Беларусь у малюнках Напалеона Орды

Частка 12



112 - Сядзіба
в. Туганавічы (цяпер в. Карчова), Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд з боку пад'язной дарогі класічнага сядзібнага дома, на другім плане ўзнятая на пагорак драўляная капліца-пахавальня з чатырохкалонным порцікам, вакол пейзажны парк. Сядзіба не захавалася.

Гравюра з малюнка Н. Орды, на якім надпіс: "23 ліпеня 1876. Камень і каханая Бяроза. Тугановічы памятныя наведваннем Міцкевіча. Сафія Туганоўская, Канстанцыя, Юзефа, Ядзвіга".


113 - Сядзіба
в. Туганавічы (цяпер в. Карчова), Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць


Выгляд гранёнай альтанкі на пагорку сарод пейзажнага парку, на другім плане флігель. Сядзіба не захавалася.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку 1876г. надпіс: "Туганавічы. Бяроза, пасаджаная рукамі Міцкевіча, і камень, на якім ён сядзеў. Уласнасць Марылі з Верашчакаў Путкамераў".





114 - Выгляд горада
г.п. Тураў, Жыткавіцкі раён, Гомельская вобласць


Малюнак раскрывае панараму горада ў 1860-я гады з боку ракі Прыпяць. У сілуэце пануюць архітэктурныя дамінанты драўляных церкваў Праабражэнскай (1800г., не захавалася) і Ільінскай (1851 г., захавалася ў перабудаваным выглядзе), пастаўленых на Замкавай гары на месцы мураванага храма ХІІ стагоддзя. Злева манументальны драўляны будынак, верагодна, архіерэйскі палац.
Літаграфія з малюнка каля 1868 г.





115 - Палац Сенажацкіх
в. Турск, Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Палац пабудаваны ў 1-й палове ХІХ стагоддзя ў стылі класіцызму. Аднапавярховы будынак на падвальным паўпаверсе, з калонным порцікам у двухпавярховай сярэдняй частцы, калоннымі падсеннямі на бакавых крылах. Вакол пейзажны парк. Палац не захаваўся.
На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "24 жніўня 1877. Турск. Уладзіслаў Сенажацкі. Губ. Магілёўская. Уласнасць Уладзіслава Сенажацкага".






116 - Сядзіба Манюшкаў
в. Убел, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць


Пабудавана сядзіба на прыканцы ХVІІІ стагоддзя. Па цэнтры драўляны дом пад ламаным дахам з чатырохслуповым мансардавым ганкам; з левага боку — драўляны свіран, у глыбіні капліца ў атачэнні пейзажнага парку. Парадны партэр акаймаваны драўляным плотам. Сядзіба не захавалася.

На малюнку надпіс: "Убель. Дом, у якім нарадзіўся Станіслаў Манюшка 5 траўня 1819. Памёр у варшаве 4 чэрвеня 1872, меў 54 гады".






117 - Сядзіба Манюшкаў
в. Убел, Чэрвеньскі раён, Мінская вобласць


Пабудавана сядзіба на прыканцы ХVІІІ стагоддзя. Па цэнтры драўляны дом пад ламаным дахам з чатырохслуповым мансардавым ганкам; з левага боку — драўляны свіран, у глыбіні капліца ў атачэнні пейзажнага парку. Парадны партэр акаймаваны драўляным плотам. сядзіба не захавалася.

Літаграфія з малюнка, на якім надпіс: "Убель. Дом, у якім нарадзіўся Станіслаў Манюшка 5 траўня 1819. Памёр у варшаве 4 чэрвеня 1872, меў 54 гады".





118 - Палац
в. Хвльч, Веткаўскі раён, Гомельская вобласць


Выгляд з боку ракі Сож. Палац пабудаваны ў пачатку ХІХ стагоддзя ў стылі класіцызму. Двухпавярховы будынак з тэрасай і балконам у центральным рызаліце, завершаным ступеньчатым атыкам. Вакол пейзажны парк. Палац захаваўся.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю малюнку надпіс: "31 жніўня 1877. Хальч; рака Сож. Алякс. Сенажацкі ж. Тэрэза Цеханавецкая; Губ. Магілёўская; Маёмасць Аляксандра Сенажацкага".




119 - Вёска
в. Чырвоная Рэчка, Гродзенская вобласць


На першым плане вясковая забудова на высокім пагорку ля ракі Чырвоная Рэчка. З левага боку ў глыбіні двухвежавы касцёл з купалам і адасобленай званіцай.

На алоўкавым малюнку 1861—1877 гг. надпіс: "Чырвоная Рэчка, 20 ліпеня"









120 - Сядзіба
в. Шаўры, Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку ракі. Сядзіба пабудавана ў 2-й паловеХVІІІ стагоддзя. Аднапавярховы драўляны дом пад вальмавым дахам і слуповым ганкам; з правага боку флігель, з левага — гаспадарчы двор, абнесены драўляным плотам, вакол пейзажны парк. У маёнтку нарадзіўся гісторык і археолаг Т. Нарбут (1784—1864) і адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—1864 гг. Л.Т. Нарбут (1832—1863).

Літаграфія канца ХІХ стагоддзя.




121 - Сядзіба
в. Юзафполь, Свіслацкі раён, Гродзенская вобласць


Выгляд з боку пад'езда. Дом пабудаваны ў 1-й палове ХІХ стагоддзя ў стыле класіцызму. Аднапавярховы будынак пад вальмавым дахам, з ганкам у форме калоннага порціка. З правага боку фрагмент флігеля пад саламянай страхой і гаспадарчая забудова (драўляныя свірны), на другім плане пейзажны парк. Сядзіба не захавалася.

На алоўкавым, падмаляваным акварэллю і гуашшу малюнку: "Юзафполь 25 жніўня 1863. губ. Гродзенская".



Обновлен 27 авг 2012. Создан 15 янв 2006



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter