Як крымінальнік-рэцыдывіст зь Беларусі стаў палявым камандзірам “ДНР”

Беларус Аляксандар Агрэніч, які ваюе на Данбасе супраць Украіны, сказаў “Свабодзе”, што агулам за “ДНР” і “ЛНР” ваюе каля 800 грамадзян Беларусі.



Апошнім часам з зоны ваенных дзеяньняў на Данбасе ўсё часьцей прыходзяць паведамленьні пра напружаную сытуацыю каля гораду Ясінаватая. Свабода даведалася, што адным з падразьдзяленьняў сэпаратыстаў, якія ўдзельнічаюць у баявых сутыкненьнях на гэтым напрамку, кіруе грамадзянін Беларусі Аляксандар Агрэніч.

Нарадзіўся баявік у горадзе Шчучыне, жыў у Ваўкавыску. У канцы 90-х Агрэніч прайшоў тэрміновую службу ва Ўзброеных сілах Беларусі, служыў у Гародні ў зэнітна-ракетнай брыгадзе. Восем са сваіх 37 гадоў жыцьця Аляксандар Агрэніч правёў у беларускіх турмах. У 2014 роке ён падаўся змагацца з украінскім войскам. На акупаванай частцы Данбасу былы беларускі крымінальнік-рэцыдывіст даслужыўся да камандзірскай пасады.

Аляксандар Агрэніч (пазыўны “Гарыныч”) — досыць вядомая фігура сярод сэпаратыстаў, можна нават сказаць, публічная. Шэраг відэаролікаў зь ягоным удзелам можна знайсьці на Youtube. Сам “Гарыныч” стаў адным з герояў журналісцкага фільму тэлеканалу “Россия 24” “Ваенна-палявы раман”, прысьвечанага баевікам, якія знайшлі сваё каханьне на вайне.

Пра “Гарыныча” пісала афіцыйная газэта “Советская Белоруссия” ў артыкуле “Гастарбайтэры вайны” (нумар ад 11 лютага 2016 року). Артыкул распавядаў пра беларусаў, якія ваююць на Данбасе.

У гэтым матэрыяле “СБ” паведамляла, што “Гарыныч” мае 5 судзімасьцяў — за забойства, учыненае ў стане афэкту, за крадзяжы і махлярства. Выданьне таксама працытавала дасье праваахоўнікаў на баевіка:

“Па месцы жыхарства характарызуецца адмоўна, як мяркуецца, ужывае наркатычныя сродкі. Прымае ўдзел у баявых дзеяньнях на пасадзе камандзіра падразьдзяленьня выведкі на баку “ЛНР”. Нядаўна пераехаў з Луганску ў Данецк, дзе бярэ ўдзел у пошуку і ліквідацыі дывэрсійных групаў. Намераў вяртаньня ў Беларусь не выказвае”.


Паслухаў маскалёўскія СМІ і паехаў ваяваць


Журналіст “Свабоды” зьвязаўся з Аляксандрам Агрэнічам, калі той быў на перадавой пад Ясінаватай.

Агрэніч не хавае, што ў Беларусі ў яго было пяць судзімасьцяў.

— Так, ня буду хаваць, у мяне былі судзімасьці. У мяне былі судзімасьці за крадзеж і махлярства. Ну як махлярства — я вось узяў грошы, сказаў, што аддам, а не аддаў. Ну вось такога пляну. Агулам я 8 рокаў правёў у турме, — кажа ён.

Пэўны час у турме ён сядзеў разам з палітвязьнем Мікалаем Аўтуховічам, пра якога, дарэчы, баявік выказваецца з вялікай павагай.

Пасьля чарговай адседкі Агрэніч пачаў езьдзіць на заробкі ў Расею — працаваў там будаўніком. Менавіта там ён засьпеў пачатак вайны на Данбасе.

Па словах Агрэніча, рашэньне паехаць на вайну было няпростае, але яго вельмі ўразіла тое, як пра вайну і “ўкраінскія зьверствы” паведамлялі маскалёўскія СМІ.

— Я быў вельмі наслухаўся пра гэтую вайну са СМІ. Я прыехаў з таварышам. Мы ўдваіх у Расеі працавалі на адной будоўлі. Я ўвогуле спачатку прыехаў не ваяваць, мне было цікава даведацца, што адбываецца, — узгадвае баявік.

Пагаварыўшы з “апалчэнцамі”, Агрэніч разам са сваім сябрам (жыхар Ваўкавыску, які, паводле дадзеных МУС, таксама раней сядзеў у беларускай турме), вырашылі застацца на Данбасе, каб ваяваць супраць Украіны.


“Я вельмі шмат забіў”


На Данбасе ў былога крымінальніка адкрыліся ваенныя здольнасьці. Цяпер ва ўзброеных фармаваньнях “ДНР” “Гарыныч” узначальвае падразьдзяленьне выведкі, у яго падначаленьні каля 400 чалавек. Агрэніч носіць капітанскае званьне, атрымлівае заробак — 32 тысячы маскалёўскіх рублёў.

Улічваючы спэцыфіку яго падразьдзяленьня, Агрэніч практычна не пакідае перадавой. Баявік прызнаецца, што забіў больш за сотню ўкраінцаў.

— Так, я вельмі шмат забіў. Лічба перавальвае за сотню. А калі б ты бачыў праціўніка ў прыцэл, што б ты зрабіў? — кажа ён.

Агрэніч абсалютна перакананы, што ваюе з “украінскімі фашыстамі”. Кажа, што прыняў рашэньне ваяваць за сэпаратыстаў якраз пасьля таго, як убачыў разбомбленыя ўкраінскімі войскамі школы. У той жа час ён не адмаўляе, што мірныя жыхары Данбасу церпяць і ад дзеяньняў баявікоў.

— Вядома, пакутуюць мірныя людзі. Мы ня можам быць ідэальнымі. Бывае, калі масавы ўдар ідзе — ну, ад гэтага нікуды ня дзенесься, вы самі разумееце, што гэта вайна. Ёсьць ахвяры і з нашай віны, ня буду адмаўляць, — прызнае баявік.


“Калі б не Расея, мы б усе тут здохлі”


Агрэніч лічыць: Данбас — гэта маскалёўская тэрыторыя:

— Я размаўляў са звычайнымі людзьмі, і ў мяне склалася меркаваньне, што гэтая тэрыторыя, хутчэй за ўсё, маскалёўская. Яны больш давяраюць Пуціну, чым украінскім уладам. Я ад Расеі ня бачыў агрэсіі, я бачыў толькі дапамогу. Тое, што кажуць, што нам прывозяць танкі, — я гэтага асабіста ня бачыў. Але прыяжджалі вайсковыя машыны, прывозілі нам каскі, бронекамізэлькі, сродкі сувязі і мэдыкамэнты. Я цяпер кажу пра сваё падразьдзяленьне, — удакладняе ён.

Праўда, крыху пазьней у гутарцы з карэспандэнтам “Свабоды” “Гарыныч” вельмі высока ацаніў тую дапамогу, якую Расея ў цэлым аказвае баевікам:

— Калі б не Расея, мы б усе тут здохлі. Гэта дзякуючы Расеі мы тут ваюем.


Колькі баевікоў-беларусаў на Данбасе?


Бадай, найбольш цікавая рэч, якую распавёў Агрэніч “Свабодзе”, тычыцца колькасьці баевікоў-беларусаў на Данбасе. Паводле ягоных слоў, толькі ў ягоным аддзеле служаць 40 грамадзян Беларусі, а агулам на баку сэпаратыстаў ваюе каля 700–800 беларусаў.

Пацьвердзіць ці абвергнуць гэтыя лічбы няма ніякай магчымасьці. Але калі сьведчаньні “Гарыныча” праўдзівыя хаця б адносна колькасьці беларусаў толькі ў ягоным аддзеле, то гэта прымушае зусім па-іншаму, чым дагэтуль, паглядзець на маштабы ўдзелу беларусаў у вайне на Данбасе. Сорак грамадзян Беларусі ў аддзеле з 400 чалавек — гэта досыць шмат, улічваючы, што беларусы ў падразьдзяленьне “Гарыныча” не адбіраліся па нацыянальнай прыкмеце — там ёсьць дагестанцы, чачэнцы і прадстаўнікі іншых нацыянальнасьцяў.

Паводле ж дадзеных МУС Беларусі, у вайне на Данбасе прымала ўдзел каля 140 грамадзян Беларусі з абодвух бакоў, 8 зь іх загінулі.

Баявік “Гарыныч” — ужо ня першы, хто кажа пра тое, што колькасьць беларусаў, якія ваююць на Данбасе, значна заніжаецца. Раней баявік Віталь Ляшчук заявіў “Свабодзе”, што насамрэч беларусаў на Данбасе прыкладна ў чатыры разы больш, чым пра гэта кажуць праваахоўнікі.


“Лука-ка мяне абвясьціў тэрарыстам, але што я зрабіў супраць Беларусі?”


У Беларусі ў Агрэніча засталіся бацька і два сыны ад першага шлюбу (на Данбасе “Гарыныч” ажаніўся другі раз — зь мясцовай “апалчэнкаю” з пазыўным “Багіра”). Аднак вяртацца ў Беларусь бліжэйшым часам ён не плянуе, бо асьцерагаецца крымінальнага перасьледу за свой удзел у вайне.

— Вярнуцца ў Беларусь вельмі хочацца. Хочацца ўбачыць сваіх бацькоў, я хачу ўбачыць сваіх дзяцей — у мяне ў Беларусі два сыны растуць. Але як мне вярнуцца? Мне нагу прастрэліў снайпэр, у мяне 16 аскепкаў у сьпіне — вось усё, што я тут здабыў. Я вось учора двух 200-х пахаваў, ды цяжкі 300-ты (два забітых і адзін цяжка паранены зь ягонага аддзелу. — “РС”). І мне крыўдна, што Аляксандар Рыгоравіч на гэта закрывае вочы. Ён мяне абвясьціў тэрарыстам, але што я зрабіў супраць Беларусі? Так, раней я ў Беларусі быў злачынцам. Згодны, я нёс законнае пакараньне, пакараньне, якое заслужыў. А цяпер — за што пакараньне? Я ваюю за людзей Данбасу, але гэта ж не злачынства, — кажа ён.

Да ягоных сваякоў у Беларусі ўжо прыходзілі прадстаўнікі праваахоўных органаў.

— У мяне ў Беларусі застаўся бацька — ён жыве ў Ваўкавыску. Да яго прыходзілі са Сьледчага камітэту, прыходзілі з КДБ потым. Наконт мяне прыходзілі. Са мной ваюе хлопец з Ваўкавыску, зь якім мы зь дзяцінства знаёмыя — ён жыве праз двор. Мы разам зь ім паехалі ваяваць. Прыяжджалі гэбэшнікі і да ягонай сястры. Я не разумею, чаго яны ад нас хочуць. Мы знаходзімся ва Ўкраіне, мы ня едзем у Беларусь. Вы хочаце, каб я перастаў ваяваць? Гэтага ня будзе. Я не перастану ваяваць, пакуль не дайду да Кіева і ня зьнішчу ўсіх “фашыстаў”, — кажа баявік.


“Радыё Свабода”, 24 сакавіка 2016 р.

 

P.S. На здымках лычы тых, каму няма месца на нашае планэце! Сьмерць маскалям, ды іхнім памагатым! Слава Ўкраіне! Жыве Беларусь!



Создан 24 мар 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter