У Берасьці дзяцей катаюць на цягніку колеру “каларадскай” стужкі




На вуліцы Набярэжнай імя Францыска Скарыны індывідуальны прадпрымальнік Генадзь Лячак прапануе дзецям забаву — пакатацца на цягніку колеру “каларадскай” стужкі з танкам на прычэпе.

Свой бізнес Генадзь Лячак распачаў тыдзень таму і пакуль кліентаў у яго ня шмат. За час, што журналіст “Белсату” размаўляў з кіроўцам, жадаючых паспрабаваць новы атракцыён не знайшлося.

Кіроўца сказаў, што ніякіх дакументаў з сабой у яго няма, нібыта ўсё ў офісе. Не было нават кнігі скаргаў. Неўзабаве з’явіўся мужчына, які адмовіўся прадставіцца, і сказаў, што “каларадская” стужка — гэта сімвал перамогі, а танк на прычэпе гэта проста цацка, і ніхто не забароніць яму займацца гэтым бізнесам.

Памаранчава-чорную стужку, якую ў Масковіі называюць “георгіеўскай” (а добрыя людзі — “каларадскай”. — “J.K.”), пачалі пазбягаць праз рок пасьля таго, як яна фактычна зрабілася сымбалям маскалёўскіх акупантаў і прамаскалёўскіх сепаратыстаў ва Украіне.

Беларускія ўлады рэкамендавалі не выкарыстоўваць такую стужку на тэрыторыі нашай краіны і прапанавалі альтэрнатыву ў “добраахвотна-прымусовым” парадку: чырвона-зялёную стужку колераў “дзяржаўнага” сцяга з кветкаю яблыні, што мусіць сымбалізаваць месяц травень, калі здабылі перамогу над фашысцкаю Нямеччынаю. Вось толькі некаторыя прадпрымальнікі, як аказалася, гэтага “ня ведалі”.


“Белсат”, 9 ліпеня 2016 р.



Создан 09 июл 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter