Беларусь у малюнках Напалеона Орды

Частка 2



012 - Сядзіба
в. Брэнна, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Ампірны дом пабудаваны ў 1-й палове ХІХ стагоддзя, аднапавярховы з калонным ганкам, і ступеньчатым атыкам і сходамі. Сядзіба не захавалася.

На алоўкавым малюнку надпіс: "Брэна 13 сакавіка 1863. Губ. Гродзенская".




013 - Палац Эйсмантаў у фальварку Бурдукаўшчызна
в. Буйнавічы, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць


Выглад з боку парка. Палац пабудаваны ў 1-й палове ХІХ стагоддзя ў стылі ампір. Двухпавярховы з аднапавярховымі бакавымі крыламі, з тэрасай і балконам на сярэднім трохгранным эркеры. Палац не захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Бурдукаўшчызна генеральшы Рэгіны Эйсмант з дому Абуховічаў. Губ. Менская". Малюнак 1876 г.






014 - Касцёл и кляштар кармелітаў
г.п.Бялынічы, Магілёўская вобласць


Кляштар заснаваны ў 1624 г. віленскім ваяводам канцлерам Вялікага княства Літоўскага Львом Іванавічам Сапегам. Мураваны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі пабудаваны ў 1742—1763 гг. у стылі барока. Псаляскасавання кляштара 19 ліпеня 1832 г. касцёл стаў парафіяльным, пасля пажару 1859 г. адноўлены. У 1876 г. па загаду магілёўскага губернатара перароблены на царкву. Касцёл не захаваўся.

Літаграфія зроблена ў 1873 г. з малюнка Н. Орды.




015 - Кляштар картэзіянцаў
г. Бяроза, Брэсцкая вобласць


Агульны выгляд касцёла св. Юзафа і казіміра і кляштара з брамай і агароджай з двума гранёнымі вежамі. Твор архітэктуры барока, створаны італьянскім архітэктарам Джанбатыста Джыслені ў 1648—1689 гг. па фундацыі К. Л. Сапегі. Кляштар знаходзіцца ў зруйнаваным стане.

Літаграфія з малюнка 1861—1877 гг., на якім надпіс: "Кляштар Картузаў у Бярозе".






016 - Сядзіба Дашкевічаў
в. Вайцэхаўшчына, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць


Аднапавярховы дом з двума калоннымі ганкамі, з правага боку аднапавярховае збудаванне. Пабудавана ў 1-й палове ХІХ стагоддзя ў стылі позняга правінцыяльнага класіцызму.

Малюнак 1868 г.









017 - Касцёл св. Ежы і кляштар дамініканцаў
в. Валынцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць


Агульны выгляд з боку ракі Дрысы: брама, двухвежавы касцёл, на другім плане — кляштарныя корпусы. Заснаваны ўладальнікамі маёнтка Збельскімі-Шчытамі ў 1716 г. Пабудаваны з цеглы ў 1749—1766 гг. у стылі ракако. Кляштар захаваўся часткова.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1875—1876 гг. надпіс: "25 чэрвеня.Валынцы. Касцёл дамініканцаў фундацыі Рыгора Шчыта, р. Дрыса. Губ. Віцебская".





018 - Сядзіба Ордаў
в. Варацэвічы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Драўляны дом пабудаваны ў 2-й палове XVIII стагоддзя пад уплывам стыляў барока і класіцызму. Аднапавярховы будынак пад ламаным дахам са слуповым двух'ярусным ганкам і мансардай пад трохвуголіным франтонам, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Варацэвічы 14 жніўня 1860. Месца нарадження Напалеона Орды".




019 - Сядзіба Ордаў
в. Варацэвічы, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Драўляны дом пабудаваны ў 2-й палове XVIII стагоддзя пад уплывам стыляў барока і класіцызму. Аднапавярховы будынак пад ламаным дахам са слуповым двух'ярусным ганкам і мансардай пад трохвуголіным франтонам, на першым плане парадны партэр з брамай, на другім — за агароджай пейзажны парк. Сядзіба не захавалася.

На літаграфіі надпіс: "Варацэвічы 14 жніўня 1860. Месца нарадження Напалеона Орды".

020 - Сядзіба
в. Варонча, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд драўлянага дома з боку пад'езда ў атачэнні пейзажнага парку з парадным газонам. Пабудаваны апошнім наваградскім ваяводам Юзафам Несілоўскім у 1786 г. у пераходным стылі ад барока да класіцызму. Сядзіба адзначана ў паэме А. Міцкевіча "Пан Тадэвуш". Панскі дом і бакавыя флігелі не захаваліся, парк існуе.

Малюнак 1875—1876 гг.






021 - Васкрасенская царква, ратуша, бернардзінскі кляштар з касцёлам св. Антонія
г. Віцебск


3 левага боку двухвежавая Васкрасенская царква; у глыбіні ратуша з гадзіннікавай вежай; з правага боку бернардзінскі касцёл, пры якім кляштарны будынак. Храмы разбураны ў 1930-я гг., захавалася ратуша.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Віцебск. Касцёл каталіцкі. Віцебск над Дзвіной. Месца старажытнае, вядомае з 1021 г.". Малюнак 1876 гг., калі сядзіба належыла Любаньскім.



Обновлен 27 авг 2012. Создан 15 янв 2006



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter