Ачысцім Беларусь ад “маскалёўскага свету”




З праявамі “маскалёўскага свету” трэба змагацца законным шляхам


Гарадзенец, рэдактар беларускай службы рэсурсу “InformNapalm” Дзяніс Івашын лічыць, што з праявамі “днр” і “лнр” у Беларусі трэба змагацца законным шляхам.

Маладзён быў адным з першых, хто праз адкрытыя крыніцы знайшоў ў Гародні аўтамабіль з налепкамі “днр”, што ездзіць па месте. Дзяніс ўпэўнены, што кіроўцам ды ўладальнікам гэтага аўто з'яўляецца адзін з гарадзенскіх байкераў і менавіта гэтым транспартам ажыццяўляецца перакідка грузаў ў “днр” і “лнр”.

— Калі вы пабачылі недзе праявы так званага “маскалёўскага свету”, пабачылі пэўныя агітацыйныя матэрыялы ў выглядзе тых жа налепак ці ўлётак, гэтую інфармацыю можна падаваць у спецслужбы Рэспублікі Беларусь. Іх непасрэдная задача прыцягваць да адказнасці. Я лічу, што мусіць быць пэўная супраца, — кажа Дзяніс Івашын.

Актывісты чакаюць ад кіраўніцтва гарадзенскага ДАІ адказу на пытанні, што рабіць з такімі налепкамі на машыне і спадзяюцца на тое, што за праяву сепаратызма ў Беларусі прадугледжаная адміністрацыйная адказнасць.


“Беларускае Радыё Рацыя”, 11 ліпеня 2016 р.

 


Мусім вычысціць Беларусь ад гэтага бруду


За налепкі “днр” на транспартных сродках, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжаны штраф у памеры 1 базавай велічыні.

Такі адказ прыйшоў гарадзенцу Ігару Банцару, які падаваў запыт у Дзяржаўтаінспекцыю Гарадзенскай вобласці аб законнасці такіх налепак. Грамадскі актывіст некалькі тыдняў таму ўбачыў джып з налепкай “днр” і напісаў заяву ў гарадзенскую ДАІ:

— Я вельмі задаволены адказам, які прыйшоў на мой зварот, які я пісаў на імя начальніка абласнога ДАІ. Гэта нам дадало ўпэўненасці і сіл у тым, што трэба далей змагацца з праяўленнямі сепаратызму, які праяўляецца таксама і такімі метадамі, як налепкі незразумелых структураў на беларускіх машынах.

Па словах Ігара Банцара, ён збіраецца далей падаваць на ўладальніка гэтага аўто заяву ва ўпраўленне КДБ па Гарадзенскай вобласці, каб законнным шляхам памагатага “маскалёўскага свету” прыцягнулі да адказнасці за праявы сепаратызму.


“Беларускае Радыё Рацыя”, 12 ліпеня 2016 р.

 


Ачысцім Беларусь ад “маскалёўскага свету”


Налепкі “днр” на аўтамабілях, зарэгістраваных у Беларусі, незаконныя.

За налепкі “днр” на транспартных сродках, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь, прадугледжаны штраф 1 базавая адзінка. Такі адказ прыйшоў гарадзенскаму актывісту Ігару Банцару, які падаваў запыт у Дзяржаўтаінспекцыю Гарадзенскай вобласці аб законнасці такіх налепак, перадае “Радыё Рацыя”.

Грамадскі актывіст некалькі тыдняў таму ўбачыў джып з налепкай “днр” і напісаў заяву ў ДАІ.

— Я вельмі задаволены адказам, які прыйшоў на мой зварот, што я пісаў на імя начальніка абласной ДАІ. Гэта нам дадало ўпэўненасці і сіл у тым, што трэба далей змагацца з сэпаратызмам, які выяўляецца таксама і такімі метадамі, як налепкі незразумелых структур на беларускіх самаходах, — мяркуе актывіст.

Са слоў Ігара Банцара, ён мерыцца далей падаваць на ўладальніка гэтага аўто заяву ва ўправу КДБ Гарадзенскай вобласці, каб памагатага “маскалёўскага свету” законным шляхам прыцягнулі да адказнасці за выяўленне сэпаратызму.


“Хартыя’97”, 12 ліпеня 2016 р.



Обновлен 05 янв 2017. Создан 12 июл 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter