У Беларусі хочуць устанавіць Георгіеўскі крыж

Але ж нам тут маскалёўскае лайно непатрэбнае!



Маскалёўскі фонд садзейнічання захаванню і развіццю маскалёўскай і ўсходнехрысціянскай культуры ў імя Уладзіміра Храбрага плануе ўсталяваць у Беларусі Георгіеўскі крыж. Пра гэта паведаміў “ТАСС” кіраўнік фонду Стафан Геніч 29 ліпеня ў Обнінску (Калужская вобласць РФ) падчас адкрыцця першага ў Масковіі Георгіеўскага крыжа ў гонар перамог маскалёўскай арміі ў Першай сусветнай вайне.

Цырымонія была прымеркаваная да 60-рочча места, якое адзначаюць у гэтыя выхадныя. Памятны знак уяўляе сабой выразаны з белага каменю Георгіеўскі крыж вышынёй больш за тры метры, пастаўлены на кубічную падставу. У цэнтры знаходзіцца медальён з рэльефнай выявай святога Георгія Перамаганосца, які забівае змея.

— Фонд носіць імя князя Серпухоўска-Бораўскага Уладзіміра Храбрага і знаходзіцца ў Калужскай вобласці, таму першым месцам устаноўкі памятнага знака выбраны менавіта гэты рэгіён, — растлумачыў Геніч.

Паводле яго слоў, у 2016 роке такія ж крыжы будуць адкрытыя ў Маскве і Калузе, а таксама за мяжой — у Беларусі, Грэцыі, Сербіі і Францыі, “пры абароне якіх пралівалі кроў маскалёўскія воіны”. Выраб знакаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў фонду.

Варта адзначыць, што пасля трагічных падзей ва Украіне беларусы шырока абмяркоўвалі традыцыйнае распаўсюджванне георгіеўскіх (“каларадскіх”) стужачак напярэдадні Дня Перамогі. Асабліва гарачыя дыскусіі адзначаліся ў траўні 2014 року. Тады актывісты “Маладога фронту” нават абвясцілі грамадскую кампанію “Стоп, імперыя” з мэтай “ачысціць вуліцы беларускіх местаў ад засілля “каларадскіх” стужак і маскалёўскіх сцягоў”.

Вясной 2015 року ў Беларусі быў распрацаваны ўласны сімвал Дня Перамогі — бутаньерка з чырвона-зялёнай стужкай і кветкамі яблыні. Лука-ка яго ўхваліў. Пры гэтым ён падкрэсліў: георгіеўская (“каларадская”) стужка, якая выкарыстоўваецца ў якасці сімвала Дня Перамогі ў Масковіі, у Беларусі не забароненая.

— Гэта нашы традыцыі, наша баявая супольнасць. Мы нікому не забараняем. Можа, нешта прыдумаем новае, але толькі не трэба нас папракаць, што мы нібыта гэтаму ворагі. Ні ў якім разе, — сказаў ён.

P.S. Дзякуй, але ж нам тут маскалёўскае лайно непатрэбнае! (“J.K.”)


“БелаПАН”, 30 ліпеня 2016 р.



Создан 31 июл 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter