Гісторыя Маладэчна




Малад`эчна — места ў Беларусі, на рацэ Вуша. Адміністрацыйны цэнтар Маладэчанскага раёну Менскай вобласьці. Насельніцтва 94 282[1] чал. (2009 г.). Знаходзіцца за 73 км на паўночны захад ад Менску; вузел чыгунак на Менск, Полацак, Вільню, Ліду і аўтамабільных дарог на Менск, Вільню, Нарач.

Маладэчна — места гістарычнай Меншчыны, колішняя сталіца графства.

Тапонім "Маладэчна", відаць, паходзіць ад назвы рэчкі Маладачанкі, якая зьнікла ў выніку мэліярацыйных працаў. Таксама існуе меркаваньне, што назва места ўтварылася ад словаў "маладзец" (у значэньні — дзяцюк, ваяр у княскай дружыне[2]), "малады", "малодшы" або ад спалучэньня двух даўніх словаў "мала" і "надэчыць", што азначае "малазьмяшчальнае месца"[3].

Ад пачатку XX ст. у беларускай літаратурнай мове ўсталявалася форма Маладэчна ў адпаведнасьці з гаворкай мясцовых жыхароў[4]. У той жа час назва Маладзечна зьяўляецца прыкладам уплыву польскае мовы, адкуль перайшла спачатку ў расейскую, а потым і ў афіцыйны правапіс беларускае мовы[5].

Першы пісьмовы ўспамін пра Маладэчна зьмяшчаецца ў прысяжным лісьце князя ноўгарад-северскага Дзьмітрыя Альгердавіча вялікаму князю Ягайлу і датуецца 16 сьнежня 1388 году[6].

"Жикгимонт, Божою милостью король и великий князь чиним знаменито сим листом, хто на него посмотрит, або чтути вслышит, нынешним и потом будучим, кому будет потреба того ведати. Бил нам чолом князь Михайло Иванович Мстиславский о том, што брат наш, щастное памяти Александр, король и великий князь его милость, дал ему держати двор свой, на имя Молодечно, а потом вжо мы дали тот двор наш Молодечно держати, до живота его, в держанье; и на то лист брата нашего Александра короля его милости, и теж наш лист перед нами вказывал, и тыми разы бил нам чолом князь Михайло, абыхмо тот двор наш Молодечно дали ему у вотчину."

У 1413 г. мясьціна ўвайшла ў склад Віленскага ваяводзтва. У ХV ст. ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі драўляны замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 г. — двойчы, а таксама ў 1533 г.) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.

Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (1565—1566 гг.) Маладэчна ўвайшло ў склад Менскага павету Менскага ваяводзтва. У 1567 г. тут праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоваў Люблінскай уніі[6]. У кан. ХVI ст. Маладэчна ўваходзіла ў шэрагі 20 найбуйнейшых местаў Вялікага Княства Літоўскага на тэрыторыі сучаснай Беларусі[6]. У розныя часы мясьціна знаходзілася ў валоданьні Заслаўскіх, Мсьціслаўскіх, Сангушкаў, Агінскіх і інш.

У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721 гг.) у 1708 г. Маладэчна пэўны час займалі швэдзкія войскі. У 1757 кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў мястэчку прывілей на гандаль. У 1758 уладальнік паселішча Міхал Казімер Агінскі збудаваў тут касьцёл Сьв. Казімера, пры якім з 1762 г. дзейнічаў кляштар трынітарыяў (скасаваны расейскімі ўладамі ў 1831 г.)[7].

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае (1793 г.) Маладэчна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менскай, з 1847 г. Віленскай губэрні. У вайну 1812 году 4 сьнежня каля мястэчка расейскія войскі разьбілі ар’ергард францускай арміі маршала Віктора.

14 красавіка 1831 г. за часамі вызвольнага паўстаньня аддзел Міхала Ходзькі пры падтрымцы местачкоўцаў вызваліў Маладэчна з-пад расейскага панаваньня. Аднак ужо 22 красавіка 1831 г. царскія карнікі занялі паселішча, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі. У 1864 г. з мэтаю маскалізацыі краю ўлады адкрылі настаўніцкую сэмінарыю, выкладаньне ў якой вялося вылучна на расейскай мове пад наглядам Маскоўскага патрыярхату. У 1873 г. будова Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэньню невялікага мястэчка ў чыгуначны вузел.

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 г.) Маладэчна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіліся самастойнай гмінай у Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1925 г. паселішча атрымала статус асобнага павету, а ў 1929 г. — зноў статус места. З 1922 г. па 1939 г. гады на тэрыторыі фальварка Гелянова (з 1929 года у складзе места) размяшчаўся гарнізон 86-га пяхотнага палка Войска Польскага.

У 1939 г. Маладэчна ўвайшло ў БССР, дзе ў 1940 г. зрабілася цэнтрам раёну Вялейскай вобласьці (у 1944—1960 гг. цэнтар асобнай вобласьці). Станам на 1940 г. тут адкрылася пэдагагічная вучэльня, працавалі 2 клюбы, бібліятэка, лякарня, 2 аптэкі. У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 г. да 5 ліпеня 1944 г. места знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

25 красавіка 1993 г. за часамі дэмакратычных мескіх уладаў на чале з Генадзем Карпенкам на цэнтральным пляцы Маладэчна ў прысутнасьці некалькіх тысячаў месьцічаў адбылося ўрачыстае адкрыцьцё помніка пакутнікам за волю і незалежнасьць Беларусі (у наш час пры падрыхтоўцы да "Дажынак" помнік перанесьлі ў мескі парк). 18 сакавіка 1997 г. у месьце адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла Сьвятога Язэпа[8].

***

1413 г.: у Віленскім ваяводзтве Вялікага Княства Літоўскага; валоданьне магнатаў Заслаўскіх, Мсьціслаўскіх, Сангушак, Агінскіх і інш.
ХV ст.: ля сутокаў Маладачанкі і Вушы збудавалі Маладэчанскі замак, які неднаразова цярпеў ад пажараў (1519 г. — двойчы, а таксама ў 1533 г.) і быў зруйнаваны ў XVIII ст.
1565/66 гг.: у Менскім павеце Менскага ваяводзтва.
1567 г.: у Маладэчне праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага датычна ўмоваў Люблінскай уніі[6].
канец ХVI ст.: уваходзіла ў лік 20 найбуйнейшых местаў на Беларусі[6].
1708 г.: у Паўночную вайну Маладэчна на пэўны час захапілі швэдзкія войскі.
1757 г.: атрымала прывілей на гандаль.
1793 г.: у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітае Абодвух Народаў апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Вялейскім павеце Менкай губэрні.
4 сьнежня 1812 г.: у час расейска-францускай вайны каля Маладэчна расейскія войскі разьбілі ар’ергард францускай арміі маршала Віктора.
14 красавіка 1831 г.: паўстанцкі атрад Міхала Ходзькі, што ішоў з боку Вільні, вызваліў Маладэчна з-пад расейскай улады. Местачкоўцы падтрымалі паўстанцаў, многія далучыліся да яго шэрагаў. Аднак ужо 22 красавіка 1831 г. расейскія карнікі занялі места, пачалі дзейнічаць ваенна-палявыя суды над паўстанцамі.
1847 г.: у складзе Віленскай губэрні (Вялейскі павет).
1864 г.: жыхары мястэчка бралі актыўны ўдзел у нацыянальна-вызваленчым паўстаньні 1863—1864 гадоў.
1873 г.: пракладаньне Лібава-Роменскай чыгункі спрыяла пераўтварэньню невялічкага мястэчка ў чыгуначны вузел.
1918—1925 гг.: у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, самастойная гміна ў Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва.
1925—1939 гг.: асобны павет у складзе Віленскага ваяводзтва.
1929 г.: атрымала статус места, адначасова да Маладэчна далучылі населеныя пункты з аднайменнай гміны — вёску і фальварак Бухоўшчызна Новая, фальварак Маладэчна, фальварак і засьценак Гелянова, калёнію Жавань ды засьценак Цывідоўка[13].
• 1939 г.: у БССР.
• 1940 г.: цэнтар Маладэчанскага раёну Вялейскай вобласьці.
• 1941 — 5 ліпеня 1944 гг.: знаходзілася пад нямецкай акупацыяй; гітлераўцы cтварылі ў месьце канцэнтрацыйны лягер ("Шталяг 342" у паўночна-ўсходняй частцы гораду), на тэрыторыі якога зьнішчылі больш за 33 тысячы ваеннапалонных і мірных жыхароў.
1944 г.: цэнтар вобласьці.
1960 г.: у Менскай вобласьці.
пачатак 1990-х гадоў: местам кіравалі дэмакратычны гарсавет і Генадзь Карпенка, што спрыяла разьвіцьцю нацыянальнай культуры.
18 сакавіка 1997 г.: у Маладэчне адбылася ўрачыстая кансэкрацыя новага касьцёла Сьвятога Язэпа[8].
1 лютага 2004 г.: у месьце асьвяцілі капліцу Сьвятога Казімера[14].


Выдатныя мясьціны:


Гарадзішча (XV—XVII стст.) — Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ, шыфр 613В000295
Гістарычная забудова места (ХІХ — пачатак ХХ стст.)
Касьцёл і кляштар трынітарыяў (XVIII ст., дагэтуль ня вернутыя каталікам) — Гісторыка-культурная каштоўнасць РБ, шыфр 612Г000294
Мэмарыяльны комплекс "Шталаг 342"
Настаўніцкая сэмінарыя (1762 г.)
Сынагога (XIX—XX стст.)
Царква Покрыва Прасьвятой Багародзіцы (1867—1871 гг.)
Чыгуначная станцыя (1907 г.)

 

Страчаная спадчына:


Брама Трыюмфальная (1920-я гады)
Вуніяцкая царква Сьвятых Космы і Даміяна (XVІІI ст.)
Касьцёл (1-я палова ХХ ст.)
Палац Агінскіх (XVІІI ст.)
Царква (XVI ст.)


Вядомыя асобы:


Зэлік Аксельрод (1904—1941 гг.) — габрэйскі пісьменьнік
Тацьцяна Беланогая — беларуская паэтка i бард
Ірына Ганецкая — беларускі археоляг, гісторык
Уладзімер Карыцька — беларускі футбаліст
Аляксандар Каханоўскі — беларускі гісторык
Аляксандар Куган — беларускі футбаліст
Ян Станіслаў Сапега (1589—1635 гг.) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага
Людміла Сільнова — беларуская паэтка


Крыніцы:


1). а б в Перепись населения — 2009. Менская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
2). Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 240.
3). Краязнаўчы маршрут. Ільянскія далягляды-2 на Ільянская сярэдняя школа імя А. Грымаця
4). Віктар Мухін. Спрадвечныя назовы // "Студэнцкая думка" №?
5). Ніна Баршчэўская. Беларуская эміграцыя пра польска-беларускія моўныя ўзаемаўплывы ў XV—XІX ст. // "Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё", 10 студзеня 2008.
6). а б в г д е Генадзь Каханоўскі. Маладзечна // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 263.
7). Кулагін А.М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А.М. Кулагін; фатограф А.Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. С. 215.
8). 10-годдзе кансэкрацыі касцёла Св. Юзафа ў Маладзечне // "Catholic.by", 20 сакавіка 2007
9). История на Молодеченский районный исполнительный комитет
10). а б в г Молодечно // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
11). Молодечно // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В.П. Шишков. — М.: НИ "Большая Российская энциклопедия", 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
12). Молодечно // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г.П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И.И. Пирожника. — Мн., 2007.
13). Rozporzadzenie Rady Ministrow z dnia 26 kwietnia 1929 r. o zaliczeniu osady (miasteczka) Molodeczno w powiecie molodeczanskim, wojewodztwie wilenskiem w poczet miast i wlaczeniu do nowoutworzonego miasta niektorych osiedli, Dz. U. Nr 33, poz. 308 (пол.)
14). Новая капліца ў Маладзечне // Catholic.by, 11 лютага 2004


Літаратура:


Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Molodeczno // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 647—648.

__________

"Вікіпэдыя" http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Маладэчна

 


Герб горада Маладзечна


Ранейшы герб Маладэчна — трохлістнік папараці.

Доўгі час у Маладэчна не было свайго герба, бо места не атрымла магдэбургскае права. Статут Маладэчна атрымаў толькі ў 1929 годзе пры польскай уладзе. Але, толькі ў 1980 годзе адсутнасьць герба ў ухілілі доктар гістарычных навук, краязнаўца, археолаг, дырэктар Менскага абласнога краязнаўчага музея Генадзь Каханоўскі (1936—1994 гг.) і мастак Юры Герасіменка-Жызнеўскі (1948—1997 гг.), які скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1977 годзе, працаваў у станковой і кніжнай графіцы.

Герб-трохлістнік быў зацьверджаны ў 1988 годзе да 600-годдзя Маладэчна. Было арганізаваная тэатралізаваная імпрэза на пляцы Леніна (цяпер Цэнтральны), падчас якой на пляц выязджаў вершнік на белым кані й у руцэ трымаў велізарную (верагодна штучную) галіну папараці ў форме трохлістніка што сімвалізуе тры кірункі дарог — Вільня, Гародня і Менск.

Але назаўжды гэты герб не застаўся. Справа ў тым, што герб з "Папарать-кветкой" не адпавядае геральдычным стандартам. Так, на гербы нельга ставіць надпісы, дату заснаваньня (і іншыя даты). Ну ў нарэшце для кожнага герба існуюць стандартныя формы шчытоў, але Герасименко зрабіў сваю ўласную форму шчыта для герба.

Стаяла пытанне зьмяняць стары ці зрабіць цалкам новы. Вырашылі ажыцьцявіць другі варыянт і быў распрацаваны новы герб, што зацьверджаны рашэньнем Маладэчанскай месцовай радаю дэпутатаў 21 сьнежня 1999 году, і зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 10 лютага 2000 году за № 39.

Герб: у блакітным полі гішпанскага шчыта на срэбным воблаку Багародзіца ў залатой кароне, у блакітных і залатых адзеннях і залатой мантыі з чырвоным падбіваньнем, якая трымае ў руках белы полаг.

Хрысьціянскія сьвятыя адлюстраваныя на некалькіх гербах Менскай вобласьці. Герб сталіцы, на якім адлюстраваны сюжэт Ушэсця Панны Марыі, ставіцца да 1591 году. Гістарычны герб Барысава са Сьвятым апосталам Пятром і гістарычны герб Радашковічаў зь малюнкам Сьвятога Стэфана былі атрыманыя местамі ў 1792 годзе. Сьвятыя на гербах здаўна лічацца заступнікамі местаў і асоба шануюцца іх жыхарамі.

Крыніцай творчага натхненьня пры малюяваньні вобразу Панны Марыі для мастака-геральдыста паслужыў абраз "Полаг" 1751 году. Гэта праца, напісаная М.В. Монаграмістам, была вывезеная экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР у 1970 годзе з Пакроўскай царквы ў г. Маладзечна.

Аўтар герба А.А. Шпунт, мастак І.А. Шпунт.

 


У складзе ВКЛ


У сярэднія вякі на маладэчаншчыне ўжо на ўсю моц кіпела жыццё. Было прасунутае і сучаснае на той момант грамадства. Гэта было абумоўленае тым, што тут ішлі старажытныя шляхі на Крэва і Вільню, якія ў той час з’яўляліся найважнымі цэнтрамі ВКЛ, а гэтак жа Менск, Лагойск, Дзясну. Часта тут затрымоўваліся купцы і вялі гандаль, рамесьнікі развівалі сваю вытворчасць. Але галоўным заняткам мясцовых жыхароў з’яўлялася земляробства.

У 1511 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт I прэзентаваў грамату Міхасю Мсціслаўскаму на двор Маладэчна. Вось вытрымка з граматы:

"Жикгимонт, Божою милостью король и великий князь чиним знаменито сим листом, хто на него посмотрит, або чтути вслышит, нынешним и потом будучим, кому будет потреба того ведати. Бил нам чолом князь Михайло Иванович Мстиславский о том, што брат наш, щастное памяти Александр, король и великий князь его милость, дал ему держати двор свой, на имя Молодечно, а потом вжо мы дали тот двор наш Молодечно держати, до живота его, в держанье; и на то лист брата нашего Александра короля его милости, и теж наш лист перед нами вказывал, и тыми разы бил нам чолом князь Михайло, абыхмо тот двор наш Молодечно дали ему у вотчину. Ино мы, памятуючи его верную службу, с молодых лет, ещё к отцу нашему славное памяти Казимиру."

Вялікія і малыя войны прыносілі Маладэчаншчыне вялікія страты. Так у 1432-1436 гадах, у ВКЛ ішла грамадзянская вайна — Сьвідрыгайла Альгердавіч і Жыгімонт Кейстутавіч (між іншым стрыечныя браты) вырашалі пытанне ўладных паўнамоцтваў з дапамогаю жыццяў сваіх падданых. Краіна падзялілася на два лагеры. Кожны зь прэтэндэнтаў жадаў заняць княжы трон. Свідрыгайла карыстаўся падтрымкай праваслаўных князёў, супернікаў збліжэньня з Польшчай.

Тым часам у 1433 годзе на раўніне паміж Капачамі і Груздава адбылася бітва паміж войскамі супрацьстаялых бакоў. Бойка была настолькі крывавай, што ўся даліна была ўсеяная трупамі. Маладэчна, нароўні з іншымі населенымі пунктамі, было разбуранае.

У 1519 годзе наўгародска-пскоўскія ратнікі пад правадырствам князя М. Кісьліцы былі пад Маладэчна. Ёсьць здагадка, што яны спалілі мястэчка і разам з ім Краснае. Паходы іх паўтараліся яшчэ ў тым жа 1519 і 1533 гадах.

У 1567 годзе ў Маладэчна праходзілі папярэднія перамовы прадстаўнікоў ВКЛ і Польшчы пра ўмовы дзяржаўнай уніі, якая была падпісаная ў Любліне ў 1569 годзе. У выніку падпісаньня была ўтвораная Рэч Паспалітая.

У 1568 годзе Вялікі князь літоўскі Жыгімонт II сабраў 40-тысячнае войска і выступіў пад Радашковічы, каб утаймаваць Івана Жахлівага. Прастаяўшы некалькі дзён пад Маладэчна, абодва бакі дзерціся чамусьці перадумалі і склалі мірную ўгоду. Гэтую гісторыю потым назвалі "вайной пеўняў". 

На гэтым гістарычны перыяд існавання Маладэчна ў складзе ВКЛ завяршаецца. У 1569 годзе ў Любліне было ўрачыста абвешчана, што ВКЛ і Польскае Каралеўства на аснове раўнапраўя аб’ядноўваюцца ў федэральную дзяржаву — Рэч Паспалітую. На чале дзяржавы быў кароль — ён жа Вялікі князь, якога выбірала шляхта двух народаў. Абедзве дзяржавы захоўвалі суверэнітэт, уласную дзяржаўную адміністрацыю, войска, падаткі і аднолькавыя правы друкаваць агульныя грошы. Заставаліся гэтак жа свае суды, мытня і дзяржаўная мова.

 


У складзе Рэчы Паспалітай


Сярод уладальнікаў Маладэчна, адным з самых выбітных з’яўляецца Леў Сапега. З 1589 па 1623 год, ён з’яўляўся канцлерам ВКЛ. У гэты перыяд ён купляе частку маладэчанскіх валадарстваў і становіцца тут гаспадаром. Леў Сапега зрабіў шмат дзеля таго, каб адрамантаваць маладэчанскі замак і прывесьці ў належны стан ягоныя гаспадарчыя пабудовы, а ў 1631 годзе прадаў маладэчанскія валадарствы Станіславу Шэмету.

Паводле інвентару 1623 году Маладэчна меў 7 вуліц (Вялікую Замкавую, Малую Замкавую, Менскую, Гародніч’ю, Рынкавую, Лебедзеўскую, Тюкомскую) і больш 1000 жыхароў.

У інвентары 1651 году згадваецца новая вуліца — Хожеўская. Цэнтрам места быў рынак з гандлёвымі шэрагамі.

Вайна паміж Масковіяй і Рэччу Паспалітай (1654-1667 гг.) аказала вельмі негатыўнае ўздзеянне на нашы землі. Падчас паходу на Вільню ў 1655-м годзе праз Маладэчна прайшла цэнтральная частка войскаў маскалей, якой камандаваў Я.К. Чаркаскі. Вялікая частка паселішчаў была зьнішчаная. На аднаўленне пайшло некалькі дзесяцігоддзяў.

Але падчас Паўночнай вайны жыхары Маладэчаншчаны выпрабавалі на сабе новую агрэсію. Напачатку 1708 году галоўныя сілы 35-тысячнага швецкага войску абралі маладэчанскі шлях як асноўны кірунак у сваім паходзе праз Менск і Смаленск на Маскву. Было ўведзенае ваеннае становішча. Кароль Карл XII выдаў указ, у якім гаварылася што: "Жыхары, якія хоць колькі-небудзь падазраюцца ў тым, што апынуліся няслушнымі нам, павінны быць адразу ж павешаныя, нават калі доказаў хапаць не будзе, каб усе пераканаліся са страхам і жахам, што мы не пашкадуем нават дзіцё ў зыбцы". Ёсць здагадка, што швецкі кароль пабываў у Маладэчанскім замку.

Прайшло шмат часу пасьля разбуральнай вайны паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай. У XVII-XVIII стагоддзях Маладэчна стла моцным гандлёва-рамесным цэнтрам. 14 лістападу 1740 году польскі кароль Жыгімонт ІІІ Аўгуст выдаў Маладэчна прывілей на правядзеньне 2-х таргоў 2 разы ў тыдзень (пятніца і нядзеля) і 2 кірмашоў на год (увесну і ўвосень). Усё гэта садзейнічала развіцьцю гандлю і пашырэньню гаспадарчай дзейнасці. 27 верасня 1757 году, той жа кароль дае дазвол на правядзеньне штогадовага чатырохтыднёвага кірмашу.

Ва ўсіх дакументах XVI-XVIII стагоддзяў, Маладэчна пазначанае як "места", якое прыналежала тым ці іншым уладальнікам. Фактычна ў месте кіравала адміністрацыя магната, але як і ў шматлікіх іншых местах тут былі ўведзеныя некаторыя элементы магдэбургскага права, праўда вельмі абмежаваныя. Гэтаму адпавядала структура мясцовай улады і схема збору падаткаў. Абшарнікі былі "вольнымі падданымі" сваіх гаспадароў і сплочвалі падаткі, што браліся ў месте з кожнага зямельнага пляца, крамы, рамеснага цэха, зборы з гандлю і на ўтрыманне гарнізону.

 


У складзе Расейской імперыі


Ў 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай места апынулася ў Вілейскім павеце Менскай губерні Расейской імперыі. У гэтым складзе места было да ажно да 1919 году.

На працягу месяца пасля ўваходжаньня ў склад Расейской імперыі, мясцовае насельніцтва прыводзілася да прысягі расейской імператрыцы Кацярыне II. Мясцовыя землеўладальнікі спяшаліся прысягнуцца, каб не страціць свае землі. З палітычных меркаванняў і гаспадарчай неабходнасьці ў першыя гады далучэньня ўлады палегчылі мясцоваму насельніцтву выплату дзяржаўных падаткаў. Было вырашана, што з 1793 году тэрмінам на 2 гады вызваліць ад пабораў насельніцтва Цэнтральнай Беларусі. З 1797 году яшчэ на 10 гадоў тут захоўваліся некаторыя прывілеі і браліся падаткі менш чым у іншых месцах імперыі.

Сярод уладальнікаў Маладэчна сустракаюцца прозвішчы Збараўскіх, Сангушкаў, Сапегаў, Шэметаў і шматлікія іншыя. У ХVІІІ стагоддзі ўладальнікам Маладэчна становіцца род князёў Агінскіх.

Неўзабаве пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай успыхнула паўстаньне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касьцюшкі. У 1794 годзе ў ваколіцах Маладэчна, Ракава, Валожына, дзейнічаў паўстанцкі аддзел пад кіраўніцтвам Міхася Клеофанса Агінскага.

У ХVІІІ стагоддзі Агінскімі на замкавым падворку быў збудаваны палац, у якім была сабраная багатая бібліятэка, калекцыя карцін. У 1811 годзе высілкамі Францыска Агінскага з Бабруйска ў Маладэчна была пераведзеная павятовая вучэльня. Напачатку ХІХ стагоддзя неаднаразова наведваў свайго дзядзьку ў Маладэчна Міхал Клеофас Агінскі (1765-1833 гг.), дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітыя, амбасадар сойму 1786 году, мечнік літоўскі, надзвычайны амбасадар Рэчы Паспалітыя ў Галяндыі, сэнатар Расейскай імперыі (1810 г.), таемны дараднік пры двары Аляксандра I, кавалер ордэнаў Сьвятога Ўладзіміра і Аляксандра Неўскага, літаратуразнавец і кампазітар, аўтар вальсаў, мазурок, менуэтаў, рамансаў і сусветна вядомага паланэзу ля-мінор "Развітаньне з Радзімай". Увесну 1814 году, пасьля сьмерці дзядзькі, Міхал Клеофас Агінскі стаў уладальнікам Маладзэанскага замку. У памяць пра славутага земляка ў 2001 годзе у месте быў усталяваны помнік М.К. Агінскаму (скульптар Ф. Янушкевіч), яго імем названая музычная вучэльня.

 


Настаўніцкая семінарыя


Ў культурным жыцці Маладэчна ХІХ стагоддзяў значнай падзеяй стала адкрыцьцё ў 1864 годзе настаўніцкай семінарыі, адной з першых у Беларусі. Семінарыя месцавалася ў будынку былога кляштара трынітарыяў. 

Над праграмай для яе працаваў вядомы педагог — К.Д. Ушынскі. Сярод ініцыятараў яе стварэння былі: князь А.П. Шырінскі-Шыхматаў — апякун Віленскай навучальнай акругі, Н.П. Авэнарыюс — вядомы дзеяч народнай адукацыі, археоляг і педагог.

Семінарыя рыхтавала настаўнікаў для пачатковых школ. У ёй маглі вучыцца юнакі з 17 гадоў, выхадцы з розных саслоўяў, але перавага аддавалася дзецям сялян. Семінарыя мела бібліятэку з 3500 тамоў, музей, тэатр, хор, метэаралагічную станцыю і сімфанічны аркестр. Яшчэ пры семінарыі функцыянавалі царква ды лякарня. 

Семінарысты займаліся зборам і вывучэньнем фальклору, частка якога была выдадзеная П.А. Гільтэбрантам у 1866 годзе. У 1914 годзе у Вільні выйшла кніга дырэктара семінарыі Апанаса Ярушевіча "Маладзечна і яго навучальныя ўстановы". Да пяцідзесяцігодзьдзя Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. 1864-1914". Яна з’яўляецца незаменнай крыніцай звестак па гісторыі Маладэчна і гісторыі народнай адукацыі Беларусі ХIХ стагодзьдзя у цэлым.

Тэрмін навучання ў семінарыі складаў 2 гады, з 1870 г. — 3 гады, а з 1907 г. — 4 гады. Семінарыя праіснавала 50 гадоў і ў 1915 годзе была пераведзеная ў Смаленск. Сярод выпускнікоў семінарыі былі такія людзі як Ф.І. Волынец, М. Чарот, С.А. Рак-Міхайлаўскі, М.І. Забейда-Суміцкі.

 


Лібава-Роменская чыгунка


Напачатку 70-х гадоў ХIХ стагоддзя эканамічнае жыцьцё мястэчка ажывіла будаўніцтва Лібава-Роменскай чыгункі, якая звязала беларускія губерні з портамі Балтыйскага мора і Ўкраінай. 14 студзеня 1873 году ад невялікай драўлянай станцыі Маладэчна адправіўся першы цягнік. Мястэчка пачало хутка апярэджваць суседнія населеныя пункты па колькасьці жыхароў і эканамічнаму развіцьцю. Паводле перапісу 1897 году ў Маладэчна ўжо пражывала 2393 чалавека.

Акрамя рамесных, швейных, абутковых майстэрняў з’явіліся чыгуначныя майстэрні, бровар, паравы млын Дабравольскага. На поўнач ад чыгункі пачаў забудоўвацца новы жылы раён.

Напачатку ХХ стагоддзя праз места прайшла яшчэ адна чыгунка — Варшаўска-Пецярбургская. Маладэчна стаў чыгуначным вузлом. У 1907 годзе быў збудавана мураваны вакзал ў стылі "мадэрн", што захавалася да нашых дзён. 


Даведка:


Лібава-Роменская чыгунка — лінія, якая злучала порты на Балтыцы з левабярэжнай Украінай. Утвораная ў 1876 годзе шляхам далучэньня беспрыбытковай Лмбава-Кашэдарскай дарогі да Ландварава-Роменскай чыгункі. Асноўныя лініі новаўтворанай дарогі пабудаваныя з 1872 па 1901 год. Праходзіла па тэрыторыях Курляндскай, Віленскай, Ковенскай, Менскай, Магілёўскай, Чарнігаўскай, Палтаўскай губерняў.

Варшаўска-Пецярбургская чыгунка — лінія, пабудаваная ў 1852—1862 годах у адпаведнасьці з імператарскім указам ад 15 лютага 1851 году. Працягласьць 1046 вёрст, з галіной да мяжы з Прусіяй — 1225 вёрст (1280 км). Праведзеная праз Гатчину — Сенажаці — Плюсса — Пскоў — Выспа — Пыталава — Рэжыцу — Дінабург (Двінск) — Вільню — Ландварава — Гародню — Беласток.


Крыніцы:


Вялікая частка інфармацыі была ўзята з кнігі "Памяць: Маладзечна і Маладзечанскі раён" Г.П. Пашкоў. Беларуская Энцыклапедыя, 2002.

__________

http://www.molodechno.by/

© Пераклад і апрацоўка Jurkau kutoczak • Юркаў куточак • Yury’s Corner, 2013



Создан 30 мая 2013



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter