На маладафронтаўцаў напалі з-за “Пагоні” на “Экспабеле”




На маладафронтаўцаў напалі агрэсіўныя ІПэшнікі


Валанцёры, якія прыбіралі Курапаты, сутыкнуліся з нечаканай агрэсіяй з боку групы прадпрымальнікаў.

Інцыдэнт здарыўся ў суботу 16 ліпеня. Актывісты “Маладога фронту” зладзілі прыборку ў Курапатах. Падчас прыборкі яны прыйшлі на рынак “Экспабел”, каб затачыць ланцуг ад бензапілы.

Прадпрымальнік Аляксандр Філімонаў, як сцвярджаецца на старонцы "Маладога фронту", пабачыўшы шаўроны з Пагоняй і бел-чырвона-белым сцягам, арганізаваў бойку.

— Прыйшлі на рынак, каб затачыць ланцуг ад бензапілы. Майстар сказаў нам, каб мы хвілінаў 15 пачакалі, таму мы пайшлі ў бліжэйшую кавярню. Па дарозе нейкі ІПэшнік, нешта пракрычэў нам у спіну, але мы нават не звярнулі ўвагі. Але па выхадзе з кавярні на нас накінулася з кулакамі зграя ІПэшнікаў, чалавек сем, завадатарам у якіх быў Аляксандр Філімонаў, — распавёў удзельнік канфлікту Сяргей Пальчэўскі.

Паводле яго, маладафронтаўцаў было шэсць, апроч абараняльных блокаў яны не ўжывалі ніякае сілы. Вырашыўшы пазбегнуць правакацыі, прадстаўнікі “Маладога фронту” выклікалі міліцыю.

Прыехаў адзін супрацоўнік міліцыі, які апытаў актывістаў, але так і не падышоў да нападнікаў.


“Малады фронт” заклікае да салідарнасці


У аўторак 19 ліпеня а 12-й гадзіне арганізацыя запрашае незалежныя медыі і ўсіх неабыякавых прыйсці на "Экспабел” да бокса №30, у якім працуе Аляксандр Філімонаў.

“Мы не збіраемся арганізоўваць з ім і іншымі манкуртамі беларускай зямлі бойку, але хочам задаць простае пытанне “Ці трэба беларусу з Пагоняй толькі пад аховаю прыходзіць на рынак “Экспабэл”? А перадусім мы мусім выявіць перад маскалёўскай пятай калонай нашую салідарнасць, каб кожны манкурт ведаў, што толькі беларусы ёсць гаспадарамі на сваёй беларускай зямлі”, — адзначаецца ў заяве “Маладога фронту”.


“Белсат”, паводле Mfront.net

 


“Байкеры” Беларуси: Нападения на патриотов и поездки в “ЛНР”


Зачинщик нападения на “Молодой фронт” на рынке “Экспобел” оказался хорошим другом путлеровского “Хирурга”-Залдостанова.

16 июля 2016 г. было совершено нападение на волонтеров, членов беларусской оппозиционной организации “Молодой Фронт”, которые наводили порядок после непогоды в месте массовых сталинских расстрелов в Куропатах на северной окраине Менска.

Сергей Пальчевский, один из волонтёров, на которых было совершено нападение, рассказал следующее:

— В субботу во время уборки территории урочища Куропаты мы пришли на рынок “Экспобел”, чтобы заточить цепь от бензопилы. Мастер сказал нам, чтобы мы минут 15 подождали, поэтому мы пошли в ближайшее кафе. По дороге какой-то ИП, среагировав на шевроны с “Погоней” и бело-красно-белым флагом, что-то прокричал нам в спину, но мы даже не обратили внимания. Когда мы выходили из кафе, то на нас набросилась с кулаками стая ИП, человек семь, зачинщиком был Александр Филимонов. Они кричали “Это наша земля” и прочее. Нас было шестеро ребят, но мы понимали, что нельзя реагировать на эту провокацию, поэтому помимо оборонительных блоков не применяли никакой силы и вызвали милицию.

На вызов приехал один сотрудник правоохранительных органов, который опросил волонтёров, но к организаторам нападения даже не подошёл.

Международное волонтёрское сообщество “InformNapalm” решило провести собственное расследование этого инцидента и выявить истинные мотивы нападающих, чрезмерная агрессия которых была вызвана обычными беларусскими национальными символами.

В результате проведенной разведки открытых источников было установлено, что организатор этого нападения Александр Филимонов до недавнего времени был достаточно активным членом беларуского мотоклуба “Desperados MC Belarus”, байкерское прозвище в клубе — “Metiz”. На протяжении продолжительного времени является другом президента и создателя этого клуба, менчанина Константина Деркача.

В ходе дальнейшего расследования было установлено, что “Desperados MC Belarus” поддерживает достаточно тесные связи с мотоклубом “Ночные волки” одиозного друга Путлерана — Александра Залдостанова (прозвище “Хирург”) — который не только не признает права беларусов на самостоятельность и самоопределение, но и прямо на беларусской земле заявляет, что Беларусь, как и Украина — это Расея. Члены клуба “Desperados” принимают активное участие в мероприятиях, организованных этими поборниками “духовных скреп” и даже лично поздравили с днём рождения его руководителя и одного из организаторов “Антимайдана”.

В мае 2015 року байкеры клуба были лично приглашены донбасским филиалом “Ночных Волков” на открытие мотосезона в оккупированный Луганск, куда также приехал их кумир и идол Залдостанов.

Для своих “братьев по разуму” из Беларуси донбасское отделение “Ночных волков” устроило даже познавательно-развлекательную экскурсию в уничтоженный ими же ЛАП — Луганский аэропорт.

Ну и, конечно, какой же байкер “земли русской” не желает побывать в роли народных и даже былинных героев, воспетых маскалёвскими средствами массовой дезинформации. Фотоснимок ниже зафиксировал для истории этот знаменательный момент, когда беларусские адепты мифологемы “дедывоевали” очень удачно, можно сказать, естественно вписались в образ потенциальных боевиков самкалёвско-террористических войск.

Из всего выше приведенного становится понятна та неадекватная и агрессивная реакция, а также мотив действий Александра Филимонова и его подельников в отношении волонтёров “Молодого Фронта”. Латентные адепты “маскалёвского мира” без помощи значительного информационно-психологического воздействия пропаганды РФ уже начали организовывать провокационные действия. Нет никаких сомнений, что ситуация драматически изменится в случае задействования РФ всего спектра этого воздействия против Беларуси с целью дестабилизации общественно-политической ситуации в стране.

Активисты организации “Молодой Фронт” призвали независимые беларусские СМИ и всех неравнодушных людей во вторник 19 июля, в 12 часов прийти в торговый центр “Экспобел” к павильону №30, в котором работает организатор нападения Александр Филимонов, для демонстрации беларусской солидарности и для того, чтобы каждый потенциальный завтрашний сепаратист знал, что только беларус является хозяином на своей, Богом данной, земле. Главный зачинщик, как это многие и предполагали, в означенное время банально отсутствовал.


“Хартыя’97”, 19 липеня 2016 р.

 

 

На маладафронтаўцаў напалі з-за “Пагоні” на “Экспабеле”.

На рынку паабяцалі разабрацца ў сітуацыі


19 ліпеня актывісты “Маладога фронту” правялі акцыю на рынку “Экспабел”. Нагодай для яе стаў канфлікт, які адбыўся там у мінулую суботу. Тады паміж мясцовымі прадпрымальнікамі і маладафронтаўцамі адбылася бойка.

16 ліпеня актывісты спартыўна-патрыятычнага клуба “Ваяр” пры “Маладым фронце” арганізавалі талаку ў Курапатах, дзе даводзілі да ладу мемарыял пасля стыхіі, якая разгулялася напярэдадні.

— Мы адправіліся на рынак падтачыць пілу, і, пакуль чакалі, да нас падышло чалавек сем і са словамі “Мы за расейскіх — гэта наша зямля” пачалі ўжываць сілу, біць па тварах, — распавёў адзін з удзельнікаў суботніх падзей Сяргей Стрыбульскі. — Ім не спадабаліся герб “Пагоня” і бел-чырвона-белы сцяг.

Паводле яго слоў, маладафронтаўцы ў адказ сілу не ўжывалі, а толькі блакавалі ўдары і адразу выклікалі міліцыю. Супрацоўнік міліцыі сапраўды прыехаў, аднак да ўдзельнікаў канфлікту, па словах Стрыбульскага, не падыходзіў.

Актывісты “Маладога фронту” прыязджалі на “Экспабел” у нядзелю, каб абмеркаваць тое, што здарылася з удзельнікамі канфлікту і адміністрацыяй рынку, але нікога з завадатараў на месцы не было. Таму сёння актывісты прыехалі паўторна. Іх было каля 10 чалавек.

Аднак асноўнага завадатая бойкі — Аляксандра Філімонава — не аказалася на месцы і сёння.

Удзельнік канфлікту з боку прадпрымальнікаў, які назваўся Яўгенам, сваю пазіцыю патлумачыў так:

— Я ўбачыў людзей з “Пагоняй”, мне іх пазіцыя не спадабалася, я вырашыў ім зрабіць заўвагу.

Сам факт канфлікту ён не адмаўляў, але пра бойку нічога не сказаў.

Старшы адміністратар “Экспобела” Павал Астаповіч прыняў у актывістаў МФ зварот да адміністрацыі рынку і паабяцаў адказаць на яго ў вызначаныя тэрміны. Маладафронтаўцы заявілі, што таксама дашлюць зварот у Менгандлю і пракуратуру.

Астаповіч паведаміў, што завадатар канфлікту Аляксандр Філімонаў не з'яўляецца арандатарам рынку, а толькі пастаўляе тавар.

— З любым арандатарам, які будзе правакаваць падобныя канфліктныя сітуацыі, адміністрацыя рынку будзе разбірацца, таму што гэта не ў нашых інтарэсах. Я абяцаю правесці ўнутраную праверку таго, што здарылася, — запэўніў Павел Астаповіч.

Акрамя таго, ён паабяцаў пагутарыць з іншымі прадаўцамі, высветліць імёны ўсіх удзельнікаў канфлікту і ўжыць меры.

— Любы чалавек мае права выказваць свае палітычныя погляды, і за гэта права яму нічога не павінна быць, — заявіў прадстаўнік адміністрацыі “Экспабела”.

Кіраўнік “Маладога фронту” Зміцер Дашкевіч сённяшняй сустрэчай застаўся задаволены.

— Гэтыя людзі паказалі сваю “смеласць”: збаяліся і не прыйшлі. Гэтая сітуацыя абсалютна непрымальная. Людзі не лезлі да супрацоўнікаў рынку з агітацыяй, не лезлі ў слоўныя сваркі, проста ішлі міма, а на іх напалі, як у 90-я, — пракаментаваў ён суботні канфлікт.


Павел Дабравольскі
Фота: Аляксандр Васюковіч
“Наша Ніва”, 20 ліпеня 2016 р.



Обновлен 20 июл 2016. Создан 19 июл 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter