Дэсант маскалёўскіх чарнасоценцаў высадзіўся ў Акадэміі навук Беларусі і БДУ

З пятніцы па нядзелю ў Менску праходзіла канферэнцыя “Сусветны лад — супрацьвага сусветнаму панаванню”, арганізаваная прарасійскімі арганізацыямі.



Ад РФ яе арганізоўвалі “Міжнародная славянская акадэмія” і “Усеславянскі саюз”. Ад Беларусі арганізатарам стала “грамадскае аб’яднанне “Русь”, якое існуе ў шчыльным кантакце з “Рассупрацоўніцтвам”.

Цягам трох дзён удзельнікі абмяркоўвалі выпрацаваную імі на папярэдніх чатырнаццаці (таксама менскіх) канферэнцыях “Родавую ідэалогію Ладу”, якая заклікана “супрацьстаяць антырускай спецаперацыі Захада”.

Гэты “Лад” прадугледжвае стварэнне “Русі”, куды ўвойдуць Беларусь і Расія, а таксама “вяртанне ва ўлонне Рускага свету Будучай Русі” Украіны.

У праекце гэтай “Русі” арганізатары канферэнцыі падкрэсліваюць патрэбу “адрадзіць Родавую Спрадвечную Рускую Традыцыю на глебе Ведычнай традыцыі (Ведаў)”, а таксама бачаць “адным з галоўных кірункаў у палітыцы, для родавай самаідэнтыфікацыі і захавання самабытнасці, прававое забеспячэнне дзейнасці славян асабліва рускага народу як найбольш шматлікага суб’екту Славянскага Свету”.

Спікерамі канферэнцыі сталі акадэмікі Акадэміі навук РБ і вядомыя рускія шавіністы, як, напрыклад, Сяргей Бабурын — арганізатар “рускіх маршаў” і старшыня нацыяналістычнай партыі “Расейскі агульнанародны саюз”. А таксама Алег Платонаў — маскалёўскі публіцыст імперскіх поглядаў, рэдактар газеты “Русский вестник”.

З выступу гэтага Платонава і пачаўся першы дзень канферэнцыі ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Не мае сэнсу пераказваць ягоныя словы, хопіць толькі пераліку загалоўкаў ягоных кніг, што прадаваліся там жа, на ўваходзе.

“Праваслаўе супраць масонства”, “Таемны сусветны ўрад”, “Халодная вайна супраць Расеі”, “Сіёнскія пратаколы ў палітыцы”, — вось што хвалюе Платонава.

На палічцы з ягонымі кнігамі прапаноўвалі набыць і газету “Русскій вестнік”, дзе на першай паласе сцвярджаецца, што на выбарах прэзідэнта ЗША пераможа Пуцін.

Побач стаяла і паліца беларускіх чарнасоценцаў, дзе састарэлая бабуля раздавала ўлёткі “Правильно говорить — Белоруссия”.

Слухачоў сабралася чалавек 70, пераважна пенсіянераў.

Дзве сівыя бабулі нават уключылі запіс на сваіх старых касетных плэерах, калі Платонава за трыбунай змяніў Павел Тулаеў — “прафесар” “Міжнароднага славянскага саюза”.

Ён назваў тэорыю сусветнай змовы навукай, падкрэсліўшы, што гэта не антысемітызм, а ўсебаковае расследаванне закулісных дзеянняў.

— Яшчэ 20 рокаў таму з канспіралогаў смяяліся, маўляў, яны расказваюць казкі пра жыдамасонаў, але пасля падзення Чэхаславакіі і Югаславіі, СССР, серыі лакальных войнаў па ініцыятыве НАТА і Украіны, стаўленне да канспіролагаў змянілася, — сказаў Тулаеў. — “Опус дэі”, “Чэрап ды косткі”, ілюмінаты, масоны: толькі малаадукаваныя людзі сёння не ведаюць, што гэта такое. Ужо тысяч навуковых кніг і артыкулаў напісана на гэтыя тэмы.

Спікера ўважліва слухалі акадэмікі НАН Беларусі, якія мусілі выступаць трохі пазней.

Тулаеў перайшоў да змовы Рыма і Візантыі і планаў Хазарскага каганата на эўразійскае ўладарства.

У прамове канспіролага знайшлося месца і “жыдоўскай ерасі”.

Кранаючы тэму Украіны, Тулаеў зазначыў, што ўсім рэвалюцыям папярэднічае стварэнне таемных суполак:

— Вось рэвалюцыя французская — там дамінавалі ілюмінаты, а імператрыца Кацярына выступала супраць масонаў. Напалеон — стаўленнік Ротшыльдаў. Расейскі анархіст Бакунін — ілюмінат з місіяй падрыву імперыі.

Мала хто ведае, працягваў ён, што дэкабрысты таксама былі выхадцамі са звышзаканспіраваных суполак, а супраць Маркса была арганізаваная антысеміцкая змова.

Напрыканцы прамовы Тулаеў прарэкламаваў шэраг сваіх калег, параіўшы прысутным азнаёміцца з даследаваннямі дзейнасці “сусветнага інтэрнацыяналу ерасі” і “таемнай жаночай арганізацыі”.

Прафесар рэзюмаваў, што ядром супраціву ўзгаданым таварыствам мусіць стаяць “Святая Русь” і яе спецслужбы.

Наступным кафедру заняў Яўген Бабосаў, акадэмік Акадэміі навук РБ. Ён расказваў пра “будучы светапарадак”.

— Адбываецца амерыканізацыя культурных сувязяў і адрыў нацыянальных эканомік, увяданне суверэнітэтаў і культур, — дзяліўся сваім бачаннем будучыні прафесар. — Мусіць быць улічана, што НАТА набліжаецца да межаў Беларусі і Расеі. Перад амерыканскімі войскамі стаіць задача быць гатовымі выканаць любое заданне ў любым месцы Зямлі.

Бабосаў запэўніў прысутных, што, гледзячы з Брэсцкай крэпасці ў бінокль, можна ўбачыць на захадзе войскі хуткага рэагавання НАТА.

У той жа час акадэмік выказаў упэўненасць, што “ўсё ідзе” да ўвядзення маскалёўскага рубля ў якасці сусветнай рэзервовай валюты.

Спадар Бабосаў таксама сказаў, што Беларусь — гэта памежная тэрыторыя.

— Уварванне адбудзецца з Захаду. Нездарма нашыя губернатары праходзілі вучэнні тэрытарыяльнай абароны. Такая ж тэрытарыяльная абарона мусіць быць і ў Расеі, — сказаў прафесар пад канец і прыгадаў, як на беларускай мяжы “нядаўна затрымалі” 400 чалавек “тэрарыстычнай арыентацыі” з Украіны.

Мадэратар канферэнцыі Уладзімір Сацэвіч з чырвонай павязкай на галаве. Адразу за ім — публіцыст Алег Платонаў і акадэмік Бабосаў.
Далей гаварыў Пятро Нікіценка, акадэмік Акадэміі навук РБ, доктар эканамічных навук. Стаўшы ля мікрафона, ён найперш адзначыў, што папярэднія прамоўцы выступалі вельмі цікава.

Пасля акадэмік працытаваў Вернадскага і пажаліўся, што гэта ўжо 15-я канферэнцыя, а іх “Лад” усё ніяк не пачне дзейнічаць.

— Давайце не вінаваціць Амерыку, Сірыю і Украіну, — заклікаў Нікіценка, — жывіце сваім розумам, бо славяне ніколі ім не жылі.

— Не выдумляйце, кніжкі трэба чытаць! — У момант адрэагаваў Тулаеў.

— Колькі б мы ні казалі халва, у роце саладзей не стане, — парыраваў акадэмік, — трэба распрацаваць механізм, як у Швейцарыі, каб людзі нараджаліся і ў іх быў фонд. Яшчэ даўно казалася, што для добрай эканомікі прыгонны мусіць атрымліваць добры заробак, а ў нас сёння дагэтуль заробак — выдаткі вытворчасці.

Далей акадэмік пачаў расказваць пра “наасферную эканоміку “Ладу”, дзе будзе спалучацца гармонія чалавека і космасу.

Праз хвіліну за трыбунай ужо стаяў Павел Вадап’янаў — член-карэспандэнт Акадэміі навук Беларусі, філосаф.
У сваёй прамове ён раскрываў слухачам прычыны глабальнай нестабільнасці.

Паводле прафесара, Заходняя Эўропа — у амерыканскім палоне, а пытанне пошуку ініцыятараў канфліктаў у Афганстане, Сірыі і Лівіі — рытарычнае. Пакрытыкаваў Вадап’янаў і тых, хто вінаваціць Расію ў выкліканні землятрусаў.

Вадап’янава ўважліва слухалі дзевяць маладых людзей — гэта аспіранты, якіх прывалок з сабою іх навуковы кіраўнік.

— Эўропа сёння ў агоніі. “Трэба адмяняць забарону на інцэст”, — кажуць жанчыны ў скандынаўскіх парламентах. А гей-шлюбы? — абураўся філосаф Вадап’янаў. — Большасць земляў Эўропы парушаная. Некранутая толькі Расея і Канада. А ў Расеі ёсць усё! Таму стаіць мэта авалодаць рэсурсамі Расеі, задушыць яе. А для гэтага трэба абрынуць цэны на прыродныя носьбіты, стварыць духоўны крызіс, — казаў Вадап’янаў.

Потым да мікрафона запрасілі яшчэ аднаго члена-карэспандэнта НАН РБ, доктара медыцынскіх навук Уладзіміра Растоўцава.

Ён уключыў прэзентацыю і пачаў праз графікі тлумачыць прысутным свае тэорыі, дадаючы каментарыі.
— Нашы славяна-арыйскія продкі ведалі толькі адну эпідэмію — эпідэмію здароўя, абумоўленую ўстоямі маральнасці, — пачаў доктар.

Вельмі хутка высветлілася, што ўсе спробы расхістаць душэўны і фізічны стан славян ідуць з Захаду.
Растоўцаў нават прыдумаў для гэтага тэрміналогію і “выкрыў” метады, якімі карыстаюцца ворагі Русі.

— Мы мусім прызнаць, што нейтралізацыя лінгвістычных дыверсій — адна з галоўных спраў для захавання славянскай нацыі. Што такое лінгвістычныя дыверсіі? Гэта дыверсіі супраць роду, наданне пэўным тэрмінам неўласціўных ці негатыўных значэнняў, — сказаў прафесар і патлумачыў.

Маўляў, калі слову “лібералізм” надаецца станоўчая афарбоўка, а “цнатлівасці” — пагардлівая, то гэта і ёсць лінгвістычная дыверсія.

Таксама дыверсія, калі словы “душа” і “тэлегонія” успрымаюцца з паняверкай, бо, паводле гэтага прафесара, — тэлеганія і душа — навукова даказаныя з’явы. Тое ж датычыць словаў “рэінкарнацыя” ды інш.
— Лінгвістычныя дыверсіі прыводзяць да знішчэння маральных устояў, што вядзе да генетычнай дысгарманічнасці, — такой высновай падкрэсліў свае думкі член-карэспандэнт НАН РБ і перайшоў да генэтыкі.

— Дзеці ад змяшаных шлюбаў — бязродныя, прырэчаныя на бязродную смерць, — абазначыў яшчэ адну пагрозу Русі Растоўцаў. — Таксама небяспечна двайное бацькоўства, калі маці ведала іншых мужчын да першых родаў. Такім чынам, дзіця ўвасабляе ў сабе гены ўсіх палавых партнёраў жанчыны, — агучыў прафесар старую і развянчаную стагоддзе таму тэорыю тэлегоніі.

Гэты акадэмік таксама прызнаўся, што ніколі не бачыў таленавітых дзяцей ад змяшаных шлюбаў, дзе б маці была габрэйкай.

Але вось калі славянка, маўляў, то тут у адоранасці дзіцяці сумнявацца не выпадае — нездарма ж нават слынныя эўрапейскія і азіяцкія арыстакратычныя роды бралі сабе ў жонкі славянак, каб яны нараджалі для ўладароў спадкаёмцаў трона, бо тамтэйшыя жанчыны ўжо не маглі даць годны прыплод.

— Усе акрэсленыя мною пагрозы вядуць да дысгарманічнасці развіцця, што вядзе да анамалій, — сыпаў навуковымі тэрмінамі Растоўцаў.

Тут жа яго спыталі, ці з’яўляецца бязродным Пушкін, прадзедам якога быў афрыканец.

— Ягоныя бацькі — кузэны. Яшчэ грэкі казалі, што шлюбы паміж кузэнамі — гарманізуючыя, — знайшоў што адказаць доктар медыцынскіх навук.

Напрыканцы Растоўцаў адышоў ад тэмы медыцыны і сказаў, што сам ён — рускі, і яго вельмі хвалюе галоўная мэта Русі — інтэграцыя ўсіх славянскіх народаў.

Потым выступіў Валерый Задзярэй, “госць” (хуйло маскалёўскае! — J.K.) з Масквы.

Асноўная думка Задзярэя палягала ў тым, што прысутныя навукоўцы мусяць выпрацаваць цывілізацыйны праект Русі, які будзе прадстаўляць славянскую ідэалогію і прывабліваць іншых. Як узор ён прывёў халіфат у мусульманаў, сацыялізм з кітайскім тварам для кітайцаў і эўрапейскі капіталізм.

У праграме было яшчэ шмат лекцый: “Рускі свет”, “Рускі Лад”, “Барацьба з экспансіяй Захаду”, “Вопыт праўлення Івана Жахлівага ў сучасных умовах”, “Руская цывілізацыя як падмурак беларускага шляху развіцця” ды інш.

У праграме была заплнаваная і сустрэча Алега Платонава са студэнтамі БДУ, ён расказваў ім пра масонаў у суботу.

Сустрэча з чытачамі ў гэтага імперца прайшла ў нядзелю і ў менскім праваслаўным Пакроўскім храме каля Драздоў.

Але далей за ўсё пайшлі ў Акадэміі Навук, арганізаваўшы ў пятніцу сустрэчу з Сяргеем Бабурыным проста ў актавай зале прэзідыума.

Арганізатар “рускіх маршаў”, лабіст “ДНР” і “ЛНР”, “ганаровы грамадзянін” Абхазіі і ардэнаносец Прыднястроўя чытаў беларускім акадэмікам лекцыю на тэму “эўразійскай інтэграцыі”.

— Падзея значная, — пачаў прэзентацыю дарагога госця першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. — Сімвалічна, што мы сустракаемся ў Прэзідыуме НАН, гэта наш штаб.

Пасля гэтага Бабурын прэзентаваў свой часопіс “Славяне” і пачаў уручаць дыпломы прафесараў псеўданавуковай “Славянскай акадэміі”, якая па дакументах з’яўляецца грамадскім аб’яднаннем, — ён там старшыня.

Хто атрымаў дыпломы ад імперца?

Гэта былі беларускія аўтары сайта “Западрус”: Зелянкоўскі, Гронскі, Бендзін, Шаўчэнка.

Але былі і нечаканасці – дыплом “Славянскай акадэміі” атрымаў міністр аховы здароўя Васіль Жарко, ягоны намеснік Дзмітрый Піневіч і былы генпракурор Рыгор Васілевіч, якога Лука-ка адправіў у адстаўку ў 2011 роке.

Скончыўшы з дыпломамі, Бабурын пачаў поўную гневу прамову, дзе паліваў брудам Гарбачова, прарочыў яму Геену Агнявую і заклікаў судзіць людзей, вінаватых у развале СССР.
Гаворачы пра г.зв. “Эўразійскі саюз”, Бабурын з жалем адзначыў, што не хоча, каб ён паўтарыў лёс беларуска-маскалёўскай “інтэграцыі”.

— Грамадзянства Саюзнай дзяржавы яшчэ не мае ніхто, — з гораччу рэзюмаваў Бабурын, пачуліся спачуваючыя галасы з залы.

Потым Бабурын пачаў старую песню маскалёўскай прапаганды пра духоўны крызіс у Эўропе і культ аднаполага кахання.

— Максімум праз адное пакаленне мы ўбачым, як падохнуць геі, а застануцца добрараджаючыя жанчыны, якія будуць гаварыць не па-эўрапейску, а па-турэцку і па-курдску, — казаў маскалёўскі госць з трыбуны НАН РБ.

Далей ён узяўся расказваць пра “Трэці Рым” (ці “Трэцьім Рэйхе”? — J.K.) і яго беларускія і ўкраінскія аскепкі.

Уласна да навукі Бабурын перайшоў праз 40 хвілін сваёй прамовы, трохі пакрытыкаваў сістэму вышэйшай адукацыі ў РФ і зноў пачаў пра палітыку.

— Нас прымушалі пакаяцца за Катынь, за сталінскія рэпрэсіі. Бурбуліс нёс акалесіцу, што трэба ўсе сталінскія заваёвы аддаць. Што трэба Выбарг і Калінінград аддаць. І, на жаль, гэтыя працэсы не пайшлі ў мінулыя. Будзем здыхлякамі, знойдуцца палітыкі, якія аддадуць і Курылы, усё аддадуць за крэдыты, — палохаў беларускіх навукоўцаў Бабурын, а потым па невядомай прычыне пачаў расказваць ім пра лёс іх данецкіх калег. — Калі я прыязджаю ў Данецк, а я там прафесар, мне людзі, прафесары, задаюць пытанні. Маўляў, да сябе вы нас не ўзялі, незалежнасці не прызналі. Што, будзеце назад запіхваць ва Украіну? І я ім кажу, што мы не дапусцім здрады, будзем вас абараняць і дапамагаць увесь час.

Яшчэ колькі хвілінаў пасля канца прамовы да Бабурына было не падысці — каля яго таўкліся тыя, хто прыйшоў у залу Прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі.


Арцём Гарбацэвіч, фота Сяргея Гудзіліна


“Наша Ніва”, 14 сакавіка 2015 р.



Создан 14 мар 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter