Дойлідства і гісторыя Снова




Сноў — вёска ў Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтар сельсавету Нясьвіскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 2665 чал. (2000 г.). Знаходзіцца за 30 км на захад ад Нясьвіжу, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Менск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясьвіж — Баранавічы.

Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 г. Пад 1529 г. ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 г. паселішча атрымала статус мястэчка.

У пачатку XVII ст. Сноў перайшоў у валоданьне Я. Пратасевіча, потым — Рдултоўскіх. У 1650 г. тут зьявілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 г. дзейнічаў касьцёл.

З 1767 г. у Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. За часамі Барскай канфэдэрацыі (1768—1772 гг.) мястэчка спазначала значныя разбурэньні. 15 верасьня 1785 г. тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 г.) Сноў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе зрабіўся цэнтрам воласьці Наваградзкага павету. У вайну 1812 году 9 лістапада тут адбыўся бой францускай дывізіі Я. Дамброўскага з казакамі. У 1827 г. у мястэчку збудавалі палац, у 1836 г. у Дольным Снове — бровар. Станам на 1861 г. у Снове было 45 двароў, царква, сынагога, цагельня, у 1865 г. адкрылася царкоўнапрыходзкая школа. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864 гг.) расейскія ўлады гвалтоўна перарабілі касьцёл на царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897 г.) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891 г.), капліца, у Дольным Снове (да 1939 г. таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 г.) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Нясьвіскага павету.

У 1939 г. Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 сьнежня 1940 г. зрабіўся цэнтрам сельсавету Нясьвіскага раёну. Статус паселішча панізілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, васьмігадовая школа, лякарня. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 г. у вёсцы было 1157 двароў.

 

Вікіпедыя

 

 

Снов (деревня в Несвижском районе Менской области, в 20 км к западу от Несвижа). Здесь сохранился обширный по своим размерам дворец, построенный в 1827 г. по проекту архитектора Б. Тычецкого. Первоначально во дворце было сто комнат и зал. Позднее внутренняя планировка здания претерпела много изменений.

Дворец-усадьба расположен на открытом месте у извилистой речки Сновенки. На территории усадьбы был создан небольшой водный бассейн, который окружал парк пейзажного типа. Система каналов образовала несколько островов причудливой формы, густо заросших кустарником и деревьями различных пород.

В генеральном плане усадьбы применена система симметричной осевой композиции, в которой главное место отведено дворцу. Протяженность дворца — около 140 м. Весь массив сооружения расчленён на отдельные выступающие и разновысотные объемы. Центральная часть дворца и фланкирующие ризалиты — в два этажа, боковые крылья одноэтажные.

Главный вход во дворец выделен четырехколонным портиком ионического ордера. Такой же портик, но с меньшим выступом от плоскости стены, сооружен со стороны парка. Пройдя под портиками, посетители попадают в вестибюли, связанные между собой и основными помещениями дворца — залами, гостиными, кабинетами, расположенными в первом этаже.

Парадный зал в плане прямоугольной формы, площадь его превышает 100 кв. м. Шесть высоких окон, выходящих на оба фасада дворца (по три на каждый), обеспечивают большую воздушность интерьеру и открывают перспективу в сторону парка и посёлка. С одной стороны зала устроен альков, который занимает большую часть стены. Глубокий альков овального очертания с нишами для скульптур отгорожен от зала четырьмя колоннами. Этим достигается четкая прямоугольная форма плана зала.

Убранство интерьера зала отличается скромностью. Потолки и стены лишены декорации. Лишь верхняя часть стен зала несет карниз. Украшением, кроме алькова, является большая изразцовая печь, выполненная с большим мастерством.

В боковых крыльях и во фланкирующих объёмах дворца размещено главным образом жилье. Архитектура крыльев представлена ионическим ордером. При этом левое крыло дворца решено открытой галереей — колоннадой, а правое — колоннадой, примыкающей к фасадной стене. Построение фланкирующих объемов очень просто: в неглубоких и плоских нишах расположены окна с сандриками, а в верхней части стены — рельеф растительного орнамента.

В архитектуре дворца ничего лишнего, что бы могло придать ему нарочитую парадность. Пропорциональность и изящество портиков с красивым рисунком капителей, ажурные ризалиты с широкими трехчастными окнами на два этажа, скромные декоративные вставки у арочного завершения окон придают фасадам дворца стройность и величественность. К особенностям дворца-усадьбы в Снове можно отнести большую раскрытость композиции сооружения, четкость планировочного и объёмного построения, а также строгость архитектурных форм и простоту конструктивного решения. В этом комплексе ярко воплощены черты классической архитектуры.


Крыніца:
В.А.Чантурия
Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии
Менск, "Полымя" 1986 г.

 


Касьцёл Сьвятога Яна Хрысцiцеля


Мураваны парафiяльны рымска-каталiцкi касьцёл пабудаваны ў 1760 г. з цэглы ў стылі барока на сродкі Яна Хрысціяна Рдултоўскага. Звонку атынкаваны. Напрыканцы XIX ст. метрычныя кнiгi захоўваліся ад 1841 г. З 1866 г. пераўтвораны і асвячоны ў праваслаўную прыходскую Спаса-Праабражэнскую царкву, якая была капітальна адрамантавана ў 1884 г. (Па дадзеных у кнізе "Памяць" касцёл быў ператвораны ў Спаса-Прэабражэнскую царкву ў 1895 г.). Касцёл быў адноўлены ў Снове ў 1921 г. Пасля Другой сусветнай вайны знаходзіўся ў паўзруйнаваным стане.

Храм перададзены вернікам у 1991 г. Рэстаўраваны. Касцёл стаіць у цэнтры мястэчка Сноў на вуліцы Нясьвіжскай, з некаторым адступам ад забудовы вуліцы і сваім галоўным фасадам арыентаваны да яе.

Храм у плане ўяўляе сабой выцягнуты прастакутнік, які завяршаецца паўцыркульнай апсідай ва ўсходнім тарцы. На процілеглым заходнім (галоўным) фасадзе па баках выступаюць прастакутныя часткі — асновы вежаў. Храм накрыты двухсхільным дахам, апсіда — паўсферычным. Галоўны фасад храма мае двухвежавае завяршэнне, вырашаны ў традыцыйных для барока прыёмах: фасадная плоскасць па вертыкалі раздзеленая на тры часткі: цэнтральную і две бакавыя. Цэнтральная ў тры разы шырэй за бакавыя, адпавядае асноўнаму аб’ёму (у межах сцен храма), вузкія бакавыя часткі адпавядаюць аб’ёмам вежаў, што выступаюць за сцены храма.

Цэнтральная частка фасада вылучаная дзвюма пілястрамі дарычнага ордэра, у цэнтры паміж імі галоўны ўваход у касцёл. Паабал уваходу (за пілястрамі) дзве нішы, у якіх устаноўленыя скульптурныя выявы апосталаў Яна і Паўла. Над уваходам і над нішамі (на другім паверсе галоўнага фасада) — тры аконныя праёмы з лучковым завяршэннем. Паміж праёмамі пілястры дарычнага ордэра. Вузкія бакавыя часткі фасада фланкіраваныя дарычнымі пілястрамі, на другім паверсе маюць аконныя праёмы.

Па галоўным фасадзе над пілястрамі праходзіць шырокі антаблемент, які падзяляе сцяну фасада на дзве часткі: ніжняя (вясокая з пілястрамі) і верхняя — завяршэнне храма.

Бакавыя вертыкальныя часткі фасада завершаныя двух’яруснымі вежамі, а цэнтральная — шырокай атыкавай сценкай. У цэнтры атыка двух’ярусны франтон з паўцыркульнымі барокавымі сценкамі. Верхнія часткі вежаў маюць даволі высокія глухія шатровыя дахі.

Бакавыя фасады касцёла таксама маюць трохчасткавае чляненне, вырашаныя асіметрычна. Дамінантай з’яўляецца бакавая частка вежы з шатровым верхам, больш нізкія сцены асноўнага аб’ёму храма. Завяршае кампазіцыю цыліндрычная апсіда з бакавой сакрысціяй. Закругленая сцяна апсіды прарэзаная двума невялікімі вокнамі.

У інтэр’еры высокая зала касцёла мае скляпеністае перакрыцце на падпружных арках. Над апсідай — конхавае скляпенне. Бакавыя сцены інтэр’ера дэкарыраваныя дарычнымі пілястрамі, што праходзяць паміж аконных праёмаў. Пры ўваходзе — галерэя хораў, якая мае драўляную агароджу. Мураваны алтар таксама вырашаны ў стылі барока. Зроблены ў выглядзе дэкаратыўнай сценкі. Мае адзіную вось сіметрыі і тры вертыкальныя часткі, ніжняя вырашаная масіўнай плітой, асноўная сярэдняя дыкарыраваная карынфскімі пілястрамі, верхняя меншая па памерах, завершаная барочнымі валютамі крывалінейнага абрысу. На процілеглых сценах апсіды захаваліся дзве надмагільныя дошкі канца XVIII ст. (пахаванні знаходзяцца ў крыпце ў цэнтры храма пад падлогай). Насценная размалёўка не захавалася.


Літаратура:


Туронак Юры. Фармаваньне сеткі рыма-каталіцкіх парафіяў у Беларусі (1387–1781 г.) // Беларускі гістарычны агляд. 1995, снежань. Том 2. Сшытак 2. С. 173–194. (С.188; 194).

Kosman Marceli. Reformacje i kontrreformacje w Wielkim Ksiestwie Litewskim. Wroclaw, 1973.

 

 Kurzewski J. Biskupstwo wilenskie. Wilno, 1912. s.Ochmanski Jerzy. Biskupstwo wilenskie w sredniowieczu. Ustroj i uposazenie. Poznan, 1972.

Loret M. Kosciol katolicki a Katarzyna II (1772–1784). Krakow-Warszawa, 1910.Litak S. Struktura terytorialna kosciola lacinskiego w Polske w 1772 r. Lublin, 1980.

Российский государственный исторический архив в Санкт-Петербурге (РГИА СПб.). Ф. 822. Римско-католическая духовная коллегия Министерства внутренних дел Российской империи. Оп. 12. Визитации католических костёлов.

Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Нясвіжскага раёна / Рэд. кал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С.547-548). 

 

 Каталіцкія храмы на Беларусі. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2000. — С. 146-147.



Палацава-паркавы ансамбль Рдултоўскіх


Палац, пабудаваны ў 1827 г. па праекце дойліда Б. Тычэцкага, размешчаны на адкрытым месцы ў звілістай рэчкі Сноўка. На тэрыторыі сядзібы быў створаны невялікі стаў, які атачаў парк пейзажнага тыпу. Сістэма каналаў утварыла некалькі выспаў мудрагелістай формы, густа зарослых хмызняком і дрэвамі розных парод.

У генеральным плане сядзібы ўжыта сістэма сіметрычна-восевай кампазіцыі, у якой галоўнае месца адведзенае палацу. Працягласць палаца — каля 140 м. Увесь масіў збудавання рассечаны на асобныя выступаючыя і рознавысокія аб’ёмы. Цэнтральная частка палаца і фланкуючыя рызаліты — у два паверха, бакавыя крылы аднапавярховыя.

Галоўны ўваход у палац вылучаны чатырохкалонным порцікам іянічнага ордара. Такі ж порцік, але з меншым выступам ад плоскасці муроў, збудаваны з боку парку. Праходзячы пад порцікамі, наведвальнікі трапляюць у вестыбюлі, злучаныя паміж сабою і асноўнымі памяшканнямі палаца — заламі, гасцінымі, кабінетамі, размешчанымі ў першым паверсе.

Парадная зала ў плане прастакутнай формы, плошча яго перавышае 100 кв. м. Шэсць высокіх вокнаў, якія выходзяць на абодва фасада палаца (па тры на кожны), забяспечваюць вялікую лёгкасць інтэр’еру і адкрываюць перспектыву ў бок парку і мястэчка. З аднаго боку залы ўладкованы алькоў, які займае вялікую частку сцяны. Глыбокі алькоў авальнага абрысу з нішамі для скульптур адгароджаны ад залы чатырма калонамі. Гэтым дасягаецца выразная прастакутная форма плану залы.

Убраньне інтэр’еру залы адрозніваецца сціпласцю. Столі і муры пазбаўленыя дэкарацыі. Толькі верхняя частка муроў залы нясе карніз. Упрыгожваньнем, акрамя алькова, з’яўляецца вялікая кафляная печ, выкананая з вялікім майстэрствам.

У бакавых крылах і ў фланкуючых аб’ёмах палаца месцавлася галоўным чынам жыльлё. Дойлідства крылаў прадстаўленае іянічным ордарам. Пры гэтым левае крыло палаца вырашанае адкрытай галерэяй — каланадай, а правае — каланадай, якая прылягае да фасаднага мура. Пабудова фланкуючых аб’ёмаў вельмі простая: у неглыбокіх і плоскіх нішах размешчаныя вокны з сандрыкамі, а ў верхняй частцы муроў — рэльеф расліннага арнаменту.

У дойлідстве палаца нічога лішняга, што б магло надаць яму знарочыстую параднасць. Прапарцыйнасць і вытанчанасць порцікаў з прыгожым малюнкам капітэляў, ажурныя рызаліты з шырокімі трохчастковымі вокнамі на два паверха, сціплыя дэкаратыўныя ўстаўкі ў аркавага завяршэньня вокнаў надаюць фасадам палаца ладнасьць і велічнасьць. Да асаблівасьцяў палаца-сядзібы ў Снове можна аднесці вялікую адкрытасьць кампазіцыі збудаваньня, выразнасьць планавай і аб’ёмнай пабудовы, а таксама строгасьць формаў дойлідства і прастату канструкцыйнага рашэння. У гэтым комплексе яскрава ўвасобленыя рысы класічнага дойлідства.


Крыніца:

Чантурия В.А.
Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии
Мн.: Полымя, 1986.— 240 с: ил.

 

 

Сноў Горны (Сноў)


Горны Сноў з’яўляўся адным з фальваркаў Рдултоўскіх. У 1854 г. фальварак перайшоў да барона Густава Гартынга. Потым ім валодалі яго сын Міхаіл і ўнук Генрых.



Сядзібна-паркавы ансамбль Гарцінгаў


Сядзіба пабудаваная ў сярэдзіне XIX ст. Густавам Гартынгам. У канцы ХІХ ст. ці пачатку XX ст. перабудаваная. Захаваліся мураваная гаспода, часткова парк і гаспадарчыя пабудовы. Цяпер у гасподзе размешчаная Сноўская ўчастковая бальніца. Зачыненая ў 2012 годзе.

Першапачаткова гаспода была двухпавярховым (з трэцім цокальным паверхам) мураваным будынкам, прастакутнай ў плане, з невысокім аднапавярховым тамбурам. У пачатку XX ст. да асноўнага корпуса прыбудаванае аднапавярховае крыло з шырокай адкрытай верандай (у 1960-я гады веранда закрытая мураванымі сценамі). Галоўны фасад мае асіметрычную кампазіцыю. Асноўны дэкаратыўны акцэнт яго — чатыры высокія (на вышыню паверхаў) пілястры, якія размешчаныя ў прасценках паміж вокнаў.

Бакавы фасад (дзе прыбудаванае крыло з цокальным паверхам) вырашаны асіметрычна — прарэзаны трыма прастакутнымі вокнамі і дэкараваны гарызантальным рустам. Завершаны фасад трохкутным шчытом з паўкруглым акном у цэнтры (як і на галоўным фасадзе). Аднолькавае вырашэнне бакавога і галоўнага фасадаў надае цэласнасць дойлідскай кампазіцыі пабудовы.

Унутраная планіроўка будынка калідорная і анфіладная. У адным з пакояў у бакавым крыле захаваўся кафляны камін (вышыня каля 4 м), дэкараваны арнаментам з лісцяў лотаці, які характэрны для дойлідства мадэрна. Гаспода — помнік дойлідства класіцызму з элементамі эклектыкі і мадэрна.

Сядзібны парк парушаны пазнейшымі гаспадарчымі пабудовамі і новымі пасадкамі. Закладзены ў сярэдзіне XIX ст., меў рысы рэгулярнага стылю, у пачатку XX ст. набыў маляўнічы пейзажны выгляд. Займае пакаты схіл, у цэнтральнай частцы якога вылучаюцца тры тэрасы. На верхняй тры баскеты з садам, якія акружаюць алеі з гарэшніка і яліны (захавалася алея з граба). На другой тэрасе гаспода. Да яго галоўнага фасада вядзе ўязная алея з ліпы, цяпер падсаджаны каштан конскі. Трэцяя тэраса пачынаецца за гасподаю, пейзажнай планіроўкі. Тут сустракаюцца ядловец пірамідальны, яліна блакітная, абляпіха, жасмін, ружы і інш. Тэрыторыю парка акружае алея з гарэшніка.


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, Белта, 2001

 

 

Кароткая гісторыя Сноўскай лякарні


1944 г. — У мястэчку Сноў у сядзібе Гарцінгаў арганізавана амбулаторыя і лякарня. Загадчыцай амбулаторна-бальнічнага ўчастку прызначаная Дятленко-Ланская.

1945 г. — Загадчыкам амбулаторна-бальнічнага ўчастку прызначаны Галушка І.І.

1947-1948 гг. — У сувязі зь зацьвярджэньнем новых штатных адзінак і пераходу на самастойны бюджэт уведзеная бухгалтэрыя, адкрытыя радзільныя палаты.

1950-1958 гг. — Прызначаны новы загадчык амбулаторна-бальнічнага ўчастку Нафтопыва Ю.О. Лякарня пашыраная на 75 ложкаў. Адчынены шкарлятыёзны ізалятар. Галоўныя лекары: Колабава Н.Н., Алышава Л.В., Скачко А.В.

1962-1968 гг. — Адкрытая кацельня на цьвёрдым паліве, галоўны лекар Івашкевіч М.З. Адкрыты фізіятэрапеўтычны кабінет, праведзены газ. Галоўныя лекары: Пацук І.Я., Карпік Ю.П.

1970 г. — Галоўны лекар Марчук І.В. Зачыненае радзільнае аддзяленьне. Адкрыта 49 тэрапеўтычных ложкаў, адзін радзільны ложак, 15 дзіцячых ложкаў, аддзяленьне хуткай дапамогі.

Пачатак XXI ст. — У лякарні працуе 9 лекараў, 24 чалавека сярэдняга і 10 чалавек малодшага медычнага персанала, 18 — тэхнічнага. Адкрыта 45 тэрапеўтычных ложкаў, дзейнічае кабінет масажу, фізіятэрапеўтычны кабінет, УГД, фібрагастраскапія, ЦСО, рэнтгенкабінет.

2012 г. — Лякарня зачыненая.


Крыніца:

Стэнд у лякарне

 


Царква Сьвятых Космы і Даміяна

 

Царква стаіць на старажытных могілках, на высокім узгорку. У 1769 г. на могілках па загаду Яна Рдултоўскага (уладальніка Горнага Снова) была ўзведзена драўляная капліца Пятра і Паўла. У 1836 г. на месцы капліцы, якая згарэла, па загаду Казіміра Рдултоўскага пабудавана мураваная царква Пятра і Паўла. У 1893 г. пры новых уладальніках в. Горны Сноў Гартынгах царква была перабудавана і атрымала назву Космы і Даміяна. 

Царква прастакуная ў плане. Усходні тарэц завяршаецца трохграннай сцяной, дзе размешчана алтарная частка. На галоўным фасадзе (заходні тарэц) выступае арачны партал са званіцай на другім ярусе, якія былі прыбудаваны пазней. Храмавы аб’ём вырашаны ў традыцыях позняга класіцызму, галоўны фасад мае эклектычны характар, што характэрна для дойлідства канца XIX ст.

Уваход у храм раскрываецца трыма аркамі: высокай сярэдняй (насупраць дзвярнога праёма) і бакавымі вузкімі, якія апіраюцца на масіўныя слупы-асновы. Сцяна другога паверха (званіцы з арачным праёмам) завяршаецца невысокім трохкутным франтонам. Над званіцай стылізаваная вежа з двух аб’ёмаў. Сцены званіцы і вежы над ёй фланкіруюць калонкі са стылізаванымі капітэлямі.

Сцены бакавых фасадаў тонкім карнізным паяском падзелены на два гарызантальныя ярусы. Верхні рытмічна падзелены трыма высокімі арачнымі вокнамі, над якімі трохкутныя сандрыкі, што абапіраюцца на тонкія лапаткі са стылізаванымі капітэлямі.

У інтэр’еры храма вылучаецца высокая залавая прастора. Перакрыцце плоскае драўлянае. Пры ўваходзе — галерэя хораў. Кампазіцыйным цэнтрам інтэр’ера з’яўляецца чатырох’ярусны драўляны іканастас XVIII ст. Завяршае іканастас ажурная драўляная разьба ў выглядзе завіткоў барочнай формы. Царская брама мае скразную разьбу, пакрытую пазалотай. На створках брамы размешчаныя невялікія круглыя абразы Лукі, Іаана, Марка і Матфея. Іканастас царквы з’яўляецца помнікам дойлідства малых форм (разьба па дрэве і жывапіс, характэрныя для стылю барока).


Крыніца:

Т.І. Чарняўская
Памяць. Нясвіжскі раён
Менск, Белта, 2001



Обновлен 16 окт 2012. Создан 13 сен 2012



  Комментарии       
Всего 1, последний 1 год назад
--- 13 мая 2015 ответить
класс спс
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter