РФ вядзе ў дачыненні да Беларусі такую ж палітыку, як перад захопам Крыма




Пяць прыкладаў таго, чым сённяшняя Беларусь нагадвае Украіну


Выказванне міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча аб тым, з чаго пачынаюцца "каляровыя рэвалюцыі", нагадала пра словы экс-міністра МУС Украіны Віталя Захарчанкі, якія прагучалі ў першыя тыдні супрацьстаяння ў Кіеве:

— Дэталёвы аналіз і маніторынг сродкаў масавай інфармацыі сведчыць аб тым, што асабліва апошнія месяцы супраць міністэрства ўнутраных спраў разгорнутая, скажоная, пабудаваная нярэдка на неправераных звестак, інфармацыйная прапаганда.

Гэта не адзінае падабенства ў біяграфіях двух міністраў. Больш таго, гэта адна з паралеляў у сучаснай гісторыі беларусаў і ўкраінцаў. "Салідарнасць" сабрала пяць прыкладаў таго, чым сённяшняя Беларусь нагадвае Украіну за рок да Майдану.


Як украінцы і беларусы патрабавалі адстаўкі кіраўнікоў МУС


У ноч з 26 на 27 чэрвеня 2013 рока ва ўкраінскай вёсцы Врадзіеўка Мікалаеўскай вобласці трое мужчын жорстка збілі, згвалтавалі і спрабавалі забіць мясцовую жыхарку. Неўзабаве стала вядома, што двое з іх былі мясцовымі афіцэрамі міліцыі. Раз'юшаныя жыхары Врадзіеўкі штурмавалі аддзяленне міліцыі, вымусіўшы арыштаваць падазраваных.

Гэты скандал справакаваў хвалю пратэстаў па ўсёй краіне. Удзельнікі пешага маршу ў Кіеў патрабавалі адстаўкі міністра МУС Захарчанкі. Але той адмовіўся, заявіўшы пра пачатак маштабных рэформаў у ведамстве.

Рок назад пісалася пра ўрокі Врадзіеўкі для беларускіх міліцыянтаў, якія сталі ўсё часцей трапляць у скандальныя гісторыі. Рок прайшоў, але колькасць скандалаў з удзелам служыцеляў закона не зменшылася. Рэакцыяй грамадства сталі спробы дамагчыся адстаўкі міністра ўнутраных спраў. Першая спроба была зробленая ў красавіку, у лістападзе на сэрвісе change.org стартаваў новы збор подпісаў. Яго ініцыятары перакананыя, што Ігар Шуневіч не спраўляецца са сваімі службовымі абавязкамі.


Як Масковія спыніла ўкраінскі імпарт


14 жніўня 2013-га Федэральная мытная служба Масковіі прыпыніла імпарт усіх без выключэння ўкраінскіх тавараў, унёсшы іх у пералік "рызыкоўных". У той час на маскалёўскі рынак прыпадала чвэрць усяго экспарту Украіны.

Калумніст маскалёўскае рэдакцыі часопіса "Форбс" назваў у якасці прычыны такой беспрэцэдэнтнай акцыі жаданне Масквы паказаць Кіеву, што будзе ў выпадку абрання ім эўрапейскага шляху.

Нагадаем, што да падпісання Украінай Пагаднення аб Асацыяцыі і зо-не свабоднага гандлю з ЭЗ заставаліся лічаныя месяцы. У выніку тагачасны ўкраінскі прэзідэнт Віктар Януковіч адмовіўся падпісваць пагадненне, што не ў апошнюю чаргу можна растлумачыць вынікам эканамічнага шантажу Масковіі. Што было далей, мы выдатна памятаем.

Гісторыя гандлёвых войнаў Беларусі і Масковіі пакуль яшчэ не ведае такіх прыкладаў, але расслабляцца не варта — маскалёўска-ўкраінскі гандлёвы канфлікт пачынаўся са "знаходжання" ў шакаладзе "Рашэн" канцэрагена бензапірэн.

Апошнія ж тэндэнцыі насцярожваюць. Ад кропкавых акцый па забароне ўвозу прадукцыі асобных вытворцаў маскалёўскі бок пераходзіць да агульных абвінавачванняў. Свежы прыклад: кіраўнік Федэральнай службы ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду РФ Сяргей Данкверт абвінаваціў беларусаў у тым, што яны труцяць маскалёў няякаснай прадукцыяй:

— Канкураваць з прадукцыяй з Беларусі складана — яна таннейшая, шмат у чым за кошт таго, што яна сфальсіфікаваная. Вядома, печань і ныркі вытрымліваюць дастаткова доўга, можна нейкі час задумвацца. Гэта ж не мыш'яку адразу выпіў, гэта ж малака папіў фальсіфікаванага, нічога страшнага.
Не адстаюць ад чыноўнікаў і маскалёўскія СМІ, якія абвінавачваюць беларусаў у падаражанні малака.


Як да 2014-га Крым быў "дрэнным"


У гэта складана паверыць, але за некалькі рокаў да анексіі Крыма, маскалёўская прапаганда не гідзілася выпускам жахалак пра небяспеку адпачынку на паўвостраве. Напрыклад, у 2011-м тэлеканал НТВ паказаў сюжэт пра затопленыя ля крымскіх берагоў сотні бочак з хімічнай зброяй часоў Другой сусветнай вайны.
 
"У лік курортаў, куды страшна ехаць, услед за Егіптам і Тунісам рызыкуе трапіць традыцыйна папулярны сярод маскалёў Крым", — палохаў сваіх тэлегледачоў тэлеканал, які праз два рока разам з іншымі калегамі ператварыўся ў самую сапраўдную зброю — інфармацыйную.

Інфармацыйная вайна з Масковіяй не ў навінку і нам. Апошнія падзеі паказваюць, што ўсё часцей гучаць абвінавачванні ў адрас беларусаў у цэлым, а не толькі ў дачыненні да Лука-кі. Нас абвінавачваюць у спробе павярнуцца на Захад, росце расеяфобіі і нацыяналістычных настрояў.


Гісторыя пра тое, дзе хаваліся захопнікі Славянска


Вясной 2014-га ўзброеная група баевікоў, якую ўзначальвае грамадзянін Масковіі Ігар Гіркін (Стралкоў), захапіла места Славянск у Данецкай вобласці. Як пазней заявіла ў судзе былы мэр места Нэля Штэпа, у захопе бралі ўдзел блізу тысячы чалавек. Прыкладна чвэрць з іх напярэдадні атакі хавалася на тэрыторыі Свята-Успенскай лаўры ў суседнім Святагорску. Пра базу прамаскалёўскіх баевікоў на тэрыторыі лаўры заявілі і мясцовыя жыхары.

Адзін з верхаводаў сепараў Павел Губараў у сваёй кнізе, прысвечанай падзеям на Данбасе, піша, што Гіркін разам са сваім аддзелам напярэдадні захопу адміністрацыйных устаноў Славянска спыніўся ў доме настаяцеля Свята-Васкрасенскага храма айца Віталя Вясёлага, вядомага сваімі прамаскалёўскімі поглядамі.

Гэта толькі некалькі прыкладаў магчымага ўдзелу святароў праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату ў канфлікце ва Украіне на баку сепараў. Мы ж успомнім аб адпраўцы беларускіх дзяцей у арганізаваныя маскалёўскімі неанацыстамі трэніровачныя лагеры пры непасрэдным удзеле Віцебскай епархіі БПЦ, а таксама аб сумнеўных "вайскова-патрыятычных" клубах, створаных на Гарадзеншчыне пры ўдзеле праваслаўнай царквы.


"Салідарнасць" (пераклад: "Хартыя'97", J.K.),  7 сьнежня 2016 р.



Создан 07 дек 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter