Маскалёўскае інфармагенцтва называе Беларусь "звяр'яцелай недадзяржавай", а беларускі акцэнт — прыкметай нізкага паходжання




Апошнія рокі маскалёўскія медыі перыядычна рабілі выпады ў бок Беларусі. То былі разавыя паклёпы, якія мелі на мэце канкрэтныя персаналіі ці дзеянні беларускіх ўладаў. 

25 кастрычніка антыбеларуская прапаганда выйшла на новы ўзровень. Маскалёўскае інфармагенцтва "Рэгнум" выдала матэрыял, у якім Беларусь называецца "звар'яцелай недадзяржавай", а нацыя — "выдуманай". 

Асабліва раз'юшыла аўтара ініцыятыва некаторых дзіцячых садкоў зрабіць чацвер днём беларускай мовы. 

"Беларускія русафобы, дапушчаныя дзяржавай да высокіх пасад, прыдумалі новы спосаб забруджвання мазгоў падрастаючаму пакаленню беларускім дыялектам маскалёўскай мовы, — піша "Рэгнум". — Цяпер у дзіцячых садках замест "рыбнага дня" у чацвер будзе дзень беларускай мовы. Такім чынам, беларуская дзяржава разлічвае паступова пераадолець іррэдэнтысцкія настроі беларусаў, абсалютная большасць якіх жадае ўз'яднання са сваёй вялікай Радзімай — Масковіяй".

Далей ідзе сцвярджэнне, што беларускую мову выдумалі трацкісты, а асобныя гаворкі ў рэгіёнах на асобную мову не цягнуць. 

Падкрэсліваецца, што ў Масковіі "многія яшчэ адмаўляюцца верыць у новую якасць беларусізацыі, якая пачалася тры рока таму". 

Аўтар вяртаецца да тэмы беларускамоўнага чацвярга ў садках, і сцвярджае, што адмова ад нацыянальнай мовы — "у інтарэсах беларусаў, бо ў яе (мовы) няма ніякіх шанцаў". 

"Калі праз некалькі дзесяціроччаў многія эўрапейскія мовы перастануць існаваць, то што казаць пра новаствораную?", — піша "Алла", выкарыстоўваючы тыповы прыём прапаганды, калі сцвярджэнне немагчыма праверыць. 

"Усё, чаго дамогуцца беларусізатары — сапсуюць вашаму дзіцяці маўленне. Яно будзе гаварыць з акцэнтам і блытаць маскалёўскія словы з беларускімі. Калі гэта здарыцца з ім у досыць раннім узросце, магчыма, гэта ўжо нельга будзе выправіць. Скажу пад сакрэтам, што няўменне правільна гаварыць на літаратурнай мове ва ўсім свеце лічыцца прыкметай нізкага паходжання і з'яўляецца няслабым тормазам сацыяльнага росту. Калі вам неабыякава будучыня вашых дзяцей — не дазваляйце палітыкам ставіць над імі эксперыменты. Магчыма, заўтра Лука-ка вычысціць беларусізатараў з дзяржапарату і пабяжыць на паклон у Маскву, а гаворка ў вашага дзіцяці ўжо будзе сапсавана назаўжды", — так сканчаецца антыбеларускі матэрыял маскалёўскіх прапагандонаў. 


Арцём Гарбацэвіч
"Наша Ніва", 26 кастрычніка 2016 р.


P.S.


1). "...у якім Беларусь называецца "звар'яцелай недадзяржавай", а нацыя — "выдуманай". — Нажаль, аўтары зусім ня ведаюць, ці не жадаюць ведаць, гісторыю, бо нашая дзяржава існавала задоўга да зьяўленьня маскалёўскае.


2). "...абсалютная большасць якіх [беларусаў] жадае ўз'яднання са сваёй вялікай Радзімай — Масковіяй". — Я, відаць, прыемна выдаваць жадаемае за рэчаіснае!..


3). "...беларускую мову выдумалі трацкісты..." — але, жадаюць маскалі таго ці не, але мава нашая існавала яшчэ да зьяўленьня маскалёўскае, што па кавалку "панадрала" зь нашае, украінскае, нямецкае, французкае ды іншых моваў. Вось сапраўды штучнае ўтварэньне!


4). "...няўменне правільна гаварыць на літаратурнай мове ва ўсім свеце лічыцца прыкметай нізкага паходжання..." — З гэтым сапраўды цяжка непагадзіцца, але ў першую чаргу гэта тычыцца саміх маскалёў, якія, за малым выключэньнем, зусім ня ведаюць нават свой "вялікі-магутны".

 

"J.K."



Создан 26 окт 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter