Беларусь у малюнках Напалеона Орды

Частка 6



052 - Палац Булгакаў
в. Жылічы, Кіраўскі раён, Магілёўская вобласць


Выгляд з боку пад'езда; да галоўнага двухпавярховага корпуса з шасцікалонным порцікам далучаны аднапавярховы флігель; над комплексам узвышаецца дваравая купальная вежа. Пабудаваны ў 1825—1830-я гг. паводле праекта архітэктара К. Падчашынскага ў стылі класіцызму суддзёй і ротмістрам рэчыцкім Ігнаціем Булгакам. Палац захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1864—1876 гг. надпіс: "Маёмасць Эдгара Булгака; Дабосня, губ. Менская".


053 - Сядзіба Міцкевічаў
хут.Завоссе, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць


Сядзіба з драўляным домам пад саламянай страхой і слуповым ганкам, свірнам з падценнем і іншымі гаспадарчымі пабудовамі. Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. На другім плане парк. Сядзіба адноўлена.

На літаграфіі анатацыя: "Малюнак з натуры Напалеона Орды. Калісьці ўласнасць дзядзкі Адама Міцкевіча Адама, тут нарадзіўся года 1798 снежня 24 у час, калі яго бацька Мікалай кіраваў гаспадаркай свайго брата".


054 - Сядзіба Ажэшкаў
в. Закозель, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Драўляны аднапавярховы дом з бакавымі крыламі, з калонным порцікам па цэнтры, які завершаны ступеньчатым атыкам; на другім плане пейзажны парк. Пабудавана ў 1-й палове XIX стагоддзя ў стылі ампір. Захавалася часткова.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю і гуашшу малюнку надпіс: "24 лютага 1863. Закозель. Губ. Гродзенская. Маёмасць Ажэшкаў".





055 - Парафільны касцёл св. Крыжа
г. Іванава, Брэсцкая вобласць


Драўляны двухвежавы храм са шчытом па цэнтры і сігнатуркай у завяршэнні даху; з правага боку драўляная званіца. На першым плане чатырохгранная капліца св. Андрэя Баболі. Пабудаваны ў XVIII стагоддзі ў традыцыях народнага дойлідства. Не захаваўся.

Літаграфія з малюнка, на якім надпіс: "Янаў 26 мая 1861. Помнік св. Баболі Губ. Гродзенская".





056 - Сядзіба Астрамецкіх
в. Івашкавічы, Зэльвенскі раён, Гродзенская вобласць


Аднапавярховы дом з двухпавярховай цэнтральнай часткай; з левага боку аднапавярховая афіцына. Абодва будынкі накрыты ламанымі дахамі. Пабудавана на мяжы XVIII—XIX стагоддзяў у пераходным стылі ад барока да класіцызму. Не захавалася.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю і гуашшу малюнку надпіс: "4 красавіка 1863. Івашкавічы. Губ. Гродзенская".







057 - Троіцкі касцёл
в. Ішкалдзь, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць


Мураваны храм пад высокім двухсхільным дахам з цыбулепадобным купалком на гранёным барабане па цэнтры, на бакавых фасадах умацаваны вертыкальнымі, на вуглах ступеньчатымі контрфорсамі. Выцягнутая пяцігранная апсіда накрыта ніжэйшым шматсхільным дахам. Пабудаваны ў 1472 г. у стылі готыкі Мікалаем Неміровічам. Касцёл захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "28 жніўня 1876 г. Ішкалдзь. Былы арыянскі касцёл".





058 - Белая вежа
г. Камянец, Брэсцкая вобласць


Абарончая цыліндрычная вежа, завершаная крэмальерным парапетам. Пабудавана паміж 1276—1288 гг. у стылі готыкі. Захаваўся.

Літаграфія з малюнка, на якім надпіс: "Камянец Літоўскі 20 красавіка 1876. Губ. Гродзенская. Мястэчка пры мяжы пушчы Белавежскай непадалёку ад Брэста Літоўскага. Вежа засталася ад абарончага замка, пабудаванага пры Ядзвігах каля 1276 г., пры Алешцы з расказа князя Уладзіміра Валынскага".




059 - Сядзіба Касцюшкаў
г. Косава, Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць


На першым плане выгляд сядзібнага дома з рысамі стылю барока першай паловы XVIII стагоддзя ў фальварку Мерачоўшчына — месца нараджэння кіраўніка паўстання 1794 г. Тадэвуша Касцюшкі (1746—1817). У глыбіні палац графа В. Пуслоўскага ў стылі рэтраготыкі, пабудаваны ў 1838 г. архітэктарамі Ф. Яшчолдам і У. Марконі. Сядзіба не захавалася, палац у руінах.

Літаграфія з малюнка Н. Орды.





060 - Касцёл св. Міхала і Марыі Магдаліны
в. Краснікі, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць


Аднанефавы храм з чатырохкалонным портыкам на галоўным фасадзе. Пабудаваны ў 1-й палове XIX стагоддзя ў стылі ампір. 3 левага боку трохслуповая званіца. Касцёл не захаваўся.
На алоўкавым, падмаляваным акварэллю і гуашшу малюнку надпіс: "24 чэрвеня 1868. Капліца ў Красніках. Губ. Гродзенская".








061 - Замак
в. Крэва, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць


Пабудаваны пасля 1338 г. па тыпу гатычных крэпасцяў-кастэляў, верагодна, пры садзейшчанні сына Гедыміна — Альгерда, які жыў тут да 1345 г.

Літаграфія з малюнка 1875—1877 гг., на якім надпіс: "20 траўя. Крэва. Губ. Віленская. Руіны вядомага замка. Тут у сваім дзяцінстве вялікі князь Альгерд узышоў на трон. Вежа гэтая адзначана ў гісторыі як месца згону вялікага князя літоўскага Кейстута ў 1382г.".



Обновлен 27 авг 2012. Создан 15 янв 2006



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter