Беларускія аўтары рыхтуюць свае публікацыі па замаўленнях маскалёўскіх паліттэхнолагаў




Інтэрнэт-рэсурс "Інфармнапалм" ("InformNapalm") апублікаваў узламаную электронную перапіску паміж маскалёўскім журналістам Арцёмам Бузілам і ягонымі куратарамі з Масковіі. Цікавасць уяўляюць беларускія прозвішчы, што ўсплываюць у гэтай перапісцы.

Бузіла — гэта журналіст з Адэсы, які быў агентам уплыву Крамля ва Украіне, атрымаў турэмны тэрмін, але быў выпушчаны паводле "закона Саўчанкі" і пасля гэтага выехаў у Масковію. 

Куратары Бузілы, мяркуючы па перапісцы, - людзі, блізкія да крамлёўскага паліттэхнолага Уладзіслава Суркова: праз іх ішлі рэкамендацыі, фінансаванне ды іншае. 

Сярод усяго архіва перапіскі звяртаюць на сябе ўвагу згадкі знаёмых прозвішчаў.

Па інфармацыі ўкраінскіх хакераў, з лістапада 2016 рока Бузіла падключыўся да інфармацыйнай кампаніі па Беларусі. 

Нейкі Walter U — імаверна, чалавек з каманды Суркова - ставіць задачы па маніторынгу СМІ Беларусі, падбору блогераў для замоўных публікацый па тэхнічных заданнях.

Як піша інтэрнэт-рэсурс, Бузіла для гэтых мэтаў прапанаваў Юрыя Паўлаўца, Сяргея Шыптэнку, Мікалая Малішэўскага, Юрыя Баранчыка і Пятра Пятроўскага — двух першых з іх на мінулым тыдні затрымалі беларускія спецслужбы. 
Украінскія хакеры прыводзяць тое самае "тэхнічнае заданне" ад маскалёўскіх куратараў. 

"Перамога прамаскалёўскіх кандыдатаў на выбарах у Малдове і Балгарыі задаюць новы трэнд ва ўсходнеэўрапейскай палітыцы, асабліва — на постсавецкай прасторы, — гаворыцца ў заданні. — Пра тое, што мы маем справу менавіта з трэндам, а не з выпадковымі перамогамі ўмоўна прамаскалёўскіх сілаў, можна казаць, калі прыняць да ўвагі глабальныя змены (Брэкзіт, перамога Трампа і гэтак далей).

У гэтых умовах ухіл беларускай улады ўваходзіць у супярэчнасць з агульнай тэндэнцыяй: беларусізацыя, фармаванне ідэалогіі дзяржаўнага нацыяналізму, зайграванне з апазіцыяй (допуск у парламент празаходняй лібералкі і нацыяналісткі, дазвол канцэрта прамайданнага гурту "Брута" Сяргея Міхалка і г.д.) выглядаюць як адыход ад агульных тэндэнцый, - працягваюць аўтары задання. — Ва ўмовах глабальнага крызісу ўлады многіх краін ўсё менш прыслухоўваюцца да рэцэптаў МВФ, усё менш разлічваюць на глабальныя рынкі, імкнучыся да развіцця ўнутранага рынку і рэгіянальнай кааперацыі. У процівагу гэтай тэндэнцыі ўлады Беларусі пашыраюць супрацоўніцтва з МВФ, бачачы ў гэтым свой поспех. Ніякія крэдыты ад МВФ і Эўразязу — нават калі яны і будуць — палажэнне не выратуюць: заходнія фінансавыя ўліванні пацягнуць не паратунак дзяржсектара, а паскоранае яго скарачэнне. Палегчыць сітуацыю могуць толькі ўзгодненыя дзеянні з Масковіяй у рамках Эўразійскай эканамічнай супольнасці. Ці працягнуць беларускія ўлады "пляваць супраць ветру" або вернуцца да традыцыйнага "прамаскалёўскага" курсу?".

Паводле "Інформнапалма", канкрэтна гэтую задачу маскоўскіх паліттэхнолагаў выканаў аўтар "Імхаклаба" Пётра Пятроўскі — часты госць у перадачы Вадзіма Гігіна, прэзентуе сябе як "філосаф" і "палітолаг".

Тэкст Пятроўскага, выкананы паводле задачы куратараў, апублікаваны на сайтах "Імхаклаба" і "Імперыі". Першы з сайтаў рэдагуе іншы "філосаф і палітолаг", Аляксей Дзермант. Другі ж — той самы Баранчык, які, як вынікае з апублікаванай у Інтэрнэце перапіскі, даваў заданні арыштаваным у Беларусі Алімкіну, Паўлаўцу і Шыптэнку.


"Наша Ніва", 14 сьнежня 2016 р.



Создан 14 дек 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter