У менскіх дзіцячых крамах прадаецца набор “Ветлівыя людзі”




У сетцы дзіцячых крамаў “Буслік” у Менску прадаецца дзіцячы набор “Ветлівыя людзі”. Гэтае фота ў сваім “Facebook” апублікаваў Сяргей Бахун.

“Ветлівыя людзі” — гэта назва маскалёўскіх войскаў, народжаная прапагандай пасля акупацыі Крыма ўвесну 2014 рока.

Тады, праз унутрыўкраінскі крызіс і няздольнасць адказаць сілай на сілу, маскалі захапілі паўвостраў без адзінага стрэлу, на што прапагандысты прыдумалі выраз “Ветлівасць гарады бярэ” і празвалі маскалёўскія войскі без апазнавальных знакаў “Ветлівымі людзьмі”. 

Інакш іх называюць “зялёнымі чалавечкамі”. Гэта інструмент агрэсіі Крамля.

Але як такі палітызаваны тавар трапіў на паліцы беларускіх дзіцячых крамаў?Мы датэлефанаваліся ў аддзел рознічнага продажу “Бусліка”.

— Мы бярэм унутры краіны, а значыць — сертыфікацыйныя органы робяць усе выпрабаванні. Значыць, ні ў каго пытанняў не ўзнікла, — сказала “Нашай Ніве” начальніца аддзела. — Рознічны продаж павінен адказваць за распаўсюд тавару, які свабодна сюды ўвозіцца і ніякай забароны на яго распаўсюд няма.

Атрымліваецца, што перад тым, як патрапіць на паліцу крамы, гэтая цацка прайшла пастаўшчыка — фірму “Звездное время”, і экспертызу ў Беларускім дзяржаўным інстытуце метралогіі.

Атрымаць каментарый ад фірмы-пастаўшчыка пакуль не атрымалася, а ў БелДІМ нам сказалі, што спецыялісты аддзела сертыфікацыі працуюць адпаведна з інструкцыямі, у якія ўваходзіць, напрыклад, фізічная бяспека цацак — каб дзіця не падавілася ці не атруцілася фарбай. Бяспека ідэалагічная ў кампетэнцыю правяральшчыкаў не ўваходзіць.


“Наша Нiва”, 15 жніўня 2016 р.



Создан 15 авг 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter