Беларусь у малюнках Напалеона Орды

Частка 8



072 - Палац Скірмунтаў
в. Моладава, Драгічынскі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пад'езда да аднапавярховага з трыма порцікамі палаца. Пабудаваны ў 1798 г. у стылі позняга класіцызму паводле праекта архітэктара Ван-Гроса. 3 левага боку афіцына. Акружаны пейзажным паркам. Палац не захаваўся.

На літаграфіі канца XIX стагоддзя, зробленай з малюнка 1864 г., анатацыя: "Моладава, губ. Гродзенская. Палац пабудаваны пры Шымоне Скірмунце ў трох мілях ад Пінска".


073 - Палац Ваўкавіцкіх
в. Муравана, Бераставіцкі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку паркавай сажалкі. Пабудаваны ў 2-й палове XIX стагоддзя ў стылі ампір. Двухпавярховы прамавугольны ў плане мураваны палац пад двухсхільным гонтавым дахам са слыхавымі вокнамі, на другім паверсе тэраса са сходамі з яе. Вакол пейзажны лесапарк з востравам пасярод сажалкі. Палац захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "4 красавіка 1868. Бераставіца, Муравана".



074 - Руіны замка і фарны касцёл
г. Наваградак, Гродзенскай вобласці


Выгляд размешчанага на Замкавай гары руін замка; з правага боку фарны касцёл, які пабудаваны ў 1-й палове XVIII стагоддзя ў стылі барока. Касцёл і рэшткі замка захаваліся.

Літаграфія з малюнка, на якім надпіс: "29 ліпеня 1876. Наваградак. Губ. Менская. Горад і гістарычнае замчышча. Пры вядомай навале татар у 1240 г. Эрдзівш в.к.л. адбудаваў гэты горад і да Літвы далучыў. Паводле некаторых гісторыкаў Міндоўг прыняў хрышчэнне і каранаваны на караля ў 1252 г. У 1422 г. тут адбыўся шлюб Ул. Ягайлы з Сафіяй, князёўнай кіеўскай".


075 - Сядзіба Міцкевіча
г. Наваградак, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Мураваны дом пабудаваны на месцы спаленага драўлянага пасля 1807 г. у стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак з ганкам-вестыбюлем; па баках флігелі, на другім плане пейзажны парк. Сядзіба захавалася.
На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1876 г. надпіс: "Дом бацькі Адама Міцкевіча ў Наваградку. Зараз дом — маёмасць пана Датброўскага. Дом стары мураваны, ганак і афіцына".






076 - Сядзіба
в. Навашыно, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку парку тыповай дробнапамеснай сядзібы 2-й паловы XVIII стагоддзя з рысамі стыля барока. Драўляны атынкаваны дом П-падобны ў плане, аднапавярховы, пад мансардавым дахам, з калонным падценнем; вакол пейзажны парк. На друпм плане флігель. Сядзіба не захавалася.
На алоўкавым, падмаляваным акварэллю і сепіяй малюнку надпіс: "Навашыно. 19 верасня 1863. Губ. Гродзенская. Сядзіба".








077 - Сядзіба
в. Нізоўцы, Шклоўскі раён, Магілёўская вобласць


Выгляд з боку ракі Дом, які належаў інжынеру-палкоўніку Міхаілу Савіцкаму пабудаваны ў 1-й палове XIX стагоддзя ў стылі класіцызму. Двухпавярховы будынак пад вальмавым дахам, вакол пейзажны парк. 3 правага боку праваслаўная царква-пахавальня з чатырохгранным двух'ярусным барабанам, двума прытворамі і адасоблена пастаўленай званіцай. Сядзіба не захавалася.

Алоўкавы малюнак, падмаляваны акварэллю, 1877 г.





078 - Замак Радзівілаў
г. Нясвіж, Мінская вобласць


Выгляд з боку ракі Уша. Замак заложаны князем М. К. Радзівілам Сіроткам у 1583 г. 3 левага боку бернардзінскі кляштар стылю барока (заснаваны ў 1598 г.); езуіцкі калегіум (пабудаваны ў 1586—1599 гг.) — шэдэўр архітэктуры ранняга барока італьянскага архітэктара Я.М. Бернардоні. Замак захаваўся.

Літаграфія з малюнка 1876 г., на якім надпіс: "Нясвіж 26 ліпеня. Пачатак ракі Уша; князь Антоній Радзівіл, Марыя Каштэлян — Эльжбета, Алена, сын Ежы. Губ. Менская. Замак Радзівілаў".




079 - Палац
в. Обрын, Наваградскі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку ракі Обрынка. Палац пабудаваны ў 1837 г. у стылі позняга класіцызму. 3 правага боку трохпавярховы флігель; з левага, верагодна, капліца. Існуюць рушы палаца.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "Обрын. 17 ліпеня 1876. Збудаваны пры палкоўніку войска французскага Канстанціна Дунніа Раецкага 1837; Кашчыц. Губ. Менская".






080 - Палац Радзівілаў
в. Паланэчка, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Палац пабудаваны ў стылі ампір у пачатку XIX стагоддзя. Цэнтральны двухпавярховы корпус з ашклёнымі галерэямі злучаны з бакавымі аднапавярховымі флігелямі. Цэнтральны рызаліт крапаваны пілястрамі-гермамі, у франтоне фамільны герб. На другім плане пейзажны парк. Палац захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1876 г. надпіс: "Паланэчка 18 ліпеня. Князь Мікалай Радзівіл. Губ. Менская".





081 - Прамысловы комплекс у былым фальварку Парэчча
в. Парэчча, Пінскі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд прамысловага комплексу ў былым фальварку Парэчча з боку ракі Ясельда, які быў заснаваны А.С. Скірмунтам у 1836 г. Фабрычны комплекс уключае трохпавярховыя будынкі суконнай фабрыкі (1837), цукровага (1860) і крухмальнага заводаў з трубой (1866), бровар (1905), вакол парк рэгулярнай планіроўкі. Захаваўся будынак крухмальнага завода і парк.

Літаграфія з малюнка 1864—1878 гг.



Обновлен 27 авг 2012. Создан 15 янв 2006



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter