Беларусь у малюнках Напалеона Орды

Частка 1



002 - Сядзіба
в. Абрэнбшчызна, Гродзенскі раён


Выгляд аднапавярховага прамавугольнага ў плане дома з боку парка, у які выходзіць слуповая тэраса параднай залы. Верагодна, дом пабудаваны ў сярэдзіне XIX стагоддзя, аб чым сведчыць архітэктурны стыль з выкарыстаннем аканіц, запазычаных з народнага дойлідства, паўкруглага франтона — з архітэктуры барока. 3 боку прыбудаваны ашклёны зімовы сад.
Малюнак 1868 г.


003 - Сядзіба
пас. Альбярцін, цяпер вул. Калгасная г. Слоніма, Гродзенская вобласць

Рэзідэнцыя графа Уладзіслава Пуслоўскага, які заснаваў фабрыкі сукна і габеленаў запалак, цвікоў млын на раке Іса. Палац пабудаваны ў былым прыгарадзе Слоніма пасля Айчыннай вайны 1812 г. у стылі ампір акружаны пейзажным паркам. За ім бачна аднапавярховая афіцына. Сядзібны комплекс цалкам захаваўся.
Малюнак 1865 г.






004 - Фабрыка сукна
пас. Альбярцін, цяпер вул. Калгасная г. Слоніма, Гродзенская вобласць

Звычайны прамысловы будынак без адзначанай стылявой характарыстыкі, суседняя плаціна з млыном давала энергію для фабрыкі, якая знаходзілася непасрэдна перад палацам. Не захавалася.

Надпіс на алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку: "24 траўня 1877 г. Альбярцін; Фр. Пуслошскі, ж. Леантына Влодэк. Маёмасць Фр. Пуслоўскага, фабрыка сукна".






005 - Палац Незабытоўскіх
в. Аляшавічы, Гродзенскі павет


Выгляд палаца з боку пад'езда, які на той час належаў Канстанціну Незабытоўскаму і яго жонцы Камінскай. Пабудаваны ў 1-й палове XIX стагоддзя ў стылі позняга класіцызму. Двухпавярховы палац з рызалітамі тэрасай на калонах; бакавыя крылы аднапавярховыя на высокіх падмурках. Палац не захаваўся.
Малюнак 1861-1877 гг.







006 - Місіянерскі касцёл Прасвятой Тройцы і палац Шадурскіх
в. Асвея, Верхнядзвінскі раён, Віцебская вобласць


У 2-й палове XVIII стагоддзя Асвея належала мінскаму ваяводзе графу Аўгусту Гілзену, пасля якога ў 1781 г. маёнтак перайшоў да Шадурскіх. Праз год яны пабудавалі на беразе возера Асвейскага палац у стылі класіцызму і высадзілі пейзажны парк. Палац зруйнаваны ў час вайны ў 1914 г., засталіся руіны і парк.
Літаграфія з малюнка 1875—1876 гг.







007 - Палац Тышкевічаў
в. Астрашыцкі Гарадок, Мінскі раён


Выгляд з боку пад'езда мураванага двухпавярховага палаца графа М. Тышкевіча ў маёнтку Грудак, адбудаванага ў 1870-я гг. пасля пажару 1860 г. 3 правага боку руіны спаленай часткі палаца ў стылі рэтраготыкі з чатырох'яруснай чатырохграннай вежай, з правага — новазбудаванае крыло і флігель. Палац акружаны пейзажным паркам. Палац не захаваўся.
Малюнак 1864—1867 гг.






008 - Сядзіба Швыкоўсшх
в. Беніца, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Драўляны аднапавярховы будынак з калонным порцікам пасярэдзіне і крыламі па баках; з правага боку фрагмент драўлянага флігеля з падценнем і вежачкай. Сядзібны дом пабудаваны ў 1779—1781 гг. паводле праекта італьянскага архітэктара К. Спампані. Сядзіба не захавалася.

Надпіс на алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку: "Беніца 20 ліпеня. 1702 г. Маёмасць калісьці Міхала Коцела падскарбія літоўскага, зараз Канстанціна Швыкоўскага, абывацеля і доктара медыцыны". Малюнак 1875—1877 гг.





009 - Палац Храптовічау
г. Бешанковічы, Віцебская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Двухпавярховы палац з цэнтральным рызалітам; з левага боку аднапавярховы флігель, з правага — вежа прыходскага касцёла. Палац пабудаваны ў 1770-я гг. у стылі ранняга класіцызму, належаў Агінскім, потым Храптовічам. Палац і парк існуюць.

Надпіс на алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку: "Бешанковічы Ірэны гр. Храптовіч". Малюнак 1876 г.





010 - Палац Снядзецкіх
в. Болтуп, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць


Маёнтак у XIX стагоддзі з'яуляўся маёмасцю Андрэя Снядзецкага, вядомага хіміка, урача, біёлага і філосафа, а потым яго нашчадкаў. Выгляд з боку парка. Будынак асіметрычнай кампазіцыі, з тэрасай на першым паверсе і балконам у двухпавярховай частцы, аб'ёмы завершаны шчытамі з аркатурнай акаймоўкай. Палац не захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Болтуп — 20 траўня 1876 г. Андрэй Снядзецкі".





011 - Сядзіба Путкамераў
в. Больценікі, Воранаускі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Аднапавярховы дом з тэрасай на калонах і мансардай, з правага боку драўляны флігель. Сядзіба не захавалася.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс "Больценікі 27 чэрвеня. Тут Марыя памерла 1883 снежня 27. Маёмасць Станіслава Путкамера, сына Марыі Верашчакі, вядомай з паэзіі Міцкевіча пад імем Марылі". Малюнак 1875—1877 гг.



Обновлен 27 авг 2012. Создан 08 янв 2006



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter