“Рыцараў Наваросіі” і “Вурдалака Тараса Шаўчэнку” зьнялі са стэндаў Менскага кніжнага кірмашу




У першы дзень адкрыцьця ХХIV Менскага міжнароднага кніжнага кірмашу некаторыя маскалёўскія выдавецтвы выставілі на свае стэнды кнігі, якія былі расцэненыя наведнікамі як тыя, што распальваюць міжнацыянальную варожасьць. 9 лютага раніцай гэтую літаратуру прыбралі, запэўніў арганізатар выставы, выдавецтва “Макбел”.

Маскалёўскае выдавецтва “Книжный мир” прадставіла антыўкраінскую літаратуру: “Рыцари Новороссии. Хроники корреспондента легендарного Моторолы” Генадзя Дубавога, “Донбасс: от Славянска до Дебальцево” Міхаіла Палікарпава, “Куклы и кукловоды. Украинские катастрофы”, аўтар Эль Мюрыд.

Выставілі і кнігі цяпер нябожчыка Алеся Бузіны — “Вурдалак Тарас Шевченко”, “Союз плуга и трезуба: как придумали Украину”.

Прадстаўніца аднаго з арганізатараў выставы, кампаніі “Макбел”, на пытаньне “Свабоды”, ці ведаюць яны, якія кнігі выстаўляюцца, апярэдзіла наступнае пытаньне карэспандэнта:

— Вы маеце на ўвазе кнігі пра Наваросію? Іх са стэндаў ужо зьнялі. Выдавецтвы арандуюць у нас плошчы, стэнды і ў першы дзень да 12-й гадзіны раскладаюць сваю прадукцыю. Але пасьля гэтага мы абавязкова праходзім і глядзім, якая літаратура прадстаўлена. І сёньня з раніцы ўсе гэтыя кніжкі сумнеўнага зьместу прынялі. Людзей папярэдзілі, што гэтыя кнігі ў нашай краіне непажаданыя, у Беларусі ёсьць сьпіс экстрэмісцкай літаратуры, забароненай. Пры нас прыбралі і быццам бы ўсё зразумелі. Аглядаем мы ня толькі маскалёўскія стэнды, але і ўсе іншыя. Будзем і надалей адсочваць.


Іна Студзінская

“Радыё Свабода”, 9 лютага 2017 р.



Создан 09 фев 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter