Дойлідства і гісторыя Новага Сьвержаня




Мястэчка Новы Сьвержань стаіць на левым беразе Нёмана, на аўтадарозе Стоўбцы—Нясьвіж. За 3 км на Поўдзень ад г. Стоўбцы, 5 км ад чыгуначнай станцыі Стоўбцы. 2205 жыхароў, 864 двары (1998 г.). 

Па пісьмовых крыніцах вядома з 1568 г. як мястэчка Сьвержань Навагрудскага павета, мела царкву і млын, на правым беразе Нёмана — замак. Мястэчкам сумесна валодалі А. Урэлеўскі, М. Слушка і А. Валовіч, потым Храптовічы. У 1575 г. стала ўладаннем Мікалая Крыштофа Радзівіла Сіроткі, які ў 1588 г. заснаваў тут касцёл, у 1590 — царкву. У 1647 г. у мястэчку пяць вуліц, 84 двары, у 1681 г. — 44 крамы. У XVII—XVIII ст. у складзе Мірскага графства. У 1706 г. у час грамадзянскай вайны 1700—21 гг. спалена шведамі. У 1747 г. — 160 двароў. 

У 1-й палове XVIII ст. заснаваны базыльянскі кляштар (у 1833 г. скасаваны) з семінарыяй, у 1742 г. Міхаіл Казімір Радзівіл пабудаваў Свержанскую фаянсавую мануфактуру. У сярэдзіне XVIII ст. дзейнічалі 3 млыны, на беразе Нёмана знаходзілася 20 складоў для тавараў; адсюль пачынаўся нёманскі гандлёвы шлях у Каралявец (г. Кёнігсберг). У XVIII ст. мястэчка атрымала назву Новы Свержань, а суседняя вёска — Стары Свержань. У канцы XVIII ст. было каля 200 двароў. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай 1793 г. у складзе Расейскай імперыі. У XIX — пачатку XX ст. цэнтр Свержанскай воласці Менскага павета. У вайну 1812 г. каля Новага Свержаня адбылася сутычка паміж расейскімі і французскімі аддзеламі. У 1860-я г. ў мястэчку 178 двароў, народнае вучылішча, школа, царква, касцёл, капліца, сінагога, 2 млыны, каля 20 крам, карчма, паштовая станцыя, штогод 2 кірмашы. у 1897 г. — 1749 жыхароў, 297 двароў, у пачатку XX ст. 2432 ж., 487 двароў. З сакавіка 1918 г. у складзе абвешчанай БНР. У 1921—39 гг. мястэчка акупавана Польшчай, ў Стаўбцоўскім павеце. З 1939 г. у БССР. З 12.10.1940 г. вёска, цэнтр Навасвержанскага с/с Стаўбцоўскага раёна. 

У Новым Свержані лесазавод, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, 2 дашкольныя ўстановы, аддзяленне сувязі. 

Помнікі дойлідства: Петрапаўлаўскі касцёл, царква Сьвятога Успення.


Валерый Шаблюк
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5.
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1999



Новый Свержень, по существу, является пригородом Столбцов: их разделяет около четырех километров. Если рассматривать Столбцы с позиций туристско-экскурсионного объекта, то, несомненно, Новый Свержень с его двумя архитектурными памятниками, как и соседствующую деревню Николаевщину — родину народного поэта Беларуси Якуба Коласа, можно объединить в один маршрут.

Новый Свержень — это небольшая деревня на левом берегу реки Немана. До середины XIX в. поселение славилось производством фаянса, которое было организовано на мануфактуре князя Радзивилла.

Деревня растянулась вдоль берега реки; её главная улица — Столбцовская связана с прибрежной полосой поперечными направлениями. На перекрестке улиц Столбцовской и Менской издавна сформировалась торговая площадь. Планировка её сохранилась и поныне, но былая застройка по периметру жилыми домами с лавками и торговыми рядами посередине не существует. Единственными свидетелями истории являются два монументальных культовых здания — Успенская церковь и Петропавловский костёл.

Успенская церковь — памятник архитектуры барокко; основана в конце XVI в. и перестроена как униатский храм в начале XVII в. Интерьер в XIX в. был переделан. В плане — это однонефная однобашенная каменная постройка зального типа. Прямоугольный план завершается одной алтарной апсидой, также прямоугольного очертания. К апсиде с двух сторон примыкают невысокие приделы. В целом планировочное решение храма необычно просто и во многом напоминает деревянные храмы Беларуси. Перекрытие деревянное, плоское. Главный фасад церкви представлен высокой башенной композицией. Трехъярусная, квадратная в плане, монументальная башня-звонница увенчана фигурным барочным куполом-шлемом (XVIII в.). Со второго яруса башня расчленена по вертикали неглубокими вытянутыми нишами с циркульными завершениями. Вход в церковь со стороны бокового фасада.

Петропавловский костёл (бывший кальвинский храм) — памятник архитектуры ренессанса, построенный в середине XVI в. Он представляет собой каменный однонефный храм зального типа с прямоугольным планом. Трансепты по-бокам слабо выражены. Зато полуциркульная апсида сильно выдвинута за пределы основного объёма. Перекрытие сводчатое с люнетами.

Архитектурно-художественный образ храма суров и монументален. Это достигнуто не столько скромной декорировкой, сколько сочетанием массивных и приземистых объёмов башни, собственно храма и апсиды. Трехъярусная квадратная в плане башня-звонница внизу украшена контрфорсами, вверху завершается шатром со шпилем. Основание башни служит притвором храма; здесь же в толще стены расположена деревянная лестница, открывающая доступ на верхние ярусы.

Декор храма аскетичный и собран главным образом на башне, где второй ярус украшен простейшей аркадой с пилястрами, а третий — полуциркульными нишами. Несмотря на скромные размеры, новосверженские памятники благодаря высотным доминантам — башням определяют во многом художественный облик площади и панораму поселения со стороны Немана.


Крыніца:

В.А.Чантурия
Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии
Менск, "Полымя" 1986 г.



Касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла


У цэнтры вёскі. Прастакутны ўчастак касцёльнай тэрыторыі акаймаваны мураваным парканам з чатырохслуповай брамай. Пабудаваны ў 1588 г. па фундацыі Мікалая Крыштафа Радзівіла Сіроткі[1]. Паводле інвентару 1647 г. размешчаны побач з каталіцкімі могілкамі на кароткім баку гандлёвай плошчы на ўчастку ў 3,5 "пляца". У 1818 г. будынак адрамантаваны, асобна пастаўлена драўляная званіца, якая згарэла пры пажары 1890 г. У 1864 г. зачынены, у 1901 г. адчынены. Пасля II Сусветнай вайны выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, у 1988 г. вернуты каталікам.

Помнік дойлідства рэнесансу з рудыментамі готыкі (гатычная муроўка сцен[2]). Дойлідства надзеленае магутным абарончым характарам. Аднавежавы, прастакутны ў плане будынак з кароткімі крыламі трансепта і нізкай паўкруглай апсідай. Да франтальнага паўночнага фасаду (першапачаткова не атынкаванаму) далучаная чатырохярусная шатровая вежа-званіца буйных прапорцый, куты якой умацаваныя гатычнымі контрфорсамі, а верхнія ярусы крапаваныя плоскай рэнесанснай аркатурай. Паўцыркульныя аконныя праёмы праразаюць плоскасныя грані фасадаў. Высокі трохкутны франтон двухсхільнага даху над апсідай фланкіраваны рэнесанснымі пінаклямі-абеліскамі.

Унутры зала перакрытая цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, перакрыцце нартэкса пакрытае гатычнымі нервюрамі. Над нартэксам у ніжнім ярусе вежы размешчаныя хоры, якія адкрываюцца невялікім арачным праёмам і злучаныя з залай лесвіцай, размешчанай у таўшчыні заходняй сцяны.
__________

1). Кушнярэвіч А.М. Культавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. Мн., 1993. С. 107; Bernartowicz T. Miles Christianus et peregrinus. Fundacje Mikolaja Radziwilla "Sierotki" w ordynacji Nieswieskiej. Warszawa, 1998;

2). Описание церквей и приходов Менской епархии. Менский уезд. Мн., 1878. Ч. I. С. 109; Balinski M., Lipinski Т. Starozytna Polska pod wzgledem historycznym, geograficznym i statystycznym opisana. Warszawa, 1846. T. IV. S. 537; Syrokomla W. Wedrowki po moich niegdys okolicach. Wilno, 1853. S. 105.


Крыніца:

А.М. Кулагін
Каталіцкія храмы Беларусі
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі", 2008



Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла


У 1575 г. Мікалай Крыштоф Радзівіл "Сіротка" набыў мястэчка Новы Свержань, якое да гэтага належала вядомаму праваслаўнаму магнацкаму роду Храптовічаў, і, верагодна, да канца XVI ст. тут з’явіліся два мураваныя храмы. Іх канфесійная прыналежнасць і час пабудовы падаваліся ў гістарычных крыніцах вельмі супярэчліва, і гэтыя розначытанні перайшлі з клерыкальных і краязнаўчых прац у сучасныя энцыклапедычныя выданні. Толькі даследаванні апошняга часу дазволілі адносна дакладна вызначыць галоўныя характарыстыкі гэтых помнікаў сакральнага дойлідства. Трэба падкрэсліць, што яны абодва маюць незвычайную арыентацыю алтарнай часткі на поўдзень, што абумоўлена, відавочна, планіровачнай структурай мястэчка, якая склалася на той час, і рэльефам мясцовасці.

Петрапаўлаўскі касцёл пастаўлены на развілцы асноўных шляхоў зносін і павернуты галоўным фасадам да вялізнай гандлёвай плошчы мястэчка. Доўгі час лічылася, што ён пабудаваны як кальвінскі збор. Аднак копіі XVIII ст. больш ранніх першапачатковых фундушаў храма сведчаць, што ён заснаваны ў 1588 г. Сіроткам, які вылучыў сродкі і пляц пад каталіцкі касцёл, дзе служба павінна праводзіцца "па рымскім абрадзе" [НГАБ, ф. 1781, воп. 27, спр. 252, арк. 1—2]. Гэтыя звесткі пацвярджаюцца будаўнічай тэхнікай і архітэктонікай збудавання. Храм мае характэрную для касцёлаў готыка-рэнесансную кампазіцыю і складаецца з прамавугольнага асноўнага аб’ёму, паўкруглай апсіды і магутнай шмат’яруснай чацверыковай вежы-званіцы на галоўным фасадзе. Прэсбітэрый не мае вімы і зроблены больш нізкім за кафалікон, што яшчэ больш узмацняе нарастанне дынамікі архітэктурных мас ад алтара да ўваходнай вежы. У той жа час наяўнасць алтарнай апсіды абвяргае версію пра рэфармацкае паходжанне храма. Адметнасцю збудавання, як мы лічым, "сіроткаўскім следам" у яго архітэктуры з’яўляецца наяўнасць трансепта, які надае плану выгляд лацінскага крыжа.

Стратыграфічныя даследаванні паказалі, што ўсе часткі Петрапаўлаўскага касцёла маюць аднолькавую тэхніку муроўкі фундаментаў, што сведчыць пра іх адначасовую закладку. Вышэй падмуркаў асноўны аб’ём мае гатычную муроўку, а вежа — рэнесансную; перавязка паміж імі адсутнічае. Гэта, у сваю чаргу, сведчыць аб тым, што вежа, як звычайна, узведзена крыху пазней за асноўны аб’ём. Аднак характэрна, што ў інтэр’еры ніжні чацвярык вежы, перакрыты крыжовым скляпеннем, прасторава зліты з кафаліконам, які перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Падпружныя аркі, як і контрфорсы, у гэтым будынку, які мае даволі масіўныя сцены, адсутнічаюць. Таўшчыня бакавой заходняй сцяны ніжняга яруса чацверыка вежы дадаткова павялічана падпорнай сценкай дзеля размяшчэння ўнутры яе лесвіцы на званіцу, што, хоць і нязначна, парушае строгую сіметрыю збудавання. У гэтым прыёме мы бачым жаданне пазбавіцца ад прыбудовы гатычнай цыліндрычнай вежачкі з вітымі ўсходамі, што, як пупавіна, знітоўвала новую архітэктуру з папярэднім часам.

Вежа-званіца складаецца з трох чацверыковых ярусаў, якія паступова нязначна змяншаюцца па памерах, і накрыта пакатым чатырохсхільным шатром-"каўпаком". Ніжні чацвярык па вышыні роўны з асноўным аб’ёмам і аб’яднаны з ім агульнай цягай карніза; унутры ён падзелены на бабінец і хоры над ім. Вонкавыя куты ніжняга яруса вежы ўмацаваны магутнымі пілонамі, што надае яму канструкцыйную і візуальную ўстойлівасць. Сярэдні ярус вылучаецца тыпова рэнесансным дэкорам у выглядзе трайчастай паўцыркульнай аркады, рытмічна падзеленай пілястрамі на фоне глухіх сцен. Верхні ярус таксама аздоблены плоскімі паўцыркульнымі арачнымі нішамі. Матыў паўцыркульнай аркі ў дэкоры і канструкцыі будынка надае яму стылявое адзінства. Першапачаткова сцены не былі атынкаваны, і спалучэнне пабеленых дэкаратыўных элементаў з адкрытай муроўкай узмацняла іх пластычную выразнасць і гарманічны рытм. Вядома, што раней вежа была вышэй: у 1818 г. ураган знёс дах і часткова разбурыў верх [НГАБ, ф. 1781, воп. 27, спр. 428, арк. 1а]. У хуткім часе вежу аднавілі, але зрабілі больш нізкай, а будынак упершыню атынкавалі.

У 1864 г. расейскія ўлады касцёл закрылі. У 1901 г. храм вернуты парафіі. Пасля ІІ сусветнай вайна да канца 1980-х гадоў не дзейнічаў.


Крыніца:

Т.В. Габрусь
Мураваныя харалы
Менск, "Ураджай", 2001



Царква Ўспення Прасвятой Багародзіцы


Амаль адначасова з Петрапаўлаўскім касцёлам, у 1590 г., Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка заснаваў у Новым Свержані праваслаўную Успенскую царкву, магчыма, вымушаны падтрымліваць традыцыі Храптовічаў. Дакументам ад 10 верасня 1592 г. ён вылучыў на гэтую царкву тры валокі зямлі, сенажаць і бясплатны памол на млыне. Акрамя таго, святар мог сыціць 10 медніц мёду, а воск выкарыстоўваць для царквы. Пазней храм перайшоў да вуніятаў і пры ім быў створаны базыльянскі манастыр. У 1743 г. Міхал Казімір Радзівіл Рыбанька вылучыў базыльянам 74 000 злотых, што дало ім магчымасць часткова аднавіць храм. Пасля скасавання ордэну ў 1833 і пераводу вуніятаў у праваслаўе пераасвячона ў праваслаўны храм. Да канца 1980-х гадоў не дзейнічала.

Успенская царква таксама як і касцёл арыентавана алтаром на поўдзень і павернута да галоўнай плошчы мястэчка бакавым заходнім фасадам; магчыма таму, што з усходняга боку адразу за ёй пачынаецца значнае падзенне рэльефу. Нетрадыцыйнае размяшчэнне храма паўплывала на яго дойлідства. У кампазіцыі дамінуе высокая чацверыковая вежа, якая нібыта вырастае з вузкага нартэкса, распластанага па шырыні прамавугольнага кафалікона. Галоўны ўваход у царкву зроблены не па восі сіметрыі будынка, а на заходнім фасадзе, з боку плошчы, і акцэнтаваны рэнесансным парталам з ордэрнымі элементамі. Вежа звонку не падзелена на ярусы і не мае светлавых праёмаў. Яе своеасаблівасць падкрэслівае вельмі выцягнутая па вертыкалі дэкаратыўная плоская ніша з паўцыркульным завяршэннем, размешчаная на паўночным фасадзе.

Падобны дэкор вежаў меў яшчэ адзін культавы помнік гэтага рэгіёну — касцёл дамініканцаў у Стоўбцах, пабудаваны ў другой палове XVII ст. Гэта дазваляе нам пагадзіцца з меркаваннем А. Кушнярэвіча пра больш позняе паходжанне вежы на падставе характару муроўкі. Увогуле мастацтвазнаўчае вызначэнне аўтэнтычнасці вышынных элементаў помнікаў сакральнага дойлідства канца XVI ст. (пры адсутнасці графічных матэрыялаў таго часу) — справа даволі складаная з-за іх шматразовых рэканструкцый па тэхнічнай ці эстэтычнай неабходнасці. Больш уяўныя сляды пазнейшай перабудовы мае алтарная частка Успенскай царквы, але яна, па археалагічных дадзеных, адпавядае першапачатковым параметрам падмуркаў.

Зала перакрыта плоскай столлю, пры ўваходзе галерэя хораў на дзвюх драўляных калонах. Унутры апсіду вылучаў аднаярусны іканастас на 17 абразоў.

Адасоблена ад царквы ў бутавую агароджу ўбудавана брама званіца.


Крыніца:

А.М. Кулагін
Праваслаўныя храмы на Беларусі
Менск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001



Создан 16 окт 2012



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter