Спіс помнікаў ваеннага дойлідства Беларусі IX-XVIII стст.

Захаваўшыеся на тэрыторыі сучаснай Беларусі абарончыя умацаванні



Бэрасцейская вобласць


Баранавіцкі раён:

 

в. Вялікае Сяло. Рэшткі земляных умацаванняў эпохі сярэднявечча.

г.п. Гарадзішча. Гарадзішча з умацаваннямі эпохі ранняга сярэднявечча.

в. Старая Мыш. Земляное ўмацаванне замка XVI ст., узведзенага Я. Хадкевічам.


Драгічынскі раён:

 

в. Жабер. Рэшткі бастыённых умацаванннў замка князёў Вішнявецкіх канца XVI ст.

в. Крыўляны. Бастыённыя ўмацаванні замка князёў Чартарыйскіх  XVII ст.


Камянецкі раён:

 

г. Высокае. Рэшткі ўмацаванняў замка Сапегаў XVII ст.

г.п. Камянец. Унікальны помнік ваеннага дойлідства XIII ст. — мураваная вежа.


Ляхавіцкі раён:

 

в. Гарадзішча. Рэшткі сярэднявечнага гарадзішча з магутнымі валамі.

г. Ляхавічы. Рэшткі замчышча канца XVI ст.

 

Пружанскі раён:

 

в. Лыскава. Земляныя ўмацаванні замка XIV-XV стст.


Столінскі раён:

 

г.п. Давыд-Гарадок. Замкавая гара, умацаваная валам.

в. Юнішчы. Два земляныя ўмацаванні эпохі сярэднявечча.

 


Віцебская вобласць


Аршанскі раён:

 

г.п. Копысь. Сярэднявечнае ўмацаванне "Пятроўскі вал" на беразе Дняпра.

г. Ворша. Разбуранае замчышча старажытнай Воршы.

в. Смаляны. Руіны мураванага замка князя Сангушкі пачатку XVII ст.


Бешанковіцкі раён:

 

г.п. Ула. У сутоцы Заходняй Дзвіны і Улы рэшткі замчышча XVI ст.


Браслаўскі раён:

 

г. Браслаў. Замчышча старажытнага Брачыслава.

воз. Дрысвяты.  На востраве сляды земляных умацаванняў замка XVI ст.

в. Іказнь. Руіны мураванага замка князя Я. Сапегі, закладзенага ў 1504 р.


Верхнедзвінскі раён:

 

в. Асеткі. Каля вёскі гарадзішча чатырохкутнай  формы з валамі і равамі.


Віцебскі раён:

 

г. Віцебск. Рэшткі замчышча старажытнага Віцебска.

г. Сураж. Сляды ўмацаванняў замка XVI ст.


Гарадоцкі раён:

 

г.п. Езярышча. Рэшткі ўмацаванняў замка XVI ст.


Докшыцкі раён:

 

в. Яблонцы. На поўдзень ад вёскі насып, абведзены валамі.

 

Лепельскі раён:

 

в. Стары Лепель. На востраве Лепельскага возера рэшткі сярэднявечнага замчышча.

в. Суша. На востраве возера Суша замчышча XVI ст.


Лёзненскі раён:

 

в. Бабінавічы. У лесе каля вёскі земляныя ўмацаванні "заштатнага гарадка Бабінавічы" канца ХVIII ст.


Міёрскі раён:

 

г.п. Дзісна. На востраве Заходняй Дзвіны валы сярэднявечнага замка Дзісна (XVI ст.).


Пастаўскі раён:

 

в. Камаі. Храм абарончага тыпу, 1603-1606 гг.


Полацкі раён:

 

в. Гомель. Над р. Дзіва-Тураўлянкай на пагорку замчышча сярэднявечнага замка Гомель (XVI ст.).

г. Полацак. Рэшткі ўмацаванняў Верхняга замка. Земляны вал Ніжняга замка XVI ст.

в. Туроўля. На левым беразе Заходняй Дзвіны ў сутоцы з р. Тураўлянкай сляды замка XVI ст.


Расонскі раён:

 

воз. Няшчэрда. На мысе сярэднявечнае замчышча XVI ст.

уроч. Сокал. У сутоцы Нішчы і Дрысы на градзе натуральнага паходжання сляды сярэднявечных умацаванняў XVI ст.


Талачынскі раён:

 

в. Друцк. Земляныя умацаванні сярэднявечнага Друцка.


Ушацкі раён:

 

в. Цётча. На левым беразе аднайменнай рэчкі на пагорку сляды замка Красны XVI ст.


Чашніцкі раён:

 

в. Лукамль. Замчышча IX-XIII ст.

г.п. Чашнікі. На правым беразе р. Улы замчышча XVI ст.


Шумілінскі раён:

 

в. Казьяны. На беразе р. Обалі земляныя ўмацаванні замка Казьян, узведзенага ў 1567 р.

 


Гомельская вобласць


Гомельскі раён:

 

г. Гомель. Замчышча XII-XVII ст.


Жыткавіцкі раён:

 

г.п. Тураў. Замчышча X-XVII ст.


Жлобінскі раён:

 

г.п. Стрэшын. Сярэднявечнае замчышча.


Мазырскі раён:

 

г. Мазыр. Рэшткі замчышча XII-XVII ст.


Рэчыцкі раён:

 

г. Рэчыца. Сярэднявечнае замчышча на беразе Дняпра.


Рагачоўскі раён:

 

п. Збораў. Замчышча XII-XIII ст.

п. Лучын. Замчышча, умацананае 4 валамі.

г. Рагачоў.  На замкавай гары рэшткі мураванага замка каралевы Боны (XVI ст.).


Чачэрскі раён:

 

г. Чачэрск. Замчышча X-XVII ст.

 


Гарадзенская вобласць


Ваўкавыскі раён:

 

г. Ваўкавыск. Археалагічны комплекс старажытнага горада X-XIV ст.

в. Мсцібава. Замчышча XII-XVI ст. з магутным земляным валам.


Воранаўскі раён:

 

в. Гайцюнішкі. Умацаваны дом пачатку XVII ст.

в. Гарадзішча. Замчышча XIV-XVII ст.


Гарадзенскі раён:

 

г. Гародня. Руіны мураванага замка XIV-XVI ст.

в. Адэльск. Сярэднявечнае замчышча.


Дзятлаўскі раён:

 

г.п. Дзятлава. Сляды замка канца XV — пачатку XVI ст., пабудаванага князем Астрожскім.


Зэльвенскі раён:

 

в. Сынковічы. Інкастэляваны храм пачатку XVI ст.


Іўеўскі раён:

 

в. Геранёны. Руіны замка князя В. Гаштольда канца XV — пачатку XVI ст.

в. Трабы. Замчышча XIV-XVI ст.


Карэліцкі раён:

 

в. Асташын. Руіны абарончага храма другой паловы XVI ст.

в. Беразавец. Руіны сярэднявечнга замка князя Кміты на гарадзішчы. Замкавая гара.

г.п. Мір. Мураваны замак князя Ю. Іллініча пачатку XVI ст.


Лідскі раён:

 

г. Ліда. Руіны мураванага замка пачатку XIV ст.


Наваградскі раён:

 

г. Наваградак. Руіны мураванага замка канца XIII-XVII  ст., земляныя умацаванні пачатку XI-ХVI ст.


Ашмянскі раён:

 

в. Гальшаны. Руіны мураванага замка князя П. Сапегі пачатку XVII ст. і гарадзішча XIII-XVI ст.


Слонімскі раён:

 

в. Збочна. Земляныя ўмацаванні XII-XIII ст.

в. Асабнякі. Замчышча з земляным валам XIII-XIV ст.

г. Слонім. Сярэднявечнае замчышча. Касцёл бернардынаў першай паловы XVII ст., прыстасаваны да абароны.


Смаргонскі раён:

 

в. Крэва. Руіны мураванага замка пачатку ХІV ст.

г. Смаргонь. Храм абарончага тыпу XVI ст.


Шчучынскі раён:

 

в. Касцянева. Замчышча XIII ст.

в. Кульбачына. Замчышча XIII ст.

в. Турыйск. Сляды замчышча XIII ст.

 


Менская вобласць


Барысаўскі раён:

 

г. Барысаў. Заммышча XIV-XVIII ст.

в. Стара-Барысаў. Сляды замчышча XII-XIII ст.


Даяржынскі раён:

 

г. Даяржынск (Койданава). Сляды замка князя Радзівіла XVI-XVIII ст. Руіны храма абарончага тыпу першай паловы XVI ст.


Клецкі раён:

 

г. Клецак. Руіны сярэднявечнага замка.

 

Капыльскі раён:

 

г.п. Капыль. Рэшткі ўмацаванняў замка.


Лагойскск раён:

 

г.п. Лагойск. Замкавая гара з умацаваннямі позняга сярэднявечча.

в. Панізоўе. Рэшткі ўмацаванняў замка XII-XIII ст.


Менскі раён:

 

г.п. Заслаўе. Бастыённыя ўмацаванні сярэднявечнага замка, на пляцоўцы — інкастэляваны храм.

г. Менск. Сляды замчышча XII-XVII ст. на правым беразе р. Свіслачы.

в. Сёмкаў Гарадок. Рэшткі замчышча XIII-XV ст.


Маладзечанскі раён:

 

в. Гарадок. Замчышча XIV-XVII ст. з магутным земляным валам.

г. Маладзечна. Умацаванні замка князёў Заслаўскіх, Збаражскіх і Агінскіх пачатку XV-XVII ст.

г.п. Радашковічы. Замчышча. XVI ст.

 

Мядзельскі раён:

 

г.п. Мядзель. Руіны замка каралевы Боны XVI-XVII ст. на востраве воз. Мястра.

воз. Мядзель. На востраве замчышча XII-XIV ст.

г.п. Свір. На гарадзішчы сляды замка князёў Свірскіх XIII-XVI ст.


Нясвіжскі раён:

 

г. Нясьвіж. Палацава-замкавы комплекс канца XVI-XVIII ст. Земляныя умацаванні горада. Слуцкая брама.


Слуцкі раён:

 

в. Грэск. Замчышча.

г. Слуцак. Рэшткі Верхняга і Ніжняга замчышча XII-XVIII ст. Бастыённыя ўмацаванні Новага замка XVII ст.


Стаўбцоўскі раён:

 

в. Новы Свержань. Земляныя ўмацаванні замка князёў Чартарыйскіх.

в. Дзераўная. Храм абарончага тыпу канца XVI ст.

 


Магілёўская вобласць

 

Бялыніцкі раён:

 

в. Галоўчын. Рэшткі замчышча XIV ст.


Бабруйскі раён:

 

в. Бярозавічы. Сляды замчышча XIII-XVIII ст.


Быхаўскі раён:

 

г. Быхаў. Рэшткі ўмацананняў позняга сярэднявечча.


Глускі раён:

 

г. Глуск. Бастыённыя ўмацананні замка XVI-XVIII ст.


Горацкі раён:

 

в. Горы. Земляныя ўмацаванні позняга сярэднявечча.


Крычаўскі раён:

 

г. Крычаў. Земляныя ўмацаванні сярэднявечнага Крычава XIV-XVII ст.


Магілёўскі раён:

 

г. Магілёў. Замчышча XIII-XVIII ст. на тэрыторыі гарадскога парку.


Мсціслаўскі раён:

 

г. Мсціслаў. Замкавая гара з рэшткамі ўмацаванняў XII-XVII ст.


Асіповіцкі раён:

 

в. Свіслач. Замчышча XIII-XVII ст.


Слаўгарадскі раён:

 

г. Слаўгарад. Замкавая гара.


Чавускі раён:

 

в. Радамля. Рэшткі ўмацаванняў сярэднявечнага горада.


Шклоўскі раён:

 

в. Стары Шклоў. Умацаванні эпохі Вялікага княства Літоўскага.



Обновлен 23 сен 2015. Создан 27 авг 2012



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter