Беларусы, каб абараніцца — не пускайце маскалёўскія войскі




Масковія афіцыйна пачала рыхтавацца да ваенных вучэнняў "Захад-2017". Адныя адмыслоўцы мяркуюць, што гэта будуць самыя вялікія манеўры з часоў халоднае вайны. Іншыя кажуць нават пра пачатак маскалёўскай анексіі Беларусі. Што адбудзецца ў верасні, і як гэта можа паўплываць на лёс нашае краіны?

Каментуюць Аляксей Арэстовіч, экс-шэф Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка і вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

160 генералаў і афіцэраў сабраліся ў Санкт-Пецярбурзе. Гэтак Масковія пачала рыхтаваць кіраўніцтва Заходняй вайсковай акругі да восеньскіх вучэнняў "Захад-2017". Летась у Менску міністр абароны Масковіі Сяргей Шайгу сэнс гэтага мерапрыемства тлумачыў так.

— На заходніх межах Саюзнай дзяржавы ЗША ды іншыя сябры NATO актыўна павялічваюць свой наступальны патэнцыял ды адчыняюць новыя базы, развіваюць ваенную інфраструктуру, — заявіў міністр абароны Масковіі Сяргей Шайгу.

У Польшчы сапраўды адбыліся ў мінулым роке самыя вялікія вайсковыя вучэнні за ўсю найноўшую гісторыю краіны. Але гэта адказ на агрэсію Масковіі супраць Украіны. У манеўрах "Анаконда-2016" бралі ўдзел больш за 30 тыс. жаўнераў з 24 краінаў, 3 тыс. адзінак вайсковай тэхнікі, 105 самалётаў і шрубалётаў ды 12 вайсковых караблёў.

Але Масковія дэманструе значна большыя сілы і рэгулярна паказвае цягліцы. Падчас вучэнняў "Каўказ-2016" былі заангажаваныя ажно 125 тыс. жаўнераў, 600 самалётаў і шрубалётаў, а таксама 5 тыс. адзінак вайсковай тэхнікі ды больш за 15 караблёў.

Незалежны маскалёўскі вайсковы аналітык Павел Фельгенгаўэр мяркуе, што вучэнні "Захад-2017" будуць яшчэ больш маштабныя. Паводле афіцыйных звестак, Міністэрства абароны Масковіі сёлета ў Беларусь мусяць прыбыць больш за 4100 вагонаў з грузамі вайсковага прызначэння.

Можна толькі здагадвацца, колькі маскалёўскіх жаўнераў і танкаў прыедзе ў Беларусь. Падчас вучэнняў "Захад-2013" Масква перакінула ў нашую краіну 3 тысячы вайскоўцаў, але для гэтага спатрэбілася ўсяго 200 вагонаў.

— Кожныя два рока на тэрыторыі Беларусі праводзяцца вучэнні, падчас якіх разглядаюцца сітуацыі на выпадак нападу ворага. Іх маштаб і легенда залежаць ад стану стасункаў паміж Захадам і Усходам, — кажа вайсковы аглядальнік Аляксандр Алесін.

Але ўкраінскія адмыслоўцы мяркуюць, што гэтыя вучэнні могуць скончыцца не так, як усе папярэднія.

Напрыклад, вось што кажа вайсковы аналітык з Кіева Аляксей Арэстовіч:

— Войскі будуць уведзеныя на тэрыторыю Беларусі пад прэтэкстам вучэнняў, якія будуць самымі маштабнымі за апошнія рокі, і, магчыма, застануцца там. Стануцца элементам шматвектарнага шантажу як Польшчы, гэтак і краінаў Балтыі ды самога Лука-кі, а таксама нацыянальна арыентаванай беларускай эліты. Яму скажуць, "Аляксандр Рыгоравіч, бярыцеся за розум, а то войскі могуць і не выйсці". Можа адбыцца што заўгодна, напрыклад, прамаскалёўскі пераварот пад прыкрыццём маскалёўскіх войскаў.

У кастрычніку 2015 р. Аляксандр Лука-ка адмовіўся ад авіяцыйнай базы, якую Масква хацела стварыць каля Бабруйску. Дакументы былі падпісаныя, але ў апошні момант кіраўнік Беларусі адмовіўся. Магчыма, прыгадаў сумны досвед Украіны.

— Януковіч у 2010-м, 2012-м, 2013-м роках запусціў у наш Крым 24 тыс. маскалёўскіх вайсковых Чарнаморскага флоту. Гэта скончылася тым, што яны за адзін дзень анексавалі ды акупавалі нашую тэрыторыю, якой мы тады не змаглі абараніць. Таму нашым братам беларусам перадаём, што найлепшы спосаб сябе абараняць — гэта не пускаць ніякіх замежных войскаў, — адзначае Валянцін Налівайчанка, былы кіраўнік СБУ, амбасадар Украіны ў Беларусі ў 2005-2006 роках.

Але ў адрозненні ад Беларусі Украіна ніколі не была сябрам АДКБ і не стварала з Масковіяй Саюзнай дзяржавы. Улады ў Менску, падпісваючы шмат якія пагадненні, увайшлі ў залежнасць ад Масквы настолькі, што рабіць крок назад можа быць ужо запозна.

— Калі Лука-ка адмовіцца ад ваенных пагадненняў і адмовіцца ад выканання абавязкаў, не выключаю, што можам мець крымскі варыянт. Пад тым ці іншым прэтэкстам Масковія можа ўзяць Беларусь пад ваенны кантроль, — мяркуе Аляксандр Алесін.

Масковія — гэта джын, які сядзіць у бутэльцы. Горла ад бутэлькі — гэта Беларусь. Масква зацікаўленая ў тым, каб кантраляваць горла і корак ад гэтай бутэлькі.

Падзеі апошніх рокаў сведчаць, што маскалёўскі джын ужо даўно выйшаў з бутэлькі і дэманструе сваю моц ва Украіне ці Сірыі. Не вядома, куды пойдзе далей, але калі ўсур'ёз захоча канфрантаваць з Захадам, Беларусь не будзе ўжо тою краінай, якую мы ведаем.


"Белсат", 29 студзеня 2017 р.



Создан 29 янв 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter