Гісторыя і дойлідства Міра




Былое мястэчка, а зараз — места, Мір размешчана на р. Міранка, за 26 км на паўднёвы-ўсход ад Карэліч, на аўтамабільнай дарозе Наваградак — Менск, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея на лініі Менск — Баранавічы.

У пісьмовых крыніцах упершыню ўзгадваецца ў 1395-м годзе, калі крыжакі захапілі і разрабавалі Мір. У 1434 г. вялікі князь ВКЛ Жыгімонт Кейстутавіч падараваў Мір з ваколіцамі свайму прыдворнаму Сеньку Гедыголдавічу. У XV ст. называўся местам і быў абнесены лініяй умацаванняў. З канца XV ст. належыў Іллінічам. З XVI ст. уваходзіў у Навагрудскі павет Навагрудскага ваяводства Вялікага княства Літоўскага. У XVI ст. насельніцтва складалася з баяр і "людзей мірскіх" пад кіраўніцтвам "урадніка", прызначанага ўладальнікам Міра. У пачатку XVI ст. Юрый I Іллініч заснаваў Мірскі замак. З 1555 г. Мір стаў цэнтрам Мірскага графства. Паводле завяшчання 1568 г. графа Юрыя II Іллініча Мір перайшоў да яго сваякоў князёў Радзівілаў. З 1589 г. у складзе Нясвіжскай ардынацыі як цэнтр самастойнай адзінкі (Мірскае графства). У 1579 г. атрымаў прывілей, паводле якога вызначаны чынш і іншыя павіннасці мяшчан, уведзены некаторыя правы местніцкага самакіравання. Мірскія мяшчане выбіралі войта.

У XVI ст. на рынкавым пляцы пабудаваны Мікалаеўскі касцёл і Траецкая царква. У канцы XVI — 1-й палове XVII ст. адрамантаваныя местніцкія ўмацаванні, пабудаваныя мураваныя Віленская, Менская, Слонімская і Нясвіжская брамы. У 1-й палове XVII ст. важны цэнтр рамяства і гандлю, у дакументах згадваюцца рамеснікі 18 спецыяльнасцей. У XVII—XVIII стагоддзях Мір — буйны гандлёвы цэнтр. У 1638 г. было 477 дымоў. У вайну Рэчы Паспалітай з Масковіяй (1654—1667 гг.) у верасні 1655 г. узяты маскоўскімі войскамі і спалены. У 1677 г. — 295 дымоў. У Паўночную вайну (1700-1721 гг.) Мір у 1706 г. быў захоплены шведскімі войскамі, а населеныя і шматзабудаваныя прадмесці спалены. У 1-й палове XVIII ст. Радзівілы здавалі Мірскае графства у арэнду, тут пабудаваны палатняныя і суконныя мануфактуры. У 2-й палове XVII ст. працавалі палатняныя і суконныя мануфактуры, мануфактура па вырабу дываноў, 2 разы на год праводзіліся чатырохтыднёвыя кірмашы. У 2-й палове XVIII ст. у Міры пасяліліся цыганы, тут была рэзідэнцыя цыганскага старшыні (караля) Вялікага княства Літоўскага, якому кароль Радзівіл (Пане Каханку) даў прывілей на вядзенне цыганскіх спраў і суд над імі. У XVII ст. ў Міры з'явіліся габрэі. У XVIII ст. Мір — важкі духоўны габрэйскі цэнтр. У 1815 г. адкрыты ешыбот.

У канцы XVIII ст. у мястэчку 418 дымоў. У 1795 г. пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расейскай імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Навагрудскага павета Менскай губерні. У грамадзянскую вайну 1812 г. 27—28.06 і 29—30.10 каля Міра адбыліся бітвы напалеонаўскіх войск з расейскай арміяй. На баку Наполена змагаўся тагачасны ўладальнік Міра князь Дамінік Радзівіл. У 1828 г. у выніку шлюбу дачкі Дамініка Стафаніі Радзівіл з князем Л. Вітгенштэйнам Мір перайшоў ва ўладанні апошняга. З 1891 г. ўласнасць князёў Святаполк-Мірскіх, старадаўняга шляхецкага роду герба "Бялыня".

Паводле плана 1831 г. на прастакутную гандлёвы пляц мястэчка выходзілі 5 вуліц. У 1886 г. у Міры 2 царквы, 7 сінагог, мячэць, павятовае вучылішча, школа, паштовая станцыя, заезны дом, 74 крамы. У 1893 г. пабудаваны бровар. У 1897 г. — 5401 жыхароў. У 1897 г. — 280 двароў, 5401 жыхар, мужчынскае і жаночае сельскія вучылішчы. У І сусветную вайну мястэчка ў прыфрантавой паласе. З лютага да 18.12.1918 г. акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі. З сакавіка 1918 г. ў складзе абвешчанай БНР. У 1919-1939 гг. — у складзе Польшчы, цэнтр гміны Нясвіжскага павета. У 2-й палове 1930-х г. каля 6 тыс. жыхароў, паштовае ўпраўленне, гарадскі суд, сямікласная школа. З канца 1939 г. у складзе БССР. З 1940 г. — мястэчка, цэнтр раёна Баранавіцкай вобласці. У ІІ сусветную вайну з 26.6.1941 г. да 7.7.1944 г. акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. З 8.1.1954 г. цэнтр раёна Гарадзенскай вобласці, з 17.12.1956 г. у Карэліцкім раёне.

У мястэчку працуюць хлебазавод, бровар, птушкафабрыка (у 2004 г. невядомая птушка знесла самая вялікае яйка ў свеце), камбінат бытавога абслугоўвання, лясніцтва, сярэдняя і музычная школы, дзіцячыя яслі-сад, 2 бібліятэкі, Дом культуры, лякарня, мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча. Традыцыйны цэнтр рамеснай кафлянай і ганчарнай вытворчасці. На 1.1.2000 г. — 2685 жыхароў. У 2001 г. Мір атрымаў герб, які уяўляе сабой iспанскi шчыт, якi падзелены зубчатымi паясамi; у верхняй частцы ў залатым полi змешчана выява чорнага арла герба Радзівілаў, унiзе — у чырвоным полi — тры паралельныя балкi, якiя звужаюцца ўнiзе, з герба Іллінічаў.

Археалагічныя раскопкі мястэчка ў 1982—1984 гг. праводзіў А.К. Краўцэвіч. Культурны пласт 1—3,5 м. Верхняя яго частка 0,6—1,45 м датуецца XVIII—XX стагоддзямі, ніжэй залягае пласт 0,15—1 м, які адносіцца да XVI—XVII стагоддзяў. Найбольш старажытныя наслаенні 0,4—0,9 м выяўлены ў заходняй частцы мястэчка непадалёку ад Мікалаеўскага касцёла. Яны датуюцца канцом XIV—XVI ст. Каля сквера ў цэнтры мястэчка знойдзены рэшткі вялікага мураванага будынка XVII ст., магчыма, ратушы. На паўднёвай ускраіне адкапаны падмурак будынка з ніжняй часткай кафлянай печы 2-й паловы XVII ст., побач — напаўразбураны ганчарны горан XVIII ст. Археалагічная калекцыя складаецца з керамічных, шкляных, металічных, касцяных вырабаў. Асартымент керамічнага посуду ўключае гаршкі, макотры, міскі, збаны, кубкі і інш. Найбольш старажытная кафля — гаршковая, датуецца XV—XVI стагоддзямі. Для ўпрыгожвання карабковай кафлі XVI—XVII стагоддзяў выкарыстоўвалі раслінны, геаметрычны, геральдычны, зааморфны і рэлігійны арнаменты. Матэрыялы раскопак захоўваюцца у Карэліцкім гісторыка-краязнаўчым музеі і Музеі старажытнай беларускай культуры ІМЭФ АН Беларусі.

Захаваліся помнікі дойлідства і культуры XVI—XX стст. — Мірскі замак, Тарецкая царква, Мікалаеўскі касцёл, капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх, сынагогальны двор, гістарычная забудова. Радзіма філосафаў Фларыяна Бохвіца і Саламона Маймана, вядомых беларускіх акцёраў братоў Ільінскіх — Аляксандра і Мікалая, беларускіх пісьменнікаў Р.Я. Тармолы-Мірскага, В.М. Іпатавай.


Літаратура:

Памяць. Карэліцкі раён
Менск, "Ураджай", 2000
Міхаіл Гурын
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5.
Менск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1999


Мір — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Міранка. Цэнтар пассавету Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва 2,4 тыс. чал. (2008 г.). Знаходзіцца за 26 км на паўднёвы ўсход ад Карэлічаў, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Гарадзея; на аўтамабільнай дарозе Менск — Наваградак.

Мір — даўняе магдэбурскае места гістарычнай Наваградчыны, колішняя сталіца графства. Да нашага часу тут захаваўся знакаміты замак Ільлінічаў і Радзівілаў — аб’ект Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.


Назва


Існуе некалькі меркаваньняў датычна паходжаньня тапоніму "Мір". Беларускі географ В. Жучкевіч лічыў, што назва паселішча, імаверна, утварылася ад слова сацыяльнага значэньня "мір" — калектыў удзельнікаў грамадзтва, часам раўназначнага паняцьцю "грамады"[1]. На думку В. Калніна тапонім мае зьвязкі з словам "эмір" (паводле найменьня вайскавода аддзелу ваяроў-татараў, што месьціліся тут). Згодна зь меркаваньнем Уладзіслава Сыракомлі, паселішча атрымала сваю назву паводле простага значэньня слова "мір" (у гэтай мясцовасьці праходзіла мяжа паміж Русьсю ды Літвою, аднак невядомым застаецца факт складаньня тут якой-кольвек мірнай дамовы)[2]. На думку некаторых дасьледнікаў, назва паселішча пайшла ад лацінскага слова "mirum", што перакладаецца як "цуд"[3].

Таксама вядома, што пасяленьні вясковага тыпу ў X—XI стст. у гiстарычных хронiках (напр. "Аповесьць мінулых часоў") завуцца "пагост" або "мiр" (у лясной паласе)[4].


Гісторыя


Першы пісьмовы ўспамін пра Мір датуецца 1395 г.[5], калі крыжакі на чале з Конрадам фон Юнгінгенам зруйнавалі паселішча. Па нападзе вялікі князь Вітаўт перадаў двор Мір свайму брату Жыгімонту Кейстутавічу, які ў 1434 г. будучы ўжо вялікім князем падараваў паселішча свайму паплечніку, кашталяну віленскаму Сеньку Гедыгольдавічу.

З 1486 г. Мір знаходзіўся ў валоданьні Ільлінічаў, якія абнесьлі ўласны двор землянымі валамі. Таксама яны ўмацавалі і само паселішча, што мела чатыры брамы ў кірунках асноўных дарогаў: Замкавая, Віленская, Менская і Слонімская. У 1520-я Юры Ільлініч заклаў Мірскі замак, першы пісьмовы ўспамін пра які датуецца 1527 г. У 1553 г. мястэчка зрабілася сталіцай Мірскага графства. Ільлінічы атрымалі графскі тытул ад імпэратара Фэрдынанда I[6]. У 1569 г., паводле тэстамэнту Ю. Ільлініча (малодшага), Мір перайшоў да М.К. Радзівіла "Сіроткі", які заснаваў тут Мікалеўскі касьцёл (1585 г.) і Траецкую царкву (1595 г.).

27 сьнежня 1579 г. кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў Міру Магдэбурскае права (няпоўнае). З 1589 г. места знаходзілася ў складзе Нясьвіскай ардынацыі Радзівілаў, якія ў канцы XVI — пачатку XVII стст. узьвялі з трох бакоў тутэйшага замка бастыёны, з паўднёвага боку зрабілі сажалку, на поўнач ад бастыённых умацаваньняў заклалі рэгулярны італьянскі парк. У замку да ўяздной вежы дабудавалі перадбрам'е, на дзядзінцы пры паўночных і ўсходніх мурах у стылі Рэнэсансу ўзьвялі 3-павярховыя палацавыя карпусы, над замкавымі сьценамі надбудавалі галерэі з байніцамі[7].

За часамі Трынаццацігадовай вайны ў 1655 г. казакі І. Залатарэнкі зруйнавалі Мір[6]. Па ваенных спусташэньнях на канец XVII ст. тут было 478 двароў, 4 рамесныя цэхі, працавалі рамесьнікі 49 спэцыяльнасьцяў[6]. У 1705 г. пры Траецкай царкве Караль Станіслаў Радзівіл заснаваў базылянскі кляштар. У Вялікую Паўночную вайну (1700—1721 гг.) места пэўны час займалі войскі караля Швэцыі Карла XII. У 1-й палове XVIII ст. Радзівілы заснавалі тут палатняныя, суконныя і ткацкія майстэрні.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) Мір апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У 1828 г. расейскія ўлады падаравалі яго Вітгенштэйнаў, з 1891 г. — у валоданьні Сьвятаполк-Мірскіх.

Станам на 1886 г. у Міры было 2 царквы, 7 сынагогаў, мячэт, павятовая вучэльня, школа, паштовая станцыя, заезны дом, 74 крамы[8]. У 1893 г. тут збудавалі вінакурны завод. У канец ХIХ — пачатак ХХ стст. у мястэчку праводзілася 2 буйныя кірмашы (у лютым і ў траўні), куды зьяжджаліся сяляне нават зь вёсак навакольля Менску[9]. 1—4 красавіка 1919 г. адбылося антыбальшавіцкае паўстаньне, у выніку якога загінула 25 паўстанцаў і 30 чэкістаў[10].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай (1921 г.) Мір апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабіўся цэнтрам гміны Стаўпецкага павету Наваградзкага ваяводзтва. За польскім часам тут меліся паштовая ўправа, мескі суд, сяміклясная школа.

У 1939 г. Мір увайшоў у БССР, дзе ў 1940 г. зрабіўся цэнтрам раёну Баранавіцкай, з 1954 г. — Гарадзенскай вобласьці (у 1956 Мірскі раён скасавалі). У Другую сусьветную вайну з 26 чэрвеня 1941 г. да 4 ліпеня 1944 г. мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

У 2000 г. Мірскі замак улучылі ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У 2002 г. тут прайшло сьвята "Дзень беларускага пісьменства". З 2003 г. пачаў праводзіцца рэгулярны Рэгіянальны фэст мастацтваў "Мірскі замак". 24 сьнежня 2008 г. году на аснове гарадзкога пасёлку створаны аграгарадок[11].


Турыстычная інфармацыя


У мястэчку працуе філія Нацыянальнага мастацкага музэю Беларусі "Замкавы комплекс Мір". Сіламі энтузіяста-аматара таксама створаны прыватны музэй — сядзіба-музэй "Мірскі пасад", якая разьмяшчаецца, паводле ўладальніка, у будынку той самай карчмы, дзе Ўладзіслаў Сыракомля напісаў свой верш "Паштальён" (1844 г.) на падставе пачутай у Міры гісторыі ("народнай гутаркі"). Пераклад "Паштальёна" на расейскую мову паэтам Л. Трэфалевым зрабіўся папулярнай у Расеі народнай песьняй "Когда я на почте служил ямщиком...". Экспазыцыя музэя прадстаўляе гісторыю мястэчка, сапраўдную мэблю з замка, а таксама побытавую культуру мiрскіх насельнікаў розных канфэсіяў.


Выдатныя мясьціны


Гістарычная забудова (канец XIX — 1-я палова XX стст.; фрагмэнты)
Замак (XVI—XVII стст.)
Капліца (1909)
Капліца-пахавальня Сьвятаполкаў-Мірскіх (1904 г.)
Касьцёл Сьвятога Мікалая (1599—1604 гг.)
Могілкі: габрэйскія, каталіцкія, татарскія (Мізар), праваслаўныя
Парк (XIX ст.)
Сынагогальны двор (XVIII—ХІХ стст.)
Царква Сьвятога Георгія; могілкі старыя праваслаўныя (1910 г.)
Царква Сьвятой Тройцы (1533—1550 гг.)
Фальварак "Замір’е" (XVII ст.)


Страчаная спадчына


Мячэт (XVIIІ ст.)
Палац Сьвятаполкаў-Мірскіх (ХІХ ст.)


Вядомыя асобы


Флярыян Бохвіц (1799—1856 гг.) — польска-беларускі асьветнік, філёзаф, пісьменьнік
Янка Запруднік (нар. 1926 гг.) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, гісторык, палітоляг
Аляксандар Ільлінскі (1903—1967 гг.) — актор тэатру і кіно, народны артыст СССР
Вольга Іпатава (нарадзілася 1945 г.) — беларуская пісьменьніца, грамадзкая дзяячка
Залман Шазар (1889—1974 гг.) — трэці прэзыдэнт Ізраіля


Крыніцы


01). Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. С. 234—235.
02). О происхождении названия поселка Мир(рас.). Исторический проект Мир-Несвиж.com. Праверана 5 кастрычніка 2010 г.
03). Марына Кузьміч. Няхай яблыні ў Міры цвітуць! // "Народная газета" № 159 (4827), 26 жніўня 2008.
04). Разалiя Александровіч. Татарскi след у назвах зямлi беларускай // "Беларусь у ХХ стагоддзі". Вып. 3. — Мн.: 2004.
05). Решение Кореличского районного Совета депутатов от 22 декабря 2006 г. №125 "Об утверждении программ социально-экономического развития поселков городского типа Кореличи и Мир на 2006—2010 годы"

06). а б в Мір // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. С. 352.
07). Валянцін Калнін. Мірскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 314.
08). Міхаіл Гурын. Мір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 205.
09). "Была такая вёска…" // Мікалай Улашчык. Выбранае / Уклад. А. Каўка, А. Улашчык. — Мн.: "Беларускі кнігазбор", 2001. С. 86.
10). Мірскае паўстаньне // Віцьбіч, Ю. Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі. — Вільня: Gudas, 2007.
11). Решение Кореличского районного Совета депутатов от 24.12.2008 № 92 "О преобразовании деревни Оюцевичи и городского поселка Мир Кореличского района в агрогородки"
12). Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
13). Міхаіл Гурын. Мір // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. С. 204.


Літаратура


Краўцэвіч А.К., Якшук Г.М. Стары Мір — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 85 с.: іл. ІSВN 5-343-01107-1.
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г.П. Пашкоў і інш. Т. 3: Дадатак А — Я. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — 690 с.: іл. ISBN 978-985-11-0487-7
Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010.— 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
Mir // Slownik geograficzny Krolestwa Polskiego i innych krajow slowianskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. S. 485—488.

Мірскі замак (Mir Castle Complex) — помнік беларускага дойлідзтва, абарончае ўмацаваньне і рэзыдэнцыя, знаходзіцца ў мястэчку Мір, занесены ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО (з 2000 г. году). З 1989 г. году філія Нацыянальнага мастацкага музэя Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе завершаная рэканструкцыя.


Гісторыя


 1506-1510 гг. — збудаваны Юрыем Ільінічам на месцы спаленага татарамі драўлянага фэадальнага замку.
 У 1568 годзе ў сувязі са згасаньнем роду Ільінічаў перайшоў да Мікалая Радзівіла Сіроткі.
 Канец XVI ст. — узьведзены рэнэсансны палац, замак абкружаны сістэмай бастыённых умацаваньняў.
 1655 г., 1705 г., 1784 г. — рабаваўся захопнікамі: расейцамі, швэдамі.
 З 1828 г. замкам валодалі Вітгенштэйны, пасьля ён перайшоў да Сьвятаполк-Мірскіх, за якімі засатаўся да 1939 году.
 1870 г. — князь Сьвятаполк-Мірскі пачаў рэканструкцыю замку.
 1980-я  гг. — распачата аднаўленьне замку.


Дойлідства


З самага пачатку будаўніцтва Мірскі замак задумваўся найперш як прэзэнтабельнае збудаваньне, якое мусіла сымбалізаваць становішча уладальніка. Такім ён захаваўся і да нашага часу.

Замкавы комплекс складаецца з чатырохкутніка мураваных сьценаў, па рагох які стаяць чатыры флянкіруючыя вежы. Пятая самая высокая і масыўная вежа мае функцыю брамы. Пры Радзівілах у замку быў пабудаваны шыкоўны палац у стылі рэнэсанс.


http://be-x-old.wikipedia.org/


Мир (городской местечко Кореличского района) известно по летописи с XIV в. С конца XV в. владельцем Мира стал князь Юрий Ильинич, с именем которого связано начало строительства большого замка на окраине поселения.

Замок в Мире — выдающееся произведение беларуского зодчества. В его архитектуре нашла зримое отражение эпоха феодализма: за мощными стенами и башнями, способными защитить владельца от неприятеля, стоял богатый дворец — резиденция магната. Выполненный из камня и кирпича, окруженный земляными валами с бастионами и рвами с водой, замок своей монументальностью и неприступностью олицетворял силу и неограниченную власть феодала.

План замка представляет собой перекошенный четырехугольник, близкий к квадрату, образованный крепостными стенами протяжённостью в среднем около 75 м. По углам, выступая за стены, стоят четыре башни. Пятая башня — главная — с аркой въезда находится в середине западной стены и обращена к местечку.

Первоначально стены замка имели высоту до 13 м при толщине их у основания около 3 м. Кладка трехслойная: наружная часть стен выложена из кирпича с вкраплением камня-валуна, а внутренняя, составляющая её основной массив, представляет собой забутовку из мелкого камня и кирпичного боя. Высота комбинированной кладки стен около 1,5 м, в главной башне она достигает 7 м. Верхние части стен башен, а также стены, цилиндрические своды и полы дворца выполнены из кирпича.

Строительство дворцово-замкового комплекса проходило не единовременно, что хорошо прослеживается в характере архитектуры его различных частей. Первоначально, в XVI в., были построены крепостные стены и башни. Позднее, уже при Радзивилле Сиротке, в начале XVII в., вдоль восточной и северной стен строится трехэтажный дворец. Новое строительство вызвало изменения облика стен, к которым примкнул дворец: у них исчезли бойницы были пробиты большие оконные проёмы, заново возведена верхня, часть. Большие окна получила и достроенная часть северо-западной башни. Тогда же по внешнему контуру замка вдоль южной и западной стен строятся одноэтажные хозяйственные постройки и конюшня.

Достопримечательностью замка являются башни высотой около 25 м. Они возвышаются над стенами и в прошлом все имели характерный готический декор в виде ниш и орнаментальных поясов. Такой прием обработки фасадов был распространен в беларуской архитектуре XV—XVI вв. Побеленные ниши и пояса удачно контрастируют с красными кирпичными стенами, усиливая художественную выразительность замка. Ныне только главная, въездная и юго-западная башни сохранили изначальные характерные черты готики. Другие башни, как и дворец, получили формы и декор архитектуры ренессанса: они оштукатурены или облицованы тесаным камнем.

Согласно документам 1831 г. Мир имел достаточно четкую, регулярную систему плана, где главная площадь занимала центральное положение. В застройку площади входили торговые ряды, жилые дома ремесленников и торговцев, культовые постройки — Тарецкая церковь (середина XVI в.; перестроена после пожара 1865 г.) и Николаевский (1599—1605 гг.) костёл. До настоящего времени сохранилась группа жилых домов, церковь и костёл.

С конца XIX в. пейзаж, окружающий замок, значительно изменился. Здесь был разбит парк, устроен пруд. Интересен сооружённый в парке в 1904 г. храм-усыпальница по проекту академика архитектуры Марфельда. Его цветовое решение — красный кирпич, серый камень, бетон, красочное мозаичное панно — удачно гармонирует с древним замком, зеленью парка, водоёмом, придаёт ещё большую живописность этому уголку ансамбля.

Замок в Мире за свою более чем четырехвековую историю был свидетелем многочисленных войн. Так, в 1655 г. он пострадал от длительной осады шведов, в 1705 г. они вторично напали на замок и сожгли его. Сильно разрушен замок и во время войны 1812 г. Дважды — в июле и ноябре этого года — между русскими и французскими войсками в Мире велись ожесточенные бои. Тогда была взорвана северо-восточная башня замка, в которой находился пороховой склад, сожжён дворец, были сильно разрушены и фортификационные сооружения. В таком полуразрушенном состоянии замок сохранился до наших дней. В ближайшем будущем ему уготовлена иная судьба: Советом Министров БССР в 1978 г. принято постановление о восстановлении и приспособлении замка для новых целей. Здесь разместятся учебные классы, мастерские, выставочные залы и музей художественного профессионально-технического училища. Сейчас в замке ведутся реставрационные работы, в процессе которых получены новые данные по его истории и архитектуре на разных этапах строительства.


В.А.Чантурия
"Памятники архитектуры и градостроительства Белоруссии"
Минск, "Полымя" 1986

 

Мірскі замак


Першае з летапісных упамінанняў пра Мір адносіцца да 1395 г., калі крыжакі на чале з грасмайстрам Конрадам фон Юнінгенам спустошылі яго і разрабавалі ваколіцы. У хуткім часе паселішча было адбудавана. Відаць, месца яго размяшчэння — перакрыжаванне гандлёвых гасцінцаў са Слоніма на Менск і далей на Смаленск і з Вільні праз Наваградак на Слуцк на левым беразе ракі Алітуўкі (цяпер Міранка) не было выпадковым.

Граматай вялікага князя літоўскага Сігізмунда Кейстутавіча ў 1434 г. Мір быў перададзены будучаму віленскаму кашталяну Сеньку Гедыгольдавічу. І хаця ў гэтай грамаце ўпамінаецца ўсяго адна curia (двор) нейкага Дзяміда, археалагічныя матэрыялы пачатку XV ст. сустракаюцца не толькі на тэрыторыі сучаснага мястэчка, але і на другім беразе ракі, менавіта на тым месцы, дзе ўзвышаецца цяпер Мірскі замак. Рэшткі выяўленых дазамкавых пабудоў сведчаць аб тым, што яны былі даволі багатымі для свайго часу. Дастаткова хаця б таго факта, што ў культурным слоі замкавага двара знойдзены рэшткі печы, складзенай з гаршковай кафлі. Выключная роля гэтай curii вызначаецца таксама і яе размяшчэннем, якое вельмі адпавядала планіровачным прынцыпам фармавання еўрапейскіх прыватнаўласніцкіх гарадоў. Гэтыя прынцыпы адасаблення горада ад рэзідэнцыі магната заставаліся для Міра нязменнымі на ўсім працягу яго існавання. Яны амаль не парушаны да нашага часу.

З 1490 г. Мір належыць беларускім магнатам князям Іллінічам. Першы ўладальнік мястэчка з гэтага роду Юры Іллініч — і з'явіўся ініцыятарам будаўніцтва ў Міры мураванага замка. Дакладная дата ўзнікнення помніка невядомая. Першыя ўпамінанні аб ім адносяцца да 1531 (1527 ?) года. Відавочна, заснаванне мела месца дзесьці на мяжы XV-XVI стст.

10.7.1555 Ю.Ф. Іллініч, унук Ю.І. Іллініча, атрымаў тытул графа "Свяшчэннай Рымскай імперыі на Міры", а замак набыў статус адміністрацыйнага цэнтра Мірскага графства. Але род Іллінічаў валодаў замкам даволі нядоўга — усяго толькі на працягу трох пакаленняў. Названы ўжо ўнук першага будаўніка замка — першы граф Свяшчэннай Рымскай Імперыі з гэтага роду — быў і наогул апошнім яго прадстаўніком. У 1568 г., паміраючы бяздзетным, ён у якасці падзякі за апёку (выхаваннем Юрыя Іллініча малодшага займаўся Мікалай Радзівіл Чорны), перадаў Мір разам з графскім тытулам сыну свайго выхавацеля Мікалаю Крыштофу Радзівілу. Мірскае графства ўвайшло ў склад Нясвіжскага маярата Радзівілаў, якія валодалі Мірам на працягу больш чым двух стагоддзяў.

Даследчыкі лічаць, што Мірскі замак будаваўся Іллінічамі не для абарончых мэтаў, а для прадстаўнічых функцый і набыцця графскага тытулу, які магчыма было атрымаць толькі калі валодаешь замкам. Але так сталася, што замак удзельнічаў практычна ва ўсіх войнах, якія толькі праносіліся ў свой час па шматпакутнай беларускай зямлі: пачынаючы з маскоўскай навалы (1654—1667 гг.) і да грамадзянскай вайны 1812 г. Прычыняемыя кожны раз разбурэнні былі вельмі значнымі. І як толькі блізіліся больш-менш да завяршэння аднаўленчыя работы, — праносіліся новыя ваенныя кампаніі.

У 1655 замак зведаў аблогу ўкраінскага гетмана І. Залатарэнкі і маскоўскага ваяводы А.М. Трубяцкога, моцна пацярпеў ад артылерыйскага абстрэлу шведскім атрадам. У Паўночную вайну 1700—21 шведы на чале з каралём Карлам XII у 1706 узялі замак штурмам і спалілі яго. У час падаўлення паўстання Тадэвуша Касцюшкі замкам у 1794 г. авалодала прыступам войска А. Суворава. Найбольшыя разбурэнні Мірскі замак зведаў у грамадзянскую вайну 1812. Пад яго сценамі 9—14.7.1812 адбыліся жорсткія баі паміж кавалерыяй генерала М.І. Платава і конніцай французскага маршала Л.Н. Даву, 10—11.11.1812 — паміж расейскай арміяй адмірала П.В. Чычагава і французамі. Выбух парахавога склада, які размяшчаўся ў паўночна-ўсходняй вежы, раскалоў яе зверху да нізу. Назаўсёды былі страчаны замкавыя гарматы і іншае ўзбраенне, расейцамі былі разрабаваны багацці палаца Радзівілаў.

З 1812 г. моцна пашкоджаны замак доўга не выкарыстоўваўся. Яго руіны ў сувязі з раздзелам маёмасці Радзівілаў, звязанымі з гэтым абменамі і больш познімі перапродажамі, не адзін раз пераходзілі з рук у рукі. У 1828 г. Мірскі замак стаў уласнасцю князя Л. Вітгенштэйна і паступова ператвараўся ў руіны. Толькі ў 1870 г. на чатырох вежах былі зроблены часовыя дахі. Тэрыторыя помніка здавалася ў арэнду і выкарыстоўвалася ў асноўным для вырошчвання садавіны. Такое становішча не адразу і не поўнасцю змянілася і пасля набыцця замка з навакольнай тэрыторыяй у 1891 г. героем турэцкай кампаніі князем Мікалаем Святаполк-Мірскім. Новы ўладальнік збіраўся распрадаць замак на цэглу, але ж пад уплывам грамадзянскай думкі быў вымушаны спыніць разбурэнне. Для сваіх патрэб з усходу ад замка ім быў збудаваны новы, эклектычны палац, які згарэў у 1914 г. Паміж новым палацам і замкам быў створаны пейзажны парк. З поўдня, на месцы зарослых старых вадаёмаў, у 1898 г. быў выкапаны новы вялікі стаў. У парку побач з усходнім абарончым замкавым валам у 1904 г. была збудавана радавая капліца-пахавальня Святаполк-Мірскіх.

Міхаіл Святаполк-Мірскі, атрымаўшы мірскія ўладанні ў спадчыну, прыняў рашэнне аднаўляць не згарэўшы ў 1914 г. новы палац, а менавіта стары замак. Рамонтныя работы былі распачаты ў 1920-я гады. Імі кіравалі: варшаўскі кансерватар Тэадор Буршэ, інжынер Фелікс Блёх і мясцовы муляр Ян Пушкарскі. Да 1938 г. былі адбудаваны частка ўсходняга палацавага корпуса, гарматная і тынкаваная вежы. Работы праводзіліся і ў іншых месцах.

У канцы 1939 г. ужо пры саветах у замку была арганізавана вытворчая арцель. Падчас гітлераўскай акупацыі ў ім быў створаны лагер ваеннапалонных і гета. Побач з помнікам было расстраляна шмат мірных жыхароў. Пасля вайны, у сувязі з тым, што значная частка забудовы Міра была спалена, у прыдатных да жылля памяшканнях замка аж да 1956 г. жылі пагарэльцы.

Размяшчэнне фартэцыі на перакрыжаванні значных гандлёвых шляхоў мела важнае стратэгічнае значэнне. Планіровачныя асаблівасці замка (вынясенне за знешні контур абарончых сцен чатырох кутных і адной брамнай вежаў, наяўнасць гарматных байніц, якія, дарэчы, размяшчаліся не толькі ў дзвюх абарончых сценах (паўднёвай і ўсходняй), але і на трэцім ярусе паўднёва-заходняй "гарматнай" вежы, сведчаць аб тым, што будаваўся ён з улікам вынаходніцтва пальнай зброі і мог уяўляць сабой адзін з лепшых узораў мясцовай фартэцыі свайго часу.

Сістэма блакіроўкі ўваходу ў замак была настолькі складанай, што яе аднаўленне ўяўляе зараз вельмі няпростую задачу. Гэта была адзіная сістэма, у якую ўваходзілі пад'ёмныя драўляныя, акутыя жалезам краты (герса), двое дубовых варот і пад'ёмны мост, які перакідаўся з больш высокага, чым узровень глебы, брамнага праезду на размешчанае на пэўнай адлегласці ад вежы завяршэнне дарожнага насыпу, накшталт невялікага трампліну. На заходняй і паўночнай абарончых сценах існавалі галерэі верхняга бою. У саміх вежах было ўладкавана шмат накіраваных у розныя бакі байніц, прыстасаваных для выкарыстання больш лёгкай пальнай зброі. Сувязі паміж абарончымі вежамі па сценах і баявых галерэях былі арганізаваны так, каб заблытаць упершыню трапіўшага туды чужаніцу. Не ўсе з гэтых таямніц разгаданы нават зараз.

Не выключана, што існавалі або меркаваліся і іншыя хітрыя прыёмы і прыстасаванні. Аднак ацаніць усю паўнату задумы першых стваральнікаў помніка ніхто, акрамя іх саміх, ніколі так, бадай, ужо не зможа. Натурныя даследаванні пераканаўча сведчаць а6 тым, што ў першапачатковым варыянце замак не быў дабудаваны. Відавочна, так і не ўбачылі свет абарончыя карпусы ўздоўж паўднёвай і ўсходняй сценаў, незавершанай некаторы час заставалася паўночна-заходняя вежа. Яе верхнія паверхі былі дабудаваны пазней і з'явіліся ўжо часткаю пласта новай эпохі — эпохі Рэнесансу.

Асаблівай увагі заслугоўвае эстэтычнае вырашэнне і аздабленне помніка. Мірскі замак уражвае ў першую чаргу не сваёй суровасцю і пагрозлівасцю, а прыгажосцю, велічнасцю і своеасаблівай мастацкай вытанчанасцю. Заварожвае гледача маштаб пабудовы, прапарцыянальныя суадносіны паміж яе асобнымі фрагментамі, дэталямі і чляненнямі, якія да таго ж удала стасуюцца з памерамі самога чалавека. Адчуць гэта можна толькі непасрэдна на месцы.

Спачатку былі ўзведзеныя 5 вежаў (вышынёй 25—27 м) і сцены паміж імі. Фартэцыя у плане ўяўляла сабой блізкі да квадрата прастакутнік, утвораны бакамі даўжынёй каля 75 м. Па кутах стаяць 4 пяціпавярховыя вежы, якія выступаюць за межы сцен. Пасярэдзіне заходняй сцяны знаходзіцца 5-я шасціпавярховая вежа — галоўная. У ёй маецца ўязная брама, абсталяваная весніцамі. Падмуркі вежаў і сцен заглыблены на 5 м. Галоўная вежа ў ніжнім сячэнні блізкая да квадрата (11,7 х 12 м), памеры астатніх — 10,7 х 11,5 м; 10,7 х 10 м; 10 х 9,75 м; 10,8 х 9,8 м. Усе 4 вежы з чатырохграннага сячэння пераходзяць у васьміграннае на ўзроўні 4-га паверха, галоўная вежа — на ўзроўні сцен. Яе 2-і і 3-і паверхі са скляпеністымі перакрыццямі мелі адпаведна 6 і 7 байніц для стральбы з гармат і мушкетаў, астатнія паверхі — па 8 гарматных байніц.

Знізу пачыналася і праходзіла ў тоўшчы вежавай сцяны каменная лесвіца, якая даходзіла да 4-га паверха з выхадамі на кожны ярус бою. На самым версе вежы былі машыкулі і "варавыя вокны" для навеснага бою і скідвання на ворага камянёў або гарачай смалы. З вуглавых вежаў лепш захавалася паўднёва-заходняя. Яна падзялялася на 5 ярусаў, у цокалі знаходзіўся склад ваеннай амуніцыі. На першымм паверсе было 7 гарматных байніц, якія фланкіравалі агнём уязную браму, заходнюю і паўднёвую сцены.

На lheubvм паверсе размяшчаліся 6 гармат. На верхніх паверхах меліся байніцы, адкуль можна было весці стральбу з гармат і ручной агнястрэльнай зброі. Сцены Мірскага замка змураваны з камянёў і цэглы на вышыню 13 м. Таўшчыня сцен каля падмурка да 3 м. Ніжнія зоны сцен праразалі гарматныя байніцы ў выглядзе прасторных камер. Сярэдні ярус ішоў у цэнтры сцен на адлегласці прыблізна 8 м ад зямлі. Верхні ярус — гэта баявая галерэя, прыкрытая парапетамі з байніцамі.

Нават беглае параўнанне архітэктурна-мастацкага вырашэння асобных вежау помніка выяўляе, што, разам з агульнымі рысамі, кожная з іх мае свае асаблівасці. Больш за ўсё гэта датычыць мастацкага аздаблення фасадаў. Брамная і паўночна-ўсходняя вежы былі скрозь пакрыты вытанчаным, дасканалым арнаментам. Аздабленне гарматнай вежы таксама багатае, але не такое вытанчанае. Мастацкае вырашэнне фасадаў тынкаванай і, відавочна, напластаванай вежаў было, параўнальна, вельмі сціплым. Каб вызначыць прычыны такой розніцы ў падыходах, неабходна паспрабаваць пранікнуць у атмасферу даўно мінулай эпохі. У той час у жывапісе, нават у бытавых сцэнах, побач з людзьмі, як аб'ектыўная рэчаіснасць, маляваліся нябачныя ім нячысцікі, з якімі трэба было змагацца. Не выключана, што арнаментальнае аздабленне Мірскага замка, таксама, як арнамент народнага адзення, мае семантычнае паходжанне. Яно было заклікана адагнаць злых духаў, абараніць гаспадароў ад злога лёсу. Чым важнейшую ролю ў фартэцыі павінен быў выконваць той ці іншы элемент, тым надзейней, відаць, намагаліся яго «абараніць». Безумоўны рудымент паганства. І ўсё гэта адначасова з тым, што ў помніку існавала хрысціянская капліца.

Менавіта пад уплывам язычніцтва нашы продкі замуравалі ў паўднёвую сцяну сімвалічную каменную "галаву барана". Паводле старажытнай легенды, пакуль існуе гэты "баран", стаяць будзе і Мірскі замак. З выказанай семантычнай гіпотэзай досыць удала спалучаецца і размеркаванне функцыянальнага прызначэння вежаў. Выключнае значэнне брамнай вежы, у якой да таго ж — "пад аховай замоваў і чараў" (!) — размяшчалася капліца, сумненню не падлягае. Гарматная была, відаць, вельмі важным фартыфікацыйным элементам.

Гэта відавочна. А вось для вызначэння ролі паўднёва-ўсходняй вежы (бадай што самай прыгожай да перабудовы на мяжы XVI—XVII стст.) патрэбна зрабіць невялічкі аналіз. Ускосныя гістарычныя звесткі сведчаць аб тым, што нават недабудаваны ў першапачатковым варыянце замак выкарыстоўваўся як магнацкая рэзідэнцыя. 10.7.1555 Ю.Ф. Іллініч, унук Ю.І. Іллініча, атрымаў тытул графа "Свяшчэннай Рымскай імперыі на Міры", а замак набыў статус адміністрацыйнага цэнтра Мірскага графства. Мураваныя гатычныя карпусы наогул ніколі завершанымі не былі. Да таго ж наўрад ці яны меркаваліся як жылыя пакоі князя. Напластаваная вежа была недабудаванай, інтэр'еры брамнай і гарматнай пераканаўча сведчаць аб тым, што жылымі яны ніколі не былі. Інтэр'еры паўночна-ўсходняй і тынкаванай вежаў пазней былі перароблены, што не дае магчымасці правесці іх падрабязны аналіз. Тым не менш, арыгінальныя вінтавыя сходы тынкаванай вежы — самыя стромыя і нязручныя для карыстання ва ўсім замку. Да таго ж, гледзячы па агульнай кампазіцыі абарончых элементаў помніка, размяшчалася яна ў больш небяспечным, чым паўночна-ўсходняя вежа, месцы (на стыку карпусоў з гарматнымі байніцамі ніжняга бою). Усё гэта, а таксама некаторыя іншыя сведчанні прыводзяць да высновы, што ў першапачатковым варыянце жылыя пакоі князя размяшчаліся ў паўночна-ўсходняй вежы.

Першапачатковыя элементы замка вызначаны як гатычныя. Аднак іх эстэтычныя ўласцівасці, дэталіроўка, прапорцыі, тое ўражанне, якое аказвае помнік на гледача, ужо не адпавядае класічнай характарыстыцы готыкі як дойлідства сярэднявечнага абсалютызму. У гэтым сэнсе аблічча Мірскага замка розніцца ад больш ранніх беларускіх фартэцыяў у Лідзе, Навагрудку, Крэве і іншых месцах.

У сваіх шматлікіх вандроўках Мікалай Крыштоф Радзівіл (па мянушцы Сіротка) пазнаёміўся з лепшымі дасягненнямі тагачаснай архітэктуры. Прага ўдасканалення сваіх уладанняў і давядзення іх да ўзроўню вышэйшых узораў эўрапейскай цывілізацыі прымусіла яго распачаць беспрэцэдэнтныя будаўнічыя работы. Для гэтага ім былі спецыяльна запрошаны майстры з Італіі, пад кіраўніцтвам якіх, верагодна, праводзілася і завяршэнне будаўніцтва Мірскага замка.

У гэты перыяд назіраецца рэзкі уздым патрабаванняў магнатаў да камфорту. Калі раней побыт князя мала чым адрозніваўся ад побыту воіна — жыллём яму звычайна служыла адна з абарончых вежаў,— то пры дабудове замка для гэтай мэты былі ўзведзены два карпусы трохпавярховага з лёхамі палаца. Месца іх размяшчэння рознілася ад першапачатковай задумы (адзін з карпусоў быў прыбудаваны не да паўднёвай, а да паўночнай сцяны). Відавочна, да ўвагі прымаліся ўжо не толькі стратэгічныя меркаванні, але і такія нязначныя раней акалічнасці, як, напрыклад, асвятленне фасадаў і двара промнямі сонца. Гэта стала магчымым дзякуючы таму, што мураваныя сцены і вежы страцілі сваё абарончае значэнне: байніцы былі закладзены, прабіты вялікія аконныя праёмы, верхняя частка сцен разабрана і змуравана нанова. Усё збудаванне ў цэлым фактычна пераўтварылася ў палац. Функцыю абароны ўзялі на сябе ўзведзеныя ў той жа час земляныя валы з бастыёнамі. Гэта знайшло сваё адлюстраванне нават у тэрміналогіі — замак у XVII—XVIII стст. ва ўсіх апісаннях называецца земляным, і тут жа ўказваецца, што ўнутры гэтага землянога замка размешчаны мураваны палац. Перад галоўнай вежай пабудавалі перадбрам'е, т.зв. барбакан, сцены якога мелі таўшчыню 1,25 м, у вышыню дасягалі ўзроўню замкавых сцен. Унутры барбакана быў катлаван, які закрываўся пад'ёмным мостам памерамі 9,75 х 9,5 м. Ён падымаўся і поўнасцю закрываў браму. На версе мелася баявая галерэя — памост для стралкоў. З паўночнага боку ад валоў быў створаны рэгулярны парк (так званы "Італійскі сад") з будынкам аранжарэі, у якім налічвалася больш за 400 цеплалюбівых раслін з розных куткоў свету. Трапіць у парк можна было непасрэдна з палаца па перакінутым з другога паверха праз вал мосціку. У галоўнай вежы ўстанавілі вялікі гадзіннік са званамі, у тым ліку і ажурнымі. У Мірскім замку існаваў патаемны ход. Магчыма, пачатак яго і выявіў Ю. Ядкоўскі ў 1912 у час раскопак у замку.

Структура новых карпусоў палаца, адпаведна часу, была вельмі рацыянальна прадумана і размеркавана. Яна прадугледжвала своеасаблівы падзел нанава ўзведзеных аб'ёмаў як па вертыкалі, так і па гарызанталі. Так, лёхі і першы паверх адводзіліся ў асноўным пад кладоўкі. Другі паверх быў месцам пражывання прыслугі і толькі трэці, самы верхні — парадны магнацкі. Адпаведна афармляліся і інтэр'еры пакояў розных узроўняў. У лёхах падлога была брукаванай, сцены не тынкаваліся, з ацяпляльных прыстасаванняў мелі месца толькі прымітыўныя каміны — простыя нішы ў сценах з каналам для коміна. Сталярка вельмі простая, "цяслярскай работы". На першым і другім паверхах падлога выкладвалася керамічнай пліткай (на другім паверсе пазней пачалі высцілацца драўляныя падлогі), сцены тынкаваліся і бяліліся, уладкоўваліся печы, прычым на першым паверсе абкладзеныя, як правіла, непаліванай кафляй, а на другім — паліванай, але аднатоннай (часцей за ўсё зялёнай). Затое трэці паверх зіхацеў усімі фарбамі вясёлкі і асляпляльна ззяў пазалотай. У апісаннях сустракаюцца ўпамінанні аб французскім жывапісе на сценах (відаць, аб распісных фрызах), кесонных столях з разьбой, ляпнінай, расфарбоўкай і пазалотай, паркетных падлогах, багата упрыгожаных камінах і печах, якія былі аздоблены паліванай кафляй (паліхромнай, па чатыры і больш колераў на адной кафліне) рознай формы ў залежнасці ад месца ўстаноўкі і г.д.

Абліцаваныя каштоўнымі пародамі дрэва дзверы "сталярскай работы"» ўстаўляліся у прыгожа прафіляваныя каменныя (з пяскоўца) абрамленні. Кампазіцыю інтэр'ераў цудоўна дапаўняла багатая мэбля, творы мастацтва і іншыя прадметы ўнутранага ўбранства. Адпаведна часу змянілася і наваколле Мірскага замка. З поўдня і паўднёвага захаду ад яго была створана сістэма ставаў з млынамі. Абарончымі вежамі з бастыёнамі быў абнесены і сам горад. З усходу ад замка ўзнік фальварак. Усё гэта разам з памянёным "Італійскім садам" адыграла станоўчую ролю ў эстэтызацыі асяроддзя помніка.

З 1969 г. вядзецца рэстаўрацыя. У 1994 Мірскі замак аднесены ЮНЕСКА да вышэйшай катэгорыі помнікаў сусветнай культуры. Дойлідска-археалагічныя даследаванні праводзілі М.А. Ткачоў (1972 г.), А.А. Трусаў (1980—84, 1989—91 гг.), І.М. Чарняўскі (1982 г.). У адной з вежаў замка зроблена невялічкая экспазыцыя, дзе можна пабачыць археалагічныя знаходкі, зробленыя пры рэстаўрацыі замка, архіўныя фотаздымкі і некаторыя іншыя матэр'ялы.


Літаратура:

Міхась Гурын, Міхась Ткачоў
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.6.
Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1999
Д.С. Бубноўскі
"Мірскі замак". (са скарачэннем)
Мінск, 1992


Касцёл Святога Мікалая


Апошняй мураванай святыняй са шматлікай фундаванай Радзівілам "Сіроткай" спадчыны з’яўляецца фарны касцёл у мястэчку Мір, якое рэгіянальна і гістарычна звязана з нясвіжскай ардынацыяй. Лёс гэтага выдатнага помніка гісторыі і культуры стаў добра вядомым пасля грунтоўнай працы А. Сняжко "Фарны касцёл у Міры", выдадзенай у Лідзе ў 1937 г. на польскай мове.

Першы акт фундацыі на карысць касцёла ў Міры зроблены князем М.-К.Радзівілам Сіроткам у 1587 г. Будынак святыні, асвечанай у гонар яго нябеснага патрона Святога Мікалая братам "Сіроткі" віленскім біскупам Юрыем Радзівілам, спачатку быў драўляны. У 1599 г. яго разабралі і на тым жа месцы заклалі мураваны храм, будаўніцтва якога завяршылася ў 1604 г. Касцёл быў паўторна асвечаны 21 жніўня 1605 г. Бенедыктам Войнам, які на той час стаў біскупам віленскім. Гэтыя даты адзначаны на мемарыяльнай дошцы, што ўмуравана ўнутры ўваходнай вежы-званіцы. Побач з касцёлам у 1609 г. змуравалі двухпавярховую плябанію (будынак разабраны ў 1880 г.).

Па фундацыі Сіроткі пры касцёле заснавалі таксама шпіталь брацтва Святога Шкаплера і школу для дзяцей (1610 г.). Шпіталь быў разбураны падчас ваенных дзеянняў у сярэдзіне ХVІІ ст. Астатнія будынкі моцна пацярпелі ў Паўночную вайну. У 1710 г. князь Радзівіл "Рыбанька" аднавіў касцёл, плябанію, гаспадарчыя пабудовы і заказаў вялізны звон у гонар перамогі над шведамі. У ХІХ ст. парафіянінам Мікалаеўскага касцёла ў Міры быў паэт Уладзіслаў Сыракомля, тут збіраліся ўдзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў. Сацыяльная гісторыя гэтай святыні прыцягвала ўвагу многіх даследчыкаў.

Асноўная частка Мікалаеўскага касцёла ўяўляе чыстую і строгую па прапорцыях трохнававую шасьціслуповую базыліку з прэзбітэрыем у выглядзе паўкруглага завяршэння цэнтральнай навы, што надае масам збудавання надзвычайную маналітнасць і выразную масіўную пластыку. Характэрна, што навы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, але без папярочных падпружных арак. Адметны характар мае вырашэнне ўсёй перадалтарнай часткі. Абапал вімы прэзбітэрыя размешчаны аб’ёмы закрыстый са скругленым абрысам вонкавых кутоў, што надае святыні ў плане выгляд трохапсіднай. Як вядома, трохапсіднасць уласцівая праваслаўнаму дойлідству папярэдняга часу, магчыма таму гэтая форма звонку замаскіравана: з дапамогай кутных контрфорсаў ёй нададзены прастакутныя абрысы.

Да закрыстыі па баках сіметрычна далучаны роўнавысокія з імі пяцігранныя прыбудовы, якія (у пэўнай ступені) імітуюць трансепт. Іх архаічныя гранёныя формы з’яўляюцца рэмінісцэнцыяй рамана-гатычнай архітэктуры. Цікава, што адзіны вельмі прыблізны аналаг падобнага вырашэння алтарнай часткі мы з цяжкасцю знайшлі ў саборы ХІІ ст. у Туме (Польшча).

З боку ўвахода замест плоскай сцяны барочнага фасада, насычанай ордэрнымі элементамі, як у нясвіжскім касцёле езуітаў, тарэц цэнтральнай навы мірскага касцёла завершаны амаль роўнай з ёю па шырыні магутнай чацверыковай рэнесансавай вежай, а тарцы бакавых наваў — дзвюма невялікімі круглымі гатычнымі вежачкамі. У першапачатковым выглядзе цэнтральная вежа мела чатыры ярусы аднолькавага квадратнага сячэння, з якіх самым высокім быў трэці, і завяршалася пакатым чатырохсхільным шатром-"каўпаком", традыцыйным для беларускага замкавага дойлідства. Усё гэта надавала цэнтральнай вежы надзвычайную масіўнасць і дамінантнае значэнне ў кампазіцыі нават пры даволі значных памерах самой базылікі.

Два верхнія ярусы вежы былі страчаны пры рэканструкцыі касцёла пад праваслаўную царкву ў 1865 г., завяршэнне было заменена на кубасты шацёр, а пры Польшчы, у 1920-х гадах, — на вастраверхі шацёр з заломам. Побач з цэнтральнай бакавыя вежачкі адыгрывалі другасную ролю. У іх традыцыйна мясціліся вітыя ўсходы, што вялі на званіцу і ў паддашак бакавых наваў.

Дэкор мірскага Мікалаеўскага касцёла: слаба прафіляваныя карнізы, вялікія праёмы вокнаў і нішы-табернакулы з конхавым завяршэннем маюць рысы мясцовага рэнесансу. Некалькі спрошчаныя архаізаваныя рысы дойлідства гэтай святыні ў параўнанні з нясвіжскім касцёлам езуітаў, на наш погляд, тлумачацца тым, што ў яе будаўніцтве ўжо не прымаў удзел дойлід Д.-М. Бернардоні, які ў 1599 г. пераехаў у Кракаў для будаўніцтва касцёла езуітаў Святых Пятра і Паўла. Магчыма, будаўніцтвам Мікалаеўскага касцёла ў Міры кіраваў сам князь Радзівіл.

 

Літаратура:

Т.В. Габрусь
Часопіс "НАША ВЕРА", 1-2000

Царква Святой Тройцы

 

У цэнтры мястэчка (на ўсходнім баку былой рынкавай плошчы), на вул. 17 Верасня знаходзіцца старажытная Свята-Троіцкая царква, аўтэнтычны выгляд якой страчаны пад час перабудовы другой паловы 19 ст. Царква пабудавана ў 1533—1550(82) гг. з цэглы (па іншых звестках — у 1600 г.). У 1705 г. — уніяцкая пры манастыры базыльян, які скасаваны ў 1824 г. (касцёл заставаўся прыходскім). У 1839 г. царква ўладкавана па праваслаўнаму абраду. У 1842 г. у ёй створаны прыдзел у імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Перабудавана пасля пажару 1865 г. (начынне і іканастас былі выратаваны) і пасля аднаўлення асвечана 9 чэрвеня 1868 г. архіепіскапам менскім Міхаілам. Будынак капітальна перабудаваны ў 1873—1875 гг., пасля чаго помнік дойлідства ранняга барока набыў рысы ідеалагічна вернага рэтраспектыўна-рускага стылю. 25 мая 1875 г. асвячоны зноў. Прастольнае свята — Дзень Святой Тройцы. Падоўжна-восевая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, паўкруглай апсіды з невялікай бакавой рызніцай. У 1873 г. над высокім 4-гранным прытворам узведзена драўляная двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай у завяршэнні, над пакатым 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму — цыбулепадобнае пяцікупалле. Плоскасныя белакаменныя сцены апяразаны прафіляванымі карнізамі і прарэзаны арачнымі вокнамі, дэкарыраванымі броўкамі; над арачным праёмам увахода размешчана круглая люкарна. Шанаваўся абраз "Маці Божая".


Літаратура:

А.М. Кулагін
"Праваслаўныя храмы на Беларусі"
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001

Капліца-пахавальня Святаполкаў-Мірскіх


Капліца пабудавана ў 1904 г. з цэглы паводле праекта пецярбургскага дойліда Р. Марфельда як фамільны храм-пахавальня апошніх ўладальнікаў Міру Святаполк-Мірскіх.

Святаполк-Мірскія, шляхецкі род герба "Бялыня" змененая ў ВКЛ, княжацкі род у Расейскай імперыі. Вядомы з 16 ст., калі займалі розныя пасады ў Браслаўскім павеце. У 18 ст. ўзнікла легенда, што род паходзіць ад Святаполка, сына вялікага кіеўскага князя Уладзіміра (адсюль першая частка прозвішча). Лічылі сябе аднаго паходжання з князямі Святаполк-Чацвярцінскімі і старажытнымі ўладальнікамі Міра. Княжацкі тытул зацверджаны Сенатам Польскага каралеўства ў 1821 за Тамашам Тэафілам Янам Мірскім і яго нашчадкамі, у Расейскай імперыі — імператарам у 1861.

У 1891 г. сын Т.Я. Мірскага Мікалай Іванавіч (з 1881 г. наказны гетман Войска Данскога) набыў Мірскі замак з навакольнымі маёнткамі, дзе збіраўся ўладкаваць радавое гняздо. Пабудаваў у Міры вінакурны завод, палац, заклаў парк. Сын Мікалая Іванавіча Міхаіл (камергер, стацкі саветнік, расейскі павераны ў справах у Сафіі) у 1922 г. пачаў рэстаўрацыйныя работы ў Мірскім замку, якія працягваіся да яго смерці ў 1938 г. (сканаў у Варшаве). Правы на ўладанне замка і маёнтка атрымаў пляменнік з Бесарабіі Аляксандр. Аднак панаваць новым гаспадарам давялося нядоўга — у верасні 1939 г. яны былі дэпартаваны савецкімі ўладамі ў Сібір.

Каліца-пахавальня — помнік дойлідства неарускага стылю. Дынамічна-асіметрычную прасторавую кампазіцыю будынка складаюць прытвор, прамавугольная ў плане зала, 5-гранная апсіда, высокая чатырохгранная званіца з купальным пакрыццём, змешчаная з восі фасада ў яго ўсходні куток. Прытвор вырашаны глыбокім рызалітам з трохкутным франтонам; уваход аформлены магугным прыземістым арачным перспектыўным парталам, фланкіраваным контрфорсамі. Над прытворам размешчана маляўнічае мазаічнае пано з выявай Спаса (залаты фон, сіні хітон, вохрысты лік). Франтальная грань званіцы была дэкаравана цынкавым чаканым картушам з гербам князёў Святаполк-Мірскіх. Зараз картуш захоўваецца ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.

Бакавыя фасады і апсіда расчлянёны высокімі і вузкімі арачнымі аконнымі праёмамі. Насычанае каларыстычнае вырашэнне заснавана на спалучэнні чырвонай высакаякаснай цаглянай муроўкі з ружовай бутавай муроўкай высокага цокаля і светлымі атынкаванымі элементамі архітэктурнага дэкору: карнізы, фрыз ізумруднага руста, панэлі, калонкі, цягі, ліштвы. Каляровае вырашэнне храма (чырвоная цэгла, бутавы камень, бетон, маляўнічае мазаічнае пано) гармануе са старажытным замкам, паркавым асяроддзем.

Зала перакрыта крыжовым скляпеннем з фрэскавай арнаментальнай размалёўкай. Ацяпляецца кафлянымі печамі. У бакавой грані званіцы ўваход у сутарэнні, перакрытыя крыжовым скляпеннем і звязаныя з залай і званіцай унутранымі вітымі сходамі. У скрыпце пахаванне: "Княжна Сопичка Святаполк Мирская. 1913 год.".


Літаратура:

А.М. Кулагін
"Праваслаўныя храмы на Беларусі"
Мінск, Беларуская Энцыклапедыя, 2001
Валерый Пазднякоў
Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т.5.
Мінск, "Беларуская Энцыклапедыя", 1999


В поисках утраченного


У Мира весьма славное расположение: аккурат посередине одного из самых старых трактов страны, дороге из одной коронованной столицы, Навагрудка, в другую, некоронованную, но не менее величественную — в Нясвиж. В средние века здесь проходил легендарный "замковый пояс" — оборонительные укрепления стояли на расстоянии "полудня езды" друг от друга. В современном понимании — минут тридцать езды на авто. От замков тех уж ничего не осталось, а старая дорога Слуцак — Копыль — Клецк — Нясвиж — Кореличи — Навагрудак — Лида и по сей день бежит зигзагами, будто зубцы старой замковой стены. "От Менска до Мира 13 миль", — писали путешественники средневековья. Напомним, в Великом княжестве Литовском дороги мерили милями: одна миля — почти 7 современных километров.

Человек несведущий, однажды побывавший в Мире, легкомысленно скажет: поселение к замку приросло. И будет не прав. Местечко первый раз упоминается в 1395 году в немецкой хронике о набегах крестоносцев. Значительно раньше, чем у его "гасцiнца", начали строить замок. Сегодня Мир — всего лишь посёлок городского типа. Хотя знавал он и лучшие времена. У него все–таки замечательное географическое положение: в XVII — XVIII веках Мир славился "кiрмашамi". Сподвижник Петра I стольник Толстой, побывавший в Мире в 1697 году, отмечал, что "в том городе домы мещанские богатые". И правда, в ту пору много было ремесленников. Что, впрочем, было естественным для города, наделенного Магдебургским правом в 1579 году.

Сегодня поселок практически не сохранил тех милых местечковых черт, которыми был так привлекателен ещё в начале прошлого века. Обычные усадебные домики, как во многих малых городах Беларуси. Поселок необычайно ухожен — преобразился за последние годы благодаря многочисленным праздникам как общегосударственным типа Дня беларуской письменности, так и местным. Ещё бы, ведь скоро, когда завершится реставрация замка, у поселка будет совершенно особая миссия: стать первым в стране объектом новой туристической инфраструктуры, возрождённым уже в наши дни.

Большинство домиков в Мире — послевоенной постройки. Но сохранилась старая городская планировка. Такая же, как и у всякого беларуского местечка. Дорога, на которую "нанизаны" домики, обязательно выводит к площади, где друг напротив друга — два храма: православный и католический. Один из них — Троицкая церковь, "ровесница" замку, построена ещё в XVI веке. Немногим моложе и костёл Святого Николая — его строительство завершено в самом начале XVII века. Сохранились и здания мирской синагоги и иешивы (учебного заведения для раввинов). Когда–то город был обнесен крепостным валом, а на четыре стороны света выходили ворота — брамы.

Жители Мира особенно любят предание о том, что именно здесь, в корчме, стоявшей на старой площади, сиживал путник Людовик Кондратович, известный нам как Владислав Сырокомля. Однажды крепко выпивший ямщик рассказал ему горькую историю своей любви, которую мы сегодня знаем как песню "Когда я на почте служил ямщиком". Сырокомля вообще очень любил Мир — о нём он писал в "Странствованиях по моим бывшим околицам". А в 1860 году опубликовал в "Виленском курьере" письмо в защиту разрушающегося замка.

Конечно, замок вот уже 5 столетий был и, даст Бог, ещё столько же будет главной достопримечательностью Мира. Считается, что построил его магнат Юрий Ильинич. Во всяком случае, замок впервые упоминается в Литовской метрике, в тяжбе его сыновей за имущество. И было за что: это самый красивый из всех средневековых замков, сохранившихся до наших дней. Без ложной скромности: один из символов Беларуси. Многие годы — с конца XVI столетия — замок был собственностью Радзивиллов.

У него столько легенд, что о них написано множество книг. Одна из самых симпатичных, на мой взгляд, — о каменной голове барана, которая торчит у подножия одной из замковых стен. По преданию, если однажды найдется силач, который сможет вытянуть её, весь замок сложится, будто карточный домик. Ещё одна легенда гласит, что когда–то на цепях в замке были подвешены гигантские кости. Не то дракона, не то великана. Любопытное предание хранит и замковый пруд. Он появился на месте яблоневого сада. Когда делали запруду, сад стоял в цвету. Рубили цветущие деревья. С тех пор местные жители рассказывают, что каждый год в этом пруду непременно кто–то тонет. Такова, мол, месть погубленного сада.

Всякому приличному замку полагается иметь и собственных призраков. Есть такие и в Мире: не то Белая панна (как антипод несвижской Черной), не то даже целый сонм радзивилловских супружниц, коротавших здесь свой вдовий век (есть версия, что в XVII — начале XVIII века сюда ссылались вдовы ординатов Нясвижа). Правда, сейчас здесь идёт настолько масштабная стройка, что едва ли кому из привидений придет в голову болтаться по грудам строительного мусора и пытаться завывать, перекрикивая рев дрелей и пил–"болгарок".

Как–то довелось услышать от одного реставратора версию, что и сам замок — своего рода легенда, стилизация под средневековую крепость. Мол, в ту пору, когда его строили, каменные стены не могли уже быть надежной защитой — оружие уже легко их "преодолевало". Такой замок не мог быть серьёзной преградой для неприятеля. Впрочем, многие исследователи архитектуры эту версию не поддерживают.

Конец XIX века — время упадка замка. Первый раз его серьезно обожгла русско–шведская война, после, отстроенный с сильными упрощениями, он еле пережил войну 1812 года. В конце XIX века романтическая руина, которая прежде звалась Мирским замком, досталась князю Николаю Святополк–Мирскому. Он построил новый дворец, разбил сад, а вот развалины замка трогать не стал — неподъемные траты.

В 1914 году новый дворец сгорел. Наследнику имения Михаилу Николаевичу ничего не оставалось как заняться реставрацией замка. Впрочем, начал этим заниматься он скорее от безысходности. Ещё в 1915 году историк Йодковский писал, что "нельзя даже и мечтать о сохранении, так как Святополк–Мирский уже вёл переговоры о продаже замкового кирпича".

Как знать, если бы не робкие попытки реставрации, предпринимаемые Михаилом Святополк–Мирским, современным архитекторам, быть может, уже нечего было бы восстанавливать. Он жил отшельником в единственной целой башне замка и на собственные средства, буквально по одной комнате в год, отстраивал замок.

После воссоединения с Западной Беларусью в замке XVI века была создана артель по бытовому обслуживанию населения. А во время войны в этих стенах было гетто. Для нескольких тысяч мирных жителей, которых расстреляли фашисты в "итальянском саду", замок, быть может, был последним, что они увидели перед смертью. Когда война закончилась, каменная громадина превратилась в большую коммунальную квартиру — в первые месяцы после освобождения здесь нашли приют те миряне, чьи дома были сожжены. Говорят, в годы послевоенного восстановления замок пострадал не меньше, чем в саму войну, — стройматериалов не хватало, и замковый кирпич лежит сегодня в "падмурках" многих хат.

Впрочем, жизнь прекрасна своими переменами. Сегодня в историю старого местечка вписываются новые главы. Более оптимистичные, чем предыдущие. И каждый может их прочесть. Ведь от Менска до Мира всего–то 13 старолитовских миль...


Светлана Лицкевич



Обновлен 03 июл 2013. Создан 02 июл 2013



  Комментарии       
Имя или Email


При указании email на него будут отправляться ответы
Как имя будет использована первая часть email до @
Сам email нигде не отображается!
Зарегистрируйтесь, чтобы писать под своим ником

Flag Counter