Раскрыты канал вярбоўкі беларусаў у “днр”?




Міліцыянт сцвярджае, што раскрыў канал вярбоўкі ў “днр”

 

Праз імавернае раскрыццё каналу пастаўкі беларускіх жаўнераў у “днр” лейтэнант гарадзенскай міліцыі апынуўся пад арыштам.


Лейтэнанта Міхаіла Куцко ўчора арыштавалі па артыкуле “Атрыманне хабару” (ст. 430 крымінальнага кодэкса), цяпер ён знаходзіцца пад вартаю у гарадзенскай турме нумар 1 на вуліцы Кірава. Яшчэ ў верасні, прадчуваючы небяспеку, міліцыянт запісаў відэа, дзе распавёў сваю гісторыю.

Лейтынант Міхаіл Куцко на службу ў міліцыю пайшоў паводле глыбокіх перакананняў, служыў у аддзяленні наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі Ленінскага РАУС Горадні. Мае шматлікія граматы і ўзнагароды за раскрыццё злачынстваў звязаных з распаўсюдам парнаграфіі, педафіліяй і продажам людзей.

— Ад маіх агентаў я атрымаў інфармацыю, што афіцэр памежнага камітэту В/Ч 2141 мае выхад на незаконныя вайсковыя фармаванні самаабвешчанай “Данецкай Народнай Рэспублікі”. — распавядае ў відэазапісае Міхаіл Куцко. — Паводле майго інфарматара, афіцэр “С” можа звесці з адпаведнымі людзьмі для найму ў вайсковыя фарманні “днр”. Я тэрмінова дакладаю гэтыя звесткі свайму кіраўніцтву… Я не ведаю на якой пасадзе працуе гэты афіцэр. Можа ён кіраўнік заставы і хлопцаў, якія скочваюць службу, рыхтуе на вайну, а калі ён зампаліт альбо оперупаўнаважаны, тады ўвогуле ён можа вербаваць жаўнераў на кампрамаце і адпраўляць на вайну за “днр”. Як мінімум КДБ мусіла гэта спраўдзіць.

Паводле словаў Міхаіла, матэрыял па дадзенай справе зарэгістравалі ў адзінай кнізе РАУС Ленінскага раёна Горадні. Міхаіл рыхтуе дакументы, каб згодна з інструкцыяй перадаць іх у КДБ. Праз некалькі гадзінаў кіраўнік крымінальнай міліцыі тэлефануе з тэлефона выконваючага абавязкі начальніка адзелу наркакантролю і дае загад пра справу забыцца, маўляў “там ужо ўсё ўзгоднена”. Аднак Міхаіл усё ж вырашае данесці інфармацыю да Камітэту Дзяржаўнай Бяспекі, на што ягонае непасрэднае кіраўніцтва пагражае звальненнем.

Праз некалькі дзён па справе распаўсюду парнаграфіі ў Інтэрнэце на допыт да Міхаіла прыходзіць падазраваная ў справе, працаўніца міліцыі Шчучынскага РАУС Алена Б., якая прапаноўвае Міхаілу Куцко хабар.

— Працаўнікі Упраўлення унутранай бяспекі супраць мяне праводзілі аператыўны эксперымент, калі Алена Б. мелася перадаць мне грошы, а я павінен быў іх узяць. Яна павінная была падыйсці на Гая, 4 (будынак РАУС у Горадні) які мае відэаманіторынг, незаўважна засунуць мне грошы ў кішэні і мяне павінныя былі затрымаць, — распавядае Міхаіл. — Нават патрульны міліцыянер бы не дадумаўся браць хабар пад камерамі. План быў такі, што мне засоўваюць грошы, я не разумеючы што гэта, выкідваю іх з кішэні. Грошы пазначаюцца растворам, які бачна пад ультрафіялетам. Працаўнікі пішуць рапарт, што ад грошаў я пазбавіўся, калі пабачыў іх (працаўнікоў адзелу ўнутранай бяспекі). Яны атрымалі санкцыю на правядзенне аператыўна-вышукавай дзейнасці, гэткі эксперымент можна здзейсніць толькі ў межах аператыўнгага ўліку, толькі. Адным з вынікаў рэалізацыі справы аператыўнага ўліку павінна быць альбо затрыманне альбо звальненне. Затрымаць мяне не атрымалася. Давялоя звальняць.

Пасля націскаў кіраўніцтва Міхаіл Куцко напісаў рапарт на звальненне “па дамоўленасці бакоў”. На наступны дзень намеснік кіраўніка РУУС складае рапарт пра адсутнасць Міхаіла Куцко на працы больш за 3 гадзіны, каб звальненне было за прагулы.

— У нас выступаў намеснік кіраўніка УУС і казаў, што аніякіх звальннеяў па “паразуменню бакоў” быць не можа. Звальняць трэба за прагул, па кампрамітуючых падставах, альбо па скасаванні кантракту. Ёсць выпадкі калі за 3 месяцы да завяршэння кантракту чалавек папярэджвае, што працягваць яго не будзе, яго пачынаюць муштраваць: “трэба! трэба!”, некамплект у міліцыі дзікі. Прыходзяць людзі, якія нават року не вытрымліваюць, не даюць рады з нагрузкай і ўспрыняццем навакольнага свету. А наступныя два месяцы вельмі іх моцна пачынаюць пераследваць, каб звольніць чалавека з капрамітуючых прычынаў. Мой знаёмы, які ўсю сцяну меў у граматах ад міністра і кіраўніцтва, быў звольнены на два тыдні перад завяршэннем кантракта, паводле “кампрамітуючых артыкулаў”, бо не хацеў працягнуць кантракт.

Міхаіл Куцко напісаў скаргу Міністру унутраных справаў, апісваючы ўсе падрабязнасці справы, аднак па яго словах, праверку не праводзілі.

Апісаная сітуацыя са следчым эксперыментам праводзілася ў верасні, тады Міхаіла не затрымалі, не была ўзбуджаная крымінальная справа. У пятніцу 20 студзеня яго папрасілі зайсці ў РУУС, зусім па іншае справе, на кансультацыю, дзе яго затрымалі, а 23 студзеня перавялі ў турму.


“Белсат”, 24 студзеня 2017 р.

 

 

У жонкі міліцыянта, які раскрыў канал вярбоўкі ў “днр”, арыштавалі маёмасць


Афіцыйнае абвінавачванне гарадзенскаму міліцыянту Міхаілу Куцко будзе выстаўленае ў чацвер.

Журналісты belaruspartisan.org пагаварылі з грамадзянскай жонкай лейтэнанта гарадзенскай міліцыі Міхаіла Куцко, які стаў героем дня, дзякуючы ягонай незвычайнай гісторыі.

Са слоў Міхаіла, ён раскрыў канал вярбоўкі баевікоў у “днр” беларускімі памежнікамі. І за гэта трапіў пад арышт.

— Цяпер Міша знаходзіцца ў турме, наколькі я зразумела, у каранціне. У мінулую пятніцу раніцай ён пайшоў да следчага, патэлефанаваў мне недзе а палове пятай і сказаў, што яго затрымліваюць на 72 гадзіны. А блізу дзевяці гадзін да мяне ў кватэру прыйшлі супрацоўнікі органаў з ператрусам і наклалі арышт на ўсю маёмасць. На маю маёмасць. Хоць мы з Мішам не рэгістравалі афіцыйна нашы стасункі. Ведаеце, мне раней следчы Мішын на ўсякія мае роспыты адказваў: “Вы — ніхто!” Ну дык я пытаюся ў яго: “Чаму, калі я ніхто, вы арыштавалі маю маёмасць?” Няма адказу. Што ж, цяпер чакаю чацвярга. Абвінавачванне Мішу будзе выстаўленае ў чацвер, — распавяла Наталля журналістам.


“Хартыя'97”, 24 студзеня 2017 р.

 

 

Міліцыянт з Гародні “раскрыў канал вярбоўкі ў “днр” і парнаграфію”? Мутнаватая гісторыя


Тэлеканал “Белсат” распаўсюдзіў інфармацыю пра гродзенскага лейтэнанта міліцыі Міхаіла К. Паводле відэасюжэта, К. выкрыў канал вярбоўкі баявікоў у “днр”, за што аказаўся ў апале ў кіраўніцтва і, у выніку, за кратамі.

“Ад маіх агентаў я атрымаў інфармацыю, што афіцэр пагранічнага камітэта в/ч 2141 мае парнаграфічныя матэрыялы на старонцы і … выхад на незаконныя воінскія фарміраванні самааабвешчанай “днр”. Па словах майго інфарматара, афіцэр С. можа звесці з адпаведнымі людзьмі для найму ва ўзброеныя фарміраванні. Я неадкладна дакладваю пра гэта свайму кіраўніцтву, рэгіструю матэрыял — я маю на ўвазе парнаграфію, парнаграфічныя ролікі. <...> Але мне кажуць забыць пра гэта, бо “ўсё там узгоднена”, — прыводзіць словы К. “Белсат”.

Міхаіл рыхтуе дакументы, каб згодна з інструкцыяй перадаць іх у КДБ. Праз некалькі гадзінаў кіраўнік крымінальнай міліцыі тэлефануе з тэлефона выконваючага абавязкі начальніка адзелу наркакантролю і дае загад пра справу забыцца, маўляў, “там ужо ўсе ўзгоднена”. Аднак Міхаіл усё ж вырашае данесці інфармацыю да Камітэта дзяржаўнай бяспекі, на што ягонае непасрэднае кіраўніцтва пагражае звальненнем.

Са слоў сваякоў К., пасля гэтага міліцыянеру сталі пагражаць звальненнем, а ўрэшце падставілі на атрыманні хабару ад калегі, якую К. нібыта злавіў на “распаўсюдзе” парнаграфіі праз сацсеткі.

У адказ Міністэрства ўнутраных спраў выдала прэс-рэліз, у якім патлумачыла, што згаданы “Белсатам” 23-рочны міліцыянер сапраўды служыў аперупаўнаважаным у Гародне. Але, як сцвярджае МУС, ён выяўляў факты распаўсюду парнаграфіі ў Інтэрнэце, а пасля патрабаваў хабар за непрыцягненне вінаватых да адказнасці.

Як сцвярджаецца ў прэс-рэлізе, за жнівень 2016 рока ён такім чынам атрымаў каля $400, і яшчэ $400 патрабаваў з чарговай ахвяры.

Жонка лейтэнанта выказала “Белсату” думку, што галоўнай прычынай затрымання мужа стала тое, што ён знайшоў парнаграфію на старонцы шчучынскага інспектара па справах непаўналетніх Алены Б.

Тая, баючыся страціць работу, пачала прапаноўваць лейтэнанту хабар, але той, па версіі жонкі, адмовіўся.

Таму Алена Б., маўляў, была вымушаная звярнуцца да свайго ўплывовага дзядзькі-суддзі, які ўрэшце і забяспечыў “падставу” і пасадку К.

Ніякіх доказаў датычнасці афіцэра в/ч 2141 да вярбоўкі лейтэнант К. і ягоныя сваякі пакуль не прывялі. Больш за тое, К. не ведае пасады чалавека, якога абвінавачвае.

У прэс-службе Пагранічнага камітэта “Нашай Ніве” сказалі, што каментаваць датычнасць свайго супрацоўніка да вярбоўкі не будуць, бо ўся доказная база такога абвінавачання грунтуецца на словах невядомага “агента”. 

Звяртае ўвагу, што тэма з “каналам вярбоўкі” ўзнікла як пабочная да спраў за распаўсюд парнаграфіі і разбіральніцтваў вакол іх.


Арцём Гарбацэвіч

“Наша Ніва”, 26 студзеня 2017 р.



Обновлен 26 янв 2017. Создан 24 янв 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter