Гісторыя й дойлідства вёскі Дубрава (Маладэчанскі раён)

Магчымыя варыянты: Дубрава, Дуброво, Dubrowa, Dubrava, Дубравы, Дубровы, Dubrowa, Dubrovo, Dubrovy, Dubrowo, Dubrowy.



Першая пісьмовая згадка: 1787 р.
Каардынаты: 54° 5'34.34"N, 27° 5'39.54"E

 


Дуброво (Маладзечанскі раён)


Д`убрава — вёска, уваходзіць у Аляхновіцкі сельсавет у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці.

Разьмешчаная на шляху ад Ракава на Радашковічы. У вёсцы працякае рака Бярэзіна. Прыродным помнікам з’яўляецца “Дзявочая гара” (“Дзявоцкая гара”), назва якой можа быць павязаная з паганьскімі абрадамі мясцовых жыхароў.

Часткова захаваўся старажытны сядзібна-паркавы комплекс і яго гаспадарчыя пабудовы, якія адносяцца да канца XIX стагодзьдзя. Уладальнікам Дубрава некаторы час быў вядомы ваенны і дзяржаўны дзеяч Вялікага княства Літоўскага, менскі ваявода Адам Хмара, які набыў яго ў мясцовага пастара Марцінкевіча.

Выбітнасьцю вёскі з’яўляецца таксама касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (не дзейнічае), рокамі яго пабудовы лічацца 1796—1805, будаўніцтва было ажыццёўлена на сродкі Адама Хмары, пахаванага тут жа. Ля касьцёлу знаходзіцца магіла ксяндза Эдварда Мурончыка, расстралянага бандытамі ў кастрычніку 1942 року.

З 1906 па 1930 рок (з перапынкамі) у Дубрава ў сястры жыў вядомы навуковец-географ і біёлаг Бенедыкт Іванавіч Дыбоўскі, які нарадзіўся паблізу ад Дубрава ў мястэчку Адамарын.

У мясцовай школе працуе краязнаўчы музэй.

__________


Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

 


Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі
(в. Дубрава, Маладзечанскі раён Менскай вобласці)


У паўночнай частцы вёскі, на ўзгорку. Пабудаваны ў 1796—1805 рр. з цэглы, верагодна, паводле праекта К. Спампані, па фундацыі менскага ваяводы Адама Хмары на месцы драўлянага касцёла 1770 р.[1]. З 1868 р. касцёл перайшоў да праваслаўных, у 1871 р. дойлідам Ваўковічам, а ў 1884 р. інжынерам Нектар’еўскім перабудаваны пад царкву. У 1919 р. вернута парафіянам, набыў выгляд рымска-каталіцкага храма ў выніку рэканструкцыі 1926—29 рр. Напачатку ІІ сусветнай вайны парафія налічвала звыш 2 тыс. прыхаджан. Згарэўу 1960-я рр., у паўзруйнаваным стане.

Па паданню, першы касцёл пабудаваны ў 1453 р. па фундацыі Глябовічаў. Па адных крыніцах, касцёл паўстаў у пачатку XVI ст. па фундацыі трокскага кашталяна Яна Радзівіла (памёр у 1522 р.), па другім — у 1553 р. Чарговы касцёл на месцы папярэдняга збудаваў у 1576 р. Мікалай Крыштаф Радзівіл Сіротка. Пасля пашкоджанняў у маскалёўска-польскую вайну 1654—67 рр. быў адрэстаўраваны Марцыбялінай Глябовіч. Састарэлы храм аднавіў у 1770 р. Матэвуш Марцінкевіч. Згарэў у 1787 р. ўяўляў сабой крыжова-купальны будынак з 2-вежавым фасадам. Інтэр’ер упрыгожвалі 7 алтароў[2].

Помнік дойлідства класіцызму. Прастакутны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам на фасадзе фланкіраваўся 2 вежамі. Атынкаваныя і пабеленыя фасады былі расшыты гарызантальным рустам, рытмічна чляніліся лучковымі аконнымі праёмамі і лапаткамі ў прасценках. Унутры прастора 3 парамі калон падзялялася на 3 нефы, перакрытыя агульнай плоскай столлю; вылучаная прасценкамі апсіда з бакавымі рызніцамі перакрывалася скляпеннем. Бакавыя фасады рытмічна чляніліся арачнымі вокнамі-біфорыумамі, аб’яднанымі вялікімі прастакутнымі нішамі. У крыпце былі пахаваныя ўладальнікі вёскі Хмары (3 пакаленні).


Спасылкі:


1). НГАБ, ф. 242, воп. 1, спр. 2256; ф. 299, воп. 5, спр. 1330, арк. 1—3.
2). Каталіцкія святыні. Мінска-Магілёўская архідыяцэ-зія. Ч.I. Будслаўскі, Вілейскі і Мінскі дэканаты. Мн., 2003. С. 104—105.

__________

А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы Беларусі
Мінск “Беларусская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” 2008

 


Деревня Дуброво Молодечненского района Менской области


Деревня Дуброво находится в Молодечненском районе Менской области. Бывшее Великое княжество Литовское, а сегодня — Республика Беларусь.


По предположению учёных, люди в этой местности поселились в 7 веке до нашей эры, и жили на горе, которая в народе называется “Девичьей”. На этой горе ещё сохранились древние курганы. В 90 годах прошедшего столетия учёные раскопали несколько таких курганов. В них учёные нашли серебряные кольца, стеклянные бусинки, перстни, металлические браслеты с концами в виде змеиных голов, а в части не было ничего, кроме костей.

Посреди маленьких курганов был один большой, в котором учёные нашли лишь один скелет мужчины. Учёные так и не смогли определить этническое происхождение людей, оставивших эти курганы на “Девичьей горе”, но некоторые предполагают, что здесь жили балтские племена.

Считается, что название “Девичьей горы” происходит от латинского слова “dievas”, что значит бог, то есть “гора Бога”. Скорее всего, на этой горе когда-то было языческое капище. Раньше на этой горе лежал огромный валун, который назывался “Адамов камень”. Около горы есть три источника, которые, вероятно, использовали в культовых целях.

Один учёный считает, что на “Девичьей горе” было когда-то капище языческой богини любви и плодовитости.

О “Девичьей горе” ходит много легенд и преданий. Одна легенда была записана в 1881 году и напечатана в географическом словаре Королевства Польского.

Когда-то здесь жила очень красивая девушка, и в неё влюбились два парня. Она не знала, кого из них выбрать, и сказала: “Я сяду высоко на горе, а вы возьмите огромные валуны и катите. Тот, кто закатит валун в гору быстрее, за того я замуж и выйду”. Парни прикатили эти валуны одновременно. Но упали и умерли от разрыва сердца. Люди похоронили их на горе, а на девушку так разозлились, что выкопали яму и закопали её живьем.

“Девичья гора” — самая высокая точка во всей окрестности. Это место поистине уникально. Рядом с этой горой самое главное Европейское Водоразделение. Около этой горы берут начало 3 наших реки: Уша, Свислочь и Западная Березина.

Впервые в летописных источниках деревня Дуброво упоминается в 1453 году, когда беларусские шляхтичи Глебовичи построили здесь костёл Успения Пресвятой Девы Марии.

В XVI веке менский комендант Ян Янович Глебович для образования своих детей нанял знаменитого кальвиниста Яна Лосицкого.

Ян Лосицкий очень много своих работ посвятил описанию беларусский городов и деревень, беларусских обрядов, блюд, одежды. Остаток дней Ян Лосицкий провёл в Заславье у своего ученика Николая Глебовича.

В 1625 году Глебовичи снова вернулись из кальвинизма в католическую церковь. Здесь, в своём родовом поместье Дуброво, они основывают монастырь католического монашеского Ордена Бернардинцев. Здесь были костёл, монастырь. Деревня Дуброво была центром прихода. Глебовичам деревня принадлежала до 2 половины XVII века, а после перешло к не менее знаменитому беларусскому роду Сапегов.

К концу XVIII века Дуброво было местечком в Менском воеводстве Великого княжества Литовского. В 1790 году это местечко становится собственностью самого менского воеводы Адама Хмары, кавалера Ордена Станислава и Белого орла. В Дуброво Адам Хмара построил костёл, архитектором которого был приглашен знаменитый итальянский зодчий Карл Спампани.

В 1805 году, когда Адам Хмара умер, его похоронили в крипте костёла, построенного им же. Позже в крипте костела хоронили и остальных представителей рода Хмар.

Когда Беларусь была захвачена Расейской империей, этот костёл у католиков был отобран и передан православным верующим. В 1868 году этот костёл был перестроен под православную церковь.

В 1920 году, когда деревня была территорией Польши, то святыню снова передали католикам.

В советское время строение был передано колхозу под обычный склад. В 1980 году в деревню приехали студенты на уборку картофеля. Ночью, пьяные, они пробрались внутрь склада и подожгли его. Он сгорел. И на сегодняшний день памятник архитектуры XVIII века стоит весь в развалинах, как свидетель большевицкого вандализма.

Рядом с развалинами костёла находится могила ксендза Эдварда Мурончика, в этом костёле он прослужил 10 лет. Во время Второй мировой войны костёл действовал, и Эдвард Мурончик помогал людям, чем мог. Но в октябре 1942 года к костёлу Дуброво пришли бандиты, которые назвали себя партизанами. На самом деле они грабили людей. Ксендза они расстреляли. Сегодня на его могиле стоит памятник.

Православная церковь здесь появилась только в 1920 году при Польше. Землю под церковь выделил Иосиф Романович Радкевич. В 1961 году церковь была закрыта и переделана в обычный колхозный склад. В 1993 году церковь вернули верующим, и они смогли восстановить свою родную церковь своими средствами. Освящена эта церковь на сегодняшний день в честь Рождения Пресвятой Богородицы.

Последними владельцами Дуброво были шляхтичи Ваньковичи. Им Дуброво перешло в 1895 году. Ваньковичи — это древний беларусский род шляхтичей герба “Лис”, первые упоминания об этом роду относятся к 1499 году. Усадьба рода Ваньковичей до наших дней не сохранилась. Но сохранился дом, где жила их прислуга, в котором и по сегодняшний день живут люди.

Из всех построек Ваньковичей лучше всего сохранилось строение, построенное в конце ХІХ — начале ХХ века: бровар Ваньковичей. Во времена СССР в этом здании находился спиртзавод, на котором работали 30 человек. Завод работал без перерыва в 3 смены. Спирт их этого завода расходился по всему Советскому Союзу. Он остановил свою деятельность в 1997 году. Сегодня здание выкуплено предпринимателем, и что будет на его месте, неизвестно.

В Дуброво сохранилась старая школа, которая была построена ещё до войны при Польше по программе Юзефа Пилсудского.

В новой школе перед входом висит вывеска в честь знаменитого свояка Бенедикта Дыбовского, который родился вблизи Дуброво в фольварке Адамарин.

В местной школе есть свой этнографический музей. В этом музее есть работы местной художницы, которая когда-то окончила Московский художественный университет имени Крупской.

__________

 
“СТВ”, 28 студзеня 2013 р.

 

 

Разбураны касцёл у Дубраве (Маладзечанскі раён)


Касцёл канца XVIIІ стагоддзя ў Дубраве (Маладзечанскі раён, 7 км ад Аляхновіч, націск на першы склад ДУбрава) быў збудаваны ў стылі класіцызму. Ці быў аўтарам праекта італьянскі дойлід Карла Спампані? Магчыма, бо ён у тыя дзесяцігоддзі шмат будаваў у Беларусі. Аднак, касцёл мае рысы класіцызму, а не позняга барока, уласцівыя іншым праектам Спампані.

Касцёл быў закрыты ў 1948 роке і з тае пары выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах. Як расказваюць мясцовыя жыхары, у 1980-я студэнты, што прыехалі на бульбу, вырашылі развесці на яго даху вогнішча. Пачаўся пажар, скляпенні абваліліся.

На касцельным цвінтары валяецца цыдулка з просьбай прадаць цыгарэты праз непаўналетнюю пляменніцы.

Касцёл стаіць на самай гары. З яе адкрываецца від на шырокую даліну Заходняй Бярэзіны.

З гары можна ўбачыць "Дзявочую гару" — колішняе капішча. Побач захаваліся таксама старадаўнія курганы.

Недалёка ад Дубрава, каля гары Маяк, бяруць пачатак тры ракі розных басейнаў — Заходняя Бярэзіна, што цячэ ў Нёман, Уша, прыток Вяллі, і Свіслач, што нясе воды ў Бярэзіну і Дняпро.

У Дуброве стаіць таксама прыгожы будынак старога бровара.

Дбаннем мясцовых людзей усе вуліцы мястэчка носяць беларускія і мясцовыя назвы — Кастуся Каліноўскага, Скарыны, Максіма Танка, Бенедыкта Дыбоўскага (гэты навуковец нарадзіўся побач на хутары Адамарын), Дзявочая Горка…

Дабрацца да Дубрава можна на машыне дарогай Ракаў—Алехнавічы. Летась перад марозамі яе заасфальтавалі, але вельмі няякасна, і ўжо вясной на ёй шмат ямаў. Калі электрычкай, то можна ехаць або да станцыі Пралескі, або да станцыі Раманы (кірунак Маладзечна).

__________


Сяргей Гезгала
"Наша Ніва", 19 красавіка 2016 р.



Обновлен 29 июн 2016. Создан 17 июн 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter