Беларусь у малюнках Напалеона Орды

Частка 7



062 - Палац Тышкевічаў
г. Лагойск, Мінская вобласць


Выгляд галоунага фасада палаца з магутным шасцікалонным портыкам; на першым плане пад'язная дарога з мастком цераз ручай і парадны партэр. Пастаўлены на месцы старажытнага замка Чартарыйскіх, разбуранага шведамі ў 1706 г. Палац належаў вядомым археолагам і гісторыкам краю графам Канстанціну і Еўстахію Тышкевічам, пры якіх маёнтак стаў культурным асяродкам краю. Не захаваўся.

Літаграфія з малюнка.


063 - Замак
г. Ліда, Гродзенская вобласць


Агульны выгляд магутнай мураванай фартэцыі з верхняй баявой галерэяй і вуглавой вежай, на другім плане барочны Крыжаўзвіжанскі касцёл 1770 г. Пабудаваны замак у 1330-я гг. у раманска-гатычным стылі па тыпу крыжацкіх прамавугольных у плане замкаў-кастэляў, уваходзіў у лінію крапасных умацаванняў Навагрудак—Крэва—Мядзінінкай—Тракай. Адрэстаўрыраваны.

Літаграфія з малюнка.



064 - Надмагілле Францішка Карпінскага
в. Лыскава, Пружанскі раён, Брэсцкая вобласць


Фрагмент касцельных могілак з надмагіллем у форме нізкага доміка пад двухсхільным дашкам.
Прысвечана польскаму паэту-сентыменталісту і драматургу Ф. Карпінскаму (4.10.1741—16.9.1825).
Надмагілле захавалася.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "31 траўня 1877. То мой дом убогі; Фр. Карпінскі памёр у 1825 г. 4 дня верасня, жыў 84 гады".





065 - Горад Магілёў

Агульны выгляд з боку ракі Днепр: з левага боку двухвежавы бернардзінскі касцёл, побач двухпавярховы будынак кляштара, у глыбіні царква; з правага боку на друпм беразе ракі аднанефавы касцёл з вежай і дзве аднакупальныя царквы; на першым плане драўляны мост.

На малюнку надпіс: "10 жніўня 1877. Касцёл бернардзінцаў, зараз архіў; Днепр. Прадмесце Магілёва".






066 - Сядзіба
в. Магільна (цяпер в. Нёман), Уздзенскі раён, Мінская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Аднапавярховы дом з ганкам; з правага боку аднапавярховая пабудова. Сядзіба не захавалася.
На алоўкавым, падмаляваным гуашшу малюнку надпіс: "21 ліпеня 1863. Магільна. Губ. Гродзенская. Сядзіба".










067 - Палац Цеханавецкіх
в. Масальшчына, Магілёўскі раён


Агульны выгляд з боку ракі з млынам. Палац пабудаваны ў 1-й палове XIX стагоддзя ў стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з двума двухпавярховымі рызалітамі і калонным портыкам; на другім плане пейзажны парк. Палац не захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Масальшчына 11 жніўня 1877. Уладзімір Цеханавецкі, жонка Людвіка Сенажацкая; Губ. Магілёўская. Маёмасць Уладзіміра Цеханавецкага".




068 - Палац Біспінгаў
в. Масаляны, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку парку. Палац аднапавярховы, з бакавымі крыламі, аформленымі карынфскай каланадай. Центральная частка вылучана паўкруглым калонным порцікам, які заканчваўся бельведэрам са скульптурай у завяршэнні. Пабудаваны паводле праекта архітэктара А. Градэцкага ў стылі позняга класіцызму з элементамі рэтраспектыўнай готыкі.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1861—1877 гг. надпіс: "Губ. Гродзенская. Масаляны — Палац".





069 - Касцёл і кляштар езуітаў
г. Мінск


Адлюстраваны ансамбль плошчы Высокага рынку (зараз плошча Свабоды). Цэнтральнае месца займае двухвежавы базілікальны касцёл. Пабудаваны ў 1700—1747 гг. у стылі барока. Злева двухпавярховы будынак езуіцкай школы, справа двухпавярховы будынак калегіума з трох'яруснай чатырохграннай гадзіннікавай вежай на цэнтры фасада. Захаваўся касцёл.

Малюнак 1864—1876 гг.



070 - Замак
г.п. Мір, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку ракі Міранкі. Замак пабудаваны ў канцы XV стагоддзя ў гатычна-рэнесансным стылі родам Ільінічаў. 3 1508 г. належаў Радзівілам, у 2-й палове XIX стагоддзя — Вітгенштэйнам і Святаполк-Мірскім. Замак адноўлены.

Літаграфія з малюнка 1864—1876 гг., на якім надпіс: "Мір. Губ. Менская. Руіны цудоўнага замка, пабудаванага пры Ігнаціі Ільінічы ў канцы XV ст. Яго бяздзетны сын перадаў сваю маёмасць князю Крыштафу Мікалаю Радзівілу Сіротку ў 1568 г.".



071 - Палац Скірмунтаў
в. Моладава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пейзажнага парку. Аднапавярховы на высокім падмурку мураваны палац з гранёным рызалітам, галерэйкай па цэнтры і бакавымі чатырохкалоннымі порцікмі. Пабудаваны ў 1798 г. у стылі класіцызму паводле праекта архітэктара Ван-Гроса. Палац не захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Моладава 11 чэрвеня 1864.Губ. Гродзенская. Палац".



Обновлен 27 авг 2012. Создан 15 янв 2006



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter