Дырэктар "Расейскага інстытута стратэгічных даследваньняў" аб незалежнасьці Беларусі




Незалежнай Беларусі быць не можа


Пра немагчымасць існавання незалежнай Беларусі заявіў дырэктар "Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў" Рашэтнікаў.

"Расейскі інстытут стратэгічных даследаванняў" (РІСД, а па-маскалёўску — РИСИ) заснаваны прэзідэнтам Масковіі. Ён забяспечвае інфармацыяй Адміністрацыю прэзідэнта, Раду бяспекі і іншыя структуры ўлады Масковіі.

Рашэтнікаў — генерал-лейтэнант, прыйшоў у РІСД са Службы замежнай выведкі.

— Сітуацыя вельмі для нас неспрыяльная, — сказаў Рашэтнікаў пра Беларусь. — Усё рухаецца па ўкраінскім сцэнары, ну можа быць з нейкімі нюансамі, але працэсы вельмі падобныя і, на жаль, не бачым працэсаў, якія ім супрацьстаяць. Вось гэтая лінія на як бы такое аддзяленне беларусаў ад расейцаў, вось гэта стварэнне такога плоту паміж беларусамі і расейцамі ў ідэалагічным, гістарычным, ідэйным плане, і нават ў нейкай ступені ў духоўным, яно відавочнае проста.

У першай зале [выставы, пра якую ідзе гаворка] была выстаўлена і цяпер там знаходзіцца газета "Праўда" за 1926 рок. На першай старонцы пастанова аргбюро ЦК ВКП(б), і называлася гэтая пастанова "Пра стварэнне беларускай мовы" [магчыма, маецца на ўвазе пастанова ЦК КПБ 1926 рока пра перавод работы партыйных органаў на беларускую мову. Магчыма, чытачы падкажуць, якую яшчэ пастанову Рашэтнікаў мог мець на ўвазе? Ці гэта проста чыстая выдумка? — "Наша Ніва"]. Разумееце? 1926 рока. Гэтай мове, выходзіць, 90 рокаў. Вось гэтая бомба, якая была закладзена тады, яна цяпер выбухнула, і працягваюць выбухаць маленькія бомбачкі, — сказаў Рашэтнікаў. — Гэта вельмі непакоіць усіх нас, я мяркую, і наша кіраўніцтва таксама. Патрэбная дыскусія, прынамсі, гаварыць пра гэта [трэба] адкрыта. Увага многіх цяпер адцягнутая Сірыяй ці Украінай, прыходам да ўлады Трампа, забываюць пра Беларусь. Нельга забываць — гэта гістарычная частка вялікай Масковіі, вялізнай Масковіі, гэта частка нашага народа. Так жа і з Беларуссю, пра што яны думаюць — кіраўнікі [Беларусі], — працягваў Рашэтнікаў. — Незразумела, ці то пра ўласнае становішча, ці то яшчэ пра нешта. Пра што яны думаюць? Аддаліцца ад Масквы і аддацца камусьці іншаму — вось што атрымліваецца, — сказаў Рашэтнікаў і падсумаваў. — Якая "Беларусь незалежная ад Масквы?".


"Наша Ніва", 21 сьнежня 2016 р.

 


Беларускія гісторыкі пра заяву Леаніда Рашэтнікава: фальсыфікат і глупства


Дырэктар "Расейскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў" Леанід Рашэтнікаў заявіў, што "беларуская мова была створаная пастановай пасяджэньня аргбюро ЦК ВКП(б)". Пры гэтым ён спаслаўся на маскалёўскую газэту "Правда" за 1926 рок.

Аднак беларускія гісторыкі, якія вывучаюць адпаведны пэрыяд, заявілі, што Рашэтнікаў займаецца фальсыфікацыяй, бо такой пастановы не існавала.

Гісторык, кандыдат навук Уладзімер Ляхоўскі назваў заяву Рашэтнікава глупствам.

— Узгадаем тыя акты савецкай улады, якія прызнавалі беларускую мову за афіцыйную мову так званай Літоўска-Беларускай ССР у 1919 роке. І згадаем першае абвяшчэньне БССР, там таксама беларуская мова лічыцца мовай дзяржаўнай. Можа ён меў на ўвазе менскую Акадэмічную канфэрэнцыю 1926 року? Але там была толькі канстатацыя патрэбы прадоўжыць урэгуляваньне правапісу і падобнае. Таму сказанае — абсалютнае глупства, чалавек недасьведчаны, гэта проста палітычны піяр. Да навукі і да ісьціны гэта ня мае ніякага дачыненьня.

Уладзімер Ляхоўскі сказаў, што ня ведае такога дакумэнту, пра які кажа дырэктар маскалёўскага інстытуту.

— І на такія рэчы трэба менш зьвяртаць увагі, — раіць Ляхоўскі.

Кандыдат гістарычных навук Ніна Стужынская кажа, што дакумэнт, пра які кажа Рашэтнікаў, ёй ніколі не трапляўся.

— Калі ён мае на ўвазе "беларусізацыю", то яна пачалася раней, з 1924 року. Яна пачалася зьверху і даволі імкліва разьвівалася. Тым больш што кіраваў рэспублікай на той момант нацыянал-камуніст Алесь Чарвякоў. А што тычыцца гэтай "пастановы", то для мяне проста дзіўна: ён падае фармулёўкі, якіх не магло быць у прынцыпе. Я думаю, што гэта нейкая прыдуманая паперка. Такога дакумэнту не існуе. У кіраўніцтве ў 1926 роке было шмат нацыянальна арыентаваных людзей. І раптам яны маглі выдаць такі дакумэнт. У тых умовах гэта было немагчыма. Гэта нейкі фальсыфікат.

Паводле старшыні Таварыства беларускай мовы Алега Трусава, усё, што кажа Рашэтнікаў, "гэта лухта і ня варта займацца гэтым барахлом".

— Я ведаю адно, што ў маскалёўскім перапісе 1897 року беларуская мова як мова народаў Расеі стаяла, і запісалася 6 мільёнаў чалавек. Няхай глядзіць маскалёўскія кніжкі і ня дурыць нам галавы, няхай возьмуць перапіс 1897 року ў Расейскай імпэрыі. Нават шляхта запісалася, што родная мова беларуская. Уся Смаленская губэрня запісалася, што па-беларуску гаворыць. І толькі чатыры паветы напісалі, што на "вялікарускім нарэчыі" гавораць.


Алесь Дашчынскі


"Радыё Свабода", 21 сьнежня 2016 р.

 


Прапаганда Рашэтнікава абвяргаецца вельмі проста: зірніце межы між мовамі


Беларускай мове больш за тысячу рокаў. А лёгка даказвае гэта мяжа між беларускай і ўкраінскай мовамі.

Выказванні кіраўніка "Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў" Рашэтнікава на адрас беларускай мовы — маўляў, яе прыдумалі бальшавікі — ускалыхнулі людзей.

Прапаганда Рашэтнікава абвяргаецца вельмі проста.

Поўная русіфікацыя Беларусі адбылася толькі ў апошнія дзесяцігоддзі. Да сярэдзіны ХХ ст. абсалютная большасць людзей у краіне гаварыла па-беларуску.

Межы распаўсюджання беларускай мовы навукоўцы зафіксавалі ў ХІХ ст.Межы беларускіх і маскалёўскіх гаворак прыкладна адпавядаюць ўсходняй мяжы Вялікага Княства Літоўскага. Мяжа польскай і беларускай мовы праходзіла па мяжы Падляшша, якое калісьці ўваходзіла ў ВКЛ, а не ў Карону. 

А вось па якой лініі праходзіць мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак? Дык вось, яна не супадае ні з якімі вядомымі межамі пісьмовых часоў. Значыць, яна сфармавалася ў дапісьмовыя часы — прынамсі, у першым тысячагоддзі нашай эры.Фармаванне беларускай мовы найчасцей звязваюць з часамі Вялікага Княства Літоўскага. Прыхільнікі тэорыі "старажытнарускага адзінства" лічаць, што перад тым усходнеславянскія народы гаварылі на адной мове. Але ёсць факты, якія абвяргаюць гэтую тэорыю. 

Калі цяпер большасць людзей гаворыць па-маскалёўску з мясцовай фанетыкай і асобнымі мясцовымі словамі, то — цяперашняй моладзі гэта можа быць дзівосна — яшчэ 30 рокаў таму, у 1980-я рокі ў вёсках суцэльна, а ў гарадах у хаце з выключнай чысцінёй гаварылі па-свойму, а па-маскалёўску не гаварыў ніхто, акрамя прыезджых з Расіі і вузкага русіфікаванага слою.

"Свая мова" панавала абсалютна ва ўсіх неафіцыйных сітуацыях.

Навукоўцы ў ХІХ і ХХ ст. правялі дасканалыя даследаванні дыялектаў [С.П. Мікуцкі — 1855, П.А. Гільтэбрант — 1866, Я.Ф. Карскі — 1904, 1905, 1917, пасля Бузук у 1920-я ўдакладніў іх адносна Палесся].

Яны паказалі, у тым ліку, і мяжу беларускіх і ўкраінскіх гаворак. На поўнач гэта беларускія гаворкі (хадзіць або ходзіці, рабіць або робіці, конь, лес, дзень). На поўдзень гэта ўкраінскія гаворкі (ходыты, робыты, кінь, ліс, дэнь). І толькі на самай мяжы ёсць месцамі гаворкі сапраўды пераходныя, дзе адны рысы — беларускія, а другія — украінскія.

Дарэчы, на думку мовазнаўцы Хведара Клімчука, гаворку, блізкую да мовы Кіева XI ст., сёння можна пачуць у Гарадной Столінскага раёна — тысячу рокаў таму яна была горадам, а цяпер гэта заштатнае пасяленне, дзе, праўда, захаваліся векавыя традыцыі рамесніцтва.

Гаворкі Баранавіч, Ружанаў, Ваўкавыска належаць да паўднёва-заходніх дыялектаў беларускай мовы. Літаратурная ж мова, нагадаю, сфармавалася на аснове сярэднебеларускіх (паласа Вільня - Менск - Гомель).

Я гавару тут пра мову, а не нацыянальную самаідэнтыфікацыю.

"Нацыянальнасць" — гэта позняе тварэнне, канструкт сучаснай эпохі. Нацыянальнасць пазнейшая за саманазвы, а вось мова і культурная, этнічная еднасць сфармаваліся ў прадаўнія часы, калі людзям яшчэ не было патрэбы сябе неяк нацыянальна называць.

Першая захаваная саманазва паводле дзяржаўнай і рэлігійнай прыналежнасці — гэта "русь, рускія, руськія людзі" — падданыя Русі, паства "рускай царквы". І яшчэ "літвіны, літва, літоўскія людзі" — падданыя Літвы, жыхары Вялікага Княства Літоўскага. Менавіта гэтыя назвы захаваліся, дзякуючы доўгай наяўнасці адпаведнай царквы ці нядаўняй дзяржавы. У часы ж тых першых супольнасцяў людзі дзялілі чалавецтва на "сваіх" і "несваіх". "Гавары па-свойму" — гэта сціплая формула першай тоеснасці дажыла да нашых дзён.

Калі дапусціць, што да часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай існавалі толькі племянныя дыялекты, а мовы й культуры раздзяліліся ў XIII—XVI стагоддзях, то іх межы павінны супадаць з нейкімі межамі пасля тых часоў. А не супадаюць!

Некаторыя кажуць, што беларуская і ўкраінская мовы раздзяліліся пасля Люблінскай уніі. Але ж тая мяжа Вялікага Княства і Кароны праходзіла не там, дзе праходзіць мяжа беларускіх і ўкраінскіх гаворак сёння!

Ніякай дзяржаўнай мяжы, мяжы "адукацыйнай" ці рэлігійнай, мяжы "дзяржаўнай, канцылярскай" мовы па гэтай лініі ніколі ў часы Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расейскай імперыі, СССР не было.

І татальных міграцый — каб большасць насельніцтва замянялася на іншую — пісьмовая гісторыя не зафіксавала.

Межы моваў, дыялектаў праходзяць па межах цяперашніх ці былых дзяржаваў, асобных тэрытарыяльных адзінак. Або па межах рассялення старадаўніх плямён.

Трэба даволі доўгі часавы перыяд, каб сфарміравалася асобная мова. Скажам, сербы і харваты ўтварылі асобныя дзяржавы, прынялі розныя рэлігіі, жылі ў розных гаспадарствах тысячу гадоў і нават мелі непрыязныя адносіны, але пры гэтым гаварылі на адной мове, якую доўгі час называлі сербскахарвацкай. А вось жыхары, напрыклад, Ваўкавыска і Луцка, Турава і Дубровіцы ад летапісных, ад Х ст., часоў жылі ў адных і тых жа дзяржавах, з адной сістэмай адукацыі, адной рэлігіяй, але ў выніку ў ХХ ст. па-ранейшаму гаварылі на розных мовах — адны "дзекалі", а другія "ікалі".

Адкуль жа такая выразная моўная мяжа?

Мяжа беларускай і ўкраінскай мовы азначае, што гаворкі, якія тут ёсць, сфармавалася раней за ВКЛ, раней за ХІІІ ст.

А раней — гэта калі? Навукоўцы даюць некалькі тлумачэнняў.

Фёдар Клімчук адносіць фармаванне беларускай мовы да часоў так званай банцараўска-тушамлянска-калочынскай культуры (пачатак V — першая палова VIII ст. н. э.). Ён звяртае ўвагу на супадзенне яе археалагічнага арэалу і зоны беларускіх гаворак.

Менавіта тады, сцвярджае вядомы маскалёўскі гісторык Валянцін Сядоў, на тэрыторыі Беларусі ішла метысізацыя славян з балтамі. Прычым Сядоў звязвае паскарэнне гэтага працэсу з прыходам у раён Дняпра, Дзвіны і Нёмана славян з Дуная. Яны сталі рухацца стуль групамі, гнаныя хвалямі качэўнікаў (гунаў, пасля авараў), што занялі Падунаўе. І яны прынеслі ў Беларусь вопыт, сфармаваны культурнымі ўплывы і гаспадарчымі практыкамі з межаў былой Рымскай імперыі. На той момант на тэрыторыі Беларусі суіснавалі іншыя славяне і балты, да іх далучыліся дунайскія славяне, выводзіць на аснове археалагічных звестак Сядоў.

Дарэчы, генетычныя даследаванні паказалі супадзенні пэўных рысаў беларусаў менавіта з дунайскімі народамі (у іншых жа рысах беларусы супадаюць з ўкраінцамі і маскалямі).

Валянцін Сядоў у сваіх працах па гісторыі славян паказаў, як межы археалагічных культур, а пазней — дзяржаваў супадаюць з арэаламі сучасных дыялектаў і моваў. Аднак канкрэтна факт беларуска-ўкраінскай моўнай мяжы застаўся, здаецца, па-за ягонай увагай.

Ад тых часоў не засталося пісьмовых помнікаў. Толькі гарадзішчы ляжаць — даволі магутныя гарадзішчы.

Цікавы момант, што гарадзішча Банцараўшчына, якое па сваіх памерах і размяшчэнні магло быць адным з "цэнтраў" той першай беларускай "супольнасці", знаходзіцца акурат каля Мінска, які, дзякуючы свайму размяшчэнню ў цэнтры Беларусі, стаў сталіцай БНР, а пасля і БССР.

Клімчук мяркуе, што менавіта тады, у тыя адносна спакойныя часы, адбылася кансалідацыя насельніцтва ў трох рэгіёнах (Беларусь, Заходняя Расія і Паўночная Украіна) і ўтварыліся этнакультурныя супольнасці, якія далі аснову сучасным беларусам, украінцам, расейцам.

Калі развіць думку Клімчука, вынікае, што ў часы "Аповесці мінулых гадоў" беларускія гаворкі ўжо існавалі, і менавіта на іх гаварылі крывічы, дрыгавічы, радзімічы. І ўкраінскія гаворкі ўжо існавалі (на іх гаварылі паляне, валыняне, драўляне і г.д.) і маскалёўскія (на іх гаварылі славене, вяцічы плюс рана асіміляваныя чудзь, мурама, мяшчэра…).

Той факт, што мяжа беларускай і ўкраінскай мовы не супадае ні з якімі дзяржаўнымі ані адміністратыўнымі граніцамі часоў пасля ўтварэння Вялікага Княства Літоўскага, можа быць патлумачаны толькі тым, што беларуская і ўкраінская мовы сфармаваліся раней за паўстанне першых летапісных дзяржаваў, раней за "шматковую імперыю Рурыкавічаў", г. зв. Кіеўскую Русь.

Ніякага іншага тлумачэння той моўнай мяжы няма.


* * *

Некалькі даведкавых момантаў


"Старажытнарускае адзінства" — падставовы міф маскалёўскай імперскай гістарыяграфіі. Маўляў, быў адзін народ, а пасля ён раз’яднаўся. За адмаўленне старажытнарускага адзінства пры саветах у горшыя часы гісторык мог трапіць у Сібір, а ў лепшыя — страціць працу.
Мова — магутная аснова нацый Усходняе Эўропы. Моўнае адзінства стагоддзямі супадала з культурным адзінствам: аднолькавымі нормамі жыцця, стандартамі працы, маралі. Вось на грунце таго прадаўняга адзінства і паўсталі нацыянальныя ідэі Новага часу.
Народы — гэта даўнія і жыццястойкія супольнасці.

Больш на гэтую тэму Вы можаце прачытаць па наступных спасылках:

brama.brestregion.com
wikipedia.org


Андрэй Дынько

 


"Советская Белорусся" дала адлуп Рашэтнікаву


"Советская Белоруссия" дала адказ дырэктару "Расейскага інстытута стратэгічных даследаванняў" Рашэтнікаву, які заявіў, што "незалежнай Беларусі быць не можа". Аўтарская калонка называецца "Памылка былога рэзідэнта".

"Некалькі слоў пра наватара і яго інстытут. … Нягледзячы на гучную назву, гэты самы РІСД — усяго толькі адна з шматлікіх кантор, якія нястомна здабываюць бюджэты на неабсяжнай ніве "аналізу і сінтэзу". Толькі і ўсяго! — адзначае аўтар і працягвае: — Кожны ахвотны можа забрацца ў інтэрнэт, знайсці "матэрыялы" гэтай установы і пераканацца ў іх абсалютнай нікчэмнасці. Дый сам спадар Рашэтнікаў ніякі не генерал-лейтэнант ваеннай разведкі, а ўсяго толькі глыбокі адстаўнік. Так што ўсім яго "адкрыццям" і іншаму грош цана".

"Ну збалбатнуў нешта пенсіянер, ну паказаў сябе поўным дылетантам, ну што з таго? Балбатуноў, ці што, не сустракалі?" — падсумоўвае "Советская Белоруссия".


"Наша Ніва", 22 сьнежня 2016 р.


МЗС Беларусі заявіла пратэст Масковіі


Дарадцу амбасады РФ выклікалі "на дыван" праз выказванні Леаніда Рашэтнікава.

22 снежня 2016 рока ў Міністэрства замежных спраў Беларусі быў выкліканы дарадца-пасланец пасольства Масковіі ў Беларусі Вадзім Гусеў, распавялі ў прэс-службе беларускага МЗС.

— Падчас сустрэчы ў МЗС маскалёўскаму дыпламату быў заяўлены пратэст у сувязі з распаўсюджанымі СМІ выказваннямі дырэктара Федэральнй дзяржаўнай навуковай бюджэтнай установы "Расейскі інстытут стратэгічных даследаванняў" Леаніда Рашэтнікава на адрас Рэспублікі Беларусь, — адзначаецца ў паведамленні.

Беларускім бокам была дадзеная прынцыповая ацэнка ў дачыненні да неабгрунтаванасці фактычна і катэгарычнай непрымальнасці паводле формы такіх заяваў. Падкрэслена, што яны "абсалютна не адпавядаюць стратэгічнаму характару беларуска-маскалёўскіх стасункаў", а таксама зафіксаваным у двух-і шматбаковых дакументах прынцыпам, на якіх грунтуецца супрацоўніцтва нашых "братэрскіх дзяржаў", — павагі суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці.


"Хартыя’97", 22 сьнежня 2016 р.



Создан 22 дек 2016



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter