Прамаскалёўскі пікет у цэнтры Менску

Ворага трэба ведаць у твар



Фрык з "НОД", мілітарыст, кіраўнік прадпрыемства…

Хто выйшаў на пікет у падтрымку Масковіі?

 

Шэсць прамаскалёўскіх актывістаў правялі 4 лютага пікет на плошчы Незалежнасці ў Менску. Яны выказаліся ў падтрымку Масковіі і заявілі, што "беларусы і маскалі адзін народ".

Гэта выглядала як рэакцыя на заяву Лука-кі 3 лютага, што "свабода і незалежнасць даражэйшыя за нафту".

Хто гэтыя людзі, што выйшлі на плошчу?

Пікет правялі чальцы так званага "Національно-освободітельного двіженія". Рух вядомы сваімі прамаскалёўскімі поглядамі і падтрымкай сепаратыстаў Данбаса. А таксама — часам даведзенымі да абсурду поглядамі.

У інтэрв’ю "Нашай Ніве" Уладзімір Рыжанкоў, кіраўнік руху, расказваў, што СССР быў развалены агрэсіўным Захадам, які ўвесь час так ці інакш супрацьстаіць "мірнай славянскай цывілізацыі". Таксама Рыжанкоў і прэс-сакратарка руху Юлія Чырва запэўнівалі, што беларускую канстытуцыю напісалі ЗША, 80% нашых чыноўнікаў працуюць на Амерыку, а на Захадзе дзяцей адмыслова вучаць быць геямі і вучаць сэксуальным вычварэнствам.

Рыжанкоў сябе называе прадпрымальнікам. Гэта ён летась ствараў петыцыю супраць бел-чырвона-белага сцяга.

З маскалёўскім сцягам на пікеце стаяў Аляксей Галавін.

Мужчына ўжо фігураваў у СМІ. Напрыклад, ён быў заўважаны на акцыі Статкевіча, прысвечанай патрабаванню справядлівых выбараў у верасні 2015 рока.

На акцыі Статкевіча Галавін з сябрам крычалі "пайшоў на…й" на ўсе прапановы прамоўцаў. Ад калоны яны не адставалі, але скардзіліся, што цяжка ісці з "гэтымі".

Таксама Галавін — ці "Шахід Безмяцежны" як ён назыве сябе ў сацсетках — вельмі любіць зброю. Ён шмат фатаграфуецца з ёю сам і актыўна посціць фотачкі жанчын і дзяцей са "стваламі".

Галавін шмат займаецца спортам. Таксама ўдзельнічае ў "патрыятычным выхаванні моладзі" — вайсковых гульнях падлеткаў, якія ладзяць "казачкі" Пятра Шапко.

Каларытны вусач — 47-рочны мянчук Аляксандр Лявонаў.

На яго старонцы ў сацсетках усё кананічна: Пуцін і Паклонская, настальгія па СССР і здымкі Сталіна, "наваросія", "днр" і "лнр".

Яшчэ адзін — Сяргей Ланавенка.

Былому дэсантніку Ланавенку падабаюцца нажы і "наваросія".

Паводле непацверджанай інфармацыі, Ланавенка — блізкі сябар аднаго з баевікоў батальёна "Спарта", які раней узначальваў сумна вядомы Матарола (Арсеній Паўлаў).

Яшчэ адзін удзельнік — Андрэй Дзіментаў.

Мужчына даў "Нашай Ніве" разгорнуты каментар наконт свайго ўдзелу ў пікеце.

Па словах мужчыны, ён кіраўнік, мае сваю долю ў прыватным прадпрыемстве.

— Я выйшаў на пікет, бо лічу неабходным падтрымаць Расію сёння і выказаць салідарнасць з ёю. У нашым звароце ясна пра гэта гаворыцца.

Я не член "НОД" і ўвогуле з усімі людзьмі з пікета пазнаёміўся ў інтэрнэце — у суполцы Укантакце пад назвай "Ватны сектар". Я і з Рыжанковым згодзен толькі часткова — не ўсе яго ідэі я падтрымліваю. Пра арганізацыю "НОД" я, шчыра кажучы, даведаўся пазаўчора, — расказаў Дзіментаў. — Але так, я падтрымліваю Наваросію. Мне блізкі Сталін. Я падтрымліваю ідэю Саюзнай дзяржавы, падтрымліваю Расію.

Што тычыцца беларускай незалежнасці… Тут складана. Калі б мы ўвайшлі ў склад Расіі, гэта было б не самым горшым… Але і сказаць, што я супраць нашага суверэнітэту і дзяржаўнасці, я не магу.

Але, за выключэннем "спадара нодаўца", ніхто знявагі ў бок Эўропы не выказваў. І ніхто іх не вітае. Мы супраць абражання іншых дзяржаў, — сказаў Дзіментаў.

Па словах Дзіментава, гэта быў не апошні пікет і зварот. Будуць яшчэ.


"Наша Ніва", 6 лютага 2017 р.

 

 

У менскай міліцыі няма зьвестак пра пікет масалёўскіх шавіністаў


4 лютага на плошчу Незалежнасьці ў Менску зь пікетам выйшлі 6 актывістаў незарэгістраванай у Беларусі прамасалёўскай арганізацыі НОД "Национальное освободительное движение".

Яны трымалі ў руках масалёўскі сьцяг і зрабілі відэазапіс пікету, у якім між іншага выказваліся, што беларусы і маскалі — адзін народ; зь іхных вуснаў гучалі абразы ў адрас краінаў Захаду.

Аляксандр Ластоўскі, прэс-сакратар менскай гарадзкой міліцыі, заявіў "Свабодзе" пра несанкцыянаваны пікет масалёўскіх шавіністаў:

— Пакуль у зводцы ў мяне няма зьвестак пра гэты пікет, пра тое, быў ён ці не, былі складзеныя пратаколы ці не. Кіраўніцтва зараз на нарадзе, адказаць, якая можа быць рэакцыя гарадзкой міліцыі на гэту акцыю, пакуль не магу.


Алег Грузьдзіловіч

"Радыё Свабода", 6 лютага 2017 р.

 

 

Рух "НОД" пра прамаскалёўскую акцыю ў Менску



4 лютага шэсьць прамаскалёўскіх актывістаў зладзілі пікет на плошчы Незалежнасьці ў Менску. Трымаючы ў руках маленькі маскалёўсейскі трыкалёр, удзельнікі запісалі відэазварот, у якім выказвалі салідарнасьць з Масковіяй і абражалі краіны Захаду.

У менскай міліцыі "Свабодзе" заявілі, што акцыя прамаскалёўскіх пікетоўцаў не зафіксаваная ў іхняй зводцы. Таксама невядома, ці складзеныя на яе ўдзельнікаў пратаколы аб парушэньні закону аб масавых акцыях, што звычайна міліцыя робіць у выпадку несанкцыянаваных вулічных акцыяў з боку апазыцыі.

Хто стаіць за акцыяй — у расьсьледаваньні "Свабоды".

Відэа пікету зьявілася 5 лютага на YouTube-канале "Национально-освободительного движения" — арганізацыі з цэнтральным штабам у Маскве. Гэтая арганізацыя датычная да менскай акцыі, якую арганізаваў менскі каардынатар НОД Уладзімер Рыжанкоў.


НОД створаны супраць Навальнага, падтрымлівае Пуціна


Кіруе НОДам дэпутат Дзярждумы РФ Яўген Фёдараў — чалец партыі "Единая Россия". У лістападзе 2012 року ён стварыў і ўзначаліў НОД, які першым чынам пачаў супрацьстаяньне з апазыцыйным маскалёўскім палітыкам Аляксеем Навальным — ключавой фігурай пратэстаў на Балотнай плошчы. Фёдараў змагаўся зь лібэральнымі СМІ, называў журналістаў "хлусамі" і "пятай калёнай".

З 2014 року актыўна падтрымлівае Пуціна, анэксію Крыму, прамаскалёўскіх сэпаратыстаў у збройным канфлікце на Данбасе. У Інтэрнэце Фёдараў здабыў скандальную славу пасьля таго, як назваў сьпевака Віктара Цоя "агентам ЦРУ".


Галоўны вораг НОД — ЗША


Асноўная мэта НОДу, паводле ўдзельнікаў руху, — "аднаўленьне сувэрэнітэту Масковіі, страчанага ў 1991 роке". На пытаньне, хто забірае ў Масковіі гэты сувэрэнітэт, актывісты маюць гатовы адказ: ЗША. Увогуле, аснова прапаганды НОДаўцаў — антыамэрыканская рыторыка.

Яны кажуць, што працуюць выключна на добраахвотнай аснове, не атрымліваючы грашовага ўзнагароджаньня. Сапраўды, арганізацыя ня мае юрыдычнага адрасу, не зарэгістраваная Мін'юстам Масковіі, ня плоціць падаткаў, але знаходзіць сродкі на друк улётак, плякатаў і сьцягоў, разьвіцьцё свайго сайта.


Закідваюць яйкамі, абліваюць зялёнкай


Сёньня рух мае прадстаўніцтвы ці ня ў кожным рэгіёне Масковіі, а ў Маскве і Пецярбургу, акрамя "штабоў", дзейнічаюць "агітбрыгады". Менавіта сябры НОДу мінулай вясной у цэнтры Масквы зьняважылі, закідалі яйкамі і аблілі зялёнкай пісьменьніцу Людмілу Ўліцкую, якая адкрыта асудзіла маскалёўскую агрэсію ва Ўкраіне.

Акрамя таго, яны нападалі на фатографа выданьня "Коммерсант", кідаліся з граблямі на апазыцыйнага палітыка Міхаіла Касьянава, цкавалі артыста Канстанціна Райкіна, зьбівалі ўдзельнікаў антываеннага мітынгу.


НОД у Беларусі ня мае штабу, мае старонкі ў сацсетках


НОДаўцы разгарнулі дзейнасьць ня толькі ў Масковіі — іх штаб ёсьць і ў падкантрольным сэпаратыстам Луганску. Пра штаб у Менску зьвестак на сайце руху няма, але фігуруе асоба Ўладзімера Рыжанкова як "каардынатара па Беларусі". Ён жа прысутнічае на відэа зь пікету 4 лютага.

"НОД-Беларусь" мае дзьве суполкі ў сацсетцы "Ўкантакце": у першай больш за 1300 удзельнікаў, у другой — менш за 100. Таксама старонка "НОД-Беларусь" ёсьць у "Аднаклясьніках" — там больш за 3300 падпісчыкаў.

Пяць з шасьці ўдзельнікаў акцыі, зафіксаваных на відэа, былі апазнаныя адразу пасьля публікацыі відэа. Сярод іх — лідэр руху НОД у Беларусі Ўладзімер Рыжанкоў і Андрэй Дзіментаў.

Уладзімер Рыжанкоў адмовіўся даваць інтэрвію "здрадніцкай заходняй прэсе", да якой ён адносіць усе СМІ, якія не выступаюць з прарасейскіх і антымайданаўскіх пазыцыяў. Сяргей Л., Аляксей Г. і Аляксандар Л. таксама не захацелі адказаць на пытаньні "Свабоды".

Некалькі слоў пагадзіўся сказаць толькі Андрэй Дзіментаў. Ён заявіў, што не зьяўляецца сябрам НОД, а з астатнімі ўдзельнікамі пікету пазнаёміўся ў Інтэрнэце. Больш за тое, пра існаваньне НОД Дзіментаў раней нават ня чуў. Удакладніў: усяго на плошчу выйшлі 7 чалавек (на відэа бачна 6, яшчэ адзін здымае на камэру), "але, здаецца, сярод нас толькі адзін нодавец быў".

— Накіпела... Расея дрэнная, саюз Расеі і Беларусі дрэнны, Лука-ка праз сваю саюзную палітыку дрэнны, хочам у Эўразьвяз і г.д. — лёзунгі нашых змагароў. Задаўбала... Выйшлі паказаць, што ёсьць людзі зь іншай думкай, — патлумачыў "Свабодзе" свой удзел у акцыі Дзіментаў.

Ён дадаў, што гатовы зноў выходзіць на падобныя акцыі. На пытаньне, ці зацікавіліся ім пасьля гэтага пікету ў міліцыі, Андрэй Дзіментаў адказаць адмовіўся.


"Наша гісторыя" — з адрасам, але бяз офісу


Рух "НОД-Беларусь" афіцыйна нідзе не зарэгістраваны. Між тым напрыканцы 2015 року Ўладзімер Рыжанкоў стварыў у Менску прыватную інфармацыйна-асьветніцкую ўстанову "Наша гісторыя", якая атрымала рэгістрацыю на Халмагорскай вуліцы. Карэспандэнт "Свабоды" ніякіх прыкметаў дзейнасьці НОД там не знайшоў — ні прыхільнікаў, ні нават шыльды ці сымболікі. У прыватным сэктары стаіць двухпавярховы будынак, амаль усе пакоі або зачыненыя, або пустыя.

Як паведаміў карэспандэнту супрацоўнік адной зь фірмаў, што месьцяцца ў гэтым будынку, уласьнік дому здаваў пакоі пад офісныя памяшканьні або проста пад фармальныя юрыдычныя адрасы. Пра арганізацыю "Наша гісторыя" суразмоўца "Свабоды" чуў — кажа, бачыў, як ім прыходзілі лісты з падатковай. Але насамрэч офіса ў гэтай установы тут не было, і ніводнага іхняга прадстаўніка ён ня бачыў.

— Я дакладна магу сказаць, што яны тут ніколі не працавалі. Проста тут у межах аднаго пакоя магло быць зарэгістравана па 4-5 юрыдычных адрасоў. То бок вы разумееце, што гэта за фірмы і што за арганізацыі, — кажа ён.

Што ўяўляе сабой праца ўстановы "Наша гісторыя", да канца не зразумела. Пад брэндам "Наша гісторыя" на канале "НОД-Беларусь" у YouTube публікуюцца відэаролікі нібыта асьветніцкага зьместу. Напрыклад, апошні з такіх ролікау мае назву "1000-летний русский мир в Белоруссии", а сам ролік суправаджаецца подпісам: "Пасьля паразы ў Халоднай вайне ў 91-м мы сталі рабамі Захаду". У кадры можна пабачыць Рыжанкова, ён жа чытае тэкст. Але гэтыя відэаролікі, як выглядае, — адзіны сьлед дзейнасьці "Нашай гісторыі".

Да нядаўняга часу Рыжанкоў актыўна супрацоўнічаў зь Сяргеем Шыптэнкам — былым выкладчыкам Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце, які пісаў артыкулы для агенцтва Regnum і быў арыштаваны за распальваньне міжнацыянальнай варожасьці. Паводле публікацыяў Regnum'а, Рыжанкоў і Шыптэнка з восені 2016 року зьяўляюцца каардынатарамі "Камітэту 17 верасьня" (назва паходзіць ад падзеяў 17 верасьня 1939 року — пачатку паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Заходнюю Ўкраіну) і нават выступалі з публічнымі лекцыямі для грамадзкасьці.


НОД разглядае Беларусь як калёнію Масковіі


З нагоды акцыі ў Менску "Свабода" зьвязалася з маскоўскім кіраўніцтвам НОД.

— Я ня чуў, каб у Беларусі была ячэйка НОД, але вельмі добра, што людзі арганізуюцца ўласнымі сіламі, — сказаў старшыня маскоўскай агітбрыгады НОД Максім Сабельнікаў.

Тое, што ў заявах НОД выступае за аднаўленьне СССР і супраць незалежнасьці Беларусі, Сабельнікаў патлумачыў наступным чынам:

— А Беларусь — незалежная дзяржава? Ну, я ж ня ведаю вашу Канстытуцыю! Калі людзі паднялі сьцяг НОД, значыць, ня ўсё так проста. У штабе ў Маскве працуе чалавек, беларус па паходжаньні, які кажа, што Беларусь — маскалёўская калёнія, проста гэты каляніяльны статус мае прыхаваную форму. Найлепшыя рабы звычайна ня ведаюць, што яны рабы.

Паводле кіраўніка цэнтральнага штабу Максіма Славіна, на тэрыторыі Беларусі няма штабу НОД, а пра пікет у Менску ён даведаўся постфактум, бо папярэдняга пляну не было. Аднак Славін пацьвердзіў існаваньне мясцовага "актыву руху".

Паводле Славіна, у актыў НОД у Беларусі ўваходзяць некалькі соцень чалавек, усяго прыхільнікаў па Беларусі прыкладна 7 тысяч. Але на акцыю ў Менску выйшлі толькі 7 чалавек. Славін патлумачыў гэта тым, што гэта была несур'ёзная нагода. "Пры значнай нагодзе выйдзе ўвесь актыў".

Славін кажа, што плянуе яшчэ акцыі ў Менску. У прыватнасьці, хочуць запісаць відэазварот у пракуратуру Масковіі з заклікам прыцягнуць да адказнасьці Міхаіла Гарбачова за развал Савецкага Саюзу. Запісваць зьбіраюцца на вуліцы ў Менску, падчас пікету 23 лютага.

— А вы ведаеце, што ў нас за несанкцыянаваныя вулічныя мерапрыемствы могуць пакараць штрафам?

— Калі людзі парушаюць нейкі закон, то і адказнасьць за гэта нясуць самі.

На пытаньне, ці будзе НОД нешта прадпрымаць у выпадку масавых пратэстаў у Беларусі, Славін адказаў:

— Канечне. У вас ужо актывізаваліся нацыянальныя меншасьці.

— Хто?

— Ну, гэтыя, зь бел-чырвона-белым сьцягам.


"Радыё Свабода", 7 лютага 2017 р.

 

 

Удзельнікаў прамаскалёўскага пікета на плошчы Незалежнасці аштрафавалі на 4000 рублёў


Як паведаміў “Нашай Ніве” прэс-сакратар менскае міліцыі Аляксандр Ластоўскі, удзельнікі прамаскалёўскай акцыі на плошчы Незалежнасці, што адбылася 4 лютага, прыцягнутыя да адказнасці згодна з артыкулам 23.34 КоАП — парушэнне ўстаноўленага парадку правядзення мітынгу.


Паводле інфармацыі “Нашай Нівы”, кожны з удзельнікаў пікета, якіх было шасцёра, атрымаў штраф 30 базавых велічынь (690 рублёў).


Падчас акцыі падкрэслівалася, што “беларусы і рускія — адзін народ”, а эўрапейскія краіны — “уродцы”. Свой выступ удзельнікі запісалі на відэа — гэта і дапамагло міліцыі іх ідэнтыфікаваць.


“Наша Ніва”, 13 лютага 2017 р.

 



Обновлен 13 фев 2017. Создан 06 фев 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter