У Беларусь завезлі шклянкі з беларускімі антыгероямі Мініным і Пажарскім




Маскалёўская кампанія Papperskopp паставіла ў Беларусь дзесяткі тысяч папяровых шклянак з выявай помніка Мініну і Пажарскаму.

Кіраўнік руху "За Свабоду" Юрась Губарэвіч апублікаваў на сваёй старонцы ў Facebook фатаграфію шклянкі, у якой яму прадалі каву на АЗС №20 "Беларуснафты" (Хацежына, Менскі раён). На ёй выяўленыя Мінін і Пажарскі — кіраўнікі паўстання супраць гарнізона жаўнераў Рэчы Паспалітай, што знаходзіўся ў крамлі, і пераважна складаўся з продкаў беларусаў. На шклянцы напісана, што яны "ўзначалілі народнае апалчэнне ў барацьбе супраць польска-літоўскіх інтэрвентаў".

Палітык сказаў, што такая трактоўка тых падзей "супярэчыць беларускай гістарычнай канцэпцыі".

— Гэта не адпавядае беларускаму погляду на гісторыю. Такая ацэнка спрыяе распаўсюджванню ідэі "маскалёўскага свету", — мяркуе Губарэвіч.

Мэнэджар кампаніі-вытворцы Аляўціна Борматава патлумачыла, што ў Беларусі з іх прадукцыяй працуюць два партнёры: ТАА "АМІК-О" і ТАА "Дзелавая Русь". Гэтыя шклянкі вырабляюцца ў серыі "Гарады Расеі" (з 14-ці відаў) на заводзе ў Маскоўскай вобласці.

Арцём Арцёменка, мэнэджар ТАА "АМІК-О", сказаў, што з маскалёўскім вытворцам яго кампанія супрацоўнічае больш чатырох рокаў і замаўляе на наш рынак усе навінкі.

— Дакладнай колькасці назваць нельга, бо ён пастаўляецца ў серыі з рознымі малюнкамі. Гэта цікавая прапанова, бо кожны раз альбо ў спайцы, альбо ў скрынцы ёсць некалькі розных местаў з гістарычнай даведкай: кліенту можна прапанаваць не аднатыпныя шклянкі.

Ён удакладніў, што ў гэтай серыі ў Беларусь ужо паступілі "мільёны шклянак". Калі ў ёй 14 відаў, то канкрэтна з выявай помніка Мініну і Пажарскаму ўвезеныя дзясяткі тысяч адзінак прадукцыі.

На АЗС №20 ад каментароў адмовіліся.

Былы дэпутат парламента і старшыня Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў параўнаў гэта з продажам у Маскве малюнкаў Сцяпана Бандэры з подпісам "герой Украіны".

Ён мяркуе, што такой прадукцыі ў Беларусі не павінна быць, але ўдакладніў, што ставіцца да Мініна і Пажарскага нейтральна ці нават з павагай.

— Гэта не Мураўёў і не Сувораў. Яны ніколі не былі на тэрыторыі цяперашняй Беларусі, не зрабілі нашым продкам ніякага шкоды. Гэта нармальныя маскалёўскія героі, якія змагаліся за сваю незалежнасць, — патлумачыў суразмоўца.

Трусаў не згодны з трактоўкай часткі маскалёўскіх гісторыкаў, што Мінін і Пажарскі нібыта змагаліся з акупантамі.

— Маскоўскія баяры самі запрасілі стаць царом сына нашага караля Жыгімонта III Уладзіслава. Яны абралі яго царом, цалавалі крыж. Крэмль штурмам ніхто не браў. Але сам цар не прыехаў, бацька за яго баяўся. Вось паўстанне і пачалося — цара няма, а ў Крамлі сядзяць чужыя войскі.

Гісторык удакладніў, што гарнізон у Крамлі трымаўся ў атачэнні доўга, даводзілася нават пацукоў есці. Пра гэта напісаў ва ўспамінах яго кіраўнік, ураджэнец беларускага Мазыра. Гарнізон адпусцілі, нават з халоднаю зброяю.

Трусаў той перыяд ацэньвае з пункту гледжання інтарэсаў Рэчы Паспалітай станоўча, бо "ўдалося вярнуць раней захопленыя Смаленск і Чарнігаў".

— Новага маскалёўскага цара з дынастыі Раманавых у Эўропе лічылі самазванцам, а легітымным царом лічыўся наш суайчыннік. Раманаву давялося плаціць вялікія грошы, каб Уладзіслаў адрокся ад трона.

Таксама, са слоў Трусава, няправільна лічыць гарнізон у Крамлі польскім.

— У XVIII стагоддзі і маскалі, і палякі сталі называць Рэч Паспалітую Польшчай. Але гэта быў саюз Польшчы і ВКЛ. Абодва Ілжэдзмітрыя прыходзілі з нашай тэрыторыі, а кіраваў усім наш суайчыннік Леў Сапега. Палякі таксама ўдзельнічалі, але іх была меншасць.


"Хартыя’97", 8 сьнежня 2016 р.



Создан 08 дек 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter