Масковія можа паўтарыць украінскі сцэнар у Беларусі




Вайна — брудная справа. Вядомую аксіёму яшчэ раз падкрэслівае беларускі добраахвотнік ва Украіне Ян Мельнікаў. Зараз ён ў адпачынку і наведвае прадстаўнікоў беларускай дыяспары за мяжой. Па дарозе з Вільні ў Варшаву завітаў у Беласток.

Ян Мельнікаў — баец Тактычнай групы "Беларусь", адзінага беларускага фармавання байцоў-дабраахвотнікаў, якія прымаюць удзел ва ўзброеным супрацьстаянні Украіны супраць Масковіі. Пра вайну і людзей на вайне — Улад Грынеўскі пагутарыў з Янам Мельнікавым:

— Гінуць, як вайскоўцы, так і мірныя людзі, руйнуюцца дамы, руйнуюцца цэлыя месты, селішчы — страшная з'ява, — кажа Ян Мельнікаў.

— Людзі не вайскоўцы, якія на вайне, як яны гэта перажываюць? Вы з імі сустракаецеся ўвогуле? Вы з імі размаўляеце?

— Часта сустракацца не даводзілася, асабіста я сутыкаўся толькі напрыканцы 2014 ды пачатку 2015 рока, калі мы былі ў селішчы Пескі. Мясцовыя прыходзілі да нас па ежу, мы ім давалі тое, што нам прывозілі валанцёры. Само сабой, што калі прыходзілі па дапамогу, яны не казалі адкрыта, што мы для іх ворагі, але каб далі ім дапамогу. Стаўленне было пазітыўнае, казалі, каб мы хутчэй ішлі наперад, каб адцягнуць фронт. Зразумела, што калі фронт размяшчаецца дзесьці побач з населенымі пунктамі — местамі, вёскамі, то безумоўна з-за гэтага пакутуюць і мірныя жыхары, якія жывуць у гэтых местах і сёлах. У 2016 на фронце ў Аўдзееўцы, дзе я праёў увесь рок, а таксама ў 2017, ужо кантакту з мясцовымі не было. Фронт адышоў ад места, ён фактычна знаходзіўся на ўездзе ў места. Розныя каналы паказвалі кадры, як з Данецка вядзецца абстрэл места Аўдзееўка.

— Так, зараз усе расказваюць пра тое, што страляюць менавіта з жылых кварталаў.

— У прынцыпе прымяненне буйнакалібернай артылерыі, сістэм залпавага агню "Град" — гэта БМ-21, кажучы армейскай мовай. Па-першае, яны забароненыя Менскімі дамовамі, а па-другое, сам факт таго, што іх увесь мінулы год не прымянялі. Сепаратысты маглі сабе дазволіць прымяненне буйнакаліберных мінамётаў — гэта 120 калібр, такое, што недзе ціха паставіў, некалькі мін "выкінуў" і схаваўся, каб АБСЕ не паспела засекчы. Зараз мы назіраем, што яны зноў адкрыта і не хаваючыся прымяняюць буйнакаліберныя сістэмы залпавага агню, прытым яны працуюць як з Данецка, так і з Есінаватай, якая таксама знаходзіцца пад кантролем сепаратыстаў, знаходзіцца непадалёк ад Аўдзееўкі. Канкрэтна з тых пазіцый, дзе я стаяў з 2016 рока, да першых будынкаў Ясінаватай было крыху больш за 3 кіламетры. Нават невялікія мінамёты 82 калібру, якія працуюць на максімальную адлегласць 3900, могуць працаваць. Маскалёўскія рэгулярныя часткі працуюць па цэнтру местаа Аўдзееўка. Трэба, каб у звычайных людзей было разуменне, што фронт знаходзіцца ад тых мясцінаў, куды траплялі снарады, у 2-3 кіламетрах. То бок гэта не выпадковае, памылковае трапленне. Іх дзеяяні нам, беларусам, нашай групе, гаворыць пра тое, што ў іх ёсць канкрэтная мэта — гэта трапленне ў мірныя кварталы. Для чаго, гэта ўжо пытанне на якое я напэўна не адкажу.

— Напэўна раззлаваць людзей? Заўсёды гучыць такі аргумент, што вось яны па нас страляюць, украінцы страляюць, маскалі страляюць. Мясцовыя людзі, якія яны?

— У Аўдзееўцы, у Мар'інцы, дзе мы стаялі, я не меў такіх асабістых размоў з людзьмі. Да ўкраінскіх вайскоўцаў прыходзілі пенсіянеры, якім яны дапамагалі.

— Нядаўна па адным украінскім тэлеканалі я бачыў, што СБУ раскрыла цэлую сетку мясцовых, якія скажам удзень прыходзілі да ўкраінскіх вайскоўцаў, а потым уначы перадавалі інфармацыю сепаратыстам, куды страляць і т.д. Мне здаецца можа быць такая няшчырасць можа быць, бо людзі розныя.

— Так, ёсць такая з'ява. У інтэрнэце ёсць запісы, калі мясцовыя жыхары прыходзяць па дапамогу да ўкраінскай арміі, атрымліваюць гуманітарную дапамогу, ежу, прыходзяць у пункт для абагрэву, але пры гэтым яны кажуць: "Укры, праблемы з-за вас, калі вы адсюль пойдзеце?". Страляюць сепаратысты, але пры гэтым вінавацяць украінскую армію, ёсць такія людзі. Ёсць людзі, які падтрымліваюць украінскую армію, валанцёры, якія дапамагалі канкрэтна нам, беларусам. У Аўдзееўцы, калі прыязджалі, сустракаліся з тым, што ў крамах, аптэках рабілі зніжкі, калі даведваліся, што гэта валанцёры для ўкраінскай арміі набываюць. Рамантавалі машыны, якія мы выкарыстоўваем на фронце, калі яны псаваліся, на СТА ў самой Аўдзееўцы, у мясцовых людзей, якія вельмі адкрыта, шчыра ставіліся і казалі пра падтрымку, а таксама пра тое, што яны пакутуюць ад той навалачы, якую яшчэ ў 2014 роке прагнала ўкраінская армія. 29 ліпеня, калі не памыляюся, пачалося вызваленне Аўдзееўкі, у якім я таксама прымаў удзел — гэта быў першы па факце мой удзел у баявым сутыкненні на фронце. Сутыкаўся ў крамах з людзьмі, якія адкрыта кажуць пра тое, што яны разумеюць, што дзякуючы таму, што ёсць мы, яны могуць нармальна жыць.

— Вайна на якой тэрыторыі Украіны? У многіх беларусаў з'яўляецца ўражанне, якія глядзяць маскалёўскае тэлебачанне, беларускае тэлебачанне, што быццам па ўсёй Украіне адбываюцца гэтыя ваенныя дзеянні. Якая гэта тэрыторыя, дзе сапраўды небяспечна?

— Маю маці, калі яна хацела ехаць да мяне ў Кіеў, калі ў мяне быў час адпачынку, калегі на працы палохалі. Яны казалі, што ў маскалёўскамоўных насельнікаў і прыезджых адбіраюць машыны, іх б'юць, забіраюць грошы. Яна баялася ехаць. Я казаў сваёй маці: "Ты зразумей, што вайна ідзе на меншай частцы Данецкай вобласці, і наменшай частцы Луганскай вобласці — усё. На астатняй тэрыторыі мірнае жыццё. За 100 кіламетраў ад фронту жыццё ніяк не змянілася, там спакойна працуюць кавярні. У Дняпры, які знаходзіцца больш за 100 кіламетраў ад фронту, усё як і раней, як быццам нічога няма. Чуткі пра бандэраўцаў, здзекі над маскалёўскамоўным насельніцтвам — гэта адкрытая прапаганда.

— Пра вайну мы можам чытаць у газетах, можам узгадваць, але ўсё роўна для беларусаў яна недзе там,далёка, але ж мы маем мяжу з Украінай. Якой была твая гісторыя?

— Мая гісторыя такая, што я ехаў ва Украіну не на вайну. Я патрапіў ва Украіну яшчэ ў 2014 роке, калі аднойчы прыйшоў з працы і даведаўся, што на Майдане ёсць першыя загінулыя, сярод іх — мой суайчыннік Міхась Жызнеўскі. Я зразумеў, што ўкраінская ўлада ўжывае зброю супраць свайго народа, я зразумеў, што гэта ўжо праблема не толькі ўкраінцаў. Калі палітычна ў размовах з уладай вырашаць, як ды што павінна быць зроблена, якой павінна быць улада, і хто павінен быць пры ёй, то гэта справа ўкраінцаў. Калі ж украінская ўлада пачынае ўжываць зброю, я падумаў, што нельга заставацца ўбаку. Я паехаў 22-га студзеня — у дзень, калі забілі Міхася Жызнеўскага і 23-га Сяргея Нігаяна, калі я ўжо прыехаў на Майдан. З таго часу я бязвыезна знаходжуся ва Украіне. Адначасова з уцёкамі былога кіраўніка Украіны ў Масковію пачалася анексіяй Крыма. Ад розных палітычных рухаў і фармаванняў моладзі пачалі паступаць заявы, што будуць стварацца вайсковыя фармаванні для таго, каб вызваляць Крым. На гэты час я ўжо больш за два месяцы знаходзіўся ва Украіне. Вельмі добрыя, пабрацімскія кантакты ў мяне наладзіліся з украінцамі, з якімі я быў поруч на Майдане. Я зразумеў, што гэтыя хлопцы пойдуць абараняць сваю краіну, я не магу іх кінуць саміх, бо гэта ўжо праблема не толькі Украіны. Так я апынуўся на вайне.

— Часам хочацца зразумець, што чалавека прымушае ўзяць зброю? Бо ўзяць зброю, па-пмершае, на гэта трэба мець смеласць, па-другое, не кожны на гэта адважыцца.

— Я ніколі не хацеў вайны, я ніколі не меў жадання пастраляць, паваяваць. Скажу нават больш, усе смяюцца, калі я распавядаю, што ў душы я пацыфіст. Яны пытаюць: "Як ты пацыфіст, калі ты зараз са зброяй?". Я кажу: "Ну вось, пацыфіст". У Беларусі я адбываў адміністратыўнае пакаранне за тое, што прымаў удзел у антываенных пікетах. Я прымаў удзел у сусветнай акцыі "Food Not Bombs" (Ежа замест бомб). У свеце і канкрэтна ў Беларусі шмат грошай выдаткоўваецца на ўзбраенне, на той час, калі ёсць іншыя сацыяльныя праблемы. Насамрэч я ўвесь час намагаўся выступаць супраць войн не толькі словам, але і нейкімі дзеяннямі, за што і быў пакараны ўладамі. Я цікавіўся гісторыяй суседніх з Беларуссю краін, я ведаю, што Масковія - гэта дзяржава якая с пачатку развалу Саюза ўжо прымала ўдзел у некалькіх акупацыйных войнах на такіх тэрыторыях, як Чачня, Грузія. Давала зброю адначасова і Арменіі і Азербайджану ў канфлікце ў Нагорным Карабаху. Зараз сітуацыя з Украінай. Яны прыйшлі не размаўляць, яны прыйшлі не дамаўляцца пра тое, чыя гэта будзе тэрыторыя. Яны прыйшлі са зброяй, яны ведалі, што рабіць, іх словы не цікавілі. На той момант я разумеў так гэтую сітуацыю, словам тут нічога не зробіш. Мне было крыўдна, што маскалёўскія ўлады могуць прыйсці са зброяй і навязаць камусьці нейкае сваё меркаванне. Справа не ў тым, што я люблю Украінцаў, справа ў тым, што не адзіная краіна не мае права навязваць нешта зброяй. Калі б такая ж агрэсія была ў дачыненні да іншых краін, я б паехаў у іншую краіну і таксама падтрымліваў яе ў змаганні за свабоду.

— Ты памятаеш, калі першы раз узяў у рукі зброю? Ты быў у войску?

— Службу я не праходзіў, але ёсць такая рэч, як вайскова-патрыятычны лагер "Доблесць", які ладзіўся на базе в/ч 3214 спецназа МУС пад кіраўніцтвам сумнавядомага Дзмітрыя Паўлючэнкі. Кожнае лета на працягу трох месяцаў цягам трох рокаў, то бок амаль што рок, праходзіў вышкал на гэтай базе моладзі, з так званай праблемнай моладзі, якая стаіць на ўліку ў міліцыі. Мы атрыслівалі навыкі стральбы, там я ўпершыню ўбачыў і патрымаў аўтамат, кулямёт. Навучыўся збіраць, разбіраць аўтамат і кулямёт сістэмы Калашнікава. Упершыню страляў. Мы ж жылі па графіку, то бок па-вайсковаму — пад'ём, адбой. Усё разам з 9-й ротай з вайсковай часткай 3214. Нам вялі прапаганду, распавядалі пра разгон мітынгаў, нам давалі апрануць гэтую амуніцыю. Таксама казалі, што калі мы дацягнем да прызыўнога ўзросту, мы адразу аўтаматам можам ісці служыць у гэтую частку. Як я разумею, ўлада загадзя гатавала новае пакаленне абаронцаў сваіх інтарэсаў. Я атрымаў пэўны досвед і выкарыстоўваю яго, як я лічу, у карысных мэтах. Я не б'ю народ, не пайшоў служыць у гэтую частку.

— Памятаеш, калі ты ва Украіне першы раз узяў у рукі зброю?

— У першы раз гэта было яшчэ на вучэннях, такое вельмі складанае пытанне, гэта ўжо вясна 2014 рока, але калі даклдана, то я ўжо і не згадаю. На вышкалах у нас былі стрэльбы, тактыка, перасоўванне ды інш.

— Колькі беларусаў на фронце ты ведаеш?

— Тактычная група "Беларусь" — гэта адзінае вайсковае фармаванне з хлопцаў-добраахвотнікаў, якія не па кантракту, не за грошы, а за свае канкрэтныя ідэі. Мы згуртаваліся напрыканцы 2014 рока на платформе арганізацыі "Правы сектар", былі асобнай тактычнай групай пры Добраахвотніцкім украінскім корпусе "Правы сектар". Цяпер мы самастойная баявая адзінка, адзінае ва Украіне фармаванне з беларусаў, якое налічвае некалькі дзясяткаў чалавек. Я не буду казаць канкрэтную лічбу, каб не дапамагаць службам. Мы таксама сутыкаліся з нямалай колькасцю беларусаў у іншых фармаваннях: "Азове", "Данбасе", "Айдары". У рэгулярных частках: 93-й брыгадзе, 54-й брыгадзе ды інш. Па нашых падліках не менш за 300 чалавек.

— Што прывяло на фронт іншых беларусаў? Перакананні ці можа жаданне зарабіць грошай?

— У нас хлопцы грошы не атрымліваюць, за ўсё што мы робім, за наша знаходжанне на фронце ніхто з нас не атрымаў ні капейкі. Мы не падпісваем кантрактаў, мы добраахвотнікі. Ёсць хлопцы, якія атрымліваюць, але яны служаць у рэгулярных частках. Зараз вядома, што Україна дазволіла іншаземцам прымаць удзел ва ўзброеным супрацьстаянні і знаходзіцца на службе па кантракту ў рэгулярных войсках.

— А што з легалізацыяй? У вас жа павінны быць нейкія сацыяльныя гарантыі? Цяпер вы абараняеце Украіну, а пасля вам могуць сказаць, што гэта ваш выбар і яны нічога вам не абавязаныя.

— Так, безумоўна, ёсць такое. Ад заявы кіраўніка дзяржавы Пятра Парашэнкі пра тое, што іншаземцы могуць па кантракту праходзіць службу ва ўкраінскім войску, да таго моманту, калі ўпершыню пачалі рэальна юрыдычна афармляць усе дакументы, як гэта павінна выглядаць — гэта таксама заняла час. Толькі напрыканцы 2016 рока ўкраінскія ўлады адказалі, як павінен выглядаць кантракт. Іншаземцы не прысягаюць, няма прысягі для іншаземцаў, прысягаць сваёй Радзіме могуць толькі ўкраінцы. Былі пэўныя праблемы з тым, як правільна арганізаваць працэс па праходжанні службы па кантракту. Некалькі нашых байцоў Тактычнай групы "Беларусь" пайшлі на кантракт у розныя часткі, бо мы не з'яўляемся фармаваннем, байцы якога разам знаходзяцца ў адным месцы. Цяпер байцы тактычнай групы знаходзяцца ў розных кропках каля Данецка, некалькі чалавек праходзяць службу ў рэгулярных частках. Гэта зроблена дзеля эксперыменту, каб паглядзець як наладжана ўся гэта сістэма, уся гэта супраца з іншаземцамі. Як працуе кантракт? Ці сапраўды тыя самыя ўмовы, пра якія гаворыцца, будуць спаўняцца? То бок цяпер мы за гэтым працэсам назіраем, ён толькі пачынае фармавацца, таму зараз мы збольшага знаходзімся на фронце ў тым жа самым юрыдычным статусе, які мелі на пачатку 2014 рока.

— Таксама вельмі важане пытанне, не дай Бог нешта з табой здарыцца: хто цябе абароніць? Украінскія валанцёры, украінская грамадскасць ці таксама дзяржава?

— Тут насамрэч складана сказаць, зразумела, што будзе надзея збольшага на валанцёраў, валанцёры ў асноўным дапамагаюць добраахвотнікам. Ёсць выпадкі, калі дзяржава аказвала дапамогу добраахвотнікам. Тут няма адназначнага адказу. Зразумела, што збольшага гэтым будуць займацца валанцёры — дапамагаць.

— Пасля Рэвалюцыі годнасці вельмі шмат крытыкуюць улады, украінцы гавораць, што расчараваныя падзеямі, якія адбываюцца пасля Майдана. Як ты на гэта ўсё глядзіш? Ці няма расчаравання?

— Я расчараваны тым, што ў мяне ёсць мая дзяржава Беларусь, якая мае незалежнасць толькі на паперы. Тое, што кіраўнік маёй дзяржавы злодзей, які не павінен знаходзіцца на гэтай пасадзе. Улада ва Украіне - гэта справа ўкраінцаў. Можам дапамагаць, абараняць Украіну ад знешняй агрэсіі, ад збройнага ўварвання маскалёўскіх войскаў, можам дапамагаць украінцам абараняцца ад улады, якая пачынае па іх страляць, пачынае зброяй вырашаць канфлікт з народам. Тое, што зараз робяць кіраўнікі, хто павінен быць пры ўладзе, мы лічым, што гэта справа ўкраінцаў, і ўкраінцы павінны гэтым займацца. Нас беларусаў павінна хваляваць пытанне нашай краіны. Дарэчы ёсць такі момант, што калі мы фармаваліся на пачатку 2014 рока, то мы сябе бачылі групай, якая будзе абараняць Украіну ад маскалёўскай збройнай інтэрвенцыі. Зараз мы бачым сітуацыю, што падзеі разгортваюцца так, што ёсць рызыка паўтора сцэнара, які адбыўся ва Украіне, ёсць рызыка, што ён адбудзецца ў Беларусі. Апошнія выступы маскалёўскіх палітыкаў у СМІ, уся гэта прапаганда, якая ідзе супраць Беларусі, падобная да той, што вялася напачатку 2014 рока супраць Украіны. Гэта дазваляе нам меркаваць пра тое, што ёсць рызыка такога ж збройнага ўварвання на нашу тэрыторыю. Акрамя абароны Украіны мы ставім перад сабой задачу фармавання адзінкі і рэзерва, якія ў выпадку патрэбы будуць першымі кінутыя на абарону сваёй дзяржавы. Няма веры ў тое, што беларуская армія, якую я сам бачыў знутры, дзе ў час палітінфармацыі ўвесь час прамывалі галаву тым, што: "паўсюль ворагі, NATO ворагі, нас усе хочуць захапіць, і калі не Масковія, то мы знікнем, мы адзін народ, мы адно цэлае, адна дзяржава, мы не маем мяжы, у нас адзінае войска, адзіная прастора". Што гаворыць пра тое, што акупаваць будзе так жа лёгка, як гэта было ў Крыму, дзе войска збольшага проста перайшло на бок сепараў, на бок Масковіі. Трэба прызнаць, што ўкраінская ўлада мала чаго рабіла ў час незалежнасці для маскалёўскай контр-прапаганды. Там працавалі толькі маскалёўскія агенты, маскалёўскія СМІ, якія за гэты час паспелі зрабіць платформу для ўвахода войск без вайны, без стральбы, пабратацца з афіцэрамі і прыняць іх на свой бок. Мы заяўляем пра сябе, як пра адзіную вайсковую структуру беларусаў, якая ў выпадку агрэсіі гарантавана будзе абараняць нашу дзяржаву. Мы хочам звярнуць на гэта ўвагу прадстаўнікоў нашай дыяспары, менавіта з гэтай мэтая паехаў па краінах Эўропы. Акрамя збору ахвяраванняў, збору фінансавай дапамогі, бо мы не атрымліваем грошы ва Украіне за тое, што мы там знаходзімся. Іншай мэтай з'яўляецца наладжванне кантактаў з беларусамі, каб мець моц, як гэта было ва Украіне, калі не армія, а народ стаў на абарону сваёй дзяржавы. Без дапамогі дзяржавы, самі сябе фінансуючы яны паў рока, калі ўкраінская армія змагла падняцца, яны вельмі ўдала баранілі сваю краіну.

— Як ставяцца да вашага змагання беларусы ў Беларусі?

— Вялікую колькасць беларусаў, з якімі я знаёмы па розных палітычных мерапрыемствах, акрамя таго я з'яўляюся заўзятарам, тыя з кім навучаўся. У мяне насамрэч вялікае кола знаёмых у Беларусі, яны амаль што ўсе падтрымліваюць мяне, разумеюць сітуацыю і таксама гатовы бараніць нашу краіну ў выпадку, калі будзе прамая пагроза. Мой тата пасля ўсіх ператрусаў, якія ў нас адбыліся дома, пасля ўсіх допытаў, выклікаў.

— Гэта было звязана з тым, што ты ва Украіне?

— Так, канкрэтна звязана з тым, што супраць мяне ўзбуджана крымінальная справа па артыкуле "Наёмніцтва". То бок канкрэтна прыпісваюць тое, што я знаходжуся ва Украіне па меркантыльных прычынах, але гэта не так. Па гэтай справе неаднаразова выклікалі маці, бацьку, маю сястру. Спрабавалі ціснуць маральна на маю маці, дома ў мяне праводзілі вобшукі, канфіскоўваліся асабістыя рэчы майго бацькі: планшэт, тэлефон, жорсткія дыскі. Таксама нейкія мае старыя асабістыя запісы, якія я калісьці рабіў, кнігі, то бок ідзе такі ціск на бацькоў. Дарэчы гэты ціск стаў падставай таго, што мой бацька стаў адным з арганізатарам Камітэта бацькоў беларускіх добраахвотнікаў. Яны разам з некаторымі бацькамі іншых байцоў стварылі камітэт для таго, каб абараняць сваіх сыноў у юрыдычным плане. Падкрэсліваюць, што іх дзеці не злачынцы, не крымінальнікі, не атрымліваюць грошы, не ездзяць па свету, каб ўарабіць грошай ваенным шляхам. Калі казаць пра бацькоў, то так, ёсць ціск. Яны могуць да мяне прыязджаць, некалькі разоў яны прыязджалі да мяне.           

Ян Мельнікаў раней удзельнічаў у апазіцыйным жыцці Беларусі. Потым патрапіў на Эўрамайдан, пасля чаго, як добраахвотнік ужо на тэрыторыю ваеннага канфлікту на Данбасе. Тактычная група "Беларусь" аб"ядноўвае беларусаў на вайне. Колькі іх — не паведамляецца, бо ў Беларусі многія з іх могуць трапіць пад пераслед за так званае "наёмніцтва".


Гутарыў Улад Грынеўскі

"Беларускае Радыё Рацыя", 10 лютага 2017 р.



Создан 10 фев 2017



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter