькімі вялікімі паркавымі масівамі, якія раз’ядноўвае Час, Асоба і Лёс.

Альба знаходзіцца на поўдні Нясвіжа, і тут звычайна не бывае турыстаў. Хаця паглядзець ёсць на што: ціхія вазёры, каналы, таямнічыя алеі побач з зарослымі гушчарамі — гэта тое, што часам заахвочвае задумацца над мінулым, над будучым, над прадвечным, бо мінавіта яно, здаецца, пануе тут.

Загарадная рэзідэнцыя Радзівілаў "Альба" была закладзена ў канцы XVI стагоддзя князем Радзівілам Сіроткай адразу па вяртанні з пілігрымкі па Святых месцах ў Італіі і Палесціне. Італьянскія загарадныя рэзідэнцыі для рознага рода баляванняў і сталі прыкладам для заснавання Альбы. Тым больш, што князь прывёз шмат экзатычных раслін і жывёл.

Разам з перабудовай Нясвіжа і замка будуецца Альба, якая яднаецца з горадам не толькі добрай дарогай, але і ракой Уша, на якой будуюцца вазёры Свіцязянскае і Альбянскае. Магчыма, што нейкае дачыненне да Альбы меў і сам Ян Марыя Бернардоні, які на працягу 13 рокаў кіраваў усімі будаўнічымі працамі ў Нясвіжы, бо наўрад ці Сіротка запрашаў бы іншых італьянскіх дойлідаў для будаўніцтва загараднай рэзідэнцыі. Але ж першая ўзгадка аб Альбе, а менавіта аб палацы Кансаляцыя, адбываецца толькі ў 1604 роке. Гэта быў зусім просты аднапавярховы палацік. Хаця зараз некаторыя даследчыкі лічаць, што Кансаляцыя знаходзілася побач з замкам, дзе зараз знаходзіцца Стары парк. Тое, што Альба была закладзена якраз у канцы XVI стагоддзя гаворыць і той факт, што на гравюры пачатку XVII стагоддзя гэта даволі вялікі паркавы масіў, які наўрад ці змог сфармавацца за некалькі рокаў.

Альба пры Сіротку — гэта двухкіламетровая алея, вазёры, некалькі палацавых пабудоў, сярод якіх вылучаецца Эрміторыум, у якім пазней знаходзілася знакамітая радзівілаўская "Галерэя абразоў", а таксама так званы "Стары парк" з правільнымі геаметрычнымі пасадкамі дрэў і іншых раслін. Гэта быў першы пік росквіту рэзідэнцыі. Пасля войн другой паловы XVII стагоддзя (Патоп), і Паўночнай вайны, Альба патроху адраджаецца. Будуюцца новыя пабудовы, палацы, выкапваюцца каналы і сажалкі. І другі пік росквіту прыходзіцца на сярэдзіну XVIII стагоддзя, калі ў Нясвіжы пануе Караль Радзівіл ці Пане Каханку. У гэты перыяд будуецца самая цікавая частка парка — "Круг". Гэта круглае возера з круглым востравам у цэнтры, на якім знаходзіўся шыкоўны палац — першы ў стылі эклектыка, і восем адыходзячых ад возера каналаў под вуглом у 45°. Адзін з каналаў, паралельны галоўнай алеі, яднае гэтую сістэму з астатняй. У 1746 роке недалека ад палаца адбываецца першае тэатральнае відовішча — камедыя, напісанная Уршуляй Радзівіл. 

Пры Пане Каханку была ў Альбе і ідыалістычная вёска, дзе князь і світа гулялі ў простых вясковых жыхароў (гэтую модную на той час гульню прывезлі з Францыі), працавала некалькі мануфактур (адна з іх па вырабе паясоў пазней была пераведзена ў Слуцк). Была ў Альбе нават мараходская школа. Пазней у Альбе рыхтвавлі нават дойлідаў (для будаўніцтва грамадзянскіх і ваенных аб’ектаў). Усё гэтае хараство яшчэ паспытаў апошні князь ВКЛ і кароль Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, які гасціў у Нясвіжы некалькі дзён у 1780-я рр. Панятоўскаму тады пэўна падалося, што сапраўдны кароль не ён, а Караль Радзівіл, бо адбыўся прыём з сапраўднымі каралеўскімі ўрачыстасцямі. Асабліва цікавым былі тэатральныя відовішчы ў Альбе. Найбольш уражвала рэканструкцыя бытвы "Штурм Гібралтара" на возеры з сапраўдным марскім боем з параненымі і забітымі. Гэта быў апошні росквіт Альбы. У XIX стагоддзі тут працуюць толькі мануфактуры. Да сярэдзіны XIX стагоддзя ад палацаў не застаецца і рэшткаў. У 1930-я рр. апошнія Радзівілы рамантуюць тут мосцікі і закладваюць апошні парк. Пасля гэтага поўнае забыццё на доўгія гады.

Калі зараз паглядзець на былую рэзідэцыю, мы ўбачым на колькі яна складана і шматгранна, колькі філасофіі і ідэй прысутнічае тут. Альба — гэта не проста парк — гэта сістэма паркаў, іх сінтэз. Чалавечае і прыроднае пераплецена тут, што ўтварае цікавы помнік нашай культуры. Спадчына здабытая Ідэяй у чалавечае жыццё.

Восенню
Восень у парку.
Лісце апала.
Толькі шэпат крокаў
Чутны ледзь няўмела.
Альба засыпае
Сумнаю парою.
Хутка прыйдзе снежань
3 снегам і спакоем.
Я хаджу ў смутку
Нечага шукаю.
Можа нешта зніклае,
Што спакой вяртае,
Што дае надзею
На выратаванне.
Альба, чаго чакаеш ты,
Чаму цягнеш да блуканняў?
Пасярод алей,
У глыбіні вады
Сажалак зарослых
Што хаваеш ты?
Прыйдзе хутка час,
Час для раставанняў.
Альба спіць. Стагоддзi
Знойдуць шлях для будучых спатканняў.

Лістапад 2000 р.

Зміцер Савельеў


__________

radzima.org

 


Реставраторы обнаружили на Фарном костёле в Несвиже уникальные фрески


Почти 150 лет редкие росписи были спрятаны под слоем штукатурки.

Реставрацию костёла Божьего Тела, первого барочного храма в Восточной Европе, в котором находится усыпальница несвижской ветви рода Радзивиллов, включенного в Список объектов всемирного культурного наследия ЮНЕСКО, начали ещё в 2010 году.

— Тогда по всем правилам реставрации были сделаны первые обмеры, обследования, начаты историко-архивные исследования, — рассказывает научный руководитель реставрационных работ Андрей Карпук.

— В 2016 году мы нашли остаток этого снаряда, передали его ксендзу Петру в будущий музей храма, — рассказал Андрей Михайлович. — Когда лазили по крыше, видели странные брусья стропил с электрическими изоляторами. Я не мог понять, зачем они там. Оказалось, в 44-м году, чтобы не оставлять костёл на зиму без крыши, тогдашний ксёндз Колосовский организовал местных прихожан, за отсутствием стройматериалов они “порезали” на стропила телеграфные столбы и накрыли крышу. И, слава Богу, простоял костёл до наших дней.

В 2010 году, реставраторы сделали первые исследовательские зондажи (снятие штукатурного слоя) и предположили, что под штукатуркой есть фрагменты живописи.

— Я сам на фронтоне главного фасада сделал пробный зондаж, увидел под наружным слоем штукатурку яркого красного цвета, — вспоминает Андрей Карпук. — В замке тогда ещё работали художники-реставраторы. Их срочно вызвали на объект, и аккуратно скальпелями они открыли маленькие фрагменты росписей.

Потом реставрационные работы приостанавливались на несколько лет из-за нерегулярного финансирования. В прошлом году была принята государственная программа финансирования и интенсивные реставрационные работы возобновились.

— А в феврале-марте нынешнего года открылось такое! — реставратор не скрывает своего профессионального восторга.

Оказывается, фарный костёл снаружи был почти полностью расписан. Подобных храмов в Беларуси нет, да и на территории Европы они очень редки. Причём, росписям, которые нашли реставраторы, уже около 400 лет, их можно отнести и к XVI-XVII, и к XVIII векам.

— Сейчас принято решение пока приостановить раскрытие, — заявляет Андрей Карпук. — Присутствует, конечно, азарт исследователя, желание посмотреть, что сохранилось ещё. Но чтобы сохранить открытую живопись, её надо сразу же обрабатывать, укреплять. Иначе всю утратим. Нам уже понятно, что некоторые фасады, например главный, были целиком покрыты росписями (так называемыми “ковровыми” росписями). Росписи этого и одного из боковых фасадов сохранились ориентировочно почти на 80 процентов! Для сохранения росписей необходимо применить классический реставрационный подход — одновременно с раскрытием, изучением провести укрепление, консервацию и реставрацию росписей. Однако это процесс не всегда с предсказуемым результатом, всё сразу нельзя запланировать и просчитать.


Радзивилл Сиротка построил костёл заново


Чтобы понять, что раскрыли реставраторы, нужно вспомнить историю самого костёла. Уникальный для наших земель барочный костёл был построен… со второго раза. Тогдашний владелец Несвижа Радзивилл “Сиротка” и его брат кардинал Юрий Радзивилл забраковали и приказали разобрать уже построенный на этом же месте в 80-е годы XVI века костёл — тот был слишком мал и непрезентабелен для такого знатного рода. Так в Несвиже оказался дойлид и строитель иезуит Ян Мария Бернардони. В комплексе с новым костёлом был построен иезуитский коллегиум, соединенный с ним переходной галереей. Сиротка передал костёл иезуитам с условием, что там будет устроена усыпальница Радзивиллов. На сегодняшний день это третье по численности в Европе погребение после усыпальниц Бурбонов и Габсбургов.

Самые старые монохромные росписи, которые нашли реставраторы, предположительно относятся именно к периоду “Сиротки”.

— Реставраторы открыли “Иерусалимские” кресты, — поясняет Андрей Михайлович. — А ведь Сиротка совершил паломничество на Святую землю, был кавалером Иерусалимского креста. Обнаружили и декоративные “волны”. Подобные есть под карнизами Краковского костёла Петра и Павла, в строительстве которого Бернардони также принимал участие.

Вторая половина XVII века и начало XVIII — трагические страницы в истории Несвижа. Во время войны 1658 года маскалёвские войска осадили, но не смогли взять замок. Однако город пострадал очень сильно, в костёле и сейчас на некоторых алтарях видны следы от казачьих сабель. А во время Северной войны шведы взяли замок со второго раза. Пострадал и костёл, долгие годы потом бывший в запустении.

Восстанавливал костёл и заново отстраивал замок в первой половине XVIII века уже праправнук “Сиротки” — Михаил Казимир “Рыбонька”. Вскоре орден иезуитов был упразднен. Костёл стал фарным (приходским).

— “Рыбонька” провёл капитальную реконструкцию храма, перештукатурил и заново отделал все интерьеры и фасады. Мы предполагаем, что второй слой росписей на фасадах, как и росписи в интерьере, были сделаны именно при нём, — рассказывает научный руководитель реставрации. — У него была целая “армия” отличных художников во главе с Гесским. О мастерстве художников может рассказать такая легенда: “Рыбонька” дал задание управляющему на остекление окон несвижского замка, а тот деньги прогулял и распорядился прямо на стенах нарисовать окна. Мы кстати в замке нашли одно такое нарисованное снаружи окно, а изнутри в интерьерах их и сегодня может видеть каждый желающий. А Радзивилл, говорят, так ничего и не заметил.

Судя по всему, именно при “Рыбоньке” на фасадах костёла появились живописные иконы, декоративные росписи под мрамор, подобные росписям центральной лестницы дворца в несвижском замке. Реставраторы открыли и фрагменты росписей иезуитских символик — монограмму “IHS” с трезубцем в солнечном круге.

— На северо-восточном фасаде открыты фрагменты радзивилловских геральдических росписей — отчетливо видна великокняжеская корона, прочитываются элементы пурпурной мантии и монограмм. Подобные есть на радзивилловских грамотах, печатях, экслибрисах, стекле и фарфоре, — поясняет Андрей Михайлович. — На фронтоне фасада открыта фигура Матери Божьей, у ног которой видны ангелочки. Представляете, если всё это открыть полностью! Экскурсантам можно выдавать театральные бинокли, чтобы могли всё рассмотреть…

Росписи закрыли, чтобы сохранить?

Почему же эта красота была от нас скрыта? И, главное, как давно? Однозначного ответа пока нет.

— Скорее всего, в середине XIX века кто-то из ксендзов решил скрыть росписи от греха подальше. После роспуска ордена иезуитов, трёх разделов Речи Посполитой, поражения Наполеона, к которому примкнул тогдашний владелец Несвижа Доминик Радзивилл, замок был разорён и пребывал в запустении. Иезуитская и радзивилловская геральдика “мозолила” глаза. Поэтому костёл снаружи был оштукатурен, забелен и в таком виде простоял больше 150 лет вплоть до наших дней.

Теперь головная боль реставраторов не только в том, что делать с росписями, чтобы максимально их сохранить, но и когда, как и, главное, за какие деньги это делать. По предварительным планам реставрация крыши, куполов и фасадов Фарного костёла должна была завершиться уже в этом году.

— В утвержденном ранее проекте реставрация открытой живописи учтена не была. Теперь понятно, что сроки реставрации фасадов необходимо продлить, и стоимость работ также увеличится, — говорит Андрей Карпук. — Оставить же росписи в нынешнем состоянии нельзя — это может привести к их полной утрате. Сейчас завершается реконструкция с реставрацией крыши и куполов костёла. Разрабатывается проект 2-й очереди. И реставрация фасадов выделена отдельным этапом. Однако окончательное решение по внешнему виду фасадов будет принято только после полного раскрытия и реставрации сохранившихся росписей. Но уже сейчас мы делаем графические реконструкции видов фасадов и попытаемся предположить, как может выглядеть храм в результате реставрации росписей. Есть ещё один момент — реставрацию росписей можно производить только в благоприятный период времени. Для сохранения уже раскрытых росписей необходимо провести как можно больше консервационных и реставрационных работ уже в этом году. Необходимо также включение в программу финансирования реставрации следующего года. Мы считаем, что в наши хоть и не простые времена, нужно безусловно сохранять свидетельства своей богатой истории, и не просто открывать и показывать, но и гордится ими.


“Хартыя’97”, 28 червеня 2016 р.



Обновлен 30 окт 2016. Создан 22 июн 2012



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter